Гісторыя Беларусі ХХ стагоддзя

Першая беларуская палітычная партыя. Чаму час Адраджэння пачатку ХХ стагоддзя называецца "нашаніўскім кругабегам". У якіх межах былі абвешчаныя Беларуская Народная Рэспубліка і БССР. Чаму бальшавікі дазволілі беларусізацыю. Як рэфармавалі беларускую мову.

Рубрика История и исторические личности
Вид шпаргалка
Язык белорусский
Дата добавления 27.11.2011
Размер файла 98,7 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

На Берлінскай канферэнцыі перамаглі прыхільнікі вяртання ў БССР, якія прызналі Менск адзіным цэнтрам нацыянальна-культурнага адраджэння і пастанавілі перадаць мандаты ўрада БНР ураду БССР. Гэтая акцыя была шырока разрэкламаваная ў друку Савецкай Беларусі. Але Прызідыум Рады, з'яўляючыся найвышэйшым кіраўнічым органам, не пагадзіўся з ліквідацыяй БНР.

У лістападзе ў газетах Чэхаславаччыны з'явіліся паведамленні, падпісаныя Старшынёю Прэзідыума Рады П.Крэчэўскім, у якіх пераканаўча даказвалася несапраўднасць абвешчанай у БССР «самаліквідацыі БНР». Паколькі значная частка ўрадоўцаў выехала ў Менск, была праведзеная рэарганізацыя кіраўніцтва БНР, уведзена прэзідэнцтва. Першым прэзідэнтам стаў Пётра Крэчэўскі. Інстытуцыя прэзідэнцтва захавалася да нашага часу. Сёння прэзідэнтам Беларускай Народнай Рэспублікі з'яўляецца грамадзянка Канады Івонка Сурвіла.

Крыніца: 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. Менск, 1999.

Беларуская Палічка: http://knihi.com

Што такое «працэс Лістапада»?

У сакавіку 1926 года на ўсю Беларусь прагрымеў «працэс Лістапада». Судзілі групу маладых хлопцаў, навучэнцаў агульнаадукацыйных настаўніцкіх курсаў у Слуцку, якія стварылі нелегальную антысавецкую арганізацыю. Кіраваў ёю выкладчык гэтых курсаў Юрка Лістапад (удзельнік Слуцкага збройнага чыну 1920 года).

Арганізацыя ўзнікла ў 1924 годзе з вучнёўскага літаратурна-краязнаўчага гуртка, за старшыню якога быў курсіст Міхась Макарэня. Яна ставіла перад сабою мэту праводзіць нацыянальную асветніцкую працу, антыкамуністычную прапаганду, каб потым, стварыўшы шырокую сетку збройных аддзелаў, узняць паўстанне і вызваліць Беларусь ад чужынцаў. Працу сваю патрыёты меліся весці не толькі ў БССР, але і ў Заходняй Беларусі, што была тады пад Польшчай.

Маладыя патрыёты, якія з дзяцінства памяталі падзеі Слуцкага збройнага чыну, былі перакананымі змагарамі за вольную Бацькаўшчыну. «Браты родныя! Абрыдла нам панаванне чужынцаў - і камуністаў, і паноў. Трэба нам паўстаць і збудаваць вольную незалежную Беларусь», - звярталіся яны да насельніцтва. Дзеля большае дзейснасці прапаганды арганізацыя выдавала часопіс пад назовам «Наша слова», а таксама адозвы, якія распаўсюджваліся сярод жыхароў Слуцка і ваколіцаў. Адна з іх змяшчала наступны верш, падпісаны псеўданімам Малы Язэп:

Паўстань!

Ня сьпі, мой любы селянін!

Паўстань супроць чужой улады!

Паўстаньне - сродак твой адзін,

Ты роднай Бацькаўшчыны сын,

Сваіх ня згубіш пуцявін,

Дык не шукай чужых спагады!

За зброю! Бі! Хай гінуць гады!

Паўстань! Ня бойся і ня трусь!

Ратуйма нашу Беларусь!

Праз нейкі час слуцкая арганізацыя была выкрытая ГПУ. Арыштавалі Юрку Лістапада (ён быў галоўны абвінавачаны), Нічыпара Мяцельскага і іх найбліжэйшых паплечнікаў - Міхася Макарэню, Міколу і Рыгора Казакоў, Міхася Дзямідовіча. Усіх засудзілі на тэрмін ад трох да пяці гадоў.

У «працэсе Лістапада» замяшалі і Якуба Коласа, якому рабілі закіды ў падтрымцы нелегальнай арганізацыі і на кватэры якога ў пошуках доказаў гэтага зрабілі ператрус. Але яго не судзілі. Максім Гарэцкі і Павел Жаўрыд, што выступалі сведкамі на гэтым працэсе, зрабілі ўсё магчымае, каб змякчыць прысуд Лістападу.

Адбыўшы пакаранне, Ю.Лістапад вярнуўся ў Беларусь, але тут у 1934 годзе зноў быў асуджаны, а неўзабаве (у зняволенні) - яшчэ раз, і ўрэшце расстраляны ў 1938 годзе ў БАМлагу. У 1943 годзе савецкія партызаны забілі Нічыпара Мяцельскага. Мікола Казак загінуў у 1945 годзе, пасля вайны, пры нявысветленых абставінах. Рыгор Казак выехаў у эміграцыю. Лёс астатніх невядомы.

За што змагаліся ваяры «Зялёнага Дуба»?

У 20-30-х гадах у Беларусі актыўна дзейнічала баявая палітычная арганізацыя «Зялёны Дуб». Беларуская сялянская партыя «Зялёнага Дуба» (менавіта гэтакі яе поўны назоў) прыцягнула да сябе шмат розных людзей - як актыўных удзельнікаў, так і проста сімпатыкаў - сваім перакананым антыкамунізмам. «Зялёнадубцы» лічылі ўладу бальшавіцкіх камісараў з'явай выпадковай і варожай самой сутнасці беларуса. Пад штандарамі «Зялёнага Дуба» ваявалі ў асноўным сяляне, якіх Першая сусветная вайна ператварыла баявых афіцэраў і жаўнераў і якія ва ўмовах агульнага паслякастрычніцкага хаосу шукалі паратунку ў роднай Беларусі. Галоўная мэта гэтай арганізацыі - незалежнасць і адзінства Бацькаўшчыны. Для яе дасягнення, згодна з патрабаваннем Статута партыі, трэба было «весці бесперапынную барацьбу з бальшавікамі». Дзяржаўны лад, паводле Праграмы, вызначаўся Ўстаноўчым соймам.

Дзеля ўзмацнення незалежніцкіх дзяржаўных імкненняў беларускага насельніцтва Праграма «Зялёнага Дуба» прадугледжвала шпаркую беларусізацыю школаў, дзяржаўных і культурных установаў.

«Зялёны Дуб» пачаў дзейнічаць улетку 1919 года. Пра гэта стала шырока вядома, калі газеты «Звон» і «Беларусь» надрукавалі «Дзённік арміі Зялёнага Дуба», складзены яго атаманам Дзяргачом (сапраўднае імя - Вячаслаў Адамовіч-малодшы). Увосень 1920 года арганізацыя аформілася канчаткова, быў створаны Галоўны штаб партызанскіх аддзелаў, які ўзначаліў палкоўнік Уладзімір Ксяневіч (партыйная мянушка Грач).

У склад штаба ўвайшлі ў асноўным прадстаўнікі інтэлігенцыі. Абавязкі першага ад'ютанта выконваў студэнт з Менска Мікалай Крывашэін (Корч), другога ад'ютанта і сакратара - семінарыст Іван Пешка (Густалес). Ідэолагам і тэарэтыкам арганізацыі быў вядомы дзяяч нашага Адраджэння Антон Лявіцкі (літаратурны псеўданім Ядвігін Ш.). Пытаннямі забеспячэння зялёнадубскіх аддзелаў займаўся палкоўнік Уладзімір Жукоўскі, былы балахоўскі афіцэр, а перад тым - настаўнік.

Галоўны штаб знаходзіўся ў Лунінцы, на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Тут аддзелы камплектаваліся, узбройваліся, адсюль накіроўваліся для баявых дзеянняў у Савецкую Беларусь. Напачатку ваяроў было ўсяго 400 чалавек. Яны падзяляліся на «пяцёркі», якія ў сваю чаргу станавіліся ядром асобных паўстанцкіх аддзелаў, цэнтрамі прыцягнення незадаволенага бальшавіцкім рэжымам сялянства. З часам у «Зялёны Дуб» увайшлі партызанскія аддзелы, якія ачольвалі вядомыя камандзіры Касінскі, Вайцяхоўскі, браты Караткевічы, Юшчанка, Цярэнцеў, Лебедзеў, Іван Мацэля. «Зялёнадубцы» вялі баявыя дзеянні ў Слуцкім, Мазырскім, Бабруйскім, Барысаўскім, Ігуменскім паветах.

