Нябачнае праз бачнае: раман Энтані Дорра "Увесь нябачны нам свет"

Ацэнкі рамана "Увесь нябачны нам свет", напісанага пісьменнікам Э. Доррам, яго падыход да паказу падзей Другой Сусветнай вайны праз выбар герояў, маніпуляцыі з хронотопом. Магчымасці ўздзеяння на свядомасць людзей пры дапамозе дасягненняў тэхнікі.

Рубрика Литература
Вид статья
Язык белорусский
Дата добавления 08.05.2018
Размер файла 35,3 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

Мінскі дзяржауны лінгвістічні універсітэт

Кафедра замежнай літаратуры

Нябачнае праз бачнае: раман Энтані Дорра «Увесь нябачны нам свет»

кандыдат фіалагічных навук, дацэнт

Юрый Стулау

Аннотация

Цель. Статья посвящена анализу романа современного американского писателя Энтони Дорра «Весь невидимый нам мир», удостоенного Пулитцеровской премии за 2015 г. Целью статьи является выявить художественные стратегии писателя, определившие успех книги.

Исследовательская методика. Для исследования использованы культурно-исторический метод и метод тщательного прочтения, которые позволили выявить авторскую концепцию, нашедшую отражение в выборе главных героев, жанровых характеристиках, способе наррации, оригинальной композиционной структуре романа, интертекстуальных связях.

Результаты. В статье рассмотрены различные оценки романа Дорра, показан его оригинальный подход к показу событий Второй мировой войны через выбор героев, манипуляции с хронотопом, исследование возможностей воздействия на сознание людей при помощи достижений техники, в частности, радио, внимание к «внутреннему» голосу человека, а также влияние травмы на поведение людей в кризисные моменты.

Научная новизна. Роман Э. Дорра «Весь невидимый нам мир» вышел менее двух лет назад и только начинает становиться предметом исследования. Статья направлена на расширение круга новейших произведений, отражающих тенденции в развитии современной американской литературы.

Практическое значение. Данная статья может быть использована для дальнейшего изучения явлений в новейшей литературе США. Научные результаты исследования могут лечь в основу при написании курсовых и дипломных работ.

Ключевые слова: современная литература США, хронотоп, жанр романа, интертекстуальность.

Abstract

Aim. The paper deals with the novel «All the Light We Cannot See» by the contemporary US writer Anthony Doerr that got the Pulitzer Prize for Fiction in 2015. The aim of the paper is to reveal the author's writing strategies that determined the book's success.

Methods. The cultural-historical method and close reading have been used. They have helped to reveal the writer's concept which found its reflection in the choice of the novel's protagonists, genre characteristics, narrative strategy, original compositional structure, and intertextual links.

Results. Various appraisals of A. Doerr's novel have been discussed. The article shows the writer's innovative approach to showing the events of World War II through the choice of protagonists, manipulations with the chronotop, exploration of the possibilities of affecting people's consciousness with the help of technical innovations, radio in particular, attention to a person's «inner voice» as well as the influence of trauma on people's behavior in critical situations.

Scientific novelty. The novel «All the Light We Cannot See» by Anthony Doerr was published less than 2 years ago and has not been thoroughly studied yet. The paper is aimed at widening the range of most recent books that show the tendencies in the development of contemporary US literature.

Practical significance. The paper may be used for further study of contemporary US literature. The results of the research can be used for writing course projects and qualification papers.

Key words: contemporary US literature, chronotop, genre of the novel, intertextuality.

Анотація

Мета. Стаття присвячена аналізу роману сучасного американського письменника Ентоні Дорра «Все те незриме світло», відзначеного Пулітцерівською премією за 2015 р. Метою статті є з'ясувати художні стратегії письменника, які обумовили успіх книги.

Дослідницька методика. У студії використані культурно-історичний метод і метод ретельного прочитання, які дозволили виокремити авторську концепцію, втілену у виборі головних героїв, у жанрових характеристиках, у способі наррації, в оригінальній композициційній структурі роману, в інтертекстуальних зв'язках.

Результати. У статті проаналізовані різні оцінки твору Дорра, продемонстровано його оригінальний підхід до зображення подій Другої світової війни через вибір героїв, маніпуляції з хронотопом, дослідження можливистей впливу на свідомість людей за допомогою досягнень техніки, зокрема радіо, увагу до «внутрішнього» голосу людини, а також вплив травми на поведінку людей у кризові моменти.

Научкова новизна. Роман Е. Дорра «Все те незриме світло» опублікований менше двох років назад і тільки починає ставати предметом студіювання. Стаття спрямована на розширення кола новітніх творів, що відрображають тенденції розвитку сучасної американської літератури.

Практичне значення. Стаття може бути використана для подальшого дослідження новітньої літератури США, а також при вивченні новітньої американської літератури у виші.

