Метафара у паэтычным кантэксте пa паэме Я. Коласа

Паняцце метафары ў навуковай літаратуры, якая з`яўляецца адным з прадуктыўных сродкаў выразнасці паэтычнай мовы. Аналіз метафар у паэме Якуба Коласа "Сымон-музыка", іх класіфікацыя, а таксама высвятленне, з якой мэтай ужываюцца тыя ці іншыя метафары.

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 29.03.2012
Размер файла 45,7 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Змест

Уводзіны

Раздзел 1

Метафары і іх класіфікацыі ў навуковай літаратуры

Раздзел 2

Метафара ў паэтычным кантэксце паэмы “Сымон-музыка”

Заключэнне

Спіс выкарыстанай літаратуры

Уводзіны

Паэтычная мова не існуе без моцных каранёў рэальнай рэчаіснасці.

Р.В. Вінакур

Якуб Колас - выдатны беларускі паэт і празаік. Цяжка пераацаніць значэнне яго творчасці для беларускай літаратуры. Творчасць Якуба Коласа - гэта багацце разнастайных па сваёй тэматыцы твораў, якія ўжо колькі гадоў прывабліваюць чытачоў па-мастацку створанымі вобразамі, сюжэтамі, характарамі. Імя Якуба Коласа ўжо шмат гадоў ззяе на небасхіле беларускай літаратуры. Мастацкая вартасць паэм Якуба Коласа ацэньваецца не толькі беларускімі крытыкамі. Яго творы перакладаюцца на шматлікія мовы свету, што, безумоўна, можна лічыць сапраўдным творчым поспехам Якуба Коласа.

Мастацкі тэкст сапраўднага творцы - гэта багацце не толькі ідэй, думак, пачуццяў, гэта і багацце вобразнай сістэмы, якая робіць твор па-сапраўднаму вартасным, каштоўным, каларытным.

Паэма “Сымон-музыка” - адзін з цудоўных шэдэўраў беларускай літаратуры. Гэта паэма прысвечана паказу лёсу таленавітага самавука з народа, яго цяжкага, цярністага шляху у свеце, дзе духоўныя каштоўнасці амаль адышлі ў нябыт, а матэрыяльныя займаюць цэнтральнае месца. У паэме “Сымон-музыка”

Колас найбольш рамантычны ў паэтызацыі прыроды, навакольнага свету і імкненні мастака-музыкі пазнаць гэты свет, разгадаць яго бясконцыя таямніцы - гэта менавіта тое, што вылучае дадзены твор і дае падставы засяродзіць на ім сваю ўвагу.

Актуальнасць тэмы курсавой работы абумоўлена патрэбай асэнсавання вобразна-выяўленчых моўных сродкаў у паэме Якуба Коласа “Сымон-музыка”, а менавіта метафарычнай вобразнасці. У навуковых распрацоўках шмат даследаванняў па гісторыі стварэння твора, прац па аналізу вобразаў герояў, якія сустракаюцца ў паэме, але пакуль не існуе цэласнай працы па вобразна-выяўленчых сродках мастацкага тэксту.

У дадзенай працы мной аналізуюцца навуковыя працы па метафарах, іх класіфікацыях, а таксама на аснове мастацкага тэксту (паэмы “Сымон-музыка” Якуба Коласа) выяўляюцца разнавіднасці метафар, іх віды, а таксама значэнне для вобразна-выяўленчай сістэмы ў цэлым. Трэба адзначыць, што ў навуцы няма адзінага падыходу да аналізу метафар, менавіта таму ў дадзенай працы мной прапануецца некалькі класіфікацый метафар, якія дапамагаюць стварыць па-сапраўднаму мастацкі свет, дзе рэчы, з'явы прыроды маюць душу, ажываюць.

Такім чынам, мэтай майго даследавання з'яўляецца аналіз метафар у паэме Якуба Коласа “Сымон-музыка”, іх класіфікацыя, а таксама высвятленне, з якой мэтай ужываюцца тыя ці іншыя метафары.

У працэсе даследавання неабходна выканаць наступныя задачы:

ь адшукаць у паэме метафары,

ь прааналізаваць іх,

ь класіфікаваць метафары,

ь растлумачыць, якую сэнсавую нагрузку яны маюць.

“Сымон-музыка”, на маю думку, адзін з узорных твораў Якуба Коласа. Гэта паэма, якая ўражвае багаццем цікавых лірычных адступленняў, малюнкаў прыроды, устаўнымі песнямі і легендамі. Гэтыя ўстаўныя песні і лірычныя адступленні вызначаюцца вялікім майстэрствам, багаццем сродкаў мастацкай выразнасці, якія і з'яўляюцца аб'ектам даследавання.

Раздзел 1

Метафары і іх класіфікацыі ў навуковай літаратуры

Метафара (грэч. мetaphora - перанясенне) - ужыванне слова ці выразу ў пераносным значэнні праз супастаўленне пэўнай з'явы ці прадмета з іншай з'явай ці прадметам на аснове агульных для іх адзінак і ўласцівасцей.

Метафара - складаная і шматмерная з'ява, пра што сведчаць шматлікія і разнастайныя яе класіфікацыі. У аснове класіфікацыі метафар ляжаць розныя падыходы, разнастайныя прынцыпы.

Існуе шмат прынцыпаў класіфікацыі метафар, маюцца розныя тэндэнцыі вывучэння метафарычнага працэсу, з якіх найбольш выразна праяўляюцца шэсць накірункаў: кагнітыўны, прагматычны, семіятычны, інтэракцыянісцкі, параўнальна-фігуральны, вобразна-эматыўны.

Паводле кагнітыўнай тэорыі, распрацаванай Э. Мак Кормакам, утварэнне метафар - “гэта не проста лінгвістычная з'ява, якая адбываецца на паверхневым узроўні; яна бпачатак у больш глыбінным кагнітыўным працэсе творчага характару, які адкрывае новыя магчымасці для развіцця значэнняў” [6, 7].

Рымскія рыторыкі выкарыстоўвалі лагічны прынцып, згодна з якім падзел метафар адбываўся па прынцыпу жывой-нежывой прыроды.

Падзел метафар паводле іх марфалагічнага выражэння праводзіў М.В.Ламаносаў, вынікі чаго назіраем у працах сучасных даследчыкаў метафары. Так, адзначаюцы цяжкасці ў вызначэнні ўстойлівых формул для выражэння метафарычных адносін паміж значэннямі слова, Д.М. Шмялёў заўважае, што “некаторыя болей ці меней агульныя заканамернасці, да якіх адносіць, напрыклад, адметнасці абазначэння канкрэтных прыметнікаў для адцягненных прыкмет, а таксама ўжыванне дзеясловаў, якія абазначаюць канкрэтнае фізічнае дзеянне, для абазначэння псіхічных працэсаў і г.д., усё ж адзначаюцца.

