Стылістычныя асаблівасці беларускай мовы
Ўзмацненне ролі рускай мовы і культуры ў пасляваенны час. Вызначэнне публіцыстычнага, навуковага і афіцыйна-дзелавога стыляў прапаноў. Напісанне інфарматыўнай або індыкатыўнай анатацыі, парадак правільнага напісання асабістых дакументаў, заяў, распісак.
Рубрика | Иностранные языки и языкознание |
Вид | контрольная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 26.10.2014 |
Размер файла | 22,6 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Размещено на http://www.allbest.ru/
Министерство образования Республики Беларусь
Учреждение образования
БЕЛОРУССКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ
ИНФОРМАТИКИ И РАДИОЭЛЕКТРОНИКИ
Контрольная работа по курсу
«Белорусский язык»
выполнил: Корнеев Алексей
Заданне 1
Запішыце разгорнуты адказ на пытанне “беларуская мова ў 20 стагоддзі” і складзіце тэзісны план да яго.
Агульная нераспрацаванасць мовы ў пач. 20 ст. прывяла да недахопу словаў і выразаў для азначэння невядомых беларусам (сялянам) прадметаў і паняццяў, асабліва адцягненых. Такія няісныя выразы ў пач. 20 ст. большасцю тагачасных беларускіх літаратараў і дзеячоў актыўна браліся з польскай мовы. Пазней Тэрміналагічная камісія (1921) паслядоўна перадавала лацінскія і грэцкія тэрміны з мяккім [л] замест цвёрдага, уводзіла склады [ды], [ты], [дэ], [тэ] і падобныя. На думку Карскага, гэта былі паланізмы, а карані такой практыкі ён бачыў у прынцыпова антырускай арыентацыі тагачаснага беларускага руху.
У контр-прыклад такой практыцы Карскі ставіў практыку старабеларускага пісьменства, дзе існавалі асваенні пазычанняў накшталт «лацинский» (а не «лятынский» -- latinus), «лоика» (а не «лёгика» -- лпгйкб), і дзе з'явілася граматыка Сматрыцкага, дзе толькі ў словах, узятых з «ляскай» мовы («л?ски езык» -- польская мова), наказвалася азначэнне мяккасці [л] спалучэннем літар «їо» (напрыклад, «лїосъ»).
Амаль адразу па сканчэнні вайны быў узноўлены курс на ўзмацненне ролі рускай мовы і культуры. Асобныя і несістэмныя выпадкі процідзеяння гэтаму з боку кіраўніцтва БССР (напрыклад, К. Мазураў у канцы 1950-х гадоў) на агульны кірунак развіцця падзей не паўплывалі.
У 1960-я гады з'явіліся распрацоўкі, аўтары якіх ужо тэарэтычна абгрунтоўвалі неабходнасць русіфікацыі беларускага народа (у ліку іншых нярускіх народаў), ставячы мэту інтэрнацыяналізацыі ўсіх сфер жыцця народаў СССР і стварэння адзінага савецкага народа. Гэтая тэорыя была ўхвалена ХХІV з'ездам КПСС (1971), і сталася дырэктывай практычнай дзейнасці партыі.???? ???????? ???????? ?????
У выніку, пад пачатак 1980-х гадоўш беларуская мова, фармальна застаючыся роднай мовай беларускага народу, была адсунутая з прыярытэтнай ролі ў яго культурным развіцці, і практычна не існавала ў дзяржаўным апараце, сістэме адукацыі і пад., была фактычна ператвораная ў мову фальклору. Удзел кніг і брашур на беларускай мове ў агульнай выдавецкай прадукцыі БССР зменшыўся (за перыяд 1950--1985) з 85% да 9%. У 1985 на аднаго жыхара Беларусі прыходзілася ў сярэднім 0,5 беларускамоўнай кнігі.
