Мясцовы кампанент у мастацкім дыялекце пісьменнікау Брэстчыны
Вызначэнне функцыі мясцовай моунай адзінкі (устойлшых адзінак, дыялектызмау, устарэлых слоу) у ідыялекце пісьменнікау Брэстчыны. Аналіз структурна-семантычныя асаблівасці дыялектызмау. Выяулена адметнасць ужывання розных тыпау дыялектызмау Г. Марчуком.
Рубрика | Иностранные языки и языкознание |
Вид | статья |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 25.11.2020 |
Размер файла | 46,5 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Брзсцкі дзяржауны універсітзт імя А.С. Пушкіна
Мясцовы кампанент у мастацкім дыялекце пісьменнікау Брэстчыны
Лена Леванцэв
Брэст, Рзспубліка Беларусь
У артыкуле прааналізаваны дыялектызмы у мастацкім кантэксце пісьменнікау Брэстчыны. У мастацкім щыялекце моуная спецыфіка аутара прадугледжвае выкарыстанне дыялектызмау як кампанента аутарскай моунай сістэмы. Вызначана функцыя мясцовай моунай адзінкі (устойлшых адзінак, дыялектызмау, устарэлых слоу) у ідыялекце пісьменнікау Брэстчыны; прааналізаваны структурна-семантычныя асаблівасці дыялектызмау. Выяулена адметнасць ужывання розных тыпау дыялектызмау такімі аутарамі, як У. Гшламёдавым, Г. Марчуком, М. Купрэевым. Пісьменнікі Брэстчыны уводзяць дыялектнае слова у мастацкі кантэкст звычайна шляхам «цытавання», прысутнасці дыялектызмау у кантэксце як шшастылёвага элемента.
Ключові слова: мастацкі ідыялект, дыялектызм, устойлівы выраз, устарэлае слова.
МІСЦЕВИЙ КОМПОНЕНТ У ХУДОЖНЬОМУ ІДІОЛЕКТІ ПИСЬМЕННИКІВ БЕРЕСТЕЙЩИНИ
У статті проаналізовано діалектизми в художньому контексті письменників Берестейщини. У художньому ідіалекті мовна специфіка письменника передбачає використання діалектизмів як компонента авторської мовної системи. Визначено функції місцевих мовних одиниць (фразеологізмів, діалектизмів, застарілих слів) в ідіалекті письменників Берестейщини; проаналізовано структурно-семантичні особливості діалектизмів. Виявлено специфіку вживання різних типів діалектизмів такими авторами, як В. Гниломедов, Г. Марчук, Н. Купреєв. Письменники Берестейщини вводять діалектні слова в художній контекст зазвичай шляхом «цитування», присутності діалектизмів у контексті як елементів іншого стилю.
Ключові слова: художній ідіолект, діалектизм, фразеологізм, застаріле слово.
LOCAL COMPONENT IN THE LITERARY IDIOLECT OF THE WRITERS FROM BREST REGION
Lena Levantsevich
Brest State A. S. Pushkin University, Brest, Republic of Belarus
Modern studies of the writers' individual style features lay emphasis on the importance of elucidating the creative approach to the issues of native speakers' language means and introducing dialectisms in the artistic texts. Taking into account that artistic languge is intrinsic for the activity of artists of the world, the author's usage of communication means is always associated with his perception of the world, and his sense of language. In literary idiolect, the author's linguistic specification provides for the usage of dialectism as a component of the author's language system. The article analyzes the dialects in the artistic context of the Brest region writers (V. Hnilomedova, G. Marchuk, N. Kupreiev).The emphasis iis laid on the functions of the local language units (set expressions, dialectisms, obsolete words) in the idiolect of the Brest region writers. The author analyzes the structural and semantic features of dialectisms. The issues of function and semantics of dialectisms, obsolete words and set expressions in the idiolect of the writers of Brest region are topical since few attempts have been made to investigate them. With the help of outdated words and ethnographic dialectisms, the writers convey historical events, the life of Bresteians, the ethnographic originality of the Western Belarus village in the 20s of the twentieth century. The The study has revealed peculiar features of the usage of dialectisms at different levels (phonetic, grammatical, word-forming, lexical and semantic). The peculiarity of the the characters' speech in the literary works is conveyed via the usage of phonetic, grammatical and word-forming dialectisms. Brest region writers introduce dialect words into the literary context usually by «quoting», therefore the presence of dialectisms in the text is an element of another style. The article highlights two main functions of a dialect word in an artistic context: firstly, for realistic reflection of village life and creation of ethnographic colouring; and secondly, as the language characteristics of the literary work characters and for the individualization of speech.
Key words: literary idiolect, dialecticism, set expression, obsolete word.
