Асаблівасці беларускіх і англійскіх фразеалагізмаў

Вывучэнне беларускіх і англійскіх фразеалагізмаў і спосабаў намінацыі прасторы як сходнаструктурных, так і рознаструктурных моў у супастаўляльным аспекце з выяўленнем універсальных чорт, нацыянальных, этнаспецыфічных асаблівасцяў прасторавых уяўленняў.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид статья
Язык белорусский
Дата добавления 28.09.2014
Размер файла 25,1 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Прастора - усеагульная катэгорыя быцця і культуры, «фізічны закон існавання любога аб'екта, і натуральна, што моўная дзейнасць чалавека павінна адлюстроўваць ва ўсіх відах камунікацыі часавае і прасторавае існаванне прадметаў і фактаў» [1]. Моўныя сродкі вербалізацыі прасторавых уяўленняў эксплікуюць асаблівасці катэгарызацыі і канцэптуалізацыі прасторы пэўным этнасам пад уплывам экстра- і інтралінгвістычных фактараў. Гэта абумоўлівае неабходнасць даследавання спосабаў намінацыі прасторы як сходнаструктурных, так і рознаструктурных моў у супастаўляльным аспекце з выяўленнем універсальных рыс, а на іх фоне - нацыянальных, этнаспецыфічных асаблівасцей прасторавых уяўленняў.

У беларускай лінгвістыцы і літаратуразнаўстве моўныя эксплiкатары катэгорыi прасторы аналiзуюцца ў працах П. В. Васючэнкі (вывучэнне топасаў у творах беларускіх пісьменнікаў), I. А. Жылiнскай (прасторава-часавая мадэль свету ўсходнiх славян на матэрыяле рускiх i беларускiх замоў), П. Р. Кошмана (прасторава-часавыя вымярэнні нацыянальнага свету ў беларускай літаратуры ), Л. Я. Мазур (найменнi месца), М. С. Яўневiча (кан- крэтызацыя акалiчнасных адносiн), I. С. Роўды (фрагменты дэрывацыйнага поля лакатываў у сувязi з праблемай лексiчных лакун), В. Прыемкi (прасто- рава-часавыя матывы ў пiнскiх вясельных песнях), А. Алфёравай (семан- тыка канцэпту «двор»), М. Латышкевiч (вывучэнне iншасветных iснасцей як знакаў прасторы), У. М. Тапарова (параўнальна-гiстарычнае даследаванне лакатыва ў беларускай мове), А. Шамякінай (прастора ў творчасці Я. Коласа), І. Н. Казароз (прастора ў творах К. Тураўскага) і іншых. Разам з аднаслоўнымі найменнямі ў мове існуюць вобразныя сродкі рэпрэзентацыі прасторавых уяўленняў другаснай намінацыі - фразеалагіч- ныя адзінкі (ФА). Фразеалагiзмы з прасторавай семантыкай на матэрыяле славянскіх моў даследуюцца ў працах П. А. Рэдзіна (украінская мова), Г. В. Саўчук, Н. А. Сабуравай, В. П. Iгнаценкі, В. П. Піваваравай, Т. М. Фі- ланенкі (руская мова) і іншых. У супастаўляльным аспекце прасторавыя ФА вывучаюцца ў працах В. У. Бяскроўнай, М. Э. Iгнацьевай (англійская і руская мовы) і іншых. Беларускія і англійскія фразеалагізмы з прасторавым значэннем... 99 Але беларускія фразеалагічныя сродкі вобразнай намінацыі прасторы ў супастаўленні з іншымі мовамі пакуль не сталі асобным прадметам да- следавання навукоўцаў. У сувязі з гэтым нам уяўляецца перспектыўным прааналізаваць і параўнаць успрымаемую чалавекам прастору ў рамках тых пачуццёва-абстрактных мадэляў, якія захаваны ў фразеалогіі дзвюх моў - беларускай і англійскай, што, у сваю чаргу, дае магчымасць дэталёва даследаваць сувязі паміж успрыманнем і вербалізацыяй прасторы і выявіць універсальныя рысы, а на іх фоне - нацыянальныя, этнаспецыфічныя асаб- лівасці прасторавых уяўленняў у беларускай і англійскай лінгвакультурах. Метадам суцэльнай выбаркі на аснове семнага аналізу фразеалагічнай семантыкі з беларускіх і англійскіх фразеалагічных слоўнікаў [2-10] было вылучана 1070 беларускіх і 1016 англійскіх ФА з прасторавай семантыкай. На падставе сістэматызацыі лексікі і фразеалогіі А. С. Баранава [11] і се- мантычнай класіфікацыі фразеалагізмаў А. М. Баранава і А. Д. Дабраволь- скага [12] намі распрацавана таксанамія катэгорыі прасторы ў фразеалагіч- ных фондах беларускай і англійскай моў, заснаваная на анамасiялагiчных прынцыпах, якiя «даюць магчымасць згрупаваць фразеалагiчныя адзiнкi па пэўных семантычных варыянтах» [13].

