Фразеалагізацыя моўных афарызмаў у беларускай мове

Ф. Янкоўскі – заснавальнік сістэматызацыі крылатых выслоўяў і афарызмаў. Зыходнае чляненне фразеалагічнага матэрыялу. Крытэрыі фразеалагізацыі афарыстычных словазлучэнняў і сказаў. Фразеалагізацыя крылатых выразаў, прыказак і афарызмаў у беларускай мове.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 29.03.2012
Размер файла 53,2 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Змест

Увоздіны

Раздзел І. Фразеалагічны склад беларускай мовы

І.1 Фразеалагізм як аб'ект даследавання. Ф. Янкоўскі - заснавальнік сістэматызацыі крылатых выслоўяў і афарызмаў

І.2 Зыходнае чляненне фразеалагічнага матэрыялу. Месца афарызмаў

І.3 Крытэрыі фразеалагізацыі афарыстычных словазлучэнняў і сказаў

Раздзел ІІ. Фразеалагізацыя афарызмаў у беларускай мове

ІІ.1 Фразеалагізацыя беларускіх літаратурных крылатых выразаў і афарызмаў

ІІ 2 Фразеалагізацыя афарызмаў іншамоўнага паходжання

ІІ.3 Фразеалагізацыя прыказак і прымавак

Заключэнне

Спіс выкарыстанай літаратуры

Уводзіны

У беларускай мове, як і ў іншых мовах, будаўнічым матэрыялам для сказаў выступаюць нароўні са словамі і фразеалагізмы. Пад фразеалагізмам разумеецца “устойлівая, узнаўляльная, не менш як двухкампанентная моўная адзінка, якая спалучаецца са словамі свабоднага ўжывання і мае цэласнае значэнне, не роўнае суме значэнняў яе кампанентаў” (13, с. 6). Устойлівасць як адна з прымет фразеалагізма - гэта пастаянства замацаванага за ім зместу, кампанентнага складу і структуры.

Беларуская мова надзвычай багата фразеалагізмамі. У іх непаўторна, самабытна і арыгінальна адбіты багаты гістарычны вопыт беларускага народа, яго накопленыя за стагоддзі мудрасць, нацыянальны ўклад жыцця і побыту. Фразеалогія - бясцэнны скарб для пісьменніка. Умелае скарыстанне фразеалагічных рэсурсаў роднай мовы - гэтых самацветаў народнай моватворчасці - дае ўсе магчымасці для стварэння свайго ўласнага моўнага аблічча, свайго адметнага стылю і манеры пісьма. Узоры трапнага ўжывання фразеалагізмаў паказваюць вядомыя беларускія пісьменнікі і паэты Я. Колас, Я. Купала, К. Крапіва, М. Лужанін, І. Мележ, М. Лобан, Я. Брыль, І. Навуменка, мова твораў якіх вызначаецца трапнасцю і непадробнасцю народнага жывога слова. Разам з тым аўтары ствараюць свае, не падобныя да іншых, устойлівыя словазлучэнні і выразы, якія пасля становяцца здабыткам усяго беларускага народу - інакш, фразеалагізуюцца.

Наша даследаванне ставіць сваёй мэтай вынайсці крыніцы, шляхі і ўмовы пераходу аўтарскіх і народных устойлівых моўных адзінак у фразеалагізмы.

Неабходна даць азначэнні асноўным паняццям, якія будуць разглядацца ў нашай працы.

Прыказкі - гэта кароткія закончаныя выслоўі павучальнага зместу. Напрыклад: За родны край галаву аддай; Жыць - Радзіме служыць; Сем разоў адмерай - адзін раз адрэж.

Прымаўкі - вобразныя выслоўі, якія характарызуюць канкрэтныя з'явы рэчаіснасці і вызначаюцца сінтаксічнай незакончанасцю. Напрыклад: Ні к сялу ні к гораду; Ні гневу ні ласкі; Ні лой ні мяса і інш.

Крылатыя словы і афарызмы - гэта трапныя, яркія выразы або цытаты з твораў вядомых грамадскіх дзеячаў, вучоных, выдатных пісьменнікаў. “Афарызм - трапны лаканічны выраз павучальнага характару; сентэнцыя, павучанне, выслоўе” - так падае нам гэта паняцце К.К. Атраховіч (3, т.1, с.304).

Фразеалагізацыя прыказак, прымавак, крылатых выразаў і афарызмаў будзе дэталёва разгледжана ў нашай працы.

Раздзел І. Фразеалагічны склад беларускай мовы

І.1 Фразеалагізм як аб'ект даследавання. Ф. Янкоўскі - заснавальнік сістэматызацыі крылатых выслоўяў і афарызмаў

На фразеалагізмы звярнулі ўвагу даследчыкі ўжо даўно. Пад рознымі назвамі (крылатыя словы, афарызмы, ідыёмы, прыказкі і г.д.) яны тлумачыліся як у спецыяльных, так і ў тлумачальных зборніках, пачынаючы з канца XVIII стагоддзя. Яшчэ М.В. Ламаносаў, складаючы план слоўніка рускай літаратурнай мовы, падкрэсліваў, што ў яго павінны ўвайсці “речения”, ”идиоматизмы” і “фразесы”.

Спецыяльна ж фразеалагічны склад як рускай, так і беларускай моў пачаў вывучацца нядаўна. Да 40-х гадоў 20 стагоддзя ў працах рускіх мовазнаўцаў можна знайсці толькі асобныя назіранні па фразеалогіі. Гэта даследаванні А.А. Патабні (пытанне аб унутранай форме фразеалагізмаў), І.І. Сразнеўскага (сувязь фразеалагізма са словаўтварэннем), Ф.Ф. Фартунатава, А.А. Шахматава. Узнікненне фразеалогіі як лінгвістычнай дысцыпліны неразрыўна звязана з доследамі В.У.Вінаградава. Ім упершыню была дана класіфікацыя фразеалагізмаў паводле семантычнай злітнасці кампанентаў.

Першыя ўласна беларускія фразеалагічныя даследаванні належаць Г.М. Базыленцы. Яе кандыдацкая дысертацыя “Устойлівыя словазлучэнні ў мове Я.Коласа” (4.) лічыцца першай навуковай працай у галіне беларускай фразеалогіі. Г.М. Базыленка вызначае такія фразеалагічныя адзінкі, як устойлівыя непадзельныя адзінствы, ідыёмы (фразеалагічныя зрашчэнні) і фразеалагізмы. Да фразеалагізмаў яна адносіць прыказкі, прымаўкі, крылатыя словы, называючы ўсё гэта словазлучэннямі. Г.М. Базыленцы належаць і іншыя працы: ”Да пытання аб фразеалагічных адзінках у беларускай мове”, “Роля асноўнага слоўнікавага фонду ва ўтварэнні і развіцці фразеалагічных словазлучэнняў у беларускай мове” і іншыя. Яе працы адыгралі станоўчую ролю ў тэарэтычных пошуках і развіцці беларускай фразеалогіі.

У 50-я гады асаблівую ўвагу беларускія фразеолагі надавалі сістэмнай арганізацыі даследуемага матэрыялу, яны імкнуліся вылучыць ядро фразелагічнага складу беларускай мовы па ўсіх даступных крыніцах - літаратурных, дыялектных, фальклорных.

У 1958 годзе публікуе свае працы па фразеалогіі А.С. Аксамітаў “Лексіка беларускіх прыказак XIX стагоддзя, у сувязі з агульнай праблемай фразеалогіі”(1.), якая складаецца з трох раздзелаў (“ Бытавая лексіка прыказак”), (“Сацыяльная лексіка прыказак”, ”Прыказкі як адзін з вытокаў утварэння фразеалагізмаў “).

У 60-гады пачынаецца распрацоўка дыялектнай фразеалогіі. Галоўным дасдедчыкам менавіта афарызмаў, крылатых слоў і выразаў, прыказак і прымавак стаў заслужаны дзеяч навукі БССР, член саюза пісьменнікаў СССР, доктар філалагічных навук, прафесар Фёдар Міхайлавіч Янкоўскі. Ён надаваў асаблівую ўвагу словаўтварэнню ў народна-дыялектнай мове, падкрэсліваў, што асабаліва ўважліва трэба збіраць прымаўкі, прыказкі, фразеалагізмы, “прыгаворкі”. Фіксуючы гэты “дзівосны матэрыял не толькі для парэміяграфіі, парэміялогіі і лінгвістыкі, а таксама для этнаграфіі і гісторыі”, неабходна настойліва імкнуцца вытлумачваць паходжанне і ўзнікненне фразеалагічных і іншых выразаў (24, с.5).