Некалькі прынцыпаў (жывы-нежывы, канкрэтны - абстрактны) кладзе ў аснову класіфікацыі метафар С. Ульман, які выдзяляе:

1. антрапаморфныя (смяецца сонца),

2. зааморфныя (кашачае крыўлянне),

3. ад канкрэтнага да абстрактнага (жалезная воля),

4. сінтэтычныя (ядавіты колер),

5. метафарызацыя азначэнняў той грамадскай сферы, якая знаходзіцца ў цэнты ўвагі моўнага калектыву.

Тыпалогія метафар, распрацаваная на аснове рознай ступені выразнасці сродкаў, што выкарыстоўваюцца людзьмі ў працэсе моўнай камунікацыі, зроблена А.К.Авелічавым, які выдзяляе:

1. нерытарычныя

Да гэтага тыпу адносяцца метафары тыпу “спадарожнік Зямлі”, “зерне фотаплёнкі”, якія ўзнікаюць у выніку несвядомага надання нейкаму аб'екту звычайнай, часцей за ўсё антрапаморфнай характарыстыкі як знака, індыкатара, што выдзяляе аб'ект у моўнай рэчаіснасці;

2. аслаблена-рытарычныя

Гэта метафары тыпу засцежка-маланка як назва, якая выражае найбольш важную для практычных мэт чалавека ўласцівасць аб'екта; метафары, якія, якрамя намінатыўнай функцыі, нясуць і пэўную рытарычную;

3. рытарычныя, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на “ўласна рытарычныя” і “паэтычныя”.

Класіфікацыю метафар паводле іх розных функцый праводзіць Н.Д. Аруцюнава, на аснове чаго яна выдзяляе чатыры тыпы метафар:

1. намінатыўную метафару, якая заключаецца ў замене аднаго дэскрыптыўнага значэння другім і служыць крыніцай амонімаў - “іголка( швейная) - адзінка хвоі”,

2. вобразную метафару, якая ўзнікае ў выніку пераходу дэскрыптыўнага значэння ў прэдыкатнае і служыць для развіцця фігуральных значэнняў і сінанімічных сродкаў мовы,

3. кагнітыўную метафару, якая ўзнікае ў выніку зруху ў спалучальнасці прэдыкатных слоў (пераносу значэння) і стварае полісемію,

4. генералізаваную метафару, якая з'яўляецца канечным вынікам кагнітыўнай і якая сцірае ў лексічным значэнні слова межы паміж лагічнымі парадкамі і стымулюе ўзнікненне лагічнай полісеміі.

Іншую класіфікацыю прапануе В.Г.Гак, дзе за аснову тыпалогіі бяруцца суадносіны формы і значэння, а ў выніку ён выдзяляе два тыпы метафар:

1. поўная метафара, калі ўзнікненне пераноснага значэння не звязана ні з якімі зменамі ў структуры слова,

2. частковая, калі ўтварэнне новага значэння звязана з марфалагічнымі зменамі ў складзе слова: далучацца афіксы да асновы, якая выкарыстоўваецца ў пераносным значэнні.

Пры разглядзе адддзеяслоўных назоўнікаў-метафар у творчасці Н.Гілевіча В.ДЗ. Старычонак паводле таго, што пакладзена ў аснову пераносу і выяўлення падабенства аднаго прадмета да другога, выдзяляе некалькі тыпаў метафар:

1. анімістычныя, якія “арыентаваныя на чалавека і адлюстроўваюць шырокія і шматбаковыя сувязі аб'ектыўнай рэчаіснасці з чалавечым быццём”,

2. зоамарфічныя, якія “ўкладвыаюцца ў межы традыцыйных поглядаў носьбітаў беларускай мовы на шматлікія асацыяцыі і падабенства жывёлаў і людзей”,

3. асабовыя, “дзе пераносы ажыццяўляюцца з чалавека на чалавека”,

4. квалітатыўныя, якія “высвятляюць істотную адметнасць прадмета, паказваюць на характэрныя адзнакі, уласцівасці, прыметы, якімі адрозніваецца адзін прадмет (асоба) ад іншага”,

5. экзістэнцыяльныя, “арыентаваныя на выяўленне разнастайных аспектаў быцця чалавека, яго дзейнасці, асаблівасцяў успрымання, разумення і ацэньвання асобай жыцця і навакольнай рэчаіснасці”,

6. квантытатыўныя, якія заснаваны на “колькасным падабенстве прадметаў, асобаў, з'яваў і звычайна актуалізуюць прымету `многа, вылікая колькасць чаго-небудзь”,

7. метафары вонкава-падабенчага тыпу: спіны валуноў,

8. метафары псіхалагічнага тыпу, якія звязаны з “выяўленнем унутранага стану чалавека, яго псіхікі, асаблівасцяў характару і духоўнага складу, яго паводзінаў, маралі, спосабу жыцця, стаўлення да іншых людзей і інш.”,

9. метафарычныя пераасэнсаванні гукавога тыпу, якія “грунтуюцца на падабенстве і частковай семантычнай трансфармацыі разнастайных прыродных гукаў і гукаў чалавека”.

Акрамя вышэй названых тыпаў метафар, выдзеленых дадзеным даследчыкам, увага надаецца таксама індывідуальна-аўтарскім метафарам, паколькі, як зазначае Старычонак, кірункі развіцця іх “не заўсёды ўкладваюцца ў межы дзеяння пэўных алгарытмаў, вядомых семантычных формулаў, мадэляў.

Шырока вядома і іншая класіфікацыя, дарэчы, менавіта яна з'яўляецца самай папулярнай сярод многіх моваведаў і літаратураведаў. Гэта класіфікацыя метафар, якая праводзіцца з улікам часцінамоўнай прыналежнасці метафары, у выніку чаго выдзяляюцца субстантыўныя, атрыбутыўныя, вербальныя і ад'ектыўныя метафары.

Метафарычныя спалучэнні класіфікуюцца і паводле іх уласцівасцей, спосабу рэалізацыі імі “прынцыпу параўнання”, тады выдзяляюцца метафары, у якіх уласцівасць аднаго прадмета надаецца другому (змяіны погляд, хаты селі ў кола), ці ўласна метафары; метафары-параўнанні (аблокаў карагод, нуды пажар); метафары-сімвалы (чырвоная мяцеліца, жадання крыж); метафары-перыфразы (народ - гэту звяўшую кветку, прарок - пасол святла); метафары-загадкі (кветкі шчасця-папараць-кветка). Такія класіфікацыі назіраюцца ў працах такіх даследчыкаў, як Ю.І.Левін, В.К,Тарасаў.

Класіфікацыя метафар паводле кантэксту ў паэтычных творах адбываецца з улікам працягласці сінтаксічнай канструкцыі метафары. На аснове гэтага выдзяляюцца простая і складаная метафары, неразгорнутая і разгорнутая метафары, метафаара-тэкст, двухкампанетная і шматкампанентная метафары, пра існаванне якіх мы даведваемся з прац такіх даследчыкаў, як Н.А. Тураніна і С.Б. Кураш.

Выдзяляюць таксама метафары моўныя і паэтычныя. У адрозненне ад моўнай метафары паэтычная метафара характарызуецца наступнымі якасцямі:

1. нестандартнасць,

2. немагчымасць замены нявобразным эквівалентам,

3. немагчымасць мадэлявання.

