Міфалагізаваныя вобразы ў творчасці М. Багдановіча

Даследаванне ўзаемасувязі міфалогіі і літаратуры на прыкладзе цыкла Максіма Багдановіча "У зачарованым царстве". Народная паэзія ў ранняй творчасці паэта. Характарыстыка міфалагізаваных образов лясуна, вадзяніка, русалкі і змяінага цара ў яго творчасці.

Рубрика Литература
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 23.09.2012
Размер файла 21,3 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://allbest.ru/

Міфалагізаваныя вобразы ў творчасці М. Багдановіча

У адным з лістоў да сябра Максім адзначаў: “ Мяне выхоўваў бацька. Неяк я паказваў вам яго бібліятэку. У ёй ёсць істотнае, што з'явілася калі б там ні было ў літаратуры ўсяго свету. Мы з дзяцінства праходзілі гэтую сусветную школу… Зразумела, галоўная ўвага звярталася на славянскія літаратуры…” І, відавочна, гэтыя абставіны паспрыялі таму, што ўжо ў дзесяцігадовым узросце Максім пачаў пісаць мастацкія творы па-беларуску.

Максім Багдановіч верыў у духоўны патэнцыял беларускай нацыі, у будучы росквіт культуры. У яго быў сфармаваны свой арыгінальны позірк на нацыянальную культуру як на гістарычную з'яву, якая мае свае асаблівыя адзнакі і задачы. Неабходнасць узаемадзеяння літаратуры з фальклорам паэт усвядоміў ужо на ранніх этапах сваёй творчасці. Пра гэта сведчыць наступнае выказванне М. Багдановіча: “Пра казку думаюць так: казка складаецца з абломкаў міфаў. Перыяд міфатворчасці прайшоў … значэнне іх забыта, самі міфы пераблытаны. Але народ карыстаецца імі як гатовым матэрыялам, у мэтах літаратурных для стварэння казак. Значыць, наколькі нацыянальны міф - нацыянальныя і казкі”. Адсюль яны праніклі ў паэзію Багдановіча. Міфалагічнымі істотамі лесуна, русалак, вадзяніка заселена яго “зачараванае царства”. Пад непасрэдным уплывам “Перажыткаў старажытнага светасузірання ў беларусаў” ( напісанай бацькам паэта, вядомым этнографам Адамам Ягоравічам Багдановічам) быў створаны цыкл вершаў “У зачарованым царстве”.

У гэтым цыкле М. Багдановіч звяртаўся да самых архаічных пластоў фальклору, звязаных са старажытным паганскім светаўспрыманнем, калі чалавек не вылучаў сябе з навакольнага свету. Паэт шырока выкарыстоўвае дэманалогію. Міфалагічныя вобразы ў яго зліваюцца з прыродаю, ствараюць непаўторныя, адухоўленыя краявіды.

Раннія вершы паэта аб роднай прыродзе, населеныя міфічнымі істотамі, прасякнуты духам паганскіх павер'яў, складаюць вельмі своеасаблівую старонку ў беларускай пейзажнай лірыцы. Багдановічу ўдалося захаваць у гэтых вершах непасрэднасць старажытнага светаўспрымання, тую першаснасць і свежасць паэтычнага бачання, якімі зачароўваюць нас міфалагічныя беларускія казкі і легенды, замовы і павер'і.

У сваім цыкле «У зачарованым царстве » паэт намаляваў вобразы лясуна, вадзяніка, русалкі і змяінага цара. Разгледзім падрабязней кожнага з іх.

