Аб паходжанні беллорусской нацыі
Паняцце этнасу і этнічных прыкмет. Асаблівасці фарміравання этнасу і этнічнага самасвядомасці. Цывілізацыйны і фармацыйны падыходы да інтэрпрэтацыі беларускай гісторыі. Характарыстыка канцэпцыі паходжання беларусаў і фарміравання беларускага нацыі.
Рубрика | Краеведение и этнография |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 27.12.2011 |
Размер файла | 20,5 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Змест
Уводзіны
1. Этнас i этнiчныя прыкметы
2. Фармiраванне этнасу i этнічнай самасвядомасці
3. Канцэпцыі паходжання беларусаў
Заключэнне
Спiс літаратуры
Уводзіны
беллорусский нацыя паходжанне
У апошнія дзесяцігоддзі беларускія гісторыкі вельмі актыўна займаліся даследаваннямі, прысвечанымі праблемам нацыі і этнасу. Між тым да сённяшняга дня не выпрацаваная паслядоўная канцэпцыя фармавання беларускай нацыі і зусім няшмат агульнапрынятых «ісцін» у інтэрпрэтацыях нацыі і этнаса. Вельмі важным для распрацоўкі такой канцэпцыі з'яўляецца тэарэтычны аналіз працаў, у якіх закранаюцца названыя вышэй праблемы. Відавочна, што паўнацэнным гэты аналіз можа стаць толькі ў выніку супрацоўніцтва даследчыкаў розных перыядаў гісторыі Беларусі [1].
Зразумела, што падыходы да распрацоўкі гісторыі этнаса і нацыі залежаць ад інтэрпрэтацыі гістарычнага працэсу, якая, у сваю чаргу, засноўваецца на той ці ішай канцэптуальнай мадэлі гісторыі. Так, на аснове цыклічнай і стадыяльнай мадэляў былі распрацаваныя, адпаведна, цывілізацыйны і фармацыйны падыходы да інтэрпрэтацыі гісторыі.
Прыхільнікі фармацыйнага падыходу лічаць, што чалавецтва рухаецца па шляху, этапамі якога з'яўляюцца племя, народ і нацыя. Пры гэтым нацыя разглядаецца як фармацыйна канкрэтны, інтэграваны ўнутраным рынкам і сродкамі камунікацыі феномен новага і навейшага часу.
Прыхільнікі цывілізацыйнага падыходу часцей карыстаюцца паняццем этнічнасці, якую разумеюць як сацыяльна-псіхалагічны і культурна-гістарычны феномен, у аснове якога ляжыць накоплены стагоддзямі асэнсаваны соцыумам унікальны вопыт ва ўсіх сферах індывідуальнага і грамадскага жыцця. Такім чынам, для фармацыйнага падыходу ключавой з'яўляецца праблема фармавання нацыі як сацыяльна-палітычнага феномену новага часу, а для цывілізацыйнага - праяўленне этнічнасці як культурна-гістарычнага феномену ў розныя эпохі.
Па добра вядомых прычынах у айчыннай гістарыяграфіі доўгі час бесканкурэнтна дамінаваў фармацыйны падыход, тэарэтыка-ідэалагічную аснову якога складаў марксізм, спалучаны з эвалюцыянісцкімі ідэямі Льюіса Генры Моргана і Фрыдрыха Энгельса. Стадыяльныя тыпы «гістарычных супольнасцяў» - плямёны, народнасці, нацыі - разглядаліся ў адпаведнасці з грамадска-эканамічнымі фармацыямі. Класічнае для савецкай гістарыяграфіі вызначэнне нацыі было сфармуляванае Іосіфам Сталіным у кнізе «Нацыяналізм і нацыянальнае пытанне» (1913): «Нацыя - гэта гістарычна склаўшаяся ўстойлівая супольнасць людзей, якая ўзнікла на базе агульнасці мовы, тэрыторыі, эканамічнага жыцця і псіхічнага складу, што праяўляецца ў агульнасці культуры».
У пачатку 1950-х было заўважана, што тэрмін «гістарычныя супольнасці людзей» у дачыненні да трыяды «племя-народнасць-нацыя» быў недакладны, бо мог азначаць таксама дзяржаўныя, рэлігійныя ці іншыя супольнасці. Таму ён быў заменены словазлучэннем «этнічныя супольнасці людзей». Разам з гэтым у савецкія грамадскія навукі ўвайшоў і тэрмін «этнас» [3].
