Жыццё і творчасць Уладзіміра Караткевіча
Развіцця будучага пісьменніка, паэта, празаіка, драматурга, публіцыста, перакладчыка, кінасцэнарыста У. Караткевіча ў сям'і служачага. Гады вучобы ў Кіеве та ў Маскве з яе тэатрамі, прыхільнасць паэта да гістарычнай тэматыкі і яго эстэтычна сістэма.
Рубрика | Литература |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 05.06.2010 |
Размер файла | 16,9 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Уладзімір Караткевіч
Караткевіч Уладзімір, нарадзіўся 26.11.1930 г. у горадзе Воршы Віцебскай вобласці ў сям'і служачага. Белларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, кінасцэнарыст. У час Вялікай Айчыннай вайны быў у эвакуацыі ў Пермскай вобласці, пасля ў Арэнбургу. У 1944 г. вярнуўся ў Воршу, атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1954 г. скончыў філалагічны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта. Настаўнічаў у вёсцы Лесавічы Тарашчанскага раёна Кіеўскай вобласці (1954-1956), у Воршы (1956-1958). Скончыў Вышэйшыя літаратурныя (1960), Вышэйшыя сцэнарныя курсы (1962) у Маскве. З 1962 г. жыў у Менску. Сябра СП СССР з 1957 г.
Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў.
Друкаваўся з 1955.
Духоўная атмасфера ў сям'і Караткевічаў была спрыяльная для развіцця будучага пісьменніка. Яго маці Надзея Васільеўна ў свой час скончыла Марыінскую гімназію ў Магілёве і некаторы час працавала вясковай настаўніцай. Рыгор Барадулін сведчыць, што Надзея Васільеўна была "прыроджана панавітая і тонкая ў веданні людзей, яна была рэхам, адгалоскам былое годнасці і велічы старадаўняга беларускага роду. Яна была нейкім чынам прататыпам інтэлектуальна-велічных натур у творах сына". Дзед "быў атэіст і спачуваў марксістам, ...цудоўна бачыў дурасць і ўмеў пусціць яе голай. Валодаў нязмернай духоўнай і фізічнай сілай, бязмежнай энергіяй і азартам". Наогул, "сям'я, - як успамінае сястра Валодзі Наталля, - была вельмі спакойная. Мы, дзеці, ніколі не чулі, каб бацькі сварыліся. Да нас яны ставіліся заўсёды чула і разумна. Калі цяпер чую ці чытаю пра Валодзеву дабрыню, сардэчнасць, павагу да людзей, думаю, што гэта ўсё вынік выхавання ў сям'і. Талент ад Бога, а ўсё астатняе - ад маці і бацькі. А што тычыцца цікавасці да гісторыі, дык яна напэўна перадалася ад дзеда Васіля Юльянавіча і ад дзядькі, матчынага брата - Ігара Васільевіча Грынкевіча, які настаўнічаў у Рагачове і ведаў шмат паданняў і легендаў..." Магчыма, менавіта ад яго пачуў будучы пісьменнік аповеды пра двараніна-прыгодніка Выліваху, цыганскае каралеўства, дзікае паляванне караля Стаха ды вызваленчыя паўстанні на Магілёўшчыне, у Віцебску і ўсім Беларускім краі. І дзед Васіль быў тым чалавекам, які, на думку Наталлі Кучкоўскай, "даў Валодзю ўрок натуральнай беларускасці, бо маці... па-беларуску не гаварыла. Лічыла, што недастаткова ведае мову. Бацька больш карыстаўся дыялектам. А сустрэчы з дзедам адкрывалі Валодзю глыбіню і мудрасць беларускай народнай душы". Да таго ж у доме было мноства кніг: і рэшткі дзедавай бібліятэкі, і кнігі бацькоў, і свае. Усё гэта прывяло да таго, што маленькі Валодзя "чытаць, непрыкметна для іншых, навучыўся ў тры з паловаю гады, а пісаць трохі пазней". Нават недзе гадоў у шэсць пачаў пісаць вершы, але, па асабістым прызнанні, "на шчасце, хутка кінуў гэты занятак". Спрабаваў пісаць апавяданні, ілюстраваць іх. Таленты выяўляў разнастайныя: апрача "пісьменніцкай" дзейнасці маляваў, хадзіў у музычную школу. Праўда, усё гэта было "разнавіднасцю дзіцячай гульні"
Уладзіміру Караткевічу, як і сотням тысяч яго аднагодкаў, давялося спазнаць жахі Вялікай Айчыннай вайны, сербануць "вайны вышэй глоткі". Масіраваныя бамбёжкі Оршы ўжо ў самыя першыя ваенныя дні, няўдачная спроба эвакуацыі, нялёгкае партызанскае жыццё, інтэрнат на Урале, неаднаразовыя, прычым няўдалыя, уцёкі на фронт... Пра ўсё гэта пісьменнік напіша потым у адным са сваіх самых аўтабіяграфічных твораў - аповесці "Лісце каштанаў". "...Што ж датычыцца мяне, то мой лёс склаўся - у двух словах - так.
