Арыстотель: яго погляды і уклад у рыторыку як навуку

Асаблівасці антычнай рыторыкі, яка вылучала наступныя віды прамоў: дарадчыя (альбо па сучаснай тэрміналогіі - палітычныя), судовыя і, па словах Арыстоцеля, апідактычныя - прамовы, прысвечаныя ўсхваленню альбо ганьбаванню. Погляды на рыторыку Арыстоцеля.

Рубрика Философия
Вид контрольная работа
Язык белорусский
Дата добавления 29.03.2012
Размер файла 30,9 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

УВОДЗІНЫ

Гістарычныя помнікі змяшчаюць звесткі пра высокае развіццё прамоніцкага майстэрства у краінах Старажытнага Усходу -- Егіпце, Вавілоне, Індыі, Kітaі. Найвышэйшага росквіту яно дасягнула у V--ІІІ стст. да н. э. у Старажытнай Грэцыі.

Штуршок развіццю прамоўніцкага майстэрства далі законы старажытнага грэчаскага палітычнага дзеяча Саламона (займаў вышэйшую дзяржаўную пасаду ў афінскім полісе). Згодна з гэтымі законамі афіняне павінны былі асабіста абараняць свае інтарэсы у судзе. Натуральна, што не кожны мог гэта зрабіць. Тады з'явіліся лагаграфы -- людзі, якія складалі судовыя прамовы. Менавіта лагаграфам пачынаў сваю прафесійную дзейнасць вядомы ў далейшым прамоўца Дэмасфен.

У Афінах прамоўцы спаборнічалі у красамостве на галоўнай гарадской плошчы. Паслухаць іx збіралася вельмі многа грамадзян. Пераможцу сдухачы адорвалі любоўю, а пераможанага іншы раз нават выганялі з Афін (як гэта здарылася з адным з правадыроў алігархіі Эсхінам падчас яго спрэчкі аб «залатым вянку» з правадыром дэмакратаў Дэмасфенам). Свае выкрывальныя прамовы супраць македонскага цара Філіпа ІІ (бацькі Аляксандра Македонскага) Дэмасфен назваў «філіпікамі», так з цягам часу началі называць наогул любыя гнеўныя, выкрывальныя прамовы.

У Старажытнай Грэцыі у 335 г. н. э, з'явілася кніга, у якой выкладаліся асновы прамоўтцкага мастацтва -- «Рыторыка» Арыстоцеля. Гэта быў вучоны энцыклапедычных ведаў. Асноўныя палажэнні «Рыторыкі» Арыстоцеля не страцілі свайго значэння да нашых дзён.

Далее пойдзе малва пра грэчаскага рытара Арыстотеля, пра яго погляды і уклад у рыторыку як навуку.

1. АСАБЛІВАСЦІ АНТЫЧНАЙ РЫТОРЫКІ

Антычная рыторыка вылучала наступныя віды прамоў: дарадчыя (альбо па сучаснай тэрміналогіі -- палітычныя), судовыя і, па словах Арыстоцеля, апідактычныя -- прамовы, прысвечаныя ўсхваленню альбо ганьбаванню каго-небудзь, чаго-небудзь.

Вядучая роля у антычнасці належала палітычнаму краеамоўству.

У творчым працэсе стварэння антычнай прамовы вызначалася пэўная паслядоўнасць дзеяння:

1) знаходжанне, г. зн. сістэматызацыя матэрыялу, збор доказаў і аргументаў;

2) размяшчэнне, г. зн. падзел прамовы на уступную частку, выклад тэмы, распрацоўку доказаў і абвяржэнняў;

3) славеснае адлюстраванне (гэта центральная частка працы над прамовай), г. зн. выбар сродка выразнасці мовы;

4) запамінанне прамовы;

5) выступленіе з прамовай.

Але, бадай, галоўнае месца адводзілася маральнаму абліччу прамоўцы. Напрыклад, Дэмасфен сцвярджау: «...Каштоўнасць складае не само па сабе маўленне прамоўцы і не гучнасць яго голасу, а тое, наколькі ён падзяляе пункт погляду народа і наколькі любіць і ненавіцзіць тых жа людзей, што і Айчына». Ён лічыў, што мэта прамоўцы -- «не дабівацца ўласных выгод, гаворачы толькі пажаданае народу, як робяць многія дэмагогі, а ісці напрасткі дзеля карысці народа, прымаючы на сябе усю адказнасць». У фарміраванні незалежнай асобы вялікая роля адводзілася выхаванню, самаудасканаленню. «Дзякуючы выхаванню, -- пісау Арыстоцель, -- я вучуся рабіць пры выпадку тое, што іншыя робяць па прымусу».

