Аркадь Куляшоу

Народны паэт Беларусі Аркадзь Куляшоу нарадзіуся 6 лютага 1914 г. у мястэчку Саматэвічы Касцюковіцкага раена Магілеускай вобласці. Пачатак 30-х гг. быу надзвычай складаным у літаратурным жыцці. Паэзія А. Куляшова – гэта усхваляваны маналог пра людзей.

Рубрика Литература
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 22.04.2010
Размер файла 20,0 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Біяграфія Аркадзь Куляшоў

Народны паэт Беларусі Аркадзь Куляшоў нарадзіўся 6 лютага 1914 г. у мястэчку Саматэвічы Касцюковіцкага раена Магілеўскай вобласці. Яго бацькі былі настаўнікамі, але ўвесь уклад сямейнага жыцця быў блізкі да сялянскага. У 1970 г. у паэме « Далека да акіяна » А. Куляшоў пісаў пра родную хату, у якой прайшло маленства:

Токам і адрынаю,

Правай палавінаю,

Кухняю гаротнаю,

Скрухай калаўротнаю

На краю сяла, --

Чым ты толькі, родная

Хата, не была?

Сапраўды, у сялянскай хаце, бывала, і сушылі збожжа,і малацілі, і ткалі, а ў зімовыя дні яна часам была прытулкам і для маленькага цялятка - вялікай дзіцячай уцехі.

Хата вясковага настаўніка А. Куляшова ў Саматэвічах пасля Кастрычніка 1917 г. набыла, аднак, сваю адметнасць:

А сягоння ў змрочную

Хаты цішыню

Хлынулі святочныя

Гукі ўпершыню.

Не паны заехалі

З песняй, -- не ўпару, --

З музыкай, як некалі,

У госці к карчмару.

Не!.. Гуртка мастацкага

Тут вячрні збор -

Скокі заліхвацкія,

Самадзейны хор.

У сталыя гады А. Куляшоў з удзячнасцю ўспамінаў родную хату, якая ў Саматэвічах стала своеасаблівым клубам - культурным цэнтрам мястэчка.

Дзіцячыя гады А. Куляшова прайшлі ў час рэвалюцыйнага абнаўлення жыцця. Новыя, калектывісцкія адносіны складваліся паміж людзьмі. Маладое пакаленне расло ў атмасферы дружбы і таварыскасці, яно не ведала страху перад заўтрашнім днем. Усе гэта спрыяла актывізацыі творчых сіл асобы.

Паэтычны талент А. Куляшова абудзіўся рана. Пісаць вершы ен пачаў з сямі гадоў, а ў 1926 г. Клімавіцкая раенная газета « Наш працаўнік » надрукавала яго верш « Ты мой брат ». Аўтару было ў гэты час дванаццаць гадоў. Пасля сканчэння Саматэвіцкай сямігодкі Аркадзь Куляшоў паступіў вучыцца ў Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум. Тут ен блізка сышоўся з маладымі паэтамі, якія групаваліся вакол студыі тагачаснага літаратурнага аб'яднання « Маладняк ». Вялікае пачуцце дружбы моцна з'яднала яго са Змітраком Астапенкам і Юліем Таўбіным - таксама таленавітымі паэтамі.

З 1931 г. па 1933 г. Аркадзь Куляшоў вучыўся на літаратурным факультэце ў Мінскім педагагічным інстытуце. Прыязджаючы дамоў на канікулы, ен актыўна ўключаўся ў працоўнае жыцце вескі.

У пачатку 30-х гг. выйшлі першыя зборнікі вершаў А. Куляшова - «ПА песню, па сонца » і «Медзі дождж » ( 1933). Яны прасякнуты пачуццем радаснага самасцвярджэння асобы ў грамадстве. Разам з тым увагу Аркадзя Куляшова прыцягваюць і трагічныя падзеі нядаўняга мінулага. Пра лес інвалідаў першай сусветнай вайны А. Куляшоў расказаў у паэме « Крыўда».