Сам Дзяргач, які безумоўна быў галоўнай постаццю ў арганізацыі «Зялёны Дуб», кіраваў партызанскімі дзеяннямі на Палессі. Нашчадкам ён пакінуў цудоўную кнігу «Тыпы Палесься. Абразкі і легенды», у якой выказаў спадзяванне: «Мо на касьцёх нашых калісь паўстане край наш родны, прачнецца брат наш цёмны, збудуе хату, у якой сам запануе…»

Чаму бальшавікі дазволілі беларусізацыю?

Бальшавікі заўсёды былі прыхільнікамі «класавага падыходу» ў ацэнцы з'яваў грамадска-палітычнага і культурнага жыцця. Усё нацыянальнае, асабліва ў палітыцы і эканоміцы, разглядалася імі як праява «буржуазнасці», з якой раней ці пазней трэба весці бязлітасную барацьбу. Але на пачатку 20-х гадоў палітычная і эканамічная сітуацыя ў Савецкай Расеі вымушала яе кіраўнікоў лічыцца з папулярнасцю сярод шырокіх колаў насельніцтва, у тым ліку і камуністаў, ідэяў нацыянальнага адраджэння.

Каб захаваць свой уплыў на «национальных окраинах» ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі, якая адраджала і нацыянальную буржуазію, на Х з'ездзе РКП(б) (сакавік 1921 года) пастанавілі праводзіць курс на ліквідацыю няроўнасці народаў у эканамічным, сацыяльна-палітычным і культурным развіцці. Расейцы прызнаваліся народам, які дамогся перавагаў за кошт гвалту над іншымі народамі Расейскай імперыі, і таму яны абавязаныя кампенсаваць гэтыя страты.

У галіне нацыянальнай палітыкі галоўнымі становяцца ідэі прыярытэтнага развіцця раней прыгнечаных нацыяў, у першую чаргу ўкраінцаў і беларусаў. Ідэі нацыянальна-дзяржаўнага і культурнага будаўніцтва падтрымлівала значная частка кіраўніцтва нацыянальных кампартый. Але маскоўскае кіраўніцтва не збіралася адмаўляцца ад «збліжэння нацый»: беларусізацыя, украінізацыя, татарызацыя і г.д. былі для іх палітычнай гульнёю. 22 верасня 1922 года І.Сталін пісаў да Ў.Леніна: «За чатыры гады грамадзянскай вайны, калі мы з прычыны інтэрвенцыі вымушаныя былі дэманстраваць лібералізм Масквы ў нацыянальным пытанні, мы паспелі выхаваць сярод камуністаў, самі таго не жадаючы, сапраўдных і паслядоўных сацыял-незалежнікаў… Маладое пакаленне камуністаў на ўскраінах гульню ў незалежнасць адмаўляецца разумець як гульню».

Беларусізацыя як палітыка мела дзве складовыя часткі: 1) стварэнне спрыяльных умоваў для развіцця беларускае культуры і мовы; 2) каранізацыю. Каранізацыя была важнейшай часткаю, бо згодна з ёю на кіраўнічыя пасады павінны былі накіроўвацца асобы, найбольш адданыя савецкай уладзе з мясцовага, карэннага насельніцтва.

Беларусізацыя мусіла зрабіць беларускую культуру беларускай толькі па форме, а па змесце - пралетарскай. Беларуская мова, найбольш зразумелая шырокім колам сялянаў, павінна была стаць дзейсным сродкам, каб прывесці іх у сацыялізм.

Трапную характарыстыку гэтай палітыцы даў Міхась Зарэцкі ў рамане «Крывічы», забароненым бальшавікамі, дзе вуснамі аднаго з сваіх герояў сказаў: «Беларусізацыя - гэта, браце, хітрая штука. Гэта стаўка на форму… Аўладаць формай, адлучыць яе ад зместу, вылегчаць яе, выкруціць, высушыць і… выкінуць вон… Гэта палітыка гандляроў з рынку, якія заўсёды звяртаюцца да сялян у іх роднай мове, каб лягчэй абдурыць іх».

«Гульня ў незалежнасць», якую бальшавікі выкарысталі для ўтрымання ўлады ў нацыянальных рэспубліках пад час НЭПа, скончылася разам з ім. У канцы 1929 - пачатку 30-х гадоў найбольш актыўныя дзеячы беларусізацыі былі выключаныя з партыі, а пасля арыштаваныя. І хоць палітыка беларусізацыі не была адмененая, выконваць яе цяпер трэба было шляхам «інтэрнацыянальнага выхавання».

У 30-х гадах змянілася і канцэпцыя нацыянальнай палітыкі. Было канстатавана, што расейцы дапамаглі адсталым народам і цяпер з'яўляюцца для іх «старэйшым братам». Расейскае і савецкае робяцца сінонімамі, расейская культура - перадавой, расейская гісторыя - гераічнай. У сакавіку 1938 года ўводзіцца абавязковае вывучэнне расейскай мовы ў школах нацыянальных рэспублік, яна афіцыйна робіцца галоўным сродкам зносін народаў СССР. Нацыянальныя культуры і па форме і па змесце робяцца савецкімі, «пралетарскімі». Больш лібералізму ў нацыянальным пытанні Масква не дапускала.

Што такое «Мангольскі праект»?

У сярэдзіне 1920-х гадоў у Заходняй Беларусі актывізаваўся нацыянальна-вызвольны рух, што ў сваіх мэтах вырашыла выкарыстаць Масква. У крамлёўскіх кабінетах нарадзіўся гэтак званы «мангольскі праект». Знаходзячыся ў рэчышчы ідэі «сусветнай рэвалюцыі», ён быў характэрнаю праяваю бальшавіцкага экспансіянізму. Беларускія ж нацыянал-камуністы хацелі выкарыстаць задуманае ў Маскве дзеля аб'яднання ў адной дзяржаве ўсіх нашых этнічных земляў.

Праект прадугледжваў узняцце паўстання беларусаў у Польшчы, выхад БССР са складу СССР і вайну з Польшчай за Заходнюю Беларусь. У выніку ўтварылася б Беларуская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка пад пратэктаратам СССР (як і ў выпадку з Мангольскай Народнай Рэспублікай, адсюль і назоў праекта). А папярэдне, каб прадэманстраваць поспехі нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва, былі праведзеныя «ўзбуйненні» БССР, дазволена стварэнне шырокай сеткі навучальных і культурных установаў на беларускай мове.

«Мангольскі праект», на які пакладалі надзеі нацыянал-камуністы і, магчыма, некаторыя нацыянал-дэмакраты, спадзеючыся гэткім шляхам вызваліць Беларусь з маскоўскае ды польскае няволі, не здзейсніўся. Спадзяванні былі ілюзіямі. На пачатку 1927 года з дапамогай бальшавіцкіх спецслужбаў у Заходняй Беларусі была разгромленая 120-тысячная Беларуская Сялянска-Работніцкая Грамада, а крыху пазней у БССР распачалася ліквідацыя «нацдэмаў», якіх цяпер ужо абвінавачвалі ў спробах адарваць Савецкую Беларусь ад СССР з дапамогаю Польшчы.

Застаўшыся толькі на паперы, «мангольскі праект», тым не менш, з'яўляецца для нас сведчаннем авантурызму бальшавікоў, іх гатоўнасці дзеля сваіх утопіяў маніпуляваць лёсамі цэлых народаў.

Чаму была разгромленая Беларуская Сялянска-Работніцкая Грамада?

Беларуская Сялянска-Работніцкая Грамада - гэта масавая дэмакратычная партыя, што ўзнікла ў Заходняй Беларусі ў сярэдзіне 20-х гадоў як адказ на палітыку жорсткай нацыянальнай дыскрымінацыі беларусаў пад уладаю Польшчы. Грамада вырасла з групы, якую стварылі беларускія паслы (г.зн.дэпутаты) польскага сойму (Браніслаў Тарашкевіч, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Пётра Мятла, Павел Валошын), пераканаўшыся, што парламенцкай барацьбою нельга здабыць зямлі беларускаму селяніну, школы на роднай мове, шырэйшых дэмакратычных правоў.

Праграма БСРГ, складзеная Б.Тарашкевічам, улучала патрабаванні дэмакратычнага самакіравання, васьмігадзіннага працоўнага дня, шырокіх грамадзянскіх правоў беларускай мове, скасаванне асадніцтва (землеўласніцтва польскіх каланістаў), канфіскацыі абшарніцкай зямлі і бясплатнай перадачы яе беззямельнаму і малазямельнаму сялянству. Ставілася таксама задача аб'яднаць усе этнічныя беларускія тэрыторыі ў межах адной дзяржавы.