Ключові слова: сучасна література США, хронотоп, жанр роману, інтертекстуальність.

Усё больш часу аддзяляе чалавецтва ад падзей Другой сусветнай вайны. Змяняююца пакаленні, амаль не засталося тых, хто прайшоу праз яе цяжар і пакуты. Аднак пісьменнікі у розных краях зноу і зноу звяртаюцца да тэмы мшьёнау чалавечых трагедый, якія прадзманстравалі як духоуную годнасць чалавека у гадзіну выпрабаванняу, так і гльїбіню падзення. Знакавамі сталі раманы «Чытальтк» Бернхарда Шлінка (1995), «Шарлота Грэй» Себасцьяна Фокса (1999), «Адкупленьне» Іана Мак'юэна (2001), «Змова супраць Амерыю» Філіпа Рота (2004), «Дабраваліцельнщы» Джанатана Литэлла (2006), «Хлопчык у паласатай піжаме» Джона Бойна (2006), «Жыццё пасля жыцця» Кэйт Эткшсан (2013) і шмат іншых, якія належаць да розных раманных жанрау і дэманструюць розныя падыходы да ваеннай тэмы. Адны абапіраюцца на рэальныя падзеі, іншыя з'яуляюць сабой т. з. «альтернатыуную гісторьію»; гераізм подзвіга саступае месца пауседзённаму жыццю у нечалавечых умовах, калі кожны момант можа стаць апошнім. Нават у самыя страшныя гады людзі не спынял барацьбу, бо гэта была барацьба за чалавечую годнасць, за права заставацца чалавекам. Значна павялчылась колькасць творау, прысвечаных Халакосту; шмат кніг прысвечана тым, хто, не гледлячы на жах пакарання, ратавау людзей. А побач тыя, хто без роздуму выконвау пачварныя загады. Спроба пранікнуць у псіхалогію людзей, якім прыйшлося жыць у гэтую страшную гадзіну, суседнічае з дэтэктывам; драма не выключае гумарыстычных момантау; пстарычныя асобы змяняюцца звычайнымр н1чым не прыкметным персанажамі. Многія з кніг, натсаных на пачатку XXI стагоддзя, адлюстроуваюць новы погляд на вайну пакалення людзей, якія аб вайне ведаюць толькі з кніг і фільмау. Гэта таксама вызначае як спосаб нарацыртак і стыль іх творау, якія адчулі на сябе уплыу посгмадэрнізму з яго рэлятывкзмам і зацікауленасцю у малых гісторыях замест Вялікай Псторыт Дастаткова назваць раман-комікс, альбо графічної раман «Маус» Арта Шпігельмана.

Раману пра Другую сусветную вайну прысвечаны шматашя дысертацш, кнігі, артыкулы айчынных і замежных даследнікау (А. Асоускі, С. Бялоу, А. Лівергант, Е. Садоуская, В. Судлянкова, Б. Бяргонцы, С. Коларж, С. Фрыдман, С. Хоравітц і інш.), дзякуючы якім творчасць пісьменнікау, тсаушых пра вайну, прадстала разнааспектнай, нярэдка супярэчлівай і дае мажлівасць зразумець, чаму гэтая тэма застаецца невычарпальнай.

Адным з самых цікавых і моцных па сіле уздзеяння стау раман саракатрохгадовага амерыканскага пісьменніка Энташ Дорра «Увесь нябачны нам свет» (Anthony Doerr. All the Light We Cannot See, 2014), які у 2015 годзе атрымау Пулгщэраускую прэмію і быу узнагароджаны медалём Эндру Каgнэгі. На працягу 38 тыдняу кніга была у спісе бестсэлерау газеты «Нью-Йорк таймс». Раман выклікау захапленне аматарау кнігі ва усім свеце. Адразу пасля яе выхаду усе буйнейшыя амерыканскія газэты і часопісы надрукавалі хвалебныя рэцэнзіі, у якіх іх аутары падкрэслівалі не только бліскучае майстэрства пісьменніка, але і арыпнальныя мастацкія хады, дзякуючы якім «Увесь нябачны нам свет» стау адметнай з'явай у навейшай амерыканскай лпаратуры. Крытык найбольш уплывовай амерыканскай газеты «Вашынгтон пост» Аманда Вэйлл вельмі важнай якасцю рамана лиыць адсутнасць якой бы то ні было сентыментальнасці, хоць ён так «займальна і прыгожа натсаны і так эмацыянальна накатвае, што некаторыя эпізоды вьіклікаюць слёзы» [9] Усе пераклады з англійскага аутар (Ю. С.).. З ёй пагаджаецца дзіцячая пісьменніщ Келі Чэрры, якая прызнаецпа, што яна «бессаромна плакала над сцэнами жахлівага спусташэння і адчувае, што зноу будзе плакань, калі ей давядзецца перачытваць кнігу» [4, р. 38]. І расійскі крытык А. Пестарава узгадвае, што «апошнія 100 старонак я аблівалася слязамі толькі над вымыслам Энташ Дорра» [7]. Амерыканка Марта Шульман сцвярджае, што пісьменнік «выкарыстау фізічнае, как зрабіць бачным нябачнае, і стварыу свет, пра які чытачы ведаюць, што гэта фкцыя, але усё роуна вераць» [8, р. 26].

