Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Крызіс феадальна-прыгонніцкага ладу

Рост попыту на сельскагаспадарчую прадукцыю ў Заходняй Еўропе і ў гарадах Расіі. Землеўладанне і гаспадарка памешчыкаў. Становішча прыгонных сялян. Развіццё прамысловасці ў Беларусі. Заняпад дзяржаўных маёнткаў. Няўдача рэформы ў памешчыцкай вёсцы.

Рубрика История и исторические личности
Вид лекция
Язык белорусский
Дата добавления 30.07.2013
Размер файла 47,6 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Для выбараў у Дзяржаўную думу ўсе выбаршчыкі падзяляліся на чатыры курыі.

Адпаведна новаму выбарчаму закону 1907 г. спецыяльная «руская» курыя сярод землеўладальніка стваралася у Віленскай губерні.

Сталыпінская аграрная рэфрма павінна была вырашыць найвастрэйшае пытанне - малазямелле сялян.

Першапачатковым этапам рэформы з'яўлялася разбурэнне сялянскай абшчыны.

Выбары ў земскія ўстановы ў беларускіх губерніях ажыццяўляліся па «рускай» і «польскай» курыях.

Для парэформеннай Беларусі былі характэрны тры тыпы вядзення памешчыцкай гаспадаркі - адпрацовачны, капіталістычны і змешаны.

Феадальныя рысы ў сельскай гаспадарцы праяўляліся ў выглядзе адпрацовак.

У Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях памешчыкі шырока выкарыстоўвалі працу наёмных рабочых.

Працэс скарачэння дваранскага землеўладання ў Беларусі праходзіў значна марудней, чым у Еўрапейскай Расіі ў цэлым.

У першыя два дзесяцігоддзі пасля рэформы важнейшай галіной гандлёвага земляробства заставалася вытворчасць збожжа.

У 90-я гг. галоўнай спецыялізаванай галіной у сельскай гаспадарцы Беларусі стала малочная жывёлагадоўля.

Спецыялізацыя памешчыцкай гаспадаркі і павелічэнне яе рыначных сувязей асабліва выразна праявілася ў пашырэнні вытворчасці тэхнічных культур.

Сярод тэхнічных культур ў 2-й палове 19 ст. першае месца займала бульба.

У канцы 19 ст. на беларускім рынку галоўным таварам быў лес.

Першы прыватны банк на тэрыторыі Беларусі - Мінскі камерцыйны банк.

Багатых кліентаў крэдытаваў Дзяржаўны банк.

Пазыкі на набыццё прыватнаўласніцкіх зямель выдаваў Сялянскі пазямельны банк.

Доўгатэрміновыя крэдыты на незвычайна льготных умовах рускім памешчыкам выдаваў Дваранскі зямельны банк.

Асаблівасцю развіцця прамысловасці Беларусі ў 2-й палове 19 ст. быў яе шматукладны характар.

Пасля рэформы 1861 г. паскараецца рост і павялічваецца аб'ём прадукцыі рамеснай і мануфактурнай вытворчасці.

Рамесная вытворчасць канцэнтравалася ў гарадах і мястэчках.

Для прамысловасці Беларусі і ў канцы 19 ст. было характэрна шырокае распаўсюджанне дробных прадпрыемстваў.

Мануфактуры ўзнікалі з сялянскіх промыслаў і гарадскога рамяства.

Значна адставала Беларусь ад Расіі па ўзроўню канцэнтрацыі вытворчасці.

У буйной прамысловасці (і чыгуначным транспарце) былі заняты ў асноўным рабочы па веравызнанню хрысціяне.

Сельскагаспадарчымі рабочымі былі ў асноўным па гацыянальнасці беларусы.

Сярод гарадскіх рабочых пераважылі яўрэі.

Пераход да машыннай вытворчасці ў Беларусі першапачаткова адбыўся ў дрэваапрацоўчай і металаапрацоўчай галінах

Эканамічны крызіс 1900-1903 гг. прывёў да скарачэння рамеснай вытворчасці і росту колькасці буйных прадпрыемстваў.