Падрабязней трэба спыніцца на метафарах, якія спрыяюць стварэнню вобразаў, альбо вобразныя метафары.

У шырокім сэнсе тэрмін “вобраз” абазначае адлюстраванне ў свядомасці знешняга свету. У мастацкім творы вобразы - гэта ўвасабленне мыслення аўтара, яго унікальнае і светабачанне і яркае адлюстраванне карціны свету. Стварэнне яркага вобразу заснавана на выкарыстанні падабенства паміж двума далёкімі адзін ад аднаго прадметамі, практычна заснаваныя на кантрасце. Каб супастаўленне прадметаў ці з'яў рэчаіснасці было нечаканым, яны павінны быць дастаткова непадобнымі адзін да аднаго, і часам падабенства можа быць зусім нязначным, незаўважным, што дае магчымасць самаму суаднясці з'вя, прадметы, а можа адсутнічаць зусім.

Існуюць і іншыя погляды на метафару. Так, напрыклад, Дж. Лакоф і М. Джонсан выдзяляюць два тыпы метафар, якія разглядаюцца адносна часу і прасторы: напрыклад, анталагічныя, гэта значыць метафары, якія дазваляюць бачыць падзеі, дзеянні, эмоціі, ідэі і г.д. як нейкую “субстанцыю”.

Метафара часта разглядаецца як адзін са спосабаў дакладнага адлюстравання рэчаіснасці ў мастацкім плане. Аднак, напрыклад, І.Гальперын кажа пра тое, што “гэта паняцце дакладнасці вельмі адноснае. Менавіта метафара, якая стварае канкрэтны вобраз абстрактнага паняцця, дае магчымасць рознага тлумачэння рэальных паведамленняў” [6, 8].

Сярод разнавіднасцей метафары выдзяляюць увасабленне і адухаўленне.

Адухаўленне, або празапапея - разнавіднасць метафары, перанясенне ўласцівасцей жывых істот на прадметы, абстрактныя паняцці, з'явы прыроды, рэчы. Згодна з Рагойшам В.П., “у аснове адухаўлення ляжаць анімістычныя ўяўленні старажытнага чалавека, які ўсе прадметы навакольнага свету надзяляў здольнасцю мысліць і адчуваць” [14, 82].

Увасабленне, або персаніфікацыя, - разнавіднасць метафары, якая заключаецца ў наданні чалавечых уласцівасцей рэчам, прадметам, з'явам прыроды.

Такім чынам, сёння прапануецца вялікая колькасць класіфікацый метафар, якія, безумоўна, адлюстроўваюць гісторыю вывучэння метафары, раскрываюць розныя падыходы і вызначаюць розныя бакі такой складанай з'явы, як метафара.

Раздзел 2

Метафара ў паэтычным кантэксце паэмы “Сымон-музыка”

“Сымон-музыка” - гэта новая і цікавая старонка творчай спадчыны Якуба Коласа. Як адзначае І.Я. Навуменка, “ Колас - строгі рэаліст, апавядальнік, эпік - у паэме “Сымон-музыка” аддаў значную даніну ўмоўна-рамантычнаму сюжэту і іншым атрыбутам рамантычнай, лірычнай паэмы” [10, 128].

У вырашэнні праблемы жыцця і мастацтва Якуб Колас звяртаецца да крыніц народнага светаадчування, светабачання, да той наіўнай, магчыма, даўно зжытай ідэі пангуманізму, якая дапускае псіхічны пачатак, гэта значыць душу, ва ўсіх прадметах навакольнай прыроды.

Сярод розных і шматлікіх вобразна-выяўленчых моўных сродкаў цэнтральнае месца ў паэме Якуба Коласа займае метафара. Кожная з'ява прыроды, прадмет ажываюць на старонках паэмы.

Звычайныя прадметы жывой і нежывой прыроды - вецер, хмурынкі на небе, жыта, васількі, конікі, мушкі - выклікаюць у будучага музыкі паэтычнае пачуццё. У яго свядомасці жывое і нежывое як бы яднаюцца. Сапраўды, здольнасць рухацца, ствараць музычныя гукі ўласціва не толькі жураўлінаму “шнуру” ў паднябессі, а і ветру, які вядзе размову з каласамі.

Шолахі, гукі, фарбы, колеры прыроды незвычайна хвалююць Сымона. Яму радасна бачыць поле, луг, неба над галавой, слухаць шум ветру, лавіць галасы птушак, да чаго, скажам, той жа дзед Курыла ставіцца абыякава. І менавіта таму, што прадметы, з'явы прыроды ўзрушваюць хлопчыка, у яго нараджаецца думка, што “ ўсё жыве і душу мае: краска, дрэва і жучок”. У Сымона дапытлівы розум, настойлівае імкненне разгадаць таямніцы прыроды, дакапацца да самага кораня рэчаў і з'яў.

Сымон-музыка мае вельмі чуйную душу, багатую фантазію, якая дапамае ствараць іншы свет, які бачыць толькі ён адзін. Ява і мара сплятаюцца ў адно і Сымонка адчувае яднанне з прыродай, робіцца яе частачка, жывой, непаўторнай:

І яму так лёгка стала,

Як бы што яго ўзняло

І так ціханька гайдала,

І так лёганька нясло.

Вось ўзняўся над крыжамі

І паплыў, паплыў, паплыў!

Толькі ветрык за вушамі

Ціха-ціха захадзіў.

А ён дальш усё нясецца,

Хмаркі гоняцца за ім

І смяюцца, ён смяецца

Смехам радасным такім.

А над імі сонца ззяе,

І цалуе, як дзяцей,

І праменні пасылае

Сустракаць сваіх гасцей.

У вобразе Сымона паэт малюе дасціпны народны розум, талент, дапытлівы інтэлект, творчаму ўзлёту якога няма граніц. У руках сапраўднага музыкі скрыпка плача, ажывае, дорыць слухачам сваю песню-жальбу, пакутуе разам з сіроткай-хлопчыкам.

Якуб Колас вельмі часта звяртае ўвагу на ўяўным свеце ў душы героя-музыкі, для якога мара, палёт фантазіі не меншая рэальнасць, чым тыя прадметы, рэчы, з'явы, што знаходзяцца вакол яго.

Вобраз Сымонкі немагчыма ўявіць без вобразу старога лесніка Данілы. Чуйная душа старога Данілы таксама адчувае душу прыроды. Яна жывая, сапраўдная. Для некага іншага, відаць, пушча - проста вялікі маўклівы лес, а для ляснічага - гэта рознагалосая, шматкаляровая, адкрытая, зразумелая і адначасова таемная з'ява жыцця:

А лес, хлопча, хоць ён дзікі,

Але мудры і дзіўны,

Сэнс ён мае патайны,

Асабліва бор вялікі.

Для апісанне пушчы Якуб Колас тут выкарыстоўвае іншы троп - эпітэт, які таксама працуе на стварэнне жывых адухоўленых вобразаў прыроды.

