Тэма Вялікай Айчыннай вайны у сачаснай прозе

Тэма Вялікай Айчына вайны - вызначальная для сучаснай беларускай літаратуры. Ваеннае творчасць пісьменніка Аркадзя Марціновіча. Творы пра вялікую айчынную вайну, заснаваныя на дакументальнай аснове. Тэматыка ваенных аповесцяў пісьменніка А. Савіцкага.

Рубрика Литература
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 09.09.2012
Размер файла 15,0 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія №10 г.Маладзечна”

Тэма Вялікай Айчыннай вайны у сачаснай прозе

Выканала

Папова Кацярына Сяргееўна

вучаніца 11”В класа

гімназіі №10 г. Маладзечна

Маладзечна 2012

Сучасная беларуская проза жыве клопатамі пра час, народны лёс, які праламляецца ў лёсе асобных людзей. Яна вызначаецца пільнай ўвагай да асобы чалавека і штодзённых праяў жыцця. Рэальныя здабыткі сучаснай прозы немалыя. Пашырылася рэчышча “ваеннай” прозы творамі В. Быкава, І. Навуменкі, І.Чыгрынава. А. Адамовіча, А.Савіцкага і іншых пісьменнікаў. Нямала твораў прысвечана маральна-этычным і філасофскім праблемам пасляваеннаму часу. Больш адчувальнай стала патрэба ў звароце да мінулага, да гістарычных падзей, якія ацэньваюцца з пункту гледжання сучаснікаў (творы У.Караткевіча, І.Шамякіна, У.Калесніка, В. Коўтун, А. Лойкі).

Разам з традыцыйнымі ў сучаснай беларускай літаратуры з'явіліся новыя тэмы, уласцівыя менавіта сёнешняму дню. Гэта перш за ўсё чарнобыльская тэма, а таксама сталінскія рэпрэсіі 30-х гг.. Больш абвострана ставіцца пытанне аб жыцці сёнешняй вёскі і яе праблемах,. Аб неабходнасці беражлівых адносін да прыроды, аб сэнсе чалавечага жыцця.

Тэма Вялікай Айчыный вайны, да якой звяртаюцца пісьменнікі як старэйшага, так і малодшага пакаленняў, стала вызначальнай для сучаснай беларускай літаратуры. вайна проза твор

Ад імя таго пакалення, чыё юнацтва прыпала на гады ваенных выпрабаванняў, піша Аркадзь Марціновіч. Убачанае і перажытае на вайне паслужыла яму матэрыялам для раманаў “Не шукай слядоў сваіх”,, аповесці “Няхай ідзе дождж”. Храналагічныя рамкі рамана “Груша на Голым Полі”(1986) невялікія - вясна - восень 1942 г. Галоў-ны герой - беларускі юнак Ігнат Валока. Скончыўшы ваеннае вучылішча, ён становіцца камандзірам роты супрацьтанкавых ружжаў. Часць, дзе ён пачынае новую службу, рыхтуецца на фронт. А потым - перадавая, баі, удачы і няўдачы, горыч страт, успаміны пра родную вёску і яе людзей. Паступова прыходзіць воінсккая сталасць, якая не дазваляе герою рамана думаць толькі пра сябе. Валока клапоціцца пра сяброў, думае пра свой пачэсны абавязак перад Радзімай, у імя вызвалення якой гіне ў цяжкім 1942 гідзе. Заключны раздзел рамана - першы пасляваенны год. Наладжваецца мірнае жыццё ўжо без прыгажунні-грушы, якая засохла на голым полі, Ігнатаў бацька, у якога загінулі два сыны і два зяці, ставіць на папялішчы новую хату. Жыццё, на думку аўтара, негледзячы на страты і згубы, нельга спыніць, яно прадаўжаецца.

