Творчасць Прушынскага Аляксандра Уладзіміравіча

Юнацтва і сталасць Алеся Гаруна. Творы ў розных перыядычных выданнях і калектыўных зборніках у перыяд грамадзянскай вайны. Першы друкаваны верш "Маці-Беларусі". Паэтычная спадчына Алеся Гаруна. Творы з філасофскім роздумам над пытаннямі чалавечага быцця.

Рубрика Литература
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 13.12.2011
Размер файла 37,5 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

24

Размещено на http://www.allbest.ru/

Творчасць Прушынскага Аляксандра Уладзіміравіча

Алесь Гарун (1887-1920) -- найбольш вядомы псеўданім пісьменніка, са-праўднае прозвішча якога -- Прушынскі Аляксандр Уладзіміравіч. Нарадзіўся ён у Мінску ў беднай сям'і выхадцаў з вёскі Падстарынь Стваловіцкай воласці Навагрудскага павета (сёння гэта Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці). У метрычным выпісе мінскага Кальварыйскага касцёла для судовых органаў называецца дата 27 лютага 1887 г. Але не сказана, які гэта стыль -- стары ці новы. Між тым каталіцкі касцёл ужо некалькі стагоддзяў карыстаецца новым стылем. У дарэвалюцыйнай Расіі быў узако-нены стары стыль. Можна дапусціць, што ў выпісцы, прызначанай для афіцыйнай дзяржаўнай установы, прадстаўнікі касцёла падалі свае звесткі па старым стылі. Гэта дае падставу лічыць, што Алесь Гарун нарадзіўся 11 сакавіка.

У якасці месца нараджэння называецца не вуліца Багадзельная ў Мінску (сённяшняя Камсамольская), як гэта ўсюды пісалася да апошняга часу, а Новы Двор Мінска-кальварыйскага прыходу. Гэта, мабыць, была невялікая вёска ці фальварак ля Ракаўскай шашы.

Малы Алесь на працягу трох гадоў вучыўся ў Мінску ў царкоўна-прыходскай Інколе, а потым -- таксама тры гады -- на дрэваапрацоўчым аддзяленні рамесніцкага вучылішча. Такой адукацыі было дастаткова, каб пачаць самастойнае працоўнае жыццё. Гарун стаў кваліфікаваным сталяром і пачынаючы з 1902 г. працаваў у розных майстэрнях і на мэблевай фабрыцы ў Мінску.

Юнацтва і сталасць Алеся Гаруна прыпалі на гады, якія пакінулі ў гісторыі небывала яркі след: рэвалюцыя 1905 г., першая сусветная вайна, нямецкая акупацыя, Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі, грамадзянская вайна, іншаземныя інтэрвенцыі. На фоне ўсяго гэтага набірала сілы беларускае нацыянальнае ад-раджэнне, змаганне за права народам звацца, разгортванне вызваленчага руху, настойлівыя спробы арганізаваных грамадскіх, палітычных сіл дамагчыся ўтварэння беларскае дзяржаўнасці.

Алесь Гарун з маладых гадоў ступіў на Ішіях рэвалюцыйнай барацьбы. Яшчэ ў 1904 г. ён стаў членам партыі эсэраў, разгортваў шырокую прапагандысцкую дзейнасць. Гэта мела для яго драматычныя вынікі. 4 сакавіка 1907 г. яго арыштавалі ў падполь-най друкарні ў Мінску. Судзілі Алеся Гаруна і ягонага кампаньёна (319-320) Абрама Левітаса двойчы. 10 ліпеня 1908 г. суд прыняў канчатковае рашэнне адправіць абодвух падсудных на пасяленне ў Сібір.

Максім Гарэцкі ў «Гісторыі беларускае літаратуры» паведам-ляў, што Алесь Гарун адбываў ссылку ў Кірэнскім павеце Іркуцкай губерні -- спачатку ў сяле Макараўскім над Ленай, затым у вёсцы Крывая Лука. Займаўся там сталярскімі і цяслярскімі работамі. У 1914 г. пачаў працаваць на Лене вадалівам, а ў наступ-ным перабраўся на прыіскі ў Бадайбо. Тут ён сустрэў Лютаўскую рэвалюцыю.

У адным з лістоў на волю Алесь Гарун паведамляў: «У гэтым годзе ў Кірэнскі павет Іркуцкай губ. прыйшло 4 партыі, а ў іх многа «палітыкаў». Калі гэта перастануць пхаць сюды народ?! I так тутака людзі галадаюць, бо для ўсіх няма работы, дык і не ўсе ўмеюць што рабіць». Самога Алеся Гаруна ратавала спецыяльнасць сталяра, патрэбная ўсюды. Ён меў надзейную магчымасць пракарміць сябе.

У Сібіры Алесь Гарун пазнаёміўся і пасябраваў з Язэпам Лёсікам, блізкім сваяком Якуба Коласа, будучым выдатным грамадскім і навуковым дзеячам. Іх абодвух вызваліла з няволі Лютаўская рэвалюцыя. У верасні 1917 г. Гарун вярнуўся ў Мінск, дзе адразу ж уключыўся ў ідэйна-палітычную барацьбу. Тут жа шырока разгарнулася яго літаратурная і публіцыстычная творчасць.

У кастрычніку 1917 г. на III з'ездзе Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ) -- галоўнай палітычнай сілы беларускага народа -- Алесь Гарун выбіраецца адным з дванаццаці членаў Цэнтральнага Камітэта партыі. Разам з ім былі выбраны такія дзеячы, як Змітро Жылуновіч (Цішка Гартны), Браніслаў Тарашкевіч, Язэп Дыла, Аркадзь Смоліч, Сымон Рак-Міхайлоўскі. У снежні таго ж года Алесь Гарун стаў адным з кіраўнікоў I Усебеларускага кангрэса, на які сабраліся прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Беларусі, розных беларускіх арганізацый, раскіданых па Расіі. Ён увайшоў у склад Выканаўчага камітэта, выбранага з'ездам, і адказваў там за справы працы. Пасля распаду БСГ Алесь Гарун стаў членам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі.

На заключным этапе грамадзянскай вайны найболыд выдат-ныя беларускія дзеячы, у тым ліку і Алесь Гарун, звязвалі свае надзеі з сацыялізмам, хоць па прынцыповых пытаннях іх праграма кардынальна адрознівалася ад праграмы балыыавікоў.

На свабодзе Алесь Гарун ніколі не спыняў актыўнай грамадска-палітычнай дзейнасці. У 1918 г., у час нямецкай акупа-цыі, ён рэдагаваў газету «Беларускі шлях». У жніўні 1919 г. узначаліў Часовы беларускі нацыянальны камітэт, які ўключаў радных Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, прадстаўнікоў Культурна-асветнага таварыства, Хрысціянска-дэмакратычнай злучнасці, Першага таварыства драмы і камедыі, Вучыцельскага бела-рускага хаўрусу і інш. Гэта была спроба згуртавання і кансаліда-цыі ўсіх патрыятычна настроеных нацыянальных сіл, каб дамагчы-ся іх эфектыўнай дзейнасці ва ўмовах акупацыйных рэжымаў.