1. Этнас i этнiчныя прыкметы
«Этнас, этнічная супольнасць (ад грэч.ethnos - народ) - устойлівая супольнасць людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі, мае агульную мову, культуру, побыт, псіхалагічныя рысы і самасвядомасць» [4, c.204].
Асноўныя гістарычныя формы этнасу - род, племя, народнасць, нацыя - характарызуюцца і пэўнымі сацыяльна-эканамічнымі асаблівасцямі. Галоўныя прыкметы этнасу - мова, самасвядомасць, культура, побыт, псіхіка і інш.- змяняюцца з цягам часу не так істотна, як сацыяльна-эканамічныя адносіны, якія адпавядаюць пэўнай гістарычнай ступені развіцця.
Адной з галоўных прыкмет этнасу з'яўляецца этнічная тэрыторыя - тэрыторыя кампактнага рассялення пэўнага народа. Этнічная тэрыторыя - гэта не толькі сфера пражывання, але і жыццёвая аснова, што абумоўлівае спецыфіку гаспадарчых заняткаў і вытворчай культуры, жывіць канкрэтнымі вобразамі духоўныя скарбы народа, яго мову і фальклор. Мова народа з'яўляецца спецыфічным сродкам захавання і перадачы яго сацыяльнага вопыту, культурных традыцый. Праз мову рэалізуецца пераемнасць розных пакаленняў.
Пад этнiчнымi прыкметамi, згодна «Антрапалогii» П.Тапiнара, уяўляюцца ўсе факты, што вынікаюць з аб'яднання людзей памiж сабою пад уплывам любой матывацыi: грамадскiх патрэб, асабiстых паводзiн, збройнага ўхiлу. А.Басцiян пад этнiчным вобразам народа разумеў яго культурнаспецыфiчны воблiк. Ж.Дэнiкер этнiчнымi групамi называў тыя народы, нацыi цi плямёны, якiя адрознiваюцца памiж сабою моваю, жыццёвымi паводзiнамi [2].
На пачатку 1950-х гг. пры падрыхтоўцы шматтомнай серыi «Народы свету» этнiчная тэрмiналогiя атрымала шырокае распаўсюджанне. Напрыклад, этнiчная самасвядомасць, праблемы этнiчнай геаграфii i этнiчнай гiсторыi, спецыфiка этнiчных супольнасцяў i iнш. (П.I.Кушнер, С.I.Брук, Р.Ф.Iтс, К.I.Казлова i iнш.).
Напрыканцы 1960-х гг. працягвалася распрацоўка катэгорый этнасу. Пазней «этнас» у сэнсе “народ” быў заменены на “этнiчную агульнасць” рознага таксанамiчнага ўзроуню, ад метаэтнасу да субэтнасу. У аснове этнасу зараз, акрамя сацыяльных i культурных фактараў, маюцца на ўвазе расавая i бiялагiiчная рознiцы.
Амаль канчаткова пад катэгорыяй этнасу разумеюцца этнiчныя супольнасцi ў выглядзе людскiх папуляцый як этнакультурных групаў з iх агульным паходжаннем i антрапа-псiхалагiчнымi асаблiвасцямi пры абавязковых тэрытарыяльна арганiзаванай адасобленасцi, моўным падабенстве, адпаведнай самасвядомасцi (С.А.Токараў, В.I.Казлоў, М.М.Чэбаксараў, Л.М.Гумiлёў, К.В.Чыстоў, Л.П.Лашук).
Гісторыя фарміравання беларускага этнасу вывучаецца на падставе звестак з розных навук - лінгвістыкі, археалогіі, этнаграфіі і інш. Даследванне праблемы этнагенезу беларусаў з'явілася вынікам выкарыстання спецыфічных крыніц, правядзення складаных і доўгіх пошукаў, параўнання высноў розных навук.
«Этнічная самасвядомасць - неад'емны кампанент этнасу, адзін з найважнейшых этнічных вызначальнікаў, які дазваляе меркаваць пра наяўнасць этнасу як асобнай супольнасьці» [2, c.5].
