Філасофія алімпізму: феномен Старажытнай Грэцыі
Фундаментальныя аспекты ўзнікнення, станаўлення, распаўсюджвання і функцыянавання спорту ў Старажытнай Грэцыі. Аналіз філасофіі алімпізму, якая мае на ўвазе сучасныя ўяўленні аб гарманічным развіцці асобы, раўнапраўі, святым свеце і сумленнай гульні.
Рубрика | Философия |
Вид | статья |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 20.02.2022 |
Размер файла | 33,8 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Размещено на http://www.allbest.ru/
Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна
Філасофія алімпізму: феномен Старажытнай Грэцыі
У.П. Люкевіч,
кандыдат філасофскіх навук, дацэнт
Анатацыя
У артыкуле аналізуюцца фундаментальная аспекты ўзнікнення, фарміравання, функцыянавання і распаўсюджвання спорту на тэрыторыі Старажытнай Грэцыі ў іх філасофскім успрыманні і разуменні. Асаблівая ўвага аўтара надаецца паняццю «філасофія алімпізму», якое ўключае ў сябе актуальным для сучаснага грамадства ўяўленні пра гарманічна развітую асобу пра роўныя магчымасці, пра святы мір і сумленную і высакародную канкурэнцыю. Філасофія алімпізму фарміруе алімпійскую ідэю, што дазваляе прасачыць развіццё традыцый - най сістэмы маральных каштоўнасцей чалавечай культуры да нашых дзён.
Ключавыя словы: філасофія алімпізму, алімпійская ідэя, святы мір, агон, экехейрыя, калакагатыя.
Abstract
філасофія алімпізм спорт
Liukevich U.
Philosophy of Olympics: phenomenon of Ancient Greece
The fundamental aspects of sport appearance, formation, spreading and functioning in Ancient Greece are viewed with the philosophical interpretation. The author focuses attention on the philosophy of Olympism which implies modern ideas about the harmonious development of personality, equal rights, holy peace and fair play. The philosophy of Olympism shapes the Olympic idea and helps to trace the development of the traditional system of moral values till modern times.
Keywords: philosophy of Olympism, Olympic idea, Olympic Games, holy peace, agon, ekecheiria, kalokagathia.
Уводзіны
Культура Старажытнай Грэцыі для сучаснага грамадства з'яўляецца крыніцай і ўзорам пераважнай большасці ідэй, якія на праця - гу тысячагоддзяў былі развітыя і ўдасканаленыя ў шмат якіх накірунках чалавечай дзейнасці. Такога роду сцвярджэнне з'яўляецца актуальным у адносінах да феномену спорту ў шматлікіх яго праявах. Нараджэнне сістэмы спаборніцтваў вельмі хутка прывяло да таго, што яны шырока распаўсюдзіліся па ўсёй гістарычнай тэрыторыі тагачаснай Элады, якая ўключала ў сябе поўдзень Балкан - скай паўвыспы, выспы Эгейскага мора, узбярэжжа Фракіі, заходнюю берагавую паласу Малой Азіі. Да цэнтраў правядзення гульняў з самых розных накірункаў дабіраліся ўсе жадаючыя, каб стаць перамож - цам у спаборніцтвах. Традыцыйная на сённяшні дзень назва гульняў - Алімпійскія - не зусім дакладна абазна - чае тыя спаборніцтвы, што адбываліся ў розных старажытнагрэчаскіх месцах. Калі браць пад увагу той факт, што калі б гісторыя была інтэрпрэтаваная іншым чынам, то ў сучасную эпоху гэтыя самыя буйныя спартыўныя спаборніцтвы маглі б на - зывацца, напрыклад, Піфійскія гульні, Істмійскія гульні, Нямейскія гульні і інш. Але, як вядома, гісторыя не дапускае «перазагрузкі». Сутнасць філасофіі алімпізму выяўляецца ў шэрагу старажытнагрэчаскіх тэкстаў, дзе ў дыялагічнай форме адбываец - ца асэнсаванне і абгрунтаванне гэ - тага феномену культуры: «Анахарсис. Скажи мне, Солон, для чего юноши проделывают у вас все это? Одни из них, перевившись руками, подставляют друг другу ножку, другие давят и вертят своих товарищей, валяются вместе в грязи и барахтаются в ней, как свиньи. А между тем сначала, как только они разделись, ведь я сам это видел, они жирно намазались маслом и совсем мирно по очереди натирали друг друга; потом неизвестно, что случилось, они стали толкать друг друга и, наклонившись, начали сшибаться головами, как бараны… [цыт. па: 1, с. 11]. И вот, мне хотелось бы знать, чего ради они так поступают: по-моему, всё это похоже на безумие, и нелегко будет разубедить меня, что люди, поступающие так, не сумасшедшие.
Солон. Это место, Анахарсис, мы называем гимнасием, и оно посвящено Аполлону Ликейскому… Что же касается гимнастичесих упражнений, то эта возня в грязи называется «борьбой»; борются также и в песке. Когда же юноши бьют друг друга стоя на ногах, мы называем это панкрати - ем. Есть у нас и другие гимнасии - для кулачного боя и метания диска и для прыганья, и в них во всех мы устраиваем состязания, а победивший признается нами лучшим из сверстников и получает награду.
