Якуб Колас найвялікшы літаратурны дзеяч Беларусі

Якуб Колас - беларускі пісьменнік, паэт, заснавальнік новай беларускай літаратуры. Драматычныя творы Якуба Коласа. Увасабленне твораў Коласа ў тэатральным, музычным, кінематаграфічным мастацтве. Асноўны змест яго твораў - жыццё і побыт беларускага народа.

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 29.03.2012
Размер файла 73,8 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

ЗМЕСТ

Уводзіны

Глава 1. Якуб Колас найвялікшы літаратурны дзеяч Беларусі

Глава 2. Драматычныя творы Якуба Коласа

Глава 3. Увасабленне твораў Якуба Коласа ў тэатральным, музычным, кінематаграфічным мастацтве

Заключэнне

Спіс выкарыстаных крыніц

УВОДЗІНЫ

Колас Якуб (1882-1956; сапраўд. Міцкевіч Канстанцін Міхайлавіч), беларускі пісьменнік, паэт. Заснавальнік (разам з Я.Купалам) новай беларускай літаратуры. Народны паэт Беларусі (1926). Акадэмік (1928), з 1929 - віцэ-прэзідэнт АН Беларусі. Асноўны змест яго твораў - жыццё і побыт, сацыяльны і нацыянальны прыгнёт беларускага народа, яго барацьба за свае правы, за лепшую будучыню. Творчай манеры Якуба Коласа ўласцівы глыбокі псіхалагізм, пейзажнае майстэрства, гармонія формы і зместу, яснасць, празрыстасць стылю, пастаноўка вострых актуальных праблем сучаснасці, філасофскі роздум над вечнымі праблемамі жыцця, услаўленне духоўнага багацця і маральнай прыгажосці чалавека.

Драматычныя творы Якуба Коласа ўвайшлі выдатным здабыткам у культурную скарбніцу беларускага народа. У сваіх. вершах, апавяданнях, паэмах, аповесцях, п'есах пісьменнік паказаў таленавітасць народа, яго стваральныя сілы, звычаі, мараль, традыцыі.

Якуб Колас стварыў самабытныя вобразы, вырашыў або ўзняў праблемы агульнанароднага значэння. Паэмы «Сымон-музыка», «Новая зямля», «Рыбакова хата», «Адплата», атювесді «Дрыгва» і «На прасторах жыдця», трылогія «На ростанях» сталі любімымі творамі чытача. Яны перакладзены на многія мовы братніх народаў.

Драматычныя творы пісьменніка напісаны з такой любоўю да чалавека працы, з такім глыбокім разумением народнага жыцця, з такім замілаваннем да роднай зямлі -- яе рэк, лясоў, дарог і палеткаў, што ім суджаны доўгі век. «Творчасць Якуба Коласа,-- сказаў Кандрат Крапіва,-- з'яўляецца крыніцай асалоды і пазнання жыцця для мільёнаў савецкіх чытачоў».

Асноўнай мэтай курсавой работы з'яўляецца вызначыць осноўныя рысы драматургіі Якуба Коласа.

В сувязі з пастаўленнай мэтай в работе сформуляваны наступныя задачы:

1. Разглядзець асноўныя этапы творчасці Якуба Коласа.

2. Раскрыць асноўны змест драматычных твораў Якуба Коласа

3. Вызначыць, чаму драматычныя творы Якуба Коласа такія блізія да сэрдца народа.

Об'ект и прадмет работы. Об'ектам работы з'яўляюцца драматургія Якуба Коласа, а прадметам драматычныя творы беларусскага пісьменніка.

ГЛАВА 1. ЯКУБ КОЛОС НАЙВЯЛІКШЫ ЛІТАРАТУРНЫ ДЗЕЯЧ БЕЛАРУСІ

Творчасць Я.Коласа ўзрастала на лепшых традыцыях нацыянальнай літаратуры, на багатай спадчыне вуснай народнай творчасці і адначасова пад уплывам прагрэсіўных прадстаўнікоў рускай, украінскай і сусветнай літаратур. У яго творах знайшлі глыбокае мастацкае адлюстраванне жыццё беларускага народа на пераломных этапах гісторыі, барацьба народных мас за сацыяльнае разняволенне і нацыянальную роўнасць. Я.Колас -- класік нацыянальнай літаратуры, стваральнік неўміручых паэтычных шэдэўраў «Новая зямля» і «Сымон-музыка», адзін з заснавальнікаў беларускай мастацкай прозы, беларускага рамана, аўтарытэтны настаўнік некалькіх пакаленняў творчай моладзі, выдатны педагог, вучоны, арганізатар навукі, дзяржаўны і культурны дзеяч. Яго заслуга ў тым, што ён расказаў свету пра беларускі край, пра мужны, свабодалюбівы, гераічны народ, выявіў у мастацкім слове яго сацыяльныя і нацыянальныя памкменні, невычэрпныя духоўныя магчымасці [3].

Пісьменнік прыйшоў у літаратуру на хвалі рэвалюцыйна-вызваленчай барацьбы народных мас супраць прыгнёту і эксплуатацыі. Жыццё і побыт працоўнага селяніна, яго мара аб лепшай будучыні, сацыяльны і нацыянальны ўціск, барацьба сялянства за свае правы -- вось галоўны змест твораў Я.Коласа як пісьменніка-рэаліста, прадстаўніка рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку ў беларускай дакастрычніцкай літаратуры, паслядоўнага абаронцы інтарэсаў працоўнага сялянства. Ад імя прыціснутага галечай, абрабаванага селяніна паэт «на грозных межах часаў пераходных» смела звяртаўся да прыгнятальнікаў: «Чыімі рукамі вы дабро збіралі? На чые вы слёзы дабрабыт куплялі?». Выяўленая ў дакастрычніцкай творчасці Я.Коласа канцэпцыя народа сцвярджала погляд на чалавека працы не толькі як на ахвяру несправядлівага ладу, але і як на магутную сілу гістарычнага працэсу, стваральніка матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей на зямлі, творцу будучыні. Гэта было сапраўдным наватарствам у беларускай літаратуры. Падобны погляд узбройваў мастакоў слова гістарычным аптымізмам, адкрываў перад імі шырокія магчымасці ў адлюстраванні народнага жыцця.

Творы Я.Коласа адыгралі вялікую грамадска-выхаваўчую ролю ў перыяд першай рускай рэвалюцыі і ў гады панавання рэакцыі. Напоўненыя пачуццём гневу і нянавісці, яны клікалі працоўных да згуртаванасці, сцвярджалі непазбежнасць перамогі над прыгнятальнікамі ("Ворагам", «Наша возьме», «Будзь цвёрды»). Створаны пісьменнікам вобраз героя, перакананага змагара за народную справу, -- значнае дасягненне беларускай дарэвалюцыйнай літаратуры. У вершах 1914--16 («Думкі салдата», «Ворагам») паэт асуджаў імперыялістычную вайну, выкрываў яе захопніцкі характар, антынародную скіраванасць, праўдзіва маляваў селяніна, удзельніка вайны, яго псіхалогію. Вядучае месца ў творчасці Я.Коласа займае тэма мастака і мастацтва («Не пытайце, не прасеце...», «Пясняр», «Родныя песні», «Песняру...»). Яна вырашана ў традыцыях перадавой, рэвалюцыйна-дэмакратычнай літаратуры -- як тэма самаадданага служэння мастака народу. Як пісьменнік-наватар Я.Колас прыкметна пашырыў ідэйна-тэматычныя, жанрава-стылявыя межы беларускай нацыянальнай літаратуры, узбагаціў яе новымі ідэямі, матывамі, вобразамі, моўна-выяўленчымі сродкамі, даў яскравыя ўзоры грамадзянскай, інтымнай лірыкі, гумарыстычнага, сатырычнага верша, вершаванага фельетона, байкі,вершаванага апавядання [3].