Беларускія прымаўкі, прыказкі, у якіх народ афарыстычна сфармуляваў і выказаў свае адносіны да шматлікіх фактаў і з'яў жыцця, як вядома, і раней цікавілі таленавітых збіральнікаў. У іх ліку такія імёны як І. Насовіч, М. Федароўскі, Е. Раманаў, Я. Ляцкі. Але даследаванні правадзіліся яшчэ ў дарэвалюцыйны час, работы згаданых збіральнікаў даўно сталі бібліяграфічнай рэдкасцю. Кніга Ф Янкоўскага “Беларускія народныя прыказкі і прымаўкі”, што ён выдаў у 1957 годзе, была першым зборнікам беларускіх прыказак і прымавак, выдадзеным у савецкі час. Гэта - вынік актыўнай збіральніцкай дзейнасці вучонага, які тэматычна спарадкаваў, лексікаграфічна апрацаваў больш за пяць тысяч устойлівых народных выказванняў, якіх ва ўласнай яго картатэцы ў той час было каля дваццаці тысяч.

Другое выданне зборніка выйшла ў 1962 годзе і мела змененую назву “Беларускія народныя прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы”. Аўтар пашырыў тую частку працы, у якой прыводзяцца фразеалагізмы, замяніў часту прыказак больш выразнымі, падаў новыя афарыстычныя народныя выслоўі, што характарызуюць сучасную рэчаіснасць.

Рыхтуючы зборнік беларускіх прыказак і прымавак, Ф.М. Янкоўскі аднасчасова збіраў афарыстычныя выслоўі літаратурнага паходжання. Вызначэннне прынцыпаў адбору матэрыялу, яго размяшчэння ў задуманай новай кнізе ўскладнялася тым, што раней не было нават спробы стварыць беларускі даведнік крылатых слоў, афарызмаў, вобразных выказванняў.

Прадмова Ф.М. Янкоўскага да яго кнігі “Крылатыя словы і афарызмы” (25.) была першай спробай навукова асэнсаваць ролю крылатых выслоўяў у сучаснай беларускай літаратурнай мове - у яе пісьмовай і вуснай формах. Сярод крылатых слоў, якія бытуюць у беларускай мове, нямала запазычаных (са старажытнагрэчаскай і лацінскай, з сучасных рускай, украінскай, нямецкай і іншых моў), аднак, падкрэслівае Ф.М. Янкоўскі, неадкладная задача беларускіх філолагаў - збіранне афарыстычных выслоўяў з беларускіх літаратурных крыніц, вытлумачэнне гэтых выслоўяў, адлюстраванне ўжывання іх ў маўленні. Зыходзячы з таго, што крылатя словы не маюць “сваіх уласных структур” (18, с.36), аўтар падае ў кнізе і сінтаксічна закончаныя вобразныя выразы (Добра быць у дарозе, якую сам выбіраеш; Дум не скуеш ланцугамі; Помнікам віны не загладзіш; Покі Юрка не меў чына, быў нішто сабе дзяціна), і словазлучэнні (хварэць на пана, свінтус грандыёзус, атаман мужыцкай праўды), нават асобныя, праўда адзінкавыя словы (Туляга, Гарлахвацкі), якія ў беларускай мове не менш харатарыстычныя, чым Обломов, обломовщина - у рускай.

Цікавасць Ф.М. Янкоўскага да афарыстычных літаратурных выслоўяў не зменшылася пасля выдання кнігі; да гэтай праблемы ён не раз вяртаўся ў наступных сваіх кнігах, напрыклад у “Беларускай мове” (1978). У многіх артыкулах і выступленнях (1961,1966, 1967, 1972, 1975, 1983, 1985, 1988, 1989), да апошніх дзён жыцця працягваў папаўняць картатэку крылатых слоў.

Выступаючы на славістычнай канферэнцыі ў Адэскім дзяржаўным універсітэце (1962), Ф.М. Янкоўскі гаварыў пра неабходнасць вывучэння народнай фразеалогіі, у прыватнасці беларускай. Вучоны быў глыбока перакананы, што толькі паралельнае, а не змешанае даследаванне літаратурна-кніжнай і народна-дыялектнай фразеалогіі прывядзе да абрунтаваных вывадаў пра асаблівасці станаўлення і функцыянавання фразеалагічных сістэм усходнеславянскіх і іншых сучасных моў. Тады ж выказаў ён думку пра стварэнне трохтомнага зборніка “Беларуская фразеалогія”, у якім другі том прысвяціць народным прымаўкам і прыказкам, устойлівым народным параўнанням, трэці - крылатым словам, афарыстычным выразам.

Праблемы фразеалогіі закраналіся ў даследаваннях А.А. Каўруса “Станаўленне апавядальнай мовы Я. Коласа” (1965), Т.М. Трыпуцінай “Аналіз мовы твораў Я. Брыля і рускага іх перакладу” (1977); стылістычнай ролі фразеалагізмаў у літаратурнай мове была прысвечана праца І.Я. Лепешава “Фразеалагізмы ў творах К. Крапівы” (1973).

У 1993 годзе І.Я. Лепешавым была напісана і выдадзена кніга “Фразеалагічны слоўнік сучаснай беларускай мовы”. У слоўнік аўтар уключыў каля 6000 фразеалагізмаў. І.Я. Лепешаў дае стылістычную і граматычную характарыстыку кожнага фразеалагізма. На жаль, даследчык не ўключыў у свой слоўнік прыказкі і прымаўкі, крылатыя выразы.

Вялікі ўклад у распрацоўку праблем фразеалогіі ўнеслі: У.М. Макіенка (“Славянская фразеалогія,“ 1980), В.М. Талія (“Что такое фразеология”, 1960) і іншыя.

Існуюць розныя погляды ў лінгвістаў і на конт аб'ёму фразеалогіі. І.Я. Лепешаў падраздзяляе фразеалагізмы на дзве групы: на ўласна фразеалагізмы і на прымаўкі, крылатыя выразы. Ф.Янкоўскі падзяляе фразеалагізмы на ўласна фразеалагізмы (у вузкім сэнсе слова) і прыказкі, прымаўкі, крылатыя словы, устойлівыя параўнанні і фразеалагізмы (у шырокім сэнсе слова). Даследчыкі А.М. Бакін і В.П. Жукаў лічаць, што прыказкі і прымаўкі належаць да фразеалагічных сродкаў мовы, але яны маюць і свае ўласныя спецыфічныя рысы. Застаецца спрэчным пытанне і аб крылатых выразах. В.У.Вінаградаў адносіў крылатыя словы да фразеалагічных адзінстваў. Але большасць вучоных адносяць прыказкі, прымаўкі, крылатыя выразы і г.д. да фразеалагізмаў, бо яны “...выступаюць у якасці адзінак мовы іменна таму, што яны аднаўляюцца як сродак для больш яскравага, вобразнага выражэння думак у працэсе зносін...” (21, с.7)

І.2 Зыходнае чляненне фразеалагічнага матэрыялу. Месца афарызмаў

Пры дзяленні неаднародных фразеалагічных адзінак на больш-менш аднародныя, трэба выкарыстоўваць шэраг унутраных крытэрыяў фармальнага і семантычнага характару. Першасным крытэрыем, з дапамогай якога ўсе ўзнаўляльныя (ўстойлівыя) звышслоўныя адзінкі мовы можна падзяліць на два вялікія класы, здольны служыць паказчыкам сэнсавай паўнаты выразу. Пад апошнім разумеецца самастойны або несамастойны статус устойлівага выразу, што праяўляецца ў афармленні яго з дапамогай сказа ці выступленне яго толькі ў форме часткі сказа або ў выглядзе рэплікі, дадатку і да т.п. Такія рэплікі таксама могуць мець форму сказа, але не выражаць закончанай думкі, суджэння (пар.: Вось табе i на! Бог з ім i да т. п.). Інакш кажучы, да кожнага ўзнаўляльнага выразу мы можам паставіць пытанне, ці выконвае ён у сказе ролю члена або сам з'яуляецца такім сказам. Напрыклад, калі мы возьмем два выразы -- ламаць рукі i Песня без канца, як кабыла без хваста, то няцяжка заўважыць, што другі выраз мае форму сказа i ўяўляе сабой закончанае выказванне, пэўнае суджэнне, а першы можа служыць толькі часткай у сказе (у прыведзеным прыкладзе выконвае граматычную ролю выказніка).

Такім чынам, па дадзенаму крытэрыю ўвесь фразеалагічны матэрыял падзяляецца на выразы, што маюць форму сказа i сэнс суджэння i што маюць форму члена сказа, служаць часткай апошняга, выконваюць у iм пэўную граматычную функцыю.

Фразеалагізмы-сказы, або устойлівыя суджэнні, членяцца папалам з дапамогай крытэрыя вядомасць / невядомасць канкрэтнага аўтара дадзенага суджэння. Невядомасць канкрэтнага аутара адзначаецца у прыказках, прымаўках, якія ў пераважнай большасці з'яуляюцца здабыткам усяго народа. Другую частку ўстойлівых выразаў-сказаў, аутарамі якіх звычайна з'яуляюцца канкрэтныя людзі (пісьменнікі, вучоныя, дзеячы культуры i інш.), складаюць цытаты, афарызмы, крылатыя выразы i да т. п. Для вывучзння ix фарміруецца філалагічная дысцыпліна -- афарыстыка.

