Веснавы цыкл

Асаблівасці адраджэння і аднаўлення прыроды як ідэя веснавога цыклу народных святаў. Культ расліннасці з траецкіх святкаванняў. Антрапамарфiзм у семантыцы i адзнацы тэмпаральных адрэзкаў, калi каляндарны час разглядаецца праз прызму чалавечага жыцця.

Рубрика Краеведение и этнография
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 10.12.2016
Размер файла 29,0 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Веснавы цыкл

Гуканне вясны

Галоўнай ідэяй веснавога цыклу народных свят была ідэя адраджэння і аднаўлення прыроды. Вясной пачынаюцца самыя адказныя сялянскія работы: ворыва, сяўба, выган скаціны ў поле.

Абуджэнне прыроды пасля працяглай зімовай спячкі патрабавала аднаўлення чалавека. Ён імкнуўся ачысціць сваю душу, падрыхтаваць арганізм да пераходу на новую ежу. На гэты час выпадае самы працяглы Вялікі пост. Як бы просячы прабачэння ва ўсяго жывога, селянін не толькі не забіваў у пост ніякай скаціны, але не гатаваў малочных і мясных страў.

Гуканне вясны пачыналася 14 сакавіка (1 па старому стылю). У поўдзень моладзь збіралася гуртам і ішла за ваколіцу, на ўзвышша, спяваць. Высокае месца выбіралі таму, што яно першае вызвалялася з-пад снегу.

Паўсюдна, пачынаючы часцей за ўсё з Дабравешчання, дзяўчаты залазілі на горкі, стрэхі будынкаў і гукалі вясну:

Благаславі, Божа,

На ўзгорачку сесці

Вясну гукаці,

Лецечка адмыкаці,

Зіму замыкаці:

Лецечка цяпленька,

Зіма сцюдзёная,

Лецечка ў каточку,

Зіма ў палазочку.2

Хлопцы збіралі з усяе вёскі розную старызну і зносілі іх у адно месца і распалівалі вогнішча. Вясна бачылася нашым продкам часам новага ўваскрэсення, святам пачатку новага года, лета. Нараджэнне новага магчыма толькі праз адміранне старога. Таму і ачышчалі хлопцы зямлю, а дзяўчаты поўнілі яе песнямі-гаканнямі.

Абстрактнае для старажытных людзей паняцце надыходу вясны ўвасаблялася ў зразумелыя чалавечыя вобразы - прыгожую, квітнеючую дзяўчыну, з'яўленне якой звязывалі з прылетам птушак з выраю і таму іх клікалі-гукалі: вясновы свята культ антрапамарфізм

Жавароначкі, прыляціце - у-у-у-у!

Вы нам лецейка прынясіце - у-у-у-у!

А зімачку забярыце - у-у-у-у!

Бо нам зімачка надаела - у-у-у-у!

Усе хлебушкі пераела - у-у-у-у!

Спевы вяснянак і гукальных карагодаў на ўзгорках суправаджаліся подкідваннем уверх печыва ў выглядзе жаўрукоў, кулікоў, буслоў, што павінна было вызваць хутчэйшы надыход вясны.

Вось як апісаны абрад гукання ў Гомельскім павеце Магілёўскай губерні ў кнізе П. В. Шэйна: “Звычайна само гуканне адбываецца ў нас так: гурты дзяўчат збіраюцца на самыя ўзвышаныя месцы ў вёсцы, каля гумнаў; пасцілаюць там салому і, пасеўшы на яе ў рады, пяюць да позняй ночы веснавыя песні. Гэтыя песні разносяцца тады па ўсіх навакольных “зборных пунктах”. Часта спяваюць па чарзе: у адным месцы пачнуць і спыняцца, у другім працягваюць”. На Палессі існаваў звычай збірацца на беразе ракі, возера.

Важным момантам было паленне агню. Складалі вогнішча з мялля і ўсякай старызны і спявалі ля яго вяснянкі. Часам, як і на купальскія ігрышчы, моладзь ладзіла скокі праз агонь. У Чачэрскім раёне існаваў звычай падпальваць старое кола і пускаць яго на плыце па рэчцы. У рытуале раскладання агню мы бачым адгалоскі старажытных магічных дзеяў: пазбаўленне ад непатрэбнай рэчы па прынцыпе падабенства цягне за сабою пазбаўленне ад непажаданай з'явы; таксама ўзнікаюць асацыяцыі з ахвярным полымем.

Культ расліннасці з траецкіх святкаванняў часам трапляў і ў раннюю веснавую абраднасць (у Любанскі раён Мінскай вобласці. быў зафіксаваны звычай кідаць на бярозу кастрыцу).

У шмат якіх мясцовасцях у абрад гукання вясны ўваходзіў звычай пячы “жаваранкаў”. Увогуле, абрадавае печыва ў выглядзе больш ці менш стылізаваных птушак ці бусліных лапак характэрна для ўсіх славянскіх народаў. Птушкі з'яўляюцца часта сустракаемым вобразам, да якога звяртаюцца ў вяснянках. Звычайна выпякалася 40 “птушак”, якія раздаваліся дзецям. Звычай падкідаць птушак, імітаваць іх рух павінен быў паскорыць прылёт “сарака выраяў”, а значыць, і прыход цёплай пары.