Уступ
Адной з актуальных тэм, да якой звяртаюцца лінгвістьі, з'яуляецца вывучэнне мовы мастацкай літаратурь. На сучасным этапе даследавання мовы творау пэуных пісьменнікау адчуваецца патрэба у вызначэнш творчых адносін носьбітау мовы да тых моуных сродкау, якія яны выкарыстоуваюць. Улжваючы, што мастацкае мауленне - гэта дзейнасць мастакоу слова, выкарыстанне сродкау камунжацып заусёды звязана са схільнасцямі пісьменніка, яго светабачаннем і адчуваннем мовы. Таму у філалогіі стау выкарыстоувацца тэрмш «мастацкі щыялект», сукупнасць кампанентау аутарскай моунай астэмы. Пры даследаванні мастацкага щыялекту звяртаецца увага і на асаблівасці ужывання аутарам дыялектных слоу (дыялектызмау) і устойлшых адзінак. Побач з тэрмшам дыялектызм ужываюцца намшацып правшцыял^м, лакалізм, абласное слова, мясцовае слова і інш.
Пры ужыванш дыялектнага слова у мастацкім кантэксце варта адрозніваць «цытаванне», наяунасць дыялектызмау у кантэксце як шшастылёвага элемента, і выкарыстанне дыялектызмау нароуні з лексікай літаратурнай мовы.
Тыпы дыялектызмау, спосабы іх уключэння у мастацкі кантэкст даследаваліся навукоуцамі на аснове мовы творау І. Пташнікава, Б. Сачанкі, В. Быкава, М. Зарэцкага, У. Калесніка, Ф. Янкоускага і інш. Вышкам навуковага даследавання дыялектызмау у мастацкім кантэксце
М. Абабуркам стау слоунік «Дыялектызмы у творах беларускіх савецкіх пісьменнікау. Кароткі слоунік-даведнік». Мясцовы моуны кампанент (дыялектызм, устарэлае слова, устойлівы выраз) у мастацкім ідьіялекце пісьменнікау Брэстчыны да гэтага часу не з'яуляуся аб'ектам комплекснага даследавання.
Пры выкананні задання «Лінгвістьічнае краязнауства Брэстчыны: узаемадзеянне мовы і культуры» (№ ДР 20160434, 2016-2020 гг.) дзяржаунай праграмы навуковых даследаванняу намі праводзіуся адбор, аналіз і астэматызацыя мясцовых моуных адзінак, ужытых пісьменнікамі Брэстчыны (У. Гншамёдавым, Г. Марчуком, М. Купрэевым, І. Сычыкам). Ул^ваючы лінгвакультуралагічны аспект нашага даследавання, мы аналізуем наступныя групы мясцовых моуных адзінак, ужытых пісьменнікамі-берасцейцамі у сваіх творах: дыялектызмы (словаутваральныя, граматычныя, фанетычныя, семантычныя, лексічныя (этнаграфічныя), устойлівыя выразы, моунаэтыкетныя формулы, словы з суфіксамі суб'ектыунай ацэкі, часціцы, гукаперайманні, звароты, саветызмы, устарэлыя словы, онімы (мянушкі, мікратапонімы, неафіцыйныя імёны, заонімы), асацыятыуныя лакуны, а таксама кантэксты, якія характарызуюць светапогляд берасцейцау (прыметы, павер'і, назіранні, філасофскія заключэнні).
Мэта даследавання - вызначыць функцыю мясцовага кампанента у мастацкім ідыялекце пісьменнікау Брэстчыны; вызначыць структурна- семантычныя асаблівасці дыялектызмау.
Матэрыял і метады даследавання. Для навуковага аналізу выбраны і астэматызаваны фактычны матэрыял (устарэлыя словы, дыялектызмы, фразеалапзмы, прыказкі) з раманау і аповесцяу У. Гніламёдава, Г. Марчука і М. Купрэева.
Для канстатацып, апісанняя моуных фактау (мясцовага моунага кампанента) у мастацкім ідыялекце пісьменнікау Брэстчыны выкарыстаны апісальны метад. Метад кампанентнага аналізу часткова выкарыстоувауся пры даследаванні фанетычных і граматычных дыялектных з'яу.
Да дыялектных кампанентау аутарскай моунай сістэмы, якія вызначаюць шдывщуальныя мадэлі і спецыфіку выкарыстання агульнанародных сродкау, выяуляюць іх ролю у аутарскай рэпрэзентацыі і паказваюць нацыянальна-культурную спецыфіку мовы, найперш мы адносім усе тыпы дыялектызмау (словаутваральныя, граматычныя, фанетычныя, семантычныя, лекачныя (этнаграфічныя) і устойлшыя выразы.
