Спецыфіка увасаблення матыву ініцыяцыі у літаратурнай ваеннай спадчыне Дж. Дос Пасаса

Вывучэнне амерыканскай прозы аб падзеях Першай сусветнай вайны. Разгляд матыву ініцыяцыі ў празаічных творах Дж. Дос Пасаса, у якіх пісьменнік адсачыў працэс ініцыяцыі ў дачыненні да аднаго чалавека, трох тыповых грамадзян Амерыкі і да ўсёй нацыі.

Рубрика Литература
Вид статья
Язык белорусский
Дата добавления 01.04.2022
Размер файла 38,4 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Полацкі дзяржауны універспзт

СПЕЦЫФІКА УВАСАБЛЕННЯ МАТЫВУ ІНІЦЫЯЦЫІ У ЛІТАРАТУРНАЙ ВАЕННАЙ СПАДЧЫНЕ ДЖ. ДОС ПАСАСА

З.І. Траццяк

кандыдат фшалапчных навук, дацэнт

Анатацыя

Артикул працягвае шэраг публікаций аутара, присвечаних вывучэнню американскай прози пра падзеі Першай сусветнай вайны. Разглядаецца матыу пасвячэння як адзін з канцэптуальных чиннішу, што знітавау багатую празаічную спадчыну Дж. Дос Пасаса, у чыёй творчасці паслядоуна разгледжаны падзеі 1914 - 1918 гг. (у аповесці «Пасвячэнне аднаго маладога чалавека - 1917», рамане «Тры салдаты» і трилогіі «ЗША»). Абапіраючьіся на уласны вопит, набити у Старим Свеце, перыёдыку і дакументальныя матэрыялы першай трэц ХХ ст., мастак слова прасачиу працэс ініцияциі наузроуні приватнай асоби, трох тыповых грамадзян ЗША і цэлага народа.

Ключавыя словы: Першая сусветная вайна, амерыканская літаратура, Дж. Дос Пасас, матыу пасвячэння, «амерыканская мара», «страчанае пакаленне».

Abstract

Tratsiak Z. SPECIFIC FEATURES OF INITIATION MOTIF IN JH. DOS PASSOS WAR LITERARY LEGACY.

The article continues a series of the author's publications on the study of American literature about the First World War events. The initiation motif is considered as one of the conceptual phenomena that joined Jh. Dos Passos's rich prosaic legacy, where the writer consistently addressed the events of 1914-1918 («One Man's Initiation - 1917», «Three Soldiers» and the trilogy «U.S.A»). Considering his own experience gained in the Old World, periodicals and documentary materials of the first third of the twentieth century the writer traced the process of initiation with the regard to one person, three typical US citizens, and the whole nation.

Keywords: the First World War, American literature, Jh. Dos Passos, initiation motif, «American dream», «lost generation».

Уводзіньї

Зварот да падзей Першай сусветнай вайны угрунтаваны у біяграфію Дж. Дос Пасаса. Будучы мастак слова («ганаровы лейтэнант», «джэнтальмен-кфоуца» у медыцынсшх войсках) на свае вочы пабачыу вьінікі выкарыстання сродкау масавага вынішчэння, пазнаём^ся з прынцыпамі існавання ваеннай цэн- зуры, засвоіу новыя аксіялагічнмя арыенщры. Дж. Дос. Пасас - прадстаунік той нацыі, якая на словах культывавала паслядоуную абарону правоу чалавека, - прыйшоу да сумнай высновы: сусветнае узброенае супрацьстаянне не мела нічога агульнага з дэмакратычнымі законамі і агульнапрынятымі нормамі маралі.

Атрыманы вопыт дазволіу пісьменніку разгледзець Першую сусветную з розных ракурсау, стварыць яе «формулу»:

«Свет - больш не забаука толькі кулямётны агонь і пажары голад вошы блышыцы халера тыф ... няма хлараформу і эфіру тысячы памерлых ад гангрэнозных ран санітарнмя кардоны і шпіёны паусюль» The world's no fun anymore, only machinegunfire and arson starvation lice bedbugs cholera typhus ... no chloroform or ether thousands dead of gangrened wounds cordon sanitaire and everywhere spies [1, р. 374].

Асноуная частка

Еурапейскі тэатр баявых дзеянняу увасоблены ужо у дэбютнай аповесці «Пасвячэнне аднаго маладога чалавека - 1917» Дж. Дос Пасаса. Празаік- пачатковец імкнууся выканаць дадзенае самому сабе у жніуні 1917 г. абяцанне: «Я так хачу здолець і пазней адлюстра- ваць усю трагедыю і агіднае хваляванне часоу вайны» (I want to be able to express, later - all of this - all the tragedy and hideous excitement of it) [2, р. 675].

