Культура беларускіх земляў у XIV-XV ст.

Кніжная справа, летапісанне. Адраджэнне на Беларусі. Галоўныя дасягненні культуры адраджэння. Культура ў канцы XVI-сярэдзіне XVIII ст. Праваслаўныя, каталіцкія, уніяцкія брацтвы. Рэформы адукацыі 1770-1790-х гг. Тэатр і музычнае мастацтва, мецэнацтва.

Рубрика История и исторические личности
Вид лекция
Язык белорусский
Дата добавления 30.07.2013
Размер файла 53,8 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

1470-я - пасля 1533 гг. - жыццё Міколы Гусоўскага.

каля 1480-1520-я гг. - жыццё Яна Вісліцкага.

Каля 1490 г. - нараджэнне Ф. Скарыны.

1504 г. - пачатак вучобы Ф, Скарыны ва ўніверсітэце.

1512 г. - Ф. Скарына здаў экзамен на ступень доктара медыцыны.

6 жніўня 1517 г. - выданне першай кнігі Ф. Скарыны.

1517-1519 гг. - кнігадрукаванне Ф. Скарыны ў Празе.

1522 г. - выданне першай кнігі Ф, Скарыны ў Вільні.

1525 г. - выданне другой кнігі Ф, Скарыны ў Вільні.

1551 г. - смерць Ф. Скарыны.

1562 г. - выданне ў Нясвіжы С. Будным першай кнігі кірылічным шрыфтам на тэрыторыі Беларусі.

1569 г. - выданне “Евангелля вучыцельнага”.

Каля 1570 г. - выданне на старабеларускай мове “Евангелля”.

Сяр. 1570-х гг. - заснаванне друкарні П. Мсціслаўца ў Вільні.

1576 г. - выданне перакладу кнігі Б.Хотмана пра Варфаламееўскую ноч у Парыжы.

1577 г. - выданне кнігі вядомага польскага гуманіста і правазнаўцы Андрэя Маджэўскага “Аб паправе Рэчы Паспалітай”.

1582 г. - выданне “Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі” Мацея Стрыйкоўскага.

1619 г. - выданне “Граматыкі”.

1631 г. - першае выданне “Буквара”.

1623 г. - спыненне дзейнасці друкарні Мамонічаў.

У канцы 16 ст. у архітэктуры Беларусі ўзнікае новы архітэктурны стыль - ранняе барока.

Эпоха Адраджэння завяршылася па сутнасці ў Беларусі ў канцы 16 ст.

16 - пач. 17 ст. - усталяванне на Беларусі сістэмы школьнай адукацыі.

1596 г. - выданне першага на Беларусі буквара “Наука ку читаню и разуменю писма словенского, ту ты ж о святой троици и о вчеловечении господни».

1570 г. - заснаванне Віленскага езуіцкага калегіума.

1579 г. - у Вільні пачала дзейнічаць езуіцкая акадэмія (універсітэт) - першая вышэйшая навучальная ўстанова ў Вялікім княстве Літоўскім

1617 г. - у Слуцку была заснавана кальвінісцкая гімназія.

З 1-й паловы 16 ст. на Беларусі пачынаюць друкавацца зборнікі пратэстанцкіх песнапенняў з пяцілінейнымі еўрапейскімі нотамі.

1773 г. - створана Адукацыйиая камісія.

1781 г. - Віленскі універсітэт атрымаў назву Галоўная школа ВКЛ.

1796 г. - Галоўная школа ВКЛ была перайменавана ў Галоўную Віленскую школу.

30-я гг. 18 ст. -з'яўленне на Беларусі манаскага ордена піяраў.

1756 г. - заснаванне Магілёўскай духоўнай семінарыі.

3 1696 г. афіцыйнай капцылярскай мовай на ўсёй тэрыторыі Рэчы Паспалітай стала польская.

1776 г. - вый шла ў свет першая на бел ару екай зямлі газета - «Газета Гродзенска» (на польскай мове).

1754 г. - выдан не кнігі «Камедыі і трагедыі» Ф. У. Радзівіл.

1792 г. - начатак выдання "Ведамасцей Гродзенскіх".

Людзі, прадметы

У замкавым будаўніцтве 14-15 стст. пераважаў раманскі стыль.