Слабасць беларускай нацыянальнай свядомасці вяла да таго, што гэтыя захады сустракаліся пераважна з абыякавым, а часам і з ухвальным стаўленнем грамадства. З іншага боку, "празмерная" зацікаўленасць дрэнным становішчам беларускай мовы магла быць ацэненая як "беларускі нацыяналізм" (як, напрыклад, выступленні А. Белакоза ў 1960-х гадоў або мінскі гурток пач. 1970-х гадоў). Усё ж, пачынаючы з канца 1950-х гадоў, часу пэўнага паслаблення палітычнага кантролю, беларуская грамадскасць не раз выказвала сваю заклапочанасць існуючым становішчам і яго развіццём, як галосна, так і негалосна (дыскусія ў газеце "Літаратура і мастацтва", у тым ліку, выступленні Б. Сачанкі, 1957--1961, самвыдатаўскі "Ліст да рускага сябра" А. Каўкі, 1976 і інш.).
Тэзісны план:
асноўная тэма: становішча беларускай мовы ў 20 ст.
1. Агульная нераспрацаванасць мовы ў пач. 20 ст. прывяла да недахопу словаў і выразаў
2. Узмацненне ролі рускай мовы і культуры пасля вайны
3. Беларуская мова практычна не існавала ў дзяржаўным апараце, сістэме адукацыі, была фактычна ператвораная ў мову фальклору
Заданне 2
Прыклады марфалагічнай і сінтаксічнай інтэрференцыі
марфалагічная інтэрференцыя
родны склон:
на нем нет лица - на ім няма твару
нет вкуса - няма густу
повышение опыта - павышэнне вопыту
заходить с запада - заходзіць з захаду
добавь песка - прыбаў пяску
месны склон:
думать о деде - думаць аб дзеду
играть на лугу - гуляць на лузе
ходить по снегу - хадзіць па снезе
запись в дневнике - запіс у дзенніку
новость о дожде - навіна аб дажджы
сінтаксічная інтэрференцыя
не стоит смеяться над этим - не трэба смяяцца з гэтага
дым валил из трубы - дым валіў з трубы
вернуться из Москвы - вярнуцца з Масквы
обратить внимание на него - звярнуць увагу да яго
история о жизни - гісторыя пра жыцце
Заданне 3
Падбярыце па тры выразы з публіцыстычнага, навуковага і афіцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці
1. Інфармацыйны бум - публіцыстычны стыль
Валоданне публіцыстычным стылем прамовы неабходна не толькі журналістам і юрыстам, але і кожнаму, хто не хоча слепа прытрымлівацца чыім-небудзь ўказанням і заклікам, хто мае уласнае меркаванне і хоча навучыцца фарміраваць яго ва ўмовах сучаснага інфармацыйнага буму.
2. Добрыя манеры - публіцыстычны стыль
Выхаванасць - гэта не толькі добрыя манеры, але і нешта больш глыбокае ў чалавеку.
3. Дзіўныя фігуры - публіцыстычны стыль
Аднойчы позна ўвечары Васіль Іванавіч ўбачыў дзве дзіўныя фігуры.
1. Гаспадарча-біялагічныя прыкметы - навуковы стыль
Найбольш важнымі гаспадарча-біялагічнымі прыкметамі гатункаў з'яўляюцца: ўстойлівасць да ўмовах росту, даўгавечнасць і працягласць захоўвання.
2. Хімічны элемент - навуковы стыль
Натрый - элемент галоўнай падгрупы першай групы, трэцяга перыяду перыядычнага сістэмы хімічных элементаў, з атамным нумарам 11.
3. Руская арфаграфія - навуковы стыль
Значэнне рускай арфаграфіі ў гістарычным аспекце.
1. Тыднёвы водпуск - афіцыйна-справавы стыль
Прашу Вас даць мне тыднёвы водпуск для паездкі дадому па сямейных абставінах.
2. Практычныя праблемы - афіцыйна-справавы стыль
Разглядаюцца тэарэтычныя і практычныя праблемы, звязаныя з адміністрацыйна-прававой дзейнасцю штабных падраздзяленняў органаў унутраных спраў.
