Жанр рэцэнзіі ў літаратурна-крытычнай творчасці М. Багдановіча
Максім Багдановіч та яго творчая спадчына, як істотная частка духоўнай культуры беларускага народа. Гісторыка-літаратурная, публіцыстычная та крытычная творчасць М. Багдановіча. Рэцэнзійная творчасць Максіма Багдановіча ў галіне літаратуры і музыкі.
Рубрика | Литература |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 29.03.2012 |
Размер файла | 53,3 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Змест
- Уводзіны
- 1. Літаратурная i крытычная творчасць Максіма Багдановіча
- 1.1 Гісторыка-літаратурная творчасць М.Багдановіча
- 1.2 Публіцыстычная творчасць М.Багдановіча
- 1.3 Крытычная творчасць М.Багдановіча
- 2. Рэцэнзійная творчасць М.Багдановіча
- 2.1 Рэцэнзійная творчасць М.Багдановіча ў галіне літаратуры
- 2.2 Рэцэнзійная творчасць М.Багдановіча ў галіне музыкі
- Заключэнне
- Спiс выкарыстанай лiтаратуры
Уводзіны
Асоба Maкciмa Багдановича, яго творчасць на працягу многіх дзесяцігоддзяў нязменна знаходзіцца ў цэнтры пільнай увагі даследчыкаў, бібліёграфаў, гісторыкаў i тэарэтыкаў літаратуры.
Максім Багдановіч пражыў вельмі кароткае, але надзвычай плённае ў творчых адносінах жыццё. Ён дасягнуў шырокага прызнання сучаснікаў і нашчадкаў. Яго творчая спадчына -- істотная частка духоўнай культуры беларускага народа. Паводле ацэнкі беларускага літаратуразнаўца, паэта і даследчыка А. Лойкі: «Максім Багдановіч як творца, мысліцель, гісторык... унікальная, фенаменальная з'ява, якая не ўкладваецца ні ў рамкі свайго часу, ні ў рамкі цэлых літаратурных эпох» [19, с. 11].
Адным з першых паэт ўзбагачаў нацыянальную літаратуру новымі для яе вершаванымі формамі і тэматычнымі накірункамі, перакладаў на беларускую мову творы класікаў сусветнай літаратуры, у т.л. рускай і украінскай. Апавяданні Максіма Багдановіча, як сцвярджае літаратуразнавец Т. Кароткая, «ляжаць ля вытокаў нацыянальнай прозы, а яго крытычныя даследаванні шмат у чым прадвызначылі развіццё літаратурнай крытыкі, сталі фундаментальнай асновай у вывучэнні гісторыі літаратуры» [цыт. па: 15, с. 34].
Максім Багдановіч быў сярод тых піянераў беларускага нацыянальнага адраджэння, хто спрабаваў паказаць месца і ролю беларускага народа ў гісторыі і часе, сфармуляваць нацыянальную ідэю беларусаў, асэнсаваць шляхі далейшага развіцця беларускай нацыі. Як лічыць А. Лойка: «Усё яскравей бачыцца постаць Багдановіча ў кантэксце сусветнай літаратуры» [19, с. 13]. На думку перакладчыка твораў паэта на англійскую мову В. Рыч з Вялікабрытаніі, Максім Багдановіч «уваходзіць у пантэон вялікіх паэтаў свету, як роўны сярод роўных» [цыт. па: 19, с. 18].
Роля і значэнне Максіма Багдановіча ў развіцці беларускага прыгожага пісьменства, у нацыянальным і духоўным адраджэнні беларусаў высока ацэнена нашчадкамі. Творчую спадчыну Максіма Багдановіча вывучае адна з галін беларускай літаратурнай навукі -- багдановічазнаўства. Яго паэзія, працы па гісторыі і тэорыі літаратуры вывучаюцца ў сярэдняй школе і на філалагічных факультэтах вышэйшых навучальных устаноў.
У гісторыі беларускай нацыянальнай літаратуры М. Багдановічу належыць пачэснае месца. З яго дзейнасцю звязана ідэйна-эстэтычнае i жанравае ўзбагачэнне нацыянальнай літаратуры. Значны ўклад Багдановіча ў тэорыю i практыку паэтычнага перакладу, у развіццё метрычных формаў беларускага вершаскладання. Разам з Я. Купалам i Я. Коласам ён быў нястомным прапагандыстам перадавых традыцый братніх славянскіх літаратур, сусветнай класікі [19, с. 18].
Мэта данага даследвання складаецца ў характарыстыцы і аналізе жанра рэцэнзіі ў літаратурна-крытычнай творчасці Максіма Багдановіча.
Дзеля выканання данай мэты неабходна вырашыць наступныя пытаннi:
1) ахарактэрызаваць літаратурную i крытычную творчасць М.Багдановіча (публіцыстычная, гісторыка-літаратурная, крытычная),
2) разгледзіць рэцэнзійную творчасць М.Багдановіча ў галіне літаратуры (паэзіі і прозы) і музыкі.
Прадметам вывучэння з'яўляецца літаратурная i крытычная, у т.л. у значнай ступені рэцэнзійная, творчасць М.Багдановіча.
Аб'ектам аналiзу выступаюць рэцэнзіі і іншыя аналітычныя (крытычныя) работы Максіма Багдановіча ў кантэксце беларускага літаратуразнаўства (і музыкі) ХХ стагоддзя.
Актуальнасць данай тэмы заключаецца ў той велізарнай ролі, якую адыграў пісьменнік і яго творчасць у гісторыі беларускай літаратуры; аднак, і па сей дзень многія з яго твораў і даследванняў застаюцца недаацэненымі крытыкамі і даследчыкамі, шматлікія застаюцца незнаёмымі шырокаму чытачу; у значнай ступені гэта верна і для рэцэнзійнай творчасці М.Багдановіча. Метавіта таму вывучэнне і аналіз рэцэнзійнай творчасці пісьменніка прадстаўляецца важнай і актуальнай тэмай даследвання.
Пры напiсаннi работы мы карысталiся вучэбнымi дапаможнiкамi, аналiтычнымi працамi і манаграфіямі беларускіх і рускіх аўтараў.
1. Літаратурная i крытычная творчасць Максіма Багдановіча
1.1 Гісторыка-літаратурная творчасць М.Багдановіча
Творчая дзейнасць Максіма Багдановіча адыграла выключную ролю ў фарміраванні ідэйна-эстэтычных асноў беларускай адраджэнскай літаратуры пачатку XX ст. Разам з творчасцю Я. Купалы, Я. Коласа, Цёткі, 3. Бядулі, А. Гаруна, М. Гарэцкага i іншых пісьменнікаў адраджэнскай плеяды яна сцвярджала глыбока народныя, дэмакратычныя па сваей сутнасці прынцыпы мастацкай творчасці, арыентаванай на нацыянальна-патрыятычныя традыцыі, вопыт фальклору, на лепшыя здабыткі сусветнай літаратуры [5, c. 87], [9, c. 206], [15, c. 12].
Літаратурная спадчына М. Багдановіча, яго навукова-крытычная i перакладчыцкая дзейнасць, выдатныя дасягненні ў галіне распрацоўкі новых структурных формаў нацыянальнага верша з'явіліся яскравым сведчаннем паспяховага росту творчай культуры маладой беларускай літаратуры, яе імклівага выхаду на шляхі пскоранага развіцця, актыўнага ўключэння ў сусветны гісторыка-літаратурны працэс [16, c. 15], [19, c. 10].
Максім Багдановіч унёс велізарны ўклад у беларускую літаратуру, літаратуразнаўства і крытыку, хоць яго дзейнасць у галіне літаратуразнаўства і крытыкы працягвалася не болей сямі гадоў. На інтэнсіўнае станаўленне Багдановіча як гісторыка беларускай літаратуры і крытыка дабратворна ўплывалі традыцыі папярэднікаў, у тым ліку вопыт рускай акадэмічнай навукі. Добра знаёмы з працамі прадстаўнікоў міфалагічнай школы (Ф. I. Буслаеў, А. М. Афанасьеў), псіхалагічнага (псіхагенетычнага) метада (А. А. Патэбня, Д. М. Аўсяніка-Кулікоўскі), параўнальна-гістарычнага літаратуразнаўства (Аляксей Мікалаевіч і Аляксандр Мікалаевіч Весялоўскія), М. Багдановіч тым не менш аддаў перавагу таму кірунку ў развіцці навуковай думкі, які вядомы пад назвай культурна-гістарычны (гісторыка-культурны) накірунак [3, c. 10], [11, c. 234], [20, c. 74], [21, c. 33].
