Станаўленне беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай

Мова як адна з найважнейшых прыкмет нацыі, падмурак этнічнага самаўсведамлення народа. Изучение балорусского мовы ў складзе Рэчы Паспалітай. Станаўленне, а також уяснение сутнасці стана балорусского мовы, прычыны заняпаду у канцы ХУІІІ столітті.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 16.08.2016
Размер файла 26,2 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

Реферат

Станаўленне беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай

Ўвядзенне

«Народ выражае сябе найпаўней i найдакладней у мове сваей. - пісаў у XIX ст. вядомы pycкi лінгвіст І. Сразнеўскі, - Народ i мову нельга ўявіць адно без аднаго». Калі грамадства параўнаць з жывым арганізмам, то мову можна назваць нервовай сістэмай, якая наладжвае ў арганізме сувязі паміж яго клет­камі. Але мова - гэта не толькі сродак, з дапамогай якога людзі наладжваюць сувязі, абменьваюцца іфармацыяй, яна - своеасаблівае люстэрка жыцця i працы народа, яго грамадскага i культурнага развцця. Мова адлюстроўвае жыццёвы вопыт народа, асаблвасці яго мыслення i пcіxікі, маральна-этычныя i эстэычныя нормы.

Ад пакалення да пакалення беларускі народ замацоўваў ў слове сваё бачанне свету, свой вопыт яго пазнання, ад эпохі да эпхі ён выпрацоўваў разнастайныя сродкі для перадачы думак, пачуццяў. Прыродныя ўмовы i геаграфія краіны, узровень народнай гаспадаркі i кантакты з іншымі народамі, характар грамадскай думкі, культуры, мастацва - усе вялікія і малыя асаблівасці жыцця нашага народа адлюстраваліся ў мове.

Мова - гэта адна з найважнейшых прыкмет нацыі, падмурак этнічнага самаўсведамлення народа. Гэта азначае, што этнічная функцыя (быць сімвалам нацыі, кансалідаваць народ і адрозніваць яго ад іншых этнасаў) пераважае ў беларускай мовы над камунікатыўнай. У сілу пэўных гістарычных, сацыяльных і геапатычных прачын беларуская мова не стала пакуль асноўным і адзіным сродкам камунікацыі ў нашай рэспубліцы. Для большасці жыхароў Беларусі гэтую ролю выконвае руская мова.

Як іншыя нацыянальныя мовы, сучасная беларуская мова выступае ў дзвюх разнавіднасцях: літаратурнай і народна-дыялектнай. Кожная з гэтых разнавіднасцей мае свае сферы ўжывання і свае формы бытавання. Мясцовыя гаворкі тэрытарыяльна і функцыянальна абмежаваны. Яны існуюць у вуснай форме і выкарыстоўваюцца пераважна як сродак зносін сярод сельскіх жыхароў. Літаратурная мова абслугоўвае (паралельна з рускай) розныя сферы дзейнасці беларускага народа, з'яуляецца поліфункцыянальнай. Гэта мова школы, друку, радые, тэлебачання, мастацкай літаратуры, гуманітарнай навукі і г.д. Літаратурная мова мае складаную і разнастайную сістэму моўных сродкаў, рэгламентаваныя і пісмова замацаваныя нормы. Яна выступае ў вуснай і пісьмовай формах, якія разлічаны на розныя віды ўспрыняцця (слыхавае і зрокавае) і, адпаведна, адрозніваюцца лексічным і граматычным афармленнем.

Сучасны стан беларускай літаратурнай мовы - вынік працяглага і складанага працэсу яе развіцця, які непарыўна звязаны з лесам беларускага народа, з пленам і стратамі яго гісторыі. Таму звернемся да гісторыі, высветлім, калі ўзнікла наша мова, дзе яна развівалася, якое яе месца сярод іншых моў свету, як яна выкарыстоўвалася ў пісменстве, у грамадскім і культурным жыцці грамадства.

Зыходзячы з гэтага і выяўляецца актуальнасць дадзенай работы. Асноўны жа задачай прапанаванай працы выступае вывучэнне стану беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай.