Малады мастак слова сутыкнууся з цяжкасцямі: зняу са свайго тэксту шэраг пасажау, што маглі шакіраваць чытачоу. Ён фінансавау выданне, якое не стала бестселерам: за першыя шэсць месяцау продажу было рэалЬавана толькі шэсцьдзясят тры копіі [3, p. 192-193]. Літаратурная крытыка не адразу звяр- нула увагу на твор, першыя рэцэнзіі з'явіліся пасля публікацьіі рамана «Тры салдаты». У 1945 г. аповесць была перавыдадзена пад назвай «Першая сустрэча» («First Encounter»). У савецкім літаратуразнаустве кніга успрымалася выключна як «першы значны амерыкансш твор пра Першую сусветную вайну» [4, с. 284].

Дж. Дос Пасас, разважаючы пра свае творы, зауважыу, што яго лиаратурны дэбют увасобіу псіхалогію прадстауніка пакалення, якое «гадавалася падчас ціхамірнага скону дзевятнац- цатага стагоддзя» (the Americans of my generation, raised as we were during the quiet after glow of the nineteenth century) [5, p. 862] і не магло падрыхтавацца да татальнага узброенага канфлікту, што распачауся у жніуні 1914 г. Таму аднагодкі ды і сам аутар перажмлі нешта надзвычайнае, тое, што празаік назвау «пасвячэннем / тщыяцыяй». Пазней Р.Г. Дэйвю падкрэсл, што гэты працэс калейдаскапічны, бо персанаж сутыкауся з рознымі праявамі эпохк смерцю, жахам, парыжскімі норавамі, жанчынамі, крадзяжамі, разбэшчанасцю, анархізмам і каталіцтвам (There is not just one initiation but a whole series of them - encounters with death, fear, Paris, women, theft, corruption, anarchism, Catholicism) [6, p. 10]. На наш погляд, у аповесці занатавана духоуная трансфармацыя асобы, якая не магла дасягнуць пачуцця гармоніі з сабой і светам. такім чынам, празаік перагледзеу асноуныя набьіткі «рамана выхавання», дапасаваушы іх да часоу сусветнага узброенага канфлікту.

Ужо у першым рамане Дж. Дос Пасас зауважыу, што падарожжа у Стары Свет - пачатковая прыступка на шляху персанажа да новай самаідэнтыфікацыі. Карабель паустау як каучэг, што на кароткі час адмежавау дзейных асоб і ад «амерыкан- скай мары», і ад «вайны, што скончыць усе войны». Сярод пасажырау вылуча- лася экзальтаваная дзяучына, што веры- ла прапагандысцшм лозунгам, маладыя авантурысты, якія марылі пра фронт - месца, дзе мажліва пазбавіцца ад нуды, інтэлігенты-летуценнікі, якія вырашыл ахвяраваць жыццём дзеля чалавецтва.

Ізаляваныя ад заходняй цывілізацыі, што захварэла на Першую сусветную, яны, як некалі героі «Дэкамерона» Дж. Бакача, бавілі час, пераказваючы нарысы з перыёдыш, чуткі і аповеды сведкау вайны ды разважаючы пра яе страшэнныя рэаліі. Не зусім дакладныя звесткі тым не менш закрэслівалі зразумелае і звыклае. У персанажау узнікла пытанне, як адносщца да сыходу у нябыт пад уздзеяннем сродкау масавага вышшчэння. Нават неафггы у пытаннях татальнай вайны здагадваліся, што смерць, напрыклад, ад удушша зневажае асобу: «З гэтым новым газам шчога немагчыма зрабщь... Лёгкія парахнеюць, як быццам бы яны гншць разам з рэштай трупа. У штталях гаротшкау прыхіляюць да мура i пакідаюць паміраць. Кажуць, што скура зелянее» (There's nothing they can do against this new gas ... It just corrodes the lungs as if they were rotten in a dead body. In the hospitals they just stand the poor devils up against a wall and let them die. They say their skin turns green) [7, p. 12].