На творчым засваенні і ўзбагачэнні найболей змястоўных пастулатаў культурна-гістарычнага метаду і адмаўленні тых прынцыпаў, якія не пацвердзілі сваёй жыццёвасці, якраз і складвалася гісторыка-літаратурная і літаратурна-крытычная метадалогія М. Багдановіча. Асноўныя метадалагічныя пасылкі школы, да якой належыў пісьменнік, -- імкненне выявіць прычынна-выніковыя сувязі паміж гісторыяй і літаратурай, цікавасць да нацыянальнай спецыфікі слоўнага мастацтва, устаноўка на сістэмны падыход пры вывучэнні літаратурных з'яў -- цалкам адпавядалі патрабаванням маладога беларускага літаратуразнаўства пачатку XX ст., якое рабіла свае першыя няўпэўненныя крокі. Менавіта таму галоўную заслугу Багдановіча як даследчыка трэба бачыць у тым, што ён, абапіраючыся на перспектыўныя ідэі і метадалагічныя пастулаты культурна-гістарычнай школы, заклаў трывалыя асновы нацыянальнага літаратуразнаўства і крытыкі, стварыў навукова абгрунтаваную канцэпцыю развіцця беларускай літаратуры ад старажытнасці да пачатку XX ст. Талент Багдановіча-вучонага і крытыка роўнавялікі яго таленту мастака: у Багдановіча-паэта былі выдатныя папярэднікі і сучаснікі ў асобе Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, Цёткі, А. Гаруна, а як літаратуразнаўца ён мусіў быць першаадкрывальнікам, ішоў па цаліку [3, c. 10], [9, c. 206], [11, c. 234].
Падзвіжніцкая дзейнасць М. Багдановіча адыграла выключную ролю ў фарміраванні ідэйна-эстэтычных асноў новай беларускай літаратуры, у вырашэнні няпростых нацыянальна-адраджэнскіх задач, якія дыктаваліся ўмовамi гістарычнага развіцця народа. Паэт стаў заканадаўцам адмысловага, асобнага культурнага архетыпа, прадэманстраваў сапраўды еўрапейскі густ, вялікую культуру творчасці (дакладней было б сказаць, жыццятворчасці), даў узоры класічнай нацыянальнай верыфікацыі паэзіі, чым набізіў яе да вяршынь сусветнай славы [21, с. 94].
Гісторыка-літаратурная канцэпцыя М. Багдановіча найбольш поўна адбілася ў яго працах «Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасці да XVI сталецця» (1911), «За сто лет» (1911), «(Новый период в истории белорусской литературы)» (канец 1912 або пачатак 1913), «Белорусское возрождение» (1914) і інш. На аснове вывучэння вядомага на той час фактычнага матэрыялу даследчык накрэсліў пэўную перыядызацыю гісторыка-літаратурнага працэсу, разгледзеў кожны з вылучаных перыядаў у яго важнейшых праявах, даў лаканічную ацэнку асобных помнікаў старажытнага пісьменства і твораў новай і навейшай літаратуры. А галоўнае, здолеў выявіць пэўныя заканамернасці развіцця літаратуры. Ен паказаў, што беларуская старажытная пісьменнасць і слоўнае мастацтва новага часу -- не выпадковы кангламерат літаратурных помнікаў і паасобных твораў, а цэласны працэс, у аснове якога ляжаць аб'ектыўныя законы, а іменна: стан, узровень літаратуры абумоўлены канкрэтнымі гістарычнымі, нацыянальна-культурнымі, палітычнымі абставінамі, у якіх знаходзілася грамадства на тым ці іншым этапе свайго развіцця.
Такім чынам, Максім Багдановіч унёс велізарны ўклад у беларускую літаратуру, літаратуразнаўства і крытыку. Творчая дзейнасць Максіма Багдановіча адыграла выключную ролю ў фарміраванні ідэйна-эстэтычных асноў беларускай адраджэнскай літаратуры пачатку XX ст. Разам з творчасцю Я. Купалы, Я. Коласа, Цёткі, 3. Бядулі, А. Гаруна, М. Гарэцкага i іншых пісьменнікаў адраджэнскай плеяды яна сцвярджала глыбока народныя, дэмакратычныя па сваей сутнасці прынцыпы мастацкай творчасці, арыентаванай на нацыянальна-патрыятычныя традыцыі, вопыт фальклору, на лепшыя здабыткі сусветнай літаратуры. Галоўную заслугу Багдановіча як даследчыка трэба бачыць у тым, што ён, абапіраючыся на перспектыўныя ідэі і метадалагічныя пастулаты культурна-гістарычнай школы, заклаў трывалыя асновы нацыянальнага літаратуразнаўства і крытыкі, стварыў навукова абгрунтаваную канцэпцыю развіцця беларускай літаратуры ад старажытнасці да пачатку XX ст.
1.2 Публіцыстычная творчасць М.Багдановіча
Публіцыстыка М. Багдановіча была мала звязана з уласна беларускім літаратурна-грамадскім рухам пачатку стагоддзя. Але публіцыстыка прадстаўляе сабой значную старонку ў творчасці М. Багдановіча.
Сярод лепшых публіцыстычных твораў яго -- артыкулы «Белорусское возрождение», 1915), брашуры «Чырвоная Русь», «Братья-чехи», («Угорская Русь» (1914), даследаванні «Образы Галиции (1914), «Белорусы» (1915). Гэтымі творамі M. Багдановіч заяўляў аб сабе як аб шырокім даследчыку гісторыі, культуры, літаратуры народаў славянскага свету [21, с. 164].
Вылучаюцца ў спадчыне М. Багдаиовіча матэрыялы на палітычныя, сацыялагічныя тэмы -- рэцэнзіі, напрыклад, на «Дневник социал-демократа» Г. В. Пляханава (1916), на кнігу «Славянский мир» А. Л. Пагодзіна (1915), часопіс «Национальные проблемы» (1915), публіцыстычныя выступленні «Н. К. Михайловский» (1914), «Новая интеллигенция» (1914), «Николай Дмитриевич Ножин» (1916).
З друкаваных да рэвалюцыі публіцыстычных матэрыялаў, непасрэдна звязаных з грамадскім жыццём Беларусі былі, акрамя ўжо названых, «Белорусское возрождение» i «Белорусы», артыкулы «О гуманизме и неосмотрительности» (1914), «На белорусские темы» (1916), «Деятельность Минского белорусского комитета» (1917). Друкаваныя ў Яраслаўлі, Пецярбурзе, Кдеве, усе яны служылі вялікай справе ўмацавання сувязей перадавой беларускай літаратуры з перадавымі сіламі рускай, украінскай i іншых літаратур былой царскай Pacii пачатку XX стагоддзя.
Даследчыкі лічаць вяршыняй метадалагічных пошукаў беларускага публіцыста артыкул «В. Самийленко», названы аўтарам літаратурным партрэтам. Як сцвярджае даследчык М. Мушынскі, гэты артыкул - «глыбокі, паслядоўны па выкладанні думак тэарэтыка-метадалапчны трактат, своеасаблівая праграма, якую Багдановіч накрэсліваў перад беларускай літаратурнай крытыкай» [2, c. 475].
Думаецца, гэты артыкул можна ўспрымаць i як сапраўдны духоўны тастамент, запавет, у якім праламілася грамадзянскае, літаратурна-эстэтычнае i светапогляднае крэда паэта. Аб сур'ёзнасці намераў i задач даследчыка, акрамя іншага, сведчаць i заўвагі пра неабходнасць больш шырокага погляду на працэс навуковай інтэрпрэтацыі твора, пра ўспрыманне яго як стройнага цэлага, якое ўтрымлівае ўсе сутнасныя, (стотныя паказчыкі творчага «Я» мастака.
У гэтым артыкуле ўпершыню шырока i ўсёабдымна Багдановіч загаварыў пра гуманістычны пафас творчасці, ідучы следам за тэарэтычнай канцэпцыяй Морыца Лацары, які ў пачуццёвым вылучаў два «мироотношения» -- рамантычнае i гумарыстычнае, крытык аднёс У. Самійленку да другога тыпу, для якога характэрны жывы са-удзел, спачуванне, вера ў чалавека. Даючы свае разуменне псіхалогіі «мироотношения», заснаванага на гумары, Багдановіч, у прыватнасці, заўважае:
«... юмор -- это созерцательность, мягкость и широта. Человек, проникнутый им, смотрит со своей высоты вниз на землю и видит маленьких людей, сочувственно следит за их жизнью, борьбой и поступками, и ласковая улыбка теплится на его устах. Многое понимая, он многое прощает. Он склонен находить у людей не столько пороки, сколько слабости. Ему, конечно, в высокой степени знакомо чувство грусти, но оно согрето у него верою в человека и конечное торжество идеала» [2, cc. 304-305].