Анахарсис. Каковы же у вас награды?
Солон. На олимпийских играх венок из дикой маслины, на истмийских - из сосновых ветвей, в Немее - венок из сельдерея, в Дельфах - яблоки с деревьев, которые посвящены богу. У нас же на панафинейских играх мы даем масло от священного оливкового дерева… [цыт. па: тамсама, с. 12]… Но более всего мы стараемся, чтобы граждане были прекрасны душою и сильны телом, ибо именно такие люди хорошо живут вместе в мирное время и во время войны спасают государство и охраняют его свободу и счастье.» [цыт. па: тамсама, с. 15].
На жаль, геніяльная ідэя часоў старажытнасці пра станаўленне гарманічна развітой асобы губляе папулярнасць. Тым не менш падаец - ца важным нагадаць, як зараджаліся гульні ў тыя далёкія часы, калі культура Старажытнай Грэцыі на тысячагоддзі наперад вызначала най - больш значныя напрамкі чалавечай жыццёвай дзейнасці. Асобнае месца належыць тут алімпійскай ідэі, якая, здаецца, безальтэрнатыўна паўстае ў якасці самай даўгавечнай глабаль - най ідэі ў гісторыі чалавечай думкі. Алімпізм як сацыяльная з'ява ўзнікае раней за рэлігію. Але на ўздыме за - хаплення Алімпійскімі гульнямі ў іх сучасным увасабленні неабходна паз - начыць і тое, што ў старажытнасці не толькі яны фармавалі традыцыі, якія дайшлі да нашага часу і сёння рэаль - на вызначаюцца як узоры выхавання і адукацыі дзяцей і моладзі ў самых размаітых сферах [2, с. 3].
Несумненым атрыбутам філасофіі алімпізму неабходна лічыць агон (agon - у перакладзе з грэчаскай мовы ў самым шырокім сэнсе абазна - чае ўсялякае спаборніцтва). Гэтае па - няцце мела самае непасрэднае дачы - ненне да супрацьборства атлетаў, але ў адносінах да старажытнага спорту перш за ўсё распаўсюджвалася на сістэму гульняў. Таксама ўжывалася ў сувязі з конкурсамі паэтаў, судовымі справамі ці нават у адносінах да выбараў па крытэрыях прыгажосці, што, зразумела, ні ў якім выпадку не памяншае яго ўплыў на спартыўную дзейнасць, асабліва тады, калі ба - рацьба вялася за ўзнагароды. Як ужо падкрэслівалася вышэй, на тэрыторыі Старажытнай Грэцыі гульні праходзілі ў розных месцах і мелі, адпаведна, не - аднолькавы рэйтынг. Калі грунтавацца на нейкай умоўнай класіфікацыі, то самымі важнымі лічыліся Алімпійскія гульні, потым Піфійскія гульні ў Дэль - фах, затым ішлі Істмійскія гульні ў Ка - рынфе і, нарэшце, Нямейскія гульні ў раёне Аргаліды. Усе яны мелі агульны панэліністычны статус. Праводзіліся таксама і іншыя, менш папулярныя спаборніцтвы, у тым ліку і такія, дзе прызначаліся грашовыя ўзнагароды. Усе спаборніцтвы падзяляліся на дзве групы. Да першай адносіліся тыя, пе - раможцы якіх атрымлівалі ў якасці галоўнага прыза, напрыклад, аліўкавы вянок. Другая група вызначалася тым, што ўзнагарода мела грашовае вы - мярэнне. Цікава заўважыць, што тыя пераможцы, якія атрымлівалі ў якасці галоўнага прыза вянец, мелі (перш за ўсё ад ўдзячных жыхароў свайго гора - да) шматлікія прывілеі. Вяртанне да дому адбывалася на калясніцы, якая павінна была праехаць праз спецы - яльна зроблены разлом у крапасной сцяне. Атлеты, якія атрымлівалі гра - шовыя прызы, не сустракаліся з такім высокім узроўнем павагі, а памеры ўзнагароды звычайна вагаліся паміж адным талантам (talantiaoi) і пало - вай таланта (hemitalantiaoi). Праўда, трэба дадаць, што прызавыя сумы даволі часта падлягалі змяненням, а самі спаборніцтвы неаднойчы змянялі свой статус [3].
