Вяртанне да вытокаў як сімвал неўміручасці
Асноўны матыў аповесці "Сказ пра ката, каторы смяяўся" пісьменніка В.Казько. Паважлівае стаўленне да папярэднікаў. Тэма незапатрабаванасці вопыту продкаў, яе сувязь з праблемай дарэмна растрачаных сіл, марнасці намаганняў па паляпшэнні свайго жыцця.
Рубрика | Литература |
Вид | статья |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 31.08.2017 |
Размер файла | 25,0 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
УДК: 821.161.3 - 312.1.09
Вяртанне да вытокаў як сімвал неўміручасці
К.В. Кушнарова
Адзін з найбольш аўтарытэтных даследчыкаў беларускай літаратуры М.Тычына адносіць В.Казько да тыпу пісьменнікаў з “параненым сэрцам”, душу якога загартавалі жыццёвыя выпрабаванні, якому “хапае маральнай трываласці, ён памятае пра сваё прызванне “ўздымаць патоптаныя душы, людскім названнем акрыляць”, урэшце пра жыццёвую патрэбу выказаць тое, чаго не змаглі, не паспелі выказаць папярэднікі, яго пакаленне “дзяцей вайны” [1, с. 89]. Адчуваючы трагічнасць існавання на зямлі, пісьменнік адлюстроўвае пошукі чалавекам тых сіл, што дапамогуць выстаяць і дадуць новы штуршок для руху наперад да лепшай долі.
Асноўны матыў аповесці “Сказ пра ката, каторы смяяўся”, які вызначае танальнасць і задае рытм тэксту, - гэта матыў вяртання да вытокаў, які рэалізуецца ў некалькіх планах твора. Нездарма, амаль усе персанажы аповесці выгнаннікі, незалежна ад таго па сваёй волі яны пайшлі ў свет, ці да гэтага іх вымусілі абставіны. Вандруе ў маладосці па свету ў пошуках лепшай долі гаспадар, падарожнічаюць сямёра кацянят у надзеі знайсці, дзе прытуліцца і ўратавацца ад холаду, блукае недзе пад зямлёй крыніца, абураная спробай чалавека закаваць яе ў мармур, ратуецца па іншых краінах ад наступстваў чалавечага гаспадарання Цмок, коціцца па ваколіцах страх, набываючы моцу ад чалавечых заган і нават тыя, хто не пакідаў Беларусі жывуць выгнаннікамі ў роднай краіне, дзе іх здольнасці застаюцца незапатрабаванымі. аповесць казько продак папярэднік
Былым выгнаннікам, якія вярнуліся на радзіму і знайшлі сабе паплечнікаў, як гэта здарылася ў гаспадара з коцікам, які прывёў у хаўрус яшчэ і Цмока з іншымі зданямі, і наканавана здзейсніць галоўную справу жыцця - адрадзіць парушанае братэрства паміж прыродай і чалавекам, разбурэнне якога пагражае знікненнем самога рода чалавечага з твару зямлі. Найбольш спрыяльнымі ў гэтай справе істотамі з'яўляюцца продкі, якім пісьменнікам адводзіцца важнае месца ў чалавечым жыцці. Не выпадкова сустрэча гаспадара з коцікам адбываецца ў дзень шанавання продкаў - на Дзяды.
У аповесці атрымала свой працяг узнятая яшчэ ў рамане “Бунт незапатрабаванага праху” тэма бунту продкаў, якіх выракліся ці забылі нашчадкі: “Не дарэмна паўсюдна свет пакутуе ад землятрусаў. То бунтуе наша мора, то пнуцца, лічы, з таго свету да нас нашыя продкі, атланты і волаты духу” [2, с. 71]. Продкі не толькі камянямі выпінаюца з зямлі, але і назіраюць за сваімі нашчадкамі і спрабуюць накіраваць іх у належнае рэчышча, дасылаюць найбольш відушчым знакі, якія кожны павінен растлумачыць самастойна.