Эвакуіравацца не здолелі. Пайшлі ў пушчу. Бацька - партызанскі разведчык, я - партызанскі сувязны. Пазней, калі прыляцеў з Вялікай зямлі першы самалёт - чатырох дзяцей з нашага атрада вырашылі адправіць з ім, далей ад небяспекі. Я хацеў перасядзець у лесе - выдала, зараза, сучка нашага "баці". Адправілі сілком. Адзінае было суцяшэнне, вельмі дурацкае, што ніхто з гэтых дарослых боўдураў, нават "баця", не бачыў, як прыгожа выглядае зверху лінія фронту, асабліва калі б'юць зеніткі.
Інтэрнат на Урале, некалькі беспаспяховых уцёкаў. Урэшце, уцёк зусім і некалькі месяцаў беспрытульнічаў. Краў, што праўда, толькі ў чужых гародах. Даходзіла да таго, што пасвіў у паўночным Казахстане вярблюдаў - хочаце верце, хочаце не. Дзівам адшукаў бацькоў (бацька быў дужа патрэбны спецыяліст, і яго перакінулі "на мацярык" адным з наступных рэйсаў)".
Потым быў разбураны гітлераўцамі Кіеў. Крашчацік, што разам з прылеглымі да яго вуліцамі ляжаў у руінах. Было такое ўражанне, адзначае пісьменнік, "нібы вялікая рака ў страшэнным разліве панішчыла не толькі свае берагі, але і берагі ў вусцях тых рэк, што ўпадалі ў яе" (ІІІ, 339). Тыя некалькі месяцаў, што будучы пісьменнік правёў у Кіеве, былі настолькі запамінальныя, што амаль праз трыццаць гадоў змаглі стаць асновай для аповесці "Лісце каштанаў". Дарэчы будзе прывесці ацэнку твора, што даў народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў. У сваёй прадмове да двухтомніка "Выбраных твораў" У. Караткевіча, што выйшаў да яго 50-годдзя ў 1980 годзе, ён піша: "Некалькі асобна ў творчасці У. Караткевіча стаіць ягоная аповесць "Лісце каштанаў". Дакладна і лёгка выпісаныя вобразы юнакоў і дзяўчат вялікага горада з яго нялёгкім пасляваенным бытам грунтуюцца на пэўных прататыпах, і нават трагічны фінал аповесці ўзяты з жыцця, пабудаваны на аснове канкрэтнага факта. У гэтай аповесці Караткевіча шмат горкіх і трудных рэалій, узаемаадносін і акалічнасцей, і хіба толькі ў першых праявах юнацкага кахання знаёма гучыць, хаця і не пазбаўлены драматызму, улюбёны рамантычны матыў".
Восенню 1949 года У. Караткевіч зноў вернецца ў Кіеў, каб вучыцца на філалагічным факультэце Кіеўскага дзяржаўнага універсітэта імя Т. Р. Шаўчэнкі. Але да гэтага шчаслівага (як прызнаваўся пісьменнік) моманту трэба было прайсці праз "сапраўдны разор", "зону пустыні", што пакінулі фашысцкія захопнікі на беларускай зямлі. Было ўсё - і холад, і пасляваенная галадуха, і адзін падручнік на ўвесь клас. "Да голаду і холаду, - успамінае пісьменнік, - было не звыкаць, але тут, на выпаленай зямлі, так намерзліся, што часам хацелася памерці, абы толькі цябе пахавалі ў печцы".