2. Фармiраванне этнасу i этнічнай самасвядомасці
Гісторыя вывучэння этнічнай самасвядомасці пачынаецца з замацавання дадзенага паняцця ў навуковай літаратуры ў канцы 40-х гг. XX ст. Адным з першых, хто звярнуў увагу на гэту праблему, быў П.І. Кушнер. Да канца 60-х гг. этнічнай самасвядомасці адводзілася другаснае месца сярод кампанентаў этнасу, што тлумачыцца яе вытворнасцю ад аб'ектыўных характарыстык этнасу, такіх, як мова, тэрыторыя і інш. Імкненне захаваць чысціню матэрыялістычнага падыходу ў этнічнай сфэры не дазваляла паставіць этнічную самасвядомасьць у цэнтар увагі. Змены адбыліся ў канцы 60-х гг. Большасць навукоўцаў тады прызнала, што этнічная самасвядомасць, нягледзячы на сваю суб'ектыўную прыроду, зьяўляецца важным кампанентам этнасу.
Вылучэнне этнічнай супольнасці грунтуецца на сукупнасці прыкметаў біялагічнага, геаграфічнага, сацыяльнага, культурнага, псiхалагічнага характару. На пачатку фармавання этнасу (этнічнай супольнасьці) самасвядомасць ахоплівае ня ўвесь масіў, а толькі кола асобаў, для якіх этнічная самасвядомасць з`яўляецца найбольш актуальнай. Распаўсюджанне самасвядомасці на астатніх y супольнасці - гэта працяглы працэс.
На фармiраванне этнiчнай самасвядомасцi ўплывае шэраг фактараў:
1) этнічнае асяродздзе (этнічная прыналежнасьць бацькоў і людзей, якія жывуць у дадзеным рэгіёне);
2) этнакультурныя традыцыі;
3) этнакультурная і этнапалітычная сытуацыя ў грамадстве [2, c.7].
Станоўчыя адносіны да сваёй этнічнай супольнасьці садзейнічаюць фармаваньню трывалай этнічнай самасвядомасці.
Этнічная самасвядомасць не валодае стопрацэнтнай дакладнасцю як этнавызначальнік. Вызначанасць яе змяншаецца ў выпадку яе шматзначнасці (складанасці, неаднастайнасці). Этнічная самасвядомасць будзе складанай, калі асоба адносіць сябе адначасова да дзвюх ці болей этнічных супольнасцяў. Такое магчыма пры актуальнасьці разам з этнічнай і субэтнічнай або метаэтнічнай самасвядомасці. Напрыклад, расейскае казацтва ўсведамляе сябе асобнай групай у межах расейскага этнасу і адлюстроўвае гэта праз самасвядомасць. Адсюль вынікае, што казакі валодаюць расейскай этнічнай самасвядомасцю і казацкай субэтнічнай самасвядомасцю.
Значная сувязь існуе і паміж этнічнай і рэлігійнай самасвядомасцю. Прыклад актыўнага ўздзеяння рэлігіі на ход этнічнага развіцця дае гісторыя праваслаўя і каталіцтва на тэрыторыі Беларусі. За часамі Расейскай імпэрыі пэўны час беларусам навязвалася канфэсійнае этнавызначэнне накшталт «праваслаўны - расеец», «католік - паляк». Дадзеныя этнаканфэсійныя стэрэатыпы адмоўна паўплывалі на фармаванне беларускага этнасу.
Этнас ўяўляе складаную ў структурным плане з`яву.
Сiстэма этнасу мае наступныя кампанэнты:
- этнічная самаідэнтыфікацыя (выяўляецца праз этнонім);
- уяўленні пра адзінае гістарычнае мінулае;
- уяўленні пра тыповыя рысы свайго этнасу (мова, духоўная, матэрыяльная культура, стэрэатыпы паводзінаў, адносінаў);
- усведамленне ўласных этнічных інтарэсаў [3].
У сiстэме этнічнай самасвядомасці цэнтральнае месца займае этнічная самаідэнтыфікацыя (усведамленне прыналежнасці да пэўнага этнасу). Усе іншыя кампанэнты, якія фіксуюць рысы дадзенай супольнасьці і ўсебакова яе характарызуюць, выконваюць функцыі этнічных толькі пры наяўнасці супрацьпастаўлення «мы - яны» («свае - чужыя»).
