Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры у савецкі перыяд
Беларуская літаратура у 1920-я гады. Развіццё беларускай літаратуры у 1930-я гады. Аднауленне і далейшае развіццё беларускай літаратуры у другой палове 1940-х–першай палове 1950-х гадоу. Беларуская літаратура у час спроб рэфармавання савецкай сістэмы.
Рубрика | Литература |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 21.04.2016 |
Размер файла | 19,9 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
1. Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ў савецкі перыяд
1.1 Беларуская літаратура ў 1920-я гады
Беларуская літаратура ў 20-я гады развівалася ў складаных, але ў цэлым спрыяльных сацыяльна-палітычных умовах. Падтрымка з боку ўлады адраджэння нацыянальнай культуры ў першай палове 20-х гадоў, афіцыйная палітыка беларусізацыі і ўкараненне ва ўсіх сферах жыцця роднай мовы, уздым нацыянальнай адукацыі і навукі самым дабратворным чынам ўплывалі на развіццё літаратуры і мастацтва. Гэта быў час ўзнікнення і ідэйнай барацьбы розных плыняў і напрамкаў.
Развіццё беларускай літаратуры пачатку 20-х гадоў звязана ў асноўным з творчасцю Я. Купалы, Я. Коласа, М. Гарэцкага, З. Бядулі, П. Броўкі, М. Лынькова, У. Дубоўкі і іншых, а таксама з узнікненнем і дзейнасцю аб'яднанняў у якія ўваходзілі пісьменнікі і паэты.
Асаблівую ролю сярод іх адыграла аб'яднанне “Маладняк”, заснаванае ў лістападзе 1923 года М. Чаротам, А. Бабарэкам, Я. Пушчам, А. Вольным, А.Александровічам. За кароткі час яны згуртавалі вакол сябе амаль усіх маладых літаратараў БССР. Акрамя Мінска філіі “Маладняка” ўзніклі і ў іншых гарадах на тэрыторыі Беларускай ССР і за яе межамі [1, с. 236].
Праз некаторы час у аб'яднанні адбыўся раскол. 26 мая 1926 года некаторыя ўдзельнікі “Маладняка” выйшлі з яго і стварылі літаратурна-мастацкую групоўку “Узвышша”. У яе ўвайшлі К. Чорны, К. Крапіва, А. Бабарэка, У. Дубоўка, З. Бядуля і іншыя [2, с. 794].
У 1927 годзе адбыўся новы раскол “Маладняка”. Стварыліся суполкі “Пробліск”, “Беларуская літаратурна-мастацкая камуна”, якія праіснавалі нядоўгі час. У 1928 годзе “Маладняк” перастаў існаваць. На яго аснове была створана Беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаў [1, с. 237].
Такім чынам, нягледзячы на параўнальна кароткі час сваёй дзейнасці, “Маладняк” адыграў вялікую ролю ў збіранні маладых літаратуратараў, іх прафесійным росце.
Больш грунтоўным з'яўлялася аб'яднанне “Узвышша”. Яго члены выступалі за свабоду творчасці і незалежнасць літаратурнага згуртавання ад кантролю афіцыйнай улады. На старонках аднайменнага часопіса аб'яднання друкаваліся творы Я. Коласа, М. Гарэцкага, З. Бядулі і інш.
Пачатак 30-х гадоў для “Узвышша” быў адзначаны асабліва вострай крытыкай і у 1931 годзе яно было вымушана спыніць сваю дзейнасць [1, с. 238].
Старэйшыя беларускія літаратары - Я. Купала, Я. Колас, Ц. Гартны, У. Галубок і інш. у 1927 годзе стварылі аб'яднанне “Полымя”. У яго ўвайшлі і нядаўнія маладнякоўцы - М. Чарот, М. Зарэцкі, А. Вольны, А. Дудар і інш. свае творы яны друкавалі на старонках аднайменнага часопіса [1, с. 239].