ЛЯСУН

Лес - жыццёвая прастора беларуса, прастора яго дзейнасці, яго хата. У М.Багдановіча лес паўстае праз пануры вобраз лесуна

Лясун ( лесавік, пушчавік) - вобраз у старадаўніх павер'яў беларусаў, гаспадар лесу і звяроў. Яго ўяўлялі ў выглядзе вялізнага ( у рост дрэва ) старога з белым, як бяроста, тварам, вялікімі вачамі, у звярынай скуры. Верылі, што лясун можа паказаць грыбныя і ягадныя мясціны, наганаць у бок паляўнічага звяроў і птушак, паказаць месца бортнікам для ўстаноўкі калод альбо прымусіць чалавека доіга блукаць на адным месцы. Каб задобрыць лясуна, на скрыжаванні лясных сцежак клалі хлеб з соллю.

Вобраз лясуна ўразіў М.Багдановіча

Пры апісанні знешняга выгляду гэтай міфалагічнай істоты ён даволі дакладна прытрымліваецца этнаграфічных запісаў бацькі: “ Ён ростам роўны з дрэвамі таго лесу, у якім разгульвае… Галава яго пакрыта доўгімі кудрамі, так што напамінае вяршыню сасны: велізарнае тулавішча адзета ў звярыныя шкуры…”

Цыкл “У зачарованым царстве ” пачынаецца наступным вершам:

Чуеш гул?- Гэта сумны, маркотны лясун

Пачынае няголасна граць:

Пад рукамі яго, навяваючы сум,

Быццам тысячы крэпка нацягнутых струн,

Тонкаствольныя сосны звіняць. (1)

Лясун “сумны”, “маркотны”, ціха, не парушаючы лясны пакой, гармонію ляснога жыцця грае на высокіх соснах.. Адзінокі, магутны гаспадар лесу выказвае свой сум.

А вось гісторыя лесавіка з верша “Возера”:

Стаяў калісь тут бор стары,

І жыў лясун у тым бары,

Зрубалі бор - лясун загінуў,

Во след яго ад той пары:

Сваё люстэрка ён пакінуў. (2)

На мой погляд, дадзены вобраз лесуна, створаны М.Багдановічам, вельмі падобны да лясуна Н.Арсенневай у вершы “Плач старога лясуна”. Адзіны лёс напаткаў цароў лясных прастораў: чалавек, каб задаволіць свае патрэбы, зніштожыў іх царства, іх дом:

Плакаў лясун, што лясы высякалі,

Шэпты начы новы плач выгукалі,

Доўга хадзіў ён, хадзіў неспакойны

Там, дзе ўчора спаў бор яго стройны. (3)

У М.Багдановіча ёсць некалькі вершаў, прысвечаных лясному ўладару (вершы "Пугач“,”Лясун”, “Старасць”, “Хрэсьбіны лесуна”). У вершах “Лясун”, “Пугач” лясун выступае не часткаю прыроды, а самастойнай, велічнай і пагрозлівай сілай:

Ці не гукнуць, каб рэха па лесе пайшло,

Каб з касцямі ў кавалкі разбітымі,

Нехта біўся ў крыві, каб мне можна было

Усю ноч рагатаць пад ракітамі. (4)

Ці верш “Пугач”:

Загарэлісь кроўю вочы. Вось нясецца

З цёмнай елкі гук нуды і смеха,

І далёка голас аддаецца -

Пракацілася па лесе рэха.

І, лякаючы, канца чакаеш ночы.

Ўсё здаецца: ўстаў лясун вялікі -

Чырванеюць, адбіваюць кроўю вочы,

Не змаўкае смех гулкі і дзікі. (5)

У вершы “ Лясун “ можна вылучыць тры пласты ўспрымання: прырода (пушча), міфалагічная істота ( лясун ), чалавек ( паэт, аўтар верша ):

Прывольная,цёмная пушча:

Вялізныя ліпы, дубы,

Асінніка, ельніка гушча,

Між хвоі апаўшай - грыбы.

Усё дзіка, пустынна імшыцца,

Агністая спёка стаіць.

На моху між спелай брусніцы

Лясун адзінокі ляжыць.

Гляджу на яго я уныла, -

На сэрцы і жаль, і жуда:

Усё знікла - і удаласць, і сіла!