У залежнасцi ад наяўнасцi ў дэ- фiнiцыi ФА дынамiчных цi статычных прасторавых маркёраў былі пабуда- ваны беларускае і англійскае фразеасемантычныя прасторавыя палі з двума цэнтрамі - мікраполем дынамікі і мікраполем статыкі. Атрыманыя дадзе- ныя прадстаўлены ў табліцы: Фразеасемантычныя палі прасторы ў беларускай і англійскай мовах 1. Мікраполе дынамікі Беларускія ФА Коль- касць/% Англійскія ФА Коль- касць/% Пачатак руху, пера- мяшчэння - канец, спыненне, адсут- насць руху, стоп Знімацца з якара, па ко нях, пайшла пісаць - на прыколе, кiдаць якар, як укопаны, стоп машына 52 4,9 Get under way, gird up one's loins, hit the road - be at a standstill, fall all one's length, liе doggo, cast anchor 57 5,6 Спосаб, характар перамяшчэння ісцi на вушах, паўзці на карачках, на сваiх дваiх, рука ў руку 61 5,7 Dot and carry, egg and flow, fall into step, go on Shank's pony / mare 116 11,4 Хуткі рух - паволь- ны рух аж пыл курыць, на зла манне карку - маслёнку везці, з нагі на нагу 136 12,7 At the top of one's speed, at a rate of knots, hell for leather - at a snail's pace, at a snail's gallop 112 11 Напрамак руху З канца ў канец, з краю ў край, з кута ў кут, да ку пы, за бугор, за мяжу 88 8,2 Follow one's nose, that way, make a beeline, the wrong way round, by airline 38 3,7 Прыход, прыезд, з'яўленне - адыход, ад'езд, знікненне Як Пiлiп з канапель, ня легкая гоніць - даваць драла, зматваць вудачкi 164 15,3 Come in the carpet, come into view, appear on the scene - make oneself scarce, pack your bags, turn tail 128 12,6 агульная колькасць Фа мікраполя дынамікі 501 46,8 агульная колькаcць Фа мікраполя дынамікі 451 44,3100 В. А. Арцёмава Працяг табліцы 2. Мікраполе статыкі Беларускія ФА Коль- касць/% Англійскія ФА Коль- касць/% Месца За бугром, за мяжой, за кратамi, за вуглом, за ку лi самi, у нагах, на дварэ 51 4,7 under lock and key, (sit) above the salt, (sit ) below the salt, on the anxious bench(seat) 42 4,1 Добрае, роднае, вядомае месца - дрэннае, чужое, не- вядомае месца Aбацяная зямля, дзе бог начуе - богам пракляты, немач яго ведае, кадук яго ведае 75 6,9 at home ground, heaven (paradise) on earth - the great beyond, a hell on (upon) earth 125 12,3 Прыродныя аб'ек- ты - аб'екты, ство- раныя чалавекам Млечны шлях, Вялiкая Мядзведзiца, дзявяты вал - альма матар, каменны мя шок 71 6,6 white squall, the seven stars, the roof of the world - the silver screen (cinema), God's house, a public house 101 10 Абмежаваная пра- стора - бязмежная прастора Свет цесны, зямлi як ста рой бабе сесці - на кож ным кроку, куды нi кiнеш вокам 36 3,4 Nooks and crannies, sit on the thin edge of nothing - all over the place, all over creation 45 4,4 Запоўненая прастора (цесна, шмат) - незапоўненая пра- стора (рэдка, мала, нічога) Без ліку, вуж галавы не ўткне - адзiн як вока ў iл бе, дзірка ад баранка, ні гра на, ні сінь пораху, 143 13,3 a good many, no room to swing a cat - a drop in the ocean, dribs and drabs, not a (living) soul, not a thing, not a rag of something 71 7 Далёка - блізка У чорта ў зубах, за дзяся тай гарой - за два крокi, адзін крок 90 8,4 down under, out of the way, a far cry - at hand, at a stone's throw 116 11,4 Рост: высокі - нізкі Вярста каломенская, га ма ніць з небам - ад гарш ка паўвяршка, з вузел ро стам 33 3,1 a long drink of water, as tall as a maypole, be tall as a steeple, larger than life - knee - high (to) the (a) grasshopper 6 0,6 Памер (аб'ём): вялі- кі - малы Як мяхі, як плаха, у кале не - варона ў дзюбе пане сці можа, пяшком пад стол хадзіць, у мініяцюры 24 2,2 built like a tank, Big Bertha (woman), broad in the beam, to look like the side of the house - a little thing, Jack Sprat 12 1,2 Форма Круглы як бервяно, кру глы як качан, пад гаршок 6 0,6 (as) round as a barrel, (as) straight as а die, as flat as a pancake 10 1 Якасць паверхні Востры як брытва вос тры як кiнжал, роўны як столь, як шоўк 5 0,5 аs smooth as satin, (as) hard as a stone, as slippery as an eel, (as) smooth as a billiard ball 18 1,8 Cтановішча ў пра- сторы Дагары нагамi, дагары дрынам, стаяць на чацвя рэньках 35 3,3 head over heels, sit (stand) bolt upright, stand on end, be on one's feet 19 1,9 агульная колькасць Фа мікраполя статыкі 569 53,2 агульная колькасць Фа мікраполя статыкі 565 55,7 агульная колькасць беларускіх Фа з пра- сторавай семантыкай 1070 100 агульная колькасць Фа з прасторавай семантыкай 1016 100Беларускія і англійскія фразеалагізмы з прасторавым значэннем... 101