Між тым у Расіі ён атрымау і шмат негатыуных водгукау у 1нтэрнеце, перш за усё з-за сцэны з савецкімі салдатамі, якія увайшлі у Германію, а таксама ролі, якая адводзіцца англа-амерыканскай арміі пры вызваленні Францыг Але, на наш погляд, драматычны эпізод з савецкімі салдатамі толькі падкрэслшае крывавы жах вайны, калі пад сумненне ставіцца само паняцце чалавечнасці і годнасці. Што маглі адчуваць на зямлі ворага тыя, у каго фашысты расстралялі родных, зшшчыт бацькоускі дом, пакінулі пасля сябе боль і галечу? У кнтжным аглядзе расіянкі Яугеніі Рыц слушна падкрэслшаецца «пагружанасць аутара у матэрыял і .. .яго адменнае пачуццё гістарычнай стыхіі» [2, с. 208].

Матэрыялы для кнігі збіраліся пад час паездак Дорра у Еуропу, знаёмства з ваентімі дакументамі і мемуарамі удзельнікау вайны, а таксама навуковым кнігамі, якія тычылюя пытанняу марской біялогіі, радыё і слепаты, бо гэтыя тэмы займуць важнае месца у рамане. Для свайго твора пісьменнік выбірае форму гтстарычнага рамана, але натсаны ён пад значным уздзеяннем эстэтыкі постмадернізму, што праяуляецца у складанай структуры твора, гульне з хранатопам, фрагментарнасці у аргашзацып наратыва, машпуляцыях з жанравымі характэрыстыкамі выхаваучага, ваеннага, крымшальнага, эпісталярнага рамана, выкарыстанні элементау тэорыі траумы, інтзртзкстуальнасці, дэканструіраванні феномена радыёпрапаганды, якая адыграла такую важную ролю у абалваньванні нямецкага народа у 1930-я гады. Сам Дорр так растлумачыу абраны жанр: «Гісторыя вывучае, як, калі і дзе вялікая колькасць чалавечых асоб трапіла пад уздзеянне розных міфау. А расказаць гэта як бы сачыць за тым, як вдывщуумы дзейнічаюць унутры гэтых гтстарычных наратывау» [1, р. 16]. Асабліва небяспечна, калі міфы выкарыстоуваюцца для падпіткі нацыянатзма, што зноу стала актуальным у сёняшнш свеце. Пісьменнік звяртае увагу, што зараз «Інтзрнзт ужываецца для перадачы міфау у значнай ступені таксама, як радыё выкарыстоувалась у 19301940-я гады» [6, р. 6]. І не выпадкова ён вьібірае у якасці галоуных персанажау падлеткау, якім выпала жыць у страшныя гады ваеннага ліхалецця і якія вымушаны рабіць цяжкі маральны выбар, яшчэ не маючої ніякага жыццёвага вопыту. Тым самым пісьменнік развівае тэндэнцыю у сучасным рамане паказу вайны вачыма падлетка (Б. Шлінк, Дж. Бойн, М. Фрэйн, А. Адамовіч, В. Казько і інш.). Міфы найбольш эфектыуна уваходзяць у свядомасць як раз у гады фарміравання асобы, і яны найбольш жывучыя.

Загаловак рамана адразу дае вызначэнне асноунай тэме кнігі супрацьпастауленню фізічна вщушчых, але маральна сляпых, якія не разважаючы могуць выканаць любы загад, і фізічна сляпых, акім адкрыты свет, бо гэта маральна бездакорныя людзі, гатовыя служыць чалавеку, а не нейкай абстрактнай ідзе. А інструментам, які выкарыстоуваецца з процшеглым мзтамі, з'яуляецщ радыё: для адных людзей яно распаусюджвае нацысцкую ідеалогію, для шшых яно дапамагае у фарміраванні гумашстычных прынцыпау. Гэтым тлумачыцца і структура рамана у форме віньетак, якія развіваюцца паралельна і прысвечаны лёсам сляпой французскай дзяучыню Мары-Лор ЛеБланк і нямецкага хлопчыка Вернэра Пфеніга. Не выпадкова пісьменнік робіць галоуным героямі францужанку і немца: Францыя і Германія прайшлі праз шэраг канфліктау і войн, і толькі пасля Другой сусветнай вайны пры актыуным удзеле канцлера К. Адэнауэра адноаны паміж былым ворагамі набылі шшы характар і сталі асновай будучага Еурапейскаго Саюза. У рамане Дорра героі, самі не ведаючы таго, цягнуцца адзін да аднаго, пераадольваючы гістарычную варожасць і нянавісць. дорр раман маніпуляцыя хранатоп

