Прафесар электраграфіі і магнетызму Якуб Наркевіч-Ёдка
Я.А. Наркевіч-Ёдка - адзін з самых яркіх прадстаўнікоў навуковай думкі дарэвалюцыйнай Беларусі. Старонкі жыццяпісу. Доследы па ўздзеянні электрычнасці на чалавечы арганізм. Унікальныя даследаванні па электрографии, іх практычнае прымяненне ў медыцыне.
Рубрика | Физика и энергетика |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 09.12.2011 |
Размер файла | 37,1 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Размещено на http://www.allbest.ru/
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі “Віцебская ордэна”Знак Пашаны” дзяржауная акадэмія ветэрынарнай медыцыны”
Кафедра замежных моў
Прафесар электраграфіі і магнетызму
Якуб Наркевіч-Ёдка
Змест
1. Уводзіны
2. Старонкі жыццяпісу
3. У вобласці таямнічага
4. На суд навуковай грамадскасці
5. Дыягназ - па электраграфічным адбітку
Заключэнне
Літаратура
Уводзiны
наркевіч ёдка электрография навукова
Заканамерна, што мы, людзi атамнага веку, усе часцей звяртаемся да гiсторыi, бо яна - не бяздушны водгук мiнуушчыны, а жывая сувязь пакаленняу i часу. Толькi тады, калi адноулены усе яе звёны, даследаваны прычыны разрыву iх, можна па-сапрауднаму адчуць сябе прыналежным як да нацыянальнай, так i да сусветнай гісторыі.
Без мiнулага няма будучыні, таму гэтак важна аб'ектыуна i пранжнёна паглядзець назад, умець убачыць пераемнасць пакаленняу i свае месца у гэтым працэсе. Есць нямала прыкладау, калi iгнараванне навуковага, тэхнічнага i сацыяльнага вопыту прыводзiла да сур'ёзных памылак i выдаткау. У гэтым аспекце можна сцвярджаць, што вывучэнне псторыi выгадна i эканамiчна.
Апошнім часам у Беларусі актывiзавалiся даследаваннi гiсторыi нашай навукі. Вядзецца настойлівы пошук iмёнау незаслужана забытых землякоу. Адкрыццi бываюць самыя нечаканыя. Што, напрыклад, гаворыць сённяшняму чытачу гэтае iмя - Я.А. Наркевiч-Ёдка? А яно ж было добра вядома у канцы мінулага стагоддзя як у Беларусі, так i за яе межамi - у Пецярбурзе, Берліне, Вене, Парыжы, Рыме. Пры жыцці гэтаму чалавеку былi нададзены высокія званні, тытулы i узнагароды. А у 1896 годзе у Парыжы была нават выдадзена кнiга пра жыццё i дзейнасць Я.А. Наркевіча-Ёдкі. Рэдкая газета у тыя часы не змяшчала пра яго рэ-партажу, артыкула ці хаця б кароткага паведамлення.
Я.А. Наркевiч-Ёдка - адзін з самых яркiх прадстаунiкоу навуковай думкi дарэвалюцыйнай Беларусi. Яго навуковыя інтарэсы ахоплiвалi галіны фiзiкi, медыцыны, прыродазнаўства. Такiх вучоных раней называлi прыродазнаўцамі. Іх асаблiвасцю быу универсализм. Высокая агульная культура i сур'ёзная усебаковая адукацыя дазволiлi Я.А. Наркевiчу-Ёдку весцi самыя рознабаковыя даследаваннi, у тым лiку i гуманiтарныя. 3 вялiкiм поспехам ён, напрыклад, чытау лекцыі па этнаграфіі у Венскiм прыродазнауча-гістарычным музеi. Прыродазнаучыя доследы ён пачау з грома- i градаадводау, потым перайшоу да вывучэння скарыстання электрычнасці у земляробстве, для электратэрапіі, электраграфіі i "бяздротавай" перадачы электрычных сiгналау.
Вучоны шмат паспеу зрабщь, але з прычыны гістарычных умоу i занадта глыбокага пранiкнення у таямнщы прыроды аказауся незразуметы сучаснiкамi, а затым i забыты, Цікавасць да гэтай асобы абудзiлася гадоу пятнаццаць назад. Сёння пра Я.А. Наркевiча-Ёдку напісана некалькi артыкулау у перыядычным друку. Цяпер ужо мы можам сказаць пра яго дзейнасць калі не усе, дык дастаткова шмат.
Прыемна, што у адраджэннi iмя i заслуг Я.А. Наркевiча-Едкi з вялiкай зацiкауленасцю удзельнiчалi не толькі аутары гэтага выдання, але і многія iншыя людзi. Сярод іх трэба назваць акадэмiка Акадэміі навук БССР А. С. Махнача, доктара фiлалагiчных навук А.І. Мальдзіса, кандыдата гiстарычных навук Г.В. Кісялёва, пiсьменнiка А.І. Махнача, доктара тэхшчных навук А.У. Маркаву, кандыдата фiзiка-матэматычных навук В.Р. Адаменку, кандыдата гістарычных навук Л.М. Лыча, дырэктара навуковай бiблiятэкi інстытута эксперыментальнай медыцыны у Ленiнградзе i. А. Чэркас, супрацоунiка Цэнтральнага дзяржаунага гістарычнага архіва БССР Н. К. Булыгу, журналiстау У.i. Хачырашвыi i А.А. Бараноускага, дырэктара Уздзенскага гістарычна-краязнаучага музея А.М. Папко, супрацоуніка гэтага музея А.Я. Аляксанд-ровiча, краязнауца С.А. Шкадзiнскага, дырэктара Песачанскай сярэдняй школы Б.А. Лазоускага, жыхара Наднёмана М.В. Пармона. Аутары выказваюць глыбокую удзячнасць усiм, хто дапамог 3бiраць звесткi пра нашага выдатнага земляка.
