Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы і нацыянальнай літаратуры
Асаблівасці пачатку нацыянальна-культурнай возраждения у Беларусі. Вывучэнне вуснай народнай творчасці – абрадавай паэзіі, эпічных творау, прыслоуяу. Выданне этнаграфічна-фальклорная праца "Беларусь". Паэмамі В. Дуніна-Марцінкевіча "Пінская шляхта".
Рубрика | Литература |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 04.06.2015 |
Размер файла | 24,0 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы і нацыянальнай літаратуры
прыслоуяу фальклорны беларусь народны
Пачатак беларускага нацыянальна-культурнага адраджэння звязваюць са збіраннем і вывучэннем вуснай народнай творчасці - абрадавай паэзіі, эпічных твораў, прыслоўяў і інш. Яго пачынальнікамі былі шляхцічы або інтэлігенты, прысвяціўшыя сваё жыццё служэнню Айчыне, пад якой разумелі РП. Пры гэтым ураджэнцы Беларусі хоць і знаходзіліся ў рэчышчы польскай ідэі, але шмат увагі надавалі сваёй «малой радзіме», яе гісторыі і культуры яе народа. Аб'ектам асаблівага вывучэння гэтых людзей зрабілася народная творчасць і «простая» мова, якія сведчылі аб існаванні на Беларусі самабытнага народа. У ліку заснавальнікаў такой літаратуры быў Я. Чачот (1796-1847), які выдаў шэсць зборнікаў "Вясковых песень з-над Нёмана і Дзвіны", у тым ліку адзін (апошні) на беларускай мове. Акрамя таго, Я. Чачот апублікаваў два зборнікі з уласнымі вершамі. У 1846 г. выйшаў твор Я. Баршчэўскага (1794-1851) "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях".
А. Рыпінскі (1811-1900) таксама вывучаў духоўную спадчыну беларусаў. У 1840 г. у Парыжы ім была выдадзена этнаграфічна-фальклорная праца "Беларусь", якой ён, акрамя іншага, даказваў, што «мова беларуская не ёсць маскоўская».
У. Сыракомля (Людвік Кандратовіч) (1823-1862) як паэт, фалькларыст і краязнавец пісаў па-польску і па-беларуску. У 1856 г. ён падрыхтаваў «Кароткае даследаванне мовы і характару паэзіі русінаў Мінскай правінцыі». На яго думку, беларуская мова мела такія ж правы на існаванне ў літаратурным жыцці, як і любая іншая. У. Сыракомля падаў прыклад таго, напісаўшы вершы "Добрыя весці" (1848) і "Ужо птушкі пяюць усюды" (1861).
В. Дунін-Марцінкевіч (1807-1884) як пісьменнік, паэт, драматург у большай ступені, чым яго папярэднікі, выкарыстоўваў у сваёй творчасці народную гаворку. Выдадзенае ў 1846 г. у Вільні лібрэта оперы "Сялянка» адбіла тыповую на той час карціну, калі паны гаварылі на польскай мове, а сяляне - на беларускай. Паэма "Гапон" (1855) - гэта ўжо першы цалкам беларускамоўны твор, але ў далейшых зборніках аўтара "Вечарніцы і Апантаны" (1855 г.), "Цікавішся? Прачытай!" (1856 г.), "Дудар беларускі, або ўсяго патроху" (1857 г.) вершы, апавяданні і аповесці публікаваліся на абедзвюх мовах. Тым не менш беларускамоўныя творы леглі ў падмурак нацыянальнай літаратуры. Цяга аўтара да беларускага фальклору, жывой народнай мовы знайшла ўвасабленне ў перакладзе твора класіка польскай паэзіі А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш». У многім намаганнямі В. Дуніна-Марцінкевіча народная мова губляла зняважлівы статус мужыцкай і знаходзіла ўсё больш выразны ўжытак у літаратурным працэсе. Аб тым жа сведчаць паэмы «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе» (сярэдзіна ХІХ ст.), першая газета на беларускай мове «Мужыцкая праўда» (1862-1863), асобныя творы К. Каліноўскага (1864).
Такім чынам, у першай палове XIX ст. намаганнямі мясцовай шляхецкай інтэлігенцыі быў закладзены падмурак беларускамоўнай літаратуры, але жорсткая палітыка царскіх улад на Беларусі, выкліканая паўстаннем 1863-1864 гг., акрамя іншага, істотна запаволіла яе развіццё. У канцы 1860-х нешматлікія яе здабыткі папоўніліся паэмамі В. Дуніна-Марцінкевіча "Пінская шляхта" (1866) і "Залёты" (1870).