Адзін з цэнтральных персанажаў аповесці, гаспадар, атрымлівае тры такія знакі, першы з якіх - гэта магіла бабулі, якую ён адчайна шукае і выпадкова знаходзіць іншую, з падобнай фотакарткай, датамі жыцця і нават імем як у ягонай бабулі. Згодна з гэтым знакам ён выбірае сабе месца пад пабудову новай хаты.
Другі знак - сямёра кацянят, якія знаходзяць яго жытло сярод холаду ночы. Гаспадар адчувае віну перад сямі продкамі, праз кроў і смерць якіх ён увайшоў у жыццё і перад якімі часта вінаваціўся і прасіў прабачэння. “І па ўсім, гэтыя блізкія яго там пачулі. Усе сямёра. І далі знак, прыслалі сямярых кацянятак - у дзень памінання продкаў. На Дзяды. А абралі менавіта коцікаў мо таму, што ён вінен перад імі” [2, с. 66]. У выніку коцік, які атрымаў мянушку Біч, ратуе гаспадара ад невылечнай хваробы.
Трэці знак - валошкі. “Гэта быў сьлед. І хто б яго не зрабіў, на якіх сузор'ях, сьлед гэты быў цалкам зямны. І ня проста зямны - тубыльскі. Толькі тубылец мог падкінуць яму такую сьціплую, знакавую кветку гэтага куту, гэтага краю. Ключ, ключык яго духу, душы: параднёная назаўсёды з ёй кветка, што адначасова пустазелле ў жыце” [3, с. 84]. Гэты апошні знак дазваляе здзейсніць, магчыма, адзіна важную справу - яднання чалавека і прыроды, якое павінна ўзнавіць даўно парушаную на зямлі раўнавагу, без якой немагчыма жыццё. “Зьбілася раўнавага: чалавек - зямля, зямля - чалавек. І трэба некага мяняць: ці то чалавека, ці то зямлю. Аднаму з гэтых двух трэба як мага хутчэй саступіць, я мо і зусім адысці ў нябыт” [2, с. 65]. Сваю былую сілу, на думку пісьменніка, чалавек здолее знайсці ў мінулым. І выратаванне яго залежыць ад здольнасці знітаваць у адно старое і новае, бо інакш усіх чакае толькі вечнае забыццё смерці.
Паважлівае стаўленне да папярэднікаў вяртаецца чалавеку іх спрыяннем з таго свету і дапамогай. У тыя моманты жыцця, калі, здаецца, выйсця ўжо больш няма, а такія часта выпадалі на долю гаспадара, памерлыя дапамагаюць яму: “нехта як рукамі адводзіў і разводзіў яго бяду, мо маці з сястрычкай, перад якімі ён быў у неаплатным даўгу, заступіўшы іх век, мо бабуля, што так упадала па ім пры жыцьці, - сьвяты бязгрэшны анёл-берагун, якому яны перадалі яго” [3, с. 30]. Гаспадар вельмі моцна звязаны са сваімі продкамі, нездарма праз кіламетры і маразы, што аддзялялі яго ад радзімы, ён беспамылкова і выразна адчуў смерць бабулі, што гадавала яго, аберагала.
Увага да спачыўшых продкаў заканамерна прыводзіць чалавека на могілкі, дзе вельмі выразна бачна цесная злучанасць жыцця людзей і прыроды. Якая праяўляецца праз тое, як параслі яны па-сялянскі каржакаватымі дубамі. Гаспадар блукае па могілках у спробе адшукаць бабуліну магілу, і зайздросціць заручанасці дрэў і людзей, міжволі прыходзячы да думкі, што гэта “ня дрэвы, а незапатрабаваны прах людзей. Незапатрабаваная і растрачаная прыжыццёвая іх моц. Напамінак і сьведчанне, якімі яны маглі быць, чаго маглі дасягнуць, зьведзеныя да часу, так ніколі і нікому ня яўленыя атланты гэтага краю” [2, с. 63] і яму мімаволі мроіцца, што “усё яшчэ перакруціцца, ўсё яшчэ вернецца. І быць людзям як гэтыя дубы-волаты. Будучыня прарасце з іх незапатрабаванага праху. Дубы на могілках - гэта толькі прадвеснікі іх” [2, с. 63].