Старонкі Жыццяпісу
Уладальнiк маёнтка Наднёман Атон Ануфрыевіч Наркевiч-Ёдка (1818-1887) - бацька Якуба Атонавіча - належау да старажытнага шляхецкага роду герба Лiс, што пачынауся ад лiдскага баярына Марцiна Ёдкi, якому у 1546 годзе былi дараваны маёнткi. Каля чатырох з паловай тысяч дзесяцін налiчвалi прыналежныя А. А. Наркевiчу-Едку землi у iгуменскiм i Слуцкім паветах. Вялікія прыбыткі давала здача у арэнду берага для рума. Папаунялi дастатак вадзяныя млыны i вінны водкуп. А багацце вызначала у тыя часы становiшча. Таму нядзiуна, што Атон Ануфрыевiч быу маршалкам iгуменскага павета.
Сваю маёмасць А.А. Наркевiч-Ёдка павялiчыу дзякуючы шлюбу з Анэляй (Ганнай) Якаулеунай Эсткай. Яна атрымала у пасаг радавы маёнтак у Турыне. Праз Ганну Эстку род Наркевiчау-Ёдкау уступiу у сваяцтва з родам Касцюшкау. Як сведчаць дакументы, сястра Т. Касцюшкi была замужам за адным з Эсткау. У 1847 годзе сям'я Атона Ануфрыевіча папоунiлася сынам, якому далi, як тады было прынята, патроенае імя: Сармат-Якуб-Жыгiмонт. Месца нараджэння Якуба (так звалі звычайна яго) даклад-на не устаноулена. Аднак у яго бiяграфіі, якая была выдадзена у Парыжы, называецца прыгаданы Турын. На карысць гэтай версіі сведчыць тое, што яго біеграф - француз з Парыжа,і усе звесткi для кнiгі ён мог атрымаць толькi ад самога Я. А. Наркевiча-Ёдкi, а таму iх трэба лiчыць найбольш верагоднымi.
Датай нараджэння Якуба у некалькiх незалежных афіцыйных дакументах лiчыцца 27 снежня. Па новым стылi яе неабходна прыняць 8 студзеня 1848 года. Самім лёсам яму было вызначана забяспечанае жыццё заможнага памешчыка, падобнае жыццю дзесяткау iншых землеўласшкаў Мiнскай губернi. Аднак фармiравалi асобу Якуба i змалку трыв-жылi душу iншыя захапленнi. Яго таленавiтую на-туру, якая склалася у акружэннi наднёманскай прыроды, вабілі навука i мастацтва. На пачатку 60-х гадоу яго аддалі ў Мінскую губернскую гiмназiю, поуны курс якой ён закончыў у 1865 годзе. Узровень падрыхтоукi там быу дастаткова высокi. Са сцен гэтай установы выйшла шмат выдатных дзеячау беларускай, рускай i польскай культуры. У лiку тых, хто вучыуся у Мiнскай гімназіі,- энцыклапедыст, беларусазнавец акадэмiк Яўхім Карскi, пiсьменнiкi Антон Лявiцкi i iван Неслухоўскi (Янка Лучына), юрыст Уладзiмiр Спасовiч, кампазiтар Станіслау Манюшка. Бясспрэчна, што гады, якія правёў у гімназіі Я. А. Наркевiч-Ёдка, узбагацiлi яго ведамi, ва усялякiм разе па заканчэннi яму была нададзена ступень бакалавра навук. Угады вучобы ён аддае шмат часу ігры на фартэпiяна і дасягае у гэтым значных поспехау. Да заканчэння гімназіі пра Наркевiча-Ёдку загаварылi як пра знауцу музыкі, выдатнага музыку i кампазiтара. У гэтай якасці ён падарожнічау па Еуропе, давау канцэрты i меу "выдатныя водгукi карана-ваных асоб". Можна меркаваць, што у гэтым часе Я.А. Наркевiч-Едка не толькі паглыбляу музычную адукацыю (ёсць звесткi, што ён займауся у Парыжскай кансерваторыі), але i прысвячау сябе навукам, у прыватнасцi медыцыне. Пасля прыезду ў Расiю у 1868 годзе ён становiцца службоўцам I разряду Маскоускага дваранскага сходу, адначасова выкладае ў жаночай Марыiнска-Ярмолаускай навучальнай установе. Тут яму даручылі весцi курс тэорыі музыкі. i далей на усе жыццё за Я.А. Наркевiчам-Ёдкам замацавалася слава таленавiтага вiртуоза-піяніста. Яшчэ i сёння жыхары навакольных вёсак пераказваюць апавя-даннi старэйшых пра тое, што ў палацы часта гучала нязвыклая для сялянскага вуха музыка. На пачатку лета гаспадар маёнтка абавязкова запра-шау да сябе вайсковы аркестр, i у вячэрнюю пару над нёманскiмi Нiзiнамi далёка разносiлiся мелодыі вальсау.
Далёкі ад таго, каб заспакойвацца на дасягнутым, Я.А. Наркевiч-Ёдка зноу едзе за мяжу, дзе займаецца ў вышэйшых навучальных установах: спецыялізуецца у галіне фiзiкі, прыродазнауства i медыцыны. На жаль, мы яшчэ мала ведаем гэты перыяд яго жыцця. Аднак ёсць звесткі, што ён займауся ў iнстытуце медыцыны у Фларэнцыі, на медыцынскiм факультэце у Сарбоне, у навучальных установах Вены. Адначасова ён працягвае удасканальваць музычнае майстэрства. Несумненна, развіццю здольнасцей юнака спрыяла творчая атмасфера ў сям'і. Яго маці была усебакова адукаваная жанчына. Не выпадкова дачасна памерлая сястра Якуба Анэля таксама выявила талент - паэтычны. Гэтае яго "агульнаадукацыйнае" падарожжа су-пала з франка-прускай вайной і зацягнулася на доугія пяць гадоу. Развіццё падзей прыйшлося перачакаць у абложаным Парыжы. Жыу ён за кошт урокау музыкі. Праз кароткі час, у 1871 годзе, горад азарылі чырвоныя сцяг Парыжскай камуны. Нашаму земляку давялося бачыць вольны народ, яго вясёлую адвагу, гатоунасць прынесці любыя ахвяры дзеля свабоды. Верагодна, што на адным з паветраных шароў, якія запускаліся з Пауночнага вакзала абложанага горада, знаходзілiся і яго лісты на радзіму у далёкі Наднёман. Падрабязнасцей пра гэты перыяд жыцця Я. А. Наркевіча-Ёдкі, на жаль, мала і яны супярэчлівыя.
