Месца фальклорнага часу ў сюжэце твораў А. Казлова

Традыцыйная для беларускай літаратуры ўвага да фальклорнай паэтыкі. Выкарыстанне ў творах А. Казлова фальклорнага хранатопу. Вызначэнне яго месца і роля ў сюжэца твора. Важнасць катэгорый часу і прасторы як універсальных складнікаў нацыянальнай культуры.

Рубрика Литература
Вид статья
Язык белорусский
Дата добавления 31.08.2017
Размер файла 20,8 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны

Месца фальклорнага часу ў сюжэце твораў А. Казлова

Кушнарова К.В.

Гомель

Рэзюмэ

фальклорны казлов прастор час

У артыкуле разглядаецца выкарыстанне ў творах А. Казлова фальклорнага хранатопу. Вызначаецца яго месца і роля ў сюжэца мастацкага твора. Падкрэсліваецца важнасць катэгорый часу і прасторы як універсальных складнікаў нацыянальнай культуры.

Ключавыя словы: хранатоп, катэгорыя фальклорнага часу, сюжэт мастацкага твора, карціна свету.

Abstract

In this article we analyze the specific of folklore chronotope usage in prose by A. Kozlov. Also we determine its place and role in the plot of text. Underline the importance of categories of time and space which are the universal elements of national culture.

Kay words: chronotope, categories of folklore time, plot of text, picture of the world.

Важнасць вывучэння катэгорый часу і прасторы ў мастацкім тэксце заключаецца ў тым, што ўзнікшая ў творчай свядомасці карціна свету з адметным хранатопам выражае канцэпцыі эпохі і культуры, да якіх належыць пісьменнік. Традыцыйная для беларускай літаратуры ўвага да фальклорнай паэтыкі з цягам часу толькі ўзмацняецца, эвалюцыянуючы ад стылізацый пад народную творчасць да стварэння адметных міфалагем, з апорай на разгалінаваную нацыянальную міфалагічную сістэму. Да ліку творцаў, якія плённа выкарыстоўваюць багацці фальклорнай спадчыны, належыць Анатоль Казлоў.

Вялікае месца сярод прадстаўленых у творах пісьменніка творча пераўвасобленых элементаў фальклорнай паэтыкі розных узроўняў належыць катэгорыям міфалагічнага і фальклорнага часу, якія ўплываюць на фарміраванне сюжэту. Прымаючы пад увагу, што для народнай традыцыі характэрна прасторавае ўспрыняцце часу, дзе “мінулае ўяўляецца як нешта, што знаходзіцца ззаду, а будучае - наперадзе” [6, с. 449], мы будзем разглядаць катэгорыі часу і прасторы ў непарыўным адзінстве як хранатоп.

Асноўная частка сюжэтнага дзеяння аповесці “Адкуль з'яўляюцца яны?..” з першага зборніка прозы А. Казлова адбываецца ў спецыфічнай часапрасторы, якая знаходзіцца па-за часам чалавечага жыцця і таму ўяўляецца існуючай вечна. З надзвычайнымі ўласцівасцямі гэтага хранатопу натуральна спалучаюцца чароўныя здольнасці гарбуна-ведзьмака Яўхіма, які знаходзіцца ў цэнтры гэтых частак твора. Вобраз ведзьмака, не раз яшчэ сустрэнецца ў творах пісьменніка, у аповесці ён надзелены тыповымі для народных уяўленняў атрыбутамі: фізічны недахоп (горб), адметная знешнасць (нагадвае мядзведзя), чароўныя здольнасці, стасункі з нячыстай сілай, доўгае жыццё.

Адпаведна анамальным уласцівасцям месца Яўхім не старэе, у той час як Варка і Марк сталеюць. Да іншых магічных уласцівасцей часа-прасторавага кантынуума можна аднесці сумяшчэнне мінулага і будучага: “праз неверагодны лабірынт памяці, усплёскі нейкага, а мо і нейчага мінулага я ўспомніў, што дзесьці ўжо бачыў яе” [4, с. 20] і незвычайную працягласць прамежкаў часу: за адну ноч Варка і Марк ператвараюцца з дзяцей ў падлеткаў, зіма мяняецца на лета, а Марк набывае здольнасць хутка чытаць, хоць дагэтуль не ведаў нават літар.

