Люди на болоте I. Мележа

В 20-е годы в глухие места полесских болот пришла Советская власть. Хозяева деревушки Курени не собирались отдавать свои земли крестьянам. На фоне этой "борьбы", мы видим историю несчастной любви Василя и Ганны, которая так и не закончилась счастьем.

Рубрика Литература
Вид краткое изложение
Язык белорусский
Дата добавления 04.06.2009
Размер файла 13,1 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

У рамане «Людзі на балоце» I. Мележ стварыў цэлы шэраг вобразаў, якія надоўга застаюцца ў памяці. Яны ўражваюць чытача сваёй праўдзівасцю і непаўторнасцю. Адны з іх з'яўляюцца для нас прыкладам сапраўднага кахання, другія -- вучаць беражлівым адносінам да зямлі і да таго, што створана рукамі чалавека.

Вельмі цікава І. Мележ апавядае нам пра узаемаадносіны Куранёўскай прыгажуні - Ганны Чарнушкі і працавітага хлопца - Васіля Дзятліка. Яны кахаюць адзін аднаго, але абставіны складваюцца так, што Васіль і Ганна ніколі не будуць разам. Яшчэ з дзяцінства Васіль і Ганна вабяць час разам: разам пасвяць жывёлу, разам бегаюць на выган, разам гуляюць. Тады яны яшчэ не ведалі, што іх дзіцячае сяброўства перарасце ў моцнае пачуццё - каханне.

Васіль і Ганна станоўчыя героі рамана, але яны зусім розныя. І, здаецца, як яны могуць кахаць адзін аднаго?

З Васілём мы знаёмімся, калі ён яшчэ амаль падлетак. Гэта відаць па яго паводзінах. Асабліва па тым, як злуецца ён на сваю маці за тое, што яна ўсё яшчэ лічыць яго дзіцём. А яму ж так хочацца выглядаць дарослым і быць у хаце за гаспадара! Праўда, ён і ёсць гаспадар, бо з мужчын у хаце толькі стары і ўжо знямоглы дзед ды малы брат. Адзін ужо выбіўся з сіл, а другі яшчэ іх не набраўся. Васіль валодае незвычайнай працавітасцю, зусім не ведае стомы. Хлопец правіць гаспадарку, ды не абыяк, а, калі так можна сказаць, са смакам: жывёла ў час накормлена і дагледжана, у гумне -- парадак. На сенакосе Васіль таксама стараецца з усіх сіл, каб не горш за астатніх, загартаваных ў працы мужчын. На нашых вачах Васіль сталее, становіцца дужым і моцным юнаком, але мары застаюцца ўсё тыя ж: набыць кавалак добрай зямлі, справіць новага каня, паставіць новую хату. Самая галоў-ная з іх -- зямля. Тады -- Васіль упэўнены -- спраўдзіцца і ўсё астатняе, бо ён ужо даўно засвоіў, што шчырая, да салёнага поту, праца на добрай зямлі -- вось залог дабрабыту. А юнак хоча жыць багата, так, як Корч, а можа і яшчэ багацей.

Ганна таксама з маленства была ўцягнута ў нялёгкую сялянскую працу. І вось маленькая дзяўчынка пераўтварылася ў ганарлівую і непадступную дзяўчыну. Ганна была вельмі прыгожая, усе хлопцы на сяле да яе гарнуліся, але і баяліся, бо гаваркая Ганна сваім вострым язычком магла і пакрыўдзіць.

Толькі адзін Васіль цікавіць Ганну, яна ўжо з раніцы чакала вечара, каб зноў убачыць свайго любага Васіля, бо сустрэчы іх былі толькі ў вечары, калі ўся справа была ўжо пароблена. Толькі ў вечары Ганна была самай шчаслівай, бо побач быў каханы.

Але не ўсё так добра складвалася. На Ганну звярнуў увагу Яўхім Глушак. А гэта сын багацея. Ён вельмі напорысты ў дасягнені сваёй мэты, а мэта яго - мець ў ролі жонкі Ганну Чарнушку. Яўхім думае, што за грошы можна купіць усё, нават каханне. Яму ўсё роўна, што робіцца на душы ў Ганны, толькі б яму было добра. Мачаха Ганны з вялікай радасцю аддае Ганну ў дом Глушакоў, бо ведае, што парадніцца з багацеямі - гэта жыць лепей, што не трэба будзе адрабляць павіннасць Глушакам. Ганна вымушана выйсці за Яўхіма, якога не кахае, нават ненавідзіць. Дзяўчына вельмі перажывае, доўга думае аб сваім будучым жыцці і пераконвае сябе, што не ўсё так дрэнна, што можна пражыць і без кахання. Але праз некаторы час разумее, што памылялася, бо што гэта за жыццё, калі муж “любіць, як грушу - вытрасе скора душу”.

