Прафесійная лексіка беларускай мовы

Асноўнае месца мовы ў сістэме гуманітарных навук. Віды руска-беларускай інтэр-ферэнцыі. Стан беларускай гаворкі ў Рэчы Паспалітай. Марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці навуковых тэкстаў. Агульная характарыстыка афіцыйна-справавога стылю ў зносінах.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид курс лекций
Язык белорусский
Дата добавления 03.02.2015
Размер файла 138,0 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Навуковы стыль - гэта сістэма моўных сродкаў, прызначаная для перадачы і захоўвання навуковых ведаў.

Рэалізуецца навуковы стыль пераважна ў пісьмовай форме, аднак на канферэнцыях, у аўдыторыях, дыскусіях можна пачуць і вуснае навуковае маўленне.

Мэта навуковага тэксту - данесці да чытача аргументаваную інфармацыю, выкладзеную лагічна, паслядоўна, ясна, аб'ектыўна.

Як піша Р.А. Будагаў, “стыль навуковага выкладу - катэгорыя строга гістарычная. У розных краінах ён ствараўся ў розны час. Перадумовы для яго афармлення і далейшага развіцця вызначаліся: 1) агульным станам навукі і навуковых выданняў у гэтай краіне; 2) ступенню развіцця літаратурна апрацаванай мовы; 3) вялікімі майстрамі - пісьменнікамі і вучонымі, якія звярталіся да роднай мовы ў сваіх навуковых, гістарычных і крытычных творах”.

Асноўная функцыя навуковага тэксту - данесці да чытача пэўную навуковую інфармацыю, а таксама аргументаваць вывады, даказаць навізну і каштоўнасць навуковых ідэй. Спецыфіка дадзенай функцыі вызначае і асноўныя рысы навуковага стылю: лагічнасць, яснасць, дакладнасць, аб'ектыўнасць, доказнасць, абстрагаванасць навуковага маўлення.

Сфера прымянення навуковага стылю вельмі шырокая. Гэта адзін са стыляў, які мае моцны і рознабаковы ўплыў на літаратурную мову. Шырокае і інтэнсіўнае развіццё навуковага стылю прывяло да фарміравання ў яго межах наступных разнавіднасцей (падстыляў): 1) уласна навуковага; 2) вучэбна-навуковага; 3) навукова-інфарма-тыўнага; 4) навукова-даведачнага; 5) навукова-папулярнага. Кожнаму падстылю ўласцівы свае жанры і індывідуальна-стылёвыя рысы.

3.2 Асноўныя рысы навуковага стылю

Сфера навуковага мыслення вызначаецца імкненнем да найбольш дакладнага, лагічнага, абстрагаванага выражэння думак, якія размяшчаюцца ў строгай паслядоўнасці.

Агульнымі рысамі навуковага стылю з'яўляюцца:

- навуковая тэматыка тэкстаў;

- лагічнасць выкладання матэрыялу - калі выконваюцца законы логікі ў перадачы зместу, інфармацыя падаецца ў пэўнай паслядоўнасці, згодна з планам, несупярэчліва, з выкарыстаннем спецыяльных сінтаксічных сродкаў міжфразавай сувязі;

- дакладнасць выкладання дасягаецца выкарыстаннем адна-значных навуковых сродкаў, спецыяльных слоў, тэрмінаў;

- доказнасць выкладання матэрыялу - калі прыводзяцца прыкла-ды, аргументы, вынікі эксперыментаў на карысць разглядаемых палажэнняў;

- аб'ектыўнасць выкладання праяўляецца ў разглядзе праблемы з розных пунктаў гледжання, у адсутнасці суб'ектыўных падыходаў, эмацыянальных ацэнак, што патрабуе строгасці і дакладнасці моўных сродкаў;

- насычанасць фактычнай інфармацыяй, статыстычнымі дадзе-нымі, наяўнасць графікаў, формул, табліц і г.д.;

- абагульненасць, абстрактнасць выкладання навуковых тэкстаў праяўляецца ў адборы лексічных сродкаў і асаблівых сінтаксічных канструкцый, якія надаюць тэксту адназначнасць і навуковую дакладнасць.

Лагічнасць забяспечвае несупярэчлівасць навуковай аргументацыі, якая адлюстроўвае развіццё думкі ад прыватнага да агульнага, атрыманне ведаў, якія вынікаюць са зместу маўлення. Яснасць забяспечвае паслядоўнасць выкладу навуковых фактаў. Дакладнасць вызначае адназначнае разуменне навуковага тэксту, адсутнасць сэнсавых разыходжанняў паміж словам і абазначаным ім паняццем. Таму ва ўласна навуковых тэкстах вельмі рэдка выкарыстоўваюцца вобразныя, экспрэсіўныя сродкі, лексічныя адзінкі ўжываюцца пераважна ў прамым значэнні. Адназначнасці тэксту садзейнічае таксама тэрміналагічная лексіка.

Усе вышэйназваныя асаблівасці навуковага стылю можна прадставіць у наступнай схеме:

Навуковы стыль

Сфера выкарыстання

Мэта выкары-стання

Асноўныя стылёвыя рысы

Характэрныя моўныя сродкі

Навука, аду-кацыя, тэхні-ка, вытвор-часць

(падручнікі, навуковыя артыкулы, слоўнікі, да-клады, рэфе-раты і г.д.)

Перадача навуковай інфармацыі, дакладных звестак аб прадметах і з'явах.

1. Лагічнасць, да-

кладнасць.

2. Аб'ектыўнасць, абагульненасць, аб-страктнасць.

3. Доказнасць, аргу-ментаванасць, яс-насць і г.д.

4. Адносіны да з'яў і падзей не выра-жаны (адсутнасць эмацыянальна-экс-прэсіўных сродкаў), строгасць выкладу.

5. Наяўнасць спецы-фічных моўных сродкаў.

Агульнаўжы-вальныя сло-вы, абстрак-тная лексіка. тэрміны, прафесіяналізмы; аддзея-слоўныя на-зоўнікі, дзея-словы з ня-пэўна-асабо-вым значэ-ннем; “мы-аўтарскае”; канструкцыі са злучнікамі і злучальнымі словамі; безасабовыя сказы і г.д.

Спосаб выкладання матэрыялу ў навуковай літаратуры - фармальна-лагічны (калектыўны). Навуковае выкладанне пабудавана з разважанняў, мэта якіх - доказ або абвяржэнне гіпотэз, ідэй, што выяўлены ў выніку навуковых доследаў. Для таго каб разважанне было пераканаўчым, думкі павінны выкладацца ў такой паслядоўнасці, пры якой адно палажэнне выцякала б з папярэдняга і рыхтавала да ўспрымання, разумення наступнага. Навуковае выкладанне матэрыялу разлічана на лагічнае, а не на эмацыянальнае ўспрыманне.

Навуковыя тэксты розных жанраў будуюцца па адзінай лагічнай схеме. У аснове гэтай схемы знаходзіцца галоўны тэзіс - сцвяр-джэнне, якое патрабуе абгрунтавання. Тэзіс уключае ў сябе прадмет маўлення (тое, пра што гаворыцца ў тэксце) і галоўную аналізуемую прыкмету (тое, што гаворыцца аб гэтым прадмеце). Доказамі галоўнага тэзіса з'яўляюцца аргументы - довады, якія прыводзяцца ў дапамогу доказу, колькаць аргументаў залежыць ад жанру і аб'ёму навуковага тэксту. Для больш поўнай аргументацыі тэзіса неабходны таксама ілюстрацыі - прыклады, якія пацвярджаюць тэарэтычныя палажэнні. Тэкст навуковага стылю завяршаецца высновай (рэзюмэ), дзе ўтрымліваецца аналітычная ацэнка даследавання і плануюцца далейшыя доследы.

Спосаб навуковага выкладання інфармацыі можа быць прадстаўлены ў найпрасцейшай лагічнай схеме - узоры навуковага разважання.

