Андрэй Ягоравіч Макаёнак (1920—1982). Жыццёвы і творчы шлях
Талент сатырыка-камедыёграфа і баявітый, наступальный характар, што і абумовіла выключнасць, фенаменальнасць асобы Макаёнка. Драматургічна дзейнасць А. Макаёнка. Шматактавыя пёесы Макаёнка "Ворагі" (1947), "Выйгрыш" (1948), "Узыходы шчасця" (1948).
Рубрика | Литература |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 29.09.2014 |
Размер файла | 29,3 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Андрэй Ягоравіч Макаёнак (1920--1982). Жыццёвы і творчы шлях
Падрыхтавала: Чэрнiк Лiзавета
Нарадзіўся Андрэй Макаёнак 12 лістапада 1920 года ў весцы Борхаў Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці.
Яго дзяцінства было такое ж, як і ў іншых сялянскіх дзяцей таго часу. Стравы, прыгатаваныя з лебяды, лісцеў ліпы і нават бацвіння Макаёнку даводзілася «смакаваць» у дзяцінстве.
Бацька быў арганізатарам мясцовага калгаса, вялікім актывістам, ён не даваў сваім старэйшым сынам Андрэю і Івану, нягледзячы на іх дзіцячы ўзрост, адседжвацца дома. Адпраўляў падлеткаў пасвіць свіней. Хлопцы вырашылі чаргаваць «працадні», каб хоць цераз дзень наведваць спачатку мясцовую пачатковую, а потым Шапчыцкую сямігадовую школу. Вучыўся Андрэй Ягоравіч добра: дапытлівасць, імкненне хутчэй вызначыць свой жыццёвы шлях вылучалі юнака сярод яго равеснікаў. Акрамя вучобы хлопец усур'ёз захапіўся маляваннем, разьбой па дрэву, лепкай з гліны. Бацька падтрымліваў і заахвочваў здольнасці старэйшага сына і пасля сямігодкі адправіў яго у Рагачоўскі педтэхнікум. Андрэй Ягоравіч правучыўся там некалькі месяцаў: з Рагачова яго забрала маці, якая пашкадавала сына, бо ўбачыла невыносныя ўмовы яго жыцця ў мнагадзетнай сям'і знаёмых.
Творчасць Андрэя Макаёнка -- самабытная з'ява ў беларускай літаратуры. Пісьменнік валодаў рэдкім талентам сатырыка-камедыёграфа і баявітым, наступальным характарам, што і абумовіла выключнасць, фенаменальнасць яго асобы.
Працуючы ў камедыйна-сатырычных жанрах, А.Макаёнак сінтэзаваў элементы розных літаратурных форм -- фельетона, гумарэскі, памфлета, рэпартажу, народнага лубка, фарсу, вадэвіля, гераічнай драмы, сатырычнай камедыі, трагікамедыі, акумуліраваў дасягненні народнага тэатра і класічных традыцый. Адным з яго дасягненняў стала трагікамедыя -- жанр, у якім драматург спалучыў элементы камедыі і трагедыі, народнага лубка і гераічнай драмы і якія ён развіў на нацыянальнай аснове.
У 1927 годзе ў вёсцы адкрылася школа, але хлопчыка ў першы клас не ўзялі, да сямі гадоў не хапіла пару месяцаў. Не жадаючы адставаць ад сяброў, упарты хлапчук днямі праседжваў пад вокнамі школы, пакуль настаўніца з наступленнем халадоў не злітасцівілася ды не ўпусціла яго ў клас. 3 умовай: справішся з праграмай -- будзеш вучыцца. Справіўся. Вучыўся старанна і ў наступныя гады, хоць умовы да таго былі не надта спрыяльныя.
А «ў пяты клас, -- як прызнаваўся ў аўтабіяграфіі, -- хадзіць было далекавата -- за восем кіламетраў. I калі праз год адкрылася сямігодка ў вёсцы Шапчыцы -- бліжэй на пяць кіламетраў, бацькі рашылі: лепей два разы пахадзіць у пяты клас, але бліжэй, чым бегаць па навуку далёка. На лапцях эканомія ».
Змалку талент А.Макаёнка ён раскрыўся рознымі гранямі. Яшчэ школьнікам пачаў маляваць. Слухалася яго ўмелых рук гліна, з натхненнем выразаў з кавалачкаў дрэва розныя фігуркі. Дарэчы, з жывапісам, разьбой не развітваўся ўсё жыццё. Стаўшы вядомым пісьменнікам, ствараў партрэты блізкіх, сяброў, знаёмых. Пакінуў і аўтапартрэт. I не намаляваны, а выгравіраваны на дрэве.
