Янка Брыль - пісьменнік Беларусі

Янка Брыль - народны пісьменнік Беларусі, класік нацыянальнай літаратуры, арыгінальны мастак, сапраўдны майстар малога жанру - апавядання, навелы, нарыса. Малафарматныя творы Брыля, яго лірыка-філасофскія мініацюры, жыццёвы і творчы шлях пісьменніка.

Рубрика Литература
Вид контрольная работа
Язык белорусский
Дата добавления 29.03.2012
Размер файла 26,9 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

ЗМЕСТ

  • Уводзіны
  • Лірыка-філасофскія мініацюры.
  • Заключэнне
  • Літаратура

Уводзіны

Янка Брыль -- народны пісьменнік Беларусі, арыгінальны мастак, сапраўдны майстар малога жанру -- апавядання, навелы, нарыса.

Быў старшынёй Беларускага аддзялення грамадства "СССР-Канада", дэпутатам Вярхоўнай Рады БССР (1963-1967; 1980-1985). Адчыняў сваім выступам Першы нацыянальны кангрэс дэмакратычных сіл "У абарону Канстытуцыі, супраць дыктатуры" (1996). У 1996 году Я.Брыль, без узгаднення з ім самім, уключаны ў склад падкомітэта па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у вобласці літаратуры, мастацтвы і архітэктуры, зацверджаны Ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 траўня 1996 г. № 160 "Аб Камітэце па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь". Указам прэзідэнта ад 20 сакавіка 1998 гады выключаны з складу подкомитета.

А яшчэ ён любіць пісаць кароценькія абразкі, нататкі з дарогі, эскізы, эсэ. Кожная з названых мной жанравых разнавіднасцей мае сваю адметнасць. Хоць пра гэта нам мала ў школе гаварылі, але я вычытала ў літаратуразнаўчых слоўніках і дапаможніках, што навела адрозніваецца ад проста апавядання абвостранасцю любоўнай ці маральна-этычнай інтрыгі, дасканаласцю і завершанасцю сюжэта, нарыс -- дакументальнасцю і верагоднасцю сюжэтнай асновы, эсэ -- свабодай і раскаванасцю разважанняў і г.д. Перада мной канкрэтная задача -- выказаць некалькі думак пра Брыля як апавядальніка, пра яго ўменне ў кроплі бачыць увесь свет, пісаць так, як дыхаем, жывем, і дыхаць, жыць падобна таму, як пішаш [4,c.82].

Лірыка-філасофскія мініацюры

Малафарматныя творы Брыля змяшчаліся ў кнігах з паэтычнымі, лірычнымі, нераўнадушнымі назвамі -- «Жменя сонечных промняў» (1965), «Ты жывеш» (1978), «Сёння і памяць» (1985) і інш. Многія з іх сам аўтар назваў мініяцюрамі. Самая першая ўласцівасць гэтых твораў -- сонечнасць, прасветленасць гуманістычным пафасам, любоўю да ўсяго жывога. Любоў да жывога ў Брыля павышаная, напружаная. Такая ж, як у апавяданнях «Маці» і «Memento mori», якія мы вывучалі ў школе. Гэта і ёсць найадметная рыса стылю выдатнага пісьменніка.

Як пяшчотна апісваў вялікі майстар знешнасць безыменнай вясковай жанчыны, маці ў аднайменным апавяданні: заліты потам, маршчыністы твар, «нецалаваныя» рукі жняі ў мазалях, нібы згаслы зрок устрывожаных бядой вачэй. Як павольна, цяжка ішла яна паперадзе малодшанькага сына Васілька з поля дадому. Гэтаксама павольна, паважна, па-гаспадарску ішла яна, разам з яе сынамі -- збеглымі воінамі-палоннымі, на Галгофу, на смерць. Ішла, пераадольваючы страх, перажываючы за сваіх і чужых сыноў, маладых, прыгожых, якіх кінулі ў смяротную бойку, як і яе.

