Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Крызіс феадальна-прыгонніцкага ладу

Рост попыту на сельскагаспадарчую прадукцыю ў Заходняй Еўропе і ў гарадах Расіі. Землеўладанне і гаспадарка памешчыкаў. Становішча прыгонных сялян. Развіццё прамысловасці ў Беларусі. Заняпад дзяржаўных маёнткаў. Няўдача рэформы ў памешчыцкай вёсцы.

Рубрика История и исторические личности
Вид лекция
Язык белорусский
Дата добавления 30.07.2013
Размер файла 47,6 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

ЛЕКЦЫЯ 9. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ. КРЫЗІС ФЕАДАЛЬНА-ПРЫГОННІЦКАГА ЛАДУ

§ 4. Сельская гаспадарка

1. Землеўладанне і гаспадарка памешчыкаў. Адной з асаблівасцей развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі было панаванне буйнога дваранскага землеўладання

Рост попыту на сельскагаспадарчую прадукцыю ў Заходняй Еўропе і ў гарадах Расіі ў першай палове XIX ст. стымуляваў хуткае пашырэнне ў Беларусі ўласнай гаспадаркі прыгоннікаў -- фальваркаў. (Фальварак -- уласна панская гаспадарка, прадукцыя якой прызначалася на продаж. Вялася на аснове паншчыны. Фальваркова-паншчынная сістэма пачала ўсталёўвацца падчас рэформы 1557 г. («валочнай памеры»).)

Памешчыкі стваралі фальваркі за кошт скарачэння сялянскіх надзелаў. Для апрацоўкі фальварковых зямель яны пераводзілі сялян з аброку на паншчыну.

Асноўнай вытворчай базай маёнтка памешчыка з'яўлялася сялянская гаспадарка.

Зямельныя надзелы сялян у Віленскай, Гродзенскай, Мінскай губернях адводзіліся ў падворнае карыстанне; у Віцебскай, за выключэннем інфлянцкіх (латышскіх) паветаў, і Магілёўскай губернях пераважала абшчыннае землекарыстанне.

У 30--40я гг. хутка пашыраліся пасевы бульбы. Жыта і бульба ў значнай меры перапрацоўваліся на спірт.

СПЕЦЫЯЛІЗАЦЫЯ РЭГІЁНАЎ:

Віцебская і паўночная часткі Віленскай, Мінскай і Магілёўскай губерняў -- льнаводства.

У цэнтральных і паўднёвых паветах Магілёўскай і Мінскай губерняў -- канапля і вытворчасць пянькі, якая па Дняпры адпраўлялася на патрэбы Чарнаморскага флоту, а таксама ў Прусію (Кёнігсберг). З канца 30-х гг. -- цукровыя буракі.

З'яўляюцца цукраварныя заводы -- ў маёнтках Скірмунта (Парэчча Пінскага павета), Вітгенштэйна (Карэлічы Навагрудскага павета), Паскевіча (Гомель)

Гродзеншчына -- танкарунная авечкагадоўля. Для іх гадоўлі пашыраліся пасевы кармавых культур.

Гута -- завод, дзе выраблялі шкло.

Пануючай сістэмай земляробства заставалася трохполле.

Прапагандай перадавых метадаў земляробства і жывёлагадоўлі займалася Беларускае вольнае эканамічнае таварыства, што існавала з 1826 па 1841 г. у Віцебску.

2. Сялянская гаспадарка. Сяляне дзяліліся на дзве асноўныя катэгорыі -- памешчыцкія (зямельны надзел атрыманы ў карыстанне ад землеўладальніка - памешчыка) і дзяржаўныя (казённыя, надзел атрыманы ад дзяржавы). Колькасць сялян, што адносіліся да вольных людзей, была нязначнай

Прызнаныя майстры -- кавалі, шаўцы, сталяры і інш.-- вывозілі сваю прадукцыю і на рынак, хадзілі па вёсках, прапаноўвалі свае паслугі. Такія заняткі называюцца хатнімі промысламі. Яны з'яўляліся толькі дадаткам да асноўнай дзейнасці -- земляробства. Імі займаліся пасля завяршэння і да пачатку палявых работ.

Адыходныя промыслы --высечка і вываз лесу, будаўніцтва дарог, землякопныя работы. Адыходныя промыслы ў Беларусі не былі распаўсюджаны з прычыны пераводу сялян з аброку на паншчыну. У канцы 50-х гг. амаль усе памешчыцкія сяляне (97 %) знаходзіліся на паншчыне і не маглі па сваім жаданні адлучацца з маёнткаў.

3. Павіннасці сялян

Галоўныя -- паншчына, аброк і згоны (згоны -- пагалоўныя прымусовыя выхады ўсіх працаздольных сялян на панскія работы).

Дадатковыя -- абавязкі па будаўніцтву і рамонту гаспадарчых пабудоў у панскіх дварах, рамонт дарог, мастоў, плацін, перавозка памешчыцкіх грузаў, нарыхтоўка дроў, догляд за скацінай і птушкай на фермах, праца на панскіх агародах і г. д.

Інвентар - дакумент, у якім запісаны павіннасці сялян у адпаведнасці з велічынёй і якасцю іх зямельных надзелаў.

Шырока распаўсюдзілася аддача памешчыкамі Беларусі сваіх сялян у прымусовы наём на розныя будаўнічыя работы, часта ў аддаленыя раёны імперыі.

4. Становішча прыгонных сялян. Як відаць з вышэйзгаданых звестак, становішча асноўнай масы сялян Беларусі вызначалася панаваннем фальваркова-паншчыннай сістэмы і поўнай асабістай залежнасцю іх ад паноў

дзяржаўныя маёнткі здаваліся ў арэнду шляхце і гаспадарка ў іх вялася на аснове паншчыны, згонаў і іншых сялянскіх павіннасцей. Арандатары імкнуліся атрымаць як мага больш прыбыткаў. Гэта вяло да павялічэння павіннасці сялян. У выніку такога гаспадарання дзяржаўныя маёнткі прыходзілі ў заняпад. У іх хутка павялічвалася колькасць бабылёў, агароднікаў, пазбаўленых зямельных надзелаў і сваёй гаспадаркі.

§ 5. Прамысловасць. Гандаль. Гарады і мястэчкі

Развіццё прамысловасці

Развіццё прамысловасці ў Беларусі прайшло тры этапы: дробная таварная вытворчасць, капіталістычная мануфактура і фабрыка (буйная машынная індустрыя).

Вотчынная прамысловасць -- бясплатная сыравіну і дармавая рабочая сіла прыгонных сялян.

Прадпрыемствы купцоў і мяшчан -- аплачвалі зямельныя ўчасткі, сыравіну, рабочую сілу.

3-за недахопу капіталаў гарадская, купецка-мяшчанская прамысловасць Беларусі ў першай палове XIX ст. была прадстаўлена выключна ручной вытворчасцю ў форме рамяства, дробнакапіталістычных прадпрыемстваў і адзінкавых мануфактур.

Прадпрыемства рамеснага тыпу -- невялікія майстэрні, у якіх гаспадар-майстар працаваў адзін (ці з дапамогай членаў сям'і) або выкарыстоўваў працу не больш чым 5 работнікаў (чаляднікаў і вучняў).

Да пачатку 50-х гг. большасць гарадскіх рамеснікаў уваходзіла ў адпаведныя прафесійныя цэхі (кавалёў, сталяроў і г. д.). Справамі цэха кіраваў выбарны цэхмістр. Цэхі падпарадкоўваліся гарадской рамеснай управе.

1852 г. - ліквідацыя цэхавай арганізацыі ў гарадах і мястэчках з невялікай колькасцю рамеснікаў.

Дробнакапіталістычная вытворчасць -- прамысловыя прадпрыемствы з колькасцю рабочых ад 6 да 15.

Прамысловыя прадпрыемствы, заснаваныя на ручной вытворчасці з падзелам (спецыялізацыяй) працы, называюцца мануфактурамі. Да іх адносяць прадпрыемствы з 16 і больш рабочымі.

Працэс станаўлення капіталістычнай прамысловасці завяршыўся ў выніку переходу ад мануфактуры да машыннай вытворчасці, заснаванай на выкарыстанні паравых рухавікоў і рабочых машын.

У ходзе прамысловай рэвалюцыі завяршылася фарміраванне новых грамадскіх класаў -- буржуазіі і пралетарыяту.

Машынная, або фабрычна-заводская, вытворчасць -- высокакваліфікаваныя майстры і спецыяльна падрыхтаваныя рабочыя. Пашырэнне выкарыстання вольнанаёмнай рабочай сілы.