3.3 Лексічны склад навуковага стылю

У аснове любога навуковага твора знаходзіцца агульнаўжывальная лексіка. Усе словы ўжываюцца ў іх прамым прадметным сэнсе, вялікая колькасць службовых слоў (прыназоўнікаў і злучнікаў) забяспечвае лагічныя сувязі паміж асобнымі сказамі і часткамі тэксту. Між тым у лексічным складзе навуковага стылю трэба вызначыць і істотныя асаблівасці.

У лінгвістыцы прынята наступная класіфікацыя навуковай лексікі:

- нетэрміналагічная, якая аб'ядноўвае словы з адцягненымі, абагульняльнымі значэннямі;

- агульнанавуковая, якая ўжываецца ў розных сферах навукі;

- уласна тэрміналагічная - сукупнасць спецыяльных назваў з розных галін навукі і тэхнікі;

- сродкі лагічнай сувязі ў тэксце ці сувязуючыя сродкі, якія прадстаўлены рознымі тыпамі злучнікаў і злучальнымі словамі.

Агульнанавуковая лекска стварае лексчнае акружэнне тэрмна прадсталена словам словазлучэнням, большая частка якх можа быць мнагазначнай у агульнай мове: напрыклад, у матэматыцы “дадаць” мае значэнне “плюс”, а агульнай мове “дадаць” - “дапонць”, “прыбавць” або “заважыць”, “лчыць”, “дапусцць”. Належыць звярнуць увагу і на такя словы, як снаваць, функ-цыянаваць, ствараць абумоліваць, вызначаць, прадсталяць г.д.

Найбольшую адметнасць навуковага стылю складае сістэма моўных сродкаў, якая адлюстроўвае спецыфіку навукова-даследчай працы. Гэта перш за ўсё выкарыстанне тэрмінаў, характэрных розным галінам ведаў. Вялікую ролю ў тэрміналагічнай лексіцы займае міжнародная тэрміналогія, інтэрнацыянальныя тэрміны, што сведчыць аб адасобленасці сродкаў навуковага стылю ад агульнаўжывальнага лексічнага складу мовы.

Тэрміналагічная лексіка займае вялікае месца ў навуковых тэкстах, што абумоўлена яе функцыянальным прызначэннем: тэрміны ўтрымліваюць інфармацыю значна большую, чым іншыя лексічныя адзінкі.

Тэрмін (ад лац. Terminus -`канец, мяжа') - гэта спецыяльнае слова ці спалучэнне слоў, створанае для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяў і абазначэння спецыяльных прадметаў, напрыклад: дэпазіт - грошы або каштоўныя паперы, якія ўносяцца ў крэдытную ўстанову для перадачы іх крэдытору або іншай асобе.

Як адзначаюць мовазнаўцы, у тэрмінах заключаецца максімальна дакладнае, канцэнтраванае эканамічнае выражэнне тых агульных і прыватных паняццяў, з якімі спалучаецца навуковая і тэхнічная дзейнасць чалавека.

Слова тэрміналогія мае два асноўныя значэнні: 1) сістэма тэрмінаў адной галіны навукі, тэхнікі, мастацтва; 2) сукупнасць усіх тэрмінаў пэўнай галіны навукі, тэхнікі, мастацтва. Так, можна гаварыць аб біялагічнай, матэматычнай, лінгвістычнай, медыцынскай, сельскагаспадарчай, эканамічнай і іншых тэрміналогіях.

Тэрміналагічныя сістэмы розных галін навукі і тэхнікі, нягледзячы на іх адрозненні, маюць агульныя рысы, паколькі складаюцца з лексічнага матэрыялу той мовы, на якой гавораць вучоныя, і з выкарыстаннем некаторых лагічных заканамернасцей.

У адрозненне ад агульнаўжывальных слоў, тэрміны належаць навуковаму стылю, у той час як агульнаўжывальныя словы маюць міжстылёвы характар.

Адзначым, што ў слоўніках навуковыя тэрміны пазначаюцца спецыяльнымі паметамі паводле пэўнай навукі: батаніка (бат.), хімія (хім.), медыцына (мед.) і інш.

Тэрміны адрозніваюцца ад агульналітаратурных слоў наяўнасцю спецыфічных рысаў.

1. Словы агульнай лексікі засвойваюцца людзьмі па меры іх авалодвання мовай. Тэрміны патрабуюць спецыяльных ведаў і падрыхтоўкі ў пэўнай галіне навукі, тэхнікі, культуры. Напрыклад, тэрміны біягенез, безнасенныя, водарасці эўгленавыя, страбіляцыя павінны быць вядомы тым, хто вывучае біялогію.

2. Адназначнасць тэрміна (у межах свайго тэрміналагічнага поля). Кожны тэрмін павінен абазначаць толькі адно паняцце ў навуцы ці тэхніцы.

3. Сістэмнасць - кожны тэрмін з'яўляецца адзінкай пэўнай тэрміналагічнай сістэмы, якая абмежавана адной галіной навукі; толькі ў межах гэтай сістэмы тэрмін выяўляе сваю сутнасць.

4. Адсутнасць канатацый - лексічнае значэнне тэрміна не павінна ўтрымліваць эмацыянальнасць, ацэначнасць, экспрэсію.

Тэрмналогя пэнай навук - гэта штучна створаны лексчны пласт, кожная адзнка якога мае пэныя абмежаванн для свайго жывання аптымальныя мовы для свайго снавання развцця. Сярод тэрмінаў выдзяляюць два віды - агульнанавуковыя тэрміны і вузкаспе-цыяльныя. Спецыяльныя тэрмны, як правла, адназначныя як у спецыяльным тэксце, так агульнай мове (атам, сінус, малекула, валентнасць, каэфцыент).

У межах пэўнай тэрмінасістэмы тэрміны могуць уступаць у сінанімічныя і антанімічныя адносіны. Напрыклад: намінальная цана - намінал, дэфіцыт - недахоп; пасіў - актыў, баланс - дысбаланс.

Словы-тэрміны падзяляюцца ў залежнасці ад часціны мовы на назоўнікі, прыметнікі, дзеясловы, прыслоўі. Сярод словазлучэнняў-тэрмінаў выдзяляюць свабодныя (сельскагаспадарчая вытворчасць, рынак збыту) і несвабодныя (рухавік унутранага згарання, кантрольны пакет акцый).

Паводле паходжання тэрміналагічная лексіка неаднародная: яна складаецца з розных пластоў уласных і іншамоўных слоў. Пры ўсёй разнастайнасці крыніц фарміравання беларускай тэрміналогіі ў розныя гістарычныя перыяды развіцця беларускай мовы галоўнай крыніцай стварэння новых тэрмінаў і папаўнення галіновых тэрміналагічных сістэм з'яўляецца лексічная і словаўтваральная сістэма агульналіта-ратурнай беларускай мовы. Выкарыстанне лексічных сродкаў нацыянальнай мовы пры стварэнні тэрмінаў адбываецца перш за ўсё шляхам ужывання агульналітаратурных слоў у тэрміналагічным значэнні: венчык, вільгаць, гук, сцябло, пялёстак, ціск, цыбуліна і г.д. Агульналітаратурныя словы беларускай мовы вызначаюцца шырокімі словаўтваральнымі магчымасцямі, што спрыяе павелічэнню ўдзельнай вагі лексікі нацыянальнай мовы ў складзе тэрміналогіі: вільготнасць, вільгацеўстойлівасць; гукаправоднасць, інфрагук; святло, святлачулы. У складзе навуковай беларускай тэрміналогіі прысутнічаюць таксама тэрміны cтарабеларускай мовы: дзяржава, збожжа, скарга, скарбнік, мытня і інш.