На рубяжы 1880-1890-х гг. на Беларусі з'явілася новая кагорта беларускіх інтэлігентаў шляхецкага паходжання, якія літаратурнымі сродкамі паспрабавалі ўзняць годнасць роднай зямлі і яе народа пры тым, што сама беларуская мова афіцыйна не прызнавалася. Толькі напачатку 1890-х гг. у Кракаве пад псеўданімам Мацей Бурачок выйшаў у свет беларускамоўны твор «Дудка беларуская» (1891), а ў Познані пад псеўданімам Сымон Рэўка з-пад Барысава - «Смык беларускі» (1894), надрукаваныя лацініцай. Іх аўтарам быў Ф. Багушэвіч (1840-1900) - у поўным сэнсе першы беларускі паэт і пісьменнік. Асноўным і пастаянным аб'ектам яго творчасці з'яўляўся беларускі мужык. Пафас яго вершаваных зборнікаў быў звернуты непасрэдна да самога селяніна, яго годнасці і нацыянальнай свядомасці. Пры гэтым аўтар пераканаўча даводзіў, што тая мова, на якой напісаны вершы і размаўляе беларускі народ, такая ж «людская і панская» як і іншыя. Заклік Ф. Багушэвіча да чытачоў шанаваць сваю мову, яго словы аб гісторыі народа, спробы вызначэння тэрыторыю Беларусі ў геаграфічнай прасторы і тлумачэння яе назвы ўялялі сабой абрысы нацыянальнай ідэі.
Паэт А. Гурыновіч (1869-1894) са сваім клопатам аб лепшай будучыні народа быў паслядоўнікам Ф. Багушэвіча. За сваё зусім кароткае жыццё ён істотна паспрыяў станаўленню беларускай літаратурнай мовы. Акрамя публікацыі ўласных вершаў лірычнага і грамадскапалі-тычнага зместу, паэт пераклаў на беларускую мову творы А. Пушкіна, М. Някрасава, А. Міцкевіча, А. Ажэшкі, I. Франко.
Істотны ўклад у развіццё літаратуры ўнеслі К. Кастравіцкі (Карусь Каганец), Ф. Тапчэўскі і першы беларускі байкапісец А. Абуховіч. Я. Лучына (I. Неслухоўскі) (1851-1897) пісаў свае шматлікія творы пра народ і для народа. Яго кнізе беларускіх вершаў «Вязанка» (1903), якая выйшла ў Пецярбургу, а таксама паэмам «Паляўнічыя акварэлькі», «Гануся», «Андрэй», «Віялета» уласцівы тонкі лірызм, любоў да простага люду і Бацькаўшчыны.
Беларуская літаратура ХІХ ст. увабрала ў сябе ўсе тагачасныя мастацкія стылі - рамантызм, сентыменталізм і рэалізм. Намаганнямі плеяды мясцовых патрыётаў у іх літаратурных творах рабіўся акцэнт на асаблівасцях «малой радзімы». Беларуская мова стала набываць самадастатковую каштоўнасць і гучаць у арыгінальных вершах. Дзякуючы намаганням В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, А. Гурыновіча, Я. Лучыны і інш., у другой палове ХІХ ст. беларуская мова паступова пазбаўлялася непрывабнага статусу «мужыцкай», актыўна выкарыстоўвалася ў нацыянальнай паэзіі, прозе і драматургіі і стала закладваць падмурак утварэнню мовы літаратурнай. Пад уздзеяннем нацыястваральных працэсаў, якія адбываліся ў 1870-1890-х гг., літаратура кансалідавала народ і фарміравала яго нацыянальнуюсвядомасць.
Станаўленне беларусазнаўства
Пасля падзелаў РП беларускія землі зрабіліся аб'ектам скрупулёзнага вывучэння з боку царскіх улад, у першую чаргу, з мэтай уліку матэрыяльных і людскіх рэсурсаў. Акрамя таго, розныя пласты расійскай грамадскасці выяўлялі да Беларусі пазнавальную і навуковую цікавасць. Да канца ХVІІІ ст. яе наведалі Кацярына ІІ і Павел І, К. Р. Дашкава і Г. Р. Дзяржавін і інш. У ліку першых свае ўражанні апублікавалі акадэмікі І. Ляпёхін і В. Севяргін. Цэнтры па вывучэнні Беларусі ўзніклі ў Пецярбургу, Маскве, а таксама ў Гомелі, Вільні, Полацку.
