Літаратура перыяду контррэфармацыі

Эпоха контррэфармацыі. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення палемічнай літаратуры. Прыхільнікі і апаненты Уніі. Мялецій Сматрыцкі – пісьменнік-палеміст. "Трэнас" - высокі ўзор палемічнай літаратуры, старабеларускай публіцыстыкі. Таямніца эмацыянальнага ўздзеяння.

Рубрика Литература
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 21.11.2011
Размер файла 24,2 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Літаратура перыяду контррэфармацыі

1. Эпоха Контррэфармацыі. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення палемічнай літаратуры

контррэфармацыя палеміст трэнас

Контрреформация - католическая реакция на протестантскую реформацию; всестороння деятельность католической церкви с середины XVI до конца XVII в., направленная на препятствование развитию Реформации, а впоследствии - на возвращение верующих, утраченных храмов и бенефициев. Контрреформации - определяющее событие для западнохристианского мира.

Сегодня в понятие «контрреформация» включают:

1) темпы проведения реформ (не сами реформы) и формулировки католической доктрины, если на ступень ускорения их реализации влияла угроза со стороны протестантизма;

2) полемическую теологию;

3) миссионерскую деятельность по обращению протестантов (деятельность иезуитов, подготовка миссионеров в папских коллегиях);

4) отгораживание верующих от влияния протестансткой пропаганды с помощью koercytywnych средств (индекс запрещенных книг, инквизиция);

5) защита позиций католической церкви и атаки, при помощи светской власти, с целью восстановления утраченных позиций (религиозные войны второй половины XVI в. во Франции, экспедиция большой испанской армады 1588 г. против Англии, антипротестантские декреты польских королей);

6) неприязненное отношение к социальным изменениям, введенных некоторыми ответвлениями протестантизма (анабаптистами, антитринитариями);

7) приведение сакрального искусства в соответствие с постановлениями Тридентского собора.

В конце XVІІ в. контрреформация в ВКЛ победила. Но духовная жизнь Беларуси определялась ее идеями и после подавления Реформации -- почти до середины XVІІІ в. На смену контрреформации пришла эпоха Просвещения.

Умовы ўтварэння - у апошнее дзесяцігодзе 16ст. на пачынаецца актыўная палеміка вакол мэтаў і прынцыпаў аб'яднання Праваслаўнай і Каталіцкай цэркваў. Першая спроба падвесці тэарытычны падмурак- рэктар Львоўскага каталіцкага калегіўма- Бенядыкт Гербест( №Прыстойны хрысціянскі адказ”Кракаў1567, “Вывады веры рымскага касцёла і гісторыя грэчаскай няволі”Львоў 1586). Ён ЗА унію.

2. Берасцейская Унія 1596 года і яе роля ў развіцці літаратуры - гэта ж відавочна!

3. Жанры палемічнай літаратуры

Да палемiчнай лiтаратуры адносяцца памфлеты, звароты, адкрытыя лiсты, трактаты, адозвы i iншыя вiды творчасцi, тэматычна звязаныя з актывiзацыяй палемiкi вакол пытання пра аб'яднанне царквы i касцёла пад вяршынствам папы рымскага, так званай iдэi унii. Лiтаратурная палемiка пачалася пасля выхаду кнiгi Бенядзiкта Гербеста "Указанне шляху", у якой ставiлася пытанне аб неабходнасцi царкоўнай унii з Рымам у iнтарэсах праваслаўнай царквы Вялiкага княства Лiтоўскага.

4. Прыхільнікі і апаненты Уніі

Значна далей у распрацоўцы ўніяцкай праблематыкі пайшоў Пётр Скарга. Ў творы “Аб адзінстве царквы божай з адзіным пастарам і аб грэчаскім адступленні ад гэтага адзінства”(Вільня,1577 ён выказаў свій погляд на досыць спрэчнае нават сярод прыхільнікаў уніі пытанне аб яе памерах. Скарга скептычна ставіўся да ўдзелу ў уніі Грэчаскай царквы. Ён дапускаў магчымасць партнёртва з маскоўскай царквой. Яго абмеркаванне уніі: людзі ВКЛ-адзін народ, манарх за. Галоўная умова- переход Праваслаўных пад уладу Папы Рымскага, прызнанне яго найвышэйшым пастарам усёй Хрыстовай Царквы. ЗА унію.