У канцы твора мы бачым Васіля няшчасным і віной таму, на маю думку, -- разрыў з каханай дзяўчынай Ганнай. Няма шчасця ні ў Ганны, ні ў Васіля. Хто вінаваты ў тым, што дарогі іх разышліся, сказаць цяжка. Так склаліся абставіны. Бо каханне не пакідала ні аднаго, ні другога ні на хвіліну. Здавалася, яны створаны толькі адзін для аднаго. Аж, не...

Пазней Васіль яшчэ будзе сустракацца з Ганнай. Тут, здавалася б, час і вырашыць усе праблемы, але Васіль па-ранейшаму моцна прывязаны да сваёй зямлі, да сваёй гаспадаркі, да сваёй уласнасці. Але Васіля няма за што папракнуць. Канечне, ён -- занадта пануры, зацяты, нецікавы... Дзяўчаты звычайна на такіх не звяртаюць увагу. Але ў гэтым, лічу, не яго віна, гэта -- дадзены Богам характар. І, менавіта таму, калі б Васіль быў напорысты і імкнўся да сваёй мары, а не плыў па цячэнню жыцця, каб мог усё разам у адзін міг кінуць і пачаць новае жыццё, то можа б у канцы рамана І. Мележа ён быў бы разам са сваёй любай Ганнай і меў шчаслівую сям'ю.


Подобные документы

  • Творческий путь белорусского писателя И. Мележа. Социально-психологическое исследование жизни белорусских крестьян в эпоху перехода к коллективному хозяйству в трилогии "Полесская хроника". Особенности изображения человеческих характеров в романе.

    реферат [32,5 K], добавлен 06.06.2015

  • Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя. Жаночы характар у творчасці І. Мележа. Вобраз беларускай жанчыны ў апавяданнях і аповесцях І. Мележа. Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў раманах "Палескай хронікі" І. Мележа.

    дипломная работа [109,9 K], добавлен 16.05.2015

  • Асаблівасці нацыянальнага характару беларусаў. Творчасць І. Мележа і галоўны стрыжань пісьменніцкага светаўспрымання беларускай духоўнасці. Шматграннасць духоўнага свету беларусаў. Учынкі, дзеянні, літаратурных герояў і іх рысы нацыянальнага характару.

    курсовая работа [93,8 K], добавлен 08.12.2011

  • У найближчих друзів Василя Стуса склалося враження, що він у свій внутрішній світ нікого не пускав і що його ніхто так і не зрозумів. Видається, що люди, які досить близько знали Стуса, змирилися з його незбагненністю.

    дипломная работа [36,7 K], добавлен 10.01.2003

  • Рэгіянальныя асаблівасці прозы І. Мележа (на падставе палескіх раманаў). Ахарактарызаваць творчасць пісьменнікаў з вышыні дасягненняў літаратуразнаўства і крытыкі. Паказаць звычаі і абрады, тыповасць абставін на Палессі. Адзначыць асаблівасці характараў.

    курсовая работа [57,0 K], добавлен 20.01.2014

  • Очевидные и неизвестные факты биографии Островского, его произведения на современной сцене. Анализ пьесы "Свои люди – сочтемся, или Банкрот". Ее прочтение спустя полтора столетия, спектакль муниципального Ижевского молодежного театра "Молодой человек".

    курсовая работа [39,1 K], добавлен 20.05.2011

  • Знание и точное описание реалий войны, правды жизни. Ведь самая изначальная правда о войне не в том, как свистят пули, как люди корчатся от страданий и умирают. Правда в том, что они, люди на войне, думают, чувствуют, воюя, страдая, умирая, убивая врага.

    реферат [21,1 K], добавлен 16.06.2004

  • Краткий очерк жизненного пути, личностного и творческого становления известного российского писателя и переводчика В.А. Жуковского, история его несчастной любви к племяннице по отцу. Придворная служба литератора и обстоятельства его переезда в Германию.

    презентация [1003,2 K], добавлен 28.01.2010

  • Семантыка-граматычныя і стылістычныя асаблівасці парэмій мовы трылогіі "Палеская хроніка" I. Мележа. Структурна-марфалагічныя асаблівасці, сэнсавая характарыстыка парэмій. Прыказка як моўная адзінка. Картатэка парэмій мовы "Палескай хронікі" Мележа.

    дипломная работа [122,9 K], добавлен 27.04.2013

  • Место темы любви в мировой и русской литературе, особенности понимания этого чувства разными авторами. Особенности изображения темы любви в произведениях Куприна, значение этой темы в его творчестве. Радостная и трагическая любовь в повести "Суламифь".

    реферат [48,4 K], добавлен 15.06.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.