Дзеянне рамана пастаянна пераносіцца з 1940-х гадоу у 1930-я і зноу у 40-я і далей у сёнешш дзень і назад, праводзячы сувязі паміж розным пстарычным перыядамі, як і паміж прычынам пстарычных катаклізмау і іх вышкамг Першая глава называецца нулявой і дае дату «7 жніуня 1944», ад якой ідзе адлік часу назад і уперад, а заканчваецца раман главой 13 (!) «2014». Нулявая глава адсылае да двух галоуных герояу і месщ дзеяння пад час амерыканскай бамбардзіроукі маленькага нармандскага гарадка Сент-Мало на поуначы Францыр дзе, не ведаючыя адзін аднаго, яны апынулюя побач. З гэтага моманту усе падзеі падаюцщ з пункту гледжання Мары-Лор або Вернэра.

Кампазіційна раман напамінае кінастужку, калі камера то набліжаецца да героя і дае яго крупным планам, то з'яжджае убок. Самі главы вельмі простыя і кароткія. Няма доугіх партрэтных ці пейзажных замалёвак; шмат даецца пункцірна, з даверам да чытача, яго інтуіц^іі і фантазіі, але гэта такая прастата, якая захоплівае, не дае адарвацца ад кнігі, пакуль не перагорнута апошяя старонка. А потым звонкая щшыня, калі трэба зноу і зноу абдумаць прачытанае. Вядомая татарская пісьменніца, уладальніца прэмій «Вялікая кніга» і «Ясная Паляна» Гузель Яхіна слушна сцвярджае: «Энтані Дорр не папавядае, а паказвае: выбудоувае кадр, накіроувае святло, знаходзіць блюкучыя рашэнні сцэн, манціруе, складвае этзоды, сплятае іх у акты. Гэта моцнае аутарскае кіно у прозе; фільм, прыдуманы, пастаулены і зняты на паперы, адным аутарам» [10, с. 251].

На працягу дзесяці глау пісьменнік па чарзе паказвае падзеі у жыцщ дзяучыни і хлопчыка, як бы высвятляючы пражэктарам фігуру на авансцэне, а адначасова ідзе гісторыя паміраючага ад рака нямецкага афіцзра маёра фон Румпеля, які шукае легендарної алмаз «Мора Агня». Ён павінен дараваць яго уладару бессмяротнасць, але нясе катастрофу для чалавецгва. Дзеянне з Парыжа 1930-х гадоу перамяшчаецца у нямецкі шахцёрскі гарадок Цольверайн, потым у Парыж на пачатку вайны, а пазней у Сент-Мало, куды дабяруцца Мары-Лор з айцом пасля акупацш Парыжа, і зноу у шахцёрсю гарадок, а потым у элтную ваенную школу Шульпфортэ, куды пасля цяжкіх юпытау пападзе Вернэр з яго таленгам радыёмайстра. Іх шляхі будуць ісці насустрач адзін аднаму, пакуль яны не сустрэнуцщ пад час амерыканскіх бамбардзіровак Сент-Мало. Гэта будзе іх адзіная сустрэча, якая выратуе Мары-Лор. 10-я глава «12 жніуня 1944» заканчваецца на пачатку верасня смерцю Вернэра, які, тратушы у лагер для ваеннапалонных, ідзе на месячнае святло, «серабрыстае і блакітнае, блакітнае і серабрыстае», «у накірунку Германіі, у накірунку дома» [5, р. 482], і падрываецца на міне. Тры апошнія главы пераносяць чытача у 1945, 1974 і 2014 гады, апавядаючы пра тое, што здарылася з дзяучынкай і тьімі людзьмі, якія помнілі хлопчыка, яго сястру Юту і таварыша па службе Фольксхаймера. А у апошняй главе старая МарыЛор ідзе на прагулку са сваім унукам Мішэлем і узгадвае і айца, і дзеда, і мадам Маэк, якая клапацілася пра іх, і нямецкага хлопчыка Вернэра, і ёй здаецца, што душы людзей лунаюць над Ардэннам, і Рэйнам, і Бельгіяй, і «кожную гадзіну, думае яна, са света знікае хтось, для каго вайна была памяццю.

Мы узнімаемся зноу у траве. У кветках. У песнях» [5, р. 530]. І Мішэль абяцае, што ён зноу прыйдзе на наступным тыдт. Жыццё будзе працягвацца, нават калі нас не будзе. Але гэта ужо іншае жыццё, бо дзякуючы электрамагнтгаым хвалям чалавецтва больш не асуджана на адзіноту; чалавек на адным канцы свету праз імгненне вока можа далучыцца да людзей за тысячы кіламетрау, як пра тое марыу нямецкі хлопчык Вернэр.