Новы еурапейсш асяродак ураз^ шараговага амерыканца, бо нагадвау прамлае, недасяжнае у Новым Свеце. Даушя узброеныя канфлты лтаральна ажывалi перад вачыма тых, хто не так дауно хавауся ад амерыканскай рэчаiснасцi у разважаннях пра еурапейскае сярэднявечча i думках пра спадчыну Блэйка i Шэлi. Рамантычна-настальгiчны настрой меу выразныя наступствы: «У назвах станцый паустала старая вайна, аж да таго, што паводка з пунсовых макау здавалася крывёй змагароу, забггых ва усе часы» (in the names of the stations rose old war, until the floods of scarlet poppies seemed the blood of fighting men slaughtered through hall time) [7, p. 18].

Пазней ваенная рэчакнасць засведчыла сваё сапрауднае аблича: «Шэразялёны парваны камуфляж дрыжэу на фоне жоутага зiхоткага неба щ абвшауся вакол чорных вычварных дрэу без лiсця... Уздоуж дарогi перавернуты артылерыйскi транспарт, забiтыя мулы, што заблыталюя у пастронках i ляжалi каля разварочаных скрыняу з боепрыпасаш, нагрувашчаныя у кучу трупы... напаупахаваныя у бруд- зе з равоу» (Torn camouflage fluttering greenish-gray against the ardent yellow sky, and twining among the fantastic black leafless trees, the greenish wraiths of gas. Along the road scam ions over turned, dead mules tangled in their traces besides hattered caissons, huddled bodies ... half buried in the mud of the ditches) [7, p. 82]. Апакаліптьічньї малюнак з цяж- касцю аналізавауся персанажам, які не так дауно жыу ва упарадкаваным свеце. Стваралася уражанне, што дзейная асо- ба знарок супраціулялася спробе пера- будаваць свядомасць, і таму сапраудныя інтэлектуальныя здольнасці падауляліся інстьінктам самазахавання. ініцыяцыя вайна пасас пісьменнік

Дж. Дос Пасас, як асоба, заглыбленая у кніжную культуру, спрабавау разгледзець ініцыяцыю на вайне праз павелічальнае шкло папярэд- няй літаратурнай традыцыі. франта- вая рэчакнасць параунана з падзеямі у кнізе Л. Кэрала «Аліса у Залюстроуі». Назіранні за бойняй на Марне узмацняліся асацмяцмямі, якія прыпадабнял1 вайну да пантамімы і выступу цыркачоу (an ill-intentioned Drury Lane pantomime, like all the dusty futility of Barnum and Bailey's Circus) [7, p. 25]. Паводле пісьменніка, баявыя дзеянні-пантаміма павінны скончыцца выбухам рогату, накіраванага супраць абсурду. Апанаваушы і радавых, і камандаванне, смех мог адолець татальную вайну (someday ... people everywhere, in all uniforms ... would jump to their feet and burst out at the solemn inanity, at the stupid, vicious pomposity of what they were doing) [7, p. 52]).

Амерыкансш празаік імкнууся разбурыць стэрэатыпныя уяуленні пра ворага. свае першыя назіранні Дж. Дос Пасас занатавау у лістах з Еуропы, датаваных 1917 г.: На фронце «няма каго ненавідзець, акрамя гаротнікау па другі бок нейтральнай прасторы, пра якіх мы ведаем, што яны такія ж няшчасныя, як і мы» (people don't hate much at the front; there's no one to hate, except the poor devils across the way, whom they know to be as miserable as themselves) [2, р. 679]. У аповесці «Пасвячэнне аднаго маладога чалавека - 1917» галоуны персанаж не адчувау антаганізму да ворага: «Дзіуна нават падумаць, наколькі мы бл1жэйшыя да немцау, чым да каго-небудзь іншага» (it is funny to think how much nearer we are ... to the Germans than to anyone else) [7, p. 34]. Спрабуючы выратаваць параненага палоннага, Марцін засвоіу, што вораг - не пачвара, а перш за усё - чалавек. Аутар падкрэсл1у: «Кроу і пот змыл усю нянавісць і хлусню» (they were washed out, all the hatreds, all the lies, in blood and sweat) [7, p. 104].

У надзвычайных абставінах персанаж адчуу патрэбу паяднаць актуальныя працэсы з нечым архетыповым. У дадзеным выпадку паралелі нарадзіліся, калі Марцін натрапіу на драуляную скульптуру Збавіцеля пад дажджом. Персанаж, які востра адчувау адзіноту, зауважыу, што нехта спавіу галаву Ісуса калючым дротам (where the crown of thorns had been about the forehead of the Christ someone had wound barbed wire) [7, p. 71]). Герой паяднау выяву бога-чалавека з радавымі, якія ахвяравалі жіццём. Адзінае адроз- ненне ад біблейскага сюжэту - дэваль- вацыя ідзі выратавання. Замест маральнага узыходжання, гартавання лепшых якасцей збавіцеля у вайсковай форме чакала падарожжа у замкнёную прастору сховішча, куды ён трапляу у час артабстрэлу ці газавай атакі і дзе ён літаральна губляу годнасць і чалавечае аблічча.