За Грамадою, пад ейны бел-чырвона-белы сцяг, пайшла ўся Заходняя Беларусь - ад Дзісеншчыны да Піншчыны, ад Беласточчыны да Меншчыны. Да лістапада 1926 года гэтая партыя згуртавала ў сваіх шэрагах 120 тысяч чалавек, аб'яднаных у дзвюх тысячах гурткоў і 18 павятовых камітэтах. Такога імклівага росту палітычнага аб'яднання Беларусь ніколі - ні раней, ні пазней - не ведала.

Актыўныя выступленні беларускіх дэпутатаў у сойме і на мітынгах у гарадах і мястэчках, масавы беларускі перыядычны друк нацыянальна-дэмакратычнай скіраванасці, праца галоўнага сакратарыята БСРГ і нізавых гурткоў на месцах прычыніліся да шпаркага станаўлення нацыянальнай і сацыяльнай свядомасці грамадства. «Калі б у 1917 годзе ў нашага народа была такая нацыянальная свядомасць, як цяпер у Заходняй Беларусі, - гаварыў у апошнім слове на судзе ў 1928 годзе Рак-Міхайлоўскі, - то гісторыя яго магла б скласціся іначай.»

Крамлёўскія стратэгі імкнуліся ўзяць Грамаду пад свой кантроль, каб радыкалізаваць нацыянальна-вызвольны рух, надаць яму класавы характар. Пільная ўвага Масквы да беларускага руху ў Польшчы тлумачыцца тым, што менавіта гэты вектар геапалітыкі лічыўся бальшавікамі найбольш перспектыўным «для развіцця сусветнай рэвалюцыі». Побач жа знаходзілася Нямеччына, якая, паводле іх пераканання, была на парозе сацыялістычнай рэвалюцыі.

Польскія ўлады, напалоханыя каласальным размахам беларускага руху, ахвотна выкарысталі камуністычны «след» ў Грамадзе, каб расправіцца з ёю. Справаю разгрому БСРГ займаўся сам начальнік Польшчы Пілсудскі разам з міністрам нутраных справаў Мейштовічам. У студзені 1927 года папярэднія правакацыі супраць грамадаўскага руху завяршыліся масавымі арыштамі. Паслоў ад парламенцкай фракцыі Грамады пазбавілі дэпутацкага імунітэту і зняволілі, а праз год засудзілі на катаргу. Праз пяць-шэсць гадоў грамадаўцаў, выпушчаных з польскіх астрогаў і абмяняных на бальшавіцкіх вязняў, судзілі, а пасля расстралялі ў СССР як «польскіх шпіёнаў».

Трагічны лёс напаткаў і дзесяткі тысяч маладых грамадаўцаў, што, ратуючыся ад пераследу польскай адміністрацыі, нелегальна перайшлі цераз мяжу ў СССР у надзеі на лепшую долю.

Палякі называлі Грамаду «крэатурай кампартыі», а бальшавікі - «творам 2-га аддзела польскага генштаба». І тут нічога дзіўнага няма. У задушэнні беларускага нацыянальнага руху інтарэсы Варшавы і Масквы цалкам супадалі. Невыпадкова разгром Грамады палякамі супаў з пачаткам барацьбы з гэтак званым нацыянал-дэмакратызмам у БССР, якая перарасла ў генацыд супраць усяго народа.

Хто такі Мельхісэдэк?

У 1922 годзе, калі бязбожніцтва станавілася адным з галоўных сродкаў замацавання камуністычнай ідэалогіі, праваслаўную царкву ў Беларусі ўзначаліў мітрапаліт Менскі і Беларускі Мельхісэдэк (у свецкім жыцці Міхал Паеўскі, 1876-1931). Ён рабіў ўсё магчымае, каб захаваць веру ў народзе, спалучыць інтарэсы царквы з ідэямі беларускага нацыянальнага Адраджэння.

Беларус паходжаннем, ён і ўсведамляў сябе беларусам. 18 лютага 1924 года ў сувязі з далучэннем часткі ўсходніх этнічных беларускіх земляў да БССР мітрапаліт Мельхісэдэк пісаў у сваім архіпастырскім пасланні: «Мы не можам не вітаць ад імя Царквы з пачуццём вялікай радасці аб'яднання роднай Беларусі ў асобную грамадзянскую адзінку. Беларускі народ зараз атрымлівае багатую магчымасць агульнымі сіламі ісці па шляху развіцця сваёй нацыянальнай культуры і стварыць свой духоўны і матэрыальны дабрабыт. Праваслаўная Царква ўласцівымі ёй сродкамі шчыра гатовая спрыяць гэтаму развіццю роднай нам Беларусі».

Але камуністычныя ўлады аднолькава не хацелі ні рэлігійнага, ні нацыянальнага адраджэння Беларусі. У жніўні 1925 года ў Менску адбыўся судовы працэс, на якім мітрапаліт і яго чацвёра паплечнікаў абвінавачваліся ў масавым утойванні пад час рэквізіцыі царкоўных каштоўнасцяў, у контррэвалюцыйнай прапагандзе і да т.п. Любоў вернікаў да свайго духоўнага настаўніка была такая вялікая, што маскоўскія ўлады забаранілі выносіць яму смяротны прысуд, які быў заменены на ўмоўнае пазбаўленне волі.

У тым часе калі ўладу ў Расейскай праваслаўнай царкве захапілі прыхільнікі супрацоўніцтва з бальшавіцкім рэжымам (гэтак званыя «абнаўленцы»), мітрапаліт Мельхісэдэк выказаўся за стварэнне незалежнай ад Масквы царквы. Аднак у лістападзе 1925 года ён быў зняволены ў Бутырскую турму, а затым вывезены ў Сібір на спецпасяленне, дзе прабыў да вясны 1927 года. Вярнуцца ў Беларусь яму не дазволілі. Неўзабаве мітрапаліт ізноў трапіў ў турму, потым у Сібір. Пра апошнія гады яго жыцця захавалася мала звестак. Вядома толькі, што ён раптоўна памёр у Маскве 17 траўня 1931 года (ёсць меркаванне, што яго атруцілі).

10 жніўня 1927 года, калі мітрапаліт Мельхісэдэк знаходзіўся ў турме, ягоныя паплечнікі абвясцілі стварэнне Беларускай Аўтакефальнай Царквы. У адозве, выдадзенай з гэтае нагоды, адзначалася: «Няма ніводнага народа, які мог бы разглядацца як пусты і абыякавы матэрыял царкоўнага жыцця, якому магло б быць адмоўлена ў праве на вольнае развіццё ў якасці жывой і дзейснай часткі сусветнага цела Хрыстовага». «Абнаўленцы» зрабілі ўсё магчымае, каб Беларуская Аўтакефальная Царква не была прызнаная кананічна. Тым не менш рэальна яна існавала. «Мельхісэдэкаўскіх» прыходаў было 407 - гэта абсалютная бальшыня ўсіх прыходаў у тагачаснай Усходняй Беларусі.

Незалежная царква ў Беларусі - мэта духоўных намаганняў мітрапаліта Мільхісэдэка - праіснавала дзесяць гадоў. У ліпені 1937 года ўсе святары Беларускай Аўтакефальнай Царквы былі арыштаваныя па сфабрыкаванай бальшавіцкімі спецслужбамі справе. А 1 лістапада таго ж года епіскапы Філарэт (Хвядос Раменскі), Апанас (Хведар Вячорка), а таксама Антон Кіркевіч, Сцяфан Кульчыцкі, Міхал Рубановіч, Павел Вяршынскі, Сяргей Садоўскі, Якаў Бараноўскі, Уладзімір Лобач і шмат іншых дзеячоў нашай незалежнай царквы былі расстраляныя.

Як адбывалася калектывізацыя?

Адной з галоўных умоваў пабудовы камунізму ў СССР была ліквідацыя варожых класаў, у тым ліку «дробнабуржуазнага», да якога бальшавіцкія ідэолагі далучалі і сялян-аднаасобнікаў. Галоўным сродкам такога працэсу стала калектывізацыя, якая распачалася ў другой палове 20-х гадоў і скончылася на пачатку 50-х гадоў, калі «абагулілі» сялянскія гаспадаркі Заходняй Беларусі.

Ад першых дзён утварэння калектыўныя гаспадаркі былі стратныя, карысталіся фінансавай дапамогай дзяржавы, бо ўтвараліся ў асноўным з сялян-беднякоў. У Беларусі яны не карысталіся ніякім аўтарытэтам, бо найбольш эфектыўным кірункам развіцця сельскай гаспадаркі тут лічылася фермерства, ці, як тады называлі, хутарызацыя. Але ў сярэдзіне 1929 года на загад з Масквы пачалося інтэнсіўнае стварэнне калектыўных гаспадарак, тэарэтычным абгрунтаваннем якога стаў знакаміты артыкул І.Сталіна «Год вялікага пералому», надрукаваны ў «Правде» 7 лістапада.