СУПРАЦЬ СКАРГІ выступілі артадаксальныя праваслаўныя пісьменнікі. З'явіліся 3 творы: “Артыкул супраць лаціянаў”, “Зачапка” крыштафа Русіна і “Сціслы адказ” Феадула. \\У 1589 створана Маскоўская патрыярхія.\\Тарлецкі, Пяльчыцкі,Збруйскі, Балабан распрацавалі план практычных дзеяннеў да падрыхтоўкі да ўніі. Мітрапаліт Рагоза падтрымаў іх.\\Няма, здаецца, ніводнага твора 90-х 16ст. у якім не ўзгадваецца пра унію.\\К.Астрожскі напісаў “Ліст да М.Рагозы”(21 чэрвеня 1593) Крытыкуще Рагозу. Прапануе Силвавое вырашэнне праблемы. СУПРАЦЬ уніі. Яго СПЫНЯЕ Леў Сапега.\\Хрыстафор Фіалет- беларуска-украінскі пісьменнік, аўтар “Апокрысіва”(1597). СУПРАЦЬ УНІІ. Адказ скарге на яго “Берасцейскі сбор і абарона яго” (1596).\\Іпацій Пацей- пісьменнік, філосаў, багаслоў, царкоўны і дзяржаўны дзеяч.” Рэляцыя”(вільня 1609), “Справядлівае апісанне ўчынку і справы сінодавай і Абароны здзейсненых згод і лучнасці, якія сталіся на сінодзе Берасцейскам у 1596 годзе”(Вільня,1597). ЗА УНІЮ.

5. Мялецій Сматрыцкі - пісьменнік-палеміст. «Трэнас» як высокі ўзор палемічнай літаратуры, старабеларускай публіцыстыкі. Таямніца эмацыянальнага ўздзеяння твора

Нарадзіўся ў 1577 годзе ў сям'і гарадскога пісара на Падоллі. Меў свецкае імя Максім. Пачатковую адукацыю атрымаў пад кіраўніцтвам бацькі і грэка Кірылы Лукарыса, які скончыў Падуанскі ўніверсітэт. Каля 1601 года скончыў Віленскую езуіцкую акадэмію. Разам са сваім вучнем, маладым беларускім магнатам Багданам Саламярэцкім, паглыбляў веды ў краінах Еўропы.

У 1608 годзе надрукаваны твор "Антыграфі", у якім палемізуе з уніяцкім мітрапалітам Іпацеем Пацеем. У 1610 годзе выйшаў "Трэнас, або Плач адзінай святой сусветнай усходняй царквы з тлумачэннем дагматаў веры". Твор настолькі востры, што рэдактар трапіў у турму, а брацкая друкарня ў Вільні, дзе друкаваўся "Трэнас", на дзевяць гадоў была зачынена. М. Сматрыцкі ўратаваўся ад ганенняў, бо твор з'явіўся пад псеўданімам.

У 1617 годзе прымае пострыг пад імем Мяцелій. У 1618 (19) г. з'яўляецца кніга "Граматіки славенския правилное синтагма", якая больш за два стагоддзі была самым аўтарытэтным падручнікам па славянскаму мовазнаўству. На пачатку 20-х гадоў прымаў актыўны ўдзел у абароне праваслаўных брацтваў. Напісаў некалькі палемічных твораў ("Апраўданне невіноўнасці", "Абарона невіноўнасці", "Збор з'едлівых лістоў" і інш.).

Напалоханы паўстаннем у Віцебску, да чаго меў дачыненне, пакінуў у 1623 годзе Вільню і накіраваўся на Блізкі Ўсход. Па вяртанні адышоў ад змагання за інтарэсы праваслаўя. У 1627 годзе тайна перашоў ва ўніяцтва. У "Апалогіі" (1628) выракся сваіх папярэдніх палемічных твораў, асудзіў дзейнасць праваслаўных пісьменнікаў.

Пераход ва ўніяцтва не ўратаваў Мяцелія Сматрыцкага. Пад пагрозай смерці ён у 1628 годзе вымушаны быў публічна адрачыся ад "Апалогіі".

