Сродкі стварэння сатыры
Сатыра, важнейшы элемент мастацкай мовы. Пяць прыёмаў стварэння камічнага. Раман "Запіскі Самсона Самасуя", асаблівасцямі мовы галоўнага героя. Сатырычная творчасць Ул. Караткевіча. Раман "Хрыстос прызямліўся ў Гародні", яго змест, народныя выслоўі.
Рубрика | Литература |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 29.03.2012 |
Размер файла | 28,3 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Змест
Уводзіны
Раздзел 1. Сродкі стварэння сатыры
1.1 Сатыра як аб'ект вывучэння
Раздзел 2. Асаблівасці вывучэння сатырычнага рамана
2.1 Раман “Запіскі Самсона Самасуя”
2.2 Асаблівасці рамана
2.3 Сатырычная творчасць Ул. Караткевіча
2.4 Раман “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”
Заключэнне
Спіс літаратуры
Уводзіны
Часта мы назіраем у літаратуры даволі пашыранае кола твораў, у якіх мастак імкнецца парушыць жыццёвыя прапорцыі, падкрэслена павялічыць жыццёвыя з'явы, паказць іх у гратэскнай, нерэальнай форме.
Камічнае ў жыцці - гэта з'ява ўнутрана супярэчлівая. Асноўная асаблівасць камічнага ў тым, што яно заснавана на прыхаванай у з'яве, але зразумелай нам унутранай супярэчлівасці і ўнутранай непаўнавартасці, на неадпаведнасці знешніх дадзеных і ўнутраных магчымасцей, і наадварот.
Разглядаючы сатырычныя вобразы, прыходзіш да высновы, што яны пэўным вобразам эмацыянальна афарбаваныя. Эмацыянальная ацэнка ў сатыры - заўсёды адмаўленне таго, што адлюстроўваецца, праз смех над ім.
“Вывучэнне сатрычных твораў грунтуецца найперш на выяўленне камічнага праз разгляд пэўных сродкаў: мовы твора, вобразнай сістэмы, тэмы і ідэі. Асобным пунктам ідзе разгляд рэчаіснасці, якая праламляецца ў творы” [15, с. 12].
На сучасным этапе, як мы лічым, сатырычны раман з'ўляецца мала даследаваным у беларускім мовазнаўстве. Гэта, магчыма, звязана і з тым, што больш пашыраным можна назваць з'яву сатырычнай драматургіі, чым прозы. Сярод самых значных беларускіх сатырычных раманаў можна назваць раман Ул. Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, А. Мрый “Запіскі Самсона Самасуя”. Вылучаецца таксама шэраг апавяданняў, аповесцяў, раман у вершах сатырычнага кірунку. Зыходзячы з такіх пазіцый, мы лічым, што вывучэнне сатырычнага рамана вельмі актуальнае і паўстае шэраг праблем: даследаванне тэматыкі беларускага сатырычнага рамана, асаблівасцяў вобразнай сістэмы, мовы твораў. Таксама гэта прыводзіць нас да разгляду пэўнай літаратурнай традыцыі як сусветнай, так і ўласна беларускай.
Такім чынам, мэта нашай працы - вылучыць асноўныя праблемы вывучэння сатырычнага рамана. Для дасягнення пастаўленай мэты неабходна вырашыць наступныя задачы:
разгледзець сатыру як літаратуразнаўчае паняцце;
вылучыць сродкі і прыёмы дасягнення сатырычнага ў творы;
вызначыць асаблівасці вывучэння сатырычных твораў;
прасачыць асаблівасці беларускіх сатырычыных раманаў (на прыкладзе рамана А. Мрыя “Запіскі Самсона Самасуя” і Ул. Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародкі”);
паказаць асноўныя напрамкі даследавання сатырычнага рамана.
Раздзел 1. Сродкі стварэння сатыры
Як ужо адзначалася, сатыра, адмаўляючы нейкую з'яву ў асноўных яе асаблівасцях, падкрэслівае іх непаўнавартаснасць пры дапамозе рэзкага перабольшвання, парушэння звычайных рэальных форм з'явы, што вядзе да таго, каб дасягнуць крайняй рэзкасці ўяўлення аб іх непаўнавартасці, бо яна імкнецца да ўмоўнасці, гратэску, фантастычнасці, да выключнасці характараў і падзей, дзякуючы чаму сатыра можа паказаць іх алагізм, нязгоднасць жыцця з мэтай.
З аднаго боку, сатыра імкнецца да ўзнаўлення рэчаіснасці, а рэальнага раскрыцця недахопаў і супярэчлівасцей жыццёвых з'яў, але разам з тым моц пратэсту і абурэння ў ёй настолькі вялікая, што яна перастварае гэтыя самыя з'явы, парушае прапорцыі, высмейвае іх, малюе іх у гратэскнай, скажонай, пачварнай форме для таго, каб з асаблівай рэзкасцю падкрэсліць іх непрымальнасць (такая, напрыклад, сатыра ў Рабле, Свіфта, Гогаля і інш.).
“Што датычыцца сатырычных вобразаў, то ён стаіць на мяжы камічнага, бо неадпаведнасць таго, аб чым ён гаворыць, патрабаванням жыцця настолькі значная, што яна не толькі смяшыць, але жахае і выклікае агіду. Такім чынам, сатыра накіраваная супраць пачварнаега, не прымальнага ў жыцці” [22, с. 56]. У гэтым і асноўны змест сатырычнага вобразу.
Сатыра - праяўленне камічнага ў мастацтве, якое ўяўляе сабой паэтычнае прыніжальніе выкрыванне з'яў пры дапамозе розных камічных сродкаў (сарказма, іроніі, гіпербалы, гратэска, алегорыі, пародыі і інш.). Высмейваюцца тыя ці іншыя з'явы жыцця, якія ўяўляюцца аўтару ганебнымі. Сатырычнымі можа быць і цэлы твор, і асобныя вобразы, сітуацыі, эпізоды.
