Краязнаўчы даведачна-бібліяграфічны апарат бібліятэкі

Вызначэнне краязнаўчага даведачна-бібліяграфічнага апарата, яго функцыі, уласцівасці, крытэрыі і структура. Асаблівасці электроннага краязнаўчага каталога. Краязнаўчыя картатэкі і базы дадзеных. Краязнаўчы даведачна-бібліяграфічны фонд бібліятэкі.

Рубрика Краеведение и этнография
Вид лекция
Язык белорусский
Дата добавления 29.06.2015
Размер файла 33,3 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

КРАЯЗНАЎЧЫ ДАВЕДАЧНА-БІБЛІЯГРАФІЧНЫ АПАРАТ БІБЛІЯТЭКІ

Пытанні

1. Азначэнне КБДА, яго функцыі, уласцівасці і крытэрыі

2. Структура КДБА

3. Краязнаўчыя каталогі: агульныя пытанні

3.1 Карткавы краязнаўчы каталог

3.2 Электронны краязнаўчы каталог

3.3 Зводны краязнаўчы каталог

4. Краязнаўчыя картатэкі і базы даных

5. Краязнаўчы даведачна-бібліяграфічны фонд (КДБФ) бібліятэкі

6. Краязнаўчыя інфармацыйныя рэсурсы на сайтах бібліятэк

7. Краязнаўчыя бібліяграфічныя рэсурсы на сайтах бібліятэк

Вывады

Літаратура

Мэта: атрымаць уяўленні аб прызначэнні, асаблівасцях і структуры краязнаўчага даведачна-бібліяграфічнага апарату бібліятэкі, тэндэнцыях яго развіцця. картатэка краязнаўчы каталог бібліятэка

1. Азначэнне КБДА, яго функцыі, уласцівасці і крытэрыі

Краязнаўчы даведачна-бібліяграфічны апарат (КДБА) бібліятэкі - гэта ІПС у дакументнай ці/і электроннай формах, мэта якой аптымізаваць пошук краязнаўчай бібліяграфічнай і фактаграфічнай інфармацыі, арыентацыю ў краязнаўчых інфармацыйных рэсурсах. (У падручніку “Краеведческая библиография” (1989) азначэнне паняцця КДБА не дадзена).

Функцыі КДБА. Функцыянальнае прызначэнне КДБА заключаецца ў тым, каб аператыўна і якасна забяспечыць доступ карыстальнікаў да бібліятэчнай, бібліяграфічнай і фактаграфічнай інфармацыі, прысвечанай рэгіёну ці населенаму пункту. Краязнаўчая бібліяграфічная інфармацыя з'яўляецца галоўным элементам КДБА. З яе дапамогай забяспечваецца доступ карыстальнікаў да першасных краязнаўчых дакументаў, якія маюцца ў фондзе бібліятэкі і існуюць у знешнім асяроддзі. Фактаграфічная інфармацыя ў ДБА дазваляе аператыўна забяспечваць паток разнастайных запытаў аб фактах і падзеях мясцовага жыцця.

ДБА уласцівы пошукавая, камунікатыўная і ацэначная функцыі.

Уласцівасці КДБА. Сістэмнасць КДБА абазначае наяўнасць цесных сувязяў паміж асобнымі яго элементамі і элементаў КДБА з ДБА бібліятэкі ў цэлым. Дасягаецца з дапамогай агульнага АПУ і ссылак. У электронных краязнаўчых бібліяграфічных рэсурсах сувязі забяспечваюцца гіперссылкамі і сінтэзаваннем інфармацыі розных відаў. Гэта ўласцівасць праяўляецца таксама ў вядзенні слоўніка рэгіянальных дэскрыптараў. (Абласныя бібліятэкі і ЦБС ствараюць запісы на наступныя энтытэты: назвы мясцовых калектываў, імёны асоб, род імя, гандлёвая марка, тэма, прадмет, формы і жанры, геаграфічныя назвы, месца выдання як пункт доступу, імя загалоўка). Такія слоўнікі з'яўляюцца часткай нацыянальных БД аўтарытэтных файлаў.

Пластычнасць КДБА абазначае здольнасць яго элементаў адлюстроўваць змяненні інфармацыйных патрэбнасцей спажыўцоў, змяненні аб'ектаў камплектавання і бібліяграфавання.

Надзейнасць КДБА заключаецца ў магчымасці якасна задавальняць разнастайныя запыты спажыўцоў.

Даступнасць КДБА абазначае зручнасць асобных элементаў КДБА для карыстальнікаў з розным узроўнем інфармацыйнай культуры. КДБА у згорнутым выглядзе прадастаўляе звесткі аб краязнаўчых дакументах і паказвае шляхі доступу да іх.

Эканамічнасць КДБА - гэта яго кампактнасць і мінімізацыя затрат на тэхналагічныя працэсы арганізацыі і вядзення КДБА.

Крытэрыі КДБА. КДБА павінен адпавядаць шэрагу аб'ектыўных крытэрыяў, паводле якіх магчыма здзейсніць яго ацэнку. Гэта наступныя крытэрыі: паўната КДБА. Сукупнае напаўненне структурных элементаў КДБА павінна забяспечыць поўнае адлюстраванне дакументна-фіксаваных краязнаўчых ведаў у адпаведнасці з поўнай структурай інфармацыйных краязнаўчых патрэбнасцей карыстальнікаў. Мадэль аптымальнага стану паўнаты КДБА можа вызначацца бібліёграфамі. Напрыклад, на пэўным этапе стварэння КДБА гэта можна быць адлюстраванне краязнаўчага дакументага патоку/масіву, паступіўшага ў бібліятэку. Больш высокая ступень паўнаты можа забяспечвацца адлюстраваннем краязнаўчых дакументаў, якія па пэўных прычынах адсутнічаюць у данай бібліятэцы. Немагчыма вызначаць КДБА бібліятэкі як поўны, калі з яго дапамогай нельга задаволіць усе запыты карыстальнікаў, за выключэннем унікальных.

Унікальнасць КДБА праяўляецца ва ўнікальнасці яго зместу і формы. КДБА характарызуецца унікальнасцю зместу з пункту гледжання адлюстравання універсума дакументна-фіксаваных ведаў пра рэгіён. Структура гэтых ведаў на бібліяграфічным узроўні ствараецца толькі ў канкрэтнай рэгіянальнай бібліятэцы і нават прыблізна не дубліруецца ў іншых бібліятэках. Унікальным КДБА з'яўляецца і па такіх прыметах, як аўтарскі корпус і ў немалой ступені рэгіянальна абмежаванае месца стварэння дакументаў.

Даступнасць КДБА ацэньваецца па аб'ектыўных крытэрыях тэрытарыяльнай блізасці - удаленасці, эканамічных абмежаванняў з-за высокага кошту. Суб'ектыўнымі крытэрыямі даступнасці з'яўляюцца галоўным чынам наяўнасць ці адсутнасць нацыянальна-моўных і кагнітыўных бар'ераў для выкарыстання КБІ, рэлевантнасць зместа рэсурса інфармацыйнай патрэбнасці карыстальніка. Менавіта КДБА у згорнутым выглядзе прадастаўляе звесткі аб краязнаўчых дакументах і паказвае шляхі доступа да іх.