Дж. Дос Пасас пакінуу фінал аповесці адкрытым, прадчуваючы, што ён звернецца да Першай сусветнай вайн^і як крыніцы звышактуальных тэм, якія патрабавалі гра- мадскага абмеркавання. Асобныя вынікі «пасвячэння» відавочныя: вайна - новы тып духоунага зняволення, забойства часам можа ператварыцца у прафесію і штодзённую патрэбу.

Дж. Дос Пасас працягнуу разважанні пра пасвячэнне на вайне у рамане «Тры салдаты». Аутар абрау тры мадэлі ініціяцыі: перажггае музыкам Эндрузам, фермерам Крысфілдам і гандляром фюзэлі. Паводле Я. Засурскага, пісьменнік «адмовіуся ад апісальнасці і адышоу ад аутарскай мовы, шкнучыся характарызаваць сваіх герояу праз іх мову, стыль міслення і паводзшы» [8, с. 8]. Першы крок на шляху да нязведанага - служба у войску ЗША. Паводле Дж. П. Вішала, у рамане «армія ператварылася у сімвал усіх сістэм, якімі людзі спрабуюць раздушыць сабе падобных» (the army becomes a symbol of all the systems by which men attempt to crush their fellows and add to the already unbearable agony of life) [9, р. 26]. Крытык літаральна перафразавау Дж. Дос Пасаса, які уклау у вусны Эндруза наступнае: «Што з таго, што баі скончылюя? Арміі працягнуць перамолваць жыцщ жыццям (What did it matter if the fighting had stopped? The armies would go on grinding out lives with lives) [10, p. 245].

Такая канцэпцыя вайсковай службы вьіклікала дьіскусію у шэрагах чытачоу і крытыкау, якія паспелі зведаць армейскую дысцыплшу часоу Першай сусветнай. К. Даусан адзначау: Гэта - ці то ганебны паклёп, ці то агідная прауда (It is either a base libel or a hideous truth) [11, p. 27].У абодвух выпадках ніхто не мог застацца у баку ад такой надзвычайнай сітуацыі. Так сталася з Н.Ш. Холам, які успрымау раман як зняважлівую хлусню, што ганьбіла амерыканскую літаратуру [12]. Паводле асобных тыпалапчных рыс (антываенная скіраванасць, не- прыхарошанае адлюстраванне франтавой рэчакнасщ, радавы салдат у якасці дзейнай асобы) кніга неаднаразова была параунана з раманам «Агонь» А. Барбюса [13; 14].

Ініцыяцыя праходзіла паводле пэунага сцэнарыя: ваенная ці армейская штодзённасць рабілі асобу «чужой» у дачыненні да сябе. ф,юзэлі зауважыу адчужанасць, калі яго надзеі на вай- сковую кар'еру загінулі; Крысфвд - калі усвядоміу пачуццё дыскамфорту ад выбухау некантралюемай агрэсй. Больш за усё нязвыклае становішча хва- лявала эндруза, які зауважыу захады знішчыць яго індывідуальнасць яшчэ у падрыхтоучым лагеры.

Паводле Дж. Дос Пасаса, адным з сімвалау адчужэння стала салдацкая форма. Пасля абмывання у рацэ эндруз адзначыу: «Я ніяк не магу зноу надумацца апрануць гэтыя рэчы, ліха на іх... Я адчуваю сябе настолькі чыстым і вольным. Гэта як добраахвотна улезці у бруд ці зноу пайсці у рабства» (I can't make up my mind to put the damn thing on again ...I feel so clean and free. It's like voluntarily taking up filth and slavery again) [10, р. 165].

Наступнай прыступкай на шляху да пасвячэння было усведамленне таго, што «шырокамаштабная мштарызацыя аме- рыканскага грамадства - і цышльных, і ваенных - стварыла надзвычай дысцыплшаванае, канфармісцкае і ня- чулае грамадства» (the broad-based militarization of the American public, both as civilians and soldiers, has created an overly disciplined, conformist, and desensitized populance) [15, рр. 230-231]. Глыбей за усё дадзеная выснова закранула музыку-штэлектуала, які не паразумеуся з «чужммі» яму амерыканцамі, што вымагалі ад творчай асобы нявартай ахвяры: застацца у войску пасля заканчэння Першай сусветнай.