Восенню 1919 г. Алесь Гарун стаў членам так званай Беларускай вайсковай камісіі, якая павінна была -- пры дапамозе польскіх улад -- арганізаваць беларускую нацыянальную армію. Аднак ніякае войска, нягледзячы на шматмесячную -- знешне вельмі актыўную -- дзейнасць і на шматлікія спрыяльныя абставіны, так і не было створана. Польскія ўлады маглі б дазволіць толькі стварыць узброеныя сілы для барацьбы з бальшавікамі, а не для абароны інтарэсаў беларускага народа. А ў беларускіх дзеячаў былі свае планы і намеры.

У перыяд грамадзянскай вайны Алесь Гарун часта друкуе мастацкія і публіцыстычныя творы ў розных перыядычных выданнях і калектыўных зборніках. Кіраўнікі Беларускай Народ-най Рэспублікі у найцяжэйшых умовах акупацыйных рэжымаў рабілі ўсё для абароны інтарэсаў беларускага народа, для развіцця нацыянальнай культуры. Якія б перашкоды ні даводзілася пераадольваць, беларуская літаратура жыла, змагалася за права беларускага люду народам звацца. I ў першых шэрагах барацьбітоў за лепшую долю ішоў Алесь Гарун з палымяным паэтычным радком і ўсхваляваным публіцыстычным словам.

3 Сібіры Алесь Гарун вярнуўся хворы на сухоты. Хвароба ўсё больш і больш абяссільвала паэта. У ліпені 1920 г. яго на насілках унеслі ў санітарны цягнік, які завёз яго ў Кракаў. У гэтым жа месяцы ён і памёр, пражыўшы ўсяго толькі 33 гады. Пахаваны на вайсковых Ракавіцкіх могілках у Кракаве. I толькі амаль праз 70 гадоў пасля смерці, 24 верасня 1988 г. на яго магіле быў адкрыты помнік стараннямі актывістаў Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы.

Пісаць вершы Алесь Гарун пачаў змалку, спачатку, як сведчыць Максім Гарэцкі, на рускай мове, затым -- на беларускай. Раннія яго творы, аднак, да нас не дайшлі. 1905 годам датуецца яго паэма «Мае коляды», апублікаваная ў Вільні ў 1920 г. пад псеўданімам А. Сумны. Гэта -- гісторыя нечаканага абуджэння нацыянальнай свядомасці ў беларускага вясковага хлопчыка, які прыехаў да свайго школьнага сябра і правёў свята ў асяроддзі паноў.

Першы друкаваны верш «Маці-Беларусі» пабачыў свет у 1907 г. у 28 нумары газеты «Наша Ніва». У 1908 г. з'явіліся два вершы: «Януку Купале» (паэтычны водгук на зборнік «Жалейка») і «Начныя думкі» -- лірычны ўсхваляваны ўспамін аб родных мясцінах, ад якіх аўтар быў адарваны, знаходзячыся ў астрозе. Заслугоўвае ўвагі вобразная асаблівасць твора: тут ява ўвесь час пераплятаецца са сном, а рэальная рэчаіснасць -- з казкай.

Гэтыя вершы сведчаць аб тым, што Алесь Гарун у астрозе не паў духам, не зламаўся маральна. Ён падтрымліваў цесную сувязь са знешнім светам, жыў яго клопатамі, займаўся літаратурнай творчасцю і знаходзіў магчымасць перадаваць вершы на волю. Болын стала літаратурнай творчасцю паэт заняўся ў Сібіры, адкуль пасылаў на радзіму вершы, апавяданні і, вядома, лісты.

Паэтычная спадчына Алеся Гаруна ўключае ў сябе зборнік «Матчын дар», напісаны да пачатку першай сусветнай вайны, і вершы, апублікаваныя ў розных выданнях пад псеўданімамі А. Гарун, А. Сумны, а таксама Сальвэсь.

Алесь Гарун паказаў бесчалавечны, антыгуманны характар першай сусветнай вайны адразу ж пасля яе пачатку, калі яна яшчэ не паспела спустошыць беларускую зямлю агнём і мячом, заліць крывёю:

Сорам і ганьба для свету вайна,

Як ні мяркуй, ні круці.

3 боскіх законаў смяецца яна...

(«Праводзіны»)

Так было сказана ў жніўні 1914 г., а ў самім творы быццам прадугледжваецца магчымасць братання садцат варожых армій і бачыцца агульнасць іх чалавечага і салдацкага лёсу. У наказе навабранцу берагчы сумленне ў любых умовах, бачыць у асобе варожага садцата перш за ўсё чалавека, які таксама ідзе ваяваць не па сваёй волі, выяўляецца гуманістычнае светабачанне аўтара, яго непаўторная здольнасць увасобіць у мастацкім слове найболын каштоўныя прынцыпы народнай маралі -- тыя прынцыпы, якія аказваюцца непадуладнымі афіцыйнай дзяржаўнай шавіністьічнай ідэалогіі. Разам з тым няма ў паэта апраўдання для баязлівасці: «Смелага сэрца не колюць штыкі, кулі яго не праб'юць».

Зборнік «Матчын дар» можна паставіць побач з такімі кнігамі, як «Шляхам жыцця» (вяршыняй усёй беларускай паэзіі) і «Вянок». Ён з'яўляецца адным з найвыдатнейшых паэтычных дасягненняў пачатку XX ст.

У апошнім варыянце некаторых вершаў адчуваецца рэдактарская рука аўтара. Вядома, некаторыя праўкі маглі быць унесены яшчэ ў 1914 г., але ёсць змены, зробленыя не раней, чым у 1917 г. Аднак як бы там ні было, «Матчын дар» -- жывое звяно дакастрычніцкага літаратурнага працэсу. Усё ў зборніку ідэйна і тэматычна звязана з эпохаю пярэдадня першай сусветнай вайны. Праўда, у некаторых вершах адчуваецца і подых новага часу, пачатак якому паклала векапомная Лютаўская рэвалюцыя.

У беларускай паззіі той эпохі шмат праграмных вершаў, або «песень аб песнях». Аўтары ставяць у іх канкрэтныя задачы перад сабою, перад нацыянальнай літаратурай у цэлым, палемізуюць з ідэйнымі праціўнікамі, раскрываюць свой эстэтычны ідэал. Такія творы ёсць і ў Алеся Гаруна. У нейкім сэнсе блізкім да праграмных можна лічыць верш «Людзям», якім адкрываецца зборнік і ў якім аўтар непасрэдна звяртаецца да чытачоў. Гэта -- свайго роду прадмова, ці можа нават споведзь з выяўленнем асабістых перажыванняў.

Янка Купала ў першым вершы зборніка «Жалейка» «Я не паэта» спецыяльна падкрэсліваў, што да чытача звяртаецца не проста нейкі фіктыўны, неакрэслены лірычны герой, а іменна ён сам -- Янка Купала, які не шукае ў сучаснікаў ці нашчадкаў ні славы, ні гонару, ні ўзнагарод і жьіве на свеце з адною мараю, з адным жаданнем -- хоць некалі пабачыць долю «ў родным народзе». Пакуль што яшчэ ён сціпла абвяшчае: «Я не паэта, о крый мяне, Божа! Не рвуся я к славе гэткай німала». I толькі болын чым праз дзесяцігоддзе, маючы вялікія здзяйсненні ў паэзіі і драматургіі, ён будзе мець права з гонарам сказаць: «Цяпер беларускай я песні ўладар».