Пэўную абрадава-магічную ролю грала і гушканне на арэлях. Чым вышэй арэлі падляталі, тым вышэй, паводле павер'яў, будзе расці лён і іншыя расліны.Існаваў цыкл “арэльных” песень, які выконваўся падчас гушканняў.

У Салігорскім раёне Мінскай вобласці захаваўся абрад “затанцоўвання” вясны. Моладзь збіралася ў гурт і абыходзіла кожны двор, дзе вадзіла карагод. Гаспадарам зычылі добрага ўраджаю і дабрабыту. Самому карагоду таксама прыпісваліся магічная сіла: па-першае, кола - старажытны сімвал абароны, захаванасці; па-другое, падчас яго выконвалая абрадавая песня-замова: “Дзе карагод ходзіць, там жыта родзіць...”

У іншых славянскіх і еўрапейскіх народаў не было звычаю выдзяляць сустрэчу вясны ў асобны абрадава-святочны комплекс. Гуканне вясны уваходзіла ў іншыя святы, таму было рухомым па часе. У заходнееўрапейскіх народаў яно перакрывалася масленічнымі карнаваламі, не без уплыву хрысціянскай традыцыі.

Саракі

Хранонiм Саракі ў царкоўнай традыцыi называе прысвятак, што адзначаўся з нагоды памяцi сарака пакутнiкаў за веру. Астранамічна ён звязаны з днём веснавога раўнадзення («на Саракi дзень з ноччу мераецца»). У папярэдняй сiстэме часалiчэння саракі пачыналi вясну.

Абрадавыя паводзiны гэтага дня змадэляваныя ў рэчышчы пераасэнсавання лічбы сорак сродкамi народнай этымалогii -- пяклi 40 булачак, ламалi 40 дашчэчак, чакалi 40 выраяў. Прылёт птушак у гэты дзень пазначаў адкрыццё выраю, вяртанне на зямлю продкаў, менавiта якiм i прысвячалася печыва. Арнiтаморфны код абраднасцi Саракі (як i ўсяго веснавога комплексу) грунтуецца на iдэi прынясення вясны птушкамi i, у больш шырокiм плане, на ўяўленнях аб птушках як пасярэднiках памiж зямлёй i раем, выраем, птушках як увасабленнях продкаў. Ушанаванне продкаў было падмацавана хрысцiянскай традыцыяй памiнання сарака пакутнiкаў.

Веснавое раўнадзенне азначала зацверджанне Сонца на небасхiле, канец ваганняў цемры i святла, што iзаморфна саракадзённым перыядам у жыццi чалавека. Тут яшчэ раз праглядае антрапамарфiзм у семантыцы i адзнацы тэмпаральных адрэзкаў, калi каляндарны час разглядаецца праз прызму чалавечага жыцця.

Саракі сканцэнтравалi ў сабе практычна ўсе мiфалагемы i рытэмы веснавой абраднасцi -- матывы пачаткy году, культу продкаў, ачышчальныя i прадукавальныя захады, прафiлактычную i мантычную магiю. У шэраг веснавых абрадаў, што рэгулявалi полаўзроставую i сацыяўзроставую структуру грамадства, упiсвалiся скаканнi дзяўчат на дошках, папулярнае ў гэты дзень гушканне на арэлях i дзявочыя варожбы пра будучае замужжа.

Сам тэрмiн “Саракі” па-свойму быў пераасэнсаваны хрысцiянствам -- дзень памяцi менавiта сарака пакутнiкаў (хоць сама колькасць iх грунтуецца на мiфалагiчных уяўленнях). У далейшым народная культура ўжо другi раз вытлумачвала, прыстасоўвала гэты хранонiм да ўяўленняў больш позняга часу, у якiм складаным чынам пераплялiся рысы абедзвюх культур. Так, сорак воiнаў сталi апекунамi ў земляробстве, а iх душы як быццам бы прыляталi на зямлю жаўрукамi.

Камаедзіца

Асобная рыса славянскага паганства - шчыльнае перапляценне аграрна-бытавых і абрадавых элементаў. З цягам часу абрады страчвалі першапачатковае значэнне і паступова пераходзілі ў гульні ды забавы, звесткі пра якія на сённяшні дзень вельмі разнастайные.

Адным з такіх старажытных святаў з'яўляецца Камаедзіца. Гэты святочны тыдзень пасля вясенняга раўнадзенства адзначаўся на прасторы ўсёй Усходней Еўропы, а спасылкі на падобные абрады існуюць таксама ў азіяцкіх і паўднева-еўрапейскіх краінах. Па некаторых вытоках Камаедзіцай завецца першы альбо апошні дзень гатэга тыдня. Пазней жа, гэта паганскае свята прыстасавалі да храсціянскага паста, каторы надараецца кожны год у розны час. Але найболш лагічным часам дзеля камаедзіцы лічыцца менавіта тыдзень пасля раўнадзенства, як адпавядаючы ўсім уласцівым для гэтага свята рысам.