Ужо ў першай чвэрці XIX ст. былі закладзены асновы беларусазнаўства. Расійскі гісторык К. Калайдовіч на матэрыялах праведзеных у 1812-1813 гг. даследаванняў беларускай мовы надрукаваў артыкул "Аб беларускай гаворцы" і "Кароткі слоўнік беларускай гаворкі". У выніку працы энтузіястаў на чале з графам М. Румянцавым, было выяўлена шмат гістарычных крыніц, частка якіх увайшла ў трохтомны "Беларускі архіў старажытных грамат». Адным з піянераў беларусазнаўства, археалогіі, фалькларыстыкі і мовазнаўства быў З. Даленга-Хадакоўскі (1784-1825), аўтар твораў "Аб славяншчыне напярэдадні хрысціянства" і "Пошукі ў дачыненні рускай гісторыі".
Даследчыкі беларушчыны працавалі ў Віленскім універсітэце: прафесар расійскай мовы І. М. Лабойка, прафесары-гісторыкі І. Даніловіч, І. Анацэвіч, М. Баброўскі. Пасля яго закрыцця вывучэнне беларускай мінуўшчыны не спынілася. Для многіх яе аматараў важнай крыніцай ведаў сталі часопісы "Аtеneum", "Rubon" і інш. Іх выдаўцамі былі пісьменнік І. Крашэўскі і гісторык А. Кіркор. Патрэбам аматараў беларушчыны служылі творы М. Бэз-Карніловіча «Гістарычныя звесткі пра выдатныя мясціны на Беларусі...» (1855) і В. Турчыновіча "Агляд гісторыі Беларусі са старажытных часоў" (1857).
Важкі ўклад у вывучэнне мясцін Беларусі ўнеслі браты Тышкевічы, А. Кіркор, П. Шпілеўскі і інш. Нарэшце ў 1840 г. у Парыжы палітычным эмігрантам А. Рыпінскім быў выдадзены зборнік «Беларусь. Колькі слоў аб паэзіі простага люду...». У 1840-1850-я гг. выйшлі ў свет фальклорныя працы беларускіх даследчыкаў "Сялянскія песні з-пад Нёмана і Дзвіны" (1837-1846) Я. Чачота, "Народныя песні пінскага люду" (1851) Р. Зянькевіча, "Беларусь у характарыстычных апісаннях і фантастычных яе казках" (1853-1856) П. Шпілеўскага, "Беларускія народныя песні" (1853) Л. Паўлоўскай, "Беларускія прыказкі і прымаўкі" (1852). Прапаганда дасягненняў беларусазнаўства пераходзіла ў практычную плоскасць: будзіла нацыянальную самасвядомасць, разбурала існаваўшыя перагародкі паміж рознымі пластамі беларускага народа, спрыяючы фарміраванню нацыянальнай ідэі.
Паўстанне на чале з К. Каліноўскім, акрамя іншага, не магло не прыцягнуць увагі міжнароднай, расійскай і польскай супольнасці да Беларусі і яе народа, што дало дадатковы стымул этнаграфічным даследаванням. Карпатлівая праца па збіранні і вывучэнні матэрыялаў аб беларусах, умовах і асаблівасцях іх пражывання, духоўных і матэрыяльных здабытках атрымалі прызнанне расійскай, што знайшло ўвасабленне ў стварэнні і дзейнасці Паўночна-Заходняга аддзялення Рускага геаграфічнага таварыства (1867-1875) з удзелам А. Семянтоўскага, П. Шэйна, Е. Раманава. Асноўны аб'ём даследчыцкай працы выконвалі мясцовыя навукоўцы. Так, І. Насовіч у ліку іншых буйных твораў выдаў грунтоўны «Слоўнік беларускай гаворкі» (1870). Актыўнай працай на ніве беларушчыны ў 1880-1890-х гг. вызначыліся М. Доўнар-Запольскі, М. Янчук, А. Багдановіч і іншыя. Прыкметным дасягненнем беларусазнаўства сярэдзіны 90-х гг. ХІХ ст. зрабіўся твор М. Нікі-фароўскага "Нарысы простанароднага жыццябыцця ў Віцебскай Беларусі і апісанне прадметаў ужытку". Шэраг іншых прац навукоўцы асвятляў духоўнае жыццё беларусаў.