Гады вучобы ў Кіеве вельмі паўплывалі на Валодзю. І гэты ўплыў Наталля Кучкоўская (Караткевіч) вызначае так: "Па-першае, яго захапленне самім горадам, украінскай культурай, помнікамі старажытнасці яшчэ больш разбудзіла ў ім беларуса, дапамагло вастрэй адчуць, што і Беларусь багатая на спадчыну. Па-другое, ён зразумеў, што трэба дасканала ведаць гісторыю сваёй бацькаўшчыны. ...Менавіта Валодзя адкрыў мне вочы на мінуўшчыну нашай роднай Аршаншчыны. Колькі разоў хадзіла паўз Куцеінскі манастыр, Ільінскую царкву, рэшткі Васкрасенскага сабора і базыльянскага манастыра, царкву Пятра і Паўла (якой сёння ўжо няма зусім), а нават не здагадвалася, што за гэтым стаіць. ...Валодзя ў студэнцтве пачаў сур'ёзна вывучаць мінулае нашага краю. І ў літаратуру ён прыйшоў з глыбокім веданнем гісторыі і разуменнем яе сэнсу ў жыцці кожнага беларуса".
І ўсё ж Караткевіча, як і многіх яго равеснікаў-землякоў (згадаем хоць бы Янку Сіпакова, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна), цягнула да вершаў. Яны былі патрэбны ім, тыя вершы, што пісаліся пры святле газовак, "гільзавых лямпаў", на газетнай паперы, на нямецкіх бланках. Вершы, што горача абмяркоўваліся, змяшчаліся ў школьных насценных газетах або рукапісных часопісах. Як успамінае У. Караткевіч, за першыя пасляваенныя гады ён напісаў не менш за дзвесце вершаў. Некаторыя з іх, а таксама прыгодніцкая аповесць "Загадка Неферціці" былі "надрукаваны" ў школьным "Званочку". Праўда, усё гэта "недзе згубілася, і шкадаваць аб ім, пэўна, няма чаго"н самым розным чынам: падарожнічаў па роднай краіне, сустракаючыся з мясцовымі старажыламі і цікавымі людзьмі, шмат часу праводзіў у архівах, спасцігаючы "сівую мінуўшчыну", занатаваную ў хроніках, летапісах, старажытнай літаратуры, дзе б ні быў, цягнуўся да сакавітага народнага слова. Дарэчы, вучыўся. У 1960 г. скончыў у Маскве Вышэйшыя літаратурныя курсы, а ў 1962 г. - Вышэйшыя сцэнарныя курсы.
Гады вучобы пачынаючага паэта ў Маскве з яе тэатрамі, музеямі, музычнымі заламі, літаратурнымі вечарамі з удзелам А.Твардоўскага і Ю. Бондарава, Г. Бакланава і Б. Акуджавы, Я. Еўтушэнкі і А. Вазнясенскага... Пачатак грамадскіх перамен, усталяванне ў грамадстве гуманістычна-абнаўленчай плыні, натуральнасць у мастацкім жыцці. Можа, таму і творы, напісаныя ў гэтыя гады, сведчаць аб імкненні У. Караткевіча засвоіць шляхі развіцця славянскай культуры, супаставіць яе з еўрапейскім накірункам змен і адкрыццяў, знайсці іх перакрыжаванні і сумесныя знаходкі ў маральных і эстэтычных вартасцях.
Распавядаючы пра сустрэчы з У. Караткевічам, Р. Барадулін так апавядае пра вучобу ў Маскве: "У Маскву раіў мне падацца на Вышэйшыя літаратурныя курсы Уладзімір. Ухапіўся я за гэтую ідэю. Пасля універсітэта паслаў належныя паперы. Адказ прыйшоў неўзабаве. Адмовіць. А ўсё пасля Караткевіча. Энцыклапедычна адукаваны слухач Вышэйшых літаратурных курсаў, У. Караткевіч літаральна да слёз даводзіў сваімі як бы наіўнымі пытаннямі выкладчыкаў.