2. Структура КДБА

КДБА ўяўляе сабой арганізаваную сукупнасць, складаецца з некалькіх асноўных устойлівых частак. Гэта: 1) Краязнаўчыя каталогі (КК) на любых носьбітах, картатэкі і БД. Зараз ствараюцца і выкарыстоўваюцца карткавыя і электронныя КК і БД розных відаў.

2) Фонд даведачных і бібліяграфічных краязнаўчых выданняў і іх электронныя версіі ці арыгінальныя электронныя дапаможнікі, фактаграфічныя БД, бібліяграфічныя БД.

3) Фонд неапублікаваных краязнаўчых дакументаў.

Структура КДБА залежыць аб тыпа бібліятэкі. Найбольш складаны КДБА вядуць АБ і ЦБС, асобныя яго элементы прысутнічаюць у спецыяльных бібліятэках.

У АБ вядуцца карткавы зводны краязнаўчы каталог, электронны краязнаўчы каталог, БД. Усе гэтыя кампаненты з найбольшай паўнатой адлюстроўваюць дакументаваныя веды аб вобласці. ДБФ уключае даведачныя і бібліяграфічныя дапаможнікі, афіцыйныя дакументы аб вобласці, асобных яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных аб'ектах і населеных пунктах, аб насельніцтве. У фондах неапублікаваных дакументаў захоўваюцца складаныя тэматычныя даведкі, рукапісныя бібліяграфічныя працы.

КДБА ЦБС структурна падобны на КДБА абласных бібліятэк. На сучасным этапе ён прадстаўлены карткавымі краязнаўчымі картатэкамі, але бесперапынна павялічваецца кольскасць бібліятэк, якія вядуць электронны КК і БД. Дапаможнікі з фонду ДБФ уключаюць выданні, прысвечаныя раёну ці гораду, а таксама вобласці, на тэрыторыі, якой яны размешчаны.

КДБА размяшчаецца ў краязнаўчых аддзелах/сектарах абласных бібліятэк і ў краязнаўчых сектарах у некаторых ЦБС. У ЦБС, якія не маюць спецыялізаваных краязнаўчых падраздзяленняў, краязнаўчыя картатэкі, як правіла, знаходзяцца ў чытальных залах.

Для забеспячэння ўніфікаванай методыкі вядзення КК, у т.л. пераемнасці пры далучэнні новых работнікаў, неабходна наступная нарматыўна-метадычная дакументацыя: схема каталога (рабочая), пашпарт, тэхналагічныя інструкцыі па выкананні асобных працэсаў, картатэка прагледжаных крыніц, якая дазваляе здзейсніць кантроль за адлюстраваным патокам дакументаў, пазбягаць дубліравання, выбіраць чарговыя крыніцы для выяўлення краязнаўчага матэрыялу.

3. Краязнаўчыя каталогі: агульныя пытанні

Каталогі і картатэкі краязнаўчых дакументаў прызначаны для магчыма поўнага адлюстравання дакументаў аб вобласці, раёне, горадзе (мікрараёне), вёсцы. У КДБА бібліятэк каталогі краязнаўчых дакументаў займаюць важнейшае месца. Яны з'яўляюцца буйнейшым бібліяграфічным рэсурсам па краязнаўстве ў рэгіёнах.

Краязнаўчыя каталогі належаць да рэальных каталогаў бібліятэкі, але валодаюць таксама характарыстыкамі картатэк і бібліяграфічных дапаможнікаў. Таму спецыялісты, напрыклад, І.І.Міхліна прапануюць захаваць традыцыйны тэрмін “краязнаўчы каталог” і лібералізаваць патрабаванні да яго ў ДАСЦе. Паводле традыцыі краязнаўчыя каталогі ў ЦБС называюцца краязнаўчымі картатэкамі. Краязнаўчыя каталогі выконваюць функцыі: пошукавую, камунікатыўную, мадэлюючую, падагульняючую і мемарыяльную.

Краязнаўчы каталог ў параўнанні з іншымі мае пэўныя функцыянальныя і метадычныя асаблівасці. Гэта:

1) Толькі краязнаўчы каталог раскрывае змест дакументаў у тэрытарыяльным аспекце.

2) Краязнаўчы каталог павінен поўна адлюстроўваць як фонды краязнаўчых дакументаў бібліятэкі, так і дакументы, прысвечаныя рэгіёну, незалежна ад іх мовы, часу стварэння і месца захоўвання.

3) Аб'ектам адлюстравання ў краязнаўчым каталозе з'яўляюцца розныя віды дакументаў: самастойныя выданні, артыкулы са зборнікаў, часопісаў і газет, рэцэнзіі, друкаваныя творы выяўленчага мастацтва, картаграфічныя матэрыялы, ноты, апісанні частак выданняў - асобных глаў, раздзелаў, старонак, якія змяшчаюць матэрыял аб тэрыторыі, рукапісныя матэрыялы, АВ-матэрыялы, СД-РОМ, указваюць электронныя адрасы ў інтэрнет.

Асноўны крытэрый для ўключэння звестак аб дакуменце ў краязнаўчы каталог - гэта яго якасць - наяўнасць важных звестак, фактаў, навуковых высноў, мастацкае ўвасабленне мясцовай рэчаіснасці. Малазначныя матэрыялы не ўключаюцца.

Па форме носьбітаў атрымалі распаўсюджанне карткавыя і электронныя краязнаўчыя каталогі. У ЦБС пераважаюць сістэматычныя краязнаўчыя картатэкі (адпаведныя сістэматычнай частцы краязнаўчых каталогаў абласных бібліятэк).

3.1 Карткавы краязнаўчы каталог

Карткавыя краязнаўчыя каталогі абласных бібліятэк, як правіла складаюцца з трох частак: сістэматычнай, тапаграфічнай і біябібліяграфічнай (персаналій). У некаторых бібліятэках вядуцца алфавітныя каталогі краязнаўчых кніг.

Сістэматычныя часткі карткавых краязнаўчых каталогаў (картатэк) вядуцца па “Тыпавой схеме класіфікацыі дакументаў для краязнаўчых каталогаў (картатэк) бібліятэк Рэспублікі Беларусь”, якая дапрацоўваецца і бесперапынна дапрацоўваецца ў бібліятэках як рабочая класіфікацыйная схема. Матэрыял унутры рубрык падзяляецца на: 1) кнігі і іншыя асобныя выданні і 2) артыкулы з перыядычнага друку. Унутры гэтых груп рэкамендуецца адваротна-храналагічная групоўка картачак. Апісанні аднаго года ставяцца ў алфавітным парадку.

Тапаграфічныя часткі карткавых краязнаўчых каталогаў прызначаны для больш дакладнага раскрыцця зместу дакументаў у тэрытарыяльным апекце. Таму яны арганізуюцца на аснове адміністрацыйна-тэрытарыльнага падзелу вобласці. Напрыклад, абласны цэнтр, вобласць, раёны, сельскія саветы ў алфавітным парадку. Унутры матэрыял размяшчаецца па тэматычнаму прынцыпу. Напрыклад, у каталозе Магілёўскай АУНБ пасля раздзелаў аб вобласці і горадзе Магілёве, размешчаны раздзяляльнікі на 21 раён і горад абласнога падчынення Бабруйск.

