Геаграфічныя асаблівасці Беларусі
Гісторыя фарміравання тэрыторыі Беларусі, сучасныя межы дзяржавы і геаграфічнае размяшчэнне. Асаблівасці фізічнай карты Беларусі і прыродная занальнасць. Геалагічная структура тэрыторыі Беларусі карысныя выкапні. Ролю Беларусю у міжнародных адносінах.
Рубрика | География и экономическая география |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 14.10.2010 |
Размер файла | 23,8 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
“Геаграфічныя асаблівасці Беларусі”
Выканаў: Шыдлоўскі Аляксандр
Фарміраванне тэрыторыі Беларусі
Першым дзяржаўным утварэннем на тэрыторыі Беларусі было Полацкае княства. Найбольшай магутнасці яно дасягнула ў ХІ ст.У сярэдзіне ХІІІ ст. пачало фарміравацца Вялікае Княства Літоўскае--беларуска-літоўская дзяржава.Першапачатковым ядром яе тэрыторыі стала Новагародская зямля. Сталіцай княства Літоўскага быў спачатку Новагародак,а потым -- Вільня.
Паводле Люблінскай вуніі (1569 г.) Польшча і ВКЛ аб'ядналіся ў Федэратыўную дзяржаву --- Рэч Паспалітую.Ускладзе яе абедзве краіны пэуны час захоўвалі самастойнасць, мелі асобную адмістрацыю,войска, свае законы. У рамках гэтага дзяржаўнага утварэння этнічная Беларусь знаходзілася да канца ХVІІ ст.Пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі апынуліся ў складзе Расіі.Уадміністрацыйных адносінах яны сталі губерніямі Расіі.З канца ХVІІ ст. З развіццём нацыянальна-вызваленчага руху ў Беларусі пачынаецца барацьба за аднауленне беларускай дзяржаўнасці.У выніку 25 сакавіка 1918 г. Была абвешчана незалеж-насць незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР).Аднак падзеі таго часу не далі магчыцмасці на справе ажыццявіць самастойнасць БНР.
1 студзеня 1919 г. была ўтворана Беларуская ССР.БССР і БНР былі абвешчаны ў этнічных межах,г.зн. ахоплівалі тэрыторыю,населенную пераважна беларусамі.Так,пры абвяшчэнні БССР у яе склад былі ўключаны Гродзенская,Мінская,Віцебская,Магілёўская,Смаленская губерніі ,асобныя паветы Віленскай і Чарнігаўскай губерніяў.
Аднак межы БССР на працягу 1919-1920 гг. неаднаразова мяняліся. Ужо хутка пасля ўтварэння БССР да Савецкай Расіі адышлі Віцебская,Магілёўская,Смаленская губерніі.У 1920 г. без удзелу Беларусі было заключана Рыжскае пагадненне паміж Савецкай Расіяй і Польшчай. Па гэтаму пагадненню да Польшчы адыходзілі землі Заходняй Беларусі. У складзе Беларускай ССР заставалася ўсяго 6 паветаў Мінскай губерніі
Плошчай каля 52 тыс.км2.
У 1924 і 1926 гг. згодна з пагадненнем паміж РСФСР і БССР Беларусі былі вернуты 15 паветаў Гомельскай, Віцебскай і Смаленскай губерніяў, населянных беларусамі .Плошча рэспублікі павялічылася да 110 тыс.км2.
БССР,з'яўляючыся састаўной часткай СССР ,вымушана была абмежаваць свой суверэнітэт,паступіцца некаторымі дзяржаўнымі функцыямі ,перадаўшы іх агульнасаюзным органам кіравання.У верасні 1939 г. да Савецкай Беларусі была далучана Заходняя Беларусь.Плошча БССР павялічылася да 239 тыс.км2.У кастрычніку 1939 г. тагачасным урадам СССР Літве былі перададзены Вільня і Віленскі край,у 1945 г. адбылося частковае ўдакладненне мяжы Смаленскай вобласці РСФСР і Магілеўскай вобласці БССР.Так склаліся сучасныя дзяржаўныя межы Беларусі.