У ІІІ ст. да н. э. у Грэцыі і у І ст. да н. э. у Рыме былі адкрыты вышэйшыя гуманітарныя рытарскія школы. Моладзь рыхтавалася да дзяржаўнай палітычнай дзейнасці і вывучала рыторыку, правазнаўства, гісторыю, літаратуру, філасофію і іншыя прадметы. Напачатку выкладчыкамі рыторыкі у Старажытным Рыме былі грэ-часкія рытары.

2. ЖЫЦЦЕ І ДЗЕЙНАСЦЬ АРЫСТОЦЕЛЯ (384--322 ГГ. ДА Н. Э.)

Арыстоцеля сучаснікі называлі «князем філосафаў» альбо «філосафам з філосафаў». Яго імя і працы, з надыходам эnoxі Новага часу аддаленыя ад чытача, цяпер вяртаюцца на свае заслужанае месца.

Арыстоцель нарадзіўся ў сям'і прыдворнага лекара македонскага цара Амінта ІІ у г. Стагіры, грэчаскай калоніі ў Халкідыі. У 17 гадоў ён пакінуў Стагіру і падауся ў Грэчаскія Афіны, дзе стаў вучнем Акадэмі філосафа Платона. Займаўся навуковай працай у Акадэміі Платона на працягу 20 гадоў. Па запрашэніі цара Філіпа ІІ Арыстоцель ненадоўга вяртаецца у Македонію у якасці настаўніка царскага сына -- будучага цара Аляксандра Македонскага (які заваяваў персаў і утварыў вялізную македонскую манархію, яна распалася пасля яго смерці).

Калі Аляксандр стаў царом, Арыстоцель вярнуўся у Афіны (335 г. да н. э.) і поўнасцю заняўся навукай. Заснаваў уласную школу, вядомую пад назвай Лікей. Разам са cвaімі вучнямі заклаў асновы такіх навук, як этыка, эстэтыка, логіка, філасофія, прыродазнаўства і інш. Арыстоцель напісаў больш за 150 навуковых прац па розных галінах ведаў, у тым ліку «Рыторыку».

Цікавасць нашчадкаў да рознабаковай таленавітай гістарычнай асобы не можа абмяжоўвацца прафесійнай, навуковай сферай. Нам хочацца ведаць, як выглядаў такі чалавек, як ставіўся да людзей, сяброў, ворагаў, якімі прынцыпамі кіpaваўся у сваім жыцці.

Паводле сведчанняў старажытных аўтараў, Арыстоцель быу шапялявы, ногі меў худыя, вочы малыя, але вылучаўся вытанчаным густам, быў прыкметны адзеннем, пярсцёнкамі і прычоскай.

У адносінах паміж людзьмі цаніў міласэрнасць. Калі Арыстоцеля папракнулі, што ён падаў міласціну чалавеку благога нораву, ён адказаў: «Я падаў не нораву, а чалавеку».

Вялікае значэнне Арыстоцель надаваў адукацыі і выхаванню. На пытанне, якая розніца паміж чалавекам адукаваным і неадукаваным, ён адказаў: «Як паміж жывым і мёртвым». Выхаванне ён называў ў шчасці ўпрыгожаннем, а ў няшчасці прытулкам. Настаўнікі, якім дзеці абавязаны выхаваннем, гаварыў ён, больш паважаныя, чым бацькі, якім дзеці абавязаны нараджэннем: адны дораць нам толькі жыццё, а другія -- добрае жыццё.

Паводле палітычных поглядаў быў прыхільнікам умеранай дэмакратыі. Што гэта азначае? Арыстоцель называў тры віды улады:

1) манарxіa - улада, якую аднаасобна прадстаўляе манарх (цар, кароль, шах). Адрозніваюць аднаасобную манархіо (абсалютную) і абмежаваную, калі улада манарха абмежавана парламентам;

2) арыстакратыя - улада нямногіх з заможных адукаваных класаў);

3) палітыя - улада большасці з сярэдняга класа.

