Тэма ваеннага палону у аповесцях К. Вараб’ёва "Гэта мы, госпадзі!" (1943, 1986) І.М. Аурамчыка "Палон" (1991)
Тэма палону ў рускай і беларускай прозе 1980-1990-х гг., прысвечанай падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Творчыя пазіцыі К. Вараб'ёва і М. Аурамчыка, эвалюцыя іх падыходу да асэнсавання мінулага з улікам змен гісторыка-культурнага кантэксту канца ХХ ст.
Рубрика | Литература |
Вид | статья |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 28.03.2022 |
Размер файла | 22,7 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Тэма ваеннага палону у аповесцях К. Вараб'ёва “Гэта мы, госпадзі!” (1943, 1986) І.М. Аурамчыка “Палон”(1991)
Т.Р. Багарадава
старшы выкладчык
Полацкі дзяржауны універсггат
У артыкуле выяуляецца эвалюцыя ма- стацкага раскрыцця тэмы палону у расійскай і беларускай прозе перыяду 1980-1990-х гг., прысвечанай падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Аналізуюцца творчыя пазіцьіі абра- ных для разгляду аутарау (К. Вараб'ёва і М. Аурамчыка), вызначаецца эвалюцыя іх падыходау да асэнсавання перажытага - з улікам змен гісторшка-культурнага кантэк- сту ірэалш канцаХХ ст. Тэма Вялікай Айчыннай вайны знайшла максімальна праудзівую ттэрпрэтацыю у творчасці адзначаных пісьменнікау, якія прымалі у ваенных дзеяннях непасрэдны удзел і на уласным вопыце адчулі іх наступствы.
Ключавыя словы: ваенная аповесць, “лейтэнанцкая проза”, “перабудова”, пар- трэтная характарыстыка, градацыя, быццё, натуралізм, гуманізм.
Bagaradava T.R. THE THEME OF CAPTIVITY IN THE SHORT NOVELS “HERE WE ARE, MY LORD!” (1943, 1986) BY K VOROBYEV AND “POWS” (1991) BY M. AVRAMCHTK.
The article reveals the evolution of the artistic disclosure of the topic of captivity in Russian and Belarusian prose of the 1980-1990s dedicated to the events of the Great Patriotic War. The artistic views of the authors selected for consideration (K. Vorobyev and M. Avramchik) are analyzed, the evolution of their approaches to life experience is determined with regard to the changes in the historical and cultural context and the realities of the late XX century. The theme of the Great Patriotic War found the most truthful interpretation in the works of the noted writers who were directly involved in the hostilities and experienced the war effects themselves.
Keywords:military story, “lieutenant prose”, “perestroika”, portrait description, gradation, existence, naturalism, humanism.
Уводзіньї
палон руская беларуская проза вараб'ёв
У перыяд 1980-1990-х гг. тэма Вялікай Айчыннай вайны працягвала актыуна раз- глядацца у творчасці рускіх і беларускіх аутарау. Шсьменшк-ветэран В. Быкау на- ступным чынам вызначыу знітаванасць уласнага жыцця з ваенным кантэкстам: Кожны год дзе-небудзь на свеце ішла вайна, дзяржавы, што не ваявалі, з усяе сіли рихтаваліся да таго, і гады нашай сталасці былі кароценькімі перапшнкамі паміж дзвюма войнамі, у якіх кавалася зброя, фарміравалася усялюдная злосць, рыхтавалася навуковае абгрунтаванне будучай бойні і раслі салдаты будучых рот, батальёнау, палкоу <-...>. Яна была прываблшай нам, гэтая вайна, і вабіла нас да таго часу, пакуль была выдумкай, а не рэальнасцю [1, с. 8].