Асноўная частка
Філасофія алімпізму мае свае крыніцы ўзнікнення і да сённяш - няга часу ўтрымлівае моцныя кан - такты са шмат якімі сацыяльнымі феноменамі. Як падкрэслівае пра - фесар Юзэф Ліпец, само паняцце «філасофія алімпізму» выступае адра - зу ў некалькіх магчымых семантычных згадках і, перш за ўсё, у сваім пер - шасным кантэксце, альбо старажыт - нагрэчаскай традыцыі правядзення спартыўных спаборніцтваў у святым анклаве Алімпіі. Іншае ўяўленне звяз - ваецца з вызначэннем алімпізму з пазіцыі гістарычнай акрэсленасці ў яе кубертэнаўскім успрыманні, хоць, па вялікім рахунку, сам П'ер дэ Кубертэн разглядаў алімпійскі рух увогуле хут - чэй з пункту гледжання рамантызму і сентыменталізму. Таксама алімпізм паўстае як своеасаблівая ідэалогія альбо праект сістэмы каштоўнасцей, які ўбудаваны ў алімпійскі ідэал. Яшчэ алімпізм можа разглядацца як дак - трына грамадскага руху, што перат - вараецца ў алімпійскі рух. Адсюць можна канстатаваць, што алімпізм распаўсюджваецца на прастору ўсяго спорту, а далей - на прастору ўсёй ча - лавечай культуры [4, s. 67-68].
Як адзначалася вышэй, акрамя Алімпійскіх гульняў, на тэрыторыі Ста - ражытнай Грэцыі праводзіліся і іншыя спартыўныя спаборніцтвы падобнага ўзроўню, якія хоць і саступалі па сва - ёй папулярнасці алімпійскім, аднак з'яўляліся значнымі падзеямі ў жыцці краіны. Найбольш вядомымі з іх (ці тымі, звесткі пра якія дайшлі да нас) былі Піфійскія, Істмійскія і Нямейскія гульні. Да гэтага пераліку варта да - даць таксама традыцыйнае свята, што праводзілася ў гонар Афінаў на трэці год Алімпіяды ў перыяд жніва жыхарамі гэтага горада, неад'емнай часткай якога былі спартыўныя спаборніцтвы. Спаборніцтвы насілі агульнагрэчаскі ха - рактар, у іх прымалі ўдзел прадстаўнікі розных гарадоў-полісаў.
Піфійскія гульні праводзіліся ў Факідзе недалёка ад Дэльфаў, на Цы - рэйскай раўніне, у гонар бога Апало - на праз кожныя чатыры гады, на трэці год Алімпіяды. Існуе міф пра тое, што Піфійскія гульні Апалон заснаваў на тым месцы, дзе ён забіў жахлівага змея Піфона. Пра асаблівую сувязь Піфійскіх гульняў з культам Апало - на сведчыць і тое, што першапачат - кова ў іх праграму ўваходзілі толькі мусічныя спаборніцтвы (выступленні музыкантаў, спевакоў, танцораў, апекуном якіх лічыўся сам Апалон). Гістарычная традыцыя даводзіць, што ў 586 г. да н.э. пасля адной з войнаў паміж грэчаскімі гарадамі ў па - мяць пра загінуўшых былі ўпершыню праведзены паблізу Дэльфаў гонкі на калясніцах, а з 582 г. да н.э. гэ - тыя мясцовыя святы ператварыліся ў агульнагрэчаскія. З 586 г. да н.э. пачалі адлік чатырохгоддзяў - піфіяд. Пад уплывам спартанскіх звычаяў удзельнікі спаборніцтваў выступалі аголенымі. У спаборніцтвах стартавалі мужчыны, хлопцы і дзяўчаты. Узна - гародай пераможца спачатку былі яблыкі, пазней - вянкі з галінак лаўра, што i да сённяшняга часу застаецца сінонімам самага высокага ганаровага вызначэння [5].
Гульні ў Дэльфах ствараюць магчымасці экстрапаляцыі аднос - на не толькі назвы агульнавядомых Алімпійскіх гульняў, але таксама вы - значэння непасрэдных удзельнікаў. Калі ў 1896 г. намаганнямі француз - скага барона П'ера дэ Кубертэна было здзейснена адраджэнне Алімпійскіх гульняў і менавіта яны сталіся ўзорам для наступнага развіцця спорту, усе іншыя традыцыйныя формы саперніцтва, што нарадзіліся на тэрыторыі Старажытнай Грэцыі, засталіся на другім плане. Менавіта Алімпіяды, а не Дэльфіяды дамінуюць у сучаснай культуры грамадства. Як вядома, на Алімпіядах паміж сабой сапернічаюць спартоўцы. А вось у Дэльфіядах удзел бралі пераважна прадстаўнікі мастацтва. І такі пады - ход спрабуе аднавіць у цяперашні час International Delphic Council, які створаны ў Берліне ў 1994 г. Ма - дэль спорту спрабуе прыстасавацца для канкурэнцыі майстроў у шэрагу жанраў мастацтва. Міжнароднае журы ў розных узроставых групах ацэньвае творы па выпрацаваных крытэрыях тых удзельнікаў, якія належаць, на - прыклад, да творцаў скульптуры, жывапісу, кінамастацтва і інш.