У беларускай прозе нямала твораў, у якіх народ і вайна разглядаюцца праз прызму ўспрыняцця мірнага жыхара. Гэта раманы “Плач перапёлкі”, “Апраўданне крыві”, “Свае чужынцы”(1983) І. Чыгрынава, “Тартак” І. Птушынава, “Чужое неба” Б. Сачанкі, “У падзямеллі” М. Аўрамчыка, “Знак бяды” В. Быкава. Трагедыя тут у тым, што чалавек безабаронны перад жорсткасцю, несправядлівасцю. Яго з сям `ёй могуць вывесці ў чужую краіну і ператварыць у раба, прыкрыцца ім ад куль. Галгофай, напрыклад, для герояў В.Быкава, месцам здзекаў і гвалту стаў уласны хутар, што падкрэслівае асабліва трагічнае становішча чалавека на вайне.

Многія творы пра Вялікую Айчынную вайну грунтуюцца на дакументальнай аснове. Кніга А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка “Я з вогненнай вёскі” (1975) -- страсны публіцыстычны дакумент, абвінавачанне фашызму. З ваенных эпізодаў, фактаў, лічбаў, фотаздымкаў, галасоў людзей, якія цудам уратаваліся з агню, складваецца цэласны вобраз нязломнага беларускага народа. Са старонак кнігі паўстаюць маці, бацькі, дзяды, якія выжылі, каб расказаць усяму свету пра здзекі катаў-нелюдзяў, пра адну з самых трагічных старонак ў гісторыі беларусаў.

У дакументальнай аповесці С. Аляксевіч “У вайны не жаночае аблічча” (1985) сабраны вмвль дзвесце споведзяў жанчын-франтавічак, падпольшчыц і партызанак. Медыкі, сувязісткі, сапёры, лётчыцы, снайперы, стралкі, зенітчыцы, танкісты, дэсантніцы, шафёры, яны прайшлі праз усе выпрабаванні жорсткага часу. На самай страшнай вайне ХХ ст. жанчыне давялося стаць салдатам. Яна не толькі ратавала, перавязвала параненых, а і страляла са “снайперкі”, бамбіла, падрывала масты, хадзіла ў разведку. Жанчына забівала ворага, які з нечуванай жорсткасцю знішчаў усё жывое на сваім шляху. “Не жаночая гэта доля - забіваць”, -- згодзімся мы з гераіняй гэтай кнігі. Але вайна, у якой зусім не жаночы твар, прымусіла ўзяцца за зброю і жанчын. Сабраныя разам расказы жанчын малююць аблічча вайны, гучаць як сведчанні - абвінавачванні фашызму.

Страшныя факты недаверу да людзей, віна якіх была толькі ў тым, што апынуліся пад немцамі, прыводзіць С. Грахоўскі ў дакументальнай аповесці “Зона маўчання”.

Пра мінулую вайну шмат піша А. Савіцкі. У 80-я гг. ён апублікаваў раманы “Літасці не чакай”, “Памерці заўсёды паспееш” (разам з раней напісаным творам “Верай і праўдай” яны складаюць трылогію). У апошніх раманах “Зямля не раскажа”, “Верасы”, “Обаль” пісьменнік расказвае пра барацьбу беларускіх партызан, пра жыццё людзей горада і вёскі на акупіраванай тэрыторыі. Падзеи ў гэтых творах адбываюцца ў полацкіх лясах, на левабярэжжы Заходняй Дзвіны, у Полацку і блізкіх да яго насельных пунктах. Раман “Обаль” пісьменнік прысвяціў юным змагарам Падзвіння, якія загінулі ў барацьбе за волю сваёй Бацькаўшчыны. Героі твора - Фруза Зянькова, кіраўнік Обальскай падпольнай арганізацыі, і Зіна Партнова.

Самая галоуная тэма сучаснай беларуская прозы,на мой погляд, Вялікая Айчынная вайна.Творы на гэту тэму не толькі пашыраюць уяуленні пра айчынную гісторыю,але і дапамагаюць пераасэнсаваць многія гістарычныя падзеі і даць ім новую трактоуку.Трэба ніколі не забываць пра тых знакамітых людзей, і увогуле тых людзей,якія памерлі на вайне,змагаючыся за нашу Радзіму,трэба ганарыцца імі!

