Паэма А. А. Куляшова “Далека да акіяна”
Гісторыя напісанне спяваем “Далека да акіяна” Куляшова як спроба ўмясціць у паэтычную форму аўтабіяграфічныя гісторыю і духоўна-паэтычны дух эпохі. Аналіз суадносін лірычнага і эпичного пачаў у сістэму паэтычнага цэлага ў вобразах герояў твора.
Рубрика | Литература |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 04.10.2009 |
Размер файла | 17,4 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
2
Установа адукацыі
Магілеўскі дзяржаўны універсітэт імя А. А. Куляшова
Кафедра беларуская літаратуры
Паэма А. А. Куляшова “Далека да акіяна”
Рэферат
Магілеў 2007
План
1. Аутабіяграфічная аснова паэмы
2. Сэнс назвы
3. Сюжэт і сутнасць паэмы у жыццяпісе эпохі
4. Спіс выкарыстанай літаратуры
Па кантрасту з "Цунамі" і з усёй творчасцю апошніх год А. А. Куляшова яшчэ болыш нечаканай здалася паэма "Далека да акіяна". Куляшоў, які ўсе апошнія гады паслядоўна узнімаўся над жыццёвай эмпірыкай, раптам звярнуўся да бытавой канкрэтнасці. Ён увёў у сферу самага шырокага сацыяльна-гістарычнага абагульнення і суаднёс з грамадскім развіццём біяграфічна-жыццёвыя кірункі асобных людзей. Куляшоўскі лірызм засвяціўся новымі адценнямі, далёкім скразным святлом пранізаў увесь паэтаў шлях ад дзяцінства да сталасці, ад вузкіх сцяжынак маленства да неабсяжных акіянскіх прастораў быцця. У лірыка-эпічным рэчышчы паэмы паядналіся ўспаміны і сённяшні роздум паэта. Усе рознамаштабныя з'явы і фактары, што былі спачатку рэальнасцю быцця і духоўнага развіцця аўтарскай асобы, сёння -- з вышыні сённяшняга гістарычна-філасофскага светаразумення -- выявілі больш шырокае сваё значэнне і змест.
Гэта паэма выразна паказвае, што Куляшоў, творчасці якога ўласцівы няспынны рух, адчуў небяспеку самакананізацыі, пагрозу стаць "сумарнай асобай", зусім пазбаўленай прыватнага жыцця. I таму ён ідзе (зноў!) на свядомы адрыў ад уласных адкрыццяў. Гэтае "бытия возвратное движенье" (Блок), што адчуваецца ў паэме "Далёка да акіяна", памкненне да паслядоўнага жыццёпісу (біяграфічнай хронікі) мае свае важныя стымулы: патрэбу не толькі ў вяртанні да вытокаў, але і ў зверцы, суаднясенні галоўных набыткаў духоўнага вопыту з прыватнасцямі чалавечага лёсу, агульнага развіцця рэчаіснасці, прапушчанай праз свядомасць і натхненне, з біяграфічна-жыццёвымі кірункамі аднаго чалавека. I гэта -- яшчэ адзін ракурс для вызначэння месца гісторыі ў чалавечым лёсе і месца чалавека ў гісторыі.
Гэты зваротны рух назад, да вытокаў, мае і яшчэ адзін сэнс: яшчэ адно, на новым узроўні, пераасэнсаванне пройдзенага, адкрыццё з вышыні новага вопыту глыбейшага зместу сваёй маладосці:
Жыццём агораўшы
век суровы,
Адбедаваўшы
час навальнічны,
Людская памяць
плысці гатова
Зваротным шляхам
у край крынічны.