Біябібліяграфічныя часткі карткавых краязнаўчых каталогаў (ці персаналій) прызначаны для найбольш поўнага адлюстравання імён асоб, жыццё і дзейнасць якіх звязана з пэўным краем. Уключаюцца даныя аб мясцовых дзеячах, вядомасць якіх абмяжоўваецца краем і выдатных дзеячах, часова ці пастаянна звязаных з краем. Матэрыял аб славутых асобах, вядомых у краіне і свеце, павінен адлюстроўвацца толькі ў аспекце сувязі “асоба - край”. Аб знакамітых ураджэнцах, дзейнасць якіх працякала за межамі края, уключаюць матэрыялы, прысвечаныя іх паходжанню і пачатковаму перыяду жыцця. Матэрыялы аб знаходжанні ў краі вядомых грамадска-палітычных дзеячоў, вучоных, дзеячоў мастацтва і іншых знакамітасцей адлюстроўваюцца ў адпаведных раздзелах сістэматычнага КК, напрыклад, “Літаратурнае жыццё” і інш. Ствараць персаналіі на такіх асоб не мэтазгодна.

Групоўка персанальных рубрык можа быць у алфавіце прозвішчаў або па родах дзейнасці асоб. Рэкамендуецца першы спосаб. Пры другім рассейваецца інфармацыя аб асобах, дзейнасць якіх ахоплівае некалькі галін. Акрамя таго карыстальнікі ў пачатку інфармацыйна-спажывецкай дзейнасці не заўсёды дакладна ведаюць профіль дзейнасці адшукваемых асоб.

Папаўненне краязнаўчых каталогаў вядзецца па шырокаму колу крыніц. Новыя дакументы выяўляюцца шляхам прагляду новых паступленняў у бібліятэку, з дапамогай матэрыялаў выдавецка-кнігагандлёвай бібліяграфіі, пошуках на сайтах выдавецтваў і інш. Выяўленне дакументаў мінулых гадоў - з дапамогай пошукаў у фондах буйных кнігасховішчаў, па рэтраспектыўных бібліяграфічных паказальніках і БД.

Краязнаўчыя каталогі павінны арганічна ўваходзіць у агульны ДБА бібліятэкі Таму яны ўзаемнымі спасылкамі звязваюцца з сістэматычнымі каталогамі, сістэматычнымі картатэкамі артыкулаў бібліятэкі.

3.2 Электронны краязнаўчы каталог

Да ліку універсальных краязнаўчых бібліяграфічных БД належаць электронны краязнаўчы каталог (ЭКК). Паводле праграмнага забеспячэння АЛІС пры апрацоўцы паступаючых дакументаў супрацоўнікі аддзелаў камплектавання і апрацоўкі лічбай 5 пазначаюць новыя краязнаўчыя выданні. Гэта лічба ўносіцца ў спецыяльнае поле “Прымета тэматычнай базы”. Дзякуючы данаму маркеру краязнаўчыя выданні аб'ядноўваюцца ў спецыфічны краязнаўчы масіў дакументаў.

Сёння АБ ставяць пытанне перад фірмай ІНЕАК аб неабходнасці асобных праграм для краязнаўчых каталогаў. Найперш такая праграма неабходна для ўдасканалення індэксавання дакументаў, што непасрэдна звязана з доступам карыстальнікаў да краязнаўчых рэсурсаў і важна ў карпаратыўнай дзейнасці. Спецыяльная праграма дазволіла б значна глыбей адлюстраваць краязнаўчыя выданні, напрыклад, калі на не краязнаўчую кнігу пішуць прыкладна 5 ключавых слоў (гэта адзначаюць расійскія спецыялісты), то ў аддзеле краязнаўства іх колькасць павялічваецца да 60. Такое праграмнае забеспячэнне дазваляе вырашаць і наступныя важныя бібліяграфічныя задачы: выкарыстанне уніфікаваных даведнікаў, доступу да масіваў асобных краязнаўчых выданняў і аналітычных матэрыялаў і спалучэння іх у пастаўленых мэтах, напрыклад, для выпуску бягучых паказальнікаў новай краязнаўчай літаратуры. Але, на наш погляд, лепш выкарыстоўваць агульныя больш дасканалыя фарматы каталагізацыі (БелМАРК), таму што аптымізуюцца ўмовы выкарыстання, абмену данымі. Падрабязнасць індэксавання ключавымі словамі не вырашыць праблемы бібліяграфічнага пошуку, так як павялічваецца залежнасць яго вынікаў ад ведання дэталяў. Павялічваюцца і працазатраты на вядзенне апарату слоўнікавага кантролю (тэзаўрусаў, спісаў ключавых слоў).

Папаўненне ЭКК звесткамі аб рэтраспектыўных дакументах вядзецца шляхам рэтраканверсіі карткавых краязнаўчых каталогаў.

3.3 Зводны краязнаўчы каталог (ЗвКК)

У адносінах да краязнаўчых каталогаў даўно пастаўлена задача развіваць іх як зводныя (ЗвКК), што павялічвае іх інфармацыйную ёмістасць і павышае узровень дзейнасці бібліятэк рэгіёна па інфармацыйна-бібліяграфічным забеспячэнні патрэб у краязнаўчай інфармацыі і ведах.

Прынцыпы падрыхтоўкі і арганізацыі зводных краязнаўчых каталогаў распрацоўваюцца абласной бібліятэкай і абмяркоўваюцца з іншымі ўдзельнікамі. Ствараецца адпаведная дакументацыя (дагаворы і інш.) Для забеспячэння уніфікаванай методыкі вядзення краязнаўчых каталогаў, у т.л. пераемнасці пры далучэнні новых работнікаў, неабходна наступная нарматыўна-метадычная дакументацыя: схема каталога (рабочая), пашпарт, тэхналагічныя інструкцыі па выкананні асобных працэсаў, картатэка прагледжаных крыніц, якая дазваляе здзейсніць кантроль за адлюстраваным патокам дакументаў, пазбягаць дубліравання, выбіраць чарговыя крыніцы для выяўлення краязнаўчага матэрыялу.

Пры стварэнні ЗвКК неабходна атрымаць звесткі аб краязнаўчых выданнях, якія захоўваюцца ў ЦБС вобласці і ў іншых бібліятэках на яе тэрыторыі, а таксама ў музеях і архівах, у кнігасховішчах краіны і замежных краін. Магчыма прапанаваць і прыватным асобам адлюстраваць інфармацыю аб каштоўных дакументах у краязнаўчых каталогах. Для атрымання звестак аб выданнях з бібліятэк вобласці існуюць наступныя асноўныя спосабы:

Пры вядзенні карткавых ЗвКК 1) разаслаць спіс краязнаўчых выданняў, якія ёсць у АУНБ для дапаўнення бібліяграфічнымі апісаннямі выданняў, якія захоўваюцца ў іншых кнігазборах.

2) Атрымаць з іншых бібліятэк і ўстаноў бібліяграфічныя спісы літаратуры і ўнесці даныя ў краязнаўчыя каталогі.

Абодва спосабы працаёмкія, затратныя, ненадзейныя і доўгатэрміновыя.

