Творчая спадчына Ігнація Быкоўскага ў кантэксце эпохі Еўрапейскага асветніцтва

Выяўлення адметнасцей мастацкай творчасці польскамоўнага пісьменніка Беларусі канца ХVIII – пачатку ХІХ стагоддзяў І. Быкоўскага ў кантэксце эпохі еўрапейскага Асветніцтва і асэнсаванні ролі пісьменніка ў літаратурным працэсе адзначанага перыяду.

Рубрика Литература
Вид автореферат
Язык белорусский
Дата добавления 19.08.2018
Размер файла 56,9 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

ТВОРЧАЯ СПАДЧЫНА ІГНАЦІЯ БЫКОЎСКАГА Ў КАНТЭКСЦЕ ЭПОХІ ЕЎРАПЕЙСКАГА АСВЕТНІЦТВА

Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені

кандыдата філалагічных навук

па спецыяльнасцях 10.01.01 - беларуская літаратура;

10.01.03 - літаратура народаў краін замежжа (польская)

ГЛАДКОВА Ганна Аляксандраўна

МІНСК, 2012

Работа выканана ва ўстанове адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава»

Навуковы кіраўнік

Саверчанка Іван Васільевіч, доктар філалагічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік сектара гісторыі беларускай літаратуры ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі»

Афіцыйныя апаненты: Мельнікава Зоя Пятроўна, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры беларускага літаратуразнаўства УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна»

Еўмянькоў Віталь Іванавіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры журналістыкі УА «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова»

Апаніруючая арганізацыя УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка»

Абарона адбудзецца 25 студзеня 2013 г. у 13.00 на пасяджэнні савета па абароне дысертацый Д 02.01.12 пры Беларускім дзяржаўным універсітэце (220030, г. Мінск, вул. К. Маркса, 31, філалагічны факультэт, аўд. 62; тэл. вучонага сакратара: 327-63-78).

З дысертацыяй можна азнаёміцца ў Фундаментальнай бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Аўтарэферат разасланы 5 снежня 2012 г.

Вучоны сакратар савета

па абароне дысертацый Хмяльніцкі М.М.

УВОДЗІНЫ

Даследаванне беларускай літаратуры ў сусветным кантэксце з'яўляецца актуальным накірункам айчыннай філалагічнай навукі. На сучасным этапе інфармацыйныя рэсурсы беларускага літаратуразнаўства па праблеме развіцця літаратурнага працэсу ў эпоху Асветніцтва папаўняюцца за кошт аналізу творчасці раней малавядомых пісьменнікаў-прадстаўнікоў шматмоўнай нацыянальнай літаратуры. У сувязі з гэтым польскамоўная літаратура Беларусі канца ХVIII - пачатку ХІХ стст. становіцца адным з аб'ектаў актыўных навуковых пошукаў, што дазваляе стварыць цэласную карціну літаратурнага працэсу на ўсходніх землях былой Рэчы Паспалітай.

У айчыннай навуцы да сённяшняга моманту не з'явілася ніводнай буйной працы, прысвечанай дэталёваму аналізу творчасці польскамоўнага пісьменніка Беларусі канца ХVIII - пачатку ХІХ стст. Ігнація Быкоўскага (1750-1819), асобныя публікацыі не дазваляюць лічыць тэму дастаткова распрацаванай. Беларускія літаратуразнаўцы не праводзілі грунтоўнага даследавання жанрава-стылявых асаблівасцей, паэтыкі твораў пісьменніка, падрабязна не разглядалі яго творчасць у кантэксце эпохі Асветніцтва. На наш погляд, асобныя працы навукоўцаў маюць фрагментарны характар і не ствараюць цэласнай карціны творчасці І. Быкоўскага. Такім чынам, можна гаварыць пра недастатковую ўвагу даследчыкаў да захаванай літаратурнай спадчыны пісьменніка, пра выбарачную цікаўнасць да асобных яго твораў, пра адсутнасць усебаковага вывучэння творчасці літаратара ў кантэксце эпохі Асветніцтва. Засведчаныя да гэтага часу польскімі і беларускімі навукоўцамі бібліяграфічныя звесткі дазваляюць канстатаваць наяўнасць значнага аб'ёму аўтарскіх тэкстаў, якія павінны стаць аб'ектам літаратуразнаўчай увагі.

Такім чынам, актуальнасць навуковага даследавання творчасці І. Быкоўскага заключаецца ў неабходнасці пашырыць аб'ём інфармацыі пра літаратурную спадчыну пісьменніка і тым самым ліквідаваць лакуны ў гісторыі беларускай літаратуры эпохі Асветніцтва. Вывучэнне мастацкіх тэкстаў І. Быкоўскага, іх асэнсаванне ў кантэксце гістарычных падзей і эстэтычных пошукаў эпохі будзе спрыяць выяўленню шматжанравага і шматтэмнага спектра твораў пісьменніка, вылучэнню прыярытэтных філасофскіх катэгорый яго светапогляду, вызначэнню ролі асветніка ў культурным жыцці краіны. Гэта дазволіць успрымаць літаратурны працэс на беларускіх землях у эпоху Асветніцтва як састаўную частку агульнаеўрапейскай культуры, паказаць шматвектарны характар развіцця нацыянальнай літаратуры, пацвердзіць існаванне актыўных літаратурных сувязей паміж Рэччу Паспалітай і еўрапейскімі дзяржавамі.

АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА РАБОТЫ

Сувязь работы з буйнымі навуковымі праграмамі і тэмамі

Дысертацыя выканана на кафедры беларускай літаратуры УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава» ў рамках Дзяржаўнай праграмы фундаментальных даследаванняў «Літаратура і духоўна-гістарычны вопыт беларускага народа і славянскія традыцыі» (2006-2010 гг., № д/р 20012151), непасрэдна звязана з распрацоўкай і выкананнем планавай навуковай тэмы аддзела ўзаемасувязей літаратур ДНУ «Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі» «Беларуская і еўрапейскія літаратуры ў агульнай прасторы маральных каштоўнасцей» (2006-2010 гг., № д/р 20072154), а таксама з'яўляецца часткай навукова-даследчага задання «Фенаменалогія, паэтыка і эстэтыка беларускай літаратуры», якое выконваецца ў рамках Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў «Гуманітарныя навукі як фактар развіцця беларускага грамадства і дзяржаўнай ідэалогіі («Гісторыя, культура, грамадства, дзяржава»)» (2011-2015 гг., № д/р 4.2.25).

Мэта і задачы даследавання

Мэта даследавання заключаецца ў выяўленні адметнасцей мастацкай творчасці польскамоўнага пісьменніка Беларусі канца ХVIII - пачатку ХІХ стагоддзяў І. Быкоўскага ў кантэксце эпохі еўрапейскага Асветніцтва і асэнсаванні ролі пісьменніка ў літаратурным працэсе адзначанага перыяду.

Мэта даследавання абумоўлівае яго канкрэтныя задачы:

- выявіць жанравыя мадыфікацыі ў творчасці І. Быкоўскага і іх адпаведнасць вядучым мастацкім плыням эпохі Асветніцтва;

- акрэсліць тэматычны дыяпазон і ідэйную накіраванасць мастацкіх твораў І. Быкоўскага;

- раскрыць уплыў эстэтыкі класіцызму і сентыменталізму на фарміраванне творчай індывідуальнасці І. Быкоўскага;

- вызначыць мастацка-эстэтычныя і стылявыя прыёмы стварэння вобразнасці ў літаратурных творах І. Быкоўскага;

- высветліць ролю і значэнне творчай дзейнасці пісьменніка ў развіцці літаратурнага працэсу на беларускіх землях канца ХVIII - пачатку ХІХ стагоддзяў.

Аб'ект даследавання - выбраныя літаратурныя творы І. Быкоўскага: зборнікі паэзіі «Wiersze», «Rozmyњlania wieњniacze», выбраная лірыка, паэма «Koњciуі sіawy», камедыя «Demokryt, filozof grecki, mniemany waryat», пераклад трагедыі А. Сумарокава «Mњcisіaw», філасофская проза, мемуары пісьменніка, яго эпісталярная спадчына.

Прадмет даследавання - ідэйна-мастацкія асаблівасці твораў І. Быкоўскага ў кантэксце эпохі еўрапейскага Асветніцтва, а таксама роля пісьменніка ў літаратурным працэсе канца ХVIII - пачатку ХІХ стагоддзяў.