Так, спыняючы імклівы ход воднай плыні, нібы прымушаюць яе ісці назад, падымаючы ўзровень рэчышча. Паэма "Далёка да акіяна" заслугоўвае асобнай грунтоўнай размовы. Яе змест, жанравая асаблівасць, праблематыка і вобразная структура, яе эпічныя абсягі і вельмі своеасаблівы лірызм -- якасці твора вялікай ідэйна-мастацкай значнасці. У ёй зроблена адказная спроба паэтычнага выяўлення бязмерна складаных гістарычных, сацыяльна-грамадскіх і жыццёва-чалавечых праблем у іх адзінстве, складанай узаемасувязі і развіцці на сюжэтнай прасторы канкрэтнага чалавечага лёсу. Дзяцінства, вытокі таленту, роля сям'і у выхаванні і развіцці дзіцячай свядомасці, месца ўражанняў маленства і ўрокаў юнацтва ў духоўным вопыце асобы, маральная сутнасць славы і значэнне паэзіі ў жыцці чалавека, жыццядзейная сіла кахання і вернага сяброўства -- усё гэта раскрываецца на вятрах гісторыі, паварочваецца многімі гранямі. Душэўныя вынікі гэтага "зваротнага шляху" назад маюць шырокі гуманістычны змест. Паэтаў клопат аб тым, каб не слабла "жывая памяць аб летах даўніх", каб чалавецтвам быў нарэшце адолены "гібелі выраз трагічны", каб "жыцця ўладаром" стаў на планеце разняволены чалавек, каб па ўсім свеце ўсталявалася сацыяльная роўнасць, набывае ў паэме сілу глыбокага асабістага пачуцця, пачуцця неіндывідуалістычнага, востр-кантактнага з людскімі клопатамі, справамі, лёсамі...
Паэма ўражвае жывой эмацыянальнаспю, глыбокім зместам, мноствам праекцый вопыту на дзяцінства, юнацтва, сталасць, мастацкай разнастайнасцю. Немагчыма не адчуць складаную сувязь аўтарскай свядомасці з усім біяграфічным і духоўным матэрыялам паэмы: тут і хваляванне ад звароту ў перажытае, драматычнае сцвярджэнне дыялектыкі жыццёвага ўзыходжання, добрая ўсмешка пры ўспаміне некаторых эпізодаў юнацкай пары, новае перажыванне былой маладосці, яе радасцей і засмучэнняў, горыч страт, нязгасны боль ад несправядлівасці лёсу ў дачыненні да заўчасна загінуўшых сяброў, эпічнаё адчуванне гістарычнай значнасці часу і пачуццё будучыні, новых даляглядаў чалавецтва.
А. Лойка ў артыкуле "Грані звычайнага і незвычайнага" (Неман, 1971, № 4) зрабіў галоўны акцэнт у прачытанні паэмы "Далёка да акіяна" разважанні аб яе жанравых асаблівасцях. У агульнай ацэнцы паэмы крытык зыходзіць з таго, што твор не адпавядае патрабаванням чыстага эпасу. "Позірк А. Куляшова на сваё юнацтва,-- сцвярджае ён,-- нягледзячы на ўдалыя асобныя паэтычныя навелы ("Агонь", "Жалоба", "Князёўна"), не прывёў у цэлым да сапраўды эпічнага ўваскрашэння мінулага. Ёсць у паэме і паглыблены псіхалагізм, але няма ў ёй сапраўднай псіхалагічнай дэталізацыі, сапраўднага эпічнага псіхалагізму". Іншыя разважанні А. Лойкі ў гэтым артыкуле (пра прыроду паэтычнай дэталі паэмах Куляшова "Сцяг брыгады" і "Толькі ўперад", пра мэты і задачы "чыстага" эпасу) таксама закліканы пацвердзіць, што "паэма А. Куляшова "Далёка да акіяна" не стала эпасам, тым, чым яе намерваўся ўбачыць аўтар". Аднак па-за ўспрыманнем даследчыка, на жаль, засталося многае вельмі істотнае, што вызначае вартасць паэмы "Далёка да акіяна", тое, што складае яе рэальны змест, яе паэтычнае, псіхалагічнае багацце.
