Мінск - сталіца Беларусі
Першае згадванне назвы горада Мінска ў летапісе. Чаму стары па ўзросту горад мае малады твар. Найперш у гэтым парадоксе вінаваты спусташэнні, якія перанёс Мінск у гады ваенных ліхалеццяў. Апісанне вуліц верхняга горада, храмаў і помнікаў архітэктуры.
Рубрика | Краеведение и этнография |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 09.10.2011 |
Размер файла | 29,4 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
МІНСК - СТАЛІЦА БЕЛАРУСІ
Падрыхтавала:
Ефрэменка Анастасія Аляксандраўна
Увядзенне
Мінск -- горад досыць старажытны
Ад першага ўпамінаньня назвы, як вядома, бярэ адлік і ўзрост горада. У летапісе пад 1067 годам гаворыцца, што войскі трох кіеўскіх князёў братоў Яраславічаў выступілі ў паход супраць полацкага князя Ўсяслава.
Але, на жаль, пра яго не скажаш словамі вядомага паэта: тут кожны камень гісторыяй дыхае. У адрозненне ад многіх сваіх еўрапейскіх равеснікаў і нават куды больш маладых гарадоў аблічча беларускай сталіцы ўсё ж такі вызначаюць не кварталы старадаўняй забудовы, а сучасныя мікрараёны.
Чаму так атрымалася? Чаму стары па ўзросту горад мае малады твар? Найперш у гэтым парадоксе вінаваты спусташэнні, якія перанёс Мінск у гады ваенных ліхалеццяў. А іх за сваю амаль тысячагадовую гісторыю ён спазнаў даволі. Горад, які знаходзіўся на перакрыжаванні важнейшых еўрапейскіх шляхоў, руйнавалі, спусташалі, палілі шматлікія заваёўнікі, што прыходзілі сюды з узнятым мячом -- немцы, палякі, рускія, шведы, французы. Далёка не ўсё, разбуранае падчас аблог і штурмаў, пасля аднаўлялася. А разбурэнні, якія спазнаў Мінск падчас апошняй вайны, і наогул былі катастрафічнымі: нагадаю, 80 працэнтаў гарадскіх кварталаў пасля вызвалення Мінска ў ліпені 1944 года ляжалі ў руінах.
Як ні сумна гэта канстатаваць, але досыць многае з таго, што ацалела падчас гэтай вайны, было разбурана ўжо пасля яе. Даволі часта старая забудова прыносілася ў ахвяру новым горадабудаўнічым праектам, а старадаўнія культавыя пабудовы (ды і не толькі яны), бывала, зносілі і па ідэалагічных матывах.
Найбольш яркае ўяўленне пра Мінск старадаўні можа даць экскурсія па так званаму гістарычнаму цэнтру горада. Менавіта тут, сярод гарадскіх кварталаў XVI -- сярэдзіны XIX стагоддзя, сканцэнтравана большая частка архітэктурных помнікаў. Гэты гістарычны цэнтр складаеццаз Верхнягагорада, Ракаўскага і Траецкага прадмесцяў.
Мінск. Верхні горад у сярэдзіне ХІХ ст.
мінск летапіс помнік архітэктура храм
Верхні горад -- гэтасучасная плошча Свабоды і кварталы старадаўняй забудовы, абмежаваныя з усходу Свіслаччу, з захаду -- вуліцамі Раманаўская Слабада і Гарадскі Вал, з поўначы -- вуліцай Няміга і з поўдня -- вуліцай Інтэрнацыянальнай.
Мінск у ХІІ ст. Рэканструкцыя паводле матэрыялаў.
Вось на якія адметнасці горада звярнем увагу... На плошчы Свабоды знаходзіцца комплекс былога Гасцінага двара. У XVIII стагоддзі тут знаходзіўся так званы Высокі рынак, дзе, дарэчы, месцілася і згаданая вышэй Ратуша. Будынкі Гасцінага двара двойчы (у канцы XVIII стагоддзя па праекту гарадскога архітэктара Фёдара Крамера і ў 1909 годзе) падвяргаліся рэканструкцыям. Пасля апошняй з іх тут знаходзіліся аддзяленне Азова-Данскога камерцыйнага банка і купецкі клуб, падчас першай сусветнай вайны размяш-чаўся шпіталь, працаваў камерны тэатр.