У вершы «Людзям» Алесь Гарун не менш сціпла, чым калісьці Янка Купала, гаворыць, што ён не паэт. Між тым ён ужо аддаваў на суд грамадскасці такі своеасаблівы і незвычайны зборнік -- жывое сведчанне мужнасці, вытрымкі і патрыятычнага пачуцця, непадуладнага ніякаму гвалту, ніякім намаганням вытравіць яго з душы паэта. Аўтар не патрабуе падзякі ці прызнання і не надта разлічвае на іх. Ён піша таму, што не можа не пісаць. Песні самі нараджаюцца, жывуць і звіняць на працягу ўсяго дня, запоўненага катаржнаю працаю. Сам паэт знаходзіцца ў палоне дзвюх рэальнасцей: той працоўнай, калі «аж косць аб косць у плячу рыпіць», і ўнутранай, духоўнай, звязанай перш за ўсё з успамінамі пра бацькоўскі край і клопатамі пра яго. Гэтыя ўспаміны нараджаюць у душы мелодыю, якую нішто не можа заглушыць ці задушыць:

Пачуеш сэрцам звон...

Ухопіш зык, за ім другі,

За тымі болын ідуць,

Зліюцца ў шых даўгі-даўгі

I цэлы дзень гудуць.

«Па краю родным сум» як выяўленне непахісных патрыятычных пачуццяў -- выток усіх вытокаў паэзіі Алеся Гаруна, тых твораў, што ўвайшлі ў зборнік «Матчын дар», усе вершы і паэмы якога пісаліся ў турме або ў выгаанні.

Пакутуючы ў Сібіры, паэт падтрымліваў няспынны кантакт з родным краем. Здавалася б, ніякай прасветліны ў жыцці. Да роднае зямлі -- многія, незлічоныя тысячы вёрст. Кожны яго крок быў пад пільным наглядам і кантролем. Законы абмяжоўвалі яго правы і жаданні. Але ні суд, ні турэмныя ці адміністрацыйныя ўлады думку і годаасць чалавечую яго скаваць не маглі. I былі бяссільныя вытравіць з душы пісьменніка любоў да свабоды, да роднага краю, матчынай мовы, да веры ў свой народ, у яго лепшую будучыню.

Вершы паэта, напісаныя ў Сібіры, -- гэта водгулле пакуты і сімвал веры, споведзь і скарга выгнанніка, а таксама сведчанне нязломнай, непахіснай вытрымкі. I разам з тьш шчымлівае, неадольнае пачуццё духоўнае сувязі з роднаю зямлёю, з усім тым, што на ёй адбываецца, а галоўнае -- з тымі пераменамі, якія там (323-324) наспяваюць, набіраюць сілы, з'яўляюцца вестунамі адраджэння дарагой сэрцу Беларусі:

Што мне багацтва? Без грошы, без золата

Быў бы магнат я, кароль, багатыр

Там, дзе пад націскам роднага молата

Жыцце куецца углыб і ушыр.

Жыцце куецца, і сонца ўздымаецца,

Свету праменні льець з гарыні,

3 доўгага сну дзе народ прачыхаецца,

Побыту шчаснага свецяць агаі.

(«Думы ў чужыне»)

Багата ў Алеся Гаруна песняў жальбы, сумных настрояў, плачу. Але сум яго не так ідзе ад драмы ўласнага жыцця, колькі ад таго, што ён больш за ўсё баяўся страціць духоўную повязь з Баць-каўшчынай.

Агнём у душы паэта гарыць пачуццё болю з тае нагоды, што ён не можа зрабіць для свае зямлі і свайго народа ўсяго, што хацеў бы, што трэба было б.

Ён ні на хвіліну не дапускае думкі пра тое, што мог бы шукаць у жыцці лепшага, больш спакойнага лёсу. I ён меў поўнае права сказаць пра сябе:

Біўся з няпраўдай, з бядой і гаротаю,

Сэрца у попел няшчадна спаліў,

Сілы ўсе страціў у бойцы з цямнотаю,

Кроў, не рахуючы, кроў сваю ліў!

I адначасова паэт паказвае, што ахвяры лірычнага героя і пакуты, якія выпадаюць на яго долю, не могуць быць дарэмнымі.

Гэтая аптымістычная выснова, падмацаваная заклікам да дзеяння, да самаахвяравання, зноў гучыць ва ўрачыста-патэтычным, іншасказальным вершы «Навука».

Настаўнік, звяртаючыся да вучня (называючы яго сынам), усёй сілай пераканання заклікае ісці наперад, па абраным шляху, не зважаючы ні на перашкоды, ні на пакуты:

I вось калі табе трываць не хопіць змогі,

I цяжкім здасца крыж табе і доля вельмі злой,

Не трэба, сын, шукаць лягчэйшае дарогі, --

Ідзі старой.

Ідзі хутчэй, слуга! Спавіты свет маркотай,

У ім крыўды легіён забраў зямлі апошню чвэрць,

Нясі ж свой праўдзе меч. -- Мой сын! Ідзі з ахвотай

На чэсць і смерць.

гарун верш паэтычній

Ёсць у Алеся Гаруна алегарычныя творы з глыбокім філасофскім роздумам над кардынальнымі пытаннямі чалавечага быцця і грамадскіх працэсаў. Лірычнаму герою верша «Nokturno» (Nokturno (ад лац. nokturnus -- начны) -- невялікі музычны твор, пераважна лірычнага, сентыментальнага характару, звязаны з настроем ночы, змроку; быў модны ў XIX ст. (324-325) Нядоля адкрывае вочы на глабальныя заканамернасці нашай рэчаіснасці: на бессмяротнасць жыцця, на непазбежнасць абнаўлення яго форм, на вечны, нястрымны рух у прыродзе і грамадстве. Хоць лес восенню і замірае, але вясною ён заўсёды адраджаецца. Так пакуты людзей падрыхтоўваюць непазбежныя перамены і абнаўленне жыцця грамадства. Наогул жа мы неадна-разова пераконваемся, што паэзія Алеся Гаруна -- вобразна-філасофскае асэнсаванне найважнейшых грамадска-палітычных і гістарычных працэсаў, а таксама змен у побыце і свядомасці людзей.

У хвіліны натхнення паэт душою вырываецца з няволі, «яснай зоркай» нясе на сваю радзіму кліч да змагання за волю і шчасце. Часам складваецца ўражанне, быццам аўтар нікуды ад роднае зямлі не аддаляўся і па гарачых слядах апісваў нейкія здарэнні -- такія, напрыклад, як у вершы «Спрэчка». Гэта -- сумна-гумарыстычнае апавяданне пра спрадвечную цемнату беларускага мужыка, пра бойку ў карчме, у час якое ўдзельнікі кулакамі даказвалі перавагі і вартасці свае веры. I пытанне: «Ці ж не сорам гэтак, братцы?» -- з якім стары разумны селянін звярнуўся да ўдзельнікаў бойкі, адрасуецца ўсім тым, хто хацеў бы распальваць на беларускай зямлі рэлігійныя канфлікты.