3 дзяцінства жыло ў сэрцы А.Макаёнка і іншае захапленне. Ніхто з яго аднагодкаў не ўмеў так па-майстэрску чытаць гумарыстычныя вершы, байкі. Быў і актыўным удзельнікам школьнай мастацкай самадзейнасці.
У 1938 годзе скончыў Журавіцкую сярэднюю школу і паступіў у ваеннае вучылішча. Але афіцэра з А.Макаёнка не атрымалася. 3-за незалежнага характару: «Вельмі ж не па мне была там дысцыпліна. Рос анархістам... Прывык да волі, а там... Набузіў. Паколькі яшчэ прысягі не даваў -- мяне падобраму адправілі дамоў. I я быў удзячны таму памкамузвода, якому я нахаміў, а ён, «як і паложана», далажыў па камандзе».
Вярнуўся ў Журавічы (Журавічы з'яўляліся раённым цэнтрам, быў Дом сацыялістычнай культуры), дзе і пачаў працаваць А.Макаёнк масавіком. Праз год вырашыў зноў паступаць. Гэтым разам «замахнуўся» на Маскоўскі інстытут кінематаграфіі. Па конкурсу не прайшоў, але дамоў вяртаўся абнадзеяны: параілі прыязджаць праз год. Але ў кастрычніку 1939 г. яго прызываюць у армію. Служыў (намеснікам камандзіра роты) на Каўказе, у Грузіі. Успамінаючы гэтыя гады, Макаёнак пісаў: “Прывезлі мяне на Каўказ, у Грузію. Чаму я быў вельмі рады. Пасля борхаўскіх палёў і лугоў Каўказ з яго гарамі, цяснінамі, скаламі - здаваўся казачнай краінай напачатку. А вось паходы з поўнай баявой выкладкай хутка вытруцілі гэтае захапленне гарамі. Дамашняя раўніна снілася не раз і здавалася далёкім раем”.
Паступлва ўцягнуўся ў вайсковае жыццё і тое, што напачатку здавалася такім цяжкім і непасціжымым, зрабілася паўсядзённым, звычайным, што можна было ўспрымаць нават з гумарам.
Пачалася Вялікая Айчынная вайна, А.Макаёнак - палітработнік. У жніўні 1941 года часць, дзе служыў Макаёнак, накіравалі ў бок іранскай граніцы (была пастаўлена задача ўвайсці ў Іран, каб папярэдзіць уварванне туды армадаў вермахта). Прыйшлося рабіць двухсоткіламетровы пешы пераход. Зведаць спякоту, пыл, пот, смагу. І яшчэ адчуванне таго, што ўсё гэта дарэмна, непатрэбна, бо хацелася на фронт, у бой. I толькі ў самым канцы 1941 г. з Ірана яна была перакінута на Крымскі паўвостраў для ўдзелу ў сумна славутым Керчанска-Феадасійскім дэсанце. Амаль паўгода ўдзельнічаў А.Макаёнак ў жорсткіх, крывавых баях. 10 красавіка 1942 г. атрымаў надзвычай цяжкае раненне абедзвюх ног (ад блізкага выбуху быў паранены ў нагу, хацеў схавацца ў варонцы, але ўцягнуць ногі не паспеў. Новы выбух. Цяпер паранены абедзьве нагі). Пагражала ампутацыя ног, бо ўрачы палявога шпіталя западозрылі гангрэну. Але Макаёнак ад ампутацыі катэгарычна адмовіўся. Так ён выбраўся з Крыма і трапіў на Вялікую зямлю -- у Краснадар, а потым у Баку, Нахічавань і Тбілісі, ажно на пяць месяцаў шпітальнага жыцця са шматлікімі аперацыямі, якія рабіліся без наркозу, бо Макаёнак баяўся, каб ногі яму усё ж не адрэзалі. Іх урэшце ўратавалі. На фронт больш А. Макаёнак не трапіў: неўзабаве пасля выпіскі са шпіталя раны зноў адкрыліся, таму дэмабілізацыя зрабілася непазбежнай. Адзін год Макаёнак быў ваенруком у Акаурцкай школе ў Грузіі (вёска Акаурты, непадалёк ад славутага грузінскага горада Горы, населена была пераважна азербайджанцамі). І Макаёнак пачынае выкладаць ваенную справу ў Акаурцкай школе ў Грузіі. Тут ён і пражыў да 1943 года. А пасля вызвалення Беларусі вяртаецца на Радзіму (студзень 1944 г.). (Маці не спадзявалася ўбачыць яго жывым, бо ёй расказаў адзін зямляк, што бачыў, як сын загінуў ад разрыву міны).