Лейтматывам Камаедзіцы праходзіць святкаванне абуджэння прыроды, нараджэння новага лета. Людзі радаваліся, што перажылі яшчэ адну зіму, развітваліся з ей, як з надакучлівай госцей. Не гледзячы на падцягнутые за зіму падпругі, знаходзіліся і ставіліся на стол лепшые стравы, пякліся аладкі, шчодра аздобленые медам, алеем і свінным салам, рэпа, аўсяны кісель, гарохавая каша... Кожная страва мела свае асаблівае значэнне. Круглые, гарачые, жоўтые і бліскучые аладкі ды бліны ўвасаблялі сабой сонца, якое нарэшце "павярнулася на дзень" і цяпер з кожным разам будзе свяціць і грэць усе больш і больш. Сонцу радаваліся, яму пакланяліся, яго маленькіе ўвасабленні з асалодай і радасцю елі, частавалі суседзяў ды сваякоў, а першы блін ахвяравалі багам.

Гарохавая каша таксама лічылася неабходным атрыбутам святочнага застолля, бо яна, як меркавалі продкі, была любімым ласункам мядзьведзя, якога вельмі шанавалі ў старажытнасці. На мядзьведзі патрэбна спыніцца асобна. Гэтага звера, жыхара неабсяжных лясоў, які мог хадзіць на дзвух лапах, есці як мяса, так і раслінную ежу, людзі лічылі сваім продкам і татэмам. Мядзьведь з'яўляўся адным з увасабленняў бога Велеса, пакравіцеля хатніх жывел, таго свету ды чалавечай сэксуальніасці. Мядзьведзю надаваліся незвычайные ўласцівасці, яму пакланяліся і прыносілі дарункі. І, канечне, не маглі абысці яго ўвагай і на гэты раз - тым больш, што як раз у гэты час мядзьведзь прачынауся ад спячкі, зусім як увесь свет і разам з ім чалавек, скідваў са сваіх плячэй зімовые путы. Каб заручыцца спагадлівасцю мядзведзя, у лес яму насілі пачастункі - тую самую гарохавую кашу, якая часта зліпалася у камы. Гэтые камы, верагодна, і далі назву усяму святу - "камаедзіца" - "камы есці".

Паводле іншай версіі, "кам" - старажытная назва гаспадара, такім жа словам маглі называць і мядзьведзя, якому пакланяліся як гаспадару лесу.

Пасля абеду і частаванняў лічылася істотным "пакачацца" з боку на бок, як мядзьведзь у бярлозе, каб яму лягчэй прачыналася, каб быў ён лагодны ды шкоды людзям не рабіў. Пазней гэтыя качанні ператварыліся ў вяселыя забавы на свежым паветры, калі моладзь "качала" адзін аднаго ў гурбах, кідалася снегам ды каталася з гор (кубарам альбо, пазней, на санках).

Асаблівая ўвага ў гэтая справе надавалася маладым парам, якія ажаніліся ў мінулым годзе. Лічылася, што толькі цяпер, разам з абуджэннем прыроды і пачаткам новага года, пачынаецца іх шлюб. А каб жыцце іх было ладным ды легкім - "адбывалі" маладые ўсе клопаты ды цяжкасці на гэтых самых снегавых забавах, дзе толькі і глядзі, то з гары штурхнуць, то снежкай запуляць, то ў гурбе выкачаюць дабразычлівые і поўные энергіі сябры ды сяброўкі. На добры лад маладым дарылі падарункі, часатавалі аладкамі ды кашай, ды яшчэ і прымушалі цалавацца перад усімі (мабыць, дзесці тут ёсць корані вядомага нам і зараз вясельнага "горка").

Не заставаліся без увагі таксама і прадстаўнікі старэйшага пакалення. Спачатку маладая сям'я павінна была наведацца ў госці да стала, які рыхтавала маці новаяўленага супруга, каб жонка "навучылася" як трэба рыхтаваць ежу. А пасля, звычайна на наступны дзень, у якасці гасцепрыімнай гаспадыні выступала ўжо сама маладая, нібы адказваючы, чаму навучылася, што таксама не лыкам шыта.

Абавязковымі ўдзельнікамі абрадавых забаў былі людзі, перепранутые мядзьведзямі. З гэтай мэтай яны апраналі вывернутые тулупы ці нават сапраудные мядзвежыя шкуры. Яны павінны былі быць увесь час на віду, танчыць ды гуляць разам з усімі. Насамрэч гэта не такая і легкая справа - паспрабуй ты ўвесь дзень актыуна бавіць час у цяжкай "шубе" - вытрымаць такое маглі толькі самые дужые ды моцные, таму не здарма яны лічыліся самымі завіднымі жаніхамі ды лепшымі работнікамі.

Надвор'е напрыкацы сакавіка ў нашай мясцовасці асабліва цеплым назваць нельга, паўсюль яшчэ хапае снегу і мяцеліца - не дзіва. Каб не змерзнуць на вуліцы людзі распальвалі вогнішчы. Яны таксама былі сымбалямі сонца, святога агню, новага лета. Лічылася, што у гэтах вогнішчах згарае зіма. Ці не адтуль казкі пра снягурку, што растаяла у святочным вогнішчы...