Усе гэтыя тры віды улады могуць паспяхова кіраваць дзяржавай пры умове, калі будуць паслядоўна прытрымлівацца мэты: дзейнічаць на карысць народа. Але тых, хто знаходзіцца пры уладзе, лічыў Арыстоцель, можа спакушаць падмена гэтай мэты: не дабрабыт народа, а уласныя, карыслівыя інтарэсы. У такім выпадку адбываецца перараджэнне гэтых трох відаў улады, што вядзе да эканамічнай і палітычнай нестабільнасці у грамадстве. Манархія можа пераутварыцца у тыранію (форма улады, якая усталёўваецца гвалтоўным шляхам і асноўваецца на адзінаўладным кіраванні), арыстакратыя -- у алігархію (калі абараняюцца інтарэсы толькі вузкага кола арыстакратыі), палітыя -- у дэмакратыю, калі, на думку Арыстоцеля, абараняюцца інтарэсы толькі немаёмных. Устойлівая да пераваротаў, паўстанняу і г. д. тая дзяржава, быў перакананы Арыстоцель, дзе улада абапіраецца на сярэдні клас, г. зн. пры форме праўлення, якая у Старажытнай Грэцыі называлася палатыяй (ад грэч. поліс -- горад-дзяржава, горад і сельская мясцовасць, якая да яго прылягае). Поліс траваўся пры дапамозе дэмакратычнага органа -- народнага сходу грамадзян.

У дэмакратычным грамадстве вялікае месца займае волевыяўленне грамадзян, іx удзел у вырашэнні дзяржаўных пытанняў. Гэта патрабуе ад членаў грамадства пэўных ведаў і ўменняў у галіне майстэрства слова (рыторыкі).

На думку Арыстоцеля, рыторыкай карыстаюцца усе на кожным кроку, яна аднолькава патрэбная як у справах штодзённых, так і у справах дзяржаўных: кожны раз, як чалавек пачынае схіляць да чаго-небудзь другога чалавека, ён звяртаецца да рыторыкі.

Кнігу «Рыторыка» (335 г. да н. э.) Арыстоцель напісаў з мэтай даць уяўленне аб агульных правілах прамоўтцкага майстэрства, паказаць, чым павінен карыстацца прамоўца альбо наогул усякі, хто жадае пераканаць каго-небудзь у чым-небудзь.

Асноўным правілам для прамоўцы лічыў уменне правільна выбраць стыль прамовы і правільна яе пабудаваць.

Стыль, паводле Арыстоцеля, ёсць спосаб пераканальна выразіць думку. Нягледзячы на падзел прамоў на палітычныя, судовыя, атдактычныя, ім ycім аднолькава павінна быць уласціва пачуццё меры: стыль «не павінен быць ні занадта нізкім, ні занадта высокім». Які гэта стыль? «Гэта стыль ясны, які выключае халоднасць, нехаатычны, у меру сціслы, у меру працяглы, адпавядае рэчаіснасці». «Яснасць, -- піcaў Арыстоцель, -- галоўная вартасць прамовы, бо відавочна, што няяснае слова не робіць сваей справы».

Для таго, каб пазбегнуць халоднасці, даваў рэкамендацыі:

a) абмежаваць выкарыстанне складаных слоу;

b) выключыць недакладныя выразы;

c) не выкарыстоўваць неналежным чынам эпітэты

d) не выкарыстоўваць няўдалых метафар.

Празмернае ужыванне эпітэтау Арыстоцель трапна ахарактарызаваў фразай: «Эпітэты выкарыстоўваюцца не як прыправа, а як страва». Прывёў прыклады з твораў свайго сучасніка Алкідаманта, які гаварыў не «пот», а «вільготны пот», не «законы», а «законы, уладары дзяржаў», не «хутка», а «хуткім нарывам душы».

Прычыны недарэчнага жывання метафар Арыстоцель бачыў у тым, што:

a. некаторыя метафары маюць смешны сэнс;

b. альбо вельмі рачыстыя;

c. альбо сэнсава няясныя;

d. узятыя здалёку, г. зн., каб зразумець іx сэнс патрабуецца спецыяльны гастарычны экскурс.