У студзені 1944 г. А.Макаёнак вярнуўся дадому. Бацька і сястра былі расстраляны фашыстамі. Спачатку працаў ваенруком у школе, а потым сакратаром Журавіцкага райкама камсамола. Наступныя тры гады лёс непрадказальна і рашуча блытаў жыццёвыя дарогі будучага драматурга: пасля заканчэння курсаў прапагандыстаў пры ЦК КПБ (снежань 1944 -- студзень 1945 гт.) працаваў сакратаром Гродзенскага гаркома камсамола (люты -- жнівень 1945 г.), загадчыкам парткабінета Магілёўскага чыгуначнага вузла (жнівень 1945 -- чэрвень 1946 гг.). У 1946--1947 гадах Макаёнак працаваў памочнікам сакратара Журавіцкага райкома партыі.
Нейкі час пабыў Макаёнак і на пасадзе народнага суддзі, хоць зноў жа не меў ні юрыдычнай адукацыі, ні схільнасці да гэтай прафесіі. Асабліва бянтэжыла яго, што дзеля выканання жорсткіх прадпісанняў улады трэба было «дубасіць дубінкай у сваім гняздзе», за самыя дробныя правіннасці няўмольна караць шматпакутных землякоў.
А да ўсяго хлопцу хацелася атрымаць сур'ёзную адукацыю. I ён выбраў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ (1947 - 1949), бо там была добрая стыпендыя -- «разы ў чатыры большая, чым у любым інстытуце». Палову яе Макаёнак адцаваў «маці, каб падтрымліваць братоў і пляменніка» (Шамякін).
Два гады навучання ў РПШ А.Макаёнак выкарыстаў вельмі плённа. Вялікі аб'ём праграмных заданняў не перашкаджаў яму знаёміцца з дадатковай літаратурай, якая патрэбна была яму для ўласнай творчасці. Не ўпускаў ён магчымасці схадзіць у тэатр, перачытаць часопіс з цікавай драматургічнай навінкай. I пісаў. Пісаў шмат, з задавальненнем, хоць з друкаваннем і не спяшаўся.
Скончыўшы гэтую навучальную ўстанову, Андрэй Макаёнак на партыйную работу не пайшоў, а стаў журналістам і на працягу 1949--1953 гадоў працаваў у сатырычным часопісе «Вожык», загадваў аддзелам прозы. «Гэта была вялікая школа, дзе адточвалася пяро. Я вывучыў геаграфію рэспублікі, яе «глыбінкі» ў шматлікіх камандзіроўках»,-- падкрэсліваў ён, ужо стаўшы вядомым драматургам.
У 1966--1978 гадах з'яўляўся галоўным рэдактарам часопіса «Неман». Як член дэлегацыі БССР у 1965 годзеўдзельнічаў у рабоце XX сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. У 1971 -- 1982 гадах быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. У 1977 годзе ўдастоіўся ганаровага звання «Народны пісьменнік Беларусі». Мастацкія дасягненні А.Макаёнка былі таксама адзначаны Літаратурнай прэміяй імя Янкі Купалы і Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Якуба Коласа.
Пайшоў з жыцця нечакана, у росквіце творчых сіл. Даведаўся, што выпісваюць з бальніцы. Вырашыў пагаліцца і ўпаў. Тромб увайшоў у сэрца. 16 лістапада 1982 года драматурга не стала.
А.Макаёнак -- мастак непаўторнага таленту. Ён творча развіў многія жанравыя традыцыі беларускай драматургіі, узняў узровень айчыннай камедыяграфіі да лепшых сусветных узораў. Яго пяру належаць пераклады многіх п'ес («Трэцяе жаданне» Б.Блажака, «Дабракі» Л.Зорына, «Я, бабуля, Іліко і Іларыён» Н.Думбадзе і Г.Лордкіпанідзе, «Блакада» У.Іванава, «Чацвёрты» К.Сіманава). Ён аўтар сцэнарыяў фільмаў «Твой хлеб» (1954), «У адзінай сям'і» (1957), «Шчасце трэба берагчы» (1958), «Вялікая небяспека» (1960), «Кандрат Крапіва» (1961), «Рагаты бастыён» (1964), «Не пакінеш мяне» (1969), «Пасля кірмашу» (1973). А.Макаёнак -- народны пісьменнік Беларусі (1977), быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1971--1982), з'яўляўся членам многіх камітэтаў, грамадска-палітычных арганізацый. У складзе розных дэлегацый неаднойчы выязджаў за мяжу, удзельнічаў у рабоце сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Узнагароджваўся ардэнамі і медалямі.