Пачатак 30-х гг. быў надзвычай складаным у літаратурным жыцці. У гэты час некаторыя крытыкі перакрэслівалі значэнне культурнай спадчыны, ставіліся з пагардай да выдатных твораў нашых класікаў. Аркадзь Куляшоў, нягледзячы на сваю маладосць, заставаўся цвердым у сваіх поглядах на літаратуру. Ен ведаў, што фармальнае штукарства збядняе літаратуру, што творчасць Купалы і Коласа з'яўляецца вялікай школай для маладога пісьменніка. « Усе часцей і часцей,-- пісаў пазней А. Куляшоў пра гэты перыяд свайго творчага жыцця,-- звяртаюся да крыніц народнай творчасці, да твораў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Пушкіна і Някрасава ». Вялікую ролю ў творчым лесе А. Куляшова адыграла паэма « Краіна Муравія» А. Твардоўскага. « Я ніколькі не перабольшу, калі скажу, што, як паэт, сваім нараджэннем абавязаны менавіта гэтаму твору », -- так пісаў А. Куляшоў у 1962 г. Пазней ен прысвяціў памяці А. Твардоўскага сваю паэму « Варшаўскі шлях », у якой раскрыў велічнае аблічча выдатнага рускага паэта.

У другой палове 30-гг. А. Куляшоў напісаў шэраг твораў пра маладое пакаленне савецкіх людзей, шчырых у сваім імкненні аддаць сілы Бацькаўшчыне, верных у сяброўстве і дружбе. Да ліку такіх твораў адносяцца паэма-песня « У зяленай дуброве », аб'яднаныя ў цыкл « Юнацкі свет ».

А. Куляшоў востра перажываў трагедыю першых дзен Вялікай Айчыннай вайны. 24 чэрвеня ен пакінуў разбураны Мінск, пяшком прайшоў « горкі шлях » да Оршы, а ў Калініне добра-ахвотна ўступіў у рады Чырвонай Арміі. Пасля вучобы ў Ноўгарадскім ваенна-палітычным вучылішчы А. Куляшоў працаваў у армейскай газеце « Знамя Советов ». На старонках франтавога друку паэт расказваў пра суровую праўду змагання з фашысцкімі вылюдкамі, пра мужнасць і стойкасць байца-камсамольца на Бранскім фронце, якога фашысты на марозе аблілі вадой, пра безыменнага мінаметчыка, які на сваім участку стрымліваў наступленне фашысцкай дывізіі « Дзень на перадавой, вечар у дарозе, ноч у зямлянцы, дзе пры цьмяным святле газоўкі пісаліся вершы, нарысы, артыкулы, заметкі. А раніцою ўсе гэта ўжо чыталася ў палках і на батарэях » -- так пісаў пра работу франтавога журналіста рускі паэт Аляксей Суркоў. Так праходзілі на фронце дні і ночы і ў Аркадзя Куляшова.

Ва ўмовах франтавога жыцця А. Куляшоў здолеў напісаць выдатныя мастацкія творы за незвычайна кароткі час. У жніўні 1942 г. ен напісаў паэму « Сцяг брыгады » -- кнігу пра байца, які зведаў горыч разгрому брыгады, страту баявых сяброў, але выйшаў з варожага акружэння разам з параніным камісарам. У паэме « Дом №24 », напісанай таксама ў гады вайны, А. Куляшоў расказаў пра абуджэнне жыцця на папялішчах вайны, пра вяртанне да жыцця чалавечых душ, спапяленых вайной. Назаўжды ў народнай памяці застануцца героі напісаных А. Куляшовым у гады вайны балад -- дзеці і сястра камандзіра партызанскай брыгады Міная Шмырова, расстраляныя фашыстамі, камсамолец, абліты на марозе ледзяной вадой мужныя беларускія дзяўчаты, якіх фашысты вывезлі ў Германію,але не змаглі зламаць духоўна. Пра гэта Аркадзь Куляшоў расказаў у такіх творах, як « Балада аб чатырох заложніках », « Камсамольскі білет », «Ліст з палону », «Над брацкай магілай ». Гэтыя творы ў гады вайны не толькі гаварылі суровую праўду пра пакуты і мужнасць нашага народа -- яны былі і застаюцца крыніцай духоўнай сілы чалавека.