Асабліва хутка ў першай палове 20-х гадоў развівалася паэзія. Зборнікі вершаў і паэм па колькасці займалі перашае месца сярод іншых твораў. У гэты час Я. Купала выдаў кнігі вершаў “Спадчына” (1922), “Безназоўнае” (1925), Я. Колас - паэмы “Новая зямля” (1923), “Сымон-музыка” (1925), Ц. Гартны - зборнікі “Песні працы і змагання” (1922), “Урачыстасць: 1. Рэвалюцыя. 2. Жыцця” (1925), М. Чарот - паэму “Босыя на вогнішчы” (1922), паэтычны зборнік “Завіруха” (1922) і інш. [2, с. 13, 16].
У першай палове 20-х гадоў асноўнае месца ў беларускай прозе займалі апавяданні. У 1925 годзе былі апублікаваны чатыры зборнікі апавяданняў Я. Коласа - “Крок за крокам”, “На рубяжы”, “У ціхай вадзе”, “Першыя крокі”, за 1925 - 1926 гады - пяць зборнікаў апавяданняў К. Чорнага “Срэбра жыцця” (1925), “Па дарозе” (1926) і інш. Выходзілі апавяданні М. Чарота “Веснаход” (1924), М. Гарэцкага “Досветкі” (1926), Ц. Гартнага “Трэскі на хвалях” (1924), З. Бядулі “На зачараваных гонях” (1923) і шмат іншых.
Усё часцей пісьменнікі пачыналі звяртацца да напісання аповесцей і раманаў. Сярод іх: Я. Колас - “У палескай душы” (1922), “У глыбі Палесся” (1927); М. Зарэцкі - “Сцежкі-дарожкі” (1927); Ц. Гартны - “Сокі цаліны” (1929) і інш. [1, с. 240].
1.2 Развіццё беларускай літаратуры ў 1930-я гады
Пачатак 30-х гадоў адметны для беларускай літаратуры трагічнымі падзеямі, абвінавачваннем многіх літаратараў у “нацыянал-дэмакратызме”, іх праследаваннем і рэпрэсіўнымі актамі. Гэта нанесла нацыянальнай культуры вялікі ўрон.
Ужо ў пачатку 30-х гадоў А. Бабарэка, М.Гарэцкі, М. Грамыка, Я. Дыла, І. Дубоўка і іншыя былі асуджаны і высланы. Праводзілася ліквідацыя літаратурных аб'яднанняў “Узвышша” (1931), “Полымя” (1932) і іншых. У маі 1932 года была прынята пастанова ЦК КП(б)Б “Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый у БССР” якая ставіла мэту цэнтралізаваць працу творчых аб'яднанняў і тым самым палегчыць іх падпараткаванне партыйным рашэнням, узмацніць кантроль над іх дзейнасцю [1, с. 312].
Працэс перабудовы літаратурных арганізацый завяршыўся правядзеннем Першага з'езда пісьменнікаў Беларусі 8 - 14 чэрвеня 1934 года. Ён канчаткова аформіў стварэнне Саюза пісьменнікаў ў БССР на чале з М. Клімковічам. Працягваўся працэс вышуквання варожых праяў ў літаратуры, вынікам чаго стала прынятая 28 студзеня 1933 года пастанова ЦК КП(б)Б “Аб фактах прасочвання класава-варожых уплываў у мастацкай літаратуры”. Яна ўзняла новую хвалю барацьбы з нацыянал-дэмакратычнымі праявамі ў літаратуры, а на яе падставе былі арыштаваны і высланы з БССР у 1933 - 1934 гадах С. Астрэйка, М. Багун, Л. Калюга, М. Лужанін і іншыя [1, с. 313].
Масавыя рэпрэсіі, патрабаванні ад празаікаў і паэтаў твораў, патрэбных уладзе адмоўна ўплывалі на развіццё беларускай літаратуры. Тым не менш пісьменнікі імкнуліся ў мастацкіх вобразах высветліць хвалючыя іх праблемы. Тэмай многіх твораў з'яўляліся падзеі Грамадзянскай вайны. Да іх належалі аповесці Я. Коласа “Дрыгва” (1933), Б. Мікуліча “Дужасць” (1935 - 1936), П. Галавача “Носьбіты нянавісці” (1936), “Яны не пройдуць” (1937), раман С. Баранавых “Калі ўзыходзіць сонца” (1936) [2, с. 597, 643].