Каб дагадзіць правадыру, партыйнае кіраўніцтва БССР прыняло ў лютым 1930 года пастанову пра ператварэнне рэспублікі ў «зону сплошной коллективизации», што азначала калектывізацыю 75-80 адсоткаў сялянскіх гаспадарак. Выканаць гэтую задачу можна было толькі аб'ядноўваючы сялян прымусова. Рабілі гэта з дапамогай сельскіх камуністаў, рабочых брыгад, прысланых гарадскімі партыйнымі арганізацыямі, і ГПУ.

Пры ўступленні селяніна ў калгас без аніякай кампенсацыі забіралася яго свойская жывёла і сельскагаспадарчы інвентар. Каб не аддаваць нажытае дабро дарма, сяляне пачалі рэзаць жывёлу; у выніку ўжо да траўня 1930 года пагалоўе буйной рагатай жывёлы і коней скарацілася больш як на чвэрць.

Іншадумства на вёсцы пачалі выкараняць шляхам барацьбы з «кулакамі». У Маскве вызначылі колькасць «кулакоў» у СССР - 3 адсоткі ад усіх сялянскіх гаспадарак. У Беларусі гэта склала 24 тысячы сем'яў, або 120 тысяч чалавек. «Кулакоў» падзялілі на тры катэгорыі.

Далучаныя да першай падлягалі знішчэнню, да другой - высяленню за межы БССР; «кулакі» ж трэцяй катэгорыі заставаліся на радзіме, але іх павінны былі перасяліць на горшыя землі, па-за рысай суцэльнай калектывізацыі.

На канец траўня 1930 года было раскулачана 15 629 гаспадарак, іх маёмасць перададзена ў непадзельныя фонды калгасаў, за межы БССР выслана 40 тысяч чалавек. Жылося ў калгасах небагата, і з 1931 года яны пачалі распадацца. Каб стрымаць выхад, для аднаасобнікаў вызначылі празмерныя падаткі, іншыя зборы, а калі гаспадар ўсё ж спраўляўся з імі, у ход ішло ГПУ, якое абвяшчала спраўнага гаспадара кулаком. У сакавіку-чэрвені 1931 года з Беларусі ў Сібір, Казахстан выселена 5 тысяч сялянскіх сем'яў, да верасня - яшчэ 5 671 сям'я, - і гэтак штогоду, амаль да самай вайны. Толькі ў Архангельскай вобласці на пачатку 1941 года ў працоўных спецпасёлках налічвалася 2 283 беларускія «кулацкія» сям'і.

Асабліва заўзята шукалі «кулакоў» сярод тых, хто насмельваўся абурацца ўсталяванай сістэмай працадзён, за якія калгаснік амаль нічога не атрымоўваў. Вызначаны ў БССР мінімум 80 працадзён стаўся для сялян асаблівай «паншчынай».

Да 1941 года ступень абагуленасці дасягнула па БССР 93,4%, калгаснікі апрацоўвалі 96,2% пасяўной плошчы. Але прадукцыйнасць сельскай гаспадаркі ад гэтага не павялічылася (у 1940 годзе, калі верыць статыстыцы, ураджайнасць збожжа склала 7 цэнтнераў з гектара, надоі малака на карову - 834 літры). Калгаснікі былі сама нізкааплатнай катэгорыяй насельніцтва: сярэднемесячны заробак іх складаў 12 рублёў, тым часам як рабочыя, напрыклад, атрымоўвалі 34 рублі.

Аднак галоўнай сваёй мэты бальшавіцкія ідэолагі дасягнулі: калгасных сялян ужо ніяк нельга было назваць «дробнай буржуазіяй», бо значная частка іх не мела нічога. Калгасы праз старшыняў, прызначаных з цэнтра, сяк-так выконвалі ўскладзеныя на іх нормы здачы мяса, малака, збожжа. Яго хапала, каб забяспечыць харчаваннем горад. А тое, што пры гэтым калгаснік сам заставаўся паўгалодным, нікога не хвалявала.

Як усталёўвалася таталітарная сістэма ў БССР?

Таталітарнай сістэмай называецца такі лад, пры якім дзяржава мае ўсеагульны, «татальны» кантроль над усімі сферамі жыцця грамадства.

Характэрная рыса таталітарных дзяржаваў - панаванне ў іх адной палітычнай арганізацыі. Аднапартыйнасць у БССР (як і ў СССР увогуле) усталявалася пасля 1922 года, калі ў асяроддзі найбуйнейшай апазіцыйнай бальшавікам партыі эсэраў прайшлі масавыя арышты. Паступова камуністычная партыя страціла рысы грамадскай арганізацыі і стала своеасаблівай часткай дзяржаўных структур: партыйныя мерапрыемствы ўскосна ці наўпрост фінансаваліся з дзяржаўнага бюджэту, пастановы партыйных органаў былі абавязковыя для ўсіх дзяржаўных установаў, а камуністычная ідэалогія стала афіцыйнай.

Неадлучная асаблівасць таталітарызму - жорсткая цэнзура, якая поруч з забаронай апазіцыйных выданняў з'яўляецца выпрабаваным інструментам задушэння свабоды слова і інфармацыі. Яна была ўведзеная бальшавікамі неўзабаве пасля захопу ўлады і праіснавала да пачатку 90-х гадоў.

Барацьбой з іншадумствам, да якога далучалі любую нязгоду з афіцыйна вызначаным кірункам грамадскага развіцця, займаліся спецслужбы, што мелі для гэтага ў сваёй структуры палітычны вышук. Асабліва масавай гэтая барацьба была ў 30-х гадах, іншадумства разглядалася як контррэвалюцыйная дзейнасць і каралася смерцю. Калі доказы следчых былі недастатковыя для суда, прысуд выносіўся з дапамогаю пазасудовых органаў - «троек», «двоек», трыбуналаў, калегіяў. Вынішчаліся не толькі палітычныя апазіцыянеры. Адным з галоўных ворагаў стала духавенства. Свабода сумлення разглядалася як свабода весці атэістычную апрацоўку насельніцтва.

Ужо ў першай палове 30-х гадоў прайшло фактычнае адзяржаўленне грамадскіх арганізацый. Дазваляліся толькі тыя, якія ў сваіх статутах прадугледжвалі дапамогу дзяржаве ва ўсталяванні сацыялізму. Кіраўнікі буйных арганізацый падбіраліся партыйнымі органамі, уваходзілі ў партыйна-дзяржаўны наменклатурны спіс.

Грамадзяне БССР не мелі права свабодна мяняць месца свайго жыхарства. У 1932 годзе была ўведзеная прапіска, якая і да сённяшняга дня не дае магчымасці жыць і працаваць без абмежаванняў. Таталітарная сістэма ў БССР была закрытая: выезд за межы СССР, часткай якой з'яўлялася наша краіна, для абсалютнай бальшыні грамадзян да пачатку 90-х гадоў забараняўся.

Таталітарная сістэма ў СССР прадугледжвала развіццё толькі адной нацыі, на аснове якой стваралася «новая гістарычная супольнасць» - савецкі народ. Беларусі тут адводзілася роля своеасаблівага палігона. Вынікі гэтага эксперымента ўражваюць: катастрафічна звузілася ўжыванне беларускай мовы, для сотняў тысяч беларусаў сталі звычайнымі гістарычная бяспамятнасць і абыякавасць да лёсу сваёй нацыі.

Вельмі негатыўна на духоўным развіцці беларусаў адбіўся жорсткі дзяржаўна-партыйны кантроль за дзейнасцю творчай інтэлігенцыі. Формы гэтага кантролю былі розныя - ад подкупу шляхам стварэння матэрыяльных ільготаў да фізічнага вынішчэння непакорлівых.

Савецкая таталітарная сістэма мела сваю адметнасць: яна поўнасцю кантралявала эканамічнае развіццё, вынікам чаго стала ўмацаванне бюракратычнага апарату. Падвышэнне дабрабыту людзей было другараднай задачай, іх заклікалі да сціплага існавання ў імя вялікіх ідэяў ці будучых дабротаў. Чынавенства займалася размеркаваннем таго, што стварылі людзі сваёй штодзённай працай. Але паколькі патрэбы значна перавышалі магчымасці іх задавальнення, тыя, хто меў дачыненне да размеркавання, атрымоўвалі больш за астатніх.

Размеркавальная сістэма, пабудаваная на дзяржаўнай уласнасці, не заахвочвала людзей да плённай працы. Шырока распаўсюджвалася практыка прымусовай працы. Спецыяльна дзеля гэтага была створаная сістэма ГУЛагу, уведзеныя жорсткія пакаранні за парушэнне працоўнай дысцыпліны. Да кантролю за выкананнем вытворчых планаў далучаліся спецслужбы.

