Культ прыгажосці ў паэзіі Максіма Танка
Асаблівасці паэтычнага радка Максіма Танка. Жаночыя вобразы ў мастацкай сістэме твораў М. Танка. Вобраз маці, каханай. Пачуццё кахання як універсальная з’ява асабістага жыцця. Прыгажосць свету як эстэтычная прыгажосць у паэзіі. Канцэпт "дарога".
Рубрика | Литература |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 12.01.2016 |
Размер файла | 85,4 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Верш М. Танка пакідае прыемнае ўражанне цэласнасці, арганізаванасці. У ім нельга ўбачыць ні вобразнай какафоніі, ні інтанацыйнай адвольнасці, ні кампазіцыйнага сваволля. Замест какафоніі -- гармонія. замест адвольнасці -- агранізаванасць, замест сваволля -- дысцыпліна. Менавіта гэта з'яўляецца асноўным якасным паказчыкам дасканаласці свабоднага верша Максіма Танка, як, зрэшты, і яго традыцыйнага верша.
Такім чынам, свабодны верш жыве ў паэзіі М. Танка побач з сілаба-танічным. Прычым “жыллёвая плошча” яго ўвесь час, ад кнігі да кнігі, прыкметна пашыраецца. Аднак гэта такі жыхар, для якога часамі не існуе нават сценных перагародак, і ён як ні ў чым не бывала размяшчаецца тады на чужой палавіне. Праўда, да гэтага часу такое здарылася, бадай, аднойчы. I калі на ім варта крыху спыніцца, то толькі таму, што сумеснае жыццё аказалася карысным і даволі перспектыўным.
Свабодны верш М. Танка -- гэта не нагрушчванне вобразаў, не кампазіцыйная адвольнасць. Яго вонкавая прастата не мае нічога агульнага са спрошчанасцю, страфічная свабода -- з хаосам.
2. ЖАНОЧЫЯ ВОБРАЗЫ Ў МАСТАЦКАЙ СІСТЭМЕ ТВОРАЎ М. ТАНКА
2.1 Вобраз маці
Для кожнага прыстойнага чалавека ў цывілізаваным грамадстве маці Ї найбліжэйшы і самы дарагі, можна сказаць, святы чалавек. Гэтая акалічнасць знаходзіць адлюстраванне ў творчасці выдатных пісьменнікаў розных народаў свету. Усю паэзію Сяргея Грахоўскага светлым промнем працінае вобраз маці. Гэты вобраз, бадай, адзін з галоўных не толькі ў творчасці С. Грахоўскага, але і ва ўсёй беларускай літаратуры. Дастаткова нагадаць радкі Паўлюка Труса “Разбудзі мяне заўтра рана, о мая дарагая матуля...”, апаэтызаваны вобраз маці ў паэме Якуба Коласа “Новая зямля”, рамантызаваны -- у Янкі Купалы. Беларуская літаратура новага часу таксама заўсёды аддавала вялікую ўвагу жанчыне. Асабліва хораша пісаў пра яе Якуб Колас. Ягоная палеская кветка Ядвіся з трылогіі “На ростанях” стала адным з самых паэтычных вобразаў беларускай жанчыны. А хіба можна забыць чароўную купалаўскую Паўлінку з аднайменнай камедыі ці прыгожую ды разумную Ганну Чарнушку з мележаўскай “Палескай хронікі” і цэлы шэраг іншых з любоўю і пяшчотай напісаных нашымі майстрамі мастацкага слова жаночых вобразаў, праз якія адметнасць беларускага нацыянальнага характару, яго найлепшыя рысы адлюстраваліся яскрава, глыбока і рознабакова.
Трагічна-ўзнёслай намаляваў маці ў сваёй паэме “Голас зямлі” Пятрусь Броўка. Часта звярталіся і звяртаюцца ў вершах да матуль Аркадзь Куляшоў, Пімен Панчанка, Ніл Плевіч, Яўгенія Янішчыц, Максім Танк, Янка Сіпакоў... Гэты вобраз мае вытокі ў багатай народнай спадчыне -- міфалогіі і фальклоры, дзе маці ўспрымаецца як сімвал жыцця, сімвал вечнаеці.
Значнасць фігуры маці ў беларускім космасе мае сваю гістарычную перадумову. На Беларусі, дзе дзяржаўнасць на працягу апошніх стагоддзяў несла ў сабе адзнакі прыглушанасці, запаволенасці, жыццё грамадства больш было звернута да зямлі і зліта з зямлёй і прыродай,-- адпаведна паднялася фігура маці як апора існавання менавіта беларускага этнасу.
... Мама -- самае цудоўнае слова на зямлі. Ва ўсіх мовах свету яно гучыць аднолькава пяшчотна. У мамы самыя пяшчотныя і ласкавыя рукі, яны ўсё могуць і ўмеюць. У мамы самае чулае сэрца -- у ім не гасне любоў да дзяцей. Да мамы ідуць з радасцю і горам, па дапамогу і падтрымку. Мама адорвае дабрынёй і пяшчотай.
Маці паэта Петруся Броўкі Алена Сцяпанаўна загінула ў час вайны ў фашысцкім лагеры смерці Асвенцім. Вялікім болем адгукнулася страта роднага чалавека ў сэрцы сына. Пасля вайны паэт наведаў канцлагер, шмат пабачыў і перадумаў, а пазней напісаў паэму “Голас сэрца”:
Казку, якая дагэтуль мне сніцца,
Не, мне ніколі таго не забыцца.
Як ты спявала, як прала, як жала,
Як шыла кашульку, як вышывала.
Як пахлі рукі твае лебядою,
I хлебам жытнёвым, і сырадоем.
Як яны нас абдымалі і грэлі,
Як твае вочы ласкава глядзелі.
Маці, прыехаў, цябе я гукаю.
Ты ж не выходзіш, бо ява такая,
Што сілы няма яе перайначыць,
Ніколі цябе я больш не пабачу.
Віхуры вайны даўно адшугалі,
У тых, хто вярнуўся, хаты пасталі.
На месцы ж даўнейшае нашай хаціны
Толькі зарослы падмурак адзіны [20, с. 153].
На долю жанчыны-маці выпадаюць цяжкія выпрабаванні. На яе плечы кладзецца непамерны клопат пра дзяцей. I гэты клопат пачэсны і святы. Янка Брыль у апавяданні “Маці” паказвае, што нават перад смерцю, у апошнія хвіліны жыцця маці хвалюецца пра сваіх дзяцей.
I на гасцінцы, і ў мястэчку, на ўсім -- так добра знаёмым і якім жа кароткім цяпер -- шляху ад роднай хаты да свежай ямы ў лапухах добрыя людзі бачылі яе пакутніцкі паход. I усім было зразумела, куды і завошта.
“...Свае худыя, так мала ў жыцці цалаваныя рукі яна трымала мазалямі да мазалёў. Шаптала свае зусім новыя словы малітвы. I ў ранішнім святле роднага сонца ясным быў яе твар, хоць па маршчынках міжвольна каціліся слёзы. Яна і тут не думала пра сябе. Дзе ён, яе Васілёк, чаму не вярнуўся?.. Як добра, Божа ласкавы, што ён не прыйшоў, не прыбег нават на пажар роднай хаты!..<...> І яна рабіла адно -- яшчэ як мама вучыла -- малілася. I за сваіх сыноў, і за чужых, і за сябе...” [21, с. 89].
У горадзе Жодзіна ёсць помнік Жанчыне-маці, помнік, перад якім чалавецтва нізка схіляе галаву. Увесь свет шануе подзвіг і веліч маці, якая аддала дзеля жыцця Радзімы самае дарагое -- сваіх дзяцей. Манумент створаны ў гонар маці-патрыёткі, прататыпам якой стала Анастасія Фамінічна Купрыянава. Пяцёра яе сыноў загінулі ў барацьбе з фашысцкімі захопнікамі, а малодшы з іх, Герой Савецкага Саюза Пётр Купрыянаў, здзейсніў бессмяротны подзвіг, засланіўшы сваім целам амбразуру варожага дзота.
Дзіця і маці, маці і дзіця. Гэта роднасць прыродная, дадзена людзям ад Бога. I роднасць гэтую здольна парушыць толькі небыццё. Вельмі крыўдна, што ў наш час аслаблена сувязь “маці -- дзіця”. Не, яна не можа знікнуць, бо яна вечная! Пераканацца ў гэтым нам дапамогуць творы М. Танка.
М. Танк часта ў сваіх вершах успамінае маці, яе светлы воблік прадстае перад вачамі:
Старая маці за лучынай
Кашулю шые і ўзор
Выводзіць песняй салаўінай,
Шляхамі святаянскіх зор [4, с. 47].
Свежы струмень чалавечнасці, закрынічыўшы яшчэ ў давераснёўскай паэзіі Танка, стаў шырокай плынню яго творчасці, часам са слядамі трагічнай панявечнасці людзей працы, але заўсёды са спагадным, чуйным разуменнем першаснай самацэльнасці іх духоўнай красы. Вось спрацаваныя, зацалаваныя “пясчанымі вуснамі” зямлі, у чорных шрамах і маршчынах, святыя рукі маці:
Іх цалавала зямля
Сваімі пясчанымі вуснамі
І каласамі;
Неба спакой, вятрамі, дажджамі
Іх цалавала [4, с. 79].