Прапала, як дым, як вада! (6)

Цёмная пушча абуджае фантазію творцы, стварае настрой, з якога нараджаецца вобраз адзінокага лесуна, які ў сваю чаргу наводзіць на думку аб надасканаласці свету, хуткаплыннасці часу.

Але міфалагічныя істоты ў Багдановіча не з'яўляюцца персаніфікацыяй нейкіх змрочных сілаў, як гэта здаралася ў іншых паэтаў, напрыклад у А.Гаруна (“Ваўкалакі”) ці ў вершах Я.Купалы (“Хохлік”, “Чорны бог). У лесуне, створаным Багдановічам, увасобілася стыхійная жыццёвая сіла. Лясун - гаспадар бору, яго неад'емная частка, яго душа. Усё, што адбываецца ў бары, залежыць ад волі і жадання яго гаспадара:

Сосны, елі, хвоя, хвошчы, Цёмны мох.

Чую я - лясун калматы Тут залёг.

Паваліўся ён на хвою, На кару

І ўсім калышэць, дзвіжэць У бару. (7)

У вершы “Старасць” старасць лясуна ўдала асцыіруецца з агульным выглядам асенняга лесу, надзвычай вобразна і ярка паказана адміранне прыроды. Вобраз лясуна цалкам захоўвае жыццёвыя, рэальныя абрысы. Яго знешні выгляд натуральна зліваецца з агульным фонам лесу, пейзажа:

Палаюць асіны, каліны,

Чырвоныя сыплюць лісты

І вязкай жаўцеючай гліны

Цяжолыя крыюць пласты.

Брыдзець, пахіліўшысь панура,

Лясун на раздоллі дарог.

Абшарпана старая скура,

Зламаўся аб дзерава рог.(8)

Такім чынам, М.Багдановіч стварыў некалькі вобразаў лясуна: лясуна адзінокага, маркотнага, які ціха грае на соснах, разгубленага лясуна, які згубіў сваё царства, нарэшце лясуна раззлаванага, гатовага біцца і помсціць. У цыклы “ У зачарованым царстве” лясун сумны, спакойны, ён нікога не збіраецца крыўдзіць. Персанаж не сам жаліцца на сваё жыццё. Аповяд у вершах ідзе не ад імя першай асобы.

РУСАЛКА

У агульнаславянскай міфалогіі русалка - гэта фантастычная істота з дзявочай галавой і грудзямі, з рыбіным хвастом і целам, пакрытай лускай. У русалках нібыта ўвасабляюцца душы рана памерлых дзяцей жаночага полу, а такасама дзяўчатаў-тапельніцаў. Недзе каля Сёмухі яны быццам бы выбіраюцца з рэкаў і азёраў на сушу, пачынаюць блукаць па лясах і палях, гойдацца на вецці. Калі яны бачаць чалавека, то адразу імкнуцца прывабіць яго, клічуць да сябе, а потым заказытваюць яго аж да смерці.

Вось як абмаляваў русалак М.Багдановіч у сваім вершы “ Над возерам ” з цыкла “ У зачарованым царстве”:

Сонца ціха скацілася з горкі;

Месяц белы заплаканы свеціць,

Аглядае бахматыя зоркі,

Цягне з возера срэбныя сеці.

Ў іх русалкі заблуталі косы, -

Рвуць і блутаюць срэбныя ніці;

Ноч плыве над зямлёй, сее росы,

Ноч шапоча русалкам: “ Засніце ”. (9)

Русалкі выпаўзаюць са дна ракі ноччу.

І заўсёды іхнія спадарожнікі - месяц, зоркі на начным небе, што адлюстроўваюцца ў люстры возера. Русалкі спрабуюць разблытаць свае доўгія валасы ў вадзяной глыбіні, ім гэта не ўдаецца. Яны разгубленыя. Ноч спявае ім калыханку, суцішае сваім спакойным спевам і хоча, каб яны заснулі,

Але бедныя стварэнні не могуць знайсці спакой.