Новай з'явай у прамысловым развіцці Беларусі было выкарыстанне на асобных прадпрыемствах машын і паравых рухавікоў.

Першыя прадпрыемствы з паравымі рухавікамі і рабочымі машынамі з'явіліся ў Беларусі ў 20-я гг. XIX ст. -- суконныя фабрыкі ў мястэчках Хомск Кобрынскага павета і Косава Слонімскага павета. Яны належалі буйному землеўладальніку-прадпрымальніку В. Пуслоўскаму. У маёнтку Старынцы Чэрыкаўскага павета граф Бекендорф заснаваў металаапрацоўчае прадпрыемства (900 ці 600 рабочых). У 1860 г. колькасць фабрык і заводаў вырасла да 76 (плюс 140 мануфактур).

Паказальна, што купцам і мяшчанам у 1860 г. належалі толькі 3 мануфактуры і 2 фабрыкі. Усе астатнія з'яўляліся ўласнасцю памешчыкаў-прыгоннікаў.

У першай палове XIX ст. ў прамысловасці Беларусі перапляталіся два сацыяльна-эканамічныя уклады -- феадальны і капіталістычны:

-- Вотчынныя прадпрыемствы - прымусовы найм прыгонных сялян.

-- Гарадская, купецка-мяшчанская прамысловасць -- выключна вольнанаёмная рабочая сіла.

У Беларусі найбольш распаўсюджанымі былі прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны -- вінакурныя, суконныя, палатняныя, цукровыя, мукамольныя.

Вядучай галіной прамысловасці Беларусі ў першай палове XIX ст. заставалася суконная.

Другое месца ў прамысловасці Беларусі займала вытворчасць шарсцяных вырабаў. У 1857 г. тут было 7 прадпрыемстваў. Усе яны знаходзіліся ў Гродзенскай губерніі.

Шкляная прамысловасць была найбольш развітой у Магілёўскай губерні, дзе знаходзілася 8 з 14 заводаў.

харчовая галіна прамысловасці: вінакурыі, піваварні, млыны (разам -- больш за 8 тыс.), цукраварныя, мылаварныя, свечкасальныя, тытунёвыя і іншыя прадпрыемствы; на цукровым заводзе Паскевіча ў Гомелі працавала 200 чалавек. Першы цукровы завод быў адкрыты ў 1830 г. у мястэчку Моладава Кобрынскага павета. Прыналежыў А. Скірмунту. На ім працавала ўстаноўка для бесперапыннага выпарвання цукровага сіропу.

тэкстыльная галіна прамысловасці -- суконныя, палатняныя, канатныя, швейвыя і г. д.;

сілікатная -- прадпрыемствы па вырабу шкла і шклянога посуду, кафлі, цэглы.

2. Гандаль

Была пабудавана Маскоўска - Варшаўская шаша, якая прайшла праз 3 беларускія губерніі: Магілёўскую, Мінскую, Гродзенскую.

Каналы:

-- злучалі басейны Дняпра і Заходняй Дзвіны (Бярэзінскі),

-- Дняпра і Віслы (Днепра-Бугскі),

--- Нёмана і Віслы (Аўгустоўскі),

-- Дняпра і Нёмана (канал Агінскага). Будаўніцтва скончана ў 1804-05 гг.

Галоўным пастаўшчыком тавараў на ўнутраны і знешні рынкі з'яўлялася памешчыцкая гаспадарка.

Каля паловы даходу памешчыкі атрымлівалі ад продажу гарэлкі.

У 30--50-я гг. попыт на сельскагаспадарчую прадукцыю павялічваўся ў сувязі з хуткім ростам гарадскога насельніцтва.

У арганізацыі гандлю павялічвалася роля купцоў. У 40--50-я гг. у Беларусі назіраўся пэўны рост купецкіх капіталаў.

Да сярэдзіны XIX ст. істотную ролю ў таварна-грашовым абарачэнні адыгрывалі кірмашы:

-- Зэльвенскі і Свіслацкі ў Гродзенскай,

-- Асвейскі і Бешанковіцкі ў Віцебскай,

-- Любавіцкі ў Магілёўскай,

-- Кантрактавы ў Мінску,

-- Троіцкі ў Гомелі.

3 цягам часу роля кірмашоў у гандлі зніжалася, абароты скарачаліся. Затое ўстойлівым і даволі хуткім ростам вызначаўся пастаянны гандаль у крамах і магазінах, якія ўсё шырэй распаўсюджваліся ў гарадах і больш значных мястэчках.

Знешні гандаль ажыццяўляўся ў асноўным па рачных шляхах.

§ 6. Крызіс феадальнапрыгонніцкага ладу

Галоўным адрозненнем ў становішчы дзяржаўнай вёскі ў Расіі і Беларусі была сістэма збору феадальнай рэнты У Расіі - падушны аброк. У Беларусі - паншчына.

Рэформы Кісялёва

Прычына: Заняпад дзяржаўных маёнткаў

Ініцыятарам рэформаў выступіў граф П. Кісялёў, міністр дзяржаўных маёмасцей.

Мэты рэформы з'яўлялася павышэнне дзяржаўных даходаў; захаванне сістэмы феадальных землеўладанняў, падняцце прыбытковасці памешчыцкай і дзяржаўнай вёскі, ураўнанне гаспадарчага ўзроўню сялян.

Шлях: спыненне збяднення сялянства, ліквідацыя свавольства арандатараў маёнткаў, павелічэнне колькасці цяглых сялянскіх двароў, здольных выконваць павіннасці і плаціць падаткі на карысць дзяржавы.

Здзяйсненне:

-- перабудова апарату кіравання. Дагэтуль агульнакіраўнічыя функцыі былі сканцэнтраваны ў Дэпартаменце дзяржаўных маёмасцей Міністэрства фінансаў. 3 1 студзеня 1836 г. яны перадаваліся новаму Міністэрству дзяржаўных маёмасцей, першым міністрам якога быў назначаны П.Д.Кісялёў. У Расіі ўводзілася чатырохярусная сістэма мясцовага кіравання, а ў Беларусі ўстанаўліваліся тры адміністрацыйныя ярусы: губерня -- акруга -- сельская ўправа. У выніку рэформы П. Д. Кісялёва абшчына ў Беларусі была максімальна набліжана да агульнарасійскага ўзору.

-- палітыка «апякунства” над дзяржаўнымі сялянамі (дапамога на выпадак неўраджаяў і масавых эпідэмій і т.п., арганізацыя пачатковага навучання дзяцей дзяржаўных сялян, аказання медыцынскай дапамогі, правядзення розных агранамічных мерапрыемстваў актывізацыі гандлю, развіцця сістэмы страхавання, барацьбы з п'янствам).

1839 г. «Палажэнне аб кіраванні дзяржаўнымі маёмасцямі ў заходніх губернях і Беластоцкай вобласці» .-- люстрацыя дзяржаўных маёмасцей. Тры мэты: дакладны ўлік дзяржаўных маёмасцей, выраўноўванне гаспадарчага ўзроўню сялян шляхам скасавання малазямелля і рэгламентацыі павіннаснага прыгнёту, павышэнне плацежаздольнасці дзяржаўных сялян.

Ставілася задача перавесці па магчымасці ўсіх агароднікаў і бабылёў-кутнікаў у разрад цяглых ці паўцяглых сялян, г. зн. надзялення іх палявым надзелам і сенакосам, а таксама рабочай жывёлай і неабходным інвентаром.

Вызначалася сярэдняя норма надзелаў -- 3 дзесяціны ворнай зямлі і 1 дзесяціна сенакосу на адну рэвізскую (мужчынскую) душу.

Для цяглых двароў, якія мелі поўны надзел і не менш за дзве галавы рабочай жывёлы, устанаўлівалася 6-дзённая паншчына (3 дні з канём і 3 дні без каня ў тыдзень). Для паўцяглых норма змяншалася напалавіну. Прадугледжвалася спыненне здачы казённых маёнткаў у арэнду і замена паншчыны чыншам.

У красавіку 1844 г. Мікалай I зацвердзіў прапановы Кісялёва аб ліквідацыі фальваркаў і пераводзе дзяржаўных сялян з паншчыны на чынш у Віленскай, Гродзенскай, Мінскай і Ковенскай губернях, а ў чэрвені 1845 г.-- у Віцебскай і Магілёўскай губернях.

Адмяняліся даніны і дадатковыя павіннасці.