Спрабаваў пісаць А.Макаёнк яшчэ ў школьныя гады. У гады вайны Макаёнак, насуперак афіцыйнай забароне, вёў дзённік, які складаўся з розных замалёвак, псіхалагічных абразкоў і эцюдаў, дыялагізаваных сцэнак і нататак (пры жыцці пісьменніка не друкаваліся). Але сур'ёзным пачаткам літаратурнай дзейнасці трэба лічыць працу ў рэдакцыі «Вожыка». Акурат у гэты час з'явіліся з-пад пяра А.Макаёнка гумарэскі, фельетоны, асобныя з якіх змяшчаліся пад рубрыкай «Выбачайце, калі ласка!». Малады пісьменнік не абмяжоўваўся лакальнымі сюжэтамі, закранаў і вострыя праблемы сучаснасці. У прыватнасці, у фельетоне «Карасёва Адысея» выкрываў факты масавага знішчэння браканьерамі рыбы. Знайшоў пры гэтым арыгінальны прыём. Фельетон уяўляе сабой маналог-скаргу ледзь жывога карася, што трапіў на вуду рыбакааматара.
Неабходна адзначыць, што канец 40-х - пачатак 50-х гадоў - гэта перыяд так званай “тэорыі бесканфліктнасці”. Згодна з гэтай тэорыяй, у савецкім грамадстве быццам бы няма барацьбы паміж новым і старым, паміж прагрэсіўным і рэакцыйным, а ёсць толькі сутычкі паміж добрым і лепшым.
На глебе тэорыі бесканфліктнасці, як зазначае Я.Усікаў, узнікла няправільнае, фальшывае вульгарна-сацыялагічнае разуменне праблемы тыповасці, якое ў сваю чаргу жывіла, падагравала тэорыю бесканфліктнасці.
Тыповым абвяшчалася толькі станоўчае і адмаўлялася тыповасць адмоўнага, не прызнавалася тыповасць сатырычнага вобраза.
Выказвалася думка аб адміранні сатыры наогул, паколькі ў сацыялістычнай рэчаіснасці, у светапоглядзе, учынках і паводзінах савецкага чалавека пераважае даданае, добрае, высакароднае, настолькі лічылася шкоднымі, ледзь не злачыннымі ўсялякія спробы пісьменнікаў гаварыць аб заганных рысах асобных людзей, паказваць барацьбу станоўчага і адмоўнага, выяўляць супярэчнасці характару, раскрываць дыялектыку душы. Нават знакамітыя драматургі (на Беларусі -- Кандрат Крапіва) адмаўляліся ад напісання сатырычных камедый, каб быць далей ад гневу, які мог пасыпацца на іх. макаёнок пёеса ворагі сатырык
Менавіта на такі час і прыпадае пачатак драматургічнай дзейнасці А.Макаёнка, яго паклалі аднаактовыя п'есы. У іх пісьменнік вучыўся майстэрству стварэння вострых, грамадска значных канфліктаў і сітуацый, наданню дзеянню дынамізму і імклівасці развіцця, абмалёўцы яркіх, каларытных вобразаў і характараў, нарэшце, дасканалага дыялога. Яшчэ ў Гродна Макаёнак напісаў аднаактавую п'есу «Добра, калі добра канчаецца»(1945), У час працы сакратаром Гродзенскага гаркама камсамола пісьменнік сутыкнуўся са своеасаблівым дэфіцытам - недахопам драматургічнага матэрыялу для гурткоў мастацкай самадзейнасці і напісаў аднаактоўку, якая адразу атрымала прызнанне - ставілася самадзейнымі тэатрамі), была адзначана на рэспубліканскім конкурсе прэміяй і надрукаваная ў «Чырвонай змене» (1946, 13 ліп.).
У творы назіраюцца некаторыя асаблівасці, якія стануць характэрнай адзнакай п'ес Макаёнка: здольнасць да стварэння камедыйна-сатырычных сітуацый, уменне карыстацца сакавітым народным словам, ёмістасць і лаканічнасць дыялога.).