Непадалёк размешчаны помнік архітэктуры барока -- касцёл і кляштар бернардзінак (плошча Свабоды і вуліца Кірылы і Мяфодзія). Гэты архітэктурны помнік складаецца з касцёла, закладзенага ў 1642 годзе, і жылых будынкаў кляштара, які быў лІквідаваны ў 1853 годзе. Дарэчы, пасля падаўлення паўстання 1863--1864 гадоў тут працавала дзяржаўная следчая камісія, а з 1870 года размяшчаўся праваслаўны Святадухаўскі манастыр. Пасля Вялікай Айчыннай вайны тут знаходзіцца галоўны праваслаўны храм Мінска -- Святадухаўскі кафедральны сабор.
На другім баку вуліцы Кірылы і Мяфодзія знаходзіцца помнік архітэктуры барока -- касцёл і кляштар (часткова захаваўся) бернардзінцаў, заснаваныя ў 1624 годзе. Касцёл быў асвечаны ў гонар святога Іосіфа. У 1864 годзе кляштар ліквідавалі. 3 1872 года ў памяшканні касцёла былі размешчаны архівы. Гэта традыцыя захоўваецца і сёння: з 1992 года ў будынку працуюць Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва і Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі. 3 паўднёвага боку да былога касцёла святога Іосіфа ў пачатку XIX стагоддзя былі прыбудаваны гандлёвыя рады (у сярэдзіне стагоддзя яны складаліся з 19 мураваных крамаў). 3 гэтых гандлёвых пабудоў захавалася сем больш позніх, якія знаходзяцца на вуліцы Герцэна. У мурах былых гандлёвых радоў размяшчаецца архіўнае сховішча.
На сучаснай плошчы Свабоды з другой паловы XVII стагоддзя знаходзіліся касцёл і кляштар езуітаў (заснаваны ў 1654 годзе). У памяшканнях комплекса ў розныя часы знаходзіліся прысутныя месцы, гарадская дума, казённая палата, дом губернатара, а пасля 1917 года -- Дом саветаў, Савет народных камісараў, выстаўка дасягненняў народнай гаспадаркі БССР і нават савет спартыўнага таварыства «Спартак». Адметна, што зусім нядаўна намаганнямі вернікаў мінскім католікам быў вернуты і адноўлены галоўны будынак комплекса -- касцёл. Цяпер тут (плошча Свабоды, 9) знаходзіцца галоўны каталіцкі храм горада -- кафедральны касцёл Прасвятой Дзевы Марыі.
На мяжы XVIII і XIX стагоддзяў сям'я старажытнага беларускага шляхецкага роду Ваньковічаў узвяла шыкоўную гарадскую сядзібу ў стылі класіцызму (сучасная вуліца Інтэрнацыянальная), якая ўключала жылы дом (якраз ён і за-хаваўся -- дом № 33), два флігелі (адзін з іх размяшчаўся ў доме № ЗЗа), гаспадарчыя пабудовы і фруктовы сад. Гэты помнік сядзібна-паркавай архітэктуры звязаны з жыццём і творчасцю вядомага беларускага мастака-рамантыка Валенція Ваньковіча, сябра Аляксандра Пушкіна і Адама Міцкевіча, скончыўшы ў 1824 годзе Пецярбургскую акадэмію мастацтваў, жыў і працаваў у Мінску. У сядзібе Ваньковічаў у розныя часы часта бывалі вядомыя дзеячы мастацтва -- мастак Ян Дамель, кампазітар Станіслаў Манюшка, паэты Ула-дзіслаў Сыракомля і Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч.
Ракаўскае прадмесце
досталь паблукаўшы па вуліцах Верхняга горада, зазірнем у Ракаўскае прадмесце. Гэта -- раён вуліц Ракаўскай, Віцебскай, Вызвалення, Дзімітрава і Замкавай. Яшчэ ў XVI стагоддзі прадмесце мела развітую лінейна-ра-дыяльную планіроўку,а ў XVIII -- пачатку ХІХ стагоддзятут узнікла капітальная мураваная забудова, шматлікія элементы якой можна пабачыць і сёння. Дарэчы, менавіта на тэрыторыі Ракаўскага прадмесця (раён сучаснай плошчы 8 Сакавіка, пачатак праспекта Машэрава) знаходзіцца так званае Мінскае замчышча -- найбольш старажытная частка горада. Дзяцінец замка быў узведзены ў другой палове XI стагоддзя. Падчас археалагічных раскопак 1945--1986 гадоў выяўлены драўляныя канструкцыі ўнасыпе вала, рэшткі некалькіх вуліц і завулкаў, 130 пабудоў. Мінскі замак з'яўляўся рэзідэнцыя тутэйшых князёў, велікакняжацкіх і каралеўскіх намеснікаў. Напрыканцы XVII стагоддзя замак стаў прыходзіць у заня-пад, а яшчэ праз сто гадоў ад яго засталіся толькі земляныя валы.