Багдановіч даволі талерантна гаворыць пра сузіральнасць мастака, пра «обдуманность и неторопливость» яго вершаў, «тихий прибой лиризма», заўважаючы пры гэтым, што «мысль... у него проста, человечна и культурна», што дазваляе гаварыць аб нечым «более сложном и значительном: о целостном поэтическом мироотношении» [2, c. 306].
Прыведзенае выказванне можна трактаваць не толью як тэарэтычнае абгрунтаванне новых нрынцыпаў эстэтыкі i паэтыкі, заснаваных на прадуманасці, руплівай шліфоўцы, даводцы кожнага твора, але i як своеасаблівае дэклараванне крытэрыяў уласнай фiлacoфcкa-эcтэтычнaй сістэмы, што запачаткавала, па cyтнacцi, узнікненне новага метаду крытыкі. У аснову гэтай сістэмы i метаду кладуцца прынцыпы «сальерызму» -- стараннага давядзення думкі да лагічнага канца, глыбокай яе прадуманасці, успрыманне літаратурнага твора як эстэтычнага феномена [21, с. 164].
Для нас прыведзеныя разважанні Багдановіча-крытыка цікавыя яшчэ i тым, што ў ix аўтар упершыню падымае праблему, звязаную з псіхалагічным тыпам творчасці. Падобны падыход быў абсалютна супрацьпаказаны для культурна-гістарычнай школы, метадалагічныя ўстаноўкі якой зводзліся да грамадска-сацыяльнага эквіваленту.
Такім чынам, публіцыстыка М. Багдановіча была мала звязана з уласна беларускім літаратурна-грамадскім рухам пачатку стагоддзя, але прадстаўляе сабой значную старонку ў творчасці М. Багдановіча. Сярод лепшых публіцыстычных твораў яго -- артыкулы «Белорусское возрождение»), брашуры «Чырвоная Русь», «Братья-чехи», («Угорская Русь», даследаванні «Образы Галиции, «Белорусы». Гэтымі творамі M. Багдановіч заяўляў аб сабе як аб шырокім даследчыку гісторыі, культуры, літаратуры народаў славянскага свету. Даследчыкі лічаць вяршыняй метадалагічных пошукау беларускага публіцыста артыкул «В. Самийленко», названы аутарам літаратурным партрэтам. Гэты артыкул -- «глыбокі, паслядоуны па выкладанні думак тэарэтыка-метадалапчны трактат, своеасаблівая праграма, якую Багдановіч накрэслівау перад беларускай літаратурнай крытыкай».
1.3 Крытычная творчасць М.Багдановіча
М.Багдановіч стварае «навукова абгрунтаваную канцэпцыю развіцця беларускай літаратуры ад старажытнасці да пачатку ХХ ст.» («Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасці да ХVІ сталецця» (1911(, «За сто лет» (1911), «Новый период в истории белорусской литературы» (1912), «Белорусское возрождение» (1914)).
Артыкулы «Глыбы і слаі», «За тры гады», «Забыты шлях» -- гэта па сутнасці пачатак беларускай прафесійнай крытыкі і літаратуразнаўства, і тым большым стала ix значэнне, што на многія палажэнні, выказаныя ў іх, навуковая гісторыя беларускай літаратуры ў будучым абаперлася [9, c. 206], [22, c. 16].
Увесь тагачасны літаратурна-грамадскі pyx i кожнага яго ўдзельніка імкнуўся ахапіць Багдановіч, i гэта яму шмат у чым удалося. 3 вялікай гордасцю за родную літаратуру, не наводзячы на яе хрэстаматыйнага глянцу, гаворачы, што яна яшчэ «няразвітая i каравая», Багдановіч пicaў у cвaiм першым літаратурным аглядзе «Глыбы i слаі» (1911) [2, c. 184]:
«...Наша пісьменнасць неразвітая i каравая, але вялікім пачуццём напоўнена ўсё яе цела, не на грашовых справах трымаецца яна i ніколі не пойдзе чысціць боты капіталуі».
Выказванне Багдановіча -- не простая дэкларацыя, а цэлая праграма развіцця нацыянальнай літаратуры. Гэта былі словы, якія сапраўды вызначыли асноуны пафас перадавой беларускай літаратуры.
Правільна адчуўшы агульны ідэйны тон беларускай літаратуры, абуджанай 1905 годам, пры аглядзе яе зрухаў за адзіны 1910 год Багдановіч зноў жа выразна ўбачыў у ей «цікавае i карыснае з'явішча» у тым, што «яе аднакалёрны слой, што зліўся з сотняй пісьменнікаў, наследнікаў Багушэвіча, найчасцей знікаўшых пасля аднаго ці двух твораў», «стаў патроху дзе-нідзе сцясняцца» i што ў ім «з'явілася колькі ядзер, сабраўшых у сабе ўсю яго яркасць, з кожным годам усё болей узрастаючых i ў сваім развіцці прымаючых больш-менш асабістыя колеры». Гэтым Багдановіч звяртаў увагу на дзве ciмптаматычныя з'явы -- на сувязь першых спроб ycix пісьменнікаў, разбуджаных 1905 годам, з традыцыямі Багушэвіча i на працэс нараджэння адметных паэтычных індывідуальнасцей. Перш за ўсё клопатам аб iх хутчэйшай крышталізацыі быў прасякнут артыкул «Глыбы i слаі» [5, c. 124]: «Не таптацца на адным месцы, а расці i ўшыр i ўглыб».
Стыль М. Багдановіча -- мэтафарычны, ён -- паводле ўласнага азначэння -- паэт-маляр. Наразрыўная матываванасць моўнага знаку ў нейкай ступені шкодзіць яго самавыяўленню, хоць гэта зусім не значыць, што паэта не цікавіць гукавае ці унутранае аблічча слоў. Канчатковаю мэтаю вершавання павінны стаць «пекныя вобразы», таксама як мэтаю грамадзкага чыну -- «вяршкі» культуры. Цікава, што ўлюбёныя вобразы М. Багдановіча -- гэта вобразы-паняткі, мэтафары, якія ёсць мадэлі-апісанні. Тут можна толькі абегам нагадаць колькі з іх: вобраз падземнай крыніцы, вобраз халоднага ў сярэдзіне мэтэору, вобраз лілеяў між балота, вобраз арэха-спарыша. Як паказвае прыклад «Кароткае гісторыі...», стыль прозы М. Багдановіча не менш мэтафарычны, як стыль паэзіі, і гэта, дарэчы, не псуе яе дакладнасці [10, c. 65], [22, c. 17].
Прыкладам служыць усе той жа артыкул «Глыбы і слаі» праняты адзінаю мэтафараю: апісвае з'яву нараджэння беларускай літаратуры ў мадэлі, блізкай да касмаганічнай мадэлі Канта-Ляпласа [22, c. 17]. Канцэптуалізацыя вобразаў і рытму вылучае М. Багдановіча сярод усіх беларускіх пісьменнікаў, яго творы -- сярод літаратуры XX стагоддзя. Паэты, якія не дасягалі яснасці мовы, выразнасці думкі -- Я. Купала, Г. Чупрынка і інш. -- заўсёды выклікалі незадаволенасць у Багдановіча-крытыка [2, cc. 186-187, 316-334].
I першы i другі артыкулы адкрываліся аналізам творчасці Я. Купалы i Я. Коласа. Найбольш напісана ў гэтых артыкулах пра Купалу. Багдановіч паказвау яго сілу i слабасці, захапляуся iм i па-сяброуску заклапочана гаварыу пра тое, што, як яму здавалася, патрэбна было адкінуць, на што звярнуць большую увагу. Можа, адной з самых значных заслуг Багдановіча -- крытыка Купалы з'яуляецца паказ росту вялікага паэта ад «Жалейкі» да «Гусляра» i да «Шляхам жыцця».
У аглядзе «Глыбы i слаі» з паэтаў Багдановіч называў яшчэ Паўловіча, Гаруна, Леўчыка, Старога Ўласа, Гартнага, Буйло, Крашуку, Каганца, Чарнышэвіча, Будзьку. 3 пералічаных паэтаў пайбольш увагі аддаваў А. Паўловічу, а ў 1913 г. -- А. Гаруну. Да паэтаў, не пазбаўленых таленту, у аглядзе 1913 г. Багдановіч залічыў Я. Журбу, Г. Леўчыка, К. Буйло, Старога Ўласа, М. Арла i некаторых іншых. Асобна выказваў ён шкадаванне, «што ні К. Каганец, aнi Цётка за ўвесь гэты час (за тры гады) нічога не надрукавалі.
М. Багдановіч быў крытыкам не толькі паэзіі, але i прозы. Ён вылучаў апавяданні Ядвігіна Ш., падкрэсліваючы, што ў яго асобе «мы маем аднаго з найлепшых баечнікаў нашых часоў, да таго ж вельмі блізка стаўшага да творчасці самаго народа» [2, cс. 131-132].
