Вызначэнне міфа
Паняцце і формы прадстаўлення міфаў. Узнікненне культу продкаў у першабытным грамадстве. Формы старажытных вераванняў: анімізм, фетышызм, татэмізм, магія. Дэманалогія ўсходніх славян як комплекс міфалагічных уяўленняў і вераванняў пра нячыстую сілу.
Рубрика | Религия и мифология |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 19.02.2013 |
Размер файла | 21,8 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
1. Азначэнне мiфа
міф магія фетышызм культ татэмізм
Міфалогія - сістэма архаічных уяўленняў пра свет, якія выяўлены у канкрэтнай пачуццёвай форме. Формы уяўленняў міфаў: - вусныя; - пісьмовыя (тэкст); - графічныя(арнамент).
Міфалогія вывучаецца апошнія 20 гадоў (у СССР-атэізм).
Тэмы міфалогіі:-стварэнне свету, прыроды,чалавека, кіраванне імі, -нараджэнне і смерць, сэнс жыцця, загробнае існаванне. Пытанне пра сутнасць міфалогіі, хвалюе і выклікае спрэчкі навукоўцаў ужо не адно стагоддзе. Амерыканскі вучоны I. Дуглас у працы пра дэфініцыі тэрміна «міф» прыйшоў да высновы, што ў яго столькі ж азначэнняў, колькі існуе вучоных, якія яго выкарыстоўваюць. Міф -- пасрэднік паміж чалавекам і яго жахамі (М. Эліядэ). Міф -- алегорыя і іншаказанне (Ф. Бэкан). Міф -- прымітыўная навука для тлумачэння абрадаў (Дж. Фрэйзер). Міф -- байка (школа братоў Грым). Міф -- гэта вобразы, зафіксаваныя ў слове, якія сталі здабыткам калектыву. Міф -- рэальнасць... ён не прыдумка (А. Лосеў). Неабходна прызнаць, што паняцці міфа і міфалогіі займалі значнае месца ў сацыялогіі і культуралогіі XX ст. і захоўваюць гэтую значнасць сёння, на пачатку XXI ст.
Слова «міф» выкарыстоўвалі яшчэ старажытныя грэкі, і з грэчаскай мовы (mythos) - перакладаецца як слова, паданне, апавяданне.
¦ антрапаганічныя -- міфы пра паходжанне (стварэнне) чалавека (першачалавека), міфічных першапродкаў народа, першай чалавечай пары і т.д.;
¦ блізнятныя -- міфы, у якіх расказваецца аб дзейнасці міфалагічных герояў-блізнят, якія часта выступаюць у якасці родапачынальнікаў племені ці як культурныя героі. Вытокі іх прасочваюцца ва ўяўленнях аб звышнатуральнасці нараджэння блізнят. Ёсць міфы пра блізнят брата і сястру, але сустракаюцца і ўскладненыя міфы, дзе адзначаюцца іх кровазмяшальныя шлюбы;
¦ этыялагічныя -- міфы, якія тлумачаць з'яўленне розных прыродных і культурных аб'ектаў, іх адрозненне адзін ад аднаго;
¦ касмаганічныя -- міфы пра ўтварэнне Сусвету (Космасу) і яго складовых частак. Тут дзейнасць багоў адзначаецца як пераўтварэнне хаосу ў Космас, што з'яўляецца галоўным унутраным сэнсам любой міфалогіі на любым этапе яе існавання;
¦ астральныя -- міфы аб зорках і планетах. Цэлыя сузор'і ўяўляюцца ў выглядзе жывёл, людзей. У склад астральных міфаў уваходзяць лунарныя і салярныя міфы;
¦ татэмічныя -- міфы пра паходжанне і роднасць чалавека, роду ці племені з пэўнай жывёлай ці распинай. У аснове міфаў ляжаць ўяўленні аб роднасці паміж групай людзей і жывёлінай-татэмам, якая лічыцца першапродкам. Асноўныя персанажы надзелены рысамі чалавека і жывёлы;
¦ каляндарныя -- міфы пра аднаўленне прыродных цыклаў; звязаны з цыклам каляндарных абрадаў, тлумачаць змены гадавых цыклаў. Каляндарныя міфы суадносяцца з касмаганічнымі;
¦ гераічныя -- міфы пра герояў, іх жыцце і подзвігі, барацьбу з пачварамі. У іх фіксуюцца факты з жыцця героя: цудоўнае нараджэнне, выпрабаванні, барацьба з пачварамі, пошукі жонкі, смерць;
¦ эсхаталагічныя -- міфы, у якіх выказваюцца папярэджанні аб канцы свету. Узнікаюць пазней за астатнія і апіраюцца на мадэлі міфаў каляндарных і касмаганічных. Апавядаюць пра знішчэнне свету ці яго частак -- сусветны патоп, пагібель багоў, пра знішчэнне асобных пакаленняў, перыядычныя катастрофы.