Эканамічны крызіс 1900--1903 гг. паскорыў стварэнне ў Беларусі манапалістычньіх аб'яднанняў.

Канцэнтрацыя (узбуйненне) вытворчасці было самым нізкім у харчовай вытворчасці.

У пачатку 20 ст. найбольш хуткімі тэмпамі развівалася дрэваапрацоўчая прамысловасць.

ТЭРМІНЫ

Сяляне, якія жылі на зямлі аднаго памешчыка, складалі СЕЛЬСКУЮ ГРАМАДУ (абшчыну).

Некалькі сельскіх абшчын, якія адносіліся да аднаго царкоўнага прыходу, стваралі ВОЛАСЦЬ.

КАЛЕКТЫЎНАЯ ПАРУКА - калектыўная адказнасць, калі за селяніна, які не заплаціў падатак, адказвала ўся вёска

УСТАЎНАЯ ГРАМАТА - нарматыўны акт, дзе вызначаліся пазямельныя адносіны сялян і памешчыкаў (размеркаванне зямлі паміж памешчыкамі і сялянамі, абавязкі апошніх).

СЕРВІТУТНАЕ ПРАВА -права агульнага карыстання пэўнымі ўгоддзямі - пашай, выганамі, вадапоямі для жывёлы.

Выканаўчы орган, які выбірала гарадская дума, -- ГАРАДСКАЯ УПРАВА.

ГАРАДСКІ ГАЛАВА - кіраўнік выканаўчага органа гарадскога самакіравання.

ВОДРУБ -выдзелены ў адным месцы ўчастак зямлі ўзамен палосак («шнуроў.) у некалькіх месцах.

ДЗЯРЖАЎНЫ САВЕТ -другая, вышэйшая палата расійскага «парламента»; палова яго членаў прызначалася царом, а другая палова выбіралася буйнымі землеўласнікамі.

БАНК - установа, якая ажыццяўляе пасрэдніцтва ў крэдыце і плацяжах, канцэнтруе грашовыя сродкі.

КАПІТАЛІЗМ - грамадскі лад, заснаваны на прыватнай уласнасці, таварна - грашовых адносінах, выкарыстанні вольнанаёмнай рабочай сілы.

ПРАЛЕТАРЫЯТ - клас (грамадская група людзей) наёмных рабочых, якія былі пазбаўлены ўласнасці на прылады працы. Адзінай крыніцай яго існавання з'яўляўся продаж сваёй рабочай сілы ўладальніку прадпрыемства за вызначаную плату.

АКЦЫЯНЕРНАЕ ТАВАРЫСТВА - прадпрыемства, капітал якога ўтвараецца з грашовых укладаў шэрагу прадпрымальнікаў і існуе ў форме акцый, якія свабодна прадаюцца і купляюцца.

АКЦЫЯ - каштоўная папера, якая сведчыць аб удзеле ў акцыянерным таварыстве і дае права яе ўладальніку на атрыманне сваёй долі ад агульнай суммы прыбытку.

СІНДЫКАТ - форма аб'яднання прадпрымальнікаў, калі яны дамаўляюцца аб устанаўленні пэўных аб'яёмаў вытворчасці і адзінай цаны на сваю прадукцыю.

ЦЭНЗАВАЯ ВЫТВОРЧАСЦЬ - фабрыкі, якія мелі 16 і больш рабочых, мануфактуры з колькасцю рабочых 30 і больш, усе спіртавыя заводы і вальцавыя млыны з 5 і больш паставамі незалежна ад колькасці рабочых.

КАПІТАЛІСТЫЧНЫ (КАПІТАЛІЗМ, БУРЖУАЗНЫ) - назва сацыяльна-эканамічнага ўкладу, аб існаванні якога сведчыла выкарыстанне працы наёмных рабочых.

