Параўнальны аналіз ідэйна-мастацкіх асаблівасцей зборнікаў "Дудка беларуская" і "Смык беларускі"
Тры ўзаемазвязаныя асноўныя тэмы у творчасці Францішка Багушэвіча. Пафас крытыкі, непрыняцце царскіх законаў становіцца вядучым, вызначальным ва ўсёй творчасці Багушэвіча. Зборнік "Смык беларускі" - новы крок у развіцці паэтычнага таленту паэта.
Рубрика | Литература |
Вид | контрольная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 17.10.2012 |
Размер файла | 48,1 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Кантрольная работа
па гісторыі беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя
Тэма “Параўнальны аналіз ідэйна-мастацкіх асаблівасцей зборнікаў “Дудка беларуская” і “Смык беларускі”.
Быў ён адным з высакароднейшых людзей,
якія служылі нашай зямлі…
Э.Ажэшка
багушэвіч паэтычний талент
Францішак Багушэвіч - яркая постаць у гісторыі беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя, перакананы дэмакрат, заступнік народа, якому слугаваў словам і справай. Яго заслугі перад нашай нацыяй нельга пераацаніць: ён - заснавальнік крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры, першы буйны нацыянальны пісьменнік, выразнік дум і памкненняў народа. Ніхто да яго з такой мастацкай сілай не здолеў паказаць усю веліч і высакароднасць працоўнага чалавека, яго трагедыю. Імя той трагедыі - рабства.
Францішак-Бенядзікт Казіміравіч Багушэвіч нарадзіўся 21 сакавіка 1840 года ў фальварку Свіраны Віленскага павета ў сям'і збяднелага шляхціца-арандатара панскай зямлі. Дзяцінства паэта прайшло сярод вясковых дзяцей. І дзеці фальваркоўцаў і дзеці сялян гаварылі на адной мове праводзілі час у супольных гульнях спявалі адны песні. Францішак бачыў горкае жыццё сялян іх прыгнёт памешчыкамі беспраўе. З сялянамі паны размаўлялі толькі на адной мове - бізуном. Усё гэта бачанае засталося ў чулай уражлівай душы хлопчыка назаўсёды. Вучыўся Францішак спачатку дома, затым у Віленскай гімназіі, якую закончыў у 1861 г. Менавіта ў гады вучобы ў гімназіі фарміруецца светапогляд маладога Багушэвіча, яго вострая нянавісць да буржуазна-памешчыцкага ладу, непрыняцце сацыяльнай няроўнасці і эксплуатацыі. У верасні 1861 г. Багушэвіч паступае на фізіка-матэматычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта, але за ўдзел у масавых дэманстрацыях пратэсту быў выключаны з ліку студэнтаў. Пасля звароту на радзіму працаваў настаўнікам. Прыняў актыўны ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага, быў цяжка паранены. Пасля разгрому паўстання ўся сям'я Багушэвічаў падверглася жорсткім рэпрэсіям і Францішак больш за дваццаць гадоў вымушаны быў жыць за межамі роднага краю. Там ён закончыў Нежынскі юрыдычны ліцэй, працаваў памочнікам справавода, судовым следчым на Украіне і Расіі. Аднак службовая кар'ера не захапляла яго. У 1884 годзе пераехаў у Вільню, працаваў адвакатам судовай палаты, вёў пераважна справы сялян і гарадской беднаты. Тут ён збліжаецца з прагрэсіўнай інтэлегенцыяй, уважліва вывучае жыццё гарадскіх нізоў і сялянства, пачынае займацца сталай літаратурнай працай. Пісаў па-польску і па-беларуску. Свае творы на роднай мове выдаць на радзіме не мог. Яны друкаваліся за мяжой. Памёр Ф. Багушэвіч 15 красавіка 1900 года і быў пахаваны ў Жупранах Ашмянскага раёна.
У творчасці Францішка Багушэвіча вылучаюцца тры ўзаемазвязаныя асноўныя тэмы:
- паказ сацыяльнага становішча беларускага народа;
- патрыятычная;
-прызначэнне і роля мастацтва ў жыцці народа.