Гэтыя рукі -- і абвінавачванне. Яны жывыя сведкі празмернага выдаткавання чалавека, непасільнай цягавітасці, цярплівасці. Такім жа гуманістычным роздумам азораны, нібы выстаўлены ўсяму свету напаказ і дакор, рукі бабкі Улляны (“Жыццё бабкі Улляны”).
М. Танк нагадвае асобныя радкі з аўтабіяграфіі яго маці. Ён характарызуе цяжкае яе жыццё:
Помню: маці заўсёды клалася спаць
Толькі пасля таго, як засыналі
І дзеці ў запечку,
І куры на куросаднях [4, с. 192].
“Хтось падстаўляе драбіну працерці шыбу, сарваць яблык”, а паэт “па драбіне песні з пекла мінуўшчыны ўздымаецца да сваёй мары”, каб як мага болей адшукаць, узнавіць, зберагчы здабыткаў народных. Захапляючым узорам яму ў гэтым, як і заўсёды, служыць маці, бо свята выконвала абрады, звязаныя з памяццю продкаў, з родзічамі: яна “на радаўніцу -- гутарыла з імі, на спаса -- яблыкамі абдзяляла іх, і на дзяды -- вячэрай частавала”. Дзед памёр увосень, дзядзька Фадзей, партызанскі разведчык -- зімой, бацька -- у самую завею, а маці просіць, каб улетку яе пахавалі: “Толькі хто ж тады мае грады праполе і накорміць малых пылянят?..” Звычаі і атрыбуты быту сялян спалучаюцца з “рэквізітам” сучаснага жыцця, які не так глыбока, але моцна звязаны з псіхалагічным комплексам чалавека. Бывае, разгортваецца амаль што ідылія, якую можна было б назіраць і тысячу гадоў назад: “На гасцей крычаць-пляткуюць дзве сарокі зранку, і кот мые сваю пысу, седзячы на ганку”. Але ідылія неўзабаве пераключаецца ў духоўны свет чалавека, што перажыў ваенную трагедыю: “А яна сыноў чакае, дзівіцца: -- Чаго ж бы так падводзіць яе сталі даўнія варожбы”.
Пры стварэнні вобразаў жанчын-маці М. Танк абапіраўся на аўтабіяграфію. У дзённіку ён згадваў пра сваю маці Ї Сынклету Сцяпанаўну -- як пра нястомную працаўніцу, гасцінную гаспадыню.
Ствараочы вобразы жанчын у творах, М. Танк арыентаваўся не толькі на ўсё добрае, што было ў маці, але і на вельмі прывабныя рысы характару сваёй жонкі, пра якую з вялікім замілаваннем згадваў мноства разоў.
Такім чынам, вобраз маці ў творчасці М. Танка шматгранны. Прапануем умоўную схему-арыенцір па разгляданай тэме.
Радзіма зямля
захавальніца чалавечага роду жанчына, якая цябе нарадзіла
маці
жонка, маці тваіх дзяцей.
Гэтыя вобразы непадзельныя ў творчасці паэта.
Паняцце “маці”, безумоўна, вечнае і неаспрэчнае на працягу існавання цывілізацыі. Гэта прыродная ісціна, непахісная пры любых перыпетыях чалавечага жыцця.
Вельмі правільна і справядліва, што ў Беларусі, як і ў многіх краінах свету, з 1996 года дзень 14 кастрычніка зацверджаны як Дзень маці.
Дзень маці супадае з вялікім народным і царкоўным святам Пакроваў. Як тлумачыць праваслаўная царква, Пакровы -- пакрывала Божай Маці, якая абараніла людзей ад бяды...
I маці, створаныя М. Танкам, гатовы на самыя неверагодныя ахвяры дзеля шчасця сваіх дзяцей. Маці не проста любіць сваё дзіця, слабае і дужае, прыгожае і непрыгожае, спакойнае і крыклівае, маці разумее яго ў шчасці і горы, у смутку і радасці, калі жыццё жорстка абыходзіцца з ім.
М. Танк не ставіў за мэту стварыць у творах ідэальны вобраз жанчыны-маці, магчыма, таму гэты вобраз з'яўляецца найбольш каштоўным. Трэба проста ўдумацца, адчуць яго душою.
Паэт не любіў хваліцца сваімі глыбокадушэўнымі, інтымнымі пачуццямі. Галоўнае з якіх Ї шчырая любоў да маці.
2.2 Вобраз каханай
Пачуццё кахання як універсальная з'ява асабістага жыцця кожнага чалавека, асабліва свежае і непаўторнае, хвалюючае і драматычнае ў самым пачатку свайго ўзнікнення, цікавіла і натхняла такіх пісьменнікаў, як Лонг (“Дафніс і Хлоя”), Уільям Шэкспір (“Рамэо і Джульета”), Ёган Вольфганг Гётэ (“Пакуты маладога Вертэра”), Аляксандр Пушкін (“Яўген Анегін”), Фёдар Дастаеўскі (“Белыя ночы”), Іван Тургенеў (“Першае каханне”), Іван Бунін (“Міцева каханне”), Янка Купала (“Яна і я”), Якуб Колас (“На ростанях”), Максім Гарэцкі (“У чым яго крыўда?”), Іван Мележ (“Людзі на балоце”) і іншыя. Сусветная літаратура на працягу стагоддзяў сцвярджала відавочную ісціну, што толькі ў каханні і з яго дапамогай чалавек становіцца чалавекам. Вобразную і дакладную характарыстыку ўспрымання свету закаханымі даў паэт Гайнрых Гайнэ: гэта “страшэнны землятрус душы”, у выніку якога чалавек па-новаму бачыць сябе і навакольны свет. Літаратура мінулага стагоддзя шмат увагі аддала і думцы пра тое, што ў эпоху войнаў і рэвалюцый, багатых на праявы бесчалавечнасці і агрэсіўнасці, занадта шырока распаўсюдзіліся такія адмоўныя з'явы, як жорсткасць, зласлівасць, зайздрасць, абыякавасць, апатыя. У сучасным свеце прыкметна збяднела і звузілася сфера любові да бліжняга, у тым ліку і інтымнага пачуцця кахання. Усё гэта выразна засведчыла востры дэфіцыт любоўнага пачуцця ў жыцці.
Мастацкая літаратура, поруч з рэлігяй, філасофіяй, псіхалогіяй, з дапамогай уласных сродкаў вобразнага асэнсавання рэчаіснасці робіць усё магчымае, каб абудзіць у сучастку здольнасць любіць жыццё, перш за ўсё другога чалавека, кахаць і быць каханым. Каханню паэты прысвячалі свае вершы, празаікі Ї раманы, мастакі - карціны, а кампазітары пісалі рамансы. У творах паэтаў і празаікаў, драматургаў і эсэістаў адлюстраваны шматлікія канкрэтныя праявы гэтага вялікага пачуцця, яго відаў і формаў, вымярэнняў і аспектаў. Тэма кахання Ї адна з асноўных у беларускай мастацкай літаратуры.
Каханне Ї гэта шчасце і радасць, моцнае пачуццё, якое робіць чалавека прыгожым, духоўна багатым. Звернем нашу ўвагу на каханне і вобраз каханай у творах М. Танка.
Пошуку падыходаў да спасціжэння сутнасці, праяў гэтага пачуцця паэткі прысвяцілі шмат радкоў у сваіх творах. У вершах каханне прадстае перад намі як шматпланавая духоўная якасць, у якой, як у фокусе, перасякаюцца процілегласці біялагічнага і духоўнага, асабістага і грамадскага, інтымнага і агульназначнага. На наш погляд, майстэрства паэткак, неардынарнасць і глыбіня яе выхадаў на, здавалася б, звычайныя жыццёвыя і маральныя сітуацыі -- а менавіта ў іх і выснова, і сэнс, і вырашэнне самых звычайных і самых вострых любоўных калізій -- даюць поўнае права на выдзяленне любоўнай тэматыкі ў якасці аднаго з важных тэматычных кірункаў паэтыкі М. Танка.
Тыпаж лірычнай гераіні М. Танка грунтуецца на наступнай характарыстыцы: анталагічная, аксіялагічная сутнасць жаночай суб'ектыўнасці гераіні ў фемініннасці. Фемініннасць як абсалютная “чыстая” жаноцкасць з'яўляецца хранатопам душы, праз яе будуюцца адносіны з сусветам. Фемінінная прастора лірычнага твора застаецца статычнай у працэсе станаўлення творчай індывідуальнасці.
Яна хату бяліла
І чароўнай рукой
Акаймоўвала міла
Сцены сіняй каймой...[4, с. 55].
