Беларускі пісьменнік Максім Гарэцкі

Біяграфія жыцця і творчай дзейнасці Максіма Гарэцкага - вядомага беларускага пісьменніка і дзеяча беларускага нацыянальнага руху. Праблемы ўзаемаадносін інтэлігента і народа у творчасці пісьменніка. Пералік найбольш вядомыя твораў М. Гарэцкага.

Рубрика Литература
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 06.10.2011
Размер файла 16,4 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Біяграфія Максіма Гарэцкага

гарэцкі беларускі пісьменнік творчасць

Гарэцкі Максім, нарадзіўся 18.02.1893 г. у вёсцы Малая Багацькаўка (у 1976 г. аб'яднана ў вёску Багацькаўка) Мсцілаўскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў Горацкую каморніцка-агранамічную навучальню (1913). Працаваў каморнікам у Летуве. Улетку 1914 г. прызваны ў армію. У час першай імперыялістычнай вайны быў на фронце, ва Ўсходняй Прусіі. Пад Сталупененам паранены. У 1916 г. скончыў Паўлаўскую ваенную навучальню. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі жыў у Смаленску, супрацоўнічаў у «Известиях Смоленского Совета», у газеце «Звязда», з рэдакцыяй якой у пачатку 1919 г. пераехаў у Вільню. Займаўся выдавецкай і навуковай дзейнасцю, працаваў настаўнікам Віленскай беларускай гімназіі. Быў рэдактарам і выдаўцом газет «Наша думка» (1920-1921) і «Беларускія ведамасці» (1921-1922). За сувязь з віленскімі камуністамі трапіў у 1922 г. у Лукішскую турму. У 1923 г. вярнуўся ў БССР. Чытаў лекцыі на рабфаку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, загадваў кафедрай беларускай мовы і літаратуры ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, займаўся літаратурнымі даследаваннямі ў Інстытуце беларускай культуры, а потым у АН БССР. У 1931-1935 гг. жыў у Кіраве (былая Вятка), куды быў высланы. Працаваў чарцёжнікам, тэхнікам. З верасня 1935 г. жыў у пасёлку Пясочня (цяпер г. Кіраў) Калужскай вобласці, дзе працаваў выкладчыкам расейскай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе, у 1938 г. быў арыштаваны і адпраўлены ў лагер у Комі АССР. Справа па абвінавачаню М.Гарэцкага адменена і спынена ў 1957 г. Вярхоўным судом БССР. 07.02.1959 г. Калужскім абласным судом поўнасцю рэабілітаваны.

Гарэцкі зьвяртаўся да праблемы ўзаемаадносін інтэлігента і народа, да ролі і місіі інтэлігенцыі ў нацыянальным разьвіцьці (аповесьць «Меланхолія», апавяданьні «Фантазія» і інш.). Расцэньваў ролю беларускага літаратара як надзвычай адказную і патрабавальную да грамадзянскай і нацыянальнай сьвядомасьці. Выступаў супраць правінцыйнай замкнёнасьці маладой беларускай літаратуры.

Пасьля 1917 шмат піша на тэму рэвалюцыі. У 1918--1919 у палемічных допісах рэзка крытыкуе «буржуазных беларускіх дзеячоў», услаўляе бальшавізм; адначасова, крытыкуе «новую (камуністычную) буржуазію», кладзе выразны націск на неглыбокую далучанасьць «буржуазных дзеячоў» да нацыянальнага руху[20].

Звяртаўся да жыцця беларускіх перасяленцаў у Сібіры («Сыбірскія абразкі», апавяданьні «Хадзяка», «Моцнае каханьне», «Хоцімка» і інш.).

Кнігі Гарэцкага выдаваліся на расейскай, украінскай, польскай, нямецкай мовах.

Сям'я.

