Творчасць Васiля Быкава
Васіль Уладзіміравіч Быкаў — беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, капітан. Большасць твораў — аповесці, дзеянне якіх адбываецца падчас вайны і ў якіх паказаны маральны выбар чалавека ў найбольш драматычныя моманты.
Рубрика | Литература |
Вид | доклад |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 18.12.2013 |
Размер файла | 8,7 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Вайна наклала глыбокі адбітак на творчасць Васіля Быкава, які прыйшоў ў літаратуру з палымяным жаданнем расказаць пра жахі яе ад імя цэлага пакалення, ад імя тых дзевяноста сямі працэнтаў сваіх равеснікаў, якія загінулі, не вярнуліся з крывавых палеткаў вайны. Галоўнай тэмай твораў В. Быкава з'яўляецца франтавое жыццё, партызанская і падпольная барацьба беларускага народа супраць фашысцкіх захопнікаў. Крыху ў іншым ракурсе раскрываецца тэма вайны ў аповесці «Знак бяды», за якую аўтару ў 1986 г. была прысуджана Ленінская прэмія. Вайна ў аповесці паказана праз успрыняцце яе мірнымі жыхарамі. Героямі твора з'яўляюцца не партызаны і падпольшчыкі, а звычайныя мірныя жыхары, для якіх уласны хутар становіцца месцам здзекаў і катаванняў, Галгофай.
Пачынаецца аповесць апісаннем спаленага хутара. І гэта не проста надуманае жаданне аўтара: лёс жыхароў хутара служыць своеасаблівым папярэджаннем для людзей, што бяда побач, што яна толькі прыхавалася, чакаючы свайго часу. Дзеянне адбываецца ў першыя месяцы вайны, хаця нямала старонак аповесці прысвечана перадваеннаму жыццю. Праз успаміны галоўных герояў - Сцепаніды і Петрака Багацькаў - В. Быкаў паказвае перыяд масавай калектывізацыі на Лепельшчыне, складаны 1937 год.
Сцепаніда (былая парабчанка ў пана Адольфа Яхімоўскага) заўсёды верыла ў справядлівасць і перамогу дабра, была пераканана, што на чужым няшчасці сваё шчасце не пабудуеш. Уражвае, напрыклад, той момант, калі Сцепаніда і Пятрок, атрымаўшы дзве дзесяціны зямлі з надзелаў пана Адольфа, правялі бяссонную ноч у трывогах, роздумах і сумненнях, Можа, лепш адмовіцца ад зямлі? А як жыць без яе? Калі ж браць, то як глядзець у вочы свайму былому гаспадару?!. У гэтых разважаннях мы бачым высакароднасць, прыгажосць, багацце душы герояў твора. Чуйная да чужога гора, Сцепаніда сэрцам успрымала тую несправядлівасць, якая спадарожнічала калектывізацыі, не прымала гвалтоўнасці, здзеку і абразаў, якія чыніліся ў вёсцы. Таму рашуча выступіла яна супраць раскулачвання сваіх аднавяскоўцаў, якіх і кулакамі назваць было цяжка. Бо ці ж кулак той, хто ўсё стварае сваім мазалём? Таму збірала яна подпісы ў абарону старшыні Лявона. Каб дапамагчы яго вызваленню з турмы, адправіла нават Петрака ў Мінск да Чарвякова. Аднак супрацьстаяць рэпрэсіўнай машыне было немагчыма: нават той жа Чарвякоў, як відаць з падзеяў твора, быў толькі паслухмяным вінцікам гэтага бесчалавечнага механізма і сам стаў яго ахвярай. Сцепаніда, якая і да вайны ўмела пастаяць за справядлівасць, не змагла змірыцца з новымі парадкамі, прынесенымі на нашу зямлю гітлераўцамі. Свядома канфліктуючы з няпрошанымі гасцямі, яна змагалася з імі магчымымі