Сюжэт апавядання “Зацвітанне дзівасілу” арганізаваны з дапамогай спалучэння фальклорнага і псіхалагічнага часу персанажа, што дазваляе арганічна злучыць у адно цэлае падрабязнасці здзяйснення рытуалу пазбаўлення ад суроку, які адбываецца ў строга акрэсленых часавых межах, з узгадваннем прычын наслання і апісаннем дзеянняў, што папярэднічалі гэтаму.

У тэксце фальклорны час здзяйснення абраду вызначаецца характэрнай для яго строгай рэгламентаванасцю рытуальных паводзін, прымеркаваных да пэўнага прыроднага часу (зацвітання дзівасілу). Псіхалагічныя рэфлексіі персанажа ў спалучэнні з паэтапным апісаннем стадый пазбаўлення ад наслання ставараюць аб'ёмны і яркі малюнак твора.

Дакладная размеркаванасць магічных рытуалаў аўтаматычна пераводзіць іх апісанне ў плоскасць фальклорнага часу, дзе здзейсненае або не здзейсненае ў пэўны час дзеянне набывае статус фатальнага. Гэта назіраецца ў аповесці “Незламаная свечка”, дзе зробленае з-за кахання злачынства прыводзіць да лавіны смяротных зыходаў у сем'ях нашчадкаў былых супернікаў. Нешматлікія спробы спыніць даўнейшую варажнечу не атрымліваюцца з-за нежадання прызнаць сваю віну. Кожнае новае пакаленне вымушана прымаць удзел у гэтай вайне, якую падтрымлівае нейкая нябачная і нядобрая сіла.

М. Бахцін адзначаў, што фантастыка фальклору “працуе ў абсягах прасторы і часу, умее адчуваць гэтыя абсягі і глыбока іх выкарыстоўваць” [1, c.297]. Міфічныя істоты, створаныя народнай фантазіяй, заўсёды надзелены пэўнымі фізічнымі адметнасцямі, і валодаюць звышнатуральнымі ўласцівасцямі, якія праяўляюцца ў межах строга акрэсленага хранатопу. Адлюстраванне падобных ўяўленняў можна назіраць у апавяданні “Росніца”.

Твор пабудаваны на супастаўленні суб'ектыўнага часу Ясека і Росніцы. Першы персанаж існуе ў плоскасці рэальна-побытавага часу, другі - належыць да фальклорна-міфалагічнага. Росніца валодае ведамі пра “першачас” і тыя падзеі, якія сталі цаглінкамі сучаснай мадэлі свету, яна расказвае Ясеку, як старац Лёсік у спешцы наблытаў, злучаючы ніткі-лёсы без усякай сістэмы і розуму, злучыўшы ў адно міфічную істоту і чалавека. Для таго, каб быць шчаслівым з Росніцай, хлопец павінны патрапіць у міфалагічную часапрастору праз змену сваёй сутнасці. Але нежаданне ці ўнутранае непрыняцце такой долі змушае Ясека знішчыць Росніцу.

Вылучаючыся на фоне часу сацыяльнага і індывідуальнага існавання чалавека сваёй “сакралізацыяй, сканцэнтраванасцю, абавязковай суаднесенасцю з прыродна-касмічнымі фактарамі” [2, c.740] фальклорны час знаходзіцца ў спецыфічных умовах суіснавання і ўзаемадзеяння з іншымі відамі часу. Такое ж узаемадзеянне назіраецца і ў мастацкіх тэкстах.

Міфалагічны час, як найбольш “архаічныя ўяўленні продкаў пра час утварэння свету, паходжанне Зямлі і космасу” [2, c.739] прадстаўлены ў літаратурных творах у найменшай ступені. Звычайна ён фрагментарна прысутнічае ў тэксце, абумоўліваючы ці рухаючы падзеі ў пэўным напрамку. Найбольшае месца ў сэжэце адведзена міфалагічнай часапрасторы ў апавяданні “Верасава вечнасць”. З некалькіх частак твора толькі адна арганізавана з дапамогай міфалагічнага часу, але менавіта яна з'яўляецца найбольш значнай у семантычным плане і большай па аб'ёме.

Уведзены ў рэалістычную плынь апавядання як пераказ выпадкова сустрэтай бабуляй некалі пачутага ёю падання, аповед пра Вераса разгортваецца ў межах міфалагічнаму хранатопу, дзе невядомая прастора (неакрэсленая пустэльня) спалучаюцца з часам, які не мае кропкі адліку. Ускосна праз размову Уладара пустэльняў і пустынь можна здагадацца, што падзеі адбываюцца прыблізна ў часы пасля стварэння свету, калі яшчэ толькі вырашаецца кон будучых пакаленняў.