У выніку кампаратыўнага аналізу фразеасемантычных палёў прасторы беларускага і англійскага фразеалагічных фондаў былі выяўлены наступ- ныя агульныя рысы: - у абедзвюх мовах назіраецца прыкладна аднолькавая колькасць ФА з прасторавай семантыкай (у беларускай - 1070 ФА, у англійскай - 1016 ФА), што складае значную частку беларускага і англійскага фразеалагічных фондаў і сведчыць аб важнасці катэгорыі прасторы ў даследуемых лінгва- культурах; - беларускія і англійскія ФА з прасторавым значэннем раўнамерна раз- мяркоўваюцца па мікрапалях статыкі і дынамікі: у беларускай мове выяў- лена 501 ФА (46,8%) мікраполя дынамікі і 569 ФА (53,2%) мікраполя ста- тыкі, у англійскай - 451 ФА (44,3%) мікраполя дынамікі і 565 ФА (55,7%) мікраполя статыкі. Колькасная сіметрыя двух мікрапалёў падкрэслівае важнасць як дынамічных так і статычных прасторавых адносін у белару- скай і англійскай лінгвакультурах; - назіраецца аднолькавы набор фразеасемантычных груповак (16 гру- повак) і прыкладна супадае іх колькасная напаўняльнасць; - рэпрэзентаваная фразеалагізмамі прастора ў беларускай і англійскай мовах - антрапацэнтрычная, што праяўляецца:

