Марк Тулій Цыцэрон

Асаблівасці антычнай рыторыкі. Жыцце і дзейнасць грэчаскага рытара Марка Тулія Цыцэрона (106-43 гг. да н.э.) - палітычного дзеяча, прамоўца, пісьменніка. Яго жыццёвы шлях, літаратурная дзейнасць, светапогляд погляды і ўклад у рыторыку як навуку.

Рубрика Философия
Вид контрольная работа
Язык белорусский
Дата добавления 29.03.2012
Размер файла 24,8 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

12

ЗМЕСТ

  • УВОДЗІНЫ
  • 1. АСАБЛІВАСЦІ АНТЫЧНАЙ РЫТОРЫКІ
  • 2. ЖЫЦЦЕ І ДЗЕЙНАСЦЬ МАРКА ТУЛІЯ ЦЫЦЭРОНА (106--43 гг. да н. э.)
  • ЗАКЛЮЧЭННЕ
  • ЛІТАРАТУРА

УВОДЗІНЫ

Працягнікам традыцый Акадэміі і школы Арыстоцеля стаў Цыцерон, які тварыў на лацінскай мове. Вучань академікаў Філона і Анціоха, Цыцерон быў паборнікам рэспублікі таго часу, калі Рымская дзяржава ужо станавілася імперыяй. Асваівая рэспубіканскі напрамак, Цыцерон быў кансерсатарам палітычных перакананнях. Велікая судовая і дзяржаўная практыка, найвышая адукаванасць і талент Цыцерона зрабілі яго вечным прыкладам лепшага аратару, а літаратурная дзейнасць Цыцерона была арыентавана на тэорыю гасударсвеннага права, філасофію асобы, тэорыю стыля і філасофію адукацыі.

Цыцерон - завяршэнне антычнай аратарской тэорыі і практыкі, яе найвышэйшая кропка. Таму ім можа быць завершана паняцце сутнасці рыторыкі антычнасці і сутнасці моўнай практыкі.

Далее пойдзе малва пра грэчаскага рытара Цыцэрона, пра яго погляды і ўклад у рыторыку як навуку.

1. АСАБЛІВАСЦІ АНТЫЧНАЙ РЫТОРЫКІ

Аратарская мова аснавана на асобых сэнсавых аперацыях, якія не ўласцівы ні бытавой мове, ні вучанай мове. Яна ўяўляе з сябе інтыітыўнае ўзгаданне, дагадку ў вызначэнні пытання, прапанова раўэння і разработкі довадаў, куды вавлякаюцца элементы пазітыўнага знання, філасофіі, паэтыкі, стылістыкі.

Аратарскае майстэрства ў Рыме было шляхам да грамадзянскай карьеры. Рымская рыторыка спецыяльна занялася 3 найвыжнейшымі бакамі аратарства:

а) дзяржаўнымі ўстановамі як арэнай дзейнасці аратараў;

б) выхаваннем аратара;

в) тэхнікай подрыхтоўкі мовы.

У полі дзяржаўных устаноў рымская дзяржава стала сачытаннем дэмакратыі праз інстытут трыбунаў, арыстакратыі - праз менат і манархіі - праз інстытут консулаў. Кожны з інстытутаў сваім полем улады, і было зроблена раздзяленне улады і кантроль за і с баку аратараў. У полт выхавання аратараў былі разработаны правілы навучння аратараў, якія складаліся з першапачатковага выхавання (гімнастыкі, акторская майстэрстваграматыкі, філасофіі, права і рыторыкі), заданняў для авалодання вопыту шляхам прымрымання вобразу-аратару і падражанне яму і асабістай практыцы выступленняў. Так удавалася збегнуць таго, як аратар “гучнасцю голаса зваў народ, каб сабраць больш свідзецеляў свойго неразумення”.

Была распрацавана таксама тэхналогія складання прамоў: Была разработана и технология составления речей: вынаходніцтва - распалажэнне - моўныя фармулёўкі - запамінанні - вымаўленні. Гэта тэхналогія дзяліла дзеянні аратара у часу і спрыяла кожны этап даводзіць да завяршэння.