Кажучы пра ход ваенных дзеянняу і характар Другой сусветнай (Вялікай Айчыннай) вайны, Л. Плоткін адзначау што яна “<...> была вайной асаблівай, незвы- чайнай у самой сваёй пльїні, у самім яе ходзе. Яна была поуная <...> кантрастау” [2, с. 11]. У савецкім літаратуразнаустве склаліся пэуныя традыцыі для успрымання і ацэнак творау пра вайну. А. Гарбачоу на- ступным чынам сказау пра ідэалагічны ракурс існавання такіх творау: “<...>
Да сямідзясятых гадоу ХХ ст. у савецкім літаратуразнаустве тэрмш “ваенная проза” устаяуся у якасці сіноніма “ідэалагічна прымальных” лггаратурных творау пра Вялікую Айчынную вайну” [тут і далей пе- раклад наш. - Т.Б.] [3].
Час “перабудовы” і галоснасці дау магчымасць інтэрпрэтацыі раней забароненых у лВаратуры тэм, што мелі дачыненне да ваеннага кантэк- сту (такіх, як калабарацыяшзм, жыццё на акупіраваных тэрыторыях, знаходжанне у канцэнтрацыйных лагерах для ваеннапа- лонных і цывшьных).
Апошняя тэма для рускай і беларускай літаратур не новая. У айчыннай мастацкай спадчыне яна рас- пачата творчасцю Ф. Аляхновіча, Я. Бяган- скай, Л. Геніюш, С. Грахоускага, Б. Сачанкі. У рускай лггаратуры гэтую тэму найбольш востра і рэзанансна узняу у сваёй творчасці А. Салжанщын.
Асноуная частка
Асабіста лёс Канстанціна Вараб'ёва (1919-1975, лейтэнант, ваявау пад Масквой, Клінам, у 1943-1944 гг камандавау парты- занскай групай пад Шауляем) і факт знаходжан- ня з 1941 па 1943 г. у лагерах для ваеннапа- лонных Кліна, Ржэва, Смаленска, Каунаса, Саласпілса, Шауляя знайшлі адлюстраван- не у недапісанай аутабіяграфічнай аповесці “Гэта мы, госпадзі!” (1943, 1986). Аутар доуга шукау назву для твора, які павінен быу стаць працягам аповесці “Крык” (1962). Асаблівасць стылістыкі К. Вараб'ёва адзначау В. Астаф'еу: “Канстанцін Вараб'ёу моцны тым, дзе ён піша, дакладней, апісвае свабодна, даючы сабе і свайму уяуленню поуную прастору < .. >” [4, с. 89].
Аповесць “Гэта мы, госпадзі!” ствара- лася у літоускім антыфашысцкім падполлі щгам месяца.У аутарскіх архівах захаваліся толькі рэштю твора. Аповесць адлюстрава- ла неадназначныя этзоды перыяду Вялікай Айчыннай вайны, звязаныя з утрыманнем савецкіх людзей у фашысцюх лагерах, таму яе першая частка пасля знаходжання у архівах пабачыла свет амаль праз сарака- гадовы тэрмш.У снежні 1941 г. пад Клінам К. Вараб'ёу быу кантужаны і трату у палон, адкуль два разы няудала збягау М. Чабатаеу пісау: “Скончылася вайна, але вярнуцца на Радзіму пісьменнік не змог: былога вязня нямецкіх канцлагерау чакау страшны лёс - кляймо здрадніка і ужо савецкі канцлагер” [5, с. 282]. У аповесці у сямнаццаці главах разнапланава разглядаецца факт знаходжан- ня у няволі лейтэнанта Сяргея Кастрова - аднаго з мшьёнау ваеннапалонных. Рукапіс абрываецца на апісанні падзей вясны 1943 г і марах палоннага - лейтэнанта Кастро- ва - пра уцёю на волю: “Бегчы, бегчы, бег- чы! ” - амаль надакучліва, утакт крокам, чаканілася у розуме слова [6]. Сінтаксіс твора багаты на шматкроп'е, якім і заканчваец- ца апошні уцалелы пісьменніцкі запіс.
