Літаратурны альманах "Новы год прыспешвае крокі"

Першыя крокі ў краіну паэзіі вучняў 6-10 класаў. Стварэнне літаратурнага альманаха з вершаў, сачыненняў і лірычных мініяцюр школьнікаў і педагогаў. Творы на тэму любові да маці, да Радзімы. Сачыненне па п'есе Я. Купалы "Паўлінка" и Э. Ажэшкі "Раманіха".

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык русский
Дата добавления 23.10.2012
Размер файла 31,3 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Літаратурны альманах "Новы год прыспешвае крокі"

г. Асіповічы

2008 год

Новы 2008 год прыспешвае крокі...

Вось і перагарнулася апошняя старонка 2007 года... Давайце азірнёмся назад і падумаем, што прынёс нам мінулы год, давайце прыгадаем нашы здзяйсненні, знамянальныя падзеі, здарэнні.

Мінулы год быў аб'яўлены годам Дзіцяці. Таму і запытаемся спярша ў нашых хлопчыкаў і дзяўчынак, чым запомніўся ім 2007 год ,што ён прынёс ім.

Ціхановіч Яўген, 10' клас.

З мінулага, 2007 года, мне найбольш запомнілася святкаванне Дня горада ў кастрычніку. 135-годдзе Асіповіч адзначалася з размахам. Гарадскія ўлады арганізавалі грандыёзны канцэрт, у якім прымалі ўдзел нават замежныя госці - артысты з Балгарыі і Латвіі, масавае народнае гулянне, а пад заканчэнне святочнага вечара - яркі феерверк на некалькі хвілін. Такога свята на ўвесь горад на маёй памяці яшчэ не было.

Жэбіт Вольга, 10' клас.

У мінулым годзе я прымала ўдзел у навагоднім конкурсе. Мы ўпершыню ўсім класам рыхтаваліся да яго, як зладжаная каманда. Мяне гэта вельмі захапіла і ўразіла, бо я ўбачыла, што ў нашым класе ёсць вучні, якія маюць добрыя веды і таленты, але не раскрываюць іх на ўроках.

Хрэськіна Настасся, 10' клас.

У мінулым годзе я выйграла раённую алімпіяду па англійскай мове. Я вельмі старанна рыхтавалася да яе і вельмі жадала заняць першае месца. Я вельмі ўзрадавалася, што мае мары здзейсніліся. Яшчэ адзін крок да добрай будучыні зроблены. У наступным годзе я хачу заняць такое ж месца ў алімпіядзе па беларускай мове.

Голубава Юлія, 10' клас.

У мінулым годзе цікавай падзеяй для мяне стала экскурсія ў горад Навагрудак. Я люблю гісторыю і таму паездка ў адзін з найстаражытнейшых гарадоў Беларусі захапіла мяне. Я зноў адчула, што гісторыя роднай краіны хавае багаты скарб і нават цікавейшая за гісторыю замежных краін.

А чым жа адметным быў 2007 год для вас, педагогі?

Л. А. Шебалина.

2007 год ещё раз доказал, что

Быть руководителем школы - это сложно!

Хорошим руководителем-педагогом быть - ещё сложней.

И лишь трудом преодолеть ту сложность можно.

И по дороге этой я не зря пошла.

Воспитывать детей, готовить смену…

И в этом творчестве смысл жизни я нашла .

Ответственность огромная, большая:

С вниманьем выслушать и всех понять.

И если люди делятся сокровенным,

Идут к тебе за помощью и за советом,

То в этот миг я понимаю ясно,

Что выбрала путь этот не напрасно.

Т. В. Разгонава

Мінуў яшчэ адзін год нашага хуткаплыннага жыця. Які самы яркі ўспамін пакінуў ён у маёй душы? Неяк міжволі прыгадваецца летняе падарожжа ў загадкавую, вясёлую, непрадказальную Адэсу. Мы паехалі туды разам з маім маленькім сынам. Пад акампанемент колаў цягніка, які імчаў нас на поўдзень, мы сустрэлі Алегаў пяты дзень нараджэння. А наперадзе нас чакала шчодрае сонца, ласкавыя марскія хвалі, новыя цікавыя людзі і незабыўныя ўражанні…

Н. Л. Рысевец.

2007 год быў годам Хвалявання, бо мая малодшая дачка закончыла школу. І годам Задавальнення, бо яна паступіла ў каледж. І годам Суму, бо трэба было выпраўляць яе на вучобу.

Незабыўная сустрэча.

У снежні 2007 года ў рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры вучні нашай школы сустрэліся з цікавым таленавітым чалавекам - асіповіцкай паэтэсай Таццянай Рудэнкай. Хлопчыкі і дзяўчынкі былі вельмі ўзрушаны знаёмствам і задавалі разнастайныя пытанні аб жыцці Таццяны Міхайлаўны, аб яе творчасці, раіліся аб сваіх праблемах. Школьнікі слухалі вершы паэтэсы, чыталі і свае асабістыя творы. У заканчэнні сустрэчы набылі зборнікі вершаў Таццяны Рудэнкі з арыгінальнымі прысвячэннямі кожнаму чалавеку. Фотаздымак на памяць завяршыў нашу сустрэчу, але цёплыя адносіны, якія склаліся паміж намі, я ўпэўнена, будуць прадаўжацца.