З абвяшчэннем незалежнасці ў ліпені 1991 г. Рэспубліка Беларусь становіцца суверэннай дзяржавай ,якая ажыццяўляе свае функцыі па ўсёй тэрыторыі і якая з'яўляецца паўнапраўным членам міжнароднага супольніцтва. Рэспубліка Беларусь знаходзіцца ва ўсходняй частцы Еўропы. Тэрыторыя нашай краіны складае прыкладна 2 % ад тэрыторыі ўсёй Еўропы,207.6 тыс.км2.Па памерах Беларусь сярэдня еўрапейская краіна. Так, Беларусь па плошчы амаль у 3 разы меньшая за Украіну,у 2,5 раза-- за Іспанію.У той жа час Беларусь перавышае плошчу Венгрыі ў 2,2 разы, Аўстрыі--- у 2,5 раза,Швейцарыі,Нідэрландаў--прыкладна ў 5 разоў. Сярод еўрапейскіх краін менш за ўсё адрозніваюцца па велічыні тэрыторыі ад Беларусі Румынія і Велікабрытанія.
Рэспубліка Беларусь мяжуе з пяццю дзяржавамі :Расіяй, Ураінай
Літвой і Латвіяй.Агульная працягласць дзяржаўнай мяжы складае каля 3000 км.Найбольш працяглую мяжу Беларусь мае з Рсіяй--900 км. На паўднёвым усходзе і поўдні ідзе мяжа з Украінай.Яе працягласць 975 км. Праходзіць Большай часткай па Палескай нізіне,перасякаючы Прыпяць і яу шматлікія Правыя прытокі.
Зачодні сусед Беларусі-Польшча.З ёю Беларусь гранічыць на працягу 399 км. Звілістую працяглую мяжу на паўночным захадзе Беларусь мае з Літвой(462), а затым па працягу 143 км -- з Латвіяй.
Дзяржаўныя межы Беларусі праходзяць па па раўнінах, нізінах, узвышшах, на пераважным працягу не маюць выяўленных прыродных рубяжоў. Толькі на асобных участках у якасці дзяржаўнай граніцы выступаюць рэкі.Так, на працягу 150 км мяжа паміж Беларуссю і Польшчай праходзіць па Заходнему Бугу, прыкладна такую ж працягласць мае мяжапа Сожу і Дняпру з Украінай; зусім на невялікім працягу праходзіць мяжа па Нёману з Літвой і па Заходняй Дзвіне з Латвіяй.
Тэрыторыя Беларусі ў сістэме геаграфічных каардынат.
Беларусь размешчана паміж 51?16” і 51?10” паўночнай шыраты (воз. Асвейскае), 23?11” і 32?47” усходняй даўгаты(пас.Камарын).
Фізічная карта Беларусі
У прыродных адносінах Беларусь з'яўляецца часткай Усходне-Еўрапейскай раўніны. Гэта самая вялікая раўніна свету. У яе рэльефе плоскія і чвалістыя нізіны спалучаюцца з прыўзнятымі ўчасткамі -- узвышшамі. Сярэдняя велічыня Усходне-Еўрапейскай раўніны складае 142 м. Пераважная яе частка размешчана ва ўмеренам кліматычным поясе. Клімат умераны, кантынентальнасць яго павялічваецца ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы усход. Самыя буйныя рэкі пачынаюцца на ўзвышанных частках цэнтральнай часткі раўніны. Яна мае даволі густую рачную сетку.
Характэрнай асаблівасцю прыроды Ўсходне-Еўрапейскай раўніны з'яўляецца яскрава выражаная прыродная занальнасць.
Беларусь размешчана на захадзе Ўсходне-Еўрапейскай раўніны ў прыродным комплексе змешаных лясоў. Галоўныя асаблівасці прыроды ўсёй раўніны характэрны і для Беларусі. Асаблівасці праяўлення гэтых уласцівасцей абумоўлены геаграфічным становішчам нашай краіны.
Геалагічная будова
У геалагічных адносінах тэрыторыя Беларусі знаходзіцца ў межах Ўсходне-Еўрапейскай платформы--Рускай Пліты.
Толькі на самым поўдні невялікія ўчасткі тэрыторыі Беларусі заходзяць у межы дзвюх іншых тэктанічных структур Усходне-Еўрапейскай платформы--Азова-Падольскай пліты і Украінскага шчыта.