3. Шукаць інфармацыю - афіцыйна-справавы стыль
Гэта права ўключае свабоду шукаць, атрымліваць і перадаваць інфармацыю і ідэі любога роду.
Заданне 4
Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці (фізіка, праграмаванне…) 20 словазлучэнняў (ці слоў) і перакладзіце іх на беларускую мову. Знайдзіце тлумачэнні гэтых слоў.
1. операционная система - аперацыйная сістэма
базавы комплекс камп'ютэрных праграм, які забяспечвае інтэрфейс з карыстальнікам, кіраванне апаратных сродкаў кампутара, працу з файламі, увод і вывад даных, а таксама выкананне прыкладных праграм і ўтыль.
2.компилятор - кампілятар
Праграма або тэхнічны сродак, які выконвае трансляцыю праграмы, складзенай на арыгінальнай мове, у аб'ектны модуль.
3. интерпретация - інтэрпрэтацыя
працэс непасрэднага выканання праграмы без папярэдняй кампіляцыі, «на лета»
4. компоновщик - кампаноўшчык
праграма, якая прымае на ўваход адзін або некалькі аб'ектных модуляў і збірае па іх двайковы модуль.
5. виртуальная память - віртуальная памяць
тэхналогія, якая была распрацавана з мэтай павелічэння агульнага аб'ёму памяці, арганізацыі мноства адрасных прастораў памяці, іх абароны і аўтаматызацыі працэсу перамяшчэння машыннага кода і даных паміж асноўны памяццю камп'ютэра і другасным сховішчам.
6. модуль - модуль
функцыянальна завершаны фрагмент праграмы
7. файл - файл
канцэпцыя ў вылічальнай тэхніцы
8. функция - функцыя
асобная сістэма (падсістэма, падпраграмы), на ўваход якой паступаюць кіраўнічыя ўздзеяння ў выглядзе значэнняў аргументаў.
9. инициализация - ініцыялізацыя
стварэнне, актывацыя, падрыхтоўка да працы, вызначэнне параметраў.
10. индексный массив - індэксны масіў
набор аднатыпных пераменных, размешчаных у памяці непасрэдна друг за другом
11. библиотека - бібліятэка
зборнік падпраграм ці аб'ектаў, якія выкарыстоўваюцца для распрацоўкі праграмнага забеспячэння
12. алгоритм - алгарытм
гэта дакладны набор інструкцый, якія апісваюць паслядоўнасць дзеянняў выканаўца для дасягнення выніку рашэння задачы за канчатковы час
13. компьютерная программа - камп'ютэрная праграма
пасьлядоўнасьць інструкцый, прызначаная для выканання прыстасаваннем кіравання вылічальнай машыны
14. командная строка - камандны радок
праграма, якая працуе ў тэкставым рэжыме, якой чалавек перадае каманды (тэкставыя радкі) для выканання пэўных дзеянняў, шляхам уводу з клавіятуры
15. интегрированная среда разработки - інтэграванае асяроддзе распрацоўкі
сістэма праграмных сродкаў, якая выкарыстоўваецца праграмістамі для распрацоўкі праграмнага забеспячэння
16. операнд - аперанд
месца, пазіцыя ў тэксце, дзе павінен стаяць аргумент аперацыі
17. аргумент - аргумент
значэнне, якое перадаецца функцыі, а таксама сімвальнае імя ў тэксце праграмы, якое выступае ў якасці ідэнтыфікатара гэтага значэння
18. дискретное программирование - дыскрэтнае праграмаванне
спосаб матэматычнага праграмавання
19. файловая система - файлавая сістэма
рэгламент, які вызначае спосаб арганізацыі, захоўвання і найменьня даных на носьбітах інфармацыі
20. адресация памяти - адрасаваньне памяці
метад ўказання на вобласць памяці, да якой ажыццяўляецца доступ
Заданне 5
Падбярыце тэкст на рускай мове (100-120 слоў) па спецыяльнасці, у якім былі б дзеепрыметныя словазлучэнні з суфіксамі -ущ- (-ющ-), -ащ- (-ящ-), -ем- (-им-) і перакладзіце яго на беларускую мову.