Бытавое сацыяльна-псіхалагічнае апавяданне пісьменніка («Соцкі падвёў», «Бунт», «Нёманаў дар», «Малады дубок») -- класічны ўзор у жанры «малой прозы». Тут выразна акрэсленыя вобразы, намаляваны тыповыя характары беларускага селяніна-працаўніка. Яго апавяданні характарызуюцца шырынёй ахопу жыццёвых з'яў, тэматычнай разнастайнасцю, мастацкай дасканаласцю. Напісаныя сакавітай народнай мовай, яны вызначаюцца непаўторным нацыянальным каларытам, першароднай свежасцю. Напоўненыя глыбокім жыццёвым і сацыяльна-філасофскім зместам алегарычныя апавяданні Я.Коласа (цыкл «Казкі жыцця») з'явіліся значным мастацкім адкрыццём у беларускай літаратуры, пашырылі яе ідэйна-тэматычныя і жанрава-стылёвыя гарызонты. Яны прасякнуты роздумам мастака-грамадзяніна, патрыёта, гуманіста аб чалавеку і яго жыццёвым прызначэнні, сэнсе чалавечага існавання. Пісьменнік сцвярджае ідэю вечнасці жыцця, бясконцасць форм яго праяўлення, імкненне чалавека да пазнання таямніц быцця, тайн прыроды («Жывая вада», «Супраць вады», «Даль» і інш.).

Выдатным дасягненнем беларускай паэзіі з'яўляецца пейзажная лірыка Я.Коласа. Яна прасякнута пачуццямі шчырай замілаванасці прыгажосцю роднага краю. Многія вершы аб прыродзе -- «На полі вясною», «Усход сонца», «Ноч», «Адлёт жураўлёў», «Белыя валокны», «Лес» -- сталі хрэстаматыйнымі, увайшлі ў залаты фонд нацыянальнай літаратуры. Паэт па-майстэрску стварыў пластычныя, аб'ёмныя, зрокава адчувальныя малюнкі беларускай прыроды. Я.Колас творча прадоўжыў рэалістычныя традыцыі нацыянальнай літаратуры, узбагаціў метад крытычнага рэалізму вопытам рэвалюцыйнай барацьбы шырокіх мас за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. Глыбокае і змястоўнае напаўненне атрымала катэгорыя народнасці ў паэзіі і прозе Я.Коласа. Пісьменнік узняў беларускае слова на ўзровень сталага мастацтва, паставіўшы яго побач з развітымі літаратурамі свету, і ў гэтым яго вялікая заслуга.

Гады рэвалюцыі -- адзін з найбольш складаных, трагічных перыядаў у жыцці і творчасці Я.Коласа. Жахлівыя разбурэнні, незлічоныя людскія ахвяры, якімі суправаджалася Кастрычніцкая рэвалюцыя і якія паэт бачыў на ўласныя вочы, выклікалі яго рашучае асуджэнне і пратэст. Мастак-гуманіст не мог прыняць рэвалюцыю, якая дзеля гіпатэтычнай светлай будучыні знішчала найвялікшую каштоўнасць -- чалавека. У «крывавым віры» гінулі маральныя набыткі, выпрацаваныя чалавецтвам за многія стагоддзі існавання. Паэма «Сымон-музыка» (1911--18) з асаблівай яскравасцю выявіла псіхалагічны стан паэта, які ўсведамляў і асабістую адказнасць за трагічныя падзеі, выкліканыя рэвалюцыяй, бо і яго паэтычнае слова рыхтавала рэвалюцыйны выбух, але аказалася, што галоўным героем часу стаў не разняволены рэвалюцыяй свабодны чалавек, міласэрны і спагадлівы да чужога болю і пакутаў, а «чалавек з ружжом», якому зброя замяніла закон і маральныя нормы, а класавая нянавісць, прага помсты сталі вызначальнымі матывамі дзейнасці. Ачышчальная бура-навальніца, якую клікаў пясняр народнай долі («Грымні ж ты, бура, ды грымні дужэй» -- верш «Будзе навальніца», 1912), вылівалася ў акт рабаўніцтва і гвалту. Не жадаючы даць маральнае бласлаўленне жорсткай, крывавай, нясправядлівай рэвалюцыі, Я.Колас пакідае свайго героя-музыку на могілках, дзе пахавана яго дзяўчына Ганна -- сімвал дабрыні і прыгажосці, жывое ўвасабленне маці-Беларусі, увасабленне няспраўджаных ідэалаў мастака. Сымон-музыка, які марыў пра ўсясветнае брацтва, пра ўсталяванне чалавечай дабрыні, міру і згоды, у знак пратэсту супраць жорсткасці, прымусу, беззаконня і пагарды да чалавечай асобы выключаецца з жыцця, засынае сімвалічным сном («Ты ачнешся ў жыцці новым песні-думкі дапяваць») побач з Ганнай.

Нешматлікасць твораў пісьменніка перыяду 1917--18 яскрава адлюстроўвала сутнасць яго грамадзянскай мастакоўскай пазіцыі, ягонага стаўлення да сацыялістычнай рэвалюцыі. У вершах 1919-- 21 ("На чужыне", «Крыж», «Цені-страх», «Звон шыбаў»), у аповесці “Пад Новы год” (1922) паэт праўдзіва раскрываў разбуральныя вынікі ўздзеяння рэвалюцыі на чалавека, перадаваў яго разгубленасць і пачуццё страху. Трывожны звон шыбаў успрымаецца героем аднайменнага верша то як выява жалобы, гневу, то як знак, «што згубілі мы дарогу» -- да святла, праўды і ісціны. Пасля звароту на Беларусь (май 1921) пачынаецца новы, вельмі плённы перыяд літаратурна-мастацкай і грамадска-культурнай дзейнасці Я.Коласа. Але пералом у светаадчуванні песняра адбыўся не адразу. Тэматыка напісаных і апублікаваных ім у 1921--23 гт. твораў у аснове сваёй скіравана да мінулага: было створана дванаццаць новых раздзелаў паэмы «Новая зямля», аповесць «У палескай глушы», падрыхтаваны і выданы зборнікі «Казкі жыцця» і «Водгулле». Я.Колас устрымліваўся ад аператыўнага водгуку на падзеі новага часу, не падзяляў пазіцыю тых пісьменнікаў, хто бяздумна ўслаўляў новую ўладу.

Паэма «Новая зямля» (1911--23), ідэйная і жанравая задума якой была істотна пераасэнсавана і паглыблена, стала этапнай з'явай у творчасці Я.Коласа і ўсёй беларускай літаратуры. Тут з вялікай сілай мастацкага абагульнення адлюстраваны карэнныя сацыяльныя супярэчнасці канца 19 ст., намалявана шырокая эпічная панарама народнага жыцця, створаны тыповыя, непаўторныя характары, раскрыта духоўная веліч, маральная прыгажосць чалавека працы, яго спрадвечная мара аб вольным шчаслівым жыцці, выяўлена імкненне стаць гаспадаром на ўласнай зямлі. Паэтызацыя працы, эстэтызацыя сялянскага побыту, услаўленне чалавека-працаўніка, носьбіта лепшых рыс народнага, нацыянальнага характару -- наватарская рыса паэмы. У 30-я і пазнейшыя гады, калі пераважная большасць савецкіх пісьменнікаў выкрывала т.зв. дробнаўласніцкія інстынкты селяніна, індывідуалістычную мараль, развенчвала яго кулацкія памкненні, Я.Колас паэмай «Новая зямля» з гонарам бараніў аўтарытэт прыгожага пісьменства, годнасць мастака як выразніка інтарэсаў працоўнага сялянства. «Новая зямля» ўвайшла ў свядомасць чытача як найвыдатнейшы твор нацыянальнай літаратуры, з'ява нацыянальнай культуры, як паэтычная энцыклапедыя жыцця беларускага народа на новым этапе яго гістарычнага развіцця. Яна адыграла велізарную ролю ў сцвярджэнні прынцыпаў рэалізму, народнасці, у станаўленні ліра-эпічнай паэмы і празаічнага рамана.