Да апошняга моманту ён будзе успамінаць незнаёмую французскую радыёстанцыю, на якой нейкі чалавек з аксамтавым голасам распавядау пра электрамагттныя хвалі, аптычныя ілюзіі, а потым гучала цудоуная музыка, і знікала пачуццё часу і прасторы. І пад самы канец жыцця ён даведаецца, што гэта чалавек дзед сляпой францужанкі, які заканчвау кожную перадачу словамі: «Адкрыйце вочы... і пабачце, што зможаце, перад тым як яны закрыюцца назаусёды, а потым піяніна пачынае іграць самотную песню, якая гучыць для Вернэра як залатая лодка, што плыве па цёмнай рацэ, прагрэсія гармоній, якая змяняе Цольферайн: дамы зніклі у тумане, шахты засьшаліся, паваліліся трубы, старажытнае мора разлілося па вуліцах, і вольна гуляе вецер» [5, р. 48-49; курсіу A. D.]. Дзякуючы радыё нямецкі хлопчык і яго сястра Юта, якія вечарамі слухаюць невядомага лектара, забываюцца пра мрак штодзённага жыцця у сіроцкім прытулку і на нейкі момант апынаюцца у цудоуным свеце музыкі і шрыгажосці. А потым прыйдзе вайна, і радыёпрыёмнш трэба будзе здаць, і слухаць можна будзе толькі гучнагаварыцель, які перадае праграмы германскага радыё, і замест перадач пра знакамттых стваральнікау, вучоных, вынаходткау будзе ісці гаворка пра веліч Германіі, партыятызм і грамадзянскі абавязак кожнага арыйца, бо усіх чакае вялікая вайна. І таму перад сном «Дабранач, думае ён. Альбо хайль Гітлер. Усе выбфаюць апошняе» [5, р. 69. курсіу A. D.].

Тэма радыё з'яуляецца адной з асноуных тэм рамана. Вядома, якую ролю яно адыграла у маніпуляціі свядомасцю нямецкага народа. Адным з двух этграфау да рамана сталі словы Й. Гебельса «Мы не змаглі бы узяць уладу і здзейсніць яе так, як мы зрабілі, без дапамогі радыё». Вернэр Пфеніг не проста вундеркінд, захопленої тэхншным магчымасцямі гэтага сродка камушкацыр ён становіцца адэптам нацысцюх прапагандысцюх установах і ахвярай сваіх ушкальных здольнасцей: пісьменник робіць свайго персанажа спецыялютам па радыёпеленгацыр і пры яго непасрэдным удзеле загіне мноства людзей, у тым ліку маленькая дзяучынка у лесе дзесь на Украіне, вобраз якой раз ад разу будзе узнікаць перад унутраным зрокам хлопца. Так яго талент робіцца яго праклёнам і у рэшце рэшт прымушае Вернэра задумацца пра тое, што адбываецца вакол яго. Нездарма пісьменнік дае яму прозвішча Пфеніг: гэта была не только манета самай малой вартасці, але і выраблялася з самых танных матэрыялау, якія хутка псаваліся. З такіх пфенігау, не меушых ніякіх магчымасцей прабіцца у жыцщ, у вялікай значнасці фарміравалася нямецкая армія для Вернэра адзшым спосабам не стаць шахцёрам, як яго бацька, што загінуу у шахце, было пайсці у войска.