Зараз пры аўтаматызаванай тэхналогіі АУНБ распаўсюджвае падрыхтаваныя файлы. Іншыя ўдзельнікі (інфарматары) могуць прысылаць толькі нумары запісаў электроннай БД, адпаведныя выданням, якія маюцца ў іх фондах. Бібліятэкі з невялікім краязнаўчым фондам могуць не праводзіць зверку, але дасылаць звесткі аб наяўных выданнях у выглядзе тэкставага файла. Усе ўдзельнікі зводных каталогаў павінны быць прадстаўлены ў запісах сігламі ці поўнымі сваімі назвамі. Паколькі краязнаўчыя фонды ЦБС адной вобласці ў пэўнай ступені ідэнтычныя, то магчыма размеркаваць абавязкі паміж імі па стварэнні бібліяграфічных запісаў на новыя выданні і рэтраканверсію па раздзелах “Тыпавой схемы класіфікацыі дакументаў для краязнаўчых каталогаў (картатэк) РБ”. Наяўнасць абласной камп'ютарнай сеткі дазваляе капіраваць бібліяграфічныя запісы на краязнаўчыя выданні, створаныя сумеснымі намаганнямі бібліятэк, у краязнаўчы каталог любой з іх.

У АУНБ Беларусі зводныя карткавыя каталогі з'яўляюцца буйнейшым бібліяграфічным рэсурсам і ахопліваць дзесяткі тысяч бібліяграфічных запісаў. Напрыклад, у краязнаўчым каталогу Магілёўскай АБ (вядзецца з 1967 г.) сёння больш за сорак сем з паловай тысяч картачак. З 2000 г. пачалася рэтраканверсія карткавага краязнаўчага каталога. У краязнаўчым каталогу Мінскай АБ (вядзецца з 1972 г.) 38000 картак. У каталогах Магілёўскай, Брэсцкай і іншых абласных бібліятэк адлюстраваны каштоўныя краязнаўчыя дакументы, выяўленыя ў НББ, ЦБ НАН, архівах і іншых фондах.

4. Краязнаўчыя картатэкі і базы даных

Бібліяграфічныя і фактаграфічныя краязнаўчыя картатэкі вядуцца бібліятэкамі ўсіх тыпаў. Сістэматычныя краязнаўчыя картатэкі вядуцца у ЦБС, школьных бібліятэках і некаторых іншых спецыяльных бібліятэках. Тэхналогія па ўзору краязнаўчых каталогаў.

ЦБС вядуць бібліяграфічныя картатэкі афіцыйных дакументаў мясцовых органаў улады і кіравання, картатэкі па экалагічных праблемах рэгіёнаў і па іншых актуальных тэмах. Адметнасцю бібліяграфічных краязнаўчых картатэк з'яўляецца шырокае адлюстраванне матэрыялаў з мясцовай перыёдыкі і іншых рэгіянальных выданняў.

Фактаграфічныя картатэкі прысвечаюцца хроніцы рэгіёнаў, падзеям, асобам. Гэта картатэкі народных лекараў, майстроў, тапанімічных назваў, дзелавой інфармацыі, дзяцей інвалідаў, замоў, народных прымет і інш. У залежнасці ад тэматыкі ў такіх картатэках каротка фармулююць асноўныя фактычныя даныя. Так, калі адлюстроўваюцца персаналіі, неабходна указаць поўнае імя, звесткі аб дзейнасці, якой вызначыўся чалавек, магчыма яго адрас (калі гэта лекар, майстар), узнагароды. Напрыклад, Стаўбцоўская ЦБС вядзе “Зводную картатэку народных лекараў раёна”, “Замовы і народныя прыметы” і інш.

Агульныя фактаграфічныя картатэкі тыпу “Факт” адлюстроўваюць найбольш значныя падзеі, мерапрыемствы, даты рэгіёна. Напрыклад, у Віцебскай АБ картатэка “Факт” вядзецца сектарам краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі (галоўным бібліятэкарам). Загалоўкам з'яўляюцца назвы найбольш значных мерапрыемстваў, падзей, дат горада, час і месца іх правядзення. Па меры ўкаранення сродкаў аўтаматызацыі карткавыя картатэкі пераўтвараюцца ў БД.

Базы даных. На сучасным этапе актыўна ствараюцца і выкарыстоўваюцца краязнаўчыя бібліяграфічныя, фактаграфічныя і поўнатэкставыя БД. Яны належаць да найбольш перспектыўных элементаў інфармацыйных рэсурсаў сучаснага бібліятэчна-бібліяграфічнага краязнаўства. Чотка вызначыць відавую прыналежнасць той ці іншай БД не заўсёды магчыма, паколькі развіваецца тэндэнцыя да сінтэзу відаў прадстаўляемай інфармацыі.

БД краязнаўчага характару ствараюцца абласнымі, публічнымі і спецыяльнымі бібліятэкамі, а таксама іншымі арганізацыямі і ўстановамі. Наогул значная частка БД, якая ствараецца рознымі арганізацыямі і ўстановамі ў рэгіёне, можа быць выкарыстана ў мэтах краязнаўчай дзейнасці, таму абласным і публічным бібліятэкам пажадана мець звесткі аб БД з рэгіянальным аспектам зместу.

Пры падрыхтоўцы краязнаўчых БД важнымі з'яўляюцца: 1) семантыка, звязаная з вызначэннем склада, структуры і напаўнення БД і 2) прадастаўленне БД на машыначытальным носьбіце.

Бібліяграфічныя БД. Генерацыя і выкарыстанне краязнаўчых БД істотна, нават кардынальна, паўплывала на методыку бібліяграфавання і вядзенне КДБА. Сусветная практыка паказвае, што тыповымі бібліяграфічнымі БД з'яўляюцца універсальныя БД аб рэгіёне/населеным пункце, а таксама шырока распаўсюджаны БД па актуальных тэмах рэгіянальнага развіцця ў мінулым і на сучасным этапе.

У беларускіх ЦБС і абласных бібліятэках ў 1993 - 1995 гг. пачалі стварацца бібліяграфічныя БД “Краязнаўчая літаратура”, якія з'яўляюцца падбазамі універсальных БД “Аналітыка”. Адлюстроўваюцца пераважна матэрыялы аб вобласці, раёне ці горадзе з перыядычных выданняў. З найбольшай паўнатой распісваецца мясцовы перыядычны друк. Гэтыя БД дазваляюць выпускаць друкаваныя універсальныя паказальнікі новай краязнаўчай літаратуры, выкарыстоўваць матэрыял на дыскетах і інш. У БД забяспечаны пошук матэрыялаў па многіх прыметах (палях уводу). Зараз у абласных бібліятэках ахопліваюць каля 25 тысяч бібліяграфічных запісаў.

Увод бібліяграфічнай інфармацыі здзяйсняецца з дапамогай фармату каталагізацыі. Палі ўводу дазваляюць стварыць поўны бібліяграфічны запіс, праіндэксаваць кожны дакумент па шэрагу класіфікацыйных схем: па “Тыпавой схеме для краязнаўчых каталогаў (картатэк) бібліятэк Рэспублікі Беларусь”, ГАСНТІ, рубрыкатару Інформкультуры, схеме паказальніка “Новая літаратура па гісторыі і гістарычных навуках”; адлюстраваць ключавыя словы.

Палі 001, 002, 003, 004, 005 з'яўляюцца спецыфічнымі і выкарыстоўваюцца для састаўлення ў аўтаматызаваным рэжыме паказальніка “Новая літаратура аб вобласці” (па іх праграма складае дапаможныя паказальнікі).

Праграмнае забеспячэнне ўключае некалькі слоўнікаў:

1) тэматычны рубрыкатар вядзецца на аснове “Тыпавой схеме для краязнаўчых каталогаў (картатэк) бібліятэк Рэспублікі Беларусь”.