Таццяна Рудэнка

"Дзякую Табе!"

Магутны Божа, дзякую Табе

За позірк твой, схаваны ў аблоках,

За ззянне ноччу прыгажуні-зоркі,

Магутны Божа, дзякую Табе.

Магутны Божа, дзякую Табе

За хлеб, ваду і сонца ў акенцах,

За тое, што не спыніш біцца сэрца,

Магутны Божа, дзякую Табе.

Магутны Божа, дзякую Табе

За ўсе Твае зямныя таямніцы,

І за каханне, што з душы бруіцца,

Магутны Божа, дзякую Табе.

Магутны Божа, дзякую Табе

За кожную пралітую слязінку,

Маёй пустэчы кожную пясчынку,

Магутны Божа, дзякую Табе.

Магутны Божа, дзякую Табе

За ліст кляновы, ветрам абарваны,

За родны кут, што мной аблюбаваны,

Магутны Божа, дзякую Табе.

Магутны Божа, дзякую Табе

За дзень і ноч, і раніцу, і вечар,

За птушку, што ў паветры прашчабеча,

Магутны Божа, дзякую Табе.

Магутны Божа, дзякую Табе

За жменю журавін у маёй далоні,

За лік Ісуса на святой іконе,

Магутны Божа, дзякую Табе.

11.11.2003

Ніна Леанідаўна Рысевец

"Ода баравіку"

О, пахкі, важкі баравік!

Стаіш ты сярод лесу.

Невыпадкова ты ўзнік

І радуешся свету.

Ты можаш быць такім маленькім,

Што пад лістамі ледзь відаць,

Але калі вялікім станеш,

То нават грэх цябе мінаць!

Стаіш пад маладым дубком -

Твая бо тут мясцінка!

Схаваўшы корань пад імхом,

На ўсіх глядзіш гасцінна.

Ты кожнаму ў лесе рад,

Хто ў ягады, грыбы, арэхі.

Галоўнае, каб быў парадак, лад,

Не грэблі без патрэбы.

О, баравік, ты гаспадар

Бязмежных тых абшараў.

А лес - зямлі вялікі дар,

Таемных поўны чараў.

О, як прыемна ў лесе быць

І дыхаць на ўсе грудзі,

Густы сасновы водар піць.

Хто зведаў - не забудзе.

О, грыб грыбоў, о, баравік!

На варце ты заўсёды.

Глядзіш, каб звер куды не знік,

Каб поўнілісь чароды.

Ты клапацішся дзень пры дні,

Каб ягад было поўна,

Каб аж мігцелі іх агні,

Свяцілі нам няўлоўна.

Хто любіць лес, як я люблю,

Злачынцам той не стане.

Аддасць ён сілу, моц сваю,

Каб птушкі пелі раннем.

Вучыся ў лесу, чалавек,

Спакою, міру, ласцы,

Бо жыць нам побач з веку ў век

Без крыўды, без апаскі.

І колькі доўжыцца тут вёснам,

Кругавароту зім і лет -

Прыгожы, казачна-дзівосны

Дарыць ты будзеш людзям свет.

Восень

Абняўшыся з сасонкаю,

Бярозачка стаіць,

І жоўценькім лісточкам

Пад ветрам шалясціць.

Бярозачкі, асіначкі,

О, мілыя, не плачце!

Не кідайце слязіначкі

На пажаўцелы дол,

Бо вашы залатовачкі

Наўкруг усё абсыпалі.

А голыя галіначкі

З тугой глядзяць на свет.

Зелень у наваколлі

Змяняецца на чырвань.

Восень фарбай красіць

Асінкі і дубы.

Людзі кажуць, што талент даецца ад Бога. Я з гэтым згодна,але свае здольнасці трэба яшчэ развіваць. Не кожны здольны гэта зрабіць. А вось Насця Хрэськіна здолела! Яе талент пакуль ззяе маленькай зорачкай на небасхіле, але, я ўпэўнена, ён разгарыцца ярчэй, заблішчыць сонейкам, якое прымусіць усіх усміхацца, як усміхаецца сама Насця.

Хрэськіна Анастасія

Якубу Коласу прысвячаецца…

Мой родны кут, як ты мне мілы!..

Як зорачка на небасхіле,

Ты вылучаеш свет яскравы,

Ты маеш кветкі, дрэвы, травы,

Але найлепшы падарунак -

Ад кепскага жыцця ратунак.

У лесе, у слаўным Панямонні

Міхал і брат яго Антоні,

Ды жонка Міхала з дзяцьмі -

Спакойна, ціхенька жылі.

З усіх бакоў - кусты і дрэвы

Пяюць свае старыя спевы,

Крынічкі звоняць утрапёна,

І птушкі клікаюць анёлаў,

І ветрык гойсае па кветках,

І дыван жыта на палетках

За лесам варушыцца ціха…

Што дзеці, што Антось, што Міхал -

Усе залежаць ад прыроды,

Ад яе стану й поры года.

Улетку спелыя сунічкі,

Схаваныя каля крынічкі,

Глядзяць прыемна на людзей:

"Што можа быць яшчэ смачней?"

Хоць цяжка летам працаваць:

Касіць, сушыць і жыта жаць, -

Але прырода тут спрыяе

І працаваць дапамагае.

Малюе восень так вясёла

Лясы, сады і нават сёлы!