Арыстоцель дае нагляднае яўленне аб тым, як утвараецца метафара, а менавіта -- ад параўнання: сказаць пра каго-небудзь «Леў рынуўся» -- гэта метафара, а сказаць «Ён рынуўся, як леў» -- параунанне.

Прыводзіць прыклады выкарыстання метафар, якія «маюць занадта паэтычны выгляд»: справы, «бледныя і крывавыя» «ты ў гэтай справе пасеяў няславу і пажаў няшчасце».

У будове прамовы (кампазіцыі) Арыстоцель выдзяляў восем частак:

1. Прадмова ёсць пачатак прамовы, яшчэ не сама прамова, а уступ да яе (ён не абавязковы для ўcіx відаў красамоўства, у прыватнасіц, можа быць не характэрны для палітычнага красамоўства, судовага, дзе прынята адразу распачынаць выклад тэмы). Задача прадмовы -- выклікаць схільнасць аўдыторьі да прамоўцы. Яна, прадмова, павінна быць пачцiвай, не сумнай, каб з самага пачатку рэакцыя слухачоў выклікалася пачуццём сiмпатыi, любовi, а не варожасці, антыпатыі. Прадмову можна апусцiць, калi прамоўца i публіка сустракаюцца не ўпершыню, паміх імі ўсталяваўся кантакт i публіка гатова адразу ўспрыняць прамову.

2. Называние -- абазначэнне тэмы, яе фармулёўка, якая павінна быць зразумелай слухачам.

3. Расповяд -- характарыстыка прадмета прамовы у развiцці. Выбар падзей павіннен быць мэтазгодны i добра абгрунтаваны.

4. Апісанне -- аналiз прадмета прамовы.

5. Доказ -- розныя спосабы, пры дапамозе якіх дасягаецца асноўная мэта: пераканаць слухачоў. Па значэнні гэта центральная частка. «Толькі доказы валодаюць прыметамi, уласiцвымi прамоўніцкаму мастацтву» (Арыстоцель).

Сярод спосаба доказу Арыстоцель вылучае:

· маральнае аблiчча прамоўцы;

· эмацыянальны стан слухачоў: прыхільнасць альбо пасіўнасць, задаволенасць прамоўцам альбо незадаволенасць, любоў альбо нелюбоў;

· caмі доказы, у прыватнасці прыклады, параўнанні, сіланізмы.

Маральнае аблiчча прамоўцы павінна адпавядаць тром патрабаванням: розум, дабрачыннасць, умение выклікаць прыязнасць публікі.

Калі розум даецца ад Бога i набываецца вучэннем дабрачыннасць -- выхаваннем, самаўдасканаленнем, то прыязнасць публікi патрабуе ад прамоўцы ведаў аб самой публiцы. Арыстоцель гаварыў: каб выклікаць прыхільнасць слухачоў, прамоўцу неабходна ведаць, калі, у якіх абставінах, па якіх прычынах чалавекам авалодваюць пачуцці -- гнеў альбо пакора, любоў альбо нянавісць, зайздрасць, страх і г. д. Гэтыя фактары прамоўцу неабходна ўлічваць, каб падчас выступлення па няведанні не справакаваць публіку на непажаданыя эмоцыі. Маючы на мэце выклікаць - прыхільнасць публікі, прамоўца павінен таксама ўлічваць склад слухачоў, асаблівасці паводзін, характэрныя для аудыторыі, якая складаецца, напрыклад:

· з людзей сталага ўзросту,

· шляхетнага паходжання,

· багатых людзей,

· магутных (якія знаходзяцца пры уладзе),

· шчаслівых (удачлівых).

Для кожнага веду красамоўства характэрна свая асаблівасць у выкарыстанні спосабаў доказу. Так, у палітычнай прамове часцей ужываюцца прыклады: прамоўца прыводзіць факты, якія мелі месца у жыцці, альбо ўзятыя з літаратуры (прытчы, байкі); у судовай -- сілагазмы, а таксама законы, паказанні сведкау, дагаворы, клятвы і г. д.; у апідактычнай -- параўнанне, перабольшанне (прамоўца надзяляе прадмет свайго выступлення веліччу і прыгажосцю).