У аснове большасці аднаактовак Макаёнка ляжаць, як правіла, надзённыя праблемы і калізіі. “Магчыма, некаторыя з гэтых праблем сёння гучаць ужо не так актуальна, але ў свой час яны мелі бясспрэчнае значэнне”. З гэтымі словамі Я.К.Усікава нельга не пагадзіцца. Так, напрыклад, у канцы 40-х -пач. 50-х гадоў многія гараджане па закліку партыі пераязджалі працаваць з горада ў вёску, каб дапамагчы калгасам кадрамі спецыялістаў. Гэтай тэме, а таксама тэме будаўніцтва ўвогуле новай вёскі (вёскі-агарода, як называлі ў той час) прысвечаны аднаактовыя п'есы “Перад сустрэчай” і “Жыццё патрабуе (Будні сакратара райкома)”. Абедзьве напісаны ў 1950 г.
П'еса “Перад сустрэчай”- гэта камедыя становішчаў з кананічнай блытанінай герояў, іх памераў і паводзін, а ў канцы - “пазнаваннем”. Пра высокія мастацкія вартасці п'есы гаварыць, вядома, не выпадае, аднак у параўнанні з ёй наступная п'еса “Жыццё патрабуе (Будні сакратара райкома)” відавочна прайграе. Дзеянне тут у многім статычнае, ілюстрацыйнае. Аўтар у аднаактовым творы паспрабаваў вырашыць цэлы шэраг праблем. Зразумела, што зрабіць гэта яму не ўдалося.
Асэнсаванне сельскай рэчаіснасці канца 40-х - пачатку 50-х гадоў прысвечана і па-савецку наіўная аднаактоўка “Аксеніна цялушка”(1951). Тут Макаёнак імкнуўся паказаць зрухі ў свядомасці калгаснікаў у бок абсалюцысцкага калектывізму. Гэта, зразумела, пераканаўча зрабіць драматургу не ўдалося.
Першай п'есай Макаёнка, у якой ён асэнсоўвае замежную тэматыку, з'явілася аднаактоўка “Крымінальная справа” (1951). Гэта - камедыйна-сатырычны дыялог, амаль анекдот, у якім следчы ФСБ Хартлі абвінавачвае старога дворніка Сміта Хола ў нелаяльнасці да палітычнага ладу США. Даследчыкі лічаць згаданую аднаактоўку з лепшых у Макаёнка. “Досыць лаканічная, скандэнсаваная, сціснутая да памераў сатырычнай мініяцюры, актуальная па тэматыцы і праблематыцы, гэтая сцэнка набыла характар сапраўднага памфлета на амерыканскі лад жыцця... (Я.Усікаў).
Былі ў пісьменніка і шматактавыя п'есы: «Ворагі» (1947), «Выйгрыш» (1948), «Узыходы шчасця» (1948). Апошняя з іх была адзначана другой прэміяй рэспубліканскага конкурсу на лепшую п'есу (Аднак аўтар е панёс яе і ў тэатр, хоць па ўмовах конкурсу ўсе п'есы-лаўрэаты атрымлівалі рэкамендацыі для пастаноўкі з боку Упраўлення па справах мастацтва і культуры БССР).
Драма “Ворагі” (1947 г.) - першая шматактавая п'еса А.Макаёнка. Выбар тэмы не быў нечаканым - усе тады пісалі “грандыёзныя” творы пра Вялікую Айчынную вайну (Лынькоў, Мележ, Шамякін і інш.). Нявопытнага драматурга напаткала няўдача, якую ён (ва ўсякім разе знешне) даволі лёгка перажыў. Асноўны недахоп п'есы - тое, што аўтар не здолеў стварыць паўнакроўныя сцэнічныя характары, цалкам паспадзяваўшыся на драматызм падзей. Героі прывязаны да сюжэтных ланцугоў і не маюць магчымасці самаразвівацца, дзейнічаць у адпаведнасці з унутранай логікай сваіх характараў. Пабудаваная на ўзорах ваеннай драмы сярэдзіны 40-х гадоў, п'еса вылучаецца хіба толькі больш умелай кампаноўкай прыгодніцкага сюжэту і даведзенай да ладу, цікавай інтрыгай. Яшчэ, праўда, варта адзначыць імкненне аўтара адмовіцца ад стэрэатыпаў герояў, якія былі распаўсюджаны ў тагачаснай савецкай драматургіі. У лагеры фашыстаў у яго не адны толькі ёлупы ды паўдуркі, а сярод партызанаў ёсць і не зусім бяздакорныя людзі. У прынцыпе, і вобраз здрадніка Слівяшына атрымаўся даволі цікавым, хоць яго абмалёўка яўна грашыць “пераборам” “дэманічных” рысаў і фарбаў.