Караткевіч выяўляў асаблівую прыхільнасць да гістарычнай тэматыкі, плённа развіваў адраджэнцкія ідэі. Ужо на пачатку творчага шляху звярнуўся да мінуўшчыны, да набыткаў фальклору, пра што сведчаць творы пад назвай "Казкі і легенды маёй Радзімы", дасланыя летам 1952 для ацэнкі Я. Коласу. Арыгінальна і непаўторна раскрыўся як паэт. Прыкметнымі з'явамі ў беларускай л-ры сталі яго кнігі "Матчына душа" (1958), "Вячэрнія ветразі" (1960), "Мая Іліяда" (1969), "Быў. Ёсць. Буду" (1986). У прозе ўзняў шырокія пласты нац. гісторыі, стварыў адметныя характары, раскрыў багаты духоўны свет герояў і звязаў іх асабісты лёс з лёсам Бацькаўшчыны. Гісторыя цікавіла Караткевіч пераважна як прытча, легенда і ў тым плане, які ўплыў зрабіла яна на духоўнае жыццё народа, на яго грамадскую свядомасць. Пісьменніку характэрна рамантычнае, фальклорна-легендарнае асэнсаванне мінуўшчыны. Паэтызуючы гісторыю, уздымаў пытанні, актуальныя для сённяшняга дня. Стварыў творы і пра сучаснасць: раман "Леаніды не вернуцца да Зямлі" ("Нельга забыць"; 1960 - 1962, выд.1962), аповесці "У снягах драмае вясна" (1957, выд. 1989), "Чазенія" (1966, выд. 1967) і інш.
Планаваў напісаць трылогію пра паўстанне 1863 - 64, у якой меўся адлюстраваць адпаведна пярэдадзень, само паўстанне і яго вынікі. Створаны толькі 1-ы раман трылогіі - "Каласы пад сярпом тваім" (1962 - 64, выд.1965), які паклаў па сутнасці пачатак беларускай гістарычнай раманістыцы. Дзеянне ў рамане даведзена да 1861 і завяршаецца апісаннем адмены прыгону і расстрэлам дэманстрантаў у Варшаве. У ім дадзена шырокая панарама нар. жыцця. Адгалінаваннем рамана стала аповесць "Зброя" (нап. 1964, выд. 1981) - гнеўная выкрывальная сатыра на самадзяржаўна-прыгонніцкую Расію1860-х г. У героіка-рамант. драме "Кастусь Каліноўскі" (нап. 1963, паст. 1978) паказана само паўстанне, адзначана яго складанасць і супярэчлівасць, створаны яркі вобраз Каліноўскага - непрымірымага ворага самадзяржаўя, патрыёта роднага краю. Падзеям 1863 - 64 прысвечаны многія вершы, апавяданні і публіцыст. артыкулы.
Заўважым, што творы У. Караткевіча выдаваліся не толькі на беларускай мове, але і на рускай, украінскай, літоўскай, латышскай і іншых мовах народаў СССР. Творчасць У. Караткевіча добра ведаюць далёка за межамі нашай краіны. У Польскай Рэспубліцы, напрыклад, выдадзены зборнік апавяданняў "Блакіт і золата дня", у Чэхаславакіі - чатыры кнігі твораў, у тым ліку аповесць "Дзікае паляванне караля Стаха" пад назвай "Каралеўская помста" і раман "Нельга забыць" пад назвай "Леаніды не вернуцца". Яго творы перакладзены таксама на нямецкую, англійскую, шэраг іншых моў.
Патрэбна адзначыць і такую дэталь, як выкарыстанне твораў У. Караткевіча рэжысёрамі кіно і тэатра для стварэння новых, арыгінальных твораў мастацтва. У рэпертуары Беларускага дзяржаўнага ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга акадэмічнага тэатра імя Я.Коласа шмат гадоў значацца гістарычныя драмы "Званы Віцебска" і "Кастусь Каліноўскі". Дзяржаўны тэатр оперы і балета Беларусі паставіў оперы паводле аповесцей "Сівая легенда" і "Дзікае паляванне караля Стаха", Магілёўскі абласны драматычны тэатр даў сцэнічнае ўвасабленне аповесці "Дзікае паляванне караля Стаха", Гомельскі тэатр - "Ладдзі Роспачы". Раманы "Чорны замак Альшанскі" і "Хрыстос прызямліўся ў Гародні", аповесць "Дзікае паляванне..." пакладзены ў аснову мастацкіх фільмаў, створаных на кінастудыі "Беларусьфільм". З'явіліся песні, напісаныя на вершы У. Караткевіча.
Штуршком для напісання рамана "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" (1965 - 1966, выд на беларускай мове 1972; аднайменны кінафільм 1967) паслужыў запіс з "Хронікі..." М. Стрыйкоўскага аб тым, што на пачатку княжання Жыгімонта І з'явіўся чалавек, які прысвоіў сабе імя Хрыста. Гэта раман-прытча, філасофскі роздум аб прызначэнні чалавека.