На скрыжаванні Нямігі і Ракаўскай вуліц месціцца невялічкая Петрапаўлаўская царква, амаль задушаная сучасным шматпавярховым гмахам. Гэта, бадай што, самая старадаўняя з захаваўшыхся мінскіх пабудоў. Царква была ўзведзена ў 1613--1620 гадах. Храм не аднойчы перабудоўваўся і рэканструяваўся, у Вялікую Айчынную вайну быў моцна пашкоджаны, а ў 1972--1979 гадах -- рэстаўрыраваны. У чэрвені 1991 года царква вернута вернікам.
Траецкае прадмесце
I, нарэшце, зазірнем у Траецкае прадмесце, якое размешчана ў раёне вуліц Багдановіча, Старавіленскай, Янкі Купалы, Старажоўскай і Камунальнай набярэжнай. Ужо ў XVI стагоддзі гэты раён меў развітую планіроўку, на пачатку XIX стагоддзя сфарміравалася яго прамавугольная сістэма, а да XX стагоддзя выраслі мураваныя кварталы, Адзін з такіх кварталаў у нядаўнім часе быў рэканструяваны і сёння ўяўляе з сябе свайго роду мінскі Арбат, стаўшы любімым месцам адпачынку гараджан і гасцей сталіцы Беларусі. У 1630 годзе нейкая Марына Вяжэвіч заснавала на Траецкай гары (сучасная вуліца Максіма Багдановіча). Троіцкі манастыр базыльянак, які з'яўляўся помнікам архітэктуры класіцызму. У 1834 годзе манастырскі будынак прыстасавалі пад шпіталь гарадской бальніцы, а цяпер у ім размешчаны адзін з карпусоў 2-ой гарадской клінічнай бальніцы.
Траецкае прадмесце -- гістарычны раён Мінска на мысе левага берага Свіслачы насупраць Верхняга горада, вусця Нямігі і колішняга замка, цяпер квартал абмежаваны Траецкай набярэжнай -- вул. Старавіленскай -- вул. Старажоўскай -- вул. Максіма Багдановіча. Паводле дакументаў 16-18 ст. раён называўся «Траецкая гара», у 19 -- пач. 20 ст. -- «Траецкае прадмесце». Гістарычна-архіўныя і археалагічныя крыніцы пра характар і выгляд паселішча на Траецкай гары ў 12-14 ст. амаль цалкам адсутнічаюць, на гэты конт можна разважаць толькі рэтраспектыўна са звестак пазнейшага часу.Напэўна асновай даўнейшай планіроўкі быў працяг правабярэжнай дарогі ўздоўж Нямігі -- вул. Траецкая або «вуліца Траецкай гары» (назва з 17 ст.), якая ўмоўна супадае з сёнешняй вул. М. Багдановіча. Засяленне тэрыторыі Траецкай гары першапачаткова адбывалася ўздоўж гэтае гэтае вуліцы і на абодвух яе баках у 12-14 ст. стыхійна сфарміравалася перпендыкулярныя вуліцы, якія па схілах гары вялі да берага Свіслачы -- на паўночным баку вул. Траецкай было не меней 8-9 гэткіх вулачак, на паўднёвым 5, яны вядомыя з пазнейшых планаў, але да сёнешняга дня не захаваліся. Паводле апісання 1557 г., на левабярэжжы да Менска падыходзіла 5 дарог (агулам да Менска падыходзіла 8 дарог) -- на Вільню, Лагойск, Барысаў, Друцк і Магілёў -- у межах Траецкага прадмесця яны былі вуліцамі і складалі аснову планіроўкі. У пач. 19 ст. пасля вялікага пажару левабярэжжа Свіслачы было моцна перапланавана. У 1930-1960-я адбывалася моцнае перапланаванне левабярэжжа, зніклі даўнія элементы гістарычнай тапаграфіі гэтага раёна -- зніклі могілкі 16-18 ст. (цяпер на гэтым месцы сквер перад Оперным тэатрам), стары Узнясенскі манастыр (цяпер на гэтым месцы будынак Міністэрства абароны). У 1980-х знікла большасць вуліц на схілах Траецкай гары да Свіслачы, у т.л. уздоўж Свіслачы.