У іншым вершы М.Багдановіча “Русалка”, які не ўвайшоў у цыкл “У зачарованым царстве” аповяд пра сваё сумнае жыццё вядзе сама русалка:

Скучна мне ў глыбіне, ў цішыне;

Ўспамінаю я на дне аб вясне;

Выйду, белая, з цёмнай вады,--

Бачу: у лес ідуць людскія сляды;

ўсіх туды заваблю, завяду:

“Вы пацешце-ка мяне, маладу!”(10)

Ёй халодна, сумна, адзінока на дне ракі і таму, каб неяк развеяць свой сум, яна выпаўзае на бераг ракі, дзе абуджаецца жыццё ў час вясновага квіцення, дзе чуюцца вясёлыя людскія галасы.. Жыхарка рачнога дна ўступае ў кантакт з чалавекам, хочучы ўспомніць час, калі сама была такім жа, як ён, але ажыць яна не можа.

ВАДЗЯНІК

Паводле старадаўніх павер'яў беларусаў вадзянік - уладар вадаёмаў, жывых істотаў у іх.

Вадзяніка звычайна ўяўлялі ў выглядзе старога з зялёнай барадой, доўгімі валасамі, расплывістым тварам, укрытага водарасцямі і цінай. Лічылі, што вадзянік жыве ў вірах рэк, асабліва каля млыноў, на дне азёр, крыніц, глыбокіх кадлодзежаў. Яму прыпісвалі рух і памутненне вады, пару над ёй, разлівы рэк, псаванне рыбалоўных прылад, разбурэнне плацін, гібельлюдзей і жывёл у вадзе.

У цыкле “У зачарованым царстве” знаходзім адзін верш, прысвечаны воднаму ўладару

(верш “ Вадзянік ”):

Сівавусы, згорблены, я залёг між цінай

І гадамі грэюся - сплю на дне ракі.

Твар травой аблутана, быццам павуцінай,

За сыпаюць грудзі мне жоўтыя пяскі.

Над вадой ля берага ціха спіць асока,

Ды лаза зялёная жаліцца-шуміць,

Хвалі ціха коцяцца і бягуць далёка,-

І усё навокала сном адвечным спіць. (14)

Вадзянік - стары, сівы, згорблены, ляжыць на дне ракі, увесь аблытаны цінай і засыпаны пяскамі. Старасць на дазваляе яму падняцца, агледзіць свае ўладанні і ён прытаіўся на самым днішчы. Нямоглы, здаецца, ён баіцца ўсякага шуму ці з'явы, што могуць парушыць яго шматгадовы пакой. Ён нікога няздольны пакрыўдзіць.

Вельмі падобны вобраз вадзяніка малюе М.Багдановіч у вершы “Асенняй ночай”, што не ўвайшоў у нізку “ У зачарованым царстве”:

…Спакойна мне тут пад вадою:

Залёг я ля млына на дне;

Апруся ля кола рукою,-

Млын казку старую пачне.

Кругі завіруецца жорнаў,

Трасецца хадырна сцяна;

А думы - як колас без зёрнаў,-

Усё мяне цягне да сна.

Беспамятна колы піхаю;

Хілюся да дна галавой -

І ўжо я драмлю, засыпаю

Пад шум непагоды глухой. (15)

Вадзяніку ўтульна адпачываць пад вадой ля млына, што ўкалыхвае яго сваёй адвечнай песняй і стары кладзе галаву на мяккае дно і засынае. У яго няма клопатаў. Ён не здзяйсняе ні дрэнных, ні добрых учынкаў. Адзінае яго справа - спаць пад млынам.

Такім чынам, у вершах М.Багдановіча паўстае вобраз старога, нямоглага вадзяніка, няздольнага кіраваць сваім царствам.