Хоць Алесь Гарун нарадзіўся, вучыўся і працаваў у горадзе, але жыў справамі, клопатамі і ўсімі разнастайнымі праблемамі вясковага, засцянковага ці дробнаместачковага асяродцзя. Бо толькі там магла пашырацца і знаходзіць зацікаўленага чытача дыдактычная аповесць пра паненку, якая захацела паваражыць у пост, што ледзь не скончылася для яе трагічна («Варожба»). Толькі ў часе доўгіх зімовых вечароў на вёсцы магла перадавацца павучальная гісторыя такой заслужанай смерці бессардэчнага і сквапнага мужыка Паўлючонка, які наздзекаваўся з абяздоленых жабракоў ды яшчэ прадаў душу нячыстай сіле («Канец Паўлючонка»). Такое ж самае паходжанне казкі пра гультаяватага і беднага Мацея, які падмануў святога і пабачыў, што круцель-ства -- найбольш надзейны спосаб забяспечыць сабе дабрабыт. Некалькі пазней гэтую ж народную казку апрацаваў і Якуб Колас («Як Янка забагацеў»).

Творы Алеся Гаруна -- жывое сведчанне цеснай духоўнай сувязі з родным краем, які ажываў у яго ўспамінах і паэтычных вобразах. На такую далёкую, але незабыўную радзіму паэт уцякаў бы шэрым воўкам, поўз бы вужакаю ці ляцеў бы арлом, а то і вольным ветрам, які можа борзда трапіць усюды, куды яму толькі захочацца («Думы ў чужыне»).

Усё ж доля наканавала яму вярнуцца на родны парог. I тут, на радзіме, у бурлівым віры падзей, калі на беларускай зямлі то пракочвалася кайзераўская ваенная машына, то зноў пад аховаю легіёнаў Пілсудскага аднаўлялі такі вядомы ад стагоддзяў лад польскія памешчыыкі, у Алеся Гаруна ўзмацняецца пачуццё асабістай адказнасці за лёс роднага краю. Але якімі б трывожнымі ні былі падзеі, ніколі яго не пакідала вера ў жыццёвую сілу і вытрымку народа, у тое, Іпто ніякія буры, ніякія пажары, як бы яны ні бушавалі, не здолеюць загубіць духоўнага і палітычнага жыцця роднае зямлі.

Для ўвасаблення сваіх ідэй Алесь Гарун неаднаразова выкары-стоўваў біблейскія матывы і вобразы («***Хрыстос нарадзіўся...», «Малітва», «Паэту»). Сваім зваротам да рэлігійнай вобразнасці або выкарыстаннем формы малітвы паэт падкрэсліваў непрымірымую супярэчнасць паміж абвешчанымі царквою маральнымі нормамі і той рэчаіснасцю, якая бязлітасна прыгаятала простага чалавека, узаконьвала сацыяльнае зло і бяспраўе:

«Хрыстос нарадзіўся!» Ці ж мала мы чулі

Такую з нябёс абяцанку?

А вочы свае ледзь ад сну разамкнулі, --

Няма і не бачна паранку!

«Хрыстос нарадзіўся!» А дзе ж яго знакі?

Цяпер я Тамаш і не веру.

Здаецца мне, свет, як і быў, адзінакі,

А ў ім лютаванне над меру.

Пераасэнсоўваюцца біблейскія матывы і ў вершы «Самсон», апублікаваным у газеце «Беларусь» 29 лютага 1920 г. з прысвячэн-нем «На соты нумар «Беларусі».

У залаты фонд сусветнай культуры ўвайшлі многія творы мастацтва, тэмай для якіх паслужылі паводзіны і подзвігі біблейскага асілка Самсона. Можна нагадаць гравюру ў скарынаўскім вьвданні «Кннгн Судей» «Самсонь преснлный расторгаль льва напутн», славуты фантан у Петрадварцы пад Санкт-Пецярбургам «Самсон, які раздзірае пашчу льва», карціны Рубенса «Самсон і леў», Ван Дэйка «Самсон і Даліла», Мантэньі -- таксама «Самсон і Даліла».

Подзвігі Самсона, паводле біблейскіх паданняў, звязаны з эпохаю войнаў паміж ізраільцянамі і філісцімлянамі. Ен адзін мог знішчыць тысячу ворагаў і заставацца непераможным, але толькі да таго часу, пакуль на галаве ў яго зберагаліся валасы.

Аднойчы ён выдаў сакрэт свае сілы чарговай палюбоўніцы філісцямлянцы Даліле. У час сну яго астрыглі, звязалі ланцугамі, выдралі вочы і аддалі на здзек натоўпу, а затьш кінулі ў склеп.

Неяк падчас свята ў вялікім храме філісцімляне прымушалі Самсона забаўляць іх ігрою на арфе, каб гэтым яго больш зняважыць і зноў цешыцца сваёю перамогаю. Але ў Самсона ўжо адраслі валасы, Бог дараваў яму віну, а сам палоннік з малітааю і вераю магутнымі рукамі разбурыў слупы, на якіх трымаўся храм, пахаваўшы сябе і тры тысячы філісцімлянаў.

У трактоўцы Алеся Гаруна Самсон -- гэта ўсяго толькі палоннік і ахвяра здзекаў. За што ён пакутаваў -- аўтар не раскрывае. Для яго важна тое, што Самсон адрадзіўся духоўна, паверыў у свае сілы і, напружыўшы іх, не пашкадаваў сябе дзеля знішчэння ворагаў, якія гэтак саманадзейна святкавалі перамогу.

Тут выразна бачыцца глыбінны сэнс твора. Народ, які паверыць у свае сілы і не пашкадуе ахвяраў, не будзе цярпець знявагі. А жыццё ў няволі не мае ніякага сэнсу. Пакорлівасці ж не можа быць апраўдання. Біблейскія матывы і вобразы садзейнічалі пашырэнню ідэйна-тэматычных рамак паэзіі Алеся Гаруна, увасабленню патрыятычных ідэалаў аўтара, звязвалі іх з агульна-чалавечымі каштоўнасцямі.

Пачуццё адказнасці перад часам і перад народам не слабела, не змяншалася ў Алеся Гаруна да канца яго дзён. Яшчэ ў зборніку «Матчын дар», у вершы «Думкі-дыяменты, краскі жыцця...» паэт уявіў сябе ў апошнюю хвіліну жыцця, з якім ён хацеў бы развітацца толькі песняй аб шчасці людзей:

Хай заспяваю аб сне залатым

Веку людскога радства,

Роўнасці, вольнасці, брацтва -- аб тым

Веку красы хараства.

Аб такой лебядзінай песні ён марыў для сябе. Такую песню ён і праспяваў. А называлася яна «Кліч». Сам паэт ужо, як той лебедзь, бачыў пад сабою бяздонне, але ў апошняй песні ўслаўляў «волі зычны звон», што будзіць народы «ўсіх старон» на штурм «крыўды трона».

Пры знаёмстве са зборнікам «Матчын дар» і вершамі, апублі-каванымі ў перыядычных выданнях, здзіўляе незвычайнае багацце і разнастайнасць інтанацый, мастацка-вобразных, лексічных, сінтаксічных форм і такой рытмікі, якая часта не ўкладваецца ва ўзаконеныя і апісаныя тэорыяй нормы і ўзоры.