Палажэнні, якія выносяцца на абарону

1. Літаратурная спадчына І. Быкоўскага характарызуецца шырокім жанравым дыяпазонам. Аднак творчасць пісьменніка не была эстэтычна аднароднай. Звяртаючыся да рацыяналізму як метаду пазнання, сваё мастацкае бачанне рэальнасці ў залежнасці ад уласнай творчай задумы І. Быкоўскі ўвасобіў у розных жанрах, характэрных для вядучых мастацкіх сістэм Асветніцтва. Жанравы спектр літаратурных тэкстаў І. Быкоўскага прадстаўлены класіцыстычнымі па сутнасці прыкладамі камедыі, трагедыі, оды, паэмы, байкі, філасофскага трактата, а таксама лірычнымі вершамі, ідыліямі, песнямі, створанымі пераважна ў рэчышчы сентыменталізму.

2. У творчасці І. Быкоўскага дамінуе маральна-этычная праблематыка, пры гэтым філасофскі ўхіл яго празаічнай спадчыны дазваляе вылучыць у іерархіі сацыяльна значымых маральных каштоўнасцей прыярытэтныя катэгорыі розуму і пазнання, першаснасць імператыву дабрачыннасці. Творчасць І. Быкоўскага глыбока патрыятычная, насычаная асветніцка-скептычным бачаннем рэальнасці, прасякнутая рацыяналістычнымі поглядамі, імкненнем удасканаліць грамадства і чалавечую натуру. Асветніцкі гуманізм пісьменніка спалучаны з выкрывальным пафасам, што дазваляе літаратару эмацыянальна дэманстраваць неабыякавую, актыўную жыццёвую пазіцыю грамадзяніна і асобы.

3. Мастацкія асаблівасці твораў І. Быкоўскага характарызуюцца перавагай прыёмаў, неабходных для стварэння кантрастнасці. Пісьменніку было ўласціва ўспрыманне сусвету як спалучэння супрацьлегласцей, у мастацкай тканіне твораў асветніка ішла пастаянная барацьба паміж антаганістычнымі катэгорыямі дабра і зла, дабрачыннасці і амаральнасці. Такое ўспрыманне рэчаіснасці, надзвычай пашыранае ў эстэтыцы барока, стала базісам светапогляднай канцэпцыі І. Быкоўскага. Пісьменнік выкарыстоўваў мастацкія магчымасці іроніі, насычаў мастацкую тканіну твораў эпітэтамі, валодаў тэхнікай персаніфікацыі. У яго творах сустракаюцца прыклады сінтаксічнага паралелізму, эмацыянальны фон паэтычных тэкстаў вымагае ад аўтара частага выкарыстання рытарычных фігур. Мастацкія тэксты І. Быкоўскага багатыя на антытэзы, алюзіі, спасылкі на сусветна вядомыя аўтарытэты, запазычанні, уласныя заўвагі пісьменніка.

4. І. Быкоўскі спалучыў у сваёй творчасці эстэтычныя тэндэнцыі класіцызму і сентыменталізму. Творчая эвалюцыя мастацкага метаду пісьменніка была заканамерным вынікам уплыву вядучых еўрапейскіх мастацкіх стыляў. Як класіцыст І. Быкоўскі арыентаваўся на лепшыя ўзоры антычнага мастацтва, надаваў вялікую ролю выхаваўчай функцыі літаратуры. Пісьменнік-эрудыт выдатна ведаў міфалогію, старажытную гісторыю і філасофію Усходу і Захаду, замежныя мовы, што прадвызначыла інтэлектуальную насычанасць яго мастацкіх тэкстаў. Аўтарская апора на логіку, сцвярджэнне прыярытэту навукі ў развіцці грамадства, зразумеласць пісьменніцкай пазіцыі, празрыстасць стылю сведчаць пра ўплыў класіцызму на творчасць І. Быкоўскага. Сентыменталізм найбольш праявіўся ў паэтычнай спадчыне пісьменніка праз дамінаванне пачуццёвасці, увагу да ўнутранага свету асобы, разуменне яе ўнікальнасці.

5. У літаратурнай творчасці І. Быкоўскі арыентаваўся на класічную спадчыну старажытнасці і лепшыя дасягненні сучаснасці. Пісьменнік вучыўся на ўзорных прыкладах еўрапейскага прыгожага пісьменства эпохі Асветніцтва. «Літаратурны вучань» Ф. Князьніна, І. Быкоўскі шукаў для сябе ў галіне слоўнага мастацтва аўтарытэты, сярод якіх былі Вальтэр, Ж.Б. Русо, А. Поўп, А. Сумарокаў і інш. І. Быкоўскі выконваў ролю пасрэдніка ў культурным дыялогу Еўропы, пісьменнік пераствараў на польскай мове мастацкія тэксты заходнееўрапейскіх аўтараў, рабіў пераклады з французскай і рускай моў, наследаваў лепшым літаратурным узорам, тым самым выхоўваючы мастацкі густ суайчыннікаў.

Асабісты ўклад саіскальніка

Праведзенае навуковае даследаванне выканана асабіста саіскальнікам, што адлюстравана ў публікацыях па тэме дысертацыі без сааўтараў. Упершыню дысертантам зроблены пераклад знойдзеных мастацкіх твораў І. Быкоўскага на беларускую і рускую мовы.

Апрабацыя вынікаў дысертацыі

Асноўныя палажэнні і вынікі даследавання былі прадстаўлены ў выглядзе навуковых дакладаў, прачытаных на 11 канферэнцыях: міжнародных (Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Куляшоўскія чытанні» (Магілёў, МДУ, 26-27 крас. 2007), Міжнародная навуковая канферэнцыя «Мелодыі, колеры, пахі на «малой айчыне» Адама Міцкевіча» (Гродна, ГрГУ, 14-16 мая 2007), Першы міжнародны навуковы семінар «Філалагічная навука: гісторыя і сучаснасць, школы і метады, праблемы і перспектывы» (Полацк, ПДУ, 10-12 крас. 2008), VIII Міжнародная навуковая канферэнцыя «Мастацкі тэкст: балта-славянскія моўныя і літаратурныя сувязі» (Вільнюс, ВПУ, 17-19 крас. 2008), VIII Міжнародная навуковая канферэнцыя «Беларуска-руска-польскае супастаўляльнае мовазнаўства і літаратуразнаўства» (Віцебск, ВДУ, 22-24 кастр. 2009), ХVIII Міжнародная навуковая канферэнцыя «Мова і культура» імя праф. Сяргея Бурага (Кіеў, 22-26 чэрв. 2009), Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў, аспірантаў і маладых вучоных «ІV Машэраўскія чытанні» (Віцебск, ВДУ, 28-29 кастр. 2010), Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 450-годдзю віцебскага гарадскога права і 100-годдзю выдання першай кнігі зборніка «Полоцко-Витебская старина» (Віцебск, ВДУ, 6-7 кастр. 2011)); рэспубліканскіх (Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў, аспірантаў і маладых вучоных «ІІІ Машэраўскія чытанні» (Віцебск, ВДУ, 24-25 сакав. 2009), Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Беларуская пісьмовая спадчына ў кантэксце еўрапейскага культурна-гістарычнага працэсу ХІ - ХІХ стагоддзяў: вытокі, традыцыі, уплывы» (Мінск, Ін-т мовы і літаратуры НАН Беларусі, 24 мая 2010)); рэгіянальных (ХV (62) Рэгіянальная навукова-практычная канферэнцыя выкладчыкаў, навуковых супрацоўнікаў і аспірантаў, прысвечаная 100-годдзю з дня заснавання УА «ВДУ імя П.М. Машэрава» (Віцебск, ВДУ, 3-5 сакав. 2010)).

Матэрыялы дысертацыі выкарыстоўваюцца пры правядзенні вучэбных заняткаў па гісторыі беларускай літаратуры, тэорыі літаратуры, уводзінах у літаратуразнаўства на факультэце беларускай філалогіі і культуры УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава», што пацверджана актам аб практычным выкарыстанні вынікаў даследавання ў вучэбным працэсе.

Апублікаванасць вынікаў дысертацыі

Асноўныя вынікі даследавання па тэме дысертацыі адлюстраваны ў 17 публікацыях, сярод якіх 3 артыкулы ў навуковых выданнях, рэкамендаваных ВАК (1,4 аўт. арк.). Колькасць іншых публікацый па тэме дысертацыі складае 14 адзінак агульным аб'ёмам 5,4 аўт. арк. Агульны аб'ём апублікаваных матэрыялаў складае 6,8 аўт. арк.

Структура і аб'ём дысертацыі

Канцэптуальная шырыня ахопу фактычнага матэрыялу абумовіла структуру дысертацыі, якая складаецца з уводзінаў, агульнай характарыстыкі работы, трох раздзелаў, заключэння, бібліяграфічнага спісу, дадатка. Агульны аб'ём дысертацыі складае 141 с., у тым ліку 105 с. асноўнага тэксту. Спіс выкарыстанай літаратуры займае 15 с. і ўтрымлівае 177 адзінак. Дадатак займае 20 с.