1) яе арганізацыяй вакол чалавека з яго светаўспрыманнем;

2) наяўнасцю ў структуры прасторавых ФА лексем, якія абазначаюць часткі цела чалавека (саматызмы): бел. рука, твар, плячо, англ. hand `рука' face `твар', shoulder `плячо' і інш. Яны выкарыстоўваюцца для прастора- вых вымярэнняў: бел. твар у твар, англ. face to face `блізка', бел. плячом к плячу англ. shoulder to shoulder `блізка, побач'.

У. М. Макіенка тлумачыць саматычны характар вобразнай асновы ФА «спрадвечнай славянскай звыч- кай параўноўваць навакольнае асяроддзе з часткамі цела» [14]; - прасторавыя ўяўленні, адлюстраваныя ў семантыцы ФА, фарміруюць бінарныя апазіцыі, што, на думку В. У. Iванава, з'яўлялася характэрнай ры- сай славянскага ўспрымання дадзенай катэгорыі [15]. Але, як паказала наша даследаванне, бінарнасць прасторавых уяўленняў уласціва таксама і прадстаўнікам англійскай лінгвакультуры:

1) пачатак руху, перамяшчэння - канец, спыненне, адсутнасць руху, стоп: бел. знімацца з якара `адпраўляцца, ад'язджаць', англ. get under way `пачаць вандраванне, рух' - бел. нi з месца `не рухацца, стаяць на месцы', англ. to be at a standstill `быць у нерухомым стане';

2) хуткі рух - павольны рух: бел. аж пыл курыць `вельмі хутка бегчы, ехаць', англ. run at a breakneck speed `бегчы вельмі хутка' - бел. маслёнку везці `вельмі марудна рухацца', англ. at a snail's pace `рухацца павольна, паслядоўна';

3) прыход, прыезд, з'яўленне - адыход, ад'езд, знікненне: бел. тут як тут `адразу, раптам, у гэты момант з'явіўся, апынуўся', англ. beat up somebody's quarters `нечакана прыходзіць, з'яўляцца', бел. як піліп з канапель 102 В. А. Арцёмава `нечакана, неспадзявана, знянацку выскачыць, з'явіцца', англ. drop from the clouds (the skies) `нечакана з'явіцца' - бел. выносiць ногi, англ. show a clean pair of heels `уцякаць', бел. як скрозь землю правалiўся `нечакана прапаў, знік', англ. make oneself scarce `хутка знікнуць';

4) добрае, роднае, вядомае месца - дрэннае, чужое, невядомае месца: бел. абяцаная зямля `край, месца, што з'яўляецца ўвасабленнем шчасця, багацця', англ. the land of Сockaigne `казачная краіна багацця і бяздзейнасці, рай зямны', бел. родны кут `радзіма, родныя мясціны, месца нараджэння', англ. at home ground `дома' - бел. адзін хрыстос жыве `месца, дзе назіра- ецца заняпад, апусценне', англ. hell's kitchen `небяспечнае месца', англ. the next world `той свет', бел. адзiн чорт ведае (знае) дзе `нікому невядома дзе';

5) цесна, шмат - рэдка, мала, нічога: бел. яблыку няма (не было) дзе ўпасцi `мноства людзей у якім-небудзь месцы', англ. packed like sardines `мноства людзей у памяшканні' - бел. кропля ў моры `вельмі нязначная колькасць', англ. a drop in the bucket `вельмі мала', бел. дзірка ад баранка `нічога', англ. not a rag of something `нічога';

6) далёка - блізка: бел. у чорта ў зубах `вельмі далёка', англ. at the end of the earth `далёка' - бел. каля бока `блізка', англ. close at hand `блізка, по- бач';