Безумоўна, у гістарычным цэнтры Мінска сканцэнтравана асноўная частка архітэктурных помнікаў горада. Але ёсць адметнасці і ў іншых месцах беларускай сталіцы. Бадай, найбольш вядомым з іх з'яўляецца касцёл святых Сымона і Алены, што на плошчы Незалежнасці, які гараджане яшчэ называюць Чырвоным. На першы погляд можа здасца, што гэта досыць старадаўняя пабудова, але ўзведзены храм не так і даўно -- у 1908--1910 гадах. Касцёл -- не толькі арыгінальны помнік архітэктуры неаготыкі з рысамі мадэрну. 3 ім звязана трагічная гісторыя. Адзін з найбагацейшых памешчыкаў Мінскай губерні, прадстаўнік старажытнага беларускага шляхецкага роду Эдвард Адам Вайніловіч і яго жонка Алімпія ахвяравалі вялікія сродкі, на якія і быў узведзены гэты храм. На гэта мужа і жонку Вайніловічаў падзвігла гора, якое спасцігла сям'ю: у 1897 годзе памёр іх сын -- дванаццацігадовы Сымон, а ў 1903 годзе не стала і дачкі, дзевятнаццацігадовай Алены. Чырвоны касцёл, асвечаны ў гонар святых Сымона і Алены, стаў, такім чынам, сімвалам няўцешнага бацькоўскага гора і светлай памяці іх заўчасна адышоўшых у нябыт дзяцей. У адзіны комплекс з касцёлам уваходзяць двухпавярховы мураваны будынак плябаніі і такая ж мураваная агароджа з брамай. У 1990 годзе, пасля доўгіх і беспаспяховых зваротаў вернікаў даўладаў, цудоўны храм быў нарэшце вернуты католікам (да таго тут размяшчаўся творчы клуб кінематаграфістаў).
На сучаснай вуліцы Валадарскага, у колішнім Раманаўскім прадмесці, у 1825 годзе быў пабудаваны помнік архітэктуры рэтраспектыўна-замкавага стылю -- так званы Пішчалаўскі замак (па прозвішчы яго праектанта-- Пішчалы). У другой палове XIX стагоддзя ў замку размяшчаліся царква, шпіталь, школа, аптэка, майстэрні і, нарэшце, галоўная яго ўстанова -- гарадская турма, якая, дарэчы, знаходзіцца тут і сёння і завецца ў народзе «Валадаркай».
У розных раёнах горада знаходзіцца некалькі адметных помнікаў культавага дойлідства. Найбольш старадаўні з іх -- касцёл Узвышэння Святога Крыжа (па назве старых каталіцкіх могілак, дзе ён знаходзіцца, храм яшчэ называецца Кальварыйскім). Ён узведзены ў 1839--1841 гадах, а касцёльная брама -- яшчэ раней, у 1830 годзе. Храм дзейнічае.
Другі каталіцкі храм -- Троіцкі Залатагорскі касцёл, або касцёл святога Роха, знаходзіцца ў цэнтры Мінска, паблізу перакрыжавання праспекта Скарыны і вуліцы Казлова, на былых каталіцкіх могілках Залатая Горка. Гэты помнік архітэктуры неаготыкі пабудаваны ў 1861--1864 гадах, і з яго ўзвядзеннем звязана легенда, якая, не выключана, мае пад сабой рэальны грунт. Згодна ёй, якраз у той часу Мінску лютавала эпідэмія халеры, якая забрала шмат ахвяр. Многіх з памёршых хавалі на каталіцкіх могілках. Пасля аднаго з адпяванняў ксёндз, зняўшы сутану, паклаў на яе некалькі залатых манет. Тое ж зрабілі і прысутныя парафіяне. Хутка на пакладзенай на зямлю сутане вырасла залатая горка з ахвяраваных грошай. На іх, быццам бы, і пабудавалі касцёл. Ён быў асвечаны ў гонар святога Роха, вядомага сярод католікаў як абаронца людзей і жывёл ад паморкаў.
Пасля рэстаўрацыі 1983 года касцёл быў прыстасаваны пад залу камернай музыкі Беларускай дзяржаўнай філармоніі, а нядаўна права карыстацца гэтай культавай пабудовай дамагліся і вернікі.
На вуліцы Кісялёва, дзе некалі знаходзіліся Старажоўскія могілкі, у 1847 годзе была пабудавана ў стылі класіцызму царква, асвечаная ў гонар святой Марыі Магдаліны.
I, нарэшце, на Вайсковых могілках па вуліцы Казлова, 11 знаходзіцца яшчэ адзін мінскі храм. У 1898 годзе да дваццацігоддзя перамогі ў расійска-турэцкай вайне тут была ўзведзена царква-помнік у гонар гэтай падзеі. Храм, які быў асвечаны ў гонар святога Аляксандра Неўскага, мае рысы рэтраспектыўна-рускага стылю. У бабінцы царквы, пры ўваходзе ў цэнтральны неф, усталявана мемарыяльная дошка з імёнамі воінаў-беларусаў 30-ай артылерыйскай брыгады і 119-га Каломенскага палка, якія загінулі пад балгарскай Плеўнай.