Вельмі высока цаніў М. Багдановіч З. Бядулю. Яму адразу ўдалося раскрыць своеасаблівасць i значнасць гэтага таленту. «Больш цікавы для нас -- З. Бядуля, пісьменнік з душою чулай i паэтычнай... Горкім смехам поўны яго апавяданні» [2, с. 132].
М. Багдановіч-крытык выступаў не толыкі на беларускай, але i на рускай i ўкраінскай мовах. Яго артыкулы на рускай мове папулярызавалі дасягненні маладой беларускай літаратуры («Новый период в истории белорусской литературы», «Белорусское возрождение»), шэраг з ix быў прысвечаны ўкраінскай паэзіі («Краса и сила», «Памяти Т. Г. Шевченко», «Иван Франко», «В. Самийленко»), а таксама пытанням гісторыі рускай літаратуры («Поэзия гениального ученого» -- аб М. В. Ламаносаве, «Одинокий» -- аб М. Ю. Лермантаве, «Две заметки о стихотворениях Пушкина» i інш.).
Бясспрэчна, наватарскія пошукі i здабыткі Багдановіча ў галіне новых паэтычных форм i жанраў icтотнa ўзбагацілі беларускую літаратуру, узнямаючы яе да ўзроўню іншых, больш развітых літаратур. А гэта было надзвычай важна i своечасова. Ва ўмовах няспынных нападкаў шавіністычных слаёў тагачаснага грамадства, у атмасферы ўсеагульнага скепсісу адносна перспектыў развіцця беларускай нацыянальнай культуры дасягненні Купалы, Коласа, Цёткі, Багдановіча, яго сучасннікаў i аднадумцаў набывалі велізарнае гістарычнае значэнне. У ix творчасці загнанае беларускае слова паўстала перад перадавымі людзьмі тагачаснай Pacii i іншых суседніх кpaiн у новым незвычайным святле, неабвержна сцвярджаючы жыццяздольнасць прыгнечанага народа i яго маладой літаратуры. У перспектыве, у кантэксце эпахальных сацыяльна-палітычных з'яў i працэсаў пачатку XX ст. асабліва ўзрастае роля Багдановіча ў справе рэабілітацыі i сцвярджэння культурна-гістарычнага патэнцыялу беларускага народа [10, c. 66].
Такім чынам, М.Багдановічам было шмат зроблена ў галіне развіцця беларускай крытыкі і аналізу літаратуры. Так, артыкулы «Глыбы і слаі», «За тры гады», «Забыты шлях» -- гэта па сутнасці пачатак беларускай прафесійнай крытыкі і літаратуразнаўства. Увесь тагачасны літаратурна-грамадскі pyx i кожнага яго ўдзельніка імкнуўся ахапіць Багдановіч, i гэта яму шмат у чым удалося. Найбольш напісана ў гэтых артыкулах пра Купалу. Багдановіч паказвау яго сілу i слабасці, захапляуся iм i па-сяброуску заклапочана гаварыу пра тое, што, як яму здавалася, патрэбна было адкінуць, на што звярнуць большую увагу. У аглядзе «Глыбы i слаі» з паэтаў Багдановіч называў яшчэ Паўловіча, Гаруна, Леўчыка, Старога Ўласа, Гартнага, Буйло, Крашуку, Каганца, Чарнышэвіча, Будзьку. М. Багдановіч-крытык выступаў не толыкі на беларускай, але i на рускай i ўкраінскай мовах. Яго артыкулы на рускай мове папулярызавалі дасягненні маладой беларускай літаратуры.
2. Рэцэнзійная творчасць М.Багдановіча
2.1 Рэцэнзійная творчасць М.Багдановіча ў галіне літаратуры
Многае зроблена М. Багдановічам і ў галіне літаратурнай крытыкі, да якой адносіцца і рэцэнзія. Пяру М. Багдановіча належаць шмат артыкулаў, рэцэнзій, творчых партрэтаў. Прычым аб'ектам рэцэнзавання былі не толькі мастацкія творы, але і кнігі на гістарычныя, сацыяльна-палітычныя тэмы, даследаванні па фальклору, этнаграфіі, музыцы. Не абмінаў сваёй увагай М. Багдановіч і краязнаўчыя выданні, даведнікі, адрасаваныя экскурсантам, зборнікі архіўных і эпісталярных матэрыялаў, кнігі па бібліяграфіі. Выхад Багдановіча-крытыка за межы ўласна мастацкай літаратуры тлумачыўся не толькі традыцыяй рускага дарэвалюцыйнага друку, у якім шырокае, аператыўнае асвятленне атрымлівала культурная «прадукцыя», але і этычнымі пастулатамі культурна-гістарычнай школы. Школа актыўна прапагандавала ўсе роды і віды, жанры і формы слоўнай творчасці, усё, што несла канкрэтныя веды і задавальняла духоўныя, інтэлектуальныя запатрабаванні чалавека. Культурна-гістарычная школа аддавала перавагу тым ведам, якія атрыманы вопытным шляхам. Адсюль зразумела, чаму так высока цаніліся дакументальныя жанры, даведачны, статыстычны матэрыялы, архіўныя звесткі. I той жа «Путеводитель по Галиции и ее курортам», заснаваны на дакладных дадзеных, меў пэўнае пазнавальнае, грамадска карыснае значэнне, як і «Музыкальный словарь» Ю. Энгеля ці іншыя навукова-папулярныя кнігі. Багдановіч-рэцэнзент глядзеў на падобныя выданні як на з'яву культурна-асветнага характару. Дабіваючыся таго, каб адрасаваныя шырокаму чытачу кнігі былі змястоўныя, Багдановіч адначасова звяртаў увагу і на форму падачы матэрыялаў [3, c. 126], [8, c. 354], [13, c. 144].
Па двух толькі рэцэнзіях М. Багдановіча можна пазнаць, што іх пісаў аўтар, звязаны з беларускай літаратурай, -- па бліскучым водгуку на раман «Трыстан і Ізольда», у канцы якога не без гордасці за сваіх далёкіх продкаў Багдановіч адзначаў, што аднайменная аповесць -- не навінка для рускай літаратуры. «Яшчэ трыста гадоў таму назад, -- тлумачыў сваю думку крытык-рэцэнзент, -- існаваў пераклад гэтага рамана на рускую (беларускую) мову». I па рэцэнзіі на зборнік рускіх народных легенд Афанасьева, дзе Багдановіч звяртаў увагу на ўведзеныя ў кнігу ўкраінскія і беларускія легенды. Гэтым усім крытык паказваў спаконвечную еднасць усходне-славянскіх народаў -- іх моў і духоўнай культуры [19, c. 128].
Усе іншыя рэцэнзіі Багдановіча, змешчаныя ў газеце «Голос», нічым не намякаючы на тое, што іх пісаў беларускі паэт, з'явіліся яшчэ адным яркім фактам у ланцугу спаконвечнага яднання культур братніх народаў. Яны выявілі Багдановіча перш-наперш як вялікага знаўцу і аматара рускай літаратуры ўвогуле і паэзіі ў асаблівасці.
У рэцэнзіі ж на перыядычны зборнік «Жатва», на змешчаную ў ім аповесць Г. Чулкова «Сатана», Багдановіч больш стрыманы ў ацэнках, у пафасе. «Аповесць, -- піша ён, -- прачытаецца з цікавасцю, але гэта цікавасць будзе выклікана вартасцямі чыста знешняга характару: займальнасцю фабулы, характарам асяроддзя, паказу якога прысвечана аповесць (дзеянне ўвесь час разгортваецца вакол розных дзяльцоў паслярэва-люцыйнай рэакцыі» [2, c. 173].
Зусім заканамерна, што да творчасці сучасных і несучасных яму рускіх паэтаў Багдановіч звяртаўся часцей. У рэцэнзіі на збор твораў Рылеева і Адоеўскага Багдановіч назваў іх «людзьмі, што цвёрдым почыркам упісалі свае імёны ў гісторыю Расіі», і высока ацаніў паэзію абодвух. «Суровыя ямбы Рылеева, -- пісаў Багдановіч, -- крануўшыся грамадска-палітычных тэм, узгараюцца агнём натхнення і сілай» і як прыклад таго крытык прыводзіў вершы Рылеева «Грамадзянін», «Споведзь Налівайкі». «Яшчэ больш прыцягвае ўвагу, -- прадаўжаў Багдановіч, -- летуценная і меланха-лічная муза Адоеўскага». Столькі ў яго вершах «разліта сапраўднай паэзіі, -- прадаўжаў ён, -- так узрушваюць многія вобразы і выразы, што міжволі яшчэ і яшчэ раз перачытваеш іх, выносячы пачуццё і ўдзячнасці і гарачай сімпатыі да іх аўтара» [2, c. 262].