Творы на гэтыя тэмы складаюць змест яго асноўных зборнікаў “Дудка беларуская” (выдадзены ў 1891 г. у Кракаве пад псеўданімам Мацей Бурачок) і “Смык беларускі” (выдадзены ў 1894г.у Познані пад псеўданімам Сымон Рэўка з-пад Барысава). Абодва яны пачынаюцца прадмовамі, якія мелі сталую традыцыю ў беларускай літаратуры. Як своеасаблівы літаратурны жанр яны існавалі з часоў старажытнасці. Асаблівага развіцця і значэння яны дасягнулі ў эпоху Адраджэння. Пад пяром Ф. Багушэвіча традыцыйная прадмова набыла зусім іншае гучанне. Гэта таму, што свае паэтычныя зборнікі паэт перш за ўсё зрабіў трыбунай для сябе як публіцыста. Прадмовы Багушэвіча сталі своеасаблівым актам палітычнага і нацыянальнага ўсведамлення беларускага народа як самабытнай нацыі на сваёй спадчыннай тэрыторыі, са сваёй мовай, сваімі традыцыямі і сваім светапоглядам. За прадмовамі да паэтычных зборнікаў стаіць не толькі спадчына папярэднікаў, але і ўвесь уласны жыццёвы вопыт. Асноўны пафас прадмовы да зборніка “Дудка беларуская” - пафас нацыянальнага самавызначэння беларусаў, сцверджанне адзінства гістарычнага лёсу народа, яго мовы “адзежы душы”. Пісьменнік гаворыць, што і сам калісьці думаў, што мова наша - “мужыцкая мова і толькі таго”. Ён згадвае Вялікае княства Літоўскае, помнікі беларускай літаратуры таго часу. Ён звяртаў увагу на родную мову не столькі сялян-мужыкоў, колькі тых “паноў і падпанкаў”, што стаялі над народам. Пісьменнік даводзіў, што беларуская мова, як і іншая з'яўляецца раўнапраўнай суседкай у еўрапейскай моўнай сям'і. “Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але наперш трэба знаць сваю”, - пісаў ён. Асуджаючы тых, хто цураецца роднай мовы, пісьменнік нагадвае аб тым, што ў мінулай гісторыі “шмат было такіх народаў, што страцілі наперш сваю мову… а потым і зусім замерлі”. Ідэйны змест прадмовы да зборніка вершаў “Смык беларускі” звязаны з шэрагам іншых праблем, якія тычыліся пытання аб стварэнні новай нацыянальнай беларускай літаратуры. Па сутнасці пісьменнік заклікаў літаратурныя таленты да актыўнай творчасці на беларускай мове. Хоць у самым пачатку, у першым радку сваёй прадмовы, Францішак Багушэвіч і не забывае падкрэсліць пераемнасць з папярэднім зборнікам: “А праўду сказаў Бурачок у сваёй “Дудцы”, што ўсе мы завём нашу мову “мужыцкай”, і так - нічагусенька, як бы так і трэба!”, ён ставіць наступныя пытанні:
- як пісаць пра Беларусь, пра беларускага мужыка: “як бы смеючыся з нашага брата ці не ?”
- выкарыстоўваць дзеля гэтага народныя песні ці не?
- непасрэдна пра нацыянальную літаратуру.
Для надання сваім словам большай важкасці ён ставіць у прыклад творчасць Дуніна- Марцінкевіча і Юркі (А.Абуховіча), Пачабута і Тышкевіча, а таксама Мацея Бурачка. Пры гэтым пісьменнік робіць істотную заўвагу, указваючы на тое, што “ёсць шмат друкаваных песняў нашага народа”. Тым самым ён як бы падкрэслівае пераемнасць з вуснай народнай творчасцю. Але тут жа заўважае, што “песні ўсе тыя не надта, каб сказаць праўду, харошыя, і нота сама плакучая аднастайная, і песняш вясолых не шмат, ды і тых ужо рэдка пачуць”. Так спакваля Ф. Багушэвіч падводзіць да думкі пра настойлівую неабходнасць пісання твораў на беларускай мове.
Прадмовы Багушэвіча сталі вяршыняй развіцця беларускай публіцыстыкі 19 стагоддзя. Яны сведчылі аб канчатковым фарміраванні пісьменніка як нацыянальнага паэта, і як дэмакратычнага публіцыста, і як грамадскага дзеяча, і як прадаўжальніка набыткаў папярэднікаў. Розныя па сваёй грамадска-літаратурнай праблематыцы, прадмовы адкрывалі і розныя па сваіх асноўных ідэях і некаторых мастацкіх асаблівасцях зборнікі. Але ў гэтых прадмовах была сфармулявана беларуская нацыянальная ідэя, якая з прычыны розных гістарычных абставін, на жаль, так і не знайшла паўнавартаснага развіцця і сваёй поўнай рэалізацыі.