2. Формы старажытных вераванняу: культ продкау
Культ промдкаў: адна з ранейшых формаў рэлігіі, існасць якой -- у пакланенні душам памерлых продкаў, якім прыпісваецца магчымасць уплываць на жыццё наступных пакаленняў.
Пад культам продкаў разумеюць не толькі веру або асобныя вераванні ў боскасць продкаў, але і абрады (або цэлыя комплексы абрадаў) іх ушанавання. Звычайна да культу продкаў адносяць і звязаную з ім атрыбутыку, а таксама сістэму паводзін і народнай этыкі. Часта ў навуковай літаратуры культ продкаў тлумачыцца яшчэ шырэй -- як наогул клопат пра памерлых, вера ў сямейных заступнікаў.
У гэтым шырокім тлумачэнні культу продкаў ён прысутны у маральна-паводзінскіх асновах сучаснага чалавека (шанаванне памерлых, наведванне могілак).
Культ продкаў узнік у першабытнам грамадстве. З развіццём чалавецтва ён граў прыкметную ролю ў палітэістычных рэлігіях старажытных грэкаў, рымлянаў, а таксама праславян.
З пашырэннем вялікіх сусветных рэлігій (хрысціянства, іудаізм, іслам, будызм) культ продкаў захоўваўся ў народных вераваннях.
У заходняй хрысціянскай традыцыі «Дзень усіх святых» -- рэха культу продкаў. У некаторых народаў культ продкаў лёг у аснову нацыянальных рэлігійных сістэм -- індуізму, канфуцыянства, сінтаізму.
Ва ўсходнеславянскіх народаў была шырока распаўсюджанай вера ў шанаванне памёрлых продкаў.
З хрысціянізацыяй беларусаў і ўкраінцаў у новых традыцыйных святах і рытуалах захавалася шмат паганскіх рыс, звязаных з даўнейшым славянскім культам продкаў. Яны асабліва адчуваюцца ў калядных павер'ях , у прыватнасці, у шанаванні дзядоў (укр. дід, дідух) -- раданачальнікаў сям'і, а таксама ў абавязковых памінальных днях пасля Вялікадня -- Радаўніцы (грабкым, Рамдуныця, дідым ў украінцаў).
3. Формы старажытных вереванняу: анiмiзм, фетышызм, татэмiзм, магiя
Татэмізм - вера ў звышнатуральную роднасць паміж этнічнай групай людзей і якой-іўнебудзь жывёлай, раслінай альбо (значна радзей) іншым аб'ектам прыроды. Сам тэрмін "татэмізм" запазычаны з мовы паўночнаамерыканскага племені ожыбвэ і азначае "ягоны род". Асноўнай адзнакай гэтай формы рэлігійнага жыцця з'яўляецца тое, што татэм лічыцца пачынальнікам і апекуном дадзенага этнасу, а таксама кроўным родзічам для ўсіх ягоных членаў. Татэм выконваў функцыю сімвала, які аддзяляў дадзеную групу людзей ад іншых. Тэтэмісцкія ўяўленні адыгралі вялікую ролю ў фарміраванні рода-племяннога грамадства. На іх падставе адбываецца падзел усіх людзей на сваіх і чужых. Толькі на суродзічаў распаўсюджваюцца нормы і звычаі, выпрацаваныя звышнатуральнымі продкамі, астатнія людзі энаходзяцца па-за іх межамі. Таму менавіта з татэмізмам звязаны вызначаныя абмежаванні ў дзейнасці і зносінах. Указваецца, што можна рабіць, а чаго рабіць нельга, з кім можна кантактаваць, а э кім - не.