7) высокі - нізкі: бел. вярста каломенская `вельмі высокі', англ. a long drink of water `вельмі высокі' - бел. ад гаршка паўвяршка `нізкі', англ. knee - high (to) the (a) grasshopper `нізкі';

8) вялікі - малы (аб'ём): бел. касы сажань у плячах `рослы, плячысты' магутнага складу', англ. built like a castle `вялікі, здаровы' - бел. варона ў дзюбе панесці можа `невялічкі, шчупленькі', англ. Jack Sprat `маленькі'. - у семантыцы некаторых беларускіх і англійскіх ФА назіраецца сінк- рэтызм прасторавых і часавых значэнняў, што, на думку навукоўцаў (У. Р. Гак, А. С. Кубракова), звязана з узнікненнем часавых паняццяў на ас- нове прасторавых: бел. не за гарамі азначае `блізка па адлегласці' і `хутка па часе', англ. long haul мае значэнне `параўнальна вялікая, значная адлег- ласць' і `параўнальна вялікі тэрмін'. фразеалагізм прасторавы мову нацыянальны

Такім чынам, дыфузнасць часавых і пра- сторавых уяўленняў (хранатоп у тэрміналогіі М. М. Бахціна [16] і біфур ка- цыя ў тэрміналогіі В. М. Тэліі [17]), назіраецца не толькі на граматычным, лексічным ці сінтаксічным узроўнях моўнай сістэмы, але, як паказала наша даследаванне, таксама і на фразеалагічным; - найбольшая колькасць беларускіх ФА назіраецца ў групах «хуткі - павольны рух» (136 ФА, 12,7%) і «прыход, прыезд, з'яўленне - адыход, ад'езд, знікненне» (164 ФА 15,3%). У англійскім фразеалагічным фондзе доб ра прадстаўлена група «характар руху» (116 ФА, 11,4%) і «прыход, пры- езд, з'яўленне - адыход, ад'езд, знікненне» (128 ФА, 12,6%). Усё гэта сцвяр- джае погляд на рух у беларускай і англійскай лінгвакультурах, нароўні з часам і прасторай, як на адну з фундаментальных форм існавання ма- тэрыі;Беларускія і англійскія фразеалагізмы з прасторавым значэннем... 103 - пэўныя беларускія і англійскія ФА, напрыклад бел. быць на сёмым небе і англ. to be on cloud nine, нягледзячы на наяўнасць у іх структуры прасторавых лексем неба і cloud і прыназоўнікаў месцазнаходжання на і on, маюць непрасторавае значэнне і ўваходзяць у фразеасемантычнае поле ча- лавечых пачуццяй і эмоцый, што сцвяржае гіпотэзу Д. Лакафа аб катэга- рызацыі абстрактных паняццяў у свядомасці чалавека па аналогіі з прасто- равымі ўяўленнямі пры дапамозе арыентацыйнай метафары [18]; - невялікая колькасць ФА, якія эксплікуюць тапалагічныя характа- рыстыкі аб'ектаў (форма, памер і якасць паверхні), у беларускім і англійскім фразеалагічных фондах у параўнанні з іншымі прасторавымі характары- стыкамі сведчыць аб невыкарыстанні законаў геаметрыі Эўкліда і даклад- ных прасторавых вымярэнняў пры вербалізацыі іх фразеалагізмамі, па- колькі ў семантыцы ФА адлюстроўваюцца толькі жыццёва неабходныя для паспяховай жыццядзейнасці чалавека прасторавыя характарыстыкі [19]. Відавочна, што наяўнасць падобных рыс у рэпрэзентацыі катэгорыі прасторы ў беларускай і англійскай фразеалогіі яшчэ раз падкрэслівае ўніверсальнасць і ўсеагульнасць механізмаў успрымання і адлюстравання прасторавых уяўленняў і сведчыць пра сувязь беларускага і англійскага фразеалагічных фондаў. Але, нягледзячы на падабенствы беларускіх і англійскіх прасторавых уяўленняў, рэпрэзентаваных ФА, былі выяўлены наступныя адрозненні: - у беларускім фразеалагічныя фондзе назіраецца значная колькасць ФА, якія характарызуюць прастору з пазіцыі запоўненасці (цесна, шмат) і не- запоўненасці (мала, нічога) - 143 ФА (13,3%).