Рымская рыторыка разпрацавала яшчэ і склад мовы як найлепш агульныя тыпы аргументаў: уступ, названне і талкаванне названня, павестваванне, апісанне, доказ, аправярджэнне, загад да пачуцця, вынік.

Тэхналогія складання мовы і склад мовы выяўляюцца з практыкі вусна-пісьмовых узаемаадносін, якія характэрны для рымскай рыторыкі, калі прамовы пісаліся, завучваліся і праізносіліся, стэнаграфаваліся і распаўсюджваліся пісьмова.

2. ЖЫЦЦЕ І ДЗЕЙНАСЦЬ МАРКА ТУЛІЯ ЦЫЦЭРОНА (106--43 гг. да н. э.)

Вядомы у Старажытным Рыме палітычны дзеяч, прамоўца, пісьменнік. Нарадзіўся ў сям'і, якая належала да саслоўя “коннікаў”, у горадзе Арпінуме (сучасны Гаэта, 150 км ад Рыма). Яшчэ хлопчыкамі бацька адвёз Марка і малодшага сына Квінта ў Рым, каб даць ім адукацыю. Рыхтаваўся Марк Тулій Цыцерон да прафесіі судовага прамоўцы. Вывучаў рыторыку, грамадзянскае права, філасофію, прысутнічаў на выступленнях лепшых прамоўцаў (напрыклад, Луцыя Краса), вучыўся дэкламацыі ў выдатнага акцёра Росцыя. Хаця і паходзіў з саслоўя “коннікаў”, да вайсковай службы не адчуваў схільнасці. Праслужыўшы каля года ў войску Пампея Страбона, вярнуўся да сваіх ранейшых заняткаў.

“Коннікі” былі прывілеяваным саслоўем рымскага грамадства, яны валодалі буйнымі грашовымі сродкамі. Пераважна з “коннікаў” камплектаваўся камандны састаў рымскай арміі. Але ў палітычных адносінах прывілеі “коннікаў” былі нязначныя. Яны маглі займаць дзяржаўныя пасады толькі ў правінцыях (напрыклад, быць прэфектам -- кіраваць правінцыяй, пракуратарам -- загадваць фінансамі імператара ў правінцыі). Праўда, з ІІ ст. да н. э. «коннікі» атрымалі права быць абранымі ў вышэйшыя органы кіравання дзяржавай. Аднак гэтае права аснавала толькі дэ-юрэ. Фактычна працягвалі дзейнічаць ранейшыя саслоўныя абмежаванні, прабіцца ў вышэйшыя эталоны улады «конніку» было не так проста. У той жа час выхадцы з сапраўды прывілеяванага як у маёмасных, так і ў палітычных адносінах саслоўя патрыцыяў займалі пасады ў вышэйшым дзяржаўным органе -- сенаце. Таму, калі ў 63 г. да н. э. «коннік» Цыцэрон быў абраны на вышэйшую дзяржаўную пасаду консула і ўзначаліў рымскую рэспубліку, то як палітык атрымаў характарыстыку «новага чалавека».

«Новага», таму што ў палітычнай кар'еры Цыцерон быў абавязаны толькі сабе, свайму таленту - не паходжанню. Консулам ён быў абраны за свае прамовы ў абарону рэспублікі, супраць першай антырэспубліканскай змовы, і ў прыватнасці яе кіраўніка Каціліны, які прагнуў стаць дыктатарам. Прамовы Цыцэрона атрымалі вядомасць, а сам прамоўца набыў папулярнасць, аўтарытэт у рымскім народзе. Яшчэ двойчы ўчыняліся змовы супраць рэспублікі. У выніку апошняй змовы пала Рымская рэспубліка; хоць фармальна сенат працягваў існаваць, фактычна ўлада перайшла да імператара. У ліку першых ахвяр рэпрэсіі загінуў у 43 г. да н. э. Марк Тулій Цыцэрон. Забойцы былі падасланыя адным са змоўшчыкаў -- Антоніем, які помсціў Цыцэрону за яго «філіпікі» (так назваў, пераймаючы Дэмасфена, сам Цыцэрон свае прамовы супраць Антонія). Забойцы паддпільнавалі Цыцэрона каля Кайты, дзе ў яго быў маёнтак. Яму адсеклі галаву і правую руку і, згодна загаду Антонія, выставілі ў Рыме на форуме. Люты здзек над целам забітага «бацькі айчыны» (гэта ганаровае званне было дадзена Цыцерону сенатам пасля падаўлення змовы Каціліны) выклікаў абурэнне ў многіх гісторыкаў, паэтаў наступных часоў.