Максім Гарэцкі нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Меў двух братоў -- Гаўрылу і Івана. У 1919 (?) годзе ў Вільні пабраўся шлюбам. Жонка, Леаніла Ўсьцінаўна Чарняўская-Гарэцкая, працавала настаўніцай у I Віленскай беларускай гімназіі, працавала над складаньнем чытанак «Родны край». Першае, напісанае ёй апавяданьне, -- «Мікітка» (Вільня), стала аўтарам малога зборніка «Дзяціныя гульні».Сын Леанід, загінуў у баях пад Ленінградам (1944). Вядомыя яго «Пісьмы з фронту» да сям'і. Дачка Галіна.

Пасля рэпрэсій 1930-х гадоў і далейшага замоўчваньня, публікацыі і дасьледаваньні творчасьці пісьменьніка былі ўзноўлены ў 1960-х гадах. У іх ліку -- манаграфіі Дзьмітрыя Бугаёва «Максім Гарэцкі» (Менск, 1968), А. Адамовіча «Браму скарбаў сваіх адчыняю...» (Менск, 1980), І. Чыгрына «Паміж былым і будучым» (Менск, 1994), артыкулы і прадмовы да выданьняў Дз. Бугаёва, М. Лужаніна, М. Мушынскага, Ю. Пшыркова, І. Чыгрына і інш.

У наш час Максім Гарэцкі прызнаецца клясыкам беларускай літаратуры. Фактычна, пачынальнік твораў маральна-этычнай праблематыкі ў беларускай літаратуры. Адзін з пачынальнікаў эпічнага жанру, інтэлектуальна-філязофскай, лірычнай, дакумэнтальнай прозы ў беларускай літаратуры.

Пачынальнік дасьледаваньняў гісторыі беларускай літаратуры .

Адзначаецца шмаграннасьць здольнасьцяў пісьменьніка -- літаратурных, матэматычных, музычных.

Ваенныя творы Гарэцкага былі заўважаны крытыкай за мяжой, напрыклад, Т. Н. Браран (Н.Рандаў) у ГДР[17]. У вышыні антываеннага духу апавяданьні «Генэрал» і «Рускі» параўноўваюцца крытыкамі з творамі Васіля Быкава «Мёртвым не баліць» і «Адна ноч»[18], аповесьць «На імпэрыялістычнай вайне» -- з ваеннымі творамі Рэмарка, Барбюса, Дзюамеля.

Расстраляны 10.02.1938 г. у Вязьме.

Друкаваўся з 1912 г. (допісы, карэспандэнцыі). Першае апавяданне надрукаваў у 1913 г. у газеце «Наша ніва». У 1914 г. выдаў у Вільні зборнік апавяданняў «Рунь», у 1919 г. - драматызаваную аповесць «Антон». Выйшлі кнігі прозы: зборнік апавяданняў «Досвіткі» (1926), аповесці «Дзве душы» (Вільня, 1919), «Ціхія песні» (1926, другое, дапрацаванае і пашыранае выданне пад назвай «Ціхая плынь» у 1930), дакументальна-мастацкія запіскі «На імперыялістычнай вайне» (1926, перавыдадзены ў 1987), раман «Віленскія камунары» (1965), «Камароўская хроніка» (часопіс «Полымя», 1966). Выпушчаны ў 1960 г. - «Выбранае», у 1973 г. - Выбраныя творы ў 2 тамах, у 1984-1986 гг. - Збор твораў у 4 тамах, у 1990 г. - «Творы».

Працаваў і ў галіне крытыкі і літаратуразнаўства, а таксама мовазнаўства. Напісаў першую «Гісторыю беларускае літаратуры» (Вільня, 1920, 4-е выданне, Менск, 1926). Аўтар літаратурна-крытычнай працы «Маладняк» за пяць гадоў. 1923-1928» (1928), «Хрэстаматыі беларускае літаратуры. XI век - 1905 г.» (Вільня, 1922), «Руска-беларускага слоўніка» (з Г.Гарэцкім, Смаленск, 1918, 2-е выданне, Вільня, 1920), «Беларуска-расійскага слоўнічка» (3-е выданне, 1925), «Практычнага маскоўска-беларускага слоўніка» (з М.Байковым, 1924, 2-е выданне, 1926). Выдаў зборнік «Народныя песні з мелодыямі» (запісаныя ад маці, мелодыі запісалі А.Ягораў і М.Аладаў, 1928).