Зборнікі “Дудка беларуская” і “Смык беларускі” адкрываюцца вершамі “Мая дудка” і “Смык” - мастацкімі маніфестамі нацыянальнага адраджэння. У іх творчасць паэта параўноўваецца з ігрой на народных музычных інструментах. У вершы “Мая дудка” паэзія паўстае ў вобразе чароўнай дудкі, а паэт - у водразе таленавітага народнага музыкі. Герой верша сорак гадоў шукае волі для свайго народа. У дасягненні гэтай мэты ён адводзіць значную ролю мастацтву, бо для яго важна, каб гранне дудкі “ўсім было чутна ад краю да краю ”. Але справа аказваецца ў тым, што ад радаснай песні няма радасці, наадварот, яна выклівае новыя нягоды. Радасная песня не вырашае сацыяльных праблем: якія беды былі такая і застаюцца
Выйдзе душа парай,
Падымецца хмарай,
Туманом па рэчцы,
Расой разліецца,
Каласочкі зрося,
Каб жыта ўдалося
А хлеб з'ядуць людзе,
І зноў сляза будзе.
Пад уплывам вясёлай музыкі людзі пускаюцца ў нейкі фантастычны, жахлівы карагод: выюць ад болю, рагочуць, скачуць без супынку. І прычына зразумелая: гэта весялосць штучная, ненатуральная, бо яны пазбаўлены галоўнага - волі. Ф. Багушэвіч імкнецца дамагчыся волі нейкім чарадзейным спосабам, якім карысталіся героі народных казак:
Ніяк не патраплю
Вадзіцы хоць каплю,
Ды такой вадзіцы,
Ды з такой крыніцы
Што як хто нап'ецца,
Дык вольным стаецца.
Дудка не падпарадкоўваецца волі героя, яна як і ранней, енчыць, бо мастацтва, калі яно сапраўднае, існуе па сваіх законах: у канкрэтным выпадку ў дудкі няма падстаў для вясёлых мелодый. Толькі тады, калі герой зрабіў дудку “ад жалю, ад смутку” аўтарская воля супала з мастацкай. Мастацтву трэба вярнуць грамадству, народу яго гістарычную памяць, раскрыць вочы на сучаснасць, на трагедыю народа, які сыходзіць з гістарычнай арэны, і зрабіць гэта з такой сілай эмацыянальнага ўздзеяння, як галашэнне маці, якая страціла дзяцей:
Плач так да астатка;
Галасі, як матка,
Хаваючы дзеці,
Дзень другі і трэці
Іграй слёзным тонам
Над народу сконам.
Лірычны герой верша- чалавек высокіх ідэалаў, патрыёт радзімы, творца, які балюча ўспрымае гаротны лёс свайго народа, яго паняволенне. Ён апантаны ідэяй дапамагчы народу вярнуцца да паўнавартаснага жыцця. Дзеля долі і волі свайго народа, абуджэння яго да актыўнага грамадскага жыцця гатовы заплаціць найвышэйшую цану - памерці:
Як крыві не стане,
Тады скончу гранне!
Калі паэты маўчаць - маўчыць народ, нямее зямля. Багушэвіч па-ранейшаму не выпускаў з рук чароўнай дудкі-самаграйкі, пісаў і пісаў новыя вершы. Не, не для сытых, каб прыемна бавіць час у салонных размовах. Багатаму скрыпка сама грае, а беднаму і са смыкам не хоча. Верш “Смык” са зборніка “Смык беларускі” працягвае гаворку пра тое, якім павінна быць мастацтва, заклікае паэтаў не маўчаць, падаваць свой голас “па ўсёй зямлі, дзе людзі жывуць, дзе даўней жылі”. Лірычны герой просіць даць яму такі смык, “каб усюды граў”, каб на яго адгукалася і прырода і чалавечая душа. Паэзія, якая камень ператварае “ў жарству, пясок”, павінна заклікаць людзей да нацыянальнага абуджэння. Сцвярджэнне велізарнай сілы ўздзеяння і ўплыву мастацкага слова было адначасова сцвярджэннем невычэрпнасці стоенных у народзе сіл, што падтрымлівалі веру паэта ў будучыню.
Яшчэ адной вядучай тэмай творчасці Францішка Багушэвіча стала тэма гаротнага жыцця беларускага мужыка. Адмена прыгоннага права не вырашала зямельнага пытання, паколькі большая палова лепшых зямель заставалася ў руках сацыяльных вярхоў. Амаль 70 працэнтаў беларускага сялянства належала да беднякоў, 20 - да заможных гаспадароў і толькі 10 жыло багата. У большасці сялян штогод не хапала хлеба да новага ўраджаю. Змораны ад непасільнай працы на сваіх вузенькіх загонах селянін значную частку сваіх здабыткаў павінен быў аддаць, каб утрымліваць “казну”, якая і абдзірае мужыка, як ліпку. Выступаючы ад імя ўсяго працоўнага беларускага народа Багушэвіч быў пераважна ідэалагічным прадстаўніком працоўнага сялянства.