Нягледзячы на велізарныя дасягненні ў вывучэнні беларускага народа, у пэўных колах навуковай грамадскасці з'явілася думка аб ім як заходнім адгалінаванні «рускага племені». З гэтай нагоды славуты этнограф, фалькларыст і археолаг, аўтар шматтомнага «Беларускага зборніка» і больш 200 прац Е. Раманаў патраціў шмат энергіі ў абарону пункта гледжання аб беларусах як самабытным народзе.
Такім чынам, беларусазнаўства зрабілася самастойнай галіной ведаў, якія ўвабралі ў сябе дадзеныя аб гісторыі, матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў і інш. Яно паслужыла фарміраванню адэкватнай грамадскай думкі аб беларусах, а таксама спрыялі фарміраванню іх нацыянальнай самасвядомасці.
Дзевятнаццатае стагоддзе стала эпохай сапраўдных прарываў у самых розных галінах навукі. Былі адкрыты электрамагнітная індукцыя, радыеактыўнасць, складзена перыядычная сістэма хімічных элементаў, вывучана прырода святла... Чарльз Дарвін сфармуляваў сваю тэорыю эвалюцыі. З прагрэсам навукі слабелі пазіцыі царквы ў грамадстве. Навука, аднак, развівалася не сама для сябе. Яе адкрыцці знаходзілі прымяненне ў вытворчасці, сродках камунікацыі, медыцыне, іншых сферах чалавечага жыцця. Так з'явіліся тэлеграф, тэлефон, радыё, электрычнае асвятленне. Інтарэсы людзей пашырыліся, а працоўная дзейнасць - ускладнілася, што запатрабавала іх адукаванасці. На працягу XIX ст. у перадавых краінах свету было ўведзена абавязковае ўсеагульнае навучанне дзяцей. Адпаведныя законы былі прыняты: у Даніі - у 1814 г., у ЗША - у 1852 г., у Англіі - у 1870 г. К канцу стагоддзя доля пісьменных сярод мужчынскага насельніцтва Заходняй Еўропы дасягнула 90%, у Расіі 21%.
У 2-й палове XIX - пачатку XX стст. сістэма адукацыі і асветы на Беларусі мела шэраг своеасаблівых рыс у параў-нанні з губернямі Цэнтральнай Расіі. Гэта было звязана не толькі з адметным гістарычным мінулым Беларусі. Вялікі адбітак на сітуацыю наклала паўстанне 1863-1864 гг., якое вымусіла царскі ўрад праводзіць тут палітыку, у тым ліку і адукацыйную, са значнымі карэктывамі.
Пачатковая школа на вёсцы была прадстаўлена царкоўнапрыходскімі школамі, школамі граматы і народнымі вучылішчамі. На Беларусі не было пашыраных у Расіі земскіх школ, бо земствы былі ўведзены тут толькі ў 1911 г. Найбольш прагрэсіўным тыпам пачатковых школ былі народныя вучылішчы. Яны былі адна- і двухкласныя (адпаведна 3-4 і 5-6 гадоў навучання). У праграму ўваходзілі Закон Божы, руская мова, арыфметыка, царкоўныя спевы, рамёствы (для хлопчыкаў) і рукадзелле (для дзяўчынак). Сур'ёзную канкурэнцыю народным вучылішчам складалі царкоўнапрыходскія школы. Настаўнікамі ў іх былі праваслаўныя святары, псаломшчыкі і г.д. Навучалі Закону Божаму, малітвам, выкладалі асновы пісьма, ліку. Выхаванне адбывалася ў духу вернасці праваслаўю і цару. У гарадах да ліку пачатковых навучальных устаноў належалі гарадскія, павятовыя і прыходскія вучылішчы. Праграмы павятовых і прыходскіх вучылішчаў былі блізкія да праграм вясковых народных вучылішчаў і царкоўнапрыходскіх школ.
У парэформенны перыяд сетка пачатковых школ на Беларусі пашыралася вельмі хутка. У 1881 г. тут было 1198 народных вучылішчаў. Аднак пасля забойства Аляксандра ІІ у Расіі пачаўся працяглы перыяд рэакцыі. Урад узяў курс на скарачэнне колькасці народных вучылішчаў: у 1899 г. іх было ўжо толькі 999. Колькасць царкоўнапрыходскіх школ, наадварот, расла. Пасля рэвалюцыі 1905-1907 гг. пачаўся адваротны працэс, лічба народных вучылішчаў вырасла, а царкоўнапрыходскіх школ станавілася ўсё менш. У тую гістарычную эпоху яны ўжо не мелі вялікай перспектывы.