Апошнія гады жыцця правёў у Дзерманскім манастыры. Напісаў там так званыя ўніяцкія творы, у якіх выступаў супраць праваслаўнай царквы ("Пратэстацыя", "Паранэзіс", "Экзатэзіс"). Памёр у 1633 годзе.

“Трэнас”. Найбольш значны твор Сматрыцкага. Выйшаў у 1610 годе на польскай мове пад псеўданімам Тэафіл Арталог, бо ўсякаму, хто падпісаў бы свае сапраўднае прозвішча пад такім творам пагражала небяспека апынуцца ў турме.

Кніга з'явілася ў даволі нязручны для караля Сігізмунда ІІІ момант.Менавіта вясной і летам 1610 г. ен дамагаўся абрання на маскоўскі трон каралевіча Уладзіслава. “Трэнас” жа красамоўна сведчыў ад перспектывах ваенна-палітынай інтэрвенцыі польскай магнатэрыі.

Пачынаецца “Трэнас” паводле тагачаснай традыцыі, эпікграмай на герб дому Вішнявецкіх, у якой, як і ў папярэднім прысвячэнні да “Антыграфі”, таксама выкарыстоўваецца барочная метафарычная сімволіка. Твор складаюць 2 прадмовы і 10 раздзелаў, якія ўмоўна можна падзяліць на 3 ідэйна-тэматычныя групы: 2 пачатковыя раздзелы найбольш ярка раскрываюцьталент палеміста-мастака; трэці і чацверты раздзелы ўяўляюць сабою своеасаблівую энцыклапедыю выказванняў старажытных багасловаў і філосафаў пра кіруючую ролю рымскага папы. Шэсць апошніх вырашаюць у большасці сваей праблемы рэлігійна-дэмакратычнага характару.

Менавіта першыя 2 раздзелы сведчаць аб пісьменніцкай сталасці Сматрыцкага, які дасканала авалодаў паэтыкай стылю барока. Апісваючы сучасны яму стан праваслаўнай царквы, Мялецій выкарыстоўваў народна-паэтычную, міфалагічную і біблейскую сімволіку.

“Трэнас” - твор высокага грамадзянскага гучання. Многімі сваімі зваротамі, асабліва, калі ідзе гаворка пра былую магутнасць праваслаўнай царквы, ен нагадвае бессмяротныя радкі “Слова пра паход Ігаравы”, дзе ўпершыню ў літаратуры ўсходніх славян з такім пафасам прагучала ідэя, неабходнасці яднання рускіх князеў. Сматрыцкі дае знішчальную характарыстыку пастырам, якія сваімі ўчынкамі не апраўдвалі прызванне настаўніка. Ен паказвае сапраўдны твар невукаў-святараў.

Пісьменнік-палеміст паказаў сябе добрым знаўцам гуманістычнай літаратуры Заходняй Еўропы. У “Трэнасе” шырока цытуюцца творы Пятраркі, Мантуана, Гараізы, Бярнарда і многіх іншых. Усяго ў “Трэнасе” аўтар спасылаецца на сачыненні 143 аўтараў.

Напалоханыя езуіты і ўніяты адразу ж выступілі ў друку супраць “Трэнаса”. Першым, хто напісаў адказ Сматрыцкаму, быў Петр Скарга. Але ні з'едлівыя творы супраць “Трэнаса”, ні полымя інквізіцыі, ні штрафы, ні турмы не змаглі вырваць з рук народа яго ідэйную зброю. Кніга хадзіла па руках, перапісвалася, перадавалася з пакалення ў пакаленне як самы дарагі дар, як духоўны запавет нашчадкам.

6. Перыпетыі творчага лёсу Афанасія Філіповіча.Паслядоўнае і супярэчлівае ў дзейнасці беларускага пасіянарыя. Публіцыстыка Афанасія Філіповіча («Навіны», «Дыярыуш»)

Нарадзіўся каля 1597 года на Брэстчыне ў сям'і рамесніка. Атрымаў добрую адукацыю, працаваў хатнім настаўнікам у дзяцей магнатаў. У 1620-1627 гг. вучыў "маскоўскага царэвіча" (аднаго з самазванцаў) пры двары літоўскага канцлера Льва Сапегі. У 1627 г. стаў манахам віленскага Святадухаўскага манастыра, з 1633 г. - намеснік ігумена ў манастыры каля Пінска.