Сонечным святлом дабрыні прасякнутая і навела «Memento mori» -- у перакладзе з лацінскай мовы -- «Памятай пра смерць». Трагічна развіваюцца ў ёй падзеі: гінуць людзі ў падпаленай фашыстамі аборы, гіне выдатны майстар пячнік, які адзін мог уратавацца, бо склаў сапраўдны цуд -- грубку з ляжанкай для зондэрфюрэра. Але чытаеш тэты лаканічны, будзённа-просты твор і нібы бачыш арэол святасці, які спавівае ўчынкі людзей. Гэты арэол выпраменьваецца з душы аўтара і праецыруецца на мастацкі тэкст. Павышаная пачуццёвасць, страснасць -- ці не адзнакі гэта рамантычнага стылю? Ці можна назваць Брыля пісьменнікам-рамантыкам? На гэтае пытанне цяжка адказаць. Хутчэй за ўсё ён нерамантык, а лірыку сваіх мініяцюрах, апавяданнях, лірык, які ўнікае прыземленай апісальнасці. Ён аздабляе, калі так можна сказаць, кожны свой твор промнямі пачуццёвасці, суб'ектыўнай ацэнкі паказанага. Таму і ствараецца ўражанне, што манера пісьма яго рамантычная. А манера пісьма яго ўсё ж рэалістычная: усё, што бачу, аднаўляю, пераламіўшы праз нераўнадушную свядомасць.

Малыя жанры патрабуюць ад мастака ўмення пісаць сцісла, афарыстычна, без залішняй канстатацыі (называння) фактаў. У кроплі павінна сцягнуцца ўсё: канкрэтны адбітак рэчаіснасці, аўтарская ацэнка яе, перажыванні і паводзіны герояў, мінулы і будучы час і г.д. Калі ўлічыць, што Брыль не толькі лірык, але і філосаф, дык у кроплю сцягваюцца думка і пачуццё, апісанне і аналіз. Зыходзячы з гэтага, пісьменнік ашчаджае словам, апісанне заменьвае мастацкімі дэталямі, сціскае да мінімуму, робіць лаканічнымі дыялогі, ушчыльняе апавяданне ў цэлым [7,c.15].

Да прыкладу. У апавяданні «Маці» вельмі лаканічна расказваецца пра вяртанне з поля маці і яе малодшага сына Васіля, тройчы згадваецца не сама вайна, а суровая аб'ява на слупе, што засталася ў свядомасці жанчыны белай плямай, пра пакаранне смерцю тых, хто будзе дапамагаць партызанам і ўцекачам з фашыстоўскага палону. Замест таго, каб пісаць падрабязна аб працоўнай дзейнасці (як казалі раней) звычайнай вясковай жанчыны, мастак засяроджвае нашу ўвагу на яе стомленым, у маршчынках, твары, пакрытых мазалямі руках, хадзе і г.д. Я звярнула ўвагу і яшчэ на адну мастацкую дэталь, пры дапамозе якой як бы «ўшчыльняецца» апавяданне: з поля маці ідзе наперадзе, а за ёю, крокі на два, ззаду, каб чуць, што гаворыць дарагі і паважаны чалавек, сын. Серп таксама вешаюць па чарзе: спачатку маці, а затым, следам за ёю, сын.

Брыль-рэаліст тут нават у перадачы звычайнага, побытавага захоўвае вернасць рэаліям вясковага жыцця. А жыццё гэтае арыентавалася на агульначалавечыя каштоўнасці. А агульначалавечыя каштоунасці, у сваю чаргу, запісаныя ў Бібліі, грунтуюцца на запаветах Хрыста, адзін з якіх -- «Палюбі бліжэйшага свайго». Вясковая, у многім агульначалавечая мараль вучыла людзей дабрыні, чалавечнасці, павазе да старэйшых. I ў першу чаргу -- павазе да маці, якая цябе нарадзіла, ускарміла, выгадавала і выправіла ў вялікі свет з роднага гнязда.