1.1 Сатыра як аб'ект вывучэння
М.М. Бахцін адзначаў, што “гісторыя і тэорыя сатыры распрацаваныя вельмі слаба”. Нельга таксама сцвярджаць, што тыя распрацоўкі пытанняў сатыры, якія праводзіліся, прывялі да агульнага погляду на яе прыроду.
Пытанне аб вызначэнні сутнасці і функцый сатыры мае важнае значэнне, гэта неабходна для далейшага аналізу. Шмат у чым мы грунтуемся на артыкуле М.М. Бахціна “Сатыра” [3].
Сатыра - гэта вобразнае адмаўленне сучаснай рэчаіснасці ў розных яе момантах, якое неабходна ўключае ў сябе - у той ці іншай форме, у той ці іншай ступені канкрэтнасці - і станоўчы момант сцвярджэння лепшай рэчаіснасці.
Важнейшы элемент мастацкай мовы - слова займае асаблівае месца ў сістэме моўных знакаў. У сувязі са сваім універсальным характарам і шырынёй функцыянальных магчымасцей слова валодае здольнасцю называць, несці інфармацыю, абагульняць, быць выразнікам розных пачуццяў і адносін паміж гаворачым і слухачом.
У сапраўднасці гэтыя словы ніяк не адрозніваюцца іншых слоў, якія складаюць слоўнікавы запас мовы. Аднак у сувязі з асаблівасцямі іх ўжывання ва ўмовах мастацкага тэксту і сувязі з іншымі словамі і выразамі, яны страчваюць сваю “звычайнасць”, аказываюцца ў цэнтры ўвагі.
У прынцыпе значэнні, якія выяўляюцца ў мастацкім творы, існуюць ў патэнцыяле слова. Але пісьменнік павінен падабраць максімальна ёмістае і дакладнае слова.
Асаблівая заслуга ў галіне даследавання сродкаў і прыёмаў камічнага на матэрыяле мастацкай літаратуры належыць В. Вінаградаву і А. Яфімаву.
Кажучы пра ролю М.В. Гогаля ў развіцці рускай літаратуры, акадэмік В.В.Вінаградаў імкнуўся адказаць на пытанне пра тое, «як і якія сродкі агульнанароднай мовы выкарыстоўваў Гогаль для апісання і выкрыцця сучаснай яму рэчаіснасці ў «Мёртвых душах» [11, с. 438], і ён здолеў выявіць цэлы шэраг характэрных асаблівасцяў. Высвятляецца, што пэўную частку «сродкаў і прыёмаў» мовы Гогаля выкарыстоўваў у свой час яшчэ А.С. Пушкін, разам з тым другая частка сродкаў і прыёмаў - творчыя знаходкі самога Гогаля, якія пазней былі ім развіты і ўдасканалены.
У гэтым артыкуле Вінаградаў, разглядаючы адначасова сродкі і прыёмы камічнага, спыняецца галоўным чынам на такіх сродках, як «прынцып» нечаканага сумяшчэння слоў і выразаў з адрознымі значэннямі, вострая метафара, заснаваная на іранічным параўнанні вобразаў з жывёламі і раслінамі, вобразнае параўнанне і супастаўленне, іронія, заснаваная на звязванні слоў з супярэчнымі значэннямі, камічныя каламбуры, сінанімія слоў з супрацьлеглымі значэннямі, майстэрскае спалучэнне аўтарскай мовы і вобраза і г.д. [12]
У цэнтры ўвагі шэрага даследчыкаў знаходзілася мова сатыры Салтыкова-Шчадрына, сродкі і прыёмы сатырычнага выяўлення, выкарыстаныя пісьменнікам з мэтай выкрыцця буржуазна-памешчыцкага ладу. У кнізе А.І. Ефімава «Мова сатыры Салтыкова-Шчадрына» падрабязна аналізуецца лексічны склад твораў пісьменніка, майстэрства ў карыстанні мастацкім словам. У гэтай працы ўпершыню ўсебакова абмяркоўваюцца такія пытанні, як публіцыстычная лексіка і фразеалогія ў мове пісьменніка, прафесійная тэрміналогія, лексіка і фразеалогія навукова-тэхнічнага характару, выкарыстанне аўтарам прастамоўных слоў, стараславянізмаў і белетрыстычных элементаў, яго наватарства ў галіне фразеалогіі.
«Вядома, што фактарамі, якія звязваюць камічнае з мовай мастацкай літаратуры, з'яўляюцца сродкі яго рэалізацыі, некаторыя спосабы яго праяўлення. У тэарэтычнай літаратуры паняцце «сродак» і «прыём» размяжоўваюцца толькі ўмоўна і ўжываюцца паралельна, нярэдка назіраецца іх атаясамліванне» [16, с. 148]. Другая частка тэрміназлучэння «камічны сродак» («сродак») разумеецца то як уласна сродак, то як прыём.
Адзін з даследчыкаў камічнага Ю. Бораў ужывае гэтае тэрміназлучэнне. Важная ягоная заслуга ў тым, што ён першы вызначыў значнасць сродкаў і прыёмаў камічнага. У якасці сродкаў камічнага ён разглядае ролю камічнага характару, камічнай дэталі, камічнай сітуацыі, камічнай інтрыгі, акрамя таго каламбуры, шматзначнасць, аманімія, інасказанне і інш.
Безумоўна, сродкі і прыёмы камічнага з'яўляюцца не адразу, а паступова, з развіццём літаратуры, павялічваецца іх колькасць, узбагачаецца змест [5, с. 320].
Аднак трэба адзначыць, што гэты спіс сродкаў і прыёмаў, прапанаваны Ю. Боравым, не складае аднапарадкавага класу: тут змешваюцца сродкі і прыёмы.
Меркаванні аб сродках і прыёмах камічнага ў А. Бушміна [8] таксама носяць абагулены характар. У кнізе аднаго з даследчыкаў сатыры Дз. Нікалаева “Смех - зброя сатыры” [20] асноўныя прыёмы аналізуюцца з пазіцый тыпізаці вобразаў, і мастацка-камічныя сродкі разглядаюцца ў раздзеле “Сродкі сатырычнай тыпізацыі”. Асаблівае значэнне, на думку даследчыка, набываюць дэталі. Аўтар адзначае, напрыклад, што сатырычны партрэт адрозніваецца ад эпічнага не толькі яснасцю адносін, падрабязнасцю апісання рыс, раскрыццём сутнасці вобразу, але і выразным камізмам, смешнымі дэталямі і параўнаннямі.