Хутчэй за усе ў той гістарычна знамянальны і насычаны падзеямі кругабег яму давялося сустрэцца з людзьмі, якія вызначылі далейшы жыццёвы шлях. Ва усялякім выпадку, з таго часу цяга да навукі атрымала верх над музычнымі схільнасцямі. Менавiта гэтыя гады ён лiчыць начаткам сваей на-вуковай дзейнасці.
Да таго часу адносіцца і яго жаніцьба з Аленай Адамаунай Пясляк з суседняга маёнтка Мохарты. У 1895 годзе яго сям'я ужо складалася з сыноу Атона-Тамаша-Льва (1878-1899), Адама-Якуба-Антона 1881 года нараджэння і Конрада-Ірадыёна 1885 года нараджэння, а таксама дзвюх дачок Ма-рыі і Алены. Тамаш рана памёр і пахаваны у Сан-Рэма (Італія). Конрад з 1921 года жыу у Кракаве, дзе і памёр пасля другой сусветнай вайны. Да апошняга часу у Польшчы жыла жонка Конрада. Алена была замужам за баронам Гарцінгам, Марыя-за Паганiнi-Нобiлi. Перш чым перайсці да разгляду навуковай дзейнасцi. варта вылучыць асноуныя этапы даследаванняу для ацэнкi вучонага як асобы.
Я.А. Наркевiч-Едка пачау з таго, што у сваім маёнтку Атонаве, якi быу у пяці вёрстах на поудзень ад Наднёмана, пабудавау метэаралагічную станцыю. Пасля, у 1888 годзе, яна была перанесена у Наднёман. Станцыя зацiкавiла Рускае геаграфiчнае таварыства, у прыватнасці Галоуную фiзiчную абсерваторыю Расіі. Першапачатковае навуковае супрацоунщтва з гэтымі арганiзацыямi перарасло у кантакты з вучоным светам. Яны былi прадоужаны асабiстымi сяброускiмi сувязямі з такiмi вядомымі айчыннымi вучонымі, як А. i. Ваейкау, А.Н. Бараноускi. Не выпадкова часопіс "Нива" у 1891 годзе змясціу партрэты і жыццяпiсы А.І. Ваейкава і Я.А. Наркевiча-Ёдкi побач, на адной старонцы.
Спачатку вучоны ужывау на палях сядзiбы вядомыя раней прылады i прыстасаванні, аднак адразу ж уносiу у iх свае iстотныя удасканальваннi. У прыватнасці, токi маланкаадводаў ён выкарыстоувау для павышэння урадлiвасцi глебы. Электракультывацыя глебы пры дапамозе заглыбленых электродау упершыню была ажыццёулена без пабочных крынiц току. Ужо вядомае асвойвалася творча. Паступова акрэслiуся галоуны кірунак яго навуковых пошукау: вывучэнне уздзеяння вонкавых сiл прыроды, у першую чаргу электрычнасці, на жывы свет. Ф. Энгельс у 1883 годзе выразна ахарактарызаваў ролю электрычнасцi у прыродзе: "Як i цеплата, толькі у iншым родзе, электрычнасць некаторым чынам усюдыiсная. На зямлi не адбываецца амаль нiводнай змены, якая б не суправаджалася якiмi-небудзь электрычнымі з'явамi. Я.А. Наркевiч-Ёдка ужо на першых этапах даследаванняу таксама прыходзшць да пераканання, што "усе, што знаходзщца над або пад зямлёй, абкружана з усiх бакоу электрычнымі з'явамi..., усе мы плаваем у прасторы, дзе адбываюцца пастаянна электрычныя з'явы". Ён выявiу, што электрычнасць робіць самы непасрэдны уплыу на прыроду, што акрамя клімату у звычайным разуменни ёсць яшчэ электраклімат. Для падмацавання сваiх здагадак ён праводзiу шырокамаштабныя доследы.
Эксперыменты спараджалi новыя iдэi. Вывучэнне уздзеяння высокага электрычнага напружання на глебу прывяло да адкрыцця так званай электраграфіі, да арыгінальнай гiпотэзы электрычнай прыроды смерчу.
Я.А. Наркевiч-Ёдка меу грунтоуную медыцынскую адукацыю i практыку. Як сведчаць мясцовыя жыхары, у сваім маёнтку ён вылечвау цяжкiх, нярэдка безнадзейных хворых, прапагандавау процідыфтэрыйныя прышчэпкi, якiя уваходзiлi тады у жыццё, адкрыу у Слуцку і Пясочным аптэкi. Ён актыуна удзельнiчау у шэрагу з'ездау расiйскiх прыродазнауцау i урачоу, узначальвау мясцовае таварыства цвярозасці.