Необходимым условием существования человеческого общества является преемственность в его развитии.
Человек имеет биосоциальное начало, т.е. человек - это биологическое существо, генетически унаследовающие биологические структуры, а также некоторые способности и навыки, выработанные человечеством на протяжении своего развития. Как существо социальное, человек передает из поколения в поколение не закрепленную в генетике информацию, также необходимую для нормального развития и жизнедеятельности человека, как и информация биологическая.
Оба эти процесса - биологического и социального унаследования - имеют свои аналогии, отличаясь друг от друга по своей сути, способами передачи информации. И если процесс биологического унаследования почти не регулируется, то социальное унаследование полностью зависит от социальной среды, от людей ... Процесс социального унаследования нерушимо связан с языком - специфическим атрибутом человеческого общества. Все процессы социологизации человека, то есть процессы обучения, развития человеческих способностей и навыков, освоение определенных норм и ценностей, все процессы, связывающие человека с жизнедеятельностью общества, происходят через язык.
Неабходнай умовай існавання чалавечага грамадства з'яўляецца пераемнасць у ягоным развіцці.
Чалавек мае біясацыяльную прыроду. Як біялагічнай істоце, яму ўласцівае генетычнае спадкаванне біялагічнай структуры, а таксама некаторых здольнасцяў і навыкаў, выпрацаваных чалавецтвам на працягу свайго развіцця. Як істота сацыяльная, чалавек перадае з пакалення ў пакаленне пазагенетычную інфармацыю, гэтаксама неабходную для нармальнага развіцця і жыццядзейнасці чалавека, як і інфармацыя біялагічная.
Абодва гэтыя працэсы - біялагічнага і сацыяльнага спадкавання - маюць свае аналогіі, адрозніваючыся адзін ад адного па сваёй сутнасці, па спосабах перадачы інфармацыі. І калі працэс біялагічнага спадкавання амаль не рэгулюецца, то сацыяльнае спадкаванне цалкам залежыць ад сацыяльнага асяроддзя, ад людзей... Працэс сацыяльнага спадкавання непарушна звязаны з мовай - спецыфічным атрыбутам чалавечага грамадства. Усе працэсы сацыялагізацыі чалавека, гэта значыць працэсы навучання, развіцця чалавечых здольнасцяў і навыкаў, засваенныя пэўных нормаў і каштоўнасцяў, усе працэсы, знітаваныя з уключэннем чалавека ў жыццядзейнасць грамадства, адбываюцца праз мову.
Заданне 6
Напішыце інфарматыўную ці індыкатыўную анатацыю на любы параграф з падручніка па вашай спецыяльнасці.
Долан Э. Дж., Ліндсей Д. - “Асновы эканамічнай тэорыі. Дапаможнік для сістэмы эканамічнай адукацыі” - г. Мінск, “Місанта”, 1998 г. - 192 с. §3.1 “Што ўключае ў сябе тэорыя спажывання? Карыснасць даброт і паводзіны спажыўца”
У артыкуле разглядаюцца такія паняцці, як карыснасць і спажыванне. Таксама адзначаецца важнасць праблемы суадносін спажывання і назапашвання, даследуецца раўнавага становішча спажыўца. Адлюстроўваюцца паводзіны спажыўца і спажывецкая раўнавага пры дапамозе графікаў.
Заданне 7
Напішыце адзін асабісты дакумент (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска) і адзін справавы ліст (ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-прапанова, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, суправаджальны ліст).
Распіска
Я, Карнееў Аляксей Барысавіч, студэнт І курса Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі 5 лютага 2009 года атрымаў ад загадчыка склада універсітэта Жукава Віктара Мікалаевіча 1(адну) пару лыж. Да 20 лютага ўсё атрыманае вярну на склад.