Жывой і непаўторнай малюе Якуб Колас восень у паэме “Сымон-музыка”. Такім мы бачым надыход восень на старонках паэмы:

Восень ткала ўжо красёнцы

Мяккай чырвані ў лістах,

Восень спеў вяла бясконцы,

З ветрах ходзячы ў кустах;

Восень прала кужаль тонкі -

Павуціння белы лён;

Восень шэрыя заслонкі

Моўчкі клала на адхон.

Восень шла ў сырым тумане

Восень клыгала ўгары,

Восень пела песні зрана,

Восень ныла ўвечары;

Восень слала дзень свой хмурны

Там заслаў ёй абрусы.

Восень “ткала”, “прала”, “клыгала”, “песні пела”, “ныла”, “слала абрусы” - відавочна, что ў дадзеным выпадку адухаўленне і ўвасабленне, як разнавіднасці метафары, надаюць восені рысы жывой істоты, уласцівасці чалавека. Тут праца восені суадносіцца з ткацтвам, цяжкай і маруднай працай чалавека, якая вымагае цярплівасці, асцярожнасці, працалюбства, уважлівасці, таленту.

З ткацтвам параўноўваецца і праца іншага прыроднага мастака - мароза. Так, напрыклад, Колас заўважае:

Эх, мароз, мароз траскучы!

Шклечкі краскамі ты ўбраў,

Толькі ж холад твой пякучы

Краскі ў полі ўсе пабраў.

Тчэш красёнцы ты прыўдала;

Лёд-аснова і вуток,

Снег - і цэўкі, і сукала.

Іней-зоры - твой чаўнок.

Такім чынам, праца чалавека, беларускага селяніна, увасабляецца ў мастацкіх вобразах Якуба Коласа.

Трэба адзначыць, што Якуб Колас паказаў сябе ў паэме як непераўзыйдзены майстра пейзажнага жывапісу. Тут можна знайсці не толькі малюнкі ўсіх пор год. Варта адзначыць, што ў паэме вялікая колькасці розных фізічных станаў прыроды. Акрамя вышэй прыведзеных прыкладаў восені і марознай зімы, прырода паўстае і ціхамірнай, і заспакоенай, і лагоднай, і сярдзітай, і гняўлівай, і незадаволенай, раззлаванай, абуранай. Прырода выступае як жывая, адухоўленая істота, якая знаходзіцца ў шматстайных сувязях з чалавекам. У якасці ілюстрацыі прывядзём наступны ўрывак з паэмы, у якім апісваецца ноч:

А ноч косы расплятае,

Мрок вылазіць з-за кустоў

І на ліпы воўну сцеле,

Іх мяняючы абрыс, -

Нібы з прасніцы кудзеля,

Голькі спушчаны наніз.

І сапраўды, прырода ажывае ў паэме “Сымон-музыка”. Дзень “вочы шэрыя прыжмурыць і мргне вятру-арлу”, “чуць прыжмураць вочкі зоры”, “пчолка штось казала ёй жычліва”.

Звернемся да класіфікацыі метафар паводле часцінамоўнай прыналежнасці. Вядома, што гэта класіфікацыя з'яўляецца папулярнай не толькі ў галіне літаратуразнаўства, але і ў мовазнаўстве таксама.

Дзеясловы адыгрываюць значную ролю сярод іншых часцін мовы, і гэта не выпадкова. Дзеяслоў - гэта анёл руху. Відавочна, што дзеясловы спрыяюць паказу чалавека, істоты, з'явы прыроды ў руху, у дынамічным аспекце. Вядома, што жывыя прадметы адрозніваюцца ад нежывых гэтай уласцівасцю, здольнасцю рухацца, перамяшчацца ў прасторы. Такім чынам, згодна з часцінамоўнай класіфікацыяй выдзяляюцца наступныя тыпы метафар:

1. дзеяслоўныя: “лес смяяўся і рыдаў”, “мне ўсміхнецца постаць дуба”, “пабяжыць у свет дарога”, “гаманіла хвалька з хваляй”, “беглі сцежкі між жытамі”, “жыта каласкамі гаманіць”, “дрыжыць агонь”, “шэпча сонца”, “кажуць травак валаконцы”, “ а на замку пазалота грае ў чырванні”, “мрок жмурыць вочы з-пад карэння”, “мрок ачнуўся, сулься глянуў і пасунуўся рупліва”, “пазірае замак скрыва”;

2. субстантыўныя: “казкі-чары”, “срэбра-ручаіна”, “каласкоў жывы навес”, “пасады-троны”, “мрок-сляпіца”, “ноч-чарніца”, “возера-люстэрка”;

3. ад'ектыўныя: “хмаркі злататканыя”, “крылатая зарніца”, “злы-маўклівы, гняўліва-абурлівы яны”, “пярун грозналіцы”, “мнагадумныя прасторы”, “струн дрыгучых”, “хвалі жыта плыўкадымныя”;

4. адвербіяльныя:”вочкам бліснуў дурасліва”, “у мроку нікнуць сонна далі”, “пазіраюць грозна-строга”.

Як можам заўважыць, дзяслоўныя метафары шырока выкарыстоўваюцца ў паэме “Сымон-музыка”, ствараюць свет чароўны і прывабны. Не менш значная роля адводзіцца субстантыўным і ад'ектыўным метафарам. Трэба адзначыць, што кожная метафара - самабытная, яркая.

Нельга не звярнуць увагі на вялікую казачку-калыханку для Ганны, якая цалкам з'яўляецца такім відам метафары, як адухаўленне. Кожная з'ява прыроды жывая, дынамічная. Трэба заўважыць, што казачка - цалкам вербальная, або дзеяслоўная, метафара, згодна з адной з класіфікацый, разгледзеных вышэй:

Раз сышла з нябёс вясёлка

І ступіла на зямельку

Ды ўраніла там кудзельку,

Кудры ранічнага золку,

На зямлю-пасцельку

Спрала зорачка кудзелю,

Зладзіў месячык красёнцы,

А дзянёк саткаў на сонцы

З нітак красачку-лілею.

Шырока выкарыстоўваюцца ў паэме “Сымон-музыка”так званыя метафары-прыдаткі. У артыкуле Н.А.Чабатар разглядаецца менавіта гэты тып метафар. Даследчык вылучае некалькі груп дадзенага тыпу метафар. Разгледзім іх больш дэтальна ў сувязі з паэмай Сымон-музыка”.

Н.А. Чабатар разглядае метафары згодна з іх семантыкай. Самую вялікую групу складаюць метафарычныя спалучэнні з прыдаткам, у якіх абодва кампаненты абазначаюць адцягненныя паняцці, якасць, стан: “праявіна-мана”, у карагодзе думак-вобразаў”, “цемнік-сон”, “сон-уладар”, “без ахвоты-захаплення”, “гарчэча-адчуванне”, “зло-няпраўду сее”, “воля-змова”, “доля-жыцце”, “бяда-напасце”.