Тэма незапатрабаванасці вопыту продкаў цесна звязана з праблемай дарэмна растрачаных сіл, марнасці намаганняў па паляпшэнні свайго жыцця. Найперш, яна выяўляецца праз лес гаспадара, які вымушаны быў зведаць дабраахвотнае выгнанніцтва, працуючы на цаліне, на лесапавале ў Сібіры, але тут нічога не атрымалася - лес на хату скралі недзе ў Маскве, калі праз год прывёз-такі лес на радзіму, апошні цалкам праглынулі падаткі, якія наклалі на яго ў калгасе як на аднаасобніка. На некаторы час гаспадар пакінуў спробы адбудаваць уласную хату.
Аднавіцца да жыцця і здзейсніць жаданае дапамагла герою атрыманая ім у спадчыну “зацятасць пракаветнага гарапашніка, якую ня ўзяць ні дустам, ні толам, ні атамнай нават бомбай” [2, с. 42]. Памяць продкаў не пакінула яго ў спакоі. Менавіта яна прымусіла распачаць яшчэ адну будоўлю. Гаспадар не проста узводзіць хату, а нібыта аднаўляе сваю долю. Так праз памяць продкі дапамаглі яму зноўку знайсці сябе, аднавіцца да новага жыцця.
Тэма продкаў непазбежна звязваецца з матывам памяці, прычым, амаль кожны знакавы для жыцця гаспадара ўспамін аказваецца шчодра палітым кроўю. Маці, захінуўшая яго сваім целам, прымае смерць ад штыка, каб уратаваць сына: “гарачая кроў маці, што палілася і на яго і больш на яго, абудзіла ў ім пракаветна жывучае ў кожным рэха. Яго кроў сустрэлася і перагукнулася з крывёю маці, той, што некалі была ў іх адзінай” [2, с. 52].
Гэты выпадак пакіне нязводную згадку пра сябе, сэнс якой герой усвядоміць толькі ў сталым узросце. Калі нечакана для сябе зразумее, што шнар каля вуха - гэта адмеціна ад штыка, якім закалолі яго маці. Самаахвярная смерць маці дзеля выратавання сына прымушае яго адчуваць перад ёй і сястрой, якая таксама загінула, нязбыўную віну і шкадаванне.
Памяць персанажа ўтрымлівае яшчэ адзін крывавы ўспамін звязаны ўжо з уласнай крывёй. Падахвочаны старэйшымі хлопцамі, ён спрабуе стрэліць, у выніку чаго ледзь не гіне сам. “Ад носу застаўся хіба толькі знак, сківіцы мо і ацалелі, але іх па-жабячы разьвяло ў бакі, парвала ўсё мяса, агаліўшы косткі. Іх сухастойнуюбель спачатку як бы нехаця зацягнула одумная чырвань крыві. Пасьля чаго адразу ж кроў хлынула цурком. Ён яшчэ дзівіўся лежачы ў каляіне вясковай вуліцы, колькі ж гэта ў яго крыві: цячэ, цячэ і ніяк ня выцячэ, як з поля прыбегла бабуля” [2, с. 57].
Памяць крыві аказваецца самым надзейным сродкам спагнання з чалавека ўсіх яго пазык перад жыццём “Ад жывога на гэтым сьвеце яшчэ можна схавацца, а ад тагасьветнага ўжо, нябожчыка, ад сваёй роднай бунтоўнай, хаця і адмерлай крыві заслону няма. Яна і на Месяц пойдзе па тваіх сьлязах. Лічы, па сьлязах сваіх. Кроў ня ведае паміраньня, яна толькі туманамі разыходзіцца, сьцелецца па сусьвету, карае і мілуе” [2, с. 49]. Памяць вядзе чалавека па жыцці, дае падказкі ў складаных і важных справах для якіх прызначаны чалавек, дапамагае пазнаць памочніка ў здзяйсненні наканаванага. Такім памагатым для гаспадара становіцца коцік Біч - былы інтэлігентны чалавек і адначасова біч Божы, які і з'яўляецца цэнтральным героем аповесці, пасрэднікам паміж гэтым светам і тым.