У пасляваенны час А. Куляшоў таксама напісаў шмат твораў пра выдатных сыноў нашага народа. Найбольш значнымі ў гэты час кнігамі былі зборнікі вершаў «Камуністы », « Новая кніга », « Сасна і бяроза », а таксама паэмы « Цунамі », « Далека да акіяна », « Варшаўскі шлях ». Цыкл вершаў «Маналог », прысвечаны памяці З. Астапенкі і Ю. Таўбіна, беспадстаўна абвінавачаных у гады культу асобы Сталіна. Пра выдатнага кіраўніка нацыянальна - вызваленчага руху ў 1863 г. Кастуся Каліноўскага А. Куляшоў расказаў у драматычнай паэме « Хамуціус » (1975). Назва твора паходзіць ад падпольнай мянушкі, якую ўзяў сабе К. Каліноўскі, падкрэсліўшы тым самым сваю блізкасць да сялян, якіх паны называлі хамамі.

Паэзія А. Куляшова - гэта ўсхваляваны маналог пра людзей, якія ва ўпартым змаганні з варожымі абставінамі застаюцца непераможнымі духоўна. Раптоўная смерць абарвала 4 лютага 1978 г. паэтычны маналог мужнага паэта - мысліцеля і грамадзяніна, але ў яго творах назаўседы засталіся жыць вобразы лепшых сыноў нашага народа - жывая памяць пра гераічнае мінулае. У творах навечна застаўся з намі і вобраз паэта, які ўзбагаціў беларускае мастацкае слова новым сэнсам - паглыбленым разуменнем сутнасці эпохі. Пра гэта вельмі добра сказаў Янка Брыль: « Да болю часам шаблонная фраза: « У асобе яго мы страцілі… ». Не, у асобе Аркадзя Куляшова мы - у самым шырокім, трывалым гучанні гэтага мы - набылі, маем паэта, значэнне якога надзейна мацуе вечнасць нашага слова ».

Паэма Аркадзя Куляшова "Сцяг брiгады". Алюстраванне трагiчнага лесу народа у час вайны. Роля лiрычных адступленняу i пейзажных малюнкау у творы.

Паэма нпiсана у жнiунi-вераснi 1942 года на Калiнiнскiм фронце пад уражаннем убачанага i перажытога, у зямлянцы, памiж баямi. У аснову паэмы быу пакладзены сапраудны факт, звязаны з падзеямi брiгады камiсара Зуева, з якiм быу асабiста знаемы паэт.

Тэма твора -- мужнасць савецкага народа у барацьбе з ворагам.

Iдэя -- сцвярджэнне жыватворчай сiлы савецкага патрыятызму, праслауленне воiнскага абавязку, чэсцi савецкага салдата.

А. К. прызывае да пiльнасцi памiж народамi. Паэт паказау моц, сiлу, супрацьстаянне фашысцкiм нелюдзям, заклiкае да з'яднання.

Асноуная увага накiравана на уяуленне драматычных перажыванняу чалавека, на вачах якога раунуецца родны горад, пусцее родны дом, гiнуць блiзкiя i дарагiя, а сам ен вымушаны надоуга пакiнуць родныя мясцiны. Сваеасаблiвым акампанементам усяму гэтаму гучыць традыцыйны у класiчнай лiтаратуры матыу "адарванага лiстка".

Алесь Рыбка -- галоуны герой паэмы -- пакiдае родны Мiнск у трагiчны час: вайна прынесла у яго дом вялiкае гора, разбурыла любiмы горад, разлучыла з сям'ей. Адчуваючы сябе сынам Радзiмы, часцiнкай свайго народа, ен iдзе на суровую i цяжкую бiтву з фашызмам, даючы свяшчэнную клятву вярнуцца дамоу толькi з перамогай.

Алесь Рыбка нi на хвiлiну не губляе веры у сiлы народа. Нават у самыя драматычныя моманты свайго франтавога жыцця -- развiтваючыся з домам, выратоуваючы сцяг брыгады, пераходзячы лiнiю фронту, у цяжкiх умовах акружэння -- герой верыць у перамогу, i гэта вера з'яуляецца для яго надзейным компасам.