У апавяданні «Маці» мастак слова мог таксама доўга і падрабязна расказваць пра тое, якімі злыднямі былі фашысты, як страшна было маці ісці праз шчыльны рад вартаўнікоў з сабакамі, як гэтыя сабакі гаўкалі, кідаліся на невінаватыя ахвяры, на вялікіх пакутнікаў. Але апісанне ў заключнай частцы твора адсутнічае. Перад намі паўстае ў агульных абрысах карціна, вядомая па Бібліі і легендарных паданнях: на Галгофу ўзыходзяць пакутнікі за ўвесь неразумны чалавечы род, наперадзе гэтых пакутнікаў ідзе Маці чалавечая. Святая Марыя, боская маці прымае на сябе ўвесь чалавечы сорам, бруд і жах антыгуманных дзеянняў[1,c.132].

Немцы, фашысты, нелюдзі тут не маюць твараў. Мы бачым толькі варанёную сталь аўтаматаў, што блішчыць на сонцы, загарэлыя рукі катаў з закасанымі рукавамі кашуль (каб не перашкаджалі дзейнічаць, забіваць). А якая выразная, шматзначная мастацкая дэталь: маці не бачыць аўчарак, а толькі ашчэраныя велізарныя зяпы, якія, здаецца, могуць праглынуць усё на свеце.

Яшчэ адна рыса творчасці Брыля-апавядальніка: яго ўменне карыстацца простымі, лаканічнымі, але разам з тым шматзначнымі сказамі, фразамі. Многія яго сказы няпоўныя, усечаныя. Падчас яны складаюцца з асобных слоў. Многія часткі сказаў заменьваюцца шматкроп'ем. Напрыклад: «I ён -- жыве», «Шчасце -- мець такое дзіця». Прывяду цалкам (можа, не ўсе аўтарскія знакі прыпынку захаваю, бо іх у эмацыянальнага і страснага мастака вельмі многа) невялікую мініяцюру з кнігі «Сёння і памяць».

«Бабуля рада, што маленькі ўнучак добра есць. З лыжачкі, у яе на каленях. Ахвотна, весела, напоўніцы. Гэта ледзь не балюча пранізвае дзеда, які любуецца збоку. Ён думае, як гэта страшна, калі такім гэтага не даюць!.. Голад беднасці, сіроцтва. Голад вайны, акупацыі»[3,c.169].

У гэтай невялічкай замалёвачцы зіхацяць і пераліваюцца свежыя, сакаўныя слоўцы -- «напоўніцы», «сіроцтва». I гэта яшчэ адна рыса майстэрства пісьменніка. Ды трэба заканчваць. Няма часу. Усе магчымасці выкарыстаны. Брыль -- сапраўдны майстар. Яго думкі пра свет і чалавека ў ім, думкі партызана, патрыёта, чалавека нам дарагія і сёння. Многія з іх перажывуць час. Як перажыў яго герой славутага апавядання

Экзатычныя замалёўкі накшталт слана (сувенірнага) у падарунак ад Святаслава Рыхтэра і квартала прастытутак у Амстэрдаме перамяжоўваюцца карцінамі ўбачанага ў роднай краіне. Выступы ў калгасных клубах і школах, разнастайныя творчыя камандзіроўкі - савецкі пісьменнік не мае правы "адрывацца ад народа"... Але аўтар прыкмячае не "падвышэнне ўраджайнасці", а... перадавой трактарыстку, адчайна матерящуюся і рыдаючую над сваім лёсам - з-за непасільнай паказальнай працы няма часу заняцца сям'ёй. Апісвае пільнага міліцыянера, дзіўна падобнага звычкамі на околоточного наглядчыка. Страшнае рэха вайны, ахвяры рэпрэсій, павальны алкагалізм... Але першым чынам сапраўды лірыка - прыгажосць прыроды і людзей, роднага слова і песні... Мініяцюры Брыля нагадваюць акварэлі, гэтулькі ў іх і выразнасці, і тонкай гульні адценняў, гэтулькі той невытлумачальнай красы, якая выяўляе ў звычайным - вечнае.