Неабходна падкрэсліць, што су - часны дэльфійскі рух мае прамыя запазычванні менавіта з той культур - най імпрэзы, якая была заснавана ў Старажытнай Грэцыі. Жыхары Эла - ды свята верылі, што асабіста Апалон спрычыніўся да заснавання традыцыі Піфійскіх гульняў. Як падаецца ў шэра - гу крыніц Апалон, пад патранатам якога знаходзіліся музыка і паэзія, пастанавіў праводзіць ў Дэльфах артыстычныя гульні ў свой гонар. Першыя з іх, гульні 582 г. да н.э., распачаліся з цырымоніі паднашэння ахвяраў, а пасля гэта - га сакральнага рытуалу можна было ўбачыць інсцэніроўку змагання Апало - на з Пітонам, затым урачыстае шэс - це, а ўжо потым праводзіліся розныя конкурсы ў музыцы, паэзіі, жывапісе і тэатральным мастацтве. Перамож - цы атрымлівалі лаўровыя вянкі, а ў асаблівых выпадках ім ставілі помнікі. Дарэчы, помнікі ставілі таксама і ўдзельнікі гульняў. Адны з іх рабілі гэта ў якасці падзякі сваім багам і музам за ўласныя поспехі, а другія - за тое, што былі аштрафаваны за асабістыя несумленныя ўчынкі пад - час саперніцтва. Пазней гэтыя сумы прызначаліся на ўзвядзенне новых сакральных пабудоў [6].
Менш вядома пра Істмійскія і Нямейскія гульні, якія традыцыйна лічацца найважнейшымі на тэрыторыі Старажытнай Грэцыі.
Істмійскія гульні былі арганізаваны ў гонар Пасейдона - уладара мора. Яны праводзіліся ў сасновым гаі ў Істме на Карынфскім перашыйку з 581 г. да н.э. кожныя два гады, у першы і трэці год Алімпіяды, вясной. Пра - грама складалася з выступленняў флейтыстаў і кіфарэдаў і спартыўных спаборніцтваў, у якія ўваходзілі бег, барацьба, гонкі на калясніцах і кон - ныя скачкі. Стартавалі ў іх мужчыны ў трох ўзроставых групах. Перамож - цу ўзнагароджвалі вянком з сасновых галінак, (па іншых звестках, гэта быў вянок з галінак сэлеру - расліны, якая прысвячалася Пасейдону). Карынф, паблізу якога адбываліся гульні, быў багатым і ўплывовым горадам, таму спаборніцтвы заўсёды праходзілі вельмі ўрачыста і прыцягвалі мно - ста людзей. Пераможцаў Істмійскіх гульняў узвялічвалі паэты, перш за ўсё Піндар і Вакхілід [5].
Нямейскія гульні праводзіліся ў гонар бога Зеўса і лічыліся рэлігійным святам, і ўпершыню яны адбыліся ў Нямеі (Аргаліда на Пелапанэ - се) больш чым праз 200 гадоў пас - ля пачатку Алімпійскіх гульняў - у 573 г. да н.э. Пасля гэтага гульні праводзіліся кожныя два гады: на другі год алімпійскага чатырохгод - дзя - восенню, на чацвёрты - зімой. Пры раскопках у Нямеі знайшлі руіны фундаментаў спартыўных аб'ектаў - стадыёна з трыбунамі для вялікай колькасці гледачоў, а таксама фундаменты шматлікіх заезных двароў з корчмамі, лазняў і басэйнаў для плавання. У праграме Нямейскіх гульняў былі розныя віды спорту, аднак самымі папулярнымі былі бег, барацьба і пентатлон. Пераможцы ўзнагароджваліся дубовымі вянкамі, і нават, як лічаць некаторыя гісторыкі вянкамі з плюшчу ці сельдэрэю. Арганізатары Нямейскіх гульняў неаднаразова спрабавалі дабіцца захавання ў Эладзе на час спаборніцтваў усеагульнага міру. Ад - нак, нягледзячы на ўсе іх намаганні, мір неаднойчы парушаўся, асабліва спартанцамі [5].
Трэба заўважыць, што практыч - на кожны старажытнагрэчаскі го - рад арганізоўваў свае спартыўныя спаборніцтвы. Найчасцей яны мелі лакальны характар і выглядалі як падрыхтоўка да тых найважней - шых гульняў, якія па прэстыжнасці ішлі адразу за Алімпійскімі гульнямі, а менавіта Піфійскіх, Істмійскіх і Нямейскіх. Акрамя названых вышэй гульняў, на тэрыторыі Старажытнай Грэцыі праводзіліся таксама іншыя спаборніцтвы, пра якія зараз узгад - ваюць не так часта, але яны тым не менш мелі адпаведны ўплыў на фарміраванне алімпійскай ідэі.