Са спадчыны гэтага выдатнага палітыка, прамоўцы, пісьменніка захавалася 58 прамоў -- палітычных і судовых, 19 трактатаў -- па рыторыцы, палітыцы, філасофіі і звыш 800 пісьмаў, каштоўных звесткамі аб грамадскім, прыватным жыцці рымлян аддаленага ад нас часу.

Першай прамовай Цыцэрона была судовая -- прамова ў абарону Секста Росцыя.

Пачатак палітычным прамовам пакладзены хвалебнай прамовай на карысць перадачы «конніку» Пампею вярхоўнага камандавання ў вайне з Мітрыдатам. Але вяршыня прамоўніцкага майстэрства дасягнута Цыцэронам у прамовах супраць змовы, наладжанай Кацілінай.

І судовыя, і палітычныя прамовы па кампазіцыі падобныя:

1) расповяд,

2) тлумачэнне фактаў, падмацаваных доказамі,

3) абвяржэнне доказаў абвінаваўцы.

Дадаткова маглі быць:

а) уводзіны -- сціслае апісанне галоўных пытанняў тэмы, якой будзе прысвечана прамова,

б) план прамовы,

в) заключэнне.

Для ўводзін найбольш тыповым быў зварот прамоўцы да суддзяў, да ycіx прысутных: прамоўца заклікаў суддзяў да справядлівасці і выказваў сваю ўпэўненасць у іx сумленнасці, непахільнасці, непадкупнасці. У заключэнні звяртаўся да міласэрнасці суддзяў, малюючы -- часта гіпербалічна-- сумную долю абвінавачанага ў выпадку яго асуджэння, гора яго сям'і і сваякоў.

Вобразныя сродкі -- увасабленне, метафара і ўлюбёнае Цыцэронам рытарычнае пытанне найбольш поўна выкарыстаны ім у прамовах супраць Каціліны.

Жарт, дасціпнасць праявіліся асабліва ярка ў прамове Цыцэрона ў абарону Мурэны, які абвінавачваўся ў подкупе выбаршчыкаў. Гэтая прамова наводзіць на роздум: дзе праходзіць мяжа палітычнага разліку? Мурэна -- адзін з памочнікаў Цыцэрона падчас раскрыцця і разгрому змовы Каціліны -- быў выбраны ў консулы.

Сапернік, што пацярпеў няўдачу, абвінаваціў яго ў подкупе выбаршчыкаў. Для Цыцэрона было вельмі важна замацаваць на наступны год адно консульскае месца за сваім прыхільнікам. Аднак справа Мурэны была, відаць, настолькі сумніўнай, што Цыцэрону прыйшлося не столькі даказвасць слухачам невінаватасць Мурэны, колькі ашаламляць іх бляскам прамоўніцкага мастацства, якое і перамагло. Мурэна быў апраўданы.

Цыцэронаўскія трактаты па рыторыцы сабраны у адной кніжцы пад агульнай назвай «Тры трактаты аб прамоўніцкім майстэрстве», куды увайшлі трактаты «Аб прамоўцы», «Брут», «Прамоўца». Першаму Цыцэрон надаў форму дыялога, які нібыта адбыўся паміж вядомымі прамоўцамі той эпoxі -- Красам і Антоніем. Трактат «Брут» складаецца з разважанняў Цыцэрона аб прамоўцах-сучасніках. У трактаце «Прамоўца» выкладзены меркаванні Цыцэрона аб рыторыцы (яе грамадскай важнасці, сувязі з такімі навукамі, як філасофія і права), аб тым, як будаваць пра-мову, як правільна выбіраць моўныя сродкі. І шмат увагі надаецца самой асобе прамоўцы: важнасці прыроднага таленту і каштоўнасці набытага майстэрства, якія даюць магчымасць любому прамоўцу -- эпіку, трагіку, коміку -- выканаць свае прызначэнне: вучыць слухачоў, прыносіць задавальненне, выклікаць моцнае уражанне, а ў выніку -- пераконваць. «Я не адрозніваю прамоўцу паводле роду, таму што шукаю дасканалага», -- піcaў Цыцэрон.