У англійскай мове дадзеная характарыстыка прадстаўлена толькі 71 ФА (7%); - фразеасемантычная групоўка «напрамак руху» прадстаўлена 88 беларус- кімі ФА (8,2%), у той час як ў англійскай - 38 ФА (3,7%); - назіраюцца адрозненні і ў рэпрэзентацыі тапалагічных характарыстык аб'екта (памер, рост, форма): у беларускім фразеалагічныя фондзе шырэй прадстаўлены памер (аб'ём) (24 ФА, 2,2%) і рост (33 ФА, 3,1%) у параўнанні з англійскім, дзе памер прадстаўлены 12 ФА (1,2%) і рост - 6 ФА (0,6%). Форма аб'екта падаецца 6 беларускімі ФА (0,6%) і 10 англійскімі ФА (1%), дзе найбольшая колькасць ФА пазначае форму кола: бел. круглы як бервя но, англ. (аs) round as a barrel. Гэта сведчыць аб сакральнасці дадзенай геа- метрычнай фігуры ў беларускай і англійскай лінгвакультурах: «кола - адзін з найбольш значных міфапаэтычных сімвалаў, які адлюстроўвае ўяўленні аб цыклічным часе («кола жыцця», «гадавое кола») і асноўных формах структуравання прасторы (падзел на «сваё» і «чужое», дзе кола выступае як мяжа замкнёнай, ахоўваемай прасторы)» [20]; - у групоўцы «добрае, роднае, вядомае месца - дрэннае, чужое, невядо- мае месца» і апазіцыі «далёка - блізка» беларускія ФА маюць лексемы са значэннем феноменаў беларускай міфалогіі чорт, каланіца, халера, ча мярыца, хвароба (ведае дзе), назвы жывёл, птушак і насякомых мядзведзь 104 В. А. Арцёмава (мядзвежы куток), крумкач (куды крумкач касцей не зносіў), камар (дзе ка мар козы пасе) для ўказання на невядомае ці вельмі аддаленае месцазна- ходжанне аб'екта.

Вобразы гэтай сферы сведчаць пра пэўную міфалагізацыю далёкага, невядомага месца па прычыне ўспрымання яго як чужога, неза- своенага, што часта праяўляецца ў негатыўнай экспрэсіі гэтых ФА. У той жа час у структуры англійскіх ФА дадзеных груповак падобныя лексемы не сустракаюцца, яны пазбаўлены канатацыі і з'яўляюцца нейтральнымі: англ. down under `вельмі далёка, на іншым канцы света', out of the way `ад- даленае месца', the back of beyond `вельмі далёка'; - у фразеасемантычных групоўках «блізка - далёка» і «добрае, роднае, вядомае месца - дрэннае, чужое, невядомае месца» беларускія ФА адлю- строўваюць не толькі прасторавыя характарыстыкі (адлегласць, памер, ха- рактар перамяшчэння і г. д.), але і іх ацэнку моўцам: бел. у чорта на рагах ў пэўных кантэкстах нясе негатыўную канатацыю, што выяўляецца ў нежа- данні прыкладаць фізічныя намаганні для пераадолення вялікай адлегласці. Блізкая адлегласць, дзе фізічныя намаганні мінімальныя, наадварот, харак- тарызуецца станоўчай ацэнкай моўцы. У дадзеным выпадку яскрава праяў- ляецца прынцып эканоміі энергіі. Англійскія ФА падобных груповак з'яўля- юцца нейтральнымі; - у беларускіх фразеасемантычных групоўках «блізка - далёка», «абме- жаваная - бязмежная прастора», «добрае, роднае, вядомае месца - дрэннае, чужое, невядомае месца», «запоўненая прастора - незапоўненная прасто- ра» сустракаюцца як размоўныя, так і прастамоўныя фразеалагізмы.