Дз. Нікалаёў адзначае таксама, што камічная выразнасць мовы образа ствараецца рознымі сродкамі: выкарыстоўваюцца алагізмы, непаразуменні, дыялогі, моўная блытаніна, шматзначнасць, аманімія і шмат іншага. Патэнцыйныя рэсурсы мовы вельмі вялікія, таму пісьменнік павінен глыбока адчуваць мову і максімальна ўлічваць асаблівасці мастацкай мовы.
Б. Дземідок у сваёй працы, прысвечанай тэорыі камічнага, хаця і не разглядае сродкі дасягнення камічнага, але даследаванню ягоных форм і спосабаў надае асаблівую значнасць. Даследчык вылучае пяць прыёмаў стварэння камічнага:
відазмяненне і дэфармацыя з'яў;
нечаканыя эфекты;
несуразмернасць у адносінах і паміж з'явамі;
уяўнае яднанне абсалютна разнародных з'яў;
стварэнне з'яў, якія па сутнасці ці па выглядзе адхіляюцца да лагічнай нормы [14, с. 66-68].
Дземідок таксама, гаворачы аб камічных прыёмах, выключыў сродкі камічнага, лічачы, што яны тэма для асобнага даследавання.
Яшчэ аднім магчымым кірункам у даследаванні сатырычных твораў можна назваць прынцып, прапанаваны Я. Эльсбергам, які адзначае, што “сатыру мы павінны разглядаць і як асаблівы мастацкі прыём адлюстравання рэчаіснасці, і як род літаратуры” [13, с. 80].
У іншых працах, прысвечаных тэорыі камічнага, у залежнасці ад мэты даследчыка даецца аналіз асобных пытанняў.
Такім чынам, мы бачым, што праблема сродкаў і прыёмаў камічнага (у тым ліку, безумоўна, і сатыры) з'яўляецца актуальнай і патрабуе далейшага даследавання. Праведзены агляд паказаў, што асноўнымі сродкамі дасягнення сатыры ў мастацкіх творах з'яўляюцца: алегорыя, шматзначнасць, аманімія, каламбур, іншасказанне, камічны кантраст, метафара, гіпербала, гратэск, фантастыка, фразеалагізмы, уласныя прозвішчы і імёны, эпітэты, дэталі, алагізмы, непаразуменні, дыялогі, моўная блытаніна, параўнанні і інш. Асноўныя прыёмы: відазмяненне і дэфармацыя з'яў; нечаканыя эфекты; несуразмернасць у адносінах і паміж з'явамі; уяўнае яднанне абсалютна разнародных з'яў; стварэнне з'яў, якія па сутнасці ці па выглядзе адхіляюцца да лагічнай нормы.
Раздзел 2. Асаблівасці вывучэння сатырычнага рамана
2.1 Раман “Запіскі Самсона Самасуя”
Раман А. Мрыя напісаны ў форме дзённіка, у якім герой шчыра расказвае аб тых з'явах, якія былі характэрныя для савецкага грамадства ў 20-я гады. Дзённік дае большае, у параўнанні з аб'ектыўным апавяданнем, поле для выказвання героем уласных ацэнак і меркаванняў.
Аб ранейшым жыцці Самасуя мы даведваемся нямнога: аўтар нібы кажа чытачу, што ўсе галоўныя падзеі яшчэ наперадзе, а з мінулага Самсона паведамляе толькі тыя факты, якія сведчаць аб асноўных рысах характару героя. Самсон паходзіць з сялян, аднак да сялянскай працы ставіцца з пагардай, шукае лёгкага хлеба. З-за гэтай рысы свайго характару і вымушаны ён рэгулярна змяняць род заняткаў.
На першы погляд, тая рэчаіснасць, якую апісвае Самсон, выглядае абсурднай. Безумоўна, аўтар не мог абысціся без пэўных перабольшванняў, але яны выконваюць чыста мастацкую функцыю. Нельга ж адмаўляць той факт, што ў 20-я гады ў савецкай краіне сапраўды мелі месца паказушнасць і імкненне да татальнага кантролю над усімі сферамі грамадскага жыцця. На прыкладзе Самасуя А. Мрый з сарказмам апавядае аб савецкім чыноўніку, які ўзвальвае на сябе па дзесяць пасад з тым большай ахвотай, што ў выніку не адказвае ні за што. Афіцыйная прапаганда тых часоў вытлумачвала гэта недахопам кадраў для культурнай рэвалюцыі, якую хацелі правесці кавалерыйскім наскокам і якая ператваралася ў выніку ў звычайную паказушнасць і падмену канкрэтнай справы пустой балбатнёй на розных сходах, паседжаннях і маёўках. Той жа Самасуй адначасова з'яўляецца старшынёй дзіцячай камісіі, таварыства "Прэч несвядомасць", сябрам РВК і раённым інспектарам працы. "Кіпучая дзейнасць" героя не такая ўжо і бязглуздай для яго, ён мае пэўную мэту - круціцца так, каб заўважыла і ацаніла начальства, і дасягнуць гэтым больш высокага становішча ў бюракратычнай пірамідзе.
Самсон разумее, што гэтая сістэма прабачыць яму ўсё, акрамя самастойнасці і непаслушэнства. "Такія людзі нам патрэбны. Часам дзірку якую заткнуць. Але яго трэба ў рукі ўзяць, тады Самасуй будзе добрай прыладай для знішчэння старога", - так кажа пра яго старшыня райвыканкама Сом. З аднаго боку, Самасуй смешны і вясёлы чалавек, поўны энергіі і жыццярадаснасці. Але ж ён малакультурны і неадукаваны, яго энергія скіравана не на стварэнне, а на разбурэнне. Мала таго, ён яшчэ і нецярпімы да іншадумства, самазадаволены і не церпіць ніякай крытыкі на свой адрас.