Адмова ад фальваркова - прыгоннай сістэмы і перавод дзяржаўных сялян на аброк з'явіліся галоўнымі вынікамі рэформы, якія вызначылі яе буржуазна - прагрэсіўны характар.

Перамены ў прававым статусе дзяржаўных сялян. За імі прызнавалася грамадзянская свабода, правы ўступлення ў шлюб, бацькоўскія і апякунскія правы, правы атрымання спадчыны і ўласнасці, правы на занятак гандлем і промысламі.

2. Няўдача рэформы ў памешчыцкай вёсцы. (ІНВЕНТАРНАЯ РЭФОРМА)

Красавік 1844 г. цар падпісаў падпісаў дакумент, на аснове якога палажэнні рэформы Кісялёва аб унармаванні павіннасцей дзяржаўных сялян і дадатковым надзяленні іх зямлёю распаўсюджваліся на памешчыцкія маёнткі заходніх губерняў. Дзеля гэтага ўводзіліся абавязковыя інвентары. У губернях былі створаны дваранскія інвентарныя камітэты.

Рэформа не прадугледжвала ліквідацыі прыгоннага права і замены паншчыны чыншам. Аднак памешчыкі аказалі масавае супраціўленне спробам умяшання ўрада ў іх узаемаадносіны з уласнымі прыгоннымі, пратэставалі супраць парушэння сваіх правоў.

Сутнасць рэформы: рэгуляванне памераў надзелаў і павіннасцей памешчыцкіх сялян і замацаванне іх у інвентарах, абавязковых як для сялян, так і памешчыкаў. Абавязковыя інвентары былі ўведзены ва ўсіх памешчыцкіх маёнтках Заходняй і Цэнтральнай Беларусі і ў частцы маёнткаў Усходняй Беларусі.

Толькі 14 мая 1855 г. Аляксандр II зацвердзіў перагледжаныя ў інвентарных камітэтах правілы для маёнткаў Віцебскай і Магілёўскай губерняў, у якіх вызначаўся мінімальны сялянскі надзел у 4,75 дзесяціны на рэвізскую душу, а паншчына -- 3 дні ў тыдзень.

Аўкцыён -- публічны продаж якой-небудзь маёмасці ў форме спаборніцтва пакупнікоў: хто заплаціць больш за ўстаноўленую першапачатковую цану.

7. БУРЖУАЗНЫЯ РЭФОРМЫ. ПЕРАХОД ДА КАПІТАЛІСТЫЧНАЙ ГАСПАДАРКІ

1. АСАБЛІВАСЦІ БУРЖУАЗНЫХ РЭФОРМ У БЕЛАРУС1

Сялянская рэформа 1861 г. у Расіі і асаблівасці яе правядзення ў беларускіх губернях.

19 лютага 1861 г. Аляксандр II зацвердзіў заканадаўчыя акты (усяго іх было 17), якія тычыліся адмены прыгоннага права, і звярнуўся да народа з «Маніфестам».

У адпаведнасці з «Манифестам» селянін адразу атрымліваў асабістую свабоду і шэраг грамадзянскіх правоў. Пакаранне селяніна магло адбыцца толькі па судовым прыгаворы ці законным распараджэнні ўрадавых і грамадскіх улад.

Памешчыкі страцілі паліцэйскую і судовую ўладу над вёскай. Яны вызваляліся ад усялякай адказнасці за лёс сялян, за выплату імі падаткаў і выкананне павіннасцей на карысць дзяржавы.

Дзяржавы ўступала ў непасрэдныя ўзаемадачыненні з сялянамі, абмінаючы памешчыкаў. Таму агульныя «Палажэнні» ўводзілі новую сістэму кіравання вёскай.

Сяляне, якія жылі на зямлі аднаго памешчыка, складалі сельскую грамаду (абшчыну). На сходзе сельскай абшчыны выбіраўся стараста. Некалькі сельскіх абшчын, якія адносіліся да аднаго царкоўнага прыходу, стваралі воласць. На валасным сходзе сельскія старасты і ўпаўнаважаныя ад кожных 10 двароў выбіралі валасное праўленне, валаснога старшыню і суддзю.

За своечасовае выкананне ўсіх павіннасцей сяляне неслі адказнасць на аснове кругавой парукі (калектыўная парука - калектыўная адказнасць, калі за селяніна, які не заплаціў падатак, адказвала ўся вёска), а валасны суд дзейнічаў паводле норм і традыцый звычаёвага права.

Для непасрэднага правядзення рэформы на месцах ствараліся спецыяльныя органы -- павятовыя міравыя з'езды і губернскія па сялянскіх справах установы.

Кантроль за дзейнасцю гэтых органаў неслі губернатары.

Першай інстанцыяй па ўрэгуляванню адносін паміж сялянамі і памешчыкамі з'яўляліся міравыя пасрэднікі, якія прызначаліся з мясцовых дваран і былі дзяржаўнымі чыноўнікамі.

Асноўным абавязкам міравых пасрэднікаў было садзейнічанне складанню ўстаўных грамат -- нарматыўных актаў, дзе вызначаліся пазямельныя адносіны сялян і памешчыкаў (размеркаванне зямлі паміж памешчыкамі і сялянамі, абавязкі апошніх). На складанне і падпісанне ўстаўных грамат адводзілася два гады. У выпадках, калі згода не дасягалася, пытанне аб заключэнні пагаднення паміж селянінам і памешчыкам павінна было вырашацца на аснове мясцовых Палажэнняў.

Уводзіўся выбарны саслоўны сялянскі суд. Ён займаўся дробнымі грамадзянскімі і крымінальнымі справамі на аснове мясцовага звычаёвага права.

Пазямельнае ўладкаванне сялян Беларусі ажыццяўлялася на аснове двух мясцовых «Палажэнняў».

У Магілёўскай і Віцебскай губернях, дзе захавалася абшчыннае землекарыстанне, устанаўліваліся вышэйшыя (ад 4 да 5,5 дзесяціны) і ніжэйшыя (ад 1 да 2 дзесяцін) памеры сялянскіх надзелаў. Калі да рэформы ў селяніна зямлі было звыш вышэйшай нормы то памешчык меў права адрэзаць лішак на сваю карысць.

У Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губернях існавала падворнае землекарыстанне. Тут сялянам пакідаўся іх дарэформенны надзел.

Ва ўсіх губерніях дазвалялася рабіць адрэзкі, калі ў памешчыка заставалася меней за 1/3 усёй зямлі, але сялянскі надзел не мог быць скарочаны больш чым на 1/6 частку.

Дваровым сялянам (прыслузе памешчыкаў) зямля не выдзялялася.

Да правядзення выкупной аперацыі сяляне лічыліся часоваабавязанымі і за карыстанне атрыманай зямлёй павінны былі адбываць паншчыну або плаціць памешчыку аброк.

Уся зямля, якой карысталіся сяляне, прызнавалася ўласнасцю памешчыка.

Свой палявы надзел зямлі сяляне выкупалі ва уласнасць. Правілы выкупной аперацыі былі аднолькавыя для ўсёй Расіі. Выкупная сума вызначалася праз 6еспрацэнтную капіталізацыю гадавога аброку. Напрыклад, калі аброк з сялянскага надзелу складаў 6 р у год то агульная сума, якую селяніну трэба было заплаціць, складала 100 р. (6 р.: 6 %, х 100 % = 100 р.). Ад 20 да 25% гэтай сумы сяляне плацілі непасрэдна памешчыку. Астатнюю частку памешчыкі атрымлівалі ад дзяржавы ў выглядзе каштоўных папер, якія можна было прадаваць ці закладваць.

У выніку такой аперацыі сяляне станавіліся даўжнікамі дзяржавы і на працягу 49 гадоў павінны былі выплачваць выкупныя плацяжы разам з працэнтамі за пазыку. Сяляне выкупалі не толькі зямлю, але і кампенсавалі памешчыкам страту іх уласнасці над асобай селяніна.

Пры раздзеле зямлі памешчыкі выбіралі сабе самыя лепшыя ўчасткі, што прывяло да цераспалосіцы панскіх і сялянскіх зямель. Памешчыкі пакінулі сабе амаль усе лясы, лепшыя сенажаці, азёры.

ЗНАЧЭННЕ РЭФОРМЫ:

-- абвяшчэнне асабістай свабоды сялян, іх незалежнасць ад памешчыка;

-- атрыманне сялянамі грамадзянскіх свабод

-- вызваленне сялян з-пад прыгнёту стварыла неабходны для капіталістычнай вытворчасці рынак наёмнай рабочай сілы.