2) Імянны слоўнік (слоўнік персаналій), у якім звесткі аб кожнай асобе адлюстроўваюцца па магчымасці з максімальнай паўнатой; у т.л. прадстаўляюцца варыянты напісання прозвішчаў, псеўданімы, мянушкі. У імянным слоўніку апарат спасылак павінен забяспечваць выдачу бібліяграфічных запісаў па ўсіх варыянтах напісання імя (псеўданіму, крыптаніму, свецкаму ці духоўнаму імені, па розных варыянтах напісання прозвішча і інш.)

3) Геаграфічны слоўнік, у якім адлюстроўваюцца ўсе геаграфічныя аб'екты, у т л. тыя, якія не існуюць зараз і аб'екты, якія адносіліся да данай тэрыторыі ў мінулым. Неабходна пазначэнне варыянтаў назвы кожнага аб'екта, звестак аб зменах назвы і тыпу аб'екта. Неабходна пазначаць адміністрацыйна-тэрытарыяльную прыналежнасць населенага пункта. Вельмі важна адлюстраваць усе ўзроўні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу (з улікам гістарычных змяненняў).

Вядзенне геаграфічных і імянных слоўнікаў як лінейнага пераліку імён і аб'ектаў, размешчаных у алфавітным парадку, з'яўляецца нездавальняючым для краязнаўчых БД. Пры любым запыце, напрыклад, па варыянту напісання імя, па гістарычнай назве і т.п. павінен выдавацца станоўчы адказ без дадатковых умоў.

4)Слоўнік прадметных рубрык. Гэты слоўнік дапаўняе тэматычны рубрыкатар і не паўтарае яго найменняў. Прадметныя рубрыкі фармулюцца з дапамогай даведачных выданняў - энцыклапедый і слоўнікаў (у т.л. АПП ББК).

5) Спіс перыядычных выданняў, які служыць асновай для фарміравання поля БД “Крыніцы інфармацыі” і інш.

У кожнай бібліятэцы неабходна распрацаваць метадычныя рэкамендацыі па падрыхтоўцы такіх слоўнікаў. Іх нармалізацыя ў далейшым будзе асновай для стварэння рэгіянальных аўтарытэтных файлаў. Акрамя таго важна падрыхтаваць “Слоўнік карыстальніка краязнаўчымі БД”, які павінен ахопліваць індэксы “Тыпавой схемы”, ключавыя словы, іншыя слоўнікі, а таксама агульныя паняцці і словы, неабходныя для ўводу. Такі слоўнік, як паказвае замежны вопыт, неабходны для уніфікаванага ўводу інфармацыі і з'яўляецца рабочым дакументам, які бесперапынна папаўняецца і перавыдаецца.

БД прававой інфармацыі (заканадаўства края). У сувязі з фарміраваннем на базе публічных бібліятэк Беларусі цэнтраў прававой інфармацыі, асобныя БД сучасных прававых дакументаў не вядуцца. БД НЦПІ забяспечваюць адлюстраванне тэкстаў прававых дакументаў розных узроўняў улады, у т.л. рэгіянальнай і пошук па прыметах рэгіянальнай прыналежнасці.

Магчыма стварэнне ведамствамі, рэгіянальнымі ВНУ і бібліятэкамі БД афіцыйных гістарычных дакументаў, напрыклад, “Край у заканадаўстве ВКЛ” і т.п.

У суседніх краінах атрымалі распаўсюджанне бібліяграфічныя БД: універсальныя, “Край у цэнтральным і мясцовым друку”, “Перыёдыка края”, “Кнігі края”, “Заканадаўства края” і многія інш.

Фактаграфічныя БД ствараюцца па актуальнай тэматыцы, адлюстроўваюць старанна сабраныя звесткі, якіх не хапае ў наяўных даведачных выданнях. Як правіла, збор звестак вядзецца па многіх крыніцах і патрабуе шмат часу і апрацоўкі. Да ліку распаўсюджаных фактаграфічных БД можна аднесці: “Установы і арганізацыі края”, “Дзеячы края”, “Навучальныя установы края”, “Хроніка края” (“Летапіс края”), “Край ў лічбах і фактах”, “Помнікі і памятныя мясціны края” і інш. Асноўнымі элементамі інфармацыйнага паведамлення ў іх з'яўляюцца фармалізаваныя фактаграфічныя даныя: звесткі біяграфічнага характару, апісанні падзей, даты і інш. Дадаткова указваюцца крыніцы звестак, г.зн. бібліяграфічныя звесткі.

Поўнатэкставыя БД ствараюцца ў мэтах захавання найбольш каштоўных і рэдкіх краязнаўчых дакументаў і забеспячэння даступнасці да іх. (Многа такіх дакументаў знаходзіцца не толькі ў бібліятэках, а ў музеях, архівах, прыватных зборах. Рассеянасць дакументаў, іх дрэнны стан і адзінкавасць экземпляраў вельмі актуалізуюць пытанне алічбоўкі). Падчас генерацыі паўнатэкставых БД паралельна ствараюцца графічныя БД, якія адлюстроўваюць тэксты і бібліяграфічныя БД, якія спрыяюць удасканаленню пошукавых магчымасцей поўнатэкставых БД. Напрыклад, з мясцовых перыядычных выданняў выяўляюцца артыкулы з фактычнай інфармацыяй аб рэгіёне, яны атрымліваюць БА, індэксы; у асобнае поле заносяцца звесткі аб назве файла, у якім заховаецца графічны вобраз старонкі і каардынаты верхняга левага і ніжняга правага вуглоў газетнай старонкі. Калі артыкул складаецца з некалькіх фрагментаў, то поле паўтараецца.

Бібліяграфічная і графічная БД звязаны паміж сабою спецыяльнай пошукавай праграмай, якая ў адказ на запыт хутка фарміруе графічны вобраз дакумента, напрыклад, артыкула з газеты, выразаючы яго з газетнай паласы, ці па жаданні карыстальніка, прадстаўляючы газетную паласу цалкам.

Суцэльны прагляд газет вядзецца з дапамогай каляндарных табліц, у якія занесены нумар газеты і кожная яго газетная паласа. З рэжыма табліцы можна выйсці ў рэжым асобнай газетнай паласы і прачытаць поўнасцю нумар газеты, уключаны ў графічную базу.

Уключаныя ў БД артыкулы магчыма шукаць па шэрагу прымет: аўтару, назве, тэме, назве мерапрыемства, назве арганізацыі, прымеце персаналіі, па ключавому слову. Кожнае бібліяграфічнае апісанне можа быць выведзена на экран з усімі пошукавымі элементамі: прадметнымі рубрыкамі, ключавымі словамі. Хаця ў бібліяграфічныя БД трапляюць, як правіла, не ўсе артыкулы з перыядычных выданняў, карыстальнікі пры неабходнасці могуць весці пошук патрэбных звестак шляхам прагляду графічнай базы, дзе можна бачыць, напрыклад, усю паласу газеты. Класічных поўнатэкставых краязнаўчых БД у беларускіх бібліятэк пакуль яшчэ няма.

Многія БД сумяшчаюць бібліяграфічную, фактаграфічную і поўнатэкставую інфармацыю і даныя ў пэўных суадносінах. Такія БД уключаюць тэкставую інфармацыю, фатаграфіі, аўдыёматэрыялы і інш.