Гэтыкiрунак ягодзейнасці прывёу да новых метадау лячэння - электрамасажу i электратэрапіі. У гэтым часе у маёнтку быу створаны санато-рый "Над-Нёман", дзе вучоны на практыцы увасабляу свае iдэi. Дасягнутыя вынiкi прынеслi яму вядомасць, і ён быу у 1892 годзе прызначаны членам-супрацоунiкам Інстытута эксперыментальнай медыцыны у Пецярбурзе. Працы у галіне электратэрапіі былi далей развіты у дастасаванні да магнiтатэрапіі i металатэрапіі. І нарэшце, мы не можам быць безуважныя да паведамленняу пра ягоныя доследы па рэгiстрацыi электрычных сiгналау на адлегласці, якiя былi праведзены у Наднёмане яшчэ да 1891 года. Такі дыяпазон даследаванняу Я.А. Наркевiча-Ёдкi за чвэрць стагоддзя. Працуючы доугiя гады у шя навукi, вучоны, на жаль, не клапацiуся пра сябе i, нягледзячы на пя-рэчанш урачоу, накiравауся у i905 годзе са сваш пляменнiкам у чарговую, на гэты раз апошнюю, на-вуковую паездку. Ён зноу наведау гасцінную для яго Італiю, праездам з Мерана ён спынiуся ў Вене. Здароуе рэзка пагоршылася, i ён 6 (19) лютага 1905 года памёр на руках жонкі, якая прыехала да яго. Цела нябожчыка было перавезена у Наднёман i нахавана на фамiльным могільніку. Развiтацца з вядомым вучоным сабралася шмат мясцовых жыхароу. 3 усiх мiнскiх газет толькi прагрэсiуная грамадска-палiтычная i лiтаратурная газета "Северо-За-падный край", якая была неузабаве закрыта, змясцiла некралог пра заучасную смерць вучонага. Так супала, што гэтая падзея прыйшлася на год, якi апавясціу пра змену гiстарычных эпох...
У вобласці таямнічага
Доследы па уздзеянні электрычнасці на чалавечы арганізм Я.А. Наркевiч-Едка праводзiу у спецыяльна абсталяванай у маёнтку Наднёман электраграфiчнай лабараторыі. Яна размяшчалася у падвальнай частцы дома. Пераважна тут, у сценах гэтай лабараторыі, прайшло напоуненае надзвычайнымi падзеямі, поспехамi i няудачамi, творчымi пошукамі i знаходкамі жыццё даследчыка. Тут вучоны атрымау першыя эксперыментальныя пацверджанні сваей канцэпцыi пра тое, што жывы чалавечы арганiзм ёсць пастаянная незгасальная крынiца электрычнай энергіі. Чалавек- не нейкая замкнёная сiстэма, яго электрычная энергiя вылучаецца у навакольную прастору, змяняючы: яе, або, як тады казалі, змяняючы стан "эфiру, якi напауняе асяроддзе".
Для правядзення доследау у якаеці крынiцы на-пружання Я.А. Наркевiч-Ёдка выкарыстоувау гэтак званую шпулю Румкарфа, якая прыводзілася у дзеянне гальванічным элементам. Адзiн полюс другаснай абмоткi шпулi злучауся з размешчаным на высокай вежы iзаляваным ад яе металiчным стрыжнем, якi быу накiраваны у атмасферу. Процiлеглы полюс злучауся з iзаляваным дротам, што вёу у лабараторыю i выкарыстоувауся для правядзення эксперыментау. Вучоны правёу серыю доследау, якiя даказалi здольнасць розных цел, у тым лiку арганізма чалавека, праводзiць электрычны ток.
Адзін з доследау заключаецца у наступным. Эксперыментатар бярэ у адну руку прабірку з пад-кiсленай вадой, у якой змяшчаецца металiчная пла-сцiнка, злучаная дротам з адным полюсам шпулi Румкарфа (гэтым ён засцерагае сябе ад удару токам), у другую-тэлефонную трубку, кантакты якой не злучаны нi з адным з правадоу. Калi дас-ледчык дакранаецца да любога з кантактау тэле-фоннай трубкі пальцам рукi, у якой ён трымае яе, у тэлефоннай трубцы чуецца выразнае гудзенне шпулi Румкарфа. Гэта магчыма за кошт ёмiстага замыкания электрычнага ланцуга праз паветра пры удзеле чалавека. Не менш цiкавы дослед, у якiм выкарыстоувалася лямпа напальвання або трубка Гейслера. Ён праводзiуся у зацемненым пакоi. Адзін з кантактау лямпы цi трубкі Гейслера далучауся да крыніцы напружання (шпуля Румкарфа). Пры наблiжэннi асютэнта да лямпы, без дотыку да яе, яна запальвалася. Хочацца таксама нагадаць яшчэ адзiн эксперымент Я.А. Наркевiча-Ёдкi.
Адной рукой даследчык бярэ кандэнсатарную трубку, другой - трубку Гейслера. Асiстэнт адной рукой дакранаецца да трубкі, якая адразу ж пачы-нае свяцщца, а другой бярэ тэлефон. Як толькi другі асістэнт датыкнецца да кантактау тэлефона. у iм чуецца гук,- гэтак сама, як i у апісаным ра-ней доследзе. Толькі нямногія згаджалiся удзельнічать у экс-перыментах Я. А. Наркевiча-Ёдкi, якiя часцей за усе праводзiлiся уначы, у нёмным пакоі i суправаджалiся трэскам i успышкамі электрычных разрадау. "Ужо з самага пачатку,-пісау у 1907 годзе у сваей кнiзе "У вобласць таямнiчага" вядомы папулярызатар прыродазнауства В.В. Бітнер,- вас здзiуляе тая акалічнаць, што эксперыментатар, якi трымае у руках праваднік i падносіць яго да вашага цела, выклiкае з яго iскры". Калi кандэнсатарную трубку (прабiрку з падкiсленай вадой, з размешчанай унутры металiчнай пласщнкай, якая злучана з адным полюсам шпулi Румкарфа) змясціць у сярэдзiну букета кветак, дык пры наблiжэннi да яго рукі аператара у паветранай прасторы памiж рукой i лiсцем раслiны таксама узнiкаюць iскры. У гэтым доследзе лісце раслiны i рука чалавека уяуляюць сабой абкладкi своеасаблiвага кандэнсатара. Пры напружанасцi электрычнага поля 30 кВ/см (гэта можа забяспечыць шпуля Румкарфа) у паветранай шчыліне кандэнсатара адбываецца электрычны разрад, якi суправаджаецца свячэннем - iскрай.