У паэзіі Алеся Гаруна такая энергія і дынамічнасць радка, страснасць пачуццяў, багацце і разнастайнасць рытму, рыфмаў, форм мастацкай вобразнасці, нечаканых паваротаў думкі, што ён у гэтым дачыненні, як ніхто, бадай, мог спаборнічаць з Янкам Купалам. У кожным радку пульсуе жывая думка, кіпіць пачуццё. У яго творах набат і кліч («Гэй, народзе, трэба ўстаць, дух свой з рабства распрастаць!», «Вызваль дух свой, рабскі люд!») чаргуюц-ца то з заглыбленымі філасофскімі развагамі аб тайнах вечнага кругазвароту і заканамернасцях развіцця чалавечага грамадства, то з трывожным, часта такім пакутлівым роздумам над нягодамі людзей або іх пакорлівасцю («Жыві ж спакойна, вол, хадзі ў сваім ярме... Сляпому добра ў цьме... А ты -- жывёлаў цар? Ці ж ты жывеш іначай?!»). То зноў інтанацыі жальбы і смутку змяняюцца іскрыстым гумарам, вясёлым настроем гучнай і скочнай мелодыі «Мяцеліцы» («Ой, спалеце, перуны, майго Янку, бо дурны! Назаляе толькі мне, а каб сватацца, дык не!»). Чыста асабістае чаргуецца з шырокімі абагульненнямі, адсвечваецца ў іх. А потым раптам, зусім нечакана, сустракаецца ў паэта тое, што адзін з даследчыкаў творчасці Аодма Міцкевіча назваў свядомым звужэннем разумовых гарызонтаў апавядальніка да ўзроўню правінцыяльных аматараў літаратуры, як гэта бачыцца, напрыклад, у «засцянковай аповесці» «Варожба».

Ніякае пералічэнне не ахопіць усяго ідэйнага і інтанацыйна-рытмічнага багацця паэзіі Алеся Гаруна. Вось пра каго можна сказаць, што ён «з сталі» каваў, гартаваў «гібкі верш». Паэтычныя творы яго заўсёды будзілі «святое сумленне» (пра што марыў Максім Багдановіч) і памагалі рваць «духа путы», чаго патрабаваў ад паэзіі сам аўтар «Матчынага дару». I таму яны жылі ў свя-домасці і пачуццях людзей нават і ў найбольш змрочную пару ганенняў і здзекаў з іх.

Алесь Гарун быў і выдатным празаікам. На працягу 1912-- 1915 гг. у «Нашай Ніве» з'явіліся чатыры яго празаічныя творы: кароценькая алегарычная легенда «Першы снег» і апавяданні «Пан Шабуневіч», «Маладое», «Чалавек без крыві». Пасля вяртання з Сібіры ў «Вольнай Беларусі» пісьменнік апублікаваў яшчэ тры апавяданні: «Свята», «П'ера і Каламбіна», «У Панасавым сяле». Празаічныя творы, як правіла, падпісваў псеўданімам I. Жывіца (Жывіца -- дзявочае прозвішча маці Гаруна).

Проза пісьменніка надзейна абапіралася на нацыянальныя традыцыі літаратурнага і бытавога апавядання. Разам з тым яна незвычайна ўзбагачала традыцыйныя формы вобразнасці, мастацкага стылю, кампазіцыі. Найбольш адметная асаблівасць прозы Апеся Гаруна -- яе ідэйна-тэматычнае багацце, смелы выхад за рамкі традыцыйнай тэматыкі, звязанай у творчасці пераважнай большасці беларускіх пісьменнікаў з жыццём вёскі, яе паўсядзённым побытам, трывогамі, спадзяваннямі і з няўхільным ростам грамадскай свядомасці, выяўленнем лепшых маральных якасцей.

Трывожная праблема нацыянальнага бяспраўя беларусаў пры самадзяржаўным ладзе натхніла пісьменніка на стварэнне апавядання «Пан Шабуневіч». Герой яго, звычайны шавец, нястомна, штодзённа змагаецца за права карыстацца роднай мовай за межамі дома, за права звацца беларусам. Вывад з апавядання напрошваецца адзін: ідэі беларускага адраджэння дайшлі ўжо да простых людзей, да іх свядомасці і пачуццяў. Ад іх у канчатковым выніку і будзе залежаць лёс беларушчыны.

Блізкай Алесю Гаруну была астрожная тэматыка. Са зместу апавядання «Чалавек без крыві» відаць, як астрожнае жыццё калечыць лёс чалавека, разбуральна ўздзейнічае на яго псіхалогію. Не знайшоўшы сэнсу жыцця на волі, былы астрожнік канчае самагубствам.

Вельмі нетрадыцыйным з'яўляецца апавяданне «Маладое». Тут рэальнасць пераплятаецца з фантастыкай: група зняволеных, якая ўцякла з астрога, магла праходзіць незаўважанай, нават найбодьш блізка мінаючы людзей. Вырваўшыся на волю, людзі ішлі да нейкае мзты, якая давала сілы, вытрымку, хоць падарожнікі ад перанапружання знемагаліся. Некаторыя нават не вытрьімлівалі і адсейваліся. Але асноўная частка ішла і іішіа туды, куды вёў адзін з іх асяродцзя.

Увесь твор успрымаецца як алегорыя. Героі аказаліся ў экстрэ-мальных умовах. Яны пераносяць пакуты і ахвяры дзеля той волі, да якое імкнуцца, мабілізуючы ўсе свае фізічныя і духоўныя сілы. I тут узнікае пытанне: дзе тая мэта? Ці не ілюзорная яна, ці рэальная? Ці апраўданы ўсе нечалавечыя намаганні і пакуты?

Тут напрошваецца паралель з драмаю польскага пісьменніка пачатку XX ст. Леапольда Стафа «Скарб», дзе на працягу ўсяго твора ідзе змаганне за скарб, якога ніхто ніколі не бачыў. Ды нават невядома, ці ён сапраўды існуе. I можа ўзнікнуць падазрэнне: а ці з'яўляецца апраўданым змаганне за нейкія ўмоўныя скарбы і каштоўнасці?

Вядома, у апавяданні Алеся Гаруна выяўляецца імкненне да рэальнае мэты -- да волі. Яна, аднак, настолькі недасяжная, што ўсе намаганні ўцекачоў маюць такі ж самы вынік, як і намаганні герояў драмы «Скарб».

Жыццёва праўдзівым у кожнай драбніцы з'яўляецца апавя-данне «Свята», прысвечанае апісанню жыцця і побыту палітычнага пасяленца ў Сібіры -- маладога Грыневіча родам з Беларусі. Начуючы ў незнаёмых людзей, ён выпадкова даведаўся, што цяжкая хворая старая жанчына ў той сям'і -- сястра яго роднае бабулі. ЁН чуў пра яе дома, але ніхто там не ведаў пра яе лёс.