У перыяд 1980-1990 гг ваенная аповесць Мікольї Аурамчыка (1920-2017, ваявау на Пауночна-Заходнім і Волхаускім франтах; у 1942 г. трапіу у палон, з якога вызвалены англічанамі у 1945 г.) адлюстрава- ла разнапланавыя эпізоды: шматаспектнае узнауленне франтавога кантэксту, у тым ліку праз погляд з варожага боку, трагізм крызіснай сітуацыі, тупік нямецкага пало- ну. У мастацкім свеце аутара спалучыліся трагічныя і станоучыя моманты з ваеннага мінулага, а таксама асабіста перажытага. Паводле Л. Гарэлж, “боль перажытага ваеннага ліхалецця пастаянна прысутнічае у творах пісьменніка “падтэкстава”. Праз усё жыццё не знікла асцярожнасць і насцяро- жанасць у падыходах да выявы шматлікіх грамадскіх стасункау” [7, с. 188].
К. Вараб'ёу належау да пісьменнікау-франтавікоу, прадстаунікоу “лейтэнанц- кай прозы”, якія максімальна праудзіва адлюстравалі натуралізм, характэрны для ваеннай рэчаіснасці, выпадкі неапрауданых баявых страт, антымаральных паводзін камандзірау. У перыяд 1980-1990-х гг. мова творау былыхфрантавікоу стала жорсткай, у ёй пачала адкрыта ужывацца прастамоуная лексіка, вульгарызмы, лаянкавыя словы. Гэта звязана з імкненнем да натуральнага адлюстравання ваеннага кантэксту, пака- зу напалу спуацш і новывш магчымасцямі для разняволеных выказванняу. Па словах А. Данільчык, “розныя па жанру і стылю, творы на ваенную тэму надаюць увагу праблеме чалавека і спрабуюць вырашыць яе з філасофскіх <...>і псгха-бшфшчных пазіц^ій <...>” [8, с. 3]. Натуралізм ваеннай рэчаюнасщ і паказ чалавека у ёй у творчасці К. Вараб'ёва праявіуся праз адлюстраванне лагернага быту: На трынаццатыя суткі наумыснага мора голадам людзей немцы загналі у лагер параненага каня. І кінууся велізарньї натоуп палонных да няшчас- най жывёлы, на хаду адкрываючы нажы, брытвы, таропка мацаючы у юшэнях хаця б нешта вострае, здольнае рэзаць ці ірваць мяса, якое рухаецца. Па утворанай гіганцкай кучы людзей дзве вишкі адкрылі кулямётны агонь [6]. У творы атсаны сцэ- ны забойствау ваеннапалонных, жудасныя падрабязнасці фізічнага стану знявечаных холадам і голадам людзей, неаднаразо- ва акцэнтуецца увага на адсутнасці на- лежнага харчавання. Аутар пераканауча адлюстравау уцёю з лагера лейтэнанта Кастрова і яго “паплечніка па няшчасці” Ванюшкі праз плынь свядомасці героя, яго трызненш і бессвядомы стан, і такім чынам падкрэслшаецца напал абставін, памежнасць спуацыг Рассцілаецца перад вачыма Сяргея зялёны абрус дзесьці дауно бачанагалугу. <...>Аскепкамразбітагалю- стэрка мільгае перапалоханая думка, пры- мушае уздрыгнуць аціхлае цела: “У багне ты! Не адпачывай... Гэта смерць”. <...> “Смерць? Жы-ыць хачу-у... жы-ы-ыць... <...> Горш за смерць нічога не будзе!...[6]. Такая ж безвыходнасць у адчуваннях перса- нажа назіраецца падчас яго знаходжання у камеры смяротнікау Панявежскага астрога.