Як зарэгістраваць iскру, што утвараецца пры пэуных умовах каля паверхні цела чалавека? А што калі паспрабаваць узяць для гэтага фотапласцінку, якая пад канец XIX стагоддзя ужо скарыстоувалася некаторымі вучонымі для вывучэння электрычнага разраду? Дзякуючы вынаходлiвасці, мэтанакіраванасці i настойлiвасцi Я.А. Наркевiчу-Ёдку удалося вырашыць гэтую задачу. Так былі атрыманы скрытыя адлюстраванні лістоу раслін i метальных манет пры з'яуленнi іскры памiж электродами пасля уключэння высакавольтнага генератара.
Першыя такiя працы былi выкананы яшчэ у 40-х гадах XIX ста-годдзя у Германіі: гэтак званыя "вiльготныя фiгуры" - адбiткi металiчных прадметау на шкле - праяуляліся пры кандэнсацыi вадзяной пары на паверхні шкла. Але ужо нават паутарэнне i пераасэнсаванне на уласным вопыце зробленых высноу дазволiць сфармуляваць свае адносiны да з'яу i, такiм чынам, паставщь новыя задачы. Менавiта так, мяркуем мы, i зрабiу Я. А. Наркевш-Ёдка: засвоіўшы вопыт, набыты папярэднікамi, ён крочыу далей - упершыню атрымау адлюстраваннi аб'ектау жывой прыроды.
Атрымлiваючы здымкi пальцау рук з выкары-станнем крыніц высокага напружання, неабходна было гарантаваць бяспеку. Гэта было дасягнута увядзеннем у эксперыментальную схему так званай дыферэнцыруючай ячэйкi, якая складалася з кандэнсатара i супрацiулення. Паддоследны у часе эксперыменту брау у руку прабiрку з падкiсленай вадой, унутры якой змяшчауся металiчны электрод, злучаны з адным полюсам шпулi Румкарфа. Пальцам другой рукі ён дакранауся да светаадчувальнай пласцiнкi, на якой пры замыканні элект-рычнага ланцужка рэгiстравалася свячэнне, што узнiкала паблiзу пальца. Такiм спосабам Я.А. Наркевiчам-Ёдкам была атрымана вялікая калекцыя электраграфiчных здымкау- болей за 1500. "Шэраг такiх здымкау,- пiсала у 1894 годзе газета "Виленский вестник",- наглядна узнауляе перад намі работу току, якi праходзщь у атмасферы і разраджаецца у ей іск-рай. Вывучаючы гэтыя здымкі, вы маеце магчымасць зазірнуць у прыроду таямнiчай сілы электрычнасці, бачыць, як яна уздзейнічае на найдрабненщыя атамы рэчыва, што носіцца у атмасферы".
Выкарыстанне рэгістравальных матэрыялау пры даследаванні электрычных з'яў дазволіла выявіць асаблівыя рысы разраднага працэсу, вывучэнне якіх вокам з прычыны іх кароткачасовасці немагчымае. Я.А. Наркевіч-Едка зауважыу, што "здымкі аб'ектау, атрыманыя пры дапамозе розных крыніц электрычнасці, адрозніваюцца адзін ад другога. У прыватнасці, адбiткі, выкананыя з электрастатычнай машынай, адрозніваюцца ад здымкау, атрыманых дзякуючы выкарыстанню шпулі Румкарфа. Электрычныя здымкі, зробленыя з данамогай гальванічнага элемента, адрозніваюцца ад выкананых з дынамамашынай. Розныя і электраграфічныя адбіткі адмоуна і дадатна зараджаных аб'ектаў".
Уважлiвае вывучэнне гэтых здымкау прывяло Я.А. Наркевіча-Едку да пераканання, што форма электраграфічнага малюнка у большай ступені залежыць ад велічыні электрычнага напружання, а таксама ад індывідуальных асаблівасцей суб'екта, чым ад тыпу выкарыстанай пры гэтым крыніцы электрычнага току. Абавязковай умовай утварэння электраграфічнага малюнка ён лічыу узшкненне электрычнага разраду у паветраным прамежку памiж аб'ектам, напрыклад рукой чалавека, i рэгістравальным матэрыялам (у доследах Я.А. Наркевiча-Ёдкi iм служыла фатаграфiчная пласцiнка). Як фармiруецца адлюстраванне аб'екта? На гэтае пытанне вучоны дае адназначны адказ: "У ролi рысавальшчыка тут выступае сама электрычнасць, якая прымушае часцiнкi (або найдрабнейшыя атамы рэчыва) распаусюджвацца у пэуным парадку".
Аб'ект даследавання не пасiуны у дадзеных доследах. На думку аутара вынаходкi, аб'ект, "аран-жыраваны апiсаным спосабам, мяняе патэнцыял электрычнасцi у атмасферы, якая нас акружае; усялякае парушэнне раунавагi электрычнасцi аба-вязкова суправаджаецца якой-небудзь з'явай". Ін-шымi словамi, прадмет, унесены у электрычнае по-ле, змяняе размеркаванне яго напружанасці у разрадным прамежку памiж электродамi у адпаведнасцi са сваiмi геаметрычнымi i электрычнымi характарыстыкамi. Як паказана сучаснымi эксперыментамi, максiмальнае пачарненне на фотастужцы адпавядае тым участкам прадмета, дзе максимальна павялiчваецца напружанасць поля. Менавiта у гэтых абласцях існуе наібольшая магчымасць узнікнення электрычнага разраду.