Задачамі дадзенай працы, у сваю чаргу, выступаюць:

- изучение балорусского мовы ў складзе Рэчы Паспалітай;

- уяснение сутнасці стана беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай;

- анализ высноваў па предлогаю тэматыцы.

Такім чынам, у цэнтр нашага даследавання выступае асаблівасці беларускай мовы, у перыяд уваходжання Беларусі ў склад Рэчы Паспалітай, што я, і паспрабую адлюстраваць у кантэксце прапанаванай працы.

1. Заняпад і стан беларускай мовы ў складзе Рэчы Паспалітай

Перадумовай заняпаду беларускай мовы як дзяржаўнай было паступовае (ад другой паловы 16 стагоддзя) ўжыванне польскай мовы вышэйшымі коламі беларускага грамадства. На гэты працэс моцна ўплывалі цесныя палітычныя кантакты магнатаў, а потым і заможнай шляхты абедзвюх саюзных паміж сабой дзяржаў - Беларуска-Літоўскага гаспадарства і Польшчы. Пастаянныя кантакты адбываліся на дзяржаўным узроўні, падчас супольных вайсковых паходаў, на сустрэчах прыватнага характару, і, найбольш, у сямейных дачыненнях. Тым не менш, беларуская мова заставалася афіцыйнай у Беларуска-Літоўскай дзяржаве. На ёй пісаліся вялікакняскія прывілеі (граматы), розныя іншыя дзяржаўныя дакументы, і яна яшчэ не саступала мове суседняга народа. Большая частка прыватнай карэспандэнцыі таксама пісалася яшчэ па-беларуску. Магнаты ведалі беларускую мову і часам карысталіся ёю.

Тым не менш, тэндэнцыя некаторага скарачэння абсягу беларускай мовы ўжо пазначылася. Моцна паўплывала на працэс наступу польскай мовы заключэнне Люблінскай вуніі 1569 года і стварэнне федэратыўнай дзяржавы Рэчы Паспалітай.

Аднак фармальна Люблінская вунія не змяніла моўнага становішча. Як і раней, у Беларуска-Літоўскай дзяржаве адзінай дзяржаўнай мовай заставалася беларуская, а ў Кароне Польскай - лацінская. Але менавіта Люблінская вунія паскорыла пранікненне польскай мовы на землі Беларусі і Летувы. Гэтаму спрыяла ўзмацненне кантактаў паміж кіраўніцтвам абедзвюх дзяржаў, а таксама пастаянны характар гэтых кантактаў і ў больш шырокіх колах тагачаснага грамадства.

І ўсё ж законы ў дзяржаве пісаліся на беларускай мове. У 16 стагоддзі яе ведалі і яшчэ ўжывалі нават вялікія князі, яны ж і каралі польскія. Канцлер Леў Сапега ў прадмове да Статуту 1588 года пісаў: «А если которому народу встыд прав своих не умети, поготовю нам, которые не обчым яким языком, але своим власным права списаные маем и каждому часу, чого нам потреба ку отпору всякое кривды, ведати можем». Афіцыйнае становішча беларускай мовы фармальна захоўвалася да канца 17 ст. Юрыдычна дзяржаўнасць беларускай мовы была замацавана ў Статуце Вялікага Княства Літоўскага 1566 года з абавязковым ужываннем яе ў справаводстве. Статут 1588 года таксама захаваў гэтую ўмову. У артыкуле 1-м 4 раздзела было запісана: «А писар земский маеть по-руску (такую назву мела тады беларуская мова - А.Г.) литерами и словы рускими вси листы, выписы и позвы писати, а не иншим езыком и словы».

Аднак працэс паланізацыі паступова пашыраўся. Беларускія магнаты пачалі (асабліва ў 17 ст.) падпісваць дакументы і прыватныя лісты лацінскімі літарамі, хоць дакументы яшчэ пісаліся па-беларуску. У першай палове 17 стагоддзя, пра што сведчаць шматлікія архіўныя дакументы гэтага перыяду, польская мова ўсё часцей ужываецца як у прыватных лістах, так і ў афіцыйных дакументах, хаця прэамбула дакумента (пералік тых асоб, хто складае дакумент) і заканчэнне дакументу звычайна пісаліся па-беларуску. Часам ужываліся і лацінскія словы або словазлучэнні, каб паказаць юрыдычную дасведчанасць пісара і яго шырокі кругагляд. Некаторыя дакументы афіцыйнага характару складаліся па-ранейшаму на беларускай мове.