У 1923--24 Я.Колас істотна перапрацаваў паэму «Сымон-музыка» (тэкст не захаваўся; рукапіс украдзены ў час вяртання паэта з Кіславодска ўлетку 1924). У 1924-- 25 была створана трэцяя, канчатковая рэдакцыя, па сутнасці новы твор. 3 разгортваннем працэсу беларусізацыі аўтар «Сымона-музыкі» абуджае героя ад сну, дае яму магчымасць чароўным граннем вярнуць да жыцця Ганну і накіроўвае іх у шырокі свет да людзей. На пэўны час Я.Колас паверыў у магчымасць адраджэння роднага краю, нацыянальнай культуры, у магчымасць пабудовы суверэннай, незалежнай Беларусі. Паэма прысвечана беларускай моладзі, якой гісторыяй прызначана было будаваць новае жыццё, свабодную краіну. Вера пісьменніка-грамадзяніна, мастака-гуманіста ў шчаслівую будучыню Беларусі і дапамагла нараджэнню канчатковай рэдакцыі паэмы -- твора паліфанічнага гучання, дзе драматычныя, трагічныя матывы перапляліся з жыццесцвярджальнымі, аптымістычнымі. Зацятая барацьба бальшавіцкай партыі з рэлігіяй перашкодзіла Я.Коласу выкарыстаць шэраг тэм і матываў першай рэдакцыі, у прыватнасці, тэму мастака як прарока, як носьбіта боскай сілы. Але гэты і іншыя матывы, напрыклад, думка аб неабходнасці ўсеагульнай згоды, ідэя дабрыні, міласэрнасці, чалавекалюбства як арганічнай якасці сапраўднага мастацтва, знайшлі сваё ўскоснае, апасродкавае выяўленне ў апошняй рэдакцыі. Тое, што Сымон здолеў сілай свайго кахання ўдыхнуць жыццё ў безнадзейна хворую Ганну, сведчыла пра бязмежныя магчымасці мастацтва, калі яно сваімі каранямі звязана з народным жыццём, прасякнута ідэяй абароны чалавека. У лірыка-філасофскіх, алегарычных уступах да адпаведных раздзелаў новай рэдакцыі паэт іншасказальна выказаў шэраг глыбокіх думак, якія былі ў рэдакцыі 1911--18. Так, у алегорыі пра змаганне марозу і вады праводзіцца ідэя неабходнасці «згоды, змірэння», стваральнай працы як асновы будаўніцтва суверэннай дзяржавы. Паэма «Сымон-музыка» сведчыць аб шырыні творчага дыяпазону Я.Коласа, аб арыгінальнасці, адметнасці яго таленту і вялікіх творчых магчымасцях як паэта-лірыка. Яна ўражвае разнастайнасцю воб-разна-выяўленчых сродкаў, гармоніяй зместу і формы, багаццем рытмікі, дасканалай інструментоўкай паэтычнага радка, мілагучнасцю, напеўнасцю верша, удалым выкарыстаннем фальклорнай паэтыкі. Паэма аказала вялікі ўплыў на развіццё беларускай лірыкі і ліра-эпічнай паэмы, раскрыла вялікія магчымасці рамантычных форм і сродкаў адлюстравання рэчаіснасці.

Жыццё беларускага народа напярэдадні і ў гады першай буржуазнай рэвалюцыі, пошукі перадавой інтэлігенцыяй шляхоў да народа, яе роля ў фарміраванні сацыяльна-палітычных поглядаў сялянства знайшлі сваё глыбокае мастацкае ўвасабленне ў першых двух кнігах «Палескіх аповесцей», якія пазней увайшлі ў трылогію «На ростанях» (1921 -- 54). Аповесці -- найбольш значныя творы беларускай мастацкай прозы. У іх яскрава выявіліся сталасць мастацкай думкі пісьменніка, глыбокае разуменне ім ролі народных мас і інтэлігенцыі ў рэвалюцыйным працэсе. «Палескія аповесці» вызначаюцца высокім узроўнем псіхалагічнага майстэрства, здольнасцю аўтара раскрываць дыялектыку пачуццяў герояў, паказваць чалавека ў адзінстве яго грамадскай дзейнасці і асабістага жыцця. Для твораў характэрна шчырасць, даверлівасць аўтарскай інтанацыі. Аповесці маюць выразны біяграфічны характар. Лёс многіх герояў, іх памкненні былі блізкімі і зразумелымі аўтару. Я.Колас сцвердзіў плённасць арыентацыі на актуальную сацыяльную праблематыку, на гістарычна праўдзівае, рэалістычна канкрэтнае, аналітычна заглыбленае адлюстраванне жыцця народа, канкрэтнай чалавечай асобы.

У 1921 г. у Коўне выйшаў зборнік апавяданняў "Казкі жыцця" (большасць "Казак жыцця" створаны да 1917 г., але працу над цыклам аўтар працягваў і надалей). У гэтых творах у алегарычнай форме выкладзены погляды на гісторыю і жыццёвую філасофію беларусаў як нацыі, іх месца сярод народаў-суседзяў, закрануты важныя сацыяльна-палітычныя і маральна-этычныя праблемы, паказана імкненне чалавека да пазнання таямніц прыроды і быцця [9].

У першай палове 1920-х гг. Якуб Колас завяршае вялікія творы, задуманыя яшчэ за дзесяць гадоў да таго, у якіх намаляваў шырокую карціну жыцця беларусаў у канцы XIX - пачатку XX ст., выклаў сваё бачанне шляхоў развіцця нацыі.

У 1923 г. у Мінску выйшла асобным выданнем паэма "Новая зямля". Гэты твор з'яўляецца мастацкай энцыклапедыяй жыцця беларускага сялянства на рубяжы стагоддзяў. У паэме Колас па-філасофску асэнсоўвае цэлую эпоху ў жыцці беларускага народа. Аўтар апаэтызаваў духоўнае багацце і маральную веліч працоўнага чалавека, яго адвечную мару быць гаспадаром на ўласнай зямлі. У творы яскрава апісаны быт народа, выведзены тыповыя беларускія характары. Цудоўныя замалёўкі беларускай прыроды характарызуюць Якуба Коласа як выдатнага майстра пейзажу.

Да значных мастацкіх здабыткаў беларускай літаратуры пачатку і сярэдзіны 20-х г. адносяцца і апавяданні «Крывавы вір», «Пракурор», «Адукацыя», «Туды, на Нёман», «У «калектыве» пана Тарбецкага», «Хатка над балоткам», «На святой зямлі», алегарычна-філасофскія творы з цыкла «Казкі жыцця». Гэтыя творы працягвалі лепшыя традыцыі дакастрычніцкай «малай прозы», яны ўзбагацілі нацыянальнае мастацтва новымі эстэтычнымі адкрыццямі.

У 1925 г. у часопісе "Полымя" апублікавана трэцяя рэдакцыя паэмы "Сымон-музыка". У гэтым творы асвятляецца роля мастака і мастацтва ў жыцці народа, тут найбольш поўна выявіліся эстэтычныя погляды Якуба Коласа. Гэта твор аб народных вытоках мастацтва, лёсе таленту з народа, духоўным адраджэнні нацыі. Трагічныя і драматычныя матывы ў ім пераплятаюцца з жыццесцвярджальнымі і аптымістычнымі. Аўтар стварае вобраз маладога беларуса - свядомага творцы свайго лёсу, які імкнецца да духоўнага адраджэння роднага краю. Паэт асвятляе своеасаблівасць нацыянальнага шляху беларусаў, выказвае надзею на актывізацыю духоўна-творчых сіл народа [7].

У гэты перыяд пашыраецца тэматыка твораў Якуба Коласа. Ён прыходзіць да апісання жыццёвых шляхоў беларускай інтэлігенцыі пачатку XX ст., яе духоўных пошукаў. Пісьменнік стварае так званыя палескія аповесці: два вялікія празаічныя творы "У палескай глушы" (выдана ў Вільні ў 1923 г.) і "У глыбі Палесся" (выдана ў Мінску ў 1927 г.). Яны пазней увайшлі як 1-я і 2-я часткі ў трылогію "На ростанях" - найбольшы празаічны твор Якуба Коласа. У 1925 г. была апублікавана п'еса "Забастоўшчыкі", пра тое, як беларускае настаўніцтва ўключалася ў палітычную барацьбу. У аснове сюжэту - першы нелегальны з'езд настаўнікаў у Мікалаеўшчыне. Гэты твор не атрымаў сцэнічнага ўвасаблення. Акрамя таго, у 1925 г. напісана аповесць "На прасторах жыцця" (выдадзена ў 1926 г.), прысвечаная моладзі 1920-х гг., праблемам яе духоўнага станаўлення, адукацыі, культуры, імкненню да пераўтварэння жыцця.