Змест паняццяў “вечнасць” і “каханне” атаясамліваецца. Парадыгма “вечнае каханне” знаходзіцца па-за часавымі вымярэннямі -- гэта метамова чалавецтва; шчаслівае каханне -- гэта мова ў адносінах дваіх, якая чытаецца праз коды пачуццяў “яе” і “яго”. Максімалізм маладосці патрабуе “чысціні” як першавытоку нараджэння пачуццяў:
І сягодня па краю, Ї
Хоць мінулі гады,
Дзе бываю, Ї шукаю
Успамінаў сляды [4, с. 55].
Як бачым, зададзенасць “вечнасці”, “шчасця” і “чысціні” ў каханні абумоўлена ўстаноўкамі соцыўму, бо душа яшчэ не зведала рознага і супярэчлівага вопыту кахання, яна толькі ў прадчуванні яго.
Увогуле, вершы, прысвечаныя каханню, у паэта вельмі пранікнёныя, светлыя. Гэта каханне зямное, часам радаснае, часам пякельнае, горкае. Са старонак твораў М. Танка мы чуем прызнанне ў каханні:
Калі можна так зрабіць, каб твае дарогі
Ды праходзілі заўжды ля майго парога.
Каб вячэрняй парою мне гасцінна дзверы
Адчыняла ты заўжды, клікала вячэраць,
І, прысеўшы за сталом, так, як гэта трэба,
Мы дзяліліся з табой радасцю і хлебам [4, с. 98].
У вершах надзвычай шмат глыбокіх і дакладных псіхалагічных назіранняў за паводзінамі закаханых, арыгінальных філасофскіх разваг над жыццём увогуле. Лірык заўсёды побач са сваімі героямі, разам з імі ў радасці, і ў горы. Прыкладаў такіх зацікаўленых адносінаў аўтара і герояў у творах надзвычай шмат. Вось адзін з іх:
І не нясі, і не мілуй,
А то з дарогі лёгка збіцца.
І асцярожна! Не цалуй!.
Ну, як з табою не сварыцца [4, с. 90].
Каханне ў вачах закаханых выступае ў якасці самай вялікай жыццёвай каштоўнасці, дзеля сцвярджэння і захавання якой можна пераносіць любыя нягоды і выпрабаванні, цярпліва вытрымліваць не толькі неразуменне іншых людзей, што спрабуюць паказаць “аслепленым” страсцю героям недахопы, фізічныя ці маральныя, прадмета захаплення, але і частыя непаразуменні паміж сабой, што тлумачацца рознасцю характараў, адсутнасцю жыццёвага вопыту, рэўнасцю, недаверам.
Паняцце “шчасце” Ї катэгорыя філасофская, вечная, дасюль адназначна неразгаданая. Правільным будзе Лічыць, што кожны чалавек разумее шчасце па-свойму. Можна толькі прыкладна абазначыць складнікі гэтага паняцця: прызнанне, здароўе, узаемапаразуменне, сям'я, вернасць, каханне. для лірычнага героя М. Танка вобраз каханай на фатаграфіі святы. Ён баіцца, каб яе закранула варожая куля:
Тваю фатаграфію
Я не браў у паход
Каб, часам, яе не кранула
Варожая куля.
Таму, можа, і ацалела яна,
Хаця з перажытага не ацалела,
І камня на камні [4, с. 231].
Кожны чалавек у сваім жыцці вытрымлівае шмат экзаменаў. Але, на думку Сухамлінскага “самы галоўны экзамен -- гэта вернасць”. Героі вершаў М. Танка, вытрымліваюць гэты экзамен выдатна.
Адна з формаў існавання традыцыі Ї вандроўныя (традыцыйныя, вечныя) сюжэты і вобразы, якія з'яўляюцца своеасаблівымі формуламі мастацкага спазнання рэчаіснасці, універсальнымі схемамі, што дазваляюць пісьменніку суаднесці сучасныя падзеі з гістарычнымі (літаратурнымі, міфалагічнымі), на іх аснове стварыць уласную мастацкую карціну свету. Яшчэ ў 19 ст. Ф. Буслаеў пісаў: “Пункт гледжання на паданне змяняўся. Але само паданне на працягу тысячагоддзяў трымаецца цвёрда і застаецца тым самым, і ўся праца стагоддзяў заключаецца толькі ў тым, каб нанізваць новыя ўражанні і новыя погляды і ідэі на тую самую агульную нітку” [22, с.261].
Спецыфіка функцыянавання традыцыйных, “вечных” сюжэтаў і вобразаў у літаратуры 20 ст. заключаецца ў тым, што досыць часта мае месца “неадпаведнасць паміж сюжэтам і рэпрэзентацыяй”, змешчанай у назве твора [23, с. 24]. Актуалізуецца часцей за ўсё не сюжэтнае дзеянне, а той культурны сэнс, які сфарміраваўся на працягу развіцця традыцыйнай структуры. Адной з умоваў функцыянавання традыцыйных сюжэтаў і вобразаў у 20 ст. становіцца іх здольнасць да згортвання ў асобнае паняцце, тэрмін, напрыклад донжуанізм, донкіхоцтва, фаўстыяна, рабінзанада і інш.
Найбольш папулярнымі ў выяўленчым мастацтве і літаратуры з'яўляюцца сцэны з Новага Запавету, якія апавядаюць пра зямное жыццё Ісуса Хрыста. Гэта сюжэты Каляд, Пакланення пастухоў і Пакланення валхвоў, Дыспуты, Тайнай Вячэры, розных дзеянняў Ісуса, яго пропаведзяў і г.д.
Адным з упадабаных мастакамі матываў з'яўляецца адлюстраванне Дзевы Марыі (Мадонны) з дзіцем. Вядома некалькі варыянтаў яго трактоўкі. Вобраз Мадонны з дзіцем, якія сядзяць на троне, сустракаецца ў хрысціянскім рэлігійным мастацтве Усходу і Захаду са старажытных часоў і атрымлівае назву “Regina Coeli” (“Царыца нябесная”). Другім, не менш распаўсюджаным, з'яўляецца вобраз, які ў 14-15 стагоддзях атрымаў назву “Sacra Conversazione” (“Святая гутарка”), дзе Мадонна з дзіцем адлюстраваны з постацямі святых, а нярэдка і данатараў, размешчаных па абодвух баках ад іх. Пры гэтым святыя розных часоў паўстаюць разам. Існуе шмат прычын для ўключэння таго або іншага святога ў “Святаю гутарку”: ён можа быць патронам той царквы, для якой заказаны дадзены твор, або горада, у якім гэтая царква знаходзіцца. Працы, створаныя для манаскіх ордэнаў, нярэдка ўключаюць у сябе малюнак заснавальніка дадзенага ордэна і іншых яго святых. Святыя могуць гэтак жа персаніфіцыраваць маральныя і інтэлектуальныя якасці, часта дапаўняючы адзін аднаго ў парных злучэннях.
На нашу думку, цікавай з'яўляецца трактоўка традыцыйнага вобраза Мадонны выдатным прадстаўніком беларускай літаратуры М. Танкам. Для яго вобраз Мадонны Ї гэта вобраз будучай каханай, якую хацеў сустрэць аўтар:
Было калісьці Ї
Разгушкаўшы дзяўчатаў на арэлях,
Глядзіш і думаеш:
Колькі ў небе мадонн
З нагамі, паколатымі іржышчам,
З грудзьмі, набраклымі жніўнымі песнямі,
З рукамі, загарэлымі ад абдымкаў з сонцам,
З косамі, расчэсанымі ветрам,
З вуснамі, прагнымі ад шчасця,
З вачамі бяздоннага блакіту…
І шкадуеш… [4, с. 178].
Такім чынам, трэба сказаць, што праблема не новая: Ён і Яна... Але пісьменніку ўдалося паказаць яе праз характары сваіх герояў у нацыянальным зрэзе, і ўжо гэта -- адметна.
М. Танк здолеў перадаць праўду чалавечага сэрца, праўду людскіх перажыванняў. Творы найбольш хвалююць лірызмам, паэзіяй юнацтва, непакорнай прыгажосцю кахання. Аўтар выказаў ў сваіх творах “сваё” каханне і “свой” вялікі чалавечы боль. Перад намі - усе стадыі гэтага глыбокага і трапяткога пачуцця. І першая радасць ад нараджэння кахання, калі ўсё вакол іначыцца, афарбоўваецца ў нейкае новае, вясёлкава - шматфарбнае святло, перамяжаецца то сумам, то болем, то шчымлівай, нязвыклай пяшчотаю і цяплом і хмеліць, прыемна - салодка хмеліць галаву. Усё жыццё цяпер робіцца адным невымоўным, зачараваным сном, яно і вабіць і туманіць, як лёгкая завея.
3. ПРЫГАЖОСЦЬ СВЕТУ ЯК ЭСТЭТЫЧНАЯ ПРЫГАЖОСЦЬ У ПАЭЗІІ
Творчасць Максіма Танка змяшчае ў сабе багацце і разнастайнасць канкрэтыкі нацыянальнага свету. Ён выявіў хараство і незвычайную прывабнасць роднай прыроды, у суладдзі з якой найбольш поўна раскрылася паэтычная душа нашага народа, здолеў па-мастацку ўвасобіць універсальна-шырокае кола пейзажных вобразаў і матываў (возера Нарач, дарога, нарачанскія сосны, поле, луг, сенажаць і інш.), і таму як тут не прыгадаць словы А. Лойкі: “У Максіма Танка ёсць усё” [12, с. 243]. Гэтая сістэма вобразаў адлюстроўвае нацыянальны космас беларусаў.