У другой палове 17 ст. працэс паланізацыі яшчэ больш узмацніўся, хоць афіцыйна і пад прымусам ён не праводзіўся. У Беларусі фактычна запанавала дзвюхмоўе.

Замена афіцыйнай беларускай мовы на польскую ў Вялікім Княстве Літоўскім адбылася ў 1696 годзе, але абставіны гэтай замены былі не такія, як гэта падавалася ў расейскай дарэвалюцыйнай ды савецкай беларускай гістарычнай літаратуры. Ніхто тады беларускую мову не забараняў, як гэта часта падавалася ў падручніках і падаецца нават цяпер у артыкулах.

Абставіны замены беларускай мовы на польскую былі больш складанымі. Падчас адкрытай палітычнай і вайсковай барацьбы большай часткі беларускай шляхты супраць ўсяўладдзя Сапегаў у Беларуска-Літоўскай дзяржаве ўзнікла пытанне наконт роўных правоў беларуска-літоўскай шляхты з польскай (каэквацыя правоў), бо ў параўнанні з апошняй беларуская шляхта мела менш правоў.

Гэтая каэквацыя была праведзена падчас міжкаралеўя - пасля смерці караля Яна ІІІ Сабескага (памёр 17 чэрвеня 1696 г.) і да выбараў новага караля, на канфедэрацыйным сойме 1696 года. Канфедэрацыйны сойм не патрабаваў адзінагалоснага рашэння пытанняў парадку дня, як гэта было на звычайных соймах. На канфедэрацыйным сойме пастановы прымаліся большасцю галасоў.

29 жніўня 1696 г. канфедэрацыйны сойм прыняў пастанову «Юрыдычнае ўраўнаванне» («Коэквацыо юрыум») шляхецкіх саслоўяў Вялікага Княства Літоўскага і Кароны Польскай. Сярод некалькіх пунктаў, якімі ўраўноваліся правы шляхты Беларусі з правамі польскай шляхты, быў і пункт наконт мовы. Такім чынам, атрымлівалася, што беларуская шляхта плаціла за сваё падвышэнне і адыходам ад сваёй мовы.

У пастанове сойму было запісана, што пісар земскі судовыя дэкрэты павінен «…па-польску, а не па-руску (г.зн. па-беларуску - А.Г.) пісаць». Далей у соймавай пастанове казалася пра акты земскіх, гарадскіх і трыбунальскіх судоў: «Усе дэкрэты ад гэтага часу павінны выдавацца на польскай мове; усе ранейшыя акты, запісы, дэкрэты і сведчанні павінны захаваць сваю моц». Гэты пункт пастановы азначаў, што беларуская мова не забаранялася (у тэксце няма такой забароны), усе афіцыйныя акты на беларускай мове захоўвалі сваю сілу, аднак яна страціла статус дзяржаўнай мовы. А гэта ўжо вяло да яе заняпаду.

У 18 стагоддзі на тэрыторыі Беларусі і Летувы ў афіцыйных установах (і перш за ўсё ў розных судах, ад павятовага да Галоўнага трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага) усе суддзі павінны былі ведаць нароўні з польскай і беларускую мову. Патрабавалася гэта для таго, каб суддзі маглі добра разбірацца ў судовых справах: не толькі чытаць, але і тлумачыць сэнс старажытных актавых і іншых дакументаў, напісаных на беларускай мове, а таксама Статут Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага 1588 года і іншыя законы на беларускай мове.

У 17 стагоддзі беларуская мова працягвала вывучацца ў навучальных установах, у тым ліку і ў створаных пры каталіцкіх ордэнах, аднак паступова пачала выводзіцца з працэсу навучання. У 18 стагоддзі гэта прывяло да яе выцяснення польскай мовай, найперш з ужытку ў шляхецкім асяроддзі (за выключэннем дробнай шляхты) і з верхавіны мяшчанскага саслоўя. Беларускую мову захоўвала сялянства, пераважная частка мяшчан і дробная шляхта. Шанавалася беларуская мова таксама сярод вуніяцкага духавенства, пашыралася ў школах пры вуніяцкіх манастырах і цэрквах, выкарыстоўвалася часткова ў набажэнстве і казаннях.