Разгледзім найбольш цяжкі у авалоданні спосаб доказу -- складанне сілагазмаў. Сілагазм мае дзве пасылкі -- большую і меншую, лагачна звязаныя між сабой; на падставе гэтай сувязі будуецца вывад (заключэнне). Большая пасылка выконвае ў вывадзе ролю дзейніка, меншая -- выказніка. Да прыкладу: Чалавецтва шануе веды (большая пасылка), кніга -- крыніца ведаў (меншая пасылка), таму людзі шануюць кнігу.

Тым, хто вучыцца складаць сілагізмы, трэба абавязкова сачыць, ці пакладзены ў аснову cілагазма лагічна суадносныя паняцці. Напрыклад, вайна і мір як два станы грамадства -- паняцці суадносныя, а вось вайна і, дапусіцм, шчасце -- несуадносныя; вайна можа суадносіцца з паняццем няшчасце.

Арыстоцель рэкамендаваў: не варта складаць сілагізм, запазычваючы пасылкі з далёкай гіcторыі альбо беручы для пасылак вельмі шырокія, абстрактныя паняцці. Сілагізм атрымаецца расцягнуты, падобны проста да балбатні, -- у гэтым, падкрэсліваў Арыстоцель, прычына таго, чаму людзі неадукаваныя ў вачах натоўпу здаюцца больш пераканальнымі, чым адукаваныя: таму што гавораць пра рэчы, блізкія слухачам.

6. Абвяржэнне -- доказ ад процілеглага. Можа быць у форме:

· лагічнага доказу (Калі розум просты і не прычыняецца да пакут, як сцвярджае Анаксагор (процілеглае), то як ён мысліць, калі мысленне ёсцъ па-свойму пакутны стан (вывад) (параўнаем прамы доказ у форме сілгізма: Мысленне -- гэта пакутны стан. Розум мысліць, значыць, ён прычыняецца да пакут);

· палемікі (пытанні аудыторыі -- адказы прамоўцы);

· эрыстыкі (сцрэчкі) -- умацаванне ў ходзе дыялога свайго інтарэсу. Самы просты прыклад эрыстыкі -- уменне весці торг на базары. Вынікам эрыстычнай спрэчкі павінна быць пагадненне, якое ў пэўнай ступені задавальняе абодва бакі. Эрыстыка рэдка выкарыстоўваецца ў публічнай прамове. Здараецца, эрыстычная спрэчка ўзнікае, калі сярод слухачоў знаходзіцца чалавек, які імкнецца «паказаць сябе», выглядаць перад публікай больш разумным, чым прамоўца.

7. Заклік -- прамы зварот да слухачоў з мэтай выклікаць пэўны эмацыянальны настрой (рэдка сустракаецца ў публічнай прамове).

8. Заключэнне -- кароткі напамін аб ycім, што было сказана.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

«...На працягу вякоў аўтарытэт Арыстоцеля да тaro шанаваўся, што калі адзін з удзельткаў дыспуту цытаваў урывак з твораў гэтага філосафа, то чалавек, які адстойваў процілеглы тэзіс, не асмельваўся сказаць traseat (абвяргаю)» (П. Бейль, філосаф XVІІ ст.).

Зададзім сабе рытарычнае пытанне: «Калі на працягу многіх стагоддзяў імя Арыстоцеля гэтак многа значыць для людзей, ці не варта і нам з надежнай стараннасцю аднесціся да вывучэння таго, над чым разважаў і чаму вучыў антычны мысліцель?»

арыстоцель рыторыка антычная

ЛІТАРАТУРА

Античные риторики. М., 1978. Античные теории языка и стиля. СПб., 1996.

Аристотель и античная литература. М., 1978

Аристотель. Риторика. Кн.III//Аверинцев С.С. риторика и истоки европейской литературной традиции. М., 1996

Аристотель Риторика. - Аристотель. Собр. соч. Т. 4. М., 1984,

Аристотель. Соч. в 4 - х т. М., 1976.

Брынская О.П. систематизация основных понятий риторики, данных в трактате Аристотеля "Риторика". М., 1987

Диоген Лаэртский. О жизни, учениях и изречениях знаменитых философов. М., 1979.

Корсаков П.В. Жизнь и философия Аристотеля, М., Посткриптум, 1997.

Лосев А. Ф. История античной эстетики. Аристотель и поздняя классика. М., 1976.