Падмурак платформы ўтвораны гранітамі, гнейсамі, кварцытамі і іншымі крысталічнымі пародамі. Платформавы чахол, што магутнай тоўшчай пакрывае падмурак, складзены разнастайнымі асадкавымі пародамі: глінамі, сугліннікамі, пясчанікамі, адламітамі, каменнай солью, мелам.
У межах Беларусі сустракаюцца таксама такія асадкавыя пароды, як калійная соль, буры вугаль, гаручыя сланцы, фасфарыты.
Крысталічны падмурак знаходзіцца на рознай глыбіні: ад некалькіх метраў да 5-6 км. У асобных месцах крышталічны падмурак выходзіць амаль на паверхню, утвараючы выступы. Адзін з іх -- Жыткавіцка-Мікашэвіцкі выступ. Тут і знаходзіцца мікашэвіцкае радовішча буданіўчага камнею--граніту.Найбольш буйнымі тэктанічнымі структурамі на тэрыторыі Беларусі з'яўляюцца Беларуская антэкліза, Прыпяцкі прагін, Аршанская і Брэсцкая ўпадзіны, Палесская, Жлобінская, Латвійская седлавіны.
Ўплыў старажытнага леднікоў'я
З геалагічнай будовай цесна звязаны асаблівасці рэльефу Беларусі. Да падняццяў крышталічнага падмурка--антэкліз--часцей прымеркаваны ўзвышшы, да прагіну і седлавін --нізіны і раўніны. Вызначальным жа чыннікам у фарміраванні рэльефу Беларусі стала старажытнае алядзяненне.
У Еўропе асноўным цэнтрам, дзе зараджаліся ледавікі, што пашыраліся на раўніны, была Скандынавія.Вызначаюць пяць аледзяненняў на тэрыторыі Беларусі: Дняпроўскае,Маскоўскае, Сожскае, Валдайскае, Беларускае.
У выніку аледзяненняў утвараўся марэнны рэльеф.Сляды старажытнага зледзянення--гэта марэнныя шзвышшы і ўзгоркі, ледавіковыя ўзгоркі, ледавіковыя азёры, валуны, па палях і лугах.Леднік таксама ўтварыў і нізіны.
Пасля ледавіка засталася шмат валуноў. Самыя буйныя з іх былі аб'яўлены геалагічнымі помнікамі прыроды.Найбольшымі памерамі вядомы вядомы Вялікі камень каля вёскі Горкі Шчучынскага раёна. Яго даўжыня--11 м, шырыня--5,6 м, вышыня--каля 3 м. Помнікамі прыроды з'яўляюцца таксама Камень-асілак у дзятлаўскім раёне,Камень Багушэвіча Ў Смаргонскім раёне і інш.
У сувязі з такой геалагічнай будовай на Беларусі выяўлены радовішчы разнастайных карысных выкапняў.У цяперашні час разведаны сотні радовішчаў больш чым 30 відаў карысных выкапняў. Многія з іх распрацоўваюцца. Мясцовая мінеральная сыравіна выкарыстоўваецца рознымі галінамі гаспадаркі.
Хімічная сыравіна
У нетрах Беларусі маюцца вялізныя паклады калійнай солі. Найбольшыя з разведанных радовішчаў Петрыкаўсае і Старобінскае. На Старобінскім радовішчы больш, як 30 гадоў вядзецца здабыча калійнай солі.
У Салігорску арганізавана буйная вытворчасць калійных угнаеннеў: дзейнічаюць шахты, абагачальныя фабрыкі ў складзе вытворчага аб'яднання
“Беларуськалій”. Вялікія запасы калійнай солі сканцэнтраваны таксама ў Петрыкаўскім радовішчы. У тэктанічных адносінах усе радовішчы знаходзяцца ў межах Прыпяцкага прагіну. Да саляных тоўшчаў Прыпяцкага прагіну прымеркаваны і разведанныя радовішчы каменнай солі (Давыдаўскае, Мазырскае і Старобінскае). Толькі Мазырскае радовішча распрацоўваецца. З 1983 г працуе Мазырскі саляаврны камбінат па вытворчасці спажыўной солі. Здабыча солі вядзецца шляхам падземнага растварэння. Па буравых свідравінах у салявыя пласты запампоўваецца вада, праз некаторы час атрыманы расол па трубах падаецца ў цэхі камбіната.