Заняпад беларускай мовы ў 18 стагоддзі аблегчыў затым царскім уладам (пасля падзелаў Рэчы Паспалітай і далучэння тэрыторыі Беларусі да Расейскай імперыі) правядзенне дыскрымінацыйнай палітыкі ў дачыненні да беларускай мовы і культуры. Гэта, у сваю чаргу, забяспечыла магчымасць існавання афіцыйнай тэорыі народнасці (паводле прынцыпу - «адна вера, адзін цар, адзін народ»). Беларусы пераконваліся, што яны з'яўляюцца толькі часткай вялікага расейскага (ужо ў імперскім сэнсе) народа ад Берасця да Ціхага акіяна.

2. Прычыны заняпаду беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай

У 2-ой палове 16 ст. пасля аб'яднання Літвы з Польшчай на аснове Люблінскай уніі (1569 г.) беларускія землі ўвайшлі ў склад Рэчы Паспалітай. Пры падтрымцы каталіцкага Рыма Рэч Паспалітая пачынае праводзіць палітыку апалячвання і акаталічвання беларусаў. Спачатку афіцыйна выкарыстоўваліся і польская, і беларуская мовы, але з цягам часу паступова ў якасці дзяржаўнай уводзіцца польская мова. У 1696 г. Варшаўскі сейм прыняў пастанову аб забароне беларускай мовы ў дзяржаўных і судовых установах. У канцы ХУІІ ст. беларуская літаратурна-пісьмовая мова прыходзіць у поўны заняпад. Па сутнасці, працягвае развівацца толькі народная гутарковая мова (дыялекты), якая сустракаецца ў шматлікіх помніках фальклору (казкі, паданні, прыказкі, прымаўкі, вершаваныя творы, жарты і г. д.), а таксама ў якасці ўставак у польскамоўныя драматычныя творы для характарыстыкі беларускіх персанажаў. Менавіта з гэтага часу ў галовы тутэйшага насельніцтва ўбівалася негатыўнае, зневажальнае стаўленне да ўсяго беларускага, у першую чаргу да беларускай мовы, якую сталі называць «мовай хамскай, мужыцкай, паганскай». Польская мова лічылася мовай вышэйшага гатунку, панскай, шляхетнай. На вялікі жаль, многія прадстаўнікі беларускай шляхты за пэўныя прывілеі выракаліся не толькі роднай мовы, але і свайго беларускага паходжання, больш таго - сваёй веры!

У канцы ХУІІІ ст. у выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1795 г.) беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. У 1840 г. царскі ўрад (Мікалай І) забараняе ўжываць саму назву «Беларусь» (існавала назва «Северо-Западный край»). Афіцыйная перапіска і мастацкая літаратура на беларускай мове былі забаронены. У літаратурнай беларускай мове гэтага часу амаль не было грамадска-палітычнай і навуковай тэрміналогіі, не было строгай сістэмы граматычных, лексічных і арфаэпічных нормаў (гэтым тлумачыцца адсутнасць у беларускай літаратуры такога напрамку, як класіцызм, дзе творы павінны пісацца на добра апрацаванай мове, высокім стылем).

Сваёй роднай мовай беларускі народ карыстаўся толькі ў бытавой сферы. Польскія і рускія вучоныя не прызнавалі беларускую мову самастойнай, разглядалі яе як польскі або рускі дыялект; вялі спрэчкі наконт таго, кім з'яўляюцца тутэйшыя жыхары: рускімі ці палякамі.

Заключэнне

мова балорусскы заняпад

Такім чынам, у выніку адзначым галоўнае па доследнай тэме і пакажам наступнае.