Неапраўдана было б чакаць ад Я.А. Наркевiча-Ёдкi тэарэтычнага тлумачэння сваiх доследау; погляд жа на атам рэчыва як на складаную сiстэму толькі пачынау у той час заваёуваць грамадскую думку.
Толькi праз некалькi гадоу англiйскi фiзiк-эксперыментатар В. Крукс, якi праводзiу доследы з катоднымi прамянямi, паказау, што электрычнасць пераносiцца частикамі. Яго суайчыннік Дж. Томсан у 1897 годзе адкрыу часцiнку - носьбiт элементарнага электрычнага зараду, а для стварэння строгай тэорыi электрычнага разраду трэба было правесці яшчэ нямала доследау.
Погляды Наркевiча-Ёдкi адлюстроувалi стан перадавой навуковай думкi эпохі, у якой ён жыу, а гэта ўжо шмат пра што гаворыць. У кнiзе М. Дэкрэпа адзначалася: "Едка, несумненна, адзiн з вядучых прадстаунiкоу... магутнай школы эксперыментатарау, якiя не задавальняюцца ні выключна практычнымi даследаваннямі, нi абстрактнымi развагамi, для яго практыка мела права на iснаванне толькi на аснове тэорыі; ён таксама далёкi ад эмпірычнага пазiтывiзму, як i ад містычных утопий".
На суд навуковай грамадскасці
Унікальныя даследаванні па электрографии былі выкладзены Я.А. Наркевiчам-Ёдкам у 1892 годзе камiсii спецыялiстау Пецярбургскага iнстытута эксперыментальнай медыцыны, членам-супрацоунікам якога ён быу, а затым на канферэнцыi па электраграфіі i электрафiзiялогіі у Пецярбургскiм унiверсiтэце. У 1893 годзе з адкрыццём нашага суайчыннiка былi азнаёмлены вядучыя навуковыя цэнтры Заходняй Еуропы-Берлiн, Вена, Парыж, Прага, Фларэнцыя, дзе Я.А. Наркевiч-Ёдка прачытау лекцыi i прадэманстравау цыкл фотаздымкау "электрычных iскрау i хвалепадобных ваганняу у розныя моманты праяулення iх у прыродзе i у чалавечым арганiзме". Вучоныя, якiя прысутнічалi на дэманстрацыi, пiсалi, што "доследы не толькi здзiвiлi i выклiкалi захапленне, але i даказалi вялiкае будучае скарыстанню электрычнасцi i электраграфіі". Прафесары Венскага, Парыжскага, Пецярбургскага унiверсiтэтау прадказвалi важнасць гэтых даследаванняу для медыцыны i фiзiялогіі. Шматлiкiя выступленнi нашага вучонага выклікалi iнтарэс не толькi спецыялiстау, але i самай шырокай публiкi, увагу якой прыцягнула незвычайнасць яго адкрыццяу.
Электраграфiчныя здымкi Я.А. Наркевiча-Ёдкi экспанавалiся на 5-й фатаграфiчнай выстауцы у Пецярбурзе. У сенсацыйным рэпартажы з гэтай выстаукi, апублiкаваным у часопiсе "Фотограф-любитель" за 1898 год адзначалася: "...У канцы аддзела змешчаны мала вядомы, але вельмi цiкавы экспанат п. Наркевiча-Ёдкi, якi уяуляе сабою здымкi розных разрадау электрычнасцi, выкананых на фатаграфiчных пласцiнках, рукi здаровага чалавека i рукi паралiзаванага суб'екта робяць на пласцiнцы зусiм розныя адбiткi. Наогул гэты экспанат новы, надзвычай цiкавы у фатаграфіі, ён пакладзе, магчыма, пачатак мноству даследаванняу i гiпотэз". Праз год за цыкл электраграфiчных здымкау Савет франка-рускай выстаукi у Пецярбурзе прысудзiу Я.А. Наркевiчу-Ёдку залаты медаль i узнагародзiу дыпломам выстаукi "За пастаянныя удасканаленнi у электратэхнiцы". А на мiжнародным кангрэсе у Францыi у 1900 годзе вучонаму прысуджана званне прафесара электраграфіі i магнетызму.
Я.А. Наркевiч-Ёдка з радасцю адгукауся на просьбы выслаць злектраграфiчныя здымкi, аднак, зразумела, не мог задаволiць усiх жадаючых. Камплекты электраграфiчных здымкау былi падараваны iм папячыцелю iнстытута эксперыментальнай меды-цыны прынцу Аляксандру Ольдэнбургскаму, Гістарычнаму музею прыродазнауства ў Вене i музею Шарко у Парыжы.
Дыягназ - па электраграфічным адбітку
Заслуга Я.А. Наркевiча-Ёдкi у тым, што ён не толькi вынайшау спосаб рэгiстрацыi свячэння ад электрычных разрадау, што працякаюць з удзелам арганічных цел, але і знайшоу практычнае выкарыстанне вынiкам сваiх доследау у медыцыне.