І менавіта яго зборнік “Дудка беларуская”, стаў мастацкім першаадкрыццём беларускага працоўнага мужыка паслярэформеннага часу. Мацей Бурачок- гэта не толькі псеўданім Ф.Багушэвіча пад якім выдаддзены зборнік, але і яго цэнтральны герой, асоба, ад імя якой выкладаюца лірычныя споведзі і розныя жыццёвыя гісторыі. Можна сказаць, паэт даў магчымасць селяніну самому расказаць пра сваё жыццё. Вобраз Мацея - глыбоканародны, арыгінальны. У яго шырокі кругагляд, ён жадае ўсё ўбачыць, уцяміць, ацаніць. Рэалістычнымі дакладнымі фарбамі малюецца жыццё народа ў вершы “Бог не роўна дзеле” :
Працуючы, лье свой пот,
А высахшы, як аплатак,
Цянюсенькі, як той кнот.
Аўтар гаворыць пра тое, як апрануты мужык, дзе ён жыве, што есць, як выглядае. Убогасць сялянскага жыцця падкрэсліваецца параўнаннем з жыццём пануючай часткі грамадства:
Гэты хлеба і не знае,
Толькі мяса ды пірог.
І сабакам выкідае
Усё тое, што не змог.
А той хлеб жуе з мякінкай,
Хлебча квас ды лебяду,
Разам жывець і есць з свінкай,
З канём разам п'ець ваду.
Здаецца Францішак Багушэвіч проста паставіў побач багацце і беднасць, поўніцу і нястачу. У вершы няма прамых асуджэнняў, ацэнак аднак кантраст на якім ён пабудаваны нараджае думку пра несправядлівасць, якая пануе ў свеце, у жыцці людзей, прыгнёце і беспраўным становішчы селяніна. Гэтая ж думка падкрэсліваецца і ў вершы “Дурны мужык, як варона”. Рэфрэн, у якім заключаецца галоўная думка ўсяго твора ( “Дык крычыце ж, біце ў звона: // Дурны мужык, як варона”.), дае зразумець і іншае: чалавек, здольны да крытычнай ацэнкі сваіх учынкаў і паводзін, не дурань.
Мужык Ф. Багушэвіча - пакутнік ва ўмовах сацыяльнай няроўнасці. Але ён не толькі ахвяра абставін. Ён імкнецца супрацьстаяць лёсу, разумее, што яго існаванне не вартае чалавека і шукае праўды, справядлівасці. Праўдашукальнікам, пакутлівым і самаахвярным з'яўляецца Мацей Бурачок у вершах “Праўда”, “Як праўды шукаюць”, “Думка”. “Нашто ж мне дана тая мова”, гаворыцьён, калі немагчыма сказаць так, каб пачулі і словы праўдай назвалі. Навошта вочы і вушы, калі ён толькі бачыць, чуе тое, над чым варта плакаць.
Пафас крытыкі, непрыняцце царскіх законаў становіцца вядучым, вызначальным ва ўсёй творчасці Багушэвіча. Працуючы шмат гадоў следчым, затым адвакатам, паэт бачыў усю жорсткасць і бюракратызм царскіх законаў, усю здзеклівую сутнасць судовай працэдуры. Таму тэма крытыкі царскага суда і становіцца вядучай у зборніку “Дудка беларуская” (“У судзе”, “Хрэсьбіны Мацюка”, “У астрозе”, “Кепска будзе”).
Мастацкі аналіз рэчаіснасці ў паэме “Кепска будзе!” дазволіў пісьменніку раскрыць глыбокі сацыяльна- псіхалагічны зрэз жыцця. Ф.Багушэвіч паказвае бядотнае становішча беларускага селяніна, калі ўжо ў сакавіку няма чаго есці, чым карміць скаціну. У такой сітуацыі нараджэнне дзіцяці выклікае прадчуванне бяды. Гэта не проста лішні рот у хаце, гэта яшчэ і дадатковыя выдаткі, звязаныя з хрышчэннем сына. І такое становішча селяніна - з'ява тыповая. Вуснамі героя-апавядальніка Аліндаркі аўтар раскрывае прычыны сапраўднага пекла на гэтым свеце для селяніна. Ён абсалютна бяспраўны перад уладамі. Зубатычыны, абвінввачванні ў бунтарстве, у непадпарадкаванні ўладам, беспакаранасць, усёдазволеннасць - такія паводзіны чыноўнікаў у адносінах да сялян:
А народ усё сярдзіты-
Так як бы яшчэ не сыты
Людскіх слёзаў, мукі, енку;
Не гавораць памаленьку,
А ўсё зыкам, а ўсё з лайкай,
А ўсё з боем, ўсё з нагайкай.