З другой паловы 16 ст. развіццё беларускай мовы пачынае праходзіць у неспрыяльных умовах, прыходзіць паступовы заняпад пісьмовай традыцыі. Так, у 1569 г. паводле Люблінскай уніі Вялікае Княства Літоўскае і Каралеўства Польскае аб'ядналіся ў адну дзяржаву - Рэч Паспалітую. Такое аб'яднанне мела вынікам значны культурны і ідэалагічны ўплыў з боку польскай дзяржавы. Пашыраецца ўплыў каталіцызму, польскай культуры і мовы. З канца XVI стагоддзя на Беларусi распаўсюджваецца і лацiнская мова - афiцыйная мова Польскай дзяржавы. Яна пачынае выкарыстоўвацца ў судовай практыцы, навуковым ужытку, становiцца прадметам школьнага вывучэння. У гэты час адбываецца паступовае выцясненне беларускай мовы з прыватнай і афіцыйнай сферы. Творы, якiя выходзяць на беларускай мове ў канцы 16-17 стагоддзяў, беспадстаўна напаўняюцца паланiзмамi і лацінізмамі, а варшаўскі сейм 1696 г. адзінай дзяржаўнай мовай абвяшчае польскую мову. Аднак гэта не азначае, што сейм забараніў беларускую мову ўвогуле, тым не менш прэстыж мовы быў падарваны. Агульна вядома, што мова развіваецца і ўдасканальваецца толькі тады, калі ёй карыстаюцца. Беларуская мова ў гэты час не мае магчымасцей для паўнавартаснага функцыянавання ў дзяржаве. Але яна не знікае, а працягвае выкарыстоўвацца ў штодзённым ужытку сялян i iншых нiжэйшых пластоў грамадства, якiх польская асiмiляцыя амаль не закранула. Такім чынам, беларуская мова працягвае развівацца як жывая гаворка, у народна-дыялектнай форме. Пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай памiж Аўстрыяй, Прусiяй i Расiяй у канцы 18 ст. Беларусь была далучана да Расійскай Імперыі.

Адзначым, што царскі ўрад на чале з Мікалаем І уводзіць у якасці афіцыйнай рускую мову, забараняе ўжываць саму назву «Беларусь» (існавала назва «Северо-Западный край»), а з 1867 г. - выдаваць кнігі па-беларуску. У складзе новай дзяржавы нацыянальная, моўная, культурная адметнасць беларускага народа поўнасцю ігнаравалася ўладамі. Беларуская мова была выведзена з афіцыйнага ўжытку спачатку польскімі ўладамі, а потым і рускімі.

Увогуле, мы, можам паказаць, што на працягу 18 - пачатку 19 стст. яна існавала ў адрыве ад старажытнай беларускай мовы, ужывалася толькі ў вусным маўленні сялян, у творах фальклору, у якасці ўставак у польскамоўныя драматычныя творы для вылучэння беларускіх персанажаў. Але ўсё гэта і выратавала беларусаў ад поўнай асіміляцыі, у тым ліку і моўнай.

Спіс выкарыстанай літаратуры

1. Арашонкава, Г.У. Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы / Г.У. Арашонкава, В.П. Лемцюгова. - Мінск: Выш. школа, 1986. - 210 с.

2. Асновы культуры маўлення і стылістыкі: вучэб. дапам. / У.В. Анічэнка [і інш]; пад рэд. У. Анічэнкі. - Мн.: Універсітэцкае, 1992. - 254 с.

3. Беларуская мова. Прафесійная лексіка для педагогаў: вучэбны дапаможнік / Д.В. Дзятко [і інш.]; пад рэд. Д.В. Дзятко. - Мн.: Беларусь, 2012. - 231 с.

4. Беларуская мова: Энцыклапедыя / пад рэд. А.Я.Міхневіча. - Мінск.: БелЭН, 1994. - 655 с.

5. Булыка, А.М. Красамоўства ў Беларусі: хрэстаматыя для філал. спецыяльнасцей ВНУ / А.М. Булыка, Л.М. Мінакова, А.А. Станкевіч. - Мн.: Універсітэцкае, 2002. - 178 с.

6. Клундук, С.С. Беларуская мова: усе складаныя тэмы: тэорыя і практыкаванні / С.С. Клундук, Н.Р. Якубук. - Мн.: Аверсэв, 2010. - 112 с.

7. Маршэўская, В.В. Беларуская мова. Прафесійная лексіка: Вуч. дап. / В.В. Маршэўская - Гродна: ГрДУ, 2003. - 274 с.