Вызначэнне жанравай сутнасці твора мае, безумоўна, істотнае значэнне, калі дапамагае глыбей зразумець і вытлумачыць яго ідэйна-мастацкі змест, яго сэнс, пафас, месца ў літаратуры. Але ці не памыляецца крытык, калі настойвае на думцы, што аўтар імкнуўся менавіта да эпасу? Куляшоў неаднойчы звяртаўся ў сваёй творчасці да вялікай жанравай формы. Вось няпоўны пералік куляшоўскіх паэм: "Крыўда", "Гарбун", "Аманал", "Баранаў Васіль", "Песня аб разведчыках", "У зялёнай дуброве", "Хлопцы апошняй вайны", "Сцяг брыгады", "Прыгоды цымбал", "Дом № 24", "Новае рэчышча", "Простыя лю-дзі", "Толькі ўперад", "Грозная пушча", "Цунамі", "Далёка да акіяна"... Амаль два дзесяткі паэм. I ледзь не ўсе яны маюць пэўную фабулу, знешні сюжэт. Аднак А. Лойка зусім слушна бачыць "лірычную прыроду" куляшоўскіх паэм. "Можна без нацяжак сцвярджадь, што менавіта глыбінёй і своеасаблівасцю аўтарскага лірызму ў першую чаргу і вызначаліся паэтычныя вартасці паэм Куляшова. Спробы паэта ў распрацоўцы, дэталізацыі сюжэта былі не самымі ўдалымі. Даволі схематычнымі, унутрана "незапоўненымі" з пункту гледжання эпічнай драматургіі аказаліся героі "Аманалу". Смелыя паэтычныя вобразы, наватарскія пошукі паэта былі тут цікавымі ў большай ступені самі па сабе, чым у прамой сувязі з сюжэтнымі перыпетыямі. Што датычыцца "Грознай пушчы", дык вельмі характэрна, што А. Твардоўскі папракаў аўтара за тое, што "празаічная разгорнутасць і дэталізацыя павествавання -- самі па сабе нават цікавыя і выразныя -- часта ўступалі ў відавочныя супярэчнасці з магчымасцямі верша...".
Куляшоў мае бясспрэчную схільнасць да лірычнай дэталізацыі і, дарэчы, добра ўсведамляе гэта. Як расказваў сам паэт, задума паэмы "Далёка. да акіяна" нарадзілася ў яго яшчэ да "Новай кнігі", пасля аднаго з няведванняў родных мясцін. Тады ж, па дарозе з Быхава да Мінска, прыйшлі ўжо рытм і некаторыя радкі. Аднак рэч, відаць, яшчэ не паспела. Мелася на ўвазе чыста лірычная рэч. Праўда, пазней, ужо ў канцы 60-х гадоў, калі пазначылася біяграфічная паслядоўнасць у лірычным развіцці твора, акрэслілася і скразная сюжэтнасць, у асноўным сканцэнтраваная вакол "лініі кахання" (выраз Куляшова).
Відаць, паэма "Далёка да акіяна", калі чытаць яе, адмовіўшыся ад схематычнага жанравага прадвызначэння, гэта той выпадак, калі "суадносіны лірычнага і эпічнага пачаткаў у сістэме паэтычнага цэлага становяцца тут як бы адваротнымі тым, якія назіраліся ў апавядальных жанрах. Эпічнае ўцягваецца тут як бы "ў глыб" лірычнага".
"Далёка да акіяна" -- яшчэ адна значная спроба знайсці вялікую паэтычную форму, якая б умяшчала ў свае рамкі і біяграфічнае, і эпоху і выяўляла б той унутраны духоўна-паэтычны вопыт, што ўласцівы аўтарскай асобе.
На усім абсягу паэмы.вельмі вырзна адчуваецца, што яе сэнсавы, "канструктыўны" стрыжань -- аўтарская суб'ектыўнасць, перажыванні лірычнага гёроя. Усе астатнія героі не паказваюцца ў самастойным, аўтаномным дзеянні, яны звязаны з лірычнымі перажываннямі аўтара. Мінулае з прыгаданым яго "знешнім светам" падаецца ўвесь час знутры; на першым жа плане -- аўтарская ацэнка гэтага свету, хваляванне, роздум. I ў развіцці сюжэта галоўная функцыяналь-ная роля належыць "прамому лірызму", тым эмацыянальным і асацыятыўна-вобразным сувязям, дзякуючы якім становіцца магчымай неабавяз-ковасць знешняй распрацаванай сюжэтнасці.