Самае дарагое, што хацеў сказаць Багушэвіч паэмай “Кепска будзе!” , ён увасобіў у вобразе Аліндаркі. Трагічны лёс, які выпаў на долю героя, не зрабіў яго злосным, жорсткім, не пазбавіў пачуцця годнасці і здольнасці пастаяць за сябе і сваіх блізкіх, імкнення да волі і адчування хараства навакольнага свету, а загартаваў. І вельмі сімвалічна тое, што ў канцы паэмы герой усе ж такі набывае сваё страчанае сапраўднае імя.
Духоўнае багацце героя-апавядальніка выяўляецца і ў вершы “Быў у чысцы!”. Жыццё героя пад прыгнётам не прынізіла яго чалавечую годнасць, не зрабіла абыякавым і помстлівым. Як сапраўдны хрысціянін, верны запаветам Госпада, герой даруе свайму крыўдзіцелю ўчыненыя ім насілле і крыўду, пераступае прорву, якая аддзяляе Рай і Пекла, пырскае вадой і вызваляе аканома ад пакут.
Канцэнтрацыя сацыяльных эмоцый, за якой пачаў губляцца індывідуальны твар героя і якая магла даць свету збеднелыя ўяўленні аб багацці духоўнага складу беларускага селяніна, а таксама і тое, што менш за ўсё у зборніку “Дудка беларуская” аказаліся раскрыты станоўчыя ідэалы селяніна, прывяло пісьменніка да другога зборніка. Чарговай задачай яго было пераадоленне толькі сацыяльна- бытавога паказу жыцця. Таму “Смык беларускі” стаў самай яркай старонкай беларускай паэзіі ХІХ стагоддзя, якая паказала праўдашукальніцтва працоўнага сялянства, усю яго складанасць і драматызм, паэтычнасць сялянскіх уяўленняў аб праўдзе, справядлівасці і асуджанасць сялянства ва ўмовах капіталізму на марныя спробы ў дасягненні сваіх ідэалаў.
У творчай біяграфіі Францішка Багушэвіча зборнік “Смык беларускі” яшчэ і новы крок у развіцці паэтычнага таленту паэта. Гэты зборнік уздымаў нацыянальную паэзію на новы вышэйшы ўзровень, ставіў пытанне аб тым, якой яна павінна быць. Сымон Рэўка з-пад Барысава, ад імя якога падаюцца вершы ў зборніку “Смык беларускі”, тыпалагічна той жа вобраз, што і Мацей Бурачок. Але круг праблем уздымаўся Сымонам Рэўкам іншы. Падпісаўшыся новым псеўданімам аўтар імкнуўся пашырыць арэол мастацкай творчасці на роднай мове і тым самым актывізаваць развіццё літаратурнага руху ва ўсёй Беларусі.
Вядучае месца ў зборніку па-ранейшаму займае нацыянальна-вызваленчая праблематыка, ідэя “ўзвышэння” і паэтызацыі беларускага мужыка. Але селянін ужо не толькі скардзіцца на свой лёс, але і патрабуе лепшага жыцця, бо ён - стваральнік усіх матэрыяльных каштоўнасцей на зямлі. Францішак Багушэвіч абараняючы мужыка, паказвае, як у яго прачынаецца пачуццё уласнай годнасці, расце пратэст супраць несправядлівасці. “Смык беларускі” - зборнік з больш выразнай, чым у “Дудцы беларускай”, антыпанскай накіраванасцю. Грунтоўныя, асэнсаваныя разважанні селяніна пра ўласную долю у грамадстве як бы паказваюць панам, што лічаць сябе адзінымі гаспадарамі гэтага свету, хто сапраўдны гаспадар і стваральнік жыццёвага дабрабыту, на кім трымаецца іх матэрыяльная ўпэўненасць у заўтрашнім дні.
На кашулю глядзіш крывым вокам,
Што ў хаце мне бабы пашылі
Прапацела яна маім сокам,
Цэлы тыдзень яе не памылі…
А твая ж? Як той снег, як папер,
І пацеў, хто і ткаў, і бяліў,
І хто шыў, і хто праў… а цяпер
Ты той пот на сябе ўзваліў.
( “Не цурайся”)
Лірычны герой верша “Не цурайся” з усхваляванай прамовай звяртаецца да інтылігента-паніча, які цураецца народа. Ён з горыччу гаворыць аб сваім цяжкім жыцці, параўноўваючы яго міжволі з панскім. І ў выніку герой заяўляе, што ніколі не зайздросціць панскаму жыццю, таму што, нягледзячы на брудную сярмягу, якую не мылі цэлы тыдзень, пахілую хату з трухлявага бярвення, унутры якой поўна гною, неадукаванасць і бытывую неахайнасць, мужык аказваецца больш высакародным, больш маральным і больш культурным, чым паніч.
