Тэматыка і праблематыка ліра-эпічных твораў Рыгора Барадуліна
Асаблівасці твораў ліра-эпічнага жанру. Творчасць народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна – з’ява надзвычай непаўторная, унікальная. Разнастайнасць тэматыкі і праблематыкі твораў паэта: гераізм народа ў Вялікай Айчыннай; вобраз маці, сатыра і гумар.
Рубрика | Литература |
Вид | контрольная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 16.03.2010 |
Размер файла | 29,5 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Змест
Уводзіны
Глава 1. Асаблівасці твораў ліра-эпічнага жанру.
Глава 2. Разнастайнасць тэматыкі і праблематыкі ліра-эпічных твораў Рыгора Барадуліна
Заключэнне
Спіс літаратуры
Уводзіны
Рыгор Барадулін - народный паэт Беларусі, крытык, перакладчык, грамадскі дзеяч. Яго імя шмат што значыць у сучаснай беларускай паэзіі.
Лёс Барадуліна, як і лёс кожнага паэта, абумоўлены сацыяльнымі карэннямі, часам, яго асабістай біяграфіяй. Тым часам, у якім жыве паэт, і тым, што існуе ў гістарычнай памяці народа. І яшчэ ў тым трэцім вымярэнні, у прасторы і часе душы, дзе адыходзіць на другі план падзейнае, фактаграфічнае, а ўзбуйняецца ў паэтычным усведамленні спрадвечнае.
З імем Барадуліна ў беларускай паэзіі звязаны рэдкасны дар асабліва эмацыянальна, пластычна, шматколерна ўспрымаць навакольны свет. Ягоны творчы шлях, - пры ўсей неадналінейнасці развіцця - з'яўляецца падцвярджэннем таго, што рост творчых магчымасцей паэта непасрэдна звязаны з росквітам і ўзбагачэннем яго асобы.
У Рыгора Барадуліна ёсць тэмы і праблемы, якія сталі хваляваць яго толькі ў апошнія гады, ёсць такія, што былі яму асабліва блізкія нейкі час, ёсць і такія, што хвалююць яго ўвесь час, прасякаюць усю яго творчасць.
Глава 1. Асаблівасці твораў ліра-эпічнага жанру
Гаворку пра асаблівасці твораў ліра-эпічнага жанру мэтазгодна пачаць з таго, што спецыфіку родаў у мастацкай літаратуры вызначаюць тры тыпы сувязяў чалавека са светам. Такім чынам, у мастацкай літаратуры вызначаюць тры роды: эпас (творы апавядальнага характару), лірыка (раскрываюцца пачуцці асобы, яе ўнутраны свет), драма (перадае стасункі і канфлікты паміж персанажамі).
Роды падзяляюцца на віды, віды, у сваю чаргу, на жанры - у залежнасці ад тэматыкі ці іншай прыкметы.
Эпас апісвае падзеі, знешнія ў адносінах да аўтара. Да эпасу можна аднесці амаль усю мастацкую прозу, але сюды ўваходзяць і вялікія вершваныя творы, а з малых - байка. У прозе ў залежнасці ад часу дзеяння, ахопу падзей адрозніваюць вялікія, сярэднія і малыя формы эпасу.
Асаблівасць эпасу заключаецца ў тым, што ён паказвае аб'ектыўную карціну свету. Персанажы дзейнічаюць у пэўных абставінах і ў пэўнай канкрэтнай прасторы і часе. Акрамя дзеянняў герояў, тут многа месца адводзіцца апісанням: партрэтам рэчам, пейзажу. Эпас ад лірыкі і драмы адрозніваецца шматбаковасцю, шырынёй і багаццем адлюстравання жыцця, яго пераасэнсаваннем.
Лірычнымі называюцца творы, у аснове якіх - думкі, пачуцці, настроі, перажыванні чалавека. Паняцце “лірыка” прыйшло з антычнасці і было звязана спачатку з песняй, меладэкламацыяй. Эпас старэй за лірыку, бо аб'ектыўны погляд на жыццё старэй за суб'ектыўны. Але і эпас расказваў пра пачуцці. Пагэтаму можна сказаць, што лірыка нараджалася ў нетрах эпасу.