Анімізм (ад лац. anima - душа, animus - дух) - вера ў існаванне ў прадметаў і працэсаў звышнатуральных двайнікоў: духаў у прыродзе і душы ў чалавека. Даследаванні паказалі, што многія вераванні не ўяўляюць звышнатуральныя сілы ў выглядзе душы. Таму анімізм зараз разглядаецца як адна з элементарных форм рэлігйнага жыцця. Найбольш ранняй формай анімізму лічыцца вера ў духаў, якія для першабытнага чалавека з'яўляліся ўвасабленнем сілы, кіруючай той ці іншай прыроднай з'явай. Анімістычныя ўяўленні ўзніклі ў выніку прыпісвання раслінам і нежывым прадметам прыроды чалавечых якасцяў. Прычым яны, як правіла, прыпісваліся тым прыродным з'явам, ад якіх залежала жыццядзейнасць чалавека і самое ягонае існаванне, таму ён спрабаваў наладзіць з імі своеасаблівы дыялог.
Магія (ад грэч. mageia - вядзьмарства, чараўніцтва) - прыпісванне звышнатуральнага значэння чалавечым дзеянням.
Магія займала вельмі важнае месца ў жыцці першабытных людзей і пранізвала ўсе яго сферы. Існуе шмат яе класіфікацый у залежнасці ад розных крытэрыяў.
Так па мэтах, на дасягненне якіх яна была накіравана, магія па-дзяляецца на шкодную і спрыяльную.
Шкодная (чорная) магія накіравана на прычыненне іншаму чалавеку альбо групе людзей якога-небудзь зла: хваробы, смерці, неўраджаю, падзяжу скаціны і г.д.
Спрыяльная (белая) магія накіравана на забеспячэнне поспеху ў якім-небудзь відзе чалавечай жьщцядзейнасці: вайне, паляванні, каханні і г.д., альбо стварэнне спрыяльных умоў жыцця: здароўя, дабрабыту, добрага надвор'я і г.д.
У залежнасці ад спосабаў уздзеяння магія падзяляецца на кантактную, ініцыяльную, парцыяльную, імітатыўную, катартычную, апатрапеічную і вербальную.
У залежнасціад сферы ўздзеяння вылучаюць вытворчую, ваенную, лячэбную, любоўную, метэрыалагічную і г.д. магію.
Фетышызм (ад партуг. feitico - амулет, вядзьмарства) - прыпіcванне звышнатуральных якасцей матэрыяльным прадметам.
У якасці фетышаў могуць выступаць самыя розныя прадметы, як створаныя чалавекам, так і прыродныя. Прычынай узнікнення фетышызму, як і астатніх форм элементарнага рэлігійнага жыцця, з'яўляецца тое, што першабытны чалевек не аддзяляў сябе ад наваколля і прыпісваў рэчам і з'явам чалавечыя якасці.
З аб'ектаў прыроды звычайна фетышамі рабіліся тыя, якія мелі незвычайную форму і таму аказалі ўплыў на ўражанне людзей. Гэта мог быць дуб, абпалены маланкай, камень, які нагадвае чалавека альбо звера і г.д. Таксама ў якасці фетышаў маглі ўспрымацца прадметы, якія адыгралі нейкую ролю у чалавечым жыцці: дрэва, што дапамагло схавацца ад ворагаў, крыніца, якая давала племені ваду і г.д. Звышнатуральныя якасці маглі прыпісвацца агню, вадзе, зямлі і іншым прыродным аб'ектам і з'вам. У гэтым выпадку яны ператвараліся ў фетышы.