А. Кучар у змястоўным артыкуле "Гарачы вецер паэзіі" (Полымя, 1973, № 6), прысвечаным паэме "Далёка да акіяна", закрануў, між іншым, і пытанне аб суадносінах эпічнага і лірычнага ў гэтым творы. I ён, відавочна, мае сур'ёзныя падставы, калі гаворыць пра "безумоўны прымат лірычнага" і "лірычныя сродкі "разгортвання сюжэта": "Толькі ў лірычнай паэме пасля цяжкой працы на жніве могуць класціся спаць разам маці -- побач з песняй, а песня -- побач з днём, які лёг пад мэндлік жыта".
Перагортваючы мінулае сваё жыццё, гледзячы на яго "глазами минувшей юности своей, глазамн памяти суровой и светлой -- тех ушедших дней" (А. Твардоўскі), паэт увесь час знаходзіцца ў палоне лірыкі. Яна пануе і ў "апісальна-пераказных" радках:
Спіць пад ззяннем месяца,
Лёгшы ўздоўж ракі,
Месца, што не месціцца
Назвай у радкі.
Бо так светла расказвае паэт пра гарадок сваёй маладосці Мсціслаў так усхвалявана ("3 першага світання смага вусны паліць, гоніць парыванне, непакоіць памяць"). I вельмі многа запаветнага, злітага з атмасферай часу, праглядаецца ў яго стрыманым, нячутным пафасе:
Можа, вас палохае
Слова? Гучна сказана?
Хай!..
Яно з эпохаю
Больш, чым з лірай, звязана.
Варухні газетныя
Сховішчы, часопісы --
Хлынуць запаветныя
Даты, вершы, допісы...
Сэнс у іх хаваецца
Большы, чым паэзія.
Усепранікальны лірызм закранае ў паэме ўсе сюжэтныя сувязі і апасродкаванні, спадарожнічае апісваемым падзеям і пасылае свае "токі" ў наступныя, дацягваецца да таго, што ўжо было расказана.
Кульмінацыйныя ж мясціны твора -- "чыстая" лірыка, якая "ўзрывае" і эмацыянальна "перагрупоўвае" сэнс і змест расказанага. Так, у раздзеле "Бяда" мы не ўведаем хоць якіх падрабязнасцей пра сустрэчу з Алесяй, затое стан паэта выяўляецца ў моцным, шырокім пачуцці:
Неба коціцца, кружыцца, свеціцца,
За машынаю ледзь паспяваючы.
Твар свой хусткай лясоў закрываючы,
Плача ў небе старая Мядзведзіца.
Льюцца слёзы нячутна, няпрошана,
Льюцца, льюцца, зялёныя, сінія,
На слупы, правады прыдарожныя,
На парваныя сувязі лініі.
Дзе той край, Аляксандра Тарасаўна,
У які нам вярнуцца заказана?
Дзе паляны сунічная лапінка,
Юлі Томан, Князёўна, Прытапенка?..
Дзе, ахвярамі часу ваеннага,
Спяць палкі камандарма Раменнага?..
Паэма "Далёка да акіяна", як відаць, не такая простая ў жанравых адносінах, каб разглядаць яе з пазіцый чыстага эпасу. У ёй ёсць і героіка-рамантычная плынь і бытапісанне ("Хата"), і навелістычная сюжэтнасць ("Агонь"), узаемапранікальныя і амаль не вылучаныя асобна. I гэта, хутчэй, не недахоп, а вартасць твора: "Паэма -- жанр гнуткі, здольны акумуляваць у сабе прыкметы многіх тыпаў паэм, што часта складае сілу гэтай літаратурнай формы". Разгляд і вытлумачэнне жанравых асаблівасцей твора -- справа, безумоўна, патрэбная і нават неабходная. Аднак толькі тады, калі яна дапамагае зразумець твор, прачытаць тое, што сказана аўтарам. У інакшым жа выпадку можна спаслацца на палемічнае выказванне М. Шагінян: "Не разумею, дзеля чаго трэба такая важданіна з вызначэннем "жанравых асаблівасцей" кожнага твора. Успомніце класічныя працы рускіх крытыкаў. Ні Бялінскі, ні Дабралюбаў, ні Чарнышэўскі не корпаліся ў пытаннях жанру, яны задавольваліся агульнапрынятымі. Але затое яны вызначалі гістарычны сэнс, праблематыку. сувязь літаратурнага твора з жыццём грамадства, сілу і мэту яго мастацкага ўздзеяння" .