3.1 Вобраз “сонца”
Зазначым адразу: цэнтрам прыродна-зямнога ўладкавання і паэтычнага свету, у прыватнасці, у М. Танка з'яўляецца вобраз сонца. Якое семантычнае напаўненне гэтага вобраза, якія асацыяцыі з ім звязаны, праілюструем на прыкладзе танкаўскай паэзіі заходнебеларускага перыяду. Акурат тады паэт абраў выразныя эстэтычныя арыенціры, сфармуляваў канцэптуальную праграму творчасці.
У першым томе “Збору твораў” (2006), а яго складаюць творы 1930--1939 гг., слова сонца -- адно з самых прыкметных, найбольш ужывальных. Яно, вобразна кажучы, праменіць амаль з кожнага верша. “Частотны падлік сведчыць, што ў ідэйна-вобразным кантэксце твораў паэт скарыстоўвае слова “сонца” і вытворныя ад яго прыметнікі (сонечны, сонечная, сонечных) амаль 40 разоў, а калі яшчэ мець на ўвазе вобразы світальнай зары, усходу, то можна пераканацца, што ад самага пачатку сваёй творчасці М. Танк -- паэт святла і сонца”, -- слушна заўважае А. Бельскі [24, с. 69].
Культ сонца ў танкаўскай паэзіі мае архаічныя рысы. Сузіраючы, як разгараецца зара, нябесны агонь, паэт, як і нашы продкі ў мінулым, чакае жыватворнага цуду, чароўнага святла, якое пераўвасобіць свет, зямное існаванне. Ён жыве па сонцу, па ім вывярае жыццё, рух да будучыні. Сонца для яго -- пачатак усяго юнага, крыніца абнаўлення, магутная і незвычайная сіла. Можна сказаць, што лірычны герой паэзіі М. Танка ўвесь у чаканні сонца, у прадчуванні новага прасветленага быцця. “Чакаем сонца” -- такую красамоўную назву мае адзін з яго вершаў.
Аднак сустрэча ўсходу сонца ў М. Танка -- гэта больш чым вітанне добрага і спагаднага нябеснага свяціла. Сонца ў яго ўспрыманні паўстае як высокі рамантычны ідэал, вызначальны паэтычны сімвал. Яно -- высокая мара, мэта і сэнс жыцця, дзеля чаго трэба прайсці праз цяжкасці, пакуты, выпрабаванні:
І аб казачнай старонцы
Голас гаварыў,
I пра волю, і пра сонца
Над прасторам ніў [8, с. 64].
Гэткі ж сімволіка-рамантычны характар увасаблення вобраза сонца выявіўся ў паэзіі нашаніўскага часу. Я. Купала, апелюючы да сонца, па-адраджэнску клікаў аднавіць былую славу “забранага краю”, узняць “сумны народ” да новага жыцця:
Дык глянь з хорамаў вольных, высокіх
Да крывіцкіх туманных нізін...
Казкай векаў блізкіх і далёкіх
Клічам, сонца, цябе як адзін! [25, с. 51].
Шукаючы выйсце з сацыяльнага тупіка і нацыянальнага заняволення, М. Багдановіч прамаўляў ва ўнісон Купалу, выказваў сваю глыбокую веру ў сонца як крыніцу духоўнага адраджэння:
Не згасла сонца? Сонца гляне,
Усіх падыме ада сна.
Ён, гэты дзень, яшчэ настане, --
І “ачуняе старана”! [26, 35].
На сонечны прасцяг клікаў беларуса 3. Бядуля, каб здзейсніць свае сацыяльныя і нацыянальныя імкненні, выбраць свой вольны шлях:
Ідзі, беларус, толькі сцежкай сваёй!
Сцежкай сваёю
Да Сонца ідзі! [27, с. 54].
Нягледзячы на стогны і ныццё ветру, шум мяцеліцы, у сэрцы героя М. Танка таксама жыве духатворная ідэя сонца, і гэтая мара “у глыбокім падзямеллі... аб светлым ранні” -- сведчанне вялікай веры і мэтаімкнёнасці чалавека-змагара за лепшую долю паднявольнага краю. Беспрасветным і бесперспектыўным быў лёс беларусаў пры санацыйным рэжыме ў Польшчы, і таму многія з іх абралі шлях духоўнага супраціву, барацьбы за свае сацыяльныя і нацыянальныя правы. Невыпадкова вобраз сонца быў ўзняты паэтамі, і найперш М. Танкам, да ўзроўню высокага ідэалу.
3 самых першых вершаў паэт вітае і заклікае сонца:
Цяпер, песня, я буду
Ісці аж да сонца
Тваім сцяганосцам “Колькі часу шукаў я...” [4, с. 84];
I я малюся, сын нядолі,
Загледзеўшыся на ўсход:
Нас асвяці ты сонцам волі,
Каб знішчыў путы мой народ! [4, с. 132].
У гэтых і іншых радках падкрэсліваецца асаблівы статус вобраза сонца як станоўчага ідэалу, яскрава выяўлена духоўна-эстэтычная арыентацыя паэта на салярны пачатак як стваральны, выратавальны, гарманізуючы. Святланосная энергія запальвае ўнутранае сонца-ідэал, з якім ідзе па жыцці і ступае на шлях змагання лірычны герой М. Танка. Маючы веру ў сонца як цэнтр новага і справядлівага ўладкавання свету, ён выгуквае палымяны вокліч:
Не адступай, брат, у змаганні,
Ідзі далей, як ты ішоў!
У новых бітвах сонца ўстане... [4, с. 297].
У сваіх памкненнях і парываннях паэт імкне ў будучыню, таму вызначальным у яго паэзіі становіцца матыў руху. Гэты рух усведамляецца М. Танкам як агульнанародны, агульназначны для нацыянальнага лёсу, бо толькі ў супольнай вызваленчай барацьбе можна дасягнуць “новай славы, новых сонц” (“Ты чуеш, брат...”). Рамантычныя вобразы агню і сонца робяцца ўвасабленнем пяснярскай місіі. Каб спраўдзіць яе, неабходна “зрабіць жыццём агонь”. У вершах “Час нам выходзіць усім грамадою...”, “Кантата”, “Сілы шмат маем у руках мазольных...” і іншых вар'іруецца матыў руху грамады да сонечнай будучыні. Паэт глыбока разумее, што надышоў адказны час выбару свайго нацыянальнага шляху, усвядомленага дзеяння, таму з упэўненасцю сцвярджае, што “мы да сонца ўдаль пайдзём...” [4, с. 82-83].
Трэба крочыць туды, дзе
...зырка гарыць над зямлёю
Неба світальнай зарой [4, с. 83].
Сонца паўстае як антыпод цемры, няволі, зімовай сцюдзёнасці, здранцвення сацыяльных і духоўных сіл народа. Ён перакананы, што з'яднанасць людскіх сэрцаў, згуртаванасць грамады павінны адбыцца дзеля перамогі святла над змрокам. Раскрываючы драматызм і трагізм барацьбы ў Заходняй Беларусі, паэт, нягледзячы на чалавечыя страты, услаўляе “бунтарныя дні, сагрэтыя сонцам і майскім цяплом” (“Вянок”). Гераізуе ён вобраз змагароў, што спачылі “у курганах пясчаных, спакойных”, называе іх сокаламі. Сокал -- птушка вышыні і сонца, міфалагічнае яе ўспрыманне адлюстроўвае чалавечую мару пра сувязь зямнога і нябеснага. Курган і сонца -- узаемазвязаныя вобразы, у ідэйна-сэнсавым кантэксце верша М. Танка яны ўвасабляюць глыбінны сэнс. Курган сімвалізуе завяршэнне зямнога кола жыцця, сонца над ім паўстае як найвышэйшая ўзнагарода, сама бессмяротная слава і вечная крыніца святла:
...Шчаслівымі лепшымі днямі
Век будзеце вы курганамі
Глядзець у ненагляднае сонца [4, с. 295].
Па сутнасці, паэт гаворыць пра палеглых у курганах рыцараў сонца, а гэта значыць, абаронцаў свабоды і будучыні роднай зямлі. Магутнай і непераможнай бачыцца яму сіла гераічная, сіла народная:
Сонца прымусілі б ноччу чорнай
пажарам новых дзён гарэць [4, с. 174].
Ідэя сонца як свабоды выяўляе сацыяльны, духоўны і гістарычны аптымізм паэта.