Этнічная самасвядомасць можа быць уласціва і асобе, і супольнасьці. Этнічная самасвядомасць асобы -- гэта від індывідуальнай самасвядомасці, у якой сканцэнтраваныя ўяўленні асобы пра сваю этнічную спэцыфіку. Гэты від самасвядомасці значна больш набліжаны да рэальнай сыстэмы прыкметаў у параўнанні з этнічнай самасвядомасцю супольнасці. Менавіта на ўзроўні індывіда пачынаецца усведамленне новых з`яў у жыцьці этнасу, якія пазней могуць перайсьці ў этнічную самасвядомасць супольнасьці. Апошняя ўяўляе больш высокі ўзровень абагульнення і адлюстроўвае толькі найбольш значныя рысы этнасу.
Этнічная самасвядомасць супольнасці -- гэта від грамадcкай самасвядомасці, якая ўласціва этнічнай супольнасці.
3. Канцэпцыі паходжання беларусаў
Што датычыцца фарміравання менавіта беларускага народа, то гэта пытанне і на сёняшні дзень, на жаль, застаецца нявырашаным. У навуковай літаратуры існуе некалькі прынцыпова розных канцэпцый па гэтаму пытанню.
Самыя старыя з іх гэта польская і вялікаруская канцэпцыі. Яны адмаўлялі існаванне самастойнага беларускага этнасу на той падставе, што ў насельніцтва Беларусі быццам не было самастойнай славянскай мовы. Прыхільнікі польскай канцэпцыі(Л.Галембоўскі, А.Рыпінскі і інш.) лічылі беларускую мову дыялектам польскай мовы, а беларусаў- часткай польскага этнасу. Творцы вялікарускай канцэпцыі(А.Сабалеўскі, І.Сразнеўскі і інш.) сцвярджалі, што Беларусь - частка вялікарускай этнічнай тэрыторыі, а беларуская мова - дыялект рускай.Памылковасць дадзеных канцэпцый выяўлена яшчэ ў пачатку XX ст. Я.Карскім у фундаментальнай працы «Беларусы», дзе было даказана, што беларуская мова- самастойная славянская мова [2].
Потым, у пачатку таго ж ХХ ст., з'явілася крывіцкая канцэпцыя. Яе аўтарамі былі М.Пагодзін, В.Ластоўскі і інш.Яна заснавана на памылковым уяўленні аб тым, што продкамі беларусаў з'яўляюцца толькі крывічы. Пры гэтым забываюць пра паўднёвую частку беларусаў, якія пайшлі ад іншых протанароднасцяў.
Аднабаковасць крывіцкай канцэпцыі вырашылі пераадолець вядомыя навукоўцы: Я.Карскі, У.Пічэта, М.Грынблат, М.Доўнар-Запольскі.Яны ўключылі ў склад продкаў беларусаў не толькі крывічоў, але таксама дрыгавічоў і радзімічаў. Адсюль і назва канцэпцыі- крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая. Аднак і гэта канцэпцыя, як і папярэдняя, не ўлічвае таго факта, што дрыгавічы і радзімічы, як і крывічы, зніклі да сярэдзіны XII ст., калі агульнабеларускі этнічны комплекс яшчэ не сфарміраваўся.
Асаблівую папулярнасць набыла балцкая тэорыя этнагенезу беларусаў. Паводле гэтай тэорыі, змяшэнне славян з даславянскім насельніцтвам- балтамі - прывяло да з'яўлення беларускага этнасу. Балты, такім чынам, адыгралі ролю субстрату ў этнагенезе беларусаў. Аўтар гэтай тэорыі археолаг В.Сядоў робіць выснову на падставе таго, што шмат элементаў беларускай культуры і мовы маюць балцкае паходжанне. Аднак В.Сядоў не ўлічыў таго, што гэтыя элементы ўласцівы як славянам, так і балтам.Яны індаеўрапейскага паходжання. Балты з'явіліся продкам, субстратам не непасрэдна беларусаў, а ўсходнеславянскіх супольнасцей- крывічоў, радзімічаў і дрыгавічоў.
Існуе і фінская канцэпцыя беларусаў. Яе аўтарам з'яўляецца пісьменнік І.Ласкоў.На падставе гідронімаў Беларусі фінскага паходжання(Дзвіна, Свір і інш.), ён лічыць, што продкамі беларусаў маглі быць і фіны.Але фіны на тэрыторыі Беларусі з'явіліся субстратам не беларусаў, а старажытных балтаў [4].