Найчасцей ролю фетышаў выконвалі чалавечыя вырабы. У залежнасці ад свайго звышнатуральнага прызначэння яны падзяляюцца на амулеты, талісманы і ідалы.
4. Мiфапаэтычная мадэль свету
У старажытных славян сонца ўяўлялася ў антрапаморфным выглядзе, персаніфікавалася (як і месяц). Старажытныя славяне, відаць, не ведалі салярнай рэлігіі, гэта значыць не пакланяліся сонцу, як некаторыя старажытнаіранскія плямёны, не прымалі дзённае свяціла ў якасці галоўнага боства. Яны таксама не былі вогнепаклоннікамі, хаця шанаванне агню нябеснага (маланкі) і агню зямнога (сакральнага вогнішча) займала важнае месца ў іх светаўспрыманні і рылігійных паводзінах. Несумненна, што сонца ўшаноўвалася ў старажытнасці многімі народамі, у тым ліку і славянамі, аб чым сведчаць розныя крыніцы, сярод якіх не апошняе месца займае вусная паэзія. У беларускім фальклоры нямала бытавала легендаў пра тое, як Бог хадзіў па зямлі, павучаў людзей.
У мастацтве розных народаў свету, асабліва ў мастацтве егіпцян усіх эпохаў, прысутнічаюць шматлікія і разнастайныя выявы сонца: чырвоны ці залаты дыск, вялікае вока, дыск з доўгімі промнямі з далонькамі па канцах, існуюць старажытныя выявы калясніцы, якая пераводзіць дыск, што супастаўляецца з міфам пра сонечную калясніцу. Выявы разетак самых разнастайных відаў у прыкладным мастацтве Дагестана, грузіі і іншых народаў Каўказа, па думцы А. Голана, таксама з'яўляюцца хутчэй за ўсё выявамі сонца.
Існавалі выявы Сонца, падобныя на форму вока, у выглядзе кола з кропкай па сярэдзіне. У Рыгведзе сонца называецца боскім вокам, у міфалогіі старажытных грэкаў сонца называецца боскім вокам, у старажытных германцаў як вока Одына, у старажытных рымлян -- як вочы Юпітэра.
Аб старажытным кульце сонца на Беларусі сведчаць народныя звычаі і абрады. Нашым продкам уласціва ўзвышанае, рэлігійнае, сакральнае стаўленне да сонца.
Пантэон князя Уладзiмiра, вярхоўныя багi усходнiх славян.
980 г. - князь Уладзімір устанавіў пантыон з 6 багоў:
Пярун, Дажджбог, Хорс, Стрыбог, Сімаргл, Мокаш (гэта багі з іранскай міфалогіі).
У 988 г. калі ён вырашыў хрысціцца, ён спаліў гэты пантыон.
Пярун - бог грому і маланкі.
Стрыбог-бог ветру.
Мокаш- багіня шлюбу.
Пярун - грому, маланкі і дажджу. Пярун - бог грому і маланкі. Велічны, статны, высокага росту з чорнымі валасамі і доўгай залатой барадою. На вогненнай калясніцы раз'язджае па небе, узброены лукам і стрэламі. Яго грымотны лук - каменны молат, часам вясёлка. Яго стрэлы - маланкі. Імі ён знішчае варожыя полчышчы Чарнабога. Яны нагрувашчваюць хмары, каб затуманіць сонца, сабраць у хмары пітво жыцця - ваду. Пярун адным ударам каменнага молата разбівае хмары і вада льецца на зямлю. Чэрці бягуць на зямлю, але і тут іх даганяюць стрэлы Пяруна. Чэрці ведаюць, што Пярун любіць чалавека і беражэ яго, таму яны кідаюцца ў жытло людзей, каб выратавацца сярод іх. Але ў такіх выпадках Пярун знішчае і жытло чалавека.