Прыказкі ад прымавак адрозніваюцца тым, што першым уласціва пераноснае значэнне, а ў другіх яно адсутнічае (пар., з аднаго боку: За словам у кішэню не лезе, Загляне сонца i ў наша аконца i да т. п., з другога: Калі слова прыроднае, дык яно i добрае, Многа гаворана, ды мала сказана i да т. п.). Прыказкі i прымаўкі аб'ядноўваюцца тэрмінам парэмія i вывучаюцца ў спецыяльнай навуцы -- парэміялогіі.

Устойлівыя выразы, што служаць членамі сказа, з'яўляюцца яго часткамі, падзяляюцца па прыкмеце паўназначныя / непаўназначныя члены. Да першых адносяцца тыя ўстойлівыя словазлучэнні, што афармляюцца i выражаюцца словамі знамянальных часцін мовы (пар.: даць лазню -- выказнік, лахі пад naxi -- акалічнасць, самі з вусамі -- азначэнне, галава дубовая -- дзейнік ці дапаўненне i да т. п.), да другіх -- звышслоўныя выразы, якія складаюцца з незнамянальных часцін мовы i выконваюць у сказе або мадальную (выклічнікавую), або службовую ролю (пар.: ну i ну, няхай сабе, ну і што i да т. п.). Далей, сярод першай часткі ўстойлівых выразаў па прыкмеце наяўнасць / адсутнасць пераноснага значэння выдзяляюцца два класы адзінак: уласна фразеалагізмы тыпу біць лынды, рукі кароткія i да т. п. i састаўныя тэрміны тыпу саляная кіслата, знакі прыпынку i да т. п. Апошнія складаюць аб'ект даследавання ў тэрміналогіі, што знаходзіцца на сумежжы лінгвістыкі i той дысцыпліны, якая аперыруе iмi.

Разгледжанае чляненне фразеалагічнага матэрыялу прадстаўлена на наступнай схеме:

Табліца 1. Чляненне фразеалагічнага матэрыялу.

Фразеалагічны матэрыял

Узнаўляльныя сказы

Узнаўняльныя часткі сказа, рэплікі

парэміі

Афарызмы, цытаты, крылатыя словы

Паўназначныя часткі

Непаўназначныя часткі

прыказкі

прымаўкі

Састаўныя тэрміны

Уласна фразеалагізмы

Прыведзенае чляненне фразеалагічнага матэрыялу аб'ектыўна не можа быць жорсткім i адназначным, бо многія ўстойлівыя адзінкі ўвесь час знаходзяцца ў зменным стане, на розных этапах свайго асэнсавання i пераасэнсавання. 3 цягам часу свабодныя словазлучэнні здатны фразеалагізавацца, афарызмы, выслоўі, крылатыя словы, па меры забыцця cвaix канкрэтных стваральнікаў, аўтараў, здольны пераходзіць у разрад прыказак, частку якіх, дарэчы, не заўсёды легка адрозніць ад прымавак.

3 усяго раскласіфікаванага матэрыялу да фразеалогіі ў вузкім сэнсе, як сапраўды лінгвістычнай дысцыпліны, бясспрэчна можна аднесці толькі тыя яго часткі, што азначаны на правых крайніх шыльдачках схемы пад назвай уласна фразеалагізмы i непаўназначныя часткі, г. зн. устойлівыя звышслоўныя выразы, якія выкарыстоўваюцца для пабудовы выказванняў або з'яуляюцца звышслоўнай эмацыянальна-выклічнікавай рэакцыяй чалавека i пераважна маюць суцэльнае пераноснае значэнне, не залежнае ад кантэксту. Па сваей знешняй форме ўласна фразеалагізмы нагадваюць словазлучэнні ўcix тыпаў i мадэляў, па якім ствараюцца i свабодныя спалучэнні лексем, а па свайму зместу яны збліжаюцца з лексічнымі значэннямі. Па форме i па значэнню фразеалагізмы маюць пэўныя адрозненні ад адпаведных супастаўляльных з iмi адзінак мовы, г. зн. ад свабоднага спалучэння слоў i ад лексемы. У параўнанні з першымі адзінкамі (словазлучэннямі) сярод фразеалагізмаў сустракаюцца такія сінтаксічныя мадэлі, што не характэрны для свабоднага спалучэння слоў у сучаснай мове (пар. у беларускай мове: чуць свет, дарма што, куды там i да т. п.), а ў параўнанні з другімі (са словамі) ў многіх фразеалагізмах, хаця i ў рознай ступені, але можа захоўвацца пэўная расчлянёнасць значэння, што вынікае з ix складанай, звышслоўнай будовы. Напрыклад, у выразах тыпу зрабіць з мухі слана, браць за грудкі i іншых так званых фразеалагічных адзінствах праяўляецца некаторая ступень семантычнай самастойнасці кампанентаў, тады як у выразах замарыць чарвячка, біць 6i6iкi i да т. п. кампаненты фразеалагізмаў семантычна сплаўляюцца ў адно цэлае, таму падобныя выразы адносяць многія даследчыкі да так званых фразеалагічных зрашчэнняў.

Зыходная адзінка даследавання ў фразеалогіі яшчэ i на сёння не мае пэунай агульнапрынятай назвы, у якасці чаго выкарыстоўваюцца сінанімічныя тэрміны i тэрміназлучэнні фразеалагізм, ідыёма, абарот, выраз, фразеалагічная адзінка, устойлівае спалучэнне, непадзельнае словазлучэнне, узнаўляльны выраз i да т. п. Наяўнасць мноства сінонімаў у дачыненні да асноватворных паняццяў любой навукі сведчыць аб тым, што яна знаходзіцца ў стане не да канца завершанага “крышталявання” (19, с.85) як самастойнай дысцыпліны. 3 улікам таго, што нават уласна фразеалагізмы маюць неаднолькавы колькасны састаў (складаюцца i з двух, i з трох, i з чатырох кампанентаў), куды ўваходзяць i незнамянальныя, i знамянальныя словы розных часцін мовы, пабудаваны па розных тыпах сінтаксічных мадэляў, маюць розную ступень семантычнага пераасэнсавання свaix кампанентаў i неаднолькавую меру ix семантычнай спаянасці, няцяжка прыйсці да высновы, паводле якой i ўласна фразеалагізмы ўяўляюць сабой зyciм неаднародную сукупнасць адзінак.

Інакш кажучы, гэтыя адзінкі вымагаюць свайго асобнага члянення, сваей адметнай класіфікацыі на падмурку ўжо другіх крытэрыяў, якія б адлюстроўвалі ў сабе галоўныя фармальныя i семантычныя ўласцівасці фразеалагізмаў. Зразумела, такія ўласцівасці i адпаведныя ім крытэрыі не могуць быць аднароднымі i раўназначнымі, таму i маючая быць на ix аснове дыферэнцыяцыя ўласна фразеалагізмаў не з'яуляецца канчатковай, а толькі адным з варыянтаў магчымай класіфікацыі адабранага матэрыялу на такім яго агульным грунце, як ступень фразеалагічнасці адпаведных адзінак. Гэты грунт складаецца з разнастайных прыкмет (крытэрыяў), якія паасобку выкарыстоўваюцца рознымі даследчыкамі пры характарыстыцы i апісанні фразеалагізмаў. Па сутнасці, задача ў дадзеным выпадку заключаецца ў тым, каб звесці найбольш ужывальныя крытэрыі фразеалагічнасці разам, арганізаваць ix у своеасаблівы механізм, з дапамогай якога i можна вызначыць ступень фразеалагічнасці любога ўстойлівага выразу, а таксама афарызма.

І.3 Крытэрыі фразеалагізацыі афарыстычных словазлучэнняў і сказаў

Паміж стопрацэнтным фразеалагізмам i свабодным словазлучэннем знаходзіцца вялікая зона, куды ўваходзіць мноства ўстойлівых словазлучэнняў з рознай ступенню фразеалагічнасці. На падмурку пэўных моўных крытэрыяў унутры гэтай зоны можна праводзіць розныя межы, з улікам якіх абсяг фразеалогіі будзе або звужацца, або пашырацца ў залежнасці ад мэты i характару лінгвістычнага даследавання.

Калі абагульніць выкарыстаныя рознымі мовазнаўцамі крытэрыі фразеалагічнасці i ужыць ix для аналізу ўзнаўляльных выразаў, то можна атрымаць градуіраваную класіфікацыю апошніх па ступені ix фразеалагічнасці: чым большая колькасць падсумаваных крытэрыяў адзна-чаецца ў пэўнага афарызма, тым больш фразеалагічным з'яўляецца ён i, наадварот, чым менш паказчыкаў фразеалагічнасці прыдатна пэўнаму выразу, тым бліжэй ён да свабоднага словазлучэння.