Афарыстычна, дакладна вызначаў Багдановіч аблічча паэзіі Баратынскага, напісаўшы аб ім, што гэта «паэт, які ўражвае сціснутасцю верша, дакладнасцю эпітэта, бліскучай афарыстычнасцю выкладання, паэт, які вабіць да сябе няспыннай работай мыслі, заўсёды глыбокай і значнай». [2, c. 264].
Вось адзін з найболей тыповых фрагментаў, узятых з водгуку на кнігу М. М. Нікольскага «Древний Вавилон» (1913). Яе каштоўнасць крытыку бачылася ва ўдалым спалучэнні глыбокага зместу і папулярнасці вы-кладання. I далей: «Все это изложено хорошим языком, при почти полном отсутствии иностранных слов, что делает книгу доступной для всякого рядового читателя. Много помогут ему и прекрасно подобранные рисунки; исполнены они, впрочем, довольно посредственно. Общая внешность книги хороша» [2, c. 387].
На архіўныя матэрыялы, на перапіску канкрэтных асоб М. Багдановіч глядзіць як на вельмі аўтарытэтныя крыніцы вывучэння эпохі, бытавога асяроддзя, умоў жыцця і працы, напрыклад, М. А. Някрасава, А. П. Чэхава. Сярод «дзелавых» лістоў, змешчаных у зборніку «Архив села Карабихи», «наибольший интерес представляют те, которые имеют какое-либо отношение к издававшимся Некрасовым журналам, напр. письма Салтыкова и в особенности Л. Н. Толстого. В этих последних освещены первоначальные шаги Льва Николаевича на литературном поприще, изложен интереснейший план издания военного органа, задуманного Толстым, есть оценки тогдашней журналистики и т. д. Заслуживают внимания и материалы, помещенные в конце книги и дающие сведения об издательской деятельности Некрасова и о ходе болезни, сведшей его в могилу» [2, c. 433].
На жаль, крытычныя нататкі і рэцэнзіі М. Багдановіча на кнігі навукова-папулярнага жанру і да апошняга часу ўсё ж недаацэньваюцца беларускімі літаратуразнаўцамі, зыходзячы, пэўна, з тых меркаванняў, што тут пераважае не літаратурны матэрыял. Калі ж мы возьмем пад увагу сувязь Багдановіча-крытыка з традыцыямі культурна-гістарычнай школы, дык падобная аргументацыя адпадзе сама сабою. Апрача таго, і ў водгуках на гістарычныя ці сацыяльна-палітычныя працы выразна праявілася шматграннасць таленту Багдановіча, шырыня і разнастайнасць яго творчых інтарэсаў [3, c. 127], [13, c. 144]. .
Што ж датычыць недастатковай увагі з боку даследчыкаў да рэцэнзій Багдановіча, прысвечаных рускай літаратуры, дык вытлумачэнне гэтай з'явы трэба шукаць, на нашу думку, у не-распрацаванасці праблемы беларуска-рускіх сувязей у галіне літаратурнай крытыкі. Рэцэнзіі, водгукі М. Багдановіча на выданні мастацкай спадчыны К. Рылеева, Я. Баратынскага, А. Адоеўскага, Д. Веневіцінава, на творы С. Дрожжына, В. Брусава -- гэта цікавая старонка гісторыі творчых сувязей дзвюх літаратур.
Так, у рэцэнзіі на першы нумар «Ежемесячного журнала» за 1914 г. М. Багдановіч характарызуе «рост народной интеллигенции, отлагающейся в недрах крестьянства и рабочего класса» як адну з найболей усцешных з'яў тагачаснага грамадскага жыцця Расіі. Прыгаданы часопіс якраз і закліканы быў забяспечваць духоўныя запатрабаванні новага пласта рускай інтэлігенцыі. Рэцэнзент з задавальненнем гаворыць пра багацце літаратурнага матэрыяла на старонках новага выдання, ухваляе шырыню творчай арыентацыі часопіса, дзе на роўных супрацоўнічаюць прадстаўнікі «рэалістычнага» кірунку (сярод аўтараў «к сожалению, отсутствует Короленко») і прыхільнікі «мадэрнізма», «художественная ценность творчества которых наименее оспорима» [2, с. 341].
Гэты водзыў цікавы шмат у якіх адносінах. Па-першае, ён дае нагляднае ўяўленне і аб удасканальванні прафесійнага майстэрства Багдановіча-крытыка, які мог у лаканічнай форме даць змястоўную ацэнку складаных літаратурна-мастацкіх з'яў, і, па-другое, аб эвалюцыі яго светапогляду, эстэтычных густаў і сімпатый. Прыхільнае стаўленне рэцэнзента да пісьменнікаў «мадэрнісцкай» арыентацыі яскрава пацвярджае справядлівасць сказанага. Шматзначна гучыць і заўвага наконт В. Г. Караленкі. Напэўна, М. Багдановіч усведамляў маштаб таленту выдатнага мастака-гуманіста, яго ролю ў тагачаснай складанай літаратурна-грамадскай і палітычнай сітуацыі, бо адсутнасць імя пісьменніка сярод супрацоўнікаў часопіса ўспрымалася як з'ява непажаданая [13, c. 144].
Гадавы агляд часопіса «Украинская жизнь» (1915, №№ 1-12) цікавы тым, што М. Багдановіч вельмі пэўна выяўляе тут сваю падтрымку «национальной украинской точки зрения», якая праводзілася рэдакцыяй. Вартасць апублікаваных матэрыялаў -- «цельность и строгая выдержанность своей национальной позиции, осведомленность в фактическом материале, корректность по отношению к идейным противникам» [2, с. 394-395].
Найболей высока ацэнены аўтарам агляду публіцыстычны аддзел часопіса, а сярод канкрэтных матэрыялаў -- артыкулы С. Пятлюры і М. Грушэўскага. Імёны прыгаданых тут і некаторых іншых дзеячаў украінскага нацыянальнага руху і ўкраінскіх пісьменнікаў (У. Віннічэнка) да апошняга часу, як вядома, у станоўчым плане не называліся, а творы іх былі забаронены. Вось чаму меркаванні і ацэнкі М. Багдановіча ўяўляюць бясспрэчную цікавасць для беларускіх і ўкраінскіх гісторыкаў літаратуры.
Так, рэцэнзуючы Збор твораў У. Віннічэнкі ў 8 тамах у перакладзе на рускую мову, М. Багдановіч імкнецца вызначыць ідэйна-мастацкую дамінанту, індывідуальную непаўторнасць, асаблівасці стылёвай манеры пісьменніка. Віннічэнка схільны ставіць значныя сацыяльныя і этычныя праблемы, не згладжваючы іх вастрыні. Ён «поўны любові да новага жыцця», і ягоная любоў аплоднена сацыяльным пачуццём. Віннічэнка -- не рэзанёр, а мастак, які аддае перавагу пластычнаму, шматфарбнаму ўзнаўленню жыцця. Тэматычныя абсягі яго творчасці шырокія -- «он рисует революционеров, тюремную жизнь, побеги, эмиграцию, изображает украинское крестьянство, украинскую интеллигенцию» [2, с. 407]. I ўсюды праяўляецца буйны пісьменніцкі тэмперамент.
Сярод іншых літаратурна-крытычных матэрыялаў прыцягвае ўвагу і водгук на вершаваны раман «Елена Деева» Любові Сталіцы. Ацэнка гэтага твора М. Багдановічам рэзка крытычная: яму ўласціва кампазіцыйная нязладжанасць, фабула неразвітая, слаба распрацаваны характеры герояў. Каштоўнасць рэцэнзіі, аднак, у тым, што яе аўтар прадэманстраваў гнуткі, дыялектычны пады-ход да мастацкай з'явы, паглядзеў на творчасць пісьмен-ніка ў развіцці, убачыўшы тое новае, што з'явілася ў працэсе пошукаў. Так, калі папярэднія вершы Л. Сталіцы рабілі ўражанне чагосьці штучнага, выпакутаванага, дык «Елена Деева» -- крок наперад: тут з'явілася жывапіс-г насць, шматфарбнасць. «Она влюблена в краску и цвет и умеет находить для воспроизведения их нужные слова» [2, с. 407].
А яшчэ паэтэса пачала паспяхова выкарыстоўваць багатыя, свежыя асанансы, якіх руская паэзія яшчэ не бачыла. Станоўчым момантам творчых пошукаў аўтаркі рамана з'явілася выкарыстанне «словесного параллелизма», запазычанага з вуснай народнай творчасці. А гэты факт уяўляўся асабліва каштоўным крытыку.