8. Міхневіч, А.Я. Слоўка за слоўкам: алф. давед. па культуры бел. мовы для ўсіх / А.Я. Міхневіч, Л.П. Кунцэвіч, Ю.В. Назаранка. - Мн.: ООО «Сервет», 2006. - 166 с.

9. Пилипенко, М.Ф. Возникновение Белоруссии: новая концепция / М.Ф. Пилипенко. - Мн.: Беларусь, 1991. - 143 с.

10. Практыкум па беларускай мове / І. Я. Лепешаў, Г.М. Малажай, К.М. Панюціч - Мн.: Вышэйшая школа, 2010. - 333 с.

11. Смольская, Т.М., Беларуская мова: юрыдычная лексіка / Т.М. Смольская, Л.У. Хрышчановіч. - Мн.: Эканоміка і права, 2011. - 242 с. 42. Супрун, А.Я. Исследования по лингвистике текста: Сб. ст. / А.Я. Супрун. - Мн.: БГУ, 2001. - 308 с.

12. Сямешка, Л.І. Беларуская мова: Вучэб. Дапам / Л. І. Сямешка. - Мінск: Сучаснае слова, 1999. - 224 с.

13. Карані роднай мовы: Выбраныя працы па гісторыі беларускай мовы / Л.М. Шакун. - Мн.: БДУ, 2001. - 206 с.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.

    курс лекций [208,8 K], добавлен 30.03.2015

  • Роля мовы ў грамадстве. Уменне ўсталёўваць кантакт і наладжваць дыялог з суразмоўцам. Мова і маўленне. Мовы свету і іх класіфікацыя. Мова - духоўны скарб народа. Фактычныя функцыя мовы. Асноўныя функцыі мовы, якія ўласцівыя і ўсіх тыпаў маўлення.

    реферат [34,7 K], добавлен 17.12.2010

  • Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.

    реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009

  • Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.

    курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010

  • Аб'ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны. Фаналогія і арфаграфія, акустычная фанетыка і графіка беларускай мовы як навука. Паняцце транскрыпцыі і арфаэпіі. Вымаўленне галосных і зычных. Гукавая матэрыя мовы, яе зыходны прыроджаны план выражэння.

    реферат [35,1 K], добавлен 21.01.2011

  • Старажытна и новая беларуская лiтаратурная мова. Дыялектная мова – мова народа, якая выступае ў выглядзе мясцовых гаворак. Гаворка – мова аднаго цi некалькiх населеных пунктаў. Лiтаратурная мова – апрацаваная, упарадкаваная, унармаваная форма мовы.

    реферат [35,7 K], добавлен 15.12.2010

  • Этнамоўная самасвядомасць і развіцце беларускай мовы. Аналіз перапісаў насельніцтва. Закон аб мовах, ягоны ўплыў на цяперашні стан беларускай мовы, параўнанне з адпаведнымі законамі іншых постсавецкіх краінаў. Сучасная этнамоўная сітуацыя ў Беларусі.

    курсовая работа [70,3 K], добавлен 10.01.2011

  • Паняцці літаратурнай нормы і яе варыянтаў, нармалізацыі і нарматыўнасці мовы. Нормы беларускай літаратурнай мовы - гэта прынятыя ў грамадска-маўленчай практыцы адукаваных людзей правілы узорнага вымаўлення і напісання, словаўтварэння і словаўжывання.

    реферат [35,9 K], добавлен 25.03.2011

  • Ўсвядоміць месца беларускай мовы ў развіцці культуры і ў духоўным адраджэнні наці. Лексікалогія і прадмет яе вывучэння. Вусная і пісьмовая формы мовы. Білінгвізм, яго тыпы, аспекты і разнавіднасці. Акцэнтная, фанетычная, арфаэпічная інтэрферэнцыя.

    учебное пособие [1,1 M], добавлен 23.04.2014

  • Сацыяльная прырода мовы, гіпотэзы яе паходжання. Мова і культура. У кожнай мове адбіваецца жыццевы і духоўны вопыт народа. Беларуская мова: яе паходжанне і развіцце. Формы беларускай нацыянальнай мовы. Асноўныя нормы беларускага літаратурнага вымаўлення.

    реферат [72,3 K], добавлен 26.02.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.