Пасвячэнне мела на увазе знаёмства са спецыфжай узаемаадносін у амерыкансшм войску. Дж. Дос Пасас не збірауся ствараць ідылію, таму некаторыя з яго персанажау-афщэрау успрымалі падначаленых як «нехлямяжы механізм, нешта сярэдняе паміж чалавекам і сабакам» (a coarse automaton, something between a man and a dog) [10, р. 239]. Такія назіранні паралельна распаусюджваліся і на ворага.

Пісьменнік, які захапляуся кінамастацтвам - «галоуным паплечнікам у вызваленні ад жаху псторый і блукання па яе малапчных і лінгвістычных лабірынтах» [16, с. 385], зауважыу, што прапаганда ператварала кінастужкі у ідэалагічную зброю, якая гадава- ла нянавісць да «чужога». Успрыманне прапанаваных візуальных вобразау вар'іравалася у залежнасці ад розных фактарау. Крытычнае стауленне да інфармацыі характарызавала Эндруза, які з недаверам глядзеу ці чытау пра варварау- ryhaя і repohя-amepbrnahя. Ён адчувая, як у думках яго Tabapbraaя «нянавісць варушылася як нешта, што жыло ялaсным жыццём» (hatred stirred like something that had a life of its own) [10, p. 23]. Па-іншаму тыя ж кінастужкі яспрымaлі ф,юзэлі і Kрысфілд. Канфармісцкі лад мыслення не дaзвaляя ім шырэй зірнуць на падрых- таванае ідэолaгaмі.

Аповесць «Пасвячэнне аднаго мала- дога чалавека - 1917» і раман «Тры салдаты», на наш погляд, засведчьілі, што пра- блема ініцыяцыі падчас вайны не можа быць вычарпанай толькі на прыкладзе некалькіх дзейных асоб. Дж. Дос Пасас рaспaчaя новы эксперымент у трылогн «ЗША» («42-я паралель», «1919», «Вялікія грошы»). Мастак слова прaцягнyя свае росшукі, yвaсобіяшы шщыяцыю крaіны, адчуваючы, што «дваццатае стагоддзе будзе амерыкансшм. Амерыкaнскі лад мыслення будзе дамінаваць. Прагрэс у ЗША дадасць свету колерaя і кірyнкaя развіцця» (The twentieth century will be American. American thought will dominate it. American progress will give it color and direction) [17, p. 12]. Маштабны праект дазволщ прасачыць светапоглядныя змены розных сацыяльных груп: ад радавых салдат да вайсковай элггы, ад прaдстaянікоя бізнесу да звычайных прaцояных, ад мaйстроя прапаганды да спaжыяцоя іх прадукту, ад вытанчаных інтэлектyaлaя-экспaтрыянтaя да носьбітaя стэрэатыпнага мыслення і інш.

Пісьменнік, на той момант захоплены доямі сaцыялістычнaгa бyдaяніцтвa, фрагментарна явaсобія перараджэнне Расійскай імперыі (згадваюцца падзеі 1905 і 1917 гг., падаецца шфармацыя пра забойства царскай сям'і, расказваецца пра ястaлявaнне новага дзяржaянaгa ладу) у новае грамадска-палггычнае угварэнне і «шщыяцыю» яе былых нaсельнікaя (у тым ліку і белaрyсaя - прaдстaянікоя «малога народа», які па вышках сусветнай вайны намінальна aтрымaя права на нацыянальнае і дзяржaянaе самавызначэнне). Яго нашды ствaрылі aльтэрнaтыянyю псторыю, якая уваходзіла у складаныя узаемаадносшы з перажытым грамадзянамі ЗША, што сачьілі за нязнаным у свеце савецкім эксперыментам.