У 1637 годзе выправіўся да рускага цара паведаміць пра самазванца, якога рыхтуюць у Рэчы Паспалітай. Першым публіцыстычным творам стала пісьмо да цара Міхаіла Фёдаравіча "Гісторыя падарожжа ў Маскву".

Па вяртанні з Масквы абраны ігуменам брэсцкага Сімеонаўскага манастыра. Узначаліў барацьбу мясцовага праваслаўнага брацтва супраць уніятаў. Пісьменнік у роўнай ступені выкрываў і асуджаў як свецкіх, так і духоўных феадалаў, пагражаў пануючым класам не толькі страшным божым судом, але і рэальным умяшаннем у справу божага рускага цара, быццам бы закліканага самой Багародзіцай дапамагчы беларускаму і ўкраінскаму народам.

У 1643 годзе пасля выступлення на сойме быў арыштаваны і сасланы ў Кіеў, аднак апраўданы там царкоўным судом.

У 1644 годзе арыштаваны як дзяржаўны злачынца пасля перадачы рускаму паслу ліста Яна Лубы (самазванца).

У турме Афанасій Філіповіч напісаў шэраг вострых публіцыстычных артыкулаў. Варшаўскую турму змяніла ссылка ў Кіеў. Спадзеючыся на амністыю мітрапаліта, звёў свае творы ў дзіны твор - "Дыярыўш". Выйшаў на волю пасля смерці мітрапаліта ў 1647 годзе.

Па даносу, што дапамагаў казакам Б. Хмяльніцкага, ноччу 5/15/ верасня быў забіты польскімі жаўнерамі.

У памяці нашчадкаў Афанасій Філіповіч застаўся як нястомны барацьбіт і таленавіты пісьменнік-публіцыст.

Дыярыуш - помнік старабеларускай мемуарнай літаратуры.

Твор быў складзены як зборнік публіцыстыкі і выйшаў у 1646. У ім былі змешчаны падарожныя і тлумачальныя запіскі, успаміны і дзённікі, аўтабіяграфічны нарыс, легенды і містычныя прывіды, пасланні і лісты, выкрывальныя прамовы, канспектыўныя накіды асобных артыкулаў, філасофскія трактаты. Філіповіч выступаў за адраджэнне праваслаўнай царквы і саюз з Расіяй, крытыкаваў палітыку Рэчы Паспалітай і магнатаў краіны.

У барацьбе з палітычнай і рэлігійнай песправядлівасцю кіраўнікоў РП А.Філіповіч карыстаўся гнеўным словам публіцыста. Ен пісаў, як паказвала яму сумленне. Вось чаму ў яго “Дыярыушу” няма штучнай кніжнай рыторыкі, так характэрнай творчасці Сматрыцкага. У ім ўсе заснавана на ўласных назіраннях пісьменніка над рэальным жыццем і пададзена з уласцівай толькі яму манерай. Па гэтым творы можна зявіць жывое і непаўторнае аблічча пісьменніка. Гэта быў чалавек, які шчыра верыў у правату сваей справы. У барацьбе ен не шкадаваў сябе і часам даходзіў да фанатызму. Яго надзвычайная ўражлівасць нярэдка набывала характар рэлігійнай экзальтацыі, і тады ў экстазе ен здзяйсняў учынкі, якія выходзілі за рамкі этыкі.

“Дыярыушу” Філіповіча ўласцівы эмацыянальнасць, вобразнасць апавядання, шчырасць пачуццяў і прастата выкладу матэрыялу. Аднак пры ўсім гэтым у ім няма адзінства стылю, і гэта зразумела, паколькі розныя часткі “Дыярыуша” пісаліся ў розны час з той ці іншай мэтаванай устаноўкай. Адсюль і стракатая мазаіка яго стылю, у якім сказавая манера апавядання спалучаецца з публіцыстычнасцю, пераканаўчая дакументальнасць з містычнымі карцінамі, вострая крытыка духоўных і свецкіх феадалаў з наіўнай верай у высакароднасць караля. Павучальны прапаведніцкі дыдактызм ужываецца з рэзкімі ўльтыматыўнымі патрабаваннямі справядлівасці.