Сучаснае літаратуразнаўства выдзяляе таксама чацвёрты, смежны род літаратуры, які сумяшчае ў сабе рысы эпічнага і лірычнага родаў: ліра-эпічны, да якога адносяцца балада (малы ліра-эпічны жанр) і паэма (вялікі ліра-эпічны жанр). Сапраўды, расказваючы чытачу якую-небудзь гісторыю балада і паэма паводзяць сябе як эпас, раскрываючы перад чытачом глыбіню пачуццяў, унутраны свет асобы, што расказвае гісторыю, абодва жанры цесна звязваюцца з лірыкай. У баладзе ярчэй за паэму выражана сюжэтная апавядальная лінія.
Глава 2. Разнастайнасць тэматыкі і праблематыкі ліра-эпічных твораў Рыгора Барадуліна
Рыгор Барадулін - прадстаўнік таго пакалення творчай інтэлігенцыі, якое ўвайшло ў мастацкае жыццё рэспублікі ў пасляваенны час. Балючая памяць аб апаленым вайной маленстве, аб гераізме, душэўнай стойкасці змагароў пранізвае паэмы “Блакада”, “Балада Брэсцкай крэпасці”, “Кожны чацвёрты”
Шырокі рэзананс набывае паэма “Блакада” (1968), прысвечаная светлай памяці бацькі Івана Рыгоравіча, якая была напісана ў родным горадзе - ва Ушачах. Удалай аказалася паэма “Вяртанне ў першы снег” (1971), у якой паэт ізноў прыгадвае маленства, першыя ўражанні дзяцінства, юнацтва і маладосць. Але гэтай паэме ўжо бракуе той эпічнай грунтоўнасці, што была ўласціва знакамітай “Блакадзе”…
Паэма Рыгора Барадуліна “Блакада” сталася новым кругам у асваенні балючай для паэта і яго пакалення тэмы вайны. Перачытаная сёння, паэма гэтая ўражвае мо болей чым тады, калі яна была літаратурнай навінкай. Уласцівасць сапраўды таленавітага твора не старэць, не мізарнець і не блякнуць, а як бы набіраць дадатковую сілу разам з плынню ўсё новага часу - гэтую ўласцівасць барадулінская “Блакада” дэманструе надзвычай яскрава. Без перабольшвання можна сказаць, што сёння гэта ўжо наша класіка, бо паэма належыць да таго несумненна лепшага, што створана нашай паэзіяй пра вайну.
Пакуль памяць жывая, ёй не трэба ставіць помнікі, яна сама - помнік, а што ўжо казаць пра тую памяць, якую дае чалавеку сапраўднае і сумленнае слова. Хіба раскажа помнік таму, хто не зведаў вайну, пра тое, як яна ўсё доўжыцца ў мірным чалавечым лёсе, як “у бальніцы раённай партызан памірае” - і, можа, не ад адных толькі ран - ад пакутнай памяці вайны, ад неўладкаванага побыту.
Не толькі праўдзіва і дакладна ўзноўленай у ваенным часе атрымалася ў Барадуліна блакада, пакуты партызанаў і мірных жыхароў, але і сённяшні яе працяг у нашай памяці, у нашым лёсе, у псіхалагічным тонусе нашага жыцця (назвы раздзелаў: “Бяссонніца”, “Блакада сэрца”).
Жыццёвы і і дэйны мастацкі вопыт паэта адлюстраваўся ў “Баладзе Брэсцкай крэпасці” (адзначана прэміяй Ленінскага камсамола Беларусі). Гэта - паэма, якая асэнсоўвае подзвіг абаронцаў Брэсцкай цытадэлі з вышыні сучаснасці. Кальцо крэпасных сцен, як і кальцо блакады, няўмольна сціскалася, але адказвала смяротным агнём. Тут ўжыты таксама характэрны барадулінскі прынцып дэталёвага, “кадравага” ўзнаўлення вогненнай панарамы. Дэталі нібы трасіруючыя кулямётныя чэргі (“Пясок выплюнуць не хапае сілы”, “Рукі ўцалелі - стужкі кулямётныя набівай”). Задума паэмы - узбуйнена паказаць мужнасць абаронцаў крэпасці - дала, бадай, самыя яркія ў нашым ліра-эпасе батальныя сцэны. Крэпасць памяці - завяршальная тэма, балючая ў сваіх асацыяцыях.
Кожны з твораў пра вайну - гэта яшчэ адна старонка ў паэтычным летапісе гераізму народа ў Вялікай Айчыннай. Рыгор Барадулін асуджае войны і напамінае аб неабходнасці паўсядзённай барацьбы за забарону ядзернай зброі. Яго турбуе, што “зямному шару важка ад трацілу”, што “самалёт бомбу атамную губляе”.