Асабліва жаданым і чаканым сонца было для паэта за астрожнымі кратамі. У віленскай турме “Лукішкі”, як і іншым вязням, мроілася “сонца волі і вясны” (“Жаць ідзе батрачка рана...”). М. Танк у “Лістках календара” пісаў, што яго не пакідала адчуванне красы і паэзіі ў турэмнай адзіночцы, дзе былі толькі голыя сцены. “Пішу скупым промнем сонца, што прабіўся праз краты”,-- прызнаваўся паэт у адным з вершаў (“Аловак адабралі...”). Нават адзін сонечны прамень, які прабег па твары, ці тужлівая думка ў астрожнай цеснаце і цемры пра світальную зару абуджае веру і надзею. Сонца паўстае як вышэйшы суддзя і збаўца, яно не дае вязню заняпасці духам, дапамагае пераадолець зняволенне-ізаляцыю, робіць чалавечую асобу больш трывалай, унутрана непахіснай:
Але я веру, што сонца ўстане
I заіграе сярпом на шыбах,
На змрочных сценах майго падвала,
На недакончанай маёй песні [8, с. 96].
Усёй сваёй свабодалюбнай сутнасцю паэт сцвярджае магчымасць дачакацца немінучых перамен, дасягнуць жаданага ў жыцці і змаганні, бо дзе свеціць, пануе сонца -- там воля і шчасце. Гуканне і чаканне гэтага нябеснага свяціла, аднак, не ператвараецца ў самамэту, маўляў, вось яно ўзыдзе -- і ўсё імгненна перайначыцца. Сонца -- тая крэатыўная сіла, якая пабуджае да актыўнага дзеяння:
Знай: хутка ты ўбачыш свой край у світанні,
У ззянні чырвоным усходніх зарніц...
Ты мусіш змагацца, а ў гэтым змаганні
I песні,і сонца, і волю здабыць! [8, с. 184].
Канцэпцыя сонца ў алегарычнай форме ўвасабляе сабой патрыятычна-вызваленчую ідэю. Узвышанае стаўленне да сонца як ідэалу раскрывае ўяўленні паэта пра свабоду, справядлівасць, праўду, радасць быцця. Гэты вобраз сімвалізуе ў творах М. Танка мару пра шчаслівы народны лёс, ідэальнае грамадства будучага. Сонца бачыцца паэту неад'емнай сутнасцю нацыянальнага быцця:
...Раны і межы краіна залечыць,
Плечы расправіць шырока магутныя,
Прыйдзе народ на вялікае веча.
Сонцам зазвоняць палеткі ўзараныя... [8, с. 133].
Час ужо зямлю апаясаць зарой,
Рассеяць густа зоры па старонцы,
Каб зазвінелі нашы нівы чорнаю раллёй
Пад залатым нарогам сонца [8, с. 134].
Сонца, святла і цеплыні не хапае роднаму краю паэта, без іх, здаецца, пакутуе ўсё жывое:
Ды ніколі не можна
Было ўдоваль напіцца
Таго сонца сіротам малым
3 беспрацоўных кварталаў,
Сівым камяніцам,
Сутарэнням глыбокім,
Сырым [8, с. 129].
Сонца робіцца сведкаю і саўдзельнікам падзей:
Позна.
Абозы бежанцаў
сонца схавала з дарожным скрыпучым болем [8, с. 254].
Сацыяльная завостранасць у трактоўцы вобраза сонца досыць выразная. Пры гэтым выяўляецца грамадзянская пазіцыя паэта, яго патрыятычны светапогляд. Ён выступае як носьбіт сацыяльнага і духоўнага дзеяння. “А мы гімн сонцу пішам на граніце”, -- з упэўненасцю сцвярджае паэт (“Чакаем сонца”). Сонца супрацьпастаўляецца з рэаліямі заходнебеларускай рэчаіснасці, і гэтая антыномія выяўляе глыбокую супярэчнасць у грамадскіх адносінах, сацыяльна-гістарычным быцці народа, які пазбаўлены паўнавартаснага духоўнага існавання і будучыні.
Як мы пераконваемся, выключнасць вобраза сонца абумоўлена яго сэнсавай значнасцю у сацыяльнай канцэпцыі рэчаіснасці, з ім звязана выяўленне нацыянальнай ідэі. Беларусь уяўляецца паэту як краіна сонца.
Сонца -- пастаянны спадарожнік паэта на этапах, у яго вандраваннях і шуканнях лепшай долі для роднага краю:
І зноў дарога! <...> Удалі сінее ціха бор,
і плюшчыць вочы
даль ад сонца [8, с. 243].
Яму найчасцей пачуваецца няўтульна, дарога стамляе, бо сэрца прыгнятае сум, вярэдзяць неспакойныя думкі. Але ён упэўнены, што “трэба няспынна ісці да зары” (“Ціха, так ціха -- ні ветру, ні шуму...”). Нярэдка сацыяльнае саступае месца эстэтычнаму пачуццю, і тады паэт, аглядаючы краявіды, адкрывае незвычайнае ў звычайным, апявае хараство родных вобразаў:
Сонца высака на небе,
Не дастанеш качаргой;
Залатога бору грэбень
Пахне шышкамі, смалой [8, с. 98].
Сонца ў вершах М. Танка метафарызуецца як дзівосная і непаўторная з'ява, можна сказаць, што яно -- крыніца цуду і самой паэзіі: Сонца ў калоссі згарэць не магло, // “Покуль ноч не арасла аселіцы” [8, с. 232]; “Хмары, а сонца ў іх гразкім балоце // плямамі месіць дарог каляіны”; “Сонца дарогай пайшло за ўзгоркі” (“Над вазёрамі”) [14, с. 64]; “....смяецца возера, // У сонцы расцвітаючы, як чырвоны мак...” (“Дзед і шчупак”) [14, с. 95]; “...Дзе ля вадапою // ловяць сонца рыбакі” (“Казка пра Музыку”) [14, с. 47]; “стыне сонца віно залатое” (“Асыпаюцца дні...”) [14, с. 195] і іншыя. М. Танк успрымае сонца і яго рух эмацыянальна, вобразна, паэтычна. Нябеснае свяціла, адухоўленае праз прыём паралелізму, часта прыпадабняецца да жывой істоты. Паэт захоплены чароўным ззяннем, прыгажосцю, касмаганічным дзействам сонца. Яно выклікае ўнутраны ўздым, адчуванне высокага і прыгожага ў зямным быцці.
Такім чынам, думка паэта была пастаянна накіравана ў будучыню, туды, “дзе ў сонцы жыццё зелянее”. У сваіх творах ваенных і пасляваенных гадоў М. Танк заклікаў, а затым і вітаў “сонца зварот... на барозны” [14, с. 236]. У яго паэтычным свеце заўсёды было сонечна. Салярныя матывы зрабіліся скразнымі ў творчасці М. Танка, яны, як здаецца, утвараюць няспынны коларух. I ад гэтых “песень, сонца, светлых рос” з'яўляецца адчуванне духоўнай прыгажосці і несмяротнасці яго Паэзіі.
3.2 Канцэпт “дарога”
На пачатку творчасці Максім Танк “абраў у павівальныя бабкі свайму слову жыццё” [28, с. 315]. Кожны радок паэта быў скіраваны на раскрыццё сутнасці светаўсведамлення беларускага народа. Даследчык сімволікі беларускай народнай культуры Янка Крук зазначае, што беларуская мадэль свету пабудаваная з двух сіметрычных шляхоў: вертыкальнага, што злучае свет жывых і мёртвых, зямлю і неба (яго ўвасабленне -- Млечны Шлях) і гарызантальнага, які адлюстроўвае жыццё чалавека і яго адносіны з іншымі людзьмі і прыродным асяроддзем [29, с. 330]. Пра значнасць слова-вобраза “шлях” у культуры беларусаў сведчаць замацаваныя ў слоўніку перыфразы і эўфемістычныя выразы: жыццёвы шлях, праводзіць у апошнюю дарогу, пошук свайго шляху, ісці правільным шляхам. Прыказка “Жыццё пражыць -- не поле перайсці” выяўляе этыка-нарматыўныя аспекты слова-вобраза.
Праз аналіз тропаў Максіма Танка, кампаненты якіх уваходзяць у семантычнае поле з суперсемай шлях, выявім семантыку слова-вобраза шлях у творчасці паэта. Паколькі семантыка слова-вобраза сімволіка-алегарычная, то прааналізуем толькі лексемы, ужытыя ў пераносна-вобразным значэнні. У адзначанае семантычнае поле ўваходзяць лексемы шлях, дарога, сцежка (сцяжына), гасцінец, раздарожжа, бездарожжа, лабірынт, прахожыя, ісці, прыходзіць, адыходзіць. Сума ўсіх частковых тлумачэнняў гэтых лексем і будзе дастаткова поўным семантычным апісаннем-тлумачэннем слова-вобраза.
Семантыка Танкавага слова-вобраза шлях грунтуецца на семантыцы аналагічнага нацыянальнага слова-вобраза, пра што сведчыць ужыванне ў вершаваных радках паэта традыцыйных народных перыфрастычных і эўфемістычных выразаў (праводзіць у апошнюю дарогу, жыццёвы шлях, сцежкі жыцця):
Амаль кожнага
У апошнюю дарогу
Праводзяць
Няўцешныя сваякі,
Зажураныя сябры,
Спачувальныя суседзі [28, с. 323];
Ты знаеш край, зачараваны край,
Дзе ў салаўіных песнях -- кожны гай...