Месца дзеля святочных абрадаў выбіралася адкрытае, светлае, чыстае, каб сонейка, нібы бласлаўляючы, свяціла на ўсіх яго ўдзельнікаў. У горадзе гэта была звычайна галоўная плошча, а ў весцы - поле ці луг, альбо вялікая паляна ў лесе. Часам будаваліся спецыяльные горы і гурбы са снегу, калі не магчыма было знайсці прыродные. Наваколле ўпрыгожвалася стужкамі ды рознымі паганскімі сымбалямі з прыродных матэрыялаў.

У гарадах ды вялікіх вёсках на святы звычайна ладзілі кірмашы, не была выключэннем і камаедзіца. Асаблівым попытам карысталіся тавары рамеснікаў, якія рабіліся у зімовые, вольные ад працы ў полі, часы: посуд, сельскагаспадарчые прылады, адзенне і абутак, і іншае.

Не забываліся нашыя продкі і на тое, што з пачаткам вясны пачынаецца новы сельскагаспадарчы сезон. Неўзабаве чакала цяжкая праца ў полі ад цямна да цямна каб не памерці з голаду наступнай зімой. Яшчэ і з гэтай нагоды апошніе дзянькі вымушанага адпачынку народ святкаваў наславу, з такім размахам, каб нагуляцца перад доўгім працоўным летам.

Вялікдзень

Адным з урачыстых народных святаў вясенняга цыклаў быў Вялікдзень. Рыхтавацца да яго пачыналі загадзя, яшчэ ў перыяд вялікага ці вялікоднага посту. Апошні тыдзень велікоднага посту называўся чысты: чысты панядзелак, чысты аўторак, чыстая серада. У чысты чацверг, да ўсходу сонца, стараліся памыцца ў лазні ці хаця б у карыце-начоўках, балеі.

Лічылі, наогул, што чысты, ці "страсны" тыдзень быў часам разгулу нячыстай сілы. Увесь жа тыдзень старанна рыхтаваліся да свята: мылі сталы, скамейкі, лавы, вокны, дзверы. Бялілі печ, а то і сцены. Выскаблівалі, вымывалі падлогу (калі яна была ў хаце), вытрасалі сеннікі, перамывалі хатнія начынне, посуд.

Да дня Вялікадня варылі, пяклі, смажылі розныя стравы: булкі, пірагі, каўбасы, сала, фарбавалі і варылі яйкі. Рытуальнай стравай з'яўлялася чырвонае яйка, асвянцонае ў царкве ці касцёле. Пісанкі вялакага распаўсюджання на тэрыторыі Беларусі не мелі.

Напярэдадні Пасхі, ці Вялікадня, у лубку-сявеньку складвалі саму "пасху", ці велікодную булку ці пірог, а то і бохан чорнага хлеба, чырвоныя яйкі. У царкве ці касцеле адбывалася пышнае ўрачыстае богаслужэнне. Гэтай пышнасцю духавенства імкнулася прыцягнуць масы веруючых да царквы ці касцёла.

Пасля заканчэння ўсяночнай пачыналася асвячэнне прынесеных ястваў. 3 царквы ці касцела вярталіся як мага хутчэй, бо, згодна народным павер'ям, хто раней пачне разгаўляцца, таму будзе ў гэтым годзе ўдача ў яго справах і добрае здароўе.

Урачыстае святочнае снеданне пачыналася з чырвонага асвянцонага яйка. Кожны з'ядаў сваю долю яйка са свянцонай соллю і прымаўся за сыр, тварог са смятанай, сала вонджанае, смажанае мяса, каўбасу, пірагі. Наядаліся пры гэтым да адвалу.

Скончыўшы разгаўленне, старыя ў доме клаліся спаць, а малодшыя бралі чырвоныя яйкі і адпраўляліся на вуліцу гуляць у "біткі". Туканкі гэтыя прадаўжаліся амаль увесь тыдзень. У гэтыя дні качаліся на арэлях, каталі яйкі па жолыбе ці "лубку".

Трэба адзначыць, што яйка ў велікоднай абраднасці займала асобнае месца. Яно з'яўлялася сімвалам жыцця, сонца, вясенняй абуджанай прыроды. Фарбаванне яек, выпяканне пірагоў існавала ва ўсходніх славян і іншых народаў яшчэ задоўга да прыняцця хрысціянства. Так, у раскапаных курганах авараў, якія даціруюцца IV векам н.э., археолагі знаходзяць шалупінне фарбаваных яек, у той час як святкаванне Вялікадня афіцыйна зацверджана хрысціянскай царквой толькі ў 526 годзе.

Адной з асаблівасцей беларускага Вялікадня з'яўляецца хаджэнне валачобнікаў у ноч з першага на другі дзень, Валачобніцтва, апрача Беларусі, сустракаецца толькі ва ўсходніх раенах Польшчы ды дзе-нідзе ў сербаў.

Валачобніцтва на тэрыторыі Беларусі больш распаўсюджана ў яе цэнтральнай і паўночна-заходняй часцы, амаль не сустракаецца яно на Палессі.

У некаторых месцах жанчыны хадзілі пець асобна ад мужчын. Мужчыны часцей хадзілі спяваць на другі дзень Вялікадня.