Архітэктурнае аблічча цэнтра Мінска вызначае не толькі забудова XVII -- XIX стагоддзяў. Нямала цікавых, арыгінальных будынкаў было ўзведзена тут у савецкія часы. Частка з іх з'явілася яшчэ да Вялікай Айчыннай вайны і, на шчасце, захаваліся да нашых дзён. Уздоўж праспекта Скарыны ўзвышаюцца даваенныя будынкі Дома ўраду, Дома афіцэраў, Акадэміі фізічнага выхавання і спорту, Беларускай політэхнічнай Акадэміі, гідраметэаралагічнай абсерваторыі. У гэты ж час былі ўзведзены адметныя будынкі тэатра оперы і балета, Палаца піянераў і школьнікаў, Цэнтральнага камітэта Кампартыі Беларусі.
У пасляваенны час быў створаны не пазбаўлены маляўнічасці, хаця і досыць пампезны, архітэктурны комплекс цэнтральнай магістралі Мінска -- Сталінскага, а потым Ленінскага (цяпер -- Францішка Скарыны) праспекта, на якім вы-лучаюцца будынкі Галоўпаштамта, Камітэта дзяржаўнай бяспекі, Дзяржаўнага універсальнага магазіна (вядомы як «ГУМ»), цырка, многіх жылых і адміністрацыйных будынкаў, комплекс плошчы Перамогі.
Праспект Францішка Скарыны -- галоўная магістраль беларускай сталіцы. Даўжыня яго -- больш за 11 кіламетраў. Найбольш адметная з іх, безумоўна, плошча Незалежнасці, якая да 1991 года насіла імя Леніна. Акрамя ўжо згаданых касцёла святых Сымона і Алены і Дома ўраду на ёй знаходзяцца галоўныя карпусы Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта, Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў і вышынны гмах інжынернага корпуса Мінскага метрапалітэна.
Кастрычніцкая плошча да 1984 года называлася Цэнтральнай. Яе архітэктурнае аблічча раней вызначаў Палац культуры Белсаўпрафа, але сення дамінантай плошчы з`яўляецца грандыёзны гмах Палаца Рэспублікі, будаўніцтва якога пача-лося тут у 1985 годзе.
Плошча Перамогі (да 1954 года яна называлася Круглай), без перабольшання, самае святое месца ў Мінску. У 1954 годзе тут устаноўлены 40-метровы манумент у гонар Перамогі савецкага народа над фашысцкай Германіяй і ва ўшанаванне памяці воінаў Савецкай Арміі і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 3 ліпеня 1961 года, у дзень вызвалення Мінска ад фашыстаў, каля падножжа манумента запалены Вечны агонь.
У 1984 годзе ў сувязі з адкрыццём першай лініі метро Плошча Перамогі была капітальна перапланавана. Пад плошчай пабудавана кальцавая галерэя, якая пераходзіць у мемарыяльную залу, прысвечаную памяці загінуўшых герояў. На сцяне залы ўсталяваны пласціны з імёнамі 566 ураджэнцаў Беларусі і іншых рэспублік, якія ўдзельнічалі ў вызваленні беларускай зямлі ад гітлераўцаў і за свае подзвігі тут былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.
Плошча Якуба Коласа (да 1956 года -- Камароўская) -- другая па памерах з размешчаных на праспекце Скарыны. У 1972 годзе тут адкрыты помнік знакамітаму беларускаму літаратару Якубу Коласу.
Напамины аб страшных часах
Самае жалобнае і страшнае з усіх месцаў масавых пахаванняў ахвяр фашызму -- Трасцянец. Тут, напаўднёва-ўсходняй ускраіне Мінска, у раёне вуліцы Малы Трасцянец і прамысловай зоны Шабаны, у гады акупацыі існаваў жудасны лагер смерці (усяго іх акупанты стварылі па Беларусі каля 260). Восенню 1943 года гітлераўцы пабудавалі печ-яму плошчай 8 квадратных метраў і глыбінёй 4 метры для масавага знішчэння ваеннапалонных -- вязняў лагера смерці Трасцянец, мірных жыхароў Мінска і яго ваколіц, а таксама вязняў, прывезеных сюды з акупіраваных краін Заходняй Еўропы. Толькі ў гэтай жудаснай печы было спалена больш за 50 тысяч чалавек, а ўсяго ў Трасцянецкім лагеры смерці гітлераўцы знішчылі больш за 206 тысяч сваіхахвяр. Па колькасці загубленых вязняў лагер смерці ў Трасцянцы саступае толькі Асвенцыму, Майданеку і Трэблінцы. У 1966 годзе на месцы гэтай жудаснай трагедыі ўзведзены помнік.