Да ліку буйнейшых належаць БД Гомельскай АУНБ “Спадчына Гомельшчыны” (уведзена ў 1998 г.) і Мінскай АУНБ “Памяць Міншчыны” (уведзена ў 2001г.) Гэтыя БД утрымліваюць блокі звестак актуальнай краязнаўчай тэматыкі: аб персаналіях, адміністрацыйна-тэрытарыяльнай структуры, падзеях, помніках, эканоміцы і інш. Часта такія БД ствараюцца абласнымі бібліятэкамі сумесна з ЦБС, г. зн., перадаюць у АБ масівы даных, створаныя імі аб гарадах і раёнах і могуць карыстацца агульным інфармацыйным рэсурсам. Так арганізавалі работу Гомельская, Магілёўская і Віцебская АБ. У сеткавым рэжыме даступнымі з'яўляюцца БД Магілёўскай АУНБ “Мой край - Магілёўшчына” (www. Mlib.basnet.by/kraу/) і Віцебскай АУНБ “Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць (http: // lib. vitebsk.net/”. Прызначэнне гэтых БД даць комплекс даных рознага зместу аб раёнах і гарадах. Матэрыялы збіраюцца ўсімі ЦРБ і структурыраваны па раёнах, асобна - аб абласных цэнтрах. Так, у БД “Мой край - Магілёўшчына” асноўнымі раздзеламі з'яўляюцца “Гісторыя раёна”, “Знакамітыя людзі раёна” і “Эканоміка раёна”. Такое напаўненне прадстаўляе значны інтарэс для многіх карыстальнікаў, у т.л. для студэнтаў і навучэнцаў пры вывучэнні рэгіёназнаўчых дысцыплін і тэм. У БД сканіраваны тэксты з сучасных і каштоўных рэтраспектыўных выданняў. Лакальныя копіі зводнай БД выстаўлены ва ўсіх ЦРБ на рабочыя месцы “Абслугоўванне чытачоў”, а таксама ў бібліятэках аграгарадкоў. На жаль, раздзелы “Знакамітыя людзі раёна” і “Эканоміка раёна” не даступны праз інтэрнет.

5. Краязнаўчы даведачна-бібліяграфічны фонд (КДБФ) бібліятэкі

Значнасць краязнаўчага ДБФ абумоўлена яго патэнцыялам для выканання фактаграфічных і бібліяграфічных даведак. Частка ДБФ, прызначаная пераважна для выканання фактаграфічных запытаў карыстальнікаў фарміруецца з даведачных выданняў, якія змяшчаюць матэрыялы пра даную тэрыторыю ці населены пункт. Трэба адзначыць, што ў апошні час назіраецца павышэнне выпуску даведачнай літаратуры, прысвечанай невялікім тэрыторыям. Калі краязнаўчае даведачнае выданне маецца ў бібліятэцы ў адным экземпляры, яно ўключаецца ў краязнаўчы фонд, калі экземпляраў больш - адзін выдзяляецца ў КДБФ. У любым выпадку бібліёграф павінен добра ўяўляць, якія выданні маюць даведачны характар і адпаведна іх выкарыстоўваць. У даведачную частку КДБФ уключаюць:

1) Універсальныя даведачныя выданні аб рэгіёне/населеным пункце. Да ліку іх адносяцца рэгіянальныя энцыклапедыі і даведнікі сучаснага часу і рэтраспектыўныя. Сярод сучасных рэгіянальных энцыклапедый і даведнікаў распаўсюджаны выданні тыпу “Віцебск”, “Гродна”, “Мінск”, “Брэсцкая вобласць”, “Гомельская вобласць” і т.п. Зараз яны перавыдаюцца раз у некалькі год і станоўча, што з'явіліся падобныя даведнікі аб невялікіх тэрыторыях. Гэтыя выданні ўключаюць кароткія звесткі аб мінулым, асабліва гісторыка-культурнага характару, і больш поўна прадстаўляюць сучасныя дасягненні рэгіёна, у .т. л. у лічбах. Маюць добрае паліграфічнае афармленне. Выкарыстоўваюцца пераважна для задавальнення фактаграфічных запытаў навучэнцаў і студэнтаў, аматараў краязнаўства, журналістаў, настаўнікаў і інш.

Да ліку універсальных даведачных выданняў адносяцца гісторыка-дакументальныя хронікі “Памяць”, прысвечаныя абласцям, раёнам і гарадам Беларусі. У гэтых унікальных даведніках у комплексе прадстаўлены важнейшыя гістарычныя дакументы, статыстычныя звесткі, сабраны матэрыялы з шырокага кола крыніц, якія характарызуюць гістарычны ход падзей, розныя бакі жыцця, змешчана багатая персанальная інфармацыя, уключаючы фотадакументы і інш. Невыпадкова кнігі гісторыка-дакументальнай хронікі набылі значэнне лепшага памочніка ў даведачна-бібліяграфічным абслугоўванні ў ЦБС.

Падобнымі да гісторыка-дакументальных хронік серыі “Памяць” з'яўляюцца асобныя выданні гэтага ж тыпу, здзейсненыя сучаснымі краязнаўцамі па індывідуальнаму замыслу. Гэта “Хроніка Убарцкага Палесся” (Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці) краязнаўцы-аматара Анатоля Атнагулава. Выданне прадстаўляе сабой сістэматызаваны унікальны збор гістарычных дакументаў, звестак і фактаў гісторыі края. Да ліку выдатных гісторыка-дакументальных хронік адносіцца “Деревни и люди Мозырщины”: Ист.-док. хроника Мозыр. р-на, всех сельсоветов и насел. пунктов региона (деревень, поселков, хуторов) (2001).

Павышэнне інтарэсу да краязнаўства ў сучасным грамадстве дазваляе прагназаваць павялічэнне выпуску такіх выданняў.

Каштоўнымі элементамі з'яўляюцца летапісы вёсак, падрыхтаваныя работнікамі сельскіх бібліятэк. Яны змяшчаюць унікальныя матэрыялы пра гэтыя пасяленні.

2) Даведнікі рэгіянальных статыстычных упраўленняў (абласных, гарадскіх, раённых). Гэта універсальныя даведнікі тыпа “Народная гаспадарка вобласці за перыяд, у годзе”, “Вобласць у годзе” і галіновыя, тэматычныя даведнікі “Народная адукацыя вобласці ў годзе”, “Медыцына і ахова здароўя вобласці ў годзе”, “Жанчыны вобласці” і інш. Прадстаўляюць афіцыйныя статыстычныя даныя аб стане рэгіянальнага развіцця.

3) Даведачна-інфармацыйныя матэрыялы, ствараемыя раённымі і гарадскімі выканкамамі. Змяшчаюць пераважна даныя і статыстыку сучаснага развіцця рэгіёнаў, але адлюстроўваюць і важнейшыя гісторыка-культурныя звесткі. Маюць прыгожае афармленне.

4) Каляндары знамянальных і памятных дат. Рыхтуюцца АУНБ і ЦБС. Некаторыя з іх змяшчаюць толькі фактаграфічныя звесткі.