Пачатак яго жыццёваму вандраванню кладзе талент адрамантаваць любы радыёпрыёмнік, нават без спецыяльных ведау. Пасля таго, як Вернэр адрамантавау радыё пану Зідлеру, аднаму з гітлераускіх бонз, хлопчык атрымлівае рэкамендацыю да паступлення у ваенную школу як раз таму, што у хлопца няма грошэй, каб вучыцца. Там хлопцау вучаць навейшым дасягненням у механіцьі, узлому сакрэтных кодау, рабоце ракетных рухавікоу і г. д., Зіглер падкрэслшае, што гэтая адукацыйная установа накіравана на такіх, як Вернэр, хлопцау: «У тьім і геніяльнасць гэтых устаноу. Ім патрэбны рабочы клас, працавікі. Хлопцы, на якіх няма кляйма, герр Зідлер нахмурыуся, смецце сярэдняга класса. Кіно і гэтак далей. Ім патрэбны працавітьія хлопцы. Выключныя хлопцы» [5, р. 85]. Шчуплы, маленькі Пфеніг паспяхова праходзіць усе юпыты і становіцца вучнем Шульпфорты, не ведаючы, што там будзе зроблена усё, как ператварыть юных навучэнцау у гарматнае мяса з адзінай мэтай - быць у стане без роздуму выканаць любы загад фюрэра. Яго малодшая сястра Юта інтуітыуна разумее небяспечны накірунак развіцця Германіі, яна з'яуляецца духоуным камертонам і адразу не прызнае нацысцкую ідэалогію. але Вернэр спрабуе апраудаць сябе пачуццём абавязка: «Pflicht. Гэта значыць доуг. Абавязак. Кожны немец, які выконвае сваю функцыю. Надзень боты і ідзі працуй. Ein Volk, ein Reich, ein Fuhrer. Кожної з нас павіннм іграць сваю ролю, сястрычка [5, p. 124--123; курсіу - A. D. ]. Ён выканае тое, што патрабуе ад яго фюрэр, як гэта будуць рабіць і м№ёны немцау, але перад тым яму прыйдзецца пазнаць страх, здзекі, хлусню, здрадніцтва, бо толькі такім чынам можна прымусщь людзей забыцца пра чалавечую годнасць і зрабіць з чалавека робат для ажыццяулення чалавеканенавісніцкіх плату, дзе больш моцны здзекваецца са слабага, а усё інакавае не мае права на існаванне. «Вы будзеце сілкавацца краінай і дыхаць нацыяй», прапаведуе аднарукі наглядчык інтзрната [5, р. 137]. Ён нават парауноувае вучняу з градам куль: усе павінті ляцець у адным напрамку, насустрач адзінай мэце, не ведаючы сумненняу, бо сумненне гэта адзнака слабасці, а немец не можа быць слабым. Як у любой таталітарнай сістзме, усе павінни быць падобным адзін да аднаго, упор робіцца на аднолькавасць, усярэдненасць, а любыя формы інакавасці не только нівеліруюцца, але і знішчаюцца.

Такім інакшшм, не падобным да чатырохсот вучняу Шульпфортэ быу сын дыпламата Фрэдэрык, «кволы хлопчык, тонкі, як травінка» [5, p. 137], марай якога была арніталогія; замест таго, каб вучыць на памяць нацысцкш вершы і маршы, ён сачыу за палётам птушак, якія узнімаліся далёка у неба, і хлопчык як бы ляцеу за імі, у той час як на школьнай пляцоуцы з факеламі і флагамі са свастыкай маршыруюць дзесяцігодкі; яны спяваюць песню пра тое, што гатовы памерці смерцю героя на ахвярнай зямлі. У адрозненне ад Вернэра ён не можа прызвычаіцца да норм жыцця і паводзін у школе; у думках Фрэдэрык у свеце птушак, паэзн, музыкі, і таму ён не можа пагадзіцца са здзекамі, якія выкарыстоуваюцца, каб заглушыць чалавечае у вучняу і выкткаць у іх жывёльныя шстынкты. З гэтай мэтай рэгулярна праводзіцца забег, пад час якога вышукваецца найслабейшы з вучняу, а потым гэты хлопчык вымушаны зазнаць фізічнае і маральнае насілле. Фрэдэрык адмауляецца браць удзел у здзеках і не прызнае сябе найслабейшым, г. з. «недачалавекам», тым самым выносячы сабе прысуд. Вернэр заплюшчвае вочы, каб не бачыць жудаснай сцэны, але не вырашаецца адкрыта падтрымаць сябра, хаця і разумее агіднасць таго, што робіцца навокал. Я. Рыц слушна зауважыла, што «у рамане Энташ Дорра ставіцца пытанне пра меру калектыунай і індьівідуальнай вшы у пстарычных злачынствах» [2, с. 208]. Але тэта яшчэ і калектыуная траума, якая кожным адчуваецца па-рознаму. Вернэр неаднаразова вяртаецца у мінулае, спрабуючы разбурыць страшэнную сучаснасць. Натуральна, падлетак яшчэ не ведае усю меру дабра і зла, але ён не можа не адчуваць несправядлівасці сютэмы, накіраванай на дасягненне сусветнага панавання.

Прасвятленне не прыйдзе адразу; яго чакаюць новыя і новыя выпрабаванні і мора крывт Ён бачыць, што чакае найслабейшага, прысутн1чае пры расправе над украінскімі партызанамр на след якіх яго каманда выйшла дзякуючы яго таленту ра1дыёпелентатара, прыязджае да свайго адзінага сябра Фрэдерыка, які пасля здзекау жыве у іншай прасторы, дзе няма «ні скандзіравання ні спевау ні шоукавых сцягау ні аркестрау ні труб ні маці ні бацькі ні каменданта з ліпкімі пальцамі які праводзіць пальцам па яго спіне» [5, p. 297; правапіс А. Д. Ю. С.]... Але аднойчы наступае момант, калі ужо будзе не магчыма заплюшчваць вочы на жахи и зверства вайны, і ён не выканае свой абавязак, калі запеленгуе радыёперадатчык, які працуе у доме № 4 па вулщы Вобарэль. Гэта той дом, з якога надаваліся цудоуныя праграмы для дзяцей. З іх пачалося яго захапленне навукай і радыё. І Вернэр прыйдзе у гэты дом і выратуе сляпую дзяучынку, якая са страхам чакае, калі на шосты паверх дабярэцца нямецкі афіцзр у пошуках дыяманта. А дзяучынка вельмі простым словамі растлумачыць яму сэнс жыцця: «Калі я страціла зрок, Вернэр, людзі казалі, што я смелая. Калі знік мой бацька, людзі казалі, што я смелая. Але гэта не смеласць; у мяне няма выбару. Я прачынаюся і жыву сваім жыццём. А ці ты не робіш тое самае?