Напрыклад, Панафінскія гульні спалучаліся з традыцыйным святам у гонар Афінаў, якое арганізоўвалася на трэці год Алімпіяды. Праходзіла яно падчас жніва. Ад 586 г. да н.э. Панафінскія гульні прынялі спартыўны характар і сталі праводзіцца праз кож - ныя чатыры гады. Спартыўная пра - грама ўключала музычныя і конныя спаборніцтвы. Самай важнай часткаю праграмы лічыўся «лямпададромас» (lampadodromos), альбо бег са знічамі (менавіта адсюль бярэ пачатак добра вядомая зараз традыцыя эстафеты алімпійскага агню ад Алімпіі праз краіны і кантыненты да месца правядзення спаборніцтваў. Мэтаю ўдзельніка было пераадоленне вы - значанай дыстанцыі такім чынам, каб полымя не згасла. Наступны ўдзельнік павінен быў перадаць паходню чарговаму бегуну сваёй каманды. Стартавалі выключна мужчыні ў трох узроставых катэгорыях. Перамож - цы атрымлівалі рэчавыя ўзнагароды, сярод якіх былі і каштоўныя амфа - ры чорнага колеру з намаляванымі фігурамі [5; 7].
Асобна неабходна пазна - чыць Герайскія гульні, ці гульні для жанчын. Яны арганізоўваліся кожныя чатыры гады ў Алімпіі. Спаборніцтвы праводзіліся толькі ў адной дысцыпліне - бегу на дыстанцыі у 5/6 стадыёну (160,22 м). У іх бралі ўдзел дзяўчаты, якія падзяляліся на тры ўзроставыя катэгорыі. Бегалі з распушчанымі валасамі ва ўбраннях, якія дасягалі каленяў і адкрывалі плечы да самых персяў. У якасці ўзнагароды атрымлівалі вянок з алівы і права выставіць у Алцісе свой асабісты нама - ляваны партрэт. Некаторыя гісторыкі лічаць, што агон дзяўчат у Алімпіі ста - рэйшы па часе, чым гульні сярод муж - чын [5; 8]. Што датычыцца жанчын, то дадаткова трэба паведаміць, што ім увогуле было забаронена з'яўляцца на спартыўных аб'ектах, але гэтая за - барона распаўсюджвалася толькі на Алімпійскія гульні. Спаборніцтвы ся - род дзяўчат падчас Герайскіх гульняў праводзіліся практычна на тых самых стадыёнах, дзе спаборнічалі мужчы - ны. Релігійна-спартыўныя ўрачыстасці ў гонар багіні Геры мелі важнае куль - турнае значэнне. Захаваліся звесткі пра тое, што падчас Піфійскіх гульняў агоны праводзіліся не толькі сярод хлопцаў, але і сярод дзяўчат. Так, згодна са сведчаннямі гісторыка Атэнаіаса, у змаганнях на востраве Хіас у ба - рацьбе дзяўчаты выступалі разам з маладымі мужчынамі. Як сцвярджаў Плутарх, ужо ў ІХ ст. да н.э. у Спарце дзяўчаты павінны былі трэніравацца ў бегу, барацьбе, кіданні дыску і дзіды. Гэта трэба было рабіць для таго, каб будучае дзіця развівалася ва ўлонні здаровай маці [9].
Варта дадаць, што азначаныя вышэй гульні разам з алімпійскімі спаборніцтвамі ўтваралі непарыўную су - вязь, пра што сведчыць факт усталяван - ня тытула Перыядоніка для таго атлета, які падчас аднаго алімпійскага чатырох - годдзя (ці аднаго перыяду) перамагаў у Алімпіі, Нямеі, Факідзе і ў Істміі Карынф - скай. Да нашага часу захавалася каля 60 імёнаў такіх трыумфатараў. Сярод іх вы - ключных поспехаў дасягнулі Герадорас з Мегары, які перамагаў дзесяць разоў ся - род трубачоў (328-292 гг. да н.э.), а так - сама Мілон з Кратону, што шасціразова быў лепшым у барацьбе (540 г. да н.э. і ў 532-516 гг. да н.э.).
Адным з найважнейшых дасягненняў філасофіі Старажытнай Грэцыі было фармаванне глабаль - най ідэі гарманічна развітой асобы. На падставе яе ўзнікае паняцце «ка - лакагатыя» (kalos kai agathos - пры - гожы і добры), што спалучала пры - гажосць фізічную і прыгажосць духоўную. Прычым, kalos акрэслівала прыкметы цела, якія дасягаліся дзя - куючы фізічным практыкаванням і спартыўнай трэніраванасці, а agathoa адносілася да духоўных прыкмет - цнатлівасці, шляхетнасці, а таксама дасягнення сілы волі - памяркоўнасць і стрыманасць [7]. Тэарэтычныя пад - ставы калакагатыі былі распрацава - ныя Платонам (427-347 гг. да н.э.), які сам быў пераможцам гульняў у Дэльфах. На думку Платона, розум і душа фарміруюць цялесную прыга - жосць як эстэтычную каштоўнасць, але гэта адбываецца толькі тады, калі існуе свядомае імкненне да та - кога роду дасканаласці праз фізічныя практыкаванні.