Паэт ідзе ў гісторыю, яму дапамагае багатае асацыятыўнае мысленне. Здаецца, што яму ўсё падуладна. “Дзён сівое прадзіва ніткаю суроваю на сцяжыну прадзеда памяць выкіроўвае”.
Выкрыстоўваючы неруш народнага слова, песні, дзе Рыгор Барадулін адчувае сябе так, як удачлівы грыбнік у знаёмым змалку лесе, паэт не толькі стварае свае сакавітыя, каларытныя па жывапісе і гучнасці вершы ды і эпічныя рэчы, - паэмы “Куліна”, “Матчына хата”, “Блакада”, “Вяртанне ў першы снег”, “Аблачына - самабранка”, “Смаргонская акадэмія”, але гэтым самым надточвае нітку гістарычнай памяці нацыі, якая захоўваецца ў слове.
Паэма “Смаргонская акадэмія” - бадай, адзіная ў нашай паэзіі спроба сатырычнай паэмы на фальклорна-гістарычнай аснове. У тым, што Барадулін прыйшоў да такой паэмы, няма нічога дзіўнага: ягоны гумар (ён аўтар больш за паўдзесятка гумарыстычных кніжак), вострая характарнасць ягонага слоўнага жэста, разнастайнасць рытмічнай структуры - вось тая ўзброенасць, з якой паэт “выйшаў на мядзведзя” абранага жанру. Бо і сапраўды ў паэме тое-сёё тычыцца мядзведзяў - між іншым, як і людзей. Пададзім разам з аўтарам энцыклапедычную даведку: “Смаргонская акадэмія”, жартоўная народная назва промыслаў лавіць і дрэсіраваць мядзведзяў, заснаванага князнм Радзівілам ў 17 стагоддзі ў Смаргоні (Гродзенская вобл.).
А пачалося быццам з таго, што мядзведзям “быць дрымучымі, быццам бы дрымучы бор, - знадакучыла”. Як на тое, і “акадэмія” адкрылася якраз.
Мядзведзям у людзей
Ёсць чаму вучыцца!
І бедным мядзведзям даводзіцца праходзіць школу чалавечай вывучкі, пераймаць чалавечыя звычкі ды норавы, - вядома, горшае ў іх, бо горшаму навучыцца часам і выгадней, і прасцей:
Шчэр усмешкай ляпу -
І тае навукі!
Лапы ўжо
Не лапы,
Нейкім чынам -
Рукі.
Імі капялюш трымай,
Як мацней пляскай,
Што даюць -
Прымай,
Пазірай з ласкай!
Тут, канешне, шмат прастору для сатыры і гумару, і паэт на поўніцу і бліскуча карыстаецца сваімі, створанымі ім жа самім магчымасцямі. Пісаць пра гэтую барадулінскую рэч цяжка, яе трэба чытаць, ап'яняючыся рытмамі, досціпам, гукапісам, рызыкоўным часам жартам, намёкамі, чытаць, здзіўляючыся невычэрпнай фантазіі аўтара, ягонаму валоданню ладам ды складам скамарошнага, батлеечнага, блазенскага раешніка, дзейства, пераўвасаблення:
Сумна, баця, жывяце:
Божкаеце, божкаеце.
А ўдалося ж сіраце,
З'ела курку ды з ножкамі! -
Трапечацца ў жываце!
Пашыраючы кантэкст, у якім знаходзіцца “Я” лірычнага героя, наступным маштабам будзе нацыянальны, прычым часта з гістарычным адценнем, якое дапамагае прасачыць лёс беларускай зямлі.
Гэта яскрава адлюстравана ў паэме “Самота паломніцтва”, якая прысвечана слаўнаму сыну нашага народа Францыску Скарыне, пра яго складаны лёс. Але мастацкая вартасць твора была б ніжэйшай, калі б не той факт, што паэма гэта не толькі пра яркую постаць Скарыны, а п ерш за ўсё - пра лёс генія ў нашым неадназначным свеце. Пры гэтым Р.Барадулін не пакінуў па-за ўвагай і нацыянальны фактар - лёс беларускай зямлі з яе атрыбутамі (культурай, мовай). Гэты фактар у розных сваіх праяўленнях раскрыты ў іншых творах. Кожны з іх передае шчымлівую любоў і шкадаванне сваёй радзімы ў розныя гістарычныя перыяды развіцця, а таксама людзей, якія перажывалі лёс радзімы, якія былі носьбітамі, часцінкамі яе лёсу. Таму храналогія твораў даволі разнастайная: ад часоў Скарыны да савецкіх рэпрэсій і Чарнобыля, - Беларусь і беларусы на сваім вяку нацярпеліся і церпяць дагэтуль. Шукаючы гэтаму прычыну, паэт метафарызуе: “Беларусь, / Цябе акрэсліў лёс, / Як развага на чало набегла, / Русь / Ён без чарнавікоў занес / На скрыжалі / Белую - / Набела!”.