беларусь ігнацій быкоўскі

АСНОЎНЫ ЗМЕСТ ДЫСЕРТАЦЫІ

У раздзеле 1 «Традыцыі еўрапейскага Асветніцтва ў паэзіі І. Быкоўскага» даследаваны паэтычныя творы І. Быкоўскага розных жанравых мадыфікацый, паказана ўключанасць літаратурнай спадчыны пісьменніка ў сусветны літаратурны працэс, вызначаны эстэтычныя праявы эпохі Асветніцтва, уласцівыя творчаму метаду І. Быкоўскага, акцэнтавана ўвага на мастацкіх асаблівасцях аналізуемых тэкстаў. Як можна меркаваць на аснове захаваных мастацкіх твораў І. Быкоўскага, яго літаратурная дзейнасць ахапіла перыяд з 80-х гадоў ХVIII стагоддзя да пачатку ХІХ стагоддзя, дзе самымі плённымі былі 90-я гады (паводле К. Эстрэйхера толькі ў 1799 годзе І. Быкоўскі выдаў 14 кніг). Творчасць пісьменніка тэматычна і жанрава разнастайная, яна стала вынікам спалучэння ў мастацкай свядомасці аўтара тэндэнцый прыярытэтных культурных напрамкаў эпохі Асветніцтва - класіцызму і сентыменталізму.

У падраздзеле 1.1 «Эстэтыка і паэтыка класіцызму ў паэтычнай спадчыне пісьменніка» прааналізаваны зборнік паэзіі І. Быкоўскага «Wiersze» (1798) і паэма «Koњciуі sіawy» (1799). Пры вызначэнні ідэйнай накіраванасці твораў «Do Nayjasniejszego PAWЈA Pierwszego… oda» і «Do Jasnie Wielmoїnego… Michaіa Romantsowa» аўтарам дысертацыі ўлічаны гістарычныя рэаліі эпохі, якія абумовілі ўзнікненне згаданых мастацкіх тэкстаў. Упершыню ў айчынным літаратуразнаўстве дысертантам вызначаны тэксты-крыніцы для літаратурнага наследавання: ода І. Быкоўскага «Do Fortuny» параўнана з аднайменным творам А. Нарушэвіча і франкамоўным арыгіналам-крыніцай для наследавання пісьменнікам Рэчы Паспалітай - «Ode а la Fortune» Ж.Б. Русо. У адпаведнасці з традыцыяй класіцызму І. Быкоўскі арыентаваўся на правераныя часам літаратурныя ўзоры мінулага. Каштоўным здабыткам у літаратурнай спадчыне пісьменніка стала паэма «Koњciуі sіawy», прааналізаваная ў дысертацыі з улікам прынцыпу гістарызму. Належная ўвага нададзена шматмоўным заўвагам да паэмы, якія маюць важнае ідэйнае значэнне, займаюць значную частку ад агульнага аб'ёму твора, і ўключаюць не толькі прамое цытаванне з Вергілія, ужыванне лацінскіх выслоўяў, але і «суправаджальныя» вершы самаго аўтара. Таксама дысертантам выяўлена крыніца, якая стала асновай для літаратурнай перапрацоўкі, - паэма А. Поўпа «The Temple of Fame», зроблены параўнальны аналіз тэкстаў, які дазволіў вылучыць канцэптуальную блізкасць літаратурных помнікаў на ўзроўні тэматычнай зададзенасці і ідэйнай накіраванасці твораў.

У падраздзеле 1.2 «Асветніцкі сентыменталізм у мастацкім метадзе І. Быкоўскага» прааналізаваны зборнік «Rozmyњlania wieњniacze» і выбраная лірыка паэта. Дысертантам ахарактарызаваны розныя жанравыя мадыфікацыі ў паэзіі І. Быкоўскага, праведзены шырокія паралелі з літаратурнымі набыткамі еўрапейскага слоўнага мастацтва. Пры аналізе празаічна-паэтычнай кнігі «Rozmyњlania wieњniacze» ўлічана кампазіцыя зборніка, пры даследаванні мастацкіх тэкстаў зроблены акцэнт на асветніцкіх поглядах пісьменніка («Uwaga o Ksiкgach і korzyњci z ich czytania», «Mowa Miana w Czaњie przyiкcia do Towarzystwa Literatow», «Wyobraїenie Mкїa Cnotliwego»). Умоўна вылучаная празаічная частка кнігі дэманстравала чытачу дзейснага аўтара, які з прыхільнасцю ставіўся да прагрэсіўных павеваў Асветніцтва, імкнуўся пашырыць іх у грамадстве, заклікаў сучасніка да авалодвання навукамі і пастаяннага самаўдасканалення. Паэтычная частка зборніка прадстаўлена байкай «Wilk Moralista», паэмай «Prуznoњж Prуznoњжi, i wszystko prуznoњж», песнямі, ідыліямі, зваротным і жартоўным вершамі.

Асаблівая ўвага звернута на паэму «Prуїnoњж Prуїnoњжi, i wszystko prуїnoњж», да якой дысертантам выяўлены літаратурныя паралелі ў польскай і рускай літаратурах (у творчасці А. Нарушэвіча, М. Хераскава, М. Карамзіна). На багатым фактычным матэрыяле вызначана першакрыніца шматлікіх літаратурных перапрацовак - паэма Вальтэра «Precis de l'Ecclesiaste». У падраздзеле акцэнтавана ўвага на асаблівасцях кожнага наследавання, што дазволіла адзначыць індывідуальны падыход І. Быкоўскага да праблемы перастварэння «Precis…» Вальтэра на польскай мове. Асаблівасцю мастацкага метаду І. Быкоўскага стала спалучэнне традыцый класіцызму і сентыменталізму. На матэрыяле лірычных песень са зборніка «Rozmyњlania wieњniacze» паказана праяўленне эстэтыкі і паэтыкі сентыменталізму ў творчай манеры пісьменніка, у ідыліях І. Быкоўскага выяўлена спалучэнне старажытнай рымскай міфалогіі і традыцый хрысціянскай веры, адзначаны ўплыў рымскага мастацтва на творчую свядомасць літаратара. Таксама прааналізавана выбраная лірыка паэта з улікам вядучых мастацкіх тэндэнцый эпохі Асветніцтва.

Праведзены літаратуразнаўчы аналіз мастацкіх твораў І. Быкоўскага дазваляе зрабіць наступныя вывады:

1. Лірычная спадчына пісьменніка характарызуецца шырокім жанравым дыяпазонам (ода, ідылія, дума, зваротны верш, песня, вершаваная байка, паэма). Паэзія польскамоўнага асветніка ўвабрала ў сябе набыткі эстэтыкі класіцызму і сентыменталізму, паэт вучыўся на лепшых узорах еўрапейскага слоўнага мастацтва, пераствараў вядомыя сюжэты, спрабаваў пісаць арыгінальныя мастацкія тэксты.

2. Тэматычны дыяпазон мастацкіх твораў І. Быкоўскага вызначаецца шырокім ахопам тэм грамадскага і прыватнага жыцця ў эпоху Асветніцтва: І. Быкоўскі прадэманстраваў суайчыннікам актыўную ўласную пазіцыю грамадзяніна-патрыёта, клопат пісьменніка пра будучыню роднага краю гучаў са старонак оды «Do Nayjasniejszego PAWЈA Pierwszego…», вершаванага паслання «Do Jasnie Wielmoїnego… Michaіa Romantsowa», паэмы «Koњciуі sіawy». Дамінуючай тэмай літаратурнай дзейнасці І. Быкоўскага стала тэма маральнасці чалавека і грамадства. Маральна-этычная праблематыка, якая рэгулюе ўзаемаадносіны ў сям'і і соцыуме, напоўніла развагі літаратара «Wyobraїenie Mкїa Cnotliwego», паэму «Prуїnoњж Prуїnoњжi…», лірыку са зборніка «Rozmyњlania wieњniacze». Пісьменнік высока ацэньваў ролю навукі для прагрэсіўнага развіцця грамадства (артыкул «Uwaga o Ksiкgach…»), бачыў у чалавечай прыродзе ўнікальнасць і здольнасць да самаўдасканалення.

3. Аналіз мастацка-эстэтычных і стылістычных асаблівасцей паэзіі І. Быкоўскага дазваляе сцвярджаць, што пісьменнік валодаў асноўнымі прыёмамі, неабходнымі для стварэння вобразнасці. Разумеючы быццё як суіснаванне і барацьбу супрацьлеглых сіл, літаратар часта выкарыстоўваў магчымасці антытэзы, песенная лірыка паэта насычана сталымі эпітэтамі фальклорнага паходжання (зборнік «Rozmyњlania wieњniacze»), пісьменнік валодаў майстэрствам персаніфікацыі, насычаў творы алюзіямі, спасылкамі на творы сучаснікаў і антычных аўтараў (паэма «Koњciуі sіawy»). І. Быкоўскаму было блізкае майстэрства іранічнага пісьма (сатырычны верш «Szcz?њliwe їycie proboszcza na parafii», байка «Wilk Moralista»), асветнік умеў перастварыць на польскай мове іншамоўны твор, па-майстэрску інтэрпрэтаваць яго, адаптаваць згодна з густам суайчыннікаў (ода «Do Fortuny», паэма «Prуїnoњж Prуїnoњжi…»), тым самым спрыяць збліжэнню сусветных мастацкіх культур.

