Інтымная лірыка
Тэма каханне і любоў ў беларускай літаратуры. Інтымная лірыка Яўгеніі Янішчыц. Творы Я. Янішчыц пра нешчаслівае каханне. Творчую біяграфію С. Грахоўскага. Сплав лірычнага і драматычнага напружання. Лірычны герой многіх твораў Анатоля Вярцінскага.
Рубрика | Литература |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 25.01.2012 |
Размер файла | 17,3 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Інтымная лірыка
Інтымная лірыка Яўгеніі Янішчыц
Інтымная лірыка Я. Янішчыц -- выдатная з'ява ў беларускай літаратуры. Каханне і любоў складаюць галоўны эмацыянальна-сэнсавы цэнтр яе паэтычнага свету. Гэта і зразумела: жанчына заўсёды застаецца жанчынай, яна не можа жыць без кахання. Пра сябе паэтка сказала: «Ды ў кожнай смяшынцы і ў слёзцы любой // Перш-наперш, я толькі жанчына» («Сухі і маланкай апалены ствол...»). У рамантычна ўзвышаным арэоле паўстае ў паэзіі Я. Янішчыц вобраз саду: «I блаславіць нашчадак акрылёна // Кахання сад і ластаўку вясны» («Кахання сад і ластаўка вясны»). «Кахання сад» -- сімвал чалавечага шчасця, духоўнай красы і вясновай радасці жыцця. З просьбай-мальбой звяртаецца лірычная гераіня да каханага:
Такой прысні, як яблыневы сад.
Там не ачахла сонечная сцежка.
Хвалюецца высокі снегапад,
А на губах -- іскрыстая усмешка.
«Такой прысні, як яблыневы сад...»
Маладая гераіня Я. Янішчыц была ў палоне летуценняў, мрояў, усёй існасцю трапяткога сэрца яна прагнула пяшчоты, цеплыні, святла. Паэтка стварала лірычны дзённік інтымнага зместу, камернага гучання. Яна даверліва, усхвалявана выказвала словы любові і кахання, ёй жадалася, каб чалавечае жыццё было напоўнена гэтымі цудоўнымі пачуццямі. Афарызмамі сталі мастацкія радкі з верша «Ты пакліч мяне. Пазаві..», у якіх з аптымізмам сцвярджаецца: «Пачынаецца усё з любві -- // Нават самая простая ява» і інш. Пазней у паэме «Прызнанне вачамі» як апраўданне прагучала: «Кахаю я -- і ў тым мая віна». Лірыка Я. Янішчыц адлюстравала розныя душэўныя станы -- ад пачуцця закаханасці, калі быў «голас... ад шчасця звонкі» («У безназоўнай цішыні...»), да драмы адзінокага чалавека, якому было «так вусцішна, і горасна...» («Далёка -- як! I праз нямую пространь...»). Па змену маладой летуценнасці і радасці прыйшло дачаснае расстанне і спароджаны ім шчымлівы боль, самота і душэўныя пакуты. Гэта адбілася, напрыклад, у элегічным пейзажы: «I залатой разлукаю кахання // Апрануты асеннія сады» («Як доўга дождж ілье, а я не чую...»). З'явілася ўсведамленне расколатасці свету кахання, раз'яднанасці чалавечых сэрцаў: «Так свет расшчэплены на дзве // Балючых палавіны» («Мы»). У артыкуле «Выпрабаванне любоўю» Р. Семашкевіч пісаў пра любоўную лірыку Я. Янішчыц: «Гэта паэзія менш за ўсё «дамская», чытаць яе так, між іншым, нельга. Галоўная яе вартасць -- у драматызме... Характар лірычнай гераіні, створаны на гэтай аснове, пераканальны шматграннасцю пачуццяў, перажыванняў -- ці то гаворка ідзе пра нераздзеленае каханне, ці то пра ўрачыстасць яго. Адчай і трывога, радасць і смутак з'яднаны высокім напалам пачуццяў». Паэтка напісала нямала спавядальных элегій, вершаў-роздумаў, з якіх перад намі паўстае маркотная і зажураная жанчына, якая глыбока перажывае страту кахання, сямейную неўладкаванасць. Чаму «белы цвет асыпаўся дачасна» і раніць «балючае дасвецце» ў садзе кахання? За што пасланы пакуты? На гэтыя і іншыя пытанні аўтарка зноў і зноў шукае адказ:
Свет для шчасця не заслонены,
Ды скупы, як і здавён.