Біч здзяйсняе то цалкам натуральныя і ўласцівыя кату дзеянні - дзярэ шпалеры ў кватэры, ловіць мышэй, дражніць суседскіх сабак, перамагае ў бойцы аднаго з іх, змагаецца за сваё права быць галоўным у гаспадарскім падвор'і, то раптам пераносіцца ў іншасвет, дзе размаўляе з Цмокам і разам з ім вандруе на месяц па месячнай сцежцы. І першыя і другія дзеянні апісваюцца В.Казько як цалкам верагодныя і праўдзівыя, таму і ўспрымаюцца яны як рэальна маючыя месца.
Незалежны характар у спалучэнні з адданасцю чалавеку робіць коціка надзейным абярэгам спакою і дабрабыту сям'і гаспадара, ён нібыта заступае на месца бабулі, што некалі аберагала ўнука ад рознай навалы. “І ў коціку, і ў бабулі было штосьці адзінае - знаёмае і роднае яму. Ад іх сыходзіў адзін і той жа пах, пах сумнага перад ападам ліста дрэва, толькі што выпітага сьвежага малака, сырадою. Што здавалася яшчэ адзіным у ката і яго бабулі - гэта засяроджанасць і адрачонасць задуменнасці, з якой яны абодва ставіліся да яго” [3, с. 33].
Амаль усе персанажы аповесці без выняткаў пакутуюць ад вымарачанасці і бессэнсоўнасці існавання, абумоўленай перакуленасцю свету, якая выражаецца праз тое, што такія знакавыя для беларусаў птушкі, як буслы ў творы з'яўляюцца першымі вестунамі няшчасця, што набывае моц у весцы. Другім незаўважаным знакам з'яўляецца атрутнасць ліпавай квецені, якая забівае пчол і ў выніку з вёскі знікае музыка, якая заўсёды спадарожнічала ёй раней. “Вёска, яе душа, ня чула і ня слухала саму сябе, нібыта таксама ацуралася ня толькі свайго цялеснага, зямнога, але і нябеснага паходжаньня і існаваньня” [3, с. 43]. Перакулены свет яшчэ трымаецца нібыта па звычцы, але ўжо дрыжыць, трымціць, незваротна мяняецца, пакуль яшчэ незаўважна для тубыльцаў, але ад гэтага яшчэ больш жахліва.
Слепата і глухата да знакаў - папярэджанняў прыводзіць людзей да няўвагі і неразумення саміх сябе, ігнаравання свайго ўнутранага свету. Маральная недасканаласць персанажаў робіць іх безабароннымі перад варожым пранікненнем, што тлумачыцца В.Казько не толькі беспамяцтвам нашчадкаў, але і часам тым, што побач з людзьмі знаходзяцца нябачныя ці незаўважаемыя намі духі, якія здольныя адмоўна паўплываць на наша жыццё. Таму пісьменнік папярэджвае, што трэба заўсёды пільнавацца, каб не падпусціць варожае чалавеку блізка да сваёй сям'і.
Пакутуе ад суроку, што наклалі на яго яшчэ ў дзяцінстве, гаспадар, міжволі выпускаюць блукаць жах вяскоўцы, што прыйшлі падзівіцца на забойства. Пісьменнік папярэджвае аб тым, што жах, які беспакарана творыцца на зямлі, робіцца магчымым дзякуючы раўнадушна-безуважнаму стаўленню чалавека да свайго жыцця. Страх, што жыве ў душы гаспадара, народжаны жаданнем і адмаўленнем Бога. Ён выклікае адчуванне няпэўнасці і хісткасці жыцця, якое страціла апірышча.