5 лютага 2009 г. Подпіс
Ліст-запрашэнне
Паважаны Іван Іванавіч
Камітэт штогадовай выставы высокіх тэхналогій “Tibo” запрашае Вас прыняць удзел у арганізацыі выставы. Арганізацыя выставы будзе адбывацца з 5па 7 чэрвеня у выставачным комплексе “БелЭкспо”
( ул.Я.Купалы, 27), сама выстава - 8 чэрвеня.
Парадак арганізацыі:
5 чэрвеня - прыезд і размеркаванне ўдзельнікаў выставы;
6 чэрвеня - тэхнічныя работы;
7 чэрвэня - рэгістрацыя спецыяльных гасцеў.
Іншыя падрабязнасці па тэлефоне 250-25-86.
Чакаем Вас 5 чэрвеня у выставачным комплексе, аудыторыя 2 у 13:00.
Літаратура
1. Обучение белорусскому языку в условиях белорусско-белорусского двуязычия (проблемы обучения белорусскому языку как иностранному). Исследование славянских языков и литератур в высшей школе: достижения и перспективы. Информационные материалы и тезисы докладов международной научной конференции / Под ред. В. П. Гудкова, А. Г. Машковой, С.С. Скорвида. -- М.:[Филологический факультет МГУ им. М. В. Ломоносова], 2003. -- 317 с. С.170--173.
2. І.Я. Лепешаў, Г.М. Малажай, К.М. Панюціч. Практыкум па беларускай мове. - Мінск, 2005.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Разгорнуты адказ і тэзісны план теми "Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы". Прыклады марфалагічнай і сінтаксічнай інтэрферэнціі. Выразы з публіцыстычнага, навуковага, афіцыйна-справавога стыля, сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.
контрольная работа [23,8 K], добавлен 08.10.2012Важні рысы заканадаўчого падстылю у кантэксце афіцыйна-справавога стылю, переважна сфера выкарыстання. Асаблівасці, уласціві для афіцыйна-справавога стылю беларускай мовы: лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці, жанры і фразеалогія.
реферат [16,7 K], добавлен 22.06.2011Сучасная моўная сітуацыя. Сутнастць і асаблівасці білінгвінізму. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды. Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў. Спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы.
реферат [23,9 K], добавлен 24.01.2009Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.
курс лекций [208,8 K], добавлен 30.03.2015Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.
реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009Паняцці літаратурнай нормы і яе варыянтаў, нармалізацыі і нарматыўнасці мовы. Нормы беларускай літаратурнай мовы - гэта прынятыя ў грамадска-маўленчай практыцы адукаваных людзей правілы узорнага вымаўлення і напісання, словаўтварэння і словаўжывання.
реферат [35,9 K], добавлен 25.03.2011Паняцця, асаблівасці і граматычна характарыстыка часцін мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнiк, прыслоўе, інфiнiтыў i дзеепрыслоўе. Службовыя часціны мовы. Часціцы і мадальныя словы. Выклічнікі і гукапераймальныя словы.
курсовая работа [77,0 K], добавлен 25.01.2011Аб'ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны. Фаналогія і арфаграфія, акустычная фанетыка і графіка беларускай мовы як навука. Паняцце транскрыпцыі і арфаэпіі. Вымаўленне галосных і зычных. Гукавая матэрыя мовы, яе зыходны прыроджаны план выражэння.
реферат [35,1 K], добавлен 21.01.2011Эмацыянальна-экспрэсіўная і функцыянальна-стылістычная афарбоўка моўных сродкаў. Афіцыйна-дзелавы стыль. Адметныя рысы афіцыйна-дзелавога стылю. Сістэма сродкаў, прызначаная для абслугоўвання сферы грамадскіх адносін. Выкарыстанне моўных стэрэатыпаў.
реферат [28,8 K], добавлен 06.03.2011Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.
курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010