Паколькі на працягу ўсёй гісторыі фарміраванне беларускай тэрміналогіі адбывалася ва ўмовах кантактавання з іншымі мовамі, то вялікая частка тэрмінаў у розных галінах навукі з'яўляецца запазычанай. У складзе розных тэрмінасістэм беларускай мовы выкарыстоўваюцца запазычанні з лацінскай мовы - аўдытар, аўкцыён, актава, інфляцыя, камерцыя і інш.; з грэчаскай мовы - аналогія, гіпатэнуза, дыялог, стратэгія; з нямецкай - біржа, валюта, бухгалтар, гільза, дызель; з французскай - акцыя, баланс, бюджэт, фінансы; з польскай - кошт, каштарыс, рэнта і г.д. Апошнім часам вялікая колькасць запазычанняў адбываецца з англійскай мовы - афшор, дэмпінг, супермаркет, менеджмент, маркетынг, рыэлтар, чартар і г.д.

Вялікая частка запазычаных слоў з'яўляецца нтэрнацыяналзмамі, якя прыйшл ерапейскя мовы з лацнскай ц грэчаскай мо не пе-ракладаюцца на рускую, беларускую ншыя мовы. Гэта словы з суфіксамі: -тар, -тор, -ёр-, -ент, -ант-, -он, -ён, -аж, -ст, -зм, -лог, -дыя нш. (бухгалтар, камп'ютар, транспарцёр, рацыён, кампанент, дыпламант, втраж, сацыялст, спецыялст, рацыя, дэлегацыя, прадукцыя, сацыялзм г. д.). Словы, якя пачынаюцца на: ды-, дэ-, ты-, тэ-, б-, дыя- (дыплом, дынама, дэкрэт, дынастыя, бнокль, тыраж, тып, тэорыя, тэма). Словы, у якх прысутнчае лтара ф, неласцвая беларускай мове (форма, фестываль, фабрыка, фота г.д.), спалучэнне галосных ё, я, ыя (бёлаг, сацыяльны, нцыятыва, пянер г.д.). Словы, якя маюць прыстак: вцэ-, экст-, суб-, унтэр-, супер-, арх- і г.д. У якасці састаўных частак выкарыстоўваюцца і іншамоўныя элементы тыпу -лог-, -логія-, мікра-, геа-, -фон- і інш.

У колькасных адносінах у тэкстах навуковага стылю тэрміны пераважаюць над іншымі відамі спецыяльнай лексікі.

Спосабы словаўтварэння тэрмінаў

Асноўнымі спосабамі словаўтварэння тэрмінаў з'яўляюцца:

1) лексіка-семантычны - тэрміналагізацыя значэнняў агульна-літаратурных слоў: плячо (частка тулава) і плячо (фінансавага рычага); шапка (галаўны ўбор) і шапка (дакумента);

2) сінтаксічны - спалучэнне слоў: бонусныя скідкі, дысперсія хвалі, зязюльчыны слёзкі, сегмент рынку;

3) марфемны:

- прэфіксальны - утварэнне новых слоў шляхам далучэння да ўтваральнай асновы прэфікса (найбольш частотныя прэфіксы - анты-, без-, гіпер-, дэ-, дыс-, -звыш-, контр-, экстра- і інш. - антымана-польны, звышпрыбытак, дэвальвацыя, контрмеры);

- прэфіксальна-суфіксальны - адначасовае далучэнне да ўтваральнай асновы прэфікса і суфікса (землеўладанне, падаходны, супрацоўнік, намеснік);

- суфіксальны - утварэне новых слоў шляхам далучэння да ўтваральнай асновы суфікса. Найбольш часта выкарыстоўваюцца суфіксы -аж-, -енн-, -к-, -ік-, -асць-, -ізм-, -іст-, -цыя і інш. (дрэнаж, кіраванне, праверка, фінансіст, гнуткасць, радыяцыя);

- нульсуфіксальны - утварэнне новых слоў шляхам адсячэння суфікса (абмераць - абмер; абмалаціць - абмалот, надрэзаць - надрэз);

4) аснова- і словаскладанне: землекарыстанне, тавараабарот, Інтэрнэт;

5) складанасуфіксальны - асноваскладанне з адначасовым далучэннем суфікса: ільнаводства, таваразнаўства, выдаткаёміс-тасць, траварэзка;

6) абрэвіяцыя - утварэнне складанаскарочаных слоў: перфакарта, ДАСТ (дзяржаўны агульны стандарт), УВП (унутраны валавы прадукт).

У склад лексічных сродкаў навуковага стылю ўваходзяць таксама прафесіяналізмы - гэта словы і выразы, уласцівыя мове прадстаўнікоў якой-небудзь прафесіі або сферы дзейнасці (дворнікі - у аўтамабілі; цэйтнот - недахоп часу на абдумванне чарговага ходу ў шахматах, шашках; збытавікі - гандлёвы персанал і інш.). Дзякуючы сваёй эмацыянальнай выразнасці прафесіяналізмы праз гутарковую мову пранікаюць у літаратурны ўжытак. У слоўніках прафесіяналізмы маюць памету спец. (спецыяльнае).

Лексічная група, на якой таксама трэба засяродзць пльную вагу, - гэта словы-арганзатары, або сувязуючыя сродк. Фармальна яны прадсталены злучнкам злучальнымі словам, прыслоям, пабоч-ным словам словазлучэнням, няпэна-асабовым безасабовым сказам. У адпаведнасц з х функцыям яны падзяляюцца на дзве катэгоры.:

1) словы, якя водзяць у лагчны кантэкст;

2) словы, якя характарызуюць ступень аб'ектынасц нфармацы.

Першая катэгорыя ажыццяляе наступныя лагчныя аперацы: сцвярджае прыведзеныя вышэй думк (таму, гэта значыць, такм чынам, тым самым, у вынку гэтага, выходзць, значыць нш.); адмаляе (аднак, але, тым не менш, з аднаго боку, у процлегласць гэтаму нш); пашырае водзць новую нфармацыю (акрамя таго, у сваю чаргу, побач з гэтым, поруч, разам з тым, дарэчы, у гэтым выпадку); паказвае паслядонасць аргументацы (па-першае, па-другое, вышэй, нжэй, перш за сё, затым, далей, пасля таго, нарэшце, у рэшце рэшт).

Другая катэгорыя сло канстатуе ступень абектынасц нфарма-цы. Напрыклад, нельга аб'ектына перадаць нфармацыю навуковага артыкула, ужываючы тольк дзеясло “гаварыць” (у гэтым артыкуле атар гаворыць пра...), бо гэты дзеясло называе адзн з вда чалавечай дзейнасц. А каб дакладна абектына перадаць нфарма-цыю, трэба вызначыць усе адценн дзеяслова “гаварыць” (думаць, лічыць, сцвярджаць, абвяргаць, меркаваць, аналізаваць, вызначаць характарызаваць і г.д.).

У гэтую катэгорыю ключаны пабочныя словы, якя паказваюць:

1) ступень верагоднасц той ц ншай зявы, факта, падзе (напэна, магчыма, верагодна, хутчэй за сё);

2) субектынасць выкладзенай нфармацы (на думку, на мой погляд, з майго пункту гледжання, мы лчым г.д.);

3) спасылку на крынцу нфармацы (паводле сло каго, паводле каго, услед за км, згодна з км (чым) г.д.).

Функцыянальная роля сло-арганзатара надзвычайна важная, бо адсутнасць х у маленн ператварае адноснае выказванне абсалютнае, што прыводзць да непаразумення скажэння нфармацы, пазбалення права ншых апанента або слухачо мець свой пункт гледжання. Напрыклад, чалавек, як пры выказванн (вусным ц псьмовым) не спасылаецца на крынцу нфармацы, а чужыя думк ц дэ выдае за свае, можа быць абвнавачаны плагяцтве - прысваенн чужой працы. Чым больш спасылак на вядомыя атарытэты крынцы (часопсы, газеты, статыстычныя даныя нш.) у навуковай працы, тым большая яе каштонасць атарытэтнасць.