Такія "вінцікі", як Самасуй, былі для сталінскай таталітарнай машыны як паветра для рыбы, быць "вінцікам" азначала ні за што не адказваць. Самасуй адразу правільна схоплівае асноўныя прынцыпы дзейнасці мясцовай улады: усё старое разбураць, усе няпісаныя (г. зн. і маральныя) законы адкідвай прэч, будуй новае, і не важна што; або, у крайнім выпадку, рабі выгляд, што нешта робіш у патрэбным рэчышчы. Нават сваю мову перапрацаваў ён на новы капыл: настолькі засвоіў пратакольна-канцылярскі стыль, што нават сам да сябе звяртаецца на навамове: "з неаслабнай энергіяй вёў сваю амурную лінію", "смех у яго быў як у акулы імперыялізму", "ва ўсесаюзным маштабе дурыла ты", "пасля змагання з сваім тэмпераментам вынес рэзалюцыю" і інш.
Трэба адзначыпь, што ў творы А. Мрыя няма ніводнага станоўчага персанажа. Магчыма, што аўтар зрабіў гэта наўмысна, насуперак тагачаснай вульгарызатарскай крытыцы, якая патрабавала абавязковай прысутнасці ў творы станоўчага героя. Акрамя таго, лічылася, што савецкі лад - залатая мара чалавецтва, што пры ім не можа існаваць ніякіх адмоўных з'яў.
"Запіскі Самсона Самасуя" - гэта вяршыня не толькі беларускай, але і ўсёй савецкай сатырычнай прозы наогул. Іх адметнасць заключаецца і ў сіле мастацкага абагульнення, і ў шырокай палітры сатырычных прыёмаў, і ў выбары сатырычнага матэрыялу, формы яго падачы і стылёвай самабытнасці. Твор А. Мрыя папярэджвае аб небяспецы, імя якой - культ асобы. І проста дзіву даешся, наколькі прадбачлівым ён аказаўся, друкуючы свой раман на самым пачатку злавесных сталінскіх рэпрэсій - у 1929 годзе.
2.2 Асаблівасці рамана
Мова А. Мрыя вызначаецца трапнасцю выразаў, цікавымі параўнаннямі, эпітэтамі, свежымі дэталямі, увагай да жывога народнага слова.
Вобраз. Галоўнага заслуга пісьменніка ў тым, што ён паказаў і дакладна і трапна раскрыў у сваім творы “Запіскі Самсона Самасуя” з'яўленне новага героя: абезлічанага, абесчалавечанага чалавека, пазбаўленага такіх спрадвечных якасцей, як дабрыня, шчырасць, сумленнасць, чэснасць, увага да блізкіх людей. Такі чалавек становіцца звычайным элементам сацыяльнай сістэмы, які не жыве, хутчэй выконвае пэўныя функцыі. Такі чалавек быў неабходны, каб ажыццявіліся распачатыя пасля рэвалюцыі працэсы.
Найбольш шырокаму і поўнаму раскрыццю вобраза галоўнага героя дапамагае і абраны пісьменнікам жанр запісак. Аповед вядзецца ад першай асобы, такім чынам нам становяцца вядомымі самыя патаемныя думкі Самасуя і матывы яго ўчынкаў. Безумоўна, асаблівасці мовы галоўнага героя, ягоныя выразы, будова сказаў дазваляюць дакладна ахарактарызваць яго самога, мова выступае як спосаб самахарактарыстыкі.
Асаблівасцямі мовы галоўнага героя з'яўляюцца наступныя рысы:
Насычанасць штампамі і клішэ, “сацыялістычная лексіка”, русізмы (“культпраца”, “чарод”, “белагвардзеец”, “прадпасылкі”, “псіхалюбаванне”, “падаўляючай” і інш.).
“Мы павінны сістэматычна правяраць становішча працы на нашых вузлавых вучастках працы” (у выступленні на раёне)
“Я праявіў максімальнае напружанне сіл і шмат творчай энергіі сканцэнтраваў, каб узняцца на гэту вышэйшую стадыю ў развіцці грамадскага жыцця” (складае планы на будучыню)
“У які тэрмін ты, Крэйна, выканаеш маю запальную просьбу аб адзнаках тваёй прыхільнасці і захаплення?” (у заляцанні да жанчыны)
Такім чынам, клішыраванасць мовы Самасуя прасочваецца ў розных сітуацыях, што дазваляе казаць аб адсутнасці ў яго ўласных думак і ўласнага светабачання, ён поўнасцю падпарадкаваны сучаснай для яго сацыялістычнай філасофіі.
дыялектная лексіка
Напрыклад, герой ужывае “рабеце”, “адмежавалася”, “вантроба”, “драбіны”, “трусанула”, “пірдзіна”, “адкалатушыць”, “у некалькіх мясцох”, “прычындалы”, “зэдлік”, “гамазын”, “габінет” і інш.
Герой - сялянскі сын і яшчэ канчаткова не адышоў ад народа, таму і ўжывае гэтыя, натуральныя для сябе і беларускага народа словы.
фразеалагізмы, народныя выказванні
“сядзець голым апосталам”, “на вучоныя лез”, “вужацкі спакой”, “грудзі абсмаліла, як полымем”, “абыходзіў шэрагі гогалем”, “незадача не прыходзіць адна”, “скула мне ў бок”, “шалёная муха ўкусіла”, “опіум для народа”, “жыццё пырскае”, “гора ты чубатае”, “уціснулася ў маю памяць”, “малачко з кроўю”, “ерыхонская труба” і інш.
Гэта паказвае з аднаго боку на адукаванасць Самасуя, з другога - зноў на клішыраванасць ягонага мыслення, бо самыя простыя думкі ён выказвае пры дапамрзе ўстойлівых выразаў, усім зразумелых ідыём.
парафразы
“Сон не ішоў да мяне” уместа “не хацелася спаць”, “я лічыў пытаннем выключнай важнасці” уместа “для мяне было вельмі важна”, “я ўзяў на ўвагу” уместа “заўважыў”, “адзначыўся шлях маіх дачыненняў” уместа ”вызначыўся ў дачыненні да”, “фізічная структура” ўместа “цела”, “як толькі сонца выступіла на арэну дзейнасці” ўместа “ўзышло сонца”, “мужчынскае пачуццё, спрадвечны стымул працягу племя чалавечага”, “ультрафіялетавы настрой” і інш.