У апавяданні рэалістычна абмалёўваецца жыццё пасяленцаў -- і тут, бясспрэчна, нямала аўтабіяграфічнага, -- а таксама побыт сібіракоў, іх норавы і звычаі. А яшчэ ў творы -- выпадкова ці невыпадкова -- нейкім незвычайным матывам усплывае пера-клічка рэвалюцыйных падзей розных гістарычных эпох. Малады пасяленец Грыневіч трапіў у Сібір за палітычную дзейнасць -- трэба меркаваць, што за ўдзел у рэвалюцыйных падзеях 1905-- 1907 гг. А галоўным і па сугаасці адзіным арыенцірам у часе для старэнькае жанчыны служылі колішнія паўстанні, з якімі пера-пляліся лёсы блізкіх ёй людзей. Так храналагічная лінія падзей ідзе ў глыбіню мінулага стагоддзя -- да 1863 і нават да 1830 г.

Шырокімі аказаліся і прасторавыя рамкі падзей у творы. Хоць яго героі -- па сваёй ці не па сваёй волі -- трывала заснаваліся ў Сібіры, але і паходжаннем, і думкамі яны звязаны з радзімаю, з далёкай Беларуссю. Так вызначылася духоўная сувязь розных пакаленняў, што на далёкім выгнанні прыходзяць на змену адны другім, захоўваючы ў сэрцы вернасць роднай зямлі.

У шэрагу апавяданняў пісьменніка асобна стаіць «П'ера і Ка-ламбіна». Гэта -- своеасаблівы празаічны трыпціх, паасобныя часткі якога сюжэтна паміж сабою не звязаны. Яны аб'ядноў-ваюцца толькі агульнай тэмай кахання, мастацкім роздумам аб загадкавай сіле гэтага пачуцця і аб тых тайнах, якія то аб'ядноўваюць двух чужых людзей, то зноў утвараюць паміж імі непераадольную бездань.

Калі іншыя апавяданні Алеся Гаруна так ці інакш звязаны з традыцыямі нацыянальнай прозы, а ў пэўнай ступені таксама з творчасцю пісьменнікаў найбольш блізкіх славянскіх народаў, то «П'ера і Каламбіна» сведчыць аб тым, што аўтар звярнуўся да здабыткаў еўрапейскай класікі мінулых стагодцзяў -- прытым не так празаічнай, як драматургічнай. П'ера і Каламбіна (побач з іншымі вобразамі) -- абавязковыя і вечна жывыя, але і вечна новыя вобразы славутае «камедыі дэль'артэ» -- вандроўнага італьянскага (і французскага) тэатра XVI -- пачатку XVIII ст.

Хоць сама камедыя дэль'артэ як такая даўно аджыла свой век, але яна пакінула свой след у літаратуры і культуры, і да яе звярталіся некаторыя пісьменнікі XX ст. У п'есе Аляксандра Блока «Балаганчык» (1906) ажываюць найбольш традыцыйныя вобразы колішняга вандроўнага тэатра -- П'ера, Каламбіна, Арлекін. Але паміж творамі Алеся Гаруна і рускага пісьменніка нічога агульнага няма. Героі Блока пазбаўлены рэальных чалавечых рыс, у іх паводзінах і дыялогах мы не знойдзем псіхалагічных матывіровак, абумоўленых збегам акалічнасцей, развіццём драматургічнага канфлікту, падпарадкаваных законам рэалістычнай драматургіі. Тут як быццам выліваюцца пачуцці і думкі, не звязаныя ўнутранай паслядоўнасцю і не прадыктаваныя неабходнасцю.

У апавяданні Алеся Гаруна (у самой назве і ў трэцяй частцы трыпціха) запазычаны ад тае традыцыі толькі імёны. Што ж датычыць галоўнага яе прынцыпа -- умоўнасці, -- то яна набыла ў беларускага пісьменніка зусім новыя і нечаканыя формы. Алесь Гарун -- неспадзявана для нацыянальнай прозы і тагачасных гістарычных абставін (ішла грамадзянская вайна, канца якой відаць не было) -- звярнуўся да абмалёўкі на першы погляд ідылічнага, але тым не менш багатага канфліктамі, глыбока матываванымі псіхалагічна, жыцця прадстаўнікоў заможных слаёў нейкага ўмоўнага грамадства (у першай і трэцяй частках), у якім спецыфічна нацыянальнага, беларускага нельга заўважыць нічога. Тут пісьменнік у такі пакутлівы для народа час паказаў, што і багатыя таксама могуць плакаць -- і дарослыя, і дзеці. Ці то быў не адзіны выпадак у гісторыі тагачаснай беларускай літаратуры.

Зваротам да гэтых традыцый, таксама, як, напрыклад, да біблейскай тэматыкі ў паэзіі («Малітва», «Самсон»), Алесь Гарун адкрываў перад беларускай літаратурай зусім новыя далягляды. Праўда, нашы пісьменнікі і ў мінулым неаднаразова выходзілі за рамкі нацыянальнай тэматыкі, вобразаў, сюжэтаў, праблем (успомнім «Васкрэсенне Хрыстова», «Энеіду навыварат», «Тараса на Парнасе», «Адвечную песню», «Сон на кургане», «Апокрыф»). Аднак выхады за межы нацыянальных форм вобразнасці або чыста бытавой тэматыкі былі не такімі ўжо частымі.

Алесь Гарун звярнуўся да агульначалавечай, спрадвечнай праблематыкі, не звязанай ні з канкрэтным часам, ні з месцам, ні з нейкімі нацыянальнымі рэаліямі.

Апошнім празаічным творам пісьменніка з'яўляецца фанта-стычнае апавяданне «У Панасавым сяле». Паводле зместу -- гэта своеасаблівы працяг апавядання Змітрака Бядулі «Панас на небе». У творы Гаруна супярэчлівыя і шматпланавыя падзеі падаюцца ў інтэрпрэтацыі незвычайнага назіральніка -- чорта з «нялюдскім розумам». Яны разгортваюцца на беларускай зямлі, прытым нават Панасава сяло, што па волі абодвух аўтараў апынулася на небе, бачыцца нейкім закуткам Палесся, бо там пасяляюцца радавітыя палешукі са сваімі рэальнымі зямнымі норавамі, звычкамі, уяўленнямі, якія надзейна ўкараніліся ў іх псіхіку і побыт.

I ў той жа час палешукі -- нездарма ж яны на небе -- вызва-ляюцца ад найболып істотных і трывожных зямных праблем -- ад думак і клопатаў пра свой хлеб надзённы, пра зямлю, працу, пра ўсё тое, што складае аснову існавання кожнага селяніна. Для герояў ствараюцца спецыяльныя ўмовы, над імі не вісіць кашмар паўсядзённага змагання за месца пад сонцам. Людзі трапляюць у рай, але з усімі зямнымі звычкамі, норавамі, традыцыямі.

А ці становяцца яны адразу святымі? Ні ў якім разе. Кожны з іх застаецца самім сабою. Адсюль чытач можа зрабіць вывад, што ў якія б умовы чалавек ні трапіў, у яго заўсёды захаваецца нешта сваё, атрыманае ў спадчыну ад стагоддзяў, выпрацаванае ўласным лёсам, побытам, асяроддзем.