Ён кажа: «Шмат гадоу не. Але сёння. Сёння, мабыць, і так» [5, р. 469].

Вялікую ролю у рамане адыгрываюць штэртэкстуальныя сувязі, у першую чаргу з раманам Ж. Верна «Дваццать тысяч лье пад вадой». Мары-Лор атрымала першую частку у падарунак ад бацькі яшчэ у мрныя дні. Кніга суправаджае яе праз усю вайну. У крытычныя моманты яна узгадвае капітана Нэма і яго апошнія словы: «Мы памрэм разам, сябра мой Нэд» [5, p. 446], і гэта дае ёй сілу не здавацца, нават калі яна апынулася адна, сляпая, у палаючым мястэчку. Раман адкрывае для сляпой дзяучыню дзіуті свет фантазій, прыгод і выпрабаванняу чалавечага духа, и таму ёй так падабаецца хадзіць на бераг мора слухаць шалясценне хваляу, збіраць малюскау і марыць пра мора. Капітан Нэма, загадкавая асоба, што прыходзіць на дапамогу народам прыгнечаных краін, яшчэ і даследчык таямніц мора. І як дэвтзам яго падводнай лодкі «Науцілус» з'яуляецца «Mobilis in mobili» (Рухаючыйся у рухомым), так і пісьменнік гуляе з пошукам нябачнага у бачным, матэрыяльнага у духоуным і наадварот. Яе цікавасць да марской біялогіі супастауляецца з захапленнем хлопчыка радыё; іх жыццё магло скласціся інакш, але вайна радыкальным чынам змяніла іх лёс. Ён ніколі не даведаецца, на што здатная сучасная навука; яму не дано пазнаць каханне, а сляпая жанчына захавае памяць пра нямецкага хлопца, які выратавау яе. Вайна яшчэ вельмі доуга будзе адгуквацца у жыцщ не толькі тых, хто непасрэдна перажыу яе, яле і іх нашчадкау. І тэхналагзчны прагрэс, які мог бы спрыяць больш камфортнаму жыццю людзей у розных частках света, зноу і зноу выкарыстоуваецца у імя зла, трыумфа сшы, і маленькіх пфенігау зноу адурманьваюць прапагандай, і зноу яны ідуць «выконваць свой абавязак». У 1943 годзе Б. Брэхт напісау «Бараноу марш» (Kalbermarsch), які застаецца актуальным і сёння:

«Der Metzger raft. Die Augen fest geschlossen Das Kalb marschiert mit ruhig festem Tritt.

Die Kalber, deren Blut im Schlachthof schon geflossen Sie ziehn im Geist in semen Reihen mit» [3].

Расійскі крытык А. Песцярэва называе раман «сентиментальным» [7]. Здаецца, што ёй не удалося пранікнуць па-за прастату дорраускага стылю. Гэта нязвыклая, падманная прастата, за якой схаваны моцны па думцы і напружанасці змест. Сціпла натсаны раман Энтані Дорра заклікае не забываць урокі гісторыі: мінулае мае звычку помсціць за беспамяцтва. Найвышэйшыя дасягненні навукі і тзхнікі могуць аднолькава як служыць людзям, так і знішчаць усё, што яны будавалі на працягу тысячагоддзяу.

Літаратура

1. A Q&A : with Hie 2015 winners of the Andrew Carnegie medals for excellence in fiction and nonfiction : [interviews with authors Anthony Doerr] // American Libraries. 2015. -Vol. 46. No. 7-8. P. 16.

2. Книжная полка Евгении Риц // Новый мир. 2015. № 5. С. 207-208.