Дажбог - бог сонца. Хорс.Упершыню імя ДАЖБОГА сустракаецца ў “Аповесці мінулых гадоў”. Бог сонца і сын Сварога. ДАЖБОГ у канкрэтным абліччы - малады, прыгожы, белатвары юнак, мае арэол вакол галавы. Каля яго - сноп жыта, у адной руцэ - сонечная птушка, у другой - яблык (эратычны сімвал, бо сонца апладняе), часта паўстае на белым кані. Менавіта ДАЖБОГ, на нашу думку, быў галоўным богам продкаў беларусаў, а не ПЯРУН.
Вялес - бог - апякун хатняй жывёлы. Вялес- адзін з галоўных багоў паганскага пантэону. Бог жывёлагодоўлі і багацця.
Звязаны з аграрнымі культамі (кідалі у дар нязжатымі некалькі каласкоў - “Воласавыя бародкі”), а таксама з сузор'ем Плеядаў -- Валасажары, Власожельцы, Валасыні. Таксама лічыўся богам памерлых, падземнага свету, апекуном абшчына-родавай арганізацыі. Цесна звязаны з ім культ камянёў. Пасля прыняцця хрысціянства замяніўся як св. Улас (Уласій, Аўлас).
Да 20 ст. на Беларусі захаваўся звычай завіваць на полі вялесаву бародку, якую на дажынкі неслі гаспадару і ставілі ў кут. ВЯЛЕС, як і вол, меў рогі і капыты. Быў сынам нябеснай каровы ЗЯМУН і бога РОДА.
Мокаш - вярхоўная багіня. Параскева-Пятніца - пераемніца Мокашы. Мокаш - адна з багіняў пантэону, багіня-заступніца жанчын і адпаведна жаночых заняткаў, асабліва прадзення. Яе ўшаноўвалі і як багіню шлюбу, родаў, урадлівасці. У паганскім календары чацвер быў днём Пяруна, а пятніца - яго жонкі. Пасля прыняцця хрысціянства аналагам Мокаш стала св.Параскева-Пятніца. У пятніцу забаранялася прасці, мыць бялізну, мець палавыя адносіны з мужам. Выгляд - з распушчанымі валасамі.
Лада - багіня кахання і шлюбу. Беларускі абрад “Ляльнік”.ЛАДА -багіня кахання і шлюбу. Святкаванне (у першы дзень мая і на зяленые святкі) суправаджалася песнямі і рытуальнымі скокамі.
ЛЯЛЯ - багіня вясны. Выгляд: юная прыгожая дзяўчына. Напярэдадні дня Ярыла адзначалі Ляльнік (22 красавіка) - дзяўчаты збіраліся на лузе і выбіралі самую прыгожую. Яе апраналі у белую кашулю, рукі і стан упрыгожвалі зелянінай, на галаву - вянок з веснавых кветак. Садзілі на узвышанне, клалі пры ёй зялёныя вянкі, хлеб, яйкі, масла, тварог, малако, смятану. Дзяўчаты вакол яе вадзілі карагод і спявалі песню, у якой прасілі цёплай вясны і багатага ураджая. У адказ на песню ляля дарыла дзяўчатам вянкі і частавала іх. Вянкі і травы, якія абвівалі Лялю, захоўвалі год да наступнага Ляльніка.
Ярыла - бог веснавой плоднасці.Ярыла - бог урадлівасці і пачуццёвага кахання. Малады, прыгожы юнак, раз'язджае на белым кані і ў белым плашчы, на галаве вянок, у руках каласы, ногі босыя. У Юр'яў дзень Ярыла па загадзе маці адмыкае вароты неба і на белым кані прыязджае на зямлю, а з яго ўзнікненнем пачынаецца сапраўдная вясна. У гэты дзень упершыню выпускаюць скаціну ў поле. Святкаванне суправаджалася карагодам, песнямі, потым папойкаю, ў кожнага з прысутных вянок са свежых кветак. Ярыла едзе па засеяных нівах, а карагод спявае песні, дзе паказана, як народ разумее Ярылу, як той спрыяе ўрадлівасці зямлі і нараджэнню дзяцей.