Анг- лійскіх ФА дадзеных груп - часцей размоўныя; - у англійскім фразеалагічным фондзе былі выяўлены ФА, якія абазна- чаюць здольнасць чалавека арыентавацца на мясцовасці: англ. the bump of locality `здольнасць арыентавацца на мясцовасці', англ. get one's eye (well) in `дакладна ацэньваць адлегласць і кірунак (у стральбе, гульні на більярдзе і г. д.)', у адрозненне ад беларускага, дзе такіх ФА не было выяўлена; - у фразеалогіі англійскай мовы значна шырэй прадстаўлена такая пра- сторавая характарыстыка, як якасць паверхні аб'екта - 18 ФА (1,8%), у бе- ларускай - 5 ФА (0,5%), прычым найбольшая колькасць ФА дадзенай групоўкі рэпрэзентуе гладкую, роўную паверхню: бел. гладкі як шоўк, англ. as smooth as velvet `вельмі гладкі, роўны'; - у англійскіх ФА блізкае знаходжанне аб'екта на чарзе са зрокавым успрыманнем сувымяраецца з тым, што знаходзіцца ў межах слыху: англ. within call, within cry, within earshot, within hail, within hearing `блізка'. У беларускім фразеалагічным фонде дамінуе зрокавае ўспрыманне прасто- равых характарыстык: бел. перад вачыма, куды не кінеш вокам, як вокам згледзець (кiнуць); - у структуры пэўных англійскіх ФА маюцца лексемы, запазычаныя з марской тэрміналогіі. Напрыклад, англ. an anchor `якар', a port `порт', а berth `якарнае месца, прычал, дзе карабель можа бросіць якар', sea `мора' Беларускія і англійскія фразеалагізмы з прасторавым значэннем... 105 уваходзяць у сруктуру англійскіх фразеалагізмаў з прасторавым значэн- нем: to сome to anchor `перастаць рухацца, спыніцца', a port in a storm `пры- тулак, спакойнае, бяспечнае месца', give a wide berth `трымацца на пэўнай адлегласці ад каго-небудзь, чаго-небудзь', the seven seas, the four seas `вялі- кая водная прастора'. Дадзеныя ФА сведчаць аб актуальнасці мараплавання ў Вялікабрытаніі, дзякуючы чаму марская тэрміналогія становіцца агуль- наўжывальнай і выкарыстоўваецца ў іншых сферах.

У беларускім фразеа- лагічным фондзе падобных ФА значна менш: мора разліўное `шмат' з лек- семай мора і ад мора да мора `тэрыторыя, якая прасціраецца на вялікую адлегласць', кідаць якар `спыняцца', знімацца з якара `пачаць рух' з лексе- май якар, на прыколе `у нерухомым стане' з лексемай прыкол `паля, кол, убітыя ў зямлю для прычала судоў'. Невялікая колькасць беларускіх фразеалагізмаў з марской тэрміналогіяй, на наш погляд, тлумачыцца ад- сутнасцю вялікіх водных прастораў (мора, акіян) і, як следства, марской навігацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Па меркаванні А. К. Бірыха, падобныя ФА з'яўляюцца выразамі інтэрнацыянальнага паходжання і, маг- чыма, запазычаны з англійскай мовы [21]. Такім чынам, можна зрабіць вы- вад аб уплыве геаграфічных асаблівасцей на фарміраванне вобразнай асновы ФА з прасторавай семантыкай у беларускай і англійскай мовах. Відавочна, што, нягледзячы на ўніверсальнасць успрымання катэгорыі прасторы, якая забяспечвае разуменне паміж прадстаўнікамі розных лінгва- культур, пры супастаўляльным даследаванні сучасных фразеалагічных фон- даў беларускай і англійскай моў выяўляюцца нацыянальна-спецыфічныя асаблівасці, якія падкрэсліваюць унікальнасць прасторавых уяўленняў да- следуемых этнасаў. У перспектыве вынікі кампаратаўнага вывучэння катэ- горыі прасторы на матэрыяле фразеалагічных фондаў беларускай і англій- скай моў дадуць важны матэрыял для разумення асаблівасцей вобразнага засваення прасторы і выяўлення механізмаў, якія ляжаць у аснове яе катэ- гарызацыі і канцэптуалізацыі.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Суадноснасць з: назоўнікам, прыметнікам, дзеясловам, прыслоўем, выклічнікам. Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з’яў. Фразеалагізмы-словазлучэнні, сказы. Класіфікацыя фразеалагізмаў паводле кампанента-наймення.