Сялянская рэформа была палавінчатай. Яна пакінула шматлікія прыгонніцкія перажыткі. Галоўны з іх - памешчыцкае землеўладанне. Дваране - памешчыкі змаглі захаваць за сабой звыш паловы ўсіх зямель Беларусі.

Рэформа 1861 г. вызначыла марудны “прускі” шлях развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы.

Сялянскі рух у адказ на рэформу.

Сяляне не паверылі ў сапраўднасць дакумента бо там былі прапісаны вельмі не выгадныя для іх умовы.

На Беларусі прайшло 441 хваляванне ў 1861 г. Сяляне выступалі супраць выдзялення ім благіх земляў, пазбаўлення выпасаў, вадапою для жывёлы, павышэння павіннасцей. На 1 студзеня 1863 г. сяляне Беларусі не падпісалі 80% устаўных грамат.

Істотныя змены ў ажыццяўленне сялянскай рэформы на Беларусі ўнесла паўстанне 1863--1864 гг.:

-- спынялася часоваабавязанае становішча сялян;

-- ўводзіўся абавязковы выкуп сялянскіх надзелеў;

-- выкупныя плацяжы зніжаліся на 20 %;

-- былі створаны павятовыя камісіі для праверкі і выпраўлення ўстаўных грамат;

-- абеззямеленым у 1846--1856 гг. сялянам выдаваўся 3-х дзесяцінны сямейны надзел і ў поўным аб'ёме вярталася зямля, адабраная з 1857 г.;

-- урад адмовіўся ад намеру скасаваць сервітутнае права (права агульнага карыстання пэўнымі ўгоддзямі - пашай, выганамі, вадапоямі для жывёлы)

Спагнанне выкупных плацяжоў было спынена толькі ў 1906 г.

Рэфармаванне дзяржаўнай вёскі.

Большасць дзяржаўных сялян пражывала ў Гродзенскай і Віленскай губернях. У 1857 - 1862 гг. на свабодных і адабраных у дзяржаўных сялян землях былі створаны фермы. Яны аддаваліся ў арэнду. У выніку дзяржаўныя сяляне больш актыўна прымалі ўдзел у паўстанні 1863 - 64 гг.

-- у адпаведнасці з законам 1867 г. дзяржаўныя сяляне на Беларусі пераводзіліся з аброку на выкуп і станавіліся ўладальнікамі сваіх надзелаў атрыманых па рэформе Кісялёва.

У якасці выкупных плацяжоў дзяржаўным сялянам залічвалася сума гадавога чыншу, павялічаная на 10%. Выкупной пазыкі з казны дзяржаўныя сяляне не атрымлівалі.

Зямельныя надзелы дзяржаўных сялян у Беларусі перавысілі надзелы памешчыцкіх сялян на 17 - 37%.

Буржуазныя рэформы 60--70-х гг. і контррэформы 80-- 90х гг. Рэформа 1861 г. ліквідавала галоўную перашкоду, што стрымлівала развіццё капіталізму ў Расіі,-- прыгоннае права.

Каб рухацца да сапраўды буржуазнага грамадства, Расіі былі патрэбны іншыя рэформы дзяржаўна - палітычнага ладу.

Пасля паўстання 1863 г. у краі было ўведзена ваеннае становішча. Яно існавала да 1870-х гадоў.

У 60 -- 70 я гг. урад Аляксандра П прыняў шэраг пастаноў аб правядзенні такіх рэформ: земскай, судовай, гарадской, ваеннай, у галіне народнай адукацыі і друку.

Самай радыкальнай была судовая рэформа (20 лістапада 1864 г.). Новы суд будаваўся на бессаслоўных прынцыпах.

Былі абвешчаны

-- нязменнасць суддзяў,

-- незалежнасць суда ад адміністрацыі,

-- вусны характар,

-- спаборнасць і галоснасць судовага працэсу.

-- Пры разглядзе крымінальных спраў прадугледжваўся ўдзел у судовым працэсе прысяжных засядацеляў,

-- ствараўся інстытут прысяжных павераных (адвакатаў).

- Папярэдняе следства забіралася ад паліцыі і перадавалася судовым следчым.

-- Значна скарачалася сістэма судаводства.

На Беларусі судовая рэформа была абмежавана:

-- пачалася ў 1872 г., калі ў паветах былі уведзены міравыя суды.

-- Аднак міравыя суддзі тут не выбіраліся, як прадугледжвалася законам, а назначаліся міністрам юстыцыі.

У губерніях - акруговыя суды. Крымінальныя справы ў акруговых судах разглядаліся з удзелам прадстаўнікоў грамадскасці - прысяжных засядацелаў. Падсудным аказвалі дапамогу адвакаты, якія не залежалі ад урада.

Акруговыя суды, прысяжныя засядацелі і прысяжныя павераныя з'явіліся ў заходніх губернях толькі ў 1882 г. Спіс прысяжных засядацеляў таксама зацвярджаўся ўладамі. Усё гэта было вынікам паўстання 1863--1864 гг.-- самадзяржаўе не давярала польскім памешчыкам, якія пераважалі ў краі.

Земская рэформа ў Беларусі ў сувязі з падзеямі 1863--1864 гг. не праводзілася.

Гарадская рэформа была праведзена у Беларусі са спазненнем на 5 гадоў (прынята ў 1870 г., а пачалася ў 1875 г.).

-- абвяшчала прынцып усесаслоўнасці пры выбарах органаў гарадскога самакіравання -- гарадской думы і гарадской управы.

Але высокі маёмасны цэнз выключаў з удзелу ў выбарах большую частку жыхароў горада і даваў уладу купцам, прадпрымальнікам, уладальнікам нерухомасці.

Усе выбаршчыкі падзяляліся на тры выбарчыя сходы для выбараў дэпутатаў (“гласных”) гарадской думы. Кожны сход выбіраў 1/3 дэпутатаў.

Выканаўчы орган, які выбірала гарадская дума, -- гарадская управа на чале з гарадскім галавою.

У асобных выпадках гарадскі галава не выбіраўся думай, а прызначаўся распараджэннем міністра ўнутраных спраў.

Абмяжоўвалася прадстаўніцтва яўрэйскага насельніцтва.

Ваенная рэформа пачалася ў 1862 г. (да 1874 г.)

-- былі ўтвораны 15 ваенных акруг (у тым ліку і Віленская, у якую ўвайшлі ўсе беларускія губерні)

-- скарочаны тэрмін службы да 7--8 гадоў.

У 1874 г. - уведзена усеагульнай воінскай павіннасці ў Расіі. Такім чынам былі рэалізаваны буржуазныя прынцыпы камплектавання арміі.

Буржуазны характар насілі таксама школьная (1864 г.) і цэнзурная (1865 г.) рэформы.

-- Школа абвяшчалася ўсесаслоўнай,

-- павялічвалася колькасць пачатковых школ,

-- уводзілася пераемнасць розных ступеняў навучання.

У адрозненне ад цэнтральных губерняў Расіі ў Беларусі не было земскіх школ і грамадства не дапускалася да кіраўніцтва школьнай справай. Сістэмай школьнай адукацыі тут поўнасцю кіравалі чыноўнікі. Усе школы дзейнічалі на рускай мове.

Новы цэнзурны статут значна пашыраў магчымасці друку. Творы вялікіх памераў, а таксама ўсе выданні навуковых устаноў маглі друкавацца без папярэдняй цэнзуры. 1886 г. - газета “Минский листок». Кожны нумар праходзіў папярэднюю цэнзуру. Выданні на беларускай, польскай, яўрэйскай мовах у Беларусі не дазваляліся.

КОНТРРЭФОРМЫ

Пасля забойства нарадавольцамі імператара Аляксандра ІІ у 1881 г. ва ўнутранай палітыцы Расіі адбыліся значныя змены. 80--90-я гг. увайшлі ў гісторыю як перыяд контррэформаў.

19 жніўня 1881 г. Аляксандр ІІІ падпісаў “Палажэнне аб мерах для аховы дзяржаўнай бяспекі і грамадскага спакою”.

Першымі ахвярамі сталі друк і школа.

-- У 1882 г. быў устаноўлены жорсткі адміністрацыйны нагляд за газетамі і часопісамі.

-- У сістэме народнай асветы насаджаліся царкоўна - прыходскія школы і школы граматы, падпарадкаваныя праваслаўнаму духавенству. Цыркулярам міністра асветы (1887 г.) забаранялася прымаць у гімназіі дзяцей кухарак, прачак, дробных гандляроў, вознікаў і г.д. для яўрэяў у гімназіях і вышэйшых навучальных установах была ўведзена працэнтная норма.