Там адбываецца выварванне солі з расолу,яе сушка, ачыстка, упакоўка. Вада запампоўваецца назад ў пласты. Прадукцыя камбіната -- спажыўная соль “Экстра”.
На ўсходзе Магілёўскай вобласці (у Мсціслаўскім і Крычаўскім раёнах) выяўлены два радовішчы фасфарытаў.
Буйные радовішчы даламіту знаходзіцца недалека ад Віцебска. На базе Рубаўскага радовішча працуе камбінат “Даламіт”. Ён выпускае даламітавую муку для вапнавання кіслых глеб. З даламітаў можна таксама розныя будаўнічыя матэрыялы.
Гаручыя выкапні
Беларусь мае не вельмі многа гаручых выкапняў . Тым не менш у нас маюцца ўсе галоўныя віды гаручых выкапняў: нафта, вугаль, торф, гаручыя сланцы.
Ва ўсходняй частцы Палесакй нізіны выяўлена каля 50 радовішчаў нафты.
Але па запасах гэта невялікія радовішчы. Прамысловая здабыча нафты вядзецца з 1965 г. Распрацоўваюцца Рэчыцае, Асташкавіцкае, Давыдаўскае і іншыя радовішчы. У апошнія гады здабыча нафты складае каля 2 млн т у год.
Гэтай нафты краіне недастаткова , значна больш яе паступае з Расіі.Пры здабычы нафты атрымліваецца пэўная колькасць спадарожнага нафтавага газу. Яго перапрацоўваюць на заводзе паблізу Рзчыцы. На поўдні Беларусі разведана некалькі радовішчаў бурага вугалю. Але неадно з іх не распрацоўваецца. Таксама не распрацоўваюцца радовішчы гаручых сланцаў Любанскага і Тураўскага радовішчаў.
Каштоўным відам мінеральных рэсурсаў ва ўмовах Беларусі служыць торф.
Яго радовішчы даволі распаўсюджаны. Многія з іх распрацоўваюцца.
Аднак запасы торфу абмежаваныя, у многіх месцах яны блізкія да вычарпання.
На Беларусі шмат радовішчаў сыравіны для вытворчасці будаўнічых матэрыялаў: лёгкаплаўкіх і тугаплаўкіх глін, мелу, мергелю і будаўнічых пяскоў. Да буйнейшых адносяцца радовішча глін “Гайдукоўка” ў Мінскім раёне, радовішча мергелю “Камунары” ў Касцюковіцкім раёне.
У нетрах Беларусі маюцца залежы і рудных карысных выкапняў: жалезнай руды, алюміневай сыравіны.Да радовішчаў жалезнай руды адносяць: Наваселаўскае (Крэліцкі раён ), Акалоўскае (Стаўбцоўскі). Усе гэтыя радовішчы не распрацоўваюцца.
Ў заходняй частцы Палесай нізіны, у межах Брэсцкай вобласці, знойдзены бурштынавыя россыпы.
Геолагі лічаць перспектыўным выяўленне ў нетрах Беларусі руд медзі, нікелю, свінцу і цынку, і іншых каляровых металаў.
Маюцца праяўленні наяўнасці золата, дыяментаў.
Клімат
Тэрыторыя Беларусі знаходзіцца пад ўздзеяннем умеранна умераннага тыпу клімату. Гэты тып клімату характарызуецца умераннай колькасццю ападкаў (550-650 мм у год), невялікай амплітудай тэмператур (23?-26,5?).Такія кламатычныя паказчыкі
спрыяюць развіццю сельскай гаспадаркі.Так на тэрыторыі Беларусі вырошчваюцца жыта, бульба, лён-даўгунец, цукровыя буракі, ячмень, пшаніца і іншыя культуры.Найбольшая колькасць ападкаў прыходзіцца на лета.
Максімальная гадавая колькасць ападкаў у межах Беларусі зарэгістравана ў Беларусі ў 1906 г у Васілевічах (1016 мм), мінімальная -- у 1961 г у Пінску (280 мм). Максімальная сутачная колькасць ападкаў выпала ў Талачынскім раёне ў 1973 г --143 мм.