Навуковую каштоўнасць мае так званая старажытнаруская ці новая канцэпцыя ўзнікнення беларусаў. Тэарытычна яе абгрунтаваў С.А.Токараў, які лічыў, што крывічы, дрыгавічы, радзімічы і іншыя першапачатковыя ўсходнеславянскія этнічныя супольнасці змяніліся этнічна яшчэ да фарміравання беларускага, рускага і ўкраінскага народаў. На яго думку, першапачатковыя ўсходнеславянскія супольнасці змяніла агульнаўсходнеславянская этнічная супольнасць, а іх этнічныя тэрыторыі ўтварылі новую пад назвай “Русь”, якая і была папярэдніцай Беларусі, а таксам Расіі і Украіны. Гэтая канцэпцыя была вельмі пашырана ў айчыннай навуковай і вучэбнай літаратуры ў 1950-70-я гады. Але ў 1980-1990-я гады некаторыя навукоўцы, у прыватнасці Г.В. Штыхаў, сталі адмаўляць існаванне ў мінулым агульнаўсходнеславянскай этнічнай супольнасці, якую часта называлі тэрмінам “старажытнаруская народнасць”. Гэтае адмаўленне заснавана на некаторых хібах у аргументацыі старажытнарускай канцэпцыі ў адносінах да Беларусі. Крытычнай ацэньваецца, у прыватнасці, сцверджанне, што на тэрыторыі Беларусі старажытная агульнаўсходнеславянская этнічная супольнасць склалася ў IX-X ст., а ў сяэдзіне XII ст. пачала ўжо распадацца. Такія храналагічныя рамкі існавання старажытнай агульнаўсходнеславянскай этнічнай супольнасці не падцвярджаюцца фактычным матэрыялам. Яны заснаваны на памылковым атаясамліванні этнічнай супольнасці і дзяржавы. Адзначаныя хібы ў аргументацыі старажытнарускай канцэпцыі ўзнікнення беларусаў не могуць служыць падставай для адмаўлення існавання ў мінулым старажытнай агульнаўсходнеславянскай этнічнай тэрыторыі, адмаўлення ад старажытнарускай канцэпцыі ўзнікнення Беларусі.
Заключэнне
Наяўнасць некалькіх канцэпцый узнікнення беларусаў абумоўлена незвычайнай шматбаковасцю, складанасцю самога працэсу ўтварэння этнасу і спосабаў яго даследвання, разнастайнасцю крыніц, якія часта адрозніваюцца па сваёй сутнасці.
«Этнас уяўляе сабой складанае гісторыка-культурнае ўтварэнне. Этнас характарызуецца своеасаблівым комплексам культуры і мовы, а таксама этнічнай тэрыторыі. Этнас фарміруецца адначасова з этнічнай тэрыторыяй- адной з яго галоўных прыкмет» [4, с. 204 - 205].
Асновай фарміравання этнасу, як і этнічнай тэрыторыі, з'яўляюцца этнічныя ўласцівасці культуры і мовы, самасвядомасці. Яго ўтварае, вылучае, адрозніве ад іншых этнасаў своеасаблівае спалучэнне элементаў матэрыяльнай, сацыяльнай, духоўнай культуры, гутарковай мовы, назвы. Менавіта своеасаблівае спалучэнне такіх элементаў у сукупнасці і ўтварае такі гісторыка-культурны фенамен, як этнас.
Такiм чынам, з усяго сказанага вынікае наступнае. Даследаваннямi беларускiх антраполагаў устаноўлена антрапагенетычная i генадэмаграфiчная структура беларускага этнасу, мiжэтнiчныя асаблiвасцi антрапалагiчных тыпаў, геаграфiчная залежнасць у размеркаваннi большасцi вывучаных прыкмет i абагульненых бiялагiчных характарыстык.
Спiс літаратуры
1. Козлов В.И. Проблема этнического самосознания и её место в теории этноса // Советская этнография. - 1974. - №2. - С. 79 - 92.
2. Мікуліч Т.М. Гісторыя развіцця этнічнай самасвядомасці беларусаў: Вучэбны дапаможнік. -- Гродна: ГрДУ, 1998. - С. 4 - 11.