Вельмі часта адзначаюцца метафарычныя спалучэнні, дзе ў якасці метафары ўжываецца назва асобы ці пэўныя якасці гэтай асобы. У такіх выпадках аб'ект параўнання, якім з'яўляецца звычайна неадушаўленны прадмет, як бы ажывае і набывае тыя рысы, якасці, якія ўласцівы прадмету параўнання, чалавеку: “і губляўся там, знікаў… Жартаўнік агоньчык гэты!”, “асілак -дуб не сцерпеў кары і кажа ён сухой галіне”, “і халодны віхор, бурагон-сухавей гэту хмарку-красуню чапіў”, “неразлучны з скрыпкай-другам хлопчык шоў, у снезе вяз”, сталым крокам між бярозак з сябрам-кіем ён”, “я - салома, ён - мякіна, мне гарэць, а Шлёме -гіць, і салома-сіраціна з вольным ветрам паляціць”.

Нешматлікую групу складаюць, згодна з Н.А. Чабатар, метафарычныя спалучэнні, дзе аб'ект параўнання- канкрэтныя рэаліі жыцця: “хлопчык згодзен, хлопчык рад, хоць не любіць дзеда-грыба”, “і заўваж, мой хлопча-колас”, стой, гадзюка-чараўніца” стой, насенне ведзьмака!”, “Ганна-рыбка! Ды не бойся, Заспакойся і засні””дакончыў казку пра лілею і пра пташыну-песняра”.

У гэтых прыкладах метафарамі з'яўляюцца назоўнікі жывёльнага ці расліннага свету, якія маюць вельмі важную ролю:яны характрарызуюць асобу са станоўчага або адмоўнага боку. Менавіта такія метафары дапамагаюць коратка і зразумела даць ацэнку чалавеку, даюць магчымасць зразумець, якая жыццёвая пазіцыя ў таго ці іншага героя, што ён за чалавек, а таксама стаўленне аўтара да героя.

Невялікую групу складаюць метафарычныя спалучэнні, у складзе якіх абодва кампаненты з'яўляюцца назвамі асобы. Такім чынам метафара ўзмацняе значэнне слова-характарыстыкі, надае дадатковыя ўласцівасці той ці іншай асобе: “шоў Сымон за старцам-дзедам, дзед - уніз, ён-угару”, “дзед-жабрак прачнуўся рана”, “а мо шайку дзе гуртуе ён, Яхім, разбойнік-атаман?”, “Шлёма рукі ўскінуў шыбка, як бы струны там былі, а ён мастак-музыка, аж Сымона бярэ смех”, “ды хто ведаў гэты смутак, тугу хлопца-гаруна?”, “не зайздзрошчу вашай долі, багацеі, Вы - крыўдзіцелі-зладзеі, Вы разбілі мне надзеі…”, “трошкі воддаль ад сяла Бабка-знахарка жыла”.

Часам сустракаюцца метафары, дзе дадатковая ўласцівасць надаецца на аснове розных асацыяцый: “вочкі-зоркі”, “валокны-крылкі”, “ніці-кросна”, “срэбра-ручаі”, “возера-люстэрка”, “златаблеск-ірдзенне”, “зямлю-пасцельку”, “красачка-лілея”, “з хмарак-воўны”.

Паколькі метафарычныя спалучэнні класіфікуюцца і паводле іх уласцівасцей, спосабу рэалізацыі імі “прынцыпу параўнання”, то ў прыведзеным прыкладзе мы заўважаем метафары-параўнанні, якія даюць вобразную характарыстыку, каб можна было больш яскрава і дэталёва ўявіць прадмет, пра які ідзе гаворка.

Каб надаць якасці жывога, сапраўднага з'явам прыроды, прадметам Якуб Колас знарок выкарыстоўвае, падбірае розныя словы-метафары да адной і той жа з'явы.

Так, напрыклад, слова песня ў паэме “Сымон-музыка” мае наступныя метафары-прыдаткі: “І як волю ўсю пачуе, дрэва тое ажыве, песня-радасць запануе, у прасторы паплыве”, “хочуць волі, просяць долі песні-краскі”, ён прыслухаўся - гудзенне, Мяккі звон і роўны шум, сугалоснае ўлучэнне невыразных песень-дум.

Вельмі шмат цікавых і трапных метафар да слова думка: “перад ім плывуць, як цені, думкі-вобразы такія, для якіх не знойдзеш слоў”, “спіць Яхім, а думкі-дым плывуць сукромна, як і цьма”, “і падхопяць зноў Сымонку думкі-мары, мыслі-сны”, “песні-гуды, думкі-чары”; да слова шум: “шуму-гоману багата”, “з шумам-трэскам, з нейкім піскам, бы з ім хоча гаварыць”, “ і як жыта шумам-спевам мову-песню давядзе”, “а ў агульным шуме-крыку выхвалялі”, “ і павольна з шумам-гукам стаў хіліцца ён”; да слова ноч: “дзесь галосіць-плача дудка, - будзе сцішна, будзе жудка, калі зляжа ноч-чарніца!”, “калі над стомленай зямлёю навісне ночка-чараўніца”, “і парушыць ночку-цьму”; да слова казка: “скончыў хлопчык казку-гора і галоўку пахіліў”, “вольны вецер хай гадуе мае думкі, мае мары, мае песні, казкі-чары”, “мо Палесся казка-быль дзеду думкі ўзварушыла, пушча ў памяці ўсплыла”.

Трэба адзначыць, што некаторыя з гэтых метафар, відавочна, запазычаны з вуснай народнай творчасці - песень, казак - (ночка-цьма, шум-спеў), але большасць з метафар-прыдаткаў (метафар-параўнанняў - такая назва даецца ў іншых класіфікацыях гэтаму тыпу метафар), безумоўна, індывідуальна-аўтарскія, непаўторныя.

Якуб Колас -сапраўдны мастак слова, і на прыкладах, якія прыведзены вышэй, можна заўважыць, што метафара дапамае не толькі стварыць непаўторныя вобразы, але і з'яўляецца крыніцай ўзбагачэння мовы.

Згодна з класіфікацыяй В.Дз. Старычонка, але прымаючы пад улік не толькі аддзеяслоўныя метафары, але і метафары розных часцін мовы, у паэме можна выдзеліць наступныя тыпы:

а. анімістычныя: “травінка сваю думае думу”, “гаворыць жытні колас”, “спявае ўголас мушка, конік, авадзень”, “спявае кветка з кветкай”, “месяц цешыўся бязмоўна з хорам зор і небясамі”, “смерць шла за ім, свой міг сачыла і забрала ў ясны дзень”,

б. зоамарфічныя: “вецер-арол”, “смык то плаваў, то лятаў”,

в. квалітатыўныя:” агнявыя пасмы-стрэлы”, “вузлы вязаў гурком”, “пуга-павіванка”, “дарогі-паясы”,

г. экзестэнцыяльныя: “промень вясёлкам ткаў кароны”, “а Сымону лёс музыкі усміхаўся ў сонцы мар”, “кропля роскі на каштане блеск запальвае дзіўны”, “хмары маланкі аралі”, “хмары неба апранулі”,

д. метафары вонкава-падабенчага тыпу: прастора-шырыня”, “вецер-арол”, “дзед-грыб”,

е. псіхалагічныя: “музыка-чараўнік”, “поле жудасна маўчала і халоднай цішынёй непрыветна сустрачала тых, хто з крыўджанай душой смутак нёс свой”, “плакаў хлопчык і ліліся градам слёзы на пясок”, “ ён слязамі жаль свой выліў, смутак імі спаласкаў”, “ціхім жаласці павевам струн краналіся жывых”, “шчасцем вее сенажаць”, “лес смяяўся і рыдаў”,

ж. метафарычныя пераасэнсаванні гукавога тыпу: “гудам-звонам срэбна-медным звоняць звоны ў час дзянніцы”, “струны-гуды”,

з. асабовыя: “старац-дзед”, “дзяўчынка-чараўніца”.