Блізкая да рамана і легенда "Ладдзя Роспачы" (1964, выд. на беларускай мове 1978), дзе ў вобразе гал. героя ўвасоблены нац. характар беларуса. Звяртаўся Караткевіч і да кур'ёзных момантаў айчыннай гісторыі. У сатырычна-гумарыстычнай аповесці "Цыганскі кароль" (1958, выд. 1961) ён выкарыстаў факт існавання ў канцы 18 ст. на Гродзеншчыне цыганскага "каралеўства", закрануў сац.-паліт. і нац. праблемы. У рамантычнай аповесці "Сівая легенда" (1960, выд. 1961) намаляваў карціны сял. паўстання на Магілёўшчыне ў пач. 17 ст. пад кіраўніцтвам Рамана Ракутовіча, асэнсаваў лёс Бацькаўшчыны. У аповесці "Дзікае паляванне караля Стаха (1950, 1958, выд. 1964; аднайменны кінафільм 1979) апісваюцца падзеі 1880-х г. у адным з глухіх куткоў Беларусі. Па жанры гэта гістарычных дэтэктыў, у якім асуджаецца рэнегацтва, зло, паказваецца тагачаснае грамадства з яго нац., культурнымі і гістарычнымі адметнасцямі. У рамане "Чорны замак Альшанскі" (1979; аднайм. кінафільм 1984) увасобіў думку пра непарыўную повязь часоў. Выкарыстаўшы прыёмы дэтэктыўнага жанру, аўтар у гэтым сацыяльна-псіхалагічныя і філасофскія творы звярнуўся да гісторыі, каб глыбей зразумець праўду жыцця і сэнс людскога існавання. Думкай пра няскоранасць і неўміручасць народа прасякнута п'еса "Званы Віцебска" (паст. 1974), у якой аўтар перадае падзеі Віцебскага паўстання 1623, паказвае Іасафата Кунцэвіча не толькі як рэлігійнага фанатыка, але і як ахвяру той ідэі, якой ён служыў. Сацыяльна-гістарычная драма "Каласка чатырох чараўніц" (паст. 1982) пра дзіцячыя і юнацкія гады Я.Купалы. Караткевіч засяродзіў увагу на яго адносінах з бацькамі і былым удзельнікам паўстання 1863 - 64 З. Чаховічам. Рамантычна прыўзнятая і панарамная трагедыя "Маці ўрагану (паст. 1988; аднайм. кінафільм 1990) прысвечана Крычаўскаму паўстанню 1743 - 44. Па-мастацку дасканала, з любоўю расказаў пра Беларусь, яе гісторыю, культуру, мову, літаратуру, этнаграфію, фальклор, прыроду ў нарысе Роднай Беларусі пісьменнік прысвяціў сваю кнігу "Зямля пад белымі крыламі"(1971, выд на беларускай мове1977), названую літаратурнымі крытыкамі своеасаблівай "візітнай карткай Беларусі". Пачуццём любові да Беларусі і гісторыі мысленнем напоўнены яго нарысы, эсэ і артыкулы, напісаныя да 1000-годдзя Віцебска і Турава "Тысячу стагоддзяў табе!" (1974) і "Сцюдзёная вясна, або 1000 год і 7 дзён" (1980); беларускай Палессю прысвечаны "Званы ў прадоннях азёр" (1969), Мсціславу - "Дыяментавы горад" (1982), Ф. Скарыне - "Вера ў сілу дабрыні, або Сын Беларусі, сын Прагі" (1977), "Подзвіг Францыска Скарыны" (1980), Я. Купалу - "Пакуль гэта сэрца б'ецца" (1962), "Зліццё з душой народнай (1982), М. Багдановіу - "Летапісец" (1966). Пранікнёныя і змястоўныя нарысы і эсэ прысвяціў Латвіі ("Казкі Янтарнай краіны", 1963), Вільні ("Вільнюс - часцінка майго сэрца", 1980), Кіеву ("Мой се градок!", 1982) і інш. Пісаў творы для дзяцей. Пераклаў на беларускай мову творы В. Катула, Дж. Байрана, А. Міцкевіча, І. Франка, М. Карыма і інш. У яго творчай спадчыне захаваліся шматлікія малюнкі, ілюстрацыі да ўласных твораў. Ён аўтар сцэнарыяў дакумент. фільмаў "Сведкі вечнасці" (1964), "Памяць" (1966), "Чырвоны агат" (1973) і інш. Па яго творах пастаноўліваюць мастацкія фільмы, тэле- і радыёспектаклі. У Беларускай тэатры оперы і балета створаны оперы "Сівая легенда" (1978, кампазітар Дз. Смольскі) і "Дзікае паляванне караля Стаха" (1989, кампазітар У. Солтан). Пісьменнік выступаў у абарону беларускай мовы, культуры, помнікаў архітэктуры і прыроды. У 1970-я г. быў удзельнікам навук. экспедыцый "Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі" Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, вёў на Беларускай тэлебачанні праграму "Спадчына". У Оршы і Віцебску яму пастаўлены помнікі. Яго імя прысвоена адной з школ у Оршы, у якой адкрыты літаратурны музей Караткевіча. У Мінску на доме, дзе жыў пісьменнік у апошнія гады, мемарыяльная дошка. Творы Караткевіча перакладзены на многія мовы свету.