Адметнасці маулення герояу твора перадаюцца праз выкарыстанне фанетычных, граматычных і словаутваральных дыялектызмау. Зразумела, што пры увядзенні у мастацкі кантэкст фанетычных і граматычных дыялектызмау, кожны пісьменнік выкарыстоувае дыялектныя асаблівасці той мясцовасці, адкуль ён родам: У. Гншамёдау нарадзіуся на
Камянеччыне, Г. Марчук родам са Столшшчыны, дзяцінства і юнацтва М. Купрэева прайшло на Бярозаушчыне. Гаворкі названых рэпёнау адносяцца да загародскага тыпу заходнепалескіх гаворак.
Праз мову герояу паказваюцца наступныя характэрныя фанетычныя і граматычныя асаблівасці загародскіх гаворак:
ужыванне клічнага склону назоунікау у функцьіі зваротка: - А чому дахаты ідзеш, Карнейко? - пытае Канцуб (Марчук, Кветкі (2004) 298);
канчатка -ове у назоуным склоне множнага ліку адушаулёных назоунікау: - Ой, людкове! - пляснула рукамі напалоханая Хомчыха (Гншамёдау, Вяртанне 5);
канчатак -мо дзеясловау абвеснага і загаднага ладу першай асобы множнага ліку: - А то едзьмо з намі, яй-бо (Марчук, Кветкі (2004) 36); - Хадземо, мамо. Бяры касу, - казала дачка (Марчук, Кветкі (2004) 301); Пайшлі на сенажаць. Косімо (Марчук, Кветкі (2004) 72).
ужыванне інфінітава з суфіксам -ці: Кажу: Маня, шчо так жьїці, хадземо да маіх (Купрэеу, Палеская 133).
галосны [і] на месцы ранейшага %: А ужэ одсіль ліс машыны повэзуть на станцыю, на Бронную Гору” (Купрэеу, Палеская 59).
оканне: - Олена поставіла на газ бульбу, побегла да ракі, навудзіла рыбы, вярнулася, дык яшчэ і бульба у гаршку не зварылася (Марчук, Кветкі (2004) 385).
М. Купрэеу, каб паказаць адметнасць заходнепалескай гаворкі, уводзіць у дыялапчнае мауленне герояу цэлыя фразы на дыялектнай мове: Дэржысь, Толя! Зяцем маім будэш... (Купрэеу, Палеская 58); Хлопцы! За гозэро прьігналі немцау. Палонныя. Воны там будуць рэзаць ліс. Потым дэрыво воны по гозэры пэрэгоняць сюды. А ужэ одсіль ліс машыны повэзуть на станцыю, на Бронную Гору (Купрэеу, Палеская 59). Хаця чыстым дыялектным мауленнем прыведзеныя кантэксты таксама нельга л^ыць, бо аутар кантамінуе дыялектныя фанетычныя рысы і рысы літаратурнай мовы, напрыклад, у пауночназагародскай групе загародскіх гаворках, да якіх адносіцца гаворка в. Пескі Бярозаускага раёна, адсутнічае цеканне (у праведзеным жа кантэксце - зяцем, будуць, рэзаць, але повэзуть); гаворка, як і усе заходнепалескія, адносіцца да окаючых, аднак у мауленні героя оканне перадаецца непаслядоуна: гозэро, воны, дэрыво, але маім, палонныя).
Для вяскоуцау, якія нарадзіліся у 30-я гады ХХ ст. і з'яуляюцца непісьменнымі або малапісьменнымі (не маюць пачатковай і сярэдняй адукацып або закончыШ адзін або некалькі класау пачатковай школы) выклжала і выклікае цяжкасці асваенне запазычаных слоу, русізмау. Гэтая адметнасць маулення дзеючых асоб таксама перадаецца пісьменнікамі Брэстчыны: - Нейкія у цябе, Адась, тухлі модныя? (Марчук, Кветкі (2004) 159); - Шчо прауда, то прауда. У горадзеусё купляюць. А скажы, Карнейко, шчо па тым целявізарьі кажуць, будзе вайна ці не? (Марчук, Кветкі (2004) 298).