Былы франтавік В. Быкау як прадстаунік “лейтэнанцкай прозы” таксама заглыбляуся у псіхалогію: як шдыв^альную, так і сацыяльную. Ён адзначау уплыу фактарау страху і безвыходнасщ на чалавека: <...>І жыц- ця шмат каму было не шкада, такое яно стала нясцерпнае. У той сітуацьіі і па- лягае псіхалагічная крьініца шмат якіх учынкау, у тым ліку і тых, якія цяпер назы- ваюць подзвігамі<...>. Што робіць сабака ці воук, калі яго прышчэмяць у загарадзі? Кідаецца на людзей. Беларусы кінуліся на немцау. З адчаю [9, с. 421-422]. Большасць пісьменнікау-франтавікоу выдзяляла у апісанні стану салдата на вайне фактар страху. У сваіх адносінах з Богам чалавек цалкам адзінокі. Тэорыю поунай чалавечай адзінотьі С. К'еркегор звязвау з тэорыяй страху, сцвярджаючы трагічнасць чалавечага лёсу [10]. Няшедзячы на знаходжанне у лагеры сярод людзей, лейтэнант Сяргей Кастроу з твора К. Вараб'ёва `Тэта мы, Госпадзі!”, за-стаючыся сам-насам са сваімі праблемамі, спачатку адчувае страх за уласнае жыц- цё: <...>Сяргей, які бравіравау на фрон- це сваёй спакойнасцю пад мінамі немцау, ніколі не думау пра магчымасць смерці, сягодня раптам так востра спалохауся за сваё жыццё? Ды яшчэ утакім стане! Палонны... калі жаданым зыходам уся- го, здавлася б, павінна з'явіцца смерць[6]. Страх хутка змяняецца абыякавасцю перад фатальнасцю лёсу, што робіць магчымасць правядзення паралеляу паміж аповесцю К. Вараб'ёва і айныннывш запіскамі М. Га- рэцкага “На шперыялютычнай вайне”: Ён думау пра смерць і тады ж зразумеу, што, па сутнасці, не баіцца яе, толькі... толькі памерці хацелася прыгожа! [6].
Аповесць “Палон” (1991) М. Аурамчыка стала вызначальнай у яго творчай спадчы- не, спалучыла драматызм пісьменніцкага бачання ваеннага кантэксту і знаходжання у фашысцкай няволі. Наватарскім у творы з'явіуся праудзшы паказ М. Аурамчыкам непрадуманасці той ваеннай аперацш, якая адабрала у салдат свабоду: Няужо наш імкліви парыу захлынууся у крыві, сустрэты кулямётнымі чэргамі і шквалам мінних выбухау? [11]. Мастацкая дэ- таль стала элементам стварэння кантэк- сту і адлюстравала адсутнасць у савецкім войску належнай зброі, баявой тэхшки Спочатку мы перагналі са скарасным бамбардз^оушчыкам і супакоіліся, задаво- леныя поспехам. А тым часам яны за якія-небудзь тры гады здолелі абхтрыць нас са знішчальнікам[11]. Акрамя агульнага ваен- нага плану пісьменнік дэталтвау этзоды расстрэлу палонных салдат за тое, што яны выйшт з шарэнп папіць вады, а таксама дэтальна узнавіу злачынствы, звязаныя са спаленымі зажыва людзьмі.