Гэта чвэрць іх звычайнай гадавой нормы!У выключна спякотны ліпень 1994 г амаль паўсюдна на Беларусі за ўвесь месяц не выпала не кроплі дажджу.
Самая нізкая тэмпература ў Беларусі (-44?) была адзначана ў Віцебску ў студзені 1940 г ,самая высокая (+38?)--у жніўні 1946 г у Гомельскай вобласці (Васілевічы, Жлобін, Лельчыцы).
Паверхневыя і падземныя воды
Умеранны клімат і рэльеф вызначылі характар рэк Беларусі.
Сярэдняя гушчыня рэк Беларусі даволі высокая 0.44 км/км2, але
Негледзячы на гэта толькі тры ракі у Беларусі маюць даўжыню звыш 500 км: Днепр, яго прыток Прыпяць і Бярэзіна. Нашы рэкі маюць змешанае жыўленне з перавагай дажджавога. На ўсіх рэках назіраецца веснавое разводдзе. Летам і зімой назіраецца самы нізкі ўзровень вады-- летняя і зімовая межань. З ўстанаўленнем адмоўных тэмператур рэкі замярзаюць. Звычайна працягласць ледаставу складае 3-4 месяцы, але ў асобныя мяккія зімы яго зусім не бывае. Цячэнне рэк павольнае, бо яны маюць невялікія ўхілы.
Хуткасць цячэння вялікіх рэк складае 0,6-0,7 м/сек, або 2,1 км/гадз.
Тэрыторыя Беларусі занята басейнамі Дняпра, Заходняй Дзвіны, Нёмана, і Заходняга Буга. Самы вялікі басейн Дняпра. Ён ахоплівае больш паловы тэрыторыі краінны ў напрамку з поўначы на поўдзень. Найбольшыя прытокі Дняпра справа-- Прыпяць і Бярэзіна, злева-- Сож.Рэкі Днепра найбольш выкарыстоўваюцца для судаходства. Больш за ўсё грузаў перавозіцца па Прыпяці, якая Днепра-Бугскім каналам цераз Мухавец звязана з Заходнім Бугам.
Другое месца належыць басейну Нёмана. Прытокі Нёмана-- Вілія, Шчара, Зяльвянка.Поўнач Беларусі занята басейнам Зах. Дзвіны.
Буйнейшыя прытокі-- Дрыса, Дзісна.
Невялікая тэрыторыя на крайнім паўднёвым захадзе адносіцца да басейна Зах.Буга--прытока Віслы.Па тэрыторыі Беларусі цякуць вярхоў'і яго правых прытокаў--Мухаўца. Нарава, Лясной.
Характэрнай асаблівасццю прыроды нашай краіны з'яўляецца валікая колькасць азёр. Калі ўлічваць малыя азёры, то іх можна налічыць каля 10 тыс. Яны розныя па плошчы, глыбіні,паходжанню азёрных катлавін.
Большчаць леднікоў утварылася ў выніку дзейнасці старажытныхледанікоў і іх расталых вод. Ёсць таксама карставыя азёры. У далінах рэк, асабліва Прыпяці, многа старычных азер, што засталіся на месцы пакінутага старога рэчышча.
Сасае вялікае па плошчы --Нарач (80 км.кв) , па глыбіні--Доўгае (53,6 м) . (Глядзі табліцу)
Што датычыцца вадосховішчаў, то іх значна меньш, усяго 150.
Яшчэ каля 1500 малых штучных вадаёмаў--прудоў. Самы буйны штучны вадаём на Беларусі-- Вілейскае водасховішча.
Акрамя паверхавых, важнае значэнне маюць падземныя воды, што залягаюць на рознай глыбіні.Падземныя воды, якія змяшчаюць не больш за 1 грам растворанай солі ў літры вады,адносяць да прэсных. Прэсныя падземныя воды з'яўляюца галоўнай крыніцай пітнога водазабеспячэння. У розных месцах Беларусі маюцца радовішчы мінеральных вод рознага хімічнага складу. Большасць з іх маюць лекавае значэнне.