багдановіч русалка міфалогія паэзія

ЗМЯІНЫ ЦАР

Вужы - стварэнні земнаводныя. Іх любімае месца жыхарства - вадаёмы, забалочаныя мясціны, падземныя норы. Маскіраваная афарбоўка надае ім знешняе падабенства з парыжэлай на сонцы балотнай купінай, каменем ці проста расколінай у засохлай глебе. Патрыярхальны чалавек, якому ўся прырода ўяўлялася адушаўлённай, бачыў у гэтым таямнічы магічны сэнс.

Асноўная уласцівасць зямлі, якая мела у вачах старажытнага чалавека першаснае значэнне, - гэта урадлівасць, пладароддзе. Нязведаная цудадзейная сіла штогод давала жыццё раслінам і збажыне, людзям - хлеб надзённы, а жывёлам - корм. З'яўленне з мёртвай глебы жывых парасткаў было шматвяковай загадкай. Паралельна з абагаўленнем шчодрай глебы паступова фарміраваўся і культ жывёл, якія, у сваю чаргу, лічыліся яе адлюстраваннем і сімваламі. Таму ўсе якасці зямлі прыпісваліся ў роўнай ступені і ім.

У сілу вышэйназваных прычын вужам пакланяліся як істотам, ад якіх залежала пладароддзе зямлі. У іх бачылі пасланцоў добрых багоў і звярталіся з малітвамі аб хуткім дажджы, добрым ураджаі, а часам і аб простым чалавечым шчасці.

Старажытныя славяне лічылі, што вужы - гэта не што іншае, як дажджавыя патокі, што льюцца з неба на зямлю і застаюцца тут назаўсёды.

Часам у фальклорных творах вуж выступае уладаром воднай стыхіі, якая з'яўляецца яго родным домам. І там, пад водай, вуж пераувасабляецца у прыгажуна-малайца, уладара усяго: палацаў, багатых угоддзяў, нарэшце - грошаў і каштоўнасцей. Але яго самога ператварыла у такую пачварную істоту зайздрослівая ведзьма ці нейкая іншая нячыстая сіла.

Згодна са старажытнымі павер'ямі, змяіны цар па велічыні больш за ўсіх астатніх вужоў, луска яго пераліваецца срэбрам і золатам, на галаве карона з маленькіх залатых ражкоў.

Захапляльныя легенды пра вужынага цара і пра вужоў увогуле знайшлі адлюстраванне і ў мастацкіх творах беларускай літаратуры.

Максім Багдановіч у сваім вершы “Змяіны цар” малюе начное шэсце вужоў на зімовую спячку на чале са змяіным царом:

Ў цёмным небе - хараводы

Сіняватых зорак,

Ў цёмным небе свеціць месяц

Залатым сярпом…

Мы выходзім з цесных, душных

Падзямельных норак,

На зімовы цёплы вырай

Цягнемся - паўзём.

Ў полі, ў лесе нам ўсюды

Праляглі дарожкі!

Йстужкай рушымся між пушчы,

На сам перад - я.

Зіхцяць маей кароны

Залатыя рожкі,

Цёмным блескам адлівае

Ўся луска мая.(16)

У дадзеным выпадку перад намі паўстае сапраўдны змяіны цар: велічны, горды, магутны, нішто у гэтым свеце яму не страшна, бо у яго уладзе знаходзяцца усе цуды і ён можа зрабіць з любым непакорным чалавекам, жывёлінай усё, што пажадае.

У другім вершы гэтага ж паэта, які і назву носіць аналагічную - “Змяіны цар”, вуж ужо стары, слабы і настрой яго далёка не вясновы, нягледзячы на тое, што ён усё яшчэ змяіны цар, але не усемагутны, а канаючы, якому марыцца пражыць хоць адзін лішні дзянёк, успомніць маладосць і летнюю пару, але жыццё няўмольна патрабуе свайго:

Цемень. Сосны. Елкі. Мох. Кара.

Смерць прыйшла ужо ка мне…

Разгарысь, вячэрняя зара,

У туманнай вышыні.

Цёмнай ноччу страшна у жальбе

Паміраць, шуміць трава,

Глуха дзяцел у дрэва б'е,

Гучна гукае сава.