Варта звярнуць увагу на так званыя метафарызаваныя эпітэты, якія таксама дапамагаюць стварыць свет, якімі мы бачым вачыма маленькага творцы-музыкі, які грае свае сапраўдныя, шчырыя песні, здольныя будзіць душу нават самага раўнадушнага чалавека: “хмаркі злататканыя”, “крылатая зарніца”, “злы-маўклівы, гняўліва-абурлівы яны”, “пярун грозналіцы”.

Як у маленькай кроплі свеціцца акіян, так і ў лёсе занядбанага вясковага хлопчыка нельга не заўважыць мастацкага адлюстравання гістарычнага лёсу многіх беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, творцаў.

Невыпадкова Якуб Колас стварае свет прыроды, дзе душа мастака-музыкі адпачывае, знаходзіць гармонію і супакой ад свету, дзе валадараць грошы, падман.

Непадобнасць хлапчука-летуценніка да аднагодкаў ускладніла яго жыццё. Гэтак жа балюча, як і свае адзіноцтва, адасобленасць, перажываў Сымонка пагардлівыя, здзеклівыя адносіны з боку дарослых, якія часта ўзнагароджвалі хлопчыка вінаватага без віны хлапчука крыўднымі словамі. Вясковы хлопчык адораны тонкім музычным слыхам, здольнасцю складаць песенькі, разумець прыроду - спевы жытняга коласа, птушак, шалясценне травы - знаходзіць свій прытулак толькі з прыродай.

Свет прыроды - гэта тое, што кранае душу маленькага хлопчыка. Менавіта тут, на ўлонні прыроды, ён адчувае сябе чалавекам, патрэбным, неабходным. Прырода лашчыць яго, спачувае, дае прытулак, надзею, нараджае мары і летуценні. Безумоўна, толькі чалавек, які вельмі тонка адчувае прыроду, яе душу, можа быць сапраўдным музыкай.

Канкрэтна-рэальныя, пададзеныя ў будзенна-бытавым плане вобразы жабракі-скнары, хцівага і бессардэчнага карчмара, багатага князя і яго ўгодлівых лакеяў выступаюць як мастацкія сімвалы тых сацыяльных сіл і маральных уяўленняў, што былі сур'ёзнай перашкодай у развіцці духоўных здольнасцей народа. Гэтыя вобразы супрацьпастаўляюцца вобразу Сымона. Гэта іншы свет, адрозны ад сапраднага свету прыроды. Сквапнасць і бездухоўнасць - напэўна, так можна абазначыць асноўныя рысы грамадства.

Мастацкія вобразы ў паэме самі па сабе нясуць вялікую ідэйную нагрузку. “Дзед-грыб”, “дзед-шалыга” быў нямілы Сымонку. І гэта выразна паказваецца праз трапныя метафары-параўнанні, якія выкарыстоўвае Якуб Колас.

Жабрак паўстае перад намі няшчасным і адначасова хітраватым старым, злосным на людзей за свае крыўды і нягоды, прызвычаеням да ўмоў, у якіх давдзіцца яму існаваць, і, галоўнае, чалавекам, які ўзвёў зман у прынцып уласнай маралі. Навучанне жыць няпраўдай, прыстасоўвацца да ўмоў, быць зверам сярод звяроў, між авечак ягняткам выклікала ў душы Сымона пратэст, падрыхтоўвала разрыў, але не прывяло да яго. Расказаная ж дзедам-жабраком казка - аб “вароне-хвальбоне” раскрыла яго характар. Стары жабрак паўстаў перад хлопчыкам у святле духоўнай агіднасці і нікчэмнасці.

На маю думку, кожная дэталь у сапраўднага мастака слова невыпадковая. Яна дапамагае раскрыць і растлумачыць асноўную думку твора.

Мастацтва ўпадабляецца аўтарам сонечнаму святлу, і вышэйшым яго законам прызнаецца неабходнасць актыўнага ўключэння ў грамадскія справы людзей, непрымірымая барацьба супраць улады цемры і прымусу.

У сімвалічным плане Якуб Колас прытрымліваецца падыходу, які сягае сваімі каранямі ў вусную народную творчасць: так, ноч - сімвалізуе нешта злое, пачварнае, непрадказальнае, нясе на сабе адбітак страху і невядомага. Дзень жа ў сваю чаргу, сімвалам якога з'яўляецца, безумоўна, сонца, прадвяшчае добрае, светлае, бо сонца дарыць цяпло, радасць, абуджае душу чалавека ад злога. У пацверджанне дадзенай думкі можна прывесці наступныя радкі з паэмы “Сымон-музыка”:

Сонца ўсюды ходзіць з ласкай,

Сонца свеціць роўна ўсім;

Сонца - радасць, сонца - казка,

Што зганяе з сэрца дым.

Цікавую думку выказвае В. П. Жураўлёў у сваё працы “Якуб Колас і паэтыка беларускага рамана”. Даследчык адзначае: “Арганічную сувязь заглыбленай інтэлектуальнасці і тонкай, чалавека любнай, гуманістычнай сардэчнасці аўтар настойліва, мэтаімкнённа шукае на працягу ўсяго твора, звяртаючы свій позірк на самых розных людзей і выпрабоўваючы іх у самых розных абставінах. Але саму ідэю такой гармоніі, пададзенай у агульна-тыпалагічным плане, найбольш увасабляе не нейкі рэальны персанаж і не галоўны герой твора, а вобраз-сімвал адзінокага “дзіва-дрэва”, - маленькага, змізарнелага, пахіленага набок, закіданага дубка, які валодаў, аднак, моцным духам, чуйным сэрцам, цвярозым аналітычным розумам, неўпрыкмет для старонняга вока убіраў у сябе багаты і таемны свет “думак розных, спеву, сноў, казак вугал непачаты” і “зрабіўсяч песняром” [1, 201]:

Углыбіўшыся ў плынь свету,

З тым злучыўшыся жыццём,

Часта ў жаль яго адзеты,

Ён зрабіўся песняром.