Чытаючы і перачытваючы напісанае Янкам Брылём, ягоныя аповесці, апавяданні, нарысы, ягоныя мініяцюры (можа, апошнія асабліва), адзначаеш сабе, якім багатым у падзеях, фактах, праявах, чалавечых асобах, якім разнастайным у колерах і фарбах бачыць ён свет, успрымае яго. Здаецца, быццам пісьменніка ў жыцці цікавіць усё, няма для яго галоўнага і другараднага. Вярхоўны суддзя - сам мастак. І тут не проста стыхійнае праяўленне таленту. Для Брыля гэта - эстэтычная пазіцыя. Абагульняльна-філасофскія высновы грунтуюцца на звычайных канкрэтных фактах. Пісьменнік іх, гэтыя канкрэтныя факты, не проста ўзнаўляе, апісвае, ён перадае сваё ўражанне ад іх, сваё разуменне іх. Заўсёды непаўторна-асабістае, арыгінальнае, заўсёды глыбокае.

Асабліва адчуваецца, відаць гэта ў эсэ і мініяцюрах. Эсэ ў пераважнай большасці прысвечаны літаратуры. Для Брыля, які многія гады жыве ў літаратуры, жыве літаратурай, гэта натуральна. Здаецца, няма ў нашай літаратуры за апошнія многія гады ніводнага прыкметнага твора, у гісторыі літаратуры прыкметнай постаці, якія б не былі заўважаны і адзначаны Брылём. Сутнасць ягоных адносін да літаратуры і асобных літаратараў дастаткова акрэслена выяўлена ў эсэ «Мой Чэхаў», дзе акцэнт робіцца на першым слове. Мой Талстой (зразумела, Леў Мікалаевіч), мой Чэхаў, мой Гарэцкі, мой Мележ, мой Караткевіч, мой Адамовіч... - для Брыля гэта галоўнае. І не толькі ў плане літаратурным, але і ў жыццёвым. Жыццёвае асяроддзе, жыццёвыя абставіны, асабістыя ўзаемаадносіны, побытавы план заўсёды займаюць у гэтых эсэ істотнае месца [5,c.211].

Дзякуючы Янку Брылю мініяцюра займела статус паўнапраўнага жанру ў нашай літаратуры. У творчасці ж самога пісьменніка ў апошнія гады мініяцюры займаюць, па сутнасці, галоўнае месца. Іх адрознівае глыбокі роздум, назіральнасць Я.Брыля, дасканалае валоданне словам, адчуваецца вышыня, выверанасць маральных крытэрыяў. Разам яны ўяўляюць яркую, сонечную, рознакаляровую, мазаічную панараму нацыянальнага жыцця.

Вось мініяцюра пра наведванне Жупранаў:

«Учора быў першы раз у Жупранах. Магіла, помнік і, у касцёле, партрэт Багушэвіча.

Радасна, дзіўна, што ён - не легенда, не гістарычнае штосьці, а чалавек, які зусім паблізу жыў, памёр і пахаваны тут вось, на звычайных вясковых могілках, дзе на кожным помніку па некалькі пацешных памылак...

І другое пачуццё. І здзіўленне, і недаўменне, і пашана да таго, хто блізу сто гадоў таму назад упарта, як парастак паміж плітамі тратуара, пралез паміж дзвюма стыхіямі, расейскай і польскай, насуперак усім, уключаючы і сваіх найбліжэйшых, пралез і вырас са сваім і зрэбным, і глыбока, па-народнаму, па-хлебнаму свежым беларускім словам. І славы не было, а толькі адчуванне абавязку.

Шчасце наша, відаць, у самой апантанасці»[3,c.184].

Якой мужнай, самаахвярнай, нават велічнай постаццю паўстае перад намі адзін з першых змагароў за нацыянальнае адраджэнне, адзін з першых свядомых стваральнікаў нашага нацыянальнага менталітэту Францішак Багушэвіч. Якое глыбокае разуменне подзвігу паэта! І сказана гэта было ў часы самыя застойныя, у часы гвалтоўна-добраахвотнага збліжэння нацый і іх моваў.