Самая падрабязная з рэцэнзій Багдановіча -- на кнігу В. Брусава «Сем колераў вясёлкі». Адзначыўшы напачатку, што «Брусаў -- велічыня поўнасцю акрэсленая, сфарміраваная», а таксама тое, што «творчы шлях Брусава вось ужо столькі гадоў замкнуты ў коле адных і тых жа звычных для яго настрояў, тэм, вобра-заў, творчых прыёмаў», Багдановіч кажа затым аб сваім намеры спыніцца ў рэцэнзіі не на характарыстыцы паэзіі Брусава ўвогуле, а «толькі на месцамі заўважальных зменах у яго душэўным складзе», што выяўляе зборнік «Сем колераў вясёлкі». «Гэтыя змены ёсць, -- піша ён. -- Няхай кніга напісана з «наперад абдуманым намерам»; няхай яна проста выконвае пэўны план, пэўныя задачы; няхай у ёй ёсць усё, чаго чакаў сустрэць, яшчэ не разрэзаўшы кнігу, -- і паэзія вялікіх гарадоў з іх тлумам, вулічным рухам, трамваямі, аўтамабілямі, і напружана-пачуццёвая эротыка, і рыторыка на ваенныя тэмы -- няхай! Але скрозь гэтыя старыя брусаўскія словы прасвечвае яго новы твар -- твар чалавека, шмат перажыўшага, зведаўшага і шчасце і гора, шмат бачыўшага і шмат перадумаўшага, але ўжо змучанага жыццём і ўражаннямі, пасля доўгіх блуканняў прыйшоўшага да ціхай прыстані...» [2, с. 269].
Такім чынам, хоць крытык і не абяцаў даць агульнай характарыстыкі арыгінальнай паэзіі Брусава, якой яна ў цэлым да 1916 года склалася, ён, вызначыўшы яе «абдуманасць», урбаністычнасць, эро-тыку і часовую «рыторыку на ваенныя тэмы», даволі шырока гэту характарыстыку даў. Іменна скрозь агульнае брусаўскае крытык спрабаваў убачыць паварот паэта да новых шляхоў і звязаў гэты паварот з вопытам чалавека, «змучанага жыццём і ўражаннямі». Хораша, такім чынам, раскрываў крытык эвалюцыю светаўспрымання Брусава, заўважаючы, як супярэчліва праламлялася яна ў змесце і форме яго паэзіі. «Нешта новае для брусаўскай паэзіі» звязаў ён з «уважлівым, удумлівым, але стомленым поглядам чалавека, што пасля доўгіх блуканняў прыйшоў да ціхай прыстані». «Гэты чалавек,-- казаў Багдановіч аб Брусаве 1916 года, -- заклікае да актыўных адносін да жыцця, а лепшыя рэчы зборніка -- параджэнне сузіральнасці. I нават на форме вершаў, -- падкрэсліваў крытык, -- форме, здавалася б, гэтак выпрацаванай, адбілася гэта перамена: верш тут больш просты, больш запаволены, чым раней, і няма ў ім імкнення да былой вастрыні» [2, с. 270]. Багдановіч у заключэнне меркаваў, што «магчыма, Брусаў ідзе да заспакоенасці і прымірэнчасці. Зрэшты, -- агаворваўся ён, -- гэта -- толькі ледзь намечаны душэўны пераход да новых настрояў і шляхоў; увогуле ж кніжка цесна прымыкае да старой паласы яго паэзіі» [2, с. 270-271].
Такім чынам, канчатковых, катэгарычных вывадаў Багдановіч аб Брусаве не рабіў. Ён проста засяроджваў увагу на адным з момантаў складанага душэўнага жыцця гэтага значнага паэта, адчуваючы з усёй слушнасцю Брусава на новым парозе, які не стаў, аднак, парогам «заспакоенасці і прымірэнчасці», а цалкам якасна новым парогам прыняцця сацыялістычнай рэвалюцыі.
Нельга не адзначыць, што сярод рускіх паэтаў-сучаснікаў Багдановіч відавочна сімпатызаваў выхадцам з сялянства. Аб гэтым гаворыць і яго рэцэнзія на кнігу I. Марозава «Чырвоны звон». «Парою добрым бывае і «безыскусственное нскусство», -- пісаў у сувязі з аналізам вершаў Марозава Багдановіч і дадаваў: -- I лепш ужо прымітыўнасць, чым вычварнасць». Марозава Багдановіч станоўча ацэньваў за «душэўную свежасць і прастату», «шчыры і непадробны лірызм». Крытык пісаў, што ў гэтага паэта «тэхніка верша некалькі старамодная, вобразы аддаюць школьнай хрэстаматыяй, сустракаюцца наіўнасць і няскладнасць; але па ўсім гэтым, -- агаворваўся ён, -- адчуваеш жывыя рухі чулай і ласкавай чалавечай душы, якой нават неяк да твару і гэтая старамоднасць і наіўнасць»[2, с. 272].
Не просталінейным рэцэнзентам быў Багдановіч. Івану Марозаву -- малавядомаму паэту, думаецца, проста пашчасціла, што яго запрыкмеціў Багдановіч. А Багдановіч, мяркуем, зыходзіў у сваёй ацэнцы Марозава ўсяго толькі з аднаго з найвялікшых крытэрыяў: дзе чалавек, там паэзія. Вершы Марозава раскрылі перад Багдановічам чалавека, і яны, хоць і прымітыўныя па форме, аказаліся любымі вялікаму майстру класічных форм М. Багдановічу.
У рэцэнзіі на народныя рускія легенды, сабраныя Афанасьевым, крытык уздымаў пытанне аб навуковым запісе фальклорных матэрыялаў. Ён пагіракаў укладальніка за тое, што «асобы, якія запісвалі легенды, карысталіся пры гэтым далёка не аднолькавымі мета-дамі, так што ў кнізе ёсць і відавочныя пераказы чу-тага сваімі словамі... і матэрыялы, што фанаграфічна перадаюць мову апавядальніка», і інш.
Выдатнае месца ў крытыцы Багдановіча займае рэцэнзія на кнігу Рабіндраната Тагора «Гітанджалі». «Пры ўсёй сваёй філасофскай значнасці, -- пісаў Баг-дановіч аб творчасці гэтага славутага індыйскага пісьменніка, -- яна настолькі простая і адкрытая, на-столькі нагадвае ігру на трысняговай жалейцы, што не здзіўляешся» той вялікай ацэнцы, якую ёй даюць супляменнікі паэта. Крытык адзначаў затым «прыгажосць і багацце параўнанняў у паэзіі Тагора, арыгінальных, але ніяк не мудрагелістых... Што датычыцца зместу, -- прадаўжаў Багдановіч, -- дык ён амаль заўсё-ды сімвалічны. Аднак, -- агаворваўся крытык, -- гэтыя сімвалы не маюць характару рэбусаў, рашэнне якіх толькі раздражняе чытача, забіраючы ў яго час і ні на драбніцу не паглыбляючы тэмы твора» [2, с. 255-256].
Няцяжка згадаць, у каго меціў Багдановіч, так непрыязна гаворачы аб шараднай рэбуснасці ў вершах. Гэта была крытыка сімвалістаў, іх адрыву ад рэальнасці, ад класічных традыцый пластычнага, канкрэтнага паэтычнага мыслення [3, c. 129], [8, c. 355], [13, c. 144]. .
У цэлым рэцэнзія Багдановіча на кнігу Тагора была яшчэ адным яркім прыкладам абароны рэалістычных пазіцый. Па сутнасці Багдановіч абараняў іх амаль у кожным сваім выступленні. I не толькі па пытаннях літаратуры, але і музыкі.
Эвалюцыя поглядаў Багдановіча-крытыка выявілася і ў далейшым пашырэнні сферы яго даследчых інтарэсаў. Так, у аглядзе літаратуры за 1910 г. зусім не прыгадваецца імя Коласа-празаіка (якому аддана шмат увагі ў крытычных артыкулах), хоць да таго часу на старонках «Нашай нівы» пабачылі ўжо свет каля дваццаці ягоных празаічных твораў, сярод якіх выдатныя ўзоры беларускай навелістыкі -- «Бунт», «Выбар старшыні», «Андрэй-выбаршчык», «Жывая вада» і інш. Свае сімпатыі М. Багдановіч аддаў тут Ядвігіну Ш. як беларускаму белетрысту «с определенно скристаллизовавшейся индивидуальностью». У артыкуле 1913 г. тэты прабел выпраўлены [3, c. 128], [8, c. 357].
Кожная чарговая праца даследчыка не паўтарала ранейшую, а ўносіла штосьці адметнае. Нават у жанравых адносінах яна заўжды была пазначана пячаткай пошуку, замацоўвала новую форму даследавання.
3 дзейнасцю Багдановіча-крытыка непасрэдна звязаны і яго літаратуразнаўчыя артыкулы аб рускай, украінскай і іншых літаратурах. У прыватнасці, артыкулы пра Шаўчэнку, вытрымкі з якіх, як мы ўжо гаварылі, здзівілі Карнея Чукоўскага. Ды ўжо і з таго, што мы разгледзелі, вывад напрошваецца вельмі пэўны: Багдановіч сапраўды быў дасканалым крытыкам і выдатным рэцэнзентам.