Чую сэрцам: забаронены
Мне твой радасны палон.
«І сямейнай картай бітая... »
Пісьменніца А. Васілевіч так разважае пра асабістую драму Я. Янішчыц: «Жанчыне адной цяжка. А калі жанчына яшчэ і зусім маладая... Ёй цяжэй непараўнальна! I адзінае выратаванне ў яе (калі распятая яна лёсам па крыжы Паэзіі) -- вершы. Вершы! Яны рэжуць душу па-жывому. Але ж і нясуць ёй лекі». Разышліся шляхі-дарогі Яўгеніі Янішчыц і Сяргея Панізніка, таксама паэта, неардынарнага чалавека, распаўся іх сямейны саюз. Горкі сум, адзіноцтва, непрыхаваны боль і туга прадвызначалі і танальнасць шматлікіх вершаваных радкоў. Цяжка было пазбыцца гэтага ўнутранага разладу і няўтульнага пачування ў жыцці:
За тое, што разбурана душа
Сягоння ў ноч нягаданаю весткай
Каторы раз! -- і зноўку, як спярша,
Пішу табе сваёй балеснай песняй.
«За тое, што разбурана душа...»
Творы Я. Янішчыц пра нешчаслівае каханне -- песні-жальбы, лірычныя вершы-драмы. Ёй уласцівы тонкі самааналіз душэўных пачуццяў і перажыванняў. Паэтка робіць ёмістыя штрыхі да аўтапартрэта: «...Засталіся на абліччы толькі // Вочы мае, поўныя табой»; «Склею разам горачка і гора. // Бачыў ты калі такі партрэт?» («Спроба партрэта»). Аднак не толькі бязрадасныя песні складае аўтарка, але і паэтычныя фантазіі, стварае «пейзажы душы», поўныя лірызму, адухоўленай веры і рамантычнай прагі неба, крыла, вясны, сонца: «Жыву няўтульна і няўмела // З нязменнай прагаю крыла» («Набытак шчасця мой бясспрэчпы...»); «Што ж за вогненнае шчасце: // Скошан лёс, як сенакос. // Да цябе мне не прыпасці -- // Прыпадаю да нябёс» («Жораў ты, а я -- сініца...») і інш.
Творчую біяграфію С. Грахоўскага можна назваць драматычнай. Першы яго верш быў надрукаваны ў часопісе "Беларускі піянер" (1926), калі аўтару споўнілася 13 год. Першы ж вершаваны зборнік "Дзень нараджэння" (1968) пабачыў свет толькі праз 32 гады. А паміж гэтымі датамі -- страчаная маладосць, абарваныя юнацкія мары і надзеі, пакутніцкі шлях, раздзелены з мільёнамі нявольнікаў, "заплямленых страшэнным таўром 58-й пробы". І таму многія вершы першага зборніка пазначаны пякучым болем душы, нагадваюць пра жыццёвыя страты, з'яўляюцца ўспамінамі пра маладосць, маці, каханую ("Белыя ліпы", "Я цябе прыгадаў", "Ноч над Мінскам", "Мама", "Ты помніш чэрвеньскія ночы"). Сярод твораў С. Грахоўскага нямала пейзажных замалёвак, якія яскрава перадаюць шматгалосы птушыны звон, стракатыя адценні фарбаў восені, снежную белізну зімовых дзён, веснавое абуджэнне зямлі (вершы "Колеры", "Вясной", "Прадвесне", "Подых лета", "Асенні дзень", "Снежань", "Завіруха"). Паэт, захапляючыся навакольнай прыгажосцю, перадае бясконцы рух і зменлівасць у прыродзе, ад якіх самому хочацца шукаць, гарэць, тварыць:
Я не стаю на раздарожжы,
Мне пэўны шлях даўно відзён:
Усё жыццё ў падарожжы --
Ад першых да апошніх дзён.