Зрэдку сустракаюцца у творах берасцейцау і словаутваральныя дыялектызмы. Як правіла, яны адрозніваюцца ад літаратурных слоу муньїмі суфіксамі: Брау на абед у кшэню чакушачку, налівау сто грам і там высока, на рыштаваннях, з апетытам за здароуе папа і дыякана вьтівау (Марчук, Кветкі (2004) 91); Скрынку з дакументамі закопваліужо прьісмеркамі, калі чырвонае сонца амаль поунасцю схавалася за карчы, за альшыну (Гншамёдау, Вяртанне 25). семантычныя брэстчына ідыялекц дыялектызм
Адметнасцю щыялекту пісьменнікау Берасцейшчыны з'яуляецца ужыванне лекачных і семантычных дыялектызмау. Найбольшую пашыранасць набылі дыялектызмы-назоунікі, якія абазначаюць абстрактныя паняцці, прадметы побыту, з'явы прыроды, адзнакі рэльефу, прадукты харчавання, назвы асоб: вэсна 'перыяд выезду на базар для продажу насення кветак': - А шчо, на вэсне таргаваць насеннем лягчэй? (Марчук, Кветкі (2004) 33); склеп 'труна' Справа у тым, што стары Юрко (яго хата стаяла насупраць нашай) рабіу скляпы і гатовыя (а іх было заусёды тры-чатыры штукі) складвау пад павець якраз перад нашьімі вокнамі (Марчук, Кветкі (2004) 54); капорэ 'слова, якое ужываецца, калі размова ідзе пра нешта неістотнае, не самае важнае': Але капорэ, Бог з ім, не судзіце і не судзмы будзеце (Марчук, Кветкі (2004) 70); фортка 'калітка': Так мы разам і праводзілі Цялегіну да форткі (Марчук, Кветкі (2004) 87); хлюшч 'лівень': - А што такое робіцца, сіла нябесна. Ілье, бу хлюшчулетку, - на парозе яшчэ кажа баба (Марчук, Кветкі (2004) 160); прычэпа 'жанчына, якая жыве з мужчынам без шлюбу': Хтосьці сказау: - Прычэпа! Прычэпайу Прусцы назьівалі жанчыну, якая жыла з мужчынам без шлюбу (Гншамёдау, Вайна 7); кавенька 'кульбака': Яго параніла у нагу, і з таго часу Фэдар карыстауся кавенькай (Гншамёдау, Вайна 13); жырыло 'балаціна, лужына': За вёскай, у жырыле, трывожна азваліся, закракталі жабы, нібьі таксама прадчуваючы нешта нядобрае (Гншамёдау, Вайна 4); гічка 'бацвінне': - Тактыка, браце, такая ёсць. Напхаць у мяшок і завязаць, гічкай зашмаргнуць (Гншамёдау, Вайна 15); столак 'зэдлж, кароткая лаука': Паставілі стол, які Фёкла накрыла абрусам, некалькі столакау (Гншамёдау, Вайна 32); падсмеценне 'частка малака, якое аддзяляе вяршкі і малако пры адстойванні': Гаспадыня прапанавала суп са шчауя, забеленага падсмеценнем, і ячную кашу (Гншамёдау, Вайна 32).
У лексічнай структуры (дыялекту пісьменнікау Брэстчыны зрэдку ужываюцца прыметнжавыя і дзеяслоуныя формы (звычайна такія лексемы маюць эмацыянальна-экспрэауную афарбоуку): негадзяшчы 'дрэнны, слабы': Памяць мая зрабілася зусім негадзяшчая (Марчук, Кветкі (2004) 235); датумкаць 'зразумець': - Мы з ім такія сваякі, што мой дзед яго бабцы насіу гауно у шапцы, - адказау Свісціян, кладучыся у пасцель, каб даспаць ноч. - Датумкала? (Гншамёдау, Вайна 20); лешыць 'пазначаць на загоне месца, дзе ужо пасеяна, каб насенне не кідаць два разы у адно і тое ж месца': - З бацькам лён сеялі. Я дапамагала, загоны лешыла (Гншамёдау, Вайна 233).
Для перадачы гістарьічньїх падзей у Заходняй Беларусі 20-х гадоу XX ст., стварэння запамінальньїх вобразау і характарау, адлюстравання каларыту вёскі У. Гшламёдау выкарыстоувае пстарызмы: балахоуцы 'узброеныя фарміраванні перыяду грамадзянскай вайны (забытыя атрады)': Тут быу адзін балаховец вучоны, дык ён казау: "панеспадар" (Гшламёдау, Вяртанне 27); закуцнік 'судовы выканауца': Каля пана секвестратара стаяу пан закуцнік - судовы выканауца. Апанас, Хомчышын сын, са спалоханым выглядам моучкі назірау, як закуцнік з паліцьіянтам вьіганялі з хлява карову (Гшламёдау, Вяртанне 47); уланы 'разам з гусарамі род лёгкаузброенай новаеурапейскай кавалеры^ узброены пікамі, шаблямі і пісталетамі', секвестар 'дзяржауны служачы': Глядзіце у мяне! Акажаце упор - уланау прышлю! - набычыуся у адказ секвестратар (Гшламёдау, Вяртанне 48); пацыфшацыя 'падауленне карнымі мерамі паустання, народнага хвалявання': Я вьіклічу кампанію жалнерау! Я правяду пацьіфікацьію! Я хату разламаю! (Гшламёдау, Вяртанне 48); пастарунак 'мясцовае аддзяленне палщып у заходняй Беларусі да 1939 г.': "Першае - нагнаць страху", - вырашыш у палщэйскм пастарунку (Гшламёдау, Вяртанне 49); неправамысльныя 'сшсы западозраных': А пакуль што давядзецца прозвішча пана унесці у лКты неправамысльных (Гшламёдау, Вяртанне 53); шарваркі 'грамадская працоуная павіннасць пераважна па будауніцтву і рамонту дарог, мастоу, грэбляу, панскіх будоуляу': Летам і пад восень прускауцам даводзілася адрабляць шарваркі (Гшламёдау, Вяртанне 83).