Усё жоўтым робіцца, чырвоным

І нават рознакаляровым.

Душа ўсміхаецца, спявае,

Пра ўсё благое забывае.

Вяселлі ладзяцца хмяльныя,

У жыццё ўступаюць маладыя.

Зіма. І лес не шалахнецца -

Стаіць у снезе, не трасецца,

А быццам спіць, адпачывае.

І гэта ўсім настрой змяняе.

І людзі ходзяць спахмурнелы,

Маўклівы, ад марозу белы,

І думаюць аб нечым сумным,

І дурань робіцца разумным.

Вясной, пасля марозаў лютых,

Усё скідвае ланцуг пакуты,

Усё святлей і весялей,

Усё цвіце, расце хутчэй!

Сыходзіць лёд з душы людской,

Ляціць прыемны неспакой.

І з ветрам у такт спявае сэрца,

І ў воблакі душа нясецца.

Прырода - сябар чалавека,

Вылечвае зусім без лекаў,

На добры шлях нас настаўляе

І думаць нам дапамагае.

Мы - частка нашае прыроды,

Мы разам пройдзем усе прыгоды,

Бо нас прыроды родны голас

Так навучыў. Ён - Якуб Колас.

Любіце ўсе сваю Радзіму,

Жыцця найлешую карціну,

Каб духу ў лёгкія набраць

І моцна-моцна пракрычаць

З усёй жывой магутнай сілы:

- Мой родны кут, як ты мне мілы!

Сачыненне па п'есе Я.Купалы "Паўлінка"

Мне Паўлінку шкада,

Шчыра вам я кажу.

Бо з бацькамі бяда -

Лепш з яе не жартуй!

Сцяпану зразумець

Немагчыма, што ўсё

Не на шчасце дачцэ

Запланіраваў ён.

І ні просьбаў, ні мольб

Ён не слухае : глух

Да пачуццяў і мар.

Мае толькі ён слух

Да пасаду і грошай,

Да парожняй хвальбы,

І з-за "панскасці" можа

Скласці план барацьбы

З дачкой роднаю, толькі

Каб патрэбны быў зяць.

Дзе тут беднай Паўлінцы

Падтрымкі шукаць?..

Толькі ў маці, але

Немагчыма і гэта.

Бо Альжбеце ўласціва

Баязлівасць кабеты.

Мы пужаемся мышак,

А яна - свайго мужа,

Які думаць па-свойму

Прымушае задужа.

Маці, мо, спачувае,

Мо, яна разумее,

Але мужу пярэчыць

Яна не пасмее.

Што ж дачцэ застаецца

Пры такіх вось бацьках?

На сябе спадзяецца,

Мала страху ў вачах.

А кахання бацькоўскага

Застаецца ўсё менш…

А Якім за Быкоўскага

Пэўна, ўсё ж такі лепш.

паэзія літаратурны альманах лірычны

Сачыненне па аповесці Э.Ажэшкі "Раманіха"

Чаму несправядлівасць правіць мірам?..

Чаму так многа гора і пакут?..

Не можам мы перамагчы над вірам,

Над вірам зла і знішчыць чортаў кнут.

Няма для маці горшага няшчасця,

Чым дрэнны лёс дзіця свайго;

Як быццам ў яму цёмную ўпасці

Змагла бы і забыцца пра яго.

Але матулі сэрцайка не здрадзіць,

А будзе, будзе ўсё жыццё балець;

І нават калі хто-небудзь абразіць,

Спрачацца сіл няма, бо ўжо пара старэць.

Раманіха няшчасная старалася

Міхалку выратаваць і дапамагчы,

Як маці сыну, але не атрымалася -

Сыночак спіўся - "ад няшчасцяў уцячы"…

І маці, мабыць, тут і вінавата,

Што дазваляла сыну вельмі шмат.

Але лічыць яе нядобрай нам не варта,

Таму што шмат у чым і Міхал вінават.

Не слухаючы матчыных парад,

Таму і сам сябе ён толькі паважаў,

І погляды другіх ён зневажаў,

Калі ўся справа йшла наконт бутэлькі…

Мае равеснікі! Вам бацькі ўсё аддалі,

Каб жылі вы ў шчасці, дабрыні,

І каб не сорамна за вас было зямлі -

Не для таго, каб вы ўсё сапсавалі!

Таму шануйце імя добрае бацькоў,

Да Міхалкі падобнымі не будзьце.

І помніце, што слёзы маці - гэта кроў,

І гэтага ніколі не забудзьце!

Антэны.

Лірычная мініяцюра

Падыходжу да акна з добрым і светлым настроем, накіроўваю погляд у неба, каб парадавацца яго чысціні і свежасці, але…

Антэны. Высокія і ўпартыя, цягнуцца ўвысь, разразаюць аблокі…

Страшна мне!

Бліскучыя і абыякавыя да ўсяго антэны…

Як мне страшна!

Антэны ў небе. Мы страчваем розум, гледзячы і іх, але, можа, гэта дае нам свабоду… Хто ведае…

Так, мы заўсёды жадаем гуляць, але ніколі не хочам пройгрышаў. Такі ў нас менталітэт. Усё ўзмацняюць антэны…

Які прыемны жах - думаць аб гэтым і глядзець у чысты блакіт небасхілу…

Новы парасон.