3. Brecht, B. (1943), “Calfmarch” [“Kalbermarsch”], available at: https://sites.google.com/ site/ernstbush/pesnii-ih-istaria-mp3-file-1/spisok/baranij-mars-1943

4. Chetty L. Lost Youth / L. Chetty // America. 2014. Sept. 1. P. 38

5. Doerr A. All the Light We Cannot See / Anthony Doerr. New York : Scribner, 2015. 531 p.

6. Hooper B. The Booklist Carnegie Medal Interview, fiction : Anthony Doerr / B. Hooper // Booklist. 2015. July 1. P. 6.

7. Пестерева Е. Сто бед и десять историй : Заметки / Е. Пестерева // Юность. 2016. № 6. Режим доступа: http://magazines.russ.rU/nov_yun/2016/6/sto-bed-i-desyat-istorij.html

8. Schulman M. How the Story Comes Together / M. Shulman // Publishers Weekly. 2014. -April 14. P. 26.

9. Vaill A. «All the Light We Cannot See», by Anthony Doerr / A. Vaill // The Washington Post. 2014. May 5. available at: https://washingtonpost.com/entertainment/bociks/aU-the-light-we-cannot-see-by-anthonydoerr/2014/05/05/c2deec

10. Яхина Г. Внутренние «галочки» / Г. Яхина // Дружба народов. 2016. N° 1. С. 251-252.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Разгорнутая, ускладненая сюжэтна-кампазіцыйна арганізацыя твораў Івана Шамякіна. Мастацкі свет рамана "Снежныя зімы", дынамізм сюжэтнага развіцця. Спосабы і сродкі, з дапамогай якіх выдатны майстар беларускай прозы раскрывае ўнутраны свет свайго героя.

    реферат [17,9 K], добавлен 04.10.2009

  • Паказ пісьменнікам на шырокім гістарычным фоне пераадоленне традыцый мёртвых пакаленняў, што вісяць кашмарам над свядомасцю жывых. Сакрэты паэтычнай прывабнасці рамана. Яскравыя вобразы герояў з акрэсленай сацыяльнай і непаўторнай асабістай біяграфіяй.

    реферат [33,8 K], добавлен 04.10.2009

  • Робинзонивське суголосся ў літаратуры. Характэрныя рысы асветніцкага рамана Даніэля Дэфо "Рабінзон Круза". Раман як сюжэтная мадэль сусветнай робинзонады. Сістэма адносін у рамане. Мірнае суіснаванне, жыццё на востраве Роспачы. Уплыў рэлігіі на Рабінзона.

    курсовая работа [35,1 K], добавлен 12.06.2012

  • Літаратурная спадчына В. Казько з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Важныя і актуальныя праблемы, раскрытыя пісьменнікам у творы. Раскрыццё канцэпцыі чалавека ў рамане. Вызначэнне ўзаемаадносін чалавека і сусвету.

    курсовая работа [40,5 K], добавлен 29.07.2016

  • Асаблівасці адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай драматургіі 40 -50-х гадоў ХХ ст. Асаблівасці сэнсаўтварэння і ідэйная пазіцыя аўтараў. Спецыфіка адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны ў творах І. Чыгрынава, М. Матукоўскага.

    дипломная работа [94,8 K], добавлен 16.05.2015

  • Літаратурная спадчына Адама Міцкевіча з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Асаблівасці вобразнага разнастайнасці твораў. Маральна-этычны свет ладу русалкі ў баладах Адама Міцкевіча. Беларусь у паэме "Пан Тадэвуш".

    курсовая работа [41,7 K], добавлен 29.07.2016

  • Неаавангардныя тэндэнцыі ў сучаснай беларускай лiтаратуры. Паэзія Зм. Вішнёва і В. Жыбуля. Апісанне навакольнай рэчаіснасці праз "тэхнізаваную" свядомасць. Спробы літаратараў спалучыць літаратуру з іншымі відамі мастацтва. Пытанне пра постмадэрн.

    реферат [35,6 K], добавлен 06.03.2011

  • Раман у вершах як жанр. Кампазіцыйная структура твора. Тэматыка і праблематыка рамана Нiла Гiлевiча "Родныя дзецi". Характарыстыка вобразаў рамана "Родныя дзецi". Вобраз галоўнага героя. Другарадныя вобразы і іх роля ў творы. Вобраз аўтара ў рамане.

    курсовая работа [55,7 K], добавлен 22.02.2016

  • "Дараманная" творчасць Ядвігіна Ш. Жыццёвы, творчы шлях пісьменніка. Станаўленне творчай індывідуальнасці. Жанрава-стылявыя асаблівасці прозы. Мастацкія асаблівасці першага беларускага рамана. Раман "Золата" як адна са спроб стварэння псіхалагічнай прозы.

    курсовая работа [43,4 K], добавлен 28.06.2010

  • Праява своеасаблівасці дыялектных лексем ў сістэме мовы рамана Б. Сачанкі "Вялікі лес" ў непаўторнасці спалучэння дыялектных і агульнанародных элементаў. Роля дыялектызмаў у мове рамана пісьменніка. Семантыка-граматычны аспект даследавання мовы рамана.

    курсовая работа [59,0 K], добавлен 12.01.2016

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.