Паводле перапісу 1897 г., на Беларусі былі пісьменнымі 25,7% жыхароў (36,4% мужчын і 15,2% жанчын). Калі меркаваць па павелічэнні колькасці школ, у далейшым гэта лічба хутка расла. Аднак школ усё роўна не хапала. У 1910 г. з прычыны адсутнасці месцаў у прыёме ў школу было адмоўлена 41% гарадскіх і 24,7% вясковых дзяцей.
Асобнай, і вельмі балючай праблемай тагачаснай сістэмы пачатковай адукацыі быў востры недахоп настаўнікаў. У 1864 г. у Маладзечне была адчынена першая настаўніцкая семінарыя. Да пачатку Першай сусветнай вайны на Беларусі іх было ўжо 12. Больш высокі статус мелі настаўніцкія інстытуты. З 1910 па 1914 гг. былі адчынены інстытуты ў Віцебску, Магілёве і Мінску. Аднак настаўніцкія навучальныя ўстановы не былі нават сярэднімі. Іх выпускнікі не мелі права паступаць ва універсітэты. Увогуле ж вялікім недахопам сістэмы адукацыі Расійскай імперыі была адсутнасць пераемнасці паміж пачатковай і сярэдняй школамі. Тыя, хто скончыў пачатковую школу, без дадатковай падрыхтоўкі не мелі шанцаў паступіць у сярэднюю.
У 1-й палове XIX ст. Беларусь мела добра развітую сістэму сярэдняй адукацыі. Аднак пасля паўстання 1863-1864 гг., у якім навучэнцы сярэдніх навучальных устаноў прынялі актыўны ўдзел, многія з іх спынілі сваё існаванне. Былі зачынены Навагрудская гімназія, Свіслацкая і Мала-дзечанская прагімназіі, скасаваны прыватныя вучылішчы. У 2-й палове XIX ст. у лік сярэдніх навучальных устаноў на Беларусі ўваходзілі мужчынскія і жаночыя гімназіі, прагімназіі (няпоўныя гімназіі), Горы-Горацкае земляробчае вучылішча, Полацкі кадэцкі корпус і духоўныя семінарыі. Згодна са статутам 1864 г., гімназіі падзяляліся на 2 тыпы: класічныя і рэальныя. Навучанне ў іх было разлічана на 7 класаў. Паўнавартаснымі сярэднімі навучальнымі ўстановамі лічыліся толькі класічныя гімназіі. Толькі іх выпускнікі мелі права паступлення ва універсітэты.
Пасля закрыцця ў 1864 г. Горы-Горацкага земляробчага інстытута (за ўдзел студэнтаў і выкладчыкаў у паўстанні) на Беларусі не засталося ніводнай вышэйшай навучальнай установы. Як ні імкнуліся тутэйшыя грамадскія колы атрымаць свой універсітэт ці іншую ВНУ, да рэвалюцыі гэтыя высілкі не мелі ніякага выніку. Беларуская моладзь была вымушана вучыцца па-за межамі радзімы ў іншых гарадах Расійскай імперыі.
Адсутнасць ВНУ і тым больш акадэмічных устаноў стала прычынай слабога развіцця навукі на Беларусі. У даследаваннях пераважаў гуманітарны накірунак, звязаны з вывучэннем беларускага народа. Прыкметную працу ў гэтай галіне праводзіў Паўночна-Заходні аддзел Рускага геаграфічнага таварыства, заснаваны ў 1867 г. у Вільні. У 1909 г. была створана Віцебская Архіўная камісія, якая займалася выяўленнем і публікацыяй гістарычных дакументаў. Сярод гісторыкаў вылучаўся М. Доўнар-Запольскі. У 1910 г. апублікаваў сваю "Кароткую гісторыю Беларусі" В. Ластоўскі. Яна стала першай спробай асвятліць айчынную гісторыю з нацыянальных пазіцый. У 1870 г. выйшаў першы грунтоўны слоўнік беларускай мовы - "Словарь белорусского наречия" І. Насовіча. Аднак асабліва вялікую ролю ў вывучэнні нашай краіны і народа адыграла праца яшчэ аднаго філолага - акадэміка Я. Карскага. На працягу 1903-1922 гг. выйшла яго фундаментальная манаграфія "Беларусы" (у 3 тамах, 7 кнігах). У ёй глыбока даследаваны беларуская мова і літаратура, складзена этнаграфічная карта беларускага народа. Работа Я. Карскага не страціла свайго навуковага значэння і да гэтага часу.