У гонар гераічных жыхароў акупіраванага, але не пакоранага Мінска 8 мая 1985 года на праспекце Машэрава, паблізу парка Перамогі, быў адкрыты велічны, вышынёй 45 метраў манумент «Мінск -- горад-герой».
Асобнае месца ў мартыралогу Мінска займае ўрочышча Курапаты, што размешчана ўсяго ў двухстах метрах ад мікрараёна Зялёны Луг. Вясной 1988 года ў тутэйшым лясным масіве былі знойдзены шматлікія астанкі людзей. Адразу ж была створана ўрадавая камісія і па гэтаму факту пракуратура БССР узбудзіла крымінальную справу. Следства ўстанавіла, што ў 1937--1941 гадах супрацоўнікі Наркамата ўнутраных спраў расстрэльвалі ў Курапатах рэпрэсіраваных сталінскім рэжымам жыхароў Беларусі. Ва ўрочышчы на плошчы ў 30 гектараў было выяўлена 510 пахаванняў. Мяркуецца, што ў Курапатах было знішчана прыкладна 30 тысяч (па іншых падліках, 100 тысяч) чалавек.
Урочышча Курапаты ўжо стала сусветным сімвалам крывавых рэпрэсій сталінскага рэжыму. На ўшанаванне памяці яго ахвяр тут пастаўлены крыжы, камень, шчыты з надпісамі, мемарыяльная пліта.
Тэатры і мастацкія калектывы
У Мінску першы тэатр з'явіўся больш за 300 гадоў таму. У 1692 годзе пры езуіцкім калегіуме быў створаны школьны тэатр. Гісторыя данесла да нас назвы некаторых спектакляў, што былі пастаўлены на езуіцкай сцэне: «Уступленне на трон рымскага імператара Сэвера», «Пра Барыса і Глеба», «Уладзіслаў Ягайла, кароль польскі і разгром ім крыжакоў пад Грунвальдам».
Прайшло больш за паўтара стагоддзя перш чым прафесійны акцёр Вяржбіцкі стварыў у 1846 годзе першую ў Мінску тэатральную трупу.
У гісторыю Мінска тэатральнага ўвайшла і яшчэ адна дата -- 9 лютага 1858 года. Менавіта ў гэты зімовы вечар у прыватнай тэатральнай зале Поляка адбылася прэм'ера першай беларускай оперы «Сельская ідылія» («Сялянка»). Лібрэта яе стварыў мінчанін, вядомы беларускі літаратар Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, а музыку напісаў не менш вядомы кампазітар ураджэнец мінскіх ваколіц Станіслаў Манюшка. Дэкарацыі для спектакля падрыхтаваў мінскі мастак Адам Шэмеш.
Акрэсліўшы пачаткі мінскага тэатральнага жыцця, вернемся ў сучасны тэатральны Мінск.
Нацыянальны Акадэмічны вялікі тэатр оперы і балета.
Тэатр створаны на базе Беларускай студыі оперы і балета, якая існавала ў Мінску ў 1930--1933 гадах. Адкрыты 25 мая 1933 года спектаклем «Кармэн» Ж. Бізэ.
Балетная трупа тэатра, па меркаванні спецыялістаў, адна з лепшых у Еўропе і з 1974 года шмат гастраліруе, у тым ліку на самых прэстыжных сцэнах свету. 3 1993 года гастраліруе за мяжой і оперная трупа.
Нацыянальны Акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы.
У 1890 годзе на скрыжаванні вуліц Карла Маркса і Энгельса, паблізу тагачаснага Аляксандраўскага саду, з'явіўся будынак гарадскога тэатра з глядзельнай залай на 550 месцаў, стылізаваны пад архітэктуру барока. 2--3 лютага 1919 года ў гэтым будынку праходзіў Першы Усебеларускі з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, наякім была прынята першая Канстытуцыя БССР. 3 1920 года тут працуе вядучы беларускі тэатр (сёння Нацыянальны Акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы).