Напісаў драматычныя абразкі, якія ставіліся самадзейнасцю, «Атрута» (1913), «Мутэрка» («Вучыцель Мутэрка», 1920), «Чырвоныя ружы» (1923), «Жартаўлівы Пісарэвіч» (1925), «Не адной веры» (1928), «Гапон і Любачка» (1929) і інш.

Пераклаў на беларускую мову паасобныя працы Ў.І.Леніна (пад псеўданімам А.Мсціслаўскі), творы Ю.Лібядзінскага «Камісары» і «Тыдзень», А.Фадзеева «Разгром», апавяданні М.Горкага «Зброднік», «Канавалаў» і «Чалкаш», «Слова аб палку Ігаравым».

Творы:

«У лазьні» (1912, надрукавана ў 1913), першае апавяданьне.

«Антон» (1914, упершыню надрукавана ў газэце «Гоман», 1918; асобна -- у 1919), драматызаваная аповесьць.

«На імпэрыялістычнай вайне» (1914--1919, фрагмэнты друкаваліся ў «Полымі», першае асобнае і цэлае выданьне -- 1926), ваенныя запіскі.

«Літоўскі хутарок» (1915, надрукаваны ў газэце «Беларусь», 1920), апавяданьне, першая спроба літаратурнага, ня дзёньнікавага твора пра вайну.

«Генэрал» (1916, першы раз надрукавана газэтай «Вольная Беларусь», 1918), апавяданьне.

«Рускі» (1915), апавяданьне.

«Чарнічка», апавяданьне.

«Хадзяка» (1916), апавяданьне.

«На этапе» (1916), апавяданьне.

«Меланхолія», (урыўкі друкаваліся ў 1916), аповесьць (незавершаная).

«Сыбірскія абразкі» (1926--1928, часткова выданы ў 1973), збор 42 падарожных замалёвак.

«Ціхая плынь», аповесьць (першы варыянт, «За што?», напісаны ў 1917--1918, быў надрукаваны ў газэце «Известия Смоленского Совета», травень 1918; урыўкі друкаваліся аўтарам у заходнебеларускім друку, асобныя выданьні -- 1926 і 1930). Называецца крытыкамі адзіным завершаным і скончаным ва ўсіх адносінах буйным творам Гарэцкага[21].

«Дзьве душы» (1918--1919, у газэце «Беларуская думка», чэрвень--ліпень 1919, першы раз асобна -- Вільня, 1919), аповесьць.

«Усебеларускі зьезд 1917-га году» (1922), апавяданьне.

«Фантазія», апавяданьне.

«Віленскія камунары», раман-кроніка (рукапіс быў адасланы аўтарам у Менск у жніўні 1934, і быў знойдзены ў фондах бібліятэкі АН Летувіскай ССР у лютым 1961; першае выданьне ў 1965). Расейскі варыянт «Виленские воспоминания» прапаноўваўся да друку ў Маскву ў сакавіку 1935, але ня быў прыняты.

«Чырвоныя ружы» (1922), драматычны твор.

«Камароўская кроніка» (1930--1932--1937, апублікавана 1966), раман-эпапея (незавершаны).

«Меланхолія»

«У чым яго крыўда?» (1926), аповесьць.

«Жартаўлівы Пісарэвіч» (1925, апублікавана «Полымя», 1926), п'еса.

«Лявоніус Задумекус», аўтабіяграфічны твор (пісаўся ў 1930-я гады ў Вятцы, надрукаваны з адзінага чарнавіка у часопісе «Полымя» 2/1993).