Апавяданне

Усё пачалося з таго, што ў Бэлы зламаўся парасон.

Ён быў ужо стары і часта ў апошні час не жадаў закрывацца. Але цяпер, мабыць, ён закрыўся назаўсёды - адна са спіц пераламалася.

- Добра. Усё роўна гэты парасон мне не падабаўся, - сказала Бэла, гледзячы на зламаную спіцу. - Трэба купіць новы.

Бэла ўзяла ўсе свае грошы з капілкі,апранулася і пайшла ў краму за новым парасонам."Выберу такі, які мне падабаецца. Каб не сумаваць потым, ідучы па вуліцы ў дождж, " - весела падумала яна.

А вось і крама. Прадавец весела ўсміхнуўся:

- Што вы жадаеце купіць?

-Парасон, - адказала Бэла . - Пакажыце самыя стыльныя.

Прадавец вылажыў на прылавак некалькі парасонаў. Бэле найбольш спадабаўся вялікі чырвона-малінавы, з ручкай у форме ружы.

-Бяру гэты.

Бэла патраціла ўсе свае зберажэнні,але засталася вельмі задаволена пакупкай.

Выйшаўшы з крамы, Бэла разгарнула парасон, каб ім палюбавацца, і раптам пачула, што хтосьці круціцца ў яе пад нагамі і скавыча. Гэта было маленькае шчанё.

-Ой, якое прыгожае! - сказала Бэла замілавана і нагнулася, каб пагладзіць. Але шчанё настолькі спужалася вялікага яркага парасона, што цяўкнула і ўцякло прэч.

-Куды ты?! - закрычала Бэла і пабегла за шчанём. Яна так захапілася гонкай, што не заўважыла, як выбегла на шашу… Нечакана падзьмуў моцны вецер, і парасон вылецеў з рук Бэлы…

Бэла апомнілася толькі тады, калі ўбачыла, што яе новы парасон разламаўся пад калёсамі вялікай грузавой машыны…

У парку.

Апавяданне

Быў майскі дзень. Сонца свяціла так, што немагчыма было глядзець на яго, нават прыкрыўшы вочы рукою. Лена сядзела на балконе і спрабавала сачыняць вершы. Спачатку нічога не атрымоўвалася, але з цягам часу да дзяўчынкі прыйшло сапраўднае натхненне. Склаўся невялікі верш:

Лета набліжаецца,

Настрой мой падымаецца,

Воблакі, як пена,

У небе…

- Лена! Лена! - закрычаў хтосьці з двара.

- Нядрэнная рыфма. І рытм не парушаецца, - радасна сказала Лена і выглянула з балкона. На лаўцы сядзеў Мішка, яе сябар.

- Выходзь на вуліцу, - прапанаваў ён. - Пагуляем.

- Добра. А куды пойдзем?

- У парк. Там зараз так ціха і прыгожа… - голас Мішы дрыжаў.

Дзяўчынка гэта заўважыла.

- Што з табой? - спытала яна. - Ты сам да сябе не падобны…

- Потым усё раскажу. Выходзь.

Лена зразумела, што здарылася штосьці не вельмі добрае і шпарка выйшла на вуліцу. Міша сустрэў яе сумна, зусім не так, як раней.

Лена і Міша ішлі па асфальтавай сцежцы, абсаджанай ліпамі, ад якіх струіўся цудоўны водар кветачак. Лісточкі ліп зіхацелі пад сонечнымі промнямі, а цень ад іх быў падобны да дывана, які пастаянна варушыўся на палатне асфальта. Сцежка прывяла дзяцей да невялікай сажалкі, на беразе якой раслі івы, апусціўшыя ў ваду свае галінкі-пасмачкі. Калі на ваду падаў лісток, то яна спачатку быццам уздрыгвала, але потым паступова заціхала. Здавалася, што ўвесь парк меў неспакойную чалавечую душу, нейкі нерв, закрануўшы які, чалавек адкрые для сябе штосьці новае. Заўсёды ад гэтага маленькага лесу веяла дабрынёй. Сталыя і зграбныя івы супакойвалі людзей, ціхая сажалка дапамагала думаць, а паветра быццам вылечвала ад смутку сваёй свежасцю.

Лена падышла да сажалкі і апусціла руку ў ваду.

- Не маўчы, Мішка, - папрасіла яна. - Мне робіцца трывожна, калі я не чую тваіх жартаў!..

У небе пачало цямнець. Да сонейка набліжалася вялікая брудна-чорная хмара.

- Заўтра… - сказаў Мішка і ўздыхнуў. У гэты момант паветра пахаладзела і падзьмуў лёгкі ветрык. - Заўтра я пакідаю гэты горад. Назаўсёды.

- Што? - спытала Лена і пачула грукат грому, які крышку яе палохаў.

- Мы больш не ўбачымся, - сказаў Мішка, і моцны вецер падзьмуў яму ў твар. Бліснула маланка, а праз секунду на зямлю, на дзяцей, на сажалку ўпалі першыя кроплі дажджу, потым яшчэ і яшчэ… Пачаўся лівень.

- Ты плачаш? - сумна спытаў Мішка ў Лены, якая апусціла твар і глядзела, як хвалюецца вада ў сажалцы пад ударамі кропель. - Не трэба плакаць.