Сплавам лірычнага і драматычнага напружання характарызуюцца паэмы С. Грахоўскага "Спаленыя масты" і "Ростань на світанні", прысвечаныя гістарычным асобам -- Аляксандры Мураўёвай і Лесі Украінцы. Многія творы С. Грахоўскага маюць гуманістычную скіраванасць, прапаведуюць дабро, справядлівасць, услаўляюць любоў, каханне, шчасце і, па вызначэнні А. Лойкі, спрыяюць "выхаванню пачуццяў добрых і прыгожых" (вершы "Патрэбен чалавеку чалавек" "Давер", "Любоў", "Як я жыў без цябе?"). У аповесці "А маці не спіць" уздымаецца праблема адказнасці дзяцей перад сваімі бацькамі, неўладкаванай адзінокай старасці пры жывых дзецях. Галоўны герой -- Павел Кастрыцкі -- адмовіўся ад маці, пакінуўшы яе без кута і грошай. Аглядаючыся на пражытыя гады, маці ўспамінае дні калектывізацыі і раскулачвання, высылку ў Сібір бацькоў, адвечных працаўнікоў, вайну, партызанства, гібель мужа. Гераіня шукае сваю віну ў тым, што сын стаў эгаістам, пачаў цурацца ўсяго роднага, сваёй вёскі, мовы і ўрэшце старой маці. Не змаглі, значыць, бацькі прылучыць уласных дзяцей да роднай зямелькі, навучыць іх любіць яе так, як любілі самі. У творы асуджаецца жорсткасць і бесчалавечнасць у адносінах да старэйшых, бездапаможных людзей, якія ў ганебных і подлых учынках родных дзяцей спрабуюць адшукаць і сваю віну. Асобнае месца ў творчасці С. Грахоўскага займаюць дакументальна-мемуарныя творы, прысвечаныя асэнсаванню трагічнага мінулага. Гэта аповесці "Зона маўчання", "З воўчым білетам", "Такія сінія снягі", паэма "Балючая памяць", кніга паэзіі "Споведзь". У іх узнаўляюцца карціны, эпізоды, дэталі нечалавечага лагернага жыцця, якое растаптала маладосць і сілы, але не змагло вынішчыць памяць, веру, надзею. Пісьменнік у падрабязнасцях апісвае ўмовы лагернага быту і непасільнай рабскай працы, жыццё ў ачапленні лагерных дратоў, аўчарак і вартавых, атмасферу чалавечых адносін. Ён расказвае пра трагічны лёс без віны вінаватых "ворагаў народа" Сяргея Дарожнага, Уладзіміра Мяжэвіча, Юрыя Такарчука, Васіля Шашалевіча, Ізота Цымбалюка, Іосіфа Коўтуна і іншых людзей, якія ўзняліся над суцэльным страхам і подласцю, не заплямілі свайго сумлення. Разам з тым пісьменнік, як сведка тых падзей, даносіць праўду і пра тых, хто зрабіўся ўдзельнікам крывавых злачынстваў (следчых, суддзяў, канвойных, розных бюракратаў і чыноўнікаў). Безумоўна, яны не могуць мець ні даравання, ні апраўдання. Але С. Грахоўскі ў гэтых творах не абмяжоўваецца толькі канстатацыяй фактаў. Ён уздымае пытанне безабароннасці чалавека перад дзяржаўным беззаконнем, спрабуе выкрыць яго прычыны, даследуе дыялектыку дабра і зла. Творы вызначаюцца не толькі болем ад незагоеных ран, але і чалавечым клопатам за родную зямлю, за лёс новых пакаленняў, за заўтрашні дзень.