Вакол паэмы "Далёка да акіяна" ў рэспубліканскім друку разгарнулася ажыўленая палеміка. Супраць вывадаў А. Лойкі рашуча запярэчыў Н. Кіслік у артыкуле "Аб некаторых зігзагах эпічнаой красамоўнасці".
Мікола Арочка, здымаючы палемічныя пера косы ў артыкулах А. Лойкі і Н. Кісліка, спрабаваў з большай аналітычнай аб'ектыўнасцю аца-ніць вартасці і недахопы паэмы. Варта адзначыць, што ў цэлым разгляд паэмы ў М. Арочкі атрымаўся змястоўным, унутрана насычаным. Крытык, як відаць, добра адчувае паэтычную маштабнасць паэмы, калі піша: "Паэма Аркадзя Куляшова . "Далёка да акіяна"--гэта шырокае ліра-эпічнае палатно, на якім адбіліся сляды большай часткі жыцця паэта, яго маральная і філасофская канцэпцыя свету і тыя, прапушчаныя праз сэрца, многія дзесяцігоддзі з іх незвычайнай бурлівасцю падзёй. Ад 20-х гадоў да сучаснасці такой панарамы ў часе, здаецца, не ведала яшчэ ні адна наша паэма. У цэнтры сюжэтна-падзейнага развіцця -- лірычны герой, яго разгорнутая біяграфія, па якой можна чытаць біяграфію пакалення. На пачатку паэма, прызнацца, трохі насцярожыла. Можа таму, што на фоне папярэдняй "Цунамі" з яе ўскладнёна-філасофскай умоўнасцю і падтэкстам залішне кантрастна выглядала зніжэнне да апісанняў звычайных карцін побыту, вузка-сямейных канфліктаў у доме бацькоў. Тут нямала, вядома, і жывапісных мясцін, кожны мазок пакладзен рукой вопытнага майстра...".
Паміж цікавых назіранняў, заўваг і ацэнак, выказаных М. Арочкам, ёсць і крытычныя. На яго думку, "выток паэмы запаволены залішняй прыземленасцю, апісальнай дэталізацыяй побыту"; "паэма ажывае, набываючы значнасць у шырыні і разгоне, недзе на паўдарозе, калі лірычны герой сутыкаецца з жыццёвымі складанасцямі -- куды большымі за хатнія нелады".
Не будзем, кажучы словамі М. Арочкі, разводзіць "усндаравальную апалогію" і сцвярджаць, што ўсё ў паэме "Далёка да акіяна" ўдалося аўтару. Магчыма, не заўсёды дасягнута ў паэме ўнутраная роўнасць, паэтычная раўнавага апавядальнага матэрыялу і "ўзрыўной", па-новаму пераасэнсоўваючай яго лірыкі. Напэўна, не ўсюды дамогся паэт і кампазіцыйнай трываласці, адзіна магчымай узаемасувязі ўсіх эпізодаў і раздзелаў... Таму варта пагадзіцца з тыкам, калі ён сцвярджае, што "паэмная задума, структура, сюжэт, нават памер сутыкнуліся з цяжкасцямі пераадолення "супраціўлення матэрыялу", што "бурную хаду эпохі -- у такім маштабным ахопе часу -- відаць, нялёгка было асэнсаваць праз сюжэтна-псіхалагічны ўдзел галоўнага героя твора".
I ўсё ж М. Арочка, відаць, не пазбег пэўнага перакосу ў ацэнцы паэмы і пераболыпыў істотнасць аўтарскіх пралікаў і страт. Паэма "Далёка да акіяна", пры ўсіх дапушчальных агаворках, належыць да значных дасягненняў нашай паэзіі апошніх гадоў. I шырокі погляд на жыццеадчуванне гістарычнай значнасці нашага часу, і лірычная пранікнёнасць, якая дапамагае аўтару з вялікай эмацыянальнай сілай выявіць драматычную складанасць і важкасць перажытага,-- усё гэта становіцца ўсё больш адчувальным, чым болей учытваешся ў паэму, чым паўней прымаеш у душу страсную споведзь "жывой памяці" паэта:
...Адзавецца з памяці
Змрочнай небыцця
Голас вострай памяці,
Гулкі бег жыцця…
Літаратура:
1. Бечык В. Выбраныя літаратурна-крытычныя артыкулы. -Мн., 1989;
2. Арочка М. Беларуская савецкая паэма. - Мн, 1979.