У царкоўным будаўніцтве 14-15 стст. на змену раманскаму стылю прыходзіла готыка.

Мураванкаўская царква - крэпасць, Мірскі замак, Сынкавіцкая царква - крэпасць, Троіцкі касцёл 15 ст. у в.Ішкальдзь пабудаваныя ў гатычным стылі.

Мураванае дойлідства 14 - 15 ст. уяўляе сабой удалае спалучэнне раманскага стылю і готыкі

Помнік старажытнага беларускага дойлідства, пабудаваны, згодна паданню па замове Вітаўта Вялікага на месцы сустрэчы з жонкай і сынамі пасля бліскуча здзейсненых уцёкаў з Крэўскага замка - Мураванкаўская (Маламажэйкаўская) царква.

Будаўніцтва праваслаўных і каталіцкіх сабораў станоўча ўплывала на развіццё мастацтва.

Скульптуры святых з'яўляюцца ў беларускіх каталіцкіх храмах у 14-15 стстс.

Адзін з ранніх твораў жывапісу - абраз “Маці Божая Замілаванне” з па стылю належыць да візантыйскага мастацтва ў 14 - пачатку 15 ст.

Евангелле, якое змяшчае вялікую колькасць вельмі прыгожых загалоўных літар і 19 невялікіх малюнкаў - мініяцюр. У цэнтры пераплёту кнігі на сярэбранай пласціне ёсць выява святога з кап'ём і шчытом. - ЛАЎРЫШАЎСКАЕ.

Беларуска - літоўскі летапіс 1446 г. - помнік агульнадзяржаўнага летапісання 15 ст. Падрабязна апісваецца княжанне Вітаўта.

Рэнесансавая культура ВКЛ па асноўных прыкметах была блізкай да Паўночнага Рэнесанса.

Бацька Ф. Скарыны быў купцом.

Імя бацькі Ф. Скарыны - Лукаш (Лука, Лук'ян).

Імя брата Ф. Скарыны - Іван.

Імя сына Ф. Скарыны - Сімяон.

Імя жонкі Ф. Скарыны - Маргарыта.

Ф. Скарына вучыўся ў Кракаўскім універсітэце.

Ф. Скарына скончыў філасофскі факультэт універсітэта.

Ф. Скарына скончыў універсітэт са ступенню бакалаўра.

Экзамен на ступень доктара медыцыны Ф. Скарына вытрымаў у Падуі.

“Псалтыр” - назва першай кігі, выдадзенай Ф. Скарынай.

У Празе Ф. Скарына выдаў 22 кнігі Бібліі.

Першая кніга, якую Ф. Скарына выдаў у Вільні называлася “Малая падарожная кніжка”.

Другая кніга, якую Ф, Скарына выдаў у Вільні называецца “Апостал”.

Фінансавалі выданне кніг Ф. Скарыны віленскія мяшчане Рыгор Адвернік, Якуб Бабіч, Багдан Онькаў.

Спадчына Ф. Скарыны налічвае 25 выданняў.

Скарына - пачынальнік новай беларускай адраджэнскай паэзіі

С. Будны выдаваў кнігі сумесна з Мацеям Кавячынскім, Лаўрэнціям Крышкоўскім.

Мацей Кавячынскі быў старастай у Нясвіжы.

Сыравінай для вырабу паперы было льняное і баваўнянае рыззё.

Дзейнасць І. Фёдарава і П. Мсціслаўца ў Беларусі апякаў вядомы мецэнат Рыгор Хадкевіч.

Палымяным прапагандыстам беларускай мовы ў ВКЛ быў полацкі шляхціц Васіль Цяпінскі.

Першым у Еўропе, хто ўзяўся за пераклад і паралельнае выданне Евангелля на дзвюх мовах: царкоўна - славянскай і беларускай - быў Васіль Цяпінскі.

Словы аб тым, што «зацный, славный, острій, довстіпный» народ беларускі мае даўнія і багатыя гістарычныя і культурныя традыцыі належаць Васілю Цяпінскаму.

Аўтарам першай на Беларусі “Граматыкі” быў Мялецій Сматрыцкі.

На працягу двух стагоддзяў падручнікам па царкоўнаславянскай мове ўсяму ўсходнеславянскаму свету служыла “Граматыка” М. Сматрыцкага.