Ён хоча прыйсцi дадому не нiкчемным, слабым жабраком, а пераможцам. Ён верыць у справядлiвасць змагання. У героя паэмы высокае пачуццё грамадзянскага абавязку перад народам, сапраудны гуманiзм i нянавiсць да ворага, яснае, чыстае сумленне i прыгожая душа. Усе гэта спалучаецца з мужнасцю i чэснасцю. Ен не шкадуе жыцця, выратоуваючы сцяг брыгады, выносiць з поля бою цяжка параненага камiсара Заруднага i гэтым самым выконвае высокi воiнскi i грамадзянскi абавязак.

Мужнасцю i стойкасцю вызначаецца i камiсар Зарудны. У самыя цяжкiя моманты бою ён натхняе байцоу брыгады сваей верай у перамогу. Правобразам камiсара паслужыу член Ваеннага савета 11 армii брыгадны камiсар I.В. Зуеу, з якiм А. Куляшоу быу асабiста знаемы.Разам з мужнасцю камiсара Заруднага i Алеся Рыбкi паэт паказвае паводзiны Мiкiты Ворчыка -- былога наводчыка гарматы, аднаго з тых, каму пашанцавала застацца жывым. Пад уплывам панiчных чутак Ворчык губляе веру у перамогу, не бачыць сэнсу у далейшым змаганнi, не знаходзiць у сябе дастаткова сiл, каб пераадолiць разгубленасць. У вынiку ен кiдае баявых сяброу, шукаючы "цiшынi i спакою" дома. Але не знаходзiць Мiкiта сямейнага шчасця: дома ен даведваецца аб трагiчнай смерцi жонкi Марыны i яе перадсмяротнай запiсцы з просьбай адпомсцiць ворагу здзекi i слезы. Высвятляецца таксама, что Ворчык, пакiдаючы сваiх сяброу забрау ватоуку з зашытым брыгадным сцягам. За здраду Мiкiту выносiцца суровы прысуд.

Вобразамi старасты -- прыслугача Мядзвецкага, хутаранкi Лiзаветы -- А. Куляшоу паказау маладушных людзей, здраднiкау.

Паэма А. Куляшова "Сцяг брыгады" сцвярджае духоуныя каштоунасцi народа -- нянавiсць да ворагау, здраднiкау, вальналюбства, высакародства, працавiтасць, чалавечую годнасць. А.Твардоускi назвау паэму "голасам сэрдца, напоуненага болем за родную беларускую зямлю, плачам па ёй i гарачай, светлай верай у яе сiлы да барацьбы, у яе вызваленне".

Сцена развiтання Рыбкi з апусцелым домам -- у прачулых зваротах адухоуленых рэчау гучыць горкае напамiнанне аб трагiчным лесе тысяч дзяцей, якiя вымушаны блукаць па дарогах вайны. Далей трагiчны матыу развiтання перарастае у страшнае пракляцце вайны, а затым у прыягу вернасцi. Вобраз Радзiмы раскрываецца у пейзажных адступленнях. Малюнкi прыроды адцяняюць i глыбiню народн. пакут, i неумiручасць Радзiмы нi бы адчуванне прауды, справядлiвасцi, чалав. дабра, i наадварот, адносiцца варожа да зла, дзiкага разбою.

Пад аховай цемнага лесу, магутных хвой героi спяць спакойна, набiраючы сiл для новых выпрабаванняу. Лясны ручай, возера, дуброва, хмызняк, мерзлы мох на балоце -- усе гэта верныя сябры i саюзнiкi воiнау. Для усiх пейзажных малюнкау паэмы характэрна адна рыса: яны нiколi не падаюцца нейтральна да перажыванняу герояу, нiдзе не служаць толькi фонам для падзей. Пейзаж нясе на сябе след перажыванняу герояу.

Лiрiчныя адступленнi падначальны iдэйнай задуме аутара. Пейзажныя малюнкi дапамагаюць раскрыць iдэю твора, выявiць душэуны стан герояу, iх думкi, перажыванi. Пейзажныя малюнкi сiмвалiзуюць неадольную сiлу патрыятычных пачуццяу, заснаваных на векавых традыцыях народа, якi усей саей духоунай дзейнасцю, сваiм адчуваннем, сваей дзейнасцю звязаны з роднай зямлей, яе прыгажосцю.