Але творча-актыўны, аптымістычны стан Я.Коласа працягваўся нядоўга. Яго ілюзіі адносна светлай будучыні, росквіту нацыянальнай культуры і адраджэння Бацькаўшчыны пачалі хутка развейвацца. Жорская рэчаіснасць, канкрэтная практыка сацыялістычнага будаўніцтва рашуча ацвярэжвалі песняра. Менавіта з канца 20-х -- пач. 30-х г. Я.Колас трапляе ў бязвыхаднае становішча, цалкам залежнае ад ідэалагічных установак камуністычнай партыі і грамадска-дзяржаўных структур таталітарнай сістэмы. Жахі прымусовай калектывізацыі, расслаіванне сялянства, разбурэнне традыцыйнага ўкладу вёскі, татальны кантроль над усімі сродкамі грамадска-палітычнага, духоўнага жыцця, фактычная забарона свабоды слова і волевыяўлення, масавыя рэпрэсіі супраць нацыянальнай інтэлігенцыі -- усё гэта негатыўна паўплывала на Я.Коласа як творцу. Ёе аказаўся сапраўдным заложнікам антыгуманнай сістэмы, міжвольным прапагандыстам сацыялістычнага рэалізму, які быў зводам палітычных патрабаванняў, але выдаваўся за эстэтычную катэгорыю. Асабліва вялікія творчыя страты Колас-мастак панёс у вершаваных формах. Вершы «Калгаснае», «Краіне Саветаў», «На ветру», «Будзьце чуйны», «Памяці С.М.Кірава», «Калгасу «Слабада», «Шчаслівая хвіліна», «Раскуты Праметэй», «Пераможны май», «Радасць», «Да выбараў», «Май», «Майскае свята» ідэалізуюць тагачасную рэчаіснасць, малююць яе ў ружовых, светлых фарбах. Гэта -- тыповы ўзор гімнічнай паэзіі, далёкай ад праўды жыцця і праўды мастацтва. Шмат у творах паэта дэкларатыўнасці, рыторыкі, схематызму. Рэальныя супярэчнасці падменены тут імітацыяй канфлікту.

Праўда, у некаторых творах, пераважна буйной сюжэтнай формы, пры ўважлівым чытанні можна адчуць праявы ўнутранага супраціўлення мастака таталітарнаму рэжыму. Ідэалагічна вытрыманыя заклікі, вершы ў гонар кастрычніцкіх гадавін давалі паэту магчымасць ускосна, праз падтэкст выказать сваю асабістую пазіцыю. Адзін з такіх эфектыўных сродкаў -- даць магчымасць выказацца антыподам станоўчых герояў. Гэты прыём пісьменнік паспяхова выкарыстаў у аповесці «Адшчапенец», у паэме «На шляхах волі».

Як адзначаюць біёграфы Якуба Коласа літаратуразнаўцы М. Мацюх і М. Мушынскі, пачынаючы з канца 1920-х - пачатку 1930-х гг. пісьменнік трапіў у бязвыхаднае становішча, цалкам залежнае ад ідэалагічных установак камуністычнай партыі і грамадска-дзяржаўных структур таталітарнай сістэмы. Жахі прымусовай калектывізацыі, разбурэнне традыцыйнага ўкладу вёскі, татальны кантроль над усімі сродкамі грамадска-палітычнага, духоўнага жыцця, фактычная забарона свабоды слова і волевыяўлення, масавыя рэпрэсіі супраць нацыянальнай інтэлігенцыі - усё гэта негатыўна паўплывала на Коласа як творцу. Ён аказаўся сапраўдным заложнікам антыгуманнай сістэмы, міжвольным прапагандыстам сацыялістычнага рэалізму, які быў зводам палітычных патрабаванняў, але выдаваўся за эстэтычную катэгорыю.

У 1926 г. Якуб Колас пачаў пісаць паэму "На шляхах волі" аб цяжкіх умовах існавання падчас Першай сусветнай вайны, іх уплыве на фарміраванне пратэстных настрояў народных мас і станоўчага стаўлення да бальшавікоў у перыяд рэвалюцый 1917 г. Над гэтым творам паэт шмат разважаў, працаваў і ў 1930-я і ў 1950-я гг., але так і не завяршыў. У творчасці Коласа 1930-х гг. прысутнічае і тэма калектывізацыі. Галоўны герой яго даволі схематызаванай аповесці "Адшчапенец" (1930-1931 гг., выдадзена ў 1932 г.) пасля доўгіх ваганняў прыходзіць да высновы аб перавагах калектыўнай гаспадаркі перад аднаасобнай. Акрамя таго, у гэты перыяд Якуб Колас звярнуўся да драматычных падзей Першай сусветнай вайны галоўным чынам праз паказ "салдацкай праўды" - у п'есе "Вайна вайне" (1927-1931 гг., апошняя рэдакцыя 1938 г.) і грамадзянскай вайны - у аповесці "Дрыгва" (1933 г.) і створанай на яе аснове п'есе "У пушчах Палесся" (1937 г.). У 1940 г. пачаў пісаць паэму "Рыбакова хата" пра жыццё працоўных Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы, іх барацьбу за свае правы. У гэты перыяд Колас плённа працаваў у галіне перакладу з рускай, украінскай, польскай моў ("Палтава" А. Пушкіна, некаторыя творы М. Лермантава, А. Міцкевіча, Т. Шаўчэнкі, П. Тычыны, Р. Тагора і інш.).

У гады Айчыннай вайны змест і танальнасць твораў Я.Коласа прыкметна змянілася. На першым плане ў іх гераізм і патрыятызм народа, услаўленне мужнасці воіна-чырвонаармейца («Народу-барацьбіту», «Душою і сэрцам мы з вамі, героі»), партызанская барацьба на часова захопленай ворагам зямлі («Над магілай партызана», «Бацьку Мінаю»), выкрыццё фашызму і іх прыслужнікаў. Аднак тэма мужнасці, гераізму не атрымала глыбокага адлюстравання ў творчасці паэта. Многім яго вершам шкодзіць зададзенасць, афіцыйная трактоўка героікі. Павярхоўнасць, схематызм вобразаў асабліва ўласцівы паэмам «Суд у лесе», «Адплата», апавяданням. Высокімі мастацкімі якасцямі вызначаюцца некаторыя вершы, прысвечаныя непасрэдна Беларусі, у прыватнасці пейзажная лірыка. Глыбіня паэтычнай думкі арганічна спалучаецца тут з высокай эмацыянальнай напружанасцю і гранічнай шчырасцю выяўлення аўтарскіх пачуццяў любві да роднай зямлі, нянавісці да ворага, веры ў непазбежнасць перамогі («Голас зямлі»). Як значнае творчае дасягненне беларускай паэзіі неабходна разглядаць таксама інтымную лірыку паэта гэтых гадоў. У многіх вершах пачуцці асабістага характару, роздум аб жыцці і смерці пераплятаюцца з грамадзянскімі, патрыятычнымі пачуццямі («Мае мары»).

У пасляваенныя гады Я.Колас закончыў паэму «Рыбакова хата» (1939, 1946--47), працаваў над трэцяй кнігай трылогіі, пісаў новыя апавяданні з цыкла «Казкі жыцця», вершамі і публіцыстычнымі артыкуламі адгукаўся на падзеі грамадска-палітычнага, міжнароднага жыцця («Роднаму краю і народу», «Закон Трумэна і Ко»), прымаў актыўны ўдзел у рэдагаванні перакладу «Новай зямлі» і «Сымона-музыкі» на рускую мову. Як крытык Я.Колас уздымаў надзённыя пытанні сувязі мастака з рэчаіснасцю, дзейснасці мастацкага слова, ролі і значэння крытыкі ў літаратурным працэсе, выкладання літаратуры ў школе, эстэтычнага выхавання маладога пакалення. Я.Колас аўтар шматлікіх твораў для дзяцей («У старых дубах», «Міхасёвы прыгоды», «Раніца жыцця», і інш.). Творчасць Я.Коласа была цесна звязана з развіццём беларускай педагагічнай думкі. Пісьменнік лічыў, што родная мова, літаратура, гісторыя -- дзейсныя сродкі фарміравання маральных, патрыятычных пачуццяў школьнікаў, выхавання ў іх любві да «роднага слова -- першай крыніцы, праз якую мы пазнаем акаляючы нас свет». Я.Колас шырока вядомы і як перакладчык на беларускую мову твораў А.Пушкіна, М.Лермантава, Т.Шаўчэнкі, Р.Тагора, А.Міцкевіча, П.Тычыны. Ён быў рэдактарам шматлікіх выданняў, анталогій. Яго творы таксама перакладзены на многія замежныя мовы [3].