Калакагатыя ў старажытных грэкаў паўстала ў якасці ідэала выха - вання, дзе асаблівая ўвага надавалася гарманічнаму развіццю душы і цела. Гэ - тае акрэсленне ў Старажытнай Грэцыі азначала ідэал развіцця чалавека, гарманічнае спалучэнне прыгажосці цела і духа. Калакагатыя гэтаксама можа інтэрпрэтавацца як арыстакра - тычны ідэал старажытнаафінскага вы - хавання. Дасягнуць такога стану можа такі чалавек (муж, мужчына), чыя ця - лесная прыгажосць дазваляе яму вы - казваць і адэкватна асэнсоўваць сваю асабовасць. Гэтаму ідэалу спрыяе высакароднае правядзенне вольна - га часу, якое палягае на адданасці спартыўным практыкаванням, што ад - начасова маюць маральны ўплыў. Паз - ней пад уплывам Сакрата і сафістаў ідэал прыгожага чалавека-мужчыны і смелага воіна замяняецца ідэалам асобы, якая паўстае ў вобразе добра - га грамадзяніна, што інтэлектуальна развіваецца. Супярэчнасці паміж розумам і целам выказваюцца аднос - на таго, што духоўная прыгажосць супрацьпастаўляецца цялеснай пачварнасці. У дыялогах згаданага ўжо Платона праводзіцца думка пра тое, што маральнае і інтэлектуальнае развіццё немагчымыя без клопату пра цела.
Этычныя прынцыпы, якія былі абавязковымі для атлетаў, што змагаліся на спаборніцтвах, мелі свае жорсткія палажэнні, за парушэнне якіх існавалі розныя сістэмы пакаран - ня. Напрыклад, штрафныя санкцыі накладваліся на тых спартоўцаў, якія спазняліся прыбыць у Эліду за месяц да пачатку гульняў. Гісторыя захоўвае яшчэ шмат іншых фактаў, што сведчаць аб спагнанні грашо - вых сум рознай велічыні. Прычым, галоўнымі з'яўляліся такія прычыны, як падманы, подкупы, стаўкі на вынікі спаборніцтваў, а аднаго разу пакаран - не адбылося за баязлівасць. Грошы, якія былі атрыманы за несумленныя ўчынкі, прызначаліся на пабудовы статуй Зеўса. Згодна са старадаўнімі крыніцамі, усяго было ўсталявана 18 такіх помнікаў [10].
Такім чынам, старажытнагрэчаскія гульні падаюцца не толькі своеасаблівым парадам фізічных уменняў і дасягненняў тагачас - най культуры, але выконваюць вельмі важную ролю ў працэсе ўзнікнення, станаўлення, развіцця і распаўсюджвання шэрагу глабаль - ных ідэй, якія дайшлі да нашага часу. Такі падыход мусіць выкарыстоўвацца ў дачыненні да сістэмы выхавання і адукацыі моладзі сённяшняга дня.
Заключэнне
Спартыўныя гульні Элады ма - юць багатую і цікавую гісторыю. Дамінаванне менавіта Алімпіі ў шэ - рагу разнастайных спаборніцтваў на вызначанай тэрыторыі абумоўлена самымі рознымі фактарамі, якія з не - абходнасцю патрабуюць дадатковага асэнсавання і аналізу. Трэба, аднак, падкрэсліць, што Алімпійскія гульні па прэстыжнасці істотна пераважалі іншыя агульнагрэчаскія спаборніцтвы. Напрыклад, Салон, калі параўноўваў значнасць Алімпійскіх і Істмійскіх гульняў, адзначаў, што пераможца Алімпійскіх гульняў атрымліваў 500 драхмаў, а Істмійскіх - усяго 100. Гульні на тэрыторыі Грэцыі паўстаюць як феномен культуры і звязваюцца са спецыфікай развіцця самога грамад - ства, яго вераваннямі, традыцыямі, эканомікай, адносінамі да суседзяў і г. д. Амбіцыйнасць грэкаў, іх імкненне да перамогі, да таго, каб вызначыц - ца ў той ці іншай галіне чалавечай дзейнасці, павінны былі б знайсці нейкі выхад і па-за межамі беспера - пынных войнаў. Антрапацэнтрызм з яго ідэяй гарманічна развітой і адна - часова прыгожай асобы становіцца дамінантай філасофскай думкі на некалькі тысячагоддзяў наперад. Нездарма за эстэтычныя ідэалы грэкаў так ухапіліся мысліцелі эпохі італьянскага Адраджэння. Гульні праводзіліся не толькі дзеля саміх гульняў, яны прысвячаліся багам і праводзіліся ў гонар багоў.
Асаблівая размова павінна весціся пра свяшчэнны мір. На час правядзен - ня старажытных Алімпійскіх гульняў ён быў падпісаны ў храме Геры ў Алімпіі на падставе пагаднення паміж Іфітам - правіцелем Эліды, Клейстэ - нам - правіцелем Пісы і Лікургам - правіцелем Спарты, змест якога быў выгравіраваны на бронзавым дыску. Гэты пакт можа лічыцца адной з най - важнейшых характарыстык філасофіі алімпізму. Ён датуецца 884 г. да н.э. Яго падпісанне з'яўлялася гарантыяй перамір'я.