У гэтую ж катэгорыю ваходзяць так званыя словы-дамнанты - словы ц словазлучэнн, якя нясуць найбольшую сэнсавую нагрузку. Такая семантычная значнасць гэтых слоў (словазлучэння) робць х адначасова словам-арганзатарам, бо семантычна яны служаць сродкам лагчнай сувяз памж часткам выказвання, абзацам тэкстам. (У Рэспублцы Беларусь заканадача зацверджаны формы ласнасц на зямлю. Дамнанта - “форма ласнасц”). Спецыфічнай уласцівасцю мовы навукі з'яўляецца наяўнасць штучных (дапаможных) моў: графікаў, малюнкаў, матэматычных, фізічных сімвалаў, назваў хімічных элементаў, матэматычных знакаў. Мова сімвалаў - адна з найбольш інфарматыўных моў навукі. Тэкст з аднаго боку, формулы, сімвалы, графічныя ілюстрацыі, фотаздымкі - з другога боку знаходзяцца ў пэўных узаемаадносінах і робяць тэкст больш інфарматыўным і дакладным.

3.4 Марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці навуковых тэкстаў

Уважлівы разгляд навуковых тэкстаў дазваляе канстатаваць факты

спецыфікі ўжывання марфалагічных і сінтаксічных сродкаў у навуковым стылі. Гэта спецыфіка дасягаецца частотнасцю ўжывання тых ці іншых граматычных формаў, перавагай выкарыстання пэўных тыпаў сказаў і інш. Разгледзім найбольш істотныя з іх.

Звернем увагу на марфалагічныя асаблвасц.

1. Перш за сё трэба адзначыць, што функцы назонка ў навуковым стылі найбольш пашыраныя.

Ужываецца вялкая колькасць аддзеяслоных, так званых працэсуальных назонка на -нне (вывучэнне, адналенне), на -ццё (развццё, адкрыццё), якасных назонка на -асць (цвёрдасць, гнуткасць г.д.). Пры гэтым пераважаюць назоўнікі ніякага роду, паколькі яны найбольш адцягнена-абагульнены па сваім граматычным значэнні.

Усе названыя назонк патрабуюць пасля сябе роднага склону, таму значна пашыраецца тэндэнцыя жывання роднага склону (ад 30% да 45% супраць 10 - 12% у гутаркова-побытавым стыл). Напрыклад: “У апошня гады знкла неабходнасць вывучэння заканамернасця фармравання структуры сельскагаспадарчай вытворчасц”. Часта сустракаюцца і тэрміналагічныя словазлучэнні, у склад якіх уваходзіць назоўнік у родным склоне - солі калію, хваробы сэрца, галоўныя члены сказа і г.д.

2. Спецыфічна ўжываецца ў навуковым стылі дзеяслоў. Дзеясловы ў форме прошлага часу незакончанага трывання выкарыстоўваюцца для выражэння змены паслядоўнасці дзеянняў, часавай паслядоўнасці. Часцей ужываюцца зваротныя формы дзеяслова - даследуецца, аналізуецца, вывучаецца. Вучоныя адзначаюць і такую з'яву, як дэсе-мантызацыя дзеясловаў, калі дзеясловы маюць пераважна граматычнае значэнне ў сказе і выступаюць у ролі сувязуючых кампанентаў (з'яўляцца, лічыцца, складаць, валодаць, вызначацца і інш.)

3. Неасабовасць у навуковым стыл выражаецца безасабова-прэдыкатыным словам - можна, магчыма, немагчыма, належыць нфнты (напрыклад: належыць адзначыць, можна зрабць высновы).

4. У навуковым стыл значна пашырана жыванне неасабовых формаў дзеясловаў - дзеепрыметнка дзеепрыслоя. Для навуковай мовы больш характэрна выкарыстанне няпоўных формаў дзеепрыметнікаў - доказы прыведзены, абставіны высветлены, факты даследаваны. Навуковыя тэксты характарызуюцца, хоць і рэдка, ужываннем дзеепрыметнікаў на -ем-, -ім-: плануемы паказчык, канверсуемая валюта, рэгулюемыя рынкі. Адзначаюцца ўтвораныя ад дзеепрыметнікаў на -уч-, -юч- марфолага-сінтаксічным спосабам прыметнікі ў тэрмінах тыпу бягучы рахунак, бягучы кошт.

5. Шырока ўжываюцца прыметнікі, якія ўваходзяць у склад устойлівых тэрміналагічных спалучэнняў: авансавая справаздача, бюджэтнае фінансаванне, прыватная ўласнасць, мятліца альпійская.

6. Пры дзеясловах-выказніках ужываюцца займеннікі з адцягнена-абагульненым значэннем - ён, яна, яно, яны. У навуковым маўленні не прынята выкарыстоўваць займеннік я, ён апускаецца або замяняецца займеннікам мы (так званае “аўтарскае мы” або “мы-сціпласці”), што падкрэслівае калектыўны (фармальна-лагічны) спосаб выкладання інфармацыі: мы лічым, намі праведзены доследы, адзначым і г.д.

7. Прыназонк злучнк навуковым маленн псьме набыва-юць значную ролю. Асаблва жывальныя складаныя (у вынку, у адпа-веднасц, пры адрозненн, у сувяз з, мж ншым, нягледзячы на ... г.д.).

Спецыфіка навуковых тэкстаў выяўляецца і праз ужыванне розных сінтаксічных сродкаў.

1. Сказы ў навуковых тэкстах, як правіла, двухсастаўныя, развітыя. З розных тыпаў сказаў паводле мэты выказвання менавіта апавядальныя сказы характарызуюць навуковыя тэксты. Іх асноўная задача - паведамленне, якое выражаецца ў сцвярджальнай або адмоўнай форме. Пытальныя сказы выконваюць у навуковай мове спецыфічныя функцыі, звязаныя з імкненнем аўтара прыцягнуць увагу да тэмы (праблемы), якая выкладаецца ў тэксце.

2. Імкненне да аб'ектыўнасці вядзе да шырокага распаўсюджвання ў навуковых тэкстах пасіўных канструкцый, у выніку чаго на першы план вылучаецца само дзеянне, а не асоба, якая яго выконвае. Напрыклад: У гэты перыяд рэгіструецца павышэнне вірусных захворванняў. Праект зацверджаны адзінагалосна.

3. Характэрнымі для навуковага стылю з'яўляюцца няпэўна-асабовыя і безасабовыя сказы. З абагульнена-асабовых сказаў ужываюцца сказы з дзеясловамі ў форме 1 асобы множнага ліку (мы) - Разгледзім вынікі эксперыменту. Сярод безасабовых сказаў адзначым наступныя: а) з канструкцыяй мадальныя словы (можна, трэба, неабходна, нельга) + інфінітыў; б) з прэдыкатыўнымі прыслоўямі; в) з безасабовымі дзеясловамі (трэба адзначыць, зразумела, здаецца...).

4. Імкненнем да дакладнасці і лагічнасці тлумачыцца шырокае распаўсюджванне ў навуковых тэкстах канструкцый з аднароднымі членамі і пабочнымі словамі. Сказы з аднароднымі членамі часта ўжываюцца для класіфікацыі або сістэматызацыі з'яў, прадметаў, прыкмет і інш. Напрыклад: На Беларусі пралеска высакародная ў дзікім выглядзе расце на ўсёй тэрыторыі - у лясах, на палях, каля рэк, на ўзлессі. Сярод пабочных слоў асабліва ўжывальныя тыя, што называюць парадак, паслядоўнасць думак, упэўненасць ці няпэўнасць, крыніцу інфармацыі і г.д. Навуковым тэкстам неўласцівыя сказы з пабочнымі словамі, якія выражаюць эмацыянальную ацэнку выказвання.