За межамі Беларусі з творчасцю Якуба Коласа знаёмы жыхары многіх краін свету. Яго творы (пераважна паэтычныя) перакладзены больш чым на 40 замежных моў, у тым ліку на найбольш распаўсюджаныя - англійскую, нямецкую, французскую, іспанскую, кітайскую. Творчасць пісьменніка і яго ролю ў літаратуры разглядалі у сваіх працах славісты Вялікабрытаніі, Аўстрыі, Германіі, Італіі. Асобае месца сярод перакладаў твораў займаюць выданні на славянскіх мовах - рускай, польскай, украінскай. На рускай мове ў розны час выходзілі тры зборы твораў Якуба Коласа. У былых рэспубліках Савецкага Саюза добра вядома імя пісьменніка. Яго імем былі названы цеплаход Дунайскага параходства, вуліцы многіх населеных пунктаў. У Варшаве мяркуецца паставіць помнік Якубу Коласу і Янку Купалу.

Рэгулярна праводзяцца прысвечаныя творчасці паэта Міжнародныя навуковыя канферэнцыі, па выніках якіх выдаюцца зборнікі матэрыялаў "Каласавіны".

якуб колас беларускі пісьменнік

ГЛАВА 2. ДРАМАТЫЧНЫЯ ТВОРЫ ЯКУБА КОЛАСА

Калі б Якуб Колас не напісаў ні радка, апроч паэмы «Новая зямля» (1911--1923), то і тады мы з поўным правам называлі б яго вялікім нацыянальным паэтам.

Мінае час, мяняецца жыццё, з'яўляюцца новыя паэты і новыя творы, а «Новая зямля» не старэе. I якія б выдатныя паэмы ні паяўляліся на свет, сярод іх паэме Якуба Коласа заўсёды знойдзецца адно з самых пачэсных месц.

Як і ўсё, што выйшла з-пад пяра Якуба Коласа, «Новая зямля» робіць вялікае ўражанне сваей праўдай. Жыве ляснік Miхал з жонкай і дзецьмі. Сцеражэ княжацкі лес, робіць абходы, страчае і праводзіць зімы і вёсны, пакутуе ад прыдзірак і праборак пана ляснічага. Міхалаў брат Антось працуе на гаспадарцы, урабляе кавалак зямлі, ловіць рыбу, падглядае пчол... Звычайнае жыццё сялянскай сям'і [2].

Але вы пачынаеце чытаць паэму і адразу заўважаеце, што ўсё пад пяром паэта набывае велічны сэнс. Звычайнае здарэнне ў полі ці на рацэ ператвараецца ў цэлую падзею. На нашых вачах як бы адбываецца чарадзейства -- проза жыцця ператвараецца ў чыстае золата паэзіі.

Колькі разоў увесну можна было назіраць адзін і той жа малюнак, як сяляне куплялі косы ў краме. Але расказаў пра гэта Якуб Колас, і беларуская паэзія ўзбагацілася яшчэ адной выдатнай старонкай. Не, дзядзька Антось не проста купляе касу. Ен размаўляе з ёю, як з жывою істотай. Ен умее выпытаць усе яе сакрэты. Здаецца, што ў гэты момант для яго няма нічога больш важнага, чым выбраць добрую касу.

Прачытаеш такую старонку, і паэту нічога не трэба гаварыць пра ўлюбёнасць свайго героя ў працу. Толькі той чалавек, які не раз перажываў хваляванне, калі пад посвістам касы кладуцца роўныя пракосы, будзе так цаніць і любіць прылады працы. Наогул паэтызацыя працы -- адзін з самых захапляючых матываў паэмы.

«Новую зямлю» называюць энцыклапедыяй сялянскага жыцця. Нельга не здзіўляцца, як глыбока, ва ўсіх дэталях і падрабязнасцях, паэт ведае сваіх герояў, іх быт, іх з'яднанасць з прыродай. Пра стары дзедаў човен ён можа расказаць цэлую гісторыю. Пра лясное птаства напісана так, што мы нібы самі трапілі ў лес. Паэт ведае, як звіваецца пчаліны рой і як яго абіраюць. Як трэба паслаць снапы на таку, каб было зручна малаціць. Як высочваць глушцоў на такавішчы...

Пералік здарэнняў, эпізодаў, сцэн, якія намаляваў паэт, можна прадаўжаць бясконца. I ўсе яны авеяны высокай паэзіяй, ператвораны ў мастацтва [14].

Нельга даць нават самага прыблізнага ўяўлення пра паэму, калі не сказаць, з якім майстэрствам у ёй намалявана прырода. Чаргуюцца дні і ночы, за зімамі ідуць вёсны, птушкі прылятаюць з выраю і зноў ляцяць у цеплыя краіны, ідуць дажджы, гуляюць завірухі, разліваюцца і замыпзаюць рэкі - пра ўсе гэта расказваецца ў паэме. І кожная такая з'ява намалявана так, што нельга не захапіцца багаццем фарбаў, гукаў, пахаў. Мы пачынаем здзіўлена і ўлюблена глядзець на свет, багаццеем на пачуцці, жыцце набывае для нас новы, глыбокі сэнс.

У паэме пастаўлена самая важная праблема,. што хвалявала працоўнае сялянства на рубяжы мінулага і цяперашняга стагоддзяў Міхал з Антосем усё жыццё б'юцца над тым, каб набыць «кавалак зямлі. «Купіць зямлю, прыдбаць свой кут, каб з панскіх выпутацца пут» -- гэта мара, як светлы прамень, свеціць Міхалу, дае сілы пераносіць здзекі і папіканні пана ляснічага. Трагізм Міхала ў тым, што ён памірае, так і не выблытаўшыся з путаў залежнасці. Ен добра ўсвядоміў, што далей так жыць нельга, але ен яшчэ не ведаў, што трэба зрабіць, каб здабыць жаданую волю. Яму здавалася, што зямля дасць збавенне ад пакут, але пры несправядлівым сацыяльным ладзе гэта не было выхадам са становішча.

Многа працы аддаў Якуб Колас другому свайму любімаму твору - паэме «Сымон-музыка» (1911--1925). Як і «Новую зямлю", гэту паэму ён задумаў яшчэ да рэвалюцыі.

Природа надзяліла сялянскага хлапчука Сымона вялікім талентам. Спеў ветру ўполі, лясныя шолахі, паля выя краскі -- усё гэта выклікала ў чуллівай душы хлапчука яскравыя вобразы і малюнкі. Таленавітай ігрой на скрыпцы ён умеў перадаць свае адчуванні -- гора і смутак, задуменнасць і радасць.

Сымон імкнуўся пазнаць таямніцы жыцця, каб зрабіць людзей шчаслівымі. У іншых умовах з Сымона вырас бы вялікі мастак, які праславіў бы свой народ, раскрыў бы яго прыгожую душу. Але капіталізм сотнямі і тысячамі душыў і знішчаў таленты. Сацыяльна несправядлівы лад не даў магчымасці на ўвесь размах праявіцца здольнасцям Сымона.

Бачачы, што карыслівыя людзі хочуць купіць яго мастацтва за грошы, прысвоіць сабе тое, што павінна належаць народу, Сымон пранікаецца нянавісцю да ўціску.

Паэт услаўляе непадкупнасць мастацтва, якое служыць народу і кліча да лепшай долі.