Пастрабуем выдзеліць некаторыя, на наш погляд, галоўныя кірункі мастацкага аналізу праблем маралі і эстэтыкі, характэрныя для паэзіі У. Караткевіча.
Па-першае, гэта імкненне глыбока пранікнуць у духоўны свет чалавека, спасцігнуць яго характар, матывы яго паводзін, дзеянняў і ўчынкаў, ажыццявіць мастацкае даследаванне тых маральных якасцей асобы, што спрыяюць поўнай рэалізацыі "чалавечага" ў чалавеку. Па-другое, гэта паэтычны аналіз адвечнай маральнай сітуацыі - барацьбы дабра і зла, выкрыццё ўсялякай сацыяльнай несправядлівасці, развенчванне чалавеканенавісніцкай маралі фашызму, генацыду, здзекаў над людзьмі, прыніжэння чалавечай годнасці, незалежна ад таго, дзе і калі чыніцца такая несправядлівасць.
Па-трэцяе, гэта насычанасць твораў сучаснай маральнай праблематыкай праз увагу і паэтычнае даследаванне такіх яе значных аспектаў, як мараль і чалавек ва ўмовах навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, мараль і барацьба за захаванне свету ад ядзернай катастрофы, чалавек - мараль - экалогія, мараль і развіццё інтэлектуальнага патэнцыялу грамадства і г.д.
Па-чацвёртае, гэта абуджэнне і ўзбагачэнне ў паэтычнай форме гістарычнай памяці беларускага народа, пошук у духоўнай атмасферы "сівой мінуўшчыны", тых маральных каштоўнасцей, што і сёння ўзбагачаюць і мацуюць нацыянальную самасвядомасць беларусаў, фарміруюць яе ў непарыўным адзінстве з сусветнай мастацкай культурай, развіццём інтэрнацыянальных і патрыятычных якасцей людзей, ухваленне дружбы і супрацоўніцтва паміж народамі як асновы для станаўлення і развіцця высокай культуры міжнацыянальных адносін.
Нарэшце, гэта высокая культура творчага мыслення аўтара, этычнасць яго паэзіі, глыбокае веданне аўтарам мастацкіх твораў розных часоў і народаў, багацце думак, меркаванняў, вывадаў, самабытных ацэнак аб прыгожым у прыродзе, грамадстве, мастацкай культуры, якія зліваюцца ў адзіную цэласную і своеасаблівую сістэму эстэтычных поглядаў У. Караткевіча.
Літаратура
Андраюк С. На рамантычнай хвалі // Андраюк С. Вывяраючы жыццём. Мн., 1976;
Брыль Я. Наш Караткевіч // Брыль Я. На сцежцы - дзеці. Мн., 1988;
Быкаў В. Рыцар чалавечага духу // ЛіМ. 1984. 27 ліп.;
Верабей А. Жывая повязь часоў. Мн., 1985;
Калеснік У. Братанне з Караткевічам; Неспакойны Пегас; Кантэкст несмяротнасці // Калеснік У. Усё чалавечае. Мн., 1993;
Кісялёў Г. Пісьменнік і яго героі // Кісёлёў Г. Героі і музы. Мн., 1982; Л і с А. Годна, з любасцю // Ліс А. Цяжкая дарога свабоды. Мн., 1994;
Локун В. Маральна-філасофскія пошукі беларускай ваеннай і гістарычнай прозы, 1950 - 1960-я гг. Мн., 1995;
Мальдзіс А. Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча. Мн., 1990;
Прашковіч Л. Услаўляючы гераічнае мінулае // Беларускай літаратура. Мн., 1997. Вып. 5;
Русецкі А. Уладзімір Караткевіч: Праз гісторыю ў сучаснасць. Мн., 1991; Сямёнава А. Стагоддзяў срэбны звон // Сямёнава А. Гарачы след таленту. Мн., 1979;
Тычына М. Паглыбленне гістарызму ў сучаснай гістарычнай прозе // Жураўлёў В., Тычына М. Магчымасці рэалізму. Мн., 1982;
Чабан Т. Крылы рамантыкі. Мн., 1982;
Шынкарэнка В. Пад ветразем дабра і прыгажосці. Мн., 1995.