запазычаная лексіка і розныя культурныя алюзіі
“Бачыў “Цара Максімілляна”, “эмбрыёны”, “квінтэсенцыя”, “канфідэнцыйна”, “баядэрка”, “інцыдэнт” і інш.
Будова сказаў запісак Самсона даволі разнастайная. З аднаго боку, шмат аднасастаўных і няпоўных сказаў, з другога - насычанасць параўнальнымі зваротамі, шмат эпітэтаў. Таксама характэрна інверсія.
“Кароткая заўвага”. “Мне вельмі добра спалася”. “Мала гэтага”. “Былі мокрыя”. “Добрая жанчына, сакаўная”. “Зусім не тое”. “Троху ўздоўжаны твар, з шырока адчыненымі, чорнымі і троху гуллівымі вачамі...”.
Такім чынам, мова Самсона Самасуя спалучае ў сабе рысы розных стыляў, што паказвае на несфарміраванасць ягонай уласнай жыццёвай філасофіі, што ён імкнецца лічыцца інтэлегентам, але яшчэ не “пазбавіўся” ад “народнага” ў сабе.
Мова галоўнага героя рамана “Запіскі Самсона Самасуя” цудоўна дапамагае аўтару ў стварэнні вобразу. Пры дапамозе гэтага сродку мастацкай выразнасці мы разумеем, што галоўны герой - чалавек абмежаваны, які, нягледжачы на тое, што атрымаў адукацыю, не мае ўласных думак і карыстаецца ўжо складзенымі штампамі, болей таго, выкрывае свайго сябра Торбу, які карыстаецца ў жыыцці ўласнымі поглядамі. Самсон Самасуй самаўпэўнены чалавек, што прыводзіць да таго, што ён лічыць сваю лінію паводзін адзінай магчымай, тым больш, што за ягонымі меркавання стаіць вывучаная ім філасофія і культура. Безумоўна, шмат сітуацый і ягоных думак паказваюць на го як на падхаліма, аб чым сведчыць і ягоная манера размаўляць парафразамі: нібы ўсё адкрыта і проста, а ў глыбіні схаваны патаемны сэнс. У героя адсутнічае шчырасць, эмацыянальнасць, на што таксама паказвае клішыраванасць і насычанасць парафразамі. Адзіныя сітуацыі, калі ён нібы абуджаецца, звязаныя з апісаннем знешняга вобліку жанчын, іх прывабнасці і і ўласнага стану пакрыўджаннасці, недаацэненасці.
Такім чынам, на аснове аналізу мовы галоўнага героя рамана “Запіскі Самсона Самасуя” можна сцвярджаць, што герой недальнабачны, абмежаваны чалавек, які прагне славы, але з большага пазбаўлены пачуццяў і эмоцый, г. зн. ідэальны элемент для пабудовы сацыялізму.
“Сатырычны вобраз знаходзіцца на мяжы камізма, бо неадпаведнасць таго, што ён гаворыць, патрабаванням жыцця настолькі значная, што гэта не толькі смяшыць, але і выклікае агіду, жахае. У сатыры перад намі своеасаблівы спосаб стварэння вобраза” [6, с. 45].
Сапраўды, вобраз Самсона Самасуя па многіх рысах абсурдны, паколькі ён максімальна гіпербалізаваны, пры гэтым дасканала і грунтоўна раскрыты, вызывае абурэнне і смех у чытача.
2.3 Сатырычная творчасць Ул. Караткевіча
Патрятызм, рамантычнае светаўспрыманне, вольны палёт фантазіі, адчуванне глыбіні, шырыні і багацця народнага жыцця сталі вызначальнымі рысамі творчасці Караткевіча. Ён пісаў страсна і зацікаўлена, па-свойму глядзеў на падзеі, звяртаўся не толькі да значных, істотных, але часам і да кур'ёзных момантаў айчыннай гісторыі. Напрыклад, у сатырычна-гумарыстычнай аповесці "Цыганскі кароль" (1958) закрануў факт існавання ў канцы ХVІІІ стагоддзя на Гродзеншчыне цыганскага "каралеўства".
“Спалучэнне сатырычна-выкрывальнага пачатку (дэспатычнай улады, хай і ў бутафорным цыганскім карлеўстве) з сацыяльна-аналітычнай распрацоўкай надзённых нацыянальных і духоўных праблем развіцця грамадства робіць "Цыганскага караля" творам актуальным, жыццёвым, сацыяльна значным, у якім мастацкая "рэканструкцыя" рэчаіснасці падаецца пісьменнікам як аснова для маральнага ўдасканалення асобы, раскрыцця яе творчых магчымасцей, яе грамадскага разумення адказнасці за ўсё, што адбываецца навокал” [23, с. 43].
Аповесць "Зброя" - гнеўная, выкрывальная сатыра як на самадзяржаўна-прыгонніцкі лад Расіі 50-х гадоў ХІХ стагоддзя, так і ўвогуле сатыра на лад, варожы і чужы чалавеку і цывілізацыі. Пісьменнік закрануў у ёй сур'ёзныя сацыяльныя праблемы, раскрыў норавы тагачаснага грамадства, асабліва маскоўскага дна з яго дзікімі законамі, з купляй-продажам, са зладзействам, подкупамі і даносамі, што, як балячкі, раз'ядалі і губілі грамадства і чалавека.
2.4 Раман “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”
Усе гістарычныя ў творы “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” напластаванні па-майстэрску пранізваюцца, апаясваюцца, цэментуюцца ідэямі сусветнай мастацкай культуры - з аднаго боку, і беларускай народнай смехавай культуры - з другога, надаючы творам адметнасць, займальнасць, пераканаўчасць. Адзначым, што смех у Караткевіча адначасова і адмаўляе, і сцвярджае, ён не прэтэндуе на цеплыню і сардэчнасць гумару. Праз антыфеадальнае, сатырычнае джала ён дапамагае чытачу спасцігнуць сутнасць жыцця ў шаснаццатым стогоддзі. Сатырычны пачатак у пісьменніка цесна звязаны з народнай першапачатковай прыродай камічнага як вясёлага і весялячага.