Аповесць К. Вараб'ёва “Гэта мы, госпадзі! ” у лепшых традыцыях “лейтэнанц- кай прозы” узнавіла вобраз салдата, які, ня- гледзячы на хвілінную душэуную слабасць, цягам усяго знаходжання у варожым палоне не скараецца абставінам, а упарта імкнецца застацца жывым і баяздольным: Ну-с, тава- рыш Кастроу, давайце прызвычайвацца да новага жыцця! - з сумнай іроніяйпадумау ён, глыбока зацягваючыся даукім дымам [6]. Пра барацьбу з абставінамі і фатальнас- цю таксама сведчыць сшвалины эпіграф са “Слова пра паход 1гаравы”. Пісьменнік стварыу пераканаучы малюнак нямецка- га наступления у 1941 г. падчас марознай і снежнай зімы, адносін фашыстау да ваеннапалонных: А злосць вымяшчала- ся на галодных, хворых, спакутаваных людзях... У гэтыя дні немцы не білі палон- ных. Толькі забівалі![6]. К. Вараб'ёу у тво- ры удала спалучыу апісанні і псіхалагічнага партрэта персанажа, і яго знешніх харак- тарыстык. Пераканаучы аутабшграфшны герой, намаляваны у рэалістычна па- дадзеных абставінах, - вось што спрыяла стварэнню цэласнага малюнка эпохи Тут фактаграфічнасць і дэталтцыя пацвяр- джаюць чытачу праудзівасць усяго зместу аповесці: Гэтыя два гтлерауцы былі добра адкормленыя. Высока стаялі фуражкі, робячы іх падобнимі да балотных кнігавак, уразаліся аколышы у паголеныя патылщы. Вялізния чорныя кабурымаузерау боуталіся у іх на левых сцёгнах, у руках палалі нікелем новенькія кайданкі [6].
1ншы ракурс у асвятленні “лагернай” тэмы знаходзім у аповесці М. Аурамчыка “Палон”. У параунанні з творам К. Вараб'ёва беларускі аутар большую увагу надау во- бразам катау, іх характарам. Важным элементам апісання нямецкіх паслугачоу так- сама стала ужытая пісьменнікам партрэтная характарыстыка: Паколькі выгляд Штунца цалкам адпавядау арыйскаму, дык, можа, таму ён і паспеу вышэй падняцца па служ- бовай лесвіцьі; прауда, природа не надзяліла Брэса вонкавимі нардичнимі рисамі. Мусіць, таму ён і заседзеуся у звичайних наглядчиках, хаця норау меу крути ірашу- чи [11]. Самыя розныя рысы назіраюцца таксама у створаных М. Аурамчыкам во- бразах перакладчыка Ванькі, наглядчыкау Паула і Задзіры. Эпізод катавання ад- ного са здраднікау мае рысы жорсткага натуралізму.
Пры адлюстраванні варожага боку у творы М. Аурамчыка “Палон” вобраз немца Карла Кольба з'явіуся якасна новым для савецкай ваеннай аповесці. Т. Грамадчан- ка адзначала, што у творы існуе “вобраз “мшасэрнага немца” <...>” [12, с. 45]. Немец верыць у Бога, з перыяду Першай сус- ветнай вайны захоувае крыж. Фактычна М. Аурамчык пайшоу насуперак традыцый-наму у лггаратуры сацыялістычнага рэалізму адлюстраванню абсалютнай атьпуманнасці немцау М. Аурамчык падкрэсл^ ролю кожнай канкрэтнай асобы у гісторыі, у тым ліку - у ваеннай. Пісьменнік па-наватарску паказау адмоуныя адномны немца да фа- шысцкай філасофіі і Гітлера: У ягоних ва- чах яго радзіма стала увасабленнем вялікай турми народау, у якой беззаконна караюць нявінних і ахоуваюць непаслухмяних. Цяпер немци уяуляліся яму карнікамі і вартавимі, якім зрабілі і яго самога [11].
У творы К. Вараб'ёва `Тэта мы, госпадзі!” прьісутнічаетрадыцыйны матыу дарогі, які трансфармуецца ад канкрэтнага суправаджэння ваеннапалонных канваірамі у лагер да абстрактна-сімвалічнага шляху у невядомасць: Пастауления па пяць, ціха пасунуліся па Валакаламскім тракце, акружания моцним канвоем. <...>Колкі, пранізліви вецер дуу у твар, примушау у камяк сціскацца ссохлае цела [6]. Даро- га, якая вядзе уцекачоу з лагера, мае зусім іншую сэнсавую танальнасць - яна пра- сякнута светлым адчуваннем Радзшы: ... Ішлі вось ужо некалькі гадзін. <... >Ужо набліжалася ноч да досвітку, калі Сяргей і Ванюшка увайшлі у стромкі хваёви бор і бярозави гай. <... >Дзесьці за сотні вёрст, адгароджаная кручамі хвояу і широкімі тванямі непраходних прибалтийскіх багнау, раскінулася іх вялікая Радзіма... [6].