Прысутнасць польскай улады на Камянеччыне падкрэслшаецца і ужываннем польскіх лексем: жонд 'савет, даемны урад': Жонд польскі задужа шмат грошы выдаткоувае на войска і палщыю, - зауважыу Амбожый (Гшламёдау, Вяртанне 59); ужэнднт 'чыноушк': Там, побач з легкавым аутамабілем - таксоукай, як яго тут называлі, - стаяу нейкі ужэндшк у акулярах з партфелему руцэ (Гшламёдау, Вяртанне 47); дзвонэк 'званочак': А дзвонэк? - папытау другі палщыянт (Гшламёдау, Вяртанне 44).
М. Купрэеу, паказваючы пасляваеннае жыццё на Бярозаушчыне, таксама уводзіць у мастацкі кантэкст пстарызмы: керагаз 'від бясшумнага прымуса, у якім згарае газа', фінагент 'фшансавы агент': <...> мачыха на керагазе, на вялікай патэльш будзе смажыць рыбу <...> і у хату усунецца тоусты і высокь на увесь праём у дзвярах, доктар, за ім убяжыць маленькі фінагент у сініх галфэ, блКкучых ботах<...> (Купрэеу, Палеская 57).
Г. Марчуку пры дапамозе ужывання сінонімау удаецца у прасторы і часе паказаць працэс замены устарэлых слоу на новыя: Гэта адбылося каля Шпронькавай лаукі, якую цяпер называлі магазінам і якая раней належала Міколу Шпроньку, а з верасня 1939 года Саветы зрабілі яе дзяржаунай (Марчук, Кветкі (2004) 5).
Пры дапамозе архаізмау і этнаграф^ных дыялектызмау мастакамі слова перадаецца побыт берасцейцау першай паловы ХХ ст.: гатка 'пляцень, якім умацоуваюць бераг ракі', крушні 'кучы камення': Царква каменная (яна сюды хадзіла), царква драуляная (і у ёй малілася), чьірванашчокі касцёл, які з трыццаць дзевятага года не дзейнічае, нізенькія драуляныя масткі і зноу хаты, хаты з адным, двума вокнамі на вуліцу, гаткі, сплеценыя з лазы, і крушні ля гліністьіх берагоу, брукаваны шлях, у канцы якога мураваныя дамы (Марчук, Кветкі (2004) 9); вэрхнж 'тоустая пуховая коудра': Гарадчукі будавалі хаты, крьілі іх чаротам, саломай, дранкай, масцілі гаткамі берагі бурлівай і часам неспакойнай Гарьіні, рэзалі з золата завушніцьі, вьтілоувалі пярсцёнМ, рабілі лодкі, дзяублі чоуны, падкоувалі коней, набівалі падушкі і вэрхнМ, малявалі іконьї - тут роуных не было Глебу Іванавічу, як раней яго бацьку і дзеду, рабілі на святы цукровую вату і лёды (Марчук, Кветкі (2004) 25); коц 'тонкая скураная коудра': Адна толькі прускауская Амелія, акрыушы плечы коцам, бегала вакол задзір і енчыа (Гншамёдау, Вайна 6); дваяны 'від гліняньїх гаршчкоу': Полудзень прынесла Фёкла - боршч у дваянах, варанае сала, свежыя агуркі, завернуты у хрэнавы ліст сыр, хлеб (Гншамёдау, Вайна 46); чосанкі 'валёнк з воуны': Заадно трэба было і Фёкле новыя чосанкі заказаць (Гншамёдау, Вайна 62).