5. Для навуковых тэкстаў характэрным з'яўляецца высвятленне прычынна-выніковых адносін паміж дзеяннямі і з'явамі, таму ў іх назіраецца вялікая колькасць складаназалежных сказаў з рознымі тыпамі даданых частак (азначальных, дапаўняльных, акалічнасных са значэннем прычыны, умовы, мэты, параўнання і г.д.). Падпарадкавальная сувязь, злучнікі ці злучальныя словы дазваляюць больш дакладна выражаць адносіны паміж часткамі складанага сказа, выявіць і ўдакладніць гэтыя адносіны.

6. У тэкстах навуковага стылю выкарыстоўваюцца і спецыфічныя сродкі міжфразавай сувязі тыпу злучнікаў і злучальных слоў: у сувязі з тым што, па меры таго як, у той час калі, разам з тым, між тым, нягледзячы на тое што і інш.

7. Звернем увагу на парадак сло у сказах навуковага стылю. Тут мы назраем прынцып лнейнай падачы нфармацы, гэта значыць, што пераважна спачатку водзцца сказ дапаможная нфармацыя (ДІ), а затым асноная нфармацыя (А), пры гэтым асноная нфармацыя дзе пасля выказнка знаходзцца канцы сказа, а дапаможная знаходзцца пачатку сказа, перад выказнкам. Гэта асаблва адносіцца да лчбавай нфармацы. (Для правядзення доследа маладым вучоным было адведзена доследнае поле плошчай 2,5 га (А). Асаблвую цкавасць для вучоных у апошня гады ўяляе такая малараспасюджаная нас культура, як амарант (А).

3.5 Жанры навуковага стылю. Кампазіцыйна-структурная арганізацыя навуковага тэксту

Жанры навуковага стылю - канкрэтныя разнавіднасці навуковых тэкстаў, якія адрозніваюцца па функцыях і структуры, напрыклад, навуковы артыкул, рэцэнзія, рэферат і інш. Гэтыя жанры навуковых тэкстаў аб'яднаны агульнымі ўласцівасцямі, яны з'яўляюцца другаснымі жанрамі (складаюцца на аснове арыгінальных, першасных тэкстаў).

Звычайна пад тэкстам маюць на ўвазе менавіта пісьмовы прадукт маўленча-мысліцельнай дзейнасці чалавека, ён істотна адрозніваецца ад вуснага маўлення. Пісьмовы тэкст максімальна стандартызаваны і ўнармаваны. Кампазіцыйна навуковы тэкст утрымлівае тры часткі: уступную (аглядную), асноўную і заключную (выніковую). Выбар кампазіцыі навуковага тэксту залежыць ад розных фактараў: пастаўленай навуковай задачы, метаду даследавання, навукі, жанру, традыцый, індывідуальнага стылю аўтара.

У жанравых адносінах навуковы стыль з'яўляецца адным з самых разнастайных. Асноўнымі жанрамі навукова-вучэбнага падстылю з'яўляюцца анатацыя, рэферат, канспект, тэзісы.

Рэферат (ад лац. reffere - `дакладваць, паведамляць') - сціслае, кампазіцыйна арганізаванае, адэкватнае паводле сэнсу выкладанне зместу крыніцы інфармацыі (кнігі, артыкула, даследавання). Мэта рэферата - перадаць асноўную, галоўную інфармацыю, якая ўтрымліваецца ў першасным тэксце, новыя і істотныя звесткі. Рэферат павінен быць інфарматыўным, вызначацца паўнатой выкладання, аб'ектыўна перадаваць змест тэксту (кнігі). Рэферат можа быць рэпрадуктыўным, які ўзнаўляе змест першаснага тэксту, і прадуктыўным, які ўтрымлівае крытычны, творчы аналіз і асэнсаванне тэксту крыніцы.

Сярод рэпрадуктыўных рэфератаў вылучаюць рэферат-канспект і рэферат-рэзюмэ. Прадуктыўныя рэфераты прадстаўлены рэфератам-аглядам (некалькіх тэкстаў або розных пунктаў гледжання) і рэфератам-дакладам, які мае разгорнуты характар і побач з аналізам інфармацыі дае аб'ектыўную ацэнку стану праблемы.

У структуры рэферата кожнага тыпу можна выдзеліць тры асноўныя кампаненты:

- бібліяграфічнае апісанне;

- рэфератыўны тэкст;

- даведачны апарат.

Як і кожны навуковы тэкст, рэферат мае пэўную кампазіцыю:

- уступ (уводзіны), дзе прыводзяцца выходныя звесткі пра тэкст, інфармацыя пра аўтара, тэма і праблема даследавання;

- пералік асноўных пытанняў і праблем, пра якія гаворыцца ў першакрыніцы, вызначэнне кампазіцыі тэксту;

- аналіз самых важных, на думку аўтара, пытанняў, наяўнасць ілюстрацыйнага матэрыялу;

- агульныя высновы, вынікі па разгледжаных праблемах тексту.

Трэба адзначыць, што мова рэферата ўтрымлівае характэрныя для дадзенага жанру навуковага стылю клішэ, якія выкарыстоўваюцца ў пэўных частках тэксту рэферата (аўтар аналізуе праблему...; далей разглядаецца...; такім чынам, аўтар прыходзіць да высновы, што...).

Анатацыя (ад лац. “аnnotatio” - заўвага) - сціслая характарыстыка тэксту з пункту гледжання зместу, формы і іншых асаблівасцей.

Сутнасць і прызначэнне анатацыі заключаецца ў тым, што яна дае кароткую (сціслую) характарыстыку інфармацыі і адказвае на пытанне, пра што гаворыцца ў тэксце. Анатацыя дае агульнае ўяўленне пра змест твора, можа даваць папярэднюю інфармацыю пра незнаёмы тэкст і тым самым дапамагае ў пошуку і адборы неабходнай інфармацыі.

Вызначаюць наступныя віды анатацый: даведачныя, рэкамен-давальныя, агульныя, спецыялізаваныя, групавыя і інш. Аднак у навуковай дзейнасці найбольшае распаўсюджанне атрымалі даведачныя анатацыі.

Кожная анатацыя мае дзве абавязковыя часткі:

1) ббляграфчнае апсанне - перад тэкстам анатацы даюцца выходныя даныя (атар, назва, месца час выдання) у намнатынай форме. Гэтыя даныя магчыма ключаць першую частку анатацы;

2) тэкст анатацы. Звычайна анатацыя складаецца з дзвюх частак. У першай частцы фармулюецца асноная тэма тэксту, артыкула; у другой частцы пералчваюцца (называюцца) асноныя палажэнн, задачы, робяцца высновы.

Субект дзеяння ў анатацы звычайна не называецца, таму што ён зразумелы, вядомы з кантэксту; актына ўжываюцца пасныя канструкцы. У анатацыі вызначаецца, што новага змяшчае дадзены твор у параўнанні з іншымі. Галоўная памылка пры складанні анатацыі - празмернасць інфармацыі з тэксту, паўторы, неабавязковыя фразы, наяўнасць уласных ацэнак. Анатацыя мае строга лагічную кампазіцыю, кожная частка яе павінна пачынацца з чырвонага радка.

Тэзісы - коратка сфармуляванае асноўнае палажэнне даклада, навуковага артыкула. У тэзісах лагічна і сцісла выкладаецца асноўная думка. Кожны тэзіс, які складае звычайна асобны абзац, асвятляе нейкую мікратэму. Тэзісы з'яўляюцца адным з найбольш устойлівых з пункту гледжання нарматыўнасці жанраў навуковага стылю. Да тэзісаў прад'яўляюцца патрабаванні стылістычнай чысціні і аднароднасці мовы, у іх недапушчальныя эмацыянальна-экспрэсіўныя сродкі, змешванне форм розных жанраў (анатацыі, рэзюмэ, плана і г.д.).

