Гарэцкі Максім

Жыццёвая і літаратурная біяграфія Максіма Гарэцкага - класіка беларускай літаратуры, грамадскага дзеяча нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння. Любоў да Радзімы, яе гісторыі, нацыянальнай культуры у творчасці пісьменніка. Раман "Віленскія камунары".

Рубрика Литература
Вид биография
Язык белорусский
Дата добавления 29.11.2015
Размер файла 13,4 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Гарэцкі Максім Іванавіч - класік беларускай літаратуры, адзін з пачынальнікаў сучаснай беларускай прозы, крытык, літаратуразнаўца, лексікограф, мастак арыгінальнага, самабытнага таленту, вядомы прадстаўнік беларускай думкі, грамадзкі дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння. гарэцкі біяграфія літаратура беларускі

Уся яго творчасць прасякнута пачуццём любові да Радзімы, яе гісторыі, традыцый, нацыянальнай культуры. Нацыянальная ідэя натхняла пісьменніка, абуджала яго думку і пачуццё, вызначала змест творчасці.

Жыццёвая і літаратурная біяграфія Максіма Гарэцкага тыповая для пісьменніка-дэмакрата, які прыйшоў у літаратуру з сялянскіх нізоў. Ён нарадзіўся 6 лютага1893 г. у вёсцы Малая Багацькаўка Магілёўскай вобласці ў беднай сялянскай сям'і. У гэтым глухім кутку Магілёўшчыны прайшло яго маленства. Тут ён вучыўся ў пачатковай школе, а потым у Вольшынскай царкоўнапрыходскай двухкласнай школе, у настаўніцкіх класах у Вольшы . Максім быў здольным, дапытлівым хлопчыкам. Любіў кнігі, шмат чытаў. Ад роднай маці, з вуснаў родных і блізкіх людзей слухаў народныя песні, казкі, легенды. У Максіма, як успамінаў брат Гаўрыла Гарэцкі, вядомы вучоны-геолаг, была добрая музычная памяць. Ён любіў выдумляць нешта сваё, імправізаваць, добра іграў на скрыпцы, балалайцы. Любоў да мастацкага слова абудзілася ў яго рана, у школьным узросце. Літаратура стала яго прызваннем, вызначыла ўвесь яго далейшы жыццёвы шлях.

Дапамагаючы бацькам у працы па гаспадарцы, Максім Гарэцкі марыў аб далейшай вучобе. У 1909 г. ён паступіў у Горы-Горацкае каморніцка-агранамічнае вучылішча. Пасля заканчэння вучылішча ў 1913 г. быў накіраваны ў Віленскую землеўпарадчую камісію. Працаваў каморнікам. У Вільні пазнаёміўся з Янкам Купалам, Змітраком Бядулем, Лявонам Гмыракам. Летам 1914 г. Максіма Гарэцкага павінны былі прызваць у армію. Каб скараціць тэрмін вайсковай службы, ён падае заяву аб залічэнні ў «вольназапісаныя». Адразу трапіў на фронт. Ва Усходняй Прусіі, пад Сталупененам, быў цяжка паранены. Пасля выздараўлення ў пачатку 1916 г. быў залічаны ў Паўлаўскае ваеннае вучылішча ў Пецярбургу, па заканчэнні якога ў званні прапаршчыка накіраваны на службу ў Іркуцк, потым у Гжацк, а адтуль ізноў другі раз на фронт. Там у лютым 1917 г. цяжка захварэў, лячыўся ў Маскве, адтуль восенню пераехаў у Смаленск. У пачатку 1919 г., пасля ўтварэння Літоўска-Беларускай рэспублікі, пераехаў з рэдакцыяй у Вільню. Там займаўся выдавецкай і навуковай дзейнасцю, працаваў настаўнікам беларускай Гімназіі. Пасля акупацыі горада белапалякамі не змог вярнуцца ў БССР. У 1922 г. быў арыштаваны польскімі ўладамі за сувязь з камуністамі і пасаджаны ў Лукішскую турму.

У кастрычніку 1923 г. Максім Гарэцкі вярнуўся ў Мінск і тут аддаўся літаратурнай і навукова-асветніцкай дзейнасці. Чытаў лекцыі на рабфаку Беларускага універсітэта, выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. У далейшым стаў сапраўдным членам Інбелкульта, пасля працаваў у Акадэміі навук.