КРУГАВАЯ ПАРУКА - калектыўная адказнасць, калі за селяніна, які не заплаціў падатак, адказвала ўся вёска.

ПРАЛЕТАРЫЯТ - адным з асноўных класаў капіталістычнага грамадства побач з буржуазіяй з'яўляецца....

БУРЖУАЗІЯ - адным із асноўных класаў капіталістычнага грамадства побач з пралетарыятам з'яўляецца...

УРБАНІЗАЦЫЯ - рост гарадоў і гарадскога насельніцтва.

СІНДЫКАТ - форма аб'яднання прадпрымальнікаў, калі яны дамаўляюцца аб устанаўленні пэўных аб'ёмаў вытворчасці і адзінай цаны на сваю прадукцыю.

СЕРВІТУТЫ - землі і ўгоддзі агульнага карыстання сялян і памешчыкаў.

УСТАЎНЫЯ ГРАМАТЫ - дакументы, якія замацоўвалі размеркаванне зямлі паміж памешчыкамі і сялянамі і абавязкі апошніх паводле “Мясцовых палажэнняў” 1861 г.

КУРЫЯ - у некаторых выбарчых сістэмах разрад выбаршчыкаў, падзеленых па саслоўнай, нацыянальнай, маёмаснай і іншых адзнаках.

ЧАСОВААБАВЯЗАНЫЯ - былыя панскія сяляне, вызваленыя ад прыгоннай залежнасці паводле “Палажэнняў” 1861 г., але не пераведзеныя на выкуп.

ГАРАДСКІЯДУМЫ - органы самакіравання ў гарадах, створаныя на аснове маёмаснага цэнзу .

ДЫСКРЫМІНАЦЫЯ - абмежаванне або пазбаўленне правоў грамадзян з-за нацыянальнай, расавай прыналежнасці, веравызнання, полу і г.д.

ЦЕРАСПАЛОСІЦА - раз'яднанасць і раздробленасць зямлі аднаго землекарыстальніка на некалькі адасобленых частак.

ЗЕМСКАЯ (СТАЛЫПІНСКАЯ) - назва рэформы, аб правядзенні якоў сведчыла стварэнне “рускай” і “польскай” курый.

ГЕАГРАФІЯ

У Магілёўскай і Віцебскай губернях устанаўліваліся вышэйшыя (ад 4 да 5,5 дзесяціны) і ніжэйшыя (ад 1 да 2 дзесяцін) памеры сялянскіх надзелаў.

У Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губернях сялянам пакідаўся іх дарэформенны надзел.

Большасць дзяржаўных сялян пражывала ў Гродзенскай і Віленскай губернях.

У 1900 г. закон аб земскіх начальніках быў распаўсюджаны на Віцебскую, Магілёўскую і Мінскую губерніі.

1904 г. - закон аб земскіх начальніках быў распаўсюджаны на Віленскую і Гродзенскую губерніі.

Земскія ўстановы так і не былі ўведзены на тэрыторыі Гродзенскай і Віленскай губерній.

Адпрацовачная сістэма была найбольш распаўсюджана ў Віцебскай і Магілёўскай губернях.

Капіталістычныя формы гаспадарання былі шырока распаўсюджанны на тэрыторыі Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губерній.

Пецярбургска - Варшаўская магістраль - 1862 г. прайшла праз Вільню - Гродна - Беласток.

Найбуйнейшыя запалкавыя фабрыкі знаходзіліся ў Пінску, Мазыры, Бабруйску, Барысаве.

Найбуйнейшая ў дрэваапрацоўчай галіне была папяровая фабрыка ў Добрушу.

Шклозавод “Нёман” працаваў на тэрыторыі Лідскага павета.

Льнопрадзільная фабрыка “Дзвіна” была пабудавана ў Віцебску.

Самым буйным прадпрыемствам Беларусі была тытунёвая фабрыка ў г. Гродна.

Першы электрычны трамвай быў пушчаны ў г. Віцебску.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.