Персанажы аповесці не толькі пакутуюць ад неспрыяльных абставін, але некаторыя з іх здольныя на выхад з будзённага плану існавання на іншыя. Прычым у свеце аповесці такія пераходы адбываюцца нібыта мімаходзь, паміж гаспадарчымі справамі і клопатамі, як правал і пралом у нешта незразумелае і невядомае. Вельмі часта гэтая падзея (правал у невядомае) адбываецца з героем на беразе ракі, калі няўлоўна змяняецца ўсё наваколле, перайначанае “цяжкім наплывам, нарасьцю туга зьбітых стагоддзяў, сьцягнутых у адно непарыўнае і пракаветнае, у непадуладную нікому вечнасьць” [2, с. 51]. Гэтая павуцінне вечнасці дазваляе чалавеку ўбачыць і пазнаць самога сябе так, як ніколі не атрымліваецца ў паўсядзённым жыцці.
Будзённасць і шараговасць існавання чалавека на зямлі перарываецца нешматлікімі ўспышкамі-азарэннямі, калі можна зразумець, што “чалавек на зямлі, яго жыцьцё - толькі здань і прывід самога сябе. Толькі адвечны, пракавечны і нязбыўна салодкі морак таго, кім і якім ён сябе ўяўляе. Сапраўднае ж у ім адабрана ці ўкрадзена - вымарачана” [3, с. 83]. Таму такімі важнымі з'яўляюцца пошукі чалавекам таго сапраўднага, пракавечнага, што знаходзіцца недзе глыбока ў душы.
Матыў адраджэння былога і знітавання яго з новым праяўляецца і праз цыклічнасць кампазіцыі аповесці, якая пачынаецца з апісання абставін знікнення крынічкі, што дала жыццё рэчцы Пціч, а заканчваецца - аднаўленнем яе, і гэта дае шанц на выратаванне чалавека, працяг яго існавання на зямлі. Тым не менш, аўтар далёкі ад аптымістычных прагнозаў. Усё, здавалася б выпраўлена - крынічка вяртаецца да сваіх вытокаў, але гаспадар адчувае адразу некалькі расчараванняў, з трывогай разважаючы над тым “што будзе з гэтай іх новастворанай братчынай - яднаньнем чалавека, зьвера і зданяў. Ці не нараджэнне гэта новага і больш жахлівага зьвера, а не абнаўленне - вяртаньне веры, дабрыні і сумленьня” [3, с. 89]. Песімізм В.Казько выкліканы найперш слепатой і глухатой асноўнай масы людзей, якія не заўважаюць знакаў з таго свету і не чуюць прароцтваў найбольш відушчых з іх. Пісьменнік папярэджвае, што без беражлівага захавання спадчыны продкаў, чэрпання з яе адвечнай мудрасці не будзе будучыні ні ў народа, ні ў чалавецтва наогул.
Спробамі спыніць чалавека на яго пераможным шляху да апакаліпсісу прасякнуты многія творы пісьменніка апошніх гадоў, і гэта выклікана тым, што “В.Казько, магчыма, апошні пасля Я.Брыля, В.Быкава, А.Адамовіча беларускі пісьменнік, які верыць у тое, што мастацкае слова можа змяніць свет. Калі, вядома, яно будзе пачута сучаснікамі. І найперш самімі беларусамі ” [1, с. 89]. Застаецца спадзявацца, што папярэджанні будуць пачутыя і сучаснік-беларус затрымаецца над безданню бяспамяцтва і нявер'я, няхай і на самым яе ўскрайчыку. Затрымаецца, каб асэнсаваць сваю гісторыю, запаветы продкаў, самога сябе.
Літаратура
1 Міхась Тычына Скарга непачутага крыку // Казько В. Бунт незапатрабаванага праху: Раман. - Мінск: І.П.Логвінаў, 2009. - 340с.
2 Віктар Казько Сказ пра ката, каторы сьмяяўся// Дзеяслоў, верасень-кастрычнік, 2009, С. 11-84.
3 Віктар Казько Сказ пра ката, каторы сьмяяўся// Дзеяслоў, лістапад - снежань, 2009, С. 15 - 89.
Рэзюме
Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф.Скарыны
У артыкуле разглядаюцца вызначальныя матывы творчасці В.Казько апошніх гадоў на матэрыяле яго аповесці “Сказ пра ката, каторы смяяўся”.
Ключавыя словы: матыў, тэма, праблема, персанаж.
Резюме
В статье рассматриваются определяющие мотивы творчества В.Козько последних лет на материале его повести «Сказ про кота, который смеялся».