За сваё жыццё М. Гарэцкі зведаў шмат гора і пакутаў. Вайна, раненне, хвароба, Лукішкі -- усё гэта ён перажыў. Але самым цяжкім і трагічным быў далейшы лёс пісьменніка. 18 ліпеня 1930 г. М. Гарэцкі быў беззаконна арыштаваны і высланы ў горад Юраў. Пяць гадоў ссылкі болем адгукнуліся ў яго душы. Мужна перажываў ён нягоды свайго выгнання. У якіх цяжкіх, невыносных умовах ён вымушаяы быў працаваць, колькі выдатных твораў не атрымала беларуская літаратура! Але і ў гэтых драматычных абставінах ён не пераставаў тварыць. У гэтыя гады ім быў напісаны вялікі, маштабны раман «Віленскія камунары», распачата праца над «Камароўскай хронікай», «Скарбамі жыцця» і іншымі творамі, якія засталіся незавершанымі.

У лістападзе 1937 г. Максім Гарэцкі быў зноў арыштаваны, прысуджаны да расстрэлу і расстраляны 10 лютага 1938 г. Трагічная смерць заўчасна абарвала жыццё таленавітага пісьменніка, празаіка высокай мастацкай культуры, творчасць якога з'яўляецца яркай старонкай у гісторыі беларускай літаратуры.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Максім Іванавіч Гарэцкі як выдатный дзеяч беларускай культуры, гонар і сумленне нацыі, яе духоўны настаўнік, які ўнёс велізарны ўклад у фарміраванне нацыянальнай свядомасці беларусаў. Літаратурный дэбют Гарэцкага, праяўлення наватарства в яго творах.

    контрольная работа [44,9 K], добавлен 22.02.2011

  • М. Багдановіч – прадстаўнік паэзіі "чыстай красы", тонкіх і інтымных чалавечых пачуццяў, перажыванняў і адчуванняў. Творчасць Максіма Гарэцкага і наватарскія тэндэнцыі ў літаратуры. Творчасць Быкава ў кантэксце твораў сусветнай літаратуры пра вайну.

    реферат [65,7 K], добавлен 23.03.2011

  • Аналіз літаратурнай пародыі як віду мастацтва. Месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры. Аналіз літаратуразнаўчых крыніц, прысвечаных пародыям і эпіграмы ў беларускай літаратуры. Эвалюцыя іх у творчасці сучасных пісьменнікаў.

    дипломная работа [101,3 K], добавлен 26.06.2013

  • Вывучэнне біяграфіі Алаізы Сцяпанаўны Пашкевіч (Цёткі) - пачынальнікаў навейшай беларускай літаратуры. Псеўданімы, якімі яна карысталася ў сваёй творчасці. Літаратурная спадчына Цёткі (паэзія, проза, публіцыстыка), яе значэнне ў беларускай літаратуры.

    реферат [39,3 K], добавлен 26.03.2013

  • Літаратурная творчасць Янка Маўр. Напісання прыгодніцкага рамана "Амок", першага ў беларускай літаратуры. Ідэйна-эстэтычнае рэчышча маўраўскай прозы. Эвалюцыя жанру прыгодніцкай аповесці, мастацкая навізна. Пасляваенны перыяд у творчасцs пісьменніка.

    реферат [31,1 K], добавлен 24.02.2011

  • Біяграфія Самуіла Іванавіча Маскевіча - беларускага пісьменніка, мемуарыста, грамадскага дзеяча. Асоба Маскевіча ў гістарычным кантэксце. Развіцця культури Вялікага Княства Літоўскага ў XVI - пачатку XVII ст. Тэматыка і змест мемуараў С.І. Маскевіча.

    реферат [25,1 K], добавлен 29.04.2011

  • Творчасць Якуба Коласа як класіка беларускай літаратуры. Разумення самой беларускай літаратуры як з’явы сусветнай культуры. Фанетычныя, лексіка-семантычныя, фразеалагічныя, словаўтваральныя сродкі выражэння суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа.

    дипломная работа [96,7 K], добавлен 17.06.2012

  • Вывучэнне біяграфіі і творчасці Якуба Коласа (сапраўднае імя і прозвішча Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч), вядомага беларускага савецкага пісьменніка. Якуб Колас - адзін з класікаў і заснавальнікаў беларускай літаратуры, народны паэт Беларускай ССР.

    реферат [35,8 K], добавлен 22.02.2011

  • Ядвігін III (Антон Іванавіч Лявіцкі) — адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы — жыў на пераломе двух стагоддзяў, двух сацыяльных эпох. Рэвалюцыя 1905 г. - пераломная вяха у гісторыі ўсёй беларускай літаратуры і ў жыцці і творчасці Ядвігіна III.

    реферат [39,0 K], добавлен 13.12.2011

  • Кароткая характарыстыка і асаблівасці сучаснай беларускай прозы, біяграфія і творчасць яе прадстаўнікоў: Ніл Сымонавіч Гілевіч, Рыгор Іванавіч Барадулін, Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц, Вярцінскі Анатоль Ільіч. Уклад дзеячаў у развіццё беларускай літаратуры.

    реферат [16,4 K], добавлен 22.11.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.