Вялікі рускі вучоны Міхаіл Васілевіч Ламаносаў спасцігаў грамату па падручніку М. Сматрыцкага.

Аўтарам “Буквара” быў Спірыдон Собаль.

Друкарня Пятра Мсціслаўца дзейнічала на сродкі братоў Кузьмы і Лукаша Мамонічаў.

Статут ВКЛ 1588 г. на старабеларускай мове быў выдадзены ў друкарні Мамонічаў.

Пастановы соймаў і іншыя заканадаўчы акты друкаваліся ў друкарні Мамонічаў.

«Закрынічыла тут жыццё» - так ахарактарызаваў духоўную атмасферу XVI - першай паловы XVII ст. вялікі беларускі паэт Максім Багдановіч

Аўтарам паэмы “Пруская вайна” з'яўляецца Ян Вісліцкі.

Аўтарам паэмаў «Дакатэрас» і “Дзесяцігадовая аповесць вайсковых спраў Крыштафа Радзівіла” з'яўляецца Андрэй Рымша.

Аўтарам паэмы «Радзівіліяда» з'яўляецца Ян Радван.

Аўтарам паэмы «Пасольства да вялікага князя маскоўскага» з'яўляецца Гальяш Пельгрымоўскі.

Аўтарам “Падарожжа ў Святую Землю (Іерусалім)” з'яўляецца Мікалай Крыштаф Радзівіл.

Найбольш вядомы ўзор публіцыстычнай літаратуры другой паловы 16 ст. з'яўляецца напісаны ў форме плачу «Трэнас» Мялеція Сматрыцкага.

Твор “Трэнас” з'яўляўся водгукам на пагром праваслаўных цэркваў і манастыроў у Вільні, учынены ў 1609 г. уніяцкім мітрапалітам Іпаціем Пацеем.

“Песня пра зубра” была выдадзена дзякуючы мецэнацкай дапамозе маці Жыгімонта II Аўгуста Боны Сфорца.

Заснавальнік новалацінскай рэнесансавай паэзіі ВКЛ - М. Гусоўскі.

Кніга вядомага польскага гуманіста і правазнаўцы Андрэя Маджэўскага “Аб паправе Рэчы Паспалітай” была выдадзена на сродкі полацкага ваяводы.

Расказы аб сваім жыцці (мемуары) пакінулі беларускія шляхціцы Фёдар Еўлашоўскі і Ян Цадроўскі.

Аўтарам наступных радкоў

Польска квітнет лаціною,

Літва квітнет русчызною;

Без той в Поліце не пребудзеш,

Без сей в Литве блазном будзеш. З'яўляецца Яна Казімір Пашкевіч.

Першы на Беларусі помнік у стылі барока - Нясвіжскі касцёл езуітаў.

Пануючым стылем у культуры ВКЛ быў стыль барока.

Тэарэтычна ў 17 ст. школьную адукацыю маглі атрымліваць прадстаўнікі усіх саслоўяў.

Пачатковыя школы ў 17 ст. існавалі пры праваслаўных брацтвах, пратэстанцкіх зборах, каталіцкіх касцёлах.

У 17 ст. на Беларусі існавалі праваслаўныя, каталіцкія, уніяцкія брацтвы.

У брацкіх школах вывучаліся скарочаныя цыклы “трывіума” і “квадрыума”.

Асаблівая ўвага ў праваслаўных брацкіх школах надавалася вывучэнню царкоўнаславянскай мовы.

Аўтарам першага на Беларусі буквара для навучання грамаце быў Лаўрэнцій Зізаній.

Найбольшую актыўнасць у асветніцкай дзейнасці з другой паловы XVI ст. праяўлялі ў Беларусі езуіты.

Адукацыю амаль на універсітэцкім узроўні давалі езуіцкія калегіумы.

Са з'яўленнем езуітаў пачалі распаўсюджвацца школы сярэдняга ўзроўню - калегіумы.

Спачатку ў Віленскай езуіцкай акадэміі было два факультэты - тэалагічны і філасофскі. Пазней дадаліся медыцынскі і прававы.

Першым рэктарам Віленскай езуіцкай акадэміі быў Пётр Скарга.