3. Дробижева Л.М. Национальное самосознание: база формирования и социально-культурные стимулы развития // Советская этнография. - 1986. - №5. - С. 3 - 16.
4. Этнаграфія беларусаў : гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя / [В. К. Бандарчык, І. У. Чаквін, І. Г. Углік, П. У. Церашковіч, Г. І. Каспяровіч]. - Мн. : Навука і тэхніка, 1985. - 215 с.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Падрахункі даследавання беларускіх земляў як перадумовы і прычыны фарміравання "западнарусізма". Асноўныя тэндэнцыі, якія склаліся гістарычна фарміравання этнічнай і нацыянальнай самасвядомасці. Кансерватыўныя вялікадзяржаўны шавіністычны кірунак.
курсовая работа [61,1 K], добавлен 20.05.2014Самыя першапачаткі беларускага этнасу хаваюцца ў змроку пасляледавіковых тысячагоддзяў. У нашым радаводзе можна знайсці і старажытнейшых аўтахтонаў невядомай ужо мовы, і фіннаўграў, і германцаў, а таксама, мабыць, скіфаў і кельтаў.
реферат [13,2 K], добавлен 22.03.2002Каляровае аздабленне традыцыйнага беларускага касцюма і яго рэгіянальныя асаблівасці. Асноўныя колеры, якія выкарыстоўваліся сялянамі для пашыву адзення і далейшай яго арнаментацыі. Традыцыйнае адзенне дзяўчат і хлопцаў, жанчын і мужчын у Беларусі.
курсовая работа [67,1 K], добавлен 27.07.2016Разгляд фарміравання краязнаўчага фонду бібліятэкі. Вывучэнне арганізацыі працэсу абслугоўвання чытачоў, стварэння картатэкі, правядзення масавых мерапрыемстваў. Азнаямленне з метадычнымі матэрыяламі па краязнаўстве. Прапаганда краязнаўчай літаратуры.
контрольная работа [3,5 M], добавлен 21.10.2014Сучасны грамадзянскі каляндар. Традыцыйны каляндар, звязваўший чалавека з прыродай, вераваньнямі і культурай. Шляхі фарміравання, архітэктоніка і семантыка традыцыйнага календара. Культ продкаў -структураўтваральны прынцып традыцыйнага календара.
реферат [30,8 K], добавлен 10.01.2011Шлюбны касцюм як адзін з найважнейшых кампанентаў традыцыйнай і сучаснай беларускай абраднасці. Знаёмства з асноўнымі элементамі жаночага і мужчынскага шлюбнага ўбору. Разгляд матэрыялаў і тэхнічнага выканання касцюмаў, аздаблення, асаблівасці нашэння.
реферат [44,4 K], добавлен 25.02.2014Шматгадовая і вельмі цікавая гісторыя беларускай кухні. Павага і беражлівасць да хлеба. Злучэння бульбы з мясам та грыбамі - традыцыйная і найбольш распаўсюджаная беларуска страва. Застольны этыкет, які існавае у сем’ях рабочых і сялян Беларусі.
реферат [21,6 K], добавлен 10.05.2011Даклад пра старажытнае насельніцтва Беларусі. Быт шляхты і беларускага сялянства ў мастацкіх творах Адама Міцкевіча і Ўладзіслава Сыракомлі. Першые людзі на тэрыторыі Беларусі. Рассяленне індаеўрапейцаў і славянская каланізацыя, умовы для жыцця.
реферат [28,2 K], добавлен 18.06.2011Характарыстыка краязнаўчага даведачна-бібліяграфічнага апарата бібліятэкі. Функцыянальнае прызначэнне КДБА. Раздзелы картатэцы. Даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне па краязнаўстве: чытальнай залы, мультымедыйны цэнтр, вддзел бібліятэчнага маркетынгу.
контрольная работа [9,9 K], добавлен 14.06.2011Вытокі і жанры дзіцячага фальклору. Асноўныя ідэйна-тэматычныя групы загадак. Шматвяковая сувязь беларускай літаратуры з вусна-паэтычнай творчасцю. Рудыменты старажытных форм фальклору. Забаўлянкі і пацешкі, песні-заклічкі, лічылкі і дражнілкі, прыгаворы.
курсовая работа [68,2 K], добавлен 08.01.2014