Рэальныя карціны сярэнявечча і постаці, народжаныя фантазіяй аўтара, спалучэнне біблейскіх вобразаў і сюжэтаў з рэаліямі гародзенскага побыту даюць чытачу ўяўленне пра складанасці часу, узаемаадносіны і канфлікты самых розных слаёў насельніцтва - сялян, гарадзенскіх мяшчан, сярэднявечных асветнікаў і вучоных, а таксама магнатаў і духавенства. “З аднаго боку, доўгая чарада смешных, а часам і жудасных прыгод Братчыка з сябрамі, з другога - жорсткасць феадалаў, класавы эгаізм маёмаснай верхавіны гарадоў, ілжывасць і цемрашальства, распуста, бесчалавечнасць гарадзенскага кардынала Лотра, другіх служкаў царквы, для якіх Бог, вера, мараль - толькі шырма ў іх эгаістычнай празе ўлады над простымі людзьмі; з аднаго боку, рамантычны матэрыял, выключнасць сюжэта, вастрыня канфлікту, з другога - канкрэтны мясцовы каларыт, гістарычныя і побытавыя рэаліі; з аднаго боку, мяккі гумар, смехавае афармленне бытавых сцэн, з другога, востры сарказм, гратэск, сатыра” [24, с. 56]. Усё гэта, па-мастацку знітаванае аўтарам, уражвае чытача гістарычнай праўдзівасцю ў раскрыцці супярэчлівага вобраза Часу, мастацкім асэнсаваннем заканамернасцей грамадскага развіцця. І яшчэ. Твор гэты - глыбока нацыянальны і народны, бо ў аснове яго ляжаць беларуская старажытная кніжнасць (хай і абагачаная біблейскімі матывамі), фальклор і народны характар (і галоўнага героя рамана Юрася, і тых народных персанажаў, якімі так багата насычана кніга).
Пісьменнік з любоўю і цеплынёй піша пра свайго героя. Хрыстос кемлівы, знаходлівы, вясёлы, гарэзлівы, махляр і прытворшчык. Але адначасова гэта мысліцель і пакутнік, праўдашукальнік і змагар. Страты, цяжкасці і няўдачы загартоўваюць яго. Уладзімір Караткевіч усхваляе асобу, якая вызваляецца ад путаў сярэднявечча. Нягледзячы на ўсе нягоды, гэты герой застаецца аптымістам. Ён здольны здзіўляцца і захапляцца жыццём, радавацца і смяяцца. I смех гэты надзвычай разнастайны і багаты. Часцей за ўсё ён сведчыць пра здароўе чалавечай натуры і разам з тым пра здароўе народа.
Аўтар шырока выкарыстоўвае народныя выслоўі. Побач са словамі высокага кніжнага стылю ўжывае прастамоўныя словы ці выразы, свае ўласныя параўнанні - простыя, натуральныя, часам арыгінальныя і незвычайныя: "аж ногі да зямлі прыкіпелі, і неба здалося з літоўскі кажух", "Зямля была чорная. Уся ў сетцы трэшчын, у глыбокіх расколінах, сухая, як далонь земляроба і як порах", "народ, падобны на цюк анучніка, калматы, худы, як віца", "у пергаментны скрутак, пад якім, як крывавы плявок, вісела і гайдалася пячатка мудрага і вялікага Айца", "Горад гудзеў, як вулей, у які нейкі гарэза кінуў каменьчык" і іншыя.
У творы моцна адчуваецца іранічна-гумарыстычны гратэскны пачатак, які ўзнік з усведамлення беларускім сярэдневяковым чалавекам паўнаты жыцця, з адчування ім смешнага ў рэчаіснасці.
«Здаровым народным гумарам прасякнута ўся кніга. Каларытна апісаны ўцёкі "ліхадзеяў, скамарохаў, блазнаў несамавітых" са Свіслачы і ад шляхцюкоў з хутара ля вёскі Вераскава, дзе яны спалілі хату "каменнай бабы". Камічная сцэна ўваходу Хрыста і ягоных апосталаў у Гародню ("і на тварах іхніх было ўсё, што душа зажадае, толькі не святасць")» [24, с. 57]. З адценнем гумару і іроніі апавядае пісьменнік пра прыгоды сваіх герояў. Яны акунаюць п'янага да забыцця Лазара ў крыніцу, дзе той працверазеў. I ў падзяку за такое ўваскрэсенне дамашнія Лазара частуюць Хрыста і апосталаў ды даюць ім яшчэ на дарогу. Падарожнікі ідуць далей: "...I зноў дарога. Поўныя сумы за спіною. У скрыні ў Іуды бразгаюць грошы, і, значыць, можна ісці далёка-далёка. А перад Іліяшам бяжыць свіння. Адна з двухсот Лазаравых. Таму што Лазар - сальнік. Свіння харошая, пярэстая". Ад перапою ў іх баляць галовы. Сябры з самазадавальненнем і скрытаю ўсмешкай наракаюць, што ў падзяку за ўваскрэсенне Лазара іх добра-такі пачаставалі.
А з айцоў царквы Уладзімір Караткевіч смяецца і здзекуецца больш, чым з каго. Аўтар выкрывае іх крывадушнасць, хлусню і распусту, іхні паразітычны спосаб жыцця. У іх і прозвішчы адпаведныя. Лотр па-народнаму значыць круцель, падлюга, нягоднік. Басяцкі - ад "басяк", таксама нясе ў сабе адмоўны здзекліва-зняважлівы сэнс. Яны ўвасабляюць зло і жорсткасць. Слугі бога спакойна спекулююць на тым, што для іх, намеснікаў бога на зямлі, павінна быць святым. Прадавец індульгенцый ускліквае: "Купляйце дараванне. Вы можаце купіць сабе адпушчэнне нават за тое, што згвалціце адзінаццаць тысяч вядомых святых дзеў - оптам ці ў розніцу, калі хопіць на гэта моцы вашай, якая - ад бога..."