Марцін Сміглецкі - аўтар папулярнага па ўсёй Еўропе падручніка логікі, адзін з заснавальнікаў эканамічнай тэорыі.

Аўтарам трактата “Аб неіснаванні Бога” з'яўляецца Казімір Лышчынскі.

Агляд гісторыі сусветнай астраноміі і каляндарных сістэм апублікаваў беларускі уніяцкі пісьменнік Аляксей Дубовіч.

Аўтарам “Календара праўдзівай царквы” з'яўляецца Аляксей Дубовіч.

Выхаванцам Сімяона Полацкага быў будучы расійскі імператар Пётр І.

Аўтарам “Буквара языка славенскаго” з'яўляецца Сімяон Полацкі.

Аўтарам “Псалтырі рыфмаванай” з'яўляецца Сімяон Полацкі.

Аўтарам “Пяцікніжжа” з'яўляецца Андрэй Белабоцкі.

Знайшоў спосаб стварэння многаступеньчатых ракет, прыдумаў для іх дадатковыя рухавікі, стабілізатары Казімір Семяновіч.

Аўтарам твора “Вялікае мастацтва артылерыі” з'яўляецца Казімір Семяновіч.

Аўтарам карты ВКЛ з'яўляецца Тамаш Макоўскі.

Аўтарам кнігі “Геаметрыя, або Трактаванне і майстэрства ўсякага вымярэння” з'яўляецца Юзаф Наронскі.

Першыя рускамоўныя падручнікі па граматыцы, рыторыцы выдаў Ілля Капіевіч

Заснавальнікам барока на Беларусі стаў італьянскі архітэктар Джавані Бернардоні.

У 17 - пер. пал. 18 ст. склаўся своеасаблівы архітэктурны стыль, у якім спалучаліся элементы рэнесансавага і візантыйскага дойлідства - віленскае барока.

Віленскае барока найбольшае распаўсюджанне атрымала сярод уніяцкіх культавых пабудоў.

У архітэктуры праваслаўных храмаў 17-18 стст. захоўваліся і развіваліся рысы традыцыйнага візантыйскага дойлідства.

Быў ураджэнцам Віцебска. Вучыўся ў Полацку, Слуцку, Нясвіжы. Служыў сакратаром у князя А. К. Чартарыйскага. У сваёй творчасці ўслаўляў родныя мясціны, захапляўся прыгажосцю краю - польскамоўны паэт Францішак Князьнін.

Рукапісныя «Аршанскі», «Курніцкі», «Маскоўскі» зборнікі змяшчаюць песні, запісаны жывой гутарковай беларускай мовай.

Паўстанню Т. Касцюшкі была прысвечана ананімная беларуская песня, якая захавалася ў запісе, - “Песня беларускіх жаўнераў”.

З 2-й паловы 16 ст. на Беларусі пачынаюць друкавацца зборнікі пратэстанцкіх песнапенняў з пяцілінейнымі еўрапейскімі нотамі.

Упершыню пяцілінейны запіс еўрапейскімі нотамі здзейснены ў “Супрасльскам Ірмалагіёне”.

Вядомы помнік беларускай музыкі 17 ст. - “Полацкі сшытак”, запісаны круглымі італьянскімі нотамі, якія ляглі ў аснову сучаснай нотнай граматы

Вядома імя арганіста 16 ст. - Трошка.

У 1611 - 1615 г. на сродкі шляхціца Андрэя Скарульскага быў пабудаваны вялікі арган для нясвіжскага касцёла езуітаў.

Мясцовыя кампазітары - Міхал Казімір Агінскі, Ян Давід Голанд, Мацей Радзівіл.

Беларускія майстры прынялі ўдзел у будаўніцтве драўлянага Каломенскага палаца цара Аляксея Міхайлавіча.

Майстры на чале з разьбяром Клімам Міхайлавым стварылі сапраўдны шэдэўр XVII ст. - пяціярусны пазалочаны іканастас у Смаленскім саборы Маскоўскага Новадзявочага манастыра.

З канца 15 ст. у жывапісе акрамя партрэтнага, узнікаюць гістарычны, батальны і іншыя жанры.

Друкарня Віленскай езуіцкай акадэміі была заснавана князем Мікалаем Радзівілам Сіроткам.

У Зах. Еўропе галоўнымі праваднікамі ідэй Асветніцтва была буржуазія. у Беларусі - шляхта.