Глыбокім, чыстым пачуццём любові да сваёй радзімы пранізана ўся творчасць пісьменніка. Пачуццё патрыятызму ў Брыля не стыхійнае (хаця гэта пачуццё першароднае), а глыбока ўсвядомленае, выпакутаванае на нялёгкіх жыццёвых сцежках, узбагачанае асабістым творчым вопытам і вопытам сусветнай літаратуры. Брылёвы эсэ і мініяцюры, прысвечаныя творчасці і жыццёваму лёсу беларускіх майстроў слова, асабліва Максіма Гарэцкага, Івана Мележа, прысвечаныя гісторыі і сённяшняму стану роднай мовы, уяўляюць з сябе выключна цэласную, прадуманую, жыццём адкрышталізаваную нацыянальную праграму. Прычым праграма гэтая падмацаваная, пацверджаная жыццём і творчасцю самога майстра.

«Гэта нармальна, што ў мяне яно ёсць, было і будзе - адчуванне роднай зямлі, народа, мовы, - нягледзячы ні на што.

Я быў рады, знайшоўшы гэтую сцежку ў юнацтве, яна мяне вядзе і сёння, даволі часта грэючы, адаграваючы запаветным цяплом»[2,c.77].

Яно ідзе разам - адчуванне роднай зямлі, народа, мовы. Гэта адзінае. Прыйшло як бы неўсвядомлена. Пазней асэнсавалася. Выказалася як вызначальны жыццёвы і творчы прынцып.

«Днямі зноў думалася пра крыніцу - родную мову, якой служыў і буду служыць як першааснове выхаду ў агульналюдскае. І не таму, што без гэтага мяне не будзе, а таму, што толькі так, толькі кожны ад свайго, ад сыноўняй любасці, ад мудрай пашаны да свае крыніцы, да свайго карэння па-сапраўднаму выходзіць да ўсіх людзей»[2,c.81].

Словам гэтым нельга не верыць. За імі, у іх - не толькі творчасць, практыка слынных майстроў свету, за імі, у іх - жыццё і творчасць самога пісьменніка.

Сёння ў нас, трэба прызнаць, усё яшчэ мала, гаворыцца пра нацыянальны менталітэт беларусаў. Акрэсліваюцца асобныя рысы, вызначаюцца пэўныя якасці, асаблівасці. Зразумела, ёсць у гэтым глыбокая жыццёвая неабходнасць. Бо сапраўднае нацыянальнае адраджэнне можа адбыцца толькі на аснове глыбокай нацыянальнай ідэі, што каранямі ўваходзіць у мінулае, ідэі, якая б стала сваёй, унутрана блізкай і неабходнай для мільёнаў беларусаў, ідэі, якая для пачатку хоць бы авалодала свядомасцю мільёнаў. Пакуль што пра ментальнасць як узровень індывідуальнай і грамадскай свядомасці гаварыць не даводзіцца. Нацыянальная адметнасць, нацыянальныя асаблівасці, нацыянальны характар беларуса і народа ва ўсім іхнім аб'ёме (а не толькі ў якіхсьці сацыяльна-палітычных праявах, не толькі ў экстрэмісцка-выкрывыальным змесце ў адносінах да суседзяў і да негатыўных праяў мінулага) - гэта яшчэ амаль не вывучаецца, не асэнсоўваецца. Нешта адмаўляецца без замены больш значным, больш прымальным іншым.

У гэтым сэнсе нацыянальная пазіцыя Янкі Брыля на сённяшні дзень уяўляецца выключна важнай і актуальнай. Для самога ж пісьменніка яна і раней, і заўсёды была такою.

І яшчэ пра адзін момант творчай пазіцыі пісьменніка.

Ён піша: «Недастатковасць праўды. Жаданне як быццам збоку, як быццам зверху бачыць усё так, як яно выглядае па-сапраўднаму. Многа, калі не большасць, звестак ды плётак, карыслівай хлусні ў найцяжэйшыя чарнобыльскія дні, але з замежных перадач...»[2,c.89].

І тут жа абгрунтаванне творчых прынцыпаў:

«А нам, каб пісаць хоць прыблізную праўду, трэба ж ведаць яе як найбольш, бо ўся яна - таксама не ўся! - прыйдзе значна пазней, тады, калі ўжо яе заслоніць праўда іншая, «больш патрэбная», не гістарычная, а сучасная зноў жа»[2,c.92].