Ключевые слова: мотив, тема, проблема, персонаж.
Abstract
The defining motives of V.Kozko creation of last years on a material of his story «Legend about a cat who laughed» are considered in article.
Key words: motive, theme, problem, character.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Гісторыя стварэння аповесці. Асаблівасці сюжэту і вобразаў галоўных герояў. Стылістычныя асаблівасці аповесці. Тэма палону ў яе разнастайных паваротах хвалявала пісьменніка ў твораў пра вайну. Твор як гераічная балада пра цану чалавечай мужнасці.
реферат [27,4 K], добавлен 07.10.2009Кароткія біяграфічныя звесткі. Асноўныя напрамкі і матывы творчасці. Аналіз некаторых твораў пісьменніка. Стварэння рамана новага кшталту. Пераход сінкрэтызму ў сінтэтызм, аналітыкі і дыдактыкі ў канцэптуальнасць і філасафічнасць.
реферат [37,2 K], добавлен 05.11.2006Творчасць І. Шамякіна, яго раманы, аповесці і апавяданні. Шамякін як народніі пісьменнік Беларусі. Аналіз твора аб вайне "Трывожнае шчасце", заснаванога на фактах з уласнага жыцця пісьменніка і лёсаў яго блізкіх людзей. Раманы "Крыніцы","Снежныя зімы".
презентация [237,3 K], добавлен 13.05.2012Пачуццё кахання як універсальная з’ява асабістага жыцця кожнага чалавека. Тэма кахання ў першай кнізе Яўгеніі Янішчыц. Метафізіка кахання жанчыны. Лірычная гераіня ў кнігі "На беразе пляча". Інтымная лірыка паэтэсы як малая энцыклапедыя кахання.
курсовая работа [58,9 K], добавлен 12.01.2016Я. Колас - пісьменнік-настаўнік. Коласавы творы: герой, які вучыцца і вучыць. Мастацкая творчасць Коласа. Сцёпка Барута - тыповы прадстаўнік новага пакалення (аповесць "На прасторах жыцця"). На пакручастых пуцявінах перабудовы жыцця (аповесць "Дрыгва").
реферат [18,4 K], добавлен 27.11.2009Літаратурная спадчына В. Казько з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Важныя і актуальныя праблемы, раскрытыя пісьменнікам у творы. Раскрыццё канцэпцыі чалавека ў рамане. Вызначэнне ўзаемаадносін чалавека і сусвету.
курсовая работа [40,5 K], добавлен 29.07.2016Апісанне дзіцячых і юнацкіх гадоў жыцця Пятруся Броўки - беларускага пісьменніка, паэта, перакладчыка. Дзейнасці Пятруся ў часы Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны час. Творчыя дасягненні пісьменніка; ўзнагароджанне ордэнамі Леніна і многімі іншымі.
презентация [567,5 K], добавлен 21.11.2013Задача прозы – "прадметная", "зямная", бо галоўным аб'ектам мастацкай творчасці тут быў чалавек, звязаны з умовамі свайго існавання, уцягнуты ў супярэчнасці грамадскага жыцця, абцяжараны сацыяльнымі знбсінамі, традыцыямі, звычаямі, павер'ямі, забабонамі.
реферат [39,6 K], добавлен 25.09.2011Літаратурная творчасць Янка Маўр. Напісання прыгодніцкага рамана "Амок", першага ў беларускай літаратуры. Ідэйна-эстэтычнае рэчышча маўраўскай прозы. Эвалюцыя жанру прыгодніцкай аповесці, мастацкая навізна. Пасляваенны перыяд у творчасцs пісьменніка.
реферат [31,1 K], добавлен 24.02.2011Жыццёвы і творчы шлях вядомага беларускага пісьменніка Міхася Зарэцкага. Тэма жаночай лёсу, развіццё характару і духоўных перажыванняў ў малой прозе і раманах "Сцежкі-дарожкі", "Вязьмо". Розныя падыходы літаратара да паказу жанчыны ў савецкім грамадстве.
курсовая работа [32,4 K], добавлен 26.11.2010