5) Тапанімічныя даведнікі. Дазваляюць выконваць шматлікія запыты, звязаныя з паходжаннем назваў. Гэта, напрыклад, вельмі папулярныя і зручныя ў выкарыстанні тапанімічныя “Слоўнікі назваў населеных пунктаў” Яўгена Рапановіча, якія выходзілі ў канцы 70-х-80-я гады ХХ ст. Стан населеных пунктаў краіны на сучасны час зафіксаваны ў новым даведачным выданні “Назвы населеных пунктаў...вобласці”. Яго падрыхтоўку вядуць Інстытут мовазнаўства імя Я.Коласа НАН Беларусі сумесна з цэнтрамі картаграфіі і геадэзіі краіны. Асобныя бібліятэкі вядуць дасье мясцовай тапанімікі.

6) Дыялектныя слоўнікі. Гэта слоўнікі рэгіянальных гаворак, напрыклад, “Краёвы слоўнік Лагойшчыны”, “Матэрыялы для слоўніка Мінска-Маладзечанскіх гаворак”, “Слоўнік Гродзенскай вобласці”, “Тураўскі слоўнік” і інш. Важна прадставіць у ДБФ як дыялектныя слоўнікі, што адлюстроўвалі мову рэгіёна ў мінулым, так і сучасныя. Фактычна зараз мова ўсіх рэгіёнаў Беларусі адлюстравана ў дыялектных слоўніках, выдадзеных у той ці іншы час. Асобныя бібліятэкі самі выступаюць збіральнікамі сучаснага моўнага матэрыялу, якія ўяўляе вялікую каштоўнасць і будзе служыць вывучэнню развіцця мовы на тэрыторыі рэгіёна(Свіслачская ЦБС). Гэтыя матэрыялы павінны быць прадстаўлены ў ДБФ.

7) Генеалагічныя даведнікі. Перш за ўсё бібліятэкі сочаць за з'яўленнем рэгіянальных даведнікаў, напрыклад, Яцкевіч З. “Малы гербоўнік Халопеніцкай шляхты”, “Гербоўнік Наваградскай шляхты” і інш. Генеалагічныя даведнікі дапамагаюць вывучаць сямейную гісторыю, гісторыю мясцовых шляхецкіх родаў.

8) Навуковыя, навукова-папулярныя і вучэбныя выданні з вялікім і унікальным фактаграфічным матэрыялам. Напрыклад, упершыню на сучасным этапе з'явіліся кнігі, аднесеныя да новага кірунку краязнаўчых даследаванняў “вёсказнаўства”. Гэта кнігі, прысвечаныя асобным вёскам, напісаныя іх ураджэнцамі. Падрыхтаваны па унікальных крыніцах: архіўных дакументах, успамінах і інш.

9) Адрасныя і тэлефонныя рэгіянальныя даведнікі.

10) Бізнес-даведнікі. Прадстаўляюць даныя аб суб'ектах гаспадарання розных формаў уласнасці, іх паслугах, таварах. Змяшчаюць юрыдычныя рэквізіты, кантактныя тэлефоны. Распаўсюджаны універсальныя бягучыя бізнес-даведнікі і тэматычныя.

На сучасным этапе бібліятэкі імкнуцца папоўніць КДБФ каштоўнымі даведачнымі выданнямі мінулага. Зараз узнікла магчымасць набываць алічбаваныя выданні, як, напрыклад, “Памятныя кніжкі Магілёўскай губерні”, якія пачалі выходзіць на CD-ROM. З'яўленне падобных кампакт-дыскаў павінна ўважліва адсочвацца бібліёграфамі-краязнаўцамі.

Бібліяграфічная частка ДБФ уключае галіновыя, тэматычныя, персанальныя бібліяграфічныя дапаможнікі, прысвечаныя данай тэрыторыі, як новыя, так і створаныя ў ранейшыя часы. Вельмі карыснымі з'яўляюцца універсальныя бягучыя паказальнікі аб абласцях, якія на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў выдаюцца ўсімі АБ краіны. Карысна выяўляць і ўключаць у ДБФ бібліяграфічныя матэрыялы аб тэрыторыі, асобных населеных пунктах і выдатных асобах, якія часта змяшчаюцца ў бюлетэні “Новыя кнігі: па старонках беларускага друку”. Прадстаўляецца мэтазгодным выяўляць і адлюстроўваць у КДБФ замежныя бібліяграфічныя матэрыялы аб тэрыторыях. Яны дапамогуць паглыбіць задавальненне інфармацыйных запытаў даследчыкаў. Уключаюцца таксама паказальнікі мясцовага друку, з дапамогай якіх магчыма выконваць разнастайныя краязнаўчыя запыты. (аб паказчыках мясцовага кнігадрукавання, яго асартыменце, шукаць творы мясцовых аўтараў і інш.).

Такім чынам, бібліёграфы бесперапынна выяўляюць новыя даведачныя і бібліяграфічныя дапаможнікі, вядуць пошукі даведачных выданняў мінулага. У перспектыве найбольш каштоўныя даведачныя выданні будуць алічбоўвацца, што зробіць даступнымі для бібліятэк і карыстальнікаў мноства фактаў і даных мінулага і сучаснасці любых тэрыторый Беларусі.

Карысна выяўляць і выкарыстоўваць інтэрнет-рэсурсы, якія прадстаўляюць масівы фактаграфічных бібліяграфічных даных аб краі.

6. Фонд неапублікаваных бібліяграфічных дапаможнікаў (ФНБД)

Прызначаецца для захавання копій найбольш складаных тэматычных краязнаўчых даведак з мэтамі паўторнага выкарыстання і неапублікаваных бібліяграфічных дапаможнікаў. Копіі краязнаўчых даведак арганізуюць як самастойны фонд, асабліва калі ў бібліятэцы ёсць структурнае падраздзяленне па краязнаўстве, або ўключаюць іх у агульны фонд выкананых даведак. ФНБД вядзецца ў выглядзе картатэкі; копіі даведак захоўваюцца ў канвертах ці як комп'ютарны файл; у спецыяльных папках. На канверце ўказваюцца метадычныя характарыстыкі выкананай даведкі (тэма, від, колькасць дакументаў, іх відавы, моўны склад і інш.). Пры паўторным выкарыстанні важнай працэсам з'яўляецца дапрацоўка спіса з карэктыроўкай мэтавага і чытацкага прызначэння, асаблівасцей зместу, пошуку новых дакументаў.

7. Краязнаўчыя бібліяграфічныя рэсурсы на сайтах бібліятэк

Праз сайты бібліятэкі забяспечваюць доступ да буйнейшых краязнаўчых рэсурсаў: краязнаўчага каталога, БД, краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў. стварыўшы ў ім функцыю выдзялення падмасіва па датах ўводу - за месяц, за тыдзень - для атрымання новай краязнаўчай інфармацыі.

Абласныя бібліятэкі пачалі прадстаўляць у інтэрнет доступ да краязнаўчых дакументаў праз электронныя каталогі. Па ЭК Брэсцкай і Віцебскай АБ на аснове праграмнага забеспячэння АЛІС магчыма весці просты і пашыраны пошук па масівах краязнаўчых кніг, брашур, выяўленчых і картаграфічных выданняў, артыкулаў з кніг, зборнікаў, часопісаў і газет. Выстаўлены ў інтэрнет некаторыя БД.

Пашыраецца адлюстраванне на сайтах бібліятэк электронных краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў. У ліку лідэраў па гэтаму кірунку Віцебская АБ, якая на бягучы момант забяспечыла доступ да 6 персанальных паказальнікаў і календароў знамянальных і памятных дат.