Але галоўнае - ён больш хрысціянін, ён жыве, паважаючы Божыя запаветы ( “Ды жывём мы ў божым страху”).
Асноўная думка верша, адрасаваная панічу: дай мне жыць так, як я магу жыць і хачу жыць, але памятай, што без цябе я магу пражыць, а вось ты без мяне, без маёй працы - ніхто і нішто.
Гэтая думка чырвонай ніткай праходзіць праз усю творчасць Ф. Багушэвіча.
Паказаўшы тыповае для працоўнага сялянскага асяроддзя разуменне свайго прызначэння ў жыцці як работніка-карміцеля, Багушэвіч разам з тым, сціпла і пераканаўча, паказаў і ўсе выявы рабства (холад, голад, п'янства, прыніжэнне, абставіны, што правакуюць чалавека на ганебнае і грахоўнае):
Чаго бяжыш, мужычок?
- Падганяе мароз.
Чаго ляжыш, мужычок?
- Бо ўрадніка вёз.
Чаго п'еш ты, мужычок?
- Бо і хлеба не еў.
(“Чаго бяжыш, мужычок?)”
Паэт як бы папераджае, што самае страшнае - гэта рабская псіхалогія, сутнасць якой - у здольнасці прыніжацца і адначасова прыніжаць іншых, тых, хто яшчэ слабейшы за яго самога:
Чаго ты б'еш, мужычок?
- Бо і сам тое меў.
Голад, холад, галеча родзяць у мужыку нянавісць:
У сэрцы нянавісць, злосць родзяць,
… да здрады вядуць, ад праўды адводзяць!
(“Не цурайся”)
Паказаўшы, як не павінна быць, якія наступствы могуць мець для чалавека нялюдскія абставіны аўтар стварае эстэтычны ідэал чалавека.
Ідэал мужыка Багушэвіча - чалавек працы, патрыёт, маральна чысты, не гультай, не злодзей, не задавака і не раб, крытычны да сябе і ўважлівы да іншых, добры сем'янін і не зводнік, не здраднік, не п'яніца. Менавіта такі асноўны сэнс вынікае з вершаў “Ахвяра”, “Не цурайся”, з жартоўных песень “Сватаны”, “Сватаная”, суровай “Калыханкі”, а таксама легендаў “Не ўсім адна смерць”, “Балада”.
І як запавет гучаць радкі верша “Ахвяра”, самага яркага выяўленнем маральна-этычных устояў чалавека:
Каб людзей прызнаваў за братоў…
Каб за край быў умерці гатоў,
Каб не прагнуў айчызны чужых…
Каб не здрадзіў за грошы свой люд.
Тэма патрыятычных настрояў і пачуццяў знайшлі адлюстраванне ў вершах “Свая зямля”, “Хмаркі”. Бяздольнасцю, ахвярнасцю, стваральным пачаткам хмаркі блізкія аўтарскаму “я” паэта. Ратуючыся ад рэпрэсій, Ф.Багушэвіч вымушаны быў каля дваццаці гадоў бадзяцца па свеце, мяняючы месца працы і нідзе не маючы прытулку. Для лірычнага героя родны кут надзвычай дарагі. Невыпадкова згадка пра яго выказана асабліва экспрэсіўна, што дасягаецца зваротам, паўторам і ўзмацняльнай часціцай ”ж” :
Гдзе радзіліся, дзе ж вы хмарачкі,
Гдзе “тутэйшымі” называліся!
Хоць беларускі селянін выразна ўсведамляў сваю адрозненнасць ад іншых этнасаў, але этнічнымі назвамі сябе, сваёй зямлі карыстацца не мог. Яны былі забаронены. Пасля разгрому паўстання 1863- 1864 гг. наша зямля пачала называцца Паўночна-заходнім краем. І таму героі Багушэвіча пакуль яшчэ не ўзнімаюцца вышэй узроўню “тутэйшасці”. Пісьменнік закранае вялікую драму народа, вымушанага шукаць сваё імя ў суседнім этнасе. Ідэя гістарычнага прызначэння мас, самастойнасці іх грамадска-палітычнага і духоўнага развіцця для Багушэвіча была ідэяй народнай свабоды, такім будучым станам жыцця і чалавечых адносін, які адпавядаў бы сапраўднай ролі народа-працаўніка і стваральніка.