Трылопя успрымаецца як каштоуная напаудакументальная крыніца па псторый ЗША, у тым ліку часоу Першай сусветнай вайны. Увасабленне узброенага супрацьстаяння займае адно з цэнтральных месцау, у асноуным у рамане «1919», названым М. Рос «слоунай сімфоніяй ваенных гадоу» (a word- symphony of the war years) [18, p. 102]. Аднак поунамаштабны малюнак узнікае пасля знаёмства з трыма творамі, дзе занатавана здзіуленне, што апанавала жыхароу Новага Свету на самым пачатку вайны; пазней яно саступіла месца абурэнню з нагоды учынкау варварагунау (яго апафеоз супау з падарожжам «Лузітаніі»). Далей увасоблена эйфарыя, якая апанавала большасць амерыканцау пасля абвяшчэння таго, што ЗША направяць свой экспедыцыйны корпус у Еуропу. Некалькі этзодау прысвечаны вопыту, набытаму амерыканскімі салдатамі і добраахвотнікамі у шэрагах Чырвонага Крыжа. Высновы «джэнтэльменау-кфоуцау», зробленыя пад уплывам ваенных падзей, супалі з думкамі самога аутара, які сфармулявау іх так: «Тэта пекла, калі табе прыходзщца саромецца, што належыш да сваёй нацый ... Клянуся, я саромлюся, што я - чалавек ... Спатрэбіцца, каб мяне захлынула нейкая выбггная хваля надзеі, падобная да рэвалюцыі, толькі тады я зноу пачну паважаць сябе» (It's a hell of a note when you have to be a shamed of belonging to your own race. ... I swear I'm a shamed of being a man ... it will take some huge wave of hope like a revolution to make me feel anyself respect ever again) [1, p. 520].

Паказальна, што Дж. Дос Пасас звярнууся да вопыту цывшьных (у асноуным жанчын), якія зведалі асобныя праявы катаклізму: ад паветраных абстрэлау парыжсшх вуліц да побыту у франтавых шпіталях. У кнігах знайшлося месца аповедам пра штёнамашю, уплыу цэнзуры на шараговага амерыканца. Асобна занатавана супярэчлшая рэакцыя і амерыканцау, і еурапейцау на «14 пунктау» В. Вільсана, іншмя ідэі, звязаныя з упарадкаваннем свету пасля вайны. Празаік не абышоу увагай і пра- цэс вяртання да мірнага існавання, якое у ЗША звязана з развщцём прыватнага бізнесу, прамысловасці. Краіна кіравалася у свет «вялікіх грошай», якія, паводле Дж. Дос Пасаса, ператварьіліся у новы тып каштоунасцей і у масавай свядомасці кан- чаткова занялі месца, некалі аддадзенае дэмакратычным ці хрысцшнсюм вдэалам.

На пачатку 1920-х гг. мастак слова пачау выпрацоуваць арыгінальную манеру выкладу матэрыялу, заснаваную на прыёме мантажу. Паводле А. Зверава, «сам тып мантажу, што вабіу Дос Пасаса <...>, стауся плённым толькі у лггаратуры, якая малявала рэчаіснасць у перыяды высокага пстарычнага напружання» [19, с. 514]. Пісьменнік адмовіуся ад паслядоунага выкладу матэрыялу і аддау перавагу аповеду, які кіравауся унутранай логікай развіцця. М. Джавахідзэ, разважаючы пра творы празаіка, падкрэсліла, што прафесшныя веды пауплывалі на іх будову: «законы архиэктуры і жыватсу арганічна зліліся з законамі апавядаль- най тэхшш» [20, с. 21]. Зазначым, што аповедавая стратэгія Дж. Дос Пасаса - не адзіная спроба увасобіць зменлівую атмасферу першай трэщ XX ст. Так, Э. Хемшгуэй эксперыментавау з прыё- мам мантажу у зборніку апавяданняу «У наш час», паяднаушы пад адной вокладкай асобныя журналісцкія замалёуш і непасрэдна мастацкія творы.

Заключэнне

Празаічная спадчына Дж. Дос Пасаса, прысвечаная падзеям Першай сусветнай вайны, што паусталі у больш шырок1м гістарычным кантэксце, знітаваная у адзіны вдэйны комплекс дзякуючы матыву ініцыяцыі: вопыт пэунай асобы («Пасвячэнне аднаго маладога чалавека - 1917») саступіу месца перажытаму трыма больш-менш тыповыш грамадзянамі ЗША («Тры салдаты»), каб пазней узбуйніцца да малюнкау нацыянальнага маштабу (трылоr'ія «ЗША»). У выпадку з пакаленнем Дж. Дос Пасаса, вопыт якога так ці інакш занатаваны у дадзеных кнігах, ініцьіяцьія мела шэраг вышкау. Нехта не вытрымлшау выпрабавання і канчау жыццё самагубствам, іншмя зняверыл1ся у гумашстычных каштоунасцях і пагадзіліся на функцыю шрубкі у механізме вайны. Існавалі выпади, калі асоба, адчуваючы аксіялагічны крызіс, часова апранала маску цышка, каб схаваць уласную разгубленасць. Паводле мар самога мастака слова, вдэальным вышкам шщыяцый павінна было стаць нараджэнне чалавека, што прыняу ідэі сацмялізму, вырашыу прысвяціць сябе іх распаусюджванню.