Такі агульны суб'ектыўна-эстэтычны прынцып: імкнуцца як мага глыбей і паўней узнавіць жыццё. Выказаць сваё разуменне яго, разуменне сённяшняе, не баючыся быць да канца шчырым і адкрытым. Ведаць, што чытача, бо і сам чытач даўні, прыдзірлівы і спрактыкаваны, не ашукаеш, што ў творы ён заўсёды бачыць цябе, пісьменніка.

«Чытача не ашукаеш. Калі ты любіш, то любіш па-сапраўднаму, а ненавідзіш таксама на ўсю душу, калі ты ўкладваеш у тое, што пішаш, усё, што маеш найлепшага, калі робіш гэта натуральна, шчыра, без усякай задняй нізкай думкі, - чытач гэта бачыць, ён прымае тваю руку, працягнутую на дружбу.

Наколькі што будзе ў тэксце, наколькі ў падтэксце - гэта ўжо, здаецца, не заўсёды ў нашай уладзе. Але гэта павінна быць, гэтым павінен дыхаць твор, і гэтага не падробіш. Шчырасць - толькі яна будзе відаць, і толькі яна - галоўнае»[3,c.11].

Без шчырасці не можа быць праўды. Слова праўды заўсёды слова шчырае. А яно патрабуе ад мастака бязлітаснасці ў самараскрыцці, самавыяўленні. Бо што такое ў канчатковым выніку мастацтва, як не выяўленне індывідуальна-непаўторнага бачання свету, як не выяўленне менавіта сваёй праўды.

Аднойчы Брыль заўважыў:

«Першым у пераліках я не быў ніколі. Але самім сабою - амаль заўсёды. І гэта самае надзейнае, маё». Дададзім: для літаратуры - самае галоўнае. Для чытача - самае цікавае, патрэбнае.

У адной мініяцюры Янка Брыль згадвае, як аднойчы сваё выступленне перад амерыканцамі ён пачаў з прывітання прадстаўнікам іхняй літаратуры, якую любіць, пачынаючы са старонак Бічэр Стоў і Марка Твэна. Потым думае, што такое можа каму-небудзь здацца правінцыйным.

«І можна было б адказаць, што перад абліччам сусвету - а гэта ўжо сучасна - усе мы па-свойму правінцыя»[3,c.14].

Пісьменнік нідзе - ні ў сваіх творах, ні ў сваіх выступленнях-разважаннях - ніколі не баіцца быць правінцыйным, нязначным. Можа, нават «не баіцца» - не тое слова. Пра гэта ён проста не думае, бо тое, пра што ён піша, што гаворыць - для яго самае важнае, самае істотнае. Гэта тое, чым ён жыве, што жыве ў ім. Гэта - глыбока асабістае.

Брылёвы разважанні пра мастацтва, пра мастакоўскую шчырасць, аб праўдзе ў творчасці і ў жыцці, пра добрае і дрэннае далёкія ад самамэтнага голага тэарэтызавання, яны пазбаўлены і малой долі эстэцкай гульні. Яны падмацаваны творчасцю, увасоблены ў ёй ды і самі з'яўляюцца непасрэдна мастацкай творчасцю. Гэта чалавечая і мастакоўская пазіцыя. Прычым пазіцыя гэтая на працягу ўсяго творчага шляху пісьменніка прынцыпова нязменная. Яна толькі паглыбляецца, удакладняецца, пашыраецца (дастаткова нагадаць тут хоць бы аповесць «Ніжнія Байдуны»).

Любы творчы прынцып, любая мастацкая пазіцыя - і самі па сабе як тэорыя, і яшчэ ў большай ступені ўвасобленыя ў творах - заўсёды вывяраюцца жыццём: жыццём чалавека, жыццём народа і краіны. Вывяраюцца ўрэшце часам.

Пра што піша Янка Брыль?