Такім чынам, у зборніку “Смык беларускі” па сутнасці завяршаецца эвалюцыя багушэвічаўскага вобраза селяніна-праўдашукальніка, які набавае рысы ўсё больш актыўныя і сучасныя. Усведамленне супярэчлівасці быцця, глыбокае пранікненне ў яго дысгарманічную сутнасць абумовілі наватарскія рысы творчай пазіцыі Ф. Багушэвіча. Ён стаў пачынальнікам новага этапу развіцця беларускай літаратуры, эстэтыкі, грамадска-палітычнай думкі
У кантрольнай рабоце на тэму “Параўнальны аналіз ідэйна-мастацкіх асаблівасцей зборнікаў “Дудка беларуская” і “Смык беларускі” на прыкладзе даследаваны творы першага буйнага нацыянальнага паэта, заснавальніка крытычнага рэалізму Францішка Багушэвіча. У выніку даследвання прыйшлі да высноў.
1. Зборнікі Ф. Багушэвіча “Дудка беларуская” і “Смык беларускі” шырока выявілі жыццё беларускага сялянства парэформеннага часу, далі беларускай літаратуры запамінальныя вобразы сялян- лірычных героеў зборнікаў Мацея Бурачка, Сымона Рэўкі, эпічных героеў Аліндаркі, яго айчыма, а таксама лірычнага героя абодвух гэтых зборнікаў, за якімі бачыцца сам паэт. Абодва зборнікі моцныя выяўленнем дум і настроеў народа, звызаных з яго непрыманнем сацыяльнага і нацыянальнага ўціску, з ростам яго сацыяльна-палітычнай свядомасці. Імкненне садзейнічаць уздыму самасвядомасці працоўнага беларускага народа вызначыла і кірунак дзейнасці Багушэвіча ў галіне літаратуры, а таксама разуменне яе грамадскага прызначэння як істотнага фактару нацыянальнай кансалідацыі беларускага народа. І калі свой першы зборнік “Дудка беларуская” паэт лічыў “няўдалым, з процьмай памылак”, у якім пераважаў толькі сацыяльна - бытавы аспект паказу жыцця, то другі - “Смык беларускі” - сцвярджаў патрэбу літаратурнага развіцця, як неабходнай перадумовы паўнакроўнага нацыянальнага жыцця. “Зрабіць музыку” для Багушэвіча, не толькі проста мастацкая чыста літаратурная ўстаноўка. Лёс беларускай літаратуры неадрыўны ад лёсу працоўнага беларускага народа, і менавіта клопат пра яго будучае гістарычнае жыццё - пафас мастацкай дзейнасці Багушэвіча. Яго ідэі сталі тым падмуркам, на якім сфарміравалася ідэалогія беларускага нацыянальна-вызваленчага руху пачатку 20 ст.
2. “Бацькава, спрадвечная, святая, Богам дадзеная адзежа душы чалавека”, - так вобразна, афарыстычна выявіў Багушэвіч сваё разуменне ролі і сілы роднага слова. Толькі знаючы і паважаючы сваю мову можна стаць годнымі людзьмі і забяспечыць выхад на сусветную гістарычную арэну на якой за “проста так” цябе ніхто не стане паважаць, асабліва калі ты сам сябе не паважаеш. І гэта думка заставалася актуальнай праз усе 20 стагоддзяў і застаецца актуальнай сёння. І эпітэты святая, Богам дадзеная - гэта тое, што мы не выбіраем ( у сваім выбары мы можам і памыліцца), а што даецца нам ад нараджэння ці нараджаецца намі: нашы бацькі, радзіма, дзеці. Здрада святому - недаравальны грэх. Сваё ўсведамленне неабвержнага закону вечнасці, што пакуль жыве мова - жыве народ, ён сфармуляваў у звароце да кожнага з нас: “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не умерлі”.
3. Уся паэтычная творчасць Ф. Багушэвіча мела галоўную тэндэнцыю: сілай свайго вобразнага слова рыхтаваць народ да барацьбы за сваё нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне. І хоць ў народзе кажуць: з адной ніткі палатна не натчэш, з адной краскі вянок не звіеш. Гэтаксама, як і адна пчала мёду не наносіць. Аднак з вышыні стогадовага шляху, пройдзенага новай беларускай літаратурай ад часу выхаду ў свет паэтычных зборнікаў Ф. Багушэвіча, яскрава відаць: і адзін у полі Змагар, калі ты Народны Паэт, і адзін Абаронца, калі ты жыццё і талент кладзеш за пакрыўджаных і бяздольных, калі на кліч твой рэхам адгукваецца братні голас:
Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею,
За тое, што ў сэрцы збудзіў ты надзею.
Што між братоў нашых знаходзяцца людзі
З кахаючым сэрцам і баляшчай грудзяй…
( Адам Гурыновіч)
Літаратура
1. Багушэвіч Ф. Творы. 2-е выданне: Мастацкая літаратура.- Мінск, 2001.
2. Века А.А.Беларуская літаратура: 100 пытанняў і адказаў: Сучасны літаратар.- Мінск, 2004.