1882 г. - закон, які пацвярджаў забарону пражывання яўрэяў у губерніях пастаяннай аселасці за межамі гарадоў і мястэчак.

Уведзены земскія начальнікі. Яны мелі поўную адміністрацыйную і судовую ўладу над сялянамі. На Віцебскую, Магілёўскую і Мінскую губерніі закон аб земскіх начальніках быў распаўсюджаны ў 1900 г. , на віленскую і Гродзенскую - у 1904 г.

Буржуазныя рэформы ў пачатку XX ст. Новы этап буржуазных рэформ у Расійскай імперыі быў звязаны з рэвалюцыяй 1905 - 1907 гг.

Маніфест 17 кастрычніка 1905 г. абвяшчаў асноўныя прынцыпы буржуазнага канстытуцыяналізму: свабоды слова, друку, сходаў, саюзаў, а таксама стварэнне прадстаўнічага заканадаўчага органа -- Дзяржаўнай думы.

Яшчэ адным вынікам рэвалюцыі 1905--1907 гг. была сталыпінская аграрная рэформа (П. А. Сталыпін -- прэм'ер-міністр і міністр унутраных спраў).

Ініцыятарам і галоўным кіраўніком рэформы выступіў прэм'ер-міністр і міністр унутраных спраў II. А. Сталыпін, які, у 1902--1903 гг. быў гродзенскім губернатарам.

Найвастрэйшае пытанне з малазямеллем сялян ён збіраўся вырашыць шляхам арганізацыі добраахвотнага перасялення значнай іх часткі з еўрапейскіх губерняў у Сібір

Эканамічнай мэтай рэформы з'яўлялася забеспячэнне паскораных тэмпаў развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы і росту яе прадукцыйнасці.

палітычная мэта: разбіць адзіны, агульнасялянскі фронт супраць памешчыкаў, раскалоць вёску, паскорыць стварэнне класа сельскай буржуазіі з ліку заможнага сялянства, прыцягнуць яго на падтрымку царскага ўрада.

Скасаванне абшчыны. Пераход надзельнай зямлі ва ўласнасць сялян. Першапачатковым этапам рэформы з'яўлялася разбурэнне сялянскай абшчыны і замацаванне надзельнай зямлі ў асабістую ўласнасць сялян. Гэта было дазволена царскім указам ад 9 лістапада 1906 г. Па ім кожны селянін мог выйсці з абшчыны і атрымаць зямлю, якой карыстаўся, у асабістую ўласнасць, прычым на адным участку, на хутары ці водрубе.

Водрубам называўся выдзелены ў адным месцы ўчастак зямлі ўзамен палосак («шнуроў.) у некалькіх месцах; калі селянін перасяляўся з вёскі на гэты ўчастак, то тады яго называлі хутарам, а селяніна -- хутаранінам.

Ажыццяўленне ўказа ад 9 лістапада выклікала раскол у вёсцы. Заможныя сяляне імкнуліся пазбавіцца ад апекі абшчыны, атрымаць зямлю ў водрубе, завесці цалкам самастойную, хутарскую гаспадарку, арыентаваную на рынак. Сераднякоў і беднякоў палохала ліквідацыя абшчыны і перспектыва застацца без яе абароны і дапамогі ў цяжкай жыццёвай сітуацыі (неўраджай, пажар, паморак жывёлы і да т. п.). Для большасці з іх перасяленне на хутары было непасільным з-за адсутнасці ці недахопу сродкаў.

У 1908 г. указ ад 9 лістапада ў форме ўрадавага законапраекта паступіў на разгляд III Дзяржаўнай думы. Нешматлікія ў гэтай Думе сялянскія і рабочыя дэпутаты выступалі супраць яго, патрабуючы надзялення беззямельных і малазямельных сялян за кошт памешчыцкіх і казённых зямель. Аднак большасць Думы ўхваліла законапраект. Адобрыў яго і Дзяржаўны савет. 14 чэрвеня 1910 г. ён быў падпісаны Мікалаем II і стаў законам.

(Дзяржаўны савет з 1906 г.-- другая, вышэйшая палата расійскага «парламента»; палова яго членаў прызначалася царом, а другая палова выбіралася буйнымі землеўласнікамі.)

Замацаванне надзельнай зямлі ў асабістую ўласнасць сялян азначала прадстаўленне ім права свабоднага распараджэння гэтай зямлёю.

Рэформа дазволіла сялянам закладваць надзелы ў банку і прадаваць іх, калі яны не жадалі ці не маглі займацца земляробствам. Гэтае права выкарыстала частка сялян-беднякоў. Бядняцкія надзелы, якія паступалі ў продаж, скуплялі заможныя сяляне.

Перасяленні сялян. Рэформа прадугледжвала таксама перасяленне сялян з еўрапейскай часткі Расіі, дзе зямлі не хапала, у азіяцкую.

Пік перасяленняў прыйшоўся на 1909 г., калі сяляне страцілі апошнія надзеі атрымаць памешчыцкую зямлю з дапамогай Дзяржаўнай думы. Абсалютную большасць перасяленцаў (да 77 %) складалі беззямельныя і малазямельныя сяляне.

У беларускіх губернях разбурэнне сялянскай абшчыны і замацаванне надзельнай зямлі ў асабістую ўласнасць сялян праходзіла больш хуткімі тэмпамі. У Віцебскай і Магіл. Губ. - да 1915 г. з абшчыны выйшла 48 %; у цэлым па Расіі - 22 % сялян.

Існаванне ў Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губернях падворнаспадчыннага сялянскага землеўладання таксама аблягчала працэс замацавання зямлі ў асабістую залежнасць.

У Беларусі быў большым і працэнт створаных хутароў (12 % супраць 10 % ва ўсёй Расіі), хаця вялікай актыўнасці сялянства не праяўляла.

Высяленне на хутары праводзілася без патрэбнай фінансавай падтрымкі з боку дзяржавы за кошт саміх збяднелых сялян.

Перасяленчай палітыцы ў Беларусі спрыяла сялянскае малазямелле. Сяляне беднякі ахвотна выходзілі з абшчыны, прадавалі свой надзел і многія з іх уключаліся ў перасяленчы рух.

Разам з тым у заходніх губернях стымулявалася пашырэнне рускага землеўладання. За кошт казённых зямель быў створаны спецыяльны фонд для рускіх пасяленцаў, адпаведную фінансавую палітыку праводзіў і Сялянскі банк.

ВЫНІКІ РЭФОРМЫ

Да 1915 г. у Магілёўскай і Віцебскай губернях выйшлі з абшчыны і замацавалі надзельную зямлю ў асабістую ўласнасць 48 % двароў, а па Расіі ў цэлым -- толькі 22 %.

За той жа час у заходніх губернях было створана больш за 128 тыс. хутароў. 3 іх каля 2/з з'явіліся ў 1911--1914 гг.

Набыццю зямлі сялянамі садзейнічала адмена з 1 студзеня 1907 г. велізарных выкупных плацяжоў. Пераважная большасць купленых зямель пераходзіла ў рукі сялян-прадпры-альнікаў, якія стваралі гаспадаркі фермерскага тыпу.

Земская рэформа.

у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях 14 сакавіка 1911 г. уводзіліся земская ўстановы. Уводзячы земствы, П.А.Сталыпін імкнуўся

-- аблегчыць правядзенне зямельнай рэформы

-- ўзняць палітычную ролю заможнага сялянства ў сістэме мясцовага кіравання.

Для забеспячэння перавагі ў земствах беларускіх губерній прадстаўнікоў ад “рускага насельніцтва” Сталыпін прапаноўваў утварыць “нацыянальныя” выбарчыя курыі - “рускую” і “польскую”, далучаючы да першай праваслаўных выбаршчыкаў, а да другой - католікаў.

Выбары ў земскія ўстановы ажыццяўляліся па «рускай» і «польскай» курыях, пры гэтым праваслаўных сялян залічвалі ў «рускую», а католікаў -- у «польскую».

Навошта? -- Гэта павінна было аслабіць у краі ўплыў памешчыкаў польскага паходжання.

Праект прадугледжваў удвая паніжаны, у параўнанні з Палажэннем 1890 г., маёмасны цэнз для выбаршчыкаў, які дазваляў значна павялічыць прадстаўніцтва ў земствах праваслаўнай, сялянскай па паходжанні, дробнай буржуазіі -- у процівагу польскім памешчыкам.