4. Прааналізаваныя творы І. Быкоўскага дазваляюць лічыць правамернай выснову пра значны ўплыў на творчасць паэта вядучых ідэалагічных і мастацкіх напрамкаў Асветніцтва, што праявілася ў выбары адпаведнай тэматыкі і праблематыкі твораў, адборы мастацкіх прыёмаў стварэння вобразаў. Мастацкі метад пісьменніка базіраваўся на спалучэнні тэндэнцый класіцызму і сентыменталізму. Нагадаем, што такі сінтэз асаблівасцей розных эстэтычных напрамкаў быў характэрнай з'явай у літаратурным працэсе Рэчы Паспалітай канца ХVIII - пачатку ХІХ стагоддзяў. Гэта абумовіла наяўнасць у манеры мастацкага пісьма І. Быкоўскага пафаснасці, празрыстасці стылю, гармоніі класіцызму, якія суседнічалі з эмацыянальнасцю сентыменталізму, матывамі адчаю і песімізму. Згодна з традыцыяй класіцызму пісьменнік імкнуўся наследаваць лепшым узорам слоўнага мастацтва (пераствараў на польскай мове творы Вальтэра, Ж.Б. Русо, А. Поўпа і інш.), арыентаваўся на антычную класіку, цытаваў яе, выбіраў прыклады са старажытнай гісторыі і прапаноўваў іх як узор для паводзін у грамадскім і прыватным жыцці, клапаціўся пра ўзмацненне роднай дзяржавы, прапагандаваў палітыку мірнага суіснавання розных сацыяльных класаў. Аднак паступова ў творчасці літаратара ўзмацніліся песімістычныя настроі, расчараванне ў недасканалай чалавечай прыродзе, праслаўленне адзіноты як ідэальнага ладу жыцця (зборнік «Rozmyњlania wieњniacze»).

5. Мы можам канстатаваць наяўнасць у паэзіі І. Быкоўскага пераствораных на польскай мове вядомых літаратурных сюжэтаў, што пацверджана супастаўленнем тэкстаў-крыніц і мастацкіх твораў пісьменніка. Адзначым, што імкненне асветніка да пераробкі папулярных у Еўропе дасягненняў слоўнага мастацтва не з'яўляецца спробай аўтарскага плагіяту - літаратурная дзейнасць І. Быкоўскага абумоўлена ў першую чаргу жаданнем наследаваць лепшым узорам еўрапейскай прыгожай славеснасці. Нагадаем, што пашыраная ў эстэтыцы барока практыка запазычвання сюжэтаў з папярэдніх літаратурных эпох заставалася натуральнай і для эпохі Асветніцтва. Гэты тэзіс, выказаны А. Ліпатавым Липатов, А.В. Первый период Просвещения : [польская литература] / А.В. Липатов // История всемирной литературы : в 9 т. -- М., 1988. -- Т. 5. -- С. 306--312, падмацаваны навуковым даследаваннем Ж. Некрашэвіч-КароткайНекрашэвіч-Кароткая, Ж.В. Нясвіжская Мельпамена: драматургія Францішкі Уршулі Радзівіл / Ж.В. Некрашэвіч-Кароткая. -- Мінск : Европ. гуманитар. ун-т ; Прапілеі, 2002. -- 212 с., дазваляе гаварыць пра ўплыў на мастацкі метад І. Быкоўскага старой літаратурнай традыцыі, сутнасць якой заключалася ў арыентацыі на шырокавядомыя літаратурныя творы і нават запазычванні сюжэтаў. Пераствараючы на польскай мове папулярныя еўрапейскія творы, пісьменнік знаёміў суайчыннікаў з лепшымі набыткамі слоўнага мастацтва, уводзіў у культурны кантэкст Рэчы Паспалітай лепшыя дасягненні сусветнай літаратуры.

У раздзеле 2 «Асветніцкія матывы ў прозе і драматургіі І. Быкоўскага» даследуецца філасофская проза І. Быкоўскага і яго драматычная спадчына.

У падраздзеле 2.1 «Філасофская накіраванасць празаічных твораў пісьменніка» з улікам вядучых філасофскіх канцэпцый эпохі Асветніцтва (у першую чаргу матэрыялістычных поглядаў К.А. Гельвецыя) прааналізавана філасофская проза пісьменніка - глыбокае даследаванне І. Быкоўскага па псіхалогіі, філасофіі і этыцы «Kwestia podana do rozwi№zania. Czyli dusza bardziej bywa wzruszona przez rozkosz, czyli teї przez smutek?» (1790) і прасякнутае асветніцкім гуманізмам філасофскае эсэ «Їycie Zoroastra czyli Pocz№tek Gwebrow» (1799). Светапоглядная сістэма І. Быкоўскага мела падмуркам прагрэсіўныя тэндэнцыі філасофскай думкі ХVIII стагоддзя, у прыватнасці, погляды французскіх матэрыялістаў-асветнікаў. Хаця пісьменнік не спасылаўся ў сваіх трактатах непасрэдна на канкрэтныя аўтарытэты, тым не менш відавочны ўплыў на фарміраванне філасофскай канцэпцыі І. Быкоўскага аднаго з вядучых прадстаўнікоў французскай матэрыялістычнай школы К.А. Гельвецыя, цэнтральныя катэгорыі этыкі якога - асалода і пакута - прыцягнулі ўвагу пісьменніка. У сваіх філасофскіх трактатах І. Быкоўскі ўзняў этычныя і эстэтычныя пытанні ў духу французскага Асветніцтва.

У працэсе даследавання дысертантам выяўлены паралелі паміж меркаваннямі І. Быкоўскага і поглядамі М. Мантэня, паказана сугучнасць некаторых фрагментаў «Les Essais» французскага філосафа і трактата І. Быкоўскага «Kwestia…», падкрэслена аналагічнасць высноў пісьменнікаў. Належная ўвага ў дысертацыі звернута на дадатковыя матэрыялы, размешчаныя напрыканцы трактата І. Быкоўскага. Гэты дадатак уяўляе сабой збор павучальных сентэнцый, прыказак і прымавак рознай тэматыкі, якія сведчаць пра глыбокую пісьменніцкую зацікаўленасць жыццёвай мудрасцю. Філасофска-этычнае эсэ «Жыццё Зараастра…» ўяўляе сабой аўтарскую інтэрпрэтацыю асобы легендарнага старажытнаіранскага мудраца ў святле вядучых асветніцкіх тэндэнцый у галіне этыкі, рэлігіі, філасофіі. На аснове падзей далёкай гісторыі І. Быкоўскі ўславіў катэгорыі Розуму, Пазнання, Справядлівасці, Чалавекалюбства, што дазваляе меркаваць пра пісьменніка як прыхільніка прагрэсіўных канцэпцый эпохі Асветніцтва, філосафа-гуманіста, абаронцу вечных высокамаральных каштоўнасцей. Прычынай звароту І. Быкоўскага да апісання жыцця Зараастра і асноў яго вучэння бачыцца глыбокая зацікаўленасць філасофіяй, гісторыяй і рэлігіяй старажытнага свету, а таксама верагоднае знаёмства асветніка з антычнымі тэкстамі і з франкамоўнай крыніцай ведаў пра жыццё і дзейнасць прарока Zoroastre ou l'Histoire des Guebres // Zoroastre, histoire traduite du Chaldйen. -- Berlin, 1751. -- P. 1--60.. Акрамя таго, аналіз светапогляднай пазіцыі І. Быкоўскага і азнаямленне з канцэпцыяй зараастрызму дазваляюць заўважыць некаторую канцэптуальную блізкасць этычных поглядаў пісьменніка і старажытнага мудраца.

І. Быкоўскі адкрыта стаяў на пазіцыях асветніцкай філасофіі з яе прыярытэтамі - гуманізмам, эўдэманізмам, справядлівасцю, адмаўленнем тэалагічных трактовак быцця, пэўным дэмакратызмам. Філасофская канцэпцыя І. Быкоўскага з поўным правам можа лічыцца прагрэсіўнай мадэллю сусвету і чалавека ў ім, бо асновай для яе сталі гуманістычныя ідэі эпохі Асветніцтва ў спалучэнні з жыццёвым вопытам пісьменніка. Філасофская спадчына І. Быкоўскага - гэта эмацыянальная, каларытная, багатая на прыклады з сусветнай гісторыі проза, якая дэманструе шырокую эрудыцыю і інтэлектуальнасць аўтара; гэта сцвярджэнне актыўнага развіцця філасофскай думкі на беларускіх землях у канцы ХVIII стагоддзя, што было вынікам азнаямлення прагрэсіўнай часткі грамадства з перадавымі поглядамі заходнееўрапейскай асветніцкай філасофіі.