Пісьменнік смяецца з усяго коснага і аджываючага, выступае супраць усякага абмежавання духоўнай свабоды, супраць усякай дагматыкі. Альбін Крыштофіч асуджае палітыку царквы, якая дурманіла народ, сцвярджае, што "гуманістам у гэтай юдолі не шанцуе... А шанцуе ў гэтай юдолі шэльмам, паскуднікам, ашуканцам і круцялям". У спрэчцы з Лотрам ён крытыкуе ўсё адмоўнае і злое ў жыцці, выкрывае і праклінае служак веры і ўладароў: "У нас зараз блажэнны начныя грамілы, гандляры жаночым гонарам, ханжы, забойцы, атрутнікі чыстых, п'яныя каты, зацямніцелі, душыцелі праўды. Блажэнны прадажныя..."
«Героі твора выглядаюць жывымі, а падзеі, апісаныя ў ім, - пераканаўчымі і праўдзівымі. Тут узноўлены дух тагачаснай эпохі, што надае раману асаблівую мастацкую каштоўнасць. У рамане сцвярджаюцца высокія гуманістычныя ідэалы праўды, справядлівасці, дабра. I ў гэтым яго агульначалавечая і мастацкая каштоўнасць» [10, с. 220].
Змест рамана "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" не вычэрпваецца толькі апісаннем прыгод Братчыка і ягоных апосталаў. Ён значна глыбейшы. Пісьменнік адзначыў, што гэта "не камедыя і не трагедыя, а трагікамедыя, смех праз слёзы, народная драма, калі хочаце".
Такім чынам, як мы бачым, вывучэнне сатырычных твораў накіравана на раскрыццё неадпаведнасці таго, што пішацца ў творы, з рэчаіснасцю, вызначэнне асаблівасцей мовы пісьменніка, мова герояў, увогуле вывучэнне вобразнай сістэмы. Сатырычны твор звычайна разглядаецца ў межах таго, супраць чаго ён быў накіраваны: калі выкрываецца прыстасавальніцтва, глупства і г.д., гэтыя рысы падкрэсліваюцца ў героях, але дадаецца і пэўнае тлумачэнне, што гэта дрэнна. Таму сатыра носіць пэўны дыдактычны характар. На нашу думку, актуальныя праблемы вывучэння сатырычнага рамана звязаныя з вылучэннем прынцыпаў даследавання сатыры, ывзначэннем прыёмаў сатыры, з культуралагічным, этнапсіхалагічным поглядам на сатыру.
Заключэнне
сатыра камічнаг караткевіч раман
Прыёмы стварэння сатыры нараджаюцца пры дапамозе розных сродкаў і фарміруюцца найперш моўнымі сродкамі. Праведзены агляд паказаў, што асноўнымі сродкамі дасягнення сатыры ў мастацкіх творах з'яўляюцца: алегорыя, шматзначнасць, аманімія, каламбур, іншасказанне, камічны кантраст, метафара, гіпербала, гратэск, фантастыка, фразеалагізмы, уласныя прозвішчы і імёны, эпітэты, дэталі, алагізмы, непаразуменні, дыялогі, моўная блытаніна, параўнанні і інш.
Асноўныя прыёмы сатыры: відазмяненне і дэфармацыя з'яў; нечаканыя эфекты; несуразмернасць у адносінах і паміж з'явамі; уяўнае яднанне абсалютна разнародных з'яў; стварэнне з'яў, якія па сутнасці ці па выглядзе адхіляюцца да лагічнай нормы.
Можна стварыць наступную абагуленую схему стварэння камічнага ў мастацтве: аб'ектыўны смех - сродкі камічнага (моўныя сродкі) - прыёмы камічнага (іншасказанне, нечаканасць, неадпаведнасць, непаразуменне) - формы камічнага (юмар, сатыра) - вынік - смех (камізм).
Пры даследаванні праблем вывучэння сатырычнага рамана мы вылучылі наступныя моманты:
вызначэнне сродкаў і прыёмаў камічнага (у тым ліку, безумоўна, і сатыры) з'яўляецца непаслядоўным у літаратурзнаўчых даследаваннях і патрабуе далейшага разгляду;
вывучэнне сатырычных твораў накіравана найперш на раскрыццё неадпаведнасці таго, што пішацца ў творы, з рэчаіснасцю, вызначэнне асаблівасцей мовы пісьменніка, мовы герояў, адметнасцей вобразнай сістэмы;
сатырычны твор звычайна разглядаецца ў межах таго, супраць чаго ён быў накіраваны;
сатыра носіць пэўны дыдактычны характар, таму большая ўвага надаецца тэматыцы і праблематыцы, а не мастацкім прыёмам і сродкам сатыры, якія часцей вывучаюцца ў мовазнаўстве;
магчымым кірункам у даследаванні сатырычных твораў можна назваць прынцып, прапанаваны Я. Эльсбергам, які адзначае, што “сатыру мы павінны разглядаць і як асаблівы мастацкі прыём адлюстравання рэчаіснасці, і як род літаратуры” [13, с. 80].
Такім чынам, на нашу думку, актуальныя праблемы вывучэння сатырычнага рамана звязаныя найперш з вылучэннем дакладных прынцыпаў даследавання сатыры, вызначэннем прыёмаў сатыры, магчыма, з спалучэннем уласна-літаратуразнаўчага падыходу з культуралагічным, этнапсіхалагічным поглядам на сатыру.
Спіс літаратуры
1. Барабаш Ю. Эстетика и поэтика. - М., 1983.
2. Бахтин М.М. Эстетика словесного творчества. М., 1986.
3. Бахтин М.М. Собрание сочинений. Т. 5. Работы 1940-х - начала 1960-х годов. - М., 1996.
4. Борев Ю. Комическое. - М., 1970.
5. Борев Ю.Б. Комическое и художественные средства его отражения // Проблемы теории литературы - М., 1958. - С. 298-353.
6. Борев Ю.Б. О комическом. - М., 1957. - С.196-232.
7. Бугаёў Дз. Рамантычны рыцар чалавечнасці // "Полымя", 2000, № 11. - С. 155 - 175.