За 2-ю палову XIX - пачатак XX стст. справа асветы і адукацыі насельніцтва Беларусі зрабіла вялікі крок наперад, што выявілася ў росце колькасці пісьменных, імклівым пашырэнні сеткі пачатковых і сярэдніх школ. Аднак адсутнасць вышэйшых навучальных і спецыялізаваных навуковых устаноў стрымлівалі разгортванне даследаванняў, і асабліва ў галіне прыродазнаўчых і дакладных навук.
Адукацыйная рэформа была праведзена ў 1864 г. Было створана тры тыпа школ - пачатковая, сярэдняя і вышэйшая. Да пачатковай школы адносіліся народныя вучылішча і прыходскія школы, у якіх вучыліся дзеці сялян. Да сярэдняй школы адносіліся гімназіі і прагімназіі. Устаноў вышэйшай адукацыі ў Беларусі не было.
Адукацыя ў другой палове ХІХ-пачатку ХХ ст.
У сярэдзіне 1860-х гадоў была праведзена трэцяя рэформа сістэмы адукацыі. Пасля паўстання 1863 г. для культурнага жыцця Беларускага краю былі характэрны дзве асноўныя тэндэнцыі: 1.станаўленне прафесійнай (элі-тарнай) беларускай культуры -- галіны творчай дзейнасці мастацкай інтэлі-генцыі і 2. ўзмоцнены культурны ўзаемаабмен паміж народамі, якія насялялі беларускія землі. 3 боку пануючай рускай нацыі гэты ўзаемаабмен набываў форму гвалтоўнай русіфікацыі нярускага насельыіцтва Беларусі.
У галіне адукацыі на беларускіх землях адбываліся наступныя змены. Па-першае, Беларусь страціла адзіную вышэйшую навучальную ўстанову. У сакавіку 1864 г. быў закрыты Горы-Горацкі земляробчы інтытут. Акрамя таго, у 1866 г. ва універсітэтах і навучальных інстытутах Расіі ўводзілася працэнтная норма для студэнтаў-католікаў. Гэта абмежаванне распаўсю-джвалася і на беларусаў каталіцкай веры. На шляху да вышэйшай адукацыі ставіліся перашкоды, бо прымнажаць шляхецкую інтэлігенцыю (будучых се-паратыстаў) у Беларусі царскі ўрад не хацеў, так і не дазволіў узнавіць тут дзейнасць хоць бы адной свецкай вышэйшай навучальнай установы.
Па-другое, улады звольнілі са школ усіх беларускіх настаўнікаў ката-ліцкай веры, а ўзамен ім выклікалі працаўнікоў школы з Цэнтр. Расіі. Крыху пазней віленскі генерал-губернатар А. Патапаў (1868-1874) адмовіўся ад та-кой палітыкі, каб не даваць падстаў мясцовай шляхце далучацца да апазіцыі.
Па-трэцяе, у краіне ў 1864 г. была праведзена школьная рэформа, якая ў Беларусі павінна была ўзмацніць і ўдасканаліць рускую школу. Рэформа давала права адкрываць народныя, а з 1872 г. і гарадскія вучылішчы, якія пад-парадкоўваліся Міністэрству народнай адукацыі. Усе астатнія пачатковыя школы розных ведамстваў і прыватных асоб закрываліся. Мужчынскія гім-назіі дзяліліся на два тыпы -- класічныя і рэальныя. Першыя спецыялі-зава-ліся на гуманітарных навуках, другія -- на прыродазнаўчых. Пазней рэаль-ныя гімназіі былі пераўтвораны ў рэальныя вучылішчы.