Такім чынам, дыферэнцыяцыю афарызмаў мэтазгодна праводзщь з дапамогай цэлага шэрагу крытэрыяў для таго, каб вызначыць ступень фразеалагічнасці выслоўяў або выявіць, на якім этапе фразеалагізацыі яны знаходзяцца.

1.Выслоўе павінна быць даслоўна ўнутрымоўна неперакладальным, што сведчыць аб яго сэнсавай цэласнасці, нячленнасці яго значэння. Гэты паказчык адзначаецца ў тых выслоўяў, сэнс якіх звычайна перадаецца адным словам (або выразам), але не вычэрпваецца iм цалкам, таму для тлумачэння такіх выслоўяў выкарыстоўваецца (у прыватнасці, у фразеалагічных слоўніках) некалькі лексем (пар.: галава забіта -- заклапочаны, хтосьці ўвесь у клопатах, думка пра каго-небудзь, што-небудзь; ламаць pyкi--гараваць, плакаць, лямантаваць, быць у роспачы; лaxi пад naxi -- хутка, вельмі паспешліва, нядоўга збіраючыся (пабегчы, уцячы, кінуцца ўцякаць) i да т. п.).

2. Наяўнасць у складзе таго або іншага выслоўя застарэлага кампанента, які страціў свае інывідуальнае значэнне i звычайна не фіксуецца ў слоўніках як асобная самастойная лексема. Падобныя кампаненты з забытай, “патухшай” семантыкай ужываюцца толькі ў складзе ўстойлівых выразаў. Taкімі кампанентамі ў беларускай мове служаць, напрыклад, лахі, лухта, ходырам, лясы, панталык, байды i шш. (пар.: лахі пад naxi, несці лухту, ходырам хадзіць, тачыць лясы, збіць з панталыку, байды біць).

3. Граматычная катэгарыяльнасць, якая назіраецца ў выслоўяў, што выконваюць у выказванні ролю аднаго члена сказа (пар.: як піць даць -- акалічнасць, выкруціць ногі -- выказнік, белая варона -- дзейнік або дапаўненне). Зазначаны паказчык адсутнічае ў мадальна-выклічнікавых выразах, а таксама ў некаторых фразеалагізмах, дзе захоўваецца жывая сінтаксічная сувязь паміж кампанентамі.

4. Да чацвёртага крытэрыя фразеалагічнасці можна аднесці паказчык страты фразеалагізмам сваей унутранай формы, або нематываванасць яго значэння. Страта унутранай формы сведчыць аб тым, што фразеалагізмы гэтак сама, як i словы без унутранай формы (тыпу вада, рука, зямля), належаць да старажытных па свайму паходжанню моўных адзінак i што ў кампанентаў такіх фразеалагізмаў амаль зусім адсутнічае прамая намінатыўная сувязь з тымі рэаліямі, якія суадносяцца з гэтымі кампанентамі. Калі апошнія выкарыстоўваюцца самастойна або ў складзе свабодных словазлучэнняў, такая сувязь захоўваецца. Напрыклад, кампаненты фразеалагізмаў казёл адпушчэння, сёмая вада на кісялі. Свaiм значэннем у складзе дадзеных выразаў не суадносяцца ні з казлом, ні з вадой i кісялём. бо ўжываюцца тут у звязаным, пераносным сэнсе.

5. У якасці пятага крытэрыя фразеалагінасці дапушчальна выкарыстаць тaкі паказчык, як пастаянства, або нязменнасць, граматычнай формы ўcix кампанентаў (слоў) пэўнага фразелагізма. Дадзены паказчык абазначае, што той або іншы фразеалагізм па сваей знешняй форме ўяўляе сабой здранцвелае моўнае ўтварэнне, якое ўзнаўляецца ў мауленні або ў піьмовым тэксце ў гатовым i нязменным выглядзе, хаця паміж кампанентамі фразеалагізма i могуць назірацца сінтаксічныя сувязі, а caмi кампаненты здольны захоўваць прамыя намінатыўныя сувязі з суадноснымі рэаліямі. Паказчык нязменнасц1 граматычнай формы зазначаецца, напрыклад, у параўнальных фразеалагізмах (тыпу як мага, як след, хоць ваўкоў ганяй i да т. п.), у фразеалагізмах з дзеепрыслоўямі (пар.: спусціўшы рукавы, сцяўшы зубы, высалупіўшы язык i да т. п.), i ў шшых адвербіяльных фразеалагізмах (пар.: лоб у лоб, у свіныя галасы, з ycix лапатак i шш.). Змена граматычнай формы назіраецца ў дзеяслоўных фразеалагізмаў (пар.: устаць з пеўнямі -- устаў з пеўнямі -- устанем з пеўням1 i г. д.) i шш., што сведчыць аб наяунасці жывых сінтаксічных сувязяў паміж кампанентамі такіх фразеалагізмаў, а значыць, i аб меншай cтyпeнi ix фразеалагічнасці.

6. Шостым крытэрыем фразеалагічнасці можа выступаць таксама граматычны паказчык -- сінтаксічная немадэліраванасць фразеалагізма. Гэты паказчык зазначаецца ў тых фразеалагізмах, якія ўтвораны не па жывых сінтаксічных мадэлях, а па тых тыпах словазлучэнняў, што ўжо не дзейнічаюць у мове, дауно выйшлі з ужытку або фіксуюцца толькі ў адзінкавых выслоўях (пар.: адно дзяржыся, дарма што, хоць бы хны i шш.).

7. У якасщ сёмага крытэрыя фразеалагічнасці ўжываецца паказчык немагчымасці (недапушчальнасці) уставіць якое-небудзь дадатковае слова ў склад (унутр) выслоўя, што б прыводзіла да пашырэння колькаснага саставу элементаў апошняга. Не дапускаюць унутраных уставак фразеалагізмы з высокай ступенню семантычнай спаянасці свaix членаў (пар.: кату па пяту, плячысты на жывот, уздоуж i ўпоперак i да т. п.). У той жа час даволі шмат фразеалагізмаў семантычна яшчэ не сплавіліся ў адзінае непарыўнае цэлае, а толькі, магчыма, знаходзяцца на шляху да такога стану, таму ўнутр ix можна ўстаўляць дадатковыя словы, якія канкрэтызуюць, або дапаўняюць, або ўдакладняюць змест фразеалагізмаў (пар.: ажаніцца з(сырою) зямлёй, душу (на часткі) рваць, з (усяго) размаху, як бабе (старой) сесці i інш.).

8. Восьмым крытэрыем для вызначэння ступені фразеалагічнасці служыць паказчык немагчымасці сінтаксічных трансфармацый той або іншай ідыёмы. Некаторыя фразеалагізмы дапускаюць трансфармацыі сваей сінтаксічнай структуры i захоўваюць пры гэтым свой зыходны сэнс, што збліжае ix ca свабоднымі словазлучэннямі i сведчыць аб недастатковай ступені семантычнага зрашчэння членаў дадзенай ідыёмы. Напрыклад, устойлівае злучэнне з дэсемантызаваным дзеясловам прыняцъ абавязацельства дапускае сінтаксічныя трансфармацыі тыпу прынятае абавязацельства, абавязацельства, якое прынята, прымальнае абавязацельства i да т. п., а многія ідыёмы, што пабудаваны па той жа мадэлі (пар.: заварочваць аглоблі, ламаць галаву, даць лазню i да т. п.), падобных пераўтварэнняў сваей сінтаксічнай структуры не дапускаюць, бо гэта прыводзіць да разбурэння такіх фразеалагізмаў.

9. Дзевятым крытэрыем фразеалагічнасці можа служыць адсутнасць варыянтнасці (фанетычнай, марфалагічнай, лексічнай, сінтаксічнай) ў кампанентах фразеалагізма i яго мадэлі. Наяўнасць таго ці іншага віду варыянтнасці, якая назіраецца ў складзе даволі вялікай колькасці фразеалагізмаў, сігналізуе аб тым, што ў дадзенай ідыёме працэс фразеалагізацыі яшчэ канчаткова не завяршыўся ( напр., мераць вокам / мераць вачамі, дзякаваць богу / дзякуй богу, з усяе сілы / з ycix cіл; бокам вылезці / праз бок вылезці, носам к носу / нос у нос, стаяць у вачах / стаяць перад вачамі; галава на плячах / галава на карку, гарыць душа/ гарыць нутро, скура ды косці / рэбры ды косщ i інш.