Буйнейшыя рэкі
Назва |
Агульная даўжыня(км) |
Беларусская частка(км) |
|
Днепр |
2145 |
690 |
|
Заходняя Дзвіна |
1020 |
328 |
|
Нёман |
937 |
459 |
|
Захоні Буг |
831 |
169 |
|
Прыпяць |
761 |
495 |
|
Сож |
648 |
493 |
|
Бярэзіна |
613 |
613 |
|
Вілія |
510 |
276 |
|
Птіч |
421 |
421 |
|
Шчара |
325 |
325 |
|
Свіслач |
297 |
297 |
Буйнейшыя азёры:
Назва |
Плошча (кв. Км) |
Макс. глубина (м) |
|
Нарач |
79.6 |
24.8 |
|
Асвейскае |
52.8 |
7.5 |
|
Чырвонае |
40.3 |
4 |
|
Лукомльскае |
37.7 |
11.5 |
|
Дрывяты |
36.1 |
12.0 |
|
Выганашанскае |
26.0 |
2.3 |
|
Няшчэрда |
24.6 |
8.1 |
|
Свір |
22.3 |
8.7 |
|
Снуды |
22.0 |
16.5 |
|
Чорнае |
17.7 |
2.5 |
|
Мядзель |
16.2 |
24.6 |
Расліннасць
На тэрыторыі Беларусі выяўлена 1638 відаў сасудзістых раслін. На нацыянальным узроўні ахоўваецца 214 відаў раслін. Сярод іх 171 від высшай расліннасці. Ахове на міжнарадным ўзроўні належаць 3 віды (каралеўскі папаратнік, лясны тюльпан, лаберыя Дортмана).На 01.01.97 г 6,5% тэрыторыі краіны належыла да асоба ахоўваючыхся тэрыторый, агульная плошча якіх складае 1342,4 тыс га. На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца 3 нацыянальных парка ( Белавежская пушча, Браслаўскія азёры, Прыпяцкі), адзін запаведнік (Бярэзінскі біясферны), 83 заказніка рэспубліканскага значэння і 684 заказніка мясцовага значэння, 575 помнікаў прыроды.
Жывёльны свет.
Жывёльны свет Беларусі налічвае 453 віда пазваночных і болей за 30 тысяч відаў безпазваночных жывёл розных груп.Многія з іх занесены ў Чырвоную кнігу.Сярод іх зубр, буры мядзведзь, арлан-белахвост, чорны бусел і інш.
Буры мядзведзь самы буйны драпежнік на Беларусі. Даўжыня цела дасягае 240 см, вага да 240 кг. У пачатку XIX ст буры мядзведзь трапляўся на ўсёй тэрыторыі Беларусі, цяпер пераважна ў паўночна-ўсходняй частцы. Лічаць, што на тэрыторыі Беларусі жыве прыкладна 100-120 бурых мядзведзяў, з іх 30-35 у Бярэзінскім запаведніку.Самая буйная драпежная птушка на Беларусі арлан-белахвост.Даўжыня цела дасягае амаль 1 м, размах крылаў 2-2,4 м. Водзіцца пераважна ў старых барах, на зарослых высячках з асобнымі дрэвамі на поўначы краіны.
Адмістрацыйнае дзяленне.
Тэрыторыя Беларусі ў адмістрацыйным дачыненні дзеліцца на 6 абласцей:Брэсцкую,Віцебскую,Гомельскую,Гродненскую, Магілёўскую і Мінскую і 118 раёнаў.
Мінская вобласць буйнейшая вобласць Беларусі (40,8 тыс.км2), займае тэрыторыю трох прыродна гаспадарчых раёнаў: Цэнтральнага, Паўночнага і Паўднёвага. У воблаці разам з Мінскам пражывае 3,3 млн чалавек.Мінская вобласць даволі урбанізавана: У гарадах і пасёлках гарадскога тыпу пражывае 75% насельніцтва.
Акрамя Мінска ў вобласці ёсць такія буйныя гарады: Барысаў, Вілейка, Слуцк, Салігорск,Нясвіж, Жодзіна, Дзяржынск і інш.
Таксама буйная Віцебская вобласць (40,1 тыс км2) .
Гарадамі абласнога падчынення з'яўляюцца: Віцебск, Лепель, Наваполацк, Орша, Полацк.
Буйныя гарады Брэсцкай вобласці: Брэст, Баранавічы, Кобрын, Пінск, Лунінец.