- Я не плачу… - адказала Лена як мага ласкавей і падняла твар. На яе шчоках зіхацелі кроплі. - Не плачу, - паўтарыла яна. - Гэта толькі дождж…

Так, гэта быў дождж. Толькі не звычайны, а салёны, які людзі называюць слязьмі.

Сур'ёзнасць і іронія,

Удумнасць і глыбіня,

Жартаўлівасць і рашучасць,

Адказнасць і азарт,

Юнацкі максімалізм і думкі пра будучыню…

Ці пазналі вы, хто гэта?

Канечне, Ціхановіч Жэня!

Ціхановіч Яўгеній 10*А

Цудоўны мір Чатыр-Дага

Сёлета я ездзіў у Крым у санаторый. Наш санаторый "Чайка" знаходзіўся кіламетраў за дваццаць ад Еўпаторыі - аднаго з найбуйнейшых курортных цэнтраў Украіны. Кіламетраў за дзвесце ад Еўпаторыі знаходзіцца горны масіў, адна з найвышэйшых (каля тысячы метраў) і найпрыгажэйшых у ім - гара Чатыр-даг, што азначае "стол-гара". Чатыр-даг знакамітая сваімі карставымі пячорамі, якіх тут больш за сто шэсцьдзесят. Самыя вядомыя з іх - Мармуровая, Эмінэ-Баір-Хасар, Эмінэ-Баір-Каба (яны адкрыты для турыстаў), і неабсталяваныя легендарныя пячоры Халодная, Трохвочка, Тысячагаловая. Калі мне было дзесяць год, наша сям'я - бацька, маці, сястрычка і я - адпачывала ў мястэчку Нікалаеўка, і тады мы з бацькам ездзілі на экскурсію ў пячору Эмінэ-Баір-Хасар, але, на жаль, я запомніў толькі тое, што ў гэтай пячоры ёсць падземны музей, у якім можна ўбачыць косці і зубы розных жывёл, якія даўно вымерлі: маманта, шаблязубага тыгра, шарсцістага насарога, пячорнага мядзведзя і іншых. Таму гэтым летам я вырашыў паехаць у пячору Мармуровая. І не пашкадаваў аб гэтым.

Выехалі мы ў шэсць гадзін раніцы, але ў Еўпаторыі, якую мы праязджалі, было ўжо шмат машын і людзей. Пасля таго, як мы выехалі з горада, яшчэ з паўгадзіны з аўтобуса можна было бачыць шматлікія ў тых мясцінах салёныя азёры. Потым з абодвух бакоў дарогі пацягнуліся бясконцыя вінаграднікі, з якіх дзе-нідзе выглядалі хаты. Праз нейкую гадзіну вінаграднікі зніклі, застаўся стэп, па якім зрэдку сустракаліся гаі. Пасля таго, як мы праехалі Сімферопаль, на гарызонце з'явіліся горы ў сіняватай смузе. Хутка аўтобус пад'ехаў да падножжа Чатыр-дага. Дарога, што вяла на плато, была не вельмі добрая, аўтобус ехаў павольна, і гэта дало нам магчымасць добра разгледзець пейзажы, што праплывалі за вокнамі. А паглядзець было на што.

Спачатку мы бачылі звычайны лес з абодвух бакоў: асіны, таполі, сосны. Потым зямля злева пачала паціху апускацца, і хутка мы ўбачылі злева абрыў глыбінёй каля дзесяці метраў, і адтуль высоўваліся высачэнныя дрэвы: карані іх былі ў дзесяці метрах пад намі, а верхавіны высока ў небе. Хвілін праз дзесяць ужо стаяла амаль стромкая сцяна, а справа - абрыў, і такі від перада мной адкрыўся, што аж дух заняло: ярка-зялёныя лугавіны, рэчка, нейкая вёска, вышэй - лес, і ўсё гэта пад блакітным чыстым небам, у якім ярка ззяе ліпеньскае сонца… Потым зноў скалы, лес, - і вось мы нарэшце на плато. Плато знаходзіцца на вышыні каля сямісот васьмідзесяці метраў, гэта не вяршыня Чатыр-дага, але від адсюль - не перадаць словамі. Бачна далёка-далёка: куды ні кінь вокам - горы, лясы, вёскі, дарогі, а на гарызонце сіняй стужкай бачна мора…

Уваход у пячору хаваецца пад густым ценем разгалістых дрэў. Дваццаць хвілін чакання - і вось мы ўжо ў цудоўным падземным царстве, перад намі ляжыць мір сталагмітаў і сталактытаў. Вакол нас столькі ўсяго дзіўнага, што аж вочы разбягаюцца: вось падземнае возера, тут цэлы лес сталагмітаў, там каменны вадаспад ці палац… Ніколькі не хочацца вяртацца наверх.

Да, калі б Крым не меў шматвяковай гісторыі, шматлікіх помнікаў старажытнасці (ханскі палац у Бахчысараі, манастыр і цэлая вёска, высечаныя ў скалах, палац рускіх цароў "Ластачкіна гняздо" і інш.), то ён мог бы праславіцца аднымі толькі сваімі пейзажамі. Я бачыў шмат прыгожых мясцін на Беларусі, у Англіі, у тым жа Крыме, і я лічу, што тыя пейзажы, якія мы бачылі на Чатыр-дазе, не горшыя за іх. Але і Чатыр-даг - гэта толькі малая частка ўсіх цудаў Крыма, гэтага прыгожага, таямнічага, легендарнага паўвострава…

Лайтэр Дзмітрый - вучань 11"Б" класа. Самы найлепшы бок яго толькі адкрываецца, бо ён стаіць на парозе школы,на парозе дзяцінства. Гэта прымушае думаць аб будучым, быць сур'ёзным. Аб яго дабрыні і ветлівасці ведаюць усе ў школе.