Такім чынам, сферы прымянення навуковага стылю вельмі шырокія і разнастайныя. Апошнім часам з улікам навукова-тэхнічнай рэвалюцыі ў грамадстве гэты стыль аказвае дастаткова моцны ўплыў на літаратурную мову. Таму кожны спецыяліст павінен добра ведаць навуковую тэрміналогію сваёй спецыяльнасці, умела карыстацца рознымі жанрамі навуковага стылю ў залежнасці ад сітуацый у сваёй прафесійнай дзейнасці.

4. АФІЦЫЙНА-СПРАВАВЫ СТЫЛЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

4.1 Агульная характарыстыка афіцыйна-справавога стылю

Афіцыйна-справавы стыль абслугоўвае афіцыйна-справавую, канцылярскую, юрыдычную, дыпламатычную сферы грамадскай дзейнасці чалавека. Рэалізуецца ён у дзяржаўных дакументах, указах, дагаворах, законах і кодэксах, актах, даверанасцях, пратаколах, аб'явах, заявах, справаздачах, канвенцыях, дэкларацыях, камюніке і інш. Вылучаюць наступныя падстылі: заканадаўчы, адміні-страцыйна-канцылярскі, дыпламатычны.

Разгледзім асаблівасці афіцыйна-справавога стылю:

1. Паўната і своечасовасць інфармацыі, дакладнасць і лаканізм фармулёвак (гранічна дакладна адлюстраваць звесткі, якія маюць прававую сілу) - інфармацыйнасць.

2. Нейтральны тон выкладання (асобасны, суб'ектыўны момант адсутнічае). Не выкарыстоўваецца эмацыянальна-экспрэсіўная лексіка, размоўная, жаргонная. Выкарыстоўваюцца сродкі лагічнай, а не эмацыянальна-экспрэсіўнай ацэнкі сітуацыі - аб'ектыўнасць.

3. Дакладнасць інфармацыі дасягаецца перш за ўсё праз ужыванне спецыяльнай тэрміналогіі (у справавым маўленні тэрміны распаўсюджаны вельмі шырока), а таксама агульналітаратурных слоў у першым прамым значэнні з мэтай выключэння любых іншых тлумачэнняў. Афіцыйна-справавы стыль функцыянуе ў пісьмовай форме, таму асабліва важна, каб не было двухсэнсоўных і расплывістых фармулёвак.

4. Высокая частотнасць моўных формаў у тэксце дакумента з'яўляецца вынікам агульнай рэгламентацыі формы дакументаў. Галоўная прычына гэтай з'явы - свядомая ўстаноўка на стандартызацыю мовы справавых зносін.

5. Уніфікацыя мовы справавых зносін заключаецца ў скарачэнні неапраўданай разнастайнасці дакументаў, прывядзенні іх да аднастайных формаў, структуры, моўных канструкцый.

Усе вышэйпералічаныя асаблівасці афіцыйна-справавога стылю патрабуюць ужывання спецыяльных моўных сродкаў пры афармленні справавых папер і дакументаў.

Вось прыклад афіцыйна-справавога тэксту:

У вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі прымаюцца грамадзяне РБ, якія пражываюць у Беларусі і маюць сярэднюю адукацыю: на дзённае навучанне ва ўзросце да 35 гадоў, на навучанне без адрыву ад вытворчасці - без абмежавання ва ўзросце.

4.2 Паняцці дакумент” і “службовы дакумент”.Функцыі дакументаў. Асаблівасці мовы дакументаў

Слова “дакумент” лацінскага паходжання і абазначае пасведчанне, спосаб доказу. Існуе некалькі азначэнняў паняцця “дакумент”. Агульнаўжывальнае значэнне слова дакумент - гэта пэўным чынам складзеныя, падпісаныя і зацверджаныя справавыя паперы, якімі афармляюцца разнастайныя гаспадарчыя аперацыі, прававыя адносіны і дзеянні юрыдычных асоб і грамадзян. А вось сучаснае азначэнне. Дакумент - гэта матэрыяльны аб'ект з замацаванай у ім інфармацыяй для перадачы яе ў часе і прасторы.

Дакумент выступае адначасова і як прадмет працы кіраўніка, і як яе вынік. гаворка гуманітарны сінтаксічны тэкст

Дакумент выконвае разнастайныя функцыі:

1) інфарматыўную (у дакуменце фіксуюцца факты, падзеі разумовай і практычнай дзейнасці чалавека);

2) арганізацыйную (пры дапамозе дакумента забяспечваецца ўздзеянне на калектыў для арганізацыі і каардынацыі дзейнасці яго членаў);

3) камунікатыўную (забяспечваюцца знешнія сувязі прадпры-емстваў і арганізацый);

4) юрыдычную (змест дакумента выкарыстоўваецца ў якасці доказу пры разглядзе спрэчных пытанняў, а шэраг дакументаў першапачаткова выконвае юрыдычную функцыю: дагаворная дакументацыя, натарыяльна засведчаныя дакументы);

5) выхаваўчую (дакумент дысцыплінуе выканаўцу, патрабуе павышанага ўзроўню адукацыйнай падрыхтоўкі).

Для афіцыйна-справавога стылю характэрна ўжыванне спецыяльных моўных сродкаў пры афармленні справавых папер і дакументаў:

- тэрмінаў і прафесіяналізмаў у адпаведнасці з тэматыкай і зместам службовых дакументаў (юрыдычныя, дыпламатычныя, бухгалтарскія: кантракт, адтэрміноўка, надбаўка, попыт);

- нетэрміналагічных слоў, якія ўжываюцца пераважна ў адміністрацыйна-канцылярскай мове (вышэйуказаны, належны, прыцягненне, узгадненне);

- назоўнікаў, якія называюць асоб па якіх-небудзь дзеяннях або адносінах (кватэраўладальнік, ісцец, наймальнік,сведка, адказчык);

- аддзеяслоўных назоўнікаў, асабліва з не (выкананне, пазбаўленне, незахаванне, непрызнанне);

- актыўнае ўжыванне ўстойлівых моўных зваротаў, так званых канцылярскіх штампаў (прыцягнуць да адказнасці, за справаздачны перыяд, давесці да ведама, выдаць загад, абявць вымову, устанавць аклад, перадаць у адпаведныя нстанцы, прыняць меры, ускласц кантроль, узяць на кантроль, дагаворныя бак);

- ужыванне расшчэпленых выказнікаў (узяць удзел (удзельнчаць), аказаць дапамогу (дапамагчы), ажыццявць праверку (праверыць), правесц рамонт (адрамантаваць), узяць на кантроль (пракантраляваць);

- ужыванне лчэбнка. Найбольш зручным у працы з дакументам зяляецца славесна-лчбавы запс вялкх лчба. Напрыклад, 1 млн. 500 тыс. рублёў, 590 тыс. рублёў. Але малыя лчбы без указання меры пшуцца тольк словам (больш за тры дні, да пяц чалавек). Аналагчна пшуцца лчэбнк, якя азначаюць межы тэрмну, перыяд (доследы праводзлся на працягу трох-пяц дзён). Кал ў дакумент уводзяцца парадкавыя лчэбнк, то да х дапсваюцца склонавыя канчатк (каровы 1-ай групы). Пры пералчэнн некалькх парадкавых лчэбнка склонавы канчатак ставцца адзн раз (каровы 1, 3, 6-ай груп). Пры рымскх лчэбнках склонавыя канчатк не ставяцца (мяса гатунку, майстар разраду). Словазлучэнн лчэбнк-назонк пшуцца такм чынам: у 20-кламетровай або 20-км зоне, у 10-дзённы тэрмн. Канчатак не ставцца.