А памрэш - прыціснуць грудзь пласты

Гліны. Ўстану ж я на яру,

Падыму галоўку праз кусты,

Гляну у неба і памру.

Скоціцца карона, пабяжыць

Залатая ў шэры мох.

Чорны крот магілу прыйдзе рыць.

Дрогне вецер на кустох.

Месяц брызне хваляй серабра,

Расой блісне ў нізіне…

Разгарысь, вячэрняя зара,

У туманнай вышыні.(17)

У цыкле М.Багдановіча “У зачараваным царстве” намаляваны вобраз змяінага цара велічнага, гордага, магутнага, якому нішто у гэтым свеце яму не страшна. Супрацьлеглы вобраз стварыў паэт у сваім другім вершы - вобраз старога і слабога цара.

Заключэнне

Вялікае значэнне надаваў М.Багдановіч дагістарычным часам, вытокам нашай гісторыі. Бо менавіта адтуль ідуць многія нашыя загадкі і таямніцы. Невыпадкова таму “Вянок” ёе пачынае з пранікнення ў зачараванае царства, у царства паганства, населенае вобразамі, што прыйшлі ад нашых далёкіх продкаў. Там няма яшчэ ні дат, ні імёнаў - адно вядома: ёсць там волаты, русалкі, змяіны цар… Гісторыя прыкрыла тыя часы крылом вечнасці. І толькі водгукі іх даходзяць да нас. Водгук у выглядзе вадзяніка, што спіць на дне ракі. Водгук ад загінуўшага лясуна, які пакінуў сваё люстэрка. Водгук ад русалак, што заблыталі свае косы ў начным возеры.

У дазденай працы мы разгледзілі ўзаемасувязь міфалогіі і літаратуры на прыкладзе цыкла М.Багдановіча “У зачарованым царстве”.

Літаратура

1. Арсеннева Н. " Пад сінім небам".Вільня, 1927

2. Багдановіч Максім. Выбраныя творы. Мн., 1996

3. Багдановіч Максім. Збор твораў у трох тамах. Том 1.Мн.,1992

4. Барадулін Р. Евангелле ад мамы.Мн.,1995

5. Бацькаўшчына. Зборнік гістарычнай літаратуры.Мн., 1992

6. Буйло К. "..Коціцца рэха".Мн.,1993

7. Вейман Р. "История литературы и мифология".М., 1975

8. Волошина Т.А., Астапов С.Н. " Языческая мифология славян". М., 1996

9. Грушко Е.А., Медведев Ю.М. "Словарь славянской мифологии".М., 1995

10. Грынчык М.М. "Народная паэзія ў ранняй творчасці Максіма Багдановіча"// Беларуская літаратура.Даследаванні і публікацыі.Т.2. 1959 с.61-62

11. Грынчык Мікола "Максім Багдановіч і народная паэзія" Мн. 1963

12. "З гісторыяй на "Вы"" Вып.2 Мн.,1994

14. Купала Я. Вершы.Мн.,1988

15. Майсейчык А.А."Максім Багдановіч і беларускі казачны эпас"// "Беларуская літаратура" 1990 вып.18 с.49-57

16. Ненадавец А.М."Святло таямнічага вогнішча".Мн., 1993

17. "Роднае слова" 1994 № 1,2,3,4,9,10

18. Рыбаков Б.А. "Язычество древних славян".М., 1981

19. Сагараў Л. "Максім Багдановіч і фальклор"//"Беларусь" 1946 № 10 с.47-49

20. Чмыхов Е. Г. " Истоки язычества Руси".М., 1990

21. Шамякіна Т. "Натурфіласофскія стыхіі ў нацыянальным космасе"// Беларусіка. Кн.1 Мн.1993 с.180-188

22. Яскевич А.С. "Становление белорусской художественной традиции". Мн., 1987

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Сучасная беларуская паэзiя. Даследаванне інтымнай лірыкі знакамітага песняра Максіма Багдановіча. Раскрыцця вобраза кахання і любові на старонках яго зборніка: "У зачарованым царстве", "Каханне і смерць", "На ціхім Дунаі", цыклы "Мадонны" і "Эрас".