Валачобныя песні выконваліся толькі ў першыя дні Вялікадня пад акампанімент скрыпкі, радзей - гармоніка. У песнях "валачобным" называецца сам падарунак, які дарылі валачобнікам за іх віншавальныя песні. Звычайна яны віншавалі гаспадароў хаты са святам, жадалі ім здароўя, прыбытку скаціны, добрага ўраджаю на полі.

Аграрныя дахрысціянскія элементы ў Вялікадні яскрава відаць не толькі ў памінавеннях нябожчыкаў у першы ці другі тыдзень, а і ў рытуальных акрапленнях вадою скаціны, жылля, гаспадарчых пабудоў.

Як вядома, Пасха, ці Вялікдзень - старадаўняе свята жывёлаводаў. Пазней яно ператварылася ў земляробчае, час правядзення якога вылічваецца па месяцавым календары. Вялікдзень заўсёды бывае ўслед за вясеннім раўнадзенствам.

Песні валачобныя - гэта гімн наступаючай вясне, сонцу, цяплу. Яны, відавочна, зарадзіліся незалежна ад калядаў і сталі ўнікальнай з'явай.

Характэрна, што асвянцоныя на Вялікдзень хлеб, соль, як і косці ад велікоднага стала, шалупінне ад яек ці самі велікодныя яйкі выкарыстоўваліся ў земляробчай працы, косці ад велікоднага застолля збіралі і закапвалі на ніве, каб пасевы не пацярпелі ад градабіцця. Скарынкі хлеба выкарыстоўвалі пры першым выхадзе на сяўбу зерняных, пры выгане скаціны ў поле і г. д.

У шэрагу раёнаў Беларусі Вялікдзень быў і памінальным днём. У першы дзень яго ішлі на могілкі і качалі на магілах велікодныя яйкі, у іншых месцах там жа і частаваліся, пакідаючы трошкі гарэлкі і закускі нябожчыкам. У каталікоў быў распаўсюджаны звычай хадзіць на магілы на пяты дзень Вялікадня.

Чацверты дзень Вялікадня ў шэрагу месц адзначалі як градавую сераду. Гэты дзень называлі яшчэ лядовым. У гэты дзень у царкве ставілі свечкі ад граду.

У заходніх раёнах Беларусі свечкі на магілы насілі яшчэ ў дзень грамніц, а найчасцей - у дзень усіх святых - першага лістапада па новаму стылю, аднак на могілках не частаваліся і нічога з яды не пакідалі. А ў большасці ж раёнаў Беларусі Вялікдзень мертвых як раней, так і цяпер адзначаюць у аўторак, радзей - у панядзелак. Гэта так называемая Радаўніца, ці Радуніца.

Такім чынам, Вялікдзень, ці Пасха - старажытнае свята жывелаводаў, пазней-земляробаў, язычніцкая аснова якога не выклікае сумнення.

Радаўніца

Язычніцкае веснавое свята ўсходніх славян, звязанае з культам продкаў, дзень памінання памерлых. Называлі таксама радуніца, радуніцкія дзяды. Памінальны абрад адбываўся непасрэдна на могілках у аўторак на “правады” (паслявелікодны тыдзень). На радаўніцу кожная сям'я ішла памінаць родзічаў спачатку ў царкву, а потым на могілкі, дзе прыводзілі ў парадак магілы блізкіх. Расцілалі на насыпе абрус і пачыналі памінальную трапезу, якая нагадвала стараж. язычніцкую трызну. Крыху стравы (фарбаваныя яйкі, куццю, мяса і інш.) і гарэлкі пакідалі “для мёртвых”. У размовах успаміналі нябожчыкаў, часта гучалі галашэнні. Рэшту памінальных страў раздавалі жабракам. Правядзенне радаўніцы заканчвалася застоллем дома ці ў карчме. (Казалі: “На радаўніцу да абеду пашуць, па абедзе плачуць, а ўвечары скачуць”). У некаторых мясцінах Палесся радаўніца падмянялася т. зв. “наўскім вялікаднем” (праваслаўная царква звязвала з радаўніцай свята ўваскрэсення Хрыстовага), які адбываўся ў чацвер велікоднага тыдня. На Беларусі функцыю радаўніцы выконвалі летнія (траецкія) дзяды. З днём правядзення радаўніцы звязваліся разнастайныя народныя назіранні і павер'і. Калі яе прыход супадаў з маладзіком - чакалі добрага ўраджаю, калі ж месяц быў у апошняй квадры - прадказвалі няшчымніцу. На радаўніцу, якая мела назву “вялікадня мёртвых”, не пажадана было нічога садзіць і сеяць. Правядзенне абрадавых рытуалаў на радаўніцу калісьці накіроўвалася на тое, каб задобрыць душы продкаў, заслужыць іх садзеянне ў жыцці і гаспадарцы. Трывалае існаванне радаўніцы і ў наш час тлумачыцца душэўнай патрэбай жывых ушанаваць памяць памерлых.