Я - беларус, я - патрыёт

Не трэба гаварыць, што наша краіна знямогла.

У кожнага павінен быць свой погляд.

Беларусь некалі нагадвала чаканне,

Але ў маім сэрцы неабсяжнае каханне.

Блакітныя азёры, быццам бы аблокі,

А багатыя лясы - бязмежныя крокі.

Ноччу на небе зоры блішчаць,

Але толькі для таго, хто не жадае класціся спаць.

Тоўсты слоўнік роднай мовы,

Калі прызнацца, мне вельмі знаёмы.

Але я не здолею на роднай мове размаўляць часта.

Беларусь, прабач мне, калі ласка!

Я гатоў на каленях прайсці ад края да края,

Без хлусні я цяпер размаўляю.

Кажыце, што хочаце, але я ганаруся

Тым, што мая Радзіма завецца Беларуссю.

Гляньце на людзей, што песні спяваюць,

Традыцыі паважаюць і святы гуляюць.

Гляньце на рэчкі, што звонка бруяць,

Гляньце на бары, што голлем шумяць.

Людзі сябруюць у шчасці і ў горы,

Працуюць і гуляюць на бязмежным прасторы.

Вядома, я жыву тут ужо 16 год.

Я - беларус, я - патрыёт!!!

Хрэськіна Анастасія 10*А

Імкненне душы

Людзі з вялікай краіны пад назвай

Белая Русь! Да вас я звярнуцца хачу.

Паслухаць мяне, зразумець мае сціплыя думкі,

Выказаць думку сваю - гэта ўсё, што ад вас я прашу.

Не ганіце мяне, дайце вымавіць некалькі слоў!

Не ператварайцеся ў крыважадных звяроў!

Вам краіна адплаціць спрадвечным дабром,

Калі ў сэрцы ў вашам будзе толькі любоў.

Людзі, нам трэба злучыцца ў адзіны саюз!

Разам на ўсё будзем здольны!

У адзіным парыве падымем мы груз,

Бо кожны з нас хоча быць вольны.

Заўтрашні дзень ўжо ў аконцы глядзіцца,

Сонца яркае ў сінім небе іскрыцца.

Не павінны мы быць эгаістамі, жыць для сябе,

Трэба дапамагчы тым, хто з намі побач ідзе.

Нашай душы станаўленне - самае цяжкае.

Кожны пойдзе па шляху, які завецца жыццём.

З крыныц жыватворных піце кроплі важкія,

Каб вольна думкі ліліся, грудзей не пяклі агнём.

Сябры мае, другі мае, аднадумцы!

І неба блакітнага пазычым мы чысціню

Для думак і помыслаў нашых штодзённых.

Хаваць больш жаданняў сваіх не магу!

А хочацца мне, каб любоў разлілася

Па нівах, палетках, лугах і лясах,

Каб птушкі спявалі аб радасным краі,

Дзе злобы, насілля і войнаў няма.

Народ Беларусі, гасцінны і шчыры,

Хачу, каб заўсёды быў хлеб на стале.

Да ветру падстаўлены пругкія крылы:

Няхай нас уперад жаданне нясе.

Суседзі, зямляне, каб дом наш шчаслівы

Свяціўся мільярдамі зорных агнёў,

Запальвайце сэрцы свае ад свяціла,

Якое завецца так проста - любоў!

Шыдлоўская Насця 6 "Б"

Мая Беларусь

Я жыву на Беларусі,

Гэтым моцна ганаруся.

Гераічны мой народ

Многа вытрымаў нягод.

У цяжкія жыцця гадзіны

У памяці былі хвіліны,

Калі ў шчасці была краіна,

І чырванню ззяла на гронках рабіна.

Не пераможа ніхто такога народа,

Якому дапамагае нават прырода!

Таму табою я ганаруся,

Жыву і жыць буду на Беларусі!

Савін Аляксей 8 "Б"

***

Мая радзіма - гэта вы -

Дубровы, узгоркі і лясы.

Сцяжынкі, па якіх ступаю.

Дзе вершы я здаўна складаю.

Дзе пахне спелым жытам, нівай.

Дзе я расту душой шчаслівай.

Дзе ветрык песню ўсё спявае,

Расліны, кветкі калыхае…

Дзе дом бацькоў, дзе песня тая,

Што разам з жаўранкам лятае.

Дзе родны кут, дзе сонца ззяе…

Я ўсё Радзімай называю.

Сугака Вольга 9 "Б"

Родная зямля

Зямля мая, мае прасторы,

Дзе шум лясоў, гамонка рэк,

Заваражыць магла б любога

І ўлюбіць у сябе навек.

Люблю, калі зімою лютай

Мароз трашчыць і снег ідзе,

Тады, здаецца, наваколле

З прыродай карагод вядзе.

Вясна прыносіць абуджэнне

Усяму жывому на зямлі.