Ініцыятарам выдання "Газеты гродзенскай" быў гродзенскі стараста Антонійі Тызенгауз.

Аўтарам трактата "Зацьменне Польшчы" быў беларускі шляхціц Станіслаў Шчука.

У трактаце "Зацьменне Польшчы" аўтар прапаноўваў ліквідаваць панаванне магнатаў і шляхты ў грамадскім жыцці краіны і правесці рэфармаванне палітычнай сістэмы ў мэтах умацавання цэнтральнай улады

За манархічны лад дзяржавы з моцнай цэнтральнай уладай выступаў Адам Нарушэвіч.

Іаахім Лялевель падтрымліваў ідэі еўрапейскага парламентарызму з падзелам улады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую.

Першым у Еўропе Міністэрствам адукацыі была Адукацыйная камісія.

Рэформа адукацыі 1770-1790 гг. зрабіла яе больш свецкай. Замест латыні ў школы ўвайшла польская мова. Ад тэалогіі прыярытэт пераходзіў да прыродазнаўчых і грамадскіх навук. Навучанне арыентавалася на развіццё разумовых здольнасцей дзяцей

У адпаведнасці са школьнай рэформай агульнае кіраўніцтва перадавалася ад духавенства свецкім уладам.

Новая з'ява у развіцці адукацыі ў Беларусі канца 18 ст. - стварэнне першых прафесійных навучальных устаноў.

Па ўзроўню адукацыі з езуітамі сапернічаў манаскі ордэн піяраў.

Адукацыю набыў у гародзенскіх езуітаў, затым у еўрапейскіх універсітэтах. Выкладаў у Полацку і Вільні. У 1780 - 1799гг. быў рэктарам Галоўнай школы ВКЛ. - Марцін Пачобут-Адляніцкі.

Вывучаў планету Меркурый, адкрыў невядомае сузор'е, вызначыў каардынаты многіх пунктаў У Беларусі і Літве - Марціп Пачобут-Адляніцкі.

3 канца 18 ст. у архітэктуры распаўсюджваецца стыль класіцызму.

Выяўленне стылю ракако - тканіны Слуцкай мануфактуры, Гарадзенскі каралеўскі палац, шпалеры : Нясвіжа і Слоніма.

Да класіцызму належаць Ружанскі палацава-паркавы комплекс, творчасць Францішка Смуглевіча, трактаты Мацея Казіміра Сарбеўскага, "Камедыя" Каятана Марашэўскага, ананімны літаратурны твор "Энеіда навыварат”.

Геаграфія

Троіцкі касцёл 15 ст. у в. Ішкальдзь Баранавіцкага раёна.

Адзін з ранніх твораў жывапісу - абраз “Маці Божая Замілаванне” з Маларыты (Брэстчына)

У замкавай царкве ў Віцебску быў “партрэт Ульяны старажытнага пісьма, дзе яна паказана разам з мужам сваім Альгердам. Партрэт гэты знаходзіўся ў старажытнай драўлянай, на каменным фундаменце, царкве ў Верхнім замку”.

Ф. Скарына родам з г. Полацка.

Ф. Скарына выдаў сваю першую кнігу ў г. Прага.

“Псалтыр” Ф, Скарына выдаў у Празе.

“Малую падарожную кніжку” Ф. Скарына выдаў у Вільні.

“Апостал” Ф. Скарына выдаў у Вільні.

Ф. Скарына скончыў сваё жыццё ў Празе.

Першая на сучаснай тэрыторыі Беларусі друкарня дзейнічала ў 1550-1570 гг. у Берасці.

У берасцейскай друкарні выходзілі кнігі на польскай і лацінскай мовах.

Першая паперня на тэрыторыі Беларусі была заснавана ў Нясвіжы.

Друкарні існавалі і ў іншых гарадах і мястэчках: Заблудаве (каля Беластока), Лоску (Валожынскі р-н), Цяпіне (Чашніцкі р-н), Любчы (Навагрудскі р-н), Куцейне (цяпер у межах горада Оршы), Буйнічах (пад Магілёвам), Бялынічах, Ашмене Мураванай

«Евангелле вучыцельнае” было выдадзена ў Заблудаве.