10. У якасці дзесятага крытэрыя фразеалагічнасці здольны служыць паказчык немагчымасці змены пэўнага парадку размяшчэння кампанентаў у складзе ідыёмы, бо гэта вядзе да змены яе сэнсу ці да яе разбурэння. Так, у выразах тыпу не цяпер, то у чацвер, як двойчы два, кроў з малаком, хоць лажыся, ды naмipaй нельга мяняць месцамі кампаненты, таму што ў гэтым выпадку ідыёмы страчваюць свой змест, перастаюць быць iмi. I наадварот, многія ідыёмы дапускаюць перастаноўку cваіx членаў i захоўваюць пры гэтым свой зыходны сэнс (пар.: І смех i грэх/ i грэх i смех, i так i сяк / i сяк i так, хоць страляй у лоб / хоць у лоб страляй i інш.).

У залежнасці ад колькасці пералічаных крытэрыяў, што можна зафіксаваць у тым або іншым выслоўі, ступень яго фразеалагічнасці будзе вагацца ад стопрацэнтнага фразеалагізма, у якога зазначаюцца усе прыведзеныя паказ-чыкі, да фразеалагізма, якому прыдатны толькі адзін паказчык, што аб'ядноўвае ўсе ідыёмы у сумесны клас устойлівых выразаў -- семантычны зрух або пераасэнсаванне ўсяго выразу ці якога-небудзь яго кампанента.

янкоўскі афарызм крылатый выраз

Раздзел ІІ. Фразеалагізацыя афарызмаў у беларускай мове

ІІ.1 Фразеалагізацыя беларускіх літаратурных афарызмаў

Тэрмін “крылатыя словы” ўвайшоў у беларускую, рускую і шмат якія іншыя мовы як калька з нямецкай. Пад такой назвай у 1864 г. выйшла кніга нямецкага вучонага Георга Бюхмана. Сюды былі ўключаны распаўсюджаныя выразы, якія паходзяць з літаратурных крыніц або гістарычных дакументаў і трывала ўвайшлі ў нямецкае літаратурнае маўленне.

У беларускім мовазнаўстве ёсць толькі адзін зборнік крылатых слоў. Гэта праца Ф.М. Янкоўскага “Крылатыя словы і афарызмы” (Мн., 1960). Сюды ўключана 220 рознаструктурных адзінак, узятых з беларускіх літаратурных крыніц. Ёсць тут урыўкі, якія складаюцца з двух сказаў: Будзь смелы, як вецер, як воля сама! Знай, смелых не чэпе ні крыўда, ні цьма! (Я. Купала); Гатовай праўды захацелася? Не, брат, праўду здабываць трэба з боем (Я. Колас). Пераважаюць выказванні ў форме складаных ці простых сказаў: Калі справа не пад сілу, дык на плечы не бяры (М. Лужанін); Бурай змеценае лісце не вяртаецца на голле (П. Панчанка). Многія з пададзеных літаратурных цытат маюць структуру словазлучэнняў: пан сахі і касы (Я. Купала); публіцыстычныя рыштаванні (А. Адамовіч). У якасці крылатых адзначаны і асобныя словы: Гарлахвацкі, Туляга (з камедыі К. Крапівы “Хто смяецца апошнім”). Ужыванне ў літаратурнай мове ўключаных у зборнік выразаў і слоў толькі ў асобных выпадках пацвярджаецца адзінкавай цытатай-ілюстрацыяй.

На якой падставе той ці іншы выраз можна прызнаваць фразеалагічным, мы разглядалі вышэй. А на якой падставе выраз можна лічыць крылатым? Думаецца, толькі пры ўмове, калі ён набыў “крылатасць” -- выйшаў за межы таго твора, дзе пачынаў сваё жыццё, стаў вядомым для значнай часткі носьбітаў мовы і ўжываецца ў маўленні без спасылак на яго аўтара. Такім чынам, выраз можна лічыць крылатым, калі ёсць пацвярджэнні яго ўжывання ў літаратуры. Няма пацвярджэнняў -- няма падстаў гаварыць пра “крылатасць”.

Нельга не згадзіцца з выказваннем Ю.А. Гваздарова: “Гэта спалучэнне перастае быць тэрмінам. Справа ў тым, што пад крылатымі словамі разумеюцца самыя разнастайныя адзінкі мовы... Калі тэрмін набывае многа значэнняў, ён не прыдатны для навуковага выкладу. Таму цяпер тэрмін “крылатыя словы” або наогул не ўжываецца, або пад ім разумеюцца толькі такія цытаты з літара-турных твораў, у якіх словы захоўваюць сваё звычайнае значэнне”( 7, с. 9-10).

Сказанае можна дапоўніць тым, што цяпер часцей ужываецца тэрмін “крылатыя выразы”, або “афарызмы”, які аб'ядноўвае больш-менш аднародныя моўныя факты - устойлівыя, не менш як двухслоўныя звароты з мастацкай літаратуры і публіцыстыкі.

Амаль ва ўсіх падручніках і навучальных дапаможніках па беларускай мове для сярэдніх і вышэйшых школ крылатыя выразы ставяцца ў адзін рад з фразеалагізмамі, хоць для гэтага, на думку І.Я. Лепешава (15), няма ніякіх падстаў. У такім разе за аснову класіфікацыі бярэцца выпадковая, неістотная прымета -- узнаўляльнасць, рэгулярная паўтаральнасць моўнай адзінкі. На самай жа справе толькі асобныя крылатыя выразы з'яўляюцца прататыпамі фразеалагізмаў, базай для іх фармавання, і ў такіх выпадках паняцце “крылаты выраз” мае дачыненне да этымалогіі фразеалагізмаў. Абсалютная ж большасць крылатых выразаў не фразеалагізуецца і не папаўняе фразеалогію. Так, з 220 адзінак, змешчаных у зборніку Ф.М. Янкоўскага “Крылатыя словы і афарызмы”, толькі 6 сталі фразеалагізмамі літаратурнай мовы (асадзі назад, жаба ў каляіне, кветкі з чужых палёў, людзьмі звацца, свінтус грандыёзус, хварэць на пана).

Калі пад фразеалагізмам разумець устойлівую, узнаўляльную, не менш як двухкампанентную моўную адзінку, якая спалучаецца са словамі свабоднага ўжывання і мае цэласнае значэнне, не роўнае суме значэнняў яе кампанентаў, то па-за межамі фразеалогіі (у плане яе магчымага папаўнення) застаюцца: а) усе непераасэнсаваныя крылатыя выразы (тыпу: Лепш менш ды лепш; Мне сняцца сны аб Беларусі); б) пераасэнсаваныя выразы, калі яны маюць форму простага або складанага сказа і канструктыўна не могуць спалучацца са словамі свабоднага ўжывання (тыпу: А Васька слухае ды есць; Каб сонца засланіць, вушэй асліных мала).

Толькі тыя крылатыя выразы, якія набылі метафарычнасць, іншасказальны сэнс і ў маўленні канструктыўна звязваюцца са словам, выступаюць у ролі якога-небудзь члена сказа, павінны разглядацца як звычайныя фразеалагізмы. Некалькі прыкладаў такіх шырокаўжывальных у літаратурнай мове фразеалагізмаў, што склаліся на аснове беларускіх афарызмаў.

Асадзі назад! З аднайменнага верша Я. Коласа, дзе выраз паўтараецца як рэфрэн амаль ва ўсіх страфах. Ужываецца са значэннем 'прэч' як патрабаванне пазбавіцца ад каго-небудзь: Не толькі на кірмашы мяне слухаюць, калі я закамандую: асадзі назад! (У.Галубок).

Выдраць лысаму валоссе (валасы). З паэмы К. Крапівы “Хвядос -- Чырвоны нос”. Абазначае 'зрабіць ці, выхваляючыся, мець намер зрабіць што-небудзь недарэчнае': -- Ну што, выдраў лысаму валасы, вызначыўся? -- Зраблю вывады, Сцяпанавіч... (А. Масарэнка).

Жаба ў каляіне. З аднайменнай байкі К.Крапівы. Мае сэнс 'нікчэмнасць, асуджаная на пагібель': Партыя цяпер апынулася ў ролі жабы ў каляіне (ЛіМ. 1996. 22 сак.).

Кветкі з чужых палёў. Паходзіць ад назвы зборніка (1928) Ю. Гаўрука, куды ўвайшлі пераклады з твораў англійскай, нямецкай, французскай, італьянскай і польскай паэзіі. Ужываецца са значэннем 'запазычаныя з іншых прац матывы, вобразы, думкі і іх выражэнне': Якія ж тут «кветкі з чужых палёў», калі гэта ведае кожны больш-менш адукаваны чалавек? (Настаўн. газ. 1999. 4 сак.).

Людзьмі звацца. З верша Я. Купалы “А хто там ідзе?”. Мае сэнс 'быць свабоднымі, шчаслівымі, займаць у жыцці належнае месца': I на гэты раз В. Адамчык расказвае пра жыццё жыхароў былой Заходняй Беларусі, пра тых, хто імкнуўся людзьмі звацца і за гэта змагаўся (Г. Пашкоў).