Этзоды апісання прыродных з'яу, звяза- ныя з лагерным асяроддзем, зніжана афар- баваныя, што стварае эфект адчужанасці чалавека. Градацыя характарызуе эмацыя- нальную атмасферу месца і часу: Нізка пли- вуць над Ржэвам снежния хмари-вирадкі. Ачмурэла пяляцца у неба труби спалених дамоу Вецер виводзіць у гэтия труби песню смерці. <...> Чорния зграі атлусцелага варання са свістам у крилах і злавесним карканнем плаваюць над лагерам. <...>Ціха. Цёмна. Жудасна [6]. Гукавая палітра таксама спрыяе адлюстраванню атмасфе- ры часу, трагічнасці спуацыу кантрасту ваеннага і мірнага побыту, допытау Сяр- гея Кастрова у астрозе, яго знаходжання у камеры смяротнікау: І, гайдаючися, зноу адчуу востримі краямі лапатак жорсткую шурпатую сцяну - Тах-тах! - ... сказайт! - Тах-тах! Потым грукнулі ня- бачния Сяргеем дзвери, і пакой напоунілі холад і цішиня...[6].
Як адзначалася, для айчыннага ма- стацтва слова раскрыццё тэмы палону у творы праз прапанаваны кантэкст стала новым. Сюжэтныя літі твора М. Аурамчыка “Палон” чаргуюцца і, дзякуючы падзеям і фактам, перадаюцца з мастацка-даку- ментальнай дакладнасцю. Ракурс аповесці паказау пазбауленых волі людзей і разумен- не імі уласнага становішча у перспекты- ве няпэунага далейшага існавання. Жыц- цё палонных у нямецкім лагеры з'явілася спляценнем зменлшых хаатычных адрэзкау быцця. Філасофскія катэгорыі “жыццё” і “смерць” знайшлі у творы самае не- пасрэднае выяуленне:
Мабиць, той, хто пабивау у няволі, узбуджана успримае сваё визваленне і абвострана прикмя- чае пригажосць навакольнага свету [11].
Падауленне чалавека як асобы, нават страта імсамаідэнтыфікацыі спадарожнічалі лагернаму быту. Небяспечнае і памеж- нае існаванне ва умовах нямецкага палону перапынялася толькі выбарам асобы. Калабарацыяшзм і абсалютнае здрадніцтва сталі нярэдкай з'явай ва умовах асуджанасці на смерць. Л. Гарэлж зазначае: “<...> Ва- чам вязняу адкрываецца сапрауднае пекла А. Дантэ, усе кругі якога ахвяры павінны прайсці” [7, с. 200].
Аповесць М. Аурамчыка “Палон” аутабіяграфічная і мае шэраг персанажау- прататыпау Прозвіш^і некаторых з іх аутар нават не змяняу (напрыклад, былых беларускіх студэнтау Янкі Лагуна і Міхася Сіліча). Варта адзначыць, што у мастацкім увасабленні персанажау у цэлым не ха-пае псіхалагічнай дакладнасці, але пачуц- цё узаемавыручю і глыбіня перажыванняу перададзены дэталёва:
Расчулены новым знаёмствам, Леанід не устрымауся і расшчодрыуся, сыпнуушы з кішзні спачат- ку у землякова дзюралевае вядзерца, а по- тым у М^сёву бляшанку па дзве жмені нейкай светла-карычневай прыправы [11].