Прадстаўляюць бібліятэкі доступ праз сайты да некаторых краязнаўчых матэрыялаў фактаграфічнага характару. Гэта гістарычныя хронікі, фоталетапісы, матэрыялы дзелавой інфармацыі і інш. Так, на старонцы “Краеведение” даступна “Хроника освобождения: Брестская область”.

Мала выкарыстаны да бягучага часу магчымасці арыентавання ў краязнаўчых рэсурсах, якія размешчаны па-за бібліятэкамі, у т.л. аб сайтах музеяў, архіваў і іншых устаноў. Так, з галоўнай старонкі сайта Віцебскай АБ арганізаваны доступ на сайт “Победа - Витебск”, прысвечаны гораду ў гады Вялікай Айчыннайвайны, ў раздзеле “Мультимедиа” Віцебскай АБ магчыма выйсці на сайт “Витебский музей Марка Шагала”. Мінская ГЦБ імя Я.Купалы выставіла каталог сайтаў буйнейшых нацыянальных культурна-гістарычных рэсурсаў, у т.л. да краязнаўчага віртуальнага фотаальбому “Незнакомый Минск” (http://oldminsk.by) і інш. Часткова гэтай мэце служаць матэрыялы на старонках “Ссылки”, якія даюць спасылкі да сайтаў аблвыканкамаў і іншых рэгіянальных органаў кіравання і эканомікі. Частка бібліятэк дае спасылкі да сайтаў мясцовай адміністрацыі з галоўных старонак (Магілёўская АБ). Далейшае пашырэнне доступу да краязнаўчых рэсурсаў праз сайты - перспектыўны кірунак забеспячэння іх выкарыстання. Мае выключнае значэнне для задавальння інфармацыйных патрэбнасцей удаленых карыстальнікаў, напрыклад, нашчадкаў выхадцаў з Беларусі ў замежных краінах.

Вывады

1. КДБА прадастаўляе ў згорнутым выглядзе бібліяграфічныя звесткі

2. аб краязнаўчых дакументах і фактаграфічныя даныя, што надае яму значэнне адмысловага інфармацыйнага рэсурса і сродка доступа да дакументаваных краязнаўччых ведаў.

3. Структура КДБА залежыць ад тыпу і віду бібліятэкі, фарміруецца зулікам інфармацыйных патрэбнасцей карыстальнікаў па краязнаўстве.

4. Структурныя кампаненты КДБА (каталогі, картатэкі, БД) маюць пэўную метадычную спецыфіку.

5. Перспектыўнымі кампанентамі з'яўляюцца электронныя формы (электронныя каталогі, БД).

6. Прадстаўленне краязнаўччых бібліяграфічных рэсурсаў у інтэрнет пашырае іх даступнасць сярод удаленых карыстальнікаў.

Ключавыя паняцці: краязнаўчы даведачна-бібліяграфічны апарат, краязнаўчыя каталогі, картатэкі, краязнаўчы даведачна-бібліяграфічны фонд, фонд неапублікаваных бібліяграфічных дапаможнікаў, краязнаўчая інфармацыя на сайтах бібліятэк.

Заданне для СПС: падрыхтаваць экспертную ацэнку краязнаўчай картатэкі бібліятэкі-філіяла Мінскай ГЦБС (бланк у папцы вучэбна-метадычнага комплекса па курсу). Вынікі разглядаюцца на субяседванні па самастойнай працы.

Літаратура

Асноўная

1. Мамонтов, А.В. Краеведческая библиография: учебник. / А.В. Мамонтов, Н.Н. Щерба. - М., 1989. - С.162 - 177.

2. Краеведческие указатели и БД // Справочник библиографа. - Изд. 2-е, перераб. и доп. - СПб., 2003. - С.420 - 431.

3. Трубина, Е. Краеведческие ресурсы на сайтах библиотек / Е.Трубина // Библиогр. - 2001. - № 1. - С. 3 - 11.

Дадатковая

1. Краязнаўчая дзейнасць бібліятэк: метад. рэкамендацыі / НББ - Мн., 1994. - С.43 - 61.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Характарыстыка краязнаўчага даведачна-бібліяграфічнага апарата бібліятэкі. Функцыянальнае прызначэнне КДБА. Раздзелы картатэцы. Даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне па краязнаўстве: чытальнай залы, мультымедыйны цэнтр, вддзел бібліятэчнага маркетынгу.

    контрольная работа [9,9 K], добавлен 14.06.2011

  • Разгляд фарміравання краязнаўчага фонду бібліятэкі. Вывучэнне арганізацыі працэсу абслугоўвання чытачоў, стварэння картатэкі, правядзення масавых мерапрыемстваў. Азнаямленне з метадычнымі матэрыяламі па краязнаўстве. Прапаганда краязнаўчай літаратуры.

    контрольная работа [3,5 M], добавлен 21.10.2014

  • Шлюбны касцюм як адзін з найважнейшых кампанентаў традыцыйнай і сучаснай беларускай абраднасці. Знаёмства з асноўнымі элементамі жаночага і мужчынскага шлюбнага ўбору. Разгляд матэрыялаў і тэхнічнага выканання касцюмаў, аздаблення, асаблівасці нашэння.

    реферат [44,4 K], добавлен 25.02.2014

  • Каляровае аздабленне традыцыйнага беларускага касцюма і яго рэгіянальныя асаблівасці. Асноўныя колеры, якія выкарыстоўваліся сялянамі для пашыву адзення і далейшай яго арнаментацыі. Традыцыйнае адзенне дзяўчат і хлопцаў, жанчын і мужчын у Беларусі.

    курсовая работа [67,1 K], добавлен 27.07.2016

  • Особенности развития природно-заповедного фонда Крыма, который является важнейшим показателем эталонно-научного и природно-ресурсного потенциала полуострова, а также играет большую роль в сохранении ландшафтного и биологического разнообразия региона.

    реферат [50,5 K], добавлен 11.12.2010

  • Характеристика музейного фонду Тернопільської області: історичні, краєзнавчі, етнографічні, меморіальні, літературні, мистецькі музеї. Створення бібліотечно-музейної комісії з ініціативи товариства "Народна школа". Перші створені музеї радянської доби.

    реферат [2,2 M], добавлен 31.03.2015

  • Понятие "край" и "краеведческий документ". Фонд краеведческих документов. Организация и ведение КСБА. Задачи краеведческой работы библиотек. Использование краеведческой библиографии. Взаимосвязи и координация деятельности краеведческих учреждений.

    контрольная работа [31,0 K], добавлен 21.10.2008

  • Художественный музей Сочи как объект культурного наследия. История его создания, архитектурные особенности, анализ деятельности и принципы комплектования фондов художественного музея Сочи. Особенности организации деятельности этой культурной организации.

    курсовая работа [24,5 K], добавлен 13.01.2016

  • Состояние культурной сферы муниципального образования Приморско-Ахтарского района. Сферы привлекательности для туристов, особенности края. Экспозиция историко-краеведческого музея. Система библиотечного фонда. Виды доступного отдыха, курортные базы.

    курсовая работа [38,2 K], добавлен 12.06.2011

  • Танец в славянской традиции как неотъемлемая часть обрядовых действий. Исторические корни хоровода, его виды и особенности. Орнаментально-фигурные, сюжетно-игровые и подражательные танцы. Хореографическая структура славянских хороводов и плясок.

    доклад [26,3 K], добавлен 12.01.2016

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.