У падраздзеле 2.2 «Вобраз асветнага грамадзяніна і кодэкс маральных паводзін у п'есах І. Быкоўскага» прааналізаваны драматычныя творы польскамоўнага літаратара: камедыя «Demokryt, filozof grecki, mniemany waryat» (1808), адаптаваны пераклад трагедыі А. Сумарокава «Mњcisіaw» (1788), пераствораная на польскай мове камедыя Вальтэра «Nanina, czyli uprzedzenie zwyci?їone» (1799). Ідэйная накіраванасць камедыі «Demokryt…» закранала розныя сферы прыватнага і грамадскага жыцця чалавека. Драматург дэклараваў маральнасць як асноўны жыццёвы закон; мінімалізм патрэб, пагарда да багацця і матэрыяльных набыткаў, сцвярджэнне, што чалавек - гарманічная неад'емная частка прыроды, услаўленне натуральнага ладу жыцця, сялянскай гаспадаркі і фізічнай працы, дабрачыннасці, права быць не падобным на іншых - гэта асноўныя пастулаты пісьменніцкай светапогляднай пазіцыі, якая раскрываецца ў творы праз усе сцэны і сюжэтныя лініі. На фактычным матэрыяле дысертантам вылучаны асаблівасці наследаваных драматычных твораў І. Быкоўскага, названа магчымая крыніца пераймання для камедыі «Demokryt…» - камедыя Ж.Ф. Рэньяра «Democrite amoureux», выяўлены паралелі паміж камедыяй І. Быкоўскага і раманам К. М. Віланда «Geschichte der Abderiten», вызначаны прычыны папулярнасці вобраза Дэмакрыта ў літаратуры эпохі Асветніцтва.

Крыніцай для польскамоўнай камедыі І. Быкоўскага «Nanina…» паслужыў аднайменны драматычны твор Вальтэра. Аднак І. Быкоўскі не быў першаадкрывальнікам згаданай камедыі французскага асветніка ў літаратуры Рэчы Паспалітай. У 1775 годзе з'явілася камедыя А. Міхнеўскага «Teressa albo Tryumf cnoty», якая ўяўляла сабой адаптацыю «Наніны…» Вальтэра на польскай глебе Teressa albo Tryumf cnoty. Komedya dla Teatru warszawskiego / trad. A. Michniewski. -- Warszawa, 1775. -- 112 s. . У дысертацыі падкрэслена, што выбар менавіта гэтай камедыі французскага драматурга для перастварэння на польскай мове абумоўлены прагрэсіўнымі поглядамі І. Быкоўскага на сацыяльны стан чалавека ў грамадстве. Неаднаразова ў творах пісьменнік заўважаў, што паходжанне - гэта не дасягненне чалавека, толькі праца і маральная сціпласць служаць вызначальным крытэрыем чалавечай годнасці.

Выбар для перакладу трагедыі А. Сумарокава «Мсціслаў», відавочна, абумоўлены зацікаўленасцю перакладчыка ў вырашэнні цэнтральнага канфлікту п'есы, заснаванага на сутыкненні розуму і пачуцця ў душы манарха. Параўнальны аналіз арыгінала і адаптаванага перакладу І. Быкоўскага дазваляе сцвярджаць, што творы характарызуюцца блізкай тэкставай дакладнасцю, аднак з мэтай наблізіць тэкст да польскамоўнага чытача перакладчык змяніў імёны другарадных герояў, перапрацаваў некалькі эпізодаў, што зменшыла нацыянальны рускі каларыт трагедыі і ступень эмацыянальнасці некаторых дыялогаў, аднак зрабіла арганічным уваход п'есы ў еўрапейскі літаратурны кантэкст.

У дысертацыі падкрэслена, што заслугай І. Быкоўскага ў сферы драматычнага мастацтва бачыцца азнаямленне суайчыннікаў з творамі іншамоўных драматургаў праз пасрэдніцтва перакладу і адаптацыі. І. Быкоўскі значна пашырыў драматургічны напрамак культурнага жыцця краіны, абагаціў літаратуру перакладнымі і арыгінальнымі творамі; пісьменнік звяртаўся да спадчыны папулярных у Еўропе і Расіі драматургаў, выбіраў для перакладаў мастацкі матэрыял, сугучны ўласнай светапогляднай канцэпцыі.

Праведзены ідэйна-мастацкі аналіз празаічных і драматычных твораў І. Быкоўскага дазваляе зрабіць наступныя вывады:

1. Асветніка І. Быкоўскага хвалявалі філасофскія пытанні быцця: сутнасць паняццяў «душа», «асалода», «пакута», механізм узнікнення адчуванняў, сіла пачуцця і яго ўплыў на чалавечы арганізм (філасофскі трактат «Kwestia podana do rozwi№zania. […]»). Пісьменнік цікавіўся заканамернасцямі гістарычнага развіцця цывілізацый і рэлігій свету (філасофскае эсэ «Їycie Zoroastra…»).

2. Маральна-этычная праблематыка, узнятая І. Быкоўскім у празаічных тэкстах і драматычных творах, сугучная грамадскім клопатам асветнікаў: пісьменніка цікавіў маральны аспект асобы сучасніка, канфлікт прыватнага шчасця і грамадскага абавязку (камедыя «Demokryt…»), праблема маральнага выбару (філасофскае эсэ «Їycie Zoroastra…», камедыя «Nanina…», драма «Mњcisіaw»).

3. І. Быкоўскі спрыяў пашырэнню прагрэсіўных еўрапейскіх філасофскіх ідэй на беларускіх землях. На аснове поглядаў французскіх матэрыялістаў пісьменнік пабудаваў уласную філасофскую канцэпцыю, сутнасць якой заключана ў матывацыі псіхічных працэсаў фізічнымі зменамі ў чалавечым арганізме. І. Быкоўскі лічыў этыку антычных філосафаў узорнай, ён захапляўся кумірам асветнікаў Дэмакрытам, стварыў надзвычай прывабны вобраз гэтага вучонага (камедыя «Demokryt…»).

4. У адпаведнасці з перадавымі поглядамі эпохі Асветніцтва І. Быкоўскі стварыў ідэальны вобраз асветнага манарха (драма «Mњcisіaw»), паказаў прыярытэтную ролю асветы ў грамадстве, асудзіў дэспатызм, абараніў права чалавека на жыццё і свабоду (філасофскае эсэ «Їycie Zoroastra…»), прыватнае шчасце (камедыя «Demokryt…»).

5. І. Быкоўскі быў, па вызначэнні Т. Мікульскага, «першым перакладчыкам рускай літаратуры» на польскую мову (драма А. Сумарокава «Mњcisіaw») Mikulski, T. Ze studiьw nad Oњwiecenem. Zagadnenia i fakty / T. Mikulski. -- Warszawa, 1956. -- S. 469. .

У раздзеле 3 «Гісторыка-культурны аспект мемуараў і эпісталярыя І. Быкоўскага» даследавана мемуарна-эпісталярная спадчына пісьменніка з пазіцый ідэйна-мастацкай вартасці і гісторыка-культурнай каштоўнасці.

У падраздзеле 3.1 «Адлюстраванне гістарычных падзей і бібліяграфічны рэестр ва ўспамінах пісьменніка» цэнтрам увагі сталі мемуары І. Быкоўскага «Їycie Ignacego Bykowskiego Porucznika wojsk rosyjskich przez niego samego napisane w r. 1806». Дысертантам вызначана разнавіднасць мемуараў, ахарактарызавана іх структура, прааналізаваны біяграфічна-гістарычная і бібліяграфічная часткі дакумента, адзначана роля Ф.Д. Князьніна ў станаўленні Быкоўскага як пісьменніка. У дысертацыі падкрэслена гістарычная і дакументальная вартасць успамінаў, звернута ўвага на характэрныя асаблівасці мовы дакумента. Мемуары І. Быкоўскага засведчылі актыўную жыццёвую пазіцыю пісьменніка і грамадзяніна, яны далі багаты гістарычны матэрыял адносна ваенных кампаній ХVIII стагоддзя ў Балканскім рэгіёне, адлюстравалі літаратурныя клопаты аўтара, сталі крыніцай бібліяграфічнай інфармацыі.