Воблік эпохі, яе жывыя рысы выразна адлюстраваліся ў адной з першых паэм Р.Барадуліна “Матчына хата”. Яна пераклікаецца з напісанай тады ж, на пачатку 60-х, паэмай “Куліна”. І першую і другую родняць любоўна выпісаны вобраз маці, але ўзнімаюць яны, па сутнасці, розныя пласты жыцця. “Куліна” - твор з выразнай скіраванасцю ў тагачасныя надзённыя праблемы. Паэма “Матчына хата” - лірычны бытапіс пра цяжкія пасляваенныя гады. Паэма прымыкае да вершаў Барадуліна на гэтую ж тэматыку. Больш таго, разам яны - вершы і паэмы - складаюць у нашым уяўленні адно шырокае ліра-эпічнае палатно, на якім пісалі агнём і жалезам вайна, пасляваенная разруха, натруджаныя рукі нашых мацярок і ўсіх, хто ўзяўся за адбудову Бацькаўшчыны.
Гісторыя адбудовы роднай хаты, расказаная паэтам, нягледзячы на скурпулёзную падрабязнасць бытапісу, гучыць досыць сімвалічна. Гэта пачатак таго шырокага пасляваеннага будаўнічага Адраджэння, за якое ўзяліся нашы людзі, прыйшоўшы на пагарэлішчы - з надзеяй адбудаваць правамоцную, годную сваёй гістарычнай барацьбе Айчыну.
Бадай, самым галоўным у творчасці Р.Барадуліна з'яўляецца вобраз маці. Для паэта маці - увасабленне дабра і справядлівасці, спагады і жалю, чалавечай шчодрасці і самаахвярнасці. Творы, пресвечаныя гэтай тэме, асвечаныя дабравесцем, благаславеннем, бо маці - пачатак жыцця, ідэал працавітасці, сумлення і дабрыні, зберагальніца маральных каштоўнасцяў, выпрацаваных чалавецтвам на працягу вякоў. З радкоў твора паўстае вобраз маці паэта Куліны Андрэеўны. Гэта звычайная вясковая жанчына, якую не песціў лёс: не дачакалася з вайны мужа, адна гадавала сына, перажыла пасляваенныя цяжкасці. Зямны, рэальны вобраз маці паступова перарастае ў адзіны суладны вобраз маці-Радзімы:
Заключэнне
Творчасць народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна - з'ява надзвычай непаўторная, унікальная. Яна шматколерная, пластычна і эмацыянальна ўзнаўляе навакольны свет, адлюстроўвае прыгажосць роднай зямлі, пафас стваральнай працы. Іворы яго нават без подпісу пазнаюцца па яркай вобразнасці, рытміцы, унутранай рыфме, выразным гукапісе.
Рыгор Барадулін, з'яўляючыся прадаўжальнікам сваіх вялікіх папярэднікаў, светачаў нашага Адраджэння Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, М. Багдановіча, знаходзіцца ў няспынным творчым пошуку, у пошуку новых адкрыццяў. Ён ідзе ў нагу са сваім часам, чуйна рэагуючы на ўсе прявы грамадскага жыцця. Творы яго, захоўваючы сакавітую і найлагоднейшую матчыну мову, вучаць высокай праўдзе, справядлівасці, дабру і чалавечнасці.
Спіс літаратуры:
1. Астраух, А.Э. Рыгор Барадулін і сучасная беларуская лірыка : вучэбна-метадычны дапаможнік / А.Э. Астраух. - Гродна, 2001. - 121 с.
2. Дуброўскі, А.У. Паэтыка Рыгора Барадуліна: рытмічная арганізацыя верша / А.У. Дуброўскі. - Мн., 2006 - 128 с.