Па-чацвёртае, пачатковая адукацыя ў беларускай вёсцы ў значнай сту-пені трапіла пад кантроль праваслаўнай царквы. Народныя вучылішчы ад-крываліся не за кошт дзяржавы, а на сродкі сялян і збораў з землеўла-даль-нікаў за ўдзел у паўстанні. Таму, як толькі сяляне пачалі адмаўляцца ад утры-мання школ з-за беднасці, іх колькасны рост прыпыыіўся. Тады з 1884 г. у Беларусі разам з народнымі вучылішчамі пачалі адкрывацца царкоўнапры-ходскія школы (ЦПШ), якія ўтрымліваліся на сродкі духоўнага праваслаўнага ведамства. Нідзе так многа ЦПШ не было і нідзе пачатковая адукацыя не ме-ла такую рэлігійна-русіфікатарскую накіраванасць, як ў Беларусі і на Украіне
ІІа-пятае, стваралася мясцовая сістэма падрыхтоўкі настаўніцкіх кадраў для пачатковых школ. Для гэтага служылі настаўніцкія семінарыі. ІІершая настаўніцкая семінарыя адкрылася ў Маладзечне ў 1864 г. Яна стала першай і ў Расіі. Затым такія ж установы з'явіліся ў Нясвіжы Мінскай губер-ні, Свіслачы Гродзенскай і ў Полацку. Семінарыстам забаранялася размаў-ляць па-беларуску. Усё беларускае высмейвалася, звязвалася з непісьменнас-цю. Вучні з вёсак пачыналі саромецца сваёй нацыя-нальнай адметнасці, імкнуліся быць падобнымі да той інтэлігенцыі і ўраднікаў, што прыехалі з Расіі. Але "хвароба" дэнацыяналізацыі ў многіх потым праходзіла. Гадаванцы семінарый бралі ўдзел у нацыянальна-вызваленчым руху.
Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. за ўдзел у ім выкладчыкаў, студэнтаў і навучэнцаў узмацніўся адміністрацыйны прыгляд за навучаль-нымі ўстановамі. Пачатковыя школы поўнасцю перадаваліся пад кантроль духавенства. У 1869 годзе ўводзілася пасада інспектара, а ў 1874 г. -- дырэк-тара народных вучылішчаў.
Аднак, нягледзячы на жорсткі прыгнёт, цяга беларусаў да ведаў была вялікай. Насельніцтва часта на асабістыя сродкі ўтрымлівала шко-лы, ства-рала інтэрнаты. Адкрывалі і хатнія «школкі».
Большасць настаўнікаў пачатковых народных школ Беларусі складалі асобы, якія мелі 2-3 класы адукацыі. Многія сумяшчалі пасады. Толькі ў 1864 г. Маладзечна была адчынена першая настаўніцкая семінарыя. Пазней яны былі адчынены ў Полацку, Нясвіжы, Свіслачы.
Пад уплывам эканамічнага развіцця колькасць школ павялічвалася. На-прыклад, калі ў 1881 г. на Беларусі налічвалася 1196 пачатковых народных школ, то ў 1889 г. - 6 813. Колькасць вучняў узрасла з 49,2 да 216, 1 тыс.
З сярэдніх навучальных устаноў на Беларусі працавала ў 1868 г. 6 муж-чынскіх і 4 жаночыя гімназіі, 2 прагімназіі, 4 духоўныя семінарыі і Полацкі кадэцкі корпус. Да 1898 г. колькасць іх узрасла да 20 адзінак. Аднак, нягле-дзячы на пашырэнне сеткі навучальных устаноў, лік пісьменных па перапісу 1897 г. складаў толькі 25,7% дарослага насельніцтва.
У пачатку XX ст. пачалася новая рэформа сістэмы адукацыі. Памян-шалася колькасць ЦПШ, замест іх адкрываліся народныя вучылішчы.
Пашыралася прафесійнае навучанне. Вялікую папуляр-насць набы-валі такія сярэднія навучальныя ўстановы, як камерцыйныя вучылішчы. Побач з настаўніцкімі семінарыямі пачалі адкрывацца настаўніцкія інс-тытуты -- у Віцебску (1910), Магілёве (1913) і Мінску (1914), якія да-валі фактычна сярэднюю спецыяльную адукацыю, 3 1911 г. пачало дзей-нічаць Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута, дзе вядомы беларускі гісторык А. Сапуноў чытаў курс гісторыі Паўночна-Заходняга краю. Гада-ванцы маскоўскай установы атрымлівалі няпоўную вышэйшую адукацыю. Аднак у цэлым у 1911 годзе сістэмай адукацыі на Беларусі было ахоплена толькі 18,4% дзяцей школьнага ўзросту, ВНУ увогуле не было. Царскія ўлады адхілялі хадайніцтвы аб іх адкрыцці.