Ідэйная насычанасць, каларытнасць і разнастайнасць стылявых адценняў, багацце апавядальных сродкаў, розных мастацкіх прыемаў робяць “Дыярыуш” адным з яркіх помнікаў палемічнай публіцыстыкі 17 ст. Пісьменнік аддаў пэўную даніну той літаратурнай практыцы дзеячаў брацкага руху, дзякуючы якой мова палемічнай публіцыстыкі пазнавалася і ў не меншай ступені ўскладнялася славянізмамі.

7. Гісторыка-мемуарная літаратура. Рэгіянальнае летапісанне. Драма народнага жыцця ў «Баркулабаўскай хроніцы»

Амаль адначасова з мемуарамі Фёдара Еўлашоўскага на поўдні Магілёўшчыны ў сяле Баркулабава былі напісаны ўспаміны невядомага нам жыхара той мясцовасці, якія затым увайшлі ў склад мясцовай "Баркулабаўскай хронікі" (прыкладна запісы за 1599-1608 гг.). Яны з'яўляюцца ў ёй значнай і самай цікавай у літаратурных адносінах часткай. Аднак дакладна вычленіць яе з гэтага зводу немагчыма. Па характары выкладання матэрыялу, намаляваных карцінах, па свежасці фарбаў і надзвычай яркіх бытавых дэталях яны ўяўляюць сабою жывыя, эмацыянальна насычаныя ўспаміны аўтара пра толькі што перажытае. Пад пяром мемуарыста яны набывалі форму панарамнага апавядання пра жудасныя гады пачатку XVII ст., калі ў выніку небывалай засухі наступіў страшны голад на беларускай зямлі. Аўтар спачувае "пашникам немаетным", гэта значыць бедным сялянам, якіх страх галоднай смерці зрываў з наседжаных месц і гнаў у невядомыя краі ў пошуках ратунку. Яго шчыра засмучае, што такія ж гарапашныя людзі, якія засталіся на месцах, не маглі нічым дапамагчы гэтаму бясконцаму патоку галадаючых і замярзаючых.

Так падрабязна, грунтоўна апісаць асобныя бакі сялянскага жыцця мог толькі чалавек, які добра ведаў штодзённы быт і звычаі вёскі, якому блізкім было жыццё простага народа. У полі зроку мемуарыста пастаянна знаходзіліся простыя людзі, іх цяжкая праца, сацыяльны быт, эканамічнае становішча, земляробчы каляндар і г. д. Гэта дазволіла яму стварыць шэраг выразных пейзажна-бытавых замалёвак сельскага жыцця.

У адрозненне ад Фёдара Еўлашоўскага баркулабаўскі мемуарыст праяўляў пэўную цікавасць да некаторых з'яў і фактаў грамадска-палітычнага і рэлііійнага жыцця, хоць сам не заўсёды ўлоўліваў іх логіку і сутнасць. Так, у прыватнасці, ён апісвае Брэсцкі царкоўны сабор 1596 г., з'яўленне ў Магілёве казакоў, царкоўных брацтваў. Падрабязна расказвае пра абодвух самазванцаў і характарызуе іх дзеянні, выказваючы пры гэтым свае адмоўныя адносіны да іх. Ваенныя паходы незалежна ад іх характару ён разглядае толькі з пункту гледжання таго, якую шкоду яны прыносілі гаспадарчаму жыццю ў тых мясцінах, дзе адбываліся. Вось чаму ён аднолькава асуджаў і казакоў і салдат дзяржаўнага войска Рэчы Паспалітай. Сімпатыі мемуарыста заўсёды на баку тых, хто станавіўся ахвярай ваенных сутыкненняў і ў полымі баёў губляў нажыты працай набытак. I таму невыпадкова яго расказ аб развязанай першым самазванцам вайне прасякнуты шчырым спачуваннен рускаму народу, у прыватнасці масквічам, якія аказалі ўпартае супраціўленне інтэрвентам. Выкрываючы другога самазванца, які аб'явіўся ў 1607 г. на Магілёўшчыне, падкрэсліваючы сваю непрыязнасць да "фальшывага цара маскоўскага", аўтар з пагардай называе яго "Дзмітрашом". Ён паказвае, што вайна, пачатая авантурыстам з мэтай заваявання царскага трона, была справай рук паноў Рэчы Паспалітай, якія дапамагалі яму спусташаць рускія землі.