Поруч з грамадска-палітычнымі працэсамі на радзіме (невырашальныя расавыя і рэлшшныя праблемы, крызіс комплексу вдэй пад назвай «амерыканская мара», пошукі альтэрнатыуных, часцей за усё сацыялштычна афарбаваных шляхоу упарадкавання амерыканскага жыцця) персанажы асацыявалі сваё пасвячэнне са знаёмствам з еурапейскім быццём і радыкальна новывш правіламі існавання на абсягах былой Расійскай імперыі. Вопыт Дж. Дос Пасаса адбіуся на яго канцэпцый Першай сусветнай вайны, што паустала як адмысловая, татальная, невылечная хвароба, якая апанавала і асобнага індывіда, і самыя розныя нацыі па абодва бакі акіяна. Праявамі такога паталагічнага стану пісьменнік лшыу цэнзуру, дасягненні прапагандысцкай машыны, пачуццё адчужанасці, што нараджалася у чалавека, які знаёмся з сутнаснымі праявамі узброенага канфлікту.

Спіс выкарыстанай літаратуры

1. DosPassos, Jh. 1919 / Jh. DosPassos // USA. - The Library of America, 1996. - Pp. 357-761.

2. Dos Passos, Jh. Letters and diaries 19161920 / Jh. Dos Passos // Travel Books and Other Writings 1916 - 1941. - The Library of America, 2003. - Pp. 635-800.

3. Ludington, T. John Dos Passos: A Twentieth Century Odyssey / T. Ludington. - New York: Dutton, 1980. - 608 p.

4. засурский, я. Джон Дос Пассос / Я. Засурский // История литературы США. Литература между двумя мировыми войнами. Том VI, книга 1 / редкол.: Я. Засурский (гл. ред.) [и др.]. - M.: ИМЛИ РАН, 2013. - С. 283-308.

5. Dos Passos, Jh. One Man's Initiation: 1917. A Preface Twenty-Five Years Later / Jh. Dos Passos // Novels 19201925. - New York, Literary Classics of the United States, Inc., 2003. - Pp. 862-864.

6. Davis, R.G. John Dos Passos / R.G. Davis. - Minneapolis: University of Minnesota Press, 1962. - 47 p.

7. Dos Passos, Jh. One Man's Initiation / Jh. Dos Passos. - New York, George H. Doran Company, 1922. - 128 p.

8. Засурский Я. Введение / Я. Засурский // История литературы США. литература между двумя мировыми войнами. Том VI, книга 1 / редкол.: Я. Засурский (гл. ред.) [и др.]. - М.: ИМЛИ РАН, 2013. - С. 5-11.

9. Bishop, Jh. P. Review / Jh. P. Bishop // John Dos Passos: The Critical Heritage / ed. by B. Maine. - London, New York, Routledge, 2005. - Pp. 25-26.

10. Dos Passos, Jh. Three Soldiers / Jh. Dos Passos. - New York: The Modern Library, 1932. - 471 p.

11. Dawson, C.Insulting the Army / C. Dawson // John Dos Passos: The Critical Heritage / ed. by B. Maine. - London, New York, Routledge, 2005. - Pp. 27-29.

12. Hall, N. Sh. `John Dos Passos Lies!' / N.Sh. Hall // John Dos Passos: The Critical Heritage / ed. by B. Maine. - London, New York, Routledge, 2005. - Pp. 39-41.

13. Canby, H. S. Human Nature under Fire / H.S. Canby // John Dos Passos: The Critical Heritage / ed. by B. Maine. - London, New York, Routledge, 2005. - Pp. 31-34.

14. Men at War: The Best War Stories of All Time / Edited with an introduction by E. Hemingway, based on a plan by W. Kozlenko. - New York: Bramhall House, 1955. - 1072 p.

15. Matthews, Jh. T. American Writing of the Great War / Jh.T. Matthews // The Cambridge Companion to the Literature of the First World War / ed. by V. Sherry. - Cambridge: Cambridge University Press, 2005. - Pp. 217-242.

16. Толмачёв, В. Поиск новой романной формы в творчестве Дж. Дос Пассоса, Дж. Стейнбека, Т. Вулфа / В. Толмачёв // Зарубежная литература XX века: в 2 т.: учебник для академического бакалавриата / под ред. В. Толмачёва. - 2-е изд., перераб. и доп. - М.: Изд-во Юрайт, 2014. - Т. 1: Первая половина XX века. - С. 382-395.