Ні бэ ні мя. З байкі К. Крапівы “Дыпламаваны Баран”. Абазначае 'зусім нічога (не ведаць, не разумець і пад.)': Калісьці мамы сваіх дзяцей (найлепшых самых), займеўшы там, дзе трэба, “руку”, сілком упхнулі у навуку. Ды тыя ў ёй -- ні бэ ні мя: чаго няма, таго няма! (К.Цвірка).

Свінтус грандыёзус. З камедыі К. Крапівы “Хто смяецца апошнім”. Ужываецца са значэннем 'ганебны, няўдзячны чалавек, нахабнік': Гэта запрашэнне свінтус грандыёзус, забыўшыся на яго, перадаў толькі ўчора, калі ў цябе ўжо, відаць, пачалося вяселле (М. Лынькоў).

Сена на асфальце. З аднайменнага апавядання і назвы зборніка апавяданняў М. Стральцова. Абазначае 'гараджанін у першым пакаленні, ахоплены настальгіяй па роднай вёсцы': Ты, значыць, агітуеш за горад? Ну правільна. Што табе вёска? Паўзабытае мінулае. Ты даўно перастала быць сенам на асфальце. Твой дом у горадзе (А.Цяжкі).

Хварэць на пана. З паэмы Я. Коласа “Новая зямля”. Ужываецца са значэннямі 'доўга спаць, вылежвацца' і 'весці сябе высакамерна, фанабэрыста, выяўляючы нечаканыя звычкі, імкненне да раскошы': Дзед-жабрак прачнуўся рана, будзіць хлопца: -- Уставай! Хварэць нечага на пана, хоць падзяку людзям дай! (Я. Колас); Мужыцкі сын -- ці не пагана! -- не хоча працы чорнай знаць: пачаў, ці бач, хварэць на пана! Узяўся панства спаганяць! (Н. Гілевіч).

ІІ.2 Фразеалагізацыя афарызмаў іншамоўнага паходжання

Ёсць нямала фразеалагізмаў, утвораных на аснове іншамоўнага матэрыялу ў выніку запазычвання ці калькавання. Пры класіфікацыі фразеалагізмаў, што ўзніклі на базе крылатых выразаў, нельга змешваць іх уласна генетычны аспект са сферай першапачатковага ўжывання, з тым, дзе, у чыім маўленні той ці іншы выраз стаў фразеалагізмам. Па-рознаму павінны ацэньвацца, напрыклад, фра-зеалагічныя адзінкі рыцар ночы, мёртвыя душы, пятая калона, каменя на камені не пакінуць. Першы фразеалагізм (рыцар ночы) паводле паходжання з'яўляецца ўласна беларускім, а па сферы першапачатковага ўжывання -- крылатым выразам, аўтар якога З.Бядуля. Другі (мёртвыя душы) -- запазычанне з рускай мовы, крылаты выраз з аднайменнай паэмы М.В. Гогаля. Трэці (пятая калона) -- калька з іспанскай мовы, крылаты выраз, які належыць іспанскаму генералу Э.Молу. Чацвёрты (каменя на камені не пакінуць) -- паўкалька з царкоўнаславянскай мовы, афарызм выраз з евангельскага тэксту.

На долю фразеалагізмаў, якія ўзніклі на базе афарыстычных словазлучэнняў, прыходзіцца невялікі працэнт (каля 2%). Так, у беларускай літаратурнай мове сярод прыкладна 6000 фразеалагізмаў толькі каля 120 адзінак сфармавалася ў выніку фразеалагізацыі крылатых выразаў. Сюды ўваходзяць як уласна беларускія, так і запазычаныя ці скалькаваныя з іншых моў, уключаюцца таксама і біблеізмы, міфалагізмы (з грэчаскай і рымскай міфалогіі).

Класіфікуем гэтыя фразеалагізмы паводле паходжання і сферы першапачатковага ўжывання.

У сучаснай беларускай літаратурнай мове ёсць запазычанні, калькі і паўкалькі з царкоўнаславянскай мовы -- з кніг “Свяшчэннага пісання” (Бібліі, Евангелля, Псалтыра і інш.). Запазычанні:

Абтрэсці прах з ног (чыіх, каго) - “канчаткова парваць з кім-небудзь ці чым-небудзь”: Калі рваць, дык рваць рашуча… Абтрасём яго прах з нашых ног! (П. Місько. Шчасця ключы).

Аддзяляць авец ад козлішч - “адмяжоўваць нявартых”: Змітрук. Дараваць неўміручасць бюракрату, дармаеду, злодзею, бандыту - хіба вы дзеля іх здзяйснялі свій подзвіг? Дабрыян. А хто будзе аддзяляць авкц ад козлішч? Змітрук. Няхай самі людзі назавуць вартых неўміручасці (К. Крапіва. Брама неўміручасці).

Альфа і амега - “самае галоўнае, сутнасць чагосьці”: Уся сіла каўпакоўцаў, можна сказаць, альфа і амега іх стратэгіі і тактыкі, заключалася ў няспынным руху - усё наперад і наперад! (У. Краўчанка. Апавяданне пра смелае сэрца).

Да запазычанняў з царкоўнаславянскай мовы можна аднесці: з мірам, імя (каму) легіён, кесарава кесараві, косць ад косці (каго, чыёй), на руках насіць (каго), перакаваць мячы на аралы, песня песняў, плоць ад плоці (каго, чыёй), святая святых, соль зямлі, умыць рукі, вечная памяць (каму), на кругі свая. Калькі: галаву прыхінуць, блуканне па пакутах. Паўкалькі: перці супраць ражна, у поце твару, хлеб надзённы, язык прыліп да горла (у каго, чый), кінуць камень (у каго).

Наступная група -- запазычанні, калькі і паўкалькі з рускай мовы. Запазычанні: неба ў алмазах, не на той вуліцы, ні пава ні варона, падкаваць блыху, разбойнікі пяра, рыцар на час, танцаваць ад печкі, унтэр прышыбееў, дражніць гусей, з карабля на баль, ківаць на Пятра, кінуць косць, пайшла пісаць губерня, хадзіць на задніх лапках, рыльца ў пушку, у футляры. Калькі: абдымаць неабдымнае, як вавёрка ў коле. Паўкалькі: варона ў паўлінавых пёрах, дзям'янава юшка, маг і чарадзей, не па днях, а па гадзінах, сцежка зарасла, трышкаў кафтан, высцебаць самога сябе, глядзець у корань, пуцёўка ў жыццё, ля разбітага карыта.

Фразеалагізмы, прататыпамі якіх былі крылатыя выразы з неславянскіх моў, прыйшлі ў беларускую мову як калькі і вельмі рэдка -- як паўкалькі. Так, калькамі з грэчаскай мовы з'яўляюцца: аўгіевы стайні, ахілесава пята, гордзіеў вузел, лебядзіная песня, птушынае малако, траянскі конь; паўкалька: лаўры спаць не даюць (каму, чые). Калькі з лацінскай мовы: залатая сярэдзі-на, змяю гадаваць на сваіх грудзях, святая прастата, яблык разладу, белая варона, дамоклаў меч, божай міласцю, на векі вякоў; паўкалька: пакуты Тантала.

Калькі з французскай мовы: бура ў шклянцы вады, гарматнае мяса, лавіць рыбу ў каламутнай вадзе, месца пад сонцам, мядовы месяц, сіняя птушка, цягаць каштаны з агню; паўкалька: каліф на час.

Некалькі прыкладаў на скалькаваныя выразы з іншых моў. З нямецкай: між молатам і кавадлам, радзімая пляма, сусветная туга, чырвонай ніткай (праходзіць). З англійскай: апошні з магікан, рукі прэч, трымаць порах сухім. З іспанскай: пятая калона, рыцар журботнага вобраза.

Адзначым некаторыя асаблівасці працэсу фразеалагізацыі крылатых выразаў і афарызмаў. Пераважаюць выпадкі, калі ўжо ў самім творы той ці іншы выраз ужыты з метафарычным, пераносным значэннем. У такім разе перад намі патэнцыяльны фразеалагізм. Як толькі яго пачынаюць ужываць іншыя носьбіты мовы, ён становіцца звычайным фразеалагізмам.