Эканоміка Беларусі, у значнай ступені скіраваная «на вайну», сталася важным прыдаткам ваенна-прамысловага комплексу СССР. Бальшавіцкае імкненне да сусветнага панавання падавалася ў выглядзе «непазбежнасці сусветнай рэвалюцыі», «пашырэння сацыялістычнага лагера» і да т.п.

Таталітарызм у СССР усталёўваўся ў форме «культу асобы», спачатку Леніна-Сталіна, затым Хрушчова, Брэжнева, Гарбачова. Жаданне надаць савецкай сістэме дэмакратычнае аблічча прывяло да «перабудовы», якая вызначыла пачатак разбурэння таталітарных рэжымаў ў большай частцы сацыялістычных краін.

Трэба адзначыць, што таталітарная сістэма ў Беларусі ўкаранілася больш трывала, чым у іншых рэспубліках СССР. Працэс «перабудовы» тут (пад прыкрыццём нібыта «барацьбы з карупцыяй») фактычна быў накіраваны на яе ўмацаванне праз увядзенне аўтарытарнага кіравання, прэзідэнцкай «вертыкалі», праз павелічэнне колькасці міліцыі, праз дзяржаўную манапалізацыю сродкаў масавай інфармацыі і адмову ад эканамічных рэформаў.

Якія пласты беларускага народа найбольш пацярпелі ад камуністычнага тэрору?

У бальшавіцкай ідэалогіі рэпрэсіі супраць так званых класавых ворагаў займалі адно з галоўных месцаў. Гвалт для дыктатуры пралетарыяту быў проста неабходны. На думку Ў.Леніна, толькі з дапамогай «узброеных рабочых» магчыма ажыццяўляць сацыяльнае развіццё, дзеля чаго можна праліць і «мора крыві».

Рэпрэсіі пачаліся амаль з першых месяцаў існавання савецкай дзяржавы. У 1917-1921 гадах яны былі накіраваныя галоўным чынам супроць «класавых ворагаў», якія вызначаліся паводле сацыяльнага стану ці партыйнай прыналежнасці. У Беларусі, дзе з прычыны нямецкай і польскай акупацыі савецкая ўлада ўсталявалася значна пазней, чым у Расеі, галоўны ўдар быў накіраваны супраць дзеячоў Беларускай Народнай Рэспублікі, праваслаўных і каталіцкіх святароў, сяброў партыі беларускіх эсэраў.

Пастановай ВЦИК ад 11 красавіка 1919 года ўва ўсіх губернскіх гарадах ствараліся «канцэнтрацыйныя лагеры» (гэтак яны называліся ў дакуменце) на 300 месцаў. У Менску такі лагер быў арганізаваны ў жніўні 1920 года.

Але сапраўды масавымі рэпрэсіі сталіся ў 30-х гадах. У 1930-1934 гадах у асноўным вынішчалася заможнае сялянства, гэтак званыя кулакі, або тыя, хто аказваў супраціў утварэнню калгасаў. «Кулацкімі ідэёлагамі» была названа значная частка беларускай навуковай і творчай інтэлігенцыі. Сотні тысяч сялян (паводле розных крыніцаў, ад 4 да 15 адсоткаў усяго беларускага сялянства) былі высланыя ў папраўча-працоўныя лагеры, іх сем'і выселеныя за межы БССР.

Каб мець «падставу» для прыцягнення да крымінальнай адказнасці творчай і навуковай інтэлігенцыі Беларусі, органамі ГПУ-НКВД у 1930 годзе былі сфабрыкаваныя справы контррэвалюцыйных арганізацый - «Саюза вызвалення Беларусі», Беларускага філіяла «Працоўнай сялянскай партыі», у 1933-1934 годзе - «Беларускай народнай грамады», «Беларускага нацыянальнага цэнтра» ды іншых. Было асуджана на «перавыхаванне» ў папраўча-працоўных лагерах і выслана ў Сібір і Казахстан больш за тысячу чалавек: навукоўцы, пісьменнікі, настаўнікі, журналісты, выкладчыкі ВНУ.

У 1933-1934 гадах былі рэпрэсаваныя практычна ўсе святары як каталіцкай, так і праваслаўнай канфесіі, а таксама царкоўныя актывісты, абвінавачаныя ў антысавецкай дзейнасці.

Шмат было асуджана і расстраляна гаспадарнікаў - кіраўнікоў і простых работнікаў розных галін народнай гаспадаркі. Калі інтэлігенцыю, святароў, сялян абвінавачвалі ў асноўным па палітычных матывах, то гаспадарнікі «выкрываліся як шкоднікі». Па справах шкодніцтва ў сістэме Дзяржплана, жывёлагадоўлі, Трактарацэнтра, запалкавай прамысловасці ды іншых былі асуджаныя тысячы людзей.

У 1935-1936 гадах была ажыццёўленая «ачыстка» мяжы БССР ад «патэнцыяльных» ворагаў. У «аддаленыя мясцовасці СССР» было выслана больш за 20 тысяч чалавек.

Найбольшы размах рэпрэсіі набылі ў 1937-1938 гадах. Беларусь была «ачышчана» ад «контррэвалюцыйных элементаў і шпіёнаў». Толькі пры «выкрыцці» гэтак званага «Аб'яднанага антысавецкага падполля» асуджана больш за 2,5 тысячы чалавек, значная частка з іх расстраляна.

У 1937-1938 гадах праводзіцца масавая акцыя «па выкрыцці» польскіх, нямецкіх і латышскіх «шпіёнаў». Было арыштавана блізу 23,5 тысяч чалавек, больш як 21 тысяча з іх расстраляна.

Рэпрэсіі 1938 года закранулі ўсе пласты грамадства, у тым ліку і арганізатараў гэтых рэпрэсій. Былі арыштаваныя 99 сакратароў райкамаў КП(б)Б са 101, больш за 50 старшыняў райвыканкамаў, сакратары ЦК КП(б)Б.

Усе гэтыя працэсы паўтараліся пасля далучэння ў 1939 годзе Заходняй Беларусі. Прыпыненыя вайною, рэпрэсіі набылі там асаблівы размах у другой палове 40-х гадоў у сувязі з правядзеннем татальнай калектывізацыі і працягваліся аж да 1953 года.

У выніку «праведзенай працы» ў Беларусі было ліквідавана найбольш дзейнае, працавітае і прадпрымальнае сялянства, практычна знішчана нацыянальная інтэлігенцыя, былі зачыненыя або зруйнаваныя цэрквы і касцёлы.

беларускі рэспубліка палітычны

Як бальшавікі рэфармавалі беларускую мову?

Бальшавікі імкнуліся да стварэння імперыі, у якой усё было б аднолькавае, стандартнае. Ім належыць ідэя «зліцця моваў», г.зн. пераходу ўсіх народаў на расейскую мову. Першы этап гэтага зліцця - «збліжэнне» моваў, якое праводзілі прымусовымі, рэпрэсіўнымі метадамі.

Беларуская літаратурная мова адрадзілася ў ХІХ - пачатку ХХ стагоддзя. Складаліся граматыкі, слоўнікі, стваралася навуковая тэрміналогія. Але праца гэтая не была завершаная. Пры канцы 20-х гадоў бальшавіцкія ўлады абвінавацілі мовазнаўцаў у шкодніцтве і за некалькі хваляў рэпрэсіяў вынішчылі фізічна. Сярод знішчаных - Браніслаў Тарашкевіч, Вацлаў Ластоўскі, Язэп Лёсік, Сцяпан Некрашэвіч, Мікола Байкоў ды іншыя.

«Варожымі» былі абвешчаныя і іхныя працы, у тым ліку пастановы Акадэмічнае канферэнцыі па рэформе правапісу 1926 года, праект рэформы правапісу 1930 года. У 1933 годзе беларускай мове паспешліва, без грамадскага абмеркавання, дэкрэтам навязалі бальшавіцкую рэформу. Мэтай яе было «ліквідаваць штучны бар'ер паміж беларускай і рускай мовамі», г.зн. спыніць развіццё беларускай мовы, пазбавіць яе непаўторнага аблічча. Скасавалі мяккі знак, які абазначаў памякчэнне (песьня - песня, зьява - з'ява), сталі пісаць не як чуецца, а на расейскі лад (чэскі - чэшскі, ня быў - не быў), у выніку чаго пачало страчвацца характэрнае для беларусаў вымаўленне. Запазычаныя словы мелі пісацца ўжо не на заходнеэўрапейскі, а на расейскі ўзор (дакляраваць - дэклараваць, газэта - газета). Нават скланяць і спрагаць словы беларускай літаратурнай мовы цяпер даводзілася аналагічна расейскім (у садох, у палёх - у садах, у палях; не ганеце - не ганіце). Уводзіліся зусім не ўласцівыя беларускай народнай мове дзеепрыметнікі (эксплуатуючы і эксплуатуемы клас). Востры пратэст супраць рэформы выказала інтэлігенцыя Заходняй Беларусі, з ціхім незадавальненнем успрынялі гвалт над мовай у самой сталінскай БССР.