17. Dos Passos, Jh. The 42nd Parallel / Jh. Dos Passos // USA. - The Library of America, 1996. - Pp. 5-356.

18. Ross, M. Review / M. Ross // John Dos Passos: The Critical Heritage / ed. by B. Maine. - London, New York, Routledge, 2005. - Pp. 77-79.

19. Зверев, А. Монтаж / А. Зверев // Художественные ориентиры зарубежной литературы XX века. - М.: ИМЛИ РАН, 2002. - С. 507-522.

20. Джавахидзе, М. Эволюция Джона Дос Пассоса-романиста (20-40-е гг.): дис. ... канд. филол. наук: 10.01.05 / М. Джавахидзе. - М.: МГУ им. Ломоносова, 1992. - 146 л.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Асаблівасці адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай драматургіі 40 -50-х гадоў ХХ ст. Асаблівасці сэнсаўтварэння і ідэйная пазіцыя аўтараў. Спецыфіка адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны ў творах І. Чыгрынава, М. Матукоўскага.

    дипломная работа [94,8 K], добавлен 16.05.2015

  • Дзяцінства і юнацтва К. Чорны. Перыяд навучання, дзейнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны. Дэбют Мікалая Раманоўскага ў якасці пісьменніка, яго творы вялікай эпічнай прозы, творчасць апошніх гадоў жыцця. Апісанне літаратурнага музея Кузьмы Чорнага.

    презентация [6,5 M], добавлен 22.04.2010

  • Антычная літаратура (літаратура Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма) - першая з еўрапейскіх літаратур. Гамераўскія матывы ў літаратурнай спадчыне генія паэта Якуба Коласа. Пытанне прызначэння чалавека на Зямлі ў творчасці Якуба Коласа і Вергілія.

    курсовая работа [103,7 K], добавлен 19.01.2016

  • Вывучэнне спадчыны А. Міцкевіча, якое з'яўляецца часткай сусветнай літаратурнай класікі. Творчы аналіз паэмы "Гражына", як аўтар паказвае ў ёй гістарычнае мінулае Беларусі. Праца над іміджам Гражыны, ці можам мы аднесці яе да рамантычных героям.

    конспект урока [16,5 K], добавлен 10.11.2010

  • Праблема пераемнасці і абнаўлення, традыцый і наватарства ў літаратурным працэсе, яго рэгіянальная і нацыянальная спецыфіка. Стадыяльнасць літаратурнага развіцця. Асноўныя этапы ў гісторыі сусветнага прыгожага пісьменства, асаблівасці яго працякання.

    реферат [24,7 K], добавлен 28.08.2011

  • Літаратурная спадчына В. Казько з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Важныя і актуальныя праблемы, раскрытыя пісьменнікам у творы. Раскрыццё канцэпцыі чалавека ў рамане. Вызначэнне ўзаемаадносін чалавека і сусвету.

    курсовая работа [40,5 K], добавлен 29.07.2016

  • Дэфініцыя і спецыфіка паняцця "лірычная проза". Традыцыі лірычнай прозы ў беларускай літаратуры. Вызначыня моўна-стылёвыя асаблівасці лірычнай прозы Ул. Караткевіча. Асноўныя вобразныя сродкі. Даследаванне эсэ, лістоў, крытычных артыкулаў і нарысаў.

    курсовая работа [45,4 K], добавлен 20.06.2009

  • Ядвігін III (Антон Іванавіч Лявіцкі) — адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы — жыў на пераломе двух стагоддзяў, двух сацыяльных эпох. Рэвалюцыя 1905 г. - пераломная вяха у гісторыі ўсёй беларускай літаратуры і ў жыцці і творчасці Ядвігіна III.

    реферат [39,0 K], добавлен 13.12.2011

  • Ян Баршчэўскі - вялікая і знакавая постаць беларускай літаратуры, адметная фігура ў літаратурнай спадчыне славян. "Нарыс Паўночнае Беларусі" як этнаграфічны помнік. Нацыянальныя рысы ў аповесцях "Драўляны дзядок і кабета Інсекта" і "Душа не ў сваім целе".

    курсовая работа [41,8 K], добавлен 26.03.2013

  • Мастацкія асаблівасці прозы Ш. Ядвігіна, яго шлях ад твораў сатырычна завостраных, алегарычных, блізкіх да фальклорных да рэалістычна-псіхалагічных апавяданняў і лірыка-філасофскіх імпрэсій. Фальклорныя матывы ў творах. Спосабы мастацкай тыпізацыі герояў.

    курсовая работа [86,7 K], добавлен 17.12.2014

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.