Нятедзячы на драматызм узноуленых падзей, твор адрозніваецца лёгкай стьілістьїкай, якая кантрастуе з сюжэтам і дасягаецца най- перш лфычныыш адступленнямі, напрыклад, апісаннямі прыроды, краявідау Полаччыны:
На лузе перад поймаю Палаты таксамарос дзьмухавец, з кветак якога дзяучаты плялі вянкі, са смолак і з кашкі збіралі чырвона- белыя букеты. А слёзп у іхняй мясцовасці чамусьці празвалі боскімі слёзкамі [11].
Заключэнне
Аповесці К. Вараб'ёва `Тэта мы, госпадзі!” і М. Аурамчыка “Палон” яднае праудзівая рэканструкцыя тых падзей Вялікай Айчыннай вайны, што падлягалі жорсткай цэнзуры у савецкі час. Тэма знаходжання у нямецкіх лагерах глыбока раскрыта у названых творах, паколькі галоуны герой у абедзьвюх аповесцях аутабшграфшны. Творы рускага і беларускага пісьменнікау- ветэранау дэталізавана адлюстроуваюць атмасферу і трагедыю палону для савецкага салдата у 1940-я гг, маральны стан асобы у памежных абставінах перад пагрозай смерці, вобразы і псіхалогію ворага-фашыста, а таксама здрадніка. Аповесці К. Вараб'ёва і М. Аурамчыка па тэматыцы, вастрыш калізій, напале гумашстычнага па- фасу з'яуляюцца прынцыповым дасягненнем познасавецкай прозы.
Спіс выкарыстаных крын1ц
палон руская беларуская проза вараб'ёв
1. Быкау, В. На крыжах: Выступлений ар- тыкулы, інтзрв'ю / В. Быкау. - Мінск : Беларусь, 1992. - 271 с.
2. Плоткин, Л. Литература и война: Великая Отечественная война в русской советской литературе / Л. Плоткин. - М.- Л. : Советский писатель, 1967. - 357 с.
3. Горбачев, А.Ю. Военная тема в прозе 1940-1990-х годов / А. Ю. Горбачев // Инфопедия [Электронный ресурс]. - 2017. - Режим доступа: https://www. bsu.by/Cache/pdf/219533.pdf. - Дата доступа: 20.10.2019.
4. Астафьев, В. Зрячий посох: книга прозы / В. Астафьев. - М. : Современник, 1988. - 303 с.
5. Чеботаев, М. Страдая за людей: Штрихи к портрету писателя / М. Чеботаев // Сибирские огни. - 1991. - № 7. - С. 280-297.
6. Воробьев, К. Это мы, Господи! / К. Воробьев // Электронная библиотека Libking.ru [Электронный ресурс]. - 2017. - Режим доступа: https: //libking. ru/books/pro se-/pro se-classic/197560- konstantin-vorobev-eto-my-gospodi. html. - Дата доступа: 30.10.2019.
7. Псторыя беларускай лтгаратуры ХХ стагоддзя : у 4 т / рэдкал. : У В. Гншамёдау (гал. рэд.) [i шш.]. - Мнск : Беларуская навука, 2004. - Т. 4. Кн. 1: 1966-1985 / У В. Гншамёдау [i шш.]. - 2004. - 927 с.
8. Дан1льчык, А А Канцэпцыя чалаве- ка я беларускай i пальянскай ваеннай прозе : дыс. ... канд. фшал. навук : 10.01.01, 10.01.03 / А.А. Даншьчык. - Мгнск, 2002. - 109 с.
9. Быкау, В. Доягая дарога дадому / В. Быкау - Мгнск : ГАБТ Киша, 2003. - 539 с.
10. Кьеркегор, С. Страх и трепет / С. Кьеркегор. - М. : Республика, 1993. - 383 с.
11. Аурамчык, М. Палон / М. Аярамчык // Электронная бШлытэка LibCat.ru [Электронны рэсурс]. - 2017. - Рэжым доступу: https://libcat.ru/knigi/proza/sovremennaya-proza/83864-m-kola-a- ramchyk-palon.html. - Дата доступу: 10.10.2019.