У сувязі з гэтым напрошваецца пытанне: ці Панасава сяло на небе не ўяўляе сабою алегарычнай формы паказу будучага грамадства, у якім людзі атрымаюць зусім новыя магчымасці ўладкаваць свой лёс? Пісьменнік на прыкладзе нябеснага пасялення змадэліраваў некаторыя працэсы, якія адбываліся на зямлі, ахопленай рэвалюцыйньші катаклізмамі. У Панасавым сяле ўсталяваны лад жыцця пачаў нечакана разбурацца -- прытым дашчэнту, да тла: «Не тыя пайшлі парадкі, не даўнейшыя. Хто ў пашане быў, той цяпер тамака ў запечку сядзіць, а той, чыйго духу там даўней не было, -- найбольшую пашану мае».

Нават Панас, які заснаваў нябеснае сяло, аказаўся пазбаўле-ным усяго, што меў. Не так ужо цяжка здагадацца, які рай меў на ўвазе пісьменнік, абмалёўваючы змены ў жыцці нябеснага пасялення. Тым больш што моладзь, якая накіроўвалася ў Пана-сава сяло, наймацней абуралася тым, што ён «ода добрую гаспа-дарку ўзлез». За яе «дык глынуць, здаецца, гатовы». Усё гэта ўспрымаецца як алегарычная абмалёўка тых парадкаў, што ўсталёўваліся ў час рэвалюцыі.

Пра ўсе тыя змены чорт апавядае з добрым гумарком, сакавіта і каларытна: «Палешукі толькі вочы таропілі на тое, што дзеецца, але покуль раскусілі гарэх, дык час прабавілі -- спозніліся. Цяпер, папраўдзе, дык не яны ўжо гаспадары, але гэныя, новыя. Панаса з хаты яны выгналі, той сабе ў варэннай (У варэннай -- на кухні.) ціханька сядзіць, як мыш у мяшку, ды толькі вохкае, каб чаго горшага не дачакацца. Рэшта палешукоў сядзяць і не рыпаюцца на што-небудзь». Пры вырашэнні ўсіх спраў на першым месцы аказвалася партыйная прыналежнасць («А за новымі парадкамі паляшуцтвам ужо мала цікавіліся: больш пыталіся, з якой партыі») ды яшчэ ўменне добра малоць языком.

Аўтар не ідэалізуе сялян, але ўсё ж такі чытач пазірае на іх з сімпатыяй. Паляшук заўсёды і ўсюды застаецца самім сабою -- самастрйным у думках і ў паводзінах, незалежным, не надта падатлівым на чужыя ўплывы, на ўспрыняцце модных ідэй.

У канцы апавядання гаворка непрыкметна пераводзіцца на рэальныя беларускія справы:

«...Што ў вас тут, якія навіны?

-- Ад ліха--ціха, дабра не чуваць...

-- Ці хутчэй: «Папаўся ў нерат -- ні ўзад, ні ўперад». А Рада што?

-- Рада -- як Рада...»

Вось гэты развітальны абмен думкамі, увасобленымі ў шырока-вядомыя прыказкі, уяўляецца зусім невыпадковым. Многія ў той час яшчэ верылі, што кіраўніцтва Беларускай Народнай Рэспублікі мела нейкую рэальную магчымасць вырашаць лёс Беларусі. «Дабра не чуваць» -- гэта і сапраўды была самая адчувальная рэальнасць. Апавяданне апублікавана ў 1920 г., у перыяд чужаземнага панавання. Колішнія мары аб поўнай незалежнасці Беларусі аказаліся неажыццявімымі.

Празаічныя творы Алеся Гаруна маюць наватарскі характар. Пра гэта сведчыць і спалучэнне рознамаштабных падзей у рамках аднаго і таго ж твора, і нечаканае, зусім нетрадыцыйнае выкарыстанне фантастыкі ў чыста, здавалася б, рэалістычным, бытавым апавяданні, і смелае ўвядзенне ў мастацкую літаратуру народных гутарковых лексічных, сінтаксічных, стылявых форм.

Празаічныя творы Алеся Гаруна -- жывое сведчанне няўхільнага пашырэння ідэйна-тэматычных абсягаў беларускай літаратуры, яе імклівага ўзбагачэння ўсё новымі жанравымі і мастацка-выяўленчымі сродкамі, бясспрэчнага росту пісьмен-ніцкага майстэрства саміх аўтараў.

Настойлівыя ідэйна-творчыя пошукі вызначыліся і ў драма-тургіі Алеся Гаруна. Яшчэ ў 1912 г. ён паведамляў з Сібіры Вацлаву Ластоўскаму, што піша п'есу ў вершах «Дэпутат». На вялікі жаль, яна не захавалася. А перад самай смерцю, у 1920 г., пісьменнік выдаў зборнік п'ес для дзіцячага тэатра «Жывыя казкі»: «Хлопчык у лесе», «Шчаслівы чырвонец» і «Дзіўны лапаць, або Не ўсё тое порах, што ў пораху ляжыць».

У іх вельмі арганічна спалучаецца народная казачная фанта-стыка і багацце фантазіі самога аўтара, раскрываецца свет дзіцячых уяўленняў. Усе канфлікты, увесь ход падзей падпарадка-ваны ў іх задачы ўслаўлення так патрэбных людзям маральных прынцыпаў справядлівасці, непрымірымасці да падману, фальшу, а таксама выпрацоўкі пачуцця спагадлівасці людзям -- тых якасцей, якія павінны выпрацоўвацца яшчэ ў дзіцячым узросце, каб назаўсёды стаць нормамі паводзін кожнага чалавека.

«Хлопчык у лесе» -- паэтычная гісторыя прыгод малога вясковага Хлопчыка, які, заблудзіўшыся і заснуўшы ў цёмным, страшным лесе, трапіў у царства магутнага чараўніка і выратаваў запалоненых ім дзяўчат. Гаспадарамі самога лесу былі добрыя духі, увасобленыя ў вобразах кветак -- Незапамінайкі, Званочкаў, Ружы. Гэта яны заапекаваліся Хлопчыкам. Дзякуючы ім, ён, заснуўшы, трапіў у казачную краіну. А там, не пабаяўшыся пакалечыць свае рукі, дабыў заклятую жалейку, якая дазволіла яму перамагчы і выгааць гаспадара зачараванага царства. I -- што самае арыгінальнае -- з таго сну Хлопчык вярнуўся ў рэальны свет з усім тым, што ён атрымаў там ад вызваленых палонніц. А гэта былі не абы-якія падарункі: боты-скараходы, шапка-цемязень, незвычайнае адзенне, залаты клубочак. А разам яшчэ і зачараваная жалейка.

У лесе існавалі -- незалежна адзін ад аднаго -- два зачараваныя светы: адзін -- заселены добрымі духамі-кветкамі, і другі -- той, што знаходзіўся пад уладаю чараўніка. У казцы атрымалася, што той свет, дзе панаваў чараўнік, перастаў існаваць: гаспадар яго ўцёк назусім, вызваленыя дзяўчаты вярталіся дамоў. Хлопчык прачнуўся і знайшоў сваю маці. А ў тым цёмным царстве не засталося нікога. Затое ж добрыя духі-кветкі на сваіх месцах, напэўна, і надалей будуць спагадаць усім тым, хто трапіць у бяду.