8. Бушмин А.С. Эволюция сатиры Салтыкова-Щедрина. - Л., 1984.
9. Вербицкая М.В. Литературная пародия как объект филологического исследования. - Тбилиси, 1987.
10. Верабей А. Гармонія хараства і праўды // Верабей А. Абуджаная памяць. - Мн., 1997.
11. Виноградов В.В. О теории художественной речи. - М., 1971.
12. Виноградов В.В. Стилистика. Теория поэтической речи. Поэтика. - М., 1963.
13. Гоголь Н.В. в русской критике. Сб. Статей. - М., 1953. - 651 с.
14. Дземидок Б. О комическом. - М., 1974.
15. Ершов Л. Сатира и современность. - М., 1978.
16. Ефимов А.И. Язык сатиры Салтыкова-Щедрина. - М., 1953.
17. Зунделович Я.О. Поэтика гротеска (к вопросу о характере гоголевского творчества) // Русская литература ХХ в. Вып. 2.- Екатеринбург, 1995. - С.135-143.
18. Караткевіч Ул. Хрыстос прызямліўся ў Гародні // Збор твораў у 6 т. Т. 5. - Мн., 1989.
19. Мрый А. Творы. - Мн., 1993.
20. Николаев Д. Смех - оружие сатиры. - М., 1962.
21. Проблемы теории литературы. - М., 1958.
22. Пропп В.Я. Проблемы комизма и смеха. - М.: Лабиринт, 1999. - 285 с.
23. Русецкі А. Уладзімір Караткевіч і сучасная беларуская мастацкая культура // Уладзімір Караткевіч і яго творчасць у еўрапейскім культурным кантэксце: Навук. збор. - Мн.: Беларускі кнігазбор, 2000. - С. 40-46.
24. Шынкарэнка В. Нацыянальнае і агульначалавечае ў паэтычнай сістэме Уладзіміра Караткевіча // Уладзімір Караткевіч і яго творчасць у еўрапейскім культурным кантэксце: Навук. збор. - Мн.: Беларускі кнігазбор, 2000. - С. 53-57.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Асаблівасці жанру твора У. Караткевіча. Агульныя заўвагі да праблемы вызначэння жанру літаратурнага твора. Жанрава-кампазіцыйная характарыстыка. Стылёвая адметнасць рамана "Хрыстос прызямліўся ў гародні". Характарыстыка вобразаў рамана, адметнасці мовы.
курсовая работа [42,9 K], добавлен 05.03.2010Даследавання феномена экспрэсіі, з’явы экспрэсіўнасці моўных адзінак. Аналіз сродкаў стварэння экспрэсіўнасці паэтычных твораў Л. Дранько-Майсюка на розных узроўнях мовы. Лексічныя, лексіка-семантычныя, сінтаксічныя сродкі стварэння экспрэсіўнасці тэксту.
дипломная работа [112,1 K], добавлен 24.04.2013Раман у вершах як жанр. Кампазіцыйная структура твора. Тэматыка і праблематыка рамана Нiла Гiлевiча "Родныя дзецi". Характарыстыка вобразаў рамана "Родныя дзецi". Вобраз галоўнага героя. Другарадныя вобразы і іх роля ў творы. Вобраз аўтара ў рамане.
курсовая работа [55,7 K], добавлен 22.02.2016"Дараманная" творчасць Ядвігіна Ш. Жыццёвы, творчы шлях пісьменніка. Станаўленне творчай індывідуальнасці. Жанрава-стылявыя асаблівасці прозы. Мастацкія асаблівасці першага беларускага рамана. Раман "Золата" як адна са спроб стварэння псіхалагічнай прозы.
курсовая работа [43,4 K], добавлен 28.06.2010Эпіграф як сродак стварэння цэласнасці тэксту. Лексічныя сродкі стварэння звязнасці паэтычнага тэксту: поўны тоесны, частковы лексічны, тэматычны, сінанімічны, антанімічны паўторы. Метафара, эпітэт і параўнанне. Фігуры дабаўлення, пропуску і рытарычныя.
дипломная работа [111,8 K], добавлен 25.09.2013Праява своеасаблівасці дыялектных лексем ў сістэме мовы рамана Б. Сачанкі "Вялікі лес" ў непаўторнасці спалучэння дыялектных і агульнанародных элементаў. Роля дыялектызмаў у мове рамана пісьменніка. Семантыка-граматычны аспект даследавання мовы рамана.
курсовая работа [59,0 K], добавлен 12.01.2016Асновы сатыры як жанру. Черты падабенства і адрозненні гумару і сатыры ў мастацкай літаратуры. Уплыў сатырычнага творчасці М.В. Гогаля на сатыру М.А. Булгакова. Гоголевские "карані" ў творчасці Булгакава. Гогаль як узор для творчага пераймання Булгакова.
дипломная работа [81,6 K], добавлен 27.04.2012Моўныя сродкі выяўленчай выразнасці ў зборніку А. Грачанікава "Грыбная пара". Параўнанне як сродак стварэння вобразнасці. Функцыі параўнанняў у сістэме моўна – выразных сродкаў вершаванай мовы. Аналіз выкарыстання параўнанняў у моўнай сістэме аўтара.
курсовая работа [38,1 K], добавлен 01.01.2014Драматургія В. Дуніна-Марцінкевіча ў ацэнках беларускіх даследчыкаў. Жанрава-стылёвыя асаблівасці і характарыстыка персанажаў камічнай оперы "Ідылія". прыёмы і спосабы дасягнення камічнага эфекту ў "пінскай шляхце". Адметнасць сатыры ў камедыі "Залёты".
дипломная работа [116,4 K], добавлен 16.05.2015Разгорнутая, ускладненая сюжэтна-кампазіцыйна арганізацыя твораў Івана Шамякіна. Мастацкі свет рамана "Снежныя зімы", дынамізм сюжэтнага развіцця. Спосабы і сродкі, з дапамогай якіх выдатны майстар беларускай прозы раскрывае ўнутраны свет свайго героя.
реферат [17,9 K], добавлен 04.10.2009