Спроба разбурыць абшчыну і выселіць сялян на хутары, знішчыць традыцыйны ўклад жыцця і калектывісцкую традыцыю ўсходнеславянскай вёскі поспеху не мелі. Ініцыятар рэформы П. А. Сталыпін у 1911 г. трагічна загінуў.

У лістападзе 1915 г расійскі ўрад прыняў закон аб спыненні на час вайны землеўпарадкавальных работ, звязаных з хутарызацыяй, якія заўсёды выклікалі супраціўленне з боку сялян.

2. РАЗВІЦЦЁ КАПІТАЛІЗМУ Ў ЭКАНОМІЦЫ БЕЛАРУСІ

земляробства сельскагаспадарчы памешчык прамысловасць

Для парэформеннай Беларусі былі характэрны тры тыпы вядзення памешчыцкай гаспадаркі - адпрацовачны, капіталістычны і змешаны.

На змену прыгонніцтву спачатку прыйшла змешаная сістэма гаспадаркі, у якой перапляталіся феадальныя і капіталістычныя формы гаспадарання.

Феадальныя рысы ў сельскай гаспадарцы праяўляліся ў выглядзе адпрацовак. Адпрацовачная сістэма была найбольш распаўсюджана ў Віцебскай і Магілёўскай губернях.

Яе сутнасць заключалася ў апрацоўцы памешчыцкай зямлі інвентаром сялян, якія атрымлівалі за гэта ад памешчыка зямельныя ўгоддзі ў арэнду.

па ўзроўню развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы Беларусь ішла наперадзе многіх раёнаў Расіі. Хутчэй складваліся капіталістычныя адносіны ў Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях, дзе было падворнае землекарыстанне. Гэтыя губерні знаходзіліся ў больш спрыяльным становішчы ў параўнанні з Віцебскай і Магілёўскай адносна рынку збыту сельскагаспадарчай прадукцыі.

У першае парэформеннае 15-годдзе ў пяці беларускіх губернях 10 тыс. сялян купілі зямлю, прычым многія з іх набылі 100 і больш дзесяцін. Важную ролю ў гэтым працэсе адыгрываў Сялянскі пазямельны банк (заснаваны ў 1882 г.)

Аб развіцці капіталізму ў сельскай гаспадарцы Беларусі можа сведчыць паступовая спецыялізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці.

У першыя два дзесяцігоддзі пасля рэформы важнейшай галіной гандлёвага земляробства заставалася вытворчасць збожжа.

Сусветны аграрны крызіс 80-- 90х гг. (збожжа з Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі) прывёў да рэзкага паніжэння цэн на збожжа. У выніку - пераход гаспадаркі на новыя віды прадукцыі.

У 90-я гг. галоўнай спецыялізаванай галіной у сельскай гаспадарцы Беларусі стала малочная жывёлагадоўля.

-- вінакурэнне.

-- свінагадоўля (з сярэдзіны 60-х гг.).

-- танкарунная авечкагадоўля -- у Мінскай і Гродзенскай губернях. (пазней прыйшла ў заняпад не вытрымаўшы канкурэнцыі з паўднёвай Расіяй і Аўстраліяй).

Спецыялізацыя памешчыцкай гаспадаркі і павелічэнне яе рыначных сувязей асабліва выразна праявілася ў пашырэнні вытворчасці тэхнічных культур.

Лён - асабліва ў Віцебскай губерні. Яго вытворчасць мела пераважна гандлёвы характар.

Канапля - Магілёўшчына.

Значнае месца ў канцы XIX ст. у беларускіх губернях займала прамысловае садоўніцтва і агародніцтва.

У пачатку ХХ ст. не Беларусь прыпадала амаль 17% усёй плошчы, занятай бульбай у еўрапейскай частцы Расійскай імперыі.

Бульбаводства пашыралася ў Мінскай, Гродзенскай І Віленскай губернях.

Разам з тым да пачатку XX ст. перабудова сельскай гаспадаркі Беларусі на капіталістычны лад яшчэ далека не завяршылася. 3-за перавагі памешчыцкай уласнасці тут не склалася развітая сялянская заможная гаспадарка.

Шляхі зносін. Сродкі сувязі.

У канцы 19 ст. у разліку на 100 км2 Беларусь мела шашэйных шляхоў у 2 разы, а рачных - у 3 разы больш, чым Еўрапейская Расія.

Узрасла роля параходаў у рачным судаходстве.

Пачатак чыгуначнай сетцы паклала Пецярбургска - Варшаўская магістраль - 1862 г. Прайшла праз Вільню - Гродна - Беласток.

Датай заснавання беларускай чыгункі прынята лічыць 29 лістапада 1871 г. - дзень уводу ў эксплуатацыю лініі Смаленск - Орша - Мінск - Брэст.

Рыга - Арлоўская - 1860 - я гг.

Праз Мінск прайшла Лібава - Роменская (1873 - 79) і Маскоўска - Брэсцкая (1871).

1880-я гг. - Палеская.

1902 г. - Пецярбурска - Адэская чыгунка.

З 40-х гг. 19 ст. у Беларусі з'явіўся тэлеграф.

З канца 19 ст. у гарадах - тэлефонная сувязь.

Рынак.

Паступова страчвалі сваю ролю кірмашы, якія праводзіліся перыядычна. На змену ім прыходзіў пастаянны гандаль праз крамы.

У канцы 19 ст. на беларускім рынку галоўным таварам быў лес. Другое месца займала сельскагаспадарчая прадукцыя.

З будаўніцтвам чыгунак сельскагаспадарчая, лясная і прамысловая прадукцыя Беларусі выйшла на агульнарасійскі і еўрапейскі рынкі. Разам з тым беларускі рынак аказаўся адкрытым для прадукцыі іншых рэгіёнаў Расіі. Наплыў расійскіх тавараў прывёў да таго, што на Беларусі знікла вытворчасць цукру, заняпала тэкстыльная прамысловасць, перайшлі на выраб прадукцыі ніжэйшага гатунку тытунёвыя фабрыкі.

Банкі - установы, якія ажыццяўляюць пасрэдніцтва ў крэдыце і плацяжах, канцэнтруюць грашовыя сродкі.

1873 г. - створаны Мінскі камерцыйны банк - першы прыватны банк на тэрыторыі Беларусі. Займаўся пераважна крэдытаваннем гандлю сельскагаспадарчай прадукцыяй і вывазу лесу.

У 1880 - гг. пачалі дзейнічаць Дзяржаўны, Сялянскі пазямельны і Дваарнскі зямельны банк Расіі.

Дзяржаўны крэдытаваў багатых кліентаў.

Пазыкі на набыццё прыватнаўласніцкіх зямель выдаваў Сялянскі пазямельны банк.

Доўгатэрміновыя крэдыты на незвычайна льготных умовах рускім памешчыкам выдаваў Дваранскі зямельны банк.

Асаблівасці переходу прамысловасці Беларусі ад ручной да машыннай вытворчасці.

Рынак свабоднай рабочай сілы фарміраваўся за кошт:

-- беззямельных і малазямельных сялян

-- збяднелых рамеснікаў.

Асновай капіталу для стварэння і пашырэння прадпрымальніцтва сталі грошы, якія атрымалі памешчыкі ў выніку выкупной аперацыі.

Хуткі рост рынку збыту прамысловай прадукцыі быў абумоўлены павелічэннем попыту вёскі на прамысловыя тавары, а таксама будаўніцтвам чыгунак.

Капіталізм - грамадскі лад, заснаваны на прыватнай уласнасці, таварна - грашовых адносінах, выкарыстанні вольнанаёмнай рабочай сілы.

Асаблівасцю развіцця прамысловасці Беларусі ў 2-й палове 19 ст. быў яе шматукладны характар (суіснаванне рамеснай майстэрні, мануфактуры, фабрыкі, завода).

Характэрнай рысай прамысловага развіцця Беларусі ў другой палове XIX ст. было:

-- адносна хуткі рост фабрычнай індустрыі,

-- распаўсюджанне дробнай вытворчасці і мануфактур, пераважна невялікіх фабрычназаводскіх прадпрыемстваў.

Пасля рэформы 1861 г. паскараецца рост і павялічваецца аб'ём прадукцыі рамеснай і мануфактурнай вытворчасці.

Рамесная вытворчасць канцэнтравалася ў гарадах і мястэчках.

Для прамысловасці Беларусі і ў канцы 19 ст. было характэрна шырокае распаўсюджанне дробных прадпрыемстваў.