У падраздзеле 3.2 «Стылявыя асаблівасці эпісталярных тэкстаў І. Быкоўскага» прааналізаваны чатыры лісты з перапіскі пісьменніка, датаваныя канцом ХVIII - пачаткам ХІХ стагоддзяў. У двух лістах прадстаўлены эпісталярны дыялог І. Быкоўскага і караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста, карысны як дадатковы гістарычны матэрыял адносна эпохі Асветніцтва ў польскай і беларускай культуры. Іншыя лісты ўяўляюць сабой звароты пісьменніка да Я. Альбертрандзі і князя А.К. Чартарыйскага па літаратурных і жыццёвых справах. Пры аналізе карэспандэнцыі ўлічаны характэрныя рысы пісьмовага этыкету эпохі Асветніцтва, звернута ўвага на стылявыя асаблівасці лістоў.

Гісторыка-культуралагічны аналіз мемуарна-эпісталярнай спадчыны І. Быкоўскага дазваляе зрабіць наступныя вывады:

1. Мемуары «Їycie Ignacego Bykowskiego…» дэманструюць аўтарскае разуменне каштоўнасці ўласнага жыццёвага вопыту для сучаснікаў і нашчадкаў. Літаратар валодаў здольнасцю вылучаць галоўнае, не засяроджваць увагу на дробязных фактах уласнай біяграфіі. Лагічны, зразумелы выклад інфармацыі, дакладнасць гістарычных звестак сведчаць, што мемуарыст мог карыстацца ранейшымі дзённікавымі запісамі. І. Быкоўскі не толькі фіксаваў падзеі, ён часта даваў уласныя ацэнкі гістарычным асобам, з якімі давялося сустрэцца на жыццёвым шляху. У цэлым мемуары дапаўняюць жыццёвы і творчы партрэт пісьменніка, з'яўляюцца крыніцай гістарычнай інфармацыі адносна ваенных падзей XVIII стагоддзя ў Балканскім рэгіёне.

2. Бібліяграфічны рэестр, які падаў І. Быкоўскі напрыканцы мемуараў, захоўвае каштоўную інфармацыю, неабходную для ліквідацыі недакладнасцей з мастацкімі тэкстамі пісьменніка, не адлюстраванымі ў аўтарытэтных бібліяграфічных даведніках (напрыклад, у «Польскай бібліяграфіі» К. Эстрэйхера).

3. Колькасна небагатая захаваная эпісталярная спадчына І. Быкоўскага служыць узорам эпісталярнага этыкету ХVIII стагоддзя, лісты ўдакладняюць некаторыя факты біяграфіі і літаратурнай дзейнасці пісьменніка, адлюстроўваюць характар яго ўзаемаадносін з адрасатамі.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Асноўныя навуковыя вынікі дысертацыі

1. Ігнацій Быкоўскі пакінуў значную літаратурную спадчыну, якая ўключае не толькі ўласныя, але і перакладныя творы. Пісьменнік быў адным з першых перакладчыкаў твораў рускай літаратуры на польскую мову. Жанравая палітра творчасці І. Быкоўскага прадстаўлена паэмамі, одамі, вершамі, песнямі, ідыліямі, камедыямі, трагедыямі, філасофскімі трактатамі, мемуарамі. Прадуктыўны ў колькасных адносінах перыяд літаратурнай дзейнасці пісьменніка, тым не менш, характарызуецца разнаякаснай мастацкай вартасцю тых аўтарскіх тэкстаў, якія захаваліся да сённяшняга часу. На наш погляд, шырокі жанравы дыяпазон творчасці І. Быкоўскага абумоўлены сітуацыяй «асветніцка-рамантычнага памежжа», суіснаваннем у літаратуры эстэтыкі і паэтыкі класіцызму і сентыменталізму, калі да апрацаваных жанравых формаў дадаваліся новыя жанравыя мадыфікацыі [1; 3; 6; 7; 10; 12].

2. І. Быкоўскі распачаў літаратурную творчасць у сталым узросце пасля завяршэння ваеннай кар'еры. Пісьменнік настойліва шукаў аўтарытэтных крытыкаў уласных літаратурных спроб, а таксама клапаціўся пра магчымасць выдання мастацкіх тэкстаў. З поўным правам можна гаварыць, што ўсёй творчасці І. Быкоўскага ўласцівы філасофскі ўхіл, імкненне да маралізатарства, перавага маральнай праблематыкі і яе аўтарская інтэрпрэтацыя ў духу эстэтыкі класіцызму і рэлігійнай канцэпцыі адказнасці перад Богам, абарона маральных імператываў дабрачыннасці, справядлівасці, годнасці, грамадскай згоды. Ваенны вопыт і веданне гісторыі (І. Быкоўскі браў удзел у ваенных кампаніях, меў званне паручніка расійскіх войскаў, што абавязкова пазначаў пры выданні сваіх кніг) наклалі адбітак на творчую манеру пісьменніка: аўтарскія развагі сталі вынікам аналізу ўласных учынкаў і жыццёвай назіральнасці. І. Быкоўскі быў схільны да афарыстычных высноў, аднак аўтарскія сентэнцыі, як правіла, дапаўняліся прыкладамі з агульнай гісторыі ці ўласнага жыцця.

Як пісьменнік-філосаф, І. Быкоўскі не імкнуўся да абстрактных разваг, у аснове яго філасофіі знаходзіўся вопыт і назапашаныя гісторыяй чалавецтва веды. Як пісьменнік-асветнік, І. Быкоўскі сцвярджаў права чалавека на свабоду выбару, пісаў пра каштоўнасць жыцця, гарманічную будову свету, адводзіў чалавеку месца стваральніка, выступаў супраць рэлігійных ахвярапрынашэнняў, высока ацэньваў ролю пазнання, абараняў маральныя нормы, закліканыя рэгуляваць грамадскія ўзаемаадносіны. Непрымірымы да сацыяльных недахопаў (п'янства, ліслівасці, амаральнасці, пляткарства і інш.), І. Быкоўскі прапаноўваў сучаснікам узоры для наследавання з сусветнай і айчыннай гісторыі, выкарыстоўваючы для гэтага магчымасці літаратурнага твора. Выхаванне сродкамі мастацкага слова было характэрнай рысай асветніцкай літаратуры, пісьменнік-асветнік разумеў літаратурную творчасць не столькі як працэс творчага самавыяўлення, колькі як магчымасць уплыву на грамадскія норавы. Крытыкуючы недасканалую сутнасць чалавека, І. Быкоўскі прапаноўваў шлях да выпраўлення - няўхільнае захаванне маральных законаў ва ўсіх сферах грамадскага і прыватнага жыцця. Адсюль вынікаў аўтарскі ідэал - дабрачынны муж, які пазбягае крайнасцей («Wyobraїenie Mкїa Cnotliwego», ідылія «Тytyr» (зборнік «Rozmyњlania wieњniacze»)), і цнатлівая, сціплая дзяўчына (Гліцэра (ідылія «Glicera» (зборнік «Rozmyњlania wieњniacze»)), Антыла, Зоф'я (камедыя «Democrite…»)) [2; 3; 6; 7; 9; 10; 11].

3. Паэтыка літаратурных твораў І. Быкоўскага характарызуецца перавагай такіх сродкаў мастацкай выразнасці, якія дазволілі аўтару перадаць антаганістычнае ўспрыманне сусвету як вечнага змагання дабра і зла, маральнасці і бездухоўнасці. У паэтычных творах І. Быкоўскі часта карыстаўся магчымасцямі антытэзы («…Zіych wznosi, dobrych nкka…», «…Bogacz w roskoszy caіy / Nurzai№c siк zuchwaіy, / Gardzi nкdznemi i ich siк wstydzi…»,«…Lew zdechіy muchy їywey nie waїy…» і г.д.), алегорыі (вобраз драпежнага ваўка і авечак у байцы «Wilk Moralista», вобраз Фартуны ў паэме «Кoњcioі sіawy»), выкарыстоўваў сталыя эпітэты («strumyczku luby», «tkliwa Matka», «los srogi», «dola nieszczкsna», «chytre zalety», «nadobne dziewczк», «podniety zdradliwe» etc.), метафары, метанімію («…gdy Febus wschodzi…»), рытарычныя звароты, пытанні і выгукі. Пісьменнік ужыў іронію для стварэння па-мастацку яркага вобраза плябана, які вядзе сытае жыццё, абіраючы парафію (верш «Szcz?њliwe їycie proboszcza na parafii»), карыстаўся мастацкімі магчымасцямі сінекдахі («Stawcie siк tylko mкїnie kontusze! / Gdy pierwsze mieysce zawsze trzymacie…»), выкарыстоўваў адмоўныя параўнанні («Nie taka radoњж w sercach siк rodzi / Po srogiey burzy, gdy Febus wschodzi, / Ani tak sіowik jutrzeсkк wita, / Jak Dobroж PAWЈA za serca chwyta»). Творы І. Быкоўскага насычаны алюзіямі і рэмінісцэнцыямі (паэмы «Кoњcioі sіawy», «Prуznoњж Prуznoњжi, i wszystko prуznoњж», ідылія «Tytyr», вершы «Fraczek czyli Odpowiedz na W№sy», «Rozpacz Lucyndy», камедыя «Democrite…»). Пісьменнік ведаў і збіраў фальклор (дадатак да філасофскага трактата «Kwestia podana do rozwi№zania. […]»). У лірыцы паэта прысутнічаюць матывы народных песень. Для эпісталярнай спадчыны пісьменніка характэрна строгае захаванне кананічнай формы ліста, складаная сінтаксічная будова сказаў, эмацыянальная насычанасць, шматслоўнасць [2; 5; 7; 8; 12; 13; 14].