Значнае месца ў літаратуры 30-х гадоў займалі творы, прысвечаныя калектывізацыі: раман М. Зарэцкага “Вязьмо” (1932), апевесці С. Баранавых “Межы” (1930), П. Галавача “Сполах на загонах” (1930), Я. Коласа “Адшчапенец” (1931) [1, с. 313].
Многія рукапісы беларускіх літаратараў былі забаронены да друку. Раманы М. Гарэцкага “Камароўская хроніка” і “Віленскія камунары” былі надрукаваны толькі ў 60-я гады. Бібліятэкі, сховішчы, кнігарні ачышчаліся ад прац літаратараў, якіх залічылі ў лік апальных. Складаліся спісы забароненых кніг Ф. Аляхновіча, С. Баранавых, А. Бабарэкі, А. Вольнага, М. Гарэцкага, У. Дубоўкі, асобных выданняў А. Гурло, М. Грамыкі, Я. Купалы і іншых.
Усе гэты падзеі прывялі да таго, што другая палова 30-х гадоў з'явілася самай складанай у развіцці беларускай мастацкай прозы. Найбольш значныя творы гэтага часу - раманы Р. Мурашкі “Салаўі святога Палікара” (1939), Э. Самуйлёнка “Будучыня” (1938), аповесці З. Бядулі “У дрымучых лясах” (1939), “Сярэбраная табакерка” (1940), К. Чорнага “Люба Лук'янская” (1936) і інш. Нажаль многія творы безваротна страчаны пад час рэпрэсій пісьменнікаў, частка загінула ў гады Вялікай Айчыннай вайны [1, с. 314].
Беларуская паэзія адчула на сабе тыя ж ідэалагічныя патрабаванні, што і проза. У пачатку 30-х гадоў з'яўляюцца вершы “Беларускаму дзяржаўнаму выдавецтву”, “Калгасу “Чырвоны баец”, “Самалёту ”Максім Горкі” Я. Купалы, “Каманіну, Молакаву і Сляпнёву”, “Калгасу “Слабада” Я. Коласа, цыкл вершаў А. Куляшова.
З сярэдзіны 30-х гадоў беларускія паэты часцей звярталіся да лірыкі. Гэта вершы Я. Купалы “Госці”, “Лён”, “Вечарынка”, “Алеся”, “Сонцу” і іншыя, творы са зборнікаў П. Броўкі “Шляхамі баравымі”, П. Панчанкі “Упэўненасць” і інш. Набывалі вядомасць А. Астрэйка, А. Зарыцкі, Ф. Няхай, У. Хадыка, М. Аўрамчык, М. Гамолка, М. Кірыенка і інш.
Не запавольваецца ў сваім развіцці і паэма. У 30-я гады былі надрукаваны паэмы Я. Коласа “Над ракой Арэсай”, “Барысаў”, М. Лужаніна “Галасы гарадоў”, А. Куляшова “Хлопцы апошняй вайны”, П. Броўкі “1914” і інш. Пасля ўз'яднання заходніх абласцей Беларусі з БССР чытачы атрымалі магчымасць пазнаёміцца з вершамі П. Пестрака, М. Танка, М. Васілька, Н. Тарас, А. Іверса [1, с. 314, 315].
У гады Вялікай Айчыннай вайны Германія прапагандыскі падавалася як апякунка мастацтва, культуры, навукі. Дазвалялася літаратурная творчасць. У калабаранцкіх перыядычных выданнях друкаваліся творы Н. Арсенневай, Л. Геніюш, Л. Случчаніна, Т. Лебяды і іншых, але тэматыка была абмежавана [1, с. 526].