Анатоль Вярцінскі адносіцца да пасляваеннага пакалення паэтаў. Ён з*яўляецца аўтарам паэтычных зборнікаў «Песня пра хлеб», «Тры цішыні», «Чалавечы знак», «З'яўленне», «Ветрана». Кожная з кніг паэта -- сведчанне яго таленту, глыбокага разумення сэнсу жыцця, актыўнага пошуку высокага ідэалу, гармоніі. Сваё жыццёвае крэда паэт сфармуляваў так: «Для чалавека мала проста ненавідзець. Для чалавека мала проста любіць. Для чалавека мала быць проста сумленным. I проста чалавечным мала быць для чалавека. Чалавек яшчэ павінен адчуваць адказнасць за лёс другіх людзей, жыць для другіх, змагацца за агульныя інтарэсы і ідэалы».
Лірычны герой многіх твораў Анатоля Вярцінскага -- няўрымслівы «дзівак-чалавек», які імкнецца да ўдасканалення навакольнай рэчаіснасці, не заўсёды задаволены вынікамі сваёй дзейнасці, марыць аб «цярністых шляхах з іх круцізною, з іх небяспечнай загадкаю». Нягледзячы на жыццёвыя недарэчнасці, няўдачы, расчараванні, гэты герой паўтарае,
Што ёсць дабро'на свсце,
Што будзс дабро
I што псраможа дабро.
Верай у перамогу дабра, гармоніі на зямлі напоўнена паэма А. Вярцінскага «Колькі лет, колькі зімі». Розныя буры і стыхіі, якія праляталі над планетай, стараліся прыдаць жыццю неўладкаванасць, унесці ў яго дысгармонію. Але нязменна планета рухалася па шляху абнаўлення, перамагаючы зло:
Чутна: вярнулася птушка з выраю,
лесню спявае сваю ціхамірную.
Звісаюць з нябес да ўлоння зямксга
плады залатыя жыцця... Перамогаі
Перамаглі: гармокія -- тлум,
добрая воля -- гвалт і глум,
святло -- карычневую чуму,
вясна -- эіму.
інтымная лірыка беларускай літаратура
Творам А. Вярцінскага ўласцівы высокі грамадзянскі пафас, філасафічнасць, аналітычнасць. Паэт асэнсоўвае вечныя праблемы чалавечага існавання, маральныя каштоўнасці жыцця, услаўляе духоўную веліч чалавека, выкрывае абыякавасць і самазадаволенасць. У вершах яго можна знайсці мастацкае тлумачэнне такіх катэгорый, як дабро, праўда, шчасце, ісціна. Сапраўднае шчасце для паэта «не ружова-наіўнае, як першы веснавы цвет», а «сурова-зімняе, што знаходзіць свой шлях у муках і баях». Праўда -- гэта тое, што «відавочна, што можна ўбачыць і ўчуць, што можна сэрцам адчуць». А. Вярцінскі «хлуснёю называе хлусню, а мітуснёю -- мітусню, нядоўгае -- нядоўгім, нядобрае -- нядобрым, нячыстае -- нячыстым, злачыннае -- злачынствам».
Многія радкі вершаў А. Вярцінскага створаны пад уплывам вуснай народнай творчасці, успрымаюцца як афарызмы. Напрыклад: «Нашто бяссрэбранікам серабро -- пасрэдных людзей пасрэднік», «Не ўсе хочуць быць добрымі, ды хочуць усе дабраты», «Расстаёмся з самімі сабою -- нехта з боем, а нехта без бою», «Самае лепшае свята на зямлі, калі яго спраўляюць двое».
У складаны час напярэдадні XXI ст. паэт, на думку А. Вярцінскага, павінен «гаварыць пра сябе як пра час і пра час -- як пра сябе, гарэць у вершах усёй сваёй чалавечай сутнасцю», садзейнічаць дасягненню кожным чалавекам «высокага неба ідэала». Разважаючы над мінулым і сённяшнім жыццём чалавецтва, паэт у адным з апошніх вершаў зборніка «Ветрана» сцвярджае:
Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.
Маральны самы, самы натуральны
пачатак гэты вось жыццёстваральны.