Паэма Якуба Коласа «Адплата» (1944) была першым у бела-рускай.паэзіі буйным паэтычным творам пра барацьбу беларускіх партызан супраць фашысцкіх захопнікаў.

Над попелам спаленых вёсак, над магіламі замучаных жанчын і дзяцей клянуцца партызаны бязлітасна помсціць ворагу. У глухім лесе вырастав сапраўднае паселішча са складам зброі і боепрыпасаў, кухняй і іншымі збудаваннямі. Усе, хто раней «апрацоўваў палі і збіраў ураджай, знаходзяць тут сабе прытулак. Калі надыходзіць пара баявых аперацый, ніхто не хоча сядзець без справы.

Любоўна намаляваны ў творы вобраз камандзіра партызанскага атрада Кандрата Белавуса. Валявы чалавек, ён блізка да сэрца прымае пакуты людзей, хвалюецца і перажывае, калі партызаны доўга не вяртаецца з разведкі ў лагер.

У паэме асуджаецца здрадніцтва. Паэт расказвае, што не толькі людзі, нават прырода адварочваецца ад нікчэмных адшчапенцаў, якія ў часіну цяжкіх выпрабаванняў, калі скрозь л'ецца кроў і гараць вёскі, пайшлі служыць ворагу.

Паэма «Рыбакова хата» (1940--1947) лагічна завяршыла тэму, якая даўно турбавала аўтара. Барацьба працоўных былой Заходняй Беларусі з белапольскай акупацыяй, знішчэнне несправядлівай мяжы і ўз'яднанне беларускага народа ў адзінай Савецкай дзяржаве склалі змест гэтага вялікага паэтычнага твора Якуба Коласа. Расказваючы пра жыццё адной вёскі Петрушы, пісьменнік здолеў даць тыповыя малюнкі заходнебеларускай рэчаіснасці.

У цэнтры твора -- вобраз народнага змагара, падпольшчыка Данілы. Ен зведаў турму і знявагі. Не адразу ён прыйшоў да пераканання, што рэвалюцыйная барацьба -- адзіны шлях да вызвалення. Але, уступіўшы на гэты шлях, ён не шкадуе, якія б вы-прабаванні ні чакалі яго наперадзе.

Праўдзіва намаляваны вобраз Марыны, вернай спадарожніцы Данілы, а таксама вобразы працавітага чалавека, заўзятага рыбака Сымона Латушкі, дасціпнага жартаўніка, дзеда Куцейкі і інш.

Якуб Колас закончыў «Рыбакову хату» ў пасляваенны час. У лірычных адступлепнях ён асэнсоўваў не толькі падзеі заходнебеларускай вёскі, але і грозныя падзеі нядаўняй вайны.

Паэт славіць камуністаў, іх непарыўную сувязь з народам. У лоўнай глыбокага сэнсу алегарычнай карціне ён паказвае, адкуль лепшыя сыны народа чэрпаюцъ сілы, мудрасць і душэўнае хараство:

Пытас вецер у раслінак:

Чаму зіма вас не ўзяла?

I кажуць тысячы былінак:

Мы ад зямельнага цяпла!

Пытае холад у крыніцы:

Чаму цябе я не спыніў?

Яму адказвае вадзіца:

3 зямлі струменіць мой разліў.

Пытае бура старца-дуба:

Чаму цябе я не зламлю?

I кажа дуб: Я ўрос ў зямлю,

3 зямлёю жыць у дружбе люба.

Больш трыццаці гадоў з перапынкамі працаваў Якуб Колас над вялікай паэмай «На шляхах волі». I гэты твор прысвечаны вельмі важным падзеям. Ён расказвае пра часы першай сусветнай і грамадзянскай войнаў. Героі паэмы -- салдаты і афіцэры царскай арміі -- пад уплывам рэвалюцыі праходзяць складаны шлях да разумения свайго сапраўднага месца ў сусветна-гістарычных падзеях. Паэма задумана з вялікім эпічным размахам. За яе вобразамі паўстаё жыццё народа ў час вялікіх гістарычных перамен. Твор застаўся незакончаным.

Для сваіх аповесцей пісьменнік стараўся браць тэмы вялікага грамадскага значэння. Пра моладзь, што рынулася ў першыя гады Савецкай улады ў навуку, расказаў ён у аповесці «На прасторах жыцця» (1926). У вобразах Сцяпана Баруты і Алены Гарнашкі Якуб Колас славіў новага чалавека, характар якога выхоўваўся новым савецкім ладам. Беларуская літаратура яшчэ не ведала героя, так імкліва накіраванага ў будучыню, з такім калектывісцкім светапоглядам, з такой чысцінёй маральных адносін, назаўсёды вызваленых ад пут уласніцтва і карыслівага разліку.

Аповесць «На прасторах жыцця» была для савецкай моладзі на доўгія гады настольнай кнігай. Па ей маладыя хлопцы і дзяўчаты вучыліся жыць і працаваць так, каб прыносіць найбольшую карысць грамадству.

Пра калектывізацыю беларускай вёскі, пра складаны шлях пераробкі сялянскай псіхалогіі расказвае аповесць Я. Коласа “Адшчапенец” (1931). Яе герой -- селянін Пракоп Дубяга кідае сям'ю і ідзе ўпрочкі, каб не ўступаць у калгас. За час бадзяння ён многа перажыў і перадумаў. Не адразу ён зразумеў перавагу калектыўнай гаспадаркі. I тут Якуб Колас паказаў сябе глыбокім знаўцам сялянскай псіхалогіі. Аповесць пісалася па гарачых слядах падзей. Апрача мастацкіх задач, пісьменнік ставіў пэўныя агітацыйныя мэты. Ён хацеў, каб яго твор памагаў перавыхаванню селяніна-ўласніка, агітаваў за калгасную гаспадарку. Аб тым, наколькі тыповыя былі паводзіны коласаўскага героя, сведчыць той факт, што падобны сюжэт распрацоўваў Ф. Панфёраў у рамане «Брускі» і А. Твардоўскі ў паэме «Краіна Муравія».

Наступным буйным творам Якуба Коласа была аповесць «Дрыгва" (1933). У ёй паказана барацьба беларускіх партызан і Чырвонай Арміі з белапалякамі ў часы грамадзянскай вайны. У творы намаляваны розныя прадстаўнікі беларускай вёскі, якія ва ўмовах класавай барацьбы павінны былі вызначыць свае месца ў грамадстве. Багацеі і кулакі ўспрынялі белапольскую акупацыю з радасцю, спадзеючыся на зварот старых парадкаў, знішчаных рэвалюцыяй. Але ідэі Савецкай улады паспелі глыбока ўкараніцца ў свядомасці сялянства. Яно ненавідзела акупантаў і мясцовых багацеяў, памагала партызанам, а найбольш перадавыя сяляне бралі ў рукі зброю.

Глыбокія працэсы, што выклікала ў асяроддзі працоўнага насельніства рэвалюцыя, найбольш поўна паказаны праз вобраз дзеда Талаша. Непісьменны селянін, ён душой адчуў, што яму няма іншага шляху, чым той, які паказала Савецкая ўлада. Ад стыхійнага пратэсту супраць акупантаў дзед Талаш паднімаецца да свядомай барацьбы супраць прымусу і ўціску і становіцца ўмелым камандзірам партызанскага атрада.

Першапачатковым штуршком для напісання аповесці паслужылі ўспаміны ўдзельніка партызанскай барацьбы на Палессі Васіля Ісакавіча Талаша. Калі Якубу Коласу перадалі запіс гэтых успамінаў, ён хацеў абмежавацца апавяданнем. Але рамкі твора пашырыліся, і ў канчатковым выніку з-пад пяра аўтара выйшла аповесць. «Работа над аповесцю мяне захапіла сама па сабе,-- пісаў Я. Колас.-- Захапіла яна мяне і таму, што я больш-менш добра ведаў Палессе, адбітае ў маіх аповесцях «У палескай глушы», «У глыбі Палесся», бачыў, як змяніліся людзі за якіх-небудзь дзесяць-пятнаццаць гадоў пад уплывам рэвалюцыі і грамадзянскай вайны».