1.3 Аднаўленне і далейшае развіццё беларускай літаратуры ў другой палове 1940-х - першай палове 1950-х гадоў
беларускай літаратура развіццё
З пераходам да мірнага жыцця беларускаму народу давялося сутыкнуцца з вялікімі цяжкасцямі і ў галіне культуры. Нягледзячы на гэта, пачалі выходзіць газеты і часопісы, сярод якіх у студзені 1944 года быў заснаваны грамадска-палітычны часопіс “Беларусь”. Аднавіў дзейнасть Саюз пісьменнікаў Беларусі. Значная колькасць майстроў мастацкага слова з адступленнем немцаў пакінула сваю бацькаўшчыну і падаліся ў эміграцыю (Н. Арсеннева, А. Змагар, Р. Крушына, Хв. Ільяшэвіч, У. Дудзіцкі, Я. Золак і інш.). Гэта была вялікая страта для беларускай літаратуры [12, с. 169].
Рыхтуюцца да друку творы, напісаныя напярэдадні ці ў час вайны, ідзе праца над новымі. Ужо ў 1945 годзе выйшлі у свет кнігі: Э. Агняцвет “Край мой родны”, П. Броўкі “Выбраныя творы”, В. Вольскага “Цудоўная дудка”, І. Гурскага “Лясныя салдаты”, К. Кірэенкі “Ранак ідзе”, А. Куляшова “На сотай вярсце” і іншыя.
На старонках часопіса “Полымя” з найбольш буйных твораў былі надрукаваны паэма Я. Коласа “Адплата”, п'еса А. Кучара “Заложнікі”, паэма А. Куляшова “Прыгоды цымбал”, п'еса К. Крапівы “Мілы чалавек”. Чытачы часопіса “Беларусь” змаглі пазнаёміцца з новымі вершамі М. Танка, М. Лужаніна, В. Віткі, М. Калачынскага, М. Гамолкі, П. Панчанкі, П. Броўкі, А. Астрэйкі, А. Бачылы, П. Пранузы [12, с. 171]..
Плённа працавалі пісьменнікі даваеннага часу М. Лынькоў, К. Крапіва, П. Глебка, П. Броўка, І. Гурскі і інш. Іх галоўнай тэмай была нядаўна скончаная вайна. Асабліва маштабна раскрыў яе М. Лынькоў у рамане-эпапеі “Векапомныя дні”. У зборнік К. Крапівы “Смех і гнеў” увайшлі напісаныя ў час вайны сатырычныя вершы, байкі, фельетоны і памфлеты. Барацьбе беларускіх партызанаў і падпольшчыкаў з нямецкімі акупантамі прысвечаны і яго драматычны твор “З народам”.
Практычна ад першых дзён пераходу да мірнай працы пачаў пісаць пра яе П. Броўка, што знайшло адлюстраванне ў паэме “Хлеб”, зборніках “У роднай хаце”, ”Дарога жыцця”, “Сонечнымі днямі”, “Цвёрдымі крокамі”. М.Клімовіч працягваў гістарычную тэматыку. Яна была дапоўнена напісаннем лібрэта оперы “Кастусь Каліноўскі”, драматычнай трылогіяй “Георгі Скарына”.
Першае пасляваеннае дзесяцігоддзе было адным з самых плённых у літаратурнай дзейнасці М. Танка. Выходзяць адна за адной кнігі паэзіі “Вастрыце зброю” і “Праз вогнены небасхіл” (1945), “Выбраныя вершы” (1947), “Каб ведалі” (1948), “На камні, жалезе і золаце”, “Выбраныя творы” (1952, 1954), ”У дарозе” (1954) [12, с. 171].
Багатымі літаратурнымі набыткамі вызначыўся П. Пестрак. Як і многія іншыя ён спачатку ўзяўся за асвятленне гераізму беларускага народа ў гады вайны, выдаўшы ў 1946 годзе зборнік “За сваю Айчыну”. І ўсёіж як актыўны ўдзельнік нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі ніяк не мог абысці ў сваей творчасці гэтых гераічных падзей (раман “Сустрэнемся на барыкадах” (1951-1954).
Далейшы росквіт мастацкай літаратуры ў пасляваенным дзесяцігоддзі быў у многім прадвызначаны плённай працай маладых празаікаў, паэтаў, драматургаў, літаратурных крытыкаў. Да сярэдзіны 50-х гадоў выдалі па некалькі першых сваіх кніжак М. Аўрамчык, А. Бачыла, Я. Брыль, А. Бялевіч, А. Макаёнак, І. Мележ, П. Прануза, П. Прыходзька, І. Шамякін і іншыя [12, с. 172].