4. Творчасць І. Быкоўскага храналагічна ахапіла апошнія два дзесяцігоддзі ХVIII - пачатак ХІХ стагоддзяў, гэта значыць прыйшлася якраз на перыяд папулярнасці асветніцкіх тэндэнцый у культурным жыцці краіны. Вызначальнай рысай мастацкага метаду пісьменніка было спалучэнне ў эстэтычным светаадчуванні класіцыстычных і сентыменталісцкіх рыс, вынікам чаго стаў шырокі стылістычны дыяпазон літаратурных твораў. Такім чынам, можна сцвярджаць, што асаблівасцю творчай манеры І. Быкоўскага стаў пераходны характар мастацкіх прыёмаў адлюстравання рэчаіснасці, прадыктаваны ўзмацненнем у літаратуры тэндэнцый сентыменталізму і перавагай апошняга над класіцызмам заходнееўрапейскага ўзору, што выразна праявілася ў творчасці пісьменніка ў канцы ХVIII стагоддзя. На аснове мастацкага аналізу паэтычных узораў - паэмы «Кoњcioі sіawy» і выбранай лірыкі паэта - можна вызначыць эвалюцыю творчага метаду І. Быкоўскага ад наследавання высокім узорам класіцыстычнай паэзіі з ідэалам грамадскай значнасці асобы (зборнік «Wiersze», паэма «Кoњcioі sіawy») да сентыментальнай лірыкі з дамінуючай роляй прыватнага (зборнік «Rozmyњlania wieњniacze»). Гэта значыць, што сутнасць творчай эвалюцыі І. Быкоўскага заключана ў паступовым адыходзе пісьменніка ад класіцыстычнага эталону, яго непарушных правіл і ўзораў, якія скоўвалі фантазію, да творчасці, прадыктаванай сэрцам і пачуццём [2; 5; 7; 11; 12; 15].

5. Мастацкая манера І. Быкоўскага пачала сваё фарміраванне пад уплывам польскамоўнага паэта-сентыменталіста Ф. Князьніна. І. Быкоўскі лічыў сябе літаратурным вучнем знакамітага пісьменніка, дасылаў яму мастацкія тэксты для выпраўлення. Як вядома, літаратар шмат вучыўся ў сваіх сучаснікаў, пераймаў вопыт вядучых еўрапейскіх пісьменнікаў і філосафаў А. Поўпа, Вальтэра, Ж.Ф. Мармантэля, Ж.Б. Русо, А. Сумарокава і інш. І. Быкоўскі прытрымліваўся старой літаратурнай традыцыі наследавання, прыстасоўваючы іншамоўныя творы да патрэб польскамоўнага чытача праз творчую інтэрпрэтацыю сюжэта ці пераклад (паэмы «Кoњcioі sіawy», «Prуznoњж Prуznoњжi…», трагедыя «Mњcisіaw», камедыя «Nanina…»). Полілінгвізм мастацкіх тэкстаў І. Быкоўскага, які праявіўся ў частым цытаванні на латыні і па-французску, сведчыць пра аўтарскую зацікаўленасць сусветным літаратурным працэсам. Алюзіі ў творах І. Быкоўскага ўказваюць на цесную сувязь творчасці пісьменніка і сусветнай культуры, дазваляюць гаварыць пра ўключанасць мастацкай спадчыны І. Быкоўскага ў літаратурны працэс эпохі Асветніцтва. Знаёмства І. Быкоўскага з лепшымі набыткамі еўрапейскага слоўнага мастацтва, глыбокае веданне антычнай культуры, філасофіі Усходу і Захаду дазваляюць меркаваць пра пісьменніка як пра цікаўную, актыўную творчую асобу, літаратара з уласнай светапогляднай канцэпцыяй, філосафа-рацыяналіста з крытычным мысленнем [1; 2; 10; 15].

Як вынікае з прааналізаванай мастацкай спадчыны асветніка, І. Быкоўскі належаў да ліку пісьменнікаў з ярка акрэсленай патрыятычнай лініяй у творчасці, яго поглядам на сацыяльны і маральны стан грамадства ўласціва крытычнасць, часта завостранае пачуццё ўласнай адказнасці за будучыню нацыі, што дапаўняе індывідуальнымі рысамі творчы партрэт літаратара ў кантэксце часу.

Такім чынам, аналіз творчасці польскамоўнага пісьменніка Беларусі канца ХVIII - пачатку ХІХ стагоддзяў Ігнація Быкоўскага з улікам тэндэнцый еўрапейскага Асветніцтва дазволіў выявіць асаблівасці мастацкага метаду аўтара і ўдакладніць яго ролю ў тагачасным літаратурным працэсе, што ў сваю чаргу будзе спрыяць далейшаму вывучэнню шматмоўнай літаратуры Беларусі адзначанага перыяду.

Рэкамендацыі па практычным выкарыстанні вынікаў

Улічваючы тое, што даследаванне творчай спадыны І. Быкоўскага дапаўняе найноўшыя дасягненні беларускага літаратуразнаўства ў вывучэнні полілінгвістычнай літаратуры Беларусі, азнаямленне з якімі прадугледжана Тыпавой вучэбнай праграмай для вышэйшых навучальных устаноў «Гісторыя беларускай літаратуры (ХІ-ХІХ стагоддзі)» (№ТД-Д. 140/тып., 2011 г.), матэрыялы і вынікі дысертацыі могуць быць выкарыстаны пры распрацоўцы лекцый і практычных заняткаў (раздзел «Літаратура эпохі Асветніцтва (другая палова ХVIII - 10-я гг. ХІХст.): асаблівасці развіцця»); спецсемінараў і спецкурсаў, прысвечаных заканамернасцям літаратурнага працэсу на беларускіх землях ў канцы ХVIII - пачатку XIX стагоддзяў; пры падрыхтоўцы навуковага выдання мастацкіх тэкстаў польскамоўнай літаратуры Беларусі эпохі Асветніцтва; пры стварэнні даведнікаў, энцыклапедый, хрэстаматый, вучэбна-метадычных дапаможнікаў і падручнікаў для ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь; пры напісанні курсавых і дыпломных прац. Акрамя гэтага, матэрыялы і вывады дысертацыі актуальныя для тэарэтычных і навукова-практычных пошукаў у галіне параўнальнага літаратуразнаўства.

Навуковае даследаванне творчай дзейнасці І. Быкоўскага можа быць выкарыстана пры стварэнні турыстычнага маршруту па мясцінах жыцця пісьменніка (Пяцеўшчына - Віцебск - Воўчын - Хільчыцы - Шчучын), што будзе спрыяць рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь на 2011-2015 гг., зацверджанай Пастановай Савета Міністраў РБ ад 24 сакавіка 2011 г. № 373. Турыстычны маршрут можа стаць карысным для развіцця ўнутранага і ўязнога турызму, спрыяць пашырэнню міжнародных (у першую чаргу беларуска-польскіх) сувязей і супрацоўніцтва ў галіне культуры.

Перспектыўным напрамкам далейшага вывучэння творчасці І. Быкоўскага павінна стаць ажыццяўленне паўнавартаснага перакладу мастацкіх твораў пісьменніка з наступным выданнем тэкстаў для магчымасці шырокага азнаямлення чытацкай аўдыторыі Беларусі з літаратурнай спадчынай асветніка.

CПІС ПУБЛІКАЦЫЙ ПА ТЭМЕ ДЫСЕРТАЦЫІ

Артыкулы ў навуковых часопісах, рэкамендаваных ВАК

1. Гладкова, Г.А. Ідэйна-мастацкія асаблівасці паэзіі І. Быкоўскага (на прыкладзе зборніка «Wiersze») / Г.А. Гладкова // Веснік МДУ імя А.А. Куляшова. Філалагічныя навукі. - 2009. - №4 (34). - С. 140-145.

2. Гладкова, Г.А. Ідэйная накіраванасць і кампазіцыйна-мастацкія асаблівасці паэмы І. Быкоўскага «Касцёл славы» у кантэксце эпохі Асветніцтва / Г.А. Гладкова // Вестник Полоцкого государственного университета. Гуманитарные науки. - 2009. - №7. - С. 155-159.