У пачатку XX ст. рамяство давала 37,8 % прадукцыі ўсёй прамысловасці Беларусі. Мануфактуры ўзнікалі з сялянскіх промыслаў і гарадскога рамяства. У 1900 г. 2/3 фабрык і заводаў Беларусі знаходзіліся ў мястэчках і маёнтках.

У Беларусі з-за адсутнасці неабходнай сыравіны вельмі марудна развівалася цяжкая прамысловасць. Пераважнае значэнне тут атрымалі галіны вытворчасці, звязаныя з перапрацоўкай мясцовай сыравіны (вінакурэнне і лясная прамысловасць). Беларусь была адным з галоўных раёнаў вінакурэння ў Расіі.

Значнае развіццё ў Беларусі атрымалі запалкавая і папяровакардонная вытворчасць.

Вельмі шмат было ў Беларусі прадпрыемстваў, звязаных з перапрацоўкай сельскагаспадарчай сыравіны: мукамольнакрупяных, крухмальнапатачных, маслабойных, піваварных, тэкстыльных, ільно і пенькаапрацоўчых, гарбарных.

Вядучая роля сярод галін вытворчасці Беларусі належала вінакурэнню. У 1890 г. у пяці заходніх губернях дзейнічалі 18% вінакураных заводаў краіны.

У другой палове XIX ст. хуткі рост гарадоў і развіццё прамысловага будаўніцтва выклікалі патрэбу ў вялікай колькасці будаўнічых матэрыялаў. У Беларусі атрымала развіццё, у першую чаргу, вытворчасць цэглы. Існавалі таксама кафляныя заводы і шклозаводы.

Найбуйнейшыя запалкавыя фабрыкі знаходзіліся ў Пінску, Мазыры, Бабруйску, Барысаве. У 1898 г. уладальнікі запалкавых фабрык аб'ядналіся для продажу сваёй прадукцыі.

Найбуйнейшая ў дрэваапрацоўчай галіне была Добрушская папяровая фабрыка (адна з самых перадавых у Расіі па тэхнічнай аснашчанасці).

Найбуйнейшым са школозаводаў быў завод “Нёман” у Лідскім павеце, які пачаў выпуск прадукцыі ў 1875 г.

Найбольш значным прадпрыемствам у галіне тэкстыльнай, ільняной прамысловасці была льнопрадзільная фабрыка “Дзвіна” у Віцебску, пабудаваная ў 1900 г.

Прамысловасць Беларусі пасля рэформы 1861 г. развівалася нераўнамерна.

Значнаму павелічэнню тэмпаў развіцця прамысловасці Беларусі спрыяла стварэнне густой сеткі чыгуначных дарог.

Важную ролю ў эканоміцы Беларусі адыгрываў рачны транспарт.

Гарады і мястэчкі.

Развіццё прамысловасці і чыгуначнай сеткі з'яўлялася асновай росту гарадоў.

Найбуйнейшымі прамысловымі прадпрыемствамі ў Пінску, Гомелі і Мінску сталі чыгуначныя майстэрні,

У Віцебску - льнопрадзільная фабрыка “Дзвіна”.

У Гродне(і ва ўсёй Беларусі) - тытунёвая фабрыка Шарашэўскага.

Пінск, Мазыр. Бабруйск, Барысаў, Слонім фарміраваліся як цэнтры дрэваапрацоўчай, у тым ліку запалкавай, прамысловасці.

Паскорыўся рост гарадскога насельніцтва.

У 19 ст. у Беларусі налічвалася 42 гарады, а доля гараджан складала 10% ад усяго насельніцтва Беларусі.

Гарадское насельніцтва павялічвалася за кошт шляхты, абеззямеленага сялянства і выселеных з сельскіх паселішчаў яўрэяў.

Адмена прыгонніцтва садзейнічала пераходу ў гарады сялян. У выніку сярод гараджан павялічылася ўдзельная вага беларусаў.

Сяляне перасяляліся за межы Беларусі, ці выязджалі у іншыя краіны.

У гарадах 53,5% складалі яўрэі, 17,7% - рускія, 11,6% -- палякі, у вёсцы - 68,8% -- беларусы, 8,4% -- яўрэі, 4,2% -- палякі, 4,4% -- рускія.

Асноўную частку гандлёва - прамысловай буржуазіі складалі купцы.

Сярод гарадскіх рабочых пераважылі яўрэі, асабліва ў рамеснай і дробнакапіталістычнай вытворчасці, гандлі і бытавым абслугоўванні.

У буйной прамысловасці (і чыгуначным транспарце) былі заняты ў асноўным хрысціяне.

Сельскагаспадарчымі рабочымі былі ў асноўным беларусы.

У Віцебску ў 1898 г. (раней чым у Пецярбургу і Маскве) быў пушчаны электрычны трамвай.

У гарадах пракладаліся лініі конкі, якая злучала гістарычны цэнтр, вакзал і прамысловую зону. У Мінску конка пачала дзейнічаць з 1892 г. У пач. ХХ ст. у якасці грамадскага транспарту стаў выкарыстоўвацца аўтамабіль.

Прамысловы пераварот мае два бакі: тэхнічны - замена ручной, мануфактурнай вытворчасці машыннай, фабрычна - завадской і грамадскі - замена прымусовай працы вольнанаёмнай і фарміраванне буржуазіі ды пралетарыяту.

Пралетарыят - клас (грамадская група людзей) наёмных рабочых, якія былі пазбаўлены ўласнасці на прылады працы. Адзінай крыніцай яго існавання з'яўляўся продаж сваёй рабочай сілы ўладальніку прадпрыемства за вызначаную плату.

пераход да машыннай вытворчасці адбыўся ў Беларусі ў 1880 - 1890-я гг. першапачаткова ў дрэваапрацоўчай і металаапрацоўчай галінах. Завяршыўся ў пачатку ХХ ст. калі ў асноўных сферах вытворчасці машынная тэхніка выцесніла ручную працу, а вадзяное кола было заменена паравым рухавіком.

Кваліфікаваная працоўная сіла фарміравалася за кошт прыгонных сялян, а таксама майстравых работнікаў мануфактур і рамеснікаў.

АСАБЛІВАСЦЮ РАБОЧАГА КЛАСА Ў БЕЛАРУСІ БЫЛА ЯГО МОЦНАЯ ПРЫВЯЗАНАСЦЬ ДА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ. Толькі 1/3 рабочых знаходзілася ў гарадах.

Буржуазія як клас фарміравалася з купецтва, уладальнікаў мануфактур, мяшчан, заможных рамеснікаў, а пасля 1861 г. - галоўным чынам за кошт заможнага сялянства.

У пачатку XX ст. расійскі капіталізм уступіў у новую стадыю свайго развіцця -- імперыялістычную.

1900 г. - пачатак сусветнага эканамічнага крызісу. Праявіўся у збыце беларускага лесу за мяжою. Рэзка знізіўся попыт і цэны на лес.

Крызіс прывёў да аб'яднання капіталаў у форму акцыянерных таварыстваў і стварэння сіндыкатаў.

Акцыянернае таварыства - прадпрыемства, капітал якога ўтвараецца з грашовых укладаў шэрагу прадпрымальнікаў і існуе ў форме акцый, якія свабодна прадаюцца і купляюцца.

Акцыя - каштоўная папера, якая сведчыць аб удзеле ў акцыянерным таварыстве і дае права яе ўладальніку на атрыманне сваёй долі ад агульнай суммы прыбытку.

Сіндыкат - форма аб'яднання прадпрымальнікаў, калі яны дамаўляюцца аб устанаўленні пэўных аб'яёмаў вытворчасці і адзінай цаны на сваю прадукцыю.

Эканамічны крызіс 1900--1903 гг. паскорыў стварэнне ў Беларусі манапалістычньіх аб'яднанняў з удзелам мясцовага, расійскага і замежнага капіталу, якія паступова выцяснялі дробную вытворчасць.

Акцыянерным таварыствам належалі такія буйныя прадпрыемствы Беларусі, як Віцебская льнопрадзільная фабрыка «Дзвіна» (Руска-Бельгійскае акцыянернае таварыства),трамвай і электрычная станцыя ў Віцебску (Бельгійскаё акцыянернае таварыства), Шклоўская папяровая фабрыка (Рускае акцыянернае таварыства карданажнапапяровай вытворчасці).

У 1905 г. запалкавыя фабрыканты Беларусі стварылі сіндыкат - Заходні камітэт пры Мінскім аддзяленні Паўночнага банка.