На маю думку, тут мэтазгодна казаць пра так званую метафару-сімвал, згодна з адной з вышэй разгледжаных класіфікацый. З аднаго боку, дубок - “дзіва-дрэва”, надзеленае ўласцівасцямі чалавека, здольнае быць мастаком, сапраўдным, думаць, перажываць, хвалявацца, валодаць багатым духоўным светам, а з другога боку, дубок - гэта сімвал творчасці, самабытнасці, таленту, які паходзіць з народа. Як і дубок, які расце сярод звычайных дрэў - можа аказацца таленавітым “песняром”, так і хлопчык-сіротка, якому лёс наканаваў блукаць па свеце і спяваць шчырыя песні-жальбы для людзей, - пясняр сваёй айчыны.

Некаторыя даследчыкі ў вобразе дубка бачаць трыадзінства: метафару, алегорыю, і сімвал, што, на маю думку, таксама справядліва. Дубок зрабіўся “песняром”, дзякуючы таму, што ўглыбіўся ў “плынь свету”, зразумеў унутраныя спружыны рэчаіснасці, “прычынную шматстайнасць жыцця і што яго разуменне было прасякнута высокагуманным пачуццём - пачуццём спагады і жалю да пакрыўджаных, занядбаных, абыдзеных увагай, клопатам, ласкай. Мастацтва, дзе мудрая філасофская думка і тонкае, гуманісычнае пачуццё былі б паяднаны ў гарманічным адзінстве, якраз і з'яўляецца для Якуба Коласа тым эстэтычным ідэалам, да якога павінен імкнуцца сапраўдны мастак” [202].

І Сымонка, які імкнецца данесці сваю песню да народа па сваёй сутнасці той жа дубок, мэта якога абудзіць душы людзей.

Галоўны герой у мастацкай інтэрпрэтацыі Якуба Коласа заслугоўвае пільнай гуманістычнай увагі і высокай пазітыўнай характарыстыкі ўжо тады, калі ён толькі імкнецца жыць па законах простых, элементарных норм народнай маралі - быць сумленным і міласэрным да іншых людзей, да тых, каму трэба неадкладная дапамога, падтрымка, спачуванне.

Арыгінальныя паэтычныя знаходкі Якуба Коласа ўражваюць сваёй разнастайнасцю, робяць з'явы і прадметы яркімі, пластычнымі, выразнымі.

Зразумела, што адна з асноўных функцый метафары - гэта эстэтычная функцыя. Несумненна, Якуб Колас стварыў свой непаўторны метафарычны свет, які адкрываецца чытачу з новага боку, здзіўляе сваім хараством, прыгажосцю.

Мастацкая вартасць твора вызначаеццца менавіта правільным спалучэннем ідэі, тэмы і тых сродкаў мастацкай выразнасці, якія дапамагаюць стварыць іншы свет - свет мастацкага тэксту. Калі мы кажам пра Якуба Коласа, то жывая беларуская мова, народная, з легендамі, паданнямі, казкамі, калыханкамі, песнямі - усе гэта знайшло сваё месца ў паэме. Але трэба адзначыць, што Якуб Колас - арыгінальны творца, у паэме багата індывідуальна-аўтраскіх метафар, якія ўзбагачаюць слоўнікавы склад беларускай мовы. Як зазначае адзін з даследчыкаў Якуба Коласа В.П.Жураўлёў, “унутранае адзінства, цэласнасць і сюжэтная завершанасць паэмы “Сымон-музыка” Якуба Коласа дасягаюцца за кошт высокага майстэрства паэта, дзякуючы творчаму выкарыстанню багатай палітры вобразна-выяўленчых сродкаў, у тым ліку невычэрпных магчымасцей народнай мовы” [1, 196].

Беларуская прырода - чароўная і разнастайная, багатая і эмацыянальная на старонках паэмы “Сымон-музыка”. Таму можна пэўна лічыць, што Якуб Колас - выдатны творца, які вельмі тонка адчувае прыгажосць слова.

І метафара як сродак вобразна-выяўленчы, спрыяе асэнсаванаму, па-мастацку вартаснаму апісанню кожнай дэталі жыцця маленькага музыкі -творцы. Гэта і восень, і зіма, сонца, дзень, ноч, кветкі, жыта, васьлькі - адным словам усё тое, што знаходзіць навокал, дазваляе адчуць сапраўдную чароўнасць, прывабнасць беларускага краю.

Заключэнне

метафара літаратура паэтычная мова

Шматгранная літаратурна-мастацкая спадчына Якуба Коласа - гэта неад'емная частка духоўнага набытку беларусаў, невычэрпная крыніца мудрасці, хараства і прыгажосці.

Паэма Якуба Коласа “Сымон-музыка” - гэта цікавы і непаўторны свет, свет, у якім усё ажывае: дрэвы, восень, лес, вецер, аблокі, мароз. Ды інакш не можа быць у сапраўднага мастака слова: толькі паэту з вытанчаным успрыманнем дадзена ўбачыць, як “сонца рассыпае каснікі, залатыя ручнікі і цалуе праз аконца збітых кудзер валаконцы”, як “тчэ мароз красёнцы прыўдала, лёд-аснова і вуток, снег- і цэўкі, і сукала”, як “усміхалася неба, пазірала вокам ласкі; складалі байкі-казкі лес і поле морам хлеба, спявалі краскі”.

Гарманічная ўзаемазвязанасць эмацыянальнага і рацыянальнага якраз і з'яўляецца для аўтара паэмы той адметнай і пераканальнай прыкметай, што дазваляе меркаваць пра непадробленасць таленту мастака і высокі прафесіяналізм яго майстэрства.

Якуб Колас - паэт шматграннага таленту, глыбокага пачуцця: эмацыйна і вобразна ён апявае прыгажосць нашай любай радзімы, яе мову, сапраўдных творцаў зямлі беларускай.

Невыпадкова паэма “Сымон-музыка” прысвечана тэме мастака, шчырага, таленавітага, які нясе толькі сапраўднае ў народ, без падману і карысці. І стварыць гэты свет гукаў, фарбаў, роднага краю, які, безумоўна, прыгожы, чароўны, прывабны, дапамагае метафара. Гэта і метафары, якія абазначаюць дзеянне, рухі (дзеяслоўныя метафары), якія надаюць з'явам, прадметам асаблівасці, уласцівасці людзей (чалавека), гэта і метафары-прыдаткі, якія надаюць прадметам дадатковую характарыстыку, новую, цікавую.

Яркія грані тонкай, чулай і далікатнай душы Сымона раскрываюцца ў яго ўзаемадачыненнях з прыродай, ва ўзаемаадносінах з каханай. Кожны такі штрых, кожная такая грань характару - выразная адзнака яго духоўнай шматмернасці, шматграннасці, неардынарнасці.

Метафара - важны троп у паэме “Сымон-музыка”, мэта якога звярнуць увагу на пэўную прымету або выразіць пэўныя эмацыянальныя адносіны моўцы да прадмета. Метафара з`яўляецца адным з прадуктыўных сродкаў выразнасці паэтычнай мовы Якуба Коласа, выкарыстоўваецца пераважна для апісання з`яў прыроды, яе стану, атаясамленне прыроды са станам, дзеяннямі, рухамі чалавека.