Буйныя гарады Гомельскай вобласці: Гомель, Добруш, Жлобін, Калінкавічы, Мазыр, Рагачоў, Рэчыца, Светлагорск.
Буйныя гарады Гродненскай вобласці: Гродна, Ваўкавыск, Ліда, Слонім, Навагрудак, Смаргонью.
Буйныя гарады Магілёўскай вобласці: Магілёў, Асіповічы, Бабруйск, Горкі, Крычаў.
Беларусь у міжнародных адносінах
Беларусь з'яўляецца членам ААН з 1945 г і шэрагу арганізацый створаных пры ААН, такіх як ЮНЕСКА і інш, членам СНД.
Беларусь прынята ў супольнасць еўрапейскіх дзяржаў. Яна прымае ўдзел у рабоце Нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (НБСЕ).
З 1999 г існуе саюз Рассіі і Беларусі.
Беларускія прадпрыемствы маюць цесныя сувязі з замежнымі прадпрыемствамі. З некаторымі з іх арганізаваны сумеснвыя прадпрыемствы.Каля кожнага абласнога арганізавана зона вольнай таргоўлі. Ў гэтай зоне размяшчаўцца сумесныя прадпрыемствы, якія аблагаюцца меньшымі падаткамі.Першая такая зона з'явілася ля Брэста.Цесныя сувязі падтрымліваюцца з беларусскай дыяспарай.
Подобные документы
Ранние этапы и процесс формирования политической карты мира. Место стран в современном мире, их политико-административная структура, развитие, эволюция форм государственного устройства. Международные организации как политический фактор развития стран.
курсовая работа [158,1 K], добавлен 18.02.2013Основные виды проекций. Общие свойства и искажения. Проекции Ламберта и Меркатора. Подготовка исходных материалов для составления карты. Создание математической основы. Перенос изображения с исходных материалов. Авторский и составительский оригинал карты.
контрольная работа [981,1 K], добавлен 11.01.2014Курортология и оздоровительный туризм. Физико-географическая характеристика района картографирования. Назначение интерактивной карты "Курорты Италии". Редакционные указания по составлению элементов географической карты (в программе Curious World Maps).
дипломная работа [6,8 M], добавлен 06.08.2013Перадумовы прычыны вялікіх геаграфічных адкрыццяў. Марскія экспедыцыі XV - XVII ст. Адкрыццё партугальцамі марскога шляху ў Індыю, Калумбам Амерыкі і яе каланізацыя. Кругасветнае падарожжа Магеллана. Значэнне геаграфічных адкрыццяў у гісторыі чалавецтва.
курсовая работа [84,5 K], добавлен 25.04.2012Картографическое изображение, географические элементы, обусловленные темой и назначением карты. Общегеографические, экономические, физико-географические, топографические, синтетические карты. Сфера использования карт как средства научного исследования.
контрольная работа [19,4 K], добавлен 23.04.2010Понятие картографической генерализации как процесса передачи на карте основных, типических черт объектов, их характерных особенностей и взаимосвязей. Влияние назначения карты на генерализацию. Тематика и тип карты. Особенности картографируемого объекта.
реферат [1,1 M], добавлен 13.06.2015Анализ базовых возможностей географической информационной системы ARCGIS. Основные этапы построения карты. Создание NDS из класса пространственных объектов. Нахождение оптимального маршрута в наборе сетевых данных. Построение трехмерных точечных объектов.
курсовая работа [4,9 M], добавлен 16.01.2013Характеристика политической и экономической карты мира. Особенности размещения ведущих отраслей хозяйства (топливно-энергетическая, горнодобывающая, металлургическая, химическая, электроэнергетика, машиностроение). Глобальные проблемы природопользования.
реферат [48,4 K], добавлен 28.01.2010Природно-климатическая характеристика Курманаевского района, расположенного в западной части Оренбургской области, разнообразие рельефа и почвы. Топографические карты, их особенности и географическое содержание. Измерение длин и площадей по карте.
курсовая работа [607,7 K], добавлен 18.05.2016Особенности карт. Картографическая сетка. Графическое представление масштаба. Элементы основы и условные картографические знаки. Надписи и географические названия на картах. Понятие о карте и особенностях картографического изображения земной поверхности.
реферат [360,0 K], добавлен 01.06.2010