Ён прызнаваў, што ў рэчаіснасці сустрэць дасканалага, ідэальнага прамоўцу цяжка. Герой яго дыялога заўважае: «Сапраўды красамоўны той, хто мее гаварыць пра будзённыя справы проста, пра вялікія -- велічна, пра сярэднія - стылем прамежным між абодвума. Ты скажаш, такога ніколі не было: хай не было, я гавару пра тое, чаго я жадаў бы, а не пра тое, што бачыў». Значыць, прафесійная мэта прамоўцы -- набліжэнне да дасканаласці.

На думку Цыцэрона, уменіе выбіраць словы і вялікі запас трапных выразаў утвараюць падмурак красамоўства. Як жа выбіраць словы-цаглінкі для гэтага падмурка? Цыцэрон рэкамендаваў:

1) сярод слоў агульнаўжывальных пазбягаць зацяганых і тых, што прыеліся; крытэрыем павінны служыць слыхавое ўражанне, развітое адчуванне слова;

2) сярод слоў старажытных альбо слоў новых (неалагізмаў) неабходна выбіраць тыя, што натуральна гучаць у жывой сучаснай мове;

3) пры выбары метафары ўлічваць, каб яе яркасць, бляск былі дарэчы ў вашай прамове, г. вн. метафарай можна ўпрыгожваць прамову, але не аздабляць празмерна.

У выразах не павінна быць слоў грубых, зняважлівых ці малазразумелых. Так і ў змесце прамовы не павінна быць нічога няўцямнага альбо недарэчнага. Думкі могуць быць дасціпна-павучальнымі, сур'ёзна пераканальнымі, і ўсе яны павінны размяшчацца так, каб з годнасцю служыць справе даказвання.

Што і як стварае прамоўца на гэтым падмурку?

Пачнём са знешнасці. Выгляд прамоўцы павінен быць прыемны слухачам. Прамоўцу неабходна трымаць сябе проста, спакойна, не быць расслабленым, але і не рабіць лішніх рухаў, асабліва не размахваць рукамі.

Што да голасу, то Цыцэрон піcaў: «Не падабаецца мне, калі літары вымаўляюцца з вытанчаным падкрэсліваннем, таксама не падабаецца, калі іx вымаўленне зацямняецца празмернай нядбайнасцю, не падабаецца мне, калі словы вымаўляюцца слабым, перадсмяротным голасам, не падабаецца таксама, калі яны гучаць з шумам і як быццам у прыпадку цяжкай задышкі. Голас павінен гучаць проста і натуральна, роўна, мякка.

Гэтыя і іншыя якасці, неабходныя для прамоўцы, набываюцца шляхам трэніроўкі, выканання спецыяльных практыкаванняў, што патрабуе шмат цярпення, вялікай сілы волі. Цыцэрон paіў арыентавацца на таго ці іншага прамоўцу як на ўзор, дасканалы для вас. Пад перайманнем Цыцэрон разумеў не каліраванне, а стымул для імкнення да ўласнай дасканаласці. Арыентуючыся на дасканаласць, важна, каб прамоўца гаварыў сваей мовай, шукаў свой стыль прамовы, свае сродкі пераканання, свае ўзоры прамоўніцкага майстэрства. Дарэчы, для самога Цыцэрона ўзорам быў грэк Дэмасфен, які меў слабы голас і быў, картавы, але ў выніку шматлікіх практыкаванняў прымусіў свой голас гучаць чыста, моцна, з рознымі адценнямі і стаў самым вядомым прамоўцам Старажытнай Грэцыі.

Цыцэрон вылучаў практыкаванні на развіццё мовы, у тым ліку і пісьмовай: «пяро -- лепшы і надзвычайны «настаўнік» красамоўства». Пачынаючым прамоўцам paіў запісваць тэкст будучага выступленія. Гэта дасць магчымасць прааналізаваць змест прамовы, выбар моўных сродкаў, прыёмаў доказу.