Пахаванне стралы

Ваджэнне і пахаванне стралы” -- святочны абрад, які дайшоў да нас з глыбінь стагоддзяў, а можа, і тысячагоддзяў. Часам, да якога было прымеркавана свята ўшанавання нябеснай стыхіі, лічыўся канец вясны, а дакладней, пярэдадзень Русальнага тыдня. У больш позні час яно было спалучана з святкаваннем Ушэсця і пачало адзначацца ў чацвер, на саракавы дзень пасля Вялікадня.

У абрадзе звязаліся ў вузельчык многія ўяўленні аб сутнасці жыцця. Як заўсёды ў гэты дзень адбываецца размова паміж людзьмі, з'яднанымі ў грамаду, і вышэйшымі нябеснымі сіламі, тым самым узнаўляюцца старажытныя міфы.

У наш час -- час з'яўлення розных тэхнічных цудаў -- у многіх людзей губляецца сувязь з зямлёй, адчуванне таго, што мы, людзі, усё ж такі дзеці маці-сырой Зямлі, хутчэй за ўсё, не самыя лепшыя, і, па-вялікаму, яе часовыя госці. Для нашых далёкіх продкаў яна ўяўлялася жывой істотай, яе абагаўлялі, абаранялі і, тым самым, зберагалі сябе. Шанавалі крыніцы, лясы, гаі, вучыліся размаўляць з агнём.

І само дзейства, і песні, уключаныя ў яго, і народнае тлумачэнне сэнсу абраду сведчаць, што найперш ён праводзіўся з мэтай адвесці “грамавую стралу” ад вёскі, пазбегнуць веснавых пажараў ад Перуна, ад маланкі (“Каб маланка не ўбіла”, “Кабы ўвесці гразу на лета ад дзярэўні”).

Разам з тым у абрадзе Пахавання стралы праглядваюцца выразна сляды аграрнай магіі.

Абрад адбываўся наступным чынам: вялікі гурт жанчын утвараў карагод, які атрымаў назву «крывы танок» і нагадваў «стралу»: не іначай як малюнак нябёсаў, прасякнутых зігзагамі маланак, пераносіўся на зямлю, і людзі паўтаралі ўзоры космасу, імітуючы разрады прыроднай стыхіі. Рухаючыся па вёсцы, прамы, адналінейны танок (пры гэтым у жанчыны не проста былі побач, а перапляталі рукі васьмёркай - знакам бясконцасці) каля кожнай хаты закручваўся ў кола, які гасцінна сустракалі гаспадары.

Сімволіка гэтага абрадавага дзеяння даволі празрыстая і зразумелая: замыкаючы падворак у магічнае кола, гурт аднавяскоўцаў актам калектыўнай магіі імкнуўся адвесці прыродную стыхію, ставіў перад ёю непераадольную заслону.

Супраць непрадказальнай прыроднай стыхіі былі накіраваны і іншыя абярэгі: шумавое суправаджэнне абрадавага дзеяння; грамнічныя свечкі; даматканыя ручнікі, аздобленыя адпаведным арнаментам. Надзвычай моцным абярэгам на хаце лічылася дэкаратыўнае аздабленне ліштвы шасціпялёсткавымі разеткамі - старажытным знакам уладара нябёсаў Перуна.

Калектыўна ўслаўленую, а затым утаймаваную перуновую стралу закопвалі на ўскрайку жытнёвага поля. Ролю «стралы» маглі выконваць розныя прадметы побыту і гаспадарання. Напрыклад, у вёсцы Казацкія Балсуны Веткаўскага раёна «стралой» служылі тры самыя высокія жытнёвыя каласкі, якія былі бліжэй да кожнай гаспадыні. Прыгнуўшыся долу, жанчына рукой вырывала ў зямлі крыжападобную ямку і хавала туды прыручаную (накручаную на руку, зламаную, нейтралізаваную) «стралу». Разам з стралой у яму апускалі пацеркі, грошы, гузікі, якія-небудзь пярсцёнкі - адным словам нешта бліскучае і пры гэтым загадвалі самыя розныя (будзённыя і фантастычна-неверагодныя) жаданні. Калі закопвалі «стралу», многія жанчыны гаварылі (хто пра сябе, хто ўслых): «Прымі, зямелька, ад нас грошы, а нам пашлі ўраджай харошы. Вот пайшоў ты сёння, Ісус Хрыстос, на небяса, цягні жыта за валаса. А мы ў святой зямельцы кладзем клад-грошы, каб быў ва ўсім міры ўраджай харошы».

Верагодна, у архаічныя часы ў дзень Ваджэння і пахавання стралы мелі месца чалавечыя ахвярапрынашэнні. “Страла” забівае “добра молайца”, паводле аднаго варыянта песні, і “не забівае”, паводле другога. Як вынікае з тэксту песні, “страла” -- гэта ж самі людзі, што ідуць у жыта.

Варта сказаць, што, магчыма, такая смерць для канкрэтнага “добрага молайца”, (ці для дзяўчыны) -- чалавека, якога прыносілі ў ахвяру, уяўлялася ганаровай, пачэснай.

Пасля выканання заключнага карагода кожная жанчына зрывала па дзевяць жытнёвых сцяблін і несла дадому. На іх думку, яны мелі цудадзейную ахоўна-засцерагальную сілу.