За 1946 - 1952 гады ў рэспубліцы было выдадзена 180 назваў твораў беларускіх літаратараў агульным тыражом 1433 тысячы экзэмпляраў. Лепшыя з іх атрымалі прызнанне не толькі ў рэспубліцы, але і за яе межамі. У сярэдзіне 50-х гадоў каля 80 кніг пісьменнікаў Беларусі былі выдадзены на мовах народаў СССР і іншых краін [13, с. 367, 368].
1.4 Беларуская літаратура ў час спроб рэфармавання савецкай сістэмы
Другая палова 50-х гадоз і далейшы час вызначаліся актывізацыяй культурнага, у першую чаргу літаратурнага жыцця, што было звязана з палітычнай “адлігай”, выкрыццём культу асобы Сталіна. Пачаўся працэс пасмяротнай рэабілітацыі работнікаў культуры, літаратараў, якія загінулі ў часы сталінскага тэрору. У канцы 50-х - пачатку 60-х гадоў зноў пачалі друкавацца некаторыя творы С. Баранавых, Ц. Гартнага, П. Галавача, А.Дудара, М. Чарота і іншых.
Да творчай працы вярнуліся Р. Бярозкін, С. Грахоўскі, У. Дубоўка, А. Пальчэўскі, А. Александровіч, Я. Пушча і іншыя.
У разглядаемы час поўнасцю раскрыўся талент маладых літаратараў, якіх пазней называлі “шасцідзесятнікамі”: А. Адамовіч, В. Быкаў, У. Караткевіч, Р. Барадулін, Г. Бураўкін, І. Навуменка, І. Чыгрынаў і многія іншыя [13, с. 406].
У беларускай літаратуры з поспехам развіваліся ўсе віды жанраў. Яе раманістыку папоўнілі такія творы як “Людзі на балоце” і “Подых навальніцы” І. Мележа, “Сэрца на далоні” І. Шамякіна, “Птушкі і гнёзды” Я. Брыля, “Сасна пры дарозе” і “Вецер у соснах” І. Навуменкі і іншыя.
Хрушчоўская “адліга” пазітыўна адбілася на стане беларускай паэзіі. Тут варта адзначыць П. Панчаку (зборнікі вершаў “Гарачы лівень”, “Тысяча небасхілаў”, “Пры святле маланак”, “Чатыры кантыненты” і г. д.), А. Пысіна (кнігі паэзіі “Сіні ранак”, “Сонечная паводка”, “Твае далоні”, “Дзяўчынка Марыям” і г. д.), У. Дубоўку ( кнігі паэзіі “Выбраныя творы”, “Палеская рапсодыя”, “Цудоўная знаходка” і г. д.), К. Буйло (кнігі вершаў “Май”, “Юрачка”, “Выбранае” і г. д.) [12, с. 334].
На новую ступень у сваім развіцці выйшла беларуская драматургія. У гэтым жанры працавалі К. Губарэвіч, А. Макаёнак, А. Маўзон, І. Шамякін, А. Дзялендзік. Названыя аўтары актыўна супрацоўнічалі з кінастудыяй “Беларусфільм”. Трэба адзначыць з'яўленне на экранах такіх фільмаў, знятых паводле твораў беларускіх пісьменнікаў, як “Зялёныя агні” (А. Маўзон), “Міколка-паравоз” (М. Лынькоў і М. Садковіч), “Крыніцы” (І. Шамякін), “Альпійская балада” (В. Быкаў) і многія іншыя [12, с. 335].