4.3 Групы афіцыйна-справавой дакументацыі і асаблівасці іх афармлення

Дакументы вылучаюць па відах дзейнасці (планавыя, навукова-тэхнічныя, праектна-каштарысныя і г.д.); па спосабе фіксацыі інфармацыі (пісьмовыя, графічныя, кіна-, фота-, фонадакументы); па месцы складання (для рашэння знешніх і ўнутраных пытанняў); па ступені галоснасці (сакрэтныя, зусім сакрэтныя, адкрытыя); па юрыдычнай сіле (сапраўдныя і фальшывыя); па тэрмінах выканання (тэрміновыя і нетэрміновыя); па стадыях падрыхтоўкі (чарнавыя і арыгінал); па тэрмінах захоўвання (пастаяннага і часовага захоўвання).

Па сваім функцыянальным прызначэнні ўсе службовыя дакументы падзяляюцца на наступныя групы:

1) асабістыя (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска);

2) дырэктыўныя, або распарадчыя (загад, пастанова, распара-джэнне);

3) фінансавыя і ўліковыя (бухгалтарскі баланс, пенсійнае даручэнне, справаздачы аб прыбытках і стратах, плацёжныя даручэнні, справаздача аб выдатках, акты рэвізіі касы, квітанцыі);

4) адміністрацыйна-арганізацыйныя (кантракт, план, дамова, справаздача, пратакол, канстытуцыя);

5) інфармацыйна-даведачныя (даведка, дакладная запіска, службовая і тлумачальная запіскі, акт, тэлефанаграма, факс);

6) арганізацыйныя (статут, палажэнне, інструкцыя, штатны расклад);

7) справавыя лісты (пісьмы і іншая карэспандэнцыя).

Кожнаму віду дакумента адпавядае пэўная колькасць рэквізітаў - абавязковых элементаў службовага дакумента. Сукупнасць рэквізітаў, пэўным чынам размешчаных у дакуменце, складае яго фармуляр. Пры стварэнні уніфікаванай сістэмы дакументацыі распрацоўваецца фармуляр-узор - мадэль сукупнасці уніфікаваных формаў дакументаў. Два асноўныя фарматы дакументаў - А-4, А-5. Фармуляр мае 3 зоны: службовае поле дакумента, поле для размяшчэння вуглавога (падоўжнага) штампа і рабочае поле дакумента. Службовае поле - гэта частка плошчы фармата, прызначаная для палёў дакумента і замацавання яго для захоўвання. Левы верхні вугал - поле для размяшчэння штампа. Астатняя частка фармуляра - рабочае поле. Плошча фармата запаўняецца рэквізітамі.

Згодна са стандартам РБ (СТБ 6. 38 - 95) для арганізацыйна-распарадчых дакументаў зацверджаны 32 рэквізіты:

1. Дзяржаўны герб РБ.

2. Эмблема арганізацыі.

3. Код арганізацыі.

4. Код дакумента.

5. Назва вышэйстаячай арганізацыі.

6. Назва арганізацыі.

7. Назва структурнага падраздзялення.

8. Паштовы адрас адпраўшчыка.

9. Камунікацыйныя дадзеныя.

10. Назва віду дакумента.

11. Дата.

12. Індэкс дакумента.

13. Спасылка на індэкс і дату ўваходнага дакумента.

14. Месца складання або выдання дакумента.

15. Грыф абмежавання доступу да дакумента.

16. Адрасат.

17. Грыф зацвярджэння.

18. Рэзалюцыя.

19. Загаловак да тэксту.

20. Адзнака аб кантролі.

21. Тэкст.

22. Адзнака аб наяўнасці дадатку.

23. Подпіс.

24. Грыф узгаднення.

25. Візы.

26. Пячатка.

27. Прозвішча выканаўцы і нумар яго тэлефона.

28. Адзнака аб засведчанні копіі.

29. Адзнака аб выкананні дакумента і накіраванні яго ў справу.

30. Адзнака аб пераносе дадзеных на машынны носьбіт.

31. Адзнака аб паступленні.

32. Папераджальны знак.

Адрозніваюць рэквізіты пастаянныя і пераменныя. Пастаянныя рэквізіты паўтараюцца ва ўсіх дакументах дадзенай назвы (дадзенай групы). Пераменныя рэквізіты наносяцца непасрэдна пры падрыхтоўцы канкрэтнага дакумента. Пастаянныя рэквізіты: герб, таварны знак, код арганізацыі, назва арганізацыі, даведачныя дадзеныя аб арганізацыі, рахунак, назва дакумента. Пераменныя рэквізіты: дата, рэгістрацыйны нумар, адрасат, рэзалюцыя, тэкст дакумента, пячатка, адзнака аб паступленні дакумента ў арганізацыю.

Службовы дакумент - гэта перш за ўсё пісьмовы тэкст. Вылуча-юцца наступныя тыпы тэкстаў дакументаў:

1) традыцыйны, лінейны запіс - паслядоўнасць сінтаксічна аформленых сказаў, тэкст афармляецца ў радкі, захоўваюцца абзацы, магчыма вылучыць раздзелы, главы (палажэнні, статуты, правілы, канстытуцыя, заява, аўтабіяграфія, справавы ліст);

2) трафарэт - традыцыйны лінейны запіс, надрукаваны загадзя, але з прабеламі, якія запаўняюцца пры канчатковым афармленні ў залеж-насці ад канкрэтнай сітуацыі (даведка, кантракт, некаторыя загады);

3) анкета - спосаб запісу тэксту, калі пастаянная інфармацыя размяшчаецца ў левай частцы аркуша, радкамі адзін пад другім у форме назоўнікаў у назоўным склоне, а пераменная інфармацыя ўносіцца ў працэсе складання дакумента ў правай частцы аркуша (загады аб прыёме на працу, аб пераводзе на новае месца працы, аб звальненні, кадравыя дакладныя і тлумачальныя запіскі, лісткі па ўліку кадраў);

4) табліца - сукупнасць дадзеных, прадстаўленых у лічбавай або слоўнай форме і ўзятых у графы вертыкальнай і гарызантальнай плоскасцяў. Тэкст, прадстаўлены ў выглядзе табліцы, мае вялікую інфармацыйную ёмістасць, дазваляе строга класіфікаваць інфармацыю і суміраваць аналагічныя дадзеныя. У выглядзе табліцы афармляецца штатны расклад, графік адпачынку і г.д.

Фармалізаваныя тыпы тэкстаў - трафарэты, анкеты, табліцы - з'яўляюцца адным з галоўных сродкаў уніфікацыі формы службовых дакументаў.

Бланк дакумента - гэта ліст паперы дазволенага фармату з нанесенымі на ім пастаяннымі рэквізітамі. Выкарыстанне бланкаў скарачае працаёмістасць складання дакументаў, павышае эстэтычны бок іх афармлення. Бланкі дазваляецца рыхтаваць друкарскім способам або з дапамогай сродкаў размнажальнай тэхнікі.

Прынятыя наступныя віды бланкаў:

- агульны бланк - выкарыстоўваецца для афармлення любых відаў дакументаў, акрамя лістоў, уключае наступныя рэквізіты: герб, назву арганізацыі;

- бланк ліста - уключае герб, эмблему арганізацыі, код арганізацыі, даведачныя дадзеныя аб арганізацыі;

- бланк канкрэтнага віду дакумента - уключае герб, эмблему, код формы дакумента, назву арганізацыі, назву дакумента, месца і дату складання.

4.4 Справавы лст. Асаблівасці афармлення, класіфікацыя, кампазіцыя, мова справавых лістоў

Справавы лст уваходзць у сстэму арганзацыйна-распарадчай дакументацы, таму на мову стыль справавога лста распасюджва-юцца амаль тыя ж самыя законы складання службовых тэкставых дакумента (пратакола, справаздач г.д.).

Як правла, атарам справавога лста зяляецца асоба юрыдычная, а не фзчная, таму стандарт патрабуе абавязкова называць выканацу яго. Большая частка такх лсто взруецца падпсваецца некалькм асобам, што надае яму большую важнасць.

Кал атарам справавога лста зяляецца асоба юрыдычная - арганзацыя, прадпрыемства, установа, фрма, кааператы, абяднанне, - то субект дзеяння атаясамляецца з назонкам са значэннем зборнасц: дырэкцыя, адмнстрацыя, кранцтва, калегя, савет дырэктара г.д.