Свяшчэнны мір увасобіўся ў паняцці ekecheiria, што абазначала «спыненне вайны». Перамір'е на 1-3 месяцы было абавязковым падчас правядзення старажытных Алімпійскіх гульняў. Кожны раз спецыяльна вы - сланыя вяшчальнікі паведамлялі грэкам пра дату гульняў і тлумачылі, што наступае экехейрыя. Свяш - чэнны мір абавязваў усіх грэкаў да спынення ўзброеных канфліктаў на час падрыхтоўкі і правядзення спаборніцтваў. Да захавання свяшчэн - нага міру адносіліся вельмі сур'ёзна. У гісторыі вядомыя толькі некалькі выпадкаў, калі фіксаваліся парушэнні. У 420 г. да н.э. Спарта выслала тысячу салдат супраць горада Фіркас. За гэта яна была аштрафавана, а калі адмовілася плаціць штраф, то яе выключылі з ліку ўдзельнікаў гульняў. Аднак нехта Ліхас, які прадстаўляў менавіта Спарту, выставіў на спаборніцтвы сваю калясніцу, якая ў выніку была на фінішы першай. Пе - рамогу адразу анулявалі і імя Ліхаса нідзе не ўзгадваецца ў афіцыйных спісах пераможцаў Алімпійскіх гульняў. Другі раз перамір'е спынілі ў 364 г. да н.э., калі Алімпію захапілі аркадыйцы, якія разам з пісанцамі паспрабавалі перахапіць арганізацыю гульняў. Яны трапілі пад абструкцыю з боку ўсіх іншых грэчаскіх гарадоў - полісаў, спаборніцтвы засталіся непрызнанымі, ці, як акрэслілі іх самі эліны, anolympas (неалімпіяда) [11].
Філасофія алімпізму ў сучас - най яе інтэрпрэтацыі ў выглядзе алімпійскай ідэі і алімпійскага руху, што ўтрымліваюць у сабе ідэі свято - га міру, роўнасці, гарманічна развітой асобы і Fair play, дадаюць шмат магчы - масцей сістэме выхавання і адукацыі дзяцей і моладзі. Фізічнае выхаванне, спорт і фізічная рэкрэацыя ў культуры правядзення вольнага часу дапа - магаюць паспяхова супрацьстаяць самым разнастайным дэвіяцыям, якія імкліва сталі распаўсюджвацца па ўсім свеце. Фарміраванне адпа - веднай структуры спаборніцтваў у асяроддзі моладзі дазваляе паспя - хова змагацца з недахопам руха - вай дзейнасці, адцягвае ад спажы - вання ў раннім узросце алкаголю і наркотыкаў, ад курэння, памяншае рызыку крымінальнай небяспекі. Шы - рокае распаўсюджванне інфармацыі пра старажытныя гульні, суадня - сенне іх з сучаснымі тэндэнцыямі развіцця грамадства, заахвочван - не дзяцей і моладзі да ўдзелу ў спартыўных спаборніцтвах з выкары - станнем дасведчанасці папярэдніх пакаленняў ствараюць умовы для забеспячэння сацыяльнай раўнавагі. У сваю чаргу, прафесійны спорт знаходзіцца на скрыжаваннях свайго далейшага развіцця. Адзін з верагод - ных накірункаў вядзе да стварэння сістэмы Open games, калі атлеты ў сваіх змаганнях не будуць абмежава - ны практычна ні ў чым, акрамя выка - нання падставовых правілаў у адпа - ведных відах спорту. Другі напрамак можа быць рэалізаваны згодна з палажэннямі сумленнай і высака - роднай гульні - Fair play games, што ўтрымлівае ў сваім змесце галоўныя тэарэтычныя падыходы і распрацоўкі філасофіі Старажытнай Грэцыі ў яе алімпійскім успрыманні.
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Лукиан. Диалог скифа Анахарсиса с Солоном (об упражнении тела) / Лукиан // Олимпийский огонь; Спорт в творчестве поэтов мира: сб. / сост. В.П. Бурич. - Москва: Физкультура и спорт, 1980. - С. 11-18.
2. Люкевіч, Ул. П. Гульні Старажытнай Элады / Ул. Люкевіч // Гульні і забавы ў культуры правядзення вольнага часу дзяцей і моладзі: тэ - орыя і практыка: зб. навук. прац / Брэсц. дзярж. ун-т імя А.С. Пушкіна [і інш.]; рэдкал.: Ул. П. Люкевіч [і інш.]. - Брэст, 2014. - С. 3-7.
3. Agon: igrzyska [Электронны рэ - сурс]. - Рэжым доступу: http:// encenc.pl/agon-igrzyska/. - Дата доступу: 29.05.2018.
4. Lipiec, J. Filozofia olimpizmu / J. Lipiec. - Warszawa: Polskie Wydawnictwo Sportowe SPRINT, 1999. - 234 s.
5. Igrzyska nemejskie [Электронны рэ - сурс]. - Рэжым доступу: http://www. olimpijski.pl/pl/126, inne-igrzyska. html. - Дата доступу: 19.03.2014.