Лосев А.Ф., Тахо-Годи А.А. Аристотель. Жизнь и смысл. М., 1982.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • У кітайскай філасофіі Дао – вечнае дзеянне альбо прынцып тварэння. Менавіта з Дао ўзнікае мужчынскі і жаночы пачатак – інь і янь. "Дао дэ Дзін" ("Кніга пра Дао і Дэ") 6-5 ст да н.э.: Дао і прынцып "ня-дзеяння" ("у-вэй") у трактаце "Дао дэ цзын" Лао-цзы.

    реферат [15,6 K], добавлен 05.06.2008

  • Праблема вызначэння часу. Мадэлі часу ў прыродазнаўстве. Гуманітарныя навукі аб значэнні часу. Сацыякультурныя асаблівасці часу. Жыццё грамадства і індывіда. Асаблівасці сацыяльнага часу індустрыяльных таварыстваў. Формаўтваральна функцыя часу ў культуры.

    дипломная работа [67,4 K], добавлен 28.05.2012

  • Сістэма тэрмінаў пэўнай галіны навукі, тэхнікі або мастацтва, якая адлюстроўвае адпаведную сістэму паняццяў сучаснай беларускай тэрміналогіі. Даследавання тэрміналогіі і яе месца ў сучаснай беларускай мове, утварэння і склад нацыянальнай тэрміналогіі.

    реферат [27,1 K], добавлен 21.01.2011

  • Грамадска-палітычны рух у Беларусі напярэдадні і ў час вайны 1812 г. Узнікненне і дзейнасць тайных таварыстваў: віленская асацыяцыя, палітычныя і прававыя погляды масонаў. Беларусь у палітычных планах дзекабрыстаў. Палітычныя ідэалы паўстанцаў 1830-31 гг.

    контрольная работа [26,5 K], добавлен 25.01.2011

  • Публіцыстычныя і філасофскія погляды С. Буднага, вартасці манеры пісьма і асаблівасці палемічных твораў. Час, у які працаваў публіцыст і філосаф, асаблівасці аўтара. Трактоўка паняцця свабоды як іманентнай здольнасці чалавека развіваць творчыя патэнцыі.

    курсовая работа [86,2 K], добавлен 04.03.2010

  • Навуковая спадчына акадэміка Грушэўскага і яе значэнне для станаўлення украінскай сацыялагічнай навукі. Сацыялагічныя погляды Грушэўскага на рэлігію як на форму самавызначэння асобы і супольнасці. "Генетычная сацыялогія" акадэміка М. Грушэўскага.

    реферат [30,8 K], добавлен 10.10.2012

  • Кароткая характарыстыка і асаблівасці сучаснай беларускай прозы, біяграфія і творчасць яе прадстаўнікоў: Ніл Сымонавіч Гілевіч, Рыгор Іванавіч Барадулін, Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц, Вярцінскі Анатоль Ільіч. Уклад дзеячаў у развіццё беларускай літаратуры.

    реферат [16,4 K], добавлен 22.11.2011

  • Біяграфічныя звесткі пра жыццёвы шлях Сымона Будны. Яго адукацыя і погляды. Асаблівасці літаратурнага творчасці. Пераклад работ М. Лютэра, Э. Ратэрдамскага, Ж. Кальвіна, Г. Булингера, абмеркаванне іх поглядаў і крытыка аргументацыі. Апошнія гады жыцця.

    презентация [1,0 M], добавлен 18.11.2015

  • Прычыны, тэндэнцыі і асаблівасці дзяржаунай рэпрэсіўнай палітыкі. Фарміраванне таталітарнага рэжыму. Палітычныя судовыя працэссы. Рэпрэсіі закранулі і партыйную арганізацыю. Устаноўлена саюз вызвалення Беларусі, партыя вызвалення сялян, народная громада.

    курсовая работа [41,8 K], добавлен 29.05.2015

  • Кароль, яго паўнамоцтвы. Сойм Рэчы Паспалітай (Сенат і Пасольская ізба). Настроі народных мас і іх погляды на дзяржаўны лад. Склад і парадак дзейнасці сойма. Мясцовыя органы ўлады. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай, асаблівасці і структура заканадаўчай улады.

    контрольная работа [35,1 K], добавлен 26.02.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.