Ва устойлівьх выразах, якія выкарыстоуваюць Г. Марчук і У. Гншамёдау пры апісанні паусядзённага жыцця сваіх герояу, занатаваліся разнастайныя жыццёвыя заканамернасці, правшы, парады на розныя жыццёвыя выпадю, перасцярогі у момант небяспекі: - Гэта ж чаму? Што я - воспай мечаны. У нас па канстытуцый кожны мае права на вучобу (Марчук, Кветкі (1988) 366); Ты кажаш, народу лягчэй будзе? ПавялЫыцца план <...> Ды элементарна нашы землі не вытрымаюць, калі нават людзі будуць гаравацьу тры пагібелі (Марчук, Кветкі (1988) 372); Прагнаму два разы баліць жывот: спачатку ад голаду, потым ад абжорства (Гншамёдау, Вайна 303); У Павалу шмат дабраты і зычлюасщ. Пра такіх кажуць: «У кулаку з яйка кураня выведзе» (Гншамёдау, Вайна 117). Мой Амброжый часам кажа сваёй Стэпе: «Дзякуй Богу, хлеб удауся, пад скарынку кот схавауся». Тая злуе, але хлеб пячы неумее (Гншамёдау, Вайна 33); Смерці не падперці, - адгукнууся нехта на уздыхант Калоды, і на гэтым усё скончылася (Гншамёдау, Вайна 267).
У палешукоу свае адносшы да жыцця і смерці, што перадаецца у выразах: - Дзіцятка, - супакойвае яе нянечка, - гасподзь дау, гасподзь іузяу (Марчук, Кветкі (1988) 365); - Адасік, плакаць ужо не трэба. Бог дау, Бог узяу. Гэто доля така, - казала мне баба Лісавета (Марчук, Кветкі (2004) 21).
Пісьменнікі добра ведаюць свой народ, засвоілі і асэнсавалі яго назіральнасць, што правяралася не адным пакаленнем і вылшася у мудрыя разважанні. Вуснамі герояу твора аутары проста і мудра выказваюць сваё і іх светабачанне: Мне падалося, што пасля размовы з ім з плеч маіх знялі цяжкі камень іузвалілі торбу з пяском (Марчук, Кветкі (2004) 239); Бывае пітво гідота, а не адарвеш ад рота! Так і наша жыццё. Міне забава, і я буду пава. Так шчо, чалавеча, не судзі мяне, калі не жывеш адным са мною жыццём (Марчук, Кветкі (2004) 258); І вось пахаванне, як снег у спякоту (Марчук, Кветкі (2004) 14). Тыдзень заставауся да сенакосу - была тая пара, калі, як казалі у Прусцы, зязюля падавілася ячменным коласам. Стаяла нясцерпная гарачыня (Гншамёдау, Вайна 4).
Спосабы увядзення дыялектнага слова у мастацкі кантэкст розныя. У. Гншамёдау выкарыстовае так званыя традыцыйныя дыялектызмы, якія не трэба тлумачыць, таму што яны неаднойчы сустракаюцца у творах пісьменнікау розных пакаленняу. Некаторыя з такіх дыялектызмау памечаны у “Тлумачальным слоуніку беларускай мовы” як абласныя: варункі 'абставіньї, умовы': Не ведаю, дзе мы возьмем і як быцъ пры такіх варунках <...> (Гншамёдау, Вяртанне 28); котлішча 1) 'месца жыхарства, сяліба'; 2) 'род, сям'я': Лявон глядзеу доуга на роднае котлішча (Гншамёдау, Вяртанне 7).
Любому чытачу, якія ведае беларускую літаратурную мову, зразумелыя фанетычныя, граматычныя і словаутваральныя дыялектызмы.
Увядзенне дыялектызмау іншы раз не патрабуе спецыяльных тлумачэнняу па той прычыне, што сэнс іх лёгка вызначаецца па семантыцы асобных частак агульнавядомых літаратурных слоу: неправамысльныя: А пакулъ што давядзецца прозвішча панаунесціу лістьі неправамыслъных (Гншамёдау, Вяртанне 53); варыуца: Падарэце калеку! - пачулася з-за акна. - можа, хоцъ варыуца сырога (Гншамёдау, Вяртанне 62); сшчасты: Нейкі чырвонаармеец у вастраверхай спічастай шапцы, які пастаянна знаходзіуся пры камісару, так і адрэзау: - Панская бярлога нам ні к чаму (Гншамёдау, Вяртанне 15); борацца: Ім не да нас, яны паміж сабой бораюцца (Гншамёдау, Вяртанне 12).
Часта значэнне дыялектызмау становіцца зразумелым з мастацкага кантэксту: безваладзь 'адсутнасць улады' - У Прусцы безваладзъ! - Хвядзюшка падняу вочы і няуцямна паглядзеу на сябрука. - Улады - аніякай! (Гншамёдау, Вяртанне 18); Неукач 'некалі, неяк, аднойчы' - От жытка, цъфу на яе. Заказау мне Міхалка неукач на кажух аучыны. Кажа, знайдзі, я куплю (Марчук, Кветкі (1988) 195).