“Евангелле вучыцельнае” выдалі рускія першадрукары Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец.

“Граматыка” Ф. Сматрыцкага была выдадзена ў г. Еўі.

“Буквар” ўпершыню на беларускіх землях быў выдадзены ў м. Куцейна каля Оршы.

Другое выданне “Буквара” С. Собаля пабачыла свет ў друкарні г. Магілёў.

Друкарня Мамонічаў дзейнічала ў г. Вільне.

“Песня пра зубра” была выдадзена ў г. Кракаве.

Пераклад кнігі Б. Хотмана пра Варфаламееўскую ноч у Парыжы. быў выдадзены ў Лоску.

Кніга вядомага польскага гуманіста і правазнаўцы Андрэя Маджэўскага “Аб паправе Рэчы Паспалітай” была выдадзена ў г. Берасці.

“Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі” Мацея Стрыйкоўскага была надрукавана ў г. Кёнігсберг.

Першы на тэрыторыі сучаснай Беларусі помнік у стылі барока быў пабудаваны ў г. Нясвіжы.

У стылі барока пабудаваны касцёл і кляштар езуітаў ў Гродна.

У стылі барока пабудаваны касцёл бернардынцаў у Іўі.

Першы на Беларусі буквар “Наука ку читаню и разуменю писма словенского, ту ты ж о святой троици и о вчеловечении господни» быў выдадзены ў г. Вільні.

Брацкія друкарні дзейнічалі ў Вільні, Еўі (цяпер горад Вэвіс, Літва), Магілёве.

Езуіцкія школы ў такіх буйных цэнтрах, як Полацк, Гародня, Менск, пераўтварыліся ў калегіумы.

Знакаміты паэт і педагог Мацей Казімір Сарбеўскі выкладаў паэтыку і рыторыку ў езуіцкім калегіуме ў г. Полацку.

Першая вышэйшая навучальная ўстанова ў Вялікім княстве Літоўскім пачала дзейнічаць у г. Вільне.

Марцін Сміглецкі - аўтар папулярнага па ўсёй Еўропе падручніка логікі, адзін з заснавальнікаў эканамічнай тэорыі выкладаў у Віленскім універсітэце.

У 2-й палове 16 - пач. 17 ст. на Беларусі існавалі арыянскія школы - Іўе, Наваградак, Нясвіж, Клецк, Лоск.

Рэктарам арыянскай школы ў г. Іўі быў Ян Ліцыній Намыслоўскі.

Кальвінісцкая гімназія, праіснаваўшая да 1918 г., была ў г. Слуцку.

Сімяон Полацкі ўзначальваў Верхнюю друкарню ў Маскоўскім Крамлі.

Сімяон Полацкі быў ініцыятарам стварэння Славяна-грэка-лацінскай акадэміі ў г. Маскве.

Аўтар паэмы “Пяцікніжжа” Андрэй Белабоцкі быў прапаведнікам у г. Слуцку, настаўнікам у г. Магілёве.

Кніга “Вялікае мастацтва артылерыі” была выдадзена ў г. Амстэрдам.

Карта ВКЛ была выдадзена ў г. Амстэрдам.

Вядомы выдаўца Ілля Капіевіч адукацыю атрымаў у кальвінісцкай школе ў г. Слуцку.

Ілля Капіевіч займаўся кнігавыданне ў г. Амстэрдаме, дзе пазнаёміўся з маладым Пятром І.

У сярэдзіне -другой палове 18 ст. аматарскія тэатры існавалі ў Нясвіжы, Слоніме, Ружанах.

У апісанні Нясвіжскага замка Радзівілаў 1779 г. названы 984 рознага кшталту карціны на палатне і дрэве.

Іаахім Храптовіч ў сваім маёнтку Шчорсы арганізаваў узорную сельскагаспадарчую чую абшчыну. сабраў вялікую бібліятэку.

Пры дапамозе А.Тызенгауза ў Гродне i Поставах у 1770-х іт. дзейнічалі медыцынская, акушэрская, фінансавая, чарцёжная і рысавальная школы.

У другой палове XVIII ст. значную ролю ў распаўсюджванні навуковых ведаў адыгрывала медыцынская школа ў Гародні.

Заспавальнікам духоўнай ссміііарыі ў Магілёве з'яўляецца Георгій Каніскі.