Дзе зоры над курганамі мігцяць,
Дзе ўдалячынь вядуць шляхі жыцця [27, с. 251];
Хтось ёй грамніцу ў рукі даў,
Каб яшчэ раз на сцежкі глянуць
Жыцця мінулага свайго [28, с. 187].
У прыведзеных прыкладах шлях -- “важнейшыя падзеі жыцця, адлюстраваныя ў памяці”. Пры гэтым ужыванне лексем семантычнага поля з лексемай “шлях” выяўляе заканамернасць: жыццё канкрэтнага чалавека намінуюць назоўнікі сцежкі, сцяжыны, што падкрэслівае, з аднаго боку, адзінкавасць, непаўторнасць, а з другога -- непрадказальнасць, зменлівасць жыццёвых абставінаў індывіда; назоўнікі дарога, шлях маюць глабальна-філасофскае адценне значэння і ўжываюцца, калі паэт разважае над агульначалавечымі праблемамі ці лёсам цэлага народа, краіны. У гэтым кантэксце зразумелае выкарыстанне Максімам Танкам спалучэння сцежка-дарога для намінавання жыцця духоўнага правадыра беларускай літаратуры -- Янкі Купалы. Лексема сцежка ў гэтым спалучэнні абазначае непаўторнасць лёсу выдатнага чалавека, а прыдатак дарога падкрэслівае значны ўплыў жыцця і творчасці паэта на гісторыю краіны: Яго сцежка-дарога перавалаў не знала, // А нястомна ўздымалася ўгору і ўгору [30, с. 532].
Паэт карыстаецца ў тропах і сімвалічнымі вобразамі народнай культуры. Рытуальны ручнік на Беларусі спрадвечна з'яўляўся сімвалічным адлюстраваннем мадэлі свету, дзе адзін канец -- свет жывых, а другі (перавернуты, як у люстэрку) -- “той” свет, свет продкаў. Белае поле паміж імі -- шлях з гэтага свету ў іншы (увасабленне пераходнага моманту). Танкаўская метафара “ручнік дарогі” выражана дзеепрыметным зваротам аказіянальны эпітэт да назоўніка дарога -- расшытая крыжыкамі трыпутніку ці канюшыны праз сімвалічныя вобразы народнай культуры раскрываюць адно са значэнняў слова-вобраза шлях -- `пераходны момант, звязаны з асэсаваннем набытага жыццёвага вопыту':
Зрэбны дарогі ручнік
Сцелецца ў даль пад гару,
Толькі гарачага поту
3 твару ты ім не сатрэш...
Варта памалу ідзе.
Гэта не першы ей. раз.
Заўтра другіх павядзе,
Калі не абудзішся, брат! [4, с. 202];
Узору я не знаю прыгажэйшага,
Як расшытая крыжыкамі
Трыпутніку ці канюшыны,
Бацькоўскіх ці маіх босых ног --
Палявая дарога [28, с. 10].
Слова-вобраз шлях мае ў сваей семантыцы і этыка-нарматыўны аспект: чалавек павінен пражыць свой век у згодзе з іншымі людзьмі і ў гармоніі са светам прыроды. Маральна-этычная афарбаванасць слова-вобраза шлях выразна акрэсленая і ў творчасці Максіма Танка: мэта жыцця паэта -- не проста гарманічнае існаванне ў свеце, а садзейнічанне ўсталяванню справядлівасці, шчасця на зямлі. Адсюль яшчэ адно тлумачэнне слова-вобраза шлях -- `пошук справядлівасці, праўды':
Колькі часу шукаў я
Сцяжыны-дарогі
Да бунтарных напеваў
Вясны-перамогі [4, с. 20];
Колькі было розных
За мой век дарадцаў...
Як рабіць што трэба,
3 якім знацца Богам
І ў каго да праўды
Трэба шукаць дарогу [28, с. 23];
Калісьці,
Легка-думна заглыбіўшыся
У лабірынце сваіх
Пошукаў Праўды,
Узяць забыўся Нітку Арыядны [28, с. 87];
А ў нас -- толькі адна
Самагонка -- валюта,
Ад якой, ачмурэўшы, адрозніць не можам:
Дзе дарога да праўды,
А дзе -- бездарожжа [28, с. 194];
Ты [Купала] вечна будзеш сярод нас,
I непаўторнай тваё імя
Легендай стане у вяках,
Паходняй, што сваім праменнем
Паможа ў будучыню шлях.
Прабіць наступным пакаленням [28, с. 423].
Словы пошук, шукаць, прабіць, ужытыя разам з лексемамі семантычнага поля “Шлях”, надаюць аўтарскаму слову-вобразу актыўны, дынамічны пачатак: выбар шляху і адказнасць за гэты выбар ляжыць на чалавеку. Пра тое, што выбар будзе складаным, а пошук -- нялёгкім, сведчаць лексемы лабірынт, бездарожжа, якія ўваходзяць у семантычнае поле слова-вобраза са значэннем `альтэрнатыва шляху'. Аўтарскі дынамізм у яго трактоўцы супрацьстаіць традыцыйнай народнай пазіцыі пасіўнасці ў адносінах да жыцця, бо яно, згодна з народнымі ўяўленнямі, прадвызначанае Богам, лёсам і амаль не залежыць ад самога чалавека. Гэтае разыходжанне ў нацыянальнай семантыцы і аўтарскай тлумачыцца суб'ектыўна -- актыўнай жыццёвай пазіцыяй паэта і аб'ектыўна -- зменай грамадскага ладу. У той жа час Максіму Танку, безумоўна, былі вядомыя народныя ўяўленні пра вызначанасць жыццёвага шляху, што адлюстравана ва ўжыванні лексемы дарога цалкам у рэчышчы гэтай традыцыйнай семантыкі:
Не знаю, хто -- ці чорт, ці Бог Ї
Судзіў мне на раду
І выбраў з безлічы дарог
Адну, якой іду [3, с. 18].
Паэт сцвярджаў, што ў чалавека і яго краіны агульны лес, агульны шлях у будучыню. Свабода і дабрабыт Радзімы -- аснова шчасця кожнага чалавека, таму Беларусь у кантэксце Танкавых вершаў сярод іншых найменняў атрымала назву дарога жыцця:
У сказах-думах песняроў
Была ты [Беларусь] часам сірацінай,
Была гаручаю калінай,
Што ў полі расцвіла зарой;
Была слязой, у якой мігцяць
Расстання і сустрэчы зоры,
Была, як сонца ўзняты сцяг,
Была дарогаю жыцця,
Без краю кінутай у просторы 28, с. 429].
Такім чынам, выкарыстоўваючы традыцыйныя ці аказіянальныя сродкі моўнай выразнасці, М. Танк апеляваў да замацаванага стагоддзямі вопыту народнага экзістэнцыялізму, а тропы ў паэтычным радку выступалі квінтэсенцыяй асноў і прынцыпаў нацыянальнай мадэлі універсуму. Сярод мноства лексічных варыянтаў паэт выбіраў тыя, што максімальна дакладна адлюстроўвалі яго ўласную інтэрпрэтацыю слова-вобраза шлях, і ўзмацняў, у параўнанні з аналагічнай нацыянальнай, маральна-этычную скіраванасць яго семантыкі. Шлях для М. Танка -- гэта, у першую чаргу, актыўны выбар жыццёвай пазіцыі, мэты жыцця, учынкаў. У ідэале гэты выбар павінен быць скіраваны на дасягненне справядлівасці і пошук шчасця як для асобнага чалавека, так і для цэлага народа, краіны і чалавецтва ўвогуле. Ад таго, наколькі шлях адпавядае гэтаму ідэалу, жыццё чалавека можа стаць шырокай дарогай ці глухой сцежкай, а пасля смерці чалавек скончыць шлях -- згіне ў нябыце ці накіруецца ў апошні свой шлях -- бяссмерце ў памяці нашчадкаў. Правільны шлях грунтуецца на любові да нацыянальнай культуры, да краю, які Максім Танк намінаваў роднымі сцежкамі. Шлях чалавека і яго Радзімы -- агульны, і толькі пры ўмове, калі шчаслівы шлях у яго народа, можа быць шчаслівым і асобны чалавек. Прыхільнасць да чужых, далёкіх шляхоў у рэшце рэшт завядзе на бездарожжа: чалавек згубіць сябе як асобу.