    курсовая работа [49,1 K], добавлен 06.02.2014

  • Аналіз жыццёвага і творчага шляху Рыгора Барадуліна - народнага паэта Беларусі. Сацыяльны і лірычны аспект яго творчасці. Выкарыстанне мастацкіх сродкаў у яго паэзіі. Тэматыка, асноўныя вобразы і матывы яго творчасці. Сакрэт яго паэтычнага майстэрства.

    реферат [31,9 K], добавлен 18.12.2013

  • Жыццёвы, творчы шлях В. Зуёнка. Савецкі перыяд творчасці, паэзія для дзяцей, тэма сяброўства, любоўная лірыка. Паэзія 60-80-х гг.: агульначалавечыя тэмы. Праблемы нацыянальнай культуры, філасофская лірыка ў творчасці Зуёнка. Постсавецкі перыяд творчасці.

    курсовая работа [48,3 K], добавлен 26.02.2010

  • Жыццёвы шлях беларускага паэта Рыгора Барадуліна. Тэматыка і праблематыка творчасці, мастацкая вобразнасць. Уклад Р. Барадуліна ў развіццё дзіцячай паэзіі. Матывы ў творчасці: элементы паганскай міфалогіі, біблейска-хрысціянскія і фальклорныя матывы.

    курсовая работа [83,5 K], добавлен 10.11.2014

  • Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ХХ стагоддзя праблемна-тэматычны аспект твораў малой прозы (на прыкладзе творчасці Якуба Коласа, Дзмітрака Бядулі, Цёткі). Філасофскія матывы ў творах. Іх выхаваўчая роля і адраджэнская скіраванасць твораў.

    курсовая работа [104,7 K], добавлен 13.12.2013

  • Пейзажныя вершы-замалёўкі Багдановіча. Суадносіны рацыянальнага і інтуітыўнага ў паэзіі Максіма. Сімвалізм канца XIX - пачатку XX ст. Пейзажныя вершы паэта. Максім Багдановіч як глыбокі, тонкі лірык. "Эміграцкая песня" як адзін з лепшых вершаў паэта.

    курсовая работа [88,9 K], добавлен 24.03.2013

  • Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя. Жаночы характар у творчасці І. Мележа. Вобраз беларускай жанчыны ў апавяданнях і аповесцях І. Мележа. Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў раманах "Палескай хронікі" І. Мележа.

    дипломная работа [109,9 K], добавлен 16.05.2015

  • Выкарыстанне ў паэзіі М. Багдановіча індывідуальна аўтарскіх, народна-паэтычных эпітэтаў, а таксама эпітэтаў-прыдаткаў. Вызначанне найбольш выкарыстоўваемых каляровых эпітэтаў ў вершах паэта, а таксама колерав, якія аўтар ужывае ў адзінкавых выпадках.

    курсовая работа [35,8 K], добавлен 27.10.2013

  • Значэнне творчасці польскага паэта Адама Міцкевіча для развіцця нацыянальнай і сусветнай літаратуры. Кароткі аналіз і змест паэмы "Конрад Валенрод". Характарыстыка выявы галоўнага героя - адважнага рыцара Конрада, які верна служыць сваёй радзіме.

    реферат [14,1 K], добавлен 25.03.2013

  • Паэзія адраджэння і чалавечыя пачуцці, вялікія страсці і гуманныя думкі ў тэматыці санетаў. Дыялектычны характар формы, структурныя прыкметы; кампазіцыйныя і сэнсавыя асаблівасці у санетнай творчасці Шэкспіра; вобразна-тэматычны аналіз цыкла "Санеты".

    курсовая работа [45,6 K], добавлен 11.06.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.