Аўтабіяграфічныя матэрыялы («Храналёгія маіх твораў», успаміны, пісьмы); пераклады асобных прац і твораў Леніна, Горкага, А. Фадзеева, Ю. Лібядзінскага; іншыя творы і допісы ў пэрыядычным друку («Наша Ніва», «Полымя» і інш.)

Літаратура:

1.Адамовіч, А. «Браму скарбаў сваіх адчыняю…» -- Мн., 1980. -- 224 с.

2.Бугаёў, Д. Максім Гарэцкі. -- Мн.: Беларус. навука, 2003. -- 237, с.

3.Бугаёў, Дз. Гарэцкі Максім Іванавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т.Т.3. Веды -- Графік / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. -- Мн.: БелСЭ, 1971. -- С. 374.

4.Вабішчэвіч, Т.І. Максім Гарэцкі ў літаратурнай дыскусіі 1913 г.: да праблемы дыферэнцыяцыі нацыянальнай чытацкай супольнасці / Таццяна Вабішчэвіч // Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць (да 115-годдзя з дня нараджэння Максіма Гарэцкага): XVI Гарэцкія чытанні: матэрыялы чытанняў, Мінск, 15 лютага 2008 г. / [рэдкалегія: Р. Гарэцкі (адказны рэдактар) і інш.] Ї С. 20Ї28.

5.Гарэцкі, Р.Г. Браты Гарэцкія / Радзім Гарэцкі; [прадмова Дз. Бугаёва, с. 3Ї8]. -- Мінск: Медысонт, 2008. -- 340 c.

6.Дасаева, Т.М. Летапіс жыцця і творчасці Максіма Гарэцкага. -- Мн.: Навука і тэхніка, 1993. -- 87 с.

7.Макаревич, А.Н. В разных стилевых течениях: Проблема жанра и стиля в рассказах 20-х годов М.Горецкого и Т.Гартного. -- Екатеринбург: Урал Плюс, 1995. -- 176 с.

8.Максімовіч, В.А. Беларускi мадэрнiзм: эстэтычная самаiдэнтыфiкацыя лiтаратуры пачатку XX стагоддзя / В.А.Максімовіч; [Навук. рэд. А.А.Лойка]. -- Мн.: Бел. дзярж. ун-т, 2001. -- 226, c.

9.Мушынскі, А. Падзвіжнік з Малой Багацькаўкі: жыццёвы і творчы шлях Максіма Гарэцкага / Міхась Мушынскі; [навуковы рэдактар А. М. Макарэвіч]; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы. -- Мінск: Беларуская навука, 2008. -- 509, [1] с., [8] л. іл.

10.Пшыркоў, Юліян. Максім Гарэцкі і яго раман «Віленскія камунары» // Гарэцкі Максім. Віленскія камунары. Раман-хроніка. -- Мн.: Беларусь, 1965. -- 356 с.

11.Фіцнер, Т.А. Неабароненасць жанчыны-маці ў патрыярхальным грамадстве (на прыкладзе твораў М. Гарэцкага і І. Мележа, Я. Коласа і К. Чорнага) / Т. А. Фіцнер // Сучасная беларуская літаратура і працэсы славянскага культурна-цывілізацыйнага ўзаемадзеяння: матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі: (Мінск, 28 мая 2008 года) / [рэдкалегія: В. А. Максімовіч (навуковы рэдактар) і інш.] Ї С. 481Ї486. Ї Бібліяграфія: 9 назв.

12.Чмарава, М.І. Навуковыя працы В. Ластоўскага і М. Гарэцкага ў ацэнках чэшскай крытыкі 1920-х гадоў / М. І. Чмарава // Сучасная беларуская літаратура і працэсы славянскага культурна-цывілізацыйнага ўзаемадзеяння: матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі: (Мінск, 28 мая 2008 года) / [рэдкалегія: В. А. Максімовіч (навуковы рэдактар) і інш.] Ї С. 500Ї504

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Кароткі біяграфічны нарыс жыццевага шляху і творчасці А. Глобуса - вядомага беларускага пісьменніка. Аналіз твораў, якія складаюць кнігу "Convolutus: лірыка і проза" пісьменніка. Падабенства і адрозненні твораў Глобуса ў параўнанні з народнай творчасцю.