І быццам свята нараджэння,

Святкуе збожжа ў раллі.

А калі сонца ярка ззяе,

Тады, здаецца, што зямля,

Нібы вясёлка, набывае

Выразнасць фарбаў дня.

Плача прырода ўвосень,

Развітваецца з ясным дзяньком,

У полі вятрамі галосіць,

Махае кляновым лістком.

Беларусь - гэта месца, дзе кожны,

Нарадзіўся ён тут ці жыве,

Захапляцца ёй будзе і асцярожна

Для нашчадкаў сваіх зберажэ.

Першыя крокі ў краіну паэзіі

Літвіненка Насця

Трыялет

Непрыкметна прыйдзе восень -

Не заўважыш і калі

Ужо змоўкнуць салаўі.

Непрыкметна прыйдзе восень -

Лісце з дрэў ужо ляціць.

Вось і холад ідзе ў госці.

Непрыкметна прыйдзе восень -

Не зайважыш і калі.

Жартаўніца-зіма

Прыйшла да нас зіма,

У белым цёплым футры яна.

Накінула хустку на дрэвы,

Каб бачылі прыгажосць гэту і вы.

Хлопчыкі ў снежкі гуляюць,

Дзяўчынак да сябе запрашаюць,

А тыя на санках катаюцца,

Бо гэта ім падабаецца.

Такая вось гэта зіма:

Вясёлая жартаўніца яна.

Маці

Маці - роднае слова,

Яно з першых крокаў знаёма!

Ты ночы не спала, ля ложка сядзела,

Калі ў тваіх дзетак нешта балела.

Табе да зямлі я хачу пакланіцца,

Бо гэта пачэсна - жанчынай радзіцца.

Цвірко Яўген

Мой кот

Жыве ў кватэры нашай кот,

Сам чорны, у белых ботах.

Паводзіць сябе быццам пан,

Аблюбаваў сабе дыван,

На ім ён спіць, ляжыць, гуляе,

А мы яго пераступаем.

Заўжды на кухню шпарка ён імчыцца,

Каб атрымаць ад нас свае любімыя гасцінцы.

Лепшае слова на свеце

Мама - лепшае слова на свеце.

Матулю любяць жывёлы і дзеці.

Рукі матулі пяшчотныя, шчодрыя,

Сэрца матулі лагоднае, добрае.

Помніць пра ўсё, усё паспявае,

Працуе ўвесь дзень за станком ці ў полі,

У бальніцы, у краме, у садочку, у школе.

І дома працуе, мые, гатуе,

Урокі таксама з намі рыхтуе.

А побач з ёй мы, яе любыя дзеці,

Шчыра шануем лепшую ў свеце.

Лірычная споведзь мацярынства.

Праходзяць гады, мінаюць пакаленні, але слова "мама" непахіснае,адзінае і непаўторнае, пакуль будзе жыццё.

Мне пашчасціла прыйсці ў гэты свет жанчынай і спазнаць вялікую радасць мацярынства:

У дом пад крылом бусліным

Жанчыны ідуць на радзіны.

Расчулены бацька надзіва -

Сын нарадзіўся. Радзіміч.

Алесь Пісьмянкоў

Маці носіць дзіця дзевяць месяцаў пад сэрцам і ўсё жыццё ў сваім сэрцы.Трапяткое і хвалюючае адчуванне знітаванасці, еднасці, крэўнай сувязі са сваім маленькім сынам. Думкі, пачуцці, эмоцыі зліваюцца ў адзіную плынь, якая, напэўна, і ёсць шчасце.

Шчасце, калі бачыш позірк чыстых дзіцячых вачэй, адчуваеш асалоду яго пацалункаў і абдымкаў, чуеш каля вуха даверлівае дыханне і разумееш: гэты маленькі чалавек - працяг твайго жыцця на гэтай зямлі.

Вось ён сустракае цябе пасля працы. Дастаткова адчуць у сваёй далоні дробненькія пальчыкі, рукой правесці пяшчотна па галоўцы - і з'яўляюцца сілы, натхнёнасць,адчуванне прыгажосці жыцця.

Шчасце - няньчыць і гадаваць, клапаціцца і хвалявацца, ахоўваць і абараняць,адкрыць маленькаму чалавеку шматгранны і непаўторны свет, навучыць самаму неабходнаму і важнаму. Здаецца, звычайныя рэчы, а для нас яны ўрачыстыя падзеі ў жыцці, таму што здарыліся ўпершыню. Першыя крокі і першыя словы, першыя гульні і падарожжы, першыя імкненні і жаданні, першыя "шчасця іскрынкі і суму слязінкі". Нельга без усмешкі ўспомніць і першае свавольства. Міжволі прыгадваецца выпадак, калі мой маленькі мастак намаляваў на шпалерах у сваім пакоі сваё першае "вялікае " палатно. Усе гэтыя шчырыя ўзаемаадносіны, маленькія перамогі дораць мне свет дзіўнай чысціні.

Хочацца яшчэ дадаць, што быць мамай - вялікая адказнасць. Гэта і штодзённы клопат пра здароўе дзіцяці, яго дабрабыт, і клопат, звернуты ў будучае: якім ён будзе, калі пакіне бацькоўскі парог, якая доля яго напаткае…

Ёсць у нашым жыцці нешта важнае і не вельмі, ёсць першаснае і ёсць другаснае. А ёсць мацярынства, святое і вечнае, бо на сваёй планеце "мы ўсе жывём пад зоркамі матуль".