У класічным рэ-пертуары п'есы Ж, Б. Мальера, Л. Ф. Лопе дэ Вегі, У. Шэкспіра, Р. Шэрыдана, Ф. Шылера, Г. Ібсена, Б. Нушыча, Б. Брэхта, А. Астроўскага, М. Горкага, А. Чэхава, М. Гогаля; у нацыянальным рэпертуары -- п'есы Я. Купалы, К. Чорнага, 3. Бядулі, Э. Самуйлёнка, К. Крапівы, А. Макаёнка, А. Дударава.
Дзяржаўны Акадэмічны рускі тэатр імя Максіма Горкага.
Створаны ў 1932 годзе ў Бабруйску, працаваў у Магілёве, Гродне, з 1947 года--у Мінску.
Найбольшым поспехам карысталіся пастаноўкі класічных п'ес М. Горкага, А. Талстога, А. Астроўскага, А. Чэхава, М. Лермантава, Б. Брэхта, У. Шэкспіра.
Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі Рэспублікі Беларусь.
Музеі
У сярэдзіне XIX стагоддзя ў Мінску жыў і працаваў вядомы беларускі гісторык, краязнавец і археолаг Міхаіл Гаусман, які калекцыяніраваў прадметы старажытнасці, археалагічныя знаходкі, манеты, пячаткі, медалі. Быў ён чалавекам досыць заможным і недзе ў 1840-ыя гады ў адным са сваіх дамоў (на сучаснай плошчы Свабоды) арганізаваў хатні музей. Гэта была, бадай што, першая ў Мінску ўстанова такога кшталту.
На зыходзе XIX стагоддзя справу Гаусмана працягваў Беларускі гісторык-археолаг Генрых Татур, які заснаваў у горадзе багаты прыватны музей гісторыі матэрыяльнай культуры Беларусі з унікальнай бібліятэкай рукапіснай і старадру-каванай кнігі, сярод якіх была і знакамітая «Біблія» Скарыны.
Музейнае сузор'е сучаснай беларускай сталіцы выглядае наступным чынам.
Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі.
Створаны ў 1957 годзе. Знаходзіцца ў будынку, узведзеным у пачатку XX стагоддзя. Мае ў сваім складзе 11 экспазіцыйных залаў агульнай плошчай звыш 1600 квадратных метраў. У фондах музея налічваецца больш за 250 тысяч экспа-натаў: прадметы побыту і мастацтва першабытнага чалавека, вырабы сярэднявечных рамеснікаў, зброя і нумізматычныя калекцыі (у тымліку -- 105 скарбаў), мэбля, фарфор, шкло, карціны XVII--XVIII стагоддзяў, збор актаў і грамат XVI-- XVIII стагоддзяў, рукапісныя і друкаваныя кнігі XVI-- XVII стагоддзяў. У музеі дзейнічае пастаянная экспазіцыя «Старажытная Беларусь».
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.
Заснаваны ў 1939 годзе як Дзяржаўная карцінная галерэя. 10 экспазіцыйных залаў музея маюць плошчу звыш 1700 квадратных метраў. У фондах знаходзіцца больш 22 тысяч экспанатаў: унікальныя калекцыі археалагічных помнікаў XII--XVIII стагоддзяў, беларускіх абразоў XV -- XVIII стагоддзяў, драўлянай скульптуры XVII--XVIII стагоддзяў, узоры старажытнага і сучаснага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, жывапісныя, скульптурныя і графічныя работы беларускіх мастакоў XVIII--XIX стагоддзяў. Акрамя таго, шырока прадстаўлена рускае, заходнееўрапейскае і краін Усходу мастацтва.
Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Заснаваны ў 1943 годзе. Мае экспазіцыйную залу плошчай 3600 квадратных метраў. У музеі захоўваецца больш 120 тысяч экспанатаў (болын 96 тысяч --у асноўным фондзе): артылерыйскае і стралковае ўзбраенне, калекцыі сцягоў партызанскіх брыгад і атрадаў Беларусі, баявыя карты, загады і данясенні, фотаздымкі і асабістыя рэчы партызан, рукапісныя часопісы, падпольныя газеты і лістоўкі.
Музей мае двафіліялы -- мемарыяльныя комплексы «Хатынь» і «Курган Славы».
Музей старажытнабеларускай культуры.
Заснаваны ў 1977 годзе пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фалыслору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Адкрыты ў 1979 годзе. Агульная плошча музея -- 1200 квадратных метраў, палову з іх занімаюць экспазіцыі. У музеі захоўваецца больш 17 тысяч экспанатаў, у тым ліку 600 твораў жывапісу, 4500 -- дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, 170 скульптур, 2600 узораў народнага ткацтва, археалагічныя знаходкі, абразы XV--XVIII стагоддзяў, скульптура XV--XIX стагоддзяў, слуцкія паясы XVIII стагоддзя, старадрукі, разьба, вырабы з металу, гліняны посуд, цацкі, вырабы з саломкі, прадметы побыту і мастацтва.