для старой жанчыны сродкамі: схавала газу, пазбавіўшы гэтым немцаў святла; прыхавала ў лесе парсючка, каб той не дастаўся ворагам; укінула ў глыбокі калодзеж вінтоўку... Пасля арышту Петрака Сцепаніда, застаўшыся на хутары адна, вырашае змагацца з ворагам больш дзейсна: купіць у Карнілы за апошняга парсючка бомбу і знішчыць узноўлены мост. Здаецца, задуманае ёю вось-вось здзейсніцца. Але фашысцкія паслугачы арыштавалі Карнілу і выйшлі на след Сцепаніды. Апошняе, што яна паспявае зрабіць, - гэта перахаваць бомбу ў іншае месца. А калі вечарам паліцаі пачалі ламацца ў хату, Сцепаніда, выразна ўсведамляючы свой лёс, аблівае сябе газай і падпальвае. Задыхаючыся ў дыме і полымі, ад якога ўжо смылелі валасы на галаве, гарэлі рукавы ватоўкі, Сцепаніда падумала, як бы апраўдваючы свой учынак з бомбай: «Можа, й добра, што з бомбай яе ніхта не бачыў. Добрым людзям і не трэба, а гэтыя хай шалеюць. Хай думаюць - дзе? І не спяць ні ўдзень, ні ўначы - баяцца да скону». Трагічная смерць Сцепаніды ўспрымаецца як знак непераможнасці народа, нязломнасці яго духу. Адна з галоўных думак, якую спрабуе давесці да чытача аўтар твора, заключаецца ў рытарычным пытанні: што лепш: памерці без супраціўлення, пасіўна ўспрымаючы гвалт, які чыніць вораг на роднай зямлі, ці змагацца з гэтым гвалтам актыўнымі дзеяннямі, ад якіх вораг не будзе мець спакою ні ўдзень, ні ўночы. Зыходзячы з гэтага, Петрака можна ў нейкай ступені разглядаць як супрацьлеглы Сцепанідзе вобраз. Пятрок, па натуры ціхі, памяркоўны, крыху палахлівы, спрабуе прыстасавацца да абставін, перачакаць навалу. Ён улагоджвае паліцэйскіх самагонкай, паслухмянасцю дагаджае фашыстам. У гэтым выяўляецца адна з рыс сялянскай псіхалогіі: абы было ціха. Аднак поўнасцю прыстасавацца да жудасных умоў фашысцкай акупацыі немагчыма. Паступова ў душы нясмелага, далікатнага чалавека выспявае гнеўны пратэст. Пятрок пераадольвае сваю слабасць, знаходзіць у сабе незвычайныя сілы і выказвае паліцаям усю сваю нянавісць і пагарду. Гэты ўчынак заканчваецца арыштам, турмой і, урэшце, смерцю. Вобразам Петрака В. Быкаў сцвярджаў, што ў часы цяжкіх выпрабаванняў лавіраванне паміж сваімі і чужымі, хаванне за спіны іншых заканчваюцца трагічна. Чалавек павінен з першай хвіліны акупацыі заняць цвёрдую, непрымірымую пазіцыю ў дачыненні да ворагаў. Аповесць «Знак бяды» - твор, па сведчанні П. Дзюбайлы, «аб нечалавечых пакутах і аб сапраўднай чалавечнасці, аб сіле і нязломнасці чалавечага духу, сапраўды народнага характару». Назва твора набывае сімвалічнае значэнне. Знак бяды - гэта мяжа, на якой чалавек павінен даць адказ свайму сумленню: ці здатны ён да абароны сваёй годнасці і гонару роднай зямлі, У вобразе Сцепаніды В. Быкаў увасобіў лепшыя рысы беларускай жанчыны: працавітасць, сумленнасць, душэўнасць, сілу і нязломнасць чалавечага духу, высокую чалавечую годнасць. А яшчэ - гатоўнасць да самаахвяравання. Была ж у гераіні магчымасць жыць, перачакаць вайну. Але не было магчымасці выжыць, застацца чалавекам са сваімі прынцыпамі. І менавіта гэтыя прынцыпы знайшлі сваё выяўленне ў апошнім учынку Сцепаніды.