Усе сарваныя каласкі беражліва захоўвалі на працягу года і выкарыстоўвалі ў самых розных сітуацыях. Напрыклад, тры каласкі вешалі пад страху хлява, каб засцерагчы хатнюю жывёлу ад маланкі, перуноў, хвароб, сурокаў. Яшчэ тры каласкі клалі ў чырвоным куце за абразамі, спадзеючыся на дапамогу ў розных сямейных і будзённа-побытавых сітуацыях. Калі дзіця сурочылі, то трыма сцяблінамі малое злёгку сцёбалі з усіх бакоў, а затым клалі ў калыску ці проста прывязвалі да пярыла. Часам для лячэння якой-небудзь хваробы сцябліны заварвалі ў вадзе і атрыманы настой давалі піць хвораму. Жытнёвыя каласы клалі ў купель, калі трэба было купаць хворае дзіця, іх аддавалі сватам, калі яны ішлі заручаць дзяўчыну, і нават тады, калі маладыя адпраўляліся да вянца. У любы час года іх павязвалі на паясніцу таму чалавеку, якому пасля падняцця цяжару скруціла спіну ці, як казалі ў народзе, сарвалі залатнік. Іх клалі пад падушку, калі доўгі час не маглі суцішыць галаўны боль, у сяннік, калі сям'я доўгі час не магла нарадзіць дзіця.

Па вяртані спяваюць “граныя” песні, песні летняга цыкла -- больш вясёлыя у параўнанні са “стрэльнымі”. Стрэльныя песні, па словах іх выканаўцаў, “дужа жаласлівыя”, трывожна-узнёслыя. Тым не менш, жанчыны называюць іх “шчаслівымі”.

Сёмуха

Цікавым, насычаным рознымі абрадамі, было свята Тройцы, або Сёмухі, якое адзначалася праз сем тыдняў пасля Вялікадня.

На гэта свята ўшаноўвалі продкаў (ім прысвячаліся Стаўроўскія дзяды), расквітнеўшую прыроду (двары і хату ўпрыгожвалі галінкамі бярозы, клёна). Для Тройцы характэрны абрады кумавання дзяўчат, завівання і развівання бярозы, завіванне вянкоў і варажбы на іх аб шлюбе і будучыні наогул.

Асаблівасці

Сёмуха належыць да ліку святаў, якія не маюць выразна акрэсленай даты і адзначаюцца ў залежнасці ад Вялікадня. Ёсць шэраг фактаў, якія дазваляюць выказаць сцверджанне, што і ў часы паганства яно было таксама рухомым, залежала ад прыродных зрухаў, у першую чаргу ад часу з'яўлення лісця на дрэвах, якія ўсведамляліся як культавыя. На Беларусі такімі былі дуб (сімвал мужчынскага пачатку), клён, ясень (якія таксама ў залежнасці ад мясцовых культурных і прыродных умоў разглядаліся як дрэвы мужчынскага кшталту), бяроза (сімвал і тыповае ўвасабленне жаночага пачатку), ліпа, рабіна і іншыя «жаночыя» дрэвы.

Жаночае свята

Факты сведчаць, што Сёмушны цыкл з'яўляецца выключна жаночым, галоўнае месца і найважнейшыя ролі ў якіх належаць дзяўчатам шлюбнага (плоднага) узросту і маладым жанчынам, якія ўжо нарадзілі і маглі яшчэ працягваць жыццё роду.

Кумаванне, віццё вянкоў, варажба шлюбнай накіраванасці, звычай месці магілы бярозавымі венікамі, упрыгожванне хаты, гаспадарчых пабудоў зелянінай, праводзіны русалак (як правіла, у жыта) -- усё гэта мела сваёй мэтай паўплываць на плодныя сілы зямлі. I кумленне тут выступае своеасаблівым парогам, перайшоўшы які дзяўчына пераходзіла ў шлюбны статус.

Звычай жа месці магілы бярозавымі венікамі трэба разглядаць як своеасаблівую форму просьбы аб дапамозе-апякунстве, аб спрыянні продкаў свайму роду. Дадзены звычай мае самыя шчыльныя сувязі з уяўленнем старажытных беларусаў, што вясной разам з ажываннем прыроды ажываюць і «душы мёртвых», г. зн. душы продкаў, якія выходзяць на белы свет. I звычай абмятання магіл бярозавымі венікамі тут выступае як своеасаблівы, а галоўнае своечасовы кантакт-паведамленне, папярэджанне, што вясна ўжо прыйшла. Бярозавы венік у такім разе пры ўсіх іншых значэннях меў і выконваў функцыю камунікацыйнага канала, быў правадніком «жывой» энергіі, закліканай паспрыяць, дапамагчы хутчэйшаму абуджэнню продкаў.

Існаваў звычай упрыгожваць жытло i гаспадарчыя пабудовы, культавыя збудаванні зелянінай найперш сведчыць пра тое, што Сёмушныя святы ў дахрысціянскія i, верагодна, першыя хрысціянскія стагоддзі святкаваліся ўсім родам-племем на адкрытай прасторы -- у культавых гаях, у месцах, дзе раслі культавыя дрэвы. Галінкі зеляніны казалі пра тое, што супольнікі далучыліся да сакральных вытокаў, што яны ушанавалі сакральныя сілы, абнавілі i пацвердзілі сваю далучанасць да ix, што аддаюць caмix сябе ва ўладу гэтых сакральных сіл.