Важным старонкам гісторыі народа прысвечаны п'есы «Вайна вайне» (1938) і «У пушчах Палесся» (1938). Першая з іх расказвае пра падзеі імперыялістычнай вайны, пра roe, як ажыццяўляўся лозунг партыі бальшавікоў аб ператварэнні яе ў грамадзянскую. Другая прысвечана ў асноўным тым жа падзеям, што і аповесць «Дрыгва».

На працягу ўсяго свайго творчага шляху Я. Колас пісаў апавяданні. Добрае веданне жыцця народа, дасканалае валоданне моўнымі скарбамі, высокая культура творчасці дазволілі яму на параўнальна невялікай плошчы апавядання ставіць і вырашаць важныя пытанні, маляваць цікавыя людскія характары.

Я. Колас адным з першых у беларускай літаратуры стварыў вобраз камуніста. У апавяданні «Сяргей Карага» (1923) ён расказвае пра драматычны лес сапраўднага сына народа, які ўсяго сябе аддае гераічнай барацьбе за лепшую будучыню.

У апавяданні малюецца адзін з эпізодаў грамадзянскай вайны. Захоплены дзянікінцамі, Сяргей Карага думае пра жыццё, за якое змагаюцца камуністы. Яму хочацца хоць бы зірнуць, як усё гэта будзе захапляюча. «А ён, па праўдзе сказаць, яшчэ і не жыў То бадзянні па астрогах у царскія часы, то работа ў падполлі, то гэтая вайна...» Сяргей Карага не толькі зброяй змагаецца за перамогу. Ен змагаецца таксама палымяным словам праўды. 3 салдатамі, якія вядуць героя апавядання ў штаб белых, ён знаходзіць агульную мову. I ён астаўся б жыць і будаваць новы свет, калі б не перабежчык, які данёс ворагам, што Карага камуніст. Герой гіне ад кулі дзянікінца. Вестку пра яго гераічную смерць прынеслі ў часць салдаты, якіх Сяргей Карага паспеў пераканаць, што іх месца ў стане чырвоных.

Самабытнай з'явай увайшлі ў гісторыю беларускай прозы апавядаНні, аб'яднаныя ў цыкл пад назвай «Казкі жыцця». Гэтыя творы сапраўды нечым нагадваюць казкі, нездарма Якуб Колас гаварыў, што вытокі іх трэба шукаць у беларускім фальклоры.

Кожная казка апавядае пра які-небудзь эпізод з жыцця людзей або прыроды. Аднак гэта толькі першы пласт твора. За ім ёсць другі -- роздум пісьменніка пра складанасць жыцця, вытлумачэнне працэсаў, што адбываюцца ў чалавечым грамадстве.

У цэнтры кожнай казкі -- глыбокая думка, якая выказваецца ў алегарычнай форме.

Як і ў народных казках, у творах Якуба Коласа адбываюцца роз-пыя фантастычііыя здарэнні: жывёлы размаўляюць чалавечымі галасамі, дрэвы пераходзяць з месца на месца, прырода надзяляецца здольнасцю думаць і асэнсоўваць жыццё. Гэтыя казачныя ўмоўнасці пісьменнік па-майстэрску скарыстоўвае, каб раскрыць вялікую філасофскую думку [6].

Аўтар сваімі казкамі падводзіць чытача да пэўнага вываду. Прычым робіць гэта не праз голае павучанне, а мастацкімі сродкамі, праз разгортванне сюжэта, праз сутыкненне процілеглых поглядаў на жыццёвыя праблемы.

Героі казкі «Што яны страцілі», жыхары ўтульнага кутка прыроды, заспрачаліся летняй раніцай, у чым кожны з іх бачыць шчасце свайго існавання на свеце. Ластавачка сказала, што толькі тады яна адчувае поўнае шчасце, калі шчаслівыя ўсе вакол яе. Матыль далучыўся да гэтай думкі і дадаў, што шчасце ў значнай меры залежыць таксама ад хараства.

Мурашка сказала, што для яе найбольшае шчасце адчуваць гармонію і згоду калектыву, усведамленне таго, што прыносіш яму карысць. Авадзень паставіў шчасце ў залежнасць ад сытас-ці жывата.

Непрыкметна на возера, якое героі казкі выбралі месцам сваей спрэчкі, лёг цень ад лесу. Жукам, мухам, мошкам, пчолам, матылькам, конікам, якія толькі што славілі радасць жыцця, стала маркотна і няўтульна. Яны разляцеліся і разбегліся хто куды. I кожны пачаў думаць толькі аб сабе, жыць толькі сваімі інтарэсамі. 3 гэтага часу кожны адчуў нейкае незадавальненне, убачыў, што нечага не хапае, а чаго, сказаць не мог. Толькі стары мудры дуб здолеў знайсці прычыну іх сумнага настрою. «Вы, сябры мае,-- растлумачыў ён,-- перасталі жыць у згодзе і дружбе паміж сабою, а таму і страцілі сваю радасць».

«Сіла ў калектыве» -- да такога вываду прыходзіць вераб'іны гурт, які доўга цярпеў разбой ад каршуноў і ястрабаў, пакуль не навучыўся даваць дружны адпор сваім ворагам (казка «У чым іх сіла»). Ва ўсім трэба мець пачуццё меры, і ўсякую справу трэба рабіць з розумам -- такі вывад сцвярджаецца ў казцы «Як птуш-кі дуб ратавалі».

«Казкі жыцця» Я. Коласа -- гэта, па сутнасці, новы жанр у беларускай літаратуры. Яны як бы ўвабралі ў сябе фантастычнасць казкі, алегарычнасць байкі і філасофскую мудрасць прытчы. Разам з тым гэта творы з паэтычнымі пейзажамі, жывымі дыялогамі, яркімі мастацкімі дэталямі, рэалістычнымі бытавымі сцэнамі.

Я. Колас пачаў пісаць «Казкі жыцця» яшчэ да рэвалюцыі і потым да канца свайго жыцця дадаваў да іх усё новыя і новыя творы.

ГЛАВА 3. УВАСАБЛЕННЕ ТВОРАЎ ЯКУБА КОЛАСА Ў ТЭАТРАЛЬНЫМ, МУЗЫЧНЫМ, КІНЕМАТАГРАФІЧНЫМ МАСТАЦТВЕ

Драматычныя творы Якуба Коласа маюць даволі багатае сцэнічнае жыццё. Творы Якуба Коласа ўвасоблены ў тэатральным, музычным, кінематаграфічным мастацтве.

П'есы паводле яго апавяданняў, аповесцей, трылогіі былі пастаўлены на сцэнах шматлікіх тэатраў. Жыццё і творчасць Я. Коласа пакладзены ў аснову дакументальных і мастацкіх фільмаў: «Народны паэт» (сцэнарый Ю.Тарыча, М.Лужаніна. Беларусьфільм, 1952), «Якуб Колас» (сцэнарый А.Звонака. Беларусьфільм, 1962), «Дзядзька Якуб» (сцэнарый В.Адамчыка, А.Вялюгіна. Беларусьфільм, 1982), «Песня вясны» -- экранізацыя аповесці «На прасторах жыцця» (сцэнарый В.Гардзіна і Л.Ляжневіча, пастаноўка В.Гардзіна, 1929) і інш. На словы Я.Коласа напісана шмат музычных твораў, якія выходзілі асобнымі зборнікамі. Опера «Новая зямля» па аднайменнай паэме Я.Коласа напісана Ю.Семянякам, «У пушчах Палесся» (паводле аповесці «Дрыгва») -- А.Багатыровым. Коласаўскую паэзію для напісання песень выкарыстоўвалі кампазітары М.Чуркін («Краска», «Вясна», рамансы «Маёй каханцы», «Гусі...»), А.Туранкоў (рамансы «Усход сонца», «Дудка», песні «Радасць»), Я.Цікоцкі (рамансы «Каманіну, Малакову, Сляпнёву», «Пераможны май») і інш. Вобраз пісьменніка ўвасобілі ў творах выяўленчага мастацтва Л.Асядоўскі, І.Ахрэмчык, М.Будавей, Ю.Герасіменка, Т.Ігааценка, Я.Кулік, М.Купава, Я.Раманоўскі, І.Рэй, У.Стальмашонак, В.Шаранговіч, Л.Шчамялёў, А.Яр-Краўчанка і інш. У 1960-1961 гг. экранізавана трылогія "На ростанях" (фільм "Першыя выпрабаванні", рэжысёр Ул. Корш-Саблін).