Я.А. Наркевiч-Ёдка - "энтузiяст, якi абсалютна верыць у сваю работу, валодае сiлай практычнага увасаблення сваiх iдэй, уласцiвай толькi рашучым натурам". Такую характарыстыку давалi вучонаму яго сучаснiкi. Праводзячы свае шматлікія эксперыменты, ён зауважыу розницу у электраграфiчным малюнку аднолькавых участкау цела хворых і здаровых, стомленых i узбуджаных, сон-ных i нядрэмных людзей. Падрабязны аналiз інфармацыi з гэтых выяу дазволiу зрабiць выснову, што іх характар iстотна залежыць ад стану чалавека, і прапанаваць выкарыстаць электраграфiчны метад для дыягностыкi розных хвароб. Шмат хто з вучоных у канцы мiнулага стагоддзя лiчыу, што не толькi фiзiка, але і медыцына атрымала ў гэтым метадзе "вялiкую заваёву", бо электраграфiчныя здымкi могуць служыць у руках медыка "новым, вельмi тонкiм метадам дыягназу хваробы. Гэта - нараджэнне новай навукі. Вось што пiсалі ў сувязi з гэтым газеты таго часу: "Несумненна, што гэта работа будучага, але якiм будзе становiшча медыцыны, калi урач пры дапамозе iскры будзе адразу ставіць дакладны дыягназ... Пакуль дастаткова і таго, што спосаб гэты ужываецца ужо практычна Я.А. Наркевiчам-Ёдкам у распазнаваннi i лячэннi нервовых хвароб". "Новы метад даследавання з'яу электрычнасцi у прыродзе i жывых арганізмах, названы Наркевiчам-Ёдкам электраграфiяй, з выдатнай дасціпнасцю выкарыстаны iм для электратэрапіі i медыцыны наогул як новы і надзвычай дакладны спосаб пастаноукi дыягназу хваробы". "Тое, што складае у дачыненні распазнавання гэтых хвароб асабiстую, суб'ектыуную думку, Наркевiч-Ёдка аб'ектывуе з дапамогай сваiх метадау i прытым надзвычайна i да вiдавочнасці наглядна".
У 1892 годзе Я.А. Наркевш-Едка адкрывае у сваiм маёнтку Наднёман санаторый для нервовых i "слабагрудых" хворых. Шмат доследау выканана iм тут. Электраграфiчныя здымкі, атрыманыя пры удзеле яго пацыентау, былi зроблены у розныя часы i у розных умовах. Яны былi, можна сказаць, гісторыяй iх хваробы, адлюстроуваючы у сабе усе змены, што адбывалiся у хворым арганізме. Я.А. Наркевiч-Ёдка рабiу такiм чынам: фатаграфiчная пласцінка змяшчалася эмульсіяй да скуры пад трэцім пазванком хворага, да пласцiнкi падносiлася кандэнсатарная трубка (шкляная прабірка з падкiсленай вадой, дзе быу металiчны электрод).
У першых экспериментах з цяжкахворым на пласцінцы практычна не заставалася адбiтка. Аднак потым, у часе вылечвання, характар адбiтка змяняуся - колькасць iскрау i iх iнтэнсiунасць павялiчвалiся. Было даказана, што электраграфiчныя здымкi з трупау не маюць нiякiх адбiткау. Аднак у першыя гадзiны пасля смерці можна зауважыць адлюстраванне вельмi слабых разрадау, якiя з часам змяншаюцца і слабеюць. Такiм чынам, электраграфiя можа быць выкарыстана як арыгiнальны i эфектыуны сродак адрознення клiнiчнай смерцi ад фiзiялагічнай. Адзiн з тых, хто прысутнiчау у электраграфiчнай лабараторыi Я.А. Наркевiча-Ёдкi у часе доследау, пiсау: "Пасля таго як тэлефонная трубка была прыстаулена да пазваночнiка зверху, ён выразна чуу гук электрычнай машыны iндукцыйнага току. Прасоувае трубку далей па пазваночнiку хворага i зауважае, што гук становiцца слабейшы, а яшчэ нiжэй праводнасць зусiм знiкае. Я.А. гаворыць: хвароба спiннога мозгу, i яна вось тут".
Калi паутараць тое ж даследаванне, але светлавым спосабам, дык атрымаецца яркае святло у шкляной трубцы Гейслера зверху па пазваночнiку, далей яно слабее або знiкае. Вучоны сцвярджау, што святло лямпачкi тым мацнейшае, чым больш "жыццёвай энергii знаходзiцца у частках арганiзма". Ён эксперыментальна зарэгiстравау, што пры паднясеннi да органау паралiзаваных, пашкоджаных цi аслабленых хваробамi святло лямпачкi прыкметна слабне i, наадварот, узмацняецца ля здаровых органаў.
Тое, што тэлефонная трубка або трубка Гейслера з поспехам могуць быць выкарыстаны для дыягностыкi, было зразумета Я.А. Наркевiчам-Ёдкам значна раней, пры даследаваннi праваднiковых якасцей жывых арганiзмау. Ён зауважыу, што iнтэнсiунасць свячэння трубкi Гейслера пры наблiжэннi да яе рукi эксперыментатара шмат у чым вызначаецца станам яго здароуя. Аналагiчныя вынiкi былi атрыманы у варыянце з тэлефоннай трубкай: калi кантакт трубкi прыкладвауся да розных частак цела паддоследнага, якi трымау у руцэ кандэнсатарную трубку, злучаную з адным полюсам шпулi Румкарфа, эксперыментатар чуу у ей шум перапыняльнiка, iнтэнсiунасць шуму мянялася у розных кропках цела. Ён тлумачыу гэта прыродай мясцовых токау, якiя iснуюць у арганiзме. Электрычныя з'явы, па слушным перакананнi аутара, непарыуна звязаны з жыццядзейнасцю клетак і складаюць iстотны кампанент фiзiялагічных працэсау.