Пад канец 30-х гадоў прыхільнікі «зліцця моваў» падрыхтавалі чарговую рэформу з напісаннямі тыпу весна, братскі, бібліатека. Яшчэ ў адным праекце (1951) прапаноўвалася пісаць снегі, цеатр, басціон. Толькі відавочная абсурднасць гэтых прапановаў уратавала нашую мову ад іх прыняцця.

Русіфікацыя перайначыла слоўнікі нашае мовы. Асаблівую нянавісць у бальшавікоў выклікалі спрадвечныя і самабытныя беларускія словы, якія яны называлі «нацдэмаўскімі», «кулацкімі». Партыйныя загады патрабавалі ўкладаць слоўнікі паводле «пралетарска-інтэрнацыянальнага» прынцыпу. Вяршыняй такіх «дасягненняў» стаў слоўнік пад рэдакцыяй А.Александровіча (1937), дзе знаходзім словы забыўчывы, неўстрашымы, брадзячы. Рукапісы ж раней падрыхтаваных слоўнікаў пайшлі пад нож, і для нашчадкаў загінулі шматтомны «Слоўнік жывой беларускай мовы», двухтомныя расейска-беларускі і беларуска-расейскі слоўнікі, польска-беларускі і беларуска-польскі, эсперанцка-беларускі і беларуска-эсперанцкі, латышска-беларускі, гістарычны, арфаграфічны...

На загад з партыйных кабінетаў зрусіфікавалі расейска-беларускі слоўнік 1953 года. Да беларускіх словаў дапісвалі расейскія сінонімы, ставячы іх часта на першае месца: рас. батрак - бел. батрак, парабак; большак - гасцінец, бальшак; поезд - поезд, цягнік; минута - мінута, хвіліна. Яшчэ далей пайшоў слоўнік 1982 года, які рэкамендаваў ужываць поруч са словамі вавёрка, бусак таксама белка, багор і г.д. У 50-х гадах беларускія мовазнаўцы «прывезлі» з Масквы новы загад русіфікаваць граматыку беларускае мовы, што і здзейснілі ў двухтомнай акадэмічнай «Граматыцы».

Сёння расейскія моўныя элементы пранізваюць словаўтваральную сістэму нашае мовы. Пад чужаземным уплывам мы і цяпер страчваем нацыянальны сінтаксіс, фразеалогію, тэрміналогію (дзялімае і прэдзел у матэматыцы, скорасць і рычаг у фізіцы, свінец і раствор у хіміі, засядацель і наследнік у юрыспрудэнцыі і да т.п.). Гэта служыць для шавіністаў падставаю зневажаць беларускую мову, называць яе «испорченным русским языком», «грубым диалектом русского языка», заяўляць пра яе няразвітасць. Пара пазбыцца цяжкой бальшавісцкай спадчыны і аднавіць самабытнасць нашае мовы.

Калі паўстаў хрысціянска-дэмакратычны рух ў Беларусі?

Хрысціянска-дэмакратычны рух узнік на пачатку ХХ стагоддзя ў асяроддзі слухачоў Пецярбургскай духоўнай акадэміі, а таксама ў гуртках настаўнікаў і каталіцкіх святароў у самой Беларусі. Датай арганізацыйнага афармлення Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (спачатку яна называлася Хрысціянская Дэмакратычная Злучнасць) лічыцца травень 1917 года. Заснавальнікамі яе былі ксяндзы Фабіян Абрантовіч, Лук'ян Хвецька, Адам Станкевіч, Кастусь Стаповіч, Аляксандр Астрамовіч, Францішак Будзька, Вінцэнт Гадлеўскі.

Асноўнай ідэяй беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў была ідэя вольнай незалежнай Беларусі. Яны падтрымалі Акт абвешчання Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года. Як арганізацыя дэмакратычная БХД арыентавалася на эвалюцыйны шлях развіцця грамадства і парламенцкія формы барацьбы.Выступала супраць таталітарызму - фашызму і бальшавізму. Мела свой друкаваны орган - газету «Крыніца» (з 1926 года - «Беларуская Крыніца»).

Пасля Рыжскай змовы Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя працягвала дзейнасць на тэрыторыі Заходняй Беларусі, якая адышла да Польшчы (сядзіба партыі знаходзілася ў Вільні). Пашырала там нацыянальную сведамасць сярод беларускага насельніцтва вёсак і мястэчкаў, заклікала адстойваць права на беларускую мову ў школах і ў рэлігійным жыцці. Для ўзмацнення свайго ўплыву сярод сялянаў хрысціянскія дэмакраты заклалі ў 1926 годзе ў Вільні Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры.

Ад 1927 года сябрамі партыі, паводле зменаў у Статуце, маглі быць не толькі каталікі, але й праваслаўныя. Гэты крок даў ёй магчымасць стаць лідэрам сярод партыяў Заходняй Беларусі

Павелічэнне колькасці сяброў БХД не магло не турбаваць тагачасныя акупацыйныя польскія ўлады. Асабліва ўзмацнілі яны кантроль за Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыяй пасля таго, як у лютым 1936 года паміж Беларускім інстытутам гаспадаркі і культуры і Таварыствам беларускай школы было падпісанае пагадненне ў справе змагання за школу на роднай мове. Тым часам у самой партыі ў сувязі з рэарганізацыяй яе ў Беларускае Нацыянальнае Аб'яднанне адбыўся падзел на дэмакратаў і кансерватараў. Кансерватары на чале з В.Гадлеўскім утварылі арганізацыю, якая атрымала найменне Беларускі Народны Фронт, а Беларускае Нацыянальнае Аб'яднанне ўзначаліў Янка Пазьняк.

Пасля далучэння Заходняй Беларусі да СССР многія хрысціянскія дэмакраты былі рэпрэсаваныя (сярод іх Янка Пазьняк, Адам Станкевіч, Станіслаў Грынкевіч, Фабіян Абрантовіч, Янка Шутовіч), некаторыя пэўны час як маглі працягвалі працу на карысць Бацькаўшчыне, іншыя выехалі за мяжу.

Сёння ідэалагічнай пераемніцай Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі лічыць сябе Беларуская Хрысціянска-Дэмакратычная Злучнасць, створаная ў 1991 годзе. Многія пазіцыі хрысціянскай дэмакратыі падзяляе і найбольш масавая сучасная дэмакратычная арганізацыя - Беларускі Народны Фронт, які выйшаў на палітычную арэну краіны ў 1988 годзе.

Якія былі мэты польскага змагання з беларускім нацыянальным рухам у Заходняй Беларусі?

Польскія ўлады ў 20-30-х гадах праводзілі ў Заходняй Беларусі палітыку паланізацыі карэннага насельніцтва, каб зрабіць край этнічна польскім і такім чынам назаўсёды замацаваць сваё панаванне на нашых землях. «Крэсы Ўсходнія» - як яны называлі беларускія землі - мелі для тагачаснае Польшчы выключнае, перадусім эканамічнае, значэнне. Так, у бюджэце на 1924 год першыя два месцы ў структуры польскага экспарту займалі беларускі лес і ўкраінская нафта. Беларуская сыравіна і прадукцыя сельскае гаспадаркі (асабліва лён і вырабы з яго) фактычна трымалі канвертоўнасць польскай залатоўкі ў Эўропе. Вывозячы з беларускіх земляў каштоўную сыравіну, Польшча навадняла яе неканкурэнтаздольнымі на эўрапейскім рынку нізкаякаснымі таварамі.

Беларускае насельніцтва было заўсёдным чыннікам нестабільнасці, а пры пашырэнні нацыянальна-вызвольных ідэяў станавілася адкрыта пагрозлівай і варожай для польскай акупацыі сілай. «Вогнішча беларушчыны», паводле слоў аднаго з ідэолагаў польскай каланізацыі Заходняй Беларусі Ў.Студніцкага, стварала б сур'ёзную пагрозу каланіяльным планам Польшчы. Таму невыпадкова дзейнасць у Заходняй Беларусі нацыянальных арганізацыяў па выхаванні самасвядомасці, прапагандзе ідэі аб'яднання ўсіх беларускіх земляў у адну дзяржаву, выданне беларускамоўнай літаратуры, адкрыццё школ і навуковых установаў, іншыя формы працы выклікалі рэпрэсіі з боку польскай улады. Арышты беларускіх настаўнікаў і дзеячоў культуры, канфіскацыя газет і часопісаў, зачыненне беларускіх гімназіяў у Барунах, Наваградку, Клецку, Радашкавічах ды іншых месцах, публічныя судовыя працэсы над нашымі патрыётамі, катаванні беларускіх дзеячоў у турмах Лукішкі, Вронкі, у Картуз-Бярозе ды інш., дыскрымінацыйнае ў дачыненні да беларускага насельніцтва школьнае, аграрнае, рэлігійнае заканадаўства - вось няпоўны пералік рэаліяў з жыцця Заходняй Беларусі пад польскай уладай.