3. Лойка А.А. Гісторыя беларускай літаратуры дакастрычніцкі перыяд.Частка 1: вышэйшая школа.- Мінск, 2004.
4. Ляшук В.Я. Вывучэння жыцця і творчасці Ф. Багушэвіча// Беларуская мова і літаратура.- 2008.-№3(77).- С. 39-44.
5. Старычонак В.Дз. Беларуская літаратура: ад Ада Я : Вышэйшая школа.- Мінск, 1998
6. Асветнікі зямлі беларускай. Энцыклапедычны даведнік. 2-е выданне: Беларуская энцыклапедыя.-Мінск, 2006.
7. Гісторыя беларускай літаратуры ХІХ-пач. ХХ ст. пад агульнай рэдакцыяй М.А.Лазарука і А.А.Семяновіча: Вышэйшая школа.- Мінск, 1981.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Аналіз жыццёвага і творчага шляху Рыгора Барадуліна - народнага паэта Беларусі. Сацыяльны і лірычны аспект яго творчасці. Выкарыстанне мастацкіх сродкаў у яго паэзіі. Тэматыка, асноўныя вобразы і матывы яго творчасці. Сакрэт яго паэтычнага майстэрства.
реферат [31,9 K], добавлен 18.12.2013Пошукі новых жанравых форм у беларускі перыяд творчасці Сімяона Полацкага. Новыя ідэйна-эстэтычныя падыходы да адлюстравання рэчаіснасці і паглыбленне праблематыкі ў маскоўскі перыяд. Адметнасці мовы: онімы ў мастацкіх тэкстах Сімяона Полацкага.
дипломная работа [113,5 K], добавлен 04.09.2008Развіццё літаратуры і драматургіі Заходняй Беларусі. Пачатак, першыя старонкі паэзіі Заходняй Беларусі. Першыя публікацыі паэта Алеся Салагуба. Зборнік паэзіі Францішка Грышкевіча "Веснавыя мелодыі". Індыферэнтнасць Н. Арсенневай у яе творчасці.
реферат [44,9 K], добавлен 24.02.2011Развіццё прозы на сучасным этапе другой паловы 90-х гадоў - да пачатку ХХІ стагоддзя. Здабыткі сучаснай прозы. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-мастацкія асаблівасці творчасці Г. Бураўкіна. Грамадзянскасць таленту паэта, трыбуннасць і актыўнасць паэтава слова.
контрольная работа [20,4 K], добавлен 16.03.2010Жыццёвы, творчы шлях В. Зуёнка. Савецкі перыяд творчасці, паэзія для дзяцей, тэма сяброўства, любоўная лірыка. Паэзія 60-80-х гг.: агульначалавечыя тэмы. Праблемы нацыянальнай культуры, філасофская лірыка ў творчасці Зуёнка. Постсавецкі перыяд творчасці.
курсовая работа [48,3 K], добавлен 26.02.2010Тэндэнцыя, звязаная з вывучэннем і пераглядам творчасці класікаў беларускай літаратуры з пазіцый сучаснага літаратуразнаўства, пазбаўленых ідэйна-палічнай заангажаванасці, адсутнасць аб’ектыўнага і аналізу зборніка "Казкі жыцця" і ў савецкі перыяд.
курсовая работа [43,7 K], добавлен 16.05.2015Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя. Жаночы характар у творчасці І. Мележа. Вобраз беларускай жанчыны ў апавяданнях і аповесцях І. Мележа. Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў раманах "Палескай хронікі" І. Мележа.
дипломная работа [109,9 K], добавлен 16.05.2015Змітрок Бядуля як прадстаўніккагорты беларускіх пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры XX ст. Кароткі нарыс яго жыцця і творчасці, агульная характреистимка і аналіз твораў, іх праблематыка. Імпрэсіянізм як галоўная якасць лірыкі.
курсовая работа [56,9 K], добавлен 25.03.2013Жыццёвы шлях беларускага паэта Рыгора Барадуліна. Тэматыка і праблематыка творчасці, мастацкая вобразнасць. Уклад Р. Барадуліна ў развіццё дзіцячай паэзіі. Матывы ў творчасці: элементы паганскай міфалогіі, біблейска-хрысціянскія і фальклорныя матывы.
курсовая работа [83,5 K], добавлен 10.11.2014Кароткі біяграфічны нарыс жыццевага шляху і творчасці А. Глобуса - вядомага беларускага пісьменніка. Аналіз твораў, якія складаюць кнігу "Convolutus: лірыка і проза" пісьменніка. Падабенства і адрозненні твораў Глобуса ў параўнанні з народнай творчасцю.
реферат [29,1 K], добавлен 19.12.2011