3. Гладкова, А.А. Парафраз Экклезиаста в творчестве И. Быковского / А.А. Гладкова // Мова і культура : наук. журнал / Кипвськ. нац. ун-т ; гол. ред. Д.С. Бураго. - Кипв. - 2009. - Вип. 12. - Т. IV (129). - С. 279-283.

Артыкулы ў навуковых зборніках

4. Гладкова, А. Кристионас Донелайтис и Игнатий Быковский как деятели эпохи Просвещения / А. Гладкова // Художественный текст: Восприятие. Анализ. Интерпретация : сб. науч. ст. в честь 70-летия профессора Ю.А. Новикова / Вильнюсский пед. ун-т ; под ред. В. Гудонене. - Вильнюс, 2008. - №6 (1). - С. 103-106.

5. Гладкова, Г.А. Перадгісторыя друкаванага варыянта дзённіка Ігнація Быкоўскага / Г.А. Гладкова // Мелодии, краски, запахи «малой родины» Адама Мицкевича : сб. науч. работ / Гродн. гос. ун-т ; редкол.: С.Ф. Мусиенко [и др.]. - Гродно, 2008. - С. 271-276.

6. Гладкова, Г.А. Творчае асэнсаванне паэтыкі класіцызму ў паэме І. Быкоўскага «Касцёл славы» / Г. Гладкова // Автор как проблема теоретической и исторической поэтики : сб. науч. ст. : в 2 ч. / Гродн. гос. ун-т ; редкол.: Т.Е. Автухович (отв. ред.) [и др.]. - Гродно. - 2008. - Ч. 2. - С. 237-245.

7. Гладкова, Г.А. Жанр байкі ў творчасці І. Быкоўскага / Г.А. Гладкова // Беларускае літаратуразнаўства : навукова-метадычны зб. / Бел. дзярж. ун-т ; гал. рэд. Л.Д. Сінькова. - Мінск, 2009. - Вып. 7. - С. 12-15.

8. Гладкова, Г. Эпісталярная спадчына Ігнація Быкоўскага / Г. Гладкова // Biaіorutenistyka Biaіostocka : rocznik naukowo-teoretyczny / Uniw. w Biaіymstoku ; red. naczelny: H. Twaranowicz. - Biaіystok, 2010. - Т. 2. - С. 131-142.

9. Гладкова, Г. Асветніцкія матывы ў драматургіі Ігнація Быкоўскага (на прыкладзе камедыі «Demokryt, filozof grecki, mniemany waryat») / Г. Гладкова // Biaіorutenistyka Biaіostocka : rocznik naukowo-teoretyczny / Uniw. w Biaіymstoku ; red. naczelny H. Twaranowicz. - Biaіystok, 2011. - Т. 3. - С. 111-126.

Матэрыялы і тэзісы навуковых канферэнцый

10. Гладкова, Г.А. Светапоглядная сістэма І. Быкоўскага ў рэчышчы філасофскай асветніцкай думкі / Г.А. Гладкова // Куляшоўскія чытанні : матэрыялы Міжнар. навукова-практ. канферэнцыі, Магілёў, 26-27 крас. 2007 г. / Магілёўскі дзярж. ун-т ; рэд. савет: В.І. Рагаўцоў [і інш.]. - Магілёў, 2007. - С. 33-36.

11. Гладкова, Г.А. Ідэйна-мастацкі аналіз зборніка паэзіі І. Быкоўскага «Вясковыя развагі»: празаічная частка / Г.А. Гладкова // ІІІ Машеровские чтения : материалы республ. научно-практ. конф. студентов, аспирантов и молодых учёных, Витебск, 24-25 марта 2009 г. / Вит. гос. ун-т ; редкол.: А.Л. Гладков (гл. ред.) [и др.]. - Витебск, 2009. - С. 182-184.

12. Гладкова, Г.А. Жанр песні ў творчасці І. Быкоўскага / Г.А. Гладкова // Acta Albaruthenica, Rossica, Polonica: VIII Міжнар. навук. канф. «Беларуска-руска-польскае супастаўляльнае мовазнаўства і літаратуразнаўства» : у 2 ч., Віцебск, 22-24 кастр. 2009 г. / Віц. дзярж. ун-т ; рэдкал.: Г.М. Мезенка (адк. рэд.) [і інш.]. - Віцебск, 2009. - С. 127-131.

13. Гладкова, Г. Культура мужчынскай знешнасці ў трактоўцы І. Быкоўскага / Г. Гладкова // Наука - образованию, производству, экономике : материалы ХV (62) Региональной научно-практ. конф. преподавателей, научных сотрудников и аспирантов, посвящ. 100-летию со дня основания УО «ВГУ им. П.М. Машерова», Витебск, 3-5 марта 2010 г. / Вит. гос. ун-т ; редкол.: А.П. Солодков (гл. ред.) [и др.]. - Витебск, 2010. - С. 142-144.


Подобные документы

  • Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ў эпоху Асветніцтва. Лепшыя паэтычныя і драматычныя творы другой паловы XVIII ст. Тэматычна бурлескная паэзія эпохі Асветніцтва. Развіццё школьнай драматургіі.

    реферат [36,9 K], добавлен 24.02.2011

  • Біяграфія Самуіла Іванавіча Маскевіча - беларускага пісьменніка, мемуарыста, грамадскага дзеяча. Асоба Маскевіча ў гістарычным кантэксце. Развіцця культури Вялікага Княства Літоўскага ў XVI - пачатку XVII ст. Тэматыка і змест мемуараў С.І. Маскевіча.

    реферат [25,1 K], добавлен 29.04.2011

  • Іван Андрэевіч Пятровіч як тыповы прадстаўнік творчай беларускай інтэлігенцыі, што пацярпела ад сталінскіх рэпрэсій. Факты біяграфіі і характарыстыка дзейнасці пісьменніка, шлях да творчасці. Творчая спадчына Янка Нёманскага. Літаратурны аналіз твораў.

    реферат [16,4 K], добавлен 28.08.2011

  • Дзіцячыя гады Міхася Лынькова. Арганізацыя ліпініцкага партызанскага атрада у 1918. Апісанне жыццёвых даляглядаў прадстаўнікоў моладзі. Праблема калектывізацыі у творах пісьменніка. Станаўленне творчай індывідуальнасці Пятрусь Броўка і яго творы.

    контрольная работа [40,6 K], добавлен 06.03.2011

  • Кароткі біяграфічны нарыс жыццевага шляху і творчасці А. Глобуса - вядомага беларускага пісьменніка. Аналіз твораў, якія складаюць кнігу "Convolutus: лірыка і проза" пісьменніка. Падабенства і адрозненні твораў Глобуса ў параўнанні з народнай творчасцю.

    реферат [29,1 K], добавлен 19.12.2011

  • Значэнне паняцця "свет мастацкага твора". Рэч як якасць знаку эпохі і асяроддзя пісьменніка. Прырода, час і прастора ў мастацкім творы. Сюжэт, яго разнавіднасці, састаўныя часткі і функцыі. "Чужое" слова ў тэксце, інтэртэкстуальнасць, паняцце стылю.

    курсовая работа [74,6 K], добавлен 06.03.2011

  • Задачы літаратурнага руху. Бурны ўсплеск этнічнай свядомасці. Этнічнае ўак радавая, масавая свядомасць у яе штодзённай праяве. Лірычныя малюнкі вясны, вясенняга ажыўлення як выява адзінства і гармоніі прыроды і чалавека у творчасці Я. Купалы, Я. Коласа.

    контрольная работа [39,2 K], добавлен 25.09.2011

  • Кузьма Чорны - знакавая постаць для беларускага прыгожага пісьменства. Наватарскi характар творчасцi К. Чорнага. Маштабнасць мастацкай задумы пісьменніка. К. Чорны і літаратура "плыні свядомасці". Творы К. Гамсуна і К. Чорнага: падабенства творчасці.

    реферат [37,8 K], добавлен 23.03.2011

  • Апісанне дзіцячых і юнацкіх гадоў жыцця Пятруся Броўки - беларускага пісьменніка, паэта, перакладчыка. Дзейнасці Пятруся ў часы Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны час. Творчыя дасягненні пісьменніка; ўзнагароджанне ордэнамі Леніна і многімі іншымі.

    презентация [567,5 K], добавлен 21.11.2013

  • Ядвігін III (Антон Іванавіч Лявіцкі) — адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы — жыў на пераломе двух стагоддзяў, двух сацыяльных эпох. Рэвалюцыя 1905 г. - пераломная вяха у гісторыі ўсёй беларускай літаратуры і ў жыцці і творчасці Ядвігіна III.

    реферат [39,0 K], добавлен 13.12.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.