Адам Нарушзвіч э'яўляепца ўраджэнцам Піншчыны.

Першая на беларускіх землях газета выйшла ў г. Гародня.

Тэатры Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку.

Прыгонны тэатр Тызенгаўзаў існаваў у І'ародні.

Прыгонны тэатр Агінскага ў Слоніме.

Прыгонны тэатр Сапегаў у Ружанах.

Прыгонны тэатр Тышкевічаў у Свіслачы.

Уладальнікам Слонімскага тэатра быў Міхал Казімір Агінскі.

Гародзенскія і слонімскія танцоры склалі аспову Варшаўскага каралеўскаіа балета.

Сядзібу у Слоніме Міхаіла Казіміра Агінскага сучаснікі называлі "сядзібай музаў".

"Слуцкія Афіны" - слуцкая кальвінісцкая школа, адкрытая Янушам Радзівілам у 1617 г.

"Паўночныя Афіны" - маёнтак Залессе Міхала Клеафанса Агінскаіа.

Тэрміны

ДАНЖОН - галоўная вежа феадальнага замка.

ДАНАТАРСКІ - партрэт фундатара - заказчыка

САРМАЦКІ - партрэт мужнага героя - ваяра.

АДРАДЖЭННЕ (Рэнесанс) - культурна - гістарычная эпоха еўрапейскай культуры ў 14 - 16 стст.

ПАПЕРНЯ - сярэднявечная вытворчасць па вырабе паперы.

БРАЦТВЫ - нацыянальна-рэлігійныя дабрачынныя арганізацыі гарадскога насельніцтва 16 - 18 стст., аб'ядноўвалі рамеснікаў, гандляроў, часткова духавенства і шляхту.

ПРАВАСЛАЎНЫЯ БРАЦТВЫ - нацыянальна-рэлігійныя арганізацыі праваслаўнага насельніцтва, што ўзніклі ў процівагу прапольска-каталіцкай палітыцы кіруючых колаў Рэчы Паспалітай.

ПЛЯЦЭНТА - інструмент пакарання ў школах 17-18 ст.

ІНТЭРМЕДЫЯ - невялікі драматычны твор, ставіўся ў сярэдніх школах і калегіумах. ЦІ: бытавыя сцэнкі, якія іграліся ў перапынках школьных драматычных пастановак. Героямі іх былі простыя людзі, здатныя на вострае слова, дасціпныя і разумныя.

ІРМАЛОЙ - пісьмовы зборнік песнапенняў, якім карысталіся ў праваслаўных храмах, прызначаўся для аднагалосага вакалу і так званага знаменнага распеву (па знаменнаму - крукавому - запісу).

РЭКГАЛ - малы арганны інструмент.

БАТЛЕЙКА - беларускі народны тэатр, узнікненне якога звязана са святам Каляд.

АСВЕТНІЦТВА - магутны грамадска- палітычны і культурны рух. які ў канцы 17 -18 ст. ахапіў усю Еўропу і з'яўляўся працягам гуманістычных традыцый Алраджэння, быў накіраваны на аднаўленне грамадства праз развіццё асветы і навукі.

ГУМАНІЗМ - філасофскае вучэнне, якое сцвярджае высокую годнасць чалавека, прызнае яго права на зямное счасце, свабоду чалавечай асобы, прапагапдуе ідэалы чалавекалюбства.

ФІЗІЯКРАТЫ - французскія буржуазпыя эканамісты, якія прызнавалі зямлю і земляробства адзінай крыніцай багацця, а сельскагаспадарчую працу - адзінай вытворчай працай.

БАРОКА (з італ. - мудрагелісты, дзіўны) - вядучы накірунак у мастацтве Беларусі 17 - 18 ст.

РАКАКО - ад французскага "драблены камень", "ракавіна". Гэты стыль быў сістэмай дэкору інтэр'ерау. На Бсларусі развіваўся ў пагіацава-сядчібнай і кулыавай архітэктуры сярэдзіііы 18 ст.

КЛАСІЦЫЗМ - (з лац. узорны) - мастацкі стыль і эстэтычны накірунак у еўрапейскай літаратуры і мастацтве 17 - пачатку 19 ст., адметнай рысай быў зварот да вобразаў і форм антычнай літаратуры і мастацтва як да эстэтычнага эталона.