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Якуба Коласа, мы называем класікам беларускай літаратуры. Яго творы непарыўнымі сувязямі з'яднаны з жыццём народа. Яго творы напісаны з вялікім мастацкім майстэрствам і з'яўляюцца узорам самаадданага служэння пісьменніка свайму народу.

Якую б ні ўзяць старонку гісторыі беларускага народа таго часу, калі Якуб Колас упершыню выступіў у друку і да апошніх дзён яго жыцця, пра кожную з іх ён сказаў свае важкае слова. Барацьба працоўных за свае сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне, Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя і грамадзянская вайна, стваральная праца пад сонцам новага жыцця, калектывізацыя сельскай гаспадаркі, росквіт навукі і мастацтва, Вялікая Айчынная вайна і сусветна-гістарычная перамога савецкага народа, аднаўленне і далейшы ўздым народнай гаспадаркі -- кожная з гэтых тэм знайшла сваё адлюстраванне ў прозе, паэзіі або драматургіі Якуба Коласа.

Ён славіў дружбу народаў, паказваў маральнае хараство савецкага чалавека, захапляўся яго творчым геніем, адвагай і гераізмам.

Драматургія Якуба Коласа і яго асабісты прыклад грамадзяніна, вучонага, патрыёта вучыць, што толькі той пісьменнік здолее глыбока пранікнуць у жыццё, падслухаць думы і спадзяванні народа, які жыве ўсімі турботамі і хваляваннямі свайго часу, які ніколі не стамляецца ўдасканальваць майстэрства, узбагачаць сваю мову.

Драматургія Якуба Коласа вырасла на здабытках папярэдняй беларускай літаратуры. Але пісьменнік не замыкаўся ў рамках нацыянальных традыцый. 3 самага пачатку свайго творчага шляху ён па вартасці ацаніў магутны геній Пушкіна, Крылова, Гогаля, Дастаеўскага і іншых выдатных рускіх пісьменнікаў і арыентаваўся ў сваёй дзейнасці на літаратуру жыццёвай праўды і мастацкай дасканаласці. «...Калі б не было Пушкіна з яго «Яўгеніем Анегіным», «Медным коннікам», «Вольнасцю» і пасланнем «У Сібір», «Капітанскай дачкой» і казкамі,-- пісаў Якуб Колас,-- не было б, напэўна, і маіх паэм «Новая зямля» і «Рыбакова хата», лірыкі і прозы».

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

Колас Я. Збор твораў: у 14 т. / Я.Колас. - Мінск, 1977

Лужанін М. Колас расказвае пра сябе. Мінск, 1982.

Мацюх М.Д., Мушынскі М.І. Колас Якуб // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 3 / Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Рэспублікі Беларусь, Беларус. Энцыкл.; Пад рэд. А.В. Мальдзіса. Мінск, 1994. С. 299-304.

Мушынскі М.І. Коласазнаўства // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 8. Мінск:, 1999. С. 386-387.

Мушынскі М.І. Якуб Колас: Летапіс жыцця і творчасці. Мінск, 1982.

Навуменка І.Я. Якуб Колас: Духоўны воблік героя. 2-е выд. Мінск, 1981.

Навуменка І.Я. Якуб Колас: Нарыс жыцця і творчасці. Мінск, 1982.

Науменко И. Янка Купала. Якуб Колас. Творческие портреты. Пер. с белорусского Вл. Жиженко. М. 1982.

Пшыркоў Ю.С. Летапісец свайго народа: Жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа. Мінск, 1982.

Пятровіч С. Якуб Колас і беларускі тэатр. Мінск, 1975.

Рагойша В.П. Пераклаў Якуб Колас. Мінск, 1972.

Разам з народам. Матэрыялы юбілейнай навуковай сесіі АН БССР, прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа / Пад рэд. І.Я. Навуменкі. Мінск, 1983.

У сэрцы народным (Жыццё і творчасць Якуба Коласа) / Рэд. С.Х. Александровіч. Мінск, 1967.

Шаладонава Ж.С. Фарбы быту і быцця ў паэме Якуба Коласа "Новая зямля". Мінск, 2001.

Шамякіна А.І. Вобразы мілыя роднага краю: Прастора і час у трылогіі Якуба Коласа "На ростанях". Мінск, 2004.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Вывучэнне біяграфіі і творчасці Якуба Коласа (сапраўднае імя і прозвішча Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч), вядомага беларускага савецкага пісьменніка. Якуб Колас - адзін з класікаў і заснавальнікаў беларускай літаратуры, народны паэт Беларускай ССР.

    реферат [35,8 K], добавлен 22.02.2011

  • Якуб Колас - беларуский паэт, празаік, драматург, дзіцячы пісьменнік і педагог, школьный інспектар, публіцыст, крытык, перакладчык. Пад бацькоўскім дахам; "мужычы ўніверсітэт. Вясковы настаўнік, турэмнае зняволенне. Песні роднага краю; шлях да сталасці.

    презентация [3,2 M], добавлен 20.09.2011

  • Ужыванне фразеалагічных і свабодных словазлучэнняў у мове твораў аднаго з самых цікавых класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа. Культурна-бытавая дэталь у паэме "Новая зямля". Віды фразеалагізмаў, сродкі стварэння гумару ў коласаўскай паэме.

    курсовая работа [77,2 K], добавлен 22.01.2016

  • Творчасць Якуба Коласа як класіка беларускай літаратуры. Разумення самой беларускай літаратуры як з’явы сусветнай культуры. Фанетычныя, лексіка-семантычныя, фразеалагічныя, словаўтваральныя сродкі выражэння суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа.

    дипломная работа [96,7 K], добавлен 17.06.2012

  • Творчыя дасягненні Якуба Коласа ў 20–30 гады XX стагоддзя. Апавяданне "Крывавы вір": паказ чалавека ў эпоху рэвалюцыі. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-тэматычныя адметнасці твораў Якуба Коласа 20–30 гадоў. Трылогія "На ростанях": пошукі шляхоў у будучыню.

    курсовая работа [81,1 K], добавлен 18.05.2010

  • Сродкі суб’ектыўнай ацэнкі, якія ўжываюцца ў літаратуры. Аўтарскі стыль прозы Якуба Коласа ў аспекце ўжывання ім моўных сродкаў для стварэння суб’ектыўнай ацэнкі; аналіз ягоных твораў: трылогіі "На ростанях", аповесцяў "Дрыгва" і "На прасторах жыцця".

    дипломная работа [118,8 K], добавлен 18.06.2012

  • Я. Колас - пісьменнік-настаўнік. Коласавы творы: герой, які вучыцца і вучыць. Мастацкая творчасць Коласа. Сцёпка Барута - тыповы прадстаўнік новага пакалення (аповесць "На прасторах жыцця"). На пакручастых пуцявінах перабудовы жыцця (аповесць "Дрыгва").

    реферат [18,4 K], добавлен 27.11.2009

  • Літаратурнуа спадчына Якуба Коласа з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Філасофія сацыяльна-побытавых пластоў жыцця, дзяцінства на старонках твораў Я. Коласа. Яго наватарскія здабыткі ў раскрыцці філасофіі быта і быцця.

    курсовая работа [111,2 K], добавлен 16.06.2016

  • Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ХХ стагоддзя праблемна-тэматычны аспект твораў малой прозы (на прыкладзе творчасці Якуба Коласа, Дзмітрака Бядулі, Цёткі). Філасофскія матывы ў творах. Іх выхаваўчая роля і адраджэнская скіраванасць твораў.

    курсовая работа [104,7 K], добавлен 13.12.2013

  • Антычная літаратура (літаратура Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма) - першая з еўрапейскіх літаратур. Гамераўскія матывы ў літаратурнай спадчыне генія паэта Якуба Коласа. Пытанне прызначэння чалавека на Зямлі ў творчасці Якуба Коласа і Вергілія.

    курсовая работа [103,7 K], добавлен 19.01.2016

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.