    реферат [29,1 K], добавлен 19.12.2011

  • Вывучэнне біяграфіі і творчасці Якуба Коласа (сапраўднае імя і прозвішча Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч), вядомага беларускага савецкага пісьменніка. Якуб Колас - адзін з класікаў і заснавальнікаў беларускай літаратуры, народны паэт Беларускай ССР.

    реферат [35,8 K], добавлен 22.02.2011

  • Апісанне дзіцячых і юнацкіх гадоў жыцця Пятруся Броўки - беларускага пісьменніка, паэта, перакладчыка. Дзейнасці Пятруся ў часы Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны час. Творчыя дасягненні пісьменніка; ўзнагароджанне ордэнамі Леніна і многімі іншымі.

    презентация [567,5 K], добавлен 21.11.2013

  • Іван Андрэевіч Пятровіч як тыповы прадстаўнік творчай беларускай інтэлігенцыі, што пацярпела ад сталінскіх рэпрэсій. Факты біяграфіі і характарыстыка дзейнасці пісьменніка, шлях да творчасці. Творчая спадчына Янка Нёманскага. Літаратурны аналіз твораў.

    реферат [16,4 K], добавлен 28.08.2011

  • Біяграфія Самуіла Іванавіча Маскевіча - беларускага пісьменніка, мемуарыста, грамадскага дзеяча. Асоба Маскевіча ў гістарычным кантэксце. Развіцця культури Вялікага Княства Літоўскага ў XVI - пачатку XVII ст. Тэматыка і змест мемуараў С.І. Маскевіча.

    реферат [25,1 K], добавлен 29.04.2011

  • Максім Іванавіч Гарэцкі як выдатный дзеяч беларускай культуры, гонар і сумленне нацыі, яе духоўны настаўнік, які ўнёс велізарны ўклад у фарміраванне нацыянальнай свядомасці беларусаў. Літаратурный дэбют Гарэцкага, праяўлення наватарства в яго творах.

    контрольная работа [44,9 K], добавлен 22.02.2011

  • "Дараманная" творчасць Ядвігіна Ш. Жыццёвы, творчы шлях пісьменніка. Станаўленне творчай індывідуальнасці. Жанрава-стылявыя асаблівасці прозы. Мастацкія асаблівасці першага беларускага рамана. Раман "Золата" як адна са спроб стварэння псіхалагічнай прозы.

    курсовая работа [43,4 K], добавлен 28.06.2010

  • М. Багдановіч – прадстаўнік паэзіі "чыстай красы", тонкіх і інтымных чалавечых пачуццяў, перажыванняў і адчуванняў. Творчасць Максіма Гарэцкага і наватарскія тэндэнцыі ў літаратуры. Творчасць Быкава ў кантэксце твораў сусветнай літаратуры пра вайну.

    реферат [65,7 K], добавлен 23.03.2011

  • Азнаямленне з гадамі дзяцінства і юнацтва Васіля Быкава - беларускага пісьменніка і грамадскага дзеяча; яго ўдзел у ваенных дзеяннях. З'яўленне друкаванага творы "Дапякло". Публікацыя зборнікаў "Ход канём", "Жураўліны крык", "Доўгая дарога дадому".

    презентация [962,2 K], добавлен 28.11.2013

  • Творчасць І. Шамякіна, яго раманы, аповесці і апавяданні. Шамякін як народніі пісьменнік Беларусі. Аналіз твора аб вайне "Трывожнае шчасце", заснаванога на фактах з уласнага жыцця пісьменніка і лёсаў яго блізкіх людзей. Раманы "Крыніцы","Снежныя зімы".

    презентация [237,3 K], добавлен 13.05.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.