Подобные документы
Кароткая гісторыя сям'і вядомага беларускага паэта, публіцыста, літаратуразнаўца, перакладчыка; класіка літаратуры і сучаснага мовы М.А. Багдановіча і яго продкаў. Фотаздымкі з яго сямейнага архіва. Меркаванне пра яго творчасць ад іншых дзеячаў мастацтва.
презентация [582,1 K], добавлен 04.02.2015Кароткія звесткі пра жыццёвы шлях і творчай дзейнасці Адама Міцкевіча - вядомага польскага паэта, яго роля і значэнне ў развіцці польскай і сусветнай літаратуры. Аацэнка ўплыву беларускіх, польскіх і літоўскіх народных песень на творчасць вялікага паэта.
реферат [13,0 K], добавлен 25.03.2013Апісанне дзіцячых і юнацкіх гадоў жыцця Пятруся Броўки - беларускага пісьменніка, паэта, перакладчыка. Дзейнасці Пятруся ў часы Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны час. Творчыя дасягненні пісьменніка; ўзнагароджанне ордэнамі Леніна і многімі іншымі.
презентация [567,5 K], добавлен 21.11.2013У. Караткевіч – асоба рознабаковага таленту: паэт, празаік, драматург, перакладчык, публіцыст, крытык. Сацыяльна–філасофская і маральна–эстэтычная накіраванасть паэзіі. Паэзія У. Караткевіча і вусная народная творчасць. Любоўная лірыка У. Караткевіча.
контрольная работа [27,6 K], добавлен 01.12.2010Тэматычная напоўненасць лірыкі А. Пісьмянкова - вядомага беларускага паэта, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола. Тэма Радзімы ў лірыцы А. Пісьмянкова. Тэма кахання ў паэзіі Алеся Пісьмянкова. Суадносіны сучаснага і мінулага ў часавай прасторы твораў.
курсовая работа [43,6 K], добавлен 17.02.2016Аналіз жыццёвага і творчага шляху Рыгора Барадуліна - народнага паэта Беларусі. Сацыяльны і лірычны аспект яго творчасці. Выкарыстанне мастацкіх сродкаў у яго паэзіі. Тэматыка, асноўныя вобразы і матывы яго творчасці. Сакрэт яго паэтычнага майстэрства.
реферат [31,9 K], добавлен 18.12.2013Польскамоўная творчасць Янкі Купалы ў нацыянальным кантэксце. Своеасаблівае спалучэнне метафізікі і аповеду ў верші "Kobiecie". Асаблівасці перакладаў твораў на беларускую мову. Тэма паэта-прарока ў творчасці Купалы і яе повязь з польскамоўнай традыцыяй.
курсовая работа [53,4 K], добавлен 06.01.2014Вызначэнне ролі падпарадкавальных злучальных слоў у складаназалежным сказе з даданай часткай часу. Характарыстыка сказаў з пункту погляду адносін (адначасовасці, неадначасовасці) і сродкаў сувязі ў творы У. Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім".
курсовая работа [34,0 K], добавлен 05.03.2010Развіццё прозы на сучасным этапе другой паловы 90-х гадоў - да пачатку ХХІ стагоддзя. Здабыткі сучаснай прозы. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-мастацкія асаблівасці творчасці Г. Бураўкіна. Грамадзянскасць таленту паэта, трыбуннасць і актыўнасць паэтава слова.
контрольная работа [20,4 K], добавлен 16.03.2010Дэфініцыя і спецыфіка паняцця "лірычная проза". Традыцыі лірычнай прозы ў беларускай літаратуры. Вызначыня моўна-стылёвыя асаблівасці лірычнай прозы Ул. Караткевіча. Асноўныя вобразныя сродкі. Даследаванне эсэ, лістоў, крытычных артыкулаў і нарысаў.
курсовая работа [45,4 K], добавлен 20.06.2009