6. Olimpiada, czy delfiada? [Электрон - ны рэсурс]. - Рэжым доступу: https://religie.wiara.pl/doc/472424. Olimpiada-czy-delfiada. - Дата доступу: 29.05.2018.
7. Heraje [Электронны рэсурс]. - Рэжым доступу: http://historia. gazeta.pl/historia/1,107605,808352 1, Starozytne_igrzyska_olimpijskie. html#ixzz1kScz2Q87. - Дата доступу: 01.02.2012.
8. Panatenaje [Электронны рэ - сурс]. - Рэжым доступу: http://www. olimpijski.pl/pl/126, inne-igrzyska. html. - Дата доступу: 19.03.2014.
9. Starozytne igrzyska olimpijskie (geneza, trwanie, konkurencje) [Электронны рэсурс]. - Рэжым доступу: http://www.eduteka.pl/doc/starozytne-igrzyska-olimpijskie - geneza-trwanie-konkurencje. - Дата доступу: 19.03.2014.
10. Kalokagathia [Электронны рэсурс]. - Рэжым доступу: http://www. olimpijski.pl/pl/134, starozytne-idee. html. - Дата доступу: 01.06.2018.
11. Ekecheiria [Электронны рэсурс]. - Рэжым доступу: http://www. olimpijski.pl/pl/134, starozytne-idee. html. - Дата доступу: 01.06.2018.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Храрактарыстыка філасофіі сярэдніх вякоу. Адметнасць філасофіі сярэднявечча і апалагетыка. Распрацоука філасофскай парадыгмы. Фармаванне схаластычнай філасофіі. Арабскамоуная філасофія падчас сярэднявечча. Росквіт і заняпад схаластыкі у Заходняй Еуропе.
реферат [58,9 K], добавлен 19.10.2009У кітайскай філасофіі Дао – вечнае дзеянне альбо прынцып тварэння. Менавіта з Дао ўзнікае мужчынскі і жаночы пачатак – інь і янь. "Дао дэ Дзін" ("Кніга пра Дао і Дэ") 6-5 ст да н.э.: Дао і прынцып "ня-дзеяння" ("у-вэй") у трактаце "Дао дэ цзын" Лао-цзы.
реферат [15,6 K], добавлен 05.06.2008Герменэўтыка як метадалогія філалагічнага трактавання ці тлумачэння сэнса кожнага слова і ўсяго тэкста. Складанне герменэўтычнага накірунку ў філасофіі ў класічны перыяд. Герменэўтыка як філасофская рэфлексія. Бясконцая множнасць тлумачэнняў тэкста.
реферат [35,7 K], добавлен 28.10.2011Ідэйныя вытокі экзістэнцыялізму французскага мысляра Ж.-П.Сартра. Умовы ўзнікнення і сутнасць екзистенцализму. Атэістычны экзістэнцыялізм Ж.-П.Сартра і яго філасофскі метад. Філасофская канцэпцыя свабоды Ж.-П.Сартра: свабода і выбар, свабода і адказнасць.
дипломная работа [49,1 K], добавлен 11.06.2012Разуменне неатамізмам праблем развіцця чалавечага соцыума, культуры, і месца чалавека ў іх. Цывілізацыя і культура; карані крызіса сучаснага грамадства. Аналіз сацыякультурнага працэса і антрапалагізма у філасофіі Ж. Марытэна, Б. Мандзіна, Ладр’ера.
реферат [26,9 K], добавлен 26.08.2012Праблема вызначэння часу. Мадэлі часу ў прыродазнаўстве. Гуманітарныя навукі аб значэнні часу. Сацыякультурныя асаблівасці часу. Жыццё грамадства і індывіда. Асаблівасці сацыяльнага часу індустрыяльных таварыстваў. Формаўтваральна функцыя часу ў культуры.
дипломная работа [67,4 K], добавлен 28.05.2012Сознание и психика. Сознание в истории философии и его уровни. Сознание как проблема в современной философии. Сознание и самосознание. Феномен Я и субъект в философии Декарта. Экзистенциально-персоналистическое и объективистски-социальное направления.
курсовая работа [35,0 K], добавлен 12.11.2008Место гуманизма в системе общечеловеческих ценностей. Испытание временем гуманистических принципов, их присутствие в религиозной этике. Аспекты применения термина "гуманизм". Назначение человека, смысл его жизни, характер взаимоотношений между людьми.
реферат [56,4 K], добавлен 21.10.2012Асоба Бярдзяева: этапы жыцця і творчасці. Эвалюцыя філасофскіх поглядаў рускага філосафа. Чалавек, асоба, індывід ў разуменні мыслення. Свабода як першапачаткова ўласціва ўласцівасць чалавека. Творчасць як працяг справы Бога і апраўданне чалавека.
дипломная работа [64,7 K], добавлен 11.06.2012Социально-философское преломление феномена маргинальности через общетеоретический, концептуальный, историко-философский и ситуационный аспекты. Перспективы маргинальных элементов в меняющихся общественных условиях, их влияние на российское общество.
автореферат [30,0 K], добавлен 04.12.2010