    курсовая работа [53,2 K], добавлен 12.01.2016

  • Навукова-тэарэтычныя асновы вывучэння фразеалогіі беларускай мовы. Паходжанне фразеалагізмаў ў рускай, беларускай і польскай мовах. Аналіз этымалогія фразеалагізмаў з кампанентам "зямля", іх класіфікацыя па лексічных значэнняў і сінтаксічныя асаблівасцяў.

    курсовая работа [31,1 K], добавлен 16.03.2010

  • Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў, іх функцыянальная нагрузка, значэнне і тыпы. Выяўленне фразеалагізмаў ў мове драматычных твораў А. Макаёнка, іх стылістычныя функцыі. Фразеалагізмы са структурай спалучэння слоў, сказа, словазлучэння.

    дипломная работа [101,7 K], добавлен 26.05.2013

  • Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў. Тыпы фразеалагізмаў па іх суадноснасці з часцінамі мовы. Фразеалагізмы, несуадносныя з часцінамі мовы. Фразеалагізмы, суадносныя са структурай словазлучэння, спалучэння слоў. Структурныя тыпы фразеалагізмаў.

    курсовая работа [68,5 K], добавлен 27.10.2013

  • Фразеалогія як асобны раздзел навукі аб мове. Групаванне фразеалагізмаў на аснове тэматычнай аднастайнасці кампанентнага складу. Фразеалагізмы, суадносныя са структурай простага сказа. Марфалагічная та сінтаксічная характарыстыкі фразеалагізмаў.

    курсовая работа [69,4 K], добавлен 26.07.2013

  • Прыказкі - залаты фонд народнай мовы. Тыпы антонімаў у беларускіх прыказках. Стылістычныя і функцыянальныя патэнцыі антонімаў у прыказках. Аналіз антанімічных пар, засведчаных у беларускіх прыказках. Мастацкі прыём, заснаваны на лексічнай антаніміі.

    курсовая работа [38,2 K], добавлен 02.03.2014

  • Кампаратыўныя фразеалагізмы ў мове твораў Я. Коласа. Адносіны ўстойлівых параўнанняў да фразеалагічных адзінак. Семантычная класіфікацыя ўстойлівых параўнанняў мовы твораў Я. Коласа. Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуць чалавека і яго якасці.

    курсовая работа [86,3 K], добавлен 11.07.2014

  • Функцыі слоў з суфіксамі суб'ектыўнай ацэнкі ў мове беларускіх народных песень. Аналіз слоў, якія валодаюць станоўчай і адмоўнай ацэначная і пашыраюць магчымасці твораў у выяўленні розных адценняў чалавечых паступкаў, надаюць асобным радкам лёгкасць.

    курсовая работа [50,9 K], добавлен 30.06.2011

  • Гісторыя ўзнікнення азбукі. Агульная характарыстыка сучасных беларускіх азбук, асаблівасці фанетычнай сістэмы. Методыка выкарыстання азбук у навучальным працэсе на 1-й ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Распрацоўка ўрока з прымяненем "Буквара" А. Клышкі.

    дипломная работа [248,9 K], добавлен 31.10.2015

  • Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.

    курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.