12. Грамадчанка, Т. Перад праядай высо- кай i вечнай: беларуская проза сёння / Т. Грамадчанка. - Мгнск : Мастацкая лпаратура, 1991. - 144 с.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Асаблівасці адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай драматургіі 40 -50-х гадоў ХХ ст. Асаблівасці сэнсаўтварэння і ідэйная пазіцыя аўтараў. Спецыфіка адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны ў творах І. Чыгрынава, М. Матукоўскага.
дипломная работа [94,8 K], добавлен 16.05.2015Роля паэзіі ў агульнай сістэме мастацкай літаратуры часоў Вялікай Айчыннай вайны. Кантраснае спалучэнне ў творах любові і нянавісці, традыцыйных вобразаў-сімвалаў і лірычна-песенных інтанацый. Значэнне сатырычнай камедыі ў беларускай літаратуры.
курсовая работа [65,2 K], добавлен 23.02.2011Гісторыя стварэння аповесці. Асаблівасці сюжэту і вобразаў галоўных герояў. Стылістычныя асаблівасці аповесці. Тэма палону ў яе разнастайных паваротах хвалявала пісьменніка ў твораў пра вайну. Твор як гераічная балада пра цану чалавечай мужнасці.
реферат [27,4 K], добавлен 07.10.2009Тэматычная напоўненасць лірыкі А. Пісьмянкова - вядомага беларускага паэта, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола. Тэма Радзімы ў лірыцы А. Пісьмянкова. Тэма кахання ў паэзіі Алеся Пісьмянкова. Суадносіны сучаснага і мінулага ў часавай прасторы твораў.
курсовая работа [43,6 K], добавлен 17.02.2016Апісанне дзіцячых і юнацкіх гадоў жыцця Пятруся Броўки - беларускага пісьменніка, паэта, перакладчыка. Дзейнасці Пятруся ў часы Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны час. Творчыя дасягненні пісьменніка; ўзнагароджанне ордэнамі Леніна і многімі іншымі.
презентация [567,5 K], добавлен 21.11.2013Дзяцінства і юнацтва К. Чорны. Перыяд навучання, дзейнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны. Дэбют Мікалая Раманоўскага ў якасці пісьменніка, яго творы вялікай эпічнай прозы, творчасць апошніх гадоў жыцця. Апісанне літаратурнага музея Кузьмы Чорнага.
презентация [6,5 M], добавлен 22.04.2010Сутнасць і асноўныя віды параўнальнага літаратуразнаўства; тыпалагічны падыход - складовая кампаратывістыкі. Тэорыя ілюзій; тэма згубленых ілюзій як вядучы канцэпт у раманах Анарэ дэ Бальзака "Страчаныя ілюзіі" і Гюстава Флобера "Выхаванне пачуццяў".
курсовая работа [34,9 K], добавлен 18.06.2012Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя. Жаночы характар у творчасці І. Мележа. Вобраз беларускай жанчыны ў апавяданнях і аповесцях І. Мележа. Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў раманах "Палескай хронікі" І. Мележа.
дипломная работа [109,9 K], добавлен 16.05.2015Жыццёвы і творчы шлях вядомага беларускага пісьменніка Міхася Зарэцкага. Тэма жаночай лёсу, развіццё характару і духоўных перажыванняў ў малой прозе і раманах "Сцежкі-дарожкі", "Вязьмо". Розныя падыходы літаратара да паказу жанчыны ў савецкім грамадстве.
курсовая работа [32,4 K], добавлен 26.11.2010Паэмы А. Александровіча "Цені на сонцы", "Паэма імя вызвалення", "Паэма пра ворага". Эстэтычны ўзровень твораў на гісторыка-рэвалюцыйную тэму. Захады па ўзмацненню гуманістычнага пафасу прозы. Стан развіцця беларускай драматургіі на пачатку 30-х гадоў.
курсовая работа [50,0 K], добавлен 23.02.2011