У эпоху Сярэднявечча 23 красавіка было днём ЯРЫЛЫ, а 27 красавіка (стары стыль) - Святога Юр'я (Георгія). (См. Ляльнік).
5. Дэманалогiя усходнiх славян
Дэманалогія - комплекс міфалагічных уяўленняў і вераванняў пра нячыстую сілу.
У дэманалогіі беларусаў пераплеценыя паганскія і хрысціянскія вераванні, аб стварэнні дэманаў самім Богам ці Д'яблам і народныя - пра паходжанне дэманаў ад самагубцаў і людзей, памерлых ненатуральнай смерцю, ад дзяцей, памерлых да хрышчэння, выкрадзеных лесавіком, вадзяніком ці русалкай. Многія рысы паводзінаў дэманаў сведчаць незямную прыроду: громкі, сіпаты голас, шум, гул, хуткасць перамяшчэння і т.п.
Для асобных персанажаў характэрныя адметныя формы паводзінаў: чэрці піруюць і гуляюць ў карты, ладзяць вяселлі; русалкі спяваюць, расчэсваюць доўгія валасы; лясун пасвіць ваўкоў, пляце лапці.
У адносінах да чалавека дэманы праяўляюць зламыснасць: лясун збівае з дарогі, дамавік пужае стукам, вадзянік топіць.
Прамежкавае становішча паміж светам дэманаў і светам людзей займаюць вядзьмаркі і знахаркі. Дэманалагічныя вераванні пранізваюць усе сферы народнай культуры, з'яўляюцца часткай сямейных, каляндарных і гаспадарчых абрадаў.
РУСАЛКІ - дзяўчаты-тапельніцы або памерлыя нехрышчонымі дзеці.
Вадзянік - дух падводнага гаспадарства, існуе у кожным вадаёме: возеры, рацэ, лужыне, якая не высыхае, калодзежы.
Лесавік - гаспадар лесу і звяроў. Кожны лясны масіў мае свайго лесавіка. Ён - брат хатніка і палявіка.
Дамавік - дух хаты, з'яўляецца абярэгам агменю - калі гаспадары пераязджаюць на новае месца, каб перавезці з сабой дамавіка, трэба захапіць вуголля з печкі. Выгляд: дзядок з сівай барадой. Жыве у запечным куце, пад печкай.
Хлеўнік -сядзібны дух, жыве у хляве, назірае за скацінаю. Пры сімпатыі да гаспадароў і калі яяму па густу масць жывелы, ён чысціць, песціць скаціну, носіць ваду, кладзе паболей корму.
Лазнік -гаспадар лазні. Жыве за печчу ці пад полкам.Падобны на Вадзяніка. Злосны.
Еўнік-сядзібны дух, жыве у печы. Сваяк Лазніка і Дамавіка. Выгляд - чалавекападобны, у чорнай ад дыму вопратцы, з пылаючымі як вуголлі вачыма.
Чорт -- нячысцік-паўсюднік не мае тэрытарыяльнай лакалізацыі і падпарадкоўваецца вышэйшаму нячысціку. Чорт мае чартовак (чарціх -- жонак чарцей) і чарцянят. Асноўны занятак - шкодзіць людзям (сваркі, п'янства), уводзіць у грэх (хлусня, самазабойства).
Ваўкалакі (чалавекі-ваўкі) бываюць двух тыпаў: тыя, што зрабіліся ваўкалакамі свядома (калдуны) і пад прымусам. Калдун ператвараецца ў ваўка перакульваннем праз нажы ці асінавы пень.
Літаратура
1. “Беларуская міфалогія” энцыкл. слоўнік, С. Санько, 2-е выданне, Мінск, 2006,
2. “Этнаграфічная спадчына”, В.С. Цітоў,1-е - 1997, 2-е - 2001,
3. Лыч Л., Нявiцкi У. Гiсторыя культуры Беларусi - Мн., 1996.