I этап «охранителъно-реформационный»: 1863 - середина 1880-х гг. Правительственное направление ознаменовалось принятием «Временных правил для народных школ в губерниях Виленской, Ковенской, Минской, Могилевской и Витебской» (1863 г.), направленных на реформирование и деполонизацию системы просвещения на территории Беларуси. Венчали этап «Правила о церковноприходских школах» (1884 г.), направленные на укрепление руководящей роли православия и позиций русского языка в образовании. В национальном направлении этап характеризовался теоретическим обоснованием в нелегальной белорусскоязычной печати самостоятельности белорусского этноса как «отдельной ветви славянского племени» и определением специфических (этнокультурных и образовательных) условий его развития.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Драматургія В. Дуніна-Марцінкевіча ў ацэнках беларускіх даследчыкаў. Жанрава-стылёвыя асаблівасці і характарыстыка персанажаў камічнай оперы "Ідылія". прыёмы і спосабы дасягнення камічнага эфекту ў "пінскай шляхце". Адметнасць сатыры ў камедыі "Залёты".
дипломная работа [116,4 K], добавлен 16.05.2015Развіццё літаратуры і драматургіі Заходняй Беларусі. Пачатак, першыя старонкі паэзіі Заходняй Беларусі. Першыя публікацыі паэта Алеся Салагуба. Зборнік паэзіі Францішка Грышкевіча "Веснавыя мелодыі". Індыферэнтнасць Н. Арсенневай у яе творчасці.
реферат [44,9 K], добавлен 24.02.2011Аналіз літаратурнай пародыі як віду мастацтва. Месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры. Аналіз літаратуразнаўчых крыніц, прысвечаных пародыям і эпіграмы ў беларускай літаратуры. Эвалюцыя іх у творчасці сучасных пісьменнікаў.
дипломная работа [101,3 K], добавлен 26.06.2013Сімвалічная функцыя міфалагічных персанажаў у паэзіі Янкі Купалы. Асаблівасці стварэння Купалам міфа пра гаротную Беларусь. Адметнасці мадэлявання савецкага міфа пра Беларусь. Сюжэты беларускай міфалогіі і легендарнай гісторыі беларускага народа.
дипломная работа [116,4 K], добавлен 13.06.2016Вывучэнне біяграфіі Алаізы Сцяпанаўны Пашкевіч (Цёткі) - пачынальнікаў навейшай беларускай літаратуры. Псеўданімы, якімі яна карысталася ў сваёй творчасці. Літаратурная спадчына Цёткі (паэзія, проза, публіцыстыка), яе значэнне ў беларускай літаратуры.
реферат [39,3 K], добавлен 26.03.2013Кароткая характарыстыка і асаблівасці сучаснай беларускай прозы, біяграфія і творчасць яе прадстаўнікоў: Ніл Сымонавіч Гілевіч, Рыгор Іванавіч Барадулін, Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц, Вярцінскі Анатоль Ільіч. Уклад дзеячаў у развіццё беларускай літаратуры.
реферат [16,4 K], добавлен 22.11.2011Ян Баршчэўскі - вялікая і знакавая постаць беларускай літаратуры, адметная фігура ў літаратурнай спадчыне славян. "Нарыс Паўночнае Беларусі" як этнаграфічны помнік. Нацыянальныя рысы ў аповесцях "Драўляны дзядок і кабета Інсекта" і "Душа не ў сваім целе".
курсовая работа [41,8 K], добавлен 26.03.2013Асаблівасці станаўлення і асноўныя прыкметы ўласнабеларускай старажытнай літаратуры на пачатковым этапе яе развіцця. Летапіс як найбольш значный жанр беларускай літаратуры XV — пачатку XVI ст. Арыгінапьны твори жанра царкоўна-рэлігійнага пісьменства.
курсовая работа [44,0 K], добавлен 24.02.2011Даследаванне развiцця беларускай паэзіі з 50-х гадоў XX стагоддзя да сучаснага часу. Уплыў постмадэрнізму на змену скіраванасці і афарбоўкі мастацкага мыслення. Асаблівасці раскрыцця тэм кахання, часу і смерці ў вершах сучасных беларускіх аўтараў.
курсовая работа [26,2 K], добавлен 15.05.2012Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя. Жаночы характар у творчасці І. Мележа. Вобраз беларускай жанчыны ў апавяданнях і аповесцях І. Мележа. Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў раманах "Палескай хронікі" І. Мележа.
дипломная работа [109,9 K], добавлен 16.05.2015