Аналіз вершаў сведчыць: у кантэксце творчасці Максіма Танка шлях -- гэта жыццёвая самаідэнтыфікацыя чалавека як асобы, як прадстаўніка свайго этнасу, як грамадзяніна Сусвету.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Такім чынам, прааналізаваўшы культ прыгажосці ў паэзіі М. Танка, мы прыйшлі да наступных высноў:
1 Лірыка М. Танка вучыць здзіўляцца хараству і цуду жыцця, вучыць адчуванню красы ў свеце. Мудрай перасцярогай уражвае паралель, што стала ўжо афарыстычным выслоўем: “Дрэвы паміраюць, калі перастаюць пазнаваць змены года... Чалавек -- калі страчвае здольнасць здзіўляцца і захапляцца жыццём”. Духоўнасць лірычнай асобы Танка нельга ўявіць без устрывожанасці за першароднасць красы роднай зямлі, за свет прыроды: ёй жа так трэба грамадзянскае заступніцтва. Паэт спрабуе ўздзейнічаць сродкамі ўвасаблення самой красы. М. Танк, які ў давераснёўскі час сам спазнаваў асновы меліярацыйнай навукі, стаў дужа згневаны на сучасных бяздушных гора-пераўтваральнікаў прыроды, разбуральнікаў жыццядайнай красы. Але ў многіх вершах свой прысуд ім выносіць не публіцыстычная форма выкрыцця, а сама паэзія першароднага хараства. Захопленае жыватворнай маляўнічасцю, дарэшты яшчэ не скалечанай, слова мастака паэтызуе, чаруе і гоіць, ратуючы красой (“Летні дождж”). Пазнанне красы і далучэнне да яе ідзе на грані ўнутранага судакранання.
2 Майстэрства паэзіі Танка -- прыроджаная самабытнасць і шырокая дасведчанасць кніжніка, школа высокай культуры і эксперымент, нацыянальна-класічная вывучка і развіццё народнага складу верша. Майстэрства -- гэта выключная чуйнасць паэтычнай задумы, радка, слова ў радку, гата, урэшце, інтэлект лірычнага “я”, якое ў танкаўскай паэзіі перажыло і прайшло разам з аўтарам усе тэктанічныя зрухі ў грамадстве, усе ўздымы і спады, то мужна прамаўляла, то прыглушалася ў безасабовасці. Трохі схематызуючы, можна намеціць тры асноўныя тыпы: лірычнае “я”, ідэнтычнае паэту (“я” -- гэта я), лірычны герой не скрозь раўназначны асобе паэта (“я” -- гэта і я і не я) і нарэшце, пераўвасабленне паэта ў аб'ектывізаванае “я” сваіх герояў (“я” -- гэта не я). Вядома, ва ўсіх формах лірычнай тыпізацыі асоба паэта ўсё роўна праглядваецца, калі не проста і непасрэдна, то апасродкавана, выяўляючы свой пункт гледжання, стыль і манеру мыслення, пазіцыю, ідэалы, светабачанне.
3 У форме падкрэсленага асабістага сцвярджэння М. Танк уражвае дзейнасцю, бунтоўнай напорыстасцю. 3 гадамі, этапамі да ранейшай эмацыянальнасці дадалося нямала рацыянальна-аналітычнага, філасофскага, прычым філасофія светабачання набывае ўсё часцей умоўна-шматмерныя формы. Дыяпазон роздуму і эстэтычных шуканняў шырэе, ускладняецца, як само жыццё. У “Трактаце аб паэзіі” акцэнтуецца як выбар, узаемавыключэнне антыномаў: пуцяводныя зоры і зоры згаслыя, кавалак хлеба і кавалак цэглы астрожнай, глыток жывой вады і атрутнай.
4 Вобраз сонца раскрывае рамантычны характар светабачання і светаразумення М. Танка, жыццесцвярджальную сілу яго паэзіі. У танкаўскай творчасці заходнебеларускага перыяду яскрава ўвасобілася фантазійная мадэль “сонечнага быцця”. Сонца выступае як пачатак і цэнтр гарманічнага ўладкавання свету. Гэты вобраз незвычайна ўзбуйняецца за кошт аўтарскай праекцыі на жыццёвыя з'явы, рэчаіснасць, абставіны, карэнныя праблемы часу, пры гэтым ён набывае сэнсавую значнасць, па сутнасці, статус грамадскага ідэалу.
5 Выкарыстоўваючы традыцыйныя ці аказіянальныя сродкі моўнай выразнасці, Максім Танк апеляваў да замацаванага стагоддзямі вопыту народнага экзістэнцыялізму, а тропы ў паэтычным радку выступалі квінтэсенцыяй асноў і прынцыпаў нацыянальнай мадэлі універсуму. Сярод мноства лексічных варыянтаў паэт выбіраў тыя, што максімальна дакладна адлюстроўвалі яго ўласную інтэрпрэтацыю слова-вобраза шлях, і ўзмацняў, у параўнанні з аналагічнай нацыянальнай, маральна-этычную скіраванасць яго семантыкі. Шлях для Максіма Танка -- гэта, у першую чаргу, актыўны выбар жыццёвай пазіцыі, мэты жыцця, учынкаў. У ідэале гэты выбар павінен быць скіраваны на дасягненне справядлівасці і пошук шчасця як для асобнага чалавека, так і для цэлага народа, краіны і чалавецтва ўвогуле. Ад таго, наколькі шлях адпавядае гэтаму ідэалу, жыццё чалавека можа стаць шырокай дарогай ці глухой сцежкай, а пасля смерці чалавек скончыць шлях -- згіне ў нябыце ці накіруецца ў апошні свой шлях -- бяссмерце ў памяці нашчадкаў. Правільны шлях грунтуецца на любові да нацыянальнай культуры, да краю, які Максім Танк намінаваў роднымі сцежкамі. Шлях чалавека і яго Радзімы -- агульны, і толькі пры ўмове, калі шчаслівы шлях у яго народа, можа быць шчаслівым і асобны чалавек. Прыхільнасць да чужых, далёкіх шляхоў у рэшце рэшт завядзе на бездарожжа: чалавек згубіць сябе як асобу. Аналіз вершаў сведчыць: у кантэксце творчасці Максіма Танка шлях -- гэта жыццёвая самаідэнтыфікацыя чалавека як асобы, як прадстаўніка свайго этнасу, як грамадзяніна Сусвету.
6 Рытмічная арганізацыя верша -- чуйная сфера праяўлення дару паэта. Яго паэзія вызначаецца вялікім інтанацыйным багаццем, многагалоссем, поліфаніяй. У ёй засвоены і абноўлены, бадай, усе традыцыйна-класічныя рытмы, памеры, метры ад антычнага гекзаметра і пентаметра да інтанацыйна-раскаваных рытмаў верлібра. Сучасны танкаўскі свабодны верш -- унікальная з'ява беларускай версіфікацыі, паэтыкі. Аўтар несупынна эксперыментуе, ідзе на шмат якія выдаткі шуканняў, ведае радасць удачаў і скруху недастатковай выніковасці. Верлібр паэта трымаецца ў аснове больш ці менш устойлівай стапы, часцей трохскладовіка, які дае прастор для манеўравання апорнымі націскамі. Перабоі ў радку (звужэнне ці расцяжэнне стапы) часта нясуць эстэтычную функцыю: падкрэсліваюць новы рух думкі, акцэнтуюць сэнсава важкае слова. Твор нярэдка структурна разгортваецца -- ад “тэзы” праз “антытэзу” да падсумавання (“Таму”). Вялікую ролю іграюць гукапіс, анафарычныя паўторы, алітэрацыйнае счапленне радкоў, інтанацыйныя перыяды (“Перапіска з зямлёй”, “Хоць раз у год”). Танкаўскі верлібр звычайна нешматслоўны, спрасаваны ў страфічных перыядах, што ўтвараюць асобныя звенні думкі (“Пра філосафаў”). У арганічнай зрошчанасці з народнай філасофіяй тоіцца поспех тварэння ўласнай танкаўскай філасофіі жыцця. У лепшых верлібрах паэт дасягае дзівоснага сплаву рацыянальнага і інтуітыўнага пачаткаў развагі і глыбіні перажывання, якое ўмацняецца нярэдка цэлым каскадам прачулых анафар у пераклічцы з эпіфарамі (“Мой хлеб надзёйны”).
7 Багацце ўмоўна-асацыятыўных сродкаў уваходзіць у верлібр, спаўняючы ролю як бы кампенсацыі тых страт, што непазбежныя пры адступленні ад добра абжытай класічнай архітэктонікі. Аднак многія выдаткі ў сучаснай працы танкаўскага верлібра сведчаць, што ніякія сродкі эўфаніі, інтанацыйныя перыяды, цыклічная структура строфікі не вядуць да істотнай эстэтычнай значнасіц, калі няма ў творы кампенсацыі галоўнай -- за кошт важкай думкі, філасафічнага роздуму. Танк перакананы, што “Усе сферы чалавечых пачуццяў” падуладны верлібру, у тым ліку, напрыклад, і лірыка жывапісання быту і прыроды (“Узыход сонца”, “Летні дождж”, “Кубля”). Але тэмы апісання ўсё ж паддаюцца верлібру цяжэй. Там, дзе не стае важка філасофскай задумы, унутрана рухомай ідэі, ён ідзе спатыкаючыся, як падарожны на незнаёмай дарозе. Недагружана і лёгкаважна адчувае сябе гэты тып верша ў многіх прыродаапісальных творах (“Канюшына”, “Сонца расплавіла пясок пляжу”), гуллівых вершах-фліртах (“Гульня ў хованкі”, “Разбіла жбан...”). Верлібр, кінуўшы выклік літаратурным канонам, штучнасці, сёння і сам не засцерагаецца ад штучнасці, умоўная вобразнасць часам пераходзіць у мудрагельства, уяўную філасафічнасць на пустым месцы, а то і ў арыгінальнічанне.