У сваіх успамінах летапісец выступае як яркая творчая індывідуальнасць, як прадстаўнік дэмакратычнага напрамку ў беларускай літаратуры XVII ст. Ён быў таленавітым чалавекам і верагодней за ўсё прадстаўніком мясцовага праваслаўнага духавенства. Яго блізкасць да простага народа наклала адбітак на характар мовы, сакавітай, каларытнай, багатай народнай фразеалогіяй.

Працэс узаемадзеяння аўтабіяграфічнай і гістарычнай прозы, што развіваўся такім чынам на аснове і абсалютызацыі свайго пункту гледжання на рэчаіснасць, быў двухбаковым: і аўтабіягра фічныя элементы пранікалі ў летапісы і гістарычныя аповесці, бо храністы таго часу не бачылі істотнай розніцы паміж гэтымі жанрамі, як не заўважалі яе і многія з мемуарыстаў - усе імкнулі-ся пісаць «чыстую праўду». Найбольш поўна такое ўзаемапранік-ненне адбілася на той частцы Баркулабаўскага летапісу, якая прысвечана апавяданню пра Берасцейскі сінод 1596 г. Апісанне падзей ў творы мае характар непасрэдных прыватных успамінаў, складзеных чалавекам, які браў удзел у з'ездзе і падтрымліваў іерархаў, што адмаўляліся падпісаць царкоўную унію. Верагодна, гэта быў баркулабаўскі святар Фёдар Філіповіч. Па эмацыянальным характары падачы матэрыялу, па дроб-ных дэталях з жыцця дэлегатаў, якія былі рашуча настроены супраць падпісання аб'яднаўчых дакументаў, па многіх намёках на факты, што здаваліся аўтару агульнавядомымі, па канспек-тыўнай, але вельмі дакладнай перадачы саборавых прамоў і асоб-ных рэплік частка, азагалоўленая «Был сенод у Берестю...», вы-лучаецца сярод іншых і ўяўляе з сябе хвалюючы аповед пра толькі што перажытае -- аповед пафасны і ўнутрана напружаны, дзе ўзважана кожнае слова, аповед публіцыстычны. . Каб пераканаць чытачоў у сваёй рацыі, пісь-меннік прыводзіць «свецкія» аргументы або маляўніча перадае розныя чуткі, што хадзілі тады ў народзе; \\ У другой палове XVI ст. традыцыйнае летапісанне, па сутнасці, спынілася. Шырокае развіццё атрымала гісторыка-мемуарная літаратура ("Допісы" аршанскага старасты Філона Кміты-Чарнабыльскага, мемуары наваградскага падсудка Фёдара Еўлашэўскага, "Баркулабаўская хроніка" і інш.;. У "Баркулабаўскай хроніцы" мемуарыст распавядае пра страшны голад на беларускай зямлі ў пачатку XVII сг., калі "так мерли одны пры местах, на вулицах, па дорогах, по лесах, на пустыни, при роспутиях, по пустых избах". Аўтар паказвае простых людзей, іх цяжкую працу і быт, апісвае Бярасцейскі царкоўны сабор 1596 г. Гісторыка-мемуарная літаратура па сваім характары была прасякнута свецкімі матывамі. Аўтары ўслаўлялі інтарэсы чалавека незалежна ад яго сацыяльнага паходжання, што абумовіла далейшае паглыбленне дэмакратызацыі і гуманізацыі літаратурнага працэсу на Беларусі ў канцы XVI - першай палове XVII ст. Барока спалучала у сабе рэнесансавыя і сярэднявяковыя традыцыі. Прадстаунікі гэтага напрамку апелявалі не да розуму, а да пачуццяу чалавека. Для творау барока характэрны шматграннасць, метафарычнасць, кантрастнасць, парадаксальнасць, сумяшчэнне несумяшчальнага. Перавага аддавалася вонкавай форме, якая рабілася усе больше ускладненай.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Агульная характарыстыка царкоўна-палемічнай публіцыстыкі як своеасаблівый від пісьменства. Два этапы у развіцці і працяканні царкоўна-палемічнай публіцыстыкі. Творчасць Мялеція Сматрыцкага, яго першы друкаваны твор, найбольш значны творы автора.