Пра вечнага працаўніка, пакутніка і творцу, гаротніка і вечнага шукальніка, простага чалавека. Пра дзяцей ягоных і бацькоў. Пра такі складаны, пакутлівы і гераічны лёс радзімы. Карацей, піша пра тое, што хвалявала нас учора, хвалюе сёння і будзе хваляваць заўтра. Пра тое, што непадуладнае часу, пра тое, на чым, як кажуць, свет стаіць.

«Ціхае, цёплае адчуванне любасці да роднай зямлі, прыроды, нашых людзей, нашай мовы і песні заўсёды жыло ўва мне і жыве. І дома ў розны час, і ў людзях заўсёды было, - у Заходняй, у войску і на вайне, у палоне і ў час ўцёкаў, у далёкіх паездках на поўнач і поўдзень сваёй, савецкай краіны, і за межамі яе»[2,c.64]. Так пісаў Брыль у свой час.

Тут не проста прыгожыя словы. Гэтаму верыш, гэта сапраўды так. Бо інакш адкуль тады гэты чысты і светлы настрой любасці, якім наскрозь пранізаны творы пісьменніка, іх празрысты эмацыйны лад, іх жыццесцвярджальны, аптымістычны настрой, празрыстасць і чысціня слова і фразы.

Заключэнне

Янка Брыль - класік нацыянальнай літаратуры. Заняў ён гэтае ганаровае месца не па афіцыйным загадзе і не з афіцыйнага дазволу. Многія ягоныя творы сёння сталі хрэстаматыйнымі. Яны вывучаюцца ў школе і ў вышэйшых навучальных установах. Яны ў беларускай літаратуры, найперш у прозе, вызначылі, па сутнасці, стварылі, вельмі яркую і глыбокую лірычную плынь. На канец дваццатага стагоддзя плынь надзвычай перспектыўную. Яны, нарэшце, сталі незаменным набыткам у духоўным жыцці нацыі і народа[6,c.22].

Янка Брыль - пісьменнік-наватар. Наватар па самой прыродзе таленту - непасрэдна лірычнага, па-філасофску заглыбленага. Разам з тым уся творчасць пісьменніка грунтуецца на глыбокім засваенні гуманістычных і рэалістычных традыцый сусветнай літаратурнай класікі, у першую чаргу - расейскай, польскай, беларускай.

На сённяшні дзень Янкам Брылём пройдзены вялікі жыццёвы і творчы шлях. Шлях значны, прыгожы. 4 жніўня 1997 года на гэтым жыццёвым шляху народнага пісьменніка час паставіў вяху, пазначаную лічбай 80.

Творы самога Я.Брыля перакладзеныя на азербайджанскі, албанскі, ангельскі, армянскі, балгарскі, вугорскі, грузінскі, іспанскі, казахскі, кіргізскі, кітайскі, латышскі, літоўскі, малдаўскі, мангольскі, нямецкі, персідскі, польскі, румынскі, рускі, славацкі, таджыкскі, татарскі, туркменскі, узбекскі, украінскі, фінскі, французскі, чувашскі, чэшскі, эстонскі і мовы Югаславіі.

пісьменнік беларусь янка брыль

Літаратура

1. Беларускiя пiсьменнiкi: Бiябiблiяграфiчны слоўнiк. Т.1. Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1992.-595 c.

2. Брыль Янка // Беларускія пісьменнікі (1917-1990): даведнік. Мн.: Мастацкая літаратура, 1994.-488 c.

3.Брыль Янка. Выбраныя творы. Менск, МФ «Беллітфонд», 1999.-521 c.

4.Гусева Л. Янка Брыль - мастак. Мн.: Вышэйшая школа, 1968.-231 c.

5. Калеснiк У. Янка Брыль: Нарыс жыцця i творчасцi. Мн.: Народная асвета, 1990.- 371 c.

6. Нiкiфарава В.Б. Янка Брыль (Да 80-годдзя з дня нараджэння) // Весці АН Беларусі. Сер. гуманітарных навук. 1997. №3.-C.37.