Аднак, бываюць выпадк увядзення у мастацкі кантэкст дыялектнага слова без яго тлумачэння, і, каб зразумець значэнне слова, а часам і правільна успрыняць змест выказвання, чытачу патрэбна карыстацца дыялектным слоунікам: ківенька - Адна, меншая, брала з сабою у горад кшенъку (яны на святы вьібіраліся да царквы, хоцъ і бъш каталічкамі) (Марчук, Кветкі (2004) 40); жак - Сам здауна плёу кашы, жакі, валізкі, лапці, рабіу граблі і дзщячыя калыск( дзяубау чауны і карыты - з чаго і жыу (Марчук, Кветкі (2004) 52) (ківенька 'кульбака', жак 'рыбалоуная снасць у выглядзе нацягнутай на абруч сеткі').
Любы дыялектызм, ці то у аутарскай мове, ці то у мове героя павінен быць максімальна зразумелым для чытача. Сапраудныя майстры мастацкага слова разумеюць, што многія назвы прадметау, працэсау, якасцей прадметау вядомыя у адной мясцовасці і невядомыя у другой, таму яны клапоцяцца пра іх зразумеласць, даходлівасць, карыстаюцца розньїмі прыёмамі і спосабамі увядзення дыялектнага слова у мову мастацкага твора. Найчасцей дыялектныя словы выкарыстоуваюцца мастакамі слова для таго, каб праудзіва і вобразна паказаць месца, дзе адбываецца дзеянне, адлюстраваць асяроддзе і атмасферу, што акаляе героя, уплывае на фарміраванне яго характару, светапогляду.
Вьінікі і перспектывы даследавання: Моуная спецыфіка аутара прадугледжвае выкарыстанне у мастацкім щыялекце дыялектызмау як кампанента аутарскай моунай сістэмы. Можна вызначыць дзве асноуныя функцыі дыялектнага слова у мастацкім кантэксце: а) для стварэння мясцовага каларыту і рэалістычнага паказу жыцця вёскі; б) для індывідуалізацыі маулення і моунай характарыстыкі герояу л^аратурных творау.
Берасцейскія аутары з усіх відау мясцовых кампанентау уводзяць у мастацкі кантэкст найперш устарэлыя словы, лекачныя і семантычныя дыялектызмы, прыказк і фразеалагізмы. Пры ужыванш фанетычных дыялектызмау аутары перадаюць не усе фанетычныя асаблівасці гаворкі нават у межах адной лексемы (атрымлшаецца «частковае літаратурнае асваенне» дыялектнага слова).
На працягу многіх стагоддзяу вёска была захавальніцай самабытных народных традыцый, што стварала грунт для нацыянальнага адраджэння і этшчнага самавызначэння беларускага народа. Мясцовае слова адлюстроувае працэс засялення і асваення этшчнага абшару, развіцця вытворчых сіл і сацыяльна-эканамічных адносін, зменлівую этнічную сітуацыю. Так як мова цесна звязана з псторыяй і культурай народа, то у моуных адзінках «захаваліся» асаблівасці ландшафту, побыту, культуры, сацыяльна-эканамічных зменау. Адным са шляхоу захавання такой лексікі і у будучым папаунення слоуніка літаратурнай мовы з'яуляецца ужыванне пісьменнікамі пэунага рэгіёну дыялектных слоу у сваіх творах. У перспектыве вывучэння такой лексікі - працяг працы В. Абабуркі, складанне слоунікау дыялектызмау у мастацкай лггаратуры, як гэта робіць ва украінскім мовазнаустве прафесар Г. Аркушын.
Список використаної літератури
1. Абабурка, Мікалай. Дыялектызмы у творах беларускіх савецкіх пісьменнікау: кароткі слоунік-даведнік. Мінск: Вышэйшая школа, 1979.
2. Аркушин, Григорій. Словник західнополіських діалектизмів у художній літературі. Луцьк, 2018.
3. Гшламёдау, Уладзімір. Вайна, раман. Мінск: Беларуская навука, 2014.
4. Гшламёдау, Уладзімір. Вяртанне: раман. Мінск: Мастацкая літаратура, 2008.
5. Купрэеу, Мікола. Палеская элегт: аповесці. Мінск: Литература и Искусство, 2007.
6. Марчук, Георгій. Кветкі правінцьіі: раман, аповесць. Мінск: Мастацкая літаратура, 1988. Марчук, Георгій. Кветкі правінцьіі: раман, навелы, афарызмы. Мінск: Мастацкая літаратура, 2004.
References
1. Ababurka, Mikalaj. Dyaljektyzmy u tvorach bjelaruskich savjeckich pis'mjennikau: karotki slounik-davjednik. Minsk: Vysejsaja skola, 1979.