З вялікім поспехам развівалася беларуская дзіцячая літаратура. У 1957 годзе быў створаны дзіцячы часопіс “Вясёлка” галоўным рэдактарам якога стаў Васіль Вітка. Са зборнікаў вершаў В. Віткі найбольш вядомыя “Буслінае лета”, “Казка пра зубра”, “Казакі”, “Дударык”, “Азбука Васі Вясёлкіна”. Як і ў папярэднія гады, працягвалі пісаць для дзяцей Э. Агняцвет (кнігі вершаў “Твае таварышы”, “Навальніца над Сожам”, “Першы ліст”), А. Вольскі (зборнік вершаў “Чырвоная зорка”, “Чарнічка”, “Дзедаў госць”), П. Кавалёў (аповесць “Лёнька гром”, зборнікі апавяданняў “Сября мае, дзеці”, “Малы мужчына”). У 1956 годзе першую кнігу для дзяцей “Ручаінкі” выдаў І. Муравейка, а затым з'явіліся новыя - “Вось якія мы”, “Сем колераў вясёлкі”, “Лясное возера” і іншыя [12, с. 336].
1.5 Далейшае развіццё мастацкай літаратуры ў 1971 - 1991 гадах
1970-я - 1980-я характызаваліся далейшым развіццём мастацкай літаратуры. У гэты час у літаратуру прыйшло новае папаўненне. Саюз пісьменнікаў з 277 сяброў у пачатку 1971 года дасягнуў 372 чалавекі на 1 красавіка 1986 года.
Плённай была праца майстроў прозы. Тут трэба адзначыць І. Чыгрынава. Ён пасвяціў шмат твораў тэме Вялікай Айчыннай вайны, напрыклад раман “Плач перапёлкі” (1970), “Апраўданне крыві” (1976), “Свае і чужыя” (1983). Застаўся верны тэме вайны і В. Быкаў: аповесці “Сотнікаў” (1970), “Абеліск” (1971), “Воўчая зграя” (1974), “Пайсці і не вярнуцца” (1978), “Знак бяды” (1982). Яго твор “Знак бяды” атрымаў Ленінскую прэмію, а ў 1982 годзе В. Быкаву было прысвоена ганаровае званне народнага пісьменніка Беларусі. Ваеннай тэме прысвяцілі свае творы празаікі А. Адамовіч, П. Кавалёў, У. Карпаў, Б. Сачанка, І. Скарынкін і іншыя.
Пачатак савецкаму жанру гістарычнай прозы паклаў У. Караткевіч. Вялікую цікавасць выклікалі яго раманы “Каласы пад сярпом тваім”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, “Чорны замак Альшанскі”. Пасмяротна У. Караткевічы была прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Я. Коласа [12, с. 487].
1970-я - сярэдзіна 1980-х гадоў адзначаліся актыўнай працай беларускіх паэтаў. П. Броўка ў гэты час выдаў творы “Калі ласка”, “Ты - мая пчолка”, “Што сэрца праспявала”, “І ў дзень і ў ночы”. У 1972 годзе яму была прысвоена званне Героя Сацыялістычнай працы.
Надзвычай плённым гэты перыяд быў для Максіма Танка. У 1974 годзе яму было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай працы. Ленінскай прэміяй (1978) быў адзначаны зборнік “Нарачанскія сосны”.
Плённа працавалі ў гэты час П. Панчанка, А. Звонак, Р. Няхай, М. Лужанін, В. Вітка, М. Аўрамчык, А. Бялевіч і іншыя. У 80-я гады ў літаратуру прыйшлі маладыя паэты Л. Галубовіч, М. Мятліцкі, В. Шніп, А. Пісмянкоў і іншыя.
Не з меншым напружаннем працавалі і беларускія драматургі. Асабліва трэба адзначыць А. Макаёнка: п'есы “Зацюканы апостал”, “Трыбунал”, “Таблетку пад язык”, “Святая прастата”, “Верачка”, “Пагарэльцы”, “Дыхайце эканомна”. Драматург Я. Шабан з'яўляецца аўтарам п'ес “Ракіраўка”, “Чахарда”, “Сіні снег”, “Шрамы” і інш. Шырокае прызнанне атрымалі п'есы К. Арлоўскага (“Востраў Алены”, “Аўтограф на пласцінцы”). Плённа працавалі драматургі А. Дзялендзік, А. Петрашкевіч, А. Махнач, М. Матукоўскі, А. Дудараў.