7. Стральцова В.М. Іван Антонавіч Брыль (Да 85-годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманітарных навук. 2002. №3.-C.42.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Літаратурная творчасць Янка Маўр. Напісання прыгодніцкага рамана "Амок", першага ў беларускай літаратуры. Ідэйна-эстэтычнае рэчышча маўраўскай прозы. Эвалюцыя жанру прыгодніцкай аповесці, мастацкая навізна. Пасляваенны перыяд у творчасцs пісьменніка.

    реферат [31,1 K], добавлен 24.02.2011

  • Іван Андрэевіч Пятровіч як тыповы прадстаўнік творчай беларускай інтэлігенцыі, што пацярпела ад сталінскіх рэпрэсій. Факты біяграфіі і характарыстыка дзейнасці пісьменніка, шлях да творчасці. Творчая спадчына Янка Нёманскага. Літаратурны аналіз твораў.

    реферат [16,4 K], добавлен 28.08.2011

  • Янка Купала - імя, як сама Беларусь, мяккае, яго жыццёвы i творчы шлях. Kнігi i гyтapкi з Чаховiчам: ўплыў на фармiраванне светапогляду паэта, яго нацыянальнай самасвядомасцi. Паэтычны талент Купалы на аснове дзвюх стыхiй: лiтаратурнай i народна-песеннай.

    реферат [17,7 K], добавлен 12.11.2011

  • Кузьма Чорны (Мікалай Карлавіч Раманоўскі) як "беларускій Дастаеўскій", яго жыццёвы і творчы шлях. Раннія апавяданні яго — тыповыя для творчасці "маладнякоўцаў" замалёўкі, эцюды, імпрэсіі, своеасаблівыя "вершы ў прозе". Драматычныя творы К. Чорнага.

    реферат [30,4 K], добавлен 25.02.2011

  • Змітрок Бядуля як прадстаўніккагорты беларускіх пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры XX ст. Кароткі нарыс яго жыцця і творчасці, агульная характреистимка і аналіз твораў, іх праблематыка. Імпрэсіянізм як галоўная якасць лірыкі.

    курсовая работа [56,9 K], добавлен 25.03.2013

  • К. Крапіву можна з поўным правам лічыць тэарэтыкам літаратуры. У рэчышчы сваёй літаратурна-крытычнай дзейнасці (а Крапівой аналізаваліся і ацэньваліся многія творы сучаснай беларускай літаратуры) пісьменнік закранаў важныя тэарэтыка-літаратурныя пытанні.

    реферат [37,3 K], добавлен 25.02.2011

  • Творчасць І. Шамякіна, яго раманы, аповесці і апавяданні. Шамякін як народніі пісьменнік Беларусі. Аналіз твора аб вайне "Трывожнае шчасце", заснаванога на фактах з уласнага жыцця пісьменніка і лёсаў яго блізкіх людзей. Раманы "Крыніцы","Снежныя зімы".

    презентация [237,3 K], добавлен 13.05.2012

  • Жыццёвы, творчы шлях В. Зуёнка. Савецкі перыяд творчасці, паэзія для дзяцей, тэма сяброўства, любоўная лірыка. Паэзія 60-80-х гг.: агульначалавечыя тэмы. Праблемы нацыянальнай культуры, філасофская лірыка ў творчасці Зуёнка. Постсавецкі перыяд творчасці.

    курсовая работа [48,3 K], добавлен 26.02.2010

  • Апісанне дзіцячых і юнацкіх гадоў жыцця Пятруся Броўки - беларускага пісьменніка, паэта, перакладчыка. Дзейнасці Пятруся ў часы Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны час. Творчыя дасягненні пісьменніка; ўзнагароджанне ордэнамі Леніна і многімі іншымі.

    презентация [567,5 K], добавлен 21.11.2013

  • Дзяцінства і юнацтва К. Чорны. Перыяд навучання, дзейнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны. Дэбют Мікалая Раманоўскага ў якасці пісьменніка, яго творы вялікай эпічнай прозы, творчасць апошніх гадоў жыцця. Апісанне літаратурнага музея Кузьмы Чорнага.

    презентация [6,5 M], добавлен 22.04.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.