Тут яшчэ не пазнаецца той Макаёнак, якога чытачы ведаюць па лепшых творах.
Невялікім крокам наперад у параўнанні з “Ворагамі” стала яго драма “Выйгрыш” (1948).
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Изучение понятия "эмоционально-окрашенная лексика" в русском языке. Текстуальное знакомство с пьесами А. Макаёнка на русском и белорусском языках. Сравнительное исследование эмоционально окрашенной лексики белорусского языка и перевод её на русский язык.
курсовая работа [33,9 K], добавлен 26.02.2010Янка Купала - імя, як сама Беларусь, мяккае, яго жыццёвы i творчы шлях. Kнігi i гyтapкi з Чаховiчам: ўплыў на фармiраванне светапогляду паэта, яго нацыянальнай самасвядомасцi. Паэтычны талент Купалы на аснове дзвюх стыхiй: лiтаратурнай i народна-песеннай.
реферат [17,7 K], добавлен 12.11.2011Кузьма Чорны (Мікалай Карлавіч Раманоўскі) як "беларускій Дастаеўскій", яго жыццёвы і творчы шлях. Раннія апавяданні яго — тыповыя для творчасці "маладнякоўцаў" замалёўкі, эцюды, імпрэсіі, своеасаблівыя "вершы ў прозе". Драматычныя творы К. Чорнага.
реферат [30,4 K], добавлен 25.02.2011Азнаямленне з жыццёвым і творчым шляхамі літаратара Кастуся Калинойского. Вызначэнне ўплыву грамадзянска-палітычнай атмасферы на станаўлення рэвалюцыйна-дэмакратычнага светапогляду. Аналіз патрыятычных і дэмакратычных ідэй у творы "Хлопская правда".
реферат [18,5 K], добавлен 16.03.2010Творчы характар мастацтва як з'явы эстэтычнага. Асаблівасці класіфікацыі і сістэматызацыі відаў мастацтва. Пазнавальны аспект мастацтва, аўтарскі пачатак у ім. Мастацтва ў суаднесенасці з іншымі формамі грамадскай свядомасці, творчай дзейнасці людзей.
реферат [74,2 K], добавлен 25.02.2011Азнаямленьне з біяграфічнай гісторыяй жыцця і зараджэннем літаратурнага таленту Яна Чачота. Стылістычнае асаблівасцю спявае стала выкарыстанне нацыянальнага фальклору пры напісанні балад "Свіцязь", "Мышанка". Вызначэнне ўкладу Яна ў галіну мовазнаўства.
контрольная работа [16,3 K], добавлен 01.03.2010Экзістэнцыялізм у французскай літаратуры. Жан-Поль Сартр: жыццё і творчасць. Альбер Камю і яго твор "Міф пра Сізіфа" як яскравы прыклад літаратуры экзістэнцыялізма. Жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава. Асаблівасці "быкаўскага" экзістэнцыялізму.
курсовая работа [55,2 K], добавлен 27.12.2008Жыццёвы і творчы шлях вядомага беларускага пісьменніка Міхася Зарэцкага. Тэма жаночай лёсу, развіццё характару і духоўных перажыванняў ў малой прозе і раманах "Сцежкі-дарожкі", "Вязьмо". Розныя падыходы літаратара да паказу жанчыны ў савецкім грамадстве.
курсовая работа [32,4 K], добавлен 26.11.2010"Дараманная" творчасць Ядвігіна Ш. Жыццёвы, творчы шлях пісьменніка. Станаўленне творчай індывідуальнасці. Жанрава-стылявыя асаблівасці прозы. Мастацкія асаблівасці першага беларускага рамана. Раман "Золата" як адна са спроб стварэння псіхалагічнай прозы.
курсовая работа [43,4 K], добавлен 28.06.2010Жыццёвы, творчы шлях В. Зуёнка. Савецкі перыяд творчасці, паэзія для дзяцей, тэма сяброўства, любоўная лірыка. Паэзія 60-80-х гг.: агульначалавечыя тэмы. Праблемы нацыянальнай культуры, філасофская лірыка ў творчасці Зуёнка. Постсавецкі перыяд творчасці.
курсовая работа [48,3 K], добавлен 26.02.2010