Подобные документы

  • У. Караткевіч – асоба рознабаковага таленту: паэт, празаік, драматург, перакладчык, публіцыст, крытык. Сацыяльна–філасофская і маральна–эстэтычная накіраванасть паэзіі. Паэзія У. Караткевіча і вусная народная творчасць. Любоўная лірыка У. Караткевіча.

    контрольная работа [27,6 K], добавлен 01.12.2010

  • Асаблівасці развіцця і галоўныя тэмы беларускай паэзіі 20-х гадоў, яркія прадстаўнікі дадзенага перыяду і аналіз іх твораў. Значэнне жаночай паэзіі ў дадзеным літаратурным перыядзе, яе лірызм. Характэрныя асаблівасці чаротаўскай авангардысцкай паэтыкі.

    реферат [51,0 K], добавлен 25.03.2011

  • Характарыстыка паэзіі на сучасным этапе: другая палова 90-х гг. XX ст. - пачатак XXІ ст. Форматворчасць і жанраўтваральныя працэсы. Развіццё пейзажнай і інтымнай лірыкі. Сучасная лірыка кахання. Праблематыка аповесці В. Быкава "Мёртвым не баліць".

    контрольная работа [39,1 K], добавлен 01.03.2010

  • Цішка Гартны як песняр працы і змагання, першы пралетарскі паэт Беларусі, аўтар першага закончанага беларускага рамана. Кароткі нарыс жыцця , этапы асобаснага і творчага станаўлення дадзенага аўтара. Аналіз самых вядомых твораў і зборнікаў Цішки Гартны.

    курсовая работа [47,3 K], добавлен 20.03.2013

  • Развіццё літаратуры і драматургіі Заходняй Беларусі. Пачатак, першыя старонкі паэзіі Заходняй Беларусі. Першыя публікацыі паэта Алеся Салагуба. Зборнік паэзіі Францішка Грышкевіча "Веснавыя мелодыі". Індыферэнтнасць Н. Арсенневай у яе творчасці.

    реферат [44,9 K], добавлен 24.02.2011

  • Развіццё паэзіі ў 20 гг. ў дзвюх асноўных ідэйна-мастацкіх плынях: нацыянальнай і пралетарска-рэвалюцыйнай. Асэнсавання Беларускага Шляху – лёсу маці-Беларусі ў новых гістарычных умовах. Апяванне "казкі прышлага часу". Пастаральнасць і фальклорны лірызм.

    реферат [31,5 K], добавлен 24.02.2011

  • Агульная характарыстыка эпохі і літаратуры першай паловы XVI ст. Францыск Скарына. Першая друкаваная скарынаўская кніга – Псалтыр. Прадмовы Скарыны як важная крыніца вывучэння яго светапогляду. Лацінамоўная паэзія Беларусі XVI–XVІIІ ст. Мікола Гусоўскі.

    курсовая работа [97,7 K], добавлен 24.02.2011

  • Гісторыя стварэння і жанравыя асаблівасці паэмы Куляшова "Сцяг брыгады". Абагульненасць і сімвалічнасць вобразаў Андрэя Рыбкі, Мікіты Ворчыка, Заруднага і іншых герояў паэмы. Мастацкія пошукі пісьменніка у паэме – фальклорная паэтыка ўмоўнасці сітуацый.

    реферат [21,3 K], добавлен 04.10.2009

  • Вывучэнне біяграфіі і творчасці Якуба Коласа (сапраўднае імя і прозвішча Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч), вядомага беларускага савецкага пісьменніка. Якуб Колас - адзін з класікаў і заснавальнікаў беларускай літаратуры, народны паэт Беларускай ССР.

    реферат [35,8 K], добавлен 22.02.2011

  • Творчы характар мастацтва як з'явы эстэтычнага. Асаблівасці класіфікацыі і сістэматызацыі відаў мастацтва. Пазнавальны аспект мастацтва, аўтарскі пачатак у ім. Мастацтва ў суаднесенасці з іншымі формамі грамадскай свядомасці, творчай дзейнасці людзей.

    реферат [74,2 K], добавлен 25.02.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.