Кожны лст уключае адзн або некальк аспекта. Таму снуе паняцце адна- і многааспектныя лсты. Аспект - гэта думка (тэма), якая выказана адным або некалькм сказам. Многааспектны лст патрабуе пачынаць змест кожнага аспекту (думк, тэмы) з новага радка - абзаца, як будзе служыць паказчыкам пераходу ад адной думк да другой. Такм чынам будзе значна лягчэй успрымацца нфармацыя тэксту ліста, можна хутка знайсц неабходны аспект (абзац), каб спынцца засяродзць на м увагу.

Парушэнне гэтага патрабавання - прытрымлвацца абзаца у лстах - значна абцяжарвае працэс успрымання апрацок нфармацы.

Напрыклад: “Дзякуем за Вашу просьбу даць прапановы на пастаку сельскагаспадарчых машын абсталявання. Паведамляем, што мы магл б паставць неабходную Вам тэхнку абсталяванне квартале г.г. Просм адказаць нам не пазней за 20 сакавка г.г.”.

Ц правльна аформлены гэты лст Якя аспекты трымлвае гэты лст Вызначце назавце х.

Безумона, гэты лст утрымлвае тры розныя аспекты: удзячнасць, паведамленне, просьбу - кожны сказ-аспект павнен бы пачынацца з новага радка.

Паводле функцыянальных прыкмета усе лсты можна падзялць на дзве групы:

1) лсты, якя патрабуюць адказа;

2) лсты, якя не патрабуюць адказа.

Лсты першай групы ўключаюць лст-просьбу, лст-зварот, лст-прапанову, лст-запытанне, лст-патрабаванне.

Лсты другой групы, што не патрабуюць адказа, - гэта лст-папя-рэджванне, лст-напамнанне, лст-пацвярджэнне, лст-адмова, лст-распараджэнне, лст-паведамленне, гарантыйны лст суправа-джальны.

Кожны лст мае сваю моную формулу, г.зн. устойлвы зварот, словазлучэнне, якя паказваюць на характар функцы гэтага лста. Напрыклад, монай формулай для лста-просьбы будуць словы “Прашу, просм, звяртаемся з просьбай”; лста-паведамлення - словы “Паведамляем, даводзм да вашага ведама, нфармуем г.д. Па моных формулах вызначаюць разнавднасць справавых лсто.

Кампазцыя справавога лста - гэта паслядонасць размяшчэння яго састаных частак (аспекта). Найбольш рацыянальная структура тэксту справавога лста складаецца з дзвюх частак: у першай выкладаюцца факты падзе, якя паслужыл падставай для складання гэтага лста, а другой частцы - высновы, просьбы, прапановы, рашэнн, распараджэнн.

Напрыклад, кампазцыя лста-запытання можа выглядаць так:

- ветлвы зварот;

- абгрунтаванне актуальнасц запытання;

- змест запытання;

- вынк, як мяркуецца атрымаць, кал запытанне будзе задаволена;

- фармулёка гаранты;

- заключныя словы.

Напрыклад: “Накроваем Вам дэталёвае апсанне атаматычных сстэм кравання. Матэрыял налчвае 20 старонак тэксту, 5 таблц, 4 малюнк-схемы. Атрыманне просм пацвердзць”.

Лст-просьба ключае наступныя частк:

- ветлвы зварот;

- выкладанне прычыны, якая прымусла звярнуцца з гэтай прось-бай;

-выкладанне самой просьбы;

-вынк, як атрымаецца, кал просьба будзе задаволена;

-гаранты;

- папярэдняя ўдзячнасць гатонасць супрацончаць;

-заключныя словы.

Найбольшую цяжкасць выклкае складанне ліста-адмовы. Заходн амерыканск дзелавы свет увогуле вельм далкатна ставцца да праблемы адмовы свах зноснах круецца пераважна пастулатам вядомага амерыканскага псхолага Д. Карнег “Нкол не кажы чалавеку “не”. А кал японец вам кажа: “Я вельм шкадую прашу прабачэння, што сёння не магу разгледзець ваша пытанне. Будзьце так ласкавы прыйдзце затра”, то гэта трэба разумець: “Я не вырашу ваша пытанне”.

Кампазцыя лста-адмовы можа быць такой:

- ветлвы зварот;

- дэталёвае патарэнне просьбы;

- абгрунтаванне прычын, па якх просьба не можа быць выканана;

- канстатацыя адмовы;

- заключныя словы.

Тут належыць звярнуць увагу на заключныя словы. Яны павнны абавязкова выражаць спачуванне, што вы пакуль што, у гэты момант, па незалежных ад вас прычынах не можаце выканаць просьбы, а таксама прапанову аднавць супрацонцтва больш спрыяльныя тэрмны. Заключныя словы такога лста павнны пакдаць партнёру спадзяванне.

Такім чынам, пры складанні афіцыйнага ліста мэтазгодна спачатку пабудаваць лагічную схему яго зместу, абавязкова спасылаючыся на змест папярэдняга, атрыманага вамі ліста.

Як было ўжо адзначана, справавы ліст - гэта дакумент, і на мову яго распаўсюджваюцца тыя ж моўныя штампы, канцылярызмы, характэрныя гэтаму віду дакумента. Вось некаторыя мадэлі і сінтаксічныя канструкцыі справавога ліста:


Подобные документы

  • Важні рысы заканадаўчого падстылю у кантэксце афіцыйна-справавога стылю, переважна сфера выкарыстання. Асаблівасці, уласціві для афіцыйна-справавога стылю беларускай мовы: лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці, жанры і фразеалогія.

    реферат [16,7 K], добавлен 22.06.2011

  • Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.

    курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010

  • Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.

    реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009

  • Сучасная моўная сітуацыя. Сутнастць і асаблівасці білінгвінізму. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды. Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў. Спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы.

    реферат [23,9 K], добавлен 24.01.2009

  • Паняцця, асаблівасці і граматычна характарыстыка часцін мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнiк, прыслоўе, інфiнiтыў i дзеепрыслоўе. Службовыя часціны мовы. Часціцы і мадальныя словы. Выклічнікі і гукапераймальныя словы.

    курсовая работа [77,0 K], добавлен 25.01.2011

  • Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.

    курс лекций [208,8 K], добавлен 30.03.2015

  • Ўсвядоміць месца беларускай мовы ў развіцці культуры і ў духоўным адраджэнні наці. Лексікалогія і прадмет яе вывучэння. Вусная і пісьмовая формы мовы. Білінгвізм, яго тыпы, аспекты і разнавіднасці. Акцэнтная, фанетычная, арфаэпічная інтэрферэнцыя.

    учебное пособие [1,1 M], добавлен 23.04.2014

  • Пераклад у сістэме навучання беларускай мове - адный з відаў работ па развіцці звязнага маўлення. Мэтазгоднасць выкарыстання перакладу на ўроках мовы. Тыпалогія перакладаў у залежнасці ад мэт і задач навучання, віды прыёмів. Праца над перакладам.

    реферат [25,4 K], добавлен 17.02.2011

  • Разгорнуты адказ і тэзісны план теми "Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы". Прыклады марфалагічнай і сінтаксічнай інтэрферэнціі. Выразы з публіцыстычнага, навуковага, афіцыйна-справавога стыля, сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.

    контрольная работа [23,8 K], добавлен 08.10.2012

  • Паходжання безэквівалентнай лексікі, яе лексіка-семантычная характарыстыка і спосабы словаўтварэння. Знаёмства са слоўнікам І.Р. Шкрабы. Вывучэнне найбольш старажытнага пласта абмежаванай лексікі - дыялектызмы, якія яшчэ не засвоены літаратурнай мовай.

    курсовая работа [62,1 K], добавлен 12.01.2016

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.