Інакш -- якая ад жыцця карысць?
Тварыць!
Жыццё дасцца, каб жыццё тварыць,
Не марнаваць, не нішчыць, не бурыць, --
Тварыць!
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Пачуццё кахання як універсальная з’ява асабістага жыцця кожнага чалавека. Тэма кахання ў першай кнізе Яўгеніі Янішчыц. Метафізіка кахання жанчыны. Лірычная гераіня ў кнігі "На беразе пляча". Інтымная лірыка паэтэсы як малая энцыклапедыя кахання.
курсовая работа [58,9 K], добавлен 12.01.2016Старонкі біяграфіі Яўгеніі Янішчыц. Праблематыка ранніх твораў паэтэси на аснове зборнікаў "Снежныя грамніцы" і "Дзень вечаровы". Тэматыка зборнікаў паэзіі "Ясельда" і "На беразе пляча". Паэтычнае майстэрства Я. Янішчыц і асаблівасці інтымнай лірыкі.
курсовая работа [48,5 K], добавлен 17.12.2013Аналіз літаратурнай спадчыні Віктара Шніпа з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Тэматычнае напоўненне паэзіі. Нацыянальныя матывы ў лірыцы. Мастацкія і жанравыя асаблівасці вершаў і творчай манеры аўтара. Інтымная лірыка паэта.
дипломная работа [132,2 K], добавлен 11.12.2013Кароткая характарыстыка і асаблівасці сучаснай беларускай прозы, біяграфія і творчасць яе прадстаўнікоў: Ніл Сымонавіч Гілевіч, Рыгор Іванавіч Барадулін, Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц, Вярцінскі Анатоль Ільіч. Уклад дзеячаў у развіццё беларускай літаратуры.
реферат [16,4 K], добавлен 22.11.2011Змітрок Бядуля як прадстаўніккагорты беларускіх пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры XX ст. Кароткі нарыс яго жыцця і творчасці, агульная характреистимка і аналіз твораў, іх праблематыка. Імпрэсіянізм як галоўная якасць лірыкі.
курсовая работа [56,9 K], добавлен 25.03.2013Жыццёвы, творчы шлях В. Зуёнка. Савецкі перыяд творчасці, паэзія для дзяцей, тэма сяброўства, любоўная лірыка. Паэзія 60-80-х гг.: агульначалавечыя тэмы. Праблемы нацыянальнай культуры, філасофская лірыка ў творчасці Зуёнка. Постсавецкі перыяд творчасці.
курсовая работа [48,3 K], добавлен 26.02.2010Пачуццё абавязку у рамане Талстога "Ганна Карэніна" і "Вайна і мір". Разуменне любові Ганне Карэнінай. Элен Курагина і яе брат Анатоль - людзі, якія выклікаюць страсць, а не каханне. П'ер Бязухаў ў рамане "Вайна і мір". Трагічная рэальнасць А. Вронского.
курсовая работа [33,2 K], добавлен 11.06.2012Тэматычная напоўненасць лірыкі А. Пісьмянкова - вядомага беларускага паэта, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола. Тэма Радзімы ў лірыцы А. Пісьмянкова. Тэма кахання ў паэзіі Алеся Пісьмянкова. Суадносіны сучаснага і мінулага ў часавай прасторы твораў.
курсовая работа [43,6 K], добавлен 17.02.2016Сучасная беларуская паэзiя. Даследаванне інтымнай лірыкі знакамітага песняра Максіма Багдановіча. Раскрыцця вобраза кахання і любові на старонках яго зборніка: "У зачарованым царстве", "Каханне і смерць", "На ціхім Дунаі", цыклы "Мадонны" і "Эрас".
курсовая работа [49,1 K], добавлен 06.02.2014Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ў эпоху Асветніцтва. Лепшыя паэтычныя і драматычныя творы другой паловы XVIII ст. Тэматычна бурлескная паэзія эпохі Асветніцтва. Развіццё школьнай драматургіі.
реферат [36,9 K], добавлен 24.02.2011