Спіс літаратуры:
1. С. Асіноўскі “Мінск”. - Мн.: Полымя, 1990. - 144 с.:іл.
2. Сусветнае павуцінне - Неафіцыйная старонка горада Мінска (http://www.minsk2000.to)
З. В. Шыбека, С.Ф. Шыбека “Мінск. Старонкі дарэвалюцыйнага горада”. - Мн.: Полымя, 1994. - 341
Размещено на www.allbest.ru
Подобные документы
Апісанне лексіка-семантычнай групы, якая абазначае кухонны та сталовы посуд, яе ўнутраная структура і змест. Назвы сталовага і кухоннага посуду: словаўтварэнне. Галоўныя прынцыпы і этапы дадзенага працэсу, яго сучасны стан і ацэнка далейшых перспектыў.
курсовая работа [33,6 K], добавлен 01.01.2014Каляровае аздабленне традыцыйнага беларускага касцюма і яго рэгіянальныя асаблівасці. Асноўныя колеры, якія выкарыстоўваліся сялянамі для пашыву адзення і далейшай яго арнаментацыі. Традыцыйнае адзенне дзяўчат і хлопцаў, жанчын і мужчын у Беларусі.
курсовая работа [67,1 K], добавлен 27.07.2016Даклад пра старажытнае насельніцтва Беларусі. Быт шляхты і беларускага сялянства ў мастацкіх творах Адама Міцкевіча і Ўладзіслава Сыракомлі. Першые людзі на тэрыторыі Беларусі. Рассяленне індаеўрапейцаў і славянская каланізацыя, умовы для жыцця.
реферат [28,2 K], добавлен 18.06.2011Падрахункі даследавання беларускіх земляў як перадумовы і прычыны фарміравання "западнарусізма". Асноўныя тэндэнцыі, якія склаліся гістарычна фарміравання этнічнай і нацыянальнай самасвядомасці. Кансерватыўныя вялікадзяржаўны шавіністычны кірунак.
курсовая работа [61,1 K], добавлен 20.05.2014Гаворка як тэрытэрыяльна абмежаваная мова жыхароў з уласцівым ёй адзінствам фанетычных, граматычных, лексічных сродкаў. Назвы плеценага і палатняняга посуду (тары) ў гаворках Гомельшчыны: лексіка-семантычны та словаўтваральны аспект даследавання.
курсовая работа [39,8 K], добавлен 06.01.2014Самыя першапачаткі беларускага этнасу хаваюцца ў змроку пасляледавіковых тысячагоддзяў. У нашым радаводзе можна знайсці і старажытнейшых аўтахтонаў невядомай ужо мовы, і фіннаўграў, і германцаў, а таксама, мабыць, скіфаў і кельтаў.
реферат [13,2 K], добавлен 22.03.2002Шлюбны касцюм як адзін з найважнейшых кампанентаў традыцыйнай і сучаснай беларускай абраднасці. Знаёмства з асноўнымі элементамі жаночага і мужчынскага шлюбнага ўбору. Разгляд матэрыялаў і тэхнічнага выканання касцюмаў, аздаблення, асаблівасці нашэння.
реферат [44,4 K], добавлен 25.02.2014Шматгадовая і вельмі цікавая гісторыя беларускай кухні. Павага і беражлівасць да хлеба. Злучэння бульбы з мясам та грыбамі - традыцыйная і найбольш распаўсюджаная беларуска страва. Застольны этыкет, які існавае у сем’ях рабочых і сялян Беларусі.
реферат [21,6 K], добавлен 10.05.2011Сучасны грамадзянскі каляндар. Традыцыйны каляндар, звязваўший чалавека з прыродай, вераваньнямі і культурай. Шляхі фарміравання, архітэктоніка і семантыка традыцыйнага календара. Культ продкаў -структураўтваральны прынцып традыцыйнага календара.
реферат [30,8 K], добавлен 10.01.2011Аналіз кнігі Ф.Д. Гурэвіча "Летапісны Новгородок", якая з'яўляецца спробай аб'яднаць усе дадзеныя пра старажытны Наваградак, якія былі здабытыя гісторыкамі. Летапісныя крыніцы па вывучэнню горада. Узнікнення гарадскога паселішча на тэрыторыі Наваградка.
реферат [17,6 K], добавлен 09.12.2012