1. Размещено на www.allbest.ru


Подобные документы

  • Дзяцінства і юнацтва К. Чорны. Перыяд навучання, дзейнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны. Дэбют Мікалая Раманоўскага ў якасці пісьменніка, яго творы вялікай эпічнай прозы, творчасць апошніх гадоў жыцця. Апісанне літаратурнага музея Кузьмы Чорнага.

    презентация [6,5 M], добавлен 22.04.2010

  • Асаблівасці адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай драматургіі 40 -50-х гадоў ХХ ст. Асаблівасці сэнсаўтварэння і ідэйная пазіцыя аўтараў. Спецыфіка адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны ў творах І. Чыгрынава, М. Матукоўскага.

    дипломная работа [94,8 K], добавлен 16.05.2015

  • Апісанне дзіцячых і юнацкіх гадоў жыцця Пятруся Броўки - беларускага пісьменніка, паэта, перакладчыка. Дзейнасці Пятруся ў часы Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны час. Творчыя дасягненні пісьменніка; ўзнагароджанне ордэнамі Леніна і многімі іншымі.

    презентация [567,5 K], добавлен 21.11.2013

  • Роля паэзіі ў агульнай сістэме мастацкай літаратуры часоў Вялікай Айчыннай вайны. Кантраснае спалучэнне ў творах любові і нянавісці, традыцыйных вобразаў-сімвалаў і лірычна-песенных інтанацый. Значэнне сатырычнай камедыі ў беларускай літаратуры.

    курсовая работа [65,2 K], добавлен 23.02.2011

  • Парабалічная плынь у сучаснай беларускай літаратуры. Пашырэнне прытчавасці ў сучаснай літаратуры. Размежаванне парабалы і прытчы. Талент, паэзія і творчасць Алеся Разанава ў кантэксце сучасных мастацкіх канцэпцый. Сусветная місія беларускай літаратуры.

    реферат [33,4 K], добавлен 23.03.2011

  • Перыяды творчай дзейнасці Рыгора Мурашкі у 20—30-я гады і ў Айчынную вайну. "Папоўскі шлюб" - літаратурны дэбют пісьменніка ў газеце "Савецкая Беларусь" і творы, прасякнутыя пафасам абароны, дакладныя звесткі пра рабаўніцтва і вываз культурных багаццяў.

    реферат [28,8 K], добавлен 24.02.2011

  • Літаратурная творчасць Янка Маўр. Напісання прыгодніцкага рамана "Амок", першага ў беларускай літаратуры. Ідэйна-эстэтычнае рэчышча маўраўскай прозы. Эвалюцыя жанру прыгодніцкай аповесці, мастацкая навізна. Пасляваенны перыяд у творчасцs пісьменніка.

    реферат [31,1 K], добавлен 24.02.2011

  • Кароткая характарыстыка і асаблівасці сучаснай беларускай прозы, біяграфія і творчасць яе прадстаўнікоў: Ніл Сымонавіч Гілевіч, Рыгор Іванавіч Барадулін, Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц, Вярцінскі Анатоль Ільіч. Уклад дзеячаў у развіццё беларускай літаратуры.

    реферат [16,4 K], добавлен 22.11.2011

  • Гісторыя стварэння аповесці. Асаблівасці сюжэту і вобразаў галоўных герояў. Стылістычныя асаблівасці аповесці. Тэма палону ў яе разнастайных паваротах хвалявала пісьменніка ў твораў пра вайну. Твор як гераічная балада пра цану чалавечай мужнасці.

    реферат [27,4 K], добавлен 07.10.2009

  • Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч - беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст, класік беларускай літаратуры. Паходжанне, сям'я, маленства. Гады вайны і акупацыі. Ацэнка і значэнне творчасці. Пасмяротныя выданні. Ушанаванне памяці.

    презентация [2,0 M], добавлен 16.02.2015

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.