Подобные документы
Гісторыя стварэння і жанравыя асаблівасці паэмы Куляшова "Сцяг брыгады". Абагульненасць і сімвалічнасць вобразаў Андрэя Рыбкі, Мікіты Ворчыка, Заруднага і іншых герояў паэмы. Мастацкія пошукі пісьменніка у паэме – фальклорная паэтыка ўмоўнасці сітуацый.
реферат [21,3 K], добавлен 04.10.2009Значэнне паняцця "свет мастацкага твора". Рэч як якасць знаку эпохі і асяроддзя пісьменніка. Прырода, час і прастора ў мастацкім творы. Сюжэт, яго разнавіднасці, састаўныя часткі і функцыі. "Чужое" слова ў тэксце, інтэртэкстуальнасць, паняцце стылю.
курсовая работа [74,6 K], добавлен 06.03.2011Паэмы А. Александровіча "Цені на сонцы", "Паэма імя вызвалення", "Паэма пра ворага". Эстэтычны ўзровень твораў на гісторыка-рэвалюцыйную тэму. Захады па ўзмацненню гуманістычнага пафасу прозы. Стан развіцця беларускай драматургіі на пачатку 30-х гадоў.
курсовая работа [50,0 K], добавлен 23.02.2011Хэмінгуэй - адзін з заходніх мастакоў XX стагоддзя, якія маюць дачыненне да істотнага перавароту ў сусветным мастацтве. Тыповыя прадстаўнікі "герояў кодэкса": Фрэдэрыка Генры, Роберт Джордан. Эвалюцыя тыпавога хемингуеивського героя на прыкладзе Сант'яга.
курсовая работа [63,0 K], добавлен 11.06.2012Літаратурная спадчына Адама Міцкевіча з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Асаблівасці вобразнага разнастайнасці твораў. Маральна-этычны свет ладу русалкі ў баладах Адама Міцкевіча. Беларусь у паэме "Пан Тадэвуш".
курсовая работа [41,7 K], добавлен 29.07.2016Творчае жыццё Максіма Танка. Духоўная, маральна-філасофская, гуманістычная эвалюцыя лірычнага героя ў паэзіі М. Танка. Праблемна-сімвалічнае поле паэзіі. Вобраз "сонца", канцэпт "дарога". Колеравая палітра вершаў. Асаблівасці паэтычнага радка М. Танка.
курсовая работа [199,1 K], добавлен 03.02.2014Асаблівасці жанру твора У. Караткевіча. Агульныя заўвагі да праблемы вызначэння жанру літаратурнага твора. Жанрава-кампазіцыйная характарыстыка. Стылёвая адметнасць рамана "Хрыстос прызямліўся ў гародні". Характарыстыка вобразаў рамана, адметнасці мовы.
курсовая работа [42,9 K], добавлен 05.03.2010Гісторыя стварэння аповесці. Асаблівасці сюжэту і вобразаў галоўных герояў. Стылістычныя асаблівасці аповесці. Тэма палону ў яе разнастайных паваротах хвалявала пісьменніка ў твораў пра вайну. Твор як гераічная балада пра цану чалавечай мужнасці.
реферат [27,4 K], добавлен 07.10.2009Жанравая форма і вобразны лад народных балад. Драматычныя калізіі ў народнай баладзе. Катэгорыя трагічнага ў баладных песнях. Асноўныя паэтычныя сродкі ў раскрыцці драматычнага і трагічнага ў баладах. Гісторыя ўзнікнення народнай балады і спецыфіка жанру.
дипломная работа [91,3 K], добавлен 19.06.2010Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ў эпоху Асветніцтва. Лепшыя паэтычныя і драматычныя творы другой паловы XVIII ст. Тэматычна бурлескная паэзія эпохі Асветніцтва. Развіццё школьнай драматургіі.
реферат [36,9 K], добавлен 24.02.2011