васіль быкаў беларускі пісьменнік
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Дзяцінства і юнацтва К. Чорны. Перыяд навучання, дзейнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны. Дэбют Мікалая Раманоўскага ў якасці пісьменніка, яго творы вялікай эпічнай прозы, творчасць апошніх гадоў жыцця. Апісанне літаратурнага музея Кузьмы Чорнага.
презентация [6,5 M], добавлен 22.04.2010Асаблівасці адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай драматургіі 40 -50-х гадоў ХХ ст. Асаблівасці сэнсаўтварэння і ідэйная пазіцыя аўтараў. Спецыфіка адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны ў творах І. Чыгрынава, М. Матукоўскага.
дипломная работа [94,8 K], добавлен 16.05.2015М. Багдановіч – прадстаўнік паэзіі "чыстай красы", тонкіх і інтымных чалавечых пачуццяў, перажыванняў і адчуванняў. Творчасць Максіма Гарэцкага і наватарскія тэндэнцыі ў літаратуры. Творчасць Быкава ў кантэксце твораў сусветнай літаратуры пра вайну.
реферат [65,7 K], добавлен 23.03.2011Азнаямленне з гадамі дзяцінства і юнацтва Васіля Быкава - беларускага пісьменніка і грамадскага дзеяча; яго ўдзел у ваенных дзеяннях. З'яўленне друкаванага творы "Дапякло". Публікацыя зборнікаў "Ход канём", "Жураўліны крык", "Доўгая дарога дадому".
презентация [962,2 K], добавлен 28.11.2013Лукаш Калюга як выдатны мастак слова на ніве беларускай прозы. Асноўныя моманты яго жыццёвага і творчага шляху. Адметныя рысы мовы і характару твораў пісьменніка. Аналіз сюжэтаў найбольш вядомых твораў Лукаша Калюги, адзнака сацыяльных праблем грамадства.
реферат [35,4 K], добавлен 24.02.2011Агульная характарыстыка вобраза апавядальніка ў творах мастацкай літаратуры. Васіль Быкаў – майстар ваеннай аповесці. Моўны вобраз апавядальніка ў аповесці "Трэцяя ракета", "Знак бяды". Частае выкарыстанне мадальных словаў як ў суб’ектыўнай манеры пісьма.
курсовая работа [41,7 K], добавлен 30.04.2013Апісанне дзіцячых і юнацкіх гадоў жыцця Пятруся Броўки - беларускага пісьменніка, паэта, перакладчыка. Дзейнасці Пятруся ў часы Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны час. Творчыя дасягненні пісьменніка; ўзнагароджанне ордэнамі Леніна і многімі іншымі.
презентация [567,5 K], добавлен 21.11.2013Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч - беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст, класік беларускай літаратуры. Паходжанне, сям'я, маленства. Гады вайны і акупацыі. Ацэнка і значэнне творчасці. Пасмяротныя выданні. Ушанаванне памяці.
презентация [2,0 M], добавлен 16.02.2015Характарыстыка паэзіі на сучасным этапе: другая палова 90-х гг. XX ст. - пачатак XXІ ст. Форматворчасць і жанраўтваральныя працэсы. Развіццё пейзажнай і інтымнай лірыкі. Сучасная лірыка кахання. Праблематыка аповесці В. Быкава "Мёртвым не баліць".
контрольная работа [39,1 K], добавлен 01.03.2010Роля паэзіі ў агульнай сістэме мастацкай літаратуры часоў Вялікай Айчыннай вайны. Кантраснае спалучэнне ў творах любові і нянавісці, традыцыйных вобразаў-сімвалаў і лірычна-песенных інтанацый. Значэнне сатырычнай камедыі ў беларускай літаратуры.
курсовая работа [65,2 K], добавлен 23.02.2011