8 Устойлівая якасць Танка-паэта -- вечная несупакоенасць пошукаў, прадчуванне “тэктанічных зрухаў у слове, як бы пры спешванне творчай эвалюцыі. Паэт быццам ніколі і не выходзіць з працэсу творчай перабудовы. Можа, на справе не заўсёды атрымліваецца так, але сама нацэленасць на якасна новы стан з'яўляецца стылем жыцця і творчасці, стылем танкаўскага жыцця ў паэзіі, рухаючай сілай яе мастацкага абнаўлення.
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
1Танк, М. Збор твораў: У 8-мі т.т. -- Т. 4 [Тэкст] / М. Танк. - Мн. : Мастацкая літаратура, 1987. -- 395с.
2.Арочка, М. Максім Танк. [Тэкст] / М. Арочка. // Гісторыя беларускай літаратуры 20-га стагоддзя: У 4-хт.т. -- Т. 3. - Мн. : Беларуская навука, 2002. -- С. 312 -348.
3Бельскі, А. Класікі і сучаснікі ў школе. [Тэкст] / А. Бельскі. -- Мн. : Аверсэв, 2005. -- 351с.
4Танк, М. Збор твораў: У 8-ці т.т. -- Т.1 [Тэкст] / М. Танк. -- Мн. : Мастацкая літаратура, 1978. -- 357с.
5 Мікуліч, М. Будзённасць і космас душы [Тэкст] / М. Мікуліч. // Полымя. -- 2001. -- №9. -- С. 261-272.
6 Гніламёдаў, Ул. Над старонкамі паэзіі Максіма Танка [Тэкст] / Ул. Гніламёдаў. // Полымя. -- 2006. -- №1. -- С. 210-221.
7 Гніламёдаў Ул. Класікі і сучаснікі: Артыкулы, нарысы. старонкі ўспамінаў [Тэкст] / Ул. Гніламёдаў. -- Мн., 1987. -- 297с.
8 Танк, М. Збор твораў: У 6-ці т.т. -- Т. 2 [Тэкст] / М. Танк. -- Мн. : Мастацкая літаратура, 1981. -- 395с.
9 Рагойша, В. Максім Танк у школе [Тэкст] / В. Рагойша. // Роднае слова. -- 2004. -- №3. -- С. 50-57.
10 Волчек, Е. Философия [Текст] / Е. Волчек. Ї Мн.: Интерсервис, 2003. Ї 289с.
11 Арочка, М. Максім Танк. Жыццё ў паэзіі [Тэкст] / М. Арочка. - Мн. : Навука і тэхніка, 1984. - 327с.
12 Лойка, А. Слова пра Максіма Танка [Тэкст] / А. Лойка. // Полымя. -- 1981. -- №7. -- С. 241-246.
13 Калеснік, Ул. Пра таварышаў па пяру [Тэкст] / Ул. Калеснік. Мн.: Мастацкая літаратура, 1976 - 467с.
14 Танк, М. Збор твораў: У 6-ці т.т. -- Т. 3 [Тэкст] / М. Танк. -- Мн. : Мастацкая літаратура, 1981. -- 415с.
15 Танк, М. Збор твораў: У 6-ці т.т. -- Т. 6 [Тэкст] / М. Танк. -- Мн.: Мастацкая літаратура, 1981. -- 415с.
16 Рагойша, В. “Вершы мае -- часовыя прыстанішчы…” Максім Танк -- майстар вершаванага слова[Тэкст] / В. Рагойша. // Роднае слова. -- 2009. -- №1. -- С. 20-23.
17 Рагойша, В. Паэтыка Максіма Танка [Тэкст] / В. Рагойша. -- Мн. : Выд. БДУ імя У. І. Леніна, 1968. -- 375с.
18 Калмагораў, А. Н. Беларуская класічная літаратурная традыцыя [Тэкст] / А. Н. Калмагораў. -- Мн. : Выд. БДУ, 1998. -- 351с.
19 Скарына, Ф. Творы [Тэкст] / Ф. Скарына. - Мн. : Вышэйшая школа, 1973. - 597с.
20 Броўка, П. Вершы і паэмы [Тэкст] / П. Броўка. Ї Мн. : Мастацкая літаратура, 1985. Ї 243 с.
21 Брыль, Я. Выбраныя творы [Тэкст] / Я. Брыль. Ї Мн. : Мастацкая літаратура, 1989. Ї 359 с.
22 Буслаев, Ф. Мои досуги // Собранныя изъ периодическихъ изданий. Мелкія сочинения Федора Буслаева. Въ двухъ частяхъ. Часть вторая [Текст] / Ф. Буслаев. Ї Москва : Въ Синоидальной Типографий, 1886. Ї 396 с.
23 Друк, Г. У храме слова. Міфатворчасць Віктара Казько: Манаграфія [Текст] / Г. Друк. Ї Мазыр : УА “МДПУ”, 2005. Ї 27 с.
24 Бельскі, А. Класікі і сучаснікі ў школе [Тэкст] / А. Бельскі. -- Мн. : Аверсев, 2005. -- 351с.
Подобные документы
Творчае жыццё Максіма Танка. Духоўная, маральна-філасофская, гуманістычная эвалюцыя лірычнага героя ў паэзіі М. Танка. Праблемна-сімвалічнае поле паэзіі. Вобраз "сонца", канцэпт "дарога". Колеравая палітра вершаў. Асаблівасці паэтычнага радка М. Танка.
курсовая работа [199,1 K], добавлен 03.02.2014Пачуццё кахання як універсальная з’ява асабістага жыцця кожнага чалавека. Тэма кахання ў першай кнізе Яўгеніі Янішчыц. Метафізіка кахання жанчыны. Лірычная гераіня ў кнігі "На беразе пляча". Інтымная лірыка паэтэсы як малая энцыклапедыя кахання.
курсовая работа [58,9 K], добавлен 12.01.2016Асаблівасці развіцця і галоўныя тэмы беларускай паэзіі 20-х гадоў, яркія прадстаўнікі дадзенага перыяду і аналіз іх твораў. Значэнне жаночай паэзіі ў дадзеным літаратурным перыядзе, яе лірызм. Характэрныя асаблівасці чаротаўскай авангардысцкай паэтыкі.
реферат [51,0 K], добавлен 25.03.2011Асаблівасці сінтаксісу у паэзіі Леаніда Дранько-Майсюка. Няпоўныя сказы у паэзіі і іх стылістычная роля. Аднасастаўныя сказы, іх вобразна-выяўленчыя адметнасці. Фігуры паэтычнага сінтаксісу: анадыплозіс, анафара, ампліфікацыя, дыяфара, эпіфара, падваенне.
курсовая работа [41,1 K], добавлен 22.08.2013Даследаванне развiцця беларускай паэзіі з 50-х гадоў XX стагоддзя да сучаснага часу. Уплыў постмадэрнізму на змену скіраванасці і афарбоўкі мастацкага мыслення. Асаблівасці раскрыцця тэм кахання, часу і смерці ў вершах сучасных беларускіх аўтараў.
курсовая работа [26,2 K], добавлен 15.05.2012Выкарыстанне ў паэзіі М. Багдановіча індывідуальна аўтарскіх, народна-паэтычных эпітэтаў, а таксама эпітэтаў-прыдаткаў. Вызначанне найбольш выкарыстоўваемых каляровых эпітэтаў ў вершах паэта, а таксама колерав, якія аўтар ужывае ў адзінкавых выпадках.
курсовая работа [35,8 K], добавлен 27.10.2013Фарміравання светапогляду Лучыны. Уплыв пазітывізму на паэтычную творчасць і вырашэнне праблемы тэхнічнага і сацыяльнага прагрэсу. Характарыстыка пошукаў сэнсу сэнсу жыцця і шчасця ў лірыцы паэта. Адметнасці мастацкага вырашэння тэмы смерці ў яго паэзіі.
курсовая работа [48,6 K], добавлен 27.06.2016Сучасная беларуская паэзiя. Даследаванне інтымнай лірыкі знакамітага песняра Максіма Багдановіча. Раскрыцця вобраза кахання і любові на старонках яго зборніка: "У зачарованым царстве", "Каханне і смерць", "На ціхім Дунаі", цыклы "Мадонны" і "Эрас".
курсовая работа [49,1 K], добавлен 06.02.2014М. Багдановіч – прадстаўнік паэзіі "чыстай красы", тонкіх і інтымных чалавечых пачуццяў, перажыванняў і адчуванняў. Творчасць Максіма Гарэцкага і наватарскія тэндэнцыі ў літаратуры. Творчасць Быкава ў кантэксце твораў сусветнай літаратуры пра вайну.
реферат [65,7 K], добавлен 23.03.2011Асаблівасці паэзіі пра Чарнобыль, яго характарыстыка як канцэпта сучаснай мастацкай свядомасці. Чарнобыльская тэматыка ў сучаснай прозе. Сімволіка і стылёва-функцыянальная адметнасць твораў на чарнобыльскую тэму. Чарнобыльская міфатворчасць, яе рысы.
курсовая работа [68,4 K], добавлен 10.12.2013