Так, выраз ружовы туман паходзіць з аднайменнага апавядання (1995) В. Быкава і абазначае “стан таталітарна-савецкага ўспрымання рэчаіснасці”. У самім тэксце апавядання ёсць сказ: “Можа, хай жыве (Барсук) у сваім ружовым тумане, дажывае век і носіць вазончыкі да падножжа помніка”. Гэты нядаўна ўзніклы фразеалагізм актыўна ўжываецца ў маўленні: “Магчыма, Быкаў стаў тым пісьменнікам, які першы выйшаў з ружовага туману” (С. Дубавец); “У ружовым тумане мы былі і ёсць і будзем для з натоўпам паяднання ці для ўлад каранавання пры жыцця чарговым цудзе” (Р. Тармола-Мірскі); “Гісторыя літаратуры 20-50 і пазнейшых гадоў яшчэ чакае ўдумлівага асэнсавання. У ёй быў не толькі ружовы туман, узведзеная ў закон фальсіфікацыя” (У.Казбярук); “Адразу знікае і “ружовы туман”, і ўсе развагі пра нібыта “неса-мадастатковасць” беларускай літаратуры ў XX стагоддзі” (Полымя. 1999. № 11. С. 165); “У ружовым тумане” -- назва апавядання І. Фурсевіча (Маладосць. 2000. № 9. С. 61).

Можна гаварыць, што набывае крылатасць, фразеалагізуецца і выраз ездзіць па левым баку, упершыню са значэннем “парушаць нормы літаратурнай мовы” ўжыты ў артыкуле К. Крапівы “Ці будзем мы ездзіць па левым баку?” (1979). Вось адзін прыклад: “У нас, аднак, для некаторых людзей моўная норма -- не закон. Яны “ездзяць па левым баку” (Настаўн. газ. 2000. 1 крас.).

Часам выраз у межах аднаго і таго ж твора спачатку выкарыстаны як свабоднае словазлучэнне, а затым -- з метафарычным сэнсам. Так, напрыклад, склаліся фразеалагізмы кінуць косць каму (з байкі І.А. Крылова “Сабачая дружба”), танцаваць ад печкі (з рамана В. Сляпцова “Добры чалавек”), свінтус грандыёзус (з камедыі К. Крапівы “Хто смяецца апошнім”).

У некаторых выпадках асобныя выразы фразеалагізуюцца не ў той мове, у якой яны пачыналі сваё жыццё, а ў іншай. Так, у лацінскай мове склаліся як фразеалагічныя выразы пакуты Тантала, дамоклаў меч, асновай якіх былі грэчаскія міфы, паданні. Фразеалагізм ваяваць з ветракамі сфармаваўся ў нямецкаай мове на аснове аднаго з эпізодаў рамана “Дон Кіхот”, які належыць пяру іспанскага пісьменніка Сервантэса.

ІІ.3 Фразеалагізацыя прыказак і прымавак

Прыказкі на працягу доўгага перыяду вывучаліся толькі ў фальклоры, разглядаліся як адзін з жанраў вуснай народнай творчасці. Зрэшты, і цяпер нярэдка бытуе аналагічны погляд на прыказкі як фальклорны жанр. Аднак ужо тое, што прыказка не складаецца ў маўленні, а ўзнаўляецца ў памяці ў якасці гатовага слоўнага комплексу, дазваляе ставіць яе ў адзін шэраг з такімі моўнымі адзінкамі, як слова, фразеалагізм, састаўны тэрмін, крылаты выраз, афарызм. Прыказкі, у адрозненне ад іншых фальклорных жанраў, ніколі не выконваюцца, не спяваюцца, як, напрыклад, народныя песні ці прыпеўкі, не расказваюцца, як казкі ці анекдоты або гумарэскі, не прапануюцца для разгадвання, як загадкі, -- словам, самастойна не бытуюць, а, выкліканыя канкрэтнай жыццёвай з'явай, у патрэбны момант устаўляюцца ў маўленне як афарыстычнае закончанае су-джэнне, праверанае вопытам многіх пакаленняў.

Амаль усе прыказкі характарызуюцца “найбольшай канцэнтрацыяй думкі пры найменшай затраце слоўнага матэрыялу” (К.Крапіва) і вылучаюцца такімі асаблівасцямі, як сцісласць, выразнасць, вобразнасць, высокія мастацкія вартасці.

Калі прыказкі разглядаць з семантычнага боку, то аказваецца, што гэта далёка не аднародныя моўныя адзінкі. Адны з іх заўсёды ўжываюцца толькі з прамым значэннем іх кампанентаў: Брат любіць сястру багатую, а мужык жонку здаровую. У другой групе прыказак частка слоў пераасэнсавалася, а частка захоўвае сваё літаральнае значэнне: Яйцо курыцу вучыць -- “малады, нявопытны вучыць старэйшага, вопытнага”. Трэцяя група прыказак мае алегарычны характар, г.зн. у іх гаворыцца пра адно, а маецца на ўвазе іншае: 3 песні слова не выкінеш; Рука руку мые. Толькі прыказкі трэцяй групы набліжаюцца ў семантычным плане да фразеалагізмаў.

Па-першае, фразеалагізмы заўсёды абазначаюць паняцце, выступаюць адзінкамі намінацыі, будаўнічым матэрыялам для сказаў. Прыказкі ж выражаюць не паняцце, а суджэнне, з'яўляюцца не намінатыўнымі, а камунікатыўнымі адзінкамі, пры дапамозе якіх перадаецца вычарпальны ў сэнсавых адносінах змест, што ўласціва толькі сказу, а не слову ці фразеалагізму.

Па-другое, фразеалагізмы па сваёй структуры часцей за ўсё падобныя на словазлучэнні разнастайнага характару. Прыказкі ж маюць форму закончанага сказа, валодаюць і сэнсавай, і інтанацыйнай завершанасцю для перадачы закончанай інфармацыі.

Па-трэцяе, фразеалагізмы выступаюць у ролі таго ці іншага члена сказа. Што да прыказак, то, паколькі яны ў камунікатыўных адносінах з'яўляюцца закончаным сказам, ні адна з іх не можа функцыянаваць у ролі якога-небудзь члена сказа.

Па-чацвёртае, фразеалагізмы, будучы структурным элементам сказа, уступаюць у пэўныя сувязі і адносіны з іншымі словамі ці (значна радзей) фразеалагізмамі. Прыказкі ж, самі з'яўляючыся сказам, не абумоўлены якімі-небудзь заканамернасцямі лексіка-граматычнай спалучальнасці са словамі свабоднага ўжывання і ўключаюцца ў тэкст як самастойны сказ-рэпліка або як частка складанага сказа, звязваючыся з папярэдняй часткай пры дапамозе злучнікаў: Глыбока запала ў душу пачутае на вёсцы, што лапаць боту не пара (Я.Лецка).

Нягледзячы на істотныя адрозненні паміж гэтымі моўнымі адзінкамі, іх і цяпер яшчэ нярэдка змешваюць, з непераканальнымі агаворкамі ўключаюць прыказкі ў раздзел “Фразеалогія”, а фразеалагізмы змяшчаюць у зборніках пад адзінай назвай “прыказкі” або “прыказкі і прымаўкі”. Прычым паняцце “прымаўка” звычайна ілюструецца (напрыклад, і ў сучасным падручніку-хрэстаматыі для V класа) выразамі тыпу сем пятніц на тыдні, жаба на языку не спячэцца, мякка сцеле ды мулка спаць, чужымі рукамі жар заграбаць, якія на самай справе ў сучасным мовазнаўстве маюць агульнапрынятую назву “фразеалагізм”.

Гаворачы пра адрозненне прыказак ад фразеалагізмаў, варта ўлічваць той факт, што прыказкі з'яўляюцца дэрывацыйнай базай для фразеалагізмаў, што на іх аснове, самымі разнастайнымі шляхамі, сфармавалася каля сотні фразеалагічных адзінак.

Звернемся да прыкладаў, каб паглядзець, якім чынам прыказка ўводзіцца ў мастацкі твор, чаму яна арганічна ўпісваецца ў тэкст і ў той жа час з прычыны сваёй адметнай формы вылучаецца з яго.

Біць у хамут - “упарціцца, рэзка рэагаваць”: Гэтыя трое, як сталі падрастаць, як пакруціліся ўсё роўна. Яно-то і спрадвеку было, што маладым заўсёды хацелася сваё права правіць. Але каб так настырна біць у хамут? (П.Місько. Ціхае лета).

Дабры бабры - з'яўляецца часткай прыказкі ўсе бабры дабры, адна выдра ліхая (у такой форме яня занатаваная ў зборніку М.Федароўскага; а ў сборніку І. Насовіча: усе бабры дабры, адна выдра - ліха яе бяры). Выслоўе выкарыстоўваецца як выказванне іранічных адносін да кагосьці, непахвальнай ацэнкі каго-небудзь. Напрыклад, у оперы В.Дуніна-Марцінкевіча “Сялянка” Навум кажа Юліі, якая падвучвае яго пераапрануцца ў жаночае адзенне і прыйсці замест яе на спатканне да Яна: “Ой, цікунка ты, цікунка! Відна, што дабры бабры. Глядзі мая перапёлачка, штоб з гэтага піва не выйшла якога дуру…”

За гуж узяцца - “распачаць якую-небудзь справу, лічачы сябе здольным выканаць яе”: -- Ты ўсё знаеш! Усе падходы! - Знаю. А і табе знаць бы трэба. Калі за гуж узяўся (І. Мележ. Завеі, снежань).