4. Качаноўскi I. Гiсторыя культуры Беларусi - Мн., 1994.
5. Гiсторыя Беларусi ў 6 тамах. Т. 1 - Мн., В.П. “Экаперспектыва”, 2000.
6. Гарошко Л. Уводзiны ў беларускую мiфалогiю //Бел. гiст. часопiс, 1996, № 3.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Падыходы да вырашэння пытання аб узнікненні рэлігіі. Канцэпцыі ўзнікнення рэлігіі, якія адпавядаюць навуковым крытэрыям і абапіраюцца на этнаграфічныя і археалагічныя даследаванні. Элементатныя формы рэлігійнага жыцця: татэмізм, анімізм, магія, фетышызм.
реферат [25,5 K], добавлен 06.12.2010Рознанакіраваныя працэсы ў совеременной рэлігійнай сітуацыі і роля рэлігіі ў грамадстве. Прычыны ўзнікнення і распаўсюджвання нетрадыцыйных вераванняў, іх тыпы. Дэструктыўныя арганізацыі ў краіне, іх характарыстыка і дыферэнцыраваны падыход да вывучэння.
реферат [34,8 K], добавлен 30.11.2010Віра в існуванняматеріальних об’єктів і процесів надприродних двійників (анімізм). Віра в особливо могутні надприродні можливості стародавніх професійних служителів культу (шаманів). За яких історичних умов виник шаманізм. Уявлення про Бога, сатану.
практическая работа [1,9 M], добавлен 13.02.2009Гісторыя паходжання тэрміна "язычніцтва". Апісанне фетышызма, анімізма, магіі, татэмізма. Характэрныя рысы Хлебнікаў, злыдню, вадзянога, русалак і іншай паскуддзя, у якую верылі старажытныя беларусы. Традыцыі святкавання Каляды, Великодня, Купалле.
реферат [30,8 K], добавлен 30.11.2010Міфологічний комплекс первісних людей. Фетишизм – віра в одухотвореність предметів і сил природи. Тотемізм. Іпатіївській літопис. Дерево життя — складова космогонічних і часових первісних уявлень. Магія в первісних віруваннях. Генеза надприродного.
реферат [17,4 K], добавлен 09.08.2008Релігієзнавство як галузь наукового знання: предмет, структура, методологія. Класифікація релігійних уявлень. Тотемізм, анімізм, фетишизм, магія, поховальний культ. Релігійні вірування доби розпаду первісного ладу. Світові релігії. Християнські конфесії.
учебное пособие [179,6 K], добавлен 05.10.2011Плутарх про релігійні уявлення древніх єгиптян. Єгипетська заупокійна література. Вплив міфа про Осиріса на формування староєгипетського заупокійного культу. Зміна похоронних обрядів, перші спроби муміфікації. Староєгипетські уявлення про загробний світ.
реферат [24,5 K], добавлен 04.10.2009Значення міфологічної системи. Магія як віра в можливість впливу на довколишній світ через надприродне шляхом чаклунського дійства. Форми та види ранніх чи первісних релігійних вірувань. Їх місце у світосприйманні людини первіснообщинного суспільства.
реферат [14,1 K], добавлен 09.03.2015Рэлігія і навука як формы духоўна-творчага асваення свету. Гістарычны вопыт і цывілізацыйныя асаблівасці ўзаемаадносін паміж навукай і рэлігіяй: ад старажытных часоў да сучаснасці. Рэлігія і навука ў святле сучасных духоўна-цывілізацыйных працэсаў.
дипломная работа [66,4 K], добавлен 29.05.2012История религии древних славян. Пантеон Богов восточных славян. Обряды и жертвоприношения восточных славян. Особенности язычества и влияние его на дальнейшее развитие "славянского менталитета". Культура городов и замков. Основы народной культуры.
курсовая работа [59,5 K], добавлен 23.11.2008