    реферат [37,1 K], добавлен 25.02.2011

  • Паняцце літаратуры. Генезіс і эвалюцыя мастацкай славеснасці і поглядаў на яе. Мастацкія магчымасці слова. "Нярэчыўнасць" вобразаў у літаратуры. Слоўная пластыка. Месца і роля літаратуры ў агульнай мастацкай сям’і і ў сучасным тэхнізаваным свеце.

    реферат [30,6 K], добавлен 25.02.2011

  • Агульная характарыстыка эпохі і літаратуры. Паэзія, творчасць Андрэя Рымшы. Жанравыя формы і мастацка-стылістычныя прыёмы беларускай літаратуры. Панегірычныя (усхваляльныя) і рэлігійныя (рэлігійна-медытатыўныя) паэзія. Проза: парадыйна-сатырычныя творы.

    реферат [34,3 K], добавлен 25.02.2011

  • Роля паэзіі ў агульнай сістэме мастацкай літаратуры часоў Вялікай Айчыннай вайны. Кантраснае спалучэнне ў творах любові і нянавісці, традыцыйных вобразаў-сімвалаў і лірычна-песенных інтанацый. Значэнне сатырычнай камедыі ў беларускай літаратуры.

    курсовая работа [65,2 K], добавлен 23.02.2011

  • Парабалічная плынь у сучаснай беларускай літаратуры. Пашырэнне прытчавасці ў сучаснай літаратуры. Размежаванне парабалы і прытчы. Талент, паэзія і творчасць Алеся Разанава ў кантэксце сучасных мастацкіх канцэпцый. Сусветная місія беларускай літаратуры.

    реферат [33,4 K], добавлен 23.03.2011

  • Асаблівасці станаўлення і асноўныя прыкметы ўласнабеларускай старажытнай літаратуры на пачатковым этапе яе развіцця. Летапіс як найбольш значный жанр беларускай літаратуры XV — пачатку XVI ст. Арыгінапьны твори жанра царкоўна-рэлігійнага пісьменства.

    курсовая работа [44,0 K], добавлен 24.02.2011

  • Літаратурная творчасць Янка Маўр. Напісання прыгодніцкага рамана "Амок", першага ў беларускай літаратуры. Ідэйна-эстэтычнае рэчышча маўраўскай прозы. Эвалюцыя жанру прыгодніцкай аповесці, мастацкая навізна. Пасляваенны перыяд у творчасцs пісьменніка.

    реферат [31,1 K], добавлен 24.02.2011

  • К. Крапіву можна з поўным правам лічыць тэарэтыкам літаратуры. У рэчышчы сваёй літаратурна-крытычнай дзейнасці (а Крапівой аналізаваліся і ацэньваліся многія творы сучаснай беларускай літаратуры) пісьменнік закранаў важныя тэарэтыка-літаратурныя пытанні.

    реферат [37,3 K], добавлен 25.02.2011

  • Напрамкі і стылі ў еўрапейскай і сусветнай мастацкай культуры і літаратуры XVI-ХХ ст.: Барока, класіцызм, сениментализм, рамантызм. Агульнае паняцце пра сацыялістычным рэалізме, развіццё сусветнай і беларускай літаратуры, сучасныя думкі і погляды.

    курсовая работа [57,7 K], добавлен 25.02.2011

  • З'яўленне барока як вядучага мастацкага кірунку шматмоўны літаратуры Беларусі, які злучыў у сабе рэнесансную і сярэднявечную традыцыі. Характарыстыка стылю: шматзначнасць, метафарычнасць, кантрастнасць і парадаксальнасць. Творчасць Сімяона Полацкі.

    курсовая работа [58,3 K], добавлен 25.02.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.