У навуковых працах існуе шмат класіфікацый метафары. Мною прааналізаваны метафары ў паэме “Сымон-музыка” з пункту гледжання часцінамоўнай класіфікацыі, семантычнай класіфікацыі В. Дз. Старычонка, а таксама сінтаксічнай класіфікацыі, вызначана роля метафары ў паэтычным кантэксце паэмы “Сымон-музыка”.

Спроба класіфікацыі метафары паказала, што сярод іх можна вылучыць пэўныя тэматычныя блокі: марфалагічнае выражэнне, сінтаксічная будова, семантычны аспект. І кожная з класіфікацый мае сваё ўвасабленне ў паэме “Сымон-музыка”.

Тым самым пацвярджаецца думка пра тое, што метафара Якуба Коласа - гэта цікавы складаны арганізм, непаўторны і унікальны, здольны здзіўляць і натхняць.

Спіс выкарыстанай літаратуры

1. Жураўлёў В. П. Якуб Колас і паэтыка беларускага рамана. - Мінск, 2004.

2. Каласавіны. Лёс пісьменніка-лёс народа /матэрыялы навуковай канферэнцыі 3 -4 лістапада 2004г. Мінск// Мінск 2005.

3. Каласавіны. Якуб Колас і яго акружэнне. Матэрыялы навуковай канферэнцыі 3 лістапада 2005г.// Мінск, 2006.

4. Квятковский А. «Поэтический словарь»/ издательство «Советская энциклопедия», М.: 1966.

5. Лазарук М. А. , Ленсу А. Я. . Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў. Мінск 2003.

6. Литературная энциклопедия терминов и понятий/ под редакцией А. И. Николюкина М.2001г.

7. Ляшчынская В.А. Метафара ў паэзіі Янкі Купалы/ В.А. Ляшчынская. - Гомель: ГДУ, 2003.

8. Мазалькоў Е. Якуб Колас. Крытыка-біяграфічны нарыс. / дзяржаўнае выдавецтва БССР. Мінск - 1953.

9. Мушынскі М. Ад задумы да здзяйснення. - Мн.: Навука і тэхніка, 1965.

10. Мушинский М. Творческая история поэм Якуба Колоса «Новая земля» и «Сымон-музыка»/ АН БССР, ин-т лит.им Я.Купалы. - Мн., 1963.

11. Навуменка І. Я. Якуб Колас. Нарыс жыцця і творчасці - Мінск: “народная асвета”, 2003.

12. Навуменка І.Я. Якуб Колас. Духоўны воблік героя. - Мінск, 1981.

13. Пшыркоў Ю.С. Летапісец свайго народа. - Мінск: «Навука і тэхніка», 1982.

14. Рагойша В. П. “Паэтыка Максіка Танка”

15. Рагойша В. П.. Паэтычны слоўнік. Мінск. 2004.

16. Рагойша В. П. Теорыя літаратуры ў тэрмінах. Мн.2001.

17. Словарь литературоведческих терминов / И.А.Елисеев, Л.Г. Полякова, Ростов-на-Дону: «Феликс», 2002.

18. Словарь литературоведческих терминов/ ред-составители Л.И.Тимофеев и С.В. Тураев, М.: «Просвещение», 1974.

19. Томашевский Б. В. Теория литературы. Поэтика. Мн., 2002.

20. Якуб Колас Новая зямля. Сымон-музыка. Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2009.

21. Янка Купала і Якуб Колас у сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя/ рэдкалегія: В.А. Максімовіч. - Мінск: Права і эканоміка, 2007.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Ужыванне фразеалагічных і свабодных словазлучэнняў у мове твораў аднаго з самых цікавых класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа. Культурна-бытавая дэталь у паэме "Новая зямля". Віды фразеалагізмаў, сродкі стварэння гумару ў коласаўскай паэме.

    курсовая работа [77,2 K], добавлен 22.01.2016

  • Літаратурнуа спадчына Якуба Коласа з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Філасофія сацыяльна-побытавых пластоў жыцця, дзяцінства на старонках твораў Я. Коласа. Яго наватарскія здабыткі ў раскрыцці філасофіі быта і быцця.

    курсовая работа [111,2 K], добавлен 16.06.2016

  • Творчасць Якуба Коласа як класіка беларускай літаратуры. Разумення самой беларускай літаратуры як з’явы сусветнай культуры. Фанетычныя, лексіка-семантычныя, фразеалагічныя, словаўтваральныя сродкі выражэння суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа.

    дипломная работа [96,7 K], добавлен 17.06.2012

  • Сродкі суб’ектыўнай ацэнкі, якія ўжываюцца ў літаратуры. Аўтарскі стыль прозы Якуба Коласа ў аспекце ўжывання ім моўных сродкаў для стварэння суб’ектыўнай ацэнкі; аналіз ягоных твораў: трылогіі "На ростанях", аповесцяў "Дрыгва" і "На прасторах жыцця".

    дипломная работа [118,8 K], добавлен 18.06.2012

  • Творчы шлях П. Панчанкі. Асаблівасць прымянення вобразна-выяўленчых сродкаў мастацкай выразнасці ў творах паэта. Метафара у паэтычнай мове. Эпітэт як адзін з самых распаўсюджаных вобразна-выяўленчых сродкаў. Параўнанне ў кантэксце паэтычных радкоў аўтара.

    курсовая работа [35,4 K], добавлен 16.10.2013

  • Антычная літаратура (літаратура Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма) - першая з еўрапейскіх літаратур. Гамераўскія матывы ў літаратурнай спадчыне генія паэта Якуба Коласа. Пытанне прызначэння чалавека на Зямлі ў творчасці Якуба Коласа і Вергілія.

    курсовая работа [103,7 K], добавлен 19.01.2016

  • Творчыя дасягненні Якуба Коласа ў 20–30 гады XX стагоддзя. Апавяданне "Крывавы вір": паказ чалавека ў эпоху рэвалюцыі. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-тэматычныя адметнасці твораў Якуба Коласа 20–30 гадоў. Трылогія "На ростанях": пошукі шляхоў у будучыню.

    курсовая работа [81,1 K], добавлен 18.05.2010

  • Распрацоўка пытання колерабачання мастацкага тэксту ў навуковай літаратуры. Колеравая і светлавая эстэтыка паэзіі Я. Коласа. Частотнасць ужывання колеравых і светлавых лексем. Ахраматычныя і храматычныя каларонімы ў прыродаапісальнай лірыцы Я. Коласа.

    курсовая работа [42,8 K], добавлен 05.03.2010

  • Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ХХ стагоддзя праблемна-тэматычны аспект твораў малой прозы (на прыкладзе творчасці Якуба Коласа, Дзмітрака Бядулі, Цёткі). Філасофскія матывы ў творах. Іх выхаваўчая роля і адраджэнская скіраванасць твораў.

    курсовая работа [104,7 K], добавлен 13.12.2013

  • Вывучэнне біяграфіі і творчасці Якуба Коласа (сапраўднае імя і прозвішча Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч), вядомага беларускага савецкага пісьменніка. Якуб Колас - адзін з класікаў і заснавальнікаў беларускай літаратуры, народны паэт Беларускай ССР.

    реферат [35,8 K], добавлен 22.02.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.