Нажаль творчае жыццё літаратараў, як і іншых прадстаўнікоў мастацкай інтэлігенцыі, праходзіла ва ўмовах запалітызаванасці, ідэалагічнага ўціску, кантролю партыйных органаў за творчай дзейнасцю. Таму сістэматычна падвяргаліся крытыцы творы многіх пісьменнікаў. А ўзмацнілася ўмяшанне ў творчы працэс ў 1972 годзе пасля прыняцця пастановы ЦК КПСС “Аб літаратурна-мастацкай крытыцы” [12, с. 489].
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ў эпоху Асветніцтва. Лепшыя паэтычныя і драматычныя творы другой паловы XVIII ст. Тэматычна бурлескная паэзія эпохі Асветніцтва. Развіццё школьнай драматургіі.
реферат [36,9 K], добавлен 24.02.2011Парабалічная плынь у сучаснай беларускай літаратуры. Пашырэнне прытчавасці ў сучаснай літаратуры. Размежаванне парабалы і прытчы. Талент, паэзія і творчасць Алеся Разанава ў кантэксце сучасных мастацкіх канцэпцый. Сусветная місія беларускай літаратуры.
реферат [33,4 K], добавлен 23.03.2011Асаблівасці станаўлення і асноўныя прыкметы ўласнабеларускай старажытнай літаратуры на пачатковым этапе яе развіцця. Летапіс як найбольш значный жанр беларускай літаратуры XV — пачатку XVI ст. Арыгінапьны твори жанра царкоўна-рэлігійнага пісьменства.
курсовая работа [44,0 K], добавлен 24.02.2011Ля вытокаў беларускай літаратурнай навукі, яе развіццё ў 1920-1930 гг. Фарміраванне ўласнага беларускага літаратуразнаўства, яго стан ў 1940 - першай палове 1950 гг. Здабыткі і дасягненні беларускага літаратуразнаўства ў другой палове 1950 - 1990 гг.
реферат [36,2 K], добавлен 25.02.2011Кароткая характарыстыка і асаблівасці сучаснай беларускай прозы, біяграфія і творчасць яе прадстаўнікоў: Ніл Сымонавіч Гілевіч, Рыгор Іванавіч Барадулін, Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц, Вярцінскі Анатоль Ільіч. Уклад дзеячаў у развіццё беларускай літаратуры.
реферат [16,4 K], добавлен 22.11.2011Вывучэнне біяграфіі Алаізы Сцяпанаўны Пашкевіч (Цёткі) - пачынальнікаў навейшай беларускай літаратуры. Псеўданімы, якімі яна карысталася ў сваёй творчасці. Літаратурная спадчына Цёткі (паэзія, проза, публіцыстыка), яе значэнне ў беларускай літаратуры.
реферат [39,3 K], добавлен 26.03.2013Напрамкі і стылі ў еўрапейскай і сусветнай мастацкай культуры і літаратуры XVI-ХХ ст.: Барока, класіцызм, сениментализм, рамантызм. Агульнае паняцце пра сацыялістычным рэалізме, развіццё сусветнай і беларускай літаратуры, сучасныя думкі і погляды.
курсовая работа [57,7 K], добавлен 25.02.2011Літаратурная творчасць Янка Маўр. Напісання прыгодніцкага рамана "Амок", першага ў беларускай літаратуры. Ідэйна-эстэтычнае рэчышча маўраўскай прозы. Эвалюцыя жанру прыгодніцкай аповесці, мастацкая навізна. Пасляваенны перыяд у творчасцs пісьменніка.
реферат [31,1 K], добавлен 24.02.2011Літаратура адзін з асноўных відаў мастацтва, її главні роды і жанры. Сучасная беларуская паэзія: її асноўныя тэндэнцыі развіцця. Мастацкія асаблівасці вершаў А. Хадановіча ў кантэксце існавання сучаснай беларускай паэзіі. Лімерыкі А. Хадановіча.
курсовая работа [57,8 K], добавлен 21.11.2013Вызначэнне месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры. Дыферэнцыяцыя поглядаў даследчыкаў на сатырычны род. Пародыя, эпіграма, працэс станаўлення і развіцця жанру пародыі ў беларускай літаратуры ХХ ст. Парадыйная спадчына Г. Юрчанкі.
курсовая работа [49,0 K], добавлен 05.03.2010