Практыкаванні павінны спрыяць не толькі фарміраванню Уменняў хваліць, выкрываць, абвяргаць, абмяркоўваць, даказваць і інш., але і рабіць гэта дасціпна, умець быць псіхолагам, г. зн. адчуваць настрой слухачоў і тое, як ён змяняецца на працягу прамовы.

Для развіцця памяці, а яна ў прамоўцы павшна быць вельмі добрая, развіцця агульнага кругагляду, эрудыцыі Цыцэрон рэкамендаваў завучваць як мага больш урыўкаў з мастацкіх твораў, асабліва паэтычных тэкстаў, і набываць добрыя веды па гісторыі.

Падрыхтоўку прамовы Цыцэрон падзяляу на шэсць этапаў:

прааналізаваць змест прамовы, усвядоміць, пра што будзеце гаварыць, і правесці збор матэрыялу па выбранай вамі тэме;

«размясціць знойдзенае па парадку, узважыўшы і ацаніўшы кожны доказ»: найбольш унушальныя факты змясціць у пачатку і ў канцы прамовы, факты меншай значнасці -- у сярэдзіне. Пры пабудове прамовы неабходна ўлічваць: «Перш чым у прамове дабрацца да самой сутнасці, трэба схіліць слухачоў на сваю карысць, далей растлумачыць справу, пасля гэтага вызначыць прадмет спрэчкі, затым даказаць тое, на чым мы настойваем, потым абвергнуць пярэчанні, а напрыканцы прамовы ўсё тое, што гаворыць за нас разгарнуць і ўзвялічыць, а тое, на чым настойваюць праціўнікі, пахіснуць і пазбавіць значэння»;

«выказаць і ўпрыгожыць усё словамі», г. зн. старанна прааналізаваць тэкст прамовы з пункту погляду слоўнага афармлення, выразных сродкаў мовы;

умацаваць прамову ў памяці, г. зн. запомнщь яе тэкст, не абавязкова даслоўна, але з умовай, што зможаце узнаваць яго падчас выступлення;

«закончыць прамову з годнасцю і прыемнасцю»;

вызначыць рытм прамовы. Прамова не павінна несціся безупынна, як рачная плынь, не павінна гучаць адрывіста, шматслоўна ці расплывіста. Неабходна прааналізаваць размяшчэнне частак прамовы: што будзе гаварыцца роўна або з паніжэннем, паскарэннем ці запавольваннем голасу. Неабходна прадумаць, як будуць злучацца гэтыя часткі, ці будзе паўза альбо нейкі пераходны элемент (дасціпная заўвага, прыклад-аналогія з гісторыі, афарыстычны выраз і г. д.). Такім чынам, рытм заключаецца ў правільным выбары чаргавання паўз, слушным спалучэнні выразных сродкаў, мастацкім гусце пры выбары слоў, якія афармляюць вашы думкі. «У словах заключаецца як бы нейкі матэрыял, а ў рытме -- яго аздабленне», -- піcaў Цыцэрон.

цыцэрон антычнай рыторыка

ЗАКЛЮЧЭННЕ

У Старажытным Рыме прамоўніцкае майстэрства ўключала ў сябе не только, яркасць і вобразнасць прамовы, але і эстэтычную асалоду, надобную да той, якую прыносяць слухачам музыка альбо мастацкае чытанне. Адсюль такая вялікая ўвага старажытных прамоўцаў да рытму, будовы, памеру прамовы. Мы ж павінны памятаць патрабаванне антычных рытараў заўжды кіравацца пачуццём меры, г. зн. шукаць той рытм, той тэмп, каб прамова гучала натуральна.

ЛІТАРАТУРА

1) Античные риторики / Собр. текстов, коммент. и общ. ред. А.А. Тахо-Годи. М., 2001.

2) Античные теории языка и стиля. Антология текстов. Под общ. ред. О.М. Фрейденберг. Л., 1996.

3) Безменова Н.А. Очерки по истории и теории риторики. М., 1991.

4) Буассье Г. Цицерон и его друзья. М., 1999.

5) Гаспаров М.Л. Античная риторика как система // Античная поэтика. М., 1991.