У 1907 г. гэты камітэт аб'яднаўся з усходнім камітэтам у Маскве. У выніку было створана Усерасійскае акцыянернае таварыства фабрыкантаў запалкавай галіны дрэваапрацоўчай прамысловасці “РОСТ”.

ПРАМЫСЛОВЫ ЎЗДЫМ. З 1908 г. пачатак прамысловага ўздыму.

Яму садзейнічала аграрная рэформа П.Сталыпіна.

У 1908 - 1913 г. працягвалася паскоранае развіццё буйной (цэнзавай) прамысловасці і паступовае выцясненне ёю рамеснай, а таксама дробнакапіталістычнай вытворчасці.

Цэнзавая вытворчасць -- фабрыкі, якія мелі 16 і больш рабочых, мануфактуры з колькасцю рабочых 30 і больш, усе спіртавыя заводы і вальцавыя млыны з 5 і больш паставамі незалежна ад колькасці рабочых.

Канцэнтрацыя (узбуйненне) вытворчасці было самым нізкім у харчовай вытворчасці.

Прамысловасць Беларусі ў пач. ХХ ст. спецыялізавалася на апрацоўцы мясцовай лясной і мінеральнай сыравіны і прадукцыі сельскай гаспадаркі.

Прадпрыемствы размяшчаліся ў сельскай мясцовасці, бліжэй да крыніц сыравіны і таннай працоўнай сілы.

Пад уплывам попыту рынку сельская гаспадарка Беларусі рабілася ўсё больш таварнай, яшчэ выразней праявілася яе спецыялізацыя на вытворчасці малака, малочнай прадукцыі і мяса. Хутка пашыраліся плошчы пад тэхнічныя і кармавыя культуры, асабліва бульбу і травасеянне.

Развіццё капіталізму ў Беларусі прывяло да змен у сацыяльным складзе насельніцтва. пераход ад падзелу грамадства на шматлікія саслоўі, што было характэрна для эпохі феадалізму, да класавай структуры буржуазнага грамадства, у якім вядучая роля належала пралетарыяту і буржуазіі.

Гандлёва-прамысловая буржуазія фарміравалася з асяроддзя памешчыкаў, купцоў, мяшчан, заможных рамеснікаў. У яе нацыянальным складзе пераважалі. Беларускай па нацыянальнасці была толькі аграрная буржуазія.

Клас наёмных рабочых складваўся са збяднелых сялян, рамеснікаў, мяшчан, дробных гандляроў. Беларусаў тут было 17 %, рускіх 10 %, палякаў -- 10,2 % і яўрэяў 60%.

Прычым рускія пераважалі на чыгуначным транспарце і ў чыгуначных майстэрнях, беларусы -- на рамонце чыгуначных і шашэйных дарог, на прамысловых прадпрыемствах у сельскай мясцовасці, яўрэі складалі асноўную масу рабочых у дробнай і рамеснай вытворчасці.

ДАДАТАК

19 лютага 1861 г. - Аляксандр ІІ зацвердзіў заканадаўчыя акты аб адмене прыгоннага права.

1906 г. - спыненне спагнання выкупных плацяжоў.

закон 1867 г. - дзяржаўныя сяляне на Беларусі пераводзіліся з аброку на выкуп і станавіліся ўладальнікамі сваіх надзелаў атрыманых па рэформе Кісялёва.

У 1857 - 1862 гг. на свабодных і адабраных у дзяржаўных сялян землях былі створаны фермы.

20 лістапада 1864 г. - судовая рэформа ў Расіі.

1864 г. - школьная рэформа.

1865 г. - цэнзурная рэформа.

1872 г. - пачатак судовай рэформы на Беларусі.

1882 г. - увядзенне ў заходніх губерніях акруговых судоў, прысяжных засядацеляў і прысяжных павераных.

1875 г. - пачатак на Беларусі гарадской рэформы.

1862 - 1874 гг. - ваенная рэформа.

1881 г. - забойства Аляксандра ІІ.

19 жніўня 1881 г. - Аляксандр ІІІ падпісаў “Палажэнне аб мерах для аховы дзяржаўнай бяспекі і грамадскага спакою”.

1882 г. - заснаванне Сялянскага пазямельнага банка.

1886 г. - пачатак выдання газеты “Минский листок».

1887 г. - Цыркулярам міністра асветы забаранялася прымаць у гімназіі дзяцей кухарак, прачак, дробных гандляроў, вознікаў і г.д. для яўрэяў у гімназіях і вышэйшых навучальных установах была ўведзена працэнтная норма.

17 кастрычніка 1905 г. Маніфест, які абвяшчаў асноўныя прынцыпы буржуазнага канстытуцыяналізму: свабоды слова, друку, сходаў, саюзаў, а таксама стварэнне прадстаўнічага заканадаўчага органа -- Дзяржаўнай думы.

9 лістапада 1906 г. - царскі указ аб дазволе сялян выходзіць з абшчыны.

14 чэрвеня 1910 г. - падпісанне Мікалаем ІІ закона аб замацаванні надзеленай зямлі ў асабістую ўласнасць сялян.

14 сакавіка 1911 г. - увядзенне земскіх устаноў у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях.

лістапад 1915 г - расійскі ўрад прыняў закон аб спыненні на час вайны землеўпарадкавальных работ, звязаных з хутарызацыяй.

1862 г.- будаўніцтва Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі.

29 лістапада 1871 г. - дата заснавання беларускай чыгункі. Дзень уводу ў эксплуатацыю лініі Смаленск - Орша - Мінск - Брэст (Маскоўска-Брэсцкая чыгунка).

З 40-х гг. 19 ст. у Беларусі з'явіўся тэлеграф.

З канца 19 ст. у гарадах - тэлефонная сувязь.

1873 г. - створаны Мінскі камерцыйны банк.

1889 г. - дала ток першая ў Беларусі электрастанцыя.

1875 г. - пачатак выпуску прадукцыі шклозаводам “Нёман”.

1900 г. - пабудова льнопрадзільнай фабрыкі “Дзвіна”.

1898 г. - пуск першага трамвая на Беларусі.

1892 г - пачатак дзейнасці конкі ў Мінску.

1880 - 1890-я гг. - адбыўся пераход да машыннай вытворчасці ў Беларусі ў

Пач. ХХ ст. - завяршэнне прамысловага перавароту.

1905 г. запалкавыя фабрыканты Беларусі стварылі сіндыкат - Заходні камітэт пры Мінскім аддзяленні Паўночнага банка.

ЛЮДЗІ, ПАДЗЕІ

У адпаведнасці з «Манифестам» 1861 г. селянін адразу атрымліваў асабістую свабоду і шэраг грамадзянскіх правоў:

Памешчыкі страцілі паліцэйскую і судовую ўладу над вёскай.

Валасны суд дзейнічаў паводле норм і традыцый звычаёвага права

Для непасрэднага правядзення рэформы на месцах ствараліся спецыяльныя органы -- павятовыя міравыя з'езды і губернскія па сялянскіх справах установы.

Першай інстанцыяй па ўрэгуляванню адносін паміж сялянамі і памешчыкамі з'яўляліся міравыя пасрэднікі.

Асноўным абавязкам міравых пасрэднікаў было садзейнічанне складанню ўстаўных грамат.

Па рэформе 1861 г. зямля не выдзялялася дваровым сялянам.

Па рэформе 1861 г. уся зямля, якой карысталіся сяляне, прызнавалася ўласнасцю памешчыка.

Рэформа 1861 г. вызначыла марудны “прускі” шлях развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы.

Зямельныя надзелы на 17-37% былі большымі ў дзяржаўных сялян у параўнанні з памешчыцкімі сялянамі.

У якасці выкупных плацяжоў дзяржаўным сялянам залічвалася сума гадавога чыншу, павялічаная на 10%.

Выкупной пазыкі з казны не атрымлівалі дзяржаўныя сяляне.

Больш актыўна прымалі ўдзел у паўстанні 1863 - 64 гг. дзяржаўныя сяляне.

Гарадская рэфрма абвяшчала прынцып усесаслоўнасці пры выбарах органаў гарадскога самакіравання.

Пачатковую адукацыю давалі народныя вучылішчы.

Сярэднюю адукацыю давалі гімназіі.

Яўрэяў не прымалі на работу ў дзяржаўныя ўстановы, паліцыю, на афіцэрскія пасады ў арміі, на чыгуначны транспарт.

Адпаведна Маніфесту 1905 г. быў створаны новы пардстаўнічы заканадаўчы орган - Дзяржаўная дума.


Подобные документы

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.