Сітуацыя вызначэння лёсу ў апавяданні з'яўляецца сюжэтаўтваральнай. Цыклічнасць кампазіцыі “Верасовай вечнасці” забяспечвае не толькі сон персанажа, дзе ўзнаўляюцца акалічнасці пачутага падання, з папраўкай на галоўнага героя і пэўныя акалічнасці, але і ўзгадванне ў апошніх радках травы верасу, якая расце на нашай зямлі як памяць пра мужнага юнака, што здабыў жанчынам доўгі век жыцця.

Увасабленне ў мастацкіх тэкстах народных уяўленняў прывяло да стварэння такіх аповесцей, як “Крывавы прысмак”, дзе змрочна-яркімі фарбамі намалявана смерць ведзьмака, з-за якога ўсчыняецца бойка паміж нябожчыкамі і нячыстай сілай пад началам Гундзілы.

У большасці твораў А. Казлова міфалагічны і фальклорны хранатоп групуюцца вакол пэўнага вобраза (напрыклад, Вісуна - духа бяссілля ў рамане “Юргон”). Міфалагічны час, у якім існуе гэты вобраз, з'яўляецца тым стрыжнем, які злучае ў адно час ведзьмака Чорнага Гардзея, што меў пэўныя стасункі з духам бяссілля, і Юргона, які пацярпеў праз Вісуна з-за жаночай крыўды. У структуры аповесцей пісьменніка звычайна сумяшчаюцца некалькі часовых пластоў, якія звязваюцца паміж сабой пры дапамозе герояў-пасрэднікаў, здольных існаваць у абодвух рэальнасцях.

У многіх творах А. Казлова акцэнтуецца ўвага на незвычайных асаблівасцях нейкіх адрэзкаў часу, асабліва гэта датычыцца месяца, кожная фаза якога згодна з фальклорнымі ўяўленнямі пазначана “статусам асаблівай сакральнасці” [2, c.741]. У аповесці “Я і Прарок-Уродка”галоўны герой надзелены незвычайнымі ўласцівасцямі, за якія ён расплочваецца абавязковымі сустрэчамі з памерлым Прарокам-Уродкам , якія здзяйсняе у непагадзь, “калі поўні на небе і следу няма” [5, c.161], у строга вызначаны дзень (аўторак).

Народная фантазія звязвала начны час з нячыстымі і злымі справамі, якія павінны набыць сілу пад святлом поўні. У рамане “Мінск і воран, Парыж і здань” падкрэсліваецца асаблівая моц поўні: “Памятай, я адпускаю цябе ў новае жыццё, - чуе Кацярына, - але толькі на тры дні і ночы, пакуль знаходжуся ў поўнай сіле, калі ж пачынаецца схадок, ты павіння вярнуцца сюды, у падзямелле замка, бо бяссільнай зробішся, як балотны камар” [5, c.116]. У творы поўня не проста спрыяе нядобрым справам, але сама дае прывіду загубленай князёўны Кацярыны цялесную абалонку, каб яна мела магчымасць адпомсціць спадчыннікам яе згубцаў.

Такім чынам, сюжэты празаічных твораў А. Казлова звычайна арганізаваны тонкім перапляценнем 2-х і больш часовых пластоў, падзеі аднаго з якіх абумоўліваюць дзеянні ў другім. Звычайна тлумачэнне падзей, а часта і пакаранне за нейкія грахі знаходзіцца ў плоскасці фальклорнага часу, які канцэнтруе ў сабе народныя ўяўленні аб неабходнасці раўнавагі паміж дабром і злом. Зварот да такіх надзвычай важных катэгорый фальклорнай паэтыкі як прастора і час узбагачае мастацкі твор набыткамі народнай культуры, тым самым працягваючы стварэнне нацыянальнай традыцыі.

Літаратура

1 Бахтин, М. Вопросы литературы и эстетики. Исследования разных лет [Текст] / М. Бахтин. - М.: Худож. лит. ,1975. - 504 с.

2 Беларускі фальклор: Энцыклапедыя: у 2 т. Т. 2: Лабараторыя традыцыйнага мастацтва - “Яшчур” / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. Мн: БелЭн., 2006. - 832с.