Літаратурны жанр, прысвсчаны актуальным праблсмам грамадскага жыцця, напісапы ў форме дыскусіі або вострай спрэчкі, і як правіла, ананімпы - палемічная публіцыстыка.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Станаўленне савецкай сістэмы адукацыі. Станаўленне сеткі вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў. Літаратура і мастацтва. Літаратурныя аб’яднанні. Станаўленне нацыянальнага тэатра. Выяўленчае і музычнае мастацтва та адносіны да царквы і рэлігіі.

    реферат [41,0 K], добавлен 23.11.2013

  • Гісторыя беларускіх земляў у час панавання першабытнага грамацтва. Гэта перыядызацыя заснавана на прынцыпе вылучэння асноўнага матэрыялу ці сыравіны, з якой вырабляліся галоўныя прылады працы. Акрамя таго, існуе агульнагістарычная перыядызацыя.

    реферат [24,9 K], добавлен 21.04.2009

  • Сярэдзіна XVII ст. як пачаток разбуральнага веку ў гісторыі Беларусі. Гістарычныя ўмовы развіцця культуры. Барока на беларускiх землях. Развіццё асветы і навукі. Прыгонны тэатр. Мастацкія вырабы мануфактур і іх значэнне, асартымент і разнавіднасці.

    презентация [4,1 M], добавлен 24.09.2013

  • Утварэнне Рэчы Паспалітай. Войны сярэдзіны XVII - пачатка XVIII ст. Гаспадарчае развіццё беларускіх земляў у другой палове XVI - першай палове XVII ст. Гаспадарчае развіццё беларускіх зямель у XVII-XVIII ст. Эканамічны ўздым на Беларусі ў XVIII ст.

    курсовая работа [96,9 K], добавлен 21.01.2011

  • Пачатак cусветнай прамысловай рэвалюцыі. Напрамкі развіцця сельскай гаспадаркі беларускіх земляў. Нарастанне сялянскага руху. Рэформы ў панскай і дзяржаўнай вёсках. Стан рамяства, мануфактур. Першыя фабрыкі. Паляпшэнне шляхоў зносін. Насельніцтва гарадоў.

    контрольная работа [32,5 K], добавлен 01.03.2010

  • Увядзенне хрысціянства на беларускіх землях. Культура Беларусі на працягу 12 ст, вядомыя дзеячы асветы. Біяграфія царкоўны дзеяча Кірыла Тураўскі. Дзейнасць Е. Полацкай, яе заслугі у распаўсюджванні хрысціянства, пісьменнасці, культуры ў Полацкай зямлі.

    контрольная работа [29,1 K], добавлен 24.11.2010

  • Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх земляў у X–XIII столетіях. Першая дзяржава, што ўтварылася на тэрыторыі сучаснай Беларусі – гэта Полацкае княства. Вельмі значна роля веча. Прыняцця і распаўсюджанне хрысціянства на Беларусі. Рэлігія славян.

    реферат [51,3 K], добавлен 21.01.2011

  • Стан сельскай гаспадаркі ў сярэдзіне стагоддзя і падрыхтоўка да адмены прыгоннага права. Механізм рэформы і яе правядзенне ў Беларусі. Буржуазная і грашовая перабудова 60-70-х гг. XIX ст. Рэарганізацыя дзяржаўнага кіравання, праведзеныя ў 60-70-я гг.

    реферат [22,7 K], добавлен 22.12.2010

  • Тэрыторыя Беларусі у пачатку ХІХ ст. Уваход беларускіх земляу у склад Рэчы Паспалітай згодна адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму падзелу 1802 года. Саслоўная структура насельніцтва Беларусі. Прымітыўная тэхніка земляробства - прычына нізкай ураджайнасці.

    реферат [62,9 K], добавлен 03.01.2011

  • Адмена прыгоннага права і сутнасць аграрнай рэформы ў Расіі. Значэнне рэформы для развіцця сельскай гаспадаркі. Адрозненні ў правядзенні рэформы ў Усходніх і Заходніх губернях Беларусі. Мэта паўстання 1863-1864 гадоў, яе уплыў на правядзенне рэформ.

    контрольная работа [15,2 K], добавлен 26.09.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.