6) Гаспаров М.Л. Цицерон и античная риторика // Цицерон М.Т. Три трактата об ораторском искусстве. М., 1994.

7) Кохтев Н.Н. Риторика: учебное пособие для учащихся 8-11 классов учебных заведений с углубленным изучением гуманитарных предметов, а также лицеев и гимназий. - М., 1994.

8) Рождественский Ю.В. Теория риторики. М., 1999.

9) Цицерон. Об ораторе // Цицерон. Эстетика: Трактаты. Речи. Письма. - М., 1994.

10) Юнина Е.А., Сагач Г. Современная интерпретация. Общая риторика. - Пермь, 1992.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Дзейнасць К.Г. Юнга, прычыны яго адрозненняў у псіхааналітычнай тэорыі з З. Фрэйдам. Асноўныя псіхалагічныя працы К.Г. Юнга і кірункі яго даследчай дзейнасці. Навуковае значэнне дзейнасці вучонага для розных галін навукі. Вучэнне Карла Юнга аб анхетипы.

    курсовая работа [68,2 K], добавлен 11.06.2012

  • Праблема вызначэння часу. Мадэлі часу ў прыродазнаўстве. Гуманітарныя навукі аб значэнні часу. Сацыякультурныя асаблівасці часу. Жыццё грамадства і індывіда. Асаблівасці сацыяльнага часу індустрыяльных таварыстваў. Формаўтваральна функцыя часу ў культуры.

    дипломная работа [67,4 K], добавлен 28.05.2012

  • Изучение процесса возникновения эллинистических школ в древнем Риме. Характеристика стоико-философского мировоззрения императора Марка Аврелия, метафизических доктрин стоиков. Анализ главных идей стоицизма: покорности судьбе и фатальности всего сущего.

    реферат [50,6 K], добавлен 02.12.2011

  • Аналіз твору "Думки" Блеза Паскаля, його зміст та основні ідеї. Сутність поняття "щастя" у баченні автора. Мислення як шлях до возвеличення людини, шлях до знаходження її місця у світі. Жадоба до визнання, її роль в житті людини. Шляхи досягнення щастя.

    реферат [11,3 K], добавлен 16.11.2010

  • По своему философскому мировоззрению Сенека был стоиком. Представитель позднего стоицизма, развитие которого происходило в период становления и процветания Римской империи. Связь между римским стоическим и христианским учениями.

    реферат [16,1 K], добавлен 11.01.2005

  • Краткая характеристика философии целого первого тысячелетия. Тайны природы. Иисус Христос и его последователи: Павел, Иоанн, Матвей, Марк, Лука, Пётр, Андрей, Ориген, Дионисий, Ареопагит, Василий Великий, Арий, Августин. Понятие искушения-греха.

    реферат [17,7 K], добавлен 08.09.2008

  • Философия стоиков, история и основные этапы формирования их взглядов, значение в мировой науке и выдающиеся представители, их деятельность. Представления стоиков об идеальном человеке: Зенон и Клеанф, Панэций и Посидоний, Сенека, Эпиктет и Марк Аврелий.

    реферат [43,1 K], добавлен 04.04.2015

  • Аналіз спадщини яскравого представника стоїцизму М. Аврелія. Його дефініювання філософії як науки та практики. Засади стоїчної філософії: цілісність, узгодженість з природою, скромність, апатія, що розкриваються у праці "Наодинці з собою. Роздуми".

    статья [31,2 K], добавлен 27.08.2017

  • Осмысление власти античными и римскими философами: сравнительный анализ. Вопрос о рабстве и свободе человека. Позиция претерпевания Марка Аврелия. Самопреодоление и надрывная патетика Эпиктета. Стоики о властных отношениях между человеком и богом.

    статья [21,4 K], добавлен 04.06.2013

  • Передумови появи школи стоїків. Історія розвитку і представники стоїцизму. Життя і праці Сенеки та Марка Аврелія. Вплив фізики та логіки на етику. Етичний ідеал. Взаємовплив стоїцизму та інших вчень. Поєднання в етиці принципів свободи і необхідності.

    реферат [39,3 K], добавлен 13.02.2009

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.