3 Казлоў, А.С. Горад у нябёсах: аповесці, апавяданні / Анатоль Казлоў. - Мінск: Литература и Искусство, 2009. - 224 с.

4 Казлоў, А. І тады я памёр…: Аповесць, апавяданні / А. Казлоў. - Мн.: Маст. літ., 1993. - 238 с.

5 Казлоў, А.С. Юргон: раманы, аповесці, апавяданні / Анатоль Казлоў. - Мінск: Маст. літ., 2006. - 255 с.

6 Славянские древности: Этнолингвистический словарь в 5-ти томах / Под ред. Н.И. Толстого. - Т.1: А - Г. М.: Междунар. отношения, 1995. - 584 с.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Вызначэнне месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры. Дыферэнцыяцыя поглядаў даследчыкаў на сатырычны род. Пародыя, эпіграма, працэс станаўлення і развіцця жанру пародыі ў беларускай літаратуры ХХ ст. Парадыйная спадчына Г. Юрчанкі.

    курсовая работа [49,0 K], добавлен 05.03.2010

  • Аналіз літаратурнай пародыі як віду мастацтва. Месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры. Аналіз літаратуразнаўчых крыніц, прысвечаных пародыям і эпіграмы ў беларускай літаратуры. Эвалюцыя іх у творчасці сучасных пісьменнікаў.

    дипломная работа [101,3 K], добавлен 26.06.2013

  • Паняцце літаратуры. Генезіс і эвалюцыя мастацкай славеснасці і поглядаў на яе. Мастацкія магчымасці слова. "Нярэчыўнасць" вобразаў у літаратуры. Слоўная пластыка. Месца і роля літаратуры ў агульнай мастацкай сям’і і ў сучасным тэхнізаваным свеце.

    реферат [30,6 K], добавлен 25.02.2011

  • Іван Мележ як майстар раману ў беларускай прозе. Тэарэтычны аспект даследвання з’явы сінаніміі, месца і роля у мове мастацкага твора. Тыпы сінонімаў паводле семантычнай і стылістычнай характарыстыкі: семантычныя, стылістычныя, семантыка-стылістычныя.

    курсовая работа [59,4 K], добавлен 08.04.2013

  • Этапы і асаблівасці развіцця беларускай культуры ў часы грамадзянскай воны 1917-1920 гг. Ўклад у развіццё культуры прадстаўнікоў літаратуры. Аналіз найбольш выбітных твораў таго часу. Актывізацыя нацыянальна-культурнага руху, грамадска-палітычны выдання.

    курсовая работа [41,9 K], добавлен 20.03.2013

  • Роля паэзіі ў агульнай сістэме мастацкай літаратуры часоў Вялікай Айчыннай вайны. Кантраснае спалучэнне ў творах любові і нянавісці, традыцыйных вобразаў-сімвалаў і лірычна-песенных інтанацый. Значэнне сатырычнай камедыі ў беларускай літаратуры.

    курсовая работа [65,2 K], добавлен 23.02.2011

  • Парабалічная плынь у сучаснай беларускай літаратуры. Пашырэнне прытчавасці ў сучаснай літаратуры. Размежаванне парабалы і прытчы. Талент, паэзія і творчасць Алеся Разанава ў кантэксце сучасных мастацкіх канцэпцый. Сусветная місія беларускай літаратуры.

    реферат [33,4 K], добавлен 23.03.2011

  • Даследаванне развiцця беларускай паэзіі з 50-х гадоў XX стагоддзя да сучаснага часу. Уплыў постмадэрнізму на змену скіраванасці і афарбоўкі мастацкага мыслення. Асаблівасці раскрыцця тэм кахання, часу і смерці ў вершах сучасных беларускіх аўтараў.

    курсовая работа [26,2 K], добавлен 15.05.2012

  • Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ў эпоху Асветніцтва. Лепшыя паэтычныя і драматычныя творы другой паловы XVIII ст. Тэматычна бурлескная паэзія эпохі Асветніцтва. Развіццё школьнай драматургіі.

    реферат [36,9 K], добавлен 24.02.2011

  • Питання часу та його зв'язок з творчою діяльністю. Проблеми лінгвістичного трактування часу та особливостей функціонування у мові часових поняттєвих категорій. Темпоральна метафора як засіб відтворення художнього часу в романі Тайлер The Clock Winder.

    курсовая работа [46,9 K], добавлен 19.10.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.