Разгонава Т.В.

Багдановіч Міхась 9"Б"

Зіма

Зіма скавала рэчак бег

І гаспадарліва, старанна,

Схаваўшы восені ўсе раны,

На глебу выпаў першы снег.

Гляджу на казачны абшар:

Бялым-бяло ўсё наваколле,

Амаль чарно бярозак голле,

Яны сняць сны салодкіх мар.

Няма вяселля, нейкай скрухай

Напоўніліся гэтыя дні.

Свет у чароўнай цішыні,

Птушыны хор не чуе вуха.

Рысевец Н.Л.

Каляды наступаюць,

І ўсе за стол хутчэй.

Бліны ўжо паспяваюць,

Агні гараць ярчэй.

На стол сянцо кладуць,

Абрусам засцілаюць.

Куццю на стол нясуць,

І госці паспяваюць.

Ялінка хай іскрыцца,

Багатым будзе год,

Сняжок пылком курыцца,

Нясе нам Новы год!

Над альманахам працавали

Рысевец Ніна Леанідаўна

Рысевец Надзея Аляксандраўна

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Сімвалічная функцыя міфалагічных персанажаў у паэзіі Янкі Купалы. Асаблівасці стварэння Купалам міфа пра гаротную Беларусь. Адметнасці мадэлявання савецкага міфа пра Беларусь. Сюжэты беларускай міфалогіі і легендарнай гісторыі беларускага народа.

    дипломная работа [116,4 K], добавлен 13.06.2016

  • Літаратурны твор – прадукт своеасаблівай, немеханічнай дзейнасці чалавека, створаны з дапамогай творчых высілкаў. Агульнае паняцце аб мастацкім творы і асаблівасцях яго складу. Кампаненты-складнікі ўласна змястоўнага пласту твора. Тэма, праблема, ідэя.

    реферат [28,2 K], добавлен 06.03.2011

  • Асаблівасці паэзіі пра Чарнобыль, яго характарыстыка як канцэпта сучаснай мастацкай свядомасці. Чарнобыльская тэматыка ў сучаснай прозе. Сімволіка і стылёва-функцыянальная адметнасць твораў на чарнобыльскую тэму. Чарнобыльская міфатворчасць, яе рысы.

    курсовая работа [68,4 K], добавлен 10.12.2013

  • Развіццё літаратуры і драматургіі Заходняй Беларусі. Пачатак, першыя старонкі паэзіі Заходняй Беларусі. Першыя публікацыі паэта Алеся Салагуба. Зборнік паэзіі Францішка Грышкевіча "Веснавыя мелодыі". Індыферэнтнасць Н. Арсенневай у яе творчасці.

    реферат [44,9 K], добавлен 24.02.2011

  • Даследаванне праблем ў драматургічных творах. Мастацкія асаблівасці п’есы "Прымакі". Праблематыка, вобразы п’есы "Паўлінка", "Тутэйшыя". Трагедыя беларускага сялянства ў драме "Раскіданае гняздо". Слоўнік параўнанняў у мове мастацкіх твораў Янкі Купалы.

    курсовая работа [65,0 K], добавлен 08.12.2016

  • Творчае жыццё Максіма Танка. Духоўная, маральна-філасофская, гуманістычная эвалюцыя лірычнага героя ў паэзіі М. Танка. Праблемна-сімвалічнае поле паэзіі. Вобраз "сонца", канцэпт "дарога". Колеравая палітра вершаў. Асаблівасці паэтычнага радка М. Танка.

    курсовая работа [199,1 K], добавлен 03.02.2014

  • Ранні публіцыстычны творы А. Луцкевіч. Пэма "Сон на кургане". Праблема прыгажосці ў М. Багдановіча. Погляд А. Луцкевіча на развіццё літаратурнага працэсу ва Усходняй Беларусі. Празаічныя творы Язэпа Лёсіка. Аповесць "Дзве душы" як мастацкі рэпартаж.

    курсовая работа [79,7 K], добавлен 22.03.2013

  • Асаблівасці развіцця і галоўныя тэмы беларускай паэзіі 20-х гадоў, яркія прадстаўнікі дадзенага перыяду і аналіз іх твораў. Значэнне жаночай паэзіі ў дадзеным літаратурным перыядзе, яе лірызм. Характэрныя асаблівасці чаротаўскай авангардысцкай паэтыкі.

    реферат [51,0 K], добавлен 25.03.2011

  • Пейзажныя вершы-замалёўкі Багдановіча. Суадносіны рацыянальнага і інтуітыўнага ў паэзіі Максіма. Сімвалізм канца XIX - пачатку XX ст. Пейзажныя вершы паэта. Максім Багдановіч як глыбокі, тонкі лірык. "Эміграцкая песня" як адзін з лепшых вершаў паэта.

    курсовая работа [88,9 K], добавлен 24.03.2013

  • Аналіз літаратурнай спадчыні Віктара Шніпа з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Тэматычнае напоўненне паэзіі. Нацыянальныя матывы ў лірыцы. Мастацкія і жанравыя асаблівасці вершаў і творчай манеры аўтара. Інтымная лірыка паэта.

    дипломная работа [132,2 K], добавлен 11.12.2013

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.