У казцы «Хлопчык у лесе», напісанай вершам, шмат песень з нотамі. Гэта -- яшчэ адно сведчанне шматграннасці таленту аўтара.

Алесь Гарун у драматургіі ішоў таксама нетрадыцыйным шляхам. У казцы «Шчаслівы чырвонец» старая, хворая, зусім слабая Жабрачка ходзіць па свеце не для таго, каб прасіць хлеба, а каб памагаць людзям. Яна сама раскідае па дарозе чырвонцы, якія, аднак, прыносяць шчасце толькі сумленным людзям. I ў гэтай казцы перамагае дабро, справядлівасць, праслаўляецца спагадлівасць. Мы бачым, што праўда і крыўда, дабро і зло ўвесь час супрацьстаяць.

Малы вясковы пастушок -- герой казкі «Дзіўны лапаць, або Не ўсё тое порах, што ў пораху ляжыць» -- перажывае нечаканыя прыгоды, знаходзіць незвычайны лапаць-атопак, што ўмее гаварыць і дае магчымасць пастушку разумець чужыя думкі. Сама па сабе сцэнка з жыцця пастушка, яго канфлікт з местачковымі зладзеямі падаюцца на фоне рэвалюцыйных перамен у вёсцы, калі з суседняга маёнтка ўцёк пан, а рэальнымі гаспадарамі там сталі парабкі, якія ўтварылі свой камітэт.

Казка пісалася і друкавалася ў час іншаземнай акупацыі, пры якой памешчыцкае землеўладанне з'яўлялася непарушным, абаранялася ўсёй сілай законаў ваеннага часу. А гэта значыць, што Алесь Гарун -- улічваючы зменлівасць абставін у перыяд грамадзянскай, а таксама савецка-польскай вайны -- заглядваў наперад і прадбачыў такі паварот у лёсе працоўнага сялянства. Праўда, у сваёй казцы-жарце аўтар не канкрэтызаваў, якім чынам такое можа ажыццявіцца.

Казкі Алеся Гаруна ўсім сваім зместам выхоўваюць у малых чытачоў і гледачоў найлепшыя чалавечыя якасці. А яшчэ ў іх вельмі каларытна раскрываюцца дзіцячыя характары, паказваюцца іх гульні і ўяўленні.

Сваёй мастацкай творчасцю, паводзінамі, усім жыццём пісьменнік дае новым пакаленням урокі мужнасці і патрыятызму, паказвае, як трэба берагчы і славіць бацькоўскую зямлю і матчыну мову. Ён выносіць няшчадны прысуд здрадлівасці, няпраўдзе і фальшу. Сваім мастацкім словам ён заўсёды будзіў і будзіць чалавечае сумленне і праведны гнеў супраць любых форм прыгнёту, любых форм здзеку над чалавекам.

гарун верш паэтычны

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1. Уводзіны ў літаратуразнаўства. Хрэстаматыя / Пад рэд. М.А. Лазарука.- 2-е выд., дапр. і дап.- Мн., 1991.

2. Хрестоматия по теории литературы / Составитель Л.Н. Осьмакова.- М., 1982.

3. Гарун А. Сэрцам пачуга звон: Паэзія, проза, драматургія, публіцыстыка. Мн., 1991.

4. Чыгрын І.П. // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік: У 6 т. - Мн., 1993.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Беларусь і беларусы ў вершах Алеся Пісьмянкова. Метафізіка кахання. Лірычны герой Алеся Пісьмянкова. Асаблівасць мастакоўскага почырку. Эцюдная манера запісу некаторых споведзяў. Гармонія колераў і фарбаў. Эстэтыка пахаў ў паэзіі А. Пісьмянкова.

    дипломная работа [108,2 K], добавлен 24.12.2014

  • Агульная характарыстыка царкоўна-палемічнай публіцыстыкі як своеасаблівый від пісьменства. Два этапы у развіцці і працяканні царкоўна-палемічнай публіцыстыкі. Творчасць Мялеція Сматрыцкага, яго першы друкаваны твор, найбольш значны творы автора.

    реферат [37,1 K], добавлен 25.02.2011

  • Дзяцінства і юнацтва К. Чорны. Перыяд навучання, дзейнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны. Дэбют Мікалая Раманоўскага ў якасці пісьменніка, яго творы вялікай эпічнай прозы, творчасць апошніх гадоў жыцця. Апісанне літаратурнага музея Кузьмы Чорнага.

    презентация [6,5 M], добавлен 22.04.2010

  • Першы персанаж ў мастацкім творы: агульнае паняцце пра персанажа, яго ўнутраны свет. Псіхалагічны партрэт героя, формы яго паводзін. Персанаж як носьбіт мовы. Дыялог і маналог. Стаўленне аўтара да сваіх персанажаў, асаблівасці автобиографичекиого творы.

    реферат [45,8 K], добавлен 23.03.2011

  • Тэматычная напоўненасць лірыкі А. Пісьмянкова - вядомага беларускага паэта, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола. Тэма Радзімы ў лірыцы А. Пісьмянкова. Тэма кахання ў паэзіі Алеся Пісьмянкова. Суадносіны сучаснага і мінулага ў часавай прасторы твораў.

    курсовая работа [43,6 K], добавлен 17.02.2016

  • Ранні публіцыстычны творы А. Луцкевіч. Пэма "Сон на кургане". Праблема прыгажосці ў М. Багдановіча. Погляд А. Луцкевіча на развіццё літаратурнага працэсу ва Усходняй Беларусі. Празаічныя творы Язэпа Лёсіка. Аповесць "Дзве душы" як мастацкі рэпартаж.

    курсовая работа [79,7 K], добавлен 22.03.2013

  • Літаратурнуа спадчына Якуба Коласа з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Філасофія сацыяльна-побытавых пластоў жыцця, дзяцінства на старонках твораў Я. Коласа. Яго наватарскія здабыткі ў раскрыцці філасофіі быта і быцця.

    курсовая работа [111,2 K], добавлен 16.06.2016

  • Развіццё літаратуры і драматургіі Заходняй Беларусі. Пачатак, першыя старонкі паэзіі Заходняй Беларусі. Першыя публікацыі паэта Алеся Салагуба. Зборнік паэзіі Францішка Грышкевіча "Веснавыя мелодыі". Індыферэнтнасць Н. Арсенневай у яе творчасці.

    реферат [44,9 K], добавлен 24.02.2011

  • Кузьма Чорны - знакавая постаць для беларускага прыгожага пісьменства. Наватарскi характар творчасцi К. Чорнага. Маштабнасць мастацкай задумы пісьменніка. К. Чорны і літаратура "плыні свядомасці". Творы К. Гамсуна і К. Чорнага: падабенства творчасці.

    реферат [37,8 K], добавлен 23.03.2011

  • Агульная характарыстыка эпохі і літаратуры. Паэзія, творчасць Андрэя Рымшы. Жанравыя формы і мастацка-стылістычныя прыёмы беларускай літаратуры. Панегірычныя (усхваляльныя) і рэлігійныя (рэлігійна-медытатыўныя) паэзія. Проза: парадыйна-сатырычныя творы.

    реферат [34,3 K], добавлен 25.02.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.