2. Arkushyn, Hryhorii. Slovnyk zakhidnopoliskykh dialektyzmiv u khudozhnii literaturi. Lutsk, 2018.
3. Hnilamjodau, Uladzimir. Vajna. Minsk: Bjelaruskaja navuka, 2014.
4. Hnilamjodau, Uladzimir. Vjartannje. Minsk: Mastackaja litaratura, 2008.
5. Kuprejeu, Mikola. Paljecrfja eljegija. Minsk: Literatura i Iskusstvo. 2007.
6. Marcuk, Hjeorhij. Kvjetki pravinyi. Minsk: Mastackaja litaratura, 1988.
7. Marcuk, Hjeorhij. Kvjetki pravinyi. Minsk: Mastackaja litaratura, 2004.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Дыялектная лексіка вясковай гаворкі. Фанетычныя і граматычныя асаблівасці мясцовай гаворкі. Лексіка-семантычныя групы дыялектных слоў. Спецыфічныя для гаворкі дыялектныя словы, уласныя імёны, асаблівасці іх функцыянавання. Антрапанімія мясцовай гаворкі.
творческая работа [33,3 K], добавлен 21.04.2015Аб'ём устарэлых слоў у акрэсленых творах Людмілы Рублеўскай. Аналіз лексіка-семантычных і стылістычных асаблівасцяў, гістарызмаў і архаізмаў як разрадаў устарэлых найменняў. Стылістычна функцыя ўстарэлых слоў у творах пісьменніцы Людмілы Рублеўскай.
курсовая работа [39,6 K], добавлен 26.03.2012Функцыі слоў з суфіксамі суб'ектыўнай ацэнкі ў мове беларускіх народных песень. Аналіз слоў, якія валодаюць станоўчай і адмоўнай ацэначная і пашыраюць магчымасці твораў у выяўленні розных адценняў чалавечых паступкаў, надаюць асобным радкам лёгкасць.
курсовая работа [50,9 K], добавлен 30.06.2011Лексіка-семантычная характарыстыка айконімаўтваральных асноў. Структурна-словаўтваральны аналіз айконімаў па словаўтваральных тыпах, прадуктыўнасць розных спосабаў утварэння. Алфавітны слоўнік айконімаў Ганцавіцкага раёна з гістарычнымі каментарыямі.
дипломная работа [81,8 K], добавлен 01.11.2013Беларускія прыказкі з алегарычным сэнсам, з няпоўным пераасэнсаваннем кампанентаў, а таксама прыказкі з прамым значэннем. Вывучэнне прыказак, прымавак і загадак як спецыфічных жанраў вусна-паэтычнай творчасці. Словаўтваральныя і марфалагічныя варыянты.
дипломная работа [106,7 K], добавлен 14.05.2013Маўленчы этыкет, яго роля ў грамадскім жыцці. Нацыянальна-культурная спецыфіка і функцыі маўленчага этыкету. Семантыка этыкетных адзінак са значэннем прабачэння і падзякі ў беларускай і англійскай мовах. Ўжывання этыкетных формул са значэннем падзякі.
дипломная работа [98,9 K], добавлен 19.09.2015Вызначэнне тыповых лексіка-граматычных сродкаў арганізацыі тэксту і лексіка-сінтаксічных канструкцый. Асаблівасці стылю тэксту і правілы выкарыстання маўленчых абарачэнняў. Прыклады магчымай інтэрферэнцыі і прыклад вызначэння некаторых яе відаў.
контрольная работа [23,5 K], добавлен 08.10.2012Характарыстыка і азначэнне фраземы. Групы фразеалагічных адзінак у рамане Шамякіна "Вазьму твой боль: паводле суаднесенасці з часцінай мовы, семантычнай злітнасці кампанентаў, сінтаксічнай структуры. Аманімічнасць, варыянтнасць і сінанімія у фразеалогіі.
дипломная работа [106,7 K], добавлен 16.10.2013Вылучэнне выдатных лексічных адзінак, ўстойлівых спалучэнняў у нарысе "Зямля пад белымі крыламі". Ўпарадкаванне па лексіка-семантычным групамі дадзеных адзінак і выразаў. Марфалагічная і сінтаксічная характарыстыкі, этымалогія зафіксаваных лексем.
курсовая работа [75,1 K], добавлен 02.01.2015Метадалагічны аспект навучання. Германiзмы ў старабеларускай мове, тыпалогія. Лінгваметадычныя аспекты выкладання лексікі: вымаўленчыя навыкі, навучанне асваенню новай лексікі, фразеалагічны аспект. Пераклад фразеалагічных адзінак, маўленчы этыкет.
курсовая работа [44,0 K], добавлен 10.04.2012