На горкі яблык - “моцна”: Іх, збітых на горкі яблык, знайшоў нямецкі патруль на глухой вуліцы ля руін (М. Лынькоў. Векапомныя дні). Звычайна горкі яблык з яблыні-дзічкі, каб з'есці б'юць аб цвёрдае, спускаюць кіслы сок.

На хвост станавіцца - са значэннем “пагрозліва, варожа ставіцца да каго-небудзь”: Ціток таксама як не закрычаў на Зазыбу: “Ды не трэба таго сходу!..” Астатнія мужыкі… зарагаталі - тады навошта было дарэмна на хвост станавіцца! (І. Чыгрынаў. Плач перапёлкі). Гэты фразеалагізм узнік як вынік пераносу стану гадзюкі на чалавека: перад тым, як нанесці імгненны ўкол ядавітымі зубамі, гадзюка рэзкім і дужым рухам становіцца на хвост, г.зн. падымае парэднюю частку мускулістага цела.

Ні ўцяць ні ўзяць - характарыстыка беднасці, абазначае “нічога няма”: Ты ж ажэнішся ды будзе ўсяго ставаць, дык і прывыкнеш і палюбіш, а як не будзе ні ўцяць ні ўзяць, дык любошчы твае пойдуць марна.. (К.Крапіва. Каровін мужык).

Прыказкі, ужытыя мастакамі слова ў сваіх творах звяртаюць на сябе ўвагу, але не нагадваюць цытату, знарок прыцягнутую ў тэкст. Гэта дасягаецца, дзякуючы моўнаму густу аўтараў, іх пачуццю меры і такту. У творах падрыхтаваная адпаведная сітуацыя для ўжывання прыказкі, змест і форма выслоўя адпавядае характару персанажа, узгадняецца з яго жыццёвым вопытам.

Скарачэнне кампанентнага складу прыказак і ўтварэнне на іх аснове фразеалагізмаў -- адзін з жывых працэсаў, што адбываецца ў мове. Для адных выслоўяў працэс эліпсацыі ўжо закончаны, яны ўжываюцца толькі ў скарочаным выглядзе (як фразеалагізмы), напрыклад: губа не дура, і кнігі ў рукі (з прыказак: Губа не дура: знае, што прымае; Пісьменнаму і кнігі ў рукі). Другія ж выкарыстоўваюцца і ў скарочанай форме (як фразеалагізмы), і ў поўнай (як прыказкі). Найчасцей прыказкі, даўшы жыццё фразеалагізмам, не перастаюць ужывацца і самастойна. Знешне кожная такая прыказка адрозніваецца ад свайго “вытворнага” найперш больш шырокім кампанентным складам: П'янаму мора па калена -- мора па калена; Узяўся за гуж, не кажы, што не дуж -- узяцца (брацца) за гуж.

Далей размова пойдзе пра чатыры прыказкі, якія, відаць, можна лічыць анамальнай з'явай, выключэннем з правіла. Маючы абсалютна аднолькавы кампанентны склад, яны ў адных выпадках выступаюць як прыказка з усімі ўласцівымі ёй рысамі, у другіх -- як звычайны фразеалагізм. I гэта адбываецца таму, што яны развілі ў сабе спалучальныя магчымасці, набылі здольнасць быць структурным элементам сказа, уступаць у пэўныя сувязі і адносіны са словамі кантэксту.

Адна з гэтых прыказак -- Язык без касцей. Яе сэнсавы змест -- “нагаварыць можна ўсяго, што хочаш” (кажуць, калі не надаюць значэння якім-небудзь чуткам, чыёй-небудзь балбатні): Ці мала што выдумаць ці сказаць людзі могуць? Язык без касцей... (Б.Сачанка). Калі ж гэта выслоўе рэалізуецца ў строга акрэсленай сінтаксічнай канструкцыі, кіруючы залежным словам (лагічным дзейнікам) і патрабуючы ад яго абавязковай, прымусовай сувязі “справа” -- роднага склону з прыназоўнікам у (язык без касцей у каго), то выслоўе перастае быць прыказкай, становіцца фразеалагізмам і ўжо абазначае “хто-небудзь вельмі балбатлівы, гаворыць лішняе”. Два прыклады: У Юлі язык без касцей... псуе нервы і сабе, і яму, Цімоху (І.Капыловіч); Палажка ўздыхнула: -- У каго язык без касцей, хай што хоча меле... («Полымя»).

Такая самая метамарфоза адбываецца і з выслоўем Сэрца не камень. Яно гаворыцца ў якасці прыказкі, калі хто-небудзь ідзе на ўступкі, адклікаецца на чые-небудзь просьбы, пачуцці: Сын падаў бацьку руку, сэрца не камень -- стары працягнуў сваю (І.Гурскі). Набыўшы канструктыўна абмежаванае значэнне (сэрца не камень у каго, чыё), прыказка ператвараецца ў фразеалагізм з сэнсавым зместам “хто-небудзь перастае супраціўляцца, уступае чыёй-не-будзь просьбе”: Сэрца ў Валодзі не камень, павінен зразумець, дзіця ж не павінна сірацінаю гадавацца, калі бацька жывы (І. Капыловіч); Лепш ідзі к бацькам сваім: сэрца бацькава не камень, бацькаў хлеб смачней віна (Я.Колас).


Подобные документы

  • Паняцце "блізкароднасны білінгвізм". Асаблівасці навучання рускамоўных дзяцей беларускай мове. Навучанне дзяцей беларускаму маўленню на занятках. Аналіз праграммы "Пралеска", вопыта работы дзіцячага сада па развіцці ў дашкольнікаў беларускага маўлення.

    курсовая работа [34,4 K], добавлен 23.08.2013

  • Сістэма тэрмінаў пэўнай галіны навукі, тэхнікі або мастацтва, якая адлюстроўвае адпаведную сістэму паняццяў сучаснай беларускай тэрміналогіі. Даследавання тэрміналогіі і яе месца ў сучаснай беларускай мове, утварэння і склад нацыянальнай тэрміналогіі.

    реферат [27,1 K], добавлен 21.01.2011

  • Пераклад у сістэме навучання беларускай мове - адный з відаў работ па развіцці звязнага маўлення. Мэтазгоднасць выкарыстання перакладу на ўроках мовы. Тыпалогія перакладаў у залежнасці ад мэт і задач навучання, віды прыёмів. Праца над перакладам.

    реферат [25,4 K], добавлен 17.02.2011

  • Бібліятэчная сістэма Рэспублікі Беларусь. Бібліятэка як найстаражытны інстытут пісьменства, асветы, культуры. Пераклад словазлучэннь на беларускую мову. Нарматыўныя формы дзеепрыслоўяў. Словазлучэння, улічваючы асаблівасці кіравання ў беларускай мове.

    контрольная работа [25,8 K], добавлен 27.09.2014

  • Метадалагічны аспект навучання. Германiзмы ў старабеларускай мове, тыпалогія. Лінгваметадычныя аспекты выкладання лексікі: вымаўленчыя навыкі, навучанне асваенню новай лексікі, фразеалагічны аспект. Пераклад фразеалагічных адзінак, маўленчы этыкет.

    курсовая работа [44,0 K], добавлен 10.04.2012

  • Типы цитации и смысловые особенности крылатых слов, их классификация по видам сообщаемой ими информации, источники и значение. Особенности перевода крылатых выражений на украинский язык. Структурно-грамматические типы крылатых слов в работах Гоголя.

    курсовая работа [85,8 K], добавлен 22.12.2014

  • Архаізмы і гістарызмы ў мове аповесці Ул. Караткевіча "Сівая легенда". Прадметна-тэматычна класіфікацыя архаізмаў і гістарызмаў, прычына з'яўлення ў мове. Стылістычна функцыя устарэлай лексікі ў мове аповесці. Назвы прадметаў побыту, хатняга ўжытку.

    курсовая работа [47,6 K], добавлен 10.12.2013

  • Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.

    курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010

  • Спосабы выражэння параўнанняў у мове Янкі Купалы: параўнальны зварот, творны, форма ступені параўнання прыметніка ці прыслоўя, лексічны спосаб. Лексіка-тэматычная класіфікацыя аб’екта і суб’екта параўнання. Устойлівыя параўнанні ў мове Янкі Купалы.

    курсовая работа [41,9 K], добавлен 27.10.2013

  • Фразеалагізмы як частка лексікі любой мовы, разуменне іх сэнсу. Фразеалагізмы беларускай мовы: крыніцы паходжання і тлумачэнне паняцця. Біблія - універсальная аснова сусветнай культуры. Асаблівасць функцыяніравання біблейскіх фразеалагізмаў у мове.

    курсовая работа [86,1 K], добавлен 24.05.2015

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.