Практычнае дастасаванне электраграфіі як спосабу пастаноукi дыягназу хваробы было высока ацэнена медыцынскай навукай. Новае імя, якое усе часцей з'яулялася на старонках перыядычнага друку, зацiкавiла прынца Аляксандра Ольдэнбургскага, які пасля асабiстага знаёмства з вучоным i вынiкамi яго эксперыментау па электраграфіі i "перадачы чалавечым арганiзмам гукавых ваганняу" загадам ад 21 кастрычнiка 1892 года назначыу яго членам-супрацоунiкам пецярбургскага iнстытута эксперыментальнай медыцыны. "
Заключэнне
наркевіч ёдка электрография навукова
Пасапрауднаму глыбокiя iдэi толькi з цягам часу раскрываюцца ва усей велiчы і значэннi. Але калi гэта адбываецца, дык нi у кога ужо не застаецца сумненняу у тым, што iх творцы намнога апярэдзiлi час, бачылi далей і глыбей сваiх сучаснiкау. Гэта у поунай меры датычыць Я. А. Наркевiча-Ёдкi. Ен быу адным з апошнiх прадстаунiкоу кагорты прыродазнауцау-адзiночак. Працавау фактычна без падтрымкі, на свой страх і рызыку, што не магло не адбіцца на выніках, i несумненна разумеу, што навука будучага не можа рухацца наперад пры такiх умовах. За мінулых восем дзесяцiгоддзяу з часу смерці вучонага навука і тэхніка зрабiлi гiганцкi крок. Але і сёння iдэi нашага суайчынніка застаюцца актуальныя, значныя. Яны i зараз займаюць навуковую думку, розумы многiх вучоных. У гэтым, бадай што, галоуны вынік навуковай дзейнасцi "прафесара электраграфіі i магнетызму". Нам удалося толькі з большага акрэслiць творчыя рысы вучонага, абапiраючыся пераважна на айчынныя публiкацыi i архiуныя матэрыялы. Вывучэнне навуковай спадчыны Я.А. Наркевiча-Ёдкi толькi пачалося, і таму ацэнка яго асобы яшчэ у нейкай ступенi умоуная. Але ужо зараз можна сцвярджаць: так, на Міншчыне жыу, працавау і тварыу незвычайны вучоны. Аднавіць у поунай меры яго імя - наш абавязак. Прызнаючы заслугі даследчыка у галiне медыцынскай электраграфіі, мы прынамсi пасунулi б на паустагоддзя назад, да 1891 года, айчынны прыярытэт у гэтай галiне. Та-кой думкi прытрымлiваецца доктар фiзiка-матэматычных навук прафесар Я.П. Тэрлецкі з Масквы.
Пакуль яшчэ не выкарыстаны матэрыялы замежных архiвау i кнiгазборау. Унiверсiтэты, навуковыя таварыствы, клiнiкi захоуваюць шмат нявывучаных звестак пра вучонага. Вядома, што, знаходзячыся за мяжой, ён пакідау у гэтых установах свае публiкацыi, тэксты лекцый, рэфераты, фатаграфіі, экспанаты. Там жа падчас прыездау вучо-нага афармляліся афіцыйныя адрасы, пратаколы, навуковыя заключэннi i г. д. Для ацэнкі пазіцыі вучонага важна удакладнiць ролю і заслугi гэтых устаноу у навуковым свеце, погляды тых навукоўцау, з якiмi супрацоунiчау Я.А. Наркевiч-Ёдка.
Літаратура
1. Грыбкоўскі В.П., Гапоненка В.А., Кiсялёў У.М. Прафесар электраграфіі i магнетызму: Якуб НаркевічЁдка. Мн., 1988.
Размещено на Allbest
Подобные документы
Пачатак навуковай дзейнасці А. Ампера. Уяўленні пра сувязь паміж электрычнасцю і магнетызмам да Ампера. Класіфікацыя хімічных элементаў - першая ў гісторыі хіміі спроба размясціць хімічныя элементы па іх падабенстве. Асноўныя ідэі электрадынамікі Ампера.
реферат [33,1 K], добавлен 12.11.2009Понятие и содержание механизма распределения как одного из самых ответственных механизмов, обеспечивающих осуществление циклов двигателей внутреннего сгорания. Привод распределительного вала с помощью шестерен, преимущества и недостатки использования.
реферат [77,1 K], добавлен 23.12.2013Схемы передачи электроэнергии от источника. Трансформаторная подстанция: назначение и устройство. Энергообследование системы теплоснабжения. Одно из самых популярных энергосберегающих мероприятий, которые проводятся по итогам обследований тепловых сетей.
презентация [5,7 M], добавлен 24.03.2015Cнижение отходов - одна из самых больших проблем, стоящих перед перерабатывающими отраслями промышленности. Сущность пинч-технологии. Вычерчивание составных кривых, использующихся для решения задачи минимального потребления энергии в данном процессе.
контрольная работа [1,6 M], добавлен 05.12.2013Колебания - один из самых распространенных процессов в природе и технике. Процесс распространения колебаний среди множества взаимосвязанных колебательных систем называют волновым движением. Свойства свободных колебаний. Понятие волнового движения.
презентация [5,0 M], добавлен 13.05.2010Колебания как один из самых распространенных процессов в природе и технике. График затухающих колебаний. Математический и пружинный маятники. Резонанс как резкое возрастание амплитуды колебаний. Вывод формулы для расчета периода пружинного маятника.
презентация [515,1 K], добавлен 19.10.2013Значение электроэнергетики в экономике Российской Федерации, ее предмет и направления развития, основные проблемы и перспективы. Общая характеристика самых крупных тепловых и атомных, гидравлических электростанций, единой энергосистемы стран СНГ.
контрольная работа [24,3 K], добавлен 01.03.2011Трансформатор - одно из самых распространённых изделий электротехнической промышленности. Они настолько просты по своей конструкции, что улучшить их невероятно трудно. Назначение, схема и устройство трансформатора, работающего на явлении намагничивания.
статья [14,9 K], добавлен 31.07.2010Понятие приливной энергии морских и океанских приливов, на которой работают приливные электростанции. Условия возникновения самых высоких и сильных приливных волн. Достоинства приливных электростанций, основные причины их малой распространенности.
презентация [3,0 M], добавлен 28.04.2015"Теория струн" или "теория всего" как одно из самых динамично развивающихся направлений современной физики. Сущность и специфика данной теории, ее экспериментальная проверка. Союз общей теории относительности и квантовой механики в "теории струн".
практическая работа [13,4 K], добавлен 28.11.2014