Праводзіны русалак

Праводзіны русалак праз бор, дуброву (сімвалы i ўвасабленне мужчынскага пачатку) у жыта таксама мелі за мэту спрыяць ураджаю. Паводле народнага ўяўлення, русалкі ў Сёмушныя святы выходзяць з вады i да восені пасяляюцца на зямлі. I як толькі яны высахнуць, то адразу i гінуць. Вада -- неабходная ўмова працягу ix жыцця. Існавала павер'е, што яны могуць выклікаць такі жаданы i патрэбны ў пару каласавання дождж, таму i праводзілі ix у жыта.

Абавязковымі i вызначальнымі acaблiвacцямi Сёмухі з'яўляюцца карагоды, пляценне вянкоў, якія часта выкарыстоўваліся ў якасці мантычнага сродку ў мэтах прадбачання будучыні на працягу бягучага сямейна-гаспадарчага года. У некаторых мясцінах да Сёмухі дапасоўваліся «пiвa», «фэсты».

У залежнасці ад мясцовых традыцый Сёмуха, або Тройца, адзначалася адзін, тры дні, тыдзень, заканчвалася ж Русальным, або Граным, тыднем. Гэты тыдзень, паводле мясцовых традыцый, пачынаўся пасля Сёмухі або праз тыдзень пасля яе. Як правіла, на працягу Гранога, або Русальнага, тыдня забаранялася выконваць тую ж, што i на Каляды, работу. У канкрэтных мясцовасцях гэтая забарона распаўсюджвалася цалкам на тыдзень, а ў некаторых -- на частку яго або пэўныя дні.

Гэтыя абрады адлюстраваны ў траецкіх песнях.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Свидетельства древней письменности об изготовлении славянами льняного полотна в ХI-X в. до н.э. Процесс выращивания и обработки льна. Использование символики льна в семейных обрядах и народных песнях. Эпитеты, употребляемые относительно льна, их значение.

    реферат [15,9 K], добавлен 14.05.2009

  • Характеристика Симбирско–Ульяновского фольклора. Особенности народов Среднего Поволжья. Специфика народных пословиц, загадок, смысл народных сказок. Знаменитые люди – собиратели фольклора в Симбирске. Былины, песни и сказки народов Среднего Поволжья.

    курсовая работа [50,5 K], добавлен 12.12.2011

  • Даклад пра старажытнае насельніцтва Беларусі. Быт шляхты і беларускага сялянства ў мастацкіх творах Адама Міцкевіча і Ўладзіслава Сыракомлі. Першые людзі на тэрыторыі Беларусі. Рассяленне індаеўрапейцаў і славянская каланізацыя, умовы для жыцця.

    реферат [28,2 K], добавлен 18.06.2011

  • Шлюбны касцюм як адзін з найважнейшых кампанентаў традыцыйнай і сучаснай беларускай абраднасці. Знаёмства з асноўнымі элементамі жаночага і мужчынскага шлюбнага ўбору. Разгляд матэрыялаў і тэхнічнага выканання касцюмаў, аздаблення, асаблівасці нашэння.

    реферат [44,4 K], добавлен 25.02.2014

  • Каляровае аздабленне традыцыйнага беларускага касцюма і яго рэгіянальныя асаблівасці. Асноўныя колеры, якія выкарыстоўваліся сялянамі для пашыву адзення і далейшай яго арнаментацыі. Традыцыйнае адзенне дзяўчат і хлопцаў, жанчын і мужчын у Беларусі.

    курсовая работа [67,1 K], добавлен 27.07.2016

  • Селение Черниково. Промышленность. Система образования. Передовые технологии обучения. Спорт в районе. Что помогает строить и жить. Гордость Калининского района. Сеть социальных учреждений. Традиции проведения народных праздников.

    контрольная работа [1,7 M], добавлен 29.11.2006

  • Святки – зимние праздники, от Рождественского Сочельника до Крещения Господня. Определение, церковная версия и значение святок. Святочные колядки и гадания, передаваемые через поколения. Христианское переосмысление традиционных народных обрядов.

    презентация [4,3 M], добавлен 30.09.2014

  • Разнообразие мира деревьев Крыма, причины и история их обожествления коренными народами. Факторы, влияющие на присуждение дереву статуса "святого". Культ поклонения дубам в Иософатовой долине. Принципы государственной охраны деревьев-"тысячелетников".

    реферат [40,4 K], добавлен 19.04.2010

  • Сказка как жанр устного народного искусства. Краткий исторический очерк о Финляндии. Народное творчество, его зарождение и признаки. Основные жанры сказочного фольклора. Многообразие тематики финских сказок, отражение в них традиций, культуры народа.

    реферат [19,4 K], добавлен 02.06.2009

  • Общий анализ испанского этноса. Отдельные этнические группы испанского этноса (галисийцы, каталонцы, валенсийцы, кастильцы, андалусийцы, баски). Национальный менталитет и характер испанского народа. Исследование народных традиций, обычаев и нравов.

    реферат [40,2 K], добавлен 23.12.2014

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.