Такім чынам, многае зроблена М. Багдановічам і ў галіне літаратурнай крытыкі, да якой адносіцца і рэцэнзія. Пяру М. Багдановіча належаць шмат артыкулаў, рэцэнзій, творчых партрэтаў. Прычым аб'ектам рэцэнзавання былі не толькі мастацкія творы, але і кнігі на гістарычныя, сацыяльна-палітычныя тэмы, даследаванні па фальклору, этнаграфіі, музыцы. Не абмінаў сваёй увагай М. Багдановіч і краязнаўчыя выданні, даведнікі, адрасаваныя экскурсантам, зборнікі архіўных і эпісталярных матэрыялаў, кнігі па бібліяграфіі. Выхад Багдановіча-крытыка за межы ўласна мастацкай літаратуры тлумачыўся не толькі традыцыяй рускага дарэвалюцыйнага друку, у якім шырокае, аператыўнае асвятленне атрымлівала культурная «прадукцыя», але і этычнымі пастулатамі культурна-гістарычнай школы. Па двух толькі рэцэнзіях М. Багдановіча можна пазнаць, што іх пісаў аўтар, звязаны з беларускай літаратурай, -- па бліскучым водгуку на раман «Трыстан і Ізольда» і па рэцэнзіі на зборнік рускіх народных легенд Афанасьева. Гэтым усім крытык паказваў спаконвечную еднасць усходне-славянскіх народаў -- іх моў і духоўнай культуры. Увогуле, пра які б твор ці аўтара ні пачынаў гаварыць М. Багдановіч-рэцэнзент, -- і там і тут ён гаворыць на высокім прафесійным узроўні, і там і тут у яго асобе рускія аўтары мелі свайго ўдумлівага чытача і крытыка. Кожная чарговая праца даследчыка не паўтарала ранейшую, а ўносіла штосьці адметнае. Нават у жанравых адносінах яна заўжды была пазначана пячаткай пошуку, замацоўвала новую форму даследавання.
2.2 Рэцэнзійная творчасць М.Багдановіча ў галіне музыкі
рэцэнзійная творчасць багдановіч крытычная
Багдановіч-паэт імкнуўся «з'яднаць» паэзію з іншымі відамі мастацтва, прыблізіць яе пластычнасць да выразнасці барэльефа, даць адчуць яе, нібы жывапіс, наблізіць яе гучанне да сілы ўздзеяння, якое мае музыка. Што гэтыя імкненні не былі ў яго выпадковымі, што яны вынікалі ўсё з той жа прагі Багдановіча быць у мастацтве універсалістам, могуць таксама пацвердзіць рэцэнзіі Багдановіча на некаторыя музычныя творы.
Ён быў, аказваецца, як сведчаць яго рэцэнзіі на «Музыкальны слоўнік» Ю. Энгеля, на №№ 1-6 часопіса «Музыкальный современник», адначасова і цікавым музыкальным крытыкам-рэцэнзентам. Абедзве гэтыя рэцэнзіі паказваюць шырокую азнаёмленасць паэта з гісторыяй рускай музыкі, з творчасцю многіх яе кампазітараў. Зразумела, што можна і, збольшага ведаючы гісторыю музыкі, папракаць аўтара слоўніка за тое, што ён «Балакіраву адвёў месца значна менш, чым Вярстоўскаму, і ўтрая менш, чым Даргамыжскаму»; што «за метка аб Вагнеры ў два разы перавышае заметку аб Бетховене». Але каб заўважыць, напрыклад, што «сярод твораў Балакірава не ўпамянуты яго сімфоніі, што «прапушчан адзін з першых рускіх сімфанічных кампазітараў -- Есавулаў», мы разам з даследчыкамі творчасці Багдановіча мяркуем, што для гэтага трэба быць ужо даволі шырока эрудыраваным у галіне музыкі і яе гісторыі чалавекам [19, c. 130].
Ды не толькі начытанасць у гісторыі музыкі, але і недылетанцкае жывое адчуванне творчасці паасобных кампазітараў выявіў Багдановіч.
Сведчанне таго -- артыкул «Аб цікавым поглядзе п. Глебава», надрука-ваны ў 1915 годзе ў маскоўскім выданні «Музыка» (№ 211). Гэты артыкул значны не толькі інтэрпрэтацыяй творчасці вялікага рускага кампазітара Мусаргскага, але і тэарэтычнымі палажэннямі Багдановіча аб рэалізме і рамантызме.
Названы артыкул быў напісан Багдановічам, як палемічная водпаведзь нейкаму Глебаву, які ў № 203 выдання «Музыка» «выказаў погляд, што Мусаргскі -- не рэаліст, як гэта звычайна прызнавалася, а рамантык». Багдановіч, паказаўшы беспадстаўнасць аргументацыі Глебава, выкладае сваё разуменне творчасці Мусаргскага. «Не будзем рабіць упору, -- гаворыць ён, -- на агульнавядомым імкненні Мусаргскага даць поўнае зліццё слова і музыкі. Ды ўсё ж мы думаем, -- прадаўжае ён, -- што музыка Мусаргскага не чужая свайму славеснаму тэксту, што паміж імі ёсць тысячы звязваючых скрэп, што яны, так сказаць, духоўныя блізняты» [, c. 284]. А ў характарыстыцы саміх тэкстаў, прадаўжаў крытык, «ніякіх хістанняў быць не можа: яны, бясспрэчна, актыў рэалістычнай літаратуры, асабліва тыя з іх, што належаць пяру самога Мусаргскага. Ка-лі прызнаць суадпаведнасць паміж імі і напісанай да іх музыкай, -- разважаў далей крытык, -- то яе трэба, відавочна, назваць рэалістычнай». А калі б такой суадпаведнасці не было, то і Мусаргскага-мастака не было б. Але ж ён ёсць, агульнапрызнаны і непаўторны. Значыць, робіць вывад Багдановіч, «паколькі Мусаргскі сапраўдны мастак -- ён рэаліст, ці, карацей кажучы, Мусаргскі -- рэаліст». [2, c. 284].
Пэўна не былі б так цікавыя гэтыя развагі рэцэнзента, калі б не адна яго агаворка да іх. Вызначаючы рэалістычнасць тэкстаў Мусаргскага, ён у спецыяльнай зносцы зазначае: «Есць у іх, канешне, і рамантычныя элементы, але ў каго нават з найбольш характэрных рэалістаў іх няма?» Гэта рытарычнае пытанне крытыка вельмі важнае. Багдановіч-рэаліст паказваў, што не мысліць рэалістычнага мастацтва без раман-тычных элементаў. Мы ведаем ужо, што без рамантычных элементаў не абышлося ў самой паэзіі Багдановіча -- у яго ранніх «міфалагічных» вершах, у паэме «Максім і Магдалена», у «Страцім-лебедзі» і ў інш. Магчыма, перш за ўсё на падставе гэтага Багдановіч-крытык і зрэбіў свой вывад аб абавязковай наяўнасці рамантычных элементаў у рэалістычным мастацтве.
Дарэчы, гэты вывад нам здаецца каштоўным перш за ўсё у тым сэнсе, што ён у аснове сваёй падрывае ўяўленне аб метадзе сацыялістычнага рэалізму як нібыта такім, што яднае рэалізм з рамантычнымі элементамі. Ён паказвае, што асновы сацыялістычнага рэалізму трэба шукаць не ў гэтым, бо і «стары» рэалізм, як гэта заўважыў Багдановіч, у прыродзе сваёй не быў «чысты» ад рамантычных элементаў.
Увагі ў артыкуле Багдановіча «Аб цікавым поглядзе п. Глебава» заслугоўваюць таксама думкі аб наватарстве. «Мусаргскі, -- пісаў Багдановіч, -- быў наватар, і яго наватарства аказалася далёка не ўсім па пля-чы... Цяпер, -- пісаў крытык, -- стан рэчаў змяніўся: наватарства Мусаргскага згубіла былую вастрыню, кансерватыўная апазіцыя адпала, імя яго -- агульна-прызнана і нават служыць зброяй у барацьбе супраць наватараў нашага часу» [, c. 286].
Багдановіч, як бачым, да наватарства ставіўся, беручы яго ў канкрэтна-гістарычнай перспектыве. Цікава, што рух наперад у мастацтве Багдановіч звязваў з ростам публікі -- яе адрасата. Стала публіцы, -- разважаў ён,-- зразумелым наватарства Мусаргскага, і перспектыва далейшага развіцця адкрылася перад музыкай увогуле. Дык няхай жа гэта развіццё не скоўваюць тыя, што ўжо прынялі ўчарашняе наватарст-ва, -- такой думкай завастраў Багдановіч артыкул аб вялікім мастаку і наватары Мусаргскім.