3. Магія радка // Бельскі, А. Краса і смутак : дапаможнік для настаўнікаў / А. Бельскі. - Мн., 2000. - С. 128 - 131.
4. Рыгор Барадулін // Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя : у 4 т. / рэдкал. У.В. Гніламёдаў [і інш.]. - Мн., 2002. - Т. 4. Кн. 1. - С. 594 - 619.
5. Чараўнік паэтычнай стыхіі // Бібліятэка прапануе. - 2006. - № 2. - С. 22 - 23.
Подобные документы
Аналіз жыццёвага і творчага шляху Рыгора Барадуліна - народнага паэта Беларусі. Сацыяльны і лірычны аспект яго творчасці. Выкарыстанне мастацкіх сродкаў у яго паэзіі. Тэматыка, асноўныя вобразы і матывы яго творчасці. Сакрэт яго паэтычнага майстэрства.
реферат [31,9 K], добавлен 18.12.2013Жыццёвы шлях беларускага паэта Рыгора Барадуліна. Тэматыка і праблематыка творчасці, мастацкая вобразнасць. Уклад Р. Барадуліна ў развіццё дзіцячай паэзіі. Матывы ў творчасці: элементы паганскай міфалогіі, біблейска-хрысціянскія і фальклорныя матывы.
курсовая работа [83,5 K], добавлен 10.11.2014Традыцыі і матывы народнай творчасці. Вобраз маці, хаты, дрэва, вады ў Рыгора Барадуліна. Наватарскія здабыткі ў мастацкім увасабленні задумы. Літаратурная спадчына Рыгора Барадуліна з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі.
курсовая работа [39,0 K], добавлен 16.12.2013Свет паэзіі Рыгора Барадуліна – асобны, шырокі і высокі, маляўнічы і шматгалосы. У яго ўваходзіш сёння, як ва ўжо знаёмы і блізкі сваімі ўрочышчамі палёў і пералескаў, рэк і азёр свет. Душа паэта – мастака філасофскай думкі. Разуменне паэтам жыцця.
курсовая работа [27,3 K], добавлен 30.03.2008Польскамоўная творчасць Янкі Купалы ў нацыянальным кантэксце. Своеасаблівае спалучэнне метафізікі і аповеду ў верші "Kobiecie". Асаблівасці перакладаў твораў на беларускую мову. Тэма паэта-прарока ў творчасці Купалы і яе повязь з польскамоўнай традыцыяй.
курсовая работа [53,4 K], добавлен 06.01.2014Старонкі біяграфіі Яўгеніі Янішчыц. Праблематыка ранніх твораў паэтэси на аснове зборнікаў "Снежныя грамніцы" і "Дзень вечаровы". Тэматыка зборнікаў паэзіі "Ясельда" і "На беразе пляча". Паэтычнае майстэрства Я. Янішчыц і асаблівасці інтымнай лірыкі.
курсовая работа [48,5 K], добавлен 17.12.2013Творчасць Алеся Разанава і мастацкія прынцыпы сюррэалізму. Асаблівасці спасціжэння рэчаіснасці ў лірыцы паэта. Асацыятыўны падтэкст твораў. Змясоўная паралель "лагічнасць і нелагічнасць" вершаў. Лінгвістычныя і экстралінгвістычныя разважанні над паэзіяй.
курсовая работа [64,7 K], добавлен 29.07.2016Тэматычная напоўненасць лірыкі А. Пісьмянкова - вядомага беларускага паэта, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола. Тэма Радзімы ў лірыцы А. Пісьмянкова. Тэма кахання ў паэзіі Алеся Пісьмянкова. Суадносіны сучаснага і мінулага ў часавай прасторы твораў.
курсовая работа [43,6 K], добавлен 17.02.2016Публіцыстычныя і філасофскія погляды С. Буднага, вартасці манеры пісьма і асаблівасці палемічных твораў. Час, у які працаваў публіцыст і філосаф, асаблівасці аўтара. Трактоўка паняцця свабоды як іманентнай здольнасці чалавека развіваць творчыя патэнцыі.
курсовая работа [86,2 K], добавлен 04.03.2010Лукаш Калюга як выдатны мастак слова на ніве беларускай прозы. Асноўныя моманты яго жыццёвага і творчага шляху. Адметныя рысы мовы і характару твораў пісьменніка. Аналіз сюжэтаў найбольш вядомых твораў Лукаша Калюги, адзнака сацыяльных праблем грамадства.
реферат [35,4 K], добавлен 24.02.2011