Уціск і дыскрымінацыя беларусаў набылі такія памеры, што супраць гэтага пачала выказваць свой пратэст міжнародная грамадскасць і нават некаторыя польскія дзеячы, як, напрыклад, С.Жаромскі, а таксама паасобныя палітычныя арганізацыі.

Як Вільня сталася жамойцкім горадам?

У міжваенным перыядзе (1921-1939 гады) Вільня была палітычным і культурным цэнтрам Заходняй Беларусі, яе неафіцыйнай сталіцай. Тут знаходзіліся сядзібы ўсіх беларускіх палітычных і грамадскіх арганізацый, працавалі беларуская гімназія, беларускі музей, шэраг навуковых і культурна-асветных установаў, рэдакцыі газет і часопісаў. Праўда, становішча ўвесь час мянялася да горшага, і напярэдадні Другой сусветнай вайны колькасць іх у выніку шавіністычнае палітыкі польскіх уладаў значна зменшылася.

Пасля прыяднання Заходняй Беларусі да БССР беларускае грамадзянства Вільні было перакананае, што горад будзе нарэшце ў складзе беларускай рэспублікі. Афіцыйныя савецкія ўлады нават наладзілі масавую ўрачыстасць з нагоды далучэння Вільні «на векі вякоў». Была створаная Віленская вобласць, пачала выходзіць, як і ў іншых абласных цэнтрах, газета «Віленская праўда» на беларускай мове. Але сталася іначай.

10 кастрычніка 1939 года Сталін перадаў Вільню з Віленскім краем (гэта быў абшар з насельніцтвам 457 тысяч чалавек) Летуве. Нарком замежных справаў СССР Молатаў адзначаў тады: «Мы ведаем, што бальшыня насельніцтва гэтага абшару не летувіская. Але гістарычнае мінулае ды імкненні летувіскага народа цесна звязаны з горадам Вільня, і ўрад СССР уважаў за неабходнае шанаваць гэтыя маральныя фактары». Зразумела, што такое «дабрадзейства» мусіла быць аплочанае. Напачатку Масква атрымала права на размяшчэнне ў Летуве вайсковых базаў, а неўзабаве, як вядома, і ўвогуле «праглынула» яе.

Пасля далучэння Віленшчыны да Летувы жамойцкае насельніцтва горада стала імкліва ўзрастаць за кошт перасяленцаў з этнічных жамойцкіх земляў. Адбывалася гэта і дзякуючы прытоку рабочых рук у прамысловасць, і ў выніку наплыву масы чынавенства, паліцыі, войска.

Становішча беларусаў тут сталася яшчэ горшае, чым пры паляках. Летувіская прапаганда сцвярджала, што яны не беларусы, а «страчаныя летувісы», што ім трэба толькі змяніць прозвішча, дадаўшы «-ас», «-іс» або «-ус», ды навучыцца жамойцкай мове. Беспрацоўе сярод беларусаў павялічылася, яны дыскрымінаваліся пры ўладкаванні на дзяржаўную службу. Тыя ж з іх, хто нарадзіўся па-за Віленшчынай, увогуле не маглі атрымаць летувіскае грамадзянства.

У часе вайны ініцыятарамі карных захадаў з боку немцаў супраць нацыянальна сведамых беларусаў нярэдка былі польскія шавіністы. Гэта разам з перадваеннымі сталінскімі рэпрэсіямі спрычынілася да катастрафічнага змяншэння колькасці беларускай інтэлігенцыі ў Вільні. І тым не менш у вайну тут яшчэ працавалі беларуская гімназія, настаўніцкая семінарыя, пачатковыя школы, выдавалася газета.

Паводле «Каляндарных нататак» Адама Станкевіча, пры канцы вайны летувісы панічна баяліся беларусаў, справядліва мяркуючы, што іхны актыўны калабарацыянізм, з аднаго боку, і шырокі супраціў беларусаў фашысцкай акупацыі ды іх каласальныя ахвяры - з другога, могуць даць падставу для паваеннага перагляду лёсу Вільні. Але Сталін не палічыў патрэбным вяртацца да гэтага пытання.

Канчатковае знішчэнне беларускага культурнага асяродку ў Вільні адбылося адразу пасля вайны. Летувіскі ўрад у асобе міністра асветы Ю.Жугжды не дазволіў адчыніць тут ніводнай беларускай школы, чаго дамагаліся А.Станкевіч ды іншыя беларускія дзеячы. Былі ліквідаваныя беларуская гімназія, настаўніцкая семінарыя, славуты музей імя І.Луцкевіча. Усё гэта адбывалася адначасна з новай хваляй рэпрэсій супраць нашай інтэлігенцыі. Практычна ўсе беларускія нацыянальныя дзеячы і іх сем'і падпалі пад арышты і дэпартацыю.

Па ўзгадненні з Масквой і Варшавай замест беларускіх школаў пачалі насаджацца польскія і расейскія, было наладжанае выданне газеты «Чырвоны штандар» на польскай мове. Як і раней, польскія ксяндзы стараліся ўбіць у галовы беларусам-каталікам, што ўзапраўды яны палякі. У гэтым былі зацікаўленыя і летувіскія ўлады. Яны, відаць, не бачылі іншага шляху дэнацыяналізацыі беларусаў Віленшчыны, бо разумелі, што перавярнуць іх на жамойтаў досыць праблематычна.

Тым не менш, маючы на мэце змяніць дэмаграфічную сітуацыю на сваю карысць, яны імкнуліся накінуць на беларусаў хоць бы сваю вонкавую абалонку: дзе толькі магчыма, запісвалі іх жамойтамі, перакручвалі імёны і прозвішчы на свой капыл (Міцкявічус замест Міцкевіч, Васіляўскас замест Васілеўскі, Астраўскайтэ замест Астроўская, Жвірбліс замест Верабей і г.д.). Адначасова праводзілася масавае перасяленне ў Вільню сялянаў з этнічнай Летувы. На працягу толькі 1944-1946 годоў сюды прыбыло блізу 100 тысяч новых жыхароў.

Праводзілася татальная летувізацыя тапанімікі Вільні і Віленскага краю (Меднікі сталі Мядзінінкай, Свянцяны - Швянчоніс, Салечнікі - Шальчынінкай, Вострая Брама - Аўшрас і г.д.).

Такім чынам Вільня набыла нязвыклае для сябе аблічча, упершыню за сваю шматсотгадовую гісторыю стаўшы жамойцкім горадам.

Дзе беларусы змагаліся супраць фашызму?

Пра ўдзел нашых суайчыннікаў у барацьбе з фашызмам у 1941-1945 гадах на савецка-нямецкім фронце, а тым больш у партызанскіх аддзелах і ў падполлі напісана ўжо даволі шмат. Але Другая сусветная вайна для беларусаў пачалася намнога раней, яшчэ 1 верасня 1939 года, калі немцы напалі на Польшчу. У тым часе, як вядома, Заходняя Беларусь знаходзілася ў складзе Польскай дзяржавы. Больш за 100 тысяч беларусаў, якія праходзілі службу ў польскім войску, прынялі на сябе разам з палякамі ўдар германскай вайсковай машыны.

Ахвярна змагаліся адрэзаныя ў першыя дні вайны абаронцы Вэстэрплятэ і Гданска. Даволі доўга стаяла непрыступнай Берасцейская цытадэль (Брэсцкая крэпасць). Жорсткія баі праходзілі ў раёне Радама, а паміж Віслай і яе прытокай Бзурай разыгралася, паводле ацэнкі нямецкіх гісторыкаў, «найбуйнейшая бітва за Польшчу». Вялікую мужнасць у часе абароны Варшавы праявіў легендарны Станіслаў Булак-Булаховіч, які, аператыўна сфармаваўшы аддзел з 300 дабраахвотнікаў, на працягу трох тыдняў стрымліваў танкавыя атакі. Тысячы нашых суайчыннікаў загінулі за 35 дзён зацятага змагання з ворагам.

У 1942 годзе вельмі шмат беларусаў, якія знаходзіліся ў канцэнтрацыйных лагерах СССР, запісаліся ў армію польскага генерала Андэрса, сфармаваную паводле пагаднення з савецкім кіраўніцтвам. Гэтая армія, а таксама другі корпус Андэрса, 1-я Панцырная дывізія, Брыгада парашутыстаў ды іншыя польскія фармаванні ваявалі на Заходнім тэатры вайны. Беларусаў у іх, паводле сама сціплых падлікаў, было больш за 30 000 чалавек, і сярод іх - шмат афіцэраў, у тым ліку такія вядомыя генералы, як Я.Верабей, М.Кукель, Н.Сулік.