Такім чынам, шмат было зроблена Багдановічам-рэцэнзентам і ў галіне крытыкі музычных твораў і творчай дзейнасці сучасных яму кампазітараў. Рэцэнзіі крытыка на музычныя творы паказалі, што і ў гэтай галіне Багдановіч быў не толькі добра эрудыраваны, але і мог сказаць сваё важнае слова ў іх аналізе і крытыцы.
Заключэнне
Літаратурна-крытычная спадчына М. Багдановіча мае несумненную навуковую, літаратурную i нават біяграфічную каштоўнасць, бо з'яўляецца спецыфічным псіхалагічным ідэнтыфікатарам яго складанага ўнутранага свету, сведчаннем інтэнсіўнага інтэлектуальнага жыцця. Гэты абсяг дзейнасці, дзе думка паэта i крытыка выявіла сябе больш непасрэдна i свабодна, -- важнае i неацэннае дапаўненне да яго паэтычных прац, што дазваляе істотна папоўніць наша ўяўленне пра шматгранны талент Багдановіча як мастака, філосафа, крытыка i тэарэтыка літаратуры.
На аснове прааналізаванага матэрыяла былі зроблены наступныя вывады па тэме.
Максім Багдановіч унёс велізарны ўклад у беларускую літаратуру, літаратуразнаўства і крытыку. Творчая дзейнасць Максіма Багдановіча адыграла выключную ролю ў фарміраванні ідэйна-эстэтычных асноў беларускай адраджэнскай літаратуры пачатку XX ст. Разам з творчасцю Я. Купалы, Я. Коласа, Цёткі, 3. Бядулі, А. Гаруна, М. Гарэцкага i іншых пісьменнікаў адраджэнскай плеяды яна сцвярджала глыбока народныя, дэмакратычныя па сваей сутнасці прынцыпы мастацкай творчасці, арыентаванай на нацыянальна-патрыятычныя традыцыі, вопыт фальклору, на лепшыя здабыткі сусветнай літаратуры. Галоўную заслугу Багдановіча як даследчыка трэба бачыць у тым, што ён, абапіраючыся на перспектыўныя ідэі і метадалагічныя пастулаты культурна-гістарычнай школы, заклаў трывалыя асновы нацыянальнага літаратуразнаўства і крытыкі, стварыў навукова абгрунтаваную канцэпцыю развіцця беларускай літаратуры ад старажытнасці да пачатку XX ст.
Публіцыстыка М. Багдановіча была мала звязана з уласна беларускім літаратурна-грамадскім рухам пачатку стагоддзя, але прадстаўляе сабой значную старонку ў творчасці М. Багдановіча. Сярод лепшых публіцыстычных твораў яго -- артыкулы «Белорусское возрождение»), брашуры «Чырвоная Русь», «Братья-чехи», («Угорская Русь», даследаванні «Образы Галиции, «Белорусы». Гэтымі творамі M. Багдановіч заяўляў аб сабе як аб шырокім даследчыку гісторыі, культуры, літаратуры народаў славянскага свету. Даследчыкі лічаць вяршыняй метадалагічных пошукау беларускага публіцыста артыкул «В. Самийленко», названы аутарам літаратурным партрэтам. Гэты артыкул -- «глыбокі, паслядоуны па выкладанні думак тэарэтыка-метадалапчны трактат, своеасаблівая праграма, якую Багдановіч накрэслівау перад беларускай літаратурнай крытыкай».
М.Багдановічам было шмат зроблена ў галіне развіцця беларускай крытыкі і аналізу літаратуры. Так, артыкулы «Глыбы і слаі», «За тры гады», «Забыты шлях» -- гэта па сутнасці пачатак беларускай прафесійнай крытыкі і літаратуразнаўства. Увесь тагачасны літаратурна-грамадскі pyx i кожнага яго ўдзельніка імкнуўся ахапіць Багдановіч, i гэта яму шмат у чым удалося. Найбольш напісана ў гэтых артыкулах пра Купалу. Багдановіч паказвау яго сілу i слабасці, захапляуся iм i па-сяброуску заклапочана гаварыу пра тое, што, як яму здавалася, патрэбна было адкінуць, на што звярнуць большую увагу. У аглядзе «Глыбы i слаі» з паэтаў Багдановіч называў яшчэ Паўловіча, Гаруна, Леўчыка, Старога Ўласа, Гартнага, Буйло, Крашуку, Каганца, Чарнышэвіча, Будзьку. М. Багдановіч-крытык выступаў не толыкі на беларускай, але i на рускай i ўкраінскай мовах. Яго артыкулы на рускай мове папулярызавалі дасягненні маладой беларускай літаратуры.
Подобные документы
Кароткая гісторыя сям'і вядомага беларускага паэта, публіцыста, літаратуразнаўца, перакладчыка; класіка літаратуры і сучаснага мовы М.А. Багдановіча і яго продкаў. Фотаздымкі з яго сямейнага архіва. Меркаванне пра яго творчасць ад іншых дзеячаў мастацтва.
презентация [582,1 K], добавлен 04.02.2015М. Багдановіч – прадстаўнік паэзіі "чыстай красы", тонкіх і інтымных чалавечых пачуццяў, перажыванняў і адчуванняў. Творчасць Максіма Гарэцкага і наватарскія тэндэнцыі ў літаратуры. Творчасць Быкава ў кантэксце твораў сусветнай літаратуры пра вайну.
реферат [65,7 K], добавлен 23.03.2011Сучасная беларуская паэзiя. Даследаванне інтымнай лірыкі знакамітага песняра Максіма Багдановіча. Раскрыцця вобраза кахання і любові на старонках яго зборніка: "У зачарованым царстве", "Каханне і смерць", "На ціхім Дунаі", цыклы "Мадонны" і "Эрас".
курсовая работа [49,1 K], добавлен 06.02.2014Пейзажныя вершы-замалёўкі Багдановіча. Суадносіны рацыянальнага і інтуітыўнага ў паэзіі Максіма. Сімвалізм канца XIX - пачатку XX ст. Пейзажныя вершы паэта. Максім Багдановіч як глыбокі, тонкі лірык. "Эміграцкая песня" як адзін з лепшых вершаў паэта.
курсовая работа [88,9 K], добавлен 24.03.2013Выкарыстанне ў паэзіі М. Багдановіча індывідуальна аўтарскіх, народна-паэтычных эпітэтаў, а таксама эпітэтаў-прыдаткаў. Вызначанне найбольш выкарыстоўваемых каляровых эпітэтаў ў вершах паэта, а таксама колерав, якія аўтар ужывае ў адзінкавых выпадках.
курсовая работа [35,8 K], добавлен 27.10.2013Беларуская вусна-паэтычная творчасць – важная частка духоўнай культуры народа. Размежаванне прыказак і прымавак, іх адрозненне ад фразеалагізмаў. Пословиці за межамі семантычных груп, іх стылістычная характарыстыка. Асаблівасці рэалізацыі іх ў маўленні.
курсовая работа [87,4 K], добавлен 29.03.2014Вацлаў Ластоўскі, паплечнік Я. Купалы і М. Багдановіча, стаяў у самым цэнтры беларускага нацыянальнага руху, народжанага на хвалі рэвалюцыйнага ўздыму 1905-1907 гг. У нацыянальнай гісторыі В. Ластоўскі застанецца і як актыўны грамадскі і дзяржаўны дзеяч.
реферат [28,0 K], добавлен 25.02.2011Язэп Пушча як прадстаўнік рэпрэсіраванай літаратуры, тонкі лірык, эксперыментатар у галіне вобразнасці, рытмікі, мелодыкі, псіхолаг, які мог перадаць найтанчэйшыя псіхалагічныя зрухі чалавечай душы. Праблемна-тэматычны дыяпазон ранняй творчасці.
курсовая работа [66,1 K], добавлен 16.06.2016К. Крапіву можна з поўным правам лічыць тэарэтыкам літаратуры. У рэчышчы сваёй літаратурна-крытычнай дзейнасці (а Крапівой аналізаваліся і ацэньваліся многія творы сучаснай беларускай літаратуры) пісьменнік закранаў важныя тэарэтыка-літаратурныя пытанні.
реферат [37,3 K], добавлен 25.02.2011Кузьма Чорны - знакавая постаць для беларускага прыгожага пісьменства. Наватарскi характар творчасцi К. Чорнага. Маштабнасць мастацкай задумы пісьменніка. К. Чорны і літаратура "плыні свядомасці". Творы К. Гамсуна і К. Чорнага: падабенства творчасці.
реферат [37,8 K], добавлен 23.03.2011