Нашы суайчыннікі ўдзельнічалі ў баявых аперацыях у Бельгіі і Нарвегіі, Італіі і Паўночнай Афрыцы. Шмат беларусаў змагаліся ў французскім Руху Супраціву, у Гарыбальдзійскіх брыгадах.

Несмяротную славу здабылі нашы ваяры ў жорсткай бітве за Монтэ-Касіна. На працягу паўгода амерыканскія, ангельскія, новазеландскія, французскія і канадскія часціны па чарзе спрабавалі захапіць гэты старадаўны кляштар з глыбока эшаланаванай абаронаю, размешчаны на непрыступнай скале пры дарозе ў Рым. І толькі ў траўні 1944 года, дзякуючы мужнасці і адвазе жаўнераў Другога корпуса Андэрса, асабліва 5-й Крэсовай пяхотнай дывізіі, бальшыню якой складалі беларусы, Монтэ-Касіна быў узяты. Нямала прыкладаў гераізму і самаахвярнасці ў гэтай бітве паказалі беларускія хлопцы, і сярод іх - Рыгор Буслак, які цаною свайго жыцця праклаў баявым сябрам дарогу праз міннае поле.

Усё гэта яскрава сведчыць пра той вялікі ўклад, які ўнеслі нашыя бацькі і дзяды ў перамогу над фашызмам.

Якую ролю адыгралі савецкія спецслужбы пад час нямецкай акупацыі Беларусі?

Ад пачатку Другой сусветнай вайны савецкія спецслужбы пачалі ствараць на тэрыторыі Беларусі сакрэтныя базы для магчымага вядзення партызанскай барацьбы, на якіх захоўваліся зброя, медыкаменты, харчаванне. З акупацыяй Беларусі гэтыя базы сталі цэнтрамі партызанскіх групаў і аддзелаў (атрадаў) НКГБ, асноўнымі задачамі якіх былі дэзарганізацыя работы варожага тылу, знішчэнне ў тыле жывой сілы праціўніка, разведка і контрразведка, а таксама «вядзенне палітыка-растлумачальных мерапрыемстваў» сярод ворага і насельніцтва. Увосень 1941 - увесну 1942 года па ўсёй Беларусі дзейнічалі (паводле афіцыйных звестак) 16 аддзелаў НКГБ. Найбольш вядомыя з камандзіраў спецаддзелаў - К.Арлоўскі і С.Ваўпшасаў.

Як правіла, чэкісцкія аддзелы былі невялікія і мабільныя. Дзейнасць іх распаўсюджвалася на вялізныя тэрыторыі: так, аддзел «Вторые» кантраляваў Быхаўскі, Бялыніцкі, Касцюковіцкі, Краснапольскі, Крычаўскі, Прапойскі, Кармянскі, Рэчыцкі, Рагачоўскі, Брагінскі, Васілевіцкі, Калінкавіцкі, Хойніцкі і Палескі раёны; аддзел «Ходоки» дзейнічаў у Гомельскай, Брэсцкай, Чарнігаўскай, Сумскай, Жытомірскай і Валынскай абласцях.

Дыверсійная дзейнасць савецкіх спецслужбаў мела на мэце справакаваць меры ў адказ з боку акупантаў. І сапраўды, акцыі чэкістаў спрычыняліся да карных экспедыцый немцаў супраць мірных беларускіх жыхароў. А карныя аперацыі, у сваю чаргу, выклікалі пратэст насельніцтва, шмат каго вымушалі ісці ў партызаны. Усё гэта, па прынцыпе «снежнага камяка», ператварала партызанскі рух у масавы.

У мэтах лепшай падрыхтоўкі партызанскага руху ЦК КП(б)Б супольна з камандаваннем Заходняга фронту ў сярэдзіне ліпеня 1941 года арганізавалі Вучэбна-аперацыйны цэнтар, дзе ў навучанні будучых партызанаў актыўны ўдзел бралі работнікі НКГБ.

Чэкісты разам з падпольшчыкамі і партызанамі праводзілі тэрарыстычныя акты супраць буйных прадстаўнікоў акупацыйных уладаў, збіралі разведвальныя дадзеныя. Акрамя таго, яны вялі ўлік «предателей и врагов Советской Отчизны», перадусім супрацоўнікаў створанай немцамі мясцовай цывільнай адміністрацыі, якіх каралі смерцю разам з сем'ямі, не шкадуючы ні старых, ні жанчын, ні дзяцей. Удзел інтэлігенцыі ў арганізацыі беларускага школьніцтва, культурнай працы і нават выкананне сялянамі накладзеных на іх акупацыйнай уладай абавязкаў па здачы сельгаспрадукцыі таксама трактаваліся як «измена Советской Родине».


Подобные документы

  • Вострая барацьба паміж нацыянальнымі партыямі і бальшавікамі у 1917 г. да стварэння адпаведнага дзяржаўнага ладу у Беларусі: абвяшчэнне БНР, Літоўска-Беларуская Савецкая Рэспубліка, абвяшчэнне БССР. Дэкларацыя аб утварэнні СССР і Саюзны дагавор.

    реферат [39,5 K], добавлен 12.12.2009

  • Гістарычныя ўмовы, у якіх развівалася адукацыя на землях Беларусі у 30 гг. XIX ст. – 1917 г. Паўстанне 1863 года пад кіраўніцткам Кастуся Каліноўскага, першая сусветная вайна, цяжар жорсткай палітыкі расійскіх улад. Вынікі русіфікацыі беларускага народу.

    реферат [16,5 K], добавлен 17.02.2012

  • Стан сельскай гаспадаркі ў сярэдзіне стагоддзя і падрыхтоўка да адмены прыгоннага права. Механізм рэформы і яе правядзенне ў Беларусі. Буржуазная і грашовая перабудова 60-70-х гг. XIX ст. Рэарганізацыя дзяржаўнага кіравання, праведзеныя ў 60-70-я гг.

    реферат [22,7 K], добавлен 22.12.2010

  • Усплёск грамадскай актыўнасці ў Беларусі ў перыяд прыняцця Канстытуцый СССР 1977г. і БССР 1978г., якія былі арыентаваны на абарону сацыяльных гарантый людзей. Стварэнне палітычных партый і парламенцкай апазіцыі як сведчанне развіцця дэмакратыі ў краіне.

    реферат [20,1 K], добавлен 19.12.2010

  • Рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гг. і палітыка царызму на Беларусі. Эканамічнае становішча Беларусі ў 1900-1913 гг. Сельская гаспадарка на пачатак XX ст., сталыпінская аграрная рэформа. Развіццё транспарту, унутранага, фінансава-крэдытнай сістэмы.

    реферат [34,8 K], добавлен 25.01.2011

  • Беларуская вёска ў сярэдзіне XVII-XVIII ст. Катэгорыі сялян і іх становішча. Заняпад гарадскога жыцця ў час ваеннага ліхалецця, яго паступовае ажыўленне. Прычыны адставання эканамічнага развіцця. Сацыяльна-эканамічнае значэнне далучэння Беларусі да Расіі.

    контрольная работа [54,7 K], добавлен 25.05.2014

  • Асаблівасці палітыкі расійскага ўрада ў галіне адміністрацыйнага кіравання, судаводства і заканадаўства ў Беларусі на працягу XVIII - пачатку XIX стагоддзя. Аснова канфесійнай палітыкі. Палітычнае становішча Беларусі падчас Айчыннай вайны 1812 г.

    контрольная работа [35,3 K], добавлен 23.09.2012

  • Утварэнне Рэчы Паспалітай. Войны сярэдзіны XVII - пачатка XVIII ст. Гаспадарчае развіццё беларускіх земляў у другой палове XVI - першай палове XVII ст. Гаспадарчае развіццё беларускіх зямель у XVII-XVIII ст. Эканамічны ўздым на Беларусі ў XVIII ст.

    курсовая работа [96,9 K], добавлен 21.01.2011

  • Лібералізм ў Расіі. Лібералізм як інтэлектуальная традыцыя рускай грамадскай думкі. Кансерватыўны лібералізм ў Расіі XIX стагоддзя. Асновы і значэння лібералізму. Эпоха вялікіх рэформаў Аляксандра II. Славьянофілы і заходнікі ў Расіі XIX стагоддзя.

    курсовая работа [30,6 K], добавлен 29.05.2012

  • Звесткі аб насельніцтве Беларусі ў працах антычных і арабскіх аўтараў. Польская храністы яб гісторыі беларускіх зямель. Гістарычныя веды ў творах царкоўна-рэлігійнай палемікі XVI-XVII стст. Лівонскія хронікі